355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Гардзіцкі » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 » Текст книги (страница 15)
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
  • Текст добавлен: 26 марта 2017, 14:00

Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"


Автор книги: Аляксей Гардзіцкі


Жанр:

   

Справочники


сообщить о нарушении

Текущая страница: 15 (всего у книги 37 страниц)

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», іншымі медалямі.

Ганаровы грамадзянін Жлобіна (1983). Першую карэспандэнцыю надрукаваў у жніўні 1943 г. у падпольнай абласной газеце «Гомельская праўда». З апавяданнямі і нарысамі выступае ў друку з 1948 г. Выдаў кнігі апавяданняў і аповесцей «Суд ідзе» (1959), «Мерай закона і сумлення» (1969), «Суд вырашыў» (1975), «Чалавек з пазіцыяй» (апавяданні і гумарэскі, 1975), «Белыя гусі лета прарочаць» (1976), «Покліч сэрца» (1976), «Размова ў дарозе» (1977), «Скажу праўду» (1979), «Быць чалавекам» (1981), «Па арбіце памяці» (1984), «Рэха даўніх баёў» (1984), «Дружба вывела да зорак» (1985), «Гудок далёкага поезда» (1986), «Родина – любовь наша вечная» (1986), «Салёная раса» (1988).

Перакладае з расейскай і польскай моў.

Капыловіч Іван, нарадзіўся 02.02.1944 г. у вёсцы Забалацце Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і шафёра і настаўніцы.

У 1962 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1966). Працягваў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1967). З 1967 г. – літсупрацоўнік рэдакцыі «Чырвоная змена». У 1969 г., знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы, трапіў у аўтакатастрофу, стаў інвалідам. Сябра СП СССР з 1981 г.

У друку выступіў з нарысамі ў 1966 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988).

Капыловіч Мікола, нарадзіўся 10.07.1937 г. у вёсцы Астражанка Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Астражанскую сярэднюю школу (1956), працаваў загадчыкам сельскага клуба, інструктарам Лельчыцкага райкома камсамола. У 1958 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На апошнім курсе вучобу сумяшчаў з работаю на Беларускім радыё ў якасці рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных перадач. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1963) выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Цудзенішскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна. У 1964-1967 гг. – рэдактар выдавецтва «Беларусь». Працаваў літаратурным сакратаром газеты «Звязда», рэдактарам у Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў па друку, у выдавецтвах «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура». У 1989-1990 гг. – загадчык аддзела пісьмаў газеты «Маяк Палесся» Брагінскага раёна. З 1983 г. жыве ў Маладэчна. Сябра СП СССР з 1986 г.

У рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1960 г. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Скрозь жывуць людзі» (1968), «Дні ціхай восені» (1968), «Засада» (1979), «Чужы сваяк» (1987).

Караічаў Леў, нарадзіўся 16.05.1936 г. у горадзе Разані (Расея) у сям'і настаўніцы.

Жыў з бацькамі ў вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна. Перад вайной сям'я пераехала ў Менск. Пасля заканчэння менскай сярэдняй школы № 15 (1953) працаваў тэхнікам-канструктарам у інстытуце «Белдзяржпраект» і адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (скончыў у 1960). З 1958 г. – тэхнік-канструктар, старшы архітэктар, старшы інжынер-канструктар Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. З 1962 г. – кіраўнік групы тэхнічнай інфармацыі трэста «Аргтэхбуд», затым у Міністэрстве будаўніцтва БССР. У 1967-1976 гг. – загадчык рэдакцыі тэхнікі, будаўніцтва, спорту «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». Карэспандэнт газеты «Звязда» (1976-1977), рэдактар-кінадраматург сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-1978), супрацоўнік часопіса «Неман» (1980-1981), загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача (1983-1984), прадстаўнік выдавецтва «Известия» па Беларускай ССР (1984-1986). Сябра СП СССР з 1985 г.

З 1958 г. пачаў выступаць як публіцыст, тэатральны і кінакрытык, з 1967 г. – як драматург. Аўтар п'ес «І выхавай сына» (пастаўлена ў 1967), «Зорныя ночы» (пастаўлена ў 1977), «Цар прыроды» (урывак у газеце «Літаратура і мастацтва», 1978), «Слова гонару» (апублікавана ў аднайменным зборніку, 1983), «И на все времена» (зборнік «Сучасная беларуская п'еса», 1985), інсцэніроўкі «Гандлярка і паэт» паводле аднайменнай аповесці І.Шамякіна (пастаўлена ў 1980), аднаактоўкі «Апанаванасць» (1989). Напісаў шэраг інсцэніровак, якія ставіліся на Беларускім радыё, а таксама сцэнарыяў для аб'яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

Карамазаў Віктар, нарадзіўся 27.06.1934 г. у горадзе Чэрыкаве Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962-1963 гг. – уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». З 1964 г. працаваў у газеце «Звязда» – літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969-1971 гг. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 г. – загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982-1986 гг. – кансультант СП БССР. Сябра СП СССР з 1969 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (альманах «Советская Отчизна»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), «Вясёлка сярод зімы» (нарысы, 1978), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), «Дома» (1984), «Дзяльба кабанчыка» (выбранае, 1988), «Глядзіце ў вочы лемуру» (аповесць-эсэ, 1989), «Проста ўспомніў я цябе...» (публіцыстычная проза, эсэ, 1989), раманаў «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988), «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К.Каліноўскага (1990) за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе...».

Караткевіч Уладзімір, нарадзіўся 26.11.1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў у эвакуацыі ў Пермскай вобласці, пасля ў Арэнбургу. У 1944 г. вярнуўся ў Воршу, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці (1954-1956), у Воршы (1956-1958). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя (1960), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (1962) у Маскве. З 1962 г. жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Памёр 25.07.1984 г.

Першыя вершы апублікаваў у 1951 г. (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 г. верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе «Полымя». Выйшлі зборнікі паэзіі «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (вершы і паэма, 1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду.» (вершы і паэмы, 1986).

Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня» (1961), «Чазенія» (1970), «Вока тайфуна» (1974), «З вякоў мінулых» (1978), раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972), «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі», 1982), «Чорны замак Альшанскі» (увайшлі аднайменны раман і аповесць «Зброя»), (1983), аповесці «У снягах драмае вясна» (1989). Для дзяцей выдаў «Казкі» (1975) і нарыс «Белавежская пушча» (1975).

Аўтар п'ес «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена на тэлебачанні ў 1959), «Званы Віцебска» (1977, пастаўлена ў 1974), «Кастусь Каліноўскі» (1980, пастаўлена ў 1978), «Калыска чатырох чараўніц» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), «Маці ўрагану» (1985, пастаўлена ў 1988; аднайменны мастацкі фільм – рэжысёр Ю.Марухін, 1990). У 1988 г. выйшаў зборнік п'ес «Старыя беларускія хронікі». Напісаў сцэнарыі кароткаметражных фільмаў «Сведкі вечнасці» (1964), «Памяць каменя» (1966), «Будзь шчаслівай, рака» (1967), сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (першапачатковая назва «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка», з В.Бычковым, 1967), «Чырвоны агат» (1973), «Дзікае паляванне караля Стаха» (з В.Рубінчыкам, 1979), «Чорны замак Альшанскі» (з М.Пташуком, 1984). На тэлебачанні і радыё па яго творах пастаўлены шэраг спектаклей. Па лібрэта Караткевіча пастаўлена ў Беларускім тэатры оперы і балета опера «Сівая легенда» (кампазітар Д.Смольскі, 1978), а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» – аднайменная опера (кампазітар У.Солтан, 1989).

Выступаў як публіцыст і крытык. Напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (1977, першае выданне – на ўкраінскай мове, Кіеў, 1972), эсэ «Мсціслаў – Мстиславль» (1985), эсэ, артыкулы пра Ф.Скарыну, Т.Шаўчэнку, Лесю Ўкраінку, М.Агінскага, Я.Купалу, М.Багдановіча, М.Шолахава, Я.Брыля, У.Калесніка, М.Лужаніна, Р.Барадуліна, В.Зуёнка, А.Наўроцкага, Я.Сіпакова. Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1980) і Збор твораў у 8 тамах (1987-1991).

Працаваў як перакладчык. На беларускую мову пераклаў драму М.Карыма «У ноч зацьмення Месяца» (пастаўлена ў 1972), аповесць Э.Гашпаравай «Цяжка быць мустангам» (1981), паасобныя творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка, Я.Судрабкална, Б.Мацкявічуса і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1983) за раман «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна) за раман «Чорны замак Альшанскі».

Каржанеўская Галіна, нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1973) выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна. У 1980-1982 гг. – рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1984 г. – карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. – загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1976 г.

З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіла ў 1967 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (вершы і паэма, 1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была» (1983), «Вечны водгук» (вершы і паэма, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На што падобна аблачынка» (1983) і «Сінічка на балконе» (1989).

Напісала п'есы для дзяцей «Іван Світаннік» (пастаўлена ў 1981), «Шукайце кветку-папараць» (пастаўлена ў 1985), а таксама п'есы «Зуб мудрасці» (часопіс «Маладосць», 1984), «Мора, аддай пярсцёнак» (часопіс «Полымя», 1987).

Выступае і як крытык.

Карпаў Уладзімір, нарадзіўся 26.02.1912 г. у горадзе Хвалынску Саратаўскай вобласці (Расея) у сям'і земскага лекара.

У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў разам з маці на Гомельшчыну ў вёску Ёлча Брагінскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1929) працаваў рабочым на лесапільным заводзе ў Рэчыцы, затым настаўнічаў на Брагіншчыне, у Сіроцінскім раёне. У 1941 г. завочна скончыў Менскі педагагічны інстытут. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у падпольным і партызанскім руху, быў намеснікам камандзіра спецгрупы Менскага абкома КПБ, старшым разведчыкам глыбокага тылу. Пасля вызвалення Менска выкладаў мову і літаратуру, загадваў навучальнай часткай сярэдняй школы № 42, працаваў у газеце «Советская Белоруссия», у 1945 г. быў адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947-1960 гг. загадваў аддзелам прозы і крытыкі ў часопісе «Полымя». Сябра СП СССР з 1946 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём за баявыя заслугі і іншымі медалямі.

Памёр 06.08.1977 г.

З рэцэнзіямі і артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1945 г. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952) і «Крылаты ўзлёт» (1966).

З 1948 г. пачаў выступаць як празаік. Выйшлі аповесць «Без нейтральнай паласы» (1950), раманы «За годам год» (1957), «Вясеннія ліўні» (1961), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1971, усе чатыры раманы склалі цыкл «На перавале стагоддзя»), кніга апавяданняў і ўспамінаў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Укладальнік і адзін з аўтараў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), аўтар тэксту да фотаальбома «Мінск» (1965). Склаў кнігі «Горад і годы» (1967) і «Сквозь огонь и смерть» (1970). У 1983-1985 гг. выйшаў Збор твораў у 5 тамах.

Карпечанка Васіль, нарадзіўся 07.01.1925 г. у вёсцы Будзішча Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Нова-Беліцкім лесатэхнічным тэхнікуме (1939-1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў настаўнікам пачатковых класаў Сідаравіцкай і Роўкавіцкай школ Чачэрскага раёна. У 1952 г. скончыў Гомельскую педагагічную навучальню, у 1957 г. – беларускае аддзяленне Магілеўскага педагагічнага інстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісьмаў, адказным сакратаром рэдакцыі магілеўскай раённай газеты «За камуністычную працу» (1957-1958). У 1959-1986 гг. працаваў у Рэчкаўскай сярэдняй школе Магілеўскага раёна дырэктарам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па ваенна-патрыятычным выхаванні. Сябра СП СССР з 1990 г.

Узнагароджаны ордэнамі Славы III ступені, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Выступае ў друку з 1953 г. Аўтар зборніка для дзяцей «Сонейка ўзышло» (1961). Многія вершы ўключаны ў школьныя падручнікі для малодшых класаў «Верасок», «Кніжка-малышка», «Ад вясны да вясны», у калектыўныя зборнікі.

Карпюк Аляксей, нарадзіўся 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў два класы польскай гімназіі ў Вільні. У 1939-1941 гг. вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. У час выканання дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 г. быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя К.Каліноўскага на Гарадзеншчыне. У 1944-1945 гг. служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены. Скончыў аддзяленне ангельскай мовы Гарадзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага рана (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953), у Гарадзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 г. – загадчык агенцтва «Інтурыст» (Горадня), з 1965 г. – сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 г. – упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 гг. – дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, з 1978 г. – зноў сакратар абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1953 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам ордэна «Віртуці Мілітары» (Польшча).

Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Памёр 14.07.1992 г.

У друку дэбютаваў у 1953 г. аповесцю «У адным інстытуце». Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Данута» (1960), «Мая Гродзеншчына» (нарыс, 1960), «Пушчанская адысея» (1964), «Чаго мы варты» (бібліятэка газеты «Голас Радзімы», 1970), «След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны» (1972), «Вершалінскі рай» (1974), «Ольга Корбут» (1977), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), «Сучасны канфлікт» (1985), «Дзве сястры» (казка, 1986), раман «Карані» (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 г. і 1990-1991 гг.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».

Каршукоў Яўген, нарадзіўся 01.01.1932 г. у вёсцы Давыдавічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.

У 1956 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў адказным сакратаром акцябрскай раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» (1956-1958), загадчыкам аддзела веткаўскай раённай газеты «Пад ленінскім сцягам» (1958-1959), рэдактарам шматтыражнай газеты панчошна-трыкатажнай фабрыкі «8 Сакавіка» ў Гомелі (1959), старшым рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1959-1971). З 1971 г. – загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», з 1975 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», з 1978 г. працаваў у апараце СП БССР. У 1980-1989 гг. – галоўны рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1989 г. – кансультант СП БССР. Сябра СП СССР з 1964 г.

Узнагароджаны медалямі.

Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу» (1963), «Не без таго...» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы» (1982), «І надыходзіць дзень» (1982). Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975) і «Пасланне нашчадкам» (1987).

Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень» (1982), «Разбуджаны голас» (1988), раман Р.Морыца «Выбух» (1984). Перакладае таксама з расейскай, украінскай і польскай моў.

Карызна Ўладзімір, нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Менскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і расейскай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. – рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. – рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. – старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля – два паўшар'і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).

Больш за сотню вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).

Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».

Каско Алесь, нарадзіўся 10.12.1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Берасцейскага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976-1984 гг. – караспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». З 1984 г. – рэдактар на Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. Сябра СП СССР з 1984 г.

Літаратурнай працай займаецца з 1968 г. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кнігі вершаў «Вестка» ў калектыўным зборніку «Нашчадкі» (1979), кніг паэзіі «Скразная лінія» (1982) і «Набліжэнне» (1989).

Катляроў Ізяслаў, нарадзіўся 21.11.1938 г. у горадзе Чавусы Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.

Пасля заканчэння сямі класаў працаваў на Магілеўскай абутковай фабрыцы (1955-1960), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1960 г. – рабочы геадэзічнай канторы Мінгарвыканкама. Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1962-1966 гг. – літсупрацоўнік газеты «Западная трасса» (Менск). З 1966 г. – карэспандэнт, адказны сакратар, з 1979 г. – намеснік рэдактара светлагорскай раённай газеты «Агні камунізму». Сябра СП СССР з 1990 г.

Першы твор апублікаваў у 1956 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Мой ровесник» (1975), «Конфетное дерево» (1980), «Друзья мои – свидетели мои» (1981), «Здесь, на трепетной земле» (1989).

Каханоўскі Генадзь, нарадзіўся 08.01.1936 г. у вёсцы Дамашы Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў школе і адначасова працаваў у сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў Савецкай Арміі (1955-1958) скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1963). Працаваў настаўнікам у Ленкаўскай васьмігадовай школе і ў Маладэчна. З 1964 г. – навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Менскага абласнога краязнаўчага музея (Маладэчна). Завочна скончыў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1981 г. навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1989 г. – старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства. Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1986 г.

У друку з краязнаўчымі артыкуламі пачаў выступаць з 1962 г. Выйшлі кнігі нарысаў «Маладзечна» (1971), «Вілейка» (1974), «Адчыніся, таямніца часу» (1984), «Повязь часоў» (1985), а таксама асобныя нарысы-даследаванні пра невядомыя факты з жыцця і творчасці Я.Купалы – «На запаветнай зямлі» (1974) і М.Багдановіча – «У родным краі» (1983). Аўтар манаграфічных даследаванняў «Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі XVI-XIX стст.» (1984), «Маладзечна, 600 гадоў» (1988), «Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму» (з Л.Малаш і К.Цвіркам, 1989), «Прадвесне навукі (1990).

Складальнік і аўтар прадмовы зборніка «Гэй, смалі, страляй, маланка: Сатыра і гумар Заходняй Беларусі 1920-1939 гг.» (1989). Адзін са складальнікаў і аўтараў літаратурна-мастацкіх календароў «Кола дзён» (1987, 1988), «Беларускі каляндар-1991» (1990), «Наш край» (1990).

Кацовіч Лазар, нарадзіўся 05.10.1903 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.

У 12 год пайшоў працаваць «хлопчыкам для паслуг» у мануфактурны магазін, затым – кур'ерам у банк. З 1920 г. – канторшчык у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР, з 1921 г. – у Менскім гарвыканкаме. З 1922 г. быў артыстам, памочнікам рэжысёра гарадскога тэатра і вандроўных калектываў. Пасля заканчэння прафтэхшколы друкароў (1926) залічаны гравёрам-літографам у друкарню ў Менску. З дня ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі да 1937 г. быў яго арганізацыйным сакратаром. У 1939 г. скончыў сцэнарны факультэт Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях у Менску, Ташкенце, у 1943-1946 гг. – рэдактар Усесаюзнага радыёкамітэта. У пасляваенныя гады жыў у Менску. Сябра СП СССР з 1934 г.

Памёр 13.08.1953 г.

Літаратурную працу пачаў у 1920 г. з вершаў. Пісаў на ідыш і расейскай мовах. Выйшлі кніжка апавяданняў для дзяцей «Кіфка-ілгунішка» (1926), кнігі прозы «Гумарэскі» (1934), «Коратка і ясна» (1936), зборнік пародый «Прабачце, сябры мае» (1937), на расейскай мове – аповесці «Возвращение к жизни» (1952), «Красный факел» (1957). У перакладзе на беларускую мову выдаў аповесць «Сям'я» (1946).

Аўтар п'есы «У тыя дні» (1927, пастаўлена ў 1927), аднаактоўкі «Жукі ў калгасе» (1933).

Кацюшэнка Міхась, нарадзіўся 01.03.1947 г. у г. Менску ў сям'і служачага.

Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). З 1966 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» – літсупрацоўнікам, намеснікам адказнага сакратара, загадчыкам аддзела. З 1975 г. – інструктар аддзела спартыўнай і абаронна-масавай работы, з 1977 г. – намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМБ. У 1979-1984 гг. – рэдактар газеты «Знамя юности». У 1984-1987 гг. вучыўся ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1987 г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1981 г.

Першае апавяданне апублікаваў у 1968 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Первая осень» (1972), «Трэці раунд» (1977), «Адзін дождж на ўсіх» (1979), «Дні, як усе іншыя» (1981), «Сустрэча пасля развітання» (1984), «Урок маўчання» (раман, апавяданні, 1988), «Прызнанне левага крайняга» (раман, аповесць, 1990).

Каштанаў Арнольд (сапр. Эпштэйн Арнольд), нарадзіўся 21.12.1938 г. у горадзе Валгаградзе (Расея) у сям'і рабочага.

Скончыў механіка-тэхналагічны факультэт Маскоўскага аўтамеханічнага інстытута (1961). Працаваў памочнікам майстра, інжынерам-тэхнолагам на Менскім трактарным заводзе. У 1965-1980 гг. – старшы інжынер на Менскім аўтамабільным заводзе. Сябра СП СССР з 1975 г.

Піша на расейскай мове. У 1966 г. надрукаваў аповесць «Чего ты хочешь, парень» (часопіс «Неман»). Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Заводской район» (1976), «Мой дождь» (1982), «Коробейники» (Масква, 1985), «Эпидемия счастья» (1986), «Лучшие годы» (1988).

Напісаў сцэнарый мастацкага фільма «Час яе сыноў» (пастаўлены ў 1975) і мастацкага тэлевізійнага фільма «Інжынер Антаніна Брагіна» (пастаўлены ў 1978, прэмія на Ўсесаюзным конкурсе за лепшы сцэнарый аб рабочым класе), п'есу «Не стой под грузом» (пастаўлена ў 1980).

Кейзараў Аляксей (таксама Кейзераў Аляксей), нарадзіўся 04.10.1928 г. у вёсцы Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1948 г. скончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Працаваў аператарам, дыспетчарам станцыі Казань, старшым памочнікам начальніка станцыі ў Калінкавічах. З 1950 г. – бібліятэкар, у 1951-1962 і ў 1964-1967 гг. – выкладчык расейскай мовы і літаратуры Бронніцкай сярэдняй школы. У 1955 г. завочна скончыў Гомельскі настаўніцкі інстытут. У 1962-1963 гг. – раз'язны карэспандэнт газеты «Калгасная праўда» (цяпер «Сельская газета»), у 1967-1974 гг. – рэдактар на Беларускім радыё, у 1974 г. – карэспандэнт часопіса «Беларусь», у 1974-1988 гг. – літкансультант часопіса «Неман». Сябра СП СССР з 1982 г.

З першым вершам выступіў у друку ў 1953 г. (газета «Сталинская молодежь»), з першым апавяданнем – у 1957 г. (газета «Зорька»). Піша на расейскай мове. Аўтар кніг прозы «Нас было семеро» (аповесці, 1963), «Не знающий покоя» (нарыс, 1963), «Эхо на Полесье» (дакументальная аповесць пра Р.Мачульскага, Масква, 1979). Для дзяцей выдаў кнігі «Хитрый гвоздик» (1966), «Первый разведвзвод» (1969), «У нас в Тополевке» (1976), «Возвратятся журавли» (1988).

У яго літаратурным запісу выйшлі кнігі ўспамінаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Э.Лаўрыновіча «Огненные рельсы» (1970, перапрацаванае і дапоўненае выданне ў 1974), І.Зуевіча «Райком в подполье» (1972), С.Ляснічага «Далеко за фронтом» (1972), М.Дмітрыева «У тихой Серебрянки» (1975) і «Во имя жизни» (1981), М.Фядотава «Разведка ведет поиск» (1976) і «Разведка продолжает поиск» (1988), М.Гірыловіча «Дальва – сестра Хатыні» (1977, перапрацаваныя і дапоўненыя выданні ў 1981, 1987), А.Мазанік «Возмездие» (1981, дапоўненае і перапрацаванае ў 1988), М.Усава «В семье партизанской» (1988).

Кенька Міхась, нарадзіўся 08.02.1947 г. у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.

У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. – аспірант, з 1976 г. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова – перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага.

Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.

Кірэенка Кастусь, нарадзіўся 12.12.1918 г. у вёсцы Гайшын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1940 г. скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны – вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва часопіса «Беларусы», з 1962 г. – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1972-1986 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980-1984). Сябра СП СССР з 1943 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).

Памёр 15.09.1988 г.

Першы верш апублікаваў у 1939 г. (газета «Гомельская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986-1988 гг. – Збор твораў у 3 тамах.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю