Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"
Автор книги: Аляксей Гардзіцкі
Жанр:
Справочники
сообщить о нарушении
Текущая страница: 5 (всего у книги 37 страниц)
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за аповесць «Трэцяя ракета», Дзяржаўнай прэміі СССР (1974) за аповесці «Абеліск» і «Дажыць да світання», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён», Ленінскай прэміі (1986) за аповесць «Знак бяды».
Бэндэ Лукаш, нарадзіўся 01.11.1903 г. у вёсцы Шчакоцк Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1926). Спачатку працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым – у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 г. – у Інстытуце расейскай літаратуры (Пушкінскі Дом), загадваў кафедрай расейскай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). З 1946 г. – выкладчык у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра, рэдактар Ленінградскага аддзялення Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва. Сябра СП СССР з 1934 г.
Памёр 23.12.1961 г.
Друкавацца пачаў у 1925 г. Выступаў у галіне крытыкі і літаратуразнаўства. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), а таксама шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай літаратуры для школ.
Бяганская Ядвіга, нарадзілася 29.02.1908 г. у горадзе Ўлан-Удэ (Бурація) у сям'і чыгуначніка.
У 1922 г. з бацькамі вярнулася ў Беларусь. У 1924 г. аселі на жыхарства ў Менску. Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Працавала выкладчыцай расейскай і беларускай мовы і літаратуры ў школах Менска. У лістападзе 1937 г. была арыштавана, асуджана на 10 год зняволення, адбывала тэрмін у калымскіх лагерах, дзе працавала на цяжкіх работах да дня свайго вызвалення. У ліс-тападзе 1947 г. ёй было дазволена жыць на Гомельшчыне. Толькі пасля рэабілітацыі (1954) атрымала магчымасць вярнуцца ў Менск. У 1956-1964 гг. працавала старшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджана медалямі.
Памерла 03.04.1992 г.
У друку дэбютавала вершамі ў 1926 г. (часопіс «Малады араты»). Напісала для дзяцей кнігі аповесцей, апавяданняў «Далеко на Севере» (Магадан, 1954), «Жэнеў галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Кожны марыць стаць Калумбам» (1968), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1980), «Сланечнікі» (1980) «Ля самага сіняга мора» (1982), «Сонцу і ветру насустрач» (1988).
Працавала ў галіне перакладу з польскай і славацкай моў на беларускую. З польскай пераклала аповесці Б.Ясенскага «Палю Парыж» (1932), Я.Корчака «Кароль Мацюсь Першы» (1970), Г.Бахляровай «Дом пад каштанамі» (1972), А.Богдая «Прыгоды маленькага Пінгвіна Пік-Пока» (1973), Э.Ажэшкі «Хам» (1975), Г.Паўшар-Кляноўскай «Нявыдуманыя гісторыі» (1976) і інш. Са славацкай – раманы М.Крно «Я вярнуся жывы» (1960), У.Мінача «Жывыя і мёртвыя» (1961), К.Ярунковай «Брат маўклівага ваўка» (1976), Я.Грушоўскага «Яношак» (1980) і інш.
Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл), нарадзіўся 23.04.1886 г. у вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям'і арандатара.
Вучыўся ў пачатковай жыдоўскай школе – хедары, у школе рабінаў – ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Менск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля – ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Памёр 03.11.1941 г. каля Ўральска.
Першы надрукаваны твор – абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911-1912 гг. друкаваў вершы на расейскай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951-1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985-1989 гг. – у 5 тамах.
Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
Пераклаў з жыдоўскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С.Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С.Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т.Шаўчэнкі, Ю.Будзяка.
Бялевіч Антон, нарадзіўся 27.05.1914 г. у вёсцы Дуброўка Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Магілеўскім палітасветным інстытуце (1933-1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939-1945 гг. – у газеце «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у партызанскім руху на Віцебшчыне, закідваўся ў тыл ворага. У 1945-1947 гг. – загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1950 гг. – нарысіст газеты «Савецкі селянін». Сябра СП СССР з 1943 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр 11.04.1978 г.
Першы верш апублікаваны ў 1938 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945 г. у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на расейскую мову, у Менску – вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).
Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1968-1969).
Пераклаў на беларускую мову паэму А.Твардоўскага «За даллю – даль» (1962), паасобныя вершы А.Пракоф'ева, М.Бажана, А.Малышкі, І.Няходы і інш.
Бярозкін Рыгор, нарадзіўся 03.07.1918 г. у горадзе Магілеве ў сям'і служачага.
Вучыўся на рабфаку, на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (1936-1938). У 1938 г. працаваў загадчыкам аддзела крытыкі ў рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі», затым – літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1938-1939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (1939-1941). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1941 г., быў рэпрэсіраваны. 26 чэрвеня, калі фашысцкія войскі набліжаліся да Менска, калону зняволеных вывелі з турмы на расстрэл. Р.Бярозкіну выпала застацца жывым. Ён накіраваўся ў Магілеў і ў ваенкамаце падаў заяву ў Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях пад Сталінградам, на Курскай дузе, пад Кіевам і ў Карпатах, на Сандамірскім плацдарме і ў вызваленні Прагі. Быў паранены. У ліпені 1949 г. рэпрэсіраваны другі раз. Зняволенне адбываў у лагерах Казахстана і Сібіры, працуючы на будаўніцтве шахт і электрастанцый. Быў вызвалены ў лістападзе 1955 г., рэабілітаваны ў ліпені 1956 г. У 1956-1967 гг. загадваў аддзелам крытыкі і паэзіі ў часопісе «Неман» (да 1960 «Советская Отчизна»). У 1967-1969 гг. – загадчык аддзела літаратуры рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1970-1975 гг. – літсупрацоўнік бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Члён СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 01.12.1981 г.
Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1935 г. Першы зборнік артыкулаў «Паэзія праўды» выдаў у 1958 г. Затым выйшлі кнігі «Аркадий Кулешов: Критико-биографический очерк» (Масква, 1960), «Спадарожніца часу: Артыкулы аб паэзіі» (1961), «Свет Купалы: Думкі і назіранні» (1965; дапоўнены і перапрацаваны варыянт – «Мир Купалы», Масква, 1973), «Пімен Панчанка: Крытыка-біяграфічны нарыс» (1968), «Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче – белорусском поэте» (Масква, 1970, у перакладзе на беларускую мову выйшла ў 1981), «Постаці» (1971), «Кніга пра паэзію: Выбранае» (1974), «Звенні: Творчая індывідуальнасць і ўзаемадзеянне літаратур» (1976), «Аркадзь Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці» (1978), «Свет Купалы. Звенні: Выбранае» (1981), «Паэзія – маё жыццё» (1989).
Бяспалы Змітро, нарадзіўся 28.08.1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1956 г. скончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум. Працаваў землеўпарадчыкам у Гарадзенскай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963). Адначасова працаваў у часопісе «Вожык» – супрацоўнікам, намеснікам рэдактара аддзела фельетонаў. З 1972 г. – адказны сакратар інфармацыйна-метадычнага бюлетэня «Родная прырода», а з 1977 г. – пасля рэарганізацыі бюлетэня ў часопіс – яго галоўны рэдактар. Сябра СП СССР з 1974 г.
Першае гумарыстычнае апавяданне было надрукавана ў 1963 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977). Для дзяцей напісаў кнігі аб прыродзе Беларусі «Лясныя хітруны» (1969; дапоўненае выданне ў 1986), «У лясной каморы» (1972), «Мядзведзеў пачастунак» (1976), «Страшны звер» (1978), «Дзіўны птах» (1981), «Казкі Сіняга лесу» (1983), «С полным лукошком: Записки грибника» (1985), «Звери Беловежской пущи» (1987), «Птицы Беловежской пущи» (1988).
Склаў зборнік «Беларускія народныя жарты» (1970), адзін з аўтараў фотаальбома «Пакланіся прыродзе» (1984).
В
Ваданосаў Мікола, нарадзіўся 04.01.1923 г. у горадзе Менску ў сям'і ваеннаслужачага.
Дзяцінства прайшло ў вёсцы Котава Барысаўскага раёна. У 1939 г. паступіў у Менскі дарожна-механічны тэхнікум. У Вялікую Айчынную вайну – радыст партызанскага злучэння на Маладэчаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі, тройчы быў паранены. У 1946-1957 гг. – тэхнік на Беларускім радыёцэнтры. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959). З 1966 г. – рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972-1982 гг. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).
Упершыню ў друку выступіў у 1948 г. Аўтар кніжак апавяданняў і аповесцей «У Баркоўскай пушчы» (1956), «Пераломнае лета» (1961), «Надзеі і здзяйсненні» (1963), «Адзінай маці сыны» (1968), «Пад чужым паролем» (1971), «Дзе віруе Бяроза» (1973), «Дзень і ўсё жыццё» (1988). Для дзяцей выйшлі кнігі «Першае знаёмства» (1954), «Аднагодкі» (1959), «Пабярэжцы» (1960), «Рачны госць» (1961), «Апошні вадзянік» (1964), «Хатабыч-малодшы» (1965), «Здарэнне на Сцюдзёнцы» (1967), «Двайная памылка» (1969), «Лясныя прыгоды» (1976), «Жыць, каб змагацца. Цімохава тайна» (1978), «Скарб Загорскай камяніцы» (1985). Напісаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Прынцыповы аратар» (1966), «Сам сябе падвёў» (1973), «Левыя ногі» (1983). У 1983 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Вазнясенскі Аляксандар, нарадзіўся 17.07.1888 г. у сяле Чукалы Ардатаўскага раёна (Мардовія) у сям'і настаўніка.
Скончыў славяна-расейскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта (1913) і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1915-1921 гг. – асістэнт, прыват-дацэнт гісторыка-філалагічнага факультэта Растоўскага ўніверсітэта. У 1921-1927 гг. – дацэнт, у 1927-1930 гг. – прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля працаваў у Маскоўскім інстытуце кінематаграфіі, у Маскоўскім гарадскім педінстытуце, у Народным камісарыяце цяжкай прамысловасці (1930-1934). У 1934 г. быў высланы ў Ташкент, дзе да чэрвеня 1939 г. працаваў загадчыкам вучэбнай часткі курсавога навучання рабочых кадраў, эканамістам па планаванні і ўліку. З 1939 г. – прафесар Казанскага педінстытута. З 1940 г. – прафесар, а ў 1943-1947 гг. – дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Узнагароджаны медалём.
Памёр 16.01.1966 г.
У друку пачаў выступаць у 1913 г. з артыкуламі па гісторыі расейскай класічнай літаратуры. Быў прадстаўніком культурна-гістарычнай школы ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве. Аўтар артыкулаў пра М.Гогаля, М.Лермантава, І.Тургенева і інш. У 20-я гады ў часопісах «Полымя», «Узвышша», у «Працах БДУ» змясціў шэраг артыкулаў па тэорыі літаратуры і пытаннях развіцця беларускай літаратуры, беларускага тэатра. Выдаў працы «Паэтыка Максіма Багдановіча» (Коўна, 1926), «Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры» (1927), «Паэмы Янкі Купалы (Сюжэтная пабудова і стыль)» (1927). Доктарская дысертацыя «Исследования по истории новой белорусской литературы» (ч. 1-3) не апублікавана, зберагаецца ў бібліятэцы Казанскага ўніверсітэта.
Вайцяшонак Марыя, нарадзілася 03.05.1942 г. у горадзе Змяінагорску Алтайскага краю ў сям'і высланага з Беларусі польскага асадніка.
Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Менскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавацелькай дзіцячага сада ў Менску. З 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Неман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1990 г.
У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі.
Вайшнорас Феліксас, нарадзіўся 18.05.1897 г. у вёсцы Пілвішкіс Вілкавішскага раёна (Летува) у рабочай сям'і.
Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1925). У 1919 г. – сакратар Пілвішскага падрайкома КП Летувы. У 1921-1923 гг. палітвязень ковенскай турмы. З 1923 г., пасля абмену палітвязнямі, жыў у СССР. Працаваў у рэдакцыях газет і часопіеаў у Маскве і Смаленску. З 1930 г. у Менску – супрацоўнік, у 1934-1937 гг. – рэдактар газеты «Чырвоны араты» (на летувіскай мове). Быў сакратаром летувіскай секцыі СП БССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1956 г. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі (16-я летувіская дывізія). З 1945 г. жыў у Вільні, працаваў у выдавецтве, грамадскіх таварыствах. Сябра СП СССР з 1934 г.
Заслужаны дзеяч культуры Летувіскай ССР (1965).
Памёр 21.08.1972 г.
Вершы пачаў пісаць у ковенскай турме. У 1934 г. у Менску выдаў на летувіскай мове зборнік паэзіі «Пад сцягам працы і барацьбы». Напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Да светлага жыцця» (Вільня, 1960). Пераклаў на летувіскую мову (пад псеўданімам Ф.Садайніс) паэму Янкі Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы Якуба Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка, расейскіх і латышскіх пісьменнікаў.
Вакулоўская Лідзія, нарадзілася 20.02.1926 г. у горадзе Шчорсе Чарнігаўскай вобласці (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага.
Скончыла акцёрскі факультэт Кіеўскага тэатральнага інстытута (1952). З 1954 г. – літсупрацоўнік раённай газеты «Сталинский путь» на Чукотцы, у 1958-1965 гг. – абласной газеты «Калиннградская правда». З 1966 г. жыла ў Менску. Сябра СП СССР з 1963 г.
Памерла 28.08.1991 г.
Выступала ў друку з 1954 г. Пісала на расейскай мове. Выйшлі асобнымі выданнямі нарыс «Первый снег» (Магадан, 1956), аповесці «Толино лето» (Калінінград, 1960), «Свой след на земле» (Калінінград, 1961), «Пурга уходит через сутки» (Магадан, 1963), «Сашка, моя знакомая» (Масква, 1964), «Последняя радиограмма» (Магадан, 1965), кнігі аповесцей, апавяданняў «200 километров до суда» (Магадан, 1969), «Хозяйка Птичьей скалы» (Магадан, 1971), «Улица вдоль океана» (Масква, 1972), «Женщины» (1975), «Свадьбы» (Масква, 1979), «Путевка в Белую долину» (1980), «Письма любимого человека» (1982), «Вступление в должность» (Масква, 1985), «И снятся белые снега» (1986), «История одной любви» (1988), «Сколько бы ни пришлось, буду ждать...» (1990). Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Лушка» (пастаўлены ў 1964) і «Саша-Сашачка» (пастаўлены ў 1966).
Валасевіч Эдуард, нарадзіўся 12.03.1918 г. у горадзе Магілеве ў сям'і чыгуначніка.
У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі – спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым – у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943). З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілеўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР. Сябра СП СССР з 1950 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш – так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех – курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).
Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961).
Валкадаеў Пётар, нарадзіўся 22.11.1911 г. у вёсцы Кажамякі Кінель-Чаркаскага раёна Куйбышаўскай вобл. (Расея) у сялянскай сям'і.
У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркаску. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізійнай газеты «Новый путь». У 1941 г. удзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942-1944 гг. – у партызанскім атрадзе № 122 на Магілеўшчыне. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газет «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты». Сябра СП СССР з 1949 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 04.11.1973 г.
Пісаў на расейскай мове. Першы верш надрукаваў у 1934 г. (часопіс «Волжская новь»). Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).
Варановіч Адольф, нарадзіўся 15.06.1940 г. у вёсцы Мікольцы Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Мядзельскай сярэдняй школы (1957) паступіў у Менскую мастацкую навучальню (скончыў у 1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. – сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Дзяржаўнага камітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Сябра СП СССР з 1979 г.
Першыя апавяданні апублікаваў у 1970 г. (штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»). Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў «Высокі падмурак» (1978), «Агні хат» (1986).
Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.
Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. – загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. – загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. – загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).
Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»). Выйшлі кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977), аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), цыкл аповесцей «Расці, Ганька» (1966), «Доля цябе знойдзе» (1968), «Новы свет» (1970), «Пачакай, затрымайся...» (1970), якія склалі тэтралогію «Пачакай, затрымайся...» (1972). Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988). Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982-1983).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».
Васілеўская Галіна, нарадзілася 15.01.1927 г. у гарадскім пасёлку Клічаў Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.
З 1932 г. жыве ў Менску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». У 1959-1977 гг. – рэдактар аддзела часопіса «Работніца і сялянка». З 1977 г. – рэдактар аддзела нарыса, з 1979 г. – адказны сакратар часопіса «Полымя». У 1982-1988 гг. – дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.
Узнагароджана медалём.
Літаратурнай працай займаецца з 1953 г. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 г. апублікавала першае апавяданне. Аўтар аповесцей для дзяцей і юнацтва «Маланка ўначы» (1963), «Малюнак на снезе» (1969), «Я еду на вярблюдзе» (1970), «Бывай, Грушаўка» (1979), «Юныя назаўсёды» (1983), «Крылы, або Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага» (1987). У 1986 г. выйшла «Выбранае».
Васілеўскі Іосіф, нарадзіўся 08.12.1911 г. у горадзе Данецку (Украіна) у сям'і рабочага.
У 1922 г. з бацькамі пераехаў у Беларусь. Скончыў Аршанскія педагагічныя курсы (1928-1930). Пасля заканчэння тэатральна-драматургічных курсаў у Менску (1931) быў акцёрам БДТ-2 у Віцебску, літработнікам газеты «Ленінскі прызыў» у Воршы. У 1933 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У 1937-1952 гг. працаваў акцёрам у тэатрах Смаленска, Жытоміра, Днепрадзяржынска, Усць-Каменагорска, Разані, Іжэўска, Калугі. З 1967 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першыя вершы былі надрукаваны на беларускай мове ў 1931 г. (часопіс «Маладняк»). З 1935 г. піша на расейскай мове. У Смаленску выйшлі кнігі паэзіі «В добрый час» (1954), «Родное раздолье» (1956), «Новь» (1959), «Авось да небось» (1960), «Лирика» (1961), «Трудный экзамен» (паэма, 1962), «Нас попробуй обгони» (1963). У Маскве выйшлі нарыс «Оружием сатиры» (1959), «От зорьки до зорьки» (1960), зборнікі вершаў «День за днем» (1963), «Свершение» (1966), «Чибис» (1973), «Зимнее солнце» (1979), «Призадумалась река» (1982). У Менску выдаў зборнік паэзіі «Пальмы и сосны» (1969), «Мой спутник солнце» (выбраныя вершы, 1971), «Продолжение» (1981), «Река времени» (1989), кнігі для дзяцей «Птичья тревога» (1968), «Диковины» (1972), «Веселый поезд» (1977), «Безымянные острова» (1984), «Снежные лебеди» (1987).
Працуе як перакладчык з беларускай на расейскую мову. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі зборнік песень «Хоры а капелла» (1968), зборнік вершаў М.Хведаровіча «Кленовый сок» (1972), казка А.Якімовіча «Коваль-Вернидуб» (1974), «Извечной песни голоса: Белорусская лирика» (1980).
Васілеўскі Пятро, нарадзіўся 15.05.1922 г. у вёсцы Сямёнаўка Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. – карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 г, дэмабілізаваны, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (скончыў у 1953). У 1953-1988 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Піша на беларускай і расейскай мовах. Першыя апавяданні апублікаваў у 1942 г. у вайсковых газетах. У 1956 г. выйшла першая кніга – аповесць «Новый день». Выйшлі кнігі «Первопуток» (1958), «Красота человеческая» (1980), «Вечные молодожены» (1987).
Працуе пераважна ў галіне драматургіі. Аўтар п'ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» («Год здзяйсненняў», апубліквана і пастаўлена ў 1957), «Чалавек вярнуўся» (1961, пастаўлена ў 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (1962, пастаўлена ў 1960), «Странный дом» (апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Твой заўтрашні дзень» (пастаўлена ў 1967). У 1968 г. выйшаў зборнік п'ес «Твой заўтрашні дзень», у 1984 г. – «Образ жизни».
Як рэжысёр, сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні мастацкіх і дакументальных кінафільмаў «Беларускі канцэрт», «Дзеці партызана», «Строгая жанчына», «Апавяданні аб юнацтве», «Палеская легенда», «Рагаты бастыён», «Выкрыццё», «Беларусь сёння», «Крокі ў заўтра», тэлефільма аб жыцці і творчасці Якуба Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш.
Васілёк Міхась (сапр. Касцевіч Міхаіл), нарадзіўся 14.11.1905 г. у вёсцы Баброўня Гарадзенскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і лесніка.
Сярэднюю адкукацыю атрымаў у 1921 г. у Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 г. вярнуўся на Гарадзеншчыну. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 г. уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944-1946), а пазней – у абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра СП СССР з 1945 г.
Памёр 03.09.1960 г.
У друку пачаў выступаць у 1926 г. у віленскіх выданнях. Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 г. у Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў». У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).
Васілёнак Яўген, нарадзіўся 26.12.1917 г. у горадзе Воршы ў сям'і чыгуначніка.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934-1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Прамень камунізма», у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Воршы. У 1939 г. накіраваны на журналісцкую працу на Далёкі Ўсход (працаваў у Хабараўску, Усурыйску, Уладзівастоку). У 1943-1945 гг. – у радах Савецкай Арміі, служыў у рэдакцыі дывізійнай газеты «Боец-патриот», у 1945-1948 гг. – карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок» у Алма-Аце. З 1948 г. жыў у Менску – быў рэдактарам БелТА, карэспандэнтам газеты «Труд» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць». У 1958-1966 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 23.09.1973 г.
У друку спачатку апублікаваў вершы (1936), потым прозу (1939). Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызванне» (апавяданні і нарысы, 1956), «Выпадковы прыпынак» (1957), «Розныя дарогі» (1957), «Таццяна Ларына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Сімфонія са спагнаннем» (1969), «Забыты вензель» (1970), «На перагоне» (1973) і драма «Каралеўскі гамбіт» (1959). У 1977 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах.