355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Иван Мележ » Подых навальніцы » Текст книги (страница 15)
Подых навальніцы
  • Текст добавлен: 20 сентября 2016, 16:05

Текст книги "Подых навальніцы"


Автор книги: Иван Мележ



сообщить о нарушении

Текущая страница: 15 (всего у книги 38 страниц)

5

Толькі што мінуў крыклівых хлапчукоў, якія гайсалі на каньках па доўгай замёрзлай лужыне; малыя, заўважыў,– адзін местачковы, двое другіх – з вёскі; з інтэрната, пэўна, з другой змены той жа школы на гары, дзе цяпер Вера. Па бруку ляскочуць тры падводы – вязуць прыкрыты посцілкамі, увязаны вяроўкамі лён; адзін з возчыкаў заўважыў Апейку, пазнаў – даў "добры дзень". Апейка таксама пазнаў: вадавіцкія камунары; едуць – здагадаўся – у Калінкавічы, на станцыю, здаваць. Недалёка ад ix спаткаў дзядзьку: перад калёсамі сівы канёк трухае; дзядзька сядзіць стаўбуном, нібы дрэмле, абыякавы; але спакой – нагнаны, вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Пазнаў яго, Апейку, але адвёў позірк, нудна нокнуў на каня i зноў нібы задрамаў. На возе – нічога: сена толькі для вачэй, але Апейка паручыцца мог бы – не пусты едзе, вязе нешта. Мяса зарэзанай цялушкі ці, можа, каровы знаёмаму краўцу або спекулянту… "Рэжуць скаціну, што далей – больш… Kani не спыніць гэтае вар’яцтва, чорт знае, што будзе…" Заўважыў на сцяне аптэкі перарваны ветрам кавалак шпалераў – лозунг: "Збор попелу – ударная…" Ніжні край лозунга вецер вырваў, хоць шпалеры i былі абабіты па краях дранкамі,– знізу матляўся толькі язычок шпалеры з нейкімі кветкамі спадыспаду. Ля цёмнай, з пачарнелай шалёўкай, гуменнай красы цяперашняга нардома цераз усю вуліцу варухліва чырванела: "Вышэй тэмпы калектывізацыі! Выйдзем на першае месца ва ўсёй акрузе!" Апошнія словы былі напісаны танклява i густа, Апейка ведаў – па загаду Башлыкова; Башлыкоў, пабачыўшы няўзгоднены з ім лозунг, загадаў зняць яго i дапоўніць… Апейка ўбачыў на сцяне нардома аб’явы; адна вельмі кароткая: будзе кіно "Два друга – модель и подруга". Перад другой ён стаў, уважліва прачытаў: "22-га, у нядзелю, у Юравіцкім Нардоме пачнецца чыстка членаў i кандыдатаў партячэйкі Юравіцкага райкома партыі КП(б)Б. Просьба ўсім беспартыйным мястэчка Юравічы, а таксама i ўсіх сельсаветаў i вёсак Юравіцкага раёна, абавязкова явіцца, а такжа падрыхтаваць факты пра работу i недахопы партыйцаў з ячэйкі, асабліва – кампрамеціруюшчыя матэрыялы. Усе гэтыя факты просьба кідаць у скрынку, якая тут вісіць, або заявіць Камісіі па чыстцы ці на самім пасяджэнні па чыстцы публічна.

Пачатак чысткі ў І0 гадзін раніцы".

Аб’ява датычылася Апейкі: супрацоўнікі райвыканкома таксама ўваходзілі ў райкомаўскую партячэйку.

Усё, што аб’яўлялася, было яму ўжо вядома: i тое, што чыстка будзе, i дзе, i ў які дзень; i ён чытаў аб’яву i адышоў ад яе з такім выглядам, як бы нічога асаблівага не здарылася, – а ў грудзях усё ж зашчымела, нядобра, трывожна. Брала гэтае трывожнае не ўпершыню, але сёння неспакой быў багата чутнейшы. "Кампрамеціруюшчыя матэрыялы" – засела ў памяці, не адсіўпала, не ціхла.

"Глупства! – прымусіў ён сябе адагнаць непатрэбны неспакой. – Глупства… Мае сумленне – чыстае… Чыстае… І ніхто яго не запляміць… Ніхто i нішто!"

Адсюль ужо блізка было да райкома. Райком быў у яшчэ новай будыніне з жаўтлявых, толькі трохі пасівелых бярвенняў, з вішнёвага колеру бляшаным дахам. Сама па сабе будыніна была падобна на дзесяткі іншых; вылучала яе з абывацельскага рада іншых хіба толькі шыльда "Юравіцкі райком КП(б)Б", зробленая нядаўна ў Мазыры – важная, багатая, серабром па чорным, адзіная на ўсё мястэчка сапраўдная шыльда. Акрамя яе, вылучаў райкомаўскую хату яшчэ хіба радок белых чашачак на сцяне – з тэлефоннымі правадам!.

Апейку пашанцавала: Башлыкоў быў акурат у райкоме. Апейка павітаўся з русявым хлопцам у гімнасцёрцы, памочнікам сакратара, папытаўся – больш для прыліку, – што новага, пайшоў у кабінет Башлыкова. Башлыкоў быў не адзін: перад ім на крэсле, у свіце, з пугаю ў руцэ сядзеў Чарнаштан, старшыня глінішчанскага калгаса. Сам Башлыкоў стаяў насупраць, за сталом, – стройны, прыгожы, у строгай сіняй гімнасцёрцы i сініх штанах. Звыкла трымаючы адну руку ў кішэні, ён весела адказаў Апейку на прывітанне, моцна, энергічна паціснуў руку, зноў павёў бліскучымі, прыязнымі вачыма на Чарнаштана. Па-сяброўску, як старэйшы, мудрэйшы маладому таварышу свайму, тонам парады сказаў:

– Усё гэта – настроі! Адсталыя настроі, Павел Васільевіч. Я вам раіў бы паменш прыслухоўвацца да ўсякіх настрояў, да ўсякіх гаворачак! Цвёрда весці сваю лінію!

– Дак жа знаць не хочуць нічого!.. – У мяккім голасе Чарнаштана чулася вінаватасць. – Слухаць нічого не хочуць!..

– Паслухаюць! Трэба толькі пагаварыць як належыць, павесці ix! Пераканаць!.. На тое i кіраўніцтва, каб кіраваць, весці людзей туды, куды ўказвае партыя! Улічваць асаблівасці селяніна, канечна, трэба, але гэта не значыць, што трэба ісці на паваду ў яго. Нельга ісці на паваду! Нельга патакаць усякім настройчыкам! Весці за сабой, весці – вот што трэба!

– Дак як ты ix павядзеш! Толькі i чутно: хто робіць, хто не робіць – толк адзінакі! Усім палачка ў ведамасці! Справядлівасці, кажуць, няма!

– У ix свая мерка справядлівасці, сялянская, уласніцкая. Im цягнуцца i цягнуцца трэба, каб зразумець справядлівасць нашу, пралетарскую! Яны прыраслі к старому, усе мераюць старым аршынам! Аддзіраць трэба ix, не шкадуючы! Аддзіраць i весці за сабой! Весці з кожным днём усё больш людзей! – Башлыкоў загаварыў заклапочана, дзелавіта: – Мы павінны ўзмацніць тэмпы калектывізацыі. У гэтым – галоўная задача, якую паставіла партыя перад нашым раёнам у цяперашні момант. Выкананне яе, гэта ясна, будзе нямала залежаць i ад вас. Сяло ваша – вялікае, віднае, на вас, я заўважыў, паглядваюць i друпя. Таму кіраўніцтва раёна спадзяецца, што вы пакажаце добры прыклад іншым…

– Дак мы – што ж, мы б – з радасцю, калі б – ладзілася! Калі б людзі дружно рабілі!..

Башлыкоў стаў ля стала, строга задумаўся. Костачкі пальцаў цвёрда, нібы ў лад думкам, пастукалі аб стол.

– У вас там, па ўсім відаць, кулач’ё ваду муціць! Карыстаючыся вашай i нашай слепатой i бяспечнасцю, робіць сваю работу! У гэтым, канечна, i соль уся таго, што класава чуждыя настроі ў вас так развіліся! Сяло ў вас – заможнае, контррэвалюцыйнага душку хапае. І, вядома, контррэвалюцыйнай прапаганды. А мы развесілі вушы, ударыліся ў спячку. Забываем, што вораг не спіць, робіць сваю справу, пакуль мы спім… Трэба будзе спецыяльна прыгледзецца да вашага сяла…

– Рады будзем – прыязджайце, паглядзіце!.. А то так i глядзяць – штоб зноў назад…

– Назад дарогі, Павел Васільевіч, не будзе! Трэба глядзець у глыбіню, у корань! Дарогі назад няма, так i скажыце ўсім! Партыя аглядвацца не будзе, бальшавікі не прывыклі аглядвацца! Мы ідзём к суцэльнай калектывізацыі – так рашыла партыя. Калектывы – будучыня сялян, не аднаго, не дзесяці – усіх. І ў нашым раёне, i ва ўсёй краіне. Усе – рана ці позна – будуць калгаснікамі. К гэтаму ўсё ідзе. І тыя, хто сягоння яшчэ ў аднаасобніках, – таксама будуць у калгасах. Усе. За выключэннем кулакоў. Такая лінія наша! Так i скажыце людзям!

– Скажу… Дак мы будзем чакаць вас…

Башлыкоў, даючы знак, што гаворка скончана, выйшаў з-за стала.

– Трэба глядзець наперад, Павел Васільевіч! – Дзелавіта дадаў:– Так i быць: у бліжэйшы час пад’еду! Сам пагляджу, разбяруся! Толькі вот спраўлюся з неадкладнымі справамі! Ну! – ён падаў руку, па-сяброўску, дужа паціснуў Чарнаштану.

Калі Чарнаштан пратупаў ботамі к дзвярам, Башлыкоў i Апейка праз шыбу глядзелі, як ён падбіраў сена, адвязваў каня, як нетаропка, задуменна выкіроўваў на вуліцу.

– Н-да… – Башлыкоў прайшоўся, стройны, паюначы пругкі ў хадзе. Пастаяў, рашуча крутнуў ручку тэлефона. Загадаў, каб далі Алешнікі, пазвалі Гайліса.

– Вітаю, таварыш Гайліс! Башлыкоў гаворыць! Дзятла няма?.. Рэдка бывае ён у вас!.. Не апраўдвай! – Башлыкоў строга хмурыў чорныя бровы, глядзеў кудысьці ў кут вострым позіркам. Ён памаўчаў, як бы даваў Гайлісу час зразумець, што зараз пачне галоўнае. – Што там у вас робіцца? Растлумачыць трэба? Я пра Глінішчы пытаю!.. Творыцца чорт знае што пад бокам, а вы – спіце i сны спакойныя бачыце! Спіце! Не бачыце, што робіць пад носам у вас кулач’ё!.. Не бачыце! Ці занялі апартуністычную пазіцыю, што яшчэ горш!.. Калі не выправіце – будзем гаварыць сур’ёзна! На бюро!.. Перадай гэта Дзятлу!.. Да пабачэння!

Ён важка палажыў трубку, мелькам зірнуў на Апейку.

– Думаеш, дарэмна прыгразіўся? Бачу па вачах. Дарэмна так строга – з Чарнаштанам?.. – Ён глядзеў проста ў вочы Апейку. – Абстаноўка патрабуе. Не такая абстаноўка, каб цырымоніцца! На сілу – трэба сілай! Упэўненасць i строгасць! Няхай бачаць i чуюць – кіраўнік ёсць кіраўнік!

Апейка зразумеў: гэта не так тлумачэнне сваіх паводзін, як павучанне яму, далікатнаму, мяккацеламу. Хацеў запярэчыць, апе Башлыкоў сказаў:

– Думаю, Глінішчамі трэба заняцца Харчаву…

– Харчаў няхай зоймецца… Толькі бяда там, відаць, не ў адной агітацыі кулакоў… Трэба, па-мойму, нешта рабіць у самім калгасе. Мы, па-мойму, мала лічымся з псіхалогіяй людзей. Трэба неяк заахвочваць людзей. Чарнаштан гэта правільна казаў…

– "Заахвочваць, заахвочваць"… Ох, гэта псіхалогія!.. Жыць яна не дае табе! Мяняць трэба яе, гэту тваю псіхалогію!..

Апейка адчуў, што спрачацца – безнадзейна. Перамаўчаў. Башлыкоў зірнуў, дзелавіта, патрабавальна:

– Ну, дакладвай, хваліся – калi ёсць чым!

Апейка сказаў, дзе быў апошнімі днямі, дзе правёў сходы, колькі чалавек уступіла ў калгасы. Башлыкоў дастаў блакнот, перапытваючы, запісаў. Стаў расказваць, дзе сам быў.

– Учора заязджаў на тваю радзіму. Перад сходам зайшоў да старых тваіх. "Дай, думаю, пагляджу, як жывуць бацькі нашага старшыні". Так што – пазнаёміўся… Спадабаліся i маці i бацька. Карась хваліў бацьку: "Майстар першай маркі – i ў полі, i на рацэ. І – часнейшай душы. Першы стары ў калгасе", – сказаў. Так што – харошае было знаёмства! Харошыя старыкі!

– Не скарджуся! – нібы пажартаваў Апейка. Ён усміхнуўся скупа, хоць добрае слова пра старых i было на радасць яму i хоць, бачыў, Башлыкоў давольны ад душы; чуў Апейка за тым, што сказаў Башлыкоў, недагаворку, прадчуваў, што той скажа яшчэ штосьці – не такое прыемнае.

З чулай насцярогаю чакаў.

Ён не памыліўся: праз які момант усмешка з твару Башлыкова сышла, губы строга сабраліся. Глядзеў проста ў вочы, шчыра, нявесела:

– А брат! Ну i брат! – Спачуваючы, пакруціў галавою. – Гэта – сваяк!

Апейка прамаўчаў. Маўчанне было доўгае, цяжкае. Потым Башлыкоў запытаў:

– Як ты прагледзеў гэта?

– Чаму – прагледзеў?..

Башлыкоў паясніў думку:

– Харчаў казаў: ён памагаў табе пры паляках? Прадукты, патроны табе насіў? Памагаў нам… Бедняком быў…

– Быў…

– Перарадзіўся?.. За гады савецкай улады?..

– За гады савецкай улады…

Апейка не таіў, што гаворка гэта для яго непрыемная. Ён не любіў гаварыць пра брата, не толькі таму, што гэта была не такая ўжо вясёлая тэма для гаворкі, а найбольш таму, што яму пры гэтым выходзіла як бы апраўдвацца, выгароджваць сябе; рабіць тое, чаго Апейка вельмі не любіў.

На шчасце, даказваць гэта амаль ніколі не даводзілася: усе ў раёне ведалі i яго радню i яго брата.

Башлыкову, хутка пасля таго як той прыехаў сюды, Апейка пры нагодзе казаў ужо ўсё пра брата – не падкрэсліваючы ix няладу i не апраўдваючыся, проста для таго, каб Башлыкову было ўсё вядома.

Ужо тады Апейка зразумеў, што Башлыкоў – з анкеты ці з нечых слоў – ведае ўсё як мае быць; i цяперашні напамінак пра брата, i тое, што ён гаварыў з Харчавым, i думка пра тое, што ён, можа, знарок заехаў туды, даведацца самому, праверыць, адазваліся ў душы прыкрасцю.

"Перад самаю чысткаю якраз…" – звязала ўсё пачутае ў адно развага.

– Было ўсё: i патроны насіў, i ў бедняках быў,– цвёрда, ca злосцю сказаў Апейка.

Башлыкоў, здаецца, зразумеў гэту злосць, паспачуваў:

– Н-да… Я не хацеў бы мець такога брата.

– А я яго сам выбраў! – Апейка гаварыў груба: хацеў абарваць гаворку.

– Н-да, братоў не выбіраюць. Гэта правільна. І ты, вядома, калі падумаць, з аднаго боку, не вінаваты, як, можа быць, не вінавата i твая старуха-маці. І ўсё-такі, чорт яго ведае, жыццё ёсць жыццё: ёсць i другі бок у тваёй гісторыі з братам – кампрамеціруе гэта цябе… Не ў маіх вачах – я гавару не пра сябе, а – у народа! Не раскажаш пра ўсё кожнаму, народ ёсць народ, i не ўсякі зразумее па-чалавечы. Іншы падумае так: пляма ёсць пляма, сам ты яе набыў ці табе прыклеілі яе друпя. Розніца, вядома, вялікая, але ідзі ты растлумач кожнаму… Я разумею тваё становішча…

– Нашто ты мне гэта гаворыш? – сказаў Апейка абурана.

– Проста так, – Башлыкоў не зніякавеў, толькі трохі здзівіўся.—

Так, к слову прыйшлося.

– Дак от, калі к слову: я не лічу сябе вінаватым за яго. Ніколькі.

– Я табе гаварыў не пра віну тваю. Я гаварыў пра іншае. Ты не зразумеў нічога. Шкода. – Башлыкоў i тут адчуваў сябе вышэй, мудрэй, i Апейку зноў запякло абурэнне. Але Башлыкоў загаварыў пра іншае: – Адстаём мы з калектывізацыяй!

– Чаму – адстаём? – Апейку ад непрыціхлай злосці хацелася пярэчыць: – На другім месцы ў акрузе.

Башлыкоў заявіў спакойна:

– Другое – не першае!

Ён пашамацеў паперамі, выбраў адну:

– От тут скарга ад веруючых на гое, што зачыняем алешніцкую царкву. У Мінск скардзіліся… Якая твая думка?

– Мая думка такая, што трэба дабівацца, каб царква сама зачынілася.

– Як гэта?

– Трэба веруючых зрабіць няверуючымі. Бязбожнікамі…

Раздзел другі
1

Калі Апейка ішоў у кабінет, ля дзвярэй амаль кожны раз сустракала яго чарада дзядзькоў i цётак, што чакалі яго. Просьбы свае давяралі адным паперам дзядзькі i цёткі рэдка, не заўсёды задавальняла ix i гаворка з сакратаром райвыканкома ці загадчыкам райза, багата хто лічыў за нязменны абавязак уручыць паперу самому сгаршыні, пагаварыць з самім. Бывала, калі Апейка не паяўляўся з раёна доўга, сядзелі па некалькі сутак, начуючы дзе-небудзь у знаёмых; паяўляліся кожную раніцу, быццам на працу, – пакуль не дабіваліся да самога.

Такія сустрэчы з людзьмі былі Апейку няпростай i нялёгкай часткай яго работы. Людзі неслі сюды да яго свае надзеі i сваю роспач: хто што меў Цяпер да звычных просьб памагчы мукою, насеннем, да скарг на вялікі падатак, на падатковыя несправядлівасці дадаваліся часта скаргі, звязаныя з калгаснай навіною: таму зямлю нарэзалі нядобра – усё лепшае забралі пад калгас; таму прыгразіліся, што калі не ўступіць, каб у Салаўкі рыхтаваўся. Рэдка хто не пытаўся: гэта – справядліва, гэта – па савецкіх законах?

Амаль у кожнай скарзе-просьбе за асабістымі нягодамі i крыўдамі былі агульныя, грамадскія праблемы; амаль кожны раз, адказваючы, памагаючы, раячы, Апейка так ці інакш павінен быў тлумачыць дзяржаўную палітыку ў калгаснай справе, браў на сябе як бы ролю агітатара. Гэта была-такі сапраўдная работа агітатара…

Сёння яго таксама чакалі: між дарослых, сярод якіх ён заўважыў чалавека з жаўтаватымі, доўгімі, за каўнер, пасмамі,– поп, ці што? – цэлая, прыціхлая, чародка вясковых дзяцей. Апейка павітаўся, сказаў, што хутка пачне прымаць, у кабінеце зняў паддзёўку. Ён, як i па дарозе сюды, быў яшчэ неспакойны: не адступала прыкрасць ад Башлыковага папроку за брата, важка ціснула ўсярэдзіне даўняя, зноў пацяжэлая непрыхільнасць да Саўчыка. Зноў згадаў Башлыковае: "Не хацеў бы мець такога брата!" Адказаў думкаю злосна, з’едліва: "А я хацеў! Я сам параіў быць такім!.. Я сам, знарок, начапіў сабе на шыю гэтае бервяно!" Зноў прыкрасць перайшла на аднаго Башлыкова: "Як бы вышэй лічыць сябе за тое толькі, што няма такога кампрамеціруючага брата, што біяграфія – ідэальная!.. Як ордэнам ганарыцца!.."

Ён хутка перагледзеў паперы, што прыйшлі гэтымі днямі, выйшаў у прыёмную:

– Ну, пачнём… – Усе ўсталі, некаторыя падаліся бліжэй, чакаючы. Апейка абвёў усіх позіркам, заўважыў – жаўтлявы, з доўгімі пасмамі, стаяў трохі асобна; маладыя карыя вочы глядзелі цікаўна, дапытліва, як бы загадзя дазнаваліся, чаго трэба чакаць. Апейка на міг затрымаў позірк: сялянская світа, зайцовая шагіка; дужы, загарэлы: скура твару аж ільсніцца; пэўна, кормяць непагана. Зразу ж адарваў позірк, спыніўся на купцы дзяцей: нясмелыя, нема прыціхлыя, найбольш сарамяжныя, яны ціснуліся адно да аднаго, амаль усе ў даматканых світках, – не зводзілі з яго чыстых, даверлівых i востра пільных вачэй. Ён кіўнуў im весела, бадзёрліва: – Вы ўсе разам?

– Разам, – адказаў за ўсіх адзін, з шорсткім шчэццем няроўна – мабыць, матчынымі нажніцамі – абскубаных валасоў; з рашучым, мужчынскім басочкам.

– Разам, – пацвердзіў i лысы дзядзька, што стаяў ля ix, як пастух, – з шапкаю ў адной руцэ, з пугаю ў другой.

– Што ж такое здарылася, што адразу такой грамадой? – Апейка перачакаў момант маўчання, весела запрасіў: – Ну, заходзьце, высветлім!

Дзеці заварушыліся, сталі перагаворвацца шэптам, штурхаць адно аднаго, але не пайшлі. Дзядзька з пугаю таксама ўзяўся з выглядам старэйшага падцаваць смеласці малым: няёмка, нясмела штурхнуў аднаго, другога шапкаю, вялеў з папрокам усім:

– Заходзьце, сказано!

Першым адважыўся той жа, з шорсткім, паскубаным шчэццем, за ім – беленькая дзяўчынка з ружовымі кругамі на шчаках. Апейка, прапускаючы ix паўз сябе, падбадзёрліва, з любасцю пагладзіў некалькі галовак. Апошні ўвайшоў, як за статкам, дзядзька з пугаю: няёмка трохі i важна, як бы хаваючы важнасцю гэтай няёмкасць свайго становішча сярод малых.

У кабінеце дзеці ў лапцях, у зрэб’і азіраліся яшчэ вастрэй, ціснуліся яшчэ больш – смыкалі насамі, насцярожана чакалі. Апейка не стаў прасіць ix сядаць, не даў i ім i сабе лішняга клопату; не зайшоў за стол, стаў перад імі, як настаўнік у школе.

– Ну, дык што здарылася, а?

Пасля моманту няёмкай цішыні асмелілася бялявая з ружовымі шчакамі; паружавеўшы яшчэ горш, нібы ca сцэны, прачытала на памяць – відаць было – падрыхтаванае загадзя: аж перарывапася дыханне – так хвалявалася.

– Тав-варыш с-старшыня… райвык-канкома!! Мы прыйшлі, каб… п-прасіць вас… штоб пакінулі ў школе… настаўніка Івана Мікалаевіча!..

Гэтым вялікім словам яна аддала ўвесь пал сваёй душы, i не толькі душу, a i голас; іншыя ўжо маглі, пакуль яна гарэла перажытым, адказваць Апейку: з якой яны школы, з якога класа, па якіх прадметах у ix Іван Мікалаевіч, як яго прозвішча. Нарэшце Апейка высветліў, што дзеці з Крыцкай школы, што настаўнік, за якога яны прыехалі заступіцца, – Іван Мікалаевіч Гарошка. Апейку былі вядомы не толькі гэтае прозвішча, але i той, каму яно належала: Гарошка настаўнічаў у сваёй роднай вёсцы ўжо з дзесятак гадоў; яшчэ ў тыя гады, калі настаўнічаў i ён, Апейка.

Апейка быў амаль незнаемы з ім: бачыліся толькі некалькі разоў на настаўніцкіх сходах; але Апейку добра было вядома, што Гарошка – настаўнік такі, якіх мала не тое што ў раёне, a i ў цэлай акрузе; пра гэта казалі ўсе, хто калі-небудзь быў на яго ўроках. От i дзеці, смялеючы, памагаючы адно аднаму, перабіваючы, з захапленнем казалі цяпер: так добра, так цікава пра дзевяцьсот пяты год, пра рэвалюцыю ў Пецярбурзе, пра Леніна расказваў; пра пяцігодку, пра тое, якія дзе заводы будуюцца; як добра будзе жыць скора. І от жа, бяда якая: цяпер Івана Мікалаевіча знялі з настаўнікаў; сказалі, што яму няможна вучыць дзяцей, бо ён служыў пры цару ў царскай арміі i быў царскім афіцэрам, i што ён будзе вучыць дзяцей супроць савецкай улады. Але ж яны ведаюць, што хоць Іван Мікалаевіч i быў у царскіх афіцэрах, але ж ён зразу, як пачалася савецкая ўлада, перастаў служыць цару. І цара ён зусім – гэта яны самі чулі – не любіў ніколі i не любіць; i афіцэр ён не з памешчыкаў якіх-небудзь, а з простых людзей, з ix жа сяла; i ўсе добра знал i яго бацьку, i ўсе бачаць, што ўсе гады ён, Іван Мікалаевіч, за адну савецкую ўладу стараецца…

Апейку вельмі ўсхвалявала дзіцячая шчырасць. Слухаючы малых, нібы вярнууся ў сваю нядаўнюю, мілую мінуўшчыну, нібы зноў быў настаўнікам: як настаўнік ён добра адчуваў, як важна дзецям тое, што яны кажуць тут, i тое, з чым яны пойдуць адсюль, куды прынеслі свае давер’е i надзею. Таму жыццёвы вопыт дадаваў да ўсяго сваю долю цвярозай няпэўнасці: ведаў Апейка, як няпроста будзе замацаваць у ix веру гэту i надзею. А да ўсяго, што б там ні было, радаваў сам факт: малыя самі ўсталі за праўду, вясковыя, сарамяжыя, прыйшлі ў райвыканком! Малыя грамадзяне будучыні!

Ён нібы не паверыў:

– Хто вас падгаварыў, штоб прыйсці прасіць за Івана Мікалаевіча?

Дзеці здзівіліся:

– Ніхто… Мы самі…

– Шкода стала. Мы i надумаліся…

– Няправільна яго знялі!..

– Скажыце – няхай ён зноў вучыць!

– Збуту не давалі, пакуль не сказаў, што падвязу. – Дзядзька з пугай пакруціў лысай галавою, са здзіўленнем i пашанай. – Як машкарэча, населі!..

Апейка ведаў ужо, i што Гарошку знялі i як усё было. Хтосьці з пільных Гарошкавых землякоў, можа быць, ім вывучаных, месяцы два назад напісаў у сталічную газету, што ў Крытах у школе – пры патуранні сельсавета i раённага кіраўніцтва – замаскіраваўся класава чужды элемент, белагвардзеец, які з залатымі пагонамі i з вінтоўкай у руках ваяваў за цара i ўсякіх урангеляў i губіў няшчадна трудавы народ. У газеце з пісьма зрабілі копію, якая i трапіла на стол сакратару Юравіцкага райкома партыі. Ліст гэты чытаў у кабінеце Башлыкова i Апейка. Пад усім, што паведамляў невядомы аўтар газеце i Башлыкову, стаяла гордае: "Непрымірымы селькор". Башлыкоў аддаў пісьмо Харчаву з рэзалюцыяй, напісанай зверху коратка i ясна: "Праверыць, прыняць меры, далажыць!" Харчаў за які дзень праверыў, i на другі дзень лёс Гарошкі рашыўся: Гарошку знялі з настаўнікаў. Харчаў прапанаваў таксама арыштаваць, i каб не Апейка, Гарошка даўно быў бы за кратамі. Башлыкоў падумаў, павагаўся i схіліўся да Апейкі. У Апейкі былі моцныя довады: Гарошка трапіў у афіцэры не па сваёй ахвоце, а як настаўнік; у грамадзянскую вайну ніякім белым не быў, рабіў дома. Быў потым у Чырвонай Арміі; з першых жа мірных дзён сваіх, пасля арміі, увесь час у сяле… Але вярнуць Гарошку на настаўніцкую працу Башлыкоў не згадзіўся. Цвёрда, рашуча…

І от гэтыя дзіцячыя, шчырыя твары, гэтыя вера i надзея. Што ён, старшыня райвыканкома Апейка, можа сказаць ім, любым i ясным, якія думаюць, што ў свеце ўсё так проста, што праўда i справядлівасць – рэчы абавязковыя i лёгкія. Не ведаючы добра, што сказаць ім, ён знарок стаў распытваць кожнага, як хто вучыцца, ці добра паводзяць сябе ў класе, ці памагаюць бацькам.

– Ну, што ж, – сказаў ён, гатовы развітацца. – Дзякую за тое, што вы сказапі. Я перадам усё, каму трэба. Скажу – што вы прасілі!.. От i ўсё – бывайце здаровы!

Некаторыя ўжо сабраліся, абнадзееныя, кіраваць да дзвярэй, калі бялявая, з ружовымі плямамі, насцярожылася:

– Дак яго – аставяць нам? Івана Мікалаевіча?..

– Я ж сказаў, перадам, што вы – прасілі…

– Не, вы скажыце – аставяць?

– Я буду прасіць!

– Не, не, вы – скажыце!

Апейка нічога не сказаў, толькі лагодна, як бацька, які не хоча крыўдзіць малога i не можа даць усяго, што той просіць, усміхнуўся:

– Ну, шчаслівай вам дарогі!..

Яны пачалі выходзіць, не вельмі ахвотна, не вельмі ўсцешаныя; найбольш таму, што дзядзька з пугаю штурхаў ix да дзвярэй. Не парадаваў ix; але што ж ён, Апейка, мог сказаць ім іншае?..

Адразу за імі ў кабінет ступіў бялявы хлопец у зацяганай, але крамнай паддзёўцы, у ружовай i залатанай пад каўняром нязрэбнай сарочцы. Кепка ў яго руцэ была таксама гарадская, з размоклым ад дажджу казырком.

– Можна зайсці? – хлопец пытаўся ціха, далікатна.

– Заходзьце. Сядайце.

Ён i ішоў ціха, i сеў на ўскрай крэсла; пад уважлівым Апейкавым позіркам няёмка адвёў шэрыя, з нейкай задуменнай прытоенасцю вочы. Потым сустрэўся з Апейкавымі, i позірк быў ужо цвёрды, рашучы i разам з тым даверлівы.

– Мяне завуць – Глушак Сцяпан, – ціха i не адводзячы вачэй ад Апейкавых, сказаў ён. – Я падаваў заяву ў Вадавічы. Хацеў паступіць у Вадавіцкую камуну. Мне спачатку сказалі, што – добра, прымуць. А потым – адмовілі. Сказалі, што не могуць прыняць, таму што мой бацька – кулак…

– Вы з Куранёў? – перабіў яго Апейка.

– З Куранёў,– кіўнуў хлопец. Ён нялёгка, але цвёрда дадаў: – Я – сын Глушака Халімона. Мабуць, знаеце. Мой бацька – кулак. На яго наложана цвёрдае заданне. Але я яго кінуў. Мы з ім цяпер – як чужыя.

– Чаму вы яго кінулі? – зацікавіўся Апейка.

Хлопец памаўчаў, задумаўся.

– Я i сам не знаю, як сказаць. Трудно было жыць з ім. Просто – не можно жыць стало. Я хацеў з ім жыць, думаў спачатку, што – нічого, што – прывыкну. Цярпеў доўго: бацько ж усё-такі. Да i матку было шкода. Знаеце ж, як матцы, калі сын кідае. Хацеў перацярпець. Але – не выцерпеў! – Ён па-ранейшаму не адводзіў ад Апейкі ціхіх, задуменных вачэй. Памаўчаў зноў, загаварыў, ад душы шкадуючы, з болем: – Ён, мой бацька, жыве для аднаго: штоб паболей сабе. Хоць як, праўдай ці няпраўдай. Штоб паболей нажыцца. Прагны, просто сфах. Ён з-за етаго ўсіх парабіў усе адно як парабкамі. І сыноў, i матку нашу, i Ганну. Чужых парабкоў не бярэ, баіцца, дак свае – як парабкі… Дыхнуць просто няма як… – І позірк, i тон яго гаворкі былі такія шчырыя, што Апейка чуў праўду кажа. Не маніць, так нельга маніць. – І раней не было цярпець як, а цяпер – дак чаго цярпець?.. Цяпер – калі ўсё пачынае па-новаму быць… Дак я i кінуў яго. Счапіліся адзін раз як не загрудкі. Я i кінуў. Пайшоў жыць на волю. Як усе людзі…

– А не шкода яго, бацьку?

– Не. Можно сказаць – не, – глянуў ён проста. Падумаўшы, дадаў: – Матку шкода. Папамучылася яна…

"Не маніць. Праўду кажа…" – падумаў Апейка i злавіў сябе на тым, што спачувае хлопцу. Успомніў раптам, што ў Глушака ёсць яшчэ сын: пра гэтага сына Апейка ведаў ужо нямала.

– А з братам як? Дружна жылі?

– Дружно. – Ён адвёў вочы, позірк стаў важкі, нядобры. Губы злосна таргануліся. – Дружно… Мне такога брата… век бы не бачыць!.. Штоб яго зямля не насіла!..

З таго, як Сцяпан гаварыў, Апейка вывеў, што ён недзе вучыўся; запытаў – дзе, чаму недавучыўся. Пацікавіўся, ці любіць кніжкі, што чытаў, якія з ix спадабаліся найбольш; ці чытае газеты, ці ведае, што робіцца ў свеце. Хлопец адказваў лёгка, ахвотна: пра гэта гаварыць яму было куды больш даспадобы, як пра бацьку, пра бяду, якая захмарыла ўсё яму. Чым больш Апейка пытаў яго, чым больш слухаў, тым больш бачыў: хлопец – разумны, дапытлівы. "Талковы хлопец. Чулая душа… Чулая да ўсяго. І да новых павеваў… Шкода толькі – што сваяцтва такое…" Думка нечакана паставіла побач хлопца i самога, зблізіла: "Таксама– з плямаю, якой не заслужыў… Таварыш па няшчасці!.."

У думцы было i багата іроніі, i трохі суму i была невясёлая праўда… Апейка адагнаў непатрэбную думку. Уважна зірнуў на Сцяпана.

– Вучыцца, пэўна, хочаш?

– А не хацеў бы? – Шчырыя вочы не таіліся. Загарэліся на міг i згаслі.– Хацеў бы!.. Дак куды ж цяпер паступіш! Зразу скажуць: кулацкі сынок!.. От папрацую, дакажу. Тады, можа…

– Думаеш, дакажаш?

– Хачу даказаць.

Апейка раптам адвёў вочы, задумаўся. Не першы раз узяў асцярожны, цвярозы одум: нашто яму, Апейку, усё гэта; нашто – рызыка? Каму-каму, толькі не яму брацца за рызыкоўнае. Не яму, у якога ў самога не ўсё чыста ў біяграфіі. У якога – не абы-якая пляма… І не цяпер, калі так блізка чыстка. Дзе ўсё будуць перабіраць. Дзе ўсё могуць павярнуць i так i інакш. Ён i так за колькіх ужо заступіўся, за якіх друпя не адважвапіся. Прыгадаюць калі-небудзь, i, можа быць, вельмі скора. Тoe, што ён цвёрды з сапраўднымі ворагамі заўсёды, не заўважаць; а гэта – прыгадаюць, перакруцяць. Вельмі можа быць такое: як ты дакажаш праўду сваю? Харчаву, Башлыкову, іншым харчавым… Падумаў, шкадуючы: трэба ж, столькі блытаных лёсаў ідзе i трэба ўсё разблытваць самому, кіруючыся толькі сваім сумленнем.

"Сумленне… Сумленне…" – было ў галаве, калі ён, узняўшы вочы, зноў паглядзеў на Сцяпана. Той не зводзіў шчырага, трывожнага позірку; як бы бачыў, што прысуд яму вырашаецца цяпер, у гэты момант. Гэты позірк – трывога i надзея, жывая надзея, жывы лес чакалі ад Апейкі праўды i смеласці. "Чалавек з цябе, канешне, можа выйсці. Непаганы чалавек, карысны…" – падумаў ён, гледзячы ў Сцяпанавы вочы. У думках прайшло раптам яснае, вясёлае: "От яна – новага сіла, ад самога Глушаковага дрэва адрывае галіны. Роднага сына адарвала!" За гэтым зразу ж, вясёлае, дужае, выспела рашэнне: "Што ж, так i быць: бяры ты, плынь, нясі яго з сабою. Мый, чысці для новага, для нашага жыцця!.." Апейка ўстаў з-за стала. Цвёрда паклаў на стол далонь.

– Добра. Пагавару, уладжу ўсё.

– Уладзіце?! – Сцяпан ускочыў. Не верыў яшчэ.

– Толькі – каб не падмануў потым. Каб не прыйшлося чырванець.

Ён як пакляўся:

– Не будзеце!

– Ну, тады – бывай здароў! – Апейка падаў яму руку.

– Бывайце здаровы!

Сцяпан вылецеў з кабінета.

Апейка глядзеў з-за стала: уваходзіў той, з доўгімі жаўтлявымі кудламі. Ціха, акуратна прычыніў дзверы за сабой, зняў зайцовую шапку, няўпэўнена пакланіўся:

– Добры дзень жалаю вам!

Апейка адказаў, не тоячы цікаўнасці. Цяпер ён бачыў, што не памыліўся: поп. А каб не доўпя космы, дык i не думаў бы, спаткаўшы дзе-небудзь: світа рудая! зайцовая шапка, дужыя чырвоныя рукі – селянін, не хто іншы. Рукі каравыя, жылаватыя, відаць, што ў зямлі корпаліся. І пастава важкая, сутулая. Толькі от рукі з зайцовай шапкай на жываце – склаў, як на казанні…

Бачыў, маладыя карыя вочы таксама нізалі, выведвалі яго.

– З чым прыйшлі? – запытаў стрымана, афіцыйна. Не толькі таму, што не любіў гэтых божых служак, a i таму, што хацеў, каб гаворка пайшла зразу ў строгім, афіцыйным кірунку.

– Прыйшоў я з рашэннем вялікім, – пакорліва загаварыў поп. – Вялікім – для мяне, бо яно павінна зразу перамяніць увесь строй майго ранейшага жыцця… – Не зводзячы вачэй з Апейкі, як бы нецярпліва чакаючы прысуду, ён сказаў:—Я рашыў змяніць чорную расу свяшчэнніка на сялянскую світку.

Апейка адказаў з іроніяй:

– Вы ўжо змянілі яе.

– Змяніў,– спакойна згадзіўся ён. – А сэрца яшчэ раней. Ужо даўно пад уплывам савецкай газеты "Правда" i журнала "Бязбожнік" я прыйшоў да вываду, што Бога няма. І што рэлігія, як правільна вучаць бальшавікі, ёсць опіўм народа. І той, хто служыць рэлігіі, ёсць абманшчык, які ідзе супроць народа i савецкай улады… Газета "Правда" i журнал "Бязбожнік", якія я чытаю ўжо другі год, адкрылі мне вочы, i я не хачу болей служыць рэлігіі i абману. Я хачу цяпер служыць савецкай уладзе, штоб выкарчоўваць святы дурман з людскіх галоў. Я прыйшоў да вас з адзінай мэтай, каб атрымаць яснае настаўленне, што мне трэба рабіць для гэтага…

Пільныя карыя вочы ўвесь час не выпускалі Апейку. Апейка глядзеў на здаровы, загарэлы твар, на гладкія чырвоныя шчокі i тоўстыя губы, якія, мабыць, любілі смачненькае, i думаў: "Хітры, разумны. Лic… Пачуў, што паленым пахне… Што – лепш пераадзецца…" Не тоячы, што не вельмі верыць у шчырасць папоўскага ўчынку, сказаў усё ж:

– Гэта – пахвальна, што вы рашылі…– Памаўчаў, проста зірнуў у карыя вочы, чужа, востра: няхай бачыць, што ён, Апейка, разумее ўсё, як яно ёсць. – Значыцца, вы пытаецеся, што рабіць… каб памагчы нам?


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю