355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Павел Мисько » Грот афаліны » Текст книги (страница 16)
Грот афаліны
  • Текст добавлен: 24 марта 2017, 14:00

Текст книги "Грот афаліны"


Автор книги: Павел Мисько



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 30 страниц)

4

Янг заўважаў: задаволены Судзір. Але і ўстрывожаны: чаму гэтак лёгка ідуць дэльфіны на кантакт з Янгам, а з ім – туга, не памагае часам і рыба? Мо дэльфіны проста любяць дзяцей – хоць сваіх, хоць чалавечых?

Ева, ён пазнаваў яе па трох белых шкрабінах-палосках на левым баку за грудным плаўнікам, лашчылася, як сабака. Мо ўспамінала ў гэты час сваю дачушку Джэйн? Мо чалавечы дзіцёнак чымсьці замяняў малышку? Калі Янг доўга заставаўся пад вадою, нырала і яна, рострумам далікатна, але рашуча падштурхоўвала пад жывот, пад грудзі, каб хутчэй усплываў. І яна, і Дора, і Бэла, нават магутны Дзік (у яго з правага боку ў ніжняй сківіцы зуб сядзеў не ў радзе, а нібы ступіў крок да языка, а з левага боку чатыры зубы былі з'едзены да пенчукоў) любілі церціся аб Янга, браць яго за лытку зубамі, праводзіць туды-сюды, нібы чухаць. Калі першы раз гэтак зрабіла Ева, Янг з перапуду рвануў нагу, і на лытцы засталіся барвовыя пісягі ад зубоў. Дэльфінкі пачулі пах крыві, затрывожыліся, зашчабяталі, як вераб'і. Мо тыя, другія самкі, папракалі Еву за неасцярожнасць, а яна апраўдвалася, што Янг сам вінаваты, не трэба гэтак кідацца ў паніку. Нашчабятаўшыся, Ева падплыла да Янга, далася пачухаць сябе пад плаўнікамі, сама цярнулася шчакою аб яго бок – нібы прасіла прабачэння. Астатнія самкі дружалюбна кружыліся наўкола, высоўвалі з вады галовы, пасміхаліся на ўвесь рот. Тут жа і Дзік плаваў, і ніколькі не хваляваўся за свой гарэм, не раўнаваў да Янга.

Бобі, калі Янг даваў яму цэлую невялікую рыбку, не ныраў, каб з'есці, а браў далікатна за хвосцік і падкідваў так, што рыбка рабіла трайное сальта і падала ў рот. Нагуляўшыся, нахваліўшыся сваім умельствам, Бобі з'ядаў рыбку – пад вадою, вядома.

Малыш бачыў, што ў час прадстаўлення Судзір дае дарослым дэльфінам рыбу толькі тады, калі тыя правільна зробяць які трук. І ён лавіў у вадзе то лісток, то кавалак медузы, нёс Судзіру або Янгу, разяўляў рот: «Дайце і мне!» Раз Бобі даў медузу Янгу, узамен Янг нічога не даў. Бобі нырнуў і так пляснуў хвастом каля твару, што Янга захліснуў паток вады. Вынырнуў малыш пасля гэтага і насмешліва глядзеў, як Янг адкашліваецца.

У прамежку паміж першым і другім прадстаўленнямі Янг амаль увесь час плюхаўся з дэльфінамі. Судзір на гэта нічога не гаварыў, моўчкі пагадзіўся. Прывучыў малога да сігналаў-свісту. Варта было прасвістаць – два доўгія і два кароткія свісткі, а потым яшчэ дзве пары кароткіх (па рытму – нібы словы: «Ты дзе, Бобі? Плы-ві сю-ды»), і дэльфіня ляцела стрымгалоў.

Ссінелы, як дэльфін, згаладалы, выбіраўся Янг з басейна і толькі тады ўспамінаў, што трэба было ўзяць маску з трубкай, трэніравацца з ёю. Радж адаграваў яго гарачаю каваю, запасы правізіі ў Раджа катастрафічна змяншаліся, на апетыт Янг не скардзіўся. Добра, што донна Тэрэза зноў, не дачакаўшыся іх у гатэлі, зрабіла візіт у дэльфінарый. Пакунак з ядой на гэты раз быў значна большы. Замілавана глядзела, як яны знішчаюць катлеты і каўбаскі, асабліва Тота: «Бедны сабачка, як ты схуднеў… Зусім сапсуеш страўнік, а тут, мабыць, ветэрынара няма. Янг, хлопчык мой, ты ўсё-такі старайся прыводзіць Тота на абед. І раніцаю кармі абавязкова, я зраблю сякія-такія запасы ў халадзільніку. Бяры, не саромся…» Янг успомніў белую шафачку-халадзільнік каля сцяны спальні ў нумары гатэля. Не заглядваў у яе яшчэ ні разу, а варта было б.

– Донна Тэрэза, не магу я ў вас больш! Я на службе ўжо… Пашукайце сабе другога каго, – пачаў Янг прасіцца, каб адпусціла.

Але сіньёра і слухаць не хацела.

– Як – другога?! Ой, што ты гаворыш – чужога ўзяць, з вуліцы?! Тота прывык да цябе! У яго можа быць нервовы стрэс! Сапсуецца страўнік, сапсуецца характар… І ў мяне будзе стрэс! Я цябе палюбіла. Мне будзе вельмі горка, калі ты нас пакінеш! Нават і не думай, чуеш?

І пайшла. А Янг глядзеў ёй услед, і хацелася плюнуць са злосці. Цудоўны Тота, пацешны, ён сам прывык да яго… Але ж дэльфіны! У яго з'явіліся дэльфіны! Аднаго Бобі, тоўсценькага, нібы напампаванага паветрам і зробленага з бліскучай гумы, Янг не прамяняе на дзесятак сабачак. Тым больш такіх спешчаных, як Тота, бездапаможных… От у Мансура быў сабака дык сабака! Ніхто з ім не няньчыўся, не браў на рукі, хіба толькі, як быў шчанюком. Бегаў дзе хацеў, дружыў з усімі хлапчукамі, любіў купацца, умеў добра плаваць. Мансур неяк жартаваў, што хутка вывучыць яго плаваць на сажонкі. «Ха-ха, сабаку – на сажонкі?!» Мансураў сабака заўсёды першы сустракаў рыбакоў на беразе лагуны, па яго паводзінах біргусаўцы вызначалі, ці ўсё добра ў рыбакоў і які ўлоў. І рыбакі любілі яго, адразу частавалі рыбай…

Дзе хоць той Тота? А-а, заснуў у цяньку пад кустом… Ну, няхай паспіць… Шкада, Раджа няма, паплыў з турыстамі пад ваду, мора крыху супакоілася ўжо.

Другое прадстаўленне даўнавата скончылася, а трэцяга не будзе. Зусім расстроіўся Судзір: сышчык-паліцэйскі, які прыходзіў расследаваць пакражу, сказаў, што няхай не спадзяюцца на хуткі і станоўчы вынік. Расследаванне – справа тонкая.

Судзір, выправадзіўшы паліцэйскага, забраў з Раджавай каморы дыпламат, перанёс да сябе ў «рэзідэнцыю». Потым надзеў гідракасцюм, акваланг і залез пад ваду ў басейн. Што ён там робіць – невядома, але дэльфіны віруюць над ім, ныраюць, усплываюць, гучна аддыхваюцца.

Янг пазбіраў паперкі на трыбунах, знайшоў у схованцы ключ ад Раджавай каморы. Адамкнуў, узяў на паліцы маску з трубкай, ласты, зноў замкнуў і схаваў ключ. Радж паказваў ужо, як карыстацца маскай і трубкай – тэарэтычна паказваў, не залазячы ў ваду. А цяпер будзе Янг трэніравацца практычна. Не святыя гаршкі лепяць, авалодае і ён гэтымі штукамі.

Уссунуў ласты, зашпіліў раменьчыкі і сам з сябе разрагатаўся: ну й шлэпала малое! Каб яшчэ рот да вушэй, то на жабу быў бы падобны. Нахіліўся над бортам басейна, чарпануў жменяю вады, прамыў шкло маскі знутры. Надзеў на вочы і нос, падсунуў пад раменьчык дыхальную трубку, загнуты канец павярнуў так, каб добра было браць у рот загубнік. «Судзір каля паўночнага канца басейна… Ну, а я тут буду, каля мосціка, і ў рукаве. Хопіць і яму месца, і мне…»

Пераступіў парэнчу – боўць!

Вада з бульканнем запоўніла трубку. Вынырнуў, выставіў трубку, моцна хукнуў, выдзьмуўшы з яе ваду. Адразу ўдыхнуў паветра – і ледзь не ўтапіўся: захапіў трубкаю і вады. Дзіка кашляючы, задыхаючыся, сарваў з сябе маску, ухапіўся за жалезныя лескі, што вялі з басейна. Во д'ябальшчына… Лёгкія разрываліся ад сутаргавага кашлю, балела горла.

Янга ўпартасці навучыла жыццё: іначай нічога не даб'ешся. Аддыхаўся, зноў прыладкаваў маску з трубкай і паплыў ужо ціха, апусціўшы ў ваду толькі твар.

У вадзе шэры паўзмрок, каламуць. Ён ніколі не думаў, што ў басейне і ў рукаве аж да плаціны такая забруджаная вада. Бедныя дэльфіны, як ім хочацца з гэтай каламуці на волю і прастор, у чысціню і празрыстасць! А людзі злавілі іх, трымаюць у салёнай лужыне сабе на пацеху… Абрахамс казаў, што ўвесь час працуе помпа, падае свежую ваду, вада патроху заменьваецца. Але каб такі слабы быў вынік?!

Толькі каля лесвічкі з басейна на дне нарассыпана свежага пяску. А так дно скрозь укрыта мулам і цінаю, завялася нават нейкая брудная лапушыстая расліннасць. А некалі, пэўна ж, быў чысты бетон. Валяюцца кавалкі цэглы, камяні, аскалёпкі бутэлек.

А што гэта за цёмная тарпеда ляціць насустрач яму? Дзюба-рыла так і цэліцца проста ў твар, цямнеюць вочкі, магутна працуе ўгору-ўніз хвост… У нейкім паўметры «тарпеда» рэзка ўзмывае ўгору, засвяціўшы белым жыватом. Янг падымае з вады твар і пазнае вясёлую морду Бобі. Дэльфіня ўважліва, з насмешкай углядаецца ў шкло, здаецца, вось-вось падміргне: «Не схаваешся, брат… Пад любою маскаю пазнаю…»

Яны плывуць побач да паўночнага, правага краю басейна, дзе ныраюць, кружаць, шумна аддыхваюцца дэльфіны. Што там робіцца на дне? Янга разбірае цікаўнасць, хочацца падгледзець за Судзірам.

У глыбіні наперадзе відаць расплывістыя доўгія і неспакойныя цені дэльфінаў. З кожным грабком рукі яны відаць выразней, вунь і Судзір у чорным касцюме з жоўтымі балонамі за плячыма. На поясе ў яго торба, ён раз-пораз дастае адтуль кавалкі рыбы, соўгае ў рот то аднаму, то другому. Але дае і другое – пляскатыя ручкі бляшаных саўкоў-чарпакоў. Заднія барты чарпакоў крута заломваюцца ўгору, упіраюцца ў шыю дэльфінам. Спераду ў чарпакоў зубцы. То адзін, то другі дэльфін стараецца ўдзёўбнуць чарпак зубцамі ў кучу, набраць хоць крыху пяску. Але пясок тут жа змываецца з чарпака. Угору ляцяць бурбалкі, хмары каламуты марудна рассоўваюцца ў бакі… Янг крыху заплыў у правы рукаў і застыў на вадзе, ледзь паварушваючы рукамі і нагамі. Судзір ад яго ўнізе і правей, і Янгу відаць, як той лезе рукою ў торбу, выцягвае па кавалку рыбы і суе ў рот тым, у каго атрымліваецца лепш, больш застаецца пяску на саўку. А лепш атрымліваецца ў Доры і Бэлы, а не ў Евы.

Бобі пакідае Янга, нырае да ног Судзіра, у таго ляжыць на ластах як дадатковы груз-якар яшчэ адзін чарпак. Бобі дурэе, хапае яго зубамі то за дужку, то за борцік, валачэ ўбок. Судзір адбірае, шлёпае малога па баку і дае дужку саўка ў рот Дзіку. Але той рэзка матляе галавою, і чарпак адлятае за кучу пяску. Судзір больш не прыстае да яго. Затое Бэлу, якая зачарпнула ледзь не цэлы савок пяску, паляпаў, пагладзіў па галаве, павярнуў рострумам да супрацьлеглага канца басейна, дзе мосцік, павёў за плаўнік з сабою. Янг ледзь паспеў глыбей адплысці ў рукаў, а потым пагроб назіркам за ім. Не адстаць ад Судзіра і Бэлы было лёгка, часам даводзілася прытарможваць, каб не наляцець на іх. А мо Бэла таму марудна плыла, што перашкаджаў чарпак?

Судзір і Бэла даплылі амаль да перакіднога мосціка. Дрэсіроўшчык няўклюдна палез па лесвічцы з басейна, смешна выварочваючы ногі, каб станавіцца на папярэчкі пяткамі. Калені яго яшчэ былі ў вадзе, а ён ужо адвярнуўся ад сцяны і двойчы пстрыкнуў пальцамі над дэльфінкай. Ссунуў маску на лоб, выняў з рота загубнік. Бэла паказала галаву з вады, пырснула з дыхала фантанчыкам. А прыўзняць савок так, каб ён цалкам завіс над вадою, не змагла. Ці не хапала сілы, ці не разумела, чаго ад яе хочуць. Сківіцы расслабіліся, чарпак перакасіўся, і пясок споўз-змыўся з яго. Судзір не забраў у Бэлы савок, а толькі падправіў, каб дужка прыходзілася пасярэдзіне рострума. «Рэпэтэ, Бэла! Рэпэтэ!» – Судзір рэзка махнуў рукою ў паўночны канец басейна. Бэла патанула, прапала з вачэй… І тут Судзір звярнуў увагу на Янга.

– Ты доўга будзеш мае нервы на шпульку намотваць?! Ды я табе… вушы… – паспешліва насунуў маску, ухапіў у рот загубнік, рынуўся ў ваду.

Янгу чамусьці зрабілася смешна, баяўся, каб з-за гэтага зноў не ўдыхнуць вады. Ухапіў паветра і нырнуў насустрач Судзіру, пад яго, прайшоў паўз самае дно. З балонамі Судзіру было не так паваротліва ў вадзе… Каля лесвічкі Янг імгненна пазрываў з ног ласты і ўбачыў, што на дне валяецца кінуты Бэлаю чарпак. А мо гэта быў не той? Сунуў пад дужку руку, ласты ў тую ж самую руку – туп-туп па папярэчках угору. Усплыў Судзір, пагразіў яму кулаком.

– Дзядзька Судзір! А вы будзьце там, адпраўляйце дэльфінаў з грузам, а я буду прымаць іх тут! – пракрычаў яму і ўзважыў у руках цяжкі, з жалезнае тоўстае бляхі савок.

Але Судзір не пачуў ці не захацеў пачуць, бо яшчэ раз пагразіў кулаком і жэстам загадаў кінуць яму савок. Янг размахнуўся – плясь! Наце, бярыце… І пайшоў да Тота.

«Калоціцца ад злосці… А чаго калаціцца? Удвух у два разы хутчэй выдрасіравалі б».

Сабачка млеў у асалодзе, ляжаў, выпрастаўшы ўбок усе чатыры нагі, патузваў спрасонку вухам, адганяў муху-назолу.

А Раджа яшчэ няма… Не папытаў, колькі часу займае кожная падводная прагулка. Схадзіць хіба на мыс Кіпцюра? Там падводнікі заходзяць у ваду, там пачатак маршрута. Патузаў за вуха Тота – «Пайшлі…»

«Эх, Абдула! Мала дзён прайшло, а я ўжо засумаваў без цябе… О, каб і ты быў тут! І Радж ужо са мною, і дэльфіны, і Тота, а ніхто цябе не заменіць. Ні з кім так не пагаворыш… Дзе ты цяпер, Абдула?»

Злева, дзе замест агароджы былі тыльныя сцены прыстанскіх пакгаузаў і складаў, разрасліся кусты, зараснікі плюшчу і ліян забіраліся на сцены і стрэхі. І вось, калі Янг усклікнуў у думках – «Дзе ты цяпер, Абдула?», на адным пляската-нахіленым даху з зеляніны высунулася даўно не стрыжаная галава хлапчука на доўгай шыі, паказаліся голыя плечы. Янг яшчэ не пазнаваў яго, а хлапчук ужо свіснуў па-разбойніцку, угору ўзляцелі, як крылы, дзве рукі.

– Гэ-гэ-эй!!! – залямантаваў, затанцаваў на месцы. – Хо-хо, Янг!

Гэта быў Абдула – узнік, нібы ў казцы. А кажуць, што цудаў не бывае!

Абдула патануў у гушчэчы зараснікаў, пачаў спускацца ўніз.

Хвіліна, другая – і вось ён, увесь абдрапаны, са свежымі пісягамі на голых руках, грудзях, жываце. У адных старых штанах, босы. Янг кінуўся насустрач, і яны моцна абняліся.

– Ты з неба зваліўся? Я толькі-толькі падумаў…

– Не з неба – са страхі! – рот Абдулы на худым твары ўсміхаўся да вушэй. – Адтуль, зверху, так зручна наглядаць за ўсімі! Там і спаць можна, толькі чаго пад бок падаслаць.

– Як гэта табе ўдалося? На Рай як трапіў?

– Упрасіўся на грузавоз… Дык усю дарогу машыну драіў у труме, а на прыстані разгружацца памагаў. Не вельмі за так прывязуць.

– Дзядзьку пакінуў, значыць…

– Ён мяне пакінуў – фіюць! – Абдула крутнуў указальным пальцам, нібы хацеў прасвідраваць неба. – Лёг спаць і не прачнуўся… А мяне на другі дзень пасля пахавання за шкірку і на вуліцу… Новага ліфцёра ўзялі і каморку дзядзькаву пад лесвіцай аддалі другому. Цяпер я вольны як вецер, хоць у піраты наймайся.

– Не трэба ў піраты… Бачыў я іх – піх-пах, і няма чалавека. На маіх вачах аднаго чалавека забілі, а цётку паранілі. Рабавалі нас, як плылі на Рай.

– Ну-у?!

– Вось табе і ну… Раскажу потым.

– А я бачыў твайго брата і яшчэ двух з ім. Вунь там заходзілі ў мора, з балонамі жоўтымі… Самі чорныя, у масках – бр-р-р, як марсіяне якія. Я чакаў, пакуль павылазяць, каб пра цябе папытаць.

– А тут і сам я.

– А тут і ты! Ды яшчэ з сабакам… Такога я ўжо недзе бачыў.

– Памятаеш тую італьянку? Што папрасіла была пранесці сабачку?

– Ну.

– Дык от з таго часу і забаўляюся з ім. Тэрэзай італьянку зваць… Ой – слухай! Я ж цябе магу ўсватаць на сваё месца! Бо я ўжо ў дэльфінарыі працую, у мяне работы – во! – чыркнуў вялікім пальцам пад барадою.

– Не гаджуся я ў сабачыя пастухі. Ды я зразу прадам яго турыстам!

– Абдулок! Абдулячка-скулячка! Ты ж не ведаеш, што гэта такое – за пастуха. У гатэлі будзеш жыць першакласным, у адным нумары разам з ёю і сабакам. Жратвы – ад пуза і чаго толькі душа пажадае! А работы – усяго толькі сабачку прагульваць і часам крыху прыслугоўваць донне Тэрэзе.

– Рай на Раі?

– Ну!

– Дык чаго ж сам адмаўляешся?

– Сказана – у дэльфінарыі я! Мабыць, на пастаянную нават узялі. А з Тота мне трэба развязацца, а то замінае. Згаджайся, а?

– Гм…

– Ты не гмыкай, пан бо такі. Лепш і не прыдумаеш. Будзеш як сыр у масле плаваць, а там – бог бацька.

– Гм…

– А, каб цябе… Абдурак ты, а не Абдула. Вось дачакаемся Раджа, паможам яму касцюмы і аквалангі ўпарадкаваць, і я цябе павяду. Возьме донна! З маёю рэкамендацыяй – возьме.

– А цябе хто рэкамендаваў ёй?

– Ніхто. Сама напаткала мяне. Я ёй спадабаўся. Сумленне ў мяне на твары прачытала. Ясна? А ў цябе на твары…

– Ну-ну!

– Ты жулікаваты хлопец… – змякчыў Янг сваё вызначэнне. – У цябе ў кожным воку па чарцяняці скача, так і чакай, што якога коніка выкінеш.

– Хо-хо!

– Абдурахманчык, мне столькі ўсяго трэба табе расказаць!

– Вунь… вылазяць ужо!

Хлапчукі кінуліся навыперадкі да берага.

Радж сядзеў стомлены на лаўцы, абсыхаў пасля душа. Побач быў ускінуты на спінку вывернуты на левы бок гідракасцюм. Янг і Абдула плюхаліся ў душы, мыліся і самі і абмывалі знутры, прапалосквалі яшчэ два гідракасцюмы. Але больш, мабыць, дурэлі і пырскаліся, бо ажно даходзілі ад віску і смеху.

У руцэ Раджа была паперка, спісак жадаючых зрабіць падводную прагулку. Супраць кожнага прозвішча і імя стаяў памер касцюма, рост. Два першыя ўжо адплаваліся. Трэці і чацвёрты зараз прыйдуць.

Трэцім у спісе стаяў Пуол…

Раздзел пяты1

У Пуола быў такі стан душы… Не ўзнёслы, не, хутчэй за ўсё яго паліла злое, д'ябальскае натхненне. Дасюль усё неяк абыходзілася. У розныя пераплёты трапляў, нават быў на валасок ад смерці – вылузваўся. І ў руках паліцыі двойчы пабываў – «Х-хэ!» – выкруціўся!

Выпусцілі яго з райскай паліцыі толькі назаўтра. Ішоў нага за нагу, пакуль зноў не апынуўся на плошчы з фантанам. У галаве было пуста, ніяк не мог прыдумаць, што рабіць далей, як прыступіцца да Раджа. Спыніўся каля зборнага шчыта-рэкламы, правільней, трох шчытоў, састаўленых трохкутнікам. На ўсіх трох шчытах віселі аднолькавыя плакаты. Праз дзесяць дзён марское свята, выбары «міс Рай». І партрэт мінулагодняй «міс Рай»: галава – фотаздымак, а тулава прымалявана мастаком, быццам сядзіць яна какетліва бокам на дэльфіне, а той імчыцца ў пырсках. Дзіва дзева «міс Рай» паказвае ва ўсмешцы ўсе трыццаць два зубы, тарашчыцца проста ў вочы таму, хто разглядвае яе, і памахвае ручкаю.

«Бетэль, бетэль! Каму бетэль? Лепшага бетэля не знойдзеце на ўсім архіпелагу!» – спыняецца каля плаката нейкі заўчасна зморшчаны невысокенькі латочнік-карабейнік. Спераду ў яго каляны, нібы з бляхі, фартух – ад самых пахаў і ледзь не да зямлі. Не фартух, а вітрына і латок адначасова, на ім нашыты сотні трохкутных кішэнек радамі, з кожнай кішэнькі тырчыць чаранок лісціка. Згорнуты лісток бетэля адмысловы, як цыгарка, у ім ёсць усе кампаненты – зерне арэкавай пальмы, кавалачак нягашанай вапны, а хвосцік пратыкнуты так, што нібы запліквае ўвесь згортачак, – бяры за хвосцік і ў рот. «Пакаштуй, малады чалавек! Ты такога яшчэ не каштаваў! – прыстаў і да яго прадавец і шапнуў: – Усяго два долары!» Мяркуючы па такой вялікай цане, у жвачку было нешта дабаўлена, ці не парашок гераіну. Пакуль Пуол вызбірваў у кішэнях манеты, каб набраць патрэбную суму дробяззю, той мармытнуў скрозь зубы: «Прывітанне ад Чжана… Цікавіцца поспехамі… Тэрмін працягваецца яшчэ на двое сутак, кончацца гэтыя двое ў дваццаць гадзін. Не зробіш што трэба – смерць… Бетэль! Каму бетэль? Пажуеш – і рай не трэба!»

Адышоў ад яго Пуол, адчуваючы, як палахліва трымцяць рукі, а ў жываце робіцца нядобра. Кантроль, аказваецца, ёсць, пра Пуола не забылі. Будзь пракляты той дзень, калі ён ступіў на сцежку гэтых гангстэраў! Будзьце яны ўсе праклятыя!

Сунуў у рот лісток бетэля, пачаў жаваць. Рот запоўніла шыпучая ружовая сліна, адчуваўся і мляўка-млосны прысмак, як ад тае цыгаркі, што курыў у падвале. Занудзіла, захацелася бляваць – выплюнуў жвачку пад пальму…

Бадзяўся цэлы дзень, жывот падцягвала з галадухі, але чамусьці, як толькі думаў пра яду, у роце рабілася нядобра і нудзіла. Ужо вечарам у нейкім вынасным кафэ падсеў на вуліцы за столік. Прыкрываючыся забытаю кімсьці газетаю «Фрыдом», падчысціў з талерак усе недаедкі, ненавідзячы сябе за такое прыніжэнне. Рашыў: залезе ў дэльфінарый, праверыць «рэзідэнцыю» Судзіра-дрэсіроўшчыка. Ці не знойдзецца ў яго тэніска з такою ж паметкаю – «R.S»? Ад вынікаў праверкі будзе залежаць далейшы ход падзей.

І залез – далёка пасля поўначы, дзверы адамкнуў сагнутым дроцікам. Тэніску знайшоў, толькі ніякай паметкі не выявіў. Падсвечваў сабе ўкрадкаю нейкім цяжкім, мабыць, падводным электрычным ліхтаром. Каб не відаць было святла з акна, залазіў ледзь не пад канапу. «Няма тых літар…» І стала лягчэй, але і больш трывожна: нібы наблізіўся да ракавой рысы. Згроб са стала магнітафон, цяжкі, стацыянарны, укруціў у нейкае прасцірадла, закінуў за плечы. Хацеў узяць некалькі пластмасавых сувеніраў – каляровых дэльфінчыкаў на кантовых падстаўках – і пасміхнуўся: каму трэба гэтыя цацкі?

Прыхапіў толькі яшчэ ліхтар – і ходу.

Назад выбіраўся тым жа шляхам – цераз плот.

Удзень, калі вакол фантана завірыў «блэк мэкіт», чорны рынак, магнітафон загнаў. Праўда, танна, за пяцьдзесят долараў, нейкаму перакупшчыку – абы пазбыцца гэтай цацкі. У яго ж выменяў за ліхтар нож-крыс. Вядома, не такі шыкоўны, як у Раджа, але востры. Гэта ўжо зброя, а са зброяй смялей.

На прыстані ў нейкай прымітыўнай харчэўні наеўся ад пуза. Да 15 гадзін спаў пад кустом, залезшы ў скверык каля «Кракена». І пайшоў у дэльфінарый купляць білет на падводную прагулку.

2

– Ніхто з вас не хворы? Кашлю, насмарку няма? – задаў Радж дзяжурныя пытанні.– Ну – добра… – ён прыдзірліва пачаў аглядаць экіпіроўку Пуола і чацвёртага экскурсанта, нейкага Грэхема з амерыканскага штата Каліфорнія. Ці добра прыладжаны за плячыма балоны аквалангаў, ці туга зашпілены паясныя і брасавыя рамяні, ці не будуць скоўваць Мансура, ці добра прыладжаны паясы з грузіламі, ці паказваюць манометры 150 атмасфер ціску ў балонах, ці адкрытыя запорныя вентылі і ці завінчаны вентылі рэзерву? Плыўцы-навічкі стаялі каля самай вады, хвалі прыбою, шыпучы пенаю, набягалі на ласты. Янгу і Абдуле, які трымаў на каленях Тота, экскурсанты былі відаць ззаду і трохі збоку. Радж стаяў глыбей, па лыткі ў вадзе, і здаваўся на цэлую галаву меншым за Пуола і на дзве – за Грэхема. Надзіва спакойны быў у Раджа твар.

– Глыбей сямі, дзесяці метраў спускацца не будзем. Спецыяльнай трэніроўкі вы ж не маеце? – працягваў Радж. – Не… І з аквалангам ніколі не плавалі? Таксама не… Каб вярнуцца на бераг жывымі, прашу строга выконваць усе мае патрабаванні. Не адплываць ад мяне далей чым на два метры. Вы… – паказаў на Пуола, – будзеце плысці справа ад мяне, вы – злева… – (абодва згодна паківалі галовамі). – Пальчатак у нашых касцюмах няма, пагэтаму нічога пад вадою голаю рукою не чапаць і не браць, хоць і будзе спакуса вялікая. Калі захочаце мець ракавіну ці кавалак карала, купіце ў кіёску каля дэльфінарыя. Былі выпадкі, што экскурсанты не слухалі маіх папярэджанняў, і атрымлівалі апёкі і ўколы, якія доўга не зажывалі… Калі пакажу рукою «Пад'ём!», адразу ж падымацца. Але – не хутчэй пухіроў выдыхаемага паветра… Мы стараліся падабраць гідракасцюмы па фігуры, але ідэальна падагнаць нельга. Вось чаму, як толькі пагрузімся па шыю, абціснемся харашэнька, каб не было пад касцюмам паветра, – лягчэй будзе апускацца і менш наробіцца складак. А я яшчэ раз агледжу шлангі, усякія злучэнні – ці герметычныя, каб не было ўцечкі паветра. Потым апусцім у ваду твары, праверым, ці добра прылягаюць маскі. А самае галоўнае – вось што… – Радж пракашляўся, нібы збіраўся добра крыкнуць ці ўзяць чыстую ноту.

Янг засукаў нагамі па пяску, збіваючы яго ў кучы: ад захаплення! Вельмі ж усё, што чуў, здавалася цікавым. А Абдула ўсё гладзіў і лашчыў Тота, прывучаў да сябе.

– А галоўнае – не забывайце пад вадою дыхаць… – Пуол і Грэхем хмыкнулі, а Янг і добра засмяяўся. Але Радж сказаў: – Гэта не так смешна, як здаецца. Дыхаць пад вадою значна цяжэй, чым тут. Ціск на грудную клетку будзе ўзрастаць яшчэ амаль на адну атмасферу. Не хвалявацца, не мітусіцца, не рабіць рэзкіх рухаў… Дыхаць спакойна, працягла, рабіць глыбокія ўдыхі і выдыхі, хоць будзеце адчуваць некаторае супраціўленне. Каб вас гэта не трывожыла, не пужала… Калі ж будзеце рабіць кароткія, слабыя ўдыхі-выдыхі, патрэбную порцыю чыстага паветра можаце не атрымаць, будзеце ганяць туды-сюды вуглекіслы газ, і самаатруціцца… Калі ж дыханне ўсё-такі саб'ецца, пачнецца бязладнае, павярхоўнае, на паверхню не спяшыце, а то можаце і не паспець. Лепш спакойна легчы на дно, пастарацца выраўняць дыханне некалькімі працяглымі, глыбокімі ўдыхамі і выдыхамі…

Радж бачыў, што ад усіх гэтых павучанняў і інструкцый Пуол не супакойваўся, а рабіўся больш усхваляваным і нервовым. Неспакойна пераступаў з нагі на нагу, а потым адставіў правую, а каленка дрыжыць, дрыжыць… У роце, мабыць, перасохла, бо Пуол пакручваў галавою і аблізваў губы. Радж, хоць і адчуваў, што бязбожна зацягвае інструктаж, рабіў гэта свядома: хацелася, каб землячка прабрала да пячонак.

– Пры пагружэнні могуць забалець перапонкі – ад перападу ціску. Выдыхніце паветра праз нос у маску, зрабіце некалькі глытальных рухаў, у вушах нібы нешта пстрыкне, ціск выраўняецца… Хто лятаў на самалёце, таму гэта павінна быць знаёма. Кажуць, адчуванне амаль аднолькавае… Далей… Хоць у вас і паясы з грузіламі, спачатку заглыбляцца будзе цяжка. Аднак гэта трэба пераадолець, не дапусціць, каб вас выкінула на паверхню нагамі ўгору. І так – прамываем маску вадою знутры, каб не запацела…

Пуол і незнаёмы Грэхем ступілі глыбей у ваду, косячы вокам на Раджа – як ён робіць? – змачылі шкельцы.

– Звярніце ўвагу на загубнік… Ён хоць і называецца загубнік, але вось гэтыя штучкі трэба каб трапілі за зубы… Не бойцеся браць у рот, усё прадэзінфіцыравана. Калі заціснеш вось так, то трымаецца добра… – Радж закапыліў верхнюю губу, паказаўшы ледзь не ўсе зубы, уставіў загубнік, стуліў губы, зрабіў глыбокі ўдых і выдых і выняў.– Ну, асвоілі? Яшчэ раз устаўце і выміце… Атрымліваецца? Ну вось, вы і гатовы да пагружэння… Забыў сказаць: гідракасцюмы ў нас «мокрага» тыпу. Гэта значыць, вада будзе прасочвацца сям-там, але яна нагрэецца ад цела, а новая ўжо не паступіць… Пытанні ёсць? Пад вадою можа з'явіцца многа іх, ды, на жаль, я не змагу там адказаць. Гэта не прагулка па садзе са «спікерам» у руках… Шкада, што ніхто з вас папярэдне не зрабіў прагулкі на «Нептуне» – лодцы з празрыстым дном. З яе добра ўсё відаць, і я змог бы адказаць на многія пытанні. Звычайна перад падводнай прагулкай у мяне пытаюць, ці ёсць тут акулы. Адказваю: ёсць, асабліва за рыфамі, але пакуль што нападу на людзей не было. Аднак будзем пільнымі, будзем глядзець у тры пары вачэй – сцеражонага і бог сцеражэ. Так?

«Падводнікі» ў адказ на гэта толькі выціралі лбы, пасмыквалі плячыма (сонца пякло яшчэ моцна, а касцюмы чорныя), тапталіся на месцы, нібы млелі ў іх ногі.

– Паўтараю, далей двух метраў ад мяне не адплываць… Вазьміце ў рукі вось гэтыя пікі…– паказаў Радж на штокі, што тырчалі каля іх з пяску. – Калі нападуць акулы, станем спінамі адзін да аднаго… Адаб'ёмся, не бойцеся! Ну – нагружаемся, спачатку да шыі.

Радж вырваў з пяску свой шток, уклаў загубнік у рот, нацягнуў маску, пачаў адступаць задам у ваду. Пуол і Грэхем таксама прарабілі гэтыя маніпуляцыі і павярнуліся тварам да сушы, пайшлі, няўклюдна перастаўляючы ногі. Янг паспеў адзначыць, як пабялеў Пуолаў твар.

Радж апошні раз выняў загубнік з рота, хоць вада даставала ўжо да шыі і пры накатах накрывала пырскамі з галавою.

– Абціскайцеся… Абціснуліся? Нагамі пад вадою перабірайце, як пры плаванні кролем. А можаце і абедзвюма разам, па-дэльфінячы. Рукі лепш трымаць уперад або назад уздоўж тулава… – Радж зноў узяў загубнік у рот і першы пагрузіўся з галавою.

Над ім забурлілі, вырываючыся, паветраныя пухіры – раз, другі, трэці… Раўнамерна, як трэба, дыхае Радж. Янг і Абдула падбеглі да прыбою, потым зайшлі ў ваду да каленяў, глядзелі, забыўшыся на ўсё. Вывяржэнні пухіроў рабіліся і там, дзе пагрузіліся пад ваду Грэхем з Пуолам. Белыя грабяні на хвалях накату імкнуліся сцерці іх, атушыць, а яны вывяргаліся зноў і зноў, нібы невялічкія падводныя вулканы.

Неўсвядомленая яшчэ да канца трывога ціснула Янгава сэрца.

– Абдула… Нідзе не дзенецца мадам Ой… Будзем чакаць Раджа. – Янг загарадзіў нагою шлях адступлення крабу-сігналыпчыку, схапіў яго за панцыр і вынес на сухое, сеў у пясок. Абдула сумна апусціўся побач. Янгава трывога пачала перадавацца і яму.

Забаўляліся з крабам без асаблівай цікавасці, думкі іх былі там, пад вадою. Крыху развесяліў быў Тота: хацеў абнюхаць краба, а той імгненна выставіў і тут жа схаваў вочкі-тэлескопікі, цапнуў клюшняю сабачку за нос. Тою, што вялізная і фіялетавая, якою ён любіць ківаць, нібы падманьваць каго да сябе.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю