Текст книги "Беларускія пісьменнікі: 1917-1990"
Автор книги: Аляксей Гардзіцкі
Жанр:
Справочники
сообщить о нарушении
Текущая страница: 25 (всего у книги 37 страниц)
На беларускую мову перакладаў творы А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі і інш.
Паўлюкявічус Банавентура, нарадзіўся ў 1896 г. у вёсцы Будэжэрай Вілкавішскага раёна (Летува) у сям'і цесляра.
З 1924 г. вучыўся ў Ковенскім, у 1926-1929 гг. – у Рыжскім універсітэтах. У 1926 г. – рэдактар легальнага летувіскага камуністычнага часопіса «Водгук» (на другім нумары часопіс закрыты, а рэдактар зняволены ў турму). Працаваў у летувіскай школе ў Рызе, у 1929-1931 гг. жыў у Кёнігсбергу, дзе працаваў у органе Летувіскай камуністычнай партыі газеце «Балсас». У 1931 г. запрошаны ў СССР, з 1932 г. жыў у Менску, працаваў загадчыкам культмасавага сектара летувіскай газеты «Чырвоны араты». У 1933-1936 гг. вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г. У 1938 г. арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 23.04.1957 г.
Расстраляны 29.11.1938 г.
У друку выступаў з 1926 г. Пісаў на летувіскай мове. Аўтар аповесцей «Бядоты батрака», «Беспрацоўе» (незакончана), апавяданняў, нарысаў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў (пісаў пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, А.Александровіча, пра летувіскую пралетарскую літаратуру). У 1960 г. у Вільні выйшаў зборнік «Бядоты батрака».
Перакладаў з расейскай і нямецкай моў.
Пашкевіч Нічыпар, нарадзіўся 12.12.1924 г. у вёсцы Фелістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1939 г. паступіў у Менскую педагагічную навучальню. Вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Гроза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 г. – загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946-1948 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 г. скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951-1956). У 1960 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960-1961 гг. – рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961-1969 гг. – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969-1972 гг. рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 г. – першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 г. – намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 г. – рэктар Менскага інстытута культуры. У 1979-1987 гг. – галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Заслужаны работнік культуры БССР (1974).
З артыкуламі выступае ў друку з 1948 г. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпическом направлении» (Масква, 1969).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця».
Пашкоў Генадзь, нарадзіўся 23.03.1948 г. у вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых.
У 1971 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. З 1972 г. у часопісе «Полымя» – загадчык рэдакцыі, адказны сакратар, з 1979 г. – намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 г. працуе кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ. Сябра СП СССР з 1977 г.
У друку выступае з 1967 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), кніга нарысаў «Будзень як свята» (1977).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі».
Перкін Навум, нарадзіўся 15.02.1912 г. у гарадскім пасёлку Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і саматужніка.
У 1928 г. паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум, у 1929-1931 гг. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946 г. – навуковы супрацоўнік, у 1963-1976 гг. – загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1954 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 02.10.1976 г.
У друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі, рэцэнзіямі пачаў выступаць з 1946 г. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Выйшлі працы «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашура «Пятро Глебка» (1955), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1970-1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з'езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з В.Івашыным, 1958) і да V – «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А.Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю.Пшырковым, 1959-1973).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».
Пестрак Піліп, нарадзіўся 27.11.1903 г. у вёсцы Сакоўцы Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў двухкласнай навучальні. У 1914 г. разам з бацькамі эвакуіраваўся ў сяло Максімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Працаваў памочнікам справавода крэдытнага таварыства, вучыўся ў гімназіі. У 1919 г. – памочнік бухгалтара ў валасным выканкаме. Пасля вучобы на рабфаку ў 1920 г. паступіў на гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта. Увосень 1921 г. разам з бацькамі вярнуўся на радзіму. Працаваў рабочым на лесапільні, лесніком. Служыў у польскім войску (1924-1926). У 1926 г. уступіў у сябры КПЗБ і стаў сябрам павятовага камітэта Беларускай сялянска-рабочай грамады ў мястэчку Косава. З 1927 г. – сакратар Косаўскага падпольнага райкама, сябра Слонімскага акругкама КПЗБ, у 1933-1934 гг. – інструктар ЦК КПЗБ. Амаль 11 гадоў сядзеў у турмах буржуазнай Польшчы, вызвалены Савецкай Арміяй у верасні 1939 г. з гарадзенскай турмы. Працаваў сакратаром Гарадзенскага гаркама (1939-1940). Быў абраны дэпутатам Народнага с ходу Заходняй Беларусі ў Беластоку (1939), сябрам паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР (1939). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўнаркаме БССР (1943-1945), навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1945-1947), літкансультантам СП БССР (1948-1951). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1940-1946), а таксама дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971-1975). Сябра СП СССР з 1939 г.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
Памёр 22.08.1978 г.
Творчую працу пачаў з вершаў у гады падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці ў Заходняй Беларусі. У друку выступіў у 1927 г. пад псеўданімам Звястун. Першы зборнік вершаў «На варце» надрукаваў у 1940 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэма «Слова пра Мінск» (1968).
У пасляваенныя гады выступаў пераважна ў галіне прозы. Выдадзены зборнікі апавяданняў «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (апавяданні і нарысы, 1958), апавяданне «Камень» (1960), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970), раманы «Сустрэнемся на барыкадах» (1954), «Серадзібор» (1963). У 1947 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1969-1971 гг. – Збор твораў у 4-х, у 1984-1986 гг. – у 5 тамах.
Перакладаў творы польскіх, украінскіх, латышскіх, летувіскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1964) за раман «Серадзібор».
Петрашкевіч Алесь, нарадзіўся 01.05.1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1955 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1954-1961 гг. працаваў у ЦК ЛКСМБ інструктарам, кіраўніком лектарскай групы, намеснікам загадчыка аддзела. З 1961 г. – інструктар, у 1963-1967 гг. – загадчык сектара ў аддзеле культуры ЦК КПБ. У 1967-1975 гг. – адказны сакратар, а затым намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1976 гг. – рэктар Менскага інстытута культуры. У 1976-1979 гг. – загадчык аддзела культуры ЦК КПБ, з 1979 г. – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Кандыдат гістарычных навук. Сябра СП СССР з 1974 г.
Заслужаны работнік культуры БССР (1975).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1955 г. з фельетонаў, нарысаў, памфлетаў. Аўтар аднаактоўкі «Кары егіпецкія» (1966), п'ес «Адкуль грэх?» (1970, пастаўлена ў 1969), «Трывога» (надрукавана і пастаўлена ў 1974), «Злыдзень» (1979, пастаўлена ў 1973), «Укралі кодэкс» (надрукавана і пастаўлена ў 1976), «Напісанае застаецца» (1978, пастаўлена ў 1979, асобнае выданне ў 1982), «Соль» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Русь Кіеўская» («Гора і слава», 1983, пастаўлена ў 1982), «Змова» (1986, пастаўлена ў 1983), «Злавеснае рэха» (надрукавана і пастаўлена ў 1984), «У спадчыну – жыццё» (1986, пастаўлена ў 1985), «Мой друг, Вялікі Чалавек» (пастаўлена ў 1986), «Куды ноч, туды сон» («Ка-та-стро-фа», 1987, пастаўлена ў 1988), «Мост упоперак ракі» (1986), «Прарок для Айчыны» (1990). Выйшлі зборнікі «П'есы» (1976), «У спадчыну – жыццё» (1986), «П'есы» (1988). Напісаў лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Я.Коласа (пастаўлена ў 1982).
Яму належаць сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Уваскрэсная ноч» (пастаўлены ў 1977) і «Нас выбраў час» (з У.Халіпам, пастаўлены ў 1976-1978), а таксама сцэнарыі навукова-папулярнага фільма «Францыск, сын Скарынін» і дакументальнага фільма «Уздоўж і ўпоперак Дняпра» (пастаўлены ў 1990). Напісаў сцэнарыі да радыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «Злавеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну – жыццё» (пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўлены ў 1986).
Аўтар шэрагу апавяданняў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Петручук Васіль, нарадзіўся 23.08.1926 г. у вёсцы Грабавец Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.
У 1943-1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасля Перамогі служыў у Корпусе ўнутранай бяспекі, ваяваў, быў паранены. Займаўся на курсах разведчыкаў (Вроцлаў, 1950-1951). Працаваў у Варшаве (1951-1960). Вучыўся ў школе контрразведкі (Легіянова, 1960-1961). Зноў працаваў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.
Узнагароджаны польскімі ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам заслугі, Крыжам партызанскім, Сярэбраным Крыжам заслугі, медалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»). Аўтар аповесці «Пожня» (Беласток, 1987).
Півавараў Зяма (таксама Півавараў Залман), нарадзіўся 05.06.1910 г. у горадзе Касцюковічы Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.
Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. У 1929 г. пераехаў у Ленінград, дзе працаваў качагарам. Быў сябрам БелАПП. Скончыў літаратурны факультэт Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1934-1936). У 1936 г. рэпрэсіраваны і ў 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 08.03.1958 г.
Расстраляны 29.10.1937 г.
Першы верш апублікаваў у 1925 г. На пачатку 30-х гадоў друкаваўся ў ленінградскіх часопісах і беларускіх альманахах. Аўтар зборніка вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (1934). Выступаў у рэспубліканскім друку як тэатральны рэцэнзент.
Пісьмянкоў Алесь, нарадзіўся 25.02.1957 г. у в. Бялынавічы Касцюковіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў рабочай сям'і.
Пасля заканчэння сярэдняй школы (1974) працаваў у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1980). Працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», рэдактарам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». У 1990 г. абраны намеснікам старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1984 г.
Першы верш апублікаваў у 1972 г. (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»).
Аўтар кніг паэзіі «Белы Камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за кнігу лірыкі «Чытаю зоры».
Піятуховіч Міхайла, нарадзіўся 23.02.1891 г. у вёсцы Алексінічы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і святара.
Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут (1917). Затым быў прыкамандзіраваны да Петраградскага ўніверсітэта для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры расейскай мовы і славеснасці. У 1920-1921 гг. жыў у Адэсе. З 1921 г. – выкладчык і сакратар Беларускага педагагічнага тэхнікума, сябра Беларускай навукова-тэрміналагічнай камісіі, з 1922 г. – выкладчык беларускай літаратуры, з 1926 г. – прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Правадзейны сябра Інстытута беларускай культуры. У 1934-1938 гг. працаваў у педагагічных інстытутах Паўночнага Каўказа. У студзені 1937 г. арыштаваны, прывезены ў Менск і рашэннем кадет Вярхоўнага суда СССР ад 19.12.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.12.1957 г.
Расстраляны 12.12.1937 г.
У беларускім друку выступіў у 1921 г. Аўтар навуковых прац і артыкулаў пра літаратурную дзейнасць Ф.Скарыны, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., Ц.Гартнага, З.Бядулі, М.Чарота, М.Лынькова, П.Труса, змешчаных у зборніках і перыядычным друку. У 1928 г. выдаў «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і пачатку XX вякоў» (ч. I). Рэдактар-укладальнік першай гісторыка-літаратурнай хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры. Новы і найноўшы кругабегі» (1923).
Платнер Ісак (таксама Платнер Айзік), нарадзіўся 17.11.1895 г. у горадзе Сакалоў-Падляшскі Седлецкай губерні (цяпер Польшча) у сям'і краўца.
З малых год працаваў па найме ў кравецкіх майстэрнях. У 1922 г. выехаў у ЗША – настаўнічаў у школах пры Інтэрнацыянальным рабочым ордэне, супрацоўнічаў у камуністычнай газеце «Морген-фрайхайт» («Вольная раніца»). У 1932 г. прыехаў у СССР. З 1933 г. жыў у Менску – працаваў у Беларускім радыёкамітэце, у рэдакцыі жыдоўскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), у часопісе «Штэрн» («Зорка»). У Вялікую Айчынную вайну працаваў на радыё ў Саранску (Мардовія) і Яраслаўлі. У 1944 г. вярнуўся ў Менск. У 1949 г. рэпрэсіраваны. 22.04.1950 г. асуджаны на 25 год зняволення. Рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Менску.
Памёр 20.07.1961 г.
Першыя вершы апублікаваў у 1918 г. у прагрэсіўным жыдоўскім друку ў Польшчы. Пісаў на мове ідыш. Першы зборнік паэзіі «Пра што расказвае дзень» выдаў у Нью-Ёрку (1930). Выйшлі зборнікі вершаў «З Амерыкі» (1934), «Паэма аб краўцах» (1935), «Сонца на парозе» (1940), паэмы «Песня маці» (1940), «З любоўю і верай» (Масква, 1947), кніга паэзіі «Соль жизни» (Масква, 1961), зборнік навел «Самае дарагое» (1948). Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Пра дзве краіны» (1933) і апавяданняў «Сярод дзяцей» (1938).
У перакладзе на беларускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Сваёй краіне» (вершы, 1947), «Соль жыцця» (вершы, 1957), «Дар сэрца» (вершы, 1962), «Песні пра хлеб» (вершы і паэмы, 1986), кніжкі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Мой агарод» (1958), «Палаючае сэрца» (1960), «Вясёлая іголка» (1961), «Магазін цацак» (1963), «Хто што робіць» (1970).
Перакладаў з ангельскай і нямецкай моў на беларускую. Асобным выданнем у яго перакладзе выйшлі «Казкі братоў Грым» (1939).
Пракаповіч Мікола, нарадзіўся 01.11.1948 г. у вёсцы Пугачова (з 1979 г. у межах Берасця) у сям'і рабочага.
У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне факультэта мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў у Асабовіцкай васьмігадовай школе Пінскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1972). З 1972 г. – рэдактар Берасцейскага абласнога радыё, затым загадчык рэдакцыі літаратурна-мастацкіх і музычных перадач Берасцейскай студыі тэлебачання, адначасова (у 1984-1990) сакратар Берасцейскага абласнога аддзялення СП БССР. Сябра СП СССР з 1981 г.
Першы верш апублікаваў у 1966 г. (берасцейская абласная газета «Заря»). Аўтар кніг паэзіі «Белая вежа» (у калектыўным зборніку «Нашчадкі», 1979), «Неад'емнае» (вершы і паэма, 1982), «На кругі свае» (вершы і паэма, 1986).
Прануза Паўлюк, нарадзіўся 18.03.1918 г. у вёсцы Вылева Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага.
У 1941 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускіх франтах. У 1945 г. дэмабілізаваўся, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Нясвіжскай педагагічнай навучальні, у сярэдняй школе № 3 Нясвіжа. З 1982 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1936 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў газетах «Савецкая Беларусь» (Масква), «За свабодную Беларусь» (Калінінскі фронт), у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», у франтавых і армейскіх газетах. Аўтар зборнікаў вершаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954). «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Родныя мясціны» (выбранае, 1968), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990). Напісаў зборнікі вершаў для дзяцей «Добры дожджык» (1960), «Я вясну малюю» (1962), «Дзе вясны пачатак» (1965), «Ручаёк» (1969), «Вясновыя тэлеграмы» (1976), «Фарбы восені» (1982), «Звініць ручаёк» (1988).
Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра М.Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.
Пранчак Леанід, нарадзіўся 12.11.1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981). Пасля заканчэння ўніверсітэта – малодшы рэдактар Магілеўскага абласнога радыё. З 1983 г. – у Рэспубліканскім штабе студэнцкіх атрадаў. Сябра СП СССР з 1989 г.
Першы верш апублікаваў у 1973 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг вершаў «Ясак любові» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), «Першапутак» (1988). Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моў.
Праскураў Васіль, нарадзіўся 25.08.1926 г. у вёсцы Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 г. прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 г. служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Вугоршчыне і Германіі. У 1950-1958 гг. – старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Берасцейскую гандлёва-кааператыўную школу. У 1963 г. завочна скончыў факультет журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958-1962 гг. – супрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе», у 1962-1966 гг. працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. – рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Сябра СП СССР з 1987 г.
Узнагароджаны медалямі.
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
Памёр 22.05.1987 г.
Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950 г. Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М.Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы».
Прокша Леанід, нарадзіўся 19.04.1912 г. у горадзе Полацку ў сям'і рабочага.
Скончыў Менскі педагагічны тэхнікум (1931). Працаваў загадчыкам Кустаўніцкай пачатковай школы Мазырскага раёна (1931-1934), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сямігодцы і на рабфаку ў Барысаве. Служыў у Чырвонай Арміі (1935-1937). Быў літработнікам у газеце «Віцебскі рабочы» (1937-1940), у польскай газеце «Штандар вольнасці» (Менск, 1940-1941), рэдактарам польскай рэспубліканскай дзіцячай газеты «Піянер» (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны – ваенны журналіст. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1955). У 1956-1958 гг. – загадчык аддзела часопіса «Коммунист Белоруссии», у 1958-1969 гг. – рэдактар газеты «За вяртанне на Радзіму» (з 1960 «Голас Радзімы»), у 1969-1972 гг. – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і двума – II ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім Залатым крыжам заслугі.
Выступае ў друку з 1937 г. (газета «Віцебскі пралетары»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар зборніка апавяданняў і нарысаў «Источник красоты» (1960), кніжак гумарыстычных апавяданняў, памфлетаў «Каб жылося-вялося» (1961), «Камедыянты» (1961), «Кантроль сумлення» (1963), «Праз туманы» (1964), «След вядзе за мяжу» (1965), «Інтрыгі прэзідэнцкага двара» (1967), «Не ў тым поездзе» (1971), «Самадзейнасць у ліфце» (1972), «Зося смяецца» (1982), «Призраки и президенты» (1988), аповесцей «Ці варта было жаніцца» (1968), «За Добрыцай-рэчкай» (1975), нарыса «Герои Олерона» (з В.Андрэевым і Ў.Сасінскім, 1965), кніг публіцыстыкі «По обе стороны океана» (1968), «Туман развеецца» (1970), «Візітная картка народа» (1972), раманаў «Пакуль жывеш на свеце» (1980), «Туника Несса» (1986). «Урокі любові і нянавісці» (1990). Выйшлі аповесці для дзяцей «Мальчик в больших башмаках» (1963), «Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі» (1973), «Стрэлы над ярам» (1974, дапоўненае выданне 1979).
Пруднікаў Алесь, нарадзіўся 14.04.1910 г. у вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1930 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы – Магілеў – Рослаў, потым – на новабудоўлях Менска, з 1931 г. – на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Менскага педагагічнага інстытута (1932-1933). У сакавіку 1933 г. быў рэпрэсіраваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 1935-1936 гг. быў супрацоўнікам клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) рана Карэльскай АССР, адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, разведчык.
Загінуў 05.08.1941 г. каля вёскі Ўтукі Кандапожскага раёна Карэльскай АССР у час выканання баявога задання.
Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 г. асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры». Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967).
Пруднікаў Павал, нарадзіўся 14.07.1911 г. у вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Працоўны шлях пачаў у 1930 г. шахцёрам-металургам у Данбасе. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы – Магілеў – Крычаў – Рослаў, а таксама на Магілеўскай шаўковай фабрыцы, на рэспубліканскай кніжнай базе ў Менску, грузчыкам на чыгуначнай станцыі Менск-Таварная, супрацоўнікам рэспубліканскага перыядычнага друку, БелТА, Беларускага радыё і клімавіцкай раённай газеты «Камуна». У 1937 г. скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут, а 11.08.1937 г. быў рэпрэсіраваны і пасля 4-х месяцаў зняволення ў ленінградскіх «Крыжах» («Крестах») доўгія гады працаваў у якасці зняволенага на будаўніцтве чыгунак у Бурацкай АССР і Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве шыннага завода ў Омску і горна-металургічнага камбіната ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край). Пасля вызвалення (1945) працаваў токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, потым загадчыкам бібліятэкі Нарыльскага горна-металургічнага тэхнікума, настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (г. Рослаў, Рослаўскі і Ершацкі раёны, 1946-1952). Нейкі час выкладаў мову і літаратуру ў Ашмянскай педнавучальні. З 1952 па 1968 гг. – выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабодскай сярэдняй школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968-1971 гг. – старшы рэдактар часопіса «Служба быту Беларусі». Рэабілітаваны ў 1956 г.
Узнагароджаны медалём.
Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1930 г. (газета «Піянер Беларусі»). У 1932 г. выйшла першая кніжка вершаў «Песні грузчыкаў») пад псеўданімам Паўлюк Буравей (з Я.Субачам). Выдадзены зборнікі паэзіі «Час майго нараджэння» (1968), «Прысады» (1979), «Мая магістраль» (выбранае, 1981), «Заасцёр'е» (вершы, паэма, 1986), «Познія ягады» (вершы, паэма, 1990). У 1987 г. выйшла кніжка вершаў для дзяцей «Заранка», у 1988 г. – кніга ўспамінаў пра пісьменнікаў «Далёкае, але не забытае».
Аўтар паэмы «Таймыр» (часопіс «Полымя», 1988) і аўтабіяграфічнай аповесці «Яжовыя рукавіцы» (часопіс «Полымя», 1989), а таксама нарысаў, публіцыстычных артыкулаў.
Прыгодзіч Зіновій, нарадзіўся 15.10.1944 г. у вёсцы Лышча Пінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце «Калгасная праўда», а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. У 1967 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты «Звязда». З 1977 г. – інструктар аддзела культуры, у 1978-1981 гг. – памочнік сакратара ЦК КПБ. Скончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1984). З 1984 г. – загадчык кафедры журналістыкі, моў і літаратуры Менскай вышэйшай партыйнай школы, з 1989 г. – намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ, з 1990 г. – галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1986 г.
Узнагароджаны медалём.
З першым апавяданнем выступіў у 1963 г. (пінская раённая газета «Палеская праўда»). Аўтар кніг «На палях рэспублікі» (публіцыстыка, 1968), «Добры дзень, сад!» (нарыс, 1974), «На сельских просторах» (публіцыстыка, 1976), «Строгая доброта» (дакументальная аповесць, 1976), «Крылы дужэюць у палёце» (дакументальная аповесць, 1977), «Жменя зярнят» (нарысы, 1979), «Журавы на далёкай пойме» (аповесць, 1984), «Ноч перад нядзеляю» (аповесць, лірычныя замалёўкі, 1986).
Прыходзька Пятро, нарадзіўся 25.02.1920 г. у вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1936 г. працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкама камсамола. Пасля заканчэння Магілеўскай газетнай партыйнай школы (1938) – адказны сакратар хоцімскай раённай газеты «Калгасная звязда». У 1939 г., пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Менску. У 1940 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, на Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях за Берлін, за вызваленне Прагі. У пасляванны час (з 1947) працаваў у акруговай газеце «Во славу Родины» (Менск), іншых ваенных газетах. У 1953 г. дэмабілізаваны. У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе «Беларусь» (1953-1954), газетах «Звязда» (1956-1957), «Літаратура і мастацтва» (1957-1961), на менскай студыі дакументальных фільмаў (1961-1966). У 1967-1971 гг. – рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972-1979 гг. – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Першы верш надрукаваў у 1936 г. (хоцімская раённая газета «Калгасная звязда»), у рэспубліканскім друку выступіў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Пасля развітання» [1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975), «Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з паходаў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым, 1954). Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973).
Перакладае творы паэтаў народаў СССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1985) за зборнік «Парог памяці».
Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1959 г.