Текст книги "Трывожнае шчасце"
Автор книги: Иван Шамякин
сообщить о нарушении
Текущая страница: 29 (всего у книги 43 страниц)
Шэсць кіламетраў ад мястэчка яна бегла, зрэдку спыняючыся, каб перавесці дыханне. На апошнім кіламетры больш спынялася i ўвогуле ішла рыўкамі: то кінецца наперад, то стане, азіраецца. Палохала бязлюднасць: на торным шляху, дзе да вайны бясконца снавалі людзі, фурманкі, машыны, не сустрэлася ніводнай жывой душы.
Перад самай вёскай яна нават прымусіла сябе на хвіліну прысесці на ўзбочыну, каб сабрацца з сіламі. Страх, трывога i прадчуванне, што павінна здарыцца нешта асаблівае, i цягнулі яе хутчэй наперад i стрымлівалі, гіатрабуючы абдумаць кожны крон, кожнае слова, якое трэба будзе сказаць.
Нарэшце асцярожна, як злодзей, яна збочыла са шляху i пайшла гародамі. Вось знаёмы Анін сад, дзе кожная яблыня, кожная вішня як родныя. Вось тут, пад гэтай яблыняй, яна ляжала, калі Пеця прыйшоў першы раз. А вось тут… Не, не трэба ўспамінаў!
Саша адчыніла вароты ў двор, яны зарыпелі гэтак жа, як i год i два назад. Аня каля студні (у гэтай багатай вёсцы студні амаль у кожнага ў двары) мыла падойнік. Пачула, як рыпнулі вароты, імкліва павярнулася. Пазнала, кінулася насустрач. Абняла i загаласіла на плячы. У Сашы, здаецца, абарвалася сэрца: гора.
– А Шурачка, а родная мая! А каб жа ты ведала, якое ў мяне гора! Забралі майго Колю, сыночка, пагналі ў Нямеччыну. А ён жа дзіця яшчэ горкае. Яму шаснаццаць гадкоў усяго…
Трохі адлягло на сэрцы: гора не самае страшнае – не смерць.
Не ўмела Саша суцяшаць людзей, ніколі не знаходзіла патрэбных слоў. Пагладзіла плячо жанчыны, пацалавала салёную ад слёз шчаку, сказала:
– Не трэба, Аня, так. Не ў адной вас.
– Ды не ў адной. Паўвёскі забралі ірады.
Аня выцерла хусцінкай слёзы i неяк адразу супакоілася.
– Але хадзем жа ў хату. Што гэта мы стаім? Хадзем пагаворым. Нінка! Ты паглядзі, хто да нас прыйшоў!
Дзяўчынка, якая за год вельмі падрасла, сарамліва прывіталася:
– Добры вечар, цёця Шура.
Саша пацалавала яе.
– Паглядзі тут каля хаты, дачушка, каб якая зараза не падшпіёніла, – сказала ёй маці.– А мы хоць нагаворымся, душы адвядзём…
У хаце, дзе ўсё ў кутках i за вазонамі ахутаў паўзмрок i дзе чамусьці не было так знаёма i звыкла, як у садзе i на двары, Саша адразу спытала:
– Аня, скажыце… Пеця… Мой Пеця не заходзіў да вас?
– Ах, Божачка мой! – пляснула далонямі жанчына. – А хіба ён не быў у цябе?
– Быў… Але, ведаеце, так атрымалася… Я… мяне не было дома, я ў людзей жала, на хутары… A ў нас побач паліцаі… Ён забег на досвітку. Сказаў сястры: перадайце, кажа, Сашы, што жывы, здаровы… I пайшоў… Куды – не сказаў. Так мы i не пабачыліся…
Саша адчувала, што тлумачыць блытана i не вельмі каб праўдападобна. Не так яна думала пачынаць гаворку. Але збіла шчырае здзіўленне Ані: «А хіба ён не быў у цябе?» Не падвяло, значыцца, прадчуванне, што раней, чым прыйсціў ix вёску, Пеця наведаўся сюды.
– Значыцца, то ён, – раптам задумліва прашаптала Аня.
– Што ён? Дзе ён? – памкнулася да яе Саша.
– Цішэй. Я табе ўсё раскажу.
Яна абняла госцю за плечы, адвяла ад акна i пасадзіла на той ложак, паміж грубкай i печчу, на якім некалі спаў Пятро, калі яны былі яшчэ нежанатыя.
Села побач сама.
– Слухай.
Саша анямела, дыхнуць баялася.
– Прыйшоў ён да мяне… Я скажу табе калі… сёння субота? З панядзелка на аўторак… Гэтак пад ранне… Чую, нехта не стукае, а шкрабае ў шыбу. Я думала – Коля. Хачу ўстаць i не магу: ногі адняло. А потым падыходжу да акна. «Хто там?» – «Я, цётка Аня, я. Пеця…» – «Які Пеця?» Голас быццам знаёмы, а пазнаць не магу. «Сашын Пеця». Божачка мой! Як сказаў ён гэта, ажно закалаціла мяне ўсю. Адчыніла не дзверы, а вунь тое акно. Сама не ведаю чаму – ён праз акно i залез. «Куды паехала Саша?» – пытаецца. «Дадому, кажу, паехала, да бацькі. Я сама правила яе». – «Дзякуй, кажа, Аня, вам за ўсё». – «Няма за што, кажу» Пецечка. Адкульжаты ідзеш? Можа, з палону?» – «Не, кажа, з лясоў беларускіх…» А потым паесці папрасіў. «Ці не зноидзецца, кажа, Аня, у вас скарынкі хлеба?» Я дала яму хлеба, лустачку сала, гуркоў. Ён запіхнуў усё ў кішэні, падзякавау, развітаўся i зноў вылез праз акно. Больш я нічога не паспела ў яго запытаць, i ён нічога не сказаў…
Саша парушыла сваё нямое маўчанне i шумна, на поўныя грудзі, уздыхнула.
– Але гэта яшчэ не ўсё, Шурачка. Ты слухай. На трэцюю ноч згарэла ў мястэчку школа. Кажуць, партызаны бомбу кінулі, многа афіцэраў пабілі… Немцы хворых з новай бальніцы выгналі, самі туды перабраліся. Доктарка наша, Марыя Сяргееўна, размясціла хворых каго дзе: у хляве, у сваёй хаце…
«Я ведаю пра гэта, заходзіла туды», – хацела было сказаць Саша. Але Аня раптам яшчэ больш панізіла голас да шэпту:
– А сястра мая Куліна, ты ж ведаеш, дапамагае ёй там, за санітарку… Дык вось слухай, Шурачка… Прыходзіла ўчора яна да мяне i дзіва дзіўнае расказвала. Ляжаў у бальніцы паліцай нейкі. Касой яго так парэзалі, што жывога месца на целе не было. Відаць, добрая цаца быў, як наш Гурок. Увесь забінтаваны ляжаў. Куліна, ты ж ведаеш, жанчына веруючая, дык ёй шкада стала яго. Адзін ляжаў, i ніхто да яго не прыходзіў. Адна яна часам сядзела. «Няхай, кажа, ён паліцай, але ж праваслаўны чалавек, крыжык на шыі насіў…» Дык вось, слухай… Кал i немцы вытурылі ўсіх з бальніцы, прыйшла яна на другі дзень дапамагчы парадак навесці… «Пытаюся, кажа, дзе Фядос – паліцай гэты». – «У маёй хаце, – доктарка адказала. – Так немцы загадалі». Пайшла Куліна туды… «Ляжыць, кажа, у пакойчыку, дзе сын доктаркін жыў… забінтаваны гэтак жа, крыжык на шыі… А глянула я, кажа, i ледзь не самлела: не той чалавек ляжыць… Другі, маладзейшы, ростам ніжэй… Павярнулася, кажа, я, а на парозе Марыя Сяргееўна стаіць i так глядзіць, кажа, на мяне, так глядзіць, што страшна зрабілася… Я слова, кажа, не сказала, i яна таксама…»
Саша адчула, як моцна загрукала сэрца, як гэты грукат запаўняў грудзі, сціскаў дыханне.
– Больш Куліна не пайшла туды. А да мяне прыбегла, каб параіцца, ці трэба ёй хадзіць у бальніцу… Я параіла: хадзі, але пра гэта – нікому ні слова. «Ды што я, кажа, маленькая, дзякуй Богу, пяцьдзесят шосты гадок на свеце жыву». Я табе, Шурачка, нічога гэтага не расказвала б, цяпер пра такое лепш маўчаць… каб, ведаеш, чаго яна мне не сказала? «Ты знаеш, кажа, Ганна, што вельмі ж ён мне здаўся падобны на чалавека Шурынага, доктаркі той, што ў цябе кватаравала. Вочы,
Саша ўскрыкнула…
V
У той жа дзень адбыліся іншыя падзеі.
У акупацыі людзі навучыліся маўчаць, i маўчанне вельмі высока цанілася, асабліва тое, якое асцерагала, ратавала наших людзей. Між іншым, чым больш было маўчання, тым даражэй рабіліся словы, тым большай была ix сіла – слоў праўды.
Але заўсёды знаходзяцца людзі, якім лягчэй, здаецца, памерці, чым стрымаць язык за зубамі.
Адна старая суседка, якая любіла, пакуль нявестка спіць, зазірнуць у кублы (нейкія тры курачкі трымалі на вышках, хавалі ад немцаў, ласых да кураціны), праз шчыліну ў дзіравай страсе бачыла, як нейкі незнаёмы прабіраўся да двара Траянавых. Вельмі хутка ён выскачыў адтуль назад i, нахіліўшыся, пабег да лесу, a неўзабаве на гарод выбегла Саша i закрычала: «Пеця!» Але яе дагнаў муж (бязногі, а бег, як на чатырох), паваліў у бульбе i пачаў душыць… А пасля да ix падбег Данік. Яны мірна параіліся, i брат з сястрой пайшлі ў лес.
Старую вельмі заінтрыгавала ўсё гэта. Яна не расказала нічога нявестцы, жанчыне разумнай i асцярожнай, якую не любіла. Але пад «вялікім сакрэтам» перадала другой старой. А тая – сваёй дачцэ, а дачка – сяброўцы, той самай даваеннай удаве – палюбоўніцы Гусева, з дапамогай якой ён трохі не схапіў Пятра.
Гусеў ажно скалануўся ўвесь, калі пачуў пра гэта. Пра ганебнае раззбраенне, пра страх, які перажыў, калі партызан палажыў яго ў разору, ніхто не ведаў. Лізавеце ён сказау:
«Гаўкнеш каму – галаву скручу». Але ўсё адно здавалася, што ведаюць усе – паліцэйскія, сяло. Смяюцца за яго cmной. Ён хадзіў больш звычайнага падазроны, асцярожны і злосны, як сабака. Нікому не верыў, нават ёй, сваёй палюбоўніцы. Нічога нікому не кажучы, рашаў задачу з многімі невядомымі: выпадкова партызан трапіў у сяло ці не? З якой мэтай прыходзіў? Да каго?
I раптам – такое паведамленне… Можна было не сумнявацца, што той, што заходзіў на світанні да Траянавых, i той, што нечакана апынуўся ў Лізавецінай хаце, – адзін чалавек. Але што яму трэба было ў Траянавых? Чаму за ім бегла жонка кульгавага? Зрабіць які-небудзь лагічны вывад Гусеў сваім прапітым розумам не здолеў. Але яшчэ больш насцярожыўся, калі даведаўся, што Шапятовіч «пайшоў у Буду рамантаваць царкву». Загадаў сваім падначаленым не спускаць з хаты Траянавых вачэй. «Добранькія яны, працавітыя, ціхія, але ў ціхім балоце чэрці водзяцца».
У той дзень, калі Саша пайшла за Дняпро, Гусеў паехаў да начальніка раённай паліцыі. У размове, быццам між іншым, ён выказаў сваё падазрэнне наконт Шапятовіча. Хацеў пахваліцца: во які я пільны i дасціпны. Але Мілецкага быццам пчала ўкусіла: ён падскочыў на крэсле, усхапіўся i ледзь не палез на Гусева з кулакамі.
– На пратэзе? Ідыёт! Доўбня! Пад тваім носам адзін з кіраўнікоў гарадскога бальшавіцкага падполля. А ты з ім самагонку п'еш… У цябе, у цябе, асіная галава, ix кубло. I пажар склада, i падрыў грузавікоў, i параход, i лістоўкі – ix работа… А я спадзяваўся, ставіў цябе ў прыклад… Зараз жа ляці туды! Выслізне з тваіх рук – расстраляю, павешу… Чаму лыпаеш вачамі? – панізіў начальнік голас i растлумачыў: – Учора нас выклікаў начальнік гестапа Цынздорф… Адзін з арыштаваных, хлапчукоў гэтых, кал i яму добра ўсыпалі, прызнаўся… На пасяджэнні ix групы вясной прыязджаў з невядомай вёскі чалавек на драўляным пратэзе… Прозвішча не назваў. Зразумеў, дуб? Забраць усю сям'ю! Управішся? Падмогі не трэба?
– Матацыкл. Дайце матацыкл, – прахрыпеў Гусеў. Ён пабаяўся прызнацца, што Шапятовіч ужо, відаць, выслізнуў.
«Царкву рамантуе… Ну, нічога… Будзе ў нашых руках жонка, дзіця – вернешся… Ах, які ж я дурань! Але ж i хітра работаюць, ой, хітра!..»
– Бяры матацыкл! А я пазваню Цынздорфу, i мы, можа, падскочым да цябе на машыне. Але ведай, Гусеў… Тры скуры спушчу, калі што…
Калі яны выйшлі з кабінета, пышнагрудая бландзінка, якая працавала ў паліцыі за машыністку i перакладчыцу i якую начальнікі пастоў ненавідзелі за тое, што яна пагарджала імі i праводзіла вечары з афіцэрамі гестапа i жандармерыі, пляснула па шчацэ маладога паліцая Кольку Трапаша, якога ведалі ва ўсіх гарнізонах як самага вясёлага балбатуна, хлуса i бабніка.
Начальнік паліцыі агледзеў дзяўчыну з падазронасцю раўнівага мужа.
– Чэпіцца, як смала, – кінула яна, папраўляючы кофтачку.
Мілецкі загрымеў на ўвесь дом:
– Ты, барбос, сабака блудлівы! Табе б толькі за спадніцамі бегаць!.. Машына гатова? Я цябе, падл югу, на пост заганю, бліжэй да партызан, яны з цябе дурноту выб'юць. Бач, морду раз'еў!
У самога начальніка морда была ў тры разы большая, але ён заўсёды папракаў падначаленых, што яны раз'еліся i нічога не робяць, што ўсе яны гультаі i баязліўцы.
Коля ніколі не пярэчыў ніводным словам, выцягваўся ў струнку, вінаватаморгаючы. Загэтуюпакорлівасцьёнзатрымаўся на пасадзе шафёра даўжэй, чым усе яго папярэднікі.
– Павязеш Гусева. Завязеш – i назад!
Праз тры хвіліны яны был i за горадам.
– Хутчэй, хутчэй! – нецярпліва падганяў Гусеў матацыкліста.
– Куды ты спяшаешся? На вяселле, ці што?
– На хаўтуры.
– На свае?
– Па тваёй бабулі, мянташка.
– Мая жывая. Замуж збіраецца. Магу табе пасватаць. – Колька павярнуўся да «люлькі», выскаліў зубы. Матацыкл павяло ўбок.
– На дарогу глядзі, а то ў канаве будзем.
– Баішся? Не ўсё адно табе, калі паміраць?
– А табе ўсё адно?
– Мне? Чым раней – тым лепш.
– Брахун ты несусветны.
– Што?
– Брахун, кажу, ты.
– Дзякую. Але культурный людзі кажуць – фанказёр. Сама Эльза…
– Б… твая Эльза.
– Можна перадаць ёй гэта?
– Ну, ты балбатаць балбачы, але не забывайся, што табе з намі жыць, а не з Эльзай. Заўтра сапраўды можаш апынуцца ў гарнізоне. – Гусеў ведаў, што наклікаць на сябе гнеў сакратаркі начальніка – больш страшна, чым гнеў самога Мілецкага. Гэтай падле даволі сказаць гестапаўцам адно слова, як ад цябе на другі ж дзень застанецца мокрае месца. Дзіўна, што адзін гэты Трапаш, здаецца, не баіцца яе – лезе цалавацца.
Колька, усміхнуўшыся дарозе, супакоіў Гусева:
– Не бойся. Я сваіх не выдаю. Гусеў папрасіў лісліва:
– Слухай, потым ты мяне да Буды падкінеш?
– Начальнік з'есць. Чуў, што сказаў?
– Калі мы з табой гэтую птушку хапанём, слова не скажа.
– Якую птушку?
– Ёсць тут адзін тып. Ціхім прыкідваўся. Бочкі рабіў. Інвалід.
– Хто гэта? Я ж – з Хутаранкі, усіх ведаю.
– Зяць Траянавых.
– Кульгавы?
– Ага.
– А што ён, у Будзе?
– Царкву рамантуе. Да Бога падлізваецца.
Гусеў загадаў пад'ехаць проста да дома Траянавых. У двары адзін Данік гуляў з малой Ленкай. Навокал было пуста i ціха, як бывае ў вёсцы ў жнівеньскі дзень, калі ўсе на полі, на гумнах.
– Дзе твой зяць? – спытаў Гусеў Даніка.
– Які ён мой! Царкву пайшоў рамантаваць у Буду.
– А сястра?
– Якая?
– Жонка яго. Якая! – паліцай мацюкнуўся.
– А чаму вы крычыце, пан начальнік? Панесла яму ежу.
– Ах, сволачы! Ты мяне яшчэ вучыш! Вырадак бальшавіцкі! Бяры дзіця! Хадзем са мной!
– Куды?
– Там даведаешся – куды.
– A дзіця навошта? – па-блазнецку ўхмыляючыся, раптам спытаў Коля. – Гарачыня… Крычацьбудзе. Піць, есці… Адны турботы, пан начальнік…
– Нічога не разумеет – не сунь свайго носа! – крыкнуў на яго Гусеў i сам пацягнуўся да дзіцяці. Ды раптам убачыў перад сваім носам пісталет. Ікнуў ад нечаканасці. Адскочыў.
– Рукі ўгору! – прашыпеў Коля. – Так. Вышэй… Вышэй ручкі, пан начальнік…
Гусеў падняў рукі і, ашаломлены, працягнуў:
– Ах, сво-о-олачы!
– Яшчэ адно такое слова, i шансы твае застацца жывым зменшацца напалавіну. Так i засячы сабе на носе, клоп ванючы! – Коля з агідай тыркнуў пісталетам паліцаю ў зубы.
Данік тым часам спрытна выцягнуў у Гусева з кабуры пісталет.
– Памацай кішэні. Запаснога няма? Так. У хлеў – шагам марш!
Нават маленькая Ленка застыла ад здзіўлення. I яшчэ больш здзіўленая пара вачэй пазірала ca шчыліны суседскага двара.
«Начальнік гарнізона» не крануўся, спалатнела яго дагэтуль бураковая морда.
– Слухай ты, улада! Мы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу i ціха паедзем да сваіх… A пікнеш – выхад у нас адзін, сам разумеет.
Гусеў згорбіўся i цяжкімі крокамі пасунуўся ў хлеў.
– Данік, лейцы!
У хляве яму звязалі рукі. Потым Коля здзекліва загадаў:
– Адкрый, душачка, роцік, – i сунуў у рот перапрэлай смярдзючай саломы.
Страха хлява была дзіравая, i ў куце пасля нядаўніх дажджоў стаяла гнойная калюжа.
Коля паказаў на яе рукой:
– Лажыся.
Гусеў закруціў галавой, паказваючы вачамі на сухое месца.
– Без панскіх выбрыкаў! Кладзіся, дзе паказваюць гаспадары. Тут будзе мякчэй… I прахалода… Ну! Раз… Два…
Вось так.
Начальніку звязалі ногі.
Хлопцы выскачылі з хлява i з захапленнем паглядзелі адзін на аднаго.
Але што далей? Ініцыятыва перайшла да Даніка.
– Коля! Ляці да Старога!
– А хто Стары?
– Поп.
– Аляксей Сафронавіч?
У «палідэйскага» ад здзіўлення зрабіліся па яблыку вочы.
– Дык i ён наш? Вось гэта дык здорава!
Мікола Трапаш прымкнуў да падпольшчыкаў у самым пачатку, калі яшчэ не служыў у паліцыі. Але тады ён ведаў толькі трох чалавек: Толю Кустара, Даніка, нябожчыка Цішку. Лялькевіч i Аляксей Сафронавіч вырашылі, што з іншымі членамі арганізацыі яго знаёміць не варта – хлопец крыху неўраўнаважаны, i невядома было, як ён павядзе сябе ў паліцыі. Але, выбраўшыся ў раён, Коля наладзіў сувязь з падпольшчыкамі ў горадзе i шмат чым дапамагаў ім. Кустара i Даніка ён інфармаваў пра гэта даволі скупа ды наогул сваіх старых сяброў пачаў забываць, лічыў, што маленькая група вясковых хлопцаў мала чаго варта. А сябе як падпольшчыка ён ставіў высока: устанавіў сувязь з армейскай разведчыцай-радысткай, а таму лічыў, што ў яго асобае становішча ў падполлі.
I, можа, толькі цяпер, калі даведаўся пра Шапятовіча, пра дзядзьку Аляксея, з якім рыбачыў змалку, Коля адчуў усю глыбіню i шырыню народнага супраціўлення захопнікам. Вось яно як разгортваецца! I якія розныя формы ix дзейнасці, барацьбы!
Калі Коля паехаў, Данік схапіў на рукі Ленку i кінуўся шукаць Полю. Яна працавала ў людзей, у другім канцы вуліцы. Малацілі на адкрытым таку. Здалёк было чуваць, як гакалі ў чатыры цапы, нібы ў далёкія, дзедаўскія часы.
Убачыўшы Даніка з малою, Поля, якая жыла апошнія дні ў трывозе i страху, адразу адчула, што нешта здарылася.
– Поля! Адлучыся на хвіліну. Госці.
Яна не спытала, якія госці. Толькі гаспадар незадаволена прабурчаў:
– Хто гэта надумаў у такі час у госці хадзіць? Ты ж там, Пелагея, не вельмі баўся… Госці гасцямі, а хлеб сам на стол не прыходзіць.
Данік па дарозе, на сцежцы за гародамі, растлумачыў сястры:
– Правал, Поля. Прыязджаў Гусеў арыштоўваць Уладзіміра Іванавіча. Хацеў забраць мяне з Ленкай. Мы з Колем Трапашам звязалі яго, ляжыць у хляве. Добра, што ён прыехаў з Колем. Трэба ўцякаць. Зараз жа. Не заходзячы дадому нават…
– Божачка мой! – заплакала сястра. – Я так i ведала – не міне нас бяда. Што ж мы рабіць будзем? I хата, i карова… Яны ж спаляць, забяруць…
– Што ты пра хату!.. Я вось думаю, як Сашу папярэдзіць. Каб не схапілі яе. Ды i Уладзімір Іванавіч можа вярнуцца. Вось пра што трэба думаць!
– Трэба ж забегчы вопратку хоць якую дзіцяці ўзяць ды ежы… Як ты панясеш яе так? Божа ты мой, Божа! Куды ж мы дзенемся? Я так i ведала, так i ведала…
Ленка, убачыўшы, што цёця плача, пачала кулачкамі выціраць ёй слёзы i цалаваць i пагражала пальчыкам Дашку: навошта пакрыўдзіў цёцю?
– Дам… дам!.. Мама бу-бу…
Гэта яшчэ больш разжаліла Полю.
Данік не пусціў сястру ў хату. Ведаў: занадта доўга будзе корпацца там i набярэ ўсяго столькі, што не панясеш. Ён прымусіў яе пасядзець з Ленкай у кіяшніку, у канцы гарода.
– Я сам вазьму што трэба.
– Малака бутэльку налі. Сашына паліто не забудзь…
Колькі ты адзін возьмеш?
– Не ўздумай ісці, Поля! – сурова загадаў ён. – З-за ануч сваіх можаш дзіця загубіць…
Каб даць ёй зразу мець, што сапраўды вельмі небяспечна, ён дастаў з кішэні гусеўскі пісталет i, прыгнуўшыся ў разоры, пайшоў, трымаючы яго перад сабой.
Першым чынам ён дастаў у каморы з-пад падлогі нямецкі аўтамат i гранату. Потым сабраў самыя неабходныя рэчы, галоўным чынам для Ленкі.
У гэты момант на вуліцы затрашчаў матацыкл. Данік схапіўся за зброю. Свае. Коля i з ім дзядзька Аляксей у папоўскай расе.
Хлопец узрадаваўся, што яны вярнуліся: трое – гэта ўжо сіла! Стары паводзіў сябе так, быццам нічога асаблівага не здарылася. Паважна прывітаўся з Данікам, сказаў:
– Ну, папярэдзілі ўсіх, Паўлік паляцеў да Толі. Збор на лузе… Выканаем жаданне нябожчыка Цішкі… i – з Богам да сваіх…
Да нямецкіх машын дзеці ніколі не выбягалі, нават самыя маленькія адчувалі, што гэта небяспечна. Але на матацыкле прыехаў не немец i не Гусеў, а дзядзька Аляксей, які ніколі не даваў ix у крыўду – заўсёды абараняў, нават перад бацькамі. Таму немаведама адкуль на вуліцу высыпалі дзеці.
Аляксей Сафронавіч убачыў ix i пашкроб сваю зарослую патыліцу. Паклікаў Колю. Шапнуў яму:
– Ідзі, зрабі так, каб матор роў на ўсю іванаўскую.
Той пачаў разварочвацца, звярнуў з каляіны i «забуксаваў» у пяску. Дзеці пачалі піхаць матацыкл, галёкаць, смяяцца.
Стары накіраваўся ў хлеў. Гусеў убачыў яго, радасна ўстрапянуўся, затузаўся: падумаў, што прыйшоў ратунак. Але поп дастаў з-пад расы пісталет і, нахіліўшыся, сказаў:
– Ну, юда, хрыстапрадавец! Маліся апошні раз, калі помніш малітвы. Многа ты праліў слёз i крыві! Прыйшоў час расплаты. Даўно табе вынес прысуд нябожчык Цішка… Вечная памяць яму!..
Гусеў пасінеў, вочы яго, напоўненыя жудасцю, малілі аб літасці. Што ён думаў у той міг? Хто ж не партызан, калі нават поп з імі?
Стары выцягнуў кляп з яго рота.
– Кажы сваё апошняе слова, здраднік!
– Даруйце… Айцец святы… Век буду…
Раптам змоўк матацыкл, але недзе за школай пачуўся шум іншага матора.
Гусеў дзіка закрычаў:
– А-а-а… Рату-у…
Аляксей Сафронавіч націснуў спускавы кручок.
– Немцы! – папярэдзіў Коля, ускочыўшы ў двор.
Начальнік гестапа Цынздорф працаваў значна больш аператыўна i, безумоўна, не так саматужна, як паліцыя. Калі Мілецкі пазваніў яму i сказаў, што натрапіў на цікавы след, шэф загадаў неадкладна з'явіцца асабіста. Выслухаў падрабязнасці, у сваю чаргу назваў самаўпэўненага начальніка паліцыі дурнем i цельпухом i праз якія паўгадзіны выехаў у вёску на грузавіку з дзесяткам гестапаўцаў. Машына падляцела да школы, i зняважаны, спалоханы Мілецкі падняў па трывозе сваіх падначаленых, большасць з якіх бестурботна спала.
– Гусеў дзе?
Адзін з паліцаяў бачыў, як ix камандзір паўгадзіны назад праехаў на матацыкле ў вёску.
– Хату гэтага… кульгавага… на пратэзе… Шапятовіча! Хутчэй! Наспалі морды, падлюгі!.. Варушыцеся!
З кузава гестапаўцы ўбачылі, што недалёка па гародзе бягуць у напрамку лесу, хаваючыся за кукурузай, два чалавекі з клункамі. На вуліцы затрашчаў матацыкл. Узняў пыл, аддаляючыся.
– Узяць гэтых! – скамандаваў штурмбанфюрэр, паказваючы на гароды. – Дагнаць матацыкл! Штрык! Кнопе! Грубер! Узяць жывымі ўсіх! – i сам выскачыў з кабіны. 0, ён вопытны камандзір! Ён ніколі не высоўваецца наперад! Найлепшая пазіцыя ў часе аперацыі – за спінамі сваіх верных эсэсаўцаў.
Данік вельмі спалохаўся, калі не знайшоў на гародзе Полі з Ленкай. Няўжо магла пайсці ў сяло? Не. Поля першая ўбачыла грузавік з салдатамі i своечасова перабралася за выган, у алешнік. Убачыўшы Аляксея Сафронавіча i Даніка ў канцы гарода, яна ціха паклікала ix.
Калі падпольшчыкі беглі цераз выган, над галовамі засвісталі першыя кулі. Пераскакваючы цераз лазовыя плятні, гіа чужых гародах i пазашкольнай пустэчы, напярэймы ім, каб адрэзаць ад лесу, беглі гестапаўцы i паліцаі. Чалавек пятнаццаць!
– Стой! Стой! Страляць будзем! – крычалі паліцаі. Гес-
тапаўцы беглі моўчкі.
Апынуўшыся ў кустах, Аляксей Сафронавіч сказаў
Даніку:
– Даніла! Бяры дзіця, пісталет, дай мне аўтамат… I бяжыце. Па маладняку ў Загацце. Старык пераходзьце ўброд… Каля Маркавай гары, у лазняку, сабяруцца хлопцы, адтуль пойдзеце ў атрад… А я… я лягу ў канаве i затрымаю гэтых сабак.
– Дзядзька Аляксей!..
– Не разважай, Даніла! Гэта загад! Выконвай, як салдат! Будзь шчаслівы, сын мой!
Данік, аднак, не вытрымаў. Упаў на адно калена за кустом i даў доўгую чаргу па фашистах. Тады толькі перадаў аўтамат Старому. Аўтаматная чарга моцна ашаламіла прадстаўнікоў улады. Яны не чакалі такога супраціўлення, i ваяўнічасць ix астыла. Адразу ўсіх прыцягнула зямля. Цынздорф ускочыў у траншэю, выкапаную каля школы для абароны паста. Начальнік паліцыі ныркнуў следам за ім.
– Вы бачыце, што вы зрабілі? – прахрыпеў шэф паліцыі.– Ідыёты! Я павешу гэтага вашага Гуся. А разам з ім, магчыма, i вас. Падыміце сваіх… – ён зняважліва зморшчыўся, шукаючы абразлівае слова для паліцаяў,– атакуй це адгэтуль… Я пайду ў абход… Што вы глядзіце на мяне, як баран? Ідзіце! Камандуйце!
Гестапаўцы паспрабавалі падняцца першыя i зноў былі прыціснуты да зямлі аўтаматнай чаргой. Тады i яны адкрылі агонь па кустах з аўтаматаў, карабінаў, пісталетаў.
Аляксей Сафронавіч, пераканаўшыся, што Поля i Данік пабеглі і, незаўважаныя, дасягнулі лесу, адпоўз па сухой канаве з кустоў на выган, каб ворагі не абышлі i не захапілі знянацку. Пазіцыя тут была зручная: ён мог страляць ва ўсе бакі. Толькі адступаць няма куды. Ды ён не думаў пра гэта. Турбавала адно, каб немцы не кінуліся ў лес i не пагналіся за дзецьмі, як ён называў у думках i Ленку, i Даніка, i Полю. Усе яны дзеці зямлі, народа, яго дзеці. I м ён аддаваў сваю любоў i ласку, ix благаславіў на барацьбу, калі даведаўся, што Данік i Цішка тайком збіраюць зброю, асцерагаў ад неразумных учынкаў, вучыў быць дасціпнымі i хітрымі, звязаў з партызанамі. За ix ён гатовы прыняць смерць.
Стала душна. Аляксей Сафронавіч сцягнуў расу, усміхнуўся: «Маскхалат гэты цяпер мне без патрэбы», – i кінуў расу ўбок. Фашыстам, відаць, здалося, што нехта перабег па канаве, i кулі пачалі ціўкаць там, дзе ўпала папоўская апратка.
«О, ты мне яшчэ служыш», – зноў усміхнуўся вясёлы каваль i пакратаў сваю густую грыву, шкадуючы, што нельга абстрыгчы i гэтую маскіроўку.
Пачулася гучная нямецкая каманда. Гестапаўцы як бы пачалі адыходзіць. Не. Гэта – манеўр. Аддаляюцца ўбок i бягуць да лесу. Смела. На поўны рост, бо добра ведаюць дальнастрэльнасць аўтаматаў.
«Няўжо даганяюць дзяцей? – з глыбокай трывогай падумаў стары падпольшчык. – Можа, кінуцца наперарэз ім?» Але пайшлі ў атаку паліцаі: пракляццем i пагрозамі начальнику ўдалося падняць ix.
Аляксей Сафронавіч падпусціў бобікаў як можна бліжэй i біў кароткімі чэргамі. Трэба эканоміць патроны. Ix зусім нямнога – асталося ўсяго два «стручкі».
Два ляглі назаўсёды: адзін ненатуральна тыркнуўся носам, калі пераскакваў плот, другі закрычаў, кінуўся назад i… упаў, шырока размахнуўшы рукамі. Гэта падбадзёрыла каваля. А на паліцаяў нагнала такі страх, што, як ні крычаў, ні пагражаў начальнік, ніхто з ix больш не ўзнімаў галавы. Стралялі з вінтовак, зразалі кулямі кукурузу, трушчылі гарбузы i пляцень.
Аляксей Сафронавіч не адстрэльваўся. Думаў пра Полю i Даніка, пра малую Ленку, пра Лялькевіча i Сашу. Ці ўправяцца папярэдзіць ix? Каб хто з ix не з'явіўся часам сёння! «Як добра было б, каб усіх папярэдзілі! А Коля… Малайчына! Не памыліўся, значыцца, я ў табе, верыў, што не здрадзіш, не прадасі душу за трыццаць сярэбранікаў, як гэтыя вось, бобікі, што пахаваліся ў градах. Баязліўцы! Што вы не вылазіце? Ara, адзін высунуўся. А мы цябе вось так, сукін сын! Кароценькай! Уся веска, відаць, у падвалы пахавалася ад страляніны. Што гэта? Страляюць з лесу? З кустоў? Ура! Значыцца, не кінуліся ў пагоню, не ўбачылі. Добра! Хочаце абкружыць i ўзяць мяне? Бярыце. Бярыце. Але не вельмі вы спажывецеся… Не вялікая карысць вам будзе ад майго грэшнага цела…»
– Ми-ир-ом Го-о-спо-ду-у помо-о-олимся-я! – грымнуў ён дыяканскім басам, апошні раз жартуючы з свайго духоўнага сану. Павярнуўся i пачаў біць па гестапаўцах, якія па адным перабягалі з сасняку ў алешнік. Таксама, здаецца, адзін кульнуўся.
«Значыцца, служаць яшчэ мае вочы».
Але гэтыя чорныя, як сама смерць, не спыняюцца. Гэта не бобікі. Гестапаўцы стралялі ўжо з алешніку, за нейкія трыццаць крокаў. Кулі ціўкалі каля самай галавы. Адна, дурніца, джыгнула ў руку. Аляксей Сафронавіч адчуў, як набрыняе гарачым рукаў сарочкі. Але страляць яшчэ можна. Ды па кім страляць? Усе пахаваліся. I патроны апошнія.
Ён дастаў з кішэні штаноў гранату i паклаў на замшэлы насып старой канавы. Потым выцягнуў белую хусцінку i памахаў ёю над галавой.
– Штаць! – пачуўся з алешніку рэзкі гол ас.
Аляксей Сафронавіч зразумеў, што загадваюць падняцца. Ён стаў на поўны рост.
– Хэндэ хох! Рукі!
Ён крыху прыўзняў рукі. Гарачае i ліпучае пацякло па баку.
– Поп! Хлопцы! – у вялікім здзіўленні крыкнуў адзін з паліцаяў i вылаяўся: – Наш поп! А туды яго…
Паліцаі падхапіліся ўсе адразу, з галёканнем i свістам кінуліся на «папа».
– Я яму, чорту кудлатаму!..
– Не рабіць самасуду! – закрычаў начальнік паліцыі.
Гестапаўцы был i бліжэй, але гэтак паспешліва не кінуліся. Яны добра ведалі, што проста так партызаны не здаюцца.
«Бач, начальства не спяшаецца вязаць мяне, – падумаў Аляксей Сафронавіч. – Шкада. Ну што ж, няхай лягуць гэтыя сыны юды. Заслужылі».
Калі паліцаі наблізіліся, ён хутка нахіліўся, схапіў гранату i шыбануў у ix. I зноў нахіліўся – за аўтаматам, у якім заставалася яшчэ колькі патронаў. Але ўзяць яго не змог: адразу некалькі куль прабілі галаву. Ён упаў тварам ніц, шырока расставіўшы рукі, быццам хацеў абняць родную зямлю.
Штурмбанфюрэр загадаў забраць цела каваля. На забітых i раненых паліцаяў ён нават не глянуў. Знайшоўшы ў хляве Гусева, злосна піхнуў яго нагой, a калі ўбачыў, што той яшчэ жывы (дрогнула, відаць, рука ў Аляксея Сафронавіча), дастаў з кабуры пісталет i выпусціў у непрытомнага «начальніка гарнізона» ўсю абойму.
Інтуіцыяй старога спрактыкаванага драпежніка Цынздорф адчуў, што з яго рук выслізнула вартая здабыча, значна больш сур'ёзная, чым ён думаў, калі ехаў сюды. Безумоўна, усе яны пайшлі ў лес, да партызан. Няма чаго траціць час на тое, каб шукаць ix у вёсцы. Машыну, якая даганяла матацыкл, у лесе абстралялі, забілі шафера… Салдаты ледзь уцяклі. Не з яго сіламі сунуцца ў лес. У яго даволі спраў у горадзе.
Цяпер ён шкадаваў, што наогул паехаў сюды. Але нічога. Адна ахвяра ў яго ёсць – начальнік паліцыі. Ен навучыць гэтую тоўстую свінню, як трэба служыць фюрэру. Можна, напрыклад, запытаць, чаму ён даў Гусеву свой матацыкл i паслаў яго наперад. Куды дзеўся гэты матацыкл i паліцэйскі, які кіраваў ім?
Ад'язджаючы, Цынздорф уласнай рукой падпаліў хату Траянавых. Згарэла паўвуліцы. У тым ліку i школа.