355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Гардзіцкі » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 » Текст книги (страница 26)
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 14:00

Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"


Автор книги: Аляксей Гардзіцкі


Жанр:

   

Справочники


сообщить о нарушении

Текущая страница: 26 (всего у книги 37 страниц)

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984).

Выступіў у друку з вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор – аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990 г. – 1 і 2 тамы Збору твораў у 4 тамах.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Пушча Язэп (сапр. Плашчынскі Іосіф), нарадзіўся 20.05.1902 г. у вёсцы Каралішчавічы Менскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1920 г. скончыў Менскую рэальную навучальню, працаваў у Каралішчавіцкай пачатковай школе. Пасля заканчэння (1922) дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства ў Менску быў інспектарам Мазырскага, Менскага ўездных аддзелаў народнай асветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў Менску. Адзін з заснавальнікаў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адкуль перавёўся ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў чатыры курсы ў 1929). Быў стыльрэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 25.07.1930 г. арыштаваны, прыгавораны 10.04.1931 г. калегіяй АДПУ да 5 год высылкі. Прысуд адменены Вярхоўным судом БССР 30.01.1956 г. Працаваў бухгалтарам у Шчадрынску на Ўрале (1931-1935), у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы (1935-1936), завучам, дырэктарам Маначоўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна. У гады вайны мабілізаваны ў армію. У 1941-1958 гг. – дырэктар Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна Ўладзімірскай вобласці (у 1942 г. быў курсантам 2-ой Маскоўскай ваенна-палітычнай навучальні). З 1958 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1958 г.

Памёр 14.09.1964 г.

Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1922 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929), паэма «Крывавы плакат» (1930), вершаваная казка «На Бабрыцы» (1960), «Вершы і паэмы» (1960), «Пачатак легенды» (1963), «Вершы і паэма» (1968), «Сады вятроў» (вершы і паэмы, 1982).

На беларускую мову пераклаў аповесць А.Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).

Пфляўмбаўм Яўгенія, нарадзілася 01.11.1908 г. у горадзе Менску ў сям'і чыгуначніка.

Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Працавала бібліёграфам Кніжнай палаты пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (1930-1932), літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда». У 1933 г. выехала ў Сібір (у г. Марыінск) услед за сваім мужам, паэтам Максімам Лужаніным, які быў рэпрэсіраваны. У 1935-1945 гг. працавала рэдактарам Абароннага дзяржаўнага выдавецтва («Оборонгиз») у Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны была байцом супрацьпаветранай абароны Масквы. З 1945 г. жыла ў Менску. Сябра СП СССР з 1989 г.

Пісала вершы і друкавалася з 1924 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (з З.Бандарынай і Н.Вішнеўскай, 1926), «Сувой жыцця» (1989).

Пшыркоў Юльян, нарадзіўся 31.10.1912 г. у сяле Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930). Настаўнічаў у Клічаўскім і Рагачоўскім раёнах. У 1939 г. скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам у Магілеўскім педагагічным інстытуце (1939-1940). З 1940 г. – у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам. Быў тройчы паранены. З 1945 г. навуковы супрацоўнік, з 1954 г. – загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945-1957) і ў Менскім педінстытуце (1966-1968). Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).

Памёр 23.12.1980 г.

У 1940 г. выступіў у друку з артыкуламі пра «Новую зямлю» Я.Коласа і дарэвалюцыйныя паэмы Я.Купалы. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1951), «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза (20-я – пачатак 30-х гадоў)» (1960), «А.Е.Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі: Паэмы Я.Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (1975), «Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Я.Коласа» (1982), брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8-10 класаў і падручніка (з Н.С.Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1959-1973), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1-2, 1968-1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (з І.Крэнь, 1964).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Пысін Аляксей, нарадзіўся 22.03.1920 г. у вёсцы Высокі Борак Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1938 г. паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску. З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941-1945 гг. – у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. З 1946 г. працаваў у раённым друку, у абласной газеце «Магілёўская праўда». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1958). У 1974-1981 гг. – сакратар Магілеўскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Памёр 27.08.1981 г.

Першы верш апублікаваў у 1938 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніжак паэзіі «Наш дзень» (1951), «Сіні ранак» (1959), «Сонечная паводка» (1962), «Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967), «Пойма» (выбранае, 1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Вершы» (1976), «Ёсць на свеце мой алень» (1978), «Палёт» (1982), «Яшчэ не скончана дарога» (1983). У 1980 і ў 1989 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэму «Дзяўчынка Марыям» (1970), кнігі вершаў і паэм «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984). Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў «Бярозка ля кожных варот» (1972).

Пераклаў на беларускую мову «Маабіцкі сшытак» М.Джаліля (з С.Гаўрусёвым, 1975), зборнік вершаў М.Ханінава «Жураўлі над стэпам» (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968) за кнігу вершаў «Твае далоні».

Пянкрат Міхась, нарадзіўся 28.08.1918 г. у вёсцы Карпілаўка Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Смілавіцкі паляводчы тэхнікум (1939). Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг., быў цяжка паранены. У 1940-1941 гг. працаваў у рэдакцыі рудзенскай раённай газеты «Бальшавіцкі сцяг». З 1943 г. – памочнік начальніка штаба партызанскай брыгады «Чырвоны сцяг» Менскай вобласці. З 1945 г. працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Сталинская молодежь», у 1959-1979 гг. – рэдактар аддзела часопіса «Вожык». Сябра СП СССР з 1951 г.

Узнагароджаны медалямі.

Першы верш надрукаваў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»). Першая кніга – зборнік вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар зборнікаў сатырычных апавяданняў і гумарэсак «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), апавяданняў і аповесцей «Шчасце маё» (1962), «Ведрыцкія напевы» (1965), «Любоў у квадраце» (1969), «Прынцыповы пасаг» (апавяданні, вершы і гумарэскі, 1978), «Спатканні і ростані» (выбранае, 1978), «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Напісаў кнігі нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Чэрвень» (1977), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Два Пецькі» (1973), «Двое ў лодцы» (1983).

Пяткевіч Аляксей, нарадзіўся 30.03.1931 г. у вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. – аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гарадзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968-1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. – дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. – дацэнт кафедры беларускай культуры Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1971 г.

Узнагароджаны медалём.

Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.» (1981).

Р

Рабкевіч Валянцін, нарадзіўся 15.02.1937 г. у вёсцы Аксаміты Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1960). Працаваў настаўнікам Іказненскай сярэдняй школы (1959-1960), завучам Барадзініцкай сярэдняй школы (1960-1963) Браслаўскага раёна, завучам Ракаўскай сярэдняй школы (1963-1965) Валожынскага раёна. Вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1965-1968). У 1968-1974 гг. – старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». З 1974 г. – рэдактар, з 1975 г. – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Першы верш апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Ад зімы да зімы» (1982), кніжкі прыказак і прымавак «Паслухай, што людзі кажуць» (1985). Выступае з артыкуламі па культуры беларускай мовы.

Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні пра Леніна» М.Зошчанкі (1982), «Апавяданні» М.Чарамшыны (1982), раманы «Мары не паміраюць» Л.Метсара (1983), «Жанчына ў пяску» і «Чужы твар» Коба Абэ (1986), «Мама выходзіць замуж» М.Марцінсан (1988), «Птушкі на цернях» К.Маккалаў (з І.Дорскім, 1988), паэму «Тарас Бульба» М.Гогаля (1990), асобныя творы Г.Ахматавай, С.Ясеніна, М.Рыльскага, Д.Салодкага, З.Селялёніса і інш.

Рагойша Вячаслаў, нарадзіўся 05.06.1942 г. у вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1963 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў пакінуты ў аспірантуры на кафедры беларускай літаратуры. У 1965 г. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння аспірантуры (1967) выкладаў беларускую літаратуру ў БДУ. З 1988 г. – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Сябра СП СССР з 1969 г. Кандыдат філалагічных навук.

Узнагароджаны медалём.

Першыя вершы і допісы апублікаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча» ў 1957 г. З 1961 г. выступае ў рэспубліканскім друку з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар манаграфій, кніг артыкулаў і эсэ «Паэтыка Максіма Танка» (1968), «Пераклаў Якуб Колас...» (1972), «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (з Т.Кабржыцкай, 1976), «І нясе яна дар...: Беларуская паэзія на рускай і ўкраінскай мовах» (1977), «Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка» (1979), «Паэтычны слоўнік» (1979, 2-е выданне 1987), «Проблема перевода с близкородственных языков: Белорусско-русско-украинский поэтический взаимоперевод» (1980), «Напісана рукой Купалы: Архіўныя знаходкі» (1981), «Кантакты» (1982), «Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна» (з Т.Кабржыцкай, 1990).

Складальнік бібліяграфічнага даведніка «Праца кафедры беларускай літаратуры БДУ» (1968), вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Хрэстаматыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» (з С.Александровічам, А.Лойкам, 1971, 2-е выданне 1988, з А.Лойкам), кнігі Я.Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету (з Я.Раманоўскай, 1983), зборнікаў твораў С.Палуяна «Лісты ў будучыню» (з Т.Кабржыцкай, 1986), Старога Ўласа «Год беларуса» (1990) і інш.

Пераклаў на беларускую мову аповесць М.Кацюбінскага «Цені забытых продкаў» (1980), раманы А.Ганчара «Твая зара» (1985), У.Яварыўскага «Марыя з палыном у канцы стагоддзя» (1990), творы Б.Алейніка, І.Драча, В.Сіменкі і інш.

Рагуля Аляксей, нарадзіўся 25.03.1953 г. у вёсцы Сенна Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Любчанскай сярэдняй школы Наваградскага раёна (1951) год загадваў хатай-чытальняй у роднай вёсцы. У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 па 1962 гг. выкладаў расейскую мову ў Халхоліцкай і Зачысцкай школах Барысаўскага раёна, з 1962 па 1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Рэспубліканскай школе спартыўнага профілю ў Менску. З 1979 г. – асістэнт, выкладчык, з 1976 г. – дацэнт Менскага педагагічнага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1990 г.

Першы крытычны артыкул апублікаваў у 1970 г. Аўтар кнігі крытыкі «Імгненні...» (1990). Стварыў дапаможнік «Беларуская літаратура ў 4 класе» (1980), адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа «Родная літаратура» (з Л.Тамашовай, 1989), адзін з аўтараў «Методыкі выкладання беларускай літаратуры» для вышэйшых навучальных устаноў (1986). Напісаў раздзелы пра творчасць К.Чорнага, І.Мележа, В.Быкава для падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981-1983) для педагагічных інстытутаў. Прымаў удзел у выданні Збору твораў К.Чорнага ў 6 тамах (1988-1991).

Рагуцкі Ўладзімір, нарадзіўся 09.12.1917 г. у вёсцы Цёплае Чавускага раёна Магілеўскай вобласці ў настаўніцкай сям'і.

Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілеўскага раёна. Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1939). Працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны». У час Вялікай Айчыннай вайны – на фронце.

Загінуў у 1941 г.

Першы верш надрукаваў у 1934 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1940 г. Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, але рукапіс згарэў у час вайны. Асобныя творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967), «Покліч долі адзінай» (1979).

Радкевіч Яўген, нарадзіўся 03.10.1937 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскую навучальню сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнерам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. – піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гарадзенскай вобласці. З 1958 г. вучыўся на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963). З 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам моладзевай рэдакцыі Беларускага радыё. З 1971 г. – аспірант, з 1974 г. – выкладчык, з 1978 г. – загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1975 г.

Друкуецца з 1966 г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).

Разанаў Алесь, нарадзіўся 05.12.1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1969 г. перавёўся ў Берасцейскі педагагічны інстытут (скончыў у 1970). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, служыў у Савецкай Арміі. З 1972 г. у Менску – літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», бюлетэня «Родная прырода». У 1974-1986 гг. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 г. – віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Сябра СП СССР з 1972 г.

З вершамі ў друку выступіў у 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях – 360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988). Перакладае з летувіскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, ангельскай моў. Пераклаў кнігу К.Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу Ў.Шэкспіра «Сон у Іванаву ноч» (у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё.Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989). Склаў кнігу паэзіі Я.Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».

Ракаў Віктар, нарадзіўся 22.01.1935 г. у вёсцы Целяшы Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і калгаснікаў.

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1958) і Менскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай, Рэчкаўскай сярэдніх школах на Магілеўшчыне (1958-1965). Быў карэспандэнтам-арганізатарам Магілеўскага раённага радыёвяшчання (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газеты «Ударны фронт» (1965-1969), літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда» (1971-1975). З 1975 г. – рэдактар аддзела публіцыстыкі, з 1982 г. – адказны сакратар часопіса «Полымя».

У друку выступае з 1956 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я...» (1983).

Ракіта Сяргей (сапр. Законнікаў Сяргей), нарадзіўся 15.10.1909 г. у вёсцы Ліцвінава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Наватухіньскую школу другой ступені (1925). Будучы вучнем, пісаў допісы ў аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». У 1929 г. накіраваны на работу ў рэдакцыю гомельскай абласной газеты «Палеская праўда». З 1930 г. з'яўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі (1932-1933). Працаваў у Менску ў рэдакцыях газет, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве БССР, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С.М.Кірава.

19.10.1936 г. рэпрэсіраваны. Прыгавораны да 10 гадоў зняволення ў лагерах. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласці. Рэабілітаваны пасмяротна.

Памёр у лагеры 23.03.1942 г.

Першы верш апублікаваў у 1928 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). У 1930 г. у калектыўным зборніку «Разгон» (Гомель) змешчана нізка яго вершаў. Выдаў зборнік паэзіі «Я агітую за пяцігодку» (1934).

Ракітны Мікола (сапр. Новікаў Мікалай), нарадзіўся 15.04.1920 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Віцебскай мастацкай навучальні (1936-1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Центральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў мастаком і літработнікам газеты «Звязда». З 1949 г. – рэдактар аддзела нарыса, у 1967-1980 гг. – аддзела літаратуры і мастацтва часопіса «Беларусь».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Першае апавяданне надрукаваў у 1944 г. на расейскай мове ў вайсковым друку, з 1947 г. піша на беларускай мове. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданні і нарысы, 1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Ралько Іван, нарадзіўся 21.11.1929 г. у вёсцы Макраны Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1951 г. скончыў Нясвіжскую педагагічную навучальню. З 1951 і да пачатку 1957 г. працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 г. – аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1970 г.

Памёр 27.12.1979 г.

У перыядычным друку ў 1951 г. дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Як крытык і літаратуразнавец выступіў у 1958 г. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання. Асобнымі выданнямі выйшлі працы «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969), «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986).

Перакладаў з украінскай і польскай моў.

Рамановіч Яўген, нарадзіўся 21.01.1905 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.

У пятнаццацігадовым узросце пачаў выступаць у «Беларускай хатцы» як акцёр, быў там загадчыкам клуба. З 1922 г. працаваў у БДТ-1 (з 1944 г. – Беларускі тэатр імя Янкі Купалы) акцёрам, рэжысёрам, загадчыкам літаратурнай часткі. Адначасова вучыўся на факультэце грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1922-1924). У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Томску (1941-1944). У 1947-1949 гг. – консультант ва Ўпраўленні прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, у 1949-1963 гг. – намеснік начальніка Ўпраўлення па справах мастацтваў і галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай камісіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944).

Памёр 25.02.1979 г.

Дэбютаваў у 1923 г. вершамі і фельетонамі (выступаў пад псеўданімам «Брацішка»). Выдаў нарыс «Першы тэатр» (1946), манаграфію «Народны артыст СССР Б.В.Платонаў» (1954), зборнік прозы «Галіна Званцова» (1958), кнігі ўспамінаў «Рэкі цякуць з ручаёў» (1969), «Знаёмыя сілуэты» (1974) і кнігу пра тэатр «Людзі і маскі» (1977).

Апублікаваў п'есу «Мост» (1930, пастаўлена ў 1929), аднаактоўку «Горад у полымі» (1931), інсцэніроўку «Капітанская дачка» (1937, паводле аднайменнай аповесці А.С.Пушкіна, пастаўлена ў 1937). Пастаўлены п'есы «Усё добра будзе» («Кантракт, альбо Ўсё добра будзе», 1924), «Вір» (1926), «Крывая аблона» («Чаму замоўк гармонік над Дзвіной», 1929), «Камяні на дарозе» (1931), «Герой» (1933), «Шляхі-дарогі» (1933), «Першая вясна» (1935), «Палешукі» (1944), «Таварыш Андрэй» («Дзве сяброўкі», 1944), інсцэніроўка «Салаўі пяюць на волі» (1955, паводле аповесці «Салавей» З.Бядулі).

Напісаў лібрэта опер «У пушчах Палесся» (пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з П.Броўкам, пастаўлена ў 1944; 1953), балетаў «Падстаўная нявеста» (пастаўлена ў 1958), «Мара» (пастаўлена ў 1961).

Пераклаў асобныя п'есы А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Горкага, К.Транёва, А.Корнейчука і інш.

Раманоўская Галена, нарадзілася 26.12.1908 г. у горадзе Менску ў сям'і чыгуначніка.

Скончыла ў Менску польскі педагагічны тэхнікум (1929) і Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў школах Дзяржынскага раёна і Менска, у газеце «Орка» («Ворыва», Менск), на Беларускім радыё. У 1944-1963 гг. настаўнічала ў Менску. Была сябрам секцыі польскіх пісьменнікаў СП БССР. Сябра СП СССР з 1934 г.

Памерла 17.05.1980 г.

Друкавала вершы, апавяданні ў менскіх альманахах «Ідземы» («Ідзём», 1929), «Пазьдзернік» («Кастрычнік», 1934) і іншых выданнях. Пісала на польскай мове. Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» (1933), «Пахне зямля» (1934), інсцэніроўка для дзяцей «У барацьбе за Саветы» (1934).

На польскую мову пераклала аповесць П.Галавача «Спалох на загонах» (1933), асобныя творы беларускіх пісьменнікаў.

Рашкоўскі Леанід, нарадзіўся 09.01.1937 г. у горадзе Барысаве Менскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1955 г. скончыў барысаўскую сярэднюю школу № 2, працаваў рознарабочым на будоўлі. У 1956 г. паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе. У 1962 г. скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскай медыцынскай навучальні. У 1963 г. арганізаваў і ўзначаліў літаб'яднанне пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца». Завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Жыве ў Барысаве. Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1955 г. (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звезды» (1968), «Ливень» (1975), «Преодоление» (1979), «Откровение» (1987). Выдаў кніжкі паэзіі для дзяцей «Как пингвину шили фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976) і «На веселой карусели» (1984).

Родзевіч Леапольд, нарадзіўся 12.06.1895 г. у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сям'і збяднелага шляхціца.

Скончыў Вілейскую гарадскую навучальню (1909). У 1914 г. пераехаў у Вільню. Працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя». Прымаў удзел у культурна-асветніцкім, рэвалюцыйным руху. З 1921 г. сябра Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА), сябра ЦК БРА. Адзін з рэдактараў газеты «Вольны сцяг». У 1922 г. сядзеў у турме. Адзін з ініцыятараў уступлення БРА ў Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). Рэдагаваў газеты «Беларускі звон» і «Наша будучыня» (1922-1923). Быў абраны сакратаром Гарадзенскага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ і ўведзены ў склад ЦК КПЗБ (1924). З 1925 г. – у прадстаўніцтве ЦК КПЗБ пры Камінтэрне. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду ў Маскве (1923-1924). У 1925-1934 гг. – рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік» (органы ЦК КПЗБ). Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. Быў рэпрэсіраваны.

Бясследна згінуў пасля 1938 г.

Друкаваць вершы і допісы пачаў у 1912 г. (газета «Наша ніва»). Аўтар п'ес «Пакрыўджаныя» (апублікавана ў 1921), «Блуднікі» (апублікавана ў 1960), вадэвіляў «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец» (апублікаваны ў 1921, пастаўлены ў 1922), «Багаты і бедны» (апублікавана ў 1923), асобных драматычных жартаў і абразкоў («Досвіткі», «Кавалі» і інш.), якія ставіліся самадзейнымі калектывамі Заходняй Беларусі. Выйшлі «Сцэнічныя творы» (уключаны п'есы «Збянтэжаны Саўка», «Конскі партрэт», «Пасланец» (Вільня, 1921, 1925, 1933), у 1922 г. – драматычныя сцэнкі «Досвіткі». У 1964 г. асобным выданнем выйшаў жарт «Збянтэжаны Саўка».

Апублікаваў зборнікі вершаў «Беларусь» (Вільня, 1922), «На паняволеных гонях» (Кракаў, на самай справе падпольнае выданне, 1928). Шэраг паэтычных твораў змешчаны ў зборніку «Сцягі і паходні» (1965).

Выдаў кнігі апавяданняў «Рэвалюцыйным шляхам» (1928) і «Вогнішча барацьбы» (1930). У перыядычным друку актыўна выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі.

Розна Алесь (таксама Розна Абрам), нарадзіўся ў 1913 г. у горадзе Менску ў рабочай сям'і.

Пасля вучобы ў сярэдняй школе працаваў наборшчыкам у друкарні. Заняткі ў Менскім педагагічным інстытуце (скончыў у 1935) сумяшчаў з працай у рэдакцыі «Чырвонай змены».

У 1936 г. арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Памёр у 1942 г. ва Унжлагу (станцыя Сухабязводная Горкаўскай чыгункі).

У друку з вершамі выступіў у 1927 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Друкаваўся ў газетах «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Чырвоны сейбіт», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя» і «Чырвоная Беларусь». Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г.Гейнэ, А.Міцкевіча, разам з С.Грахоўскім пераклаў некалькі вершаў А.Пушкіна (1935).

Рубанаў Уладзіслаў, нарадзіўся 15.12.1952 г. у вёсцы Аляксандраўка 1-я Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка.

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка». З 1978 г. – рэдактар, а затым старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1986 г. – загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1982 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1972 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Вокны без фіранак» (1981), «Пахі адталай зямлі» (1984), «Цёплы пух адуванчыкаў» (1987), «Таямніца птушынага гнязда» (1989), «Светлы ручай любві» (1990). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, кіргізскіх, чувашскіх пісьменнікаў.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1990) за кнігу «Таямніца птушынага гнязда».

Рублеўская Людміла (сапр. Шніп Людміла), нарадзілася 05.07.1965 г. у горадзе Менску ў сям'і служачых.

Скончыла аддзяленне архітэктуры Менскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на вытворчым аб'яднанні «Гарызонт». Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986-1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Сябра СП СССР з 1990 г.

Першы верш надрукавала ў 1983 г. (газета «Знамя юности»). Аўтар зборніка вершаў «Крокі па старых лесвіцах» (1990), «Адукацыя» (1990).

Рудаў Веніямін, нарадзіўся 17.12.1914 г. у сяле Долінскае Ананьеўскага раёна Адэскай вобласці (Украіна) у сям'і служачых.

У 1931 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць настаўнікам. У 1936-1962 гг. служыў у пагранічных войсках. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Вышэйшую вайсковую навучальную ўстанову (1946) і юрыдычны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1965-1970), літаратурным кансультантам газеты «Вячэрні Мінск» (1970-1977). Сябра СП СССР з 1972 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Літаратурнай працай займаецца з 1954 г. Піша на расейскай мове. Першую аповесць «Прыгоды на энскай заставе» (Львоў, 1957) напісаў на ўкраінскай мове. Аўтар аповесцей «Тусклое золото» (1964), «Мобилизован партией» (з П.Емяльянавым, 1971), «Вьюга» (1977), «Последний зов» (Масква, 1978), «Капкан» (1984) і раманаў «Чужие ветры» (1969), «Черная Ганьча» (1973), «Перекрестое» (1978), «Временно исполняющий» (Масква, 1988), «Переправа» (1988).


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю