Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"
Автор книги: Аляксей Гардзіцкі
Жанр:
Справочники
сообщить о нарушении
Текущая страница: 28 (всего у книги 37 страниц)
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 09.12.1986 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1457 г. у армейскай газеце «На страже Родины» (Ленінградская ваенная акруга). Пісаў на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Траектории радуг» (Ужгарад, 1978), «Продолжение крыльев» (Масква, 1981).
Салтук Алег, нарадзіўся 25.08.1946 г. у вёсцы Рыжэнькі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1963 г. скончыў Мішкаўскую сярэднюю школу Шумілінскага раёна і паступіў на аддзяленне расейскай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута служыў у Савецкай Арміі (1967-1968). У 1969-1973 гг. – адказны сакратар ушацкай раённай газеты «Патрыёт». У 1974-1979 гг. – уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы», з 1980 г. – сакратар Віцебскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1977 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1965 г. (газета «Віцебскі рабочы»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Святло зямлі» (вершы і паэмы, 1982), «На далонях жыцця» (вершы і паэма, 1988).
Самуйлёнак Эдуард, нарадзіўся 05.08.1907 г. у горадзе Пецярбургу (Расея) у сям'і рабочага.
Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Верхнядзвінскага раёна. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929-1930 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930-1933), «Літаратура і мастацтва» (1934-1939). Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Памёр 12.02.1939 г.
Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
Аўтар п'ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).
Сапрыка Ганна, нарадзілася 16.06.1911 г. у вёсцы Куркаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума (1930) працавала настаўніцай на Віцебшчыне. У 1931 г. пераехала ў Менск, у 1933 г. скончыла газетна-выдавецкае аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута. З 1933 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве.
Памерла 14.05.1962 г.
Першы верш надрукавала ў 1926 г. (часопіс «Малады араты»). У 1959 г. выйшла кніга прозы «Калі ў сэрцы вясна».
На беларускую мову пераклала «Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў» (1953), кнігу Я.Галана «З крыжам ці з нажом» (1954), В.Авечкіна «Раённыя будні» (з М.Герасімовіч, 1958), М.Вірты «Мой памочнік Карсыбек» (1961) і інш.
Сахарчук Васіль, нарадзіўся 10.07.1953 г. у вёсцы Свадзьбічы Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1970 г. скончыў Равяціцкую сярэднюю школу і паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1975) настаўнічаў у Касцюкоўскай васьмігадовай і Обчынскай сярэдняй школах Любанскага раёна, затым у Высокаўскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна. З 1979 г. жыве ў г. Жабінка Берасцейскай вобласці, працуе карэспандэнтам мясцовай раённай газеты «Сельская праўда». Сябра СП СССР з 1988 г.
З вершамі выступіў у 1971 г. у калектыўным зборніку «Універсітэт паэтычны». Аўтар кніжак паэзіі «Зорны мост» (у калектыўным зборніку «Крыло», 1984) і «Даніна» (1988).
Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з балгарскай мовы выйшаў зборнік паэзіі П.Яварава «Апалавы пярсцёнак» (1988).
Сачанка Барыс, нарадзіўся 15.05.1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага хімлясгаса.
У чэрвені 1943 г. разам з бацькамі быў вывезены ў Германію. Вярнуўся на радзіму ў 1945 г. У 1960 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы ва ўніверсітэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык». У 1960-1976 гг. працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 1976-1986 гг. – сакратар праўлення СП БССР. З 1986 г. – загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прымаў удзел у рабоце XXXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980). Сябра СП СССР з 1960 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалём Францыска Скарыны.
Памёр 05.07.1995 г.
Першае апавяданне надрукаваў у 1956 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг прозы «Дарога ішла праз лес» (1960), «Барвы ранняй восені» (1962), «Зямля маіх продкаў» (1964), «Пакуль не развіднела» (1966), «Апошнія і першыя» (1968), «Дарогі» і «Аксана» (1971), «Памяць» (1973), «Тры аповесці» (1976), «Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978), «Горкая радасць вяртання» (1987), «Вечны кругазварот» і «Родны кут» (1989), рамана «Чужое неба» (1975), трылогіі «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984), кніг гумару і сатыры «Вол-фігурыст» (1966), «Халасцяк» (1969), кніг крытыкі і эсэістыкі «Жывое жыццё» (1985), «Сняцца сны аб Беларусі...» (1990), кніг для дзяцей «Кошык малін» (1986) і «Бабка Адарка» (1987). У 1981 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклаў на беларускую мову аповесць Я.Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П.Андрэева (П.Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў І.Андрыча «Трывожны год» (1978), п'есы А.Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А.Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М.Прышвіна, С.Нікіціна, У.Багамолава, П.Мірнага, М.Кацюбінскага, Ф.Крайцвальда і інш.
Укладальнік кніг аповесцей і апавяданняў Я.Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я.Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М.Булгакава (1985), Ф.Салагуба (1987), Б.Пільняка (1988), У.Набокава (1989), зборніка паэзіі Л.Геніюш «Белы сон» (1990), двухтомнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я.Купалы, Я.Коласа, В.Ластоўскага, К.Сваяка, Л.Геніюш, У.Жылкі, У.Клішэвіча, А.Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы», Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларуси...».
Сваяк Казімір (сапр. Стаповіч Канстанцін), нарадзіўся 19.02.1890 г. у вёсцы Барані Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і лесніка.
У 1905 г. скончыў гарадскую школу ў Свянцянах. У 1906 г. прыехаў у Вільню, з 1908 г. вучыўся там у каталіцкай духоўнай семінарыі, у 1913 г. з-за хваробы на сухоты вярнуўся на радзіму і толькі ў 1914 г. скончыў духоўную семінарыю. Быў вікарыем у парафіі Камаі каля Свянцян, затым перавёўся ў Клюшчаны. Набажэнства вёў па-беларуску. Арганізаваў кароткія настаўніцкія курсы (1915), а таксама шэраг беларускіх школ. У канцы 1916 г. пераведзены ў Карыціна на Беласточчыне. У 1919 г. жыў у вёсцы Лапеніцы пад Ваўкавыскам. З 1920 г. – зноў у Клюшчанах, затым у Засвіры.
Памёр 06.05.1926 г. у Вільні.
Першы верш апублікаваў у 1913 г. (газета «Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), апавядання вершам «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Дваццаць пяць вершаў надрукаваны ў калектыўным зборніку «Ростані волі» (1990).
Выступаў і як публіцыст, асветнік з эсэ, артыкуламі рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу (нарыс аб творчасці Ф.Багушэвіча, нататка аб аповесці «Дзве душы» М.Гарэцкага і інш.). У 1913 г. у Вільні выдадзена брашура «Алкаголь», у 1932 г. – яго філасофскі дзённік «Дзеля маёй мыслі, сэрца і волі».
Пісаў драматургічныя творы (ставіліся самадзейнымі калектывамі). Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930).
Свірка Юрась, нарадзіўся 06.05.1933 г. у вёсцы Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў у часопісе «Коммунист Белоруссии» (1959), газеце «Чырвоная змена» (1960-1961), на Беларускім радыё (1961-1975). З 1975 г. – загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны медалём.
Першыя вершы апублікаваў у 1953 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шэпчуцца ліўні» (1959), «Вечнасць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Кружка з пясчаным дном» (1990).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава, Б.Пастарнака, А.Твардоўскага, М.Ціханава, М.Браўна, Я.Смелякова, М.Луконіна, М.Дудзіна, А.Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, летувіскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх, узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў.
Семашкевіч Рыгор, нарадзіўся 12.09.1945 г. у вёсцы Дамашы Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1966 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 1967-1969 гг. – аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1970 г. выкладаў беларускую літаратуру ў гэтым жа ўніверсітэце. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Сябра СП СССР з 1969 г.
Памёр 11.06.1982 г.
У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1960 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Леснічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесці, эсэ, 1987).
Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе» (1971), кнігу «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).
Семяжон Язэп (таксама Семяжонаў Іосіф), нарадзіўся 16.11.1914 г. у вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і лесніка.
Пасля заканчэння Смілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у калгасе рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 1932-1934 гг. – акцёр Трэцяга беларускага дзяржаўнага тэатра. Скончыў факультэт замежных моў Менскага педагагічнага інстытута (1938). У 1938-1940 гг. служыў у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндскай вайне. Потым настаўнічаў у роднай вёсцы. У 1941-1945 гг. удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся ў 1959 г. Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай навучальні (1953-1960), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1961-1975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1962-1967). Сябра СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і медалямі.
Памёр 16.08.1990 г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1931 г. з вершаў. Перакладамі стаў займацца з 1938 г. Перакладаў з ангельскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэшскай, славацкай, расейскай, летувіскай і іншых моў. У яго перакладзе выйшлі «Кароль Лір» У.Шэкспіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Неапаль без сонца» (1955), Р.Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М.Твэна «Жанна д'Арк» (з Н.Цімафеевай, 1961), зборнік класічнай і сучаснай паэзіі В'етнама «Апалены лотас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў свету» (1977), раман Г.Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У.Чапегам, 1982), паэма А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камедыі Ў.Шэкспіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаванне наравістай» (зборнік У.Шэкспіра «Тры камедыі», 1989).
Выступаў з артыкуламі па пытаннях мастацкага перакладу.
Семяновіч Антон, нарадзіўся 05.08.1917 г. у вёсцы Шабунеўшчына Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1934-1938 гг. працаваў слесарам на заводзе імя К.Варашылава ў Менску, у 1938-1941 гг. вучыўся на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (скончыў у 1945). У час Вялікай Айчыннай вайны (з кастрычніка 1943) сувязны партызанскага атрада імя Д.Фурманава (Дзяржынскі раён). У пасляваенныя гады настаўнічаў у Івацэвічах на Берасцейшчыне (1945-1946), вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946-1949). Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1949-1963). З 1963 г. – дацэнт кафедры расейскай і зарубежнай літаратур, з 1971 па 1989 гг. – загадчык кафедры беларускай літаратуры Менскага педагагічнага інстытута. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Як крытык і літаратуразнавец выступае з 1949 г. Аўтар манаграфій «Проза Якуба Коласа (дакастрычніцкі перыяд)» (1953), «Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд)» (1961), «Беларуская савецкая драматургія. 1917-1932» (1968), «Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917-1945 гг.» (1978), брашур «Кандрат Крапіва» (1956), «Змітрок Бядуля» (1960). Адзін з аўтараў падручніка для сярэдняй школы «Беларуская літаратура» (1949), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), падручнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў БССР «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981), зборніка навуковых артыкулаў «Янка Купала і Якуб Колас: Некаторыя аспекты творчасці» (1982), аўтар вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў БССР «Гісторыя беларускай драматурги. XIX – пачатак XX ст.» (1985), «Гісторыя беларускай савецкай драматургіі. 1917-1955» (1990).
Сербантовіч Анатоль, нарадзіўся 13.05.1941 г. у вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўніка.
У 1960 г. экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна і паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля заканчэння ўніверсітэта (1965) быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г. – газеты «Піянер Беларусі». Сябра СП СССР з 1967 г.
Памёр 21.03.1970 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Азбука» (1966), «Міцнае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).
Сергіевіч Мікола, нарадзіўся 03.09.1921 г. у вёсцы Залессе Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Менскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1937), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Працаваў настаўнікам у Глоданскай сямігодцы Лёзненскага раёна (1931-1941). Завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным, рэдактарам старобінскай падпольнай раённай газеты «Савецкі патрыёт». Пасля вайны працаваў рэдактарам старобінскай раённай газеты, у рэдакцыях рэспубліканскіх, цэнтральных газет. У 1955-1959 гг. – старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага раёна. У 1959-1981 гг. працаваў у часопісе «Народная асвета». Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з нарысаў. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959).
Напісаў п'есу «Смех і... толькі» (пастаўлена ў 1975).
Сергіевіч Юльян, нарадзіўся 23.09.1910 г. у вёсцы Юраўшчына Маладэчанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў пачатковай школе, а далей займаўся самаадукацыяй. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля службы ў польскай арміі (1932-1933) скончыў сельскагаспадарчыя курсы. Быў актывістам Беларускай сялянска-рабочай грамады і Таварыства беларускай школы. Пісаў сцэнарыі для самадзейных калектываў. Пад час нападу Германіі на Польшчу (1939) трапіў у палон як салдат польскага войска. Знаходзіўся ў розных лагерах, на рабоце ў нямецкага баўэра. У савецкі час працаваў настаўнікам пачатковай школы на Маладэчаншчыне. Быў рэпрэсіраваны, жыў у Сібіры і Казахстане. Пасля рэабілітацыі працаваў у калгасе імя Леніна Маладэчанскага раёна.
Памёр 04.10.1976 г.
Друкавацца пачаў у 1922 г. Выступаў у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928), у часопісах «Маланка», «Шлях моладзі» і інш. У 1939 г. меў выйсці падрыхтаваны да друку зборнік паэзіі, аднак 17 верасня лісты кнігі былі раскіданы і зборнік не выйшаў. Асобныя творы ўключаны ў зборнік «Ростані волі» (1990).
Сёмуха Васіль, нарадзіўся 18.01.1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і лесніка.
Рана застаўся без бацькоў – у 1942 г. яны былі расстраляны фашыстамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966-1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967-1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966-1970). З 1972 г. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1977 г.
У друку пачаў выступаць у 1959 г. Перакладае з нямецкай, латышскай, польскай моў. У яго перакладзе выйшлі В.Брэдэль «Ад Эбра да Волгі» (1959), А.Рэн «Вайна без бітвы» (1962), Ё.В.Гётэ «Фаўст» (1976), Г. дэ Бройн «Прысуджэнне прэміі» (1977), Г.Гофэ «Фінальны акорд» (з М.Навіцкім, 1979), Г.Фалада «Даўным-даўно ў нас дома...» (1981), Р.М.Рыльке «Санеты Арфею» (1982), Ю.Тувім «Польскія кветкі» (1984), В.Бэлшавіца «Белы алень» (1985), Я.Райніс «Агонь і ноч» (1988), К.Шэрман «Сны» (з Р.Барадуліным, 1989). К.Маркс «Лірыка» (1989), Т.Ман «Доктар Фаўстус» (1989), зборнік выбраных перакладаў «Прыйдзі, стваральны дух» (1986). Пераклаў Стары Запавет (асобныя раздзелы надрукаваны ў «Даляглядах», 1990).
Для Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа пераклаў драму Ф.Шылера «Марыя Сцюарт» (пастаўлена ў 1968), п'есы О'Ніла «Каханне над вязамі» (пастаўлена ў 1987), Н.Саймана «Гэты палкі каханак» (пастаўлена ў 1988).
Сімановіч Давід, нарадзіўся 26.06.1932 г. у горадзе Нароўлі Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.
У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Ферганскай вобласці (Узбекістан). Пасля заканчэння Нараўлянскай сярэдняй школы (1950) паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1955). Працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна (1955-1959), літсупрацоўнікам рэдакцыі абласной газеты «Віцебекі рабочы» (1959-1960). З 1961 г. – рэдактар, потым загадчык аддзела на Віцебскім тэлебачанні. У 1971-1980 гг. узначальваў Віцебскае абласное літаратурнае аб'яднанне. Сябра СП СССР з 1960 г.
Узнагароджаны медалём.
Першыя вершы надрукаваў у 1948 г. (мазырская абласная газета «Бальшавік Палесся» і «Зорька»). Піша на расейскай мове. Выдаў кнігі лірыкі «Весенняя сказка» (1959), «Июнь-река» (1962), «Равноденствие» (1966), «Минуты» (1969), «Станция тревоги и любви» (1972), «Письмо тебе» (1975), «Встречные поезда» (1978), «Силуэты дней» (1981), «Солнечный хмель» (1982), «Сентябри» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Волшебный луг» (1959), «Зелёный кузнечик» (1968), кнігі нарысаў «Подорожная Александра Пушкина» (1977), «Сквозь даль времен» (1984).
Аўтар тэлеп'ес «Якаў Свярдлоў» (пастаўлена ў 1963), «Асенні букет» (пастаўлена ў 1964), сцэнарыяў для тэлефільмаў «Маладосць старажытнага горада» (пастаўлены ў 1964), «Балада пра чырвонага кавалерыста» (пастаўлены ў 1968).
Перакладае на расейскую мову творы беларускіх паэтаў і паэтаў братніх рэспублік.
Сіняўскі Іван, нарадзіўся 22.06.1919 г. у вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. – сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. – партызан атрада імя В.Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага рана, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953-1983 гг. – выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыве ў Жодзіна. Сябра СП СССР з 1959 г.
Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980).
Сіпакоў Янка, нарадзіўся 15.01.1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Рана страціў бацькоў – у час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі іх закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954-1955) быў літсупрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960-1973). З 1973 г. – загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі, з 1989 г. – адказны сакратар) часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1961 г.
Першы верш надрукаваў у 1953 г. у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).
Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесцей і апавяданняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).
Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі – «Лісце травы» У.Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф.Прэшарна (1987), паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Блока, А.Туманяна, А.Цэрэтэлі, С.Квазімоды, Д.Максімовіч, І.Межэлайціса, І.Сарайліча, Р.Гамзатава, Д.Паўлычкі, А.Сійга, Ю.Марцінкявічуса, Г.Эміна, А.Малдоніса, А.Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад».
Сіўцоў Іван, нарадзіўся 27.12.1922 г. у вёсцы Бакунавічы Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Чэрыкаўскую сярэднюю школу (1940) і паступіў у Ленінградскую авіятэхнічную навучальню. У час Вялікай Айчыннай вайны – авіямеханік, ваяваў пад Сталінградам. З прычыны цяжкай хваробы дэмабілізаваны (1944). Два гады працаваў у Чэрыкаўскім райкаме партыі. У 1948 г. скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў у Магілеўскім абкаме партыі інструктарам, загадчыкам сектара друку (1948-1950), у рэдакцыях часопісаў «Бярозка» (1950-1952), «Беларусь» (з 1952). Сябра СП СССР з 1945 г.
Памёр 09.11.1959 г.
Некалькі вершаў змясціў у франтавым друку. Аўтар аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949, 1961), рамана «Нягоды і радасці» (1960).
Сіўчыкаў Уладзімір, нарадзіўся 03.05.1958 г. у горадзе Жодзіна Менскай вобласці ў сям'і служачых.
Скончыў педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай навучальні (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977-1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979-1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) – рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989-1990 гг. – адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. – прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана. Сябра СП СССР з 1990 г.
У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988).
Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н.Думбадзе «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).
Скарынкін Іван, нарадзіўся 26.11.1919 г. у вёсцы Тратнае Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1939 г. паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі (Менск) і праз некалькі месяцаў быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941-1942 гг. вучыўся ў ваеннай авіянавучальні сувязі (Харкаў, Ташкент). Накіраваны на Паўночна-Каўказскі фронт. У верасні 1942 г. пераведзены ў Забайкалле. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У 1946-1948 гг. – літсупрацоўнік дывізійнай газеты «Красный кавалерист». У 1952 г. скончыў рэдактарскі факультэт Ваенна-палітычнай акадэміі (Масква). З 1952 г. – спецкарэспандэнт газеты «Знамя победы» (Паўначная група войск), з 1958 г. – карэспандэнт, начальнік аддзела газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины», у 1972-1985 гг. – старшы рэдактар выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1985 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1950 г. (газета «Во славу Родины»). Піша на расейскай мове. Аўтар кніг нарысаў «Завещано отцами» (1974), «О чем шумят сосны» (Масква, 1980), аповесці «Право вести в бой» (1980), дакументальных аповесцей «Крепче стали» (1978), «Тугие ветры» (Масква, 1983), «В дымке полигонной» (1984), «Резерв комбата» (1988).
Скарынкін Уладзімір, нарадзіўся 07.06.1939 г. у горадзе Віцебску ў сям'і служачага.
Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў інжынерам у Менскім аэрапорце. З 1970 г. – начальнік аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, у 1982-1987 гг. – намеснік дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г.
У друку дэбютаваў вершам у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Выдаў зборнікі паэзіі «Буслы над аэрадромам» (1969), «Гукавы бар'ер» (1972), «Дазвольце ўзлёт» (вершы і паэмы, 1975), «Чацвёрты разварот» (1979), «Вугал атакі» (вершы і паэмы, 1982), «Пасадачныя агні» (паэма, вершы, 1985), «Выратавальны плыт» (вершы, паэма, 1988).
Пераклаў на беларускую мову зборнік вершаў М.Рубцова «Рускі агеньчык» (1986).
Скобелеў Эдуард, нарадзіўся 08.12.1935 г. у горадзе Менску ў сям'і ваеннага інжынера-будаўніка.
У 1959 г. скончыў заходні факультэт Маскоўскага інстытута міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпламатычнай службе. З 1966 г. працуе ў апараце ЦК КПБ. Сябра СП СССР з 1970 г.
У друку выступае з 1964 г. Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Дорога» (1969), «Капли дождя» (1973), «Вечерние тени» (1977), «Земные долги» (1987), «Мой дом» (1988), кніг аповесцей «Чудо любви» (1975), «Выпускники» (1984), «Кристина» (1986), «Сегодня исповедь моя» (1988), раманаў «Шаги за твоей стеной» (1971), «Маятник надежды» (1978), «Мирослав – князь дреговичский» (1979), «Катастрофа» (1984), «Свидетель. Записки капитана Тимкова» (1987), «Беглец» (1989), а таксама кніг для дзяцей «Приключение Арбузика и Бебешки» (1983, пад назвай «Полет в страну чудовищ» пастаўлены тэлефільм у 1986), «Пацаны купили остров» (1989).
Напісаў радыёп'есу «Дело доктора Даризля» (пастаўлена ў 1979). Вершаваныя драматычныя творы ўвайшлі ў кнігі «Из тьмы светлеющие лики» (1983) і «Фигуры» (1986).
Скрыган Янка, нарадзіўся 16.11.1905 г. у сяле Труханавічы Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля парафіяльна-царкоўнай школы (1918) вучыўся ў Слуцкай духоўнай навучальні, у школах першай і другой ступені, у рэальнай навучальні, мяшанай гімназіі, нарэшце, у Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме (пакінуў з чацвёртага курса, у 1924). З 1924 г. працаваў у слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік», пасля – загадчыкам Народнага дома ў Расонах, у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1928-1932 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1933-1936 гг. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Літаратурна-мастацкая камуна». У канцы 1936 г. быў арыштаваны і 05.10.1937 г. асуджаны на 10 год зняволення ў лагерах і на 10 гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у Нова-Іванаўскім лагеры (пад Марыінскам). У ссылцы працаваў на нумарным заводзе ва Ўзбекістане, у сланцахімічнай прамысловасці ў Эстоніі, на новабудоўлях Краснаярскага краю. 29.12.1954 г. рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР. З 1955 г. – рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР, з 1959 г. – рэдактар аддзела прозы, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». З 1967 г. – загадчык літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1985 гг. – адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 18.09.1992 г.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).
Дэбютаваў у друку вершам у 1925 г. (слуцкая газета «Вясковы будаўнік»). Удзельнічаў у альманахах «Росквіт» (1925), «Наддзвінне» (1926), «Зарніцы» (1928), у калектыўным зборніку «Слуцкія песняры» (1926), у кнізе з гісторыі Магілеўскай шаўковай фабрыкі «На Цішоўскай пустэчы» (1931). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Затока ў бурах» (1929), «Каця Лапянкова» (1932), «Сустрэчы» (1935), «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з доказамі, 1986). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1975, 1985).