355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Иван Мележ » Подых навальніцы » Текст книги (страница 26)
Подых навальніцы
  • Текст добавлен: 20 сентября 2016, 16:05

Текст книги "Подых навальніцы"


Автор книги: Иван Мележ



сообщить о нарушении

Текущая страница: 26 (всего у книги 38 страниц)

3

У Мінск прыехалі ўвечары. Горад спаткаў россыпам агнёў на пуцях, у вулічных ліхтарах, у вокнах. Каля дзвярэй з вакзала ў горад сухарлявы чалавек у капелюшы пытаў, ці ёсць удзельнікі сесіі ЦВК. Праз некалькі хвілін Апейка, Аніся, яшчэ двое незнаемых дзядзькоў кацілі ўжо, святочна ўзрушаныя, аўтамабілем па святочна-прыгожых вуліцах сталіцы. Зіхцелі, беглі агні, зіхцеў, вясёлкава іскрыўся ў святле агнёў снег мільгалі постаці, вокны, пад’езды, урачыстая чырвань транспарантаў, пачэпленых цераз вуліцу; калі прыпыніліся, прагрукатала вялізнае, са светлымі вокнамі дзіва – Трамвай! – сказаў з захапленнем Апейка. Чулая радасць поўніла сэрца.

Апейка пазнаваў: ехалі па галоўных вуліцах – ІІ ліпеня, Савецкай, Ленінскай. Выйшлі на пляцы Волі каля гасцініцы "Еўропа". Аніся была не толькі ўсхваляваная, a i трохі разгубленая; хаваючы разгубленасць, увесь час паглядвала на Апейку, як бы чакаючы яго парады. Шафёр узяўся памагчы паднесці ёй чамаданчык; яна ўсё вінавацілася, што от i сама магла б паднесці, проста не ведала, куды дзець рукі. У гасцініцы ix спаткалі яшчэ больш ветліва, запісалі ўмомант, далі пакоі; далікатны, рухавы хлопец папрасіў адно не затрымлівацца, спусціцца сюды ж, каб ісці ў рэстаран абедаць.

Апейка злавіў Анісін позірк i сказаў, што зойдзе па яе, што прыйдуць сюды разам. Ветлівасць, чысціня, цішыня Апейку заспакойвалі, яшчэ ўзмацнялі настрой святочнасці, радаснай лёгкасці. Пакой быў добры, такі ж чысты, прывабны, як i ўсё тут: паўз сцены тры ложкі, нікеляваныя, з шарыкамі, пасярэдзіне – квадратны, засланы белым накрухмаленым абрусам стол. Усе ложкі былі вольныя, Апейка ўзяў сабе бліжні. На стале акуратна ляжала некалькі газет – паклапаціліся i пра гэта: ён узяў адну, "Правду", вочы адразу выхапілі: Пленум ЦК ВКП(б). "Аб выніках i далейшых задачах калгаснага будаўніцтва". Рэзалюцыя. Апейка нецярпліва прабег вачыма, пашкадаваў, што трэба ісці. Рашыў, што прачытае адразу, як вернецца… Пасля дарогі, недаспанай ночы асалодаю было плюхацца над белым умывальнікам, надзяваць чыстую сарочку, завязваць не вельмі звыклы гальштук. Калі глядзеў у люстра, раптам зноў, без прычыны, без думак, упаўзла трывога, неяк асабліва чутная, недарэчная сярод святочнай бесклапотнасці. Ён не паддаўся трывозе, адагнаў назольныя, гатовыя апанаваць думкі; але святочнай бесклапотнасці ўжо не было; чуў сябе зноў на неспакойнай зямлі. З неспакойнасцю глядзеў i за акно – за прыпарушанай трохі шыбкай былі званіцы пляца Волі, будынак ЦВК, голы скверык, ішоў ціхі сняжок; на ўспамін, асабліва блізкі цяпер, прыйшоў Алесеў воблік, клопат пра яго…

Калі пастукаў у пакой да Анісі, тая яшчэ збіралася. Яна выглянула цікаўна ў дзверы; заплятаючы касу, радасна сказала, што зараз збярэцца – "заходзьце", але Апейка не пайшоў: пачакае тут, у калідоры. Чакаць давялося нядоўга: праз хвіліну, заплеценая ўжо, з русявай касой, яна выскачыла зноў i ўвяла Апейку ў пакой. Была ў той жа шэранькай шаўётавай жакетачцы, у картовай спадніцы, у ботах, вялікіх i важкіх; але кругленькі твар быў такі вясёлы, цікаўныя вочкі блішчалі так молада, што Апейка сам павесялеў. Яго зразу ўцягнулі ў спрэчку: Аніся i суседка спрачаліся, надзяваць ці не надзяваць хустку; суседка гаварыла, што ў горадзе, у сталоўцы ці ў тэатрах, сядзяць без хустак, а Аніся пярэчыла – без хусткі нядобра: "Якась стыдно… Як усе адно неадзеты перад чужымі…" Вочкі яе, як ні хавала, бліскалі шчасцем, калі, завязаўшы хустку, раз, потым другі няёмка, знарок строга паглядвала ў люстра. То была нібы не проста кашаміравая зялёная хустка, a асаблівая краса, у якой твар цвіў, як адна з тых агністых кветак, што так хораша гарэлі на лісцяным зеляніве хусткі. То была самая вялікая Анісіна краса. Ці дзіва, што Іван Анісімавіч цвёрда, без знаку якоганебудзь сумнення падтрымаў Анісю.

– Ну от, звілі кубелца з Арынаю Цітаўнай! – гаварыла ў калідоры Аніся, ласкава, як бы прасіла прабачэння ў суседкі за тое, што не паслухалася. – Як дзве птушкі ў гняздзечцы! Зляцеліся з розных старой свету! А от – у адным кубелцы!.. – Давольная, зіркнула на Апейку. – Так што вы не думайце болей нічога за мяне! Цяпер – не прападу!..

Абыходлівы, белатвары хлопец з ЦВК толькі намерыўся правесці ix у рэстаран, калі з-за шкляных дзвярэй паказаўся нізкі, таўставаты дзядзька ў паліто з каракулевым каўняром i ў стаўбуновай каракулевай шапцы. Зачыніўшы дзверы, ён неяк смешна, няўклюдна пашаргаў чаравікамі ў галёшах, аціраючы рэшткі снегу, азірнуўся; убачыўшы Апейку i жанчын, падаўся проста да ix. Апейка пазнаў: Чарвякоў, старшыня ЦВК Беларусь

Ён проста, неяк па-вясковаму, падаў усім руку, схаладалую на ветры, мяккую i сціплую.

– Ну, як уладзіліся? – запытаўся найбольш у жанчын. – У якім пакоі? А, непаганы. Ціхі i цёплы". – Чарвякоў пацікавіўся Апейкавым нумарам, даведаўся, ці паабедалі.– Што ж ты, братка, морыш людзей голадам? – папракнуу хлопца так лагодна, весела, што ўсе засмяяліся.

– Аляксандр Рыгоравіч, прыехалі яшчэ… – хацеў быў далажыць хлопец, але Чарвякоў перапыніў:

– Пагаворым, братка, потым пра гэта. Людзі, братка, з дарогі. Галодныя…

Дзіўна добра было пасля яго говоркі: нічога нібы не сказаў асаблівага, a ў душы асталося светлае, лагоднае. Мабыць, ішло ад незвычайнай прастаты ў абыходжанні, натуральнасці i добрай зычлівасці ва ўсім, што ён казаў. У тым, як ён трымаўся, як гаварыў, не было i знаку той знарокавай, разлічанай "дэмакратычнасці", калi кіраўнік нібы падладжваецца, падрабляецца пад прасцяка; i робіць i гаворыць усё толькі таму, што так трэба. У тым, як трымаўся Чарвякоў, чулася, што ён трымаецца так таму, што інакш i не можа, што ён звык да гэтага, што яму няма ніякага клопату пра тое, як яму выглядаць між людзей. Усе неяк зразу пачулі: просты, вельмі добры чалавек; Апейка ж падумаў, што ў тым, як Чарвякоў трымаецца, як вольна i шчыра, ёсць троху i ад звыклага ўжо адчування, што яго ведаюць i любяць i будуць любіць…

Ужо калі вячэралі ў рэстаране, Чарвякоў, без паліто i без каракулевага стаўбуна, паявіўся зноў. Таўставаты, прыгорблены, з пацёртым паргфелем на жываце, агледзеўся, важка, няўклюдна патупаў каля стала, дзе сядзеў Апейка з жанчынамі. Крэслы былі ўсе заняты, ён, прыціснуўшы локцем партфель, узяў адно ад суседняга стала, сеў з імі. Яшчэ да таго, як ён уладзіў на каленях партфель, падышла спяшаючыся афіцыянтка, борзда пачала ставіць талерку, фужэр, лажыць відэлец, лыжку.

Ён лагодна спыніў яе:

– Нічога не трэба… Хаця – піва пляшачку прынясіце. А больш не трэба. Я паабедаў нядаўна, зусім насыціўся… – Спытаючы смачна піва тоўстымі, усмешлівымі губамі: відаць, i выпіць, i пад’есці любіў усмак, – у ён неяк смачна, з асалодай казаў: – Сягоння з дарогі паспіце добра. A заўтра, браткі, пагуляйце дзень. Пагладзіце горад. Багата новага зрабілі. Красівы горад наш становіцца! Кра-а-сівы! Сталіца сапраўдная!.. Трамвай – бачылі? – пайшоў… Універсітэцкі гарадок, браткі, паглядзіце! Цэлы гарадок, горад – праўда! Будуем! Добры гарадок будзе студэнгам!.. Клініку будуем – паглядзіце!.. Будуемся!.. Паглядзіце, браткі!.. Адпачніце заўтра дзянёк. Добра пагуляйце. А паслязаўтра – рабіць будзем. Рабіць, aгa. Сесія будзе важная! Ва-а-жная!..

Папіўшы піва, надаваўшы парад, ён падазваў афіцыянтку, разлічыўся. Развітваючыся, прызнаўся раптам па-таварыску:

– Сам я таксама толькі што ў Мінску паявіўся. Учора толькі з Масквы, з пленума. Вялікія справы рашылі там!.. Вялікія!..

Яшчэ з паўгадзіны сядзеў за столікам наводдаль.

Апейка ў гэты вечар не пайшоў нікуды: карцела – у пакоі чакала газета. Калі ён вярнуўся, у пакоі, як i раней, нікога не было. Ён уладзіўся за сталом, разгарнуў шырокі ліст, адразу прынік да роўных, важных радкоў. Рэзалюцыя перш нагадвала пра рашэнне XV з’езда партыі аб калектывізацыі дробных гаспадарак, падводзіла вынікі таму, што ўжо зроблена. Апейка адзначыў мімаволі – "услед за бедняком у калгасы рушыла i серадняцкая мае а", "пераход да суцэльнай калектывізацыі раёнаў i акруг". Уступ быў сціслы i стрыманы, адразу за гэтым, як бы адказваючы на тое, што непакоіла яго, рэзалюцыя загаварыла аб тым, што бурны рост калгасаў выклікае разам багата складанага i цяжкага. Тут Апейкава ўвага брала ўсё асабліва востра: у строгіх словах адразу адчуў тую жывую бяду, якая назаляла, пякла ўвесь час. Як знаёмае, асабістае вярэдзіла душу тое, што чытаў далей: нізкі ўзровень тэхнічнай базы, дрэнная арганізацыя i нізкая прадукцыйнасць працы, востры недахоп калгасных кадраў, "амаль поўная адсутнасць неабходных спецыялістаў". Апейку была даспадобы праўдзівасць, з якой рэзалюцыя гаварыла пра цяжкасці: за гэтай адкрытасцю ён бачыў, што там, на пленуме, добра разумелі складанасць становішча i был i настроены дзелавіта, сур’ёзна. Нібы пацвярджаючы яго спадзяванне, рэзалюцыя тут жа, дакладна, фактамі, пункт за пунктам, стала паведамляць, што будзе рабіць партыя для таго, каб адолець цяжкасці, хутка пайсці далей. Гэтая частка, можа, найбольш захвалявала Апейку: чым далей, больш – i вельмі канкрэтна – бачылася, як багата будзе зроблена, якое вялікае, небывалае наступленне развінаецца. Апейку радавала i па-баявому настройвала добрая прадуманасць далейшага. З ухвалай адзначыў: пачынаецца будаўніцтва двух вялікіх трактарных заводаў, заводаў камбайнаў i іншых машын. Запомніў, як важную вестку, што ў вёскі, на дапамогу, павінна прыйсці моцнае папаўненне: 25 тысяч перадавых рабочых. Пільна ўбіраў у сябе, пібы слухаў аднадумцаў, калі чытаў пра набалелае: што трэба зрабіць каб падняць дысцыпліну ў калгасах; вылучыў – асабістую адказнасць кожнага за зробленае i матэрыяльную зацікаўленасць. Не вытрымаў, падкрэсліў: "Пленум ЦК перасцерагае супраць недаацэнкі цяжкасцей калгаснага будаўніцтва i асабліва супраць фармальна-бюракратычнага падыходу да яго i яго вынікаў…"

Калі дачытаў, сядзеў нейкі час задуменны: не адпускала прачытанае. Акрамя адчування агромністасці таго, што так жыва ўбачылася, турбавала важнасць моманту. Падумаў: не памыліўся, чакаючы, што будзе – важнае рашэнне. Як распарадак на наступленне… Чуццё не ашукала яго: рашэнням гэтага – лістападаўскага пленума суджана была асаблівая, надзвычайная роля ў тых нялёгкіх, крутых i шырокіх падзеях, што пачыналіся.

Праз думанне пра пленум прашылася будзённае: ці прачытаў ужо гэтае Башлыкоў, i калі прачытаў, то што выведзе з усяго? Тады адчуў стому, успомніў недаспаную ноч, устаў, згарнуў газету, паклаў у чамадан: трэба захаваць. Яшчэ поўны думак, стаяў каля акна, пазіраў на аснежаны пляц Волі, як бы пераконваючыся ў тым, што ён, праўда, у Мінску. Распрануўся, лёг – пачуў, што ўсяго яшчэ калыша з нядаўняй дарогі. Па звычцы стаў думаць пра заўтрашні дзень: што заўтра трэба зрабіць. Сярод клопатнай разнастайнасці думак вылучылася зноў, стала першай у чаргу тая, што ішла ад неспакою пра Алеся. "Зранку ж трэба зайсці ва універсітэт. Пабачыцца, высветліць усё… Зайсці абавязкова ў ячэйку, пагаварыць…" Потым у думкі ўвайшоў успамін пра сустрэчу з Чарвяковым: з ухвалай i павагай думаў пра шчырую ўважлівасць, чалавечнасць яго, якія выяўляліся i ў вялікіх справах, што былі вядомы раней, i ў такім нібы дробным, як сёння, у дробнай гутарцы. Для Апейкі заўсёды ўзорам была сціпласць, чалавечнасць Калініна, i ён падумаў цяпер: у Чарвякова ёсць гэтае ж, калінінскае. Недарэмна, як i Калініна, яго так любяць у народзе. Успомнілася, як адзін стары бальшавік казаў: у Лондане, у дні з’езда партыі, Ленін, зайшоўшы ў атэль, у нумар, дзе жыў дэлегат, праверыў, ці не вільготныя прасціны. Раптам згадаў, параўнаў: "Ленін прыходзіў. A Башлыкоў?.. Зайшоў бы, пацікавіўся?.." Адказаў самому сабе, добра ведаючы: "Не зайшоў бы. Палічыў бы, што – сакратару райкома… драбнавата!.." Падумаў: у некаторых маладых кіраўнікоў, асабліва ў тых, у каго не лішне культуры, – як нейкая хвароба – боязь прынізіць сябе. Боязь прастаты, сардэчнасці, таварыскасці; іншы раз – проста-такі недавер’е да звычайнай ветлівасці. Стрыманасць, халаднаватасць – як нейкі абавязковы закон паводзін. Адносін да ўсіх. Ад чаго гэта? Ад апаскі, што прастата, ветлівасць шкодзіць сур’ёзнасці, пільнасці?..

У думкі раз-пораз урываліся згадкі пра бачанае, чутае ўдзень: твары, гаворкі, вагонны лёт, бег снежных палёў за акном. Чуючы снежную свежасць пасцелі, неадступнае пакалыхванне, ён нейкі час ляжаў бяздумны, бесклапотны; было добра, лёгка. З лёгкім сэрцам ён i заснуў.

Прачнуўся ён яшчэ поцемку з той жа лёгкасцю на душы. Ад святла знадворку ў пакоі было шаравата; пабачыў – на абодвух ложках таксама ляжалі, на крэслах вісела вопратка. Апейка ціха адзеўся, абуўся, стараючыся не плёскаць вадою, памыўся пад кранам; асцярожна ступаючы, выйшаў у калідор. Рэстаран быў зачынены; ён знайшоў буфет, вузенькую баковачку, у якой нечакана было поўна заклапочаных людзей. Папіў чаю, зноў вярнуўся ў пакой, у якім, як i раней, заўзята храплі двое невядомых, апрануў паліго. Праз шкляныя дзверы выйшаў у сіняваты мінскі досвітак. Марозу амаль не было, у подыху ветру чулася трохі вільготнасць; у сіняватым, рэдкім поцемку ліхтары гарэлі цьмяна, няпэўна. Дзе-нідзе яны ўжо тухл i. У паветры чулася яшчэ начная ціхасць, што прыглушвала галасы i гукі; толькі галкі на голых дрэвах сквера дзёрлі горла, нібы стараючыся перакрычаць адна адну.

Адразу за вуглом атэля пачыналася Ленінская, адна з самых жывых вуліц Мінска; Апейка пругка i весела закрочыў на яе. На вуліцы было ўжо багата людзей i руху, Апейка ўвайшоў у гэты рух, як у паўзабыты, даўно не бачаны свет. Цікаўны, востры позірк яго кожны момант лавіў новыя праявы гэтага паўзабытага жыцця: абліччы, тое, што людзі неслі, абрыўкі гаворкі; дзверы, вітрыны, магазіны, што ішлі побач. Некаторыя магазіны былі ўжо адчынены; туды заходзілі i адтуль выходзілі, адтуль патыхала цяплом i хлебам ці зямлёю – надзейным знакам бульбы. Праз вокны Апейка бачыў людскi тлум, чэргі ля прылаўкаў. Паўз адзін магазін чарга доўга цягнулася i па грагуары: стаял i па хлеб. На многіх дзвярах былі яшчэ замкі, завалы, многія вітр Ы ны яшчэ драмалі ў цемры. Цёмна было ў кніжных магазінах, на раскладзеныя ў вітрынах кніжкі разам свяцілі цьмяныя ўжо ліхтары i ранішняя сінь; Апейка перад адной вітрынай стаў, пашукаў з надзеяй кніжачку са знаёмым партрэтам. Не знайшоў.

За доўгім дашчатым плотам будавалі дом; людзі рабілі ўжо: з ночы яшчэ там i тут над сценамі блішчалі лямпачкі, пачэпленыя на жэрдкі i на драты між жэрдак. Магло быць, што людзі рабілі тут i ўсю ноч, – будавалі i ўдзень, i ўночы. Дом быў падняты ўжо за трэці паверх, было відаць, што будыніна расце вялізная, са смелым размахам, вартая сталіцы i часу. Нават проймы вокнаў уражвалі нязвыклай шырынёй, як яшчэ адзін знак нязнанай раней смеласці.

Неўзабаве Апейка пачуў далекаваты, але дужы гул; зацята, аж выбіваючыся на віск, лезла ўгару недзе ад Свіслачы машына. Ён мімаволі стаў, углядваючыся ў той бок, чакаючы, востра ловячы кожны гук, кожную праяву: ён ведаў, ішло дзіва, якое славілі газеты i паэты i якое ён толькі мелькам убачыў учора з аўтамабіля – мінскі трамвай.

Апейка зводдалек пабачыў, як трамвай вылез з-за гары, паволі, важка выпаўз, стаў каля цэнтральнага сквера. Выпусціўшы купку людзей i забраўшы тых, што чакалі, ён пабег насустрач Апейку лягчэй, хутчэй, з грукатам i звонам, якія імкліва, няўхільна раслі i дужэлі. Ён прамчаў паўз Апейку з такім громам, такім ззяннем вокан, за якімі людзі выглядалі дзіўна святочна, што Апейкава сэрца напоўнілася гонарам за сваю сталіцу, за краіну; у грымотным лёце трамвая, ад якога аж здрыгалася зямля, Апейку пачуўся магутны індустрыяльны поступ краіны.

На Савецкай людзей пабольшала, i ішлі яны цяпер вельмі хутка; іншыя ледзь што не беглі. Не адзін, не два паглядвалі на гадзіннікі над тратуарам: набліжаўся самы пачатак рабочага дня ва ўстановах. Апейку нярэдка штурхалі, але ён не злаваў; яму гэта было нават нібы прыемна, – як i сама працоўная клопатнасць, хапатлівасць, што ўсё больш апаноўвалі вуліцу.

Калі ён падышоў да Універсітэцкага гарадка, ужо зусім развіднелася. Гарадок будаваўся; там, куды падышоў Апейка, ён быў абгароджаны дашчатым плотам; за агароджай чырванелі недакончаныя камяніцы адразу некалькіх будынкаў. Пры кожным з ix былі людзі, мноства людзей; на драўляных усходах, на рыштаваннях, каля самаробных блокаў: насілі, паднімалі на блоках складкі цэглы, цабры з цэментам, кпалі сцены. Будынкі, як i той, які Апейка бачыў раней, будаваліся з размахам: кожны даўжынёй ледзь не на цэлы квартал; увесь жа Універсітэцкі гарадок быў сапраўдным горадам у горадзе: агароджа будаўнічай пляцоўкі абкружала ні мала ні многа – некалькі кварталаў. Занятая будаваннем вялікай індустрыі, краіна не шкадавала ні рабочых, ні матэрыялаў, каб зрабіць моладзі ўсё, што трэба для вучобы, для асветы…

Апейка не адразу знайшоў той адзіны цагляны будынак на два паверхі, дзе – каля самай чыгункі – ціснуўся пакуль універсітэт. Сцены будынка знадворку былі калісьці пабелены, цяпер дождж размыў пабелку, вецер наляпіў вугальнага тару ды пылу, будынак выглядаў так нікчэмна, што Апейка i не падумаў бы, што тут можа быць універсітэт. Да таго ж i дабрацца да яго было няпроста: усё навокал абгарадзілі,– можна было падысці толькі па вузкім калідоры між платоў, з боку чыгункі. На шчасце, дапытваючыся універсітэта, Айейка натрапіў на студэнтку, ветлівую, бялявую дзяўчыну ў кажушку i ў хустцы, вельмі падобную на сваіх юравіцкіх равесніц. Дзяўчына ў кажушку i давяла Апейку да універсітэта; ветлівая, сарамяжая, з пачырванелым на холадзе вострым носікам, сказала, дзе можа быць сакратар камсамольскай ячэйкі,– хапатліва пабегла падшытымі валёнкамі на другі паверх. Апейка агледзеўся: тут, дзе хадзілі маладыя хлопцы i дзяўчаты з кнігамі, дзе з усіх сцен глядзелі то расклады заняткаў, то сценгазета "За бальшавіцкія веды", то аб’явы пра сходы, пра вечары, Апейку неяк асабліва ўзяло шкадаванне, што не давялося самому пабыць студэнтам. "Не патаўчэшся ніколі ў студэнцкай гурме… Hi клопатаў, ні радасцей гэтых не зазнаеш ужо… Акопы ды шпіталі ды газета пад сельсавецкай газоўкай – усё тваё студэнцтва… Паспяшаўся нарадзіцца: будзеш век невукам. Усё жыццё… – Апейка стрымаў сябе: – Нічога, стары. Друпя павучацца. Умей радавацца за другіх. Змена якая ідзе, бачыш – прыгожая, культурная!.."

У пакоі, які яму паказала дзяўчына, было два студэнты. Адзін – чорненькі, плячысты, у зацяганай, але адмысловай вельветавай куртачцы, другі – русявы з неяк па-дзіцячы мілым віхарком, у сацінавай сіняй сарочцы i пінжачку. Русявы, з віхарком, адказаўшы ц а нрывітанне, ветліва папрасіў Апейку пачакаць хвілінкуот толькі дакончыць гаворку з таварышам. Меркавалі пра спектаклі: для чагосьці выбіралі спектакль; адразу, як дамовіліся, чорненькі развітаўся, весела, хвацка стукнуў дзвярыма, i русявы цікаўна зірнуў па Апейку. Гэта i быў сакратар ячэйкі. Калі Апейка назваў сябе. сваю пасаду, ён зычліва падаў руку, ад душы паціснуў Апейкаву. Поціск быў дужы, чулася, што рука гэта ведала працу. Было i ў позірку яго светлых, нібы празрыстых вачэй штосьці вельмі добрае, зычлівае; i па гаворцы, i па манеры трымацца было відаць, што хлопец просты, шчыры. Гэтае ўражанне як бы дапаўняла тое, што каўнер касавароткі быў расшпілены; нібы паказваў: уся душа наросхрыст.

– У мяне да вас важная справа, – сказаў, як бы папярэджваючы, Апейка.

– Без важнай справы вы, пэўна, не зайшлі б сюды, – усміхнуўся зычліва хлопец. Ён як бы паказаў, што гатовы памагчы ўсім, чым можа.

– Я хачу даведацца, што на самой справе было з… – Апейка на момант запыніўся: як лепш назваць, – з Алесем Маёвым. Вы, канешне, ведаеце яго i яго ўчынак?

– Ведаю… – Апейка заўважыў, як у празрыстых вачах паявілася штосьці стрыманае, насцярожанае. Хлопец як бы адасобіўся. Запытаў:

– Вы – хто яму?

– Я вучыў яго…

Хлопец не зразумеў:

– Як – вучылі?

– Вучыў у школе. Настаўнікам быў у яго…

– А-а… – Уважлівыя вочы глядзелі, чакалі яшчэ нечага.

– Першыя вершы чытаў. І потым – сачыў, як можна было. Больш – па газетах… – Апейка тлумачыў спакойна, мякка, як старэйшы таварыш.

Хлопец дзіўна маўчаў. Быў ужо хмурны, вельмі сур’ёзны, як бы не хацеў пачынаць ці не ведаў, з чаго пачаць.

– Дык што ж было на самой справе?

– Што ж, раскажу, – сказаў хлопец раптам дзелавіта, цвёрда. – Толькі – коратка. Тут адна справа якраз чакае. Раскажу галоўнае… Гэта – непрыемная гісторыя. Непрыемная для ўсёй ячэйкі, для ўсяго універсітэта… Тут i наша віна, камсамольскай ячэйкі, не адмаўляюся. Прамаргалі, выпусцілі з-пад увагі. Камсамольца, таварыша аддалі, можна сказаць, самі ў рукі другіх. Самі не вялі выхаваўчай работы, вось тыя i выхавалі. Выхавалі па свайму ўзору i падабенству… Для нас гэта вялікі ўрок – i на сённяшні дзень i на заўтрашні…– Апейка, i ідучы сюды, i пачынаючы гаворку, яшчэ спадзяваўся на добрае, на тое, што ўсё акажацца калі i не зусім шчаслівым, то ва ўсякім разе не такім паганым, як ён трывожыўся; i вось кожнае слова студэнта пераконвала, што здарылася самае горшае. – Хлопец быў наш, – як бы білі Апейку словы шкадавання. – Быў наш. – "Чаму: быў наш?" – азвалася у Апейку нязгодаю, але ён стрымаў сябе. – Мы верылі яму. Спадзяваліся на яго як на камсамольца, таварыша! А от прамаргалі, i былы таварыш адкалоўся. Адкалоўся, а потым – пакаціўся ўніз. Дакаціўся да таго, што стаў прыслужнікам нацдэмаў. Паслугачом наццэмаўскага ахвосця! Паслугачом ворага!

– Вы – перакананы ў гэтым? – стрымліваючыся, сказаў Апейка.

Сакратар камсамольскай ячэйкі зірнуў на яго, нібы не разуме ючы.

– Я не веру гэтаму, – як мог спакойна, але прама, цвёрда растлумачыў Апейка. – Не веру, што ён стаў прыслужнікам ворагаў.

Хлопец трохі збянтэжыўся ад Апейкавай рашучасці. На чыстым ілбе разлілася ружовасць.

– Мы таксама спачатку не верылі… Не хацелі даваць веры. Але ён сам не скрываў. Больш таго – нават выстаўляў, паказваў усім. Спрабавалі адгаварыць, пераканаць – ён знарок упарціўся. – У голасе хлопца пачулася злосць. – Героя з сябе – падумаеш, герой! – строіць пачаў! Яму ўсякія Зарэцкія i Гаргныя – дарапя таварышы! Выдатныя дзеячы, сыны народа!.. Яны яго нахвальвалі, спявалі: ты – паэт, талент! І от – ён рашыў аддзячыць! Знайшоў таварышаў!

– І ўсё ж ён наш! Што б там ні было – наш, разумееш? Ён не можа быць не нашым. Усё, што ў ім ёсць добрае, усё гэта наша. Ад савецкай улады… Я ведаю яго, калі ён толькі начынаў разбірацца ў жыцці. Усе гэтыя гады сачыў. Гэта вельмі шчыры, адданы нашай справе хлопец. Ну – можа, памыліўся. Дык дакажыце, пераканайце! Нашто ж так адкідаць зразу!..

– Зразу, зразу! Мы i цяпер вымушаны прыбір аць за ім, столькі ён тут натварыў! – Хлопец не гaiy непрыхільнасці.– Не ўсё так проста было, як здаецца збоку! Студэнты – народ пепасрэдны: разважаць не вельмі ахвочыя. Даверлівы народ, схільны захапляцца, асабліва на яго факультэце, лігфакаўцы. І м падабалася гэта – паказное геройства! На сходзе было i крыку, i віску: заступнікаў у яго знайшлося даволі! Усё, што было бруднае, анархічнае, палезла наверх! Факультэцкі сход, цэлы сход, павярнулі па-свойму! Сход аказаўся не на вышыні! Ліберальныя настроі перамаглі прынцыповасць! Прыйшлося ўмешвацца! Нанава збіраць! Расхлёбваць кісель, які заварыў герой ваш!..

Ужо не заўважалася, што сарочка ў хлопца паюначы расхрыстаная, i дзіўна было, што вочы ў хлопца здаліся празрыстыя, наіўныя. Апейка зірнуў у гэтыя вочы i раптам зразумеў, што спрачацца з хлопцам ці пераконваць яго – марная трата. Ды сакратар i не таіў, што гаварыць пра гэта больш не хоча. Мусіць зараз ісці.

– Дзе знайсці яго? – запытаў Апейка.

– Яго выключылі, i ён жыве недзе ў горадзе. Зайдзіце на літфак, там, мусіць, хто-небудзь знае. Хаця – яны ў другую змену. Так што ідзіце ў інтэрнат… На Нямізе…


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю