355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Гардзіцкі » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 » Текст книги (страница 22)
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 14:00

Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"


Автор книги: Аляксей Гардзіцкі


Жанр:

   

Справочники


сообщить о нарушении

Текущая страница: 22 (всего у книги 37 страниц)

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 06.03.1974 г.

У друку пачаў выступаць у 1932 г. Аўтар кніжак вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), «Крынічны луг» (1976). Асобнымі выданнямі выйшлі нарысы «Магілёўскія льнаводы» (1949), «Сяргей Ільіч Слабадзян» (1949), «Даярка Яўгенія Дарашкова» (1950).

Маўзон Аркадзь (сапр. Маўшэнзон Арон), нарадзіўся 23.09.1918 г. у горадзе Віцебску ў сям'і рабочага.

Скончыў фабрычна-заводскую навучальню (1935). Працаваў токарам на заводзе «Камунар» (цяпер імя С.Кірава) у Менску. Пасля заканчэння драматычнай студыі пры БДТ-1 (1936) быў акцёрам, асістэнтам рэжысёра БДТ-2 (Віцебск). З 1946 г. загадваў аддзелам культуры газеты «Віцебскі рабочы», з 1951 г. быў начальнікам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». У 1965-1971 гг. працаваў у Міністэрстве культуры БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Памёр 19.08.1977 г.

У друку пачаў выступаць у 1945 г. Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Першая п'еса – «Канстанцін Заслонаў» (1949, пастаўлена ў 1947, у 1948 спектакль атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР). Аўтар п'ес «Наталля Крыўцова» (апублікавана і пастаўлена ў 1954), «У ціхім завулку» (апублікавана і пастаўлена ў 1955), «Калі разыходзяцца шляхі» (пастаўлена ў 1955), «Непрымірымасць» (пастаўлена ў 1956), «У бітве вялікай» (1958, пастаўлена ў 1957), «Калі ты чалавек» («Твой светлы шлях», апублікавана і пастаўлена ў 1960), «Пад адным небам» («Асцярожна, Мякішавы», апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Куда идешь, Сергей?» (апублікавана і пастаўлена ў 1965), «У доме на Сонечнай» (пастаўлена ў 1966), «Жизнь всего одна» (апублікавана і пастаўлена ў 1968), «Дарога праз ноч» («Людзі, агонь, смерць», апублікавана і пастаўлена ў 1970), «Да апошняга дыхання» (апублікавана ў 1978), шэрагу аднаактовак. Выдадзены зборнікі драматургічных твораў «Выбраныя п'есы» (1964), «Людзі і час» (1972), «П'есы» (1974), «П'есы» (1978), «Да апошняга дыхання» (1985).

Па яго сцэнарыях пастаўлены кінафільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, у 1950 фільм атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР), «Зялёныя агні» (1956), «Наперадзе – круты паварот» (1960).

Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі аб драматургіі і сучасным тэатры.

Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван), нарадзіўся 10.05.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра.

Дзяцінства правёў на радзіме маці – у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Летува), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. З 1930 г. быў на творчай працы. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Памёр 03.08.1971 г.

У 1923 г. у газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны. З першым апавяданнем выступіў у друку ў 1926 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928, 1983), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слезы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954-1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930). У 1952 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1960 г. – Збор твораў у 2-х, у 1975-1976 гг. – у 4 тамах.

Аўтар п'есы «Памылка» (апублікавана і пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г.К.Андэрсена, Д.Маміна-Сібірака, М.Прышвіна, А.Чэхава, Р.Кіплінга, М.Твэна, Ж.Верна, В.Гюго, А.Гайдара, В.Шклоўскага, А.Конанава.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».

Махнач Алесь, нарадзіўся 27.08.1922 г. у вёсцы Забалацце Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкай ваеннай навучальні, накіраваны на пасаду камандзіра ўзвода ў гарнізон Берасцейскай крэпасці. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. Знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях (1945-1947), загадваў прысынкаўскай сельскай бібліятэкай на Ўздзеншчыне (1947-1953), працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1953-1961, 1963-1966). Скончыў завочна Менскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут у Маскве (1960). Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Дэбютаваў вершамі ў 1949 г. (уздзенская раённая газета «За савецкую Радзіму»). Аўтар шэрагу аднаактовых п'ес. У 1956 г. выдаў першы зборнік «Драматычныя мініяцюры». Потым выйшлі зборнікі п'ес, сцэнак і асобныя п'есы «Перад бурай» (1958, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1958), «Смык і Шпунцік» (Беласток, 1958), «Аднаактовыя п'есы» (1961), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (1963, пастаўлена ў 1964), «Усе ідуць у нагу» (1964), «Мы будзем жыць» (1967), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1974, пастаўлена ў 1969), «П'есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982). У 1973 г. выдаў нарыс «Дзеці крэпасці» (у 1988 выйшаў як дакументальная аповесць). Складальнік зборніка нарысаў «Людзі граніцы» (1989).

Мацяш Ніна, нарадзілася 20.09.1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973-1977 гг. працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Сябра СП СССР з 1971 г.

Узнагароджана медалямі.

Першы верш апублікавала ў 1962 г. (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізма» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п'есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р.Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).

Перакладае з нямецкай, польскай, французскай моў. У яе перакладзе выйшлі кніжкі Ж.Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А.Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж.Сімянона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л.Кастэнка (1989).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Ўсебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі.

Машара Міхась, нарадзіўся 18.11.1902 г. на хутары Падсосна Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў вышэйшую пачатковую навучальню ў горадзе Глыбокае. У 1920 г. уступіў добраахвотна ў Чырвоную Армію. Жывучы ў Заходняй Беларусі пры буржуазнай Польшчы, працаваў на гаспадарцы, два гады адслужыў у войску, удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху. У пачатку 1927 г. рэдагаваў у Вільні газету «Наша воля», быў зняволены ў віленскую турму на Лукішках, дзе прасядзеў звыш чатырох гадоў. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі (1939) абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі. Быў загадчыкам Шаркаўшчынскага рана. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газетах «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Партызанскае слова», на радыё. Пасля вайны – у часопісе «Полымя» (1945-1947), «Настаўніцкай газеце» (1947-1949). Сябра СП СССР з 1940 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалём.

Памёр 07.06.1976 г.

Друкавацца пачаў у 1927 г. (часопіс «Заранка»). Выдаў у Вільні зборнікі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад страх саламяных» (1937), паэмы «Вяселле» (1933), «Смерць Кастуся Каліноўскага» (1934), «Мамчына горка» (1936), п'есы «Вось тут і зразумей» (1933), «Лёгкі хлеб» (1936), «Чорт з падпечча» (1938). У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Беларусі» (1944), «Выбраная лірыка» (1945), «Праз навальніцы» (вершы і паэмы, 1948), «Урачыстасць» (вершы і паэмы, 1952). Выбраныя творы (1958), «Ад родных аселіц» (выбранае, 1959), «Мая азёрная краіна» (выбранае, 1962), «Вершы» (1971), казкі ў вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і ракатушка» (1964).

Вядомы і як празаік. Аўтар раманаў «Крэсы змагаюцца» (1966), «Сонца за кратамі» (1968) і «Лукішкі» (1970), якія склалі трылогію, «Ішоў дваццаты год» (1973), «І прыйдзе час...» (1975), кнігі ўспамінаў «Старонкі летапісу» (1975).

Пераклаў на беларускую мову «Мёртвыя душы» М.Гогаля (1950), «Апавяданні» Г.Сянкевіча (1955), «Уральскія сказы» П.Бажова (1956), «Калевалу» (1956) і інш.

Машкоў Уладзімір, нарадзіўся 05.07.1938 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і ваеннаслужачага.

У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Быў літсупрацоўнікам газеты «Зорька» (1960-1964), рэдактарам на Беларускім радыё (1964-1971), рэдактарам выдавецтва «Беларусь» (1971-1972), старшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1980), загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва» (1981-1986). З 1987 г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы празаічны твор надрукаваў у 1957 г. Піша на расейскай мове. Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Между «А» и «Б» (1966), «Веселая дюжина» (1968), «Я сам» (1972), «Здравствуй, Валерка» (1974), «Соскучился по дождику» (1976), «Как я был вундеркиндом» (1979, экранізавана ў 1983), «Последний день матриархата» (1985), «Детское время» (1987).

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Хлопчык і чапля» (з М.Беравым, пастаўлены ў 1979), «Чалавек з майго жыцця» (пастаўлены ў 1971), «Добрая справа» (пастаўлены ў 1973), «Юныя айбаліты» (пастаўлены ў 1980), «Станаўленне» (пастаўлены ў 1982). Пераклаў на расейскую мову творы К.Чорнага, З.Бядулі, С.Александровіча, А.Васілевіч, У.Караткевіча, У.Краўчанкі, У.Мехава, У.Юрэвіча.

Мележ Іван, нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкаме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры і з першага курса быў прызваны ў Савецкую Армію. Летам 1940 г. удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце – на Збручы, пад Уманню, Нікалаевым, Сінелькавам, Растовам-на-Доне, Лазавой. У чэрвені 1942 г. пад Растовам цяжка паранены і пасля лячэння ў тбіліскім шпіталі адпраўлены ў тыл. Жыў у Бугуруслане, потым выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Малдаўскім педагагічным інстытуце, а з 1943 г. – у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся тады на станцыі Сходня ў Падмаскоўі, дзе вучыўся спачатку завочна на філалагічным факультэце, а затым перайшоў на стацыянар (скончыў у 1945 г. ужо ў Менску). Пасля вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру ва ўніверсітэце, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. З 1966 г. – сакратар, а ў 1971-1974 гг. – намеснік старшыні праўлення СП БССР. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, сябрам Сусветнага Савета Міру. Сябра СП СССР з 1945 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

Дэбютаваў у 1939 г. вершамі. Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г. (газета «Бугурусланская правда»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961), «Жыццёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзённікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» – «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979-1985 гг. – у 10 тамах.

Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам – «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. – «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).

Мельнікаў Аляксандар, нарадзіўся 07.01.1936 г. у вёсцы Васількі Бялыніцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1961), працуе лекарам радыялагічнай групы Магілеўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Сябра СП СССР з 1981 г.

У друку з вершамі выступае з 1966 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Спасибо, жизнь» (1977), «Три слова» (1980).

Мехаў Уладзімір (Няхамкін), нарадзіўся 25.03.1928 г. у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.

У 1945-1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. У 1960-1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё. Потым зноў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» – загадчык аддзела, адказны сакратар. У 1975-1988 гг. – старшы рэдактар, каментатар на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1960 г.

У друку з мастацкімі творамі выступае з 1951 г. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Сцяг над рэўкомам» (1958), «Апошняя яўка» (1959), «Помнік герою» (1961), «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974), зборніка дыялогаў «Сустрэчы ў радыёстудыі» (1985). Асобныя эсэ і апавяданні ўвайшлі толькі ў зборнікі, якія выпушчаны на расейскай мове, «Зарево» (1977), «Старинная гравюра» (1982), «...О которых я очень забочусь» (1988).

Аўтар п'ес для юнацтва «Чырвоны губернатар» (пастаўлена ў 1967) і «Палёт» (1970, пастаўлена ў 1969), сцэнарыяў больш як дваццаці дакументальных фільмаў.

Пераклаў на беларускую мову кнігу татарскага пісьменніка Ш.Ракіпава «Адкуль ты, Жан?».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных дакументальных фільмаў – «Рэвалюцыя дае нам права», «Мост», «Чарвякову... спешна... Ленін», «Гісторыя адной тэлеграмы».

Міклашэўскі Яўген, нарадзіўся 09.08.1936 г. у вёсцы Лыскі Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

У 1946 г. пераехаў з бацькамі ў вёску Кміты, што на Нясвіжшчыне. У 1953 г. паступіў у Нясвіжскую педагагічную навучальню імя Якуба Коласа, дзе правучыўся тры гады. Апошні курс заканчваў у Пінскай педнавучальні (1957). Працаваў загадчыкам Вяліка-Вулькаўскай і Чарнеевіцкай пачатковых школ на Піншчыне. Вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце замежных моў (1962-1965). Працаваў загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1972-1978), старшым рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1978-1981), літкансультантам СП БССР (1981-1988). Сябра СП СССР з 1980 г.

Упершыню выступіў у друку ў 1959 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Свежасць» (1968), «Ганна з Пухавіч» (гумар, 1976), «Світальны водбліск» (1981, усе тры выйшлі пад псеўданімам Яўген Верабей), «У спрадвечным руху» (1985), «Зара-заранка, зара-вячэрніца» (1989). У часопісе «Маладосць» апублікаваў аповесці «Чатыры дарогі» (1979) і «Мёртвая крыніца» (1989).

Перакладае паэзію і прозу з ангельскай і славянскіх моў.

Мікуліч Барыс, нарадзіўся 19.08.1912 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і фельчара.

У 1929 г. скончыў сярэднюю школу і стаў працаваць у рэдакцыі бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў сябрам «Маладняка». У 1930 г. пераехаў у Менск. Працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Вучыўся на літаратурных курсах у Маскве (1934-1935). У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да 10 год пазбаўлення волі. У 1943 г. пераведзены ў катэгорыю ссыльнага. У чэрвені 1947 г. вярнуўся на Беларусь, у лістападзе была знята судзімасць. У красавіку 1949 г. арыштаваны паўторна, высланы ў Сібір. Апошнія гады жыцця прайшлі ў сяле Машукоўка Тасееўскага раёна Краснаярскага краю. Рэабілітаваны ў 1945 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Памёр 17.06.1954 г.

Першыя празаічныя творы надрукаваў у 1927 г. у газеце «Камуніст» (Бабруйск). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Удар» (1931), «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесцей «Наша сонца» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936), «Адвечнае» (часопіс «Полымя», 1972), эцюда «Ускраіна» (1932). У «Выбранае» (1959) увайшлі і творы, якія не ўключаліся ў папярэднія кнігі, – аповесці «Цяжкая гадзіна», «Развітанне», «Жыццяпіс Вінцэся Шастака», навела «Гадзюка ў кароне» і апавяданне «Зорка». У 1985 г. выйшлі «Аповесці». У 1987-1988 гг. часопіс «Неман» апублікаваў яго «Повесть для себя». Пераклаў на беларускую мову раман А.Вясёлага «Краіна родная» (з Р.Вахтам, 1932), аповесць У.Лідзіна «Магіла невядомага салдата» (1934).

Мілюць Алесь, нарадзіўся 06.10.1908 г. у вёсцы Скорычы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. Пасля вызвалення родных мясцін (1944) пайшоў у Савецкую Армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Загінуў 26.10.1944 г. на фронце ва Ўсходняй Прусіі.

Друкаваўся з 1928 г. у прагрэсіўных заходнебеларускіх газетах і часопісах, з 1939 г. – у стаўбцоўскай раённай газеце. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).

Мінкін Алег, нарадзіўся 31.03.1952 г. у вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Бабруйскай школы-інтэрната № 1 (1969) паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (скончыў у 1975 г.). Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапампоўваючых станцыях нафтаправода «Дружба» (г. Наваполацак), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). З 1981 г. жыве ў Берасці. Сябра СП СССР з 1988 г.

Пачаў выступаць у рэспубліканскім друку з вершамі ў 1980 г. (газеты «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Сурма» (1985) і п'есы-казкі для дзяцей «Як Лыска ваўком быў» (калектыўны зборнік «Крынічка», 1985), а таксама шэрага фантастычных апавяданняў, апублікаваных у перыядычным друку.

Перакладае з польскай, украінскай, ангельскай моў. Пераклаў вершы Ц.Норвіда, Б.Лесьмяна, Л.Стафа, П.Грабоўскага.

Міровіч Еўсцігней (Дунаеў), нарадзіўся 10.08.1878 г. у горадзе Пецярбургу (Расея) у сям'і чыгуначніка, выхадца з Беларусі.

Скончыў Самсонаўскую рэальную навучальню, нармальную школу малявання пры Акадэміі мастацтваў і курсы Пецярбургскага гуртка аматараў драматычнага мастацтва. З 1900 г. працаваў у пецярбургскіх тэатрах акцёрам, затым рэжысёрам. З 1906 г. – правадзейны сябра Санкт-Пецярбургскага саюза драматычных і музычных пісьменнікаў. З 1919 г. працаваў у тэатрах Беларусі. У 1921-1931 гг. – мастацкі кіраўнік, у 1941-1945 гг. рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы (БДТ-1). Быў мастацкім кіраўніком Гомельскага тэатра рабочай моладзі (1932-1935), які ў 1935 г. быў ім рэарганізаваны ў Першы калгасна-саўгасны тэатр, у 1937-1940 гг. – мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача імя Н.Крупскай. З 1945 г. – мастацкі кіраўнік і загадчык кафедры майстэрства акцёра Беларускага тэатральнага інстытута. Займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасцю ў тэатральных студыях, у Менскай тэатральнай навучальні. Прафесар. Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Народны артыст БССР (1940).

Памёр 16.02.1952 г.

Першая п'еса «Опекуны» была напісана ў 1904 г., аднак царская цэнзура не дала дазволу на пастаноўку. Такі самы лёс напаткаў і п'есы «Ужас времени» («Современный вампир»), «Ночь миллионера». На расейскай мове ў Пецярбургу апублікаваў п'есы «Мефистофель в интересном положении, или Женатый Мефистофель» (1909), «Графиня Эльвира» (апублікавана і пастаўлена ў 1910), «Рыцарь дон Фернандо» (1912, пастаўлена ў 1911), «Фабрика талантов» («Остановитесь!», 1912), «Театр купца Епишкина» (1915, пастаўлена ў 1914, у 1978 пастаўлена на Беларускім тэлебачанні), «Вова приспособился» (апублікавана і пастаўлена ў 1915), аднаактоўкі «Какой нахал!» (1914), «Не ревнуй!» (1915). Напісаў на беларускай мове і паставіў п'есы «Машэка» («У часы даўнейшыя», пастаўлена ў 1923), «Кастусь Каліноўскі» (1957, пастаўлена ў 1923, экранізавана ў 1928), «Каваль-ваявода» (1957, пастаўлена ў 1925), «Кар'ера таварыша Брызгаліна» (1957, пастаўлена ў 1925), «Перамога» («Хроніка нашых дзён», 1957, пастаўлена ў 1926), «Запяюць верацёны» (пастаўлена ў 1928), «Лён» (пастаўлена ў 1932). У 1934 г. апублікаваў п'есу «У вясновую ноч» (1934, ставілася гурткамі самадзейнасці). У 1957 г. выйшаў зборнік «П'есы».

Міронаў Аляксандар, нарадзіўся 23.11.1910 г. у г. Воршы ў сям'і чыгуначніка.

У 1928 г., адначасова з вучобай у школе, працаваў рабочым на будоўлях у Менску. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1929). У 1930 г. – рэпарцёр газеты «Звязда». У тым самым годзе выехаў у Архангельск, працаваў журналістам, матросам. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933-1934 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночным флоце. Удзельнічаў у баях, супрацоўнічаў у флоцкім друку. Пасля дэмабілізацыі (1946) вярнуўся ў Менск. У 1946-1947 гг. – уласны карэспандэнт газеты «Звязда», у 1947-1950 гг. – адказны сакратар рэдакцыі альманаха «Советская Отчизна», начальнік сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1939 г.

Памёр 15.12.1992 г.

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).

Пісаў на расейскай мове. З літаратурна-мастацкімі творамі ў друку пачаў выступаць у 1930 г. Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў «Морские будни» (Архангельск, 1932), «Поход «Челюскина» (нарыс, Архангельск, 1935), «Чукотские новеллы» (Архангельск, 1935), «Большое сердце» (1939), «Мужество» (Архангельск, 1942), «Крепость во льдах» (Масква – Ленінград, 1944), «Далеко на севере» (1947), «Остров розовых скал» (Архангельск, 1947), «Каменщик Петр Дудко и его звено» (нарыс, 1947), «Конец легенды» (1948), «Флаг корабля» (Масква, 1954), «По морям, по океанам» (1956), «Зачислен навечно» (нарысы, 1966), «Ледовая Одиссея» (Масква, 1966, 2-е выданне, Менск, 1978), «Коса на камень» (з М.Янушкам, 1967), «Через тысячу смертей» (1972), «Одно дело Зосимы Петровича» (з В.Крыжэвіч, 1989), раманы «Корабли выходят в океан» (1957), «Только море вокруг» (1960, дылогія ў 1962), «Не поле перейти» (з М.Янушкам, 1975). Выйшлі кнігі для дзяцей «Далеко на севере» (1947), «В стране голубых просторов» (1948), «Честное пионерское» (1950), «В краю полуночного солнца» (Іркуцк, 1951), «В чужих широтах» (1952), «На океанских дорогах» (Масква, 1952), «Сын докера» (1954), «Флаг корабля» (1954), «Это твои друзья» (Сімферопаль, 1954), «Завтрашний день республики» (з А.Канаевым, 1959), «Твое будущее» (1962), «Дорогой мой подросток» (1966), «Пути, которые мы выбираем» (1968), «Дзед Маўр» (1979, 2-е выданне, 1983). У 1970-1971 гг. і ў 1986 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

На расейскую мову пераклаў асобныя творы І.Гурскага, Я.Маўра, А.Стаховіча, П.Кавалёва і інш.

У яго літаратурнай апрацоўцы выйшлі дакументальныя аповесці В.Сабліна «Батька Минай» (1959), В.Паўлава «Идущие впереди» (1961), Я.Акушэвіча «Огни в родных лесах» (1964), запіскі партызан Н.Ратушнова «В боевом походе» (1960), П.Кавальскага «В Брестских лесах» (1970), М.Міхайлашава «Буря гнева» (1971), Д.Смірнова «Запіскі чэкіста» (1965), М.Казловай «Ухожу на задание» (1975), І.Цімашэнка «Солдаты милиции» (1976).

Місько Павал, нарадзіўся 14.03.1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». У 1959-1964 гг. – уласны карэспандэнт газеты «Звязда» па Гарадзенскай вобласці, у 1964-1967 гг. – літсупрацоўнік «Сельской газеты», у 1967-1971 гг. – загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1971-1972 гг. – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». З 1972 г. – загадчык рэдакцыі прозы, у 1976-1980 гг. – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»). Выйшлі кнігі нарысаў «Адмаўленне ад крыжа» (1964), «Гаспадыні свайго лёсу» (1968), «Дрэва жыцця» (1973), зборнікі апавяданняў і аповесцей «Калодзеж» (1967), «Калянае лісце» (1974), зборнікі гумару «Дзівак-чалавек» (1972), «Чэрці ў коміне» (1978), «Вясельны марафон» (1984), «Лекцыя з падвывам» (1988), раманы «Мора Герадота» (1976), «Градабой» (1980), «Хлопцы, чые вы будзеце...» (1990).

Выдаў кнігі прозы для дзяцей «Падарожжа ў калгас» (дакументальная аповесць, 1970), «Зямля ў нас такая» (1971), «Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі» (1972), «Прыгоды Бульбобаў» (1977), «Грот афаліны» (1985), «Эрпіды на планеце Зямля» (1987).

Аўтар аднаактовых п'ес «Канфлікт мясцовага значэння» (калектыўны зборнік «Радзіма мая дарагая», 1989) і «Ліха крадзецца ціха».

Пераклаў на беларускую мову паэму М.В.Гогаля «Мёртвыя душы» (1990), паасобныя творы Ў.Цендракова, У.Лічуціна, Я.Носава, В.Бялова, перакладае таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.

Міхальчук Сяргей, нарадзіўся 14.08.1925 г. у вёсцы Скабін Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней – «Беларусь»). У 1972-1980 гг. – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1972 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).

У друку выступае з 1949 г. (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А.Гайдара, Б.Жыткова, В.Біянкі, А.Вішні, Л.Панцялеева, В.Асеевай, Л.Варанковай, М.Дубава, Я.Пермяка, Ю.Смуула, Ч.Айтматава, І.Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.

Модэль Міхась (сапр. Модэль Мендэль), нарадзіўся 26.04.1904 г. у вёсцы Камень Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

Скончыў тры курсы медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1924), вучыўся на педагагічным факультэце БДУ (да 1926). Быў на журналісцкай і партыйнай рабоце, працаваў у навуковых і тэатральных установах Беларусі. З 1937 г. у апараце СП БССР – кансультант, з 1940 г. адказны сакратар. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у тэатрах і ўстановах культуры Тамбова, Ташкента, Андзіжана, у пасляваенны час – загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (1944-1945), у рэдакцыі часопіса «Полымя» (1945-1949). У 1949-1962 гг. літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1934 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 26.10.1980 г.

Літаратурна-крытычнай працай пачаў займацца з 1926 г. Выдаў зборнік артыкулаў «Тэатр і драматургія» (1935), брашуру «Ларыса Пампееўна Александроўская» (1945), кнігу нарысаў «Народныя артысты БССР» (1948).

Моркаўка Аркадзь, нарадзіўся 26.01.1900 г. у вёсцы Зазер'е Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

Скончыў курсы тэлеграфістаў у Менску (1916) і працаваў тэлеграфістам на станцыі Менск (1916-1924). Вучыўся ў Віцебскім электрамеханічным тэхнікуме (1924-1927) і на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1934) працаваў інжынерам у Менску на заводзе «Беларусь», у Палаце мер і вагі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – удзельнік Менскага падполля. У пасляваенны час працягваў працу ў Палаце мер і вагі, адначасова выкладаў на энергетычным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю