355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Павел Мисько » Грот афаліны » Текст книги (страница 20)
Грот афаліны
  • Текст добавлен: 24 марта 2017, 14:00

Текст книги "Грот афаліны"


Автор книги: Павел Мисько



сообщить о нарушении

Текущая страница: 20 (всего у книги 30 страниц)

3

Чутка аб падзеях у дэльфінарыі нейкім чынам распаўсюдзілася па пляжах, па ўсім горадзе. Натоўп цікаўных каля касы і прахадной усё гусцеў і гусцеў. Ва ўсіх раптам абудзілася палымяная любоў да дэльфінаў, навіну абмяркоўвалі на розныя лады. На прадстаўленні з дэльфінамі білетаў не прадавалі, і жадаючых прагуляцца на «Нептуне» ці зрабіць падводную прагулку намнога павялічылася. Раджу давялося ісці ў касу і прыводзіць усё ў нейкі парадак – не мог жа ён разарвацца на кавалкі. Парашыў так: спачатку ён зводзіць дзве пары на падводную прагулку, потым павозіць жадаючых на «Нептуне». Пасля абеду тры пары пад ваду і адна прагулка на шлюпе. Усіх астатніх – на другі дзень.

– Паважаны містэр Судзір, з'ездзіў бы і ты разок на «Нептуне», – пайшоў да яго Радж, калі ўбачыў, што Судзір з аквалангам і ластамі таксама з'явіўся на мысе Кіпцюра. – Або вазьмі двух на падводную прагулку… Во гэтых, я іх ужо праінструктаваў.

– Гэта не мой абавязак, – суха кінуў Судзір, сунуў пальцы ў рот і прарэзліва свіснуў. Якраз за рыфамі рабіў разварот глісер выратоўчай службы, і там пачулі яго. Глісер пачаў лавіраваць паміж рыфаў, памалу наблізіўся да берага. Матрос падаў Судзіру руку.

Другі, што сядзеў за рулём, хоць Радж бачыў яго збоку, здаўся знаёмым. Здаецца, гэта быў той вусач, што крычаў: «Ты куды?», калі Радж плыў на яліку шукаць у заходнім сектары падводны грот.

Аб'яўлены графік быў вельмі ўшчыльнены. Яшчэ ні разу Радж не браў такое нагрузкі. Янг паспеў прыбраць у каморы, вызваліць на покуці і ўпрыгожыць галінкамі месца для урны, паставіў туды сасуд. Падабраў касцюмы для чарговай пары, падзарадзіў балоны аквалангаў, а мінут за дзесяць да сканчэння першай прагулкі павёў чарговую пару, у касцюмах ужо, з аквалангамі і ластамі ў руках, на мыс Кіпцюра. Раджу нёс новыя балоны і фляжку з гарачаю каваю. Нёс і паўтараў экскурсантам амаль усё, што пачуў з Раджавых інструкцый. Менш будзе Раджу гаворкі перад пагружэннем.

– За каву ты маладзец, – пахваліў Радж, – і за ўсё маладзец. А гэтых вядзі ў душавую, прывядзі ў парадак іх касцюмы. Ды вы прысядзьце, панове… – звярнуўся да новенькіх, – …і паслухайце, што я вам скажу… – Радж расцягнуўся на гарачым пяску, грэючыся.

– Я ім ужо ўсё расказаў! Вядзі адразу ў ваду, – не вытрываў Янг.

– Я коратка, асноўнае, – Радж не адступаўся ад сваіх правілаў.

Завёў Янг тых, што адплаваліся, у душ, прапаласкаў іх касцюмы, старанна выцер знутры губкаю і ручніком – хутчэй прасохнуць, вынес ускінуць на лаўку. І тут пачуў за шлюзам стук вёслаў. «Абрахамс вярнуўся!» – пабег дарожкаю туды.

Абрахамс ужо выцягваў ялік на пясок, і гэта ў яго ніяк не атрымлівалася. Нібы разгубіў ён сёння ўсе сілы. Падбег Янг, учапіўся за трос, памог.

– Нічога амаль не прадаў. Раздаў так – не выкідваць жа ў мора рыбу… – нібы паскардзіўся ён. – Хай людзі спажывуць.

А Янг ужо не чуў яго, ва ўсе вочы глядзеў на ялік, мацаў барты, абышоў кругом, памяў у руках нейлонавы трос. Тое, што трэба! Лёгкі ялік, зручны, і двум не цесна. На ім і ў мора можна ісці.

– Дзядзька, я яго вымыю, добра?

– Зрабі ласку, сынок… А ў мяне сёння ні да чаго рукі не горнуцца. – Абрахамс не забіраў вёслаў, пайшоў да галоўнай арэны, стомлена перастаўляючы ногі.– Паліцэйскіх няма ўжо? – азірнуўся, як спахапіўшыся.

– Не!

Ах, з якою ласкаю Янг яшчэ і яшчэ раз аглядаў ялік! Нават дыханне стрымліваў, заміраў на месцы ды адно галавою круціў, як певень, прыглядваючыся. Пад нагамі пякло, і не таму, што сонца распаліла пясок: час, пра які марылі з Абдулою, настае! Не трэба прыдумляць, як і ад работы вызваліцца – дэльфінаў няма! Не трэба бедаваць, на чым дабірацца – на яліку, толькі на яліку! Не было шчасця – няшчасце памагло…

Бягом да каморы, схапіў вядро і вехаць, бягом назад. Ялік на бераг цягнулі ўдвух з Абрахамсам, а назад на мелкаводдзе сцягнуў адзін. Паставіў на бок, падпёр вяслом… І на ялік нібы абрушыўся вялізны вадаспад – гэтак запрацаваў вядром.

Тут і знайшоў яго Абдула. Ён ужо ведаў пра дэльфінаў і хацеў пагараваць разам з Янгам. Але ўбачыў ялік, і рукі самі расслабіліся, Тота саскаўзнуў на зямлю. Вочы загарэліся – зразумеў усё без тлумачэння!

– Калі?! – кінуў горача толькі адно слова.

– Не ве-да-ю… – расцягнуў адказ Янг, ды так шматзначна, што Абдула скеміў: гэтымі днямі, а мо і раней.

– А гэтыя латкі не паадклейваюцца? – Абдула, стрымліваючы радасць, паказаў на былыя прабоіны ў днішчы.

– Не, – адказаў Янг, хоць у самога такой упэўненасці не было.

– Слухай! Мы і сабаку з сабою возьмем… Я папрашуся ў Тэрэзы паначаваць у цябе ў дэльфінарыі. І выпрашу ў яе трайны сухі паёк! Спатрэбіцца, праўда?

– Яшчэ ж як!

– А я за гэтыя дні такога наеўся! Ажно жывот сапсаваўся… Донна-мадонна паперку бліскучую з рэстарана запрасіла, меню называецца. Там усякіх страў панапісвана – за год не запомніш! Ха-ха, не я ёй слугую, а яна каля мяне выкручваецца: «Выбірай, міленькі! Ну што б ты хацеў з'есці, міленькі?» А я, як паніч, заплюшчу вочы, тыцну пальцам: «Падаць гэта і гэта!» Ха-ха, а рэстараншчыкі і пруць-валакуць. У гэтай Тэрэзы, мабыць, грошай – куры не клююць… Ага, ты еў такое? Малюскі ў какосавым малацэ… Адбіўная з акулы, запечаная ў сярэдзіне плоду хлебнага дрэва… Вараныя біргусы з салатай і гароднінай… Смажаныя бананы ў цёртым какосе з цукрам і разынкамі.

– Хопіць! У мяне ўжо спазмы ў жываце, – не вытрываў Янг.

– Хо, не трэба было кідаць такое месца! Ды я табе назваў толькі тое, што Тота не хацеў есці. А колькі было такога, што і сабаку да смаку, і для маёй утробы даспадобы.

– А ты ж не хацеў ісці ў сабакаводы.

– Клёпкі не хапала. Дай бог здароўя і Тота і італьянцы.

Па дарожцы між кустоў і газонаў шпарка крочыў да іх Абрахамс.

– Радж пад вадою яшчэ? – здалёк спытаў у хлопцаў.– Святы Езус, там Крафт з'явіўся. З галавою ў яго нешта… Сядзіць, як кітайскі бажок, нічога не гаворыць. Бледны як смерць.

4

Раджа вадзіла трохі ў бакі, хоць стараўся ставіць ногі як найшырэй. Здавалася, што калышацца зямля, а цяжар акваланга за спінаю аж гнуў да зямлі. Нават ласты і маска ў левай руцэ здаваліся свінцовымі, як і грузілы на поясе. Думаў, што будзе мець хоць кароткую перадышку перад прагулкай на «Нептуне» (каму прагулка, а каму і работа), а тут Абрахамс прыстаў: схадзі ды схадзі ў дзяжурку, Алі не ведае, што рабіць з Крафтам.

«А што гаварыць таму Крафту, як суцяшаць? Як сябе трымаць?» – даймалі думкі.

Хоць і Янг памог, прыняў амуніцыю ў падводнікаў, прывёў яе ў парадак, прайшло мінут пятнаццаць. А трэба ж было і самому спаласнуцца.

Калі ўрэшце з'явіўся каля прахадной, Крафта ў дзяжурцы не было. З кустоў выйшаў на алею Алі, у руках трымаў шклянку.

– Я ў цянёк яго перавёў,– загаварыў Алі гучным шэптам. – Беча прывёз, ледзь з каляскі выбавілі… Сунецца, як зачумлены, вочы невідушчыя, рукі расставіў… Беча з яго грошы патрабуе, а ён быццам і не чуе, не разумее. Мне давялося разлічыцца… Падсоўваю табурэтку, а ён і сесці не ўмее – топчацца, хістаецца… Саджу яго, і тое і гэта гавару – маўчыць. Падобна, што паліцэйскія перастрэлі яго з цеплахода, нагаварылі ўсякага.

Радж моўчкі пайшоў да Крафта. Той сядзеў, прыхіліўшыся спінаю да валасатай пальмы, рукі на сцёгнах, вочы – перад сабою. Твар бледны, шчокі адвіслі, як пустыя торбачкі. Нагнуўся Радж, пакратаў за плячо:

– Містэр Джэры, вы мяне чуеце? Гэта я – Радж!

Ніякай рэакцыі. Тады ён варухнуў за плячо мацней, і Крафт перавёў на яго вочы. Позірк быў яшчэ няўцямны.

– Я Сіту, касірку, у аптэку па нашатыр паслаў,– падступіў бліжэй і Алі.– Дамо панюхаць.

Радж слухаў у Крафта пульс. Сэрца білася запаволена, нерытмічна, а тады, у кабінеце, як пісьмо ад трыяды атрымаў, грукала, нібы ў барабан.

– Радж… пабудзь… – раптам падаў голас Крафт. – Бліжэй стань… Скажы, усё гэта – праўда?

– На жаль, так.

Крафт працягла, сіпата ўздыхнуў.

– Ты працуеш – маладзец… А Судзір – тут?

– Паехаў недзе на катэры. З аквалангам.

– Вазьмі мяне пад руку… Памажы да кабінета дайсці.

Радж вёў Крафта па алеі і маўчаў.

– Гэта канец, Радж… Я ж дасюль яшчэ не выплаціў працэнты пад крэдыты. Дваццаць гадоў сам крэдыт выплачваў, напазычаўся, як будавалі дэльфінарый… І ніхто адтэрміноўкі не дасць… Думаў, пад канец года разлічуся, хоць трохі скаплю грошай на старасць. А тут трыяда нож у бок… Зноў залез у даўгі, ездзіў адкупляцца ад гэтых бандытаў. А цяпер… з дэльфінамі такое… А дочкі-перастаркі ў Лондане прыданага патрабуюць, пра замужжа мараць… – Крафт горка, праз усхліп хіхікнуў. Спыніўся, дастаў хусцінку, пачаў выціраць вочы, лоб. – Ты прабач старому. Адзін я тут, ні сваякоў, ні сяброў… Нават пагаварыць шчыра няма з кім.

– Вам Судзір гаварыў, для чаго ён вучыў дэльфінаў?

– Учора толькі, перад маім ад'ездам… Так і так, канцэсіянеры са Штатаў хочуць наняць дэльфінаў для даследчых работ пад вадою… І быццам выгадна гэта, у паўтара раза больш заробяць дэльфіны, чым у дэльфінарыі за той жа час… Кажу: падумаць трэба… А цяпер што хочаш думай.

– Паліцэйскія кажуць – у яго алібі, не мае Судзір адносін да крадзяжу.

– Дай бог чутае бачыць.

– Не трэба забываць прынцып кошкі, містэр Крафт. Яна як ні падае, усё на лапы прызямляецца.

– Радж, мяне паклалі ўжо на лапаткі, мне няма далей куды падаць.

– Вы сказалі, што зноў узялі пазыку.

– Узяў. Кароткатэрміновую, на тры гады… Пад дваццаць працэнтаў гадавых! Звар'яцець можна… А чым аддаваць буду?

– Вазьміце яшчэ. Усё роўна дэльфінаў трэба купляць.

– Думаеце, тых не знойдуць?

– А што – абяцалі знайсці?

– Пастараемся, сказалі…

– Стараюцца… Магнітафон таксама абяцалі знайсці. Дзе ён?

Крафт горка ўздыхнуў. Яны прыпыніліся каля вялікага басейна. Крафт зняў капялюш, як перад нябожчыкам, згорбіўся.

– Людзі ўжо ідуць з білетамі… На прагулку трэба весці.

– Ага… Ты ідзі. Мне ўжо лепш… З'явіцца Судзір – зойдзеце разам.

5

Вечарам у кабінеце Крафта былі не толькі Радж і Судзір. Запрасіў ён і Абрахамса і Алі. А Янг сам прыйшоў, хоць і не запрашалі. Усе паселі на крэслах каля сцен, толькі Судзір разваліўся ў мяккім крэсле перад сталом Крафта. Сядзелі і моўчкі глядзелі на Крафта.

– Панове… Я заўсёды адносіўся да вас добра, – пачаў Крафт, уздыхнуўшы. – Мне не хочацца думаць, што хтосьці мною незадаволены ці тоіць на мяне якую злосць… Я дэмакрат па натуры. Я сам, калі хочаце ведаць, пачынаў некалі гандляром-латочнікам. А зараз і маё жыццё і ваша залежаць ад дэльфінарыя… Ад гэтага часу я буду лічыць вас у складзе савета кіраўніцтва дэльфінарыем. То давайце і думаць разам, што рабіць… Каб не прадалі дэльфінарый з малатка.

Але пагаварыць, падумаць не паспелі: пачуўся скрып лесвіцы пад нейчымі цяжкімі нагамі. Потым у калідорчыку і голас цёткі-дворнічыхі, не тае, якую дапытвалі паліцэйскія: «Во сюды… Тутачкі яны…»

Без стуку зайшоў высокі гарбаносы чалавек у штацкім адзенні, за ім – той афіцэр, што вёў расследаванне зранку. Гарбаносы здаўся Янгу знаёмым… Ну але, гэты гарбаносы дапытваў і яго, і таго японца-мешанца ў Свійттаўне! Відаць, паліцыя з Рая выклікала падмогу з Галоўнага. Мо гарбаносы – вялікі спецыяліст па барацьбе з трыядай і кантрабандай наркотыкаў?

Гарбаносы ступіў колькі крокаў да стала, паціснуў Крафту руку. Яшчэ і рукі яго не пусціў, а ўжо агледзеў усіх прысутных:

– У вас нарада? Інструктаж? Я хацеў бы пагаварыць толькі з вамі… Доўга не затрымаю – з паўгадзіны.

– Калі ласка, калі ласка… Панове, усе на паўгадзіны свабодныя.

Аднак чакаць і нудзіцца давялося амаль гадзіну, пакуль наведвальнікі пайшлі.

Палезлі па лесвіцы зноў у кабінет.

– Панове… Я вымушаны вам сказаць… – пальцы ў Крафта дробна трымцелі.– Паліцыя аператыўна пабывала на Горным у лагеры Піта Уілсана. Няма ў тым лагеры ніякіх дэльфінаў, няма загародак у моры. Містэр Піт Уілсан шчыра смуткуе і шле нам сваё спачуванне. Ён не вінаваты ні ў чым… Пошукі будуць працягвацца.

Судзір слухаў гэта і крыва ўсміхаўся.

Частка трэцяя
Грот афаліны
Раздзел першы1

– Нашто яна нам? Не хапала яшчэ дзяўчынак!

– Я абяцаў яе ўзяць, разумееш? Мы не зможам без яе абысціся.

– Без дзяўчынкі? Х-хэ…

– Без дзяўчынкі! Яна падрыхтавала ўсё неабходнае. І нам памагаць на возеры будзе.

– Чым менш людзей ведацьме пра гэта, тым лепш.

– Ды Натача такая… такая… Ну – як добры хлопец!

– Нават лепшая за мяне?! – у голасе Абдулы пачулася рэўнасць.

Хацеў Янг адказаць «лепшая!», ды спахапіўся.

– Вы абое – мае самыя лепшыя сябры!

– Ну – добра. Веру… – рэўнасць усё яшчэ чулася ў голасе Абдулы. – Вядзі!

– Вядзі… Выйдзем за горад, прыхаваем усё ў кустах. А то пакуль да Натачы завалачэм, пакуль назад…

– А дзе яе схованка? Забралі б, што яна падрыхтавала, і пайшлі б.

– Ты зноў за сваё! Па-першае, я не ведаю – дзе. Па-другое, гэта было б проста свінствам, калі не здрадай.

Ішлі ўгнуўшыся, абліваючыся потам, дыхалі цяжка, як загнаныя. На Янгу быў акваланг, не надзяваў толькі маскі і ластаў, а так хоць зараз кідайся ў ваду. Абдула нёс на руках Тота, а за плячыма пару запасных балонаў.

– Яшчэ гэты сабака на маю галаву! – абураўся Абдула. – А ці добра хоць ты прымкнуў ялік? Лепш было б расстарацца які ланцуг і за пятлю – р-раз! А трос і развязаць можна ці перарэзаць.

– Дарэмна я табе не даў на Раі паспрабаваць перарэзаць трос ці развязаць вузел. Кішка тонкая!

Яшчэ прайшлі моўчкі, але кожны думаў пра ялік. Мо няварта было яго прымыкаць на прычале разам з лодкамі рыбакоў? Мо лепш было б дзе за горадам выцягнуць на бераг, замаскіраваць у кустах. Але ж справа зроблена, і няма калі перарабляць. Абдуле балела, што на нейкую Натачу трэба траціць ліха ведае колькі часу.

Тота тузаўся з рук, матляў ружовым языком, тоненька павіскваў. Мо хацеў вады? Але ж і хлопцы з задавальненнем папілі б, ды няма.

За горадам дайшлі толькі да павароткі на какосавую плантацыю, і Абдула забаставаў:

– Я тут пачакаю вас, – скінуў з плячэй балоны. – Тота папасу, папільную.

– Добра, няма чаго ўдвух біць ногі. Папільнуй тады і акваланг, – Янг скінуў цяжкую ношу. Вызваленае ад грузу цела страціла раўнавагу. Янга падало ўперад, і ён ажно прабегся, каб не ўпасці.– Я хуценька, не сумуй! – і прыпусціўся трушком.

Аднак гэтае «хуценька» расцягнулася гадзіны на дзве.

Калі Янг вярнуўся з Натачаю да развілкі, убачыў: Абдула з Тота ляжаць пад кустамі і храпуць, ажно трава сцелецца. Каб хто хацеў, то можна было б і акваланг украсці, і саміх.

– Адпачнём крыху, хай паспяць, – прапанавала Натача і сама прысела каля іх, паклала пад куст сваю торбачку.

– Час марнуецца! – сказаў Янг, але таксама апусціўся побач з ёю. – Давай завяжу… – убачыў, што дзяўчынка адною праваю рукою і зубамі стараецца тужэй завязаць вялікі і ўказальны палец на левай. – Адразу відаць, што ніколі малатка ў руках не трымала.

– А я без малатка… Я каменем біла. Раз па цвіку, раз па пальцах… Са скрынак навыцягвала цвікоў, а яны ржавыя, слабыя.

– А каб сякераю трэба было рабіць, то пальцы паадсякала б?

– Што я – дурная?

– Дай пахукаю, не вырывайся… Я ведаю, як баліць, калі па кіпцю смальнеш… І ў нас во мазалі ад вёслаў, а мы не хнычам.

– А я хіба хныкаю? Ён лёгенька дыхаў на Натачыны пальцы. У сэрцы разлівалася пяшчота.

– Пазногці чорныя, панабягалі крывёю… Пазганяе, мабыць… – Натача не вырывала ад яго руку.

– Так, так, так… – пачулі голас Абдулы і ўздрыгнулі, адхіснуліся адно ад другога. – То ў вас, можа, каханне, хі-хі?

Абдула ляжаў успёршыся на локаць, скаліў вялікія зубы.

– Абдулячка… Па шыі заробіш!

– А я ляжу ды любуюся: так шчабечуць, так шчабечуць – як птушачкі.

– Сціхні, сказана! І хопіць валяцца, каля возера наляжышся. Натача, ты бяры Тота і вядзі нас.

– Раскамандаваўся… – Абдула сеў, на ўвесь рот пазяхнуў, ледзь сківіца не вывіхнулася, а потым нагнуўся і тоненька брахануў на вуха сабаку: – Гаў! Гаў!

Тота ўсхапіўся, ашалела закруціў галавою туды і сюды, паспрабаваў натапырыць віслае вуха. Абдула сказаў:

– Чаго круцішся? Пад'ём! Натача рассмяялася.

– Ой, дык гэта ты такі, Абдула?

– Ой, а гэта ты такая, Натача? – перакрывіў яе Абдула. Устаў, прыклаў руку да сэрца, схіліўся ў паклоне: – Мілэдзі, прыміце маё шанаванне!

– Здароў,– проста працягнула яму руку Натача. – Значыць, так, хлопчыкі. Будзем кіраваць просценька на гарадскую звалку.

– Не хачу я на звалку! Я яшчэ жыць хачу! – прыкідваючыся дурнем, захныкаў Абдула.

Янг шырока крочыў за Натачаю і ўсміхаўся. Расказаў ёй, што гэты чорны сабачка – знакаміты іншаземец Тота.

Натача і праўда прывяла на смуродную гарадскую звалку – зарослую па баках кустамі катлавіну паміж пагоркамі. Некалькі грыфаў з голымі шыямі і брудна-шэрых буслоў марабу, цяжка махаючы крыламі, неахвотна ўзляцелі на засохлую акацыю.

Стрымліваючы дыханне ад смуроду, Натача вывела хлопцаў на заходні бок катлавіны, ускарабкалася на адну скалу, на другую. «Во!» – паказала сабе пад ногі. Хлопцы пакідалі груз унізе, палезлі за ёю. Абдула расчаравана свіснуў.

– І з гэтым хламам вы думаеце нешта намыць?!

Каля Натачыных ног ляжала ў яміне рыжае ад іржы некалі ацынкаванае вядро з прабітымі ў дне дзіркамі. Ляжаў і эмаліраваны тазік, эмаль з дна ўся паадбівана. Дзірачкі ў тазе былі прабіты драбнейшыя і больш густа. Усе зазубрыны вытыркаліся вонкі, не так, як у вядры – усярэдзіну. Абдула футбальнуў нагою вядро, і яно са звонам паляцела на дно катлавіны, выпудзіла худога сабаку, які падцяў хвост і кінуўся ў кусты.

– Ты што? – раззлаваўся Янг. – Бяжы, футбаліст, за «мячом».

– А на чорта яно! У ім нельга перагрэбаць, рукі паабдзіраеш.

– А насіць чым будзеш? У прыгаршчах? Рукамі чэрпаць з дна, у руках насіць? – Натача пакрыўдзілася: гэтак старалася, усе пальцы паадбівала, а тут…

– Давай! – падштурхнуў Янг Абдулу са скалы. – Любіш біць, любі і мячы падаваць.

У Янга апошнім часам неяк разам паявілася самастойнасць, пабольшала рашучасці. Можа, паўплывала тое, што пачаў працаваць у дэльфінарыі, сам зарабляць на жыццё? А мо і тое, што адчуў сябе дарослым. Нічога, што росту яму яшчэ не хапала, быў ніжэй за брата ледзь не на галаву.

Натача злітасцівілася, забрала ў Абдулы вядро, кінула ў яго сваю торбу і збегла са скалы.

– Не спяшайся, цяпер першы пайду я, – сказаў Янг.

Узвалілі на сябе груз, пакрочылі гужам на заходнюю ўскраіну горада. Пакуль трапляліся загарадныя вілы і бунгала багацеяў, стараліся ісці па сцежках-дарожках ці каменных прыступках, пракладзеных да іх. Але скончыліся сцежкі-дарожкі, а горы пачалі крута дыбіцца, загароджваючы шлях, – і пачаліся сапраўдныя пакуты. Тады з Амараю лезлі-карабкаліся з пустымі рукамі, і то Янг гатовы быў язык высалапіць як сабака. А цяпер валаклі вялікі груз, і ногі ажно падкошваліся, балелі ў сцёгнах і лытках. Паветра лавілі шырока разяўленымі ратамі, а яго ўсё роўна не хапала, задыхаліся.

Адпачывалі ўсё часцей і часцей. Горш было Натачы: хоць і груз меншы, але абедзве рукі занятыя, няма чым хапацца за камяні і галіны, карчы, карані. Спрабавала пасадзіць Тота ў вядро на торбу і вызваліць такім чынам адну руку. Але сабачку там не сядзелася, некалькі разоў ён выкульваўся ў самы нечаканы момант, і нельга было яго падхапіць ці ўлавіць. Тота стукаўся, скочваючыся з каменя на камень, абдзіраў бакі і галаву аб калючы кустоўнік, енчыў-плакаў. Урэшце Натача дадумалася: торбу выняла, наслала на дно пабольш лісця, каб не калоліся задзірыны, пасадзіла ў вядро сабаку, а верх запляла маладзенькімі ліянамі. На заплёт паклала торбачку і сама ўзрадавалася: добра атрымалася. Так і перастаўляла вядро перад сабою з глыбы на глыбу, з выступу на выступ. Адзін раз і вядро скацілася, прагрымела ўніз разам з Тота.

– Яму да канца дзён будзе сніцца гэта прагулка… – Абдула ледзь гаварыў ад стомы, яму не хацелася ўжо і золата.

– Хлопчыкі, а мо перакусіце трохі? – спытала Натача. – Я захапіла таго-сяго.

Перакусіць не шкодзіла б, вымерхаліся добра. Але абодва ў адзін голас заявілі: «Не, не! Там – на возеры…»

– І ў мяне ёсць перакусіць, во! – палопаў Абдула па адтапыранай спераду майцы. – Каб Янг не прыляцеў нечакана, то і больш чаго прызапасіў бы.

– Сітуацыю трэба было скарыстаць. Судзір яшчэ на досвітку падагнаў катэры, паехалі дэльфінаў лавіць. Я таксама мог бы з імі, Радж запрашаў… Вельмі ж цікава! А я кажу: жывот баліць, рэжа… Момант нельга было ўпусціць! – Янг памяў свой жывот. – А ён і напраўду баліць, халера.

– З галадухі гэта. І ў мяне так бывала, а з'ясі што ці нальеш поўны жывот вады – перастае, – заўважыла Натача.

– Абдула, што мы купім Натачы, як золата знойдзем? – спытаў жартам Янг.

– Дом трохпавярховы ў Кампонгу… Не, лепш у Свійттаўне! Машыну легкавую, слуг ноймем тузін… Ну й замуж аддамо за прынца. І яна адразу нас забудзе, задзярэ нос.

Натача кінулася на Абдулу з кулакамі. А той упаў з рогату на спіну, наставіў рукі і ногі, баронячыся:

– Ратуйце-е-е!!!

– Цс-с-с, асталоп! – Янг шлёпнуў ластам па адтапыраным задзе Абдулы. – Яшчэ хто прыбяжыць… Пайшлі! А то і да вечара не дацягнемся, – ён пачапіў на плечы акваланг, пабраўся вышэй.

Ужо чуваць было булькатанне ручая, і ахвоты ва ўсіх прыбавілася. Янг пачаў пазнаваць мясціны і хутка вывеў на невялічкае пласкагор'е, дзе стромая скала дзяліла ручай на два рукавы. Павярнуўся да сваіх спадарожнікаў:

– Я дасюль вам нічога не гаварыў пра небяспеку, – сказаў ціха, амаль шэптам. – А яна можа чакаць нас на кожным кроку. Той раз, як былі мы тут з Амараю, па ручаях і ў возеры шнарылі двое англічан ці амерыканцаў… Па-англійску гаварылі… Пітам аднаго зваць… Калі ім удалося знайсці тут золата, то яны і абараняць будуць яго. Могуць пусціць у ход зброю… Мы ж супраць іх зусім бяззбройныя. Каб не напароцца знячэўку на іх, я спачатку схаджу ў разведку. Калі што, будзем абыходзіць берагам, пойдзем на супрацьлеглы бок. А мо і на востраў давядзецца плысці.– Янг зняў на дол акваланг. – Папільнуйце… І нікуды не высоўвайцеся!

Як усё добра помніцца… Вунь з той навісі скал яны любаваліся возерам. Адтуль і за Пітам наглядалі, і за яго спадарожнікам, бачылі, як разглядалі яны тое, што вынеслі з дна возера, як спрачаліся.

Пайшоў да тых навіслых скал угнуўшыся, а на самы краёчак выпаўз на жываце, вытыркнуў нос…

Нічога падазронага… Толькі прарэзліва крычаць нейкія падобныя на чаек птушкі, шуміць вадаспад.

Асцярожна спусціўся да самай вады. Патаптаўся на камянях, азіраючыся, пакратаў пальцамі камякі шумавіння. Пераскокваючы з каменя на камень, прайшоў крыху ўправа. Нідзе ніякіх свежых слядоў…

Мабыць, Пітава кампанія перастала тут бадзяцца, мо знайшла дзе лепшае месца. А калі рыхтуюцца да больш грунтоўнай экспедыцыі сюды? Яны і сёння могуць быць тут, скажам, на тым баку возера, дзе-небудзь за востравам. Але там няма нізкага берага, скалы крута абрываюцца ў ваду.

«Хай сноўдаюцца там, хай боўтаюцца, мы ім не замінаем. А мы тут спачатку палазім…»


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю