355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Павел Мисько » Грот афаліны » Текст книги (страница 8)
Грот афаліны
  • Текст добавлен: 24 марта 2017, 14:00

Текст книги "Грот афаліны"


Автор книги: Павел Мисько



сообщить о нарушении

Текущая страница: 8 (всего у книги 30 страниц)

3

У цэнтры сталіцы хрыпелі ад натугі рэпрадуктары:

 
Свійттаўн44
  Англійскае слова Sweet мае шмат значэнняў, якія і абыгрываюцца ў песні: салодкі, духмяны, свежы, любімы, мілы, меладычны і г. д. Taun – горад.


[Закрыть]
– любімы горад,
Свійттаўн – пярліна мора,
Свійттаўн – як песня сэрца.
«Свійтта-а-аўн! – удаль нясецца.—
Свійттаўн! Свійтта-а-а-аўн!!!»
Духмяны наш, салодкі наш
І мілы наш – Свійттаўн!
 

Янгу здавалася, што рэпрадуктары-вісюлькі на слупах, падобныя на гіганцкія прыплюшчаныя, з рашотачкай знізу, невядомыя і неядомыя плады, ажно дрыжаць і трасуцца. Яны вось-вось палопаюцца ад напружання і гарачыні, упадуць на дол звонкімі аскалепкамі. Слухаць гэтую бясконцую жалезную песню было невыносна, у галаве звінела і ад недасыпу, і ад гарачыні, і ад таго, што перажылося ўжо тут, у сталіцы. Янг ужо некалькі гадзін бадзяўся па горадзе, не разумеючы, куды ідзе-брыдзе, каго ці чаго шукае.

Хацеў спачатку вярнуцца на Горны, дзе былі людзі іх абшчыны. Потым зразумеў, што вяртацца няма да каго. Ёсць, праўда, некалькі сяброў – Амара, Натача, Тун. Але ці на месцы яны зараз? А калі сёння на месцы, то дзе апынуцца заўтра? І хіба заменяць яны бацьку і маці, у іх сваіх клопатаў – не адгрэбціся. Шкада, вядома, сяброў: мо больш ніколі не ўдасца пабачыць. Але ж яму трэба думаць, як перабрацца на Рай, а не на Горны. На Раі брат Радж, каля яго і знойдзе прытулак.

Акіянскія цеплаходы не ходзяць на Рай, там і порта няма такога, каб іх прыняць, яны разгружаюцца тут, у Свійттаўне. Пасажыраў адразу накіроўваюць у доўгі аднапавярховы будынак з кароткім надпісам – «Таможня», пасля гэтага тым, хто прыехаў, можна свабодна бадзяцца па горадзе, сяліцца ў гатэлях. Некаторыя ж у горад не хочуць ісці, хочуць адразу на Рай. І прадстаўнікі турыстычнага бюро лістам сцелюцца – усім трэба дагадзіць, усіх задаволіць. Марскімі трамваямі або катэрамі на падводных крылах гасцей адпраўляюць на Рай. Янг даведаўся пра ўсё ад хлапчукоў-латочнікаў, яны таўкліся каля цеплахода, як камары, а найбольш прабітныя забраліся нават на цеплаход. Адзін кітаец-гандляр з латком на жываце некалькі разоў трапіўся на вочы.

Пры борце цеплахода коса вісяць два доўгія трапы з балясамі, па іх тупацяць і тупацяць дзесяткі і сотні ног. Патоку пасажыраў і насільшчыкаў, здавалася, не будзе канца.

Пракляты звон у галаве… Здалося, што знекуль, як з неба, хтосьці звонка паклікаў, бы ў якую жалязяку блямкнуў: «Я-я-ян-нг!» Ён закідаў позіркам сюды-туды. Перабраў вачыма адзін касы частакол людзей на трапе, другі… Нейкі смуглявы хлапчук махае яму зверху правага трапа – хто ж гэта? А той нецярпліва шмыгае пад рукі пасажыраў, наскоквае і спатыкаецца на іх чамаданы, валізы, сумкі, ледзь не вывальваецца пад балясы, коціцца ўніз. Абдула?! На трапе лаянка, хто-ніхто з насільшчыкаў спрабуе дастаць увішнага няўрымсту па патыліцы, але Абдула толькі раскаціста-звонка рагоча, выкручваецца і сыпле ўніз.

– Я-янг!!! – зноў крычыць ён радасна.

Янг падаецца насустрач, на душы адразу робіцца лягчэй. Вось каго б ён хацеў зараз бачыць – Абдулу! Кінуўся да яго ў абдымкі.

– Ты што тут робіш?

– А ты? Ад'язджаеш ужо адсюль?

– Няма куды… І… няма да каго… – Янг адразу спахмурнеў і з усёй сілы сціснуў зубы, каб не даць волю плачу.

– Расказвай!.. Раскажы, што здарылася… – Абдула цягнуў яго за руку падалей ад прычала.

Давялося расказаць – хоць збольшага.

– Не гаруй. Будзем трымацца ўдвух – не прападзём. Я ж таксама сірата! Кругленькі! Дзядзька, праўда, ёсць – ліфцёр. П'янчужка, наркаман. Я ў яго і жыву, у каморцы пад лесвіцай. У мяне ведаеш які шырокі тапчан? Удвух памесцімся… А зараз нажарэ-эм-ся-я – каб пуза трашчала! Я ведаю тут блізенька адну харчэўню танную, там партовыя рабочыя харчуюцца… Ха-ха, ну й дурная буржуйка мне трапілася сёння! Пластмасавы грэбень прадаў ёй за чарапашын. Кажу: «Гэта ж не абы-які, а з панцыра трохгадовай слановай чарапахі!» Паверыла, ха-ха… У дваццаць разоў больш, чым каштуе той грэбень, адхапіў! Бізнес! – І без таго шырокі рот Абдулы расплываўся ва ўсмешцы да вушэй.

– Ты не Абдула, а Абдурыла.

– Ха! А з імі так і трэба. Не ведаюць, куды грошы падзець. Думаюць, што тут чарапахамі ўсе астравы кішаць.

– А я думаю: чаго гэта ты ляціш па трапе, нібы галаву хочаш скруціць? Ты ад яе ўцякаў!

– Ага. Ха-ха-ха!

Яны канчалі абыходзіць паўкруглую прыстанскую плошчу. Ужо відаць на рагу плошчы і правай вуліцы шыльда «Трыдакна» з груба намаляваным малюскам. Вось і сама харчэўня з купалападобнай страхой.

– Эй, піраты! Спыніцеся на два словы – у мяне ногі не казённыя, каб за вамі бегаць, – пачуўся раптам знаёмы голас.

Хлопчыкі азірнуліся. Янг адразу пазнаў Пуола, і ў жываце нядобра пахаладнела. Успомніліся ўсе яго выхадкі: як трушчыў амерыканскім бульдозерам сваю і чужыя хаціны ў вёсцы, як насміхаўся і здзекаваўся над аднасяльчанамі, будучы на Горным. «Хто ён такі?» – прашаптаў Абдула. «Зямляк… Каб яго зямля не насіла…» – шэптам адказаў і Янг.

– Здаровыя былі! – хутка падышоў Пуол, падаў руку аднаму і другому, як равеснікам. – Закурым? – дастаў са штаноў карабок, папстрыкаў пальцамі пад донца, выбіваючы цыгарэту. Сам узяў у губы па-заліхвацку і фанабэрліва скрывіўся, выставіўшы ніжнюю губу.

– Мы не курым, – разам адказалі хлапчукі.

– То т-так вам і трэба, мне больш будзе, – схаваў карабок. – А ты ідзі, ідзі, шустрык. Мне во з ім трэба па-зямляцку паталкаваць, – Пуол асцярожна азірнуўся па баках.

– Мы разам, і нікуды ён не пойдзе, – натапырыўся Янг.

– Што – не магу я пару слоў сказаць земляку з вока на вока? – Пуол тузануў барадою і зноў азірнуўся. – Праз пяць мінут адпушчу.

– Янг, я закажу і буду чакаць, – кінуў яму, ідучы да дзвярэй «Трыдакны», Абдула.

Янг кіўнуў і хмурна ўталопіўся на Пуола.

Той стаяў так, каб прычалы з цеплаходам заставаліся ў яго злева і можна было туды касіць вокам. Янга развярнуў спінаю да «Трыдакны», а потым, нібы перадумаўшы, павёў за локаць у напалову расчыненыя дзверы падваротні дома, суседняга з харчэўняй. Выглядваючы ў шчыліну на плошчу, Пуол сказаў:

– Я ведаю, што ты смелы і сумленны. А ці ведаеш ты, што на гэтым можна зарабіць?

– Гавары, што табе трэба! Прысмактаўся, як п'яўка… – Янг нецярпліва пераступаў з нагі на нагу. Даць бы дзёру адсюль! Але Пуол зноў узяў яго за локаць, пакруціў барадою.

– Мне хочацца, каб ты зарабіў сабе на туфлі, а не хадзіў босы… – Пуол балюча наступіў наском новага туфля Янгу на пальцы, і той войкнуў. Хлопчыку ўжо хацелася ўдарыць яго галавою пад дых, і пакуль бы Пуол корчыўся і стагнаў, уцячы. – У цябе грошай колькі?

– Колькі ёсць, усе мае!

– Дурань, я хачу ведаць, ці зможаш ты мне даць рэшту. Каб на месцы і разлічыцца. А то ў мяне б-буйная купюра… Во! – паказаў пяцьдзесят долараў.

Янг дастаў свае, нават дробязь. Пуол узяў папяровыя, пералічыў.

– Малавата… Але няхай, іншым разам падкінеш мне яшчэ якую пяцёрку ці дзесятку. Значыць, так: во, у левай кішэні ў мяне пяцьдзесят долараў. Яны твае. У правай – восем долараў, што ты даў,– мае. Яны будуць мне як рэшта з пяцідзесяці долараў. Каб ты не ўцёк з паўсотняй, не даўшы мне здачы, я іх патрымаю пакуль што ў сябе.

– Хітранькі! А тады шукай цябе, як рыбу ў моры… Аддавай назад мае!

– Цішэй, дурань. У нас ужо няма часу спрачацца. Вунь, бачыш, прастуе сюды джэнцельмен у шапачцы з доўгім казырком, шортах і з ружовай касынкай на шыі? Рыжы баул у правай руцэ…

– Ну… – прынік Янг да шчыліны ў варотах.

– Ён зараз пойдзе па Партовай, ты – за ім, я – на адлегласці па другім тратуары, назіркам. Каля дома нумар пятнаццаць ён возьме баул у левую руку. Ты прынаравіся, каб у гэты час якраз апынуцца побач з ім. Скажаш: «Можа, вам памагчы?» Ён павінен адказаць: «Нічога, нічога… Тут ужо недалёка. У гатэлі адпачну». Ты: «А ў які гатэль вам трэба?» Ён павінен сказаць: «Санта-Клара». Ты адкажаш: «Там ужо месц няма. Вам трэба ў «Ганконг», ваш апартамент сорак першы». Паварочваешся назад і ідзеш да мяне па грошы. Усё запомніў?

– Усё.

– Будзь вельмі ўважлівы. Калі возьме баул у левую руку не каля дома нумар пятнаццаць або ўвогуле трымацьме ў правай – не падыходзь. Ну – пайшоў! А то адстанеш… – Пуол злёгку шлёпнуў яго ніжэй спіны.

«Джэнцельмен» з ружовай касынкай ужо ішоў спружыністым крокам па Партовай, па левым тратуары каля дамоў з няцотнымі нумарамі. Янг паглядваў на рагі дамоў, прыспешваў хаду. Адлегласць скарачалася… Замінала толькі сачыць за незнаёмцам у шортах парачка, якая выйшла аднекуль на тратуар і старанна тупацела перад Янгам. Дзевяты нумар дома… Адзінаццаты… Янг азірнуўся: метраў на дваццаць ззаду па гэтым жа тратуары ішоў гладка прылізаны піжон з вусікамі, пакручваў у правай руцэ стэк. Пуол трымаўся на правым тратуары далекавата. Вось ужо трынаццаты дом… Янг рашуча абагнаў парачку, закаханыя больш не трымаліся пад ручку, размахвалі рукамі. Жанчына здалася надта ж шыракаплечай, з цёмнымі плямамі поту між лапатак і пад пахамі доўгай, падобнай на індыйскае сары, дзіўнай сукенкі з рукавамі.

«Джэнцельмен» не азірнуўся назад ні разу, часам паварочваў галаву ўлева, нібы звяраўся з нумарамі дамоў.

Насупраць дома нумар пятнаццаць каля тратуара стаяў легкавік з задраным капотам. У маторы корпаліся два мужчыны, іх выпучаныя спіны таксама былі ў плямах ад поту.

Пакуль Янг разглядваў парачку, а потым дзядзькоў-рамонтнікаў, зусім забыў пра тое, што «джэнцельмен» павінен узяць баул у левую руку. Хуценька параўняўся з ім…

– Можа, вам памагчы? – спытаў тое, што трэба было.

«Джэнцельмен» скасіў на яго вока, галавы не павярнуў. Працадзіў скрозь зубы:

– Вот ду ю вонт, кідзі? Ай дон'т андэстэнд ю!55
  Што ты хочаш, дзіцятка? Я цябе не разумею! (англ.)


[Закрыть]
Гэтага Янг ніяк не чакаў.

– Дзядзечка…

– Згінь, смаркач! Памочнік знайшоўся…

Янг зусім разгубіўся: усё не тое гаворыцца! Але паспеў яшчэ сказаць:

– Вам не ў «Санта-Клару» трэба!

Тыя двое, што старанна рамантавалі машыну, раптам апынуліся спераду, на тратуары, наставілі ім у жываты пісталеты. Янг роспачна азірнуўся: Пуола не было – як скрозь зямлю праваліўся!

Ззаду на іх таксама зеўралі зрэнкі двух пісталетаў. Адзін трымала паненка ў «сары», рукаў заехаў да локця, агаліўшы валасатую руку.

З машыны выйшаў высокі афіцэр у паліцэйскім мундзіры, гулліва пазвоньваючы наручнікамі.

Раздзел шосты1

Дзесьці ў зялёнай зоне дэльфінарыя жаласліва, нібы спалоханае дзіця спрасонку, ускрыкваў паўлін.

Радж спыніўся каля варот. Палавінкі іх, звараныя з жалезных прутоў, правіслі ў двор і, каб не стрымліваў іх вялізны ланцуг з замком, расхіліліся б пад цяжарам насцеж. Злева, упрытык да варот, вартоўня-прахадная. Частка яе адгароджана глухою сцяною, з двара ў яе свой ход, там каса прадаваць білеты.

У вартоўні святла няма. Мо спіць Малу, а мо пайшоў рабіць абход тэрыторыі дэльфінарыя. Радж не захацеў стукаць у акно вартоўні – хай лепш Малу не ведае, калі ён вярнуўся з Біргуса.

Адышоў далей ад варот, палез на агароджу – частакол з жалезных пікаў, высокі – два з паловаю метры. Пераадолеў без цяжкасці, завіс на руках з унутранага боку, потым спусціўся. Гэпнуў цяжкавата – зямля з таго боку была намнога ніжэй.

Убачыў Малу, калі звярнуў з алеі на мосцік праз канал. Вартаўнік спускаўся з трыбун вялікага басейна і, здаецца, хістаўся.

– Хэлоў! – падаў Малу вясёлы голас. – Ты, Радж?

– Я.

– Ну й выгляд у цябе сёння… Хіба якія жулікі раздзелі? І мокры ты, ці што?

– Ага, – адказаў Радж, чуючы, як загарэўся твар. – У штанах купаўся.

– І са мною раз такое было… – хацеў расказаць вартаўнік гісторыю, але Радж суха развітаўся:

– Добрай ночы, Малу! – і памкнуўся ісці.

– Якая там добрая! З дэльфінамі штосьці робіцца. Непакоіліся, плюхалі ўсю ноч. І цяпер збіліся ў кучу, а каб пасвяціць добра, няма чым… Я ўжо думаў, мо які злодзей забраўся, ці што…

– Мо на перамену пагоды. Цыклон яны добра чуюць… А мо касаткі падплывалі да перамычкі? Іх таксама чуюць.

– Скажаш! У канале для касатак мелка, не палезуць яны туды. – Малу таксама ўжо трохі разбіраўся ў тым, што тычылася жыцця дэльфінаў і іншых марскіх жывёл.

– Не палезуць, твая праўда. Ну – то хай хоць астатак ночы пройдзе спакойна. Бывай!

Раджу хацелася хутчэй забрацца ў сваю камору-склад, паспаць хоць пару гадзін. Добра, што містэр Крафт не забараняе карыстацца складам як кватэрай. Мо мяркуе, што лішні чалавек ноччу на тэрыторыі дэльфінарыя не зашкодзіць. Ці мала што можа быць?

«Хоць ключ не згубіў?» – лапнуў па кішэнях штаноў. Не, во ён, у правай… Ледзь выблытаў яго, давялося сырую кішэню выварочваць.

Зняў замок, дзверы за сабою зачыніў, узяў на зашчапку. Уключыў святло – і адразу да тапчана. Ён адкідваецца, прыпінаецца верхам да сцяны, прыхопваецца брызентавым рамянём. Адшпіліў, адпрастаў ножкі, апусціў. Уздыхнуў стомлена, зараней смакуючы, з якою асалодаю ён выцягнецца на ўвесь рост.

Стомлена прысеў на краёчак…

Знаёмыя пахі прапыленых жалязяк, сыраватых гідракасцюмаў, жыллём зусім не пахне. Абвёў позіркам камору – усё знаёмае, усё, здаецца, на сваім месцы.

І адчуў, што будзе не да сну. Трэба прыводзіць у парадак завэдзганыя калашыны штаноў, мо нават лепш замыць іх прэснаю вадою, высушыць прасам, каб не было солевых плям і разводаў. Трэба яшчэ пашукаць, дзе старая тэніска. Давядзецца яе зацыраваць, памыць, папрасаваць. Не можа ён з'явіцца раніцаю на вочы містэру Крафту, адзеты не па форме. Патрабуе містэр, каб у рабочы час усе работнікі дэльфінарыя трымалі «трэйд марк» – фабрычную марку. Можна было б, вядома, і выхадныя штаны надзець, ёсць у Раджа яшчэ адны штаны. Але ж абы-калі адзяваць іх шкада, дый вельмі ж вялікі кантраст будзе паміж зацыраванаю тэніскаю і святочнымі штанамі.

Скупаваты містэр Джэры… Адну тэніску выдае на паўгода, хоць цана ёй усяго нейкіх два-тры долары. Гэта ў Раджа толькі атрымліваецца, што яшчэ і эканоміць, бо шмат часу даводзіцца хадзіць толькі ў плаўках ці ўвогуле быць з аквалангам пад вадою.

Схадзіў у душ, набраў у тазік прэснай вады. Далей рабіў усё як заведзены. А думкамі быў ужо далёка ад таго, што рабіў.

Сённяшні абстрэл з аўтамата (гэта шчасце, што не закранула куля) адразу супаставіў з колішнім стрэлам з падводнага ружжа. Вывад напрошваўся сам: ці не звенні гэта аднаго ланцуга?

Успомнілася, як апрацоўваў яму тады рану ў гатэлі ўрач.

«Вам у бальніцу трэба, у Свійттаўн. Зашыць трэба рану, а то вялікі шрам застанецца, – гаварыў урач на развітанне. – Калі сёння не зможаце, то заўтра – абавязкова. Вам рахунак на дэльфінарый высылаць?»

«На дэльфінарый. Толькі не мне, а на імя містэра Джэральда Крафта», – сказаў Радж.

«А чаго? – думаў ён, выходзячы з «Сэльюта». – З-за Крафта мяне скалечылі, Крафт мяне пасылаў – хай і аплочвае паслугі ўрача».

Сілы брысці праз увесь горад, ды яшчэ з аквалангам, голаму, не было ніяк. Давялося браць веларыкшу, а потым прасіць Гуга, каб вынес таму рыкшу грошы.

Хацелася тады толькі ляжаць, ляжаць і не варушыць ні рукою, ні нагою. І піць хацелася… Смактануў сцепленай вады і не столькі пракаўтнуў, колькі папаласкаў у роце, сплюнуў гаркату. Трошачкі адчуў сябе лепш, выйшаў на паветра. З акна кабінета Крафта яшчэ падала святло. Зайшоў з тарца ад мора, дзе тулілася да сцяны, вяла на другі паверх зробленая са шчыльна падагнаных адна да адной бамбукавых палак скрыпучая лесвіца. Нёс Крафту паказаць трафейны гарпун, ішоў паказацца сам.

Ну і перапужаўся ж тады містэр Джэры! Мо падумаў, што да яго завітаў які прывід-гангстэр ці сам Дэйві Джонс66
  Злы дух мора (англ.).


[Закрыть]
. Угнуўся, нібы хацеў зрасціся са сваім сталом, прыхавацца за кучу папер-рахункаў. Шырокі твар з тарбаватымі шчокамі і носам, як арэх кеш'ю, збялеў.

«Май бой! Мой хлопчык… Ці ты гэта? Што здарылася?» – Крафт утаропіў вочы на яго ўбінтаваную галаву.

«Вось… – працягнуў яму гарпун. – Пачаставалі пад вадою. Пад сківіцу дзёўбнулі… Каб крыху ніжэй ці вышэй, то і капут. Камусьці мы перашкаджаем сваімі пошукамі грота».

«Май бой!.. – містэр Крафт асцярожна працягнуў руку да гарпуна, паволі ўстаў. Адстаўляў гарпун падалей ад вачэй, і рукі дрыжалі. Правёў позіркам ад наканечніка стралы да пачатку, дзе яшчэ тырчаў капронавы хвосцік ліня. – Расплываецца ў вачах, нічога не бачу…»

«А вы акуляры надзеньце».

«Ага, ага… – Крафт узбіў на нос акуляры. Малы нос амаль схаваўся за вялізнымі блакітнаватымі шкельцамі. Зноў угледзеўся ў тое месца стралы каля ліня, і рукі яшчэ больш задрыжалі, закруціў галавою: – Ноў-ноў… Не можа гэтага быць!..»

«Чаго не можа быць, містэр Джэры?»

«Паглядзі ты, у цябе вочы маладзейшыя. Што тут выбіта – дзве дабл ю, «WW», ці дабл ю і ві – «WV»?»

Радж падышоў, схіліўся да стралы. Цяпер ён ужо добра разгледзеў чаканку.

«Дабл ю і ві – «WV».

«О, божа мой! «Уайт вайпэ»… «Белая змяя»… «White viper».

«Што гэта значыць, містэр Крафт?»

«Усё роўна, як ты з неба зваліўся. Мы сталі на дарозе «Белай змяі» – «трыяды чайна», кітайскіх піратаў і бандытаў, гандляроў наркотыкамі».

«А калі было б дзве дабл ю – «WW»?»

«White women»… «Уайт вумэн» – «Белая жанчына». Такая самая ліхаманка і трасца… Дабламі іх завуць. Тыя ж самыя рыф-рэф, падонкі грамадства… Толькі кажуць, што баба імі кіруе, еўрапейка. Яны некалі былі адной трыядай, а потым раскалоліся на дзве, варагуюць паміж сабою. Яны варагуюць, а ў нас ілбы трашчаць. То адной трыядзе выкупы плацілі, а цяпер яшчэ і другая банда аб'явілася, і той давай. Ніяк не могуць падзяліць сферы ўплыву… Да галечы давядуць, да разарэння!.. О, мой бог! І так амаль што даводзіцца весці страгл оф лайф… барацьбу за існаванне… А што будзе далей? Хутка каторая з іх зноў падкіне пісьмо – «Плаці!»

«А калі б не плаціць, узбунтавацца?»

«Ах, малады чалавек… Я яшчэ хачу пажыць, хоць мне хутка шэсцьдзесят гадоў. Могуць і прырэзаць, і дэльфінарый узарваць, і дэльфінаў атруціць… Мо чуў, быў выпадак у Свійттаўне? Адзін замарудзіў на тыдзень заплаціць адкупнога – фабрыку ўзарвалі! Адны руіны – не бачыў?»

«Містэр Крафт, я з імі не задзіраўся. Я ўжо знайшоў быў больш-менш прыстойны грот, а тут яны… напалі…»

«Радж, я цябе не віню. Я нават спачуваю табе, шчыра спачуваю… Я гатовы нават папрасіць у цябе прабачэння, што штурхаў на такую авантуру, пасылаў на пагібель…»

«Доктар за апрацоўку раны прышле рахунак на ваша імя».

«Ах, мой божа! Але я заплачу, Радж, ты не турбуйся».

«Казаў, што трэба мне ў бальніцу ў Свійттаўн. Каб аперацыю зрабілі, зашылі рану».

«Божа, божа, гэтага яшчэ не хапала!»

«Я рашыў не ехаць у кэпітл, не патрабаваць ад вас такога лячэння. Але…»

«Радж, містэр Радж… Я заўсёды лічыў цябе прыстойным чалавекам. Ты не такі, як Судзір… Той аформіў заказ на сувенірныя дэльфінчыкі, сам іх прыносіць у дэльфінарый і лічыць, што робіць вялікую ласку, патрабуе прыбаўку да зарплаты».

«Містэр Крафт, я хачу, каб вы не прымушалі мяне рамантаваць лодку».

І Радж расказаў ужо больш падрабязна пра ўсё. Як крычалі на яго з катэра выратоўчай службы, каб не лазіў у заходніх сектарах, як убачыў праламаны і ўтоплены ялік, а да таго, да ўдару гарпуном – падазроны кантэйнер…

«Ці няма сувязі паміж усімі гэтымі здарэннямі?»

«Усё можа быць, усё можа быць… О божа, хутка не будзеш ведаць, на каго можна са сваіх работнікаў разлічваць, а хто суне табе нож пад рабро».

«Можа, паліцыі заявіць?»

«Пра што?!» – зноў збялеў Крафт.

«Ну… пра ўсё! І пра тое, што пад вадою бачыў. Можа, гэта ў іх якая перавалачная база наркотыкаў?»

«Барані цябе божа! Ты гаворыш сёння, як маленькі… Пэўна, у цябе тэмпература паднялася… Ты б пайшоў, паляжаў, га?»

Раджа, і праўда, не трымалі ногі. Перад сталом Крафта стаяла мяккае крэсла і звычайнае, але містэр прысесці не запрашаў.

«Я-то пайду, але ж… Калі так папускацца… Ды куды, зрэшты, глядзіць паліцыя? Чаму не вядзе з гэтымі трыядамі барацьбу?»

«Ах, наіўны, наіўны малады чалавек… Хіба ты не чуеш і не бачыш, што робіцца навокал? Гэта не архіпелаг Вясёлы, а… І які дурань даў яму такую назву? Гэта… гэта… гняздо піратаў і бандытаў! Заявіш, то не паспее паліцыя і двух крокаў ступіць, а «трыяда» ўсё будзе ведаць. А яна ж не цырымоніцца… Я праклінаю той час, калі не паехаў у метраполію, услед за дочкамі… Тады, як гэтая ваша самастойнасць тут стваралася. Дурны, пашкадаваў укладзеных капіталаў. А тут не столькі заробіш, як страціш тое, што меў. Жабраком хутка пусцяць па свеце! Божа, божа, хай бы я лепш купіў які гатэль, спакайней было б…»

Любіў паплакацца Крафт, выклікаць спачуванне. Не ведаў толькі Радж, ці з усімі сваімі работнікамі містэр пускаўся ў такія разважанні, ці ўсіх спрабаваў расчуліць, каб не вельмі патрабавалі павышэння платы, пашкадавалі яго, бедненькага.

Але трэба быць справядлівым: пакуль загойвалася рана, Крафт не пасылаў Раджа на падводныя прагулкі з аквалангам. Толькі ўздыхаў голасна, ламаў рукі: такія страты нясе, такія страты!

«Спачатку пазашываць, пацыраваць, а потым мыць ці наадварот?» – падумаў быў Радж, знайшоўшы старую тэніску, і вырашыў, што спачатку трэба зацыраваць. А то пакуль памые, то яна раз'едзецца на рэшата.

«Цікава, ці патанула тая лодка-гумоўка? Не магла патануць, хоць у адным аддзяленні ды засталося паветра. Значыць, плавала… А калі тыя, з катэра, вылавілі лодку? І знайшлі маю тэніску?.. Там і эмблема дэльфінарыя, і мае ініцыялы…»

На ліха ён вышыў гэтыя ініцыялы… Во, і на гэтай, старой, якую цыруе, ёсць на рубцы падола сінявата-выцвілыя літары «R.S.» – Радж Сінх.

«Могуць з гэтай тэніскай прыйсці ў дэльфінарый шукаць – чыя. Другі ўжо выпадак, другая сутычка з імі. Той самы разбойны клан ці другі? «WW» ці «WV»? Калі той самы, то ў спакоі не пакінуць. Падумаюць, што я спецыяльна за імі віжую. Захочуць прыбраць з дарогі…»

Памыў і тэніску, і штаны, высушыў прасам. Была ўжо раніца, зырка свяціла сонца, наперабой цвірынькалі птушкі. Да пачатку работы заставалася яшчэ гадзіны паўтары, і можна было б хоць крыху падрамаць.

Але ўключыў электраплітку, паставіў чайнік. І прылёг, падклаўшы пад галаву рукі. Падумаць было аб чым.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю