355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Гардзіцкі » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 » Текст книги (страница 4)
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 14:00

Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"


Автор книги: Аляксей Гардзіцкі


Жанр:

   

Справочники


сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 37 страниц)

Памёр 25.08.1942 г. у блакадным Ленінградзе.

З вершамі ў друку выступіў у 1924 г.У 1926 г. разам з А.Звонакам і Я.Туміловічам выдаў зборнік вершаў «Пунсовае ранне». У 1930 г. часопіс «Маладняк» надрукаваў яго паэму «Галіна». Асобныя вершы змешчаны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Выступаў у перыядычным друку з апавяданнямі і нарысамі.

Бондар Таіса, нарадзілася 20.02.1945 г. у гарадскім пасёлку Рудзенск Менскай вобласці ў сям'і рабочых.

У 1967 г. скончыла факультэт ангельскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Настаўнічала ў г. Фалешты (Малдавія). У 1977 г. вярнулася ў Беларусь. у 1978-1981 гг. загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архітэктуры і вытворчай эстэтыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1981 г. – загадчык аддзела культуры, адказны сакратар, а з 1985 г. намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларусь». Сябра СП СССР з 1978 г.

У друку з вершамі выступіла ў 1970 г. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «...І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вер-шы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989).

Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990), рамана «Спакуса» (1989).

Перакладае з малдаўскай (Г.Віеру «Імя тваё», 1986), румынскай і ангельскай моў.

Бранштэйн Якаў, нарадзіўся 10.11.1897 г. у горадзе Бельску-Падляшскім Гарадзенскай губерні (цяпер Польша) у сям'і рабочага.

У 15 год стаў «хлопчыкам для паслуг», потым быў рахункаводам. У 1919-1921 гг. – добраахвотнік Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім і Туркестанскім франтах. Працаваў у газеце «Орловская правда». У 1925 г. скончыў 1-шы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, вучыўся ў Камакадэміі (1926-1930), скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З І930 г. – выкладчык Менскага педагагічнага інстытута і адначасова навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1932-1937 гг. – адказны сакратар Арганізацыйнага камітэта, рэарганізаванага ў Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 1934 г. 06.04.1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР вынесены прыгавор на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 27.06.1956 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Член-карэспандэнт АН БССР, прафесар. Сябра СП СССР з 1934 г.

Расстраляны 29.10.1937 г.

Пісаў на ідыш і на беларускай мовах. Літаратурна-крытычную дзейнасць пачаў у 20-я гады з артыкулаў пра творчасць жыдоўскіх і беларускіх пісьменнікаў. Выдаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Атака» (1930) і навуковыя працы «Праблемы ленінскага этапа ў літаратуразнаўстве» (1932), «Вынікі 15-гадовай барацьбы за марксізм-ленінізм у літаратуразнаўстве» (1932), літаратурна-крытычныя працы «Аб стане яўрэйскай літаратуры ў перыяд рэканструкцыі» (дадатак да часопіса «Штэрн», 1932), «На замацаваных пазіцыях» (1934), «Літаратурная вучоба» (1935).

У перыядычных выданнях 30-х гадоў і калектыўных зборніках змешчаны шэраг артыкулаў пра творчасць А.Пушкіна, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, М.Лынькова, Я.Маўра, С.Баранавых, І.Харыка, М.Кульбака і іншых пісьменнікаў.

Броўка Пятрусь, нарадзіўся 25.06.1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У 1927-1928 гг. – адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ў 1940 г. прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Савецкую Армію. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», супрацоўнічаў у партызанскім друку. З 1943 г. – адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, а з 1945 г. – зноў галоўны рэдактар часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1959 г. як дэлегат ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. – галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, сакратаром праўлення СП СССР. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі.

Народны паэт БССР (1962), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1975). Ганаровы грамадзянін г. Менска (1980).

Памёр 24.03.1980 г.

Друкавацца пачаў у 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына». Аўтар кніжак паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Высокія хвалі» (1962), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты – мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).

Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі «Маладым сябрам» (1961), «Наш музей» (1962, паэма), аповесць «Донька-Даніэль» (1982).

Неаднаразова выдаваліся кніжкі Выбраных твораў (1934, 1945, 1947, 1948, 1951), выходзілі Зборы твораў у 2-х (1957, 1969), у 4-х (1965-1966), у 7-мі (1975-1978), у 9 тамах (1987-1992).

Выдаў аповесць «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), нарысы «Ураджай» (з П.Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), раман «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборнік апавяданняў «Разам з камісарам» (1974). Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я.Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947).

Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т.Шаўчэнкі, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Бажана, А.Твардоўскага, М.Ісакоўскага, А.Пракоф'ева, У.Бранеўскага, Дж.Байрана і іншых паэтаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1947) за цыкл вершаў і паэму «Хлеб», Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за зборнік вершаў «Дорога жизни», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959) за раман «Калі зліваюцца рэкі», Ленінскай прэміі (1962) за кнігу вершаў «А дні ідуць...», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970) за паэму «Заўсёды з Леніным» і кнігу вершаў «Між чырвоных рабін», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел устварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

Брыль Янка, нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.

У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. – сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. – партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. – сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1981).

У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Вы-браныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы – дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964). У сааўтарстве з А.Адамовічам і Ў.Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1960), 4-х (1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).

Я.Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968).

Вядомы і як перакладчык з расейскай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, П.Бажова, Г.Траяпольскага, А.Вішні, Л.Смілянскага, А.Даўжэнкі, В.Казачэнкі, М.Канапніцкай, Э.Ажэшкі, Л.Кручкоўскага, Я.Івашкевіча, В.Жукроўскага, Т.Ружэвіча, М.Ю.Канановіча, Я.Гушчы і інш.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк».

Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі – імя Ў.Петшака (1972) і аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1975).

Бубнаў Генадзь, нарадзіўся 09.05.1948 г. у вёсцы Цяляткава Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і калгасніка і настаўніцы.

У 1972 г. скончыў факультэт журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам Галоўнай рэдакцыі прапаганды, а з 1974 г. – старшым рэдактарам літаратурнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1975-1977 гг. – літсупрацоўнік, у 1977-1984 гг. – рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі, а з 1984 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1981 г.

Дэбютаваў вершамі ў 1963 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Связующая нить» (1975), «Ржаной полдень» (1978), «Вещий камень» (балады і паэма, 1987), гісторыка-філасофскіх даследаванняў «Левый и правый, или Время умирать и время жить» (часопіс «Нёман», 1989) і «Красный жезл запрета, или Тот покой, который вы ожидаете» (часопіс «Нёман», 1990).

Пераклаў з беларускай мовы на расейскую «Первую книгу» І.Мележа (1981), раманы-эсэ А.Лойкі «Янка Купала» (з І.Бурсавым, Масква, 1982) і «Скорина» (Масква, 1989), аповесць І.Шамякіна «Ветви и корни» (1988), паасобныя творы Р.Барадуліна.

Бугаёў Дзмітры, нарадзіўся 12.01.1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1945-1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай навучальні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скон-чыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955-1959), быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1959-1964). З 1964 г. – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1961 г.

У друку выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Выйшлі кнігі «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963), «Паэзія Максіма Танка» (1964), «Уладзімір Дубоўка» (1965), «Максім Гарэцкі» (1968), «Шматграннасць» (1970), «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971), «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977), «Талент і праца» (1979), «Чалавечнасць» (1985), «Васіль Быкаў» (1987), «Арганічнасць таленту» (1989).

Удзельнічаў у стварэнні «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966).

Адзін з аўтараў і рэдактараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў універсітэта «Беларуская савецкая літаратура» (ч. 1 – 1981, ч. 2 – 1982).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) за кнігу «Талент і праца».

Будзінас Яўген, нарадзіўся 18.02.1944 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і служачых.

У 1946 г. сям'я пераехала ў Вільню. Працоўны шлях пачаў у час вучобы ў дзевятым класе школы рабочай моладзі лабарантам Віленскай радыётэхнічнай навучальні (1960-1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разані, пасля ў Менску, скончыў у 1972 г.). Працаваў слесарам у Разані (1961-1962), манцёрам Менскага гарадскога аўтатрэста (1963-1965), цесляром, затым настаўнікам матэматыкі, расейскай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967-1968). З 1968 г. на журналісцкай працы ў Менску: літсупрацоўнік, загадчык аддзела газеты «Знамя юности», уласны карэспандэнт Агенцтва друку «Навіны» па Беларусі (1972-1975), карэспандэнт часопіса «Рабочая смена» (1975-1976). З 1982 г. – спецыяльны карэспандэнт часопіса «Дружба народов» па Беларускай ССР і Прыбалтыцы. Сябра СП СССР з 1986 г.

Першы нарыс апублікаваў у 1966 г. (часопіс «Неман»). Піша на расейскай мове. Аўтар кніг нарысаў, публіцыстыкі «Один практический шаг» (Масква, 1983), «Дом в сельской местности» (Масква, 1985), «Действующие лица» (1986), «Преждевременный конфликт» (Масква, 1988), рамана-даследавання «Промежуточный человек» (1990).

Буйло Канстанцыя (сапр. Калечыц Канстанцыя), нарадзілася 14.01.1893 г. у горадзе Вільні ў сялянскай сям'і.

У 1914 г. скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні. Настаўнічала на Лідчыне. Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915-1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 г. жыла ў Маскве. Працавала на заводзе «Аграном» (1929-1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934-1940), у 1940-1951 гг. – начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. Сябра СП СССР з 1944 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Памерла 04.06.1986 г.

Дэбютавала вершамі ў 1909 г. (газета «Наша ніва»). Першую кнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнае выданне ў 1989) адрэдагаваў Я.Купала. Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984).

Аўтар п'ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).

Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай.

Букчын Сямён (таксама Букчын Самуіл), нарадзіўся 18.08.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сям'і ваеннаслужачага і настаўніцы.

З 1949 г. жыве ў Менску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Менскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969-1985 гг. – адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР». З 1985 г. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджаны медалём.

Друкуецца з 1959 г. Піша на расейскай мове. Пачынаў як журналіст у газеце «Зорька». З 1966 г. выступае як крытык, літаратуразнавец, празаік. Аўтар кніг «Дорогой Антон Павлович...: Очерки о корреспондентах А.П.Чехова» (1973), «Судьба фельетониста: Жизнь и творчество Власа Дорошевича» (1975), «К мечам рванулись наши руки: Документальные повести» (1978, 2-е выданне, 1985), «Как жить, Лев Николаевич?..: Очерки о белорусских корреспондентах Льва Толстого» (1979), «Последний год Дениса Фонвизина» (1981), «Народ издревле нам родной: Русские писатели и Белоруссия» (1984).

Склаў, падрыхтаваў тэксты і напісаў уступныя артыкулы да выданняў: «Писатели чеховской поры: Избранные произведения писателей 1880-1890-х годов: В 2 томах» (1982), «Сказки и легенды» В.Дарашэвіча (1983); «Друзьям, отечеству, народу: Поэзия декабристов» (1986), «Песнь о Беларуси: Стихи русских советских поэтов» (1988).

Булыка Галіна, нарадзілася 06.12.1960 г. у вёсцы Осава Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1966 г. сям'я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрома СССР. У 1989 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 г. (часопіс «Бярозка»). Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборніка паэзіі «Сінтэз» (1986).

Бураўкін Генадзь, нарадзіўся 28.08.1936 г. у вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1959 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў стыльрэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии», старшым рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1968-1972 гг. – карэспандэнт «Правды» па Беларускай ССР, у 1972-1978 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». З 1978 г. – старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. З 1990 г. – пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР пры ААН. У складзе дэлегацыі БССР у 1976 г. удзельнічаў у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1961 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалямі.

Першыя вершы надрукаваў у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Выбраныя вершы» (1969), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Вершы пяці кніг» (1976), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), а таксама кніжак для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974), «Сінія арэлі» (1987). У 1986 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Напісаў кнігу прозы «Тры старонкі з легенды» (1971).

Адзін з аўтараў (з У.Халіпам, Ф.Коневым) сцэнарыя двухсерыйнага фільма «Полымя» (1974), аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Апаленая памяць» (1975) і «Падарожжа па Беларусі» (1976).

Перакладае з расейскай, украінскай, малдаўскай, балгарскай і іншых моў. Пераклаў на беларускую мову камедыю А.Хмеліка «Пузыркі» (пастаўлена ў 1966). У яго перакладзе асобным выданнем выйшла кніжка паэзіі Б.Алейніка «Заклінанне агню» (1979).

Многія вершы пакладзены беларускімі кампазітарамі на музыку.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) за высокі мастацкі ўзровень вершаў і адлюстраванне ў іх моладзевай тэматыкі і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу вершаў «Варта вернасці».

Бурносаў Васіль, нарадзіўся 18.08.1914 г. у вёсцы Зелянькова Круглянскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1933-1934 гг. працаваў брыгадзірам, затым старшынёй калгаса «Новы свет» Бялыніцкага раёна. Быў токарам на аўтарамонтным заводзе ў Магілеве. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Менску (1939). Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны – на Заходнім фронце, быў цяжка паранены. З 1942 г. – інструктар ЦК ВЛКСМ, з 1943 г. – намеснік рэдактара газеты «Чырвоная змена». Быў карэспандэнтам «Правды» па БССР (1944-1947). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, рэдакцыях часопіса «Полымя», «Коммунист Белоруссии», газеты «Літаратура і мастацтва», у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва БДУ, старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1951 г.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 19.07.1984 г.

Літаратурна-крытычнай працай займаўся з 1947 г. Апублікаваў шэраг артыкулаў аб партыйнасці і народнасці літаратуры, сацыялістычным рэалізме, аб творчасці Л.Талстога, М.Гогаля, А.Кальцова, М.Горкага, У.Маякоўскага, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Лынькова, А.Куляшова і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Бурсаў Іван, нарадзіўся 19.12.1927 г. у горадзе Клімавічы Магілеўскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага.

Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чэлябінскім металургічным заводзе. Працаваў на Менскім трактарным заводзе (1953-1957). У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Неман» (1962-1964). З 1965 г. жыве ў Маскве. Сябра СП СССР з 1964 г.

У друку выступае з 1953 г. Піша на расейскай мове. У Маскве выдаў зборнікі вершаў «Близкие звезды» (1960), «Лобжанка-речка» (1967), «Горсть» (1970), «Праздник света» (1976), «Грамота лет» (1977), «Песочные часы» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986); у Менску выдаў «Косая сажень» (1964), «Среда» (1972), «Грамота лет» (1977), «Помня о любви» (1980), «Уста» (вершы, паэмы, 1984), «Колесо обозрения» (вершы, паэмы, 1988). Для дзяцей выйшлі кніжкі прозы, вершаў і казак «Едет лес» (1961), «Как Дед Мороз для зайчат построил мост» (1963), «Как звери к зиме готовятся» (1966), «Матрешкины сказки» (1968), «Сказки с присказками» (1968), «Веселые небылички» (1970), «Ванька-Встанька» (1973), «Страна Голубого Солнца» (1973), «Вы слыхали?» (1975), «Сказки, полные чудес» (1979), «Девяносто пять ежей» (1982), «Сорок сорок» (1988).

Перакладае з беларускай і ўкраінскай моў на расейскую. У яго перакладах асобнымі выданнямі выйшлі зборнікі паэзіі Р.Барадуліна «Целиноград» (1961), «Раскидач» (1969), «Кошки в лукошке» (1985), Г.Бураўкіна «Голоса расстояний» (1964), У.Караткевіча «Вечерние паруса» (1969), В.Зуёнка «Основа» (1972), «Молчание травы» (паэма, 1987), А.Астрэйкі «Приключения деда Михеда» (1974), Е.Лось «Песня твоей сестры» (1977), К.Цвіркі «Закон воды» (1978), Д.Бічэль-Загнетавай «Где ходят босиком» (1987) і інш.

Бур'ян Барыс, нарадзіўся 07.01.1924 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і чыгуначніка.

Да вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінешмы. Скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры (1941). Са жніўня 1941 г. служыў у Савецкай Арміі – у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 г. – карэспандэнт БелТА, у 1947-1951 гг. – стыльрэдактар газеты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, на Менскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1952-1953 і з 1963 гг. супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», у 1953-1962 гг. часопіса «Советская Отчизна» («Неман»). У 1967-1985 гг. – загадчык аддзела тэатра, музыкі і кіно ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і «Знак Пашаны», медалямі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з тэатральных рэцэнзій. Піша на расейскай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высоком взлете» (з І.Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруіе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На театральных перекрестках» (з І.Ліснеўскім, 1967), «З сёмага рада партэра» (1978), «Судьба чужая – как своя» (1982), «І толькі надпіс...» (1987). Выступае і як літаратурны крытык.

Аўтар аповесцей «Первый снег» (1957), «У синей бухты» (1959), «Твоя повесть» (1959), «Вальс Грибоедова» (1960), «Радужный перезвон» (1964), «Грозовые отголоски» (выбранае, 1984).

Напісаў п'есы «Зорка Венера» (з М.Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачання і дакументальнага кінематографа.

З беларускай мовы на расейскую пераклаў асобныя творы К.Чорнага, М.Лынькова, Б.Мікуліча, А.Якімовіча, А.Васілевіч, У.Шахаўца, І.Грамовіча, Т.Хадкевіча, Я.Курто і інш.

Бусько Мікола, нарадзіўся 30.09.1940 г. у вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёна служыў у Савецкай Арміі (1959-1962). Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1962) і выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў (1967). Працаваў рабочым на лесагандлёвай базе (1963-1965), затым афарміцелем у Доме афіцэраў (1965-1967), на мясакамбінаце (1967-1976), з 1976 г. – афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Сябра СП СССР з 1989 г.

Першыя вершы апублікаваў у 1970 г. у раённым друку. Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986).

Бутрамееў Уладзімір, нарадзіўся 20.03.1953 г. у вёсцы Расна Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1974 г. скончыў геаграфічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 г. пераехаў у пасёлак Альберцін на Слонімшчыне. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 г. скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 г. залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

У рэспубліканскім друку выступае з 1982 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Любить и верить» (Масква, 1986), «Сдвиженье» (Масква, 1990), аповесці «Где праздник, там и я, или Сказка-басня о том, как жил, по свету бродил, умер и живым остался ловкий мужик Нестерка» (зборнік «Дни этого года», Масква, 1986).

Напісаў п'есы «Ізноў Несцерка» (пастаўлена ў 1987), «Страсці па Аўдзею» (1990, пастаўлена ў 1989), аднаактоўку «Живите надеждой» (1984). Адзін з аўтараў сцэнарыя тэлефільма «Наш сад» (з Я.Міцько, пастаўлены ў 1987).

Быкаў Васіль, нарадзіўся 19.06.1924 г. у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Са жніўня 1942 г. – курсант Саратаўскай пяхотнай навучальні (скончыў у лістападзе 1943). Як камандзір узвода аўтаматчыкаў і ўзвода палкавой, затым армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены. З дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Вугоршчыну, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Ўкраіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі (1947) працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда». У 1949-1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. У 1956-1972 гг. – літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», у 1972-1978 гг. – сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР. З 1978 г. жыве ў Менску. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978-1990), з 1989 г. – народны дэпутат СССР. У 1990 г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з 1959 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1980).

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Жураўліны крык» (1960), «Ход канём» (гумар, 1960), «Трэцяя ракета. Здрада» (1962), «Альпійская балада» (1964, па матывах аповесці пастаўлены ў 1967 г. балет на музыку Я.Глебава), «Адна ноч» (уключана аповесць «Пастка», 1965), «Аповесці» (1969), «Сотнікаў. Абеліск» (1972, па аповесці «Сотнікаў» пастаўлены ў 1977 г. кінафільм «Узыходжанне»), «Воўчая зграя» (1975, пастаўлена опера на музыку Г.Вагнера «Сцежкаю жыцця», 1980), «Аповесці і апавяданні» (1978), «Пайсці і не вярнуцца» (1979), «Знак бяды» (1984, пастаўлены кінафільм у 1988), «У тумане» (уключаны таксама аповесці «Мёртвым не баліць» і «Аблава», 1989), «Дажыць да світання» (1990), рамана «Кар'ер» (І987). У 1974 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1980-1982 гг. – Збор твораў у 4 тамах (уключаны таксама аповесці «Круглянскі мост», «Праклятая вышыня», «Яго батальён»). Выдаў кнігу крытыкі «Праўдай адзінай» (1984).

Працуе і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» (1976), «Абеліск» (1977) і кароткаметражны фільм «Пастка» (1966). Аўтар п'есы «Рашэнне» (1972). На аснове аповесці «Сотнікаў» напісаў п'есу «Апошні шанц» (пастаўлена ў 1974), у 1979 г. пастаўлены спектакль «Пайсці і не вярнуцца». У маскоўскіх тэатрах пастаўлены яго п'есы: у 1976 – «Абеліск», у 1977 – «Скрыжаванне» (па матывах аповесцей «Сотнікаў» і «Круглянскі мост»).


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю