Текст книги "Подых навальніцы"
Автор книги: Иван Мележ
сообщить о нарушении
Текущая страница: 14 (всего у книги 38 страниц)
У характары Апейкі былі дзве рысы – розныя, несуладныя: нейкая чуласць, схільнасць да элегічных адчуванняў i разам цвярозасць, практычнасць.
Чуласць, элегічнасць яго былі, мусіць, ад прыроды: пэўна, яны i былі калісьці прычынай таму, што Апейка з усіх жыццёвых доляў выбраў сабе долю настаўніка, ды яшчэ настаўніка літаратуры. Выраслы ля лесу, ля рэчкі, ён усё жыццё быў неабыякавы да лесу, да рэчак, да ціхага i вялікага жыцця прыроды. От i цяпер, жывучы неадступнымі клопатамі, ён увесь час чуў яе з сабою.
Ішла пара, якая заўсёды асабліва хвалявала яго, – восень. Ён заўважыў яе подступ здаля, са жніўня, – калі сонца падымалася яшчэ высока i ад гарачыні іншымі днямі аж млелі дрэвы, бабкі, недажатыя палосы, агароды за платамі.
Подступ яе радаваў добрым надворьем: палі дружна галелі, зелянелі адно палосы з картопляю. Дарогі былі поўныя працоўнага руху: дзе б ні быў, рыпелі вазы, сунуліся да сяла, па загуменных дарогах, уціскаліся ў расчыненыя гуменныя вароты. He толькі ў халаднаватых гумнах, a i на гарачых прыгуменнях пахла жытам, ячменем, аўсом; там i тут рады снапоў пры сценах аздаблялі чорныя гумны, як паясы: снапы сушылі. Дзенідзе цупалі ўжо цапы.
Восень далічвала летні плен. Што ж, Апейку не было чаго быць недавольным гэтым плёнам. Яно было не пустое, не гультайскае – можна ужо сказаць – мінулае лета. Як i ў тыя гады, нязбытным, вялікім клопатам лета был i дарогі; трэба было, як i ў тыя л еты, карыстаючыся тым, што балоты падсыхаюць, што сярод лета ёсць трохі вольнага часу, ладзіць грэблі, правіць, лажыць маеты. Дарогі былі вечнай бядою: хоць нямала за мінулыя гады наладзілі, клопагу хапіла i на гэтае лета; хопіць i яшчэ, мабыць, не на адзін дзесятак гадоў. Паваждацца давялося нямала, але клопат, што ні кажы, не прапаў попусту: яшчэ дзве грэблі новыя – у самую балотную глухамань; яшчэ некалькі падсыпалі, наладзілі старых; пералажылі шчарбатыя, падламаныя маеты, збудавалі трохі новых. Можна, не хвалячыся i не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі. Вядома, да ладу яшчэ далека, дарогі яшчэ багата дзе рэжуць без нажа, але усё ж – тое-сёе зрабілі. Зрабілі.
Першага верасня школьны званок паклікаў малых у тры новыя школы; Апейка ў той вераснёвы дзень дапаў да адной з ix, у Мокуці: сам бачыў, колькі радасці-ўцехі было ў бацькоў i дзяцей. Усё сяло, старыя i малыя, сышліся як на свята; заняткі доўга нельга было пачаць адтаго, што кожнай матцы, кожнаму бацьку хацелася паглядзець, як будуць іхні – ці іхнія – вучыцца. Потым разышліся, праўда, па палосах, па гумнах, але вечарам, каб не было Апейкі, спаілі б з радасці далікатнага настаўніка, адзінага пакуль на ўсю школу. Свята праўдзівае было, i Апейка не дзівіўся: раней трэба было перціся ў школу за цэлых сем кіламетраў, ды ледзь не ўсё лесам, па незлічоных лужынах, якія i летам не высыхал i; цераз балота за Куранямі. І лес там быў найбольш чорны, непралазны, поўны ўсякага звяр’я ды гадаўя… У саміх Юравічах – тут былі i Апейкава задума i яго кіраванне – зрабілі інтэрнат для дзяцей з далейшых сёл: школ другой ступені ў раёне нягуста: пакуль што – поўная – толькі адна; дык от i няхай будзе сталы прытулак усім, хто хоча ісці з балот да святла. Няхай будзе цёплы куток i страха перад вучобай, пасля вучобы; не ўсякаму бацьку ёсць на што наняць ix у мястэчку. Сам-насам Апейка радаваўся – ганарыўся нават, як асобым дасягненнем, – што ў гэтым годзе школы будуць не толькі з апалам: дрывамі ўдалося забяспечыць школы непагана, дзецям не давядзецца мерзнуць у халодных класах; у гэтым годзе ва ўсіх школах будуць для дзяцей гарачыя снеданні – хлеб i чай з цукрам! Ba ўсіх школах цяпер ёсць тытаны ці бачкі гатаваць чай! Есць хлеб i ёсць цукар!.. Гэта ўжо нешта ад будучыні, гэта ўжо, можна сказаць, – з’ява сацыялізму!..
Цяпер, калі восень відна не па нейкіх асобных прыкметах, a ўладарыць усюды, беспадзельна, можна ўжо скінуць з душы трывогу пра ўраджай. І налілося ўсё, i выспела, i прыбралі з поля, – за ўсе зернавыя можна быць спакойным: i за жыта, i за ячмень, i за авёс. Тoe – леташняе – лета было няўдалае: зернавыя ўрадзілі слаба; што вымакла з вясны, а што пагарэла; i людзям было мала, i перад дзяржавай у даўгу асталіся: не выканалі нарыхтовак. Была цяжкая восень: у трывозе аб людзях, з усякімі непрыемнасцямі зверху за нявыкананы план; i яшчэ больш цяжкая зіма i вясна. Людзі ў некаторых сёлах дамешвалі ў муку жолуд, пяклі з жалудовага цеста; не адной сям’і, некалькім сёлам гразіўся голад; трэба было памагаць, ратаваць колькі змогі. Памагалі i выратавалі: узялі з багацейшых сёл, выціснулі з кулакоў. Тым-сім, дзякаваць ёй, падсабіла акруга. Пасля ўсяго асабліва неспакойныя былі i вясна i лета; таму i асаблівая радасць, што не падвялі: ураджай сёлета – непаганы, калі раўняць нават з тым, што збіралі ў добрыя гады. Жыццё павінна выправіцца. Цяпер неспакой толькі пра картоплю; каб з ёй добра было ўсё…
Восень пакуль – не прыдумаеш лепшай. Золата – не восень. Дні – як адзін – сонечныя, лагодныя, неяк надзіва чыстыя: усё навокал у ласкавай, дзівоснай яснасці. Усё агорнута млявым, велічным спакоем: белаватае неба, далёкія i блізкія лясы, трава пры дарогах; усім гэтым, небам i зямлёю, прырода нібы кажа: я папрацавала нямала, нашчыравалася за вясну ды лета i от хачу пакволіцца ў спакоі. Яна, можа, i мае права на спакой, а людзям не да яго, не да спачыну. Людзі поўныя клопату, адвечнага асенняга імкнення. І таксама повен клопату Апейка; толькі ў клопаце яго не адна сям’я, не адна гаспадарка. Тысячы сем’яў, дзесяткі вёсак i вёсачак, раён…
Цупаюць цапы ў тысячах гумнаў – за палямі, за барамі i зараснікамі, за абшарамі бапотных чаратоў i асакі. Цупаюць у дзённай яснасці i ў чорныя, з першым подыхам холаду, ночы – пры святле "лятучых мышаў". Звіняць i ўдзень i ўночы яшчэ не частыя калгасныя малатарні: удзень – танчэй, як бы празрысцей, уночы – басавіцей. Гул ix яшчэ не ўсюды звычны i таму вяселіць асабліва: ён – як нейкая новая, i вельмі звонкая, мелодыя ў даўняй песні восені.
Людзі начамі пры святле ліхтароў i на сваіх гумнах i каля малатарань выглядаюць трохі незвычайнымі. На стрэхі, на сцірты, на поле ліхтары кідаюць вялізныя цені, ад ценяў гэтых людскія рукі з бічамі цапоў, з віламі – нібы рукі асілкаў, самі людзі выдаюцца асілкамі. Можа быць, яны i ёсць асілкі: з ночы ў ноч, да світання цупаюць цапы, гамоняць малатарні; людзі робяць, не шкадуючы сілы, да знямогі. Цяпер самае галоўнае – хлеб. Хлеб трэба ім, трэба гарадам, трэба арміі; у хлебе – жыццё народа i магутнасць краіны, якія будуюць пяцігодку. Хлеб гэты, якога раён дасць небагата, – толькі некалькі кропель у хлебным моры краіны, але i яны не лішнія. Краіна жыве не легка, не рас кош на – кожная кропля на ўліку.
Першымі ў акрузе былі чырвоныя абозы з ix, з Юравіцкага, раёна. Адзін абоз павёў у Калінкавічы на станцыю новы сакратар райкома Башлыкоў, з другім у няблізкую дарогу, у Хвойнікі, выправіўся Апейка. Апейка вёз абоз з сёл, якія былі бліжэй да Хвойнікаў. Збіраліся на шляху: вазы з сёл ішлі к шляху цераз грэблі, цераз маеты, па польных дарогах; з жалезных абадоў цёк то руды, тарфяны, то белы, як мука, дарожны пыл. Па шляху рушылі разам: вазы з мяхамі збожжа паўзлі па белых, пясчаных каляінах, між старых i шумных бяроз, праз сёлы i міма сёл, міма хат наводдаль i ветракоў, што паважна круцілі крыламі. Ехалі пад вясёлыя марты i полечкі куранёўскага гарманіста Алёшы, пад песні возчыкаў, між якіх асабліва стараўся Міканор; калі ж гарманіст i ахрыплыя возчыкі сціхалі – пад доўгі, задуменны гоман тэлефонных правадоў. Толькі сцяг на пярэднім возе ўвесь час весела, агніста хадзіў пад лагодным, цёплым ветрам.
З полечкамі ды кадрылямі прагрымелі коламі па бруку галоўнай вуліцы мястэчка, паўз балота выбраліся ў строгі сасоннік далёкай станцыі. Абпыленыя, прытомленыя, з прытомленымі коньмі – але гаманлівыя, галасістыя…
Пра гэтыя абозы пісалі потым газеты; гэта была падзея не толькі для раёна, але i для акругі i, можна сказаць, для рэспублікі. Башлыкоў чуу сябе тады героем: абозы гэтыя як бы прагрымелі аб тым, які кіраўнік, якога палёту, прыехаў у раён. І трэба сказаць, што для абозаў гэтых ён нямала пастараўся, так што иачатковы гэты яго трыўмф быў зусім заслужаны. Але, як i здаралася не раз мінулымі гадамі, пачаўшы першымі, набыўшы шумную славу рэспубліканскага маштабу, усю гэту славу неўзабаве ж страцілі, ганебна адсталі – не зважаючы на ўсе старанні сакратара райкома i на яго вялікае шкадаванне. Апейка, вядома, таксама шкадаваў, што нарыхтоўкі зацягваюцца, але ён перажываў спакайней: быў i характарам больш стрыманы, i аб славе не так бедаваў, i, галоўнае, браў тое, што здарылася, як пакуль няўхільную бяду. Яна не першы раз абыходзілася з ім так. Усё ж бяда гэта i яго тачыла: дарогі рэзалі, прымушалі траціць попусту столькі часу i сілы! Каб мог палічыць хто-небудзь, колькі патрачана ix за ўсе гады; колькі паламана адных калёс, ператомлена коней! Ва ўсім раёне ні адной вярсты чыгункі, ні адной станцыі. Палавіна вёсак кіруе на станцыю ў адзін суседні раён, другая – у другі. І як ні выгадвай: i ў адзін i ў другі бок менш як па трыццаць – сорак, а каму-нікаму i па пяцьдзесят кіламетраў не выходзіць. Тут як ні старайся, хоць абозы будуць рыпець не толькі ўдзень, a i ўночы да ранку – усё адно не ўправішся добра. Усё роўна раён спозніцца…
У такія дні Апейка нецяргіліва думаў пра той блізкі i далёкі час, калі i па ix лясных ды польных дарогах запыляць аўтамашыны. Гэта была яму адна з самых дарагіх мар: з добрымі дарогамі ды машынамі, быў ён упэўнены, глухая старана ix вельмі хутка зменіць сваё аблічча, стане краем багацця i культуры. Машыны, лічыў ён, борзда разгоняць застаялую, дзікую цішыню, радасна панясуць у знябытыя вёскі шчырыя i шчодрыя дарункі гарадоў. Пакуль жа, ужо не першы год, ён недавольна паглядваў на раку: усцяж раёна больш за паўдзесятка прыстаней – чаму б не арганізаваць хоць бы вывазку паставак па рацэ, на баржах. Ужо не раз гаварыў, дабіваўся ў акрузе, у Мазыры; адтуль пісалі, званілі ў Мінск, у Кіеў – ва ўпраўленне параходства; нічога не дабіліся – не было барж i буксіраў.
He ўправіліся вывезці i палавіны збожжа – падаспела бульба. Усе рынуліся на поле – капаць картоплю. Абапал усіх дарог, на ўсіх палосах – даўно ўжо не зялёных, рудых: зеляніна бульбоўніку пасохла, парудзела даўно, – заклапочаныя постаці: i старыя, i малыя, усе, хто можа рабіць. Падкопваюць, выбіраюць картоп’ лю, зносяць у кучкі ці ў кашы на вазах. Над полем, над дарогаю – з дня ў дзень пяшчотная сонечнасць. Дні пагодныя, як на заказ. Чыстыя i вельмі ціхія: галасы як бы звіняць, але ціха. Усюды плавае "бабіна лета". "Бабіным летам" абчапляны рудыя кусты бульбоўніку, трава пры дарозе, чапляецца яно за ногі, за крылы таратайкі. У конскай грыве таксама "бабіна лета". І спакойная, мудрая журлівасць над усім. І пахне дымам: там i тут на полі белыя дымы – паляць сухое бацвінне. Пякуць бульбу – радасць малым, i грэюцца старэйшыя: зямля ўжо не летняя, стынуць рукі. Днём яшчэ цёпла, а ночы – волкія, важкія, i ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею.
Паўзуць i паўзуць полем вазы з лазовымі кашамі. Вазы з кашамі на полі, на дарогах, на прыгуменнях. Пры гумнах ледзь не ў кожным двары ладзяць капцы – картоплю ўкрываюць ад зімніх халадоў. Вялікія, доўпя, як аборы, капцы ссыпаюць пры калгасных дварах; доўпя капцы гэтыя яшчэ ў навіну, як i самі калгасныя аборы.
Ідуць вазы з кашамі к вялікім раённым дарогам, па шляхах з бярозамі i вербамі, з тэлефоннымі слупамі. Палавіна вазоў у адзін раён, палавіна – у другі. На станцыях зноў людна i тлумна: сыходзяцца, ціснуцца дзесяткі, сотні вазоў. Храпуць, іржуць коні, раз-пораз ускідваецца лаянка, гатова загарэцца бойка: кожнаму хочацца прабіцца да вагаў раней. Зноў Апейку бярэ трывога аб вывазцы: марудна ідзе яна. З акругі ж – што ні дзень – званкі, запытанні: як з нарыхтоўкамі, як – план? Напамінкі, што бульба – Ленінграду i Маскве, накачкі: падводзіце акругу! Нібы ён вінаваты, нібы ўсё таму, што ён – не хоча ці мала хоча, каб было лепш! І от жа: хоць не вінаваты, хоць ведаеш – няма на табе віны, a ездзіш ужо як вінаваты; гаворыш ужо ў сельсаветах, у калгасах, у вёсках неспакойна. Сам падганяеш ужо, i сам накачваеш, хоць часта бачыш, што ўсё гэта i не трэба. Неспакой, гарачка – нервы не вытрымліваюць. Спакой, дзелавітая разважнасць не ўдаюцца.
А можа, такое з ім i адтаго, што ён адчувае: цішыня гэта асенняя – не такая лагодная, як магло б здацца, – зманлівая. Нельга падцавацца яе мірнай супакойлівасці: спакою – няма. Спакой нам толькі сніцца, праўду казаў Блок. Нярэдка сустракаюць у сёлах незычлівыя, нядобрыя позіркі. Нярэдка позіркі людзі хаваюць – хаваюць душы. Стараюцца ўтаіць, што там у ix. Заўважыўшы яго блізка, спяшаюцца адысці падалей. І на сходы вечарамі няпроста склікаць: доўга сыходзяцца, i не ўсе. Паўзуць нядобрыя чуткі, што гэты год цвёрдыя заданні будуць не толькі кулакам i сераднякам – нават маламоцным. Што не абмінуць потым i беднякоў, у каторых будзе што ўзяць. Што забіраць будуць усё, дачыста; што павязуць усё ў горад – рабочым i партыйным. Не ў адным сяле чуў ён: кулакі шэпчуцца, згаворваюцца, гатовы падняць галаву. Харчаў сказаў, што ў яго ёсць дакладныя матэрыялы пра тое, што рыхтуецца змова.
Не ціхая, зусім не ціхая гэтая залатая, асенняя цішыня. І ў гэтую восень – як i летась – натыкаешся на спробы ўхіліцца ад здачы абавязковых падаткаў. Як i летась – дзе-нідзе спрабуюць утойваць збожжа i бульбу. Адгаворка ўсюды адна: падаткі не пад сілу, здаваць няма чаго. Hi ўгаворы, ні пагрозы часта не памагаюць. Даводзіцца арганізоўваць актывістаў. З ix помаччу знайшлі не адзін тайнік, схованку збожжа i бульбы. Знайшлі – рэквізавалі. На саміх тых, хто хацеў ухіліцца ад падаткаў, ашукаць, аформілі некалькі спраў, перадалі ў суд. Пяцёх, найбольш злосных, пасадзілі наваг.
Можа, таму так востра чуеш прыроду, што бачыш, колькі яшчэ сярод людзей ёсць нялюдскага. Работа старшыні райвыканкома – не для беленькіх рук. З дня ў дзень прыходзіцца лезці ў гразь, браць яе сваімі рукамі – ачышчаць зямлю ад гразі. Гэта толькі збоку здаецца, што работа яго лёгкая: таратайка са скураным сядзеннем, возчык Ігнат, свой кабінет у раённай сталіцы. Прэзідыўмы за сталом з чырвоным сукном; слава i ўлада. Работа старшыні райвыканкома – гэта работа таго будаўніка грэблі, які першы ідзе i ў ваду, i ў твань, першы сячэ зараснік, вядзе дарогу i па полі i цераз балота. Работа байца i маленькага – аддзялённага – камандзіра, які з сакратаром райкома, без адгаворак, галавою сваёй i сэрцам адказвае за ўсё, што дзеецца ў раёне. У такі складаны час…
І радасць, i неспакой вечны ў сэрцы i ўдзень, i ўвечары, i начамі. І ў сёлах, i ў мястэчку, i ў дарозе. Адтаго ён i так часта ў дарозе, па сёлах – няма ніколі спакою.
Радасць увесь час з клопатам. Радасць: вясёлы, імпэтны гуд калгасных малатарань прыглушыў мернае цупанне цапоў ужо не ў адным i не ў двух сёлах. У кожным сельсавеце між цеснага бязладдзя мізэрных палосак – шырокія, прасторныя абшары калгасных уладанняў. Яны шырэй сталі за год. Касыя рады аратых, адзін пры адным, ступаюць калгаснымі палямі; баразна пры баразне пакідаюць за сабой вільготную свежасць пахкай зямлі – рыхтуюць да новага калгаснага засеву. Не толькі аратыя з коньмі – нястомныя трактары, пыхкаючы сінім дымам, гаманліва, па-маладому порстка, рушаць, як новыя працаўнікі, пачынальнікі новых, знаных пакуль толькі ў марах, часоў. За гумнамі, за крайнімі агародамі, пры дарогах растуць нязвыкла шырозныя двары з доўгімі аборамі i свірнамі. Ix складваюць са старых свірнаў i гумнаў; для ix прывозяць з лесу смалістыя сосны; хораша тады пахне свежай смалою на калгасных дварах!
Калгасаў пакуль небагата. Дзевяць калгасаў у раёне – як астраўкі сярод даўняга балота. Але бяда не толькі ў тым, што ix мала лікам, большая бяда, што амаль у кожным – мала народу. І – што яшчэ горш – мала парадку. Ладу мала. Мала калгасных будынкаў: жывёла найбольш па ўсім сяле, па розных хлявах. Будаўніцтва ідзе слаба. Тэхнікі вельмі мала. І людзі не заўсёды старанна працуюць. Без вялікай ахвоты. Як бы аглядваючыся назад. Свядомасці не хапае; i агітацыя не заўсёды даходзіць. Невядома, як зацікавіць, запаліць ix. Багата што яшчэ невядома; i чым далей, чым шырэй разгортваецца калгаснае, тым больш гэтых загадак. Але галоўнае: як дабіцца, каб людзі стараліся, каб рабілі ад усёй душы; каб любілі i зямлю, i коней агульных, як любяць сваё, адзінае!..
Багата клопату i неспакою было ў Апейкі. Але над усім – i дробным i нядробным – было адчуванне блізкіх вялікіх падзей. Подых гэтых вялікіх падзей чуўся ўсё мацней i шырэй па меры таго, як сыходзіла восень, набліжалася зіма.
4Другая частка Апейкавага жыцця была ў мястэчку. Тут нязменна канчаліся ўсе яго вандраванні па раёне.
Тут быў, на тым баку, што бліжэй да хвойніку, да Прыпяці, яго дом. Палавіна дома, у якую ён усяліўся па праву старшыні райвыканкома. Тут была жонка Вера, былі малыя: сын яго большы – Валодзя, i шчабятуха Ніначка. Вяртаючыся пад поўнач ці пад досвітак, ён падыходзіў да чорнага акна, ля якога ён, здавалася, знадворку чуу цеплыню ix пасцеляў, цеплыню ix сну; прытульваўся, мімаволі прыслухоўваючыся да цішыні там, ціха, радасна стукаў. Ён чуу асцярожны шорхат, што адразу адзываўся на яго стук: Вера прачыналася так хутка, нібы i не спала; момант бачыў ці ўгадваў цьмяны абрыс яе твару, што прыпадаў да шыбы; нецярпліва пералазіў каля сцяны плот, скакаў на двор. Чуў з ганка, як яна адчыняе хатнія дзверы, як упоцемку ідзе праз сенцы, стукае засаўкаю.
Цяпло любага чалавека, цяпло роднага дома – як чуў Апейка ix пасля холаду, беспрытульнасці дарогі, пасля чужых канап i ўслонаў, пасля навалачы турбот. Вера тулілася да яго, уся поўная маўклівай пяшчоты, ды i ён, казаць праўду, чуў сябе так – нібы i не было ў ix тых васьмі гадоў – васьмі гадоў пад адной столлю. У пакоі заўсёды напагатове чакала лямпа, упоцемку Вера шамацела запалкамі; да таго часу, калі Апейка звыкла намацваў кручок i вешаў паліто, лагоднае жаўтлявае святло ўжо адводзіла цемру. Ціхая пяшчотная цеплыня бруілася ў сэрцы, калі Апейка на пальчыках ступаў у непрычыненыя дзверы, станавіўся пры ложках. Ніначка ляжала на матчыным; кожны раз, калі ён глядзеў на яе, вейкі яе пачыналі чула дрыжаць; нярэдка яна прачыналася, момант санліва, няцямна пазірала абы-куды; тады бацька шаптаў што-небудзь супакойлівае, i яна паслухмяна заплюшчвалася. Сын спаў на бацькавым ложку, каля другой сцяны, найчасцей носам у падушку, так што Апейку звычайна былі відны толькі кволая шыя ды неспакойны віхорчык на макаўцы.
З пачатку восені ён прыязджаў штодня i ў вялікай трывозе: дачка гарэла ад шкарлятыны – баяўся за дачку, баяўся за сына, ложак якога тады перастаўлялі ў сталовую. Цяпер бяда была ўжо ззаду: дачка выдужала i, на шчасце, Валодзьку хвароба абмінула. Трывога ныла хіба трохі як успамін пра нядаўняе, як нязжытая яшчэ дамешка да радасці, ад якой радасць, можа, толькі чулася вастрэй.
Адышоўшы ад дзяцей, ён сядаў за стол, аглядваўся, быццам хочучы без слоў даведацца, як тут жылі, што рабілі. Валодзева торбачка з лемантаром i сшыткам на канапе, падрыхтаваная – пад матчыным прыглядам на заўтра, да школы; сын пачаў працоўнае жыццё, з восені стаў вучыцца. Апейка яшчэ не зусім прывык да гэтай перамены – калі думае пра Валодзю, разам з радасцю паяўляецца часта i шкадаванне: нялёгка малому!.. Вунь там, ля парога, – канькі, сын катаўся; бацька амаль бачыў ужо, як ён, чырванашчокі, шчаслівы, уваліўся ў пакой… Каленкі, бок у лапінах снегу: падаў ці дурэў… Ніначчыны лялькі на гнутым крэсле, шматкі тканіны – спавівала, люляла ляльку перад тым, можа, як сама пайшла спаць. Сукеначка малой на спінцы крэсла – Вера латала сукеначку. Новая акуратная латачка на Валодзевым паліто, што вісіць ля парога, – на локці…
Яны ў такія хвіліны гаварылі мала. Вера не пыталася нічога – у тыя познія сустрэчы больш поўнілася клопатамі: вымак, мабыць, – дождж унь які; перамёрз – мароз унь цісне! Скінь боты, надзень сухія шкарпэткі, перамяні бялізну!.. Шкарпэткі i чыстая бялізна заўсёды былі напагатове; спрытна паяўляліся з аблезлага пузатага камода, паслухмяныя яе клопату, яе каханню. Праходзіла якіх некалькі хвілін, як Апейка стаяў ужо ў сухой бялізне, у сухіх, цёплых шкарпэтках, з асалодаю ўмываўся, садзіўся зноў за стол, на які яна збірала вячэру. Сабраўшы ўсё, яна садзілася сама, ціхая i маўклівая, поўная спакоем сустрэчы.
Нават калі было што-небудзь важнае, яна звычайна не гаварыла, асабліва калі гэта было непрыемнае: такая была ўжо ў яе, ды i ў яго, звычка: нішто не павінна было хмарыць сустрэчу, час радасці – усяму свая пара. Прыйдзе пара i клопату, цяпер здарожанаму чалавеку трэба адпачыць, пажыць бясхмарнай радасцю сустрэчы. І радасць жыла, з ёю ён – за поўнач, на досвітку – клаўся спаць, з ёю стомлены, нязвыкла спакойны, чуючы жонку, малых, засынаў – плывец, што даплыў нарэшце да свайго берага.
Калі ён уставаў раніцай, яе ўжо не было. Не было i Ніначкі, i Валодзі: Валодзя быў з ёю, у школе, Ніначка – у дзіцячым садзе. Праз сон Апейка чуў, як яна пяшчотным шэптам супакойвала малую – каб не будзіла татку! – як ціха i спакойна загадвала Валодзю; усё гэта праз сон праціналася да яго i знікала: змора сцірала ўсё. Абуджаўся ён ці сам, ці – дачасна – будзіў пасыльны з выканкома з якой-небудзь пільнай справай. Апейка, хутка памыўшыся, перакусваў тым, што Вера паставіла на стол, i ішоў на вуліцу, у клопатны дзень.
Ён часта думаў пра жонку, шкадуючы: нялёгка ёй, маючы дваіх, рабіць у школе – няхай сабе i на палавіну стаўкі. Ён, вядома, разумеў, чаму яна не хацела кідаць школу; ён разумеў: школа была не толькі працаю, a i ўцехаю, без якой жыццё было б бяднейшае; тут, ён ведаў, была не толькі звычка дзесяці гадоў, тут была i любоў яе, якую нішто не заменіць. Апейка i не настойваў, каб яна ішла са школы; яму было даспадобы, што яна жыве, як i раней, не толькі домам – актыўным грамадскім жыццём. Сапраўдны грамадскі дзеяч, i яшчэ які! Хто-хто, а Апейка ведаў, якая з яе настаўніца. І ўсё ж тое, што яна працавала ў школе, рабіла i ў школе i дома, рабіла за дваіх, надмеру, турбавала яго адчуваннем несправядлівасці, якую невядома было як паправіць. Апейка i сам з сабою, i з ёю ўдваіх не раз меркаваў, што б можна было зрабіць, каб хоць трохі вызваліць яе, але нічога добрага так i не вымеркаваў. Можна было б перавезці бацьку i матку: бабуля глядзела б малых, але старым шкода было кутка, набытку сваіх. Пра тое, каб наняць хатнюю работніцу, i гаварыць не сталі: наняць яе – гэта ж усё роўна што наняць парабка; камуністу, старшыні райвыканкома! Як ні думалі, аставалося адно: аддаваць Ніначку ў дзіцячы сад – адчынены, трэба для праўды сказаць, пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкома. Аддаваць дачушку ў дзетсад, глядзець за Валодзем, хадзіць у школу, у крамы, на рынак, рабіць усё, што трэба i што хочацца рабіць. І яна рабіла – упраўлялася неяк i ў школе, i з дзецьмі, i па гаспадарцы. Праўда, іншы раз i з дапамогаю старшыні райвыканкома, які часам – калі быў узрушаны ці стомлены – наракаў на неўладкаванасць сямейнага жыцця. Яна хоць i крыўдавала на яго ў такі момант, але перамоўчвала яму. Ён злаваўся, бурчаў, але, нарэшце, астываў, спакайнеў.
Найболей жа яны жылі дружна. Як бы ні былі напоўнены турботамі дні, было часу, каб хоць коратка, хоць урыўкам пасядзець разам, падзяліцца бачаным, чутым, думаным; няхай сабе найбольш увечары, пасля Апейкавага дня ў выканкоме. І разумелі яны адно аднаго з паўслова, часта з аднаго позірку…
У другой палавіне дома жыў даўні Апейкаў знаёмы – Харчаў. Калісьці Апейка сам угаварыў былога начальніка міліцыі пераехаць з не вельмі зручнай кватэры, якая была ў памяшканні міліцыі; радаваўся, капі той пасяліўся побач, цэлымі гадзінамі, бывала – увечары ці выхаднымі днямі,– сядзелі адзін у аднаго ў гасцях або на Апейкавым ці Харчавым ганку. Часам спрачаліся, i разыходзіліся найбольш кожны са сваёй цвёрдай думкай, але гэта не шкодзіла нібы жыць мірна, нават у добрым сяброўскім ладзе. Толькі ж з часам, асабліва пасля таго, як Харчаў вярнуўся з Масквы, з курсаў, лад сяброўскі парушыўся. І цяпер, здараецца, пасядзяць, пагавораць, сустрэўшыся на двары, але сядзяць i гавораць ужо, можна сказаць, не як сябры, а як знаёмыя, якім даводзіцца быць на адным двары. Праўду кажучы, цяпер абодва, гамонячы, не часта i сядаюць, больш стаяць: гаворкі цяпер не такія доўпя. Не, гэты нялад не адтаго, што Харчаў зазнаўся пасля курсаў, пасля новага прызначэння, прычыны тут іншыя. Думкі розныя, розныя погляды; розныя, як сам жа Харчаў сказаў, прынцыпы. Розныя i цвёрдыя ў кожнага – i ў Харчава i ў Апейкі. Гэта праверана ўжо не раз; таму цяпер амаль ніколі не даходзяць да спрэчкі; як бы згаварыліся: нашто траціць час марна! Ці дзіва ж, што цяпер няма шчырасці, прыхільнасці былой; хоць бы такой, як у Веры з жонкай Харчава, добрай, спагадлівай Марусяй. І ці дзіва, што жыць цяпер побач з Харчавым, сустракацца не толькі на працы, a i дома Апейку не вельмі даспадобы. Так што ў Апейкавым доме ёсць i свае, як кажуць, мінусы…
Перакусіўшы сам-насам, замкнуўшы дзверы i схаваўшы свой ключ у кішэню, Апейка выходзіў на знаёмую вуліцу. Кожны раз ранкам пасля вандровак ён ішоў вясёлай хадою чалавека, для якога не абы-якая радасць ступіць зноў на сцежку, па якой не ступаў, здавалася, цэлы век. У такія ранкі вочы яго ўсё бачылі як бы нанава, як нешта незвычайнае. Добра, легка ішлося па вулачцы, няхай сабе i была яна вузенькая, без тратуара, вясной i ўвосень гразкая, a зімой – замеценая паверх платоў іўрбамі снегу. Вулачка выводзіла Апейку на другую, трохі шырэйшую, таксама без бруку i тратуара, але падсыпаную жвірам. Як i дасюль, перад вачыма Апейкі мяняліся хаты: найбольш старыя, найбольш над гонтам, усе драўляныя, усе з агародамі i агародчыкамі, з безліччу платоў i катухоў. Вясковыя платы i хаты гэтыя выводзілі Апейку на брук галоўнай вуліцы, дзе быў i гаманкі дашчаны тратуар i там-сям белыя i чырвоныя ганарлівыя камяніцы, дзе грымелі жалезам вазы, дзе святочна чырванелі лозунгі; дзе i было тое, што вылучала гэтае паселішча з іншых, што давала яму права звацца асабліва – мястэчка.
Галоўная вуліца – Леніна – была даўжэзная: цягнулася ўсцяж тары болей як на тры кіламетры, пакуль не ўпірапася ў зыбучы пясок, у цёмны хвойнік. Другая такая ж вуліца, так жа ўсцяж гары, але бліжэй, прыціскаючыся да самага падножжа, ішла ў другі бок, між ліп, між вербаў, да самай аздобленай хмызнякамі роўнядзі лугавой нізіны. Вясной усю нізіну залівала прыпяцкая наводка, увесь прасцяг быў повен шырокага вадзянога бляску: у вадзе танулі агароды, завулкі, з вады тырчалі платы, катухі, вада лізала ганкі. Тады па агародах, па завулках спрытна юрлілі лодкі – лодкі станавіліся самым неабходным транспартам. У дні i тыдні паводак, здавалася, невядомае мора падступала да хат – вада разлівалася да самых далёкіх гор на другім баку Прыпяці; так шырока, што сцінала грудзі. Пад лета – раней ці пазней – вада паволі спаўзала, аддавала людзям чарнату мокрай зямлі; за гародамі ды завулкамі вылазілі на волю лугавыя прасцягі, вылазілі проста з вясёлаю зелянінаю i бліскучым россыпам жоўтых красак. Хутка абсыхалі пясчаныя разлогі паўз Прыпяць – бераг быў увесь у пясчаных засыпах пяску, – адкрывалася, нарэшце, дарога да прыстанькі, што ўжо нямарна чакала святочна белыя параходы.
Наперарэз гэтым дзвюм бегла з цеснаты гары яшчэ адна вялікая вуліца: усё ніжэй, ніжэй, між хат, пад саснячкі, у прыпяцкія гтяскі, к той жа прыстані. Гэта i была асноўная дарога, па якой, цераз раўчакі i брады, што амаль не перасыхалі, дабіраўся да Прыпяці ўвесь раён.
На гэтых трох вуліцах i жыла большасць местачковага жыхарства; гэта, можна сказаць, былі гапоўныя вуліцы. Але, як i большая частка самай галоўнай вуліцы Леніна, астатнія дзве галоўныя вылучаліся сярод іншых амаль адной даўжынёй: былі гэта ў цэлым гразкія i пыльныя вясковыя вуліцы з вясковымі ж хатамі. Акрамя легішай часткі вуліцы Леніна, толькі невялічкі кавалак той, што збягала з гары, нагадваў нешта гарадское i брукам i дзвюма-трыма камяніцамі; усё гэта, самае выдатнае з дзвюх вуліц, было сабрана разам у тым месцы, дзе абедзве вуліцы скрыжоўваліся. Тут i было тое, што выклікала пашану да мястэчка ў прыезджых з усяго раёна. Тут былі ўстановы, нардом, аптэка; тут былі магазіны, рыначная плошча, крамкі; прыватныя краўцы i шаўцы. Тут быў "цэнтр".
У гэты "цэнтр" i выходзіў цяпер Апейка, вострым позіркам ловячы праявы местачковага жыцця.