Текст книги "Грот афаліны"
Автор книги: Павел Мисько
Жанр:
Детские приключения
сообщить о нарушении
Текущая страница: 18 (всего у книги 30 страниц)
Радж сцягнуў мокрае ад поту кімано і, пераадзяваючыся, моўчкі, запытальна паглядваў на Амару: ну як – спадабалася? Чакаў захаплення, ухвалы, чакаў слоў: «Буду і я прасіцца да Ромеша…» Але Амара нічога не гаварыў, моўчкі хадзіў з кута ў кут цёмнага, з адной слепаватай лямпачкай «прылазніка», падцінаў вусны і думаў. Радж устаў з нізенькай, на ўсю даўжыню сцяны лаўкі, пачаў складваць і запіхваць кімано ў сумку. І трохі сердаваў: для Амары ж стараўся, упрошваў Ромеша пусціць на заняткі пабочнага.
– Ну дык што? – урэшце не вытрываў Радж, яшчэ раз паглядзеў на Амару. – Улічы, што Ромеш скора будзе набіраць групу навічкоў.
– І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць, – уздыхнуў Амара.
– Калі ты пра аплату, то не думай. Упросім, каб плаціць у растэрміноўку.
– Не, Радж. Проста часу няма. У мяне ўсяго адзін выхадны вечар у тыдзень – па панядзелках. А Ромеш праводзіць заняткі па два разы. Каб хоць не па вечарах трэба было хадзіць, а ў першай палове дня… Але з-за аднаго мяне ён не будзе пераносіць заняткі.
– Хо! Дык ён жа якраз і будзе набіраць дзённую групу!
– Ну дык што з гэтага? Усё роўна мы не можам быць разам. Ты вечарам, а я ўдзень, ды яшчэ па розных днях.
Урэшце з сырога і душнага падвала выйшлі. Пяць прыступак угору, і ўжо вуліца. Радж першы выбраўся наверх і, чакаючы, то паглядваў уніз на Амару, то ўгору на яшчарку, якая асядлала заплеценую дротам лямпачку над уваходам і лавіла мошак і матылькоў, што ляцелі на святло. Яшчарка чмякала ротам гучна, з усхліпам, мабыць, выгаладалася за дзень.
– Ромеш гаворыць, што прагрэс народа і ўвогуле чалавецтва залежыць толькі ад фізічнай дасканаласці чалавека, – сказаў Радж, нібы пробны камень кінуў. Як зрэагуе Амара?
– Дасканаласць… Фізічная… Што толку з яе? – Амара добра зачыніў дзверы, выбраўся наверх. – Каб вы хоць вучыліся барацьбе па-сапраўднаму, а то… Ні разу ніхто нікога не стукнуў як след.
– Ні як след, ні нават крыху… За гэта штрафныя ачкі налічваюцца. Толькі імітацыя ўдару, толькі імітацыя! Удар сакрушальны, мо нават смяртэльны, але здолей спыніць кулак, ці рабро далоні, ці нагу за які сантыметр ад праціўніка, здолей паспець адбіць контрудар і тут жа зноў свой удар. Для гэтага трэба быць вельмі натрэніраваным фізічна, валодаць прыёмамі ў дасканаласці, мець дакладны разлік і востры зрок… Гэта табе здаецца, што толькі размахваем рукамі ці нагамі, прымаем стойкі і позы. Сто патоў выліваецца… Накладзі адну на адну некалькі цаглін, а добры каратыст трэсне рабром далоні, і ўсе разляцяцца. Такая сіла ўдару. Мо ты чытаў, а мо не… У Англіі быў выпадак… Муніцыпалітэт хацеў знесці адзін стары цагляны дом. Дык аддаў на злом каратыстам. Тыя за два дні голымі рукамі і нагамі размалацілі яго на друз!
– Не агітуй. Лепш я цябе паагітую… Найтклаб «Кракен» ведаеш?
– Ну.
– Быў хоць раз?
– Не даводзілася. На такі шык грошыкі трэба. Дый… не цягне мяне ў гэты прытон. Там адны буржуі разбэшчваюцца.
– Дзівак… Каб трапіць туды, не абавязкова мець тоўстую кішэню. Да таго ж… – Амара азірнуўся наўкол сябе. Ніхто паблізу не ішоў, толькі ўперадзе, дзе вуліца ўлівалася ў ярка асветленую каляровымі агнямі плошчу з фантанам, было мнагалюдна. – Да таго ж… Лепшага прыкрыцця, канспіратыўнага месца і не прыдумаеш. Ніводзін шпік не дадумаецца заглянуць туды.
– Прыкрыцця – для чаго?
– Потым уведаеш. Ты за мяне прасіў у Ромеша, а я за цябе – там. Паручыўся я за цябе… У дзесяць гадзін там заняткі, яшчэ паспеем. Шырэй крок!
– Не пайду, пакуль не скажаш, што там такое, – знарок заўпарціўся Радж, хоць і быў ужо заінтрыгаваны. Са здзіўленнем прыглядваўся да Амары. Думаў, што добра ведаў яго – сябар усё-такі. А выяўляецца – не вельмі. За мінулы час Амара вельмі змяніўся. Пастражэў твар, прапалі юнацкая прыпухласць губ, наіўны выраз у вачах. Да яго прыглядацца было цікава: во які ў яго зямляк ёсць.
– Ну – добра, – сказаў, прайшоўшы крыху моўчкі, Амара. – От мінём плошчу, каб народу не было… – А калі выбраліся на вуліцу, што вяла да «Кракена», сказаў: – Гэта – рэвалюцыйны гурток. Называецца «Маладая зямля». Вывучаецца тэорыя і практыка рэвалюцый, чытаюцца лекцыі па сучаснаму марксізму-ленінізму.
– Дык там адны камуністы, агенты Масквы! – шэптам усклікнуў Радж і таксама азірнуўся па баках.
– Не бачыў я там агентаў Масквы. А камуністы, мабыць, ёсць. Але многа там і не камуністаў, так сказаць – шырокі фронт… І запомні, таварыш анархіст і стыхійны бунтаўшчык: гэта табе не кінжалам пароць пад бок янкі на Біргусе. Усё ў свеце намнога больш складана, патрэбна велізарная падрыхтоўчая работа, самая строгая канспірацыя… Камуністычная партыя ў нас на архіпелагу забаронена, знаходзіцца ў падполлі. Магчыма, што па ініцыятыве камуністаў гэты гурток арганізаваўся. Але за гэта іх трэба не ў рожкі сустракаць, а дзякуй сказаць і ў ногі пакланіцца. Мала стыхійна, так сказаць, прыродна ненавідзець эксплуататараў, капіталістаў-прадажнікаў. Трэба яшчэ і ведаць шляхі, як можна ўвесь парадак змяніць на лепшы, каб сам народ кіраваў краінаю, каб усе багацці краіны ўсяму народу належалі, а не кучцы багацеяў.
– Усё. Сагітаваў – вядзі!.. Пра такі гурток, такую арганізацыю я даўно марыў. А можна будзе яшчэ сяго-таго прывесці? Там, у Ромеша, нямала добрых хлопцаў.
– Не-не, нават намёку не рабі. Прыглядайся добра, вывучай, а потым будзе відаць. Калі пацікавіцца хто, чаго зачасціў у «Кракен», думаю, знойдзеш, што сказаць.
– Знайду, не турбуйся. Не падвяду.
– Турбавацца трэба. Але каб цябе я не ведаў, то ты ад мяне і слова пра «Кракен» не пачуў бы. А я нават парэкамендаваў цябе!
– Дзякую… – абняў за плечы Амару. – Раз на тое пайшло, то і я табе адну таямніцу раскажу. І ты павінен параіць, што рабіць, ты ж чалавек разумны.
І Радж расказаў, як Судзір вучыць дэльфінаў упраўляцца з чарпакамі, капаць грунт, пераносіць. Пра Піта Уілсана, які зачасціў у дэльфінарый да Судзіра. Пры ўпамінанні імя Піта Амара ажывіўся, памкнуўся нешта сказаць. Але на пытанні Раджа – «Ты чаго? Ты ведаеш яго?», толькі сказаў паспешліва: «Нічога, нічога… Даказвай да канца, я – потым». Радж падрабязна пераказаў падслуханую з душавой размову Піта з Судзірам.
– От і памажы разабрацца, што тут і да чаго. Дзе на Горным можа быць месца, куды хочуць звезці дэльфінаў? Гэта раз. Па-другое: няўжо і праўда навуковая экспедыцыя тая фальшывая, а пад яе маркаю хаваюцца самыя сапраўдныя авантурысты? Трэцяе: няўжо і праўда яны штосьці там знайшлі і хочуць з дапамогаю дэльфінаў здабываць?
Яны дайшлі ўжо да «Кракена». Усе вокны найтклаба свяціліся, рознакалярова пераліваліся рэкламныя надпісы, кідалі пярэстыя плямы на людзей, што спяшаліся ў начны клуб, на дрэвы і кусты. Твары Раджа і Амары то ўспыхвалі чырванню, то сінелі і зелянелі.
– Пройдземся яшчэ разок вакол «Кракена» – паспеем, – Амара ўзяў Раджа пад руку, як паненку. – Дык вось, браце, ведаю я твайго Піта. Бачылі з Янгам… Тады яшчэ, як на Горным шукалі свабодныя землі. Там ёсць возера ў гарах, у былым кратэры вулкана… Дык гэты містэр Піт з напарнікам перапаролі ўсе ручаі і рэчачкі, што ў возера ўпадалі. Усё пароду прамывалі, разглядалі асадак. Я добра пачуў, мы тады ў засадзе з Янгам сядзелі, – пра золата ў іх ішла размова. Каб я так ведаў англійскую мову, як ты, то мо і больш бы чаго разабраў. Каб нічога не знайшлі, то гэтак не круціліся б. Яны і з трубкамі, маскамі плавалі па возеры, з возера пробы бралі. А на беразе мора ў іх лагер разбіты, дошкамі шчыльна абгароджаны. Думаю, што той самы, які і Судзіравы агенты вынюхалі – OSE. Я памятаю, былі там такія літары на шыльдачцы. Яны і мора там прыгарадзілі да лагера, буйкі паставілі метраў за дзвесце ад берага – забароненую зону стварылі. Думаю, што яны і ў моры лазяць па дне, корпаюцца… І ведаеш што? У возера многа ручаёў і рэчачак упадае, а з яго – ніводнай. А ўзровень вады не павышаецца… Значыць, ёсць сцёк у мора, толькі падводны… Мо яны хочуць дэльфінаў у возеры скарыстаць? Але ж туды і ўлегцы цяжка дабрацца, а не толькі з дэльфінамі.
– Возера адпадае. Афаліны – чыста марскія жывёлы, яны не змогуць жыць у прэснай вадзе. Я мяркую, што іх хочуць усё-такі ў моры скарыстаць. Ты не прыглядаўся, паміж буйкамі не нацягнута сетка?
– Здаецца, не. Хіба мо пад вадою.
– Каб утрымаць дэльфінаў, трэба добрая сетка да самага дна і каб яшчэ над паверхняй тырчала. Яны лёгка могуць яе пераскочыць. Піт з Судзірам талкавалі пра поўную цемру… У цемры будуць дэльфіны працаваць. Значыць, на вялікай глыбіні, паўз бераг. А сетку… сетку могуць яшчэ нацягнуць.
– Твая праўда, таварыш Сінх.
– Эх, таварыш Бессмяротны!.. Каб зазірнуць туды… Падкрасціся пад вадою тайком і…
– Думаю, што калі там пахне золатам, то яны і ахову арганізавалі.
– Удвух?!
– Гэта мы толькі на возеры двух бачылі. За плотам лагера яшчэ аднаго, матарыста. А там жа і вагончык на колах, і палаткі. Колькі ўнутры іх людзей, ніхто не ведае.
– Цікава, ці ў курсе ўсіх гэтых задум містэр Крафт? І не ведаю, што мне рабіць: гаварыць яму пра падслуханую размову ці не… Могуць Судзір з кампаніяй такую свінню яму падкласці.
– Ты сумесна з ім валодаеш акцыямі дэльфінарыя?
– Смяешся?
– А от Судзір, па ўсім відаць, не ў такім настроі! Гэты гатовы ўрваць дзе толькі мага. І не перажывае за Крафта.
– Дык што рабіць, пытаю?
– Пачакаем, паглядзім, што з гэтага атрымаецца.
– А пра Пуола ты не чуў нічога? Забілі яго… Мы а Янгам знайшлі пад вадою. Дротам прывязаны… Мабыць, з кітайскаю трыядаю знюхаўся быў. Не дагадзіў нечым, от і прыбралі з дарогі. Ён жа і за мною паляваў, Пуол гэты.
– Ну-у?
– Вось табе і ну. Ёсць што расказаць!
– Мы познімся… Пабеглі хутчэй!
Гэта не было падобна ні на лекцыю, ні на гутарку. Хутчэй на дыспут пра жыццё і яго праблемы…
Слухачы сядзелі за ссунутымі сталамі, на якіх стаялі простыя закускі і лёгкае пітво. Усяго было чалавек дваццаць, і хлопцы прыладкаваліся скраечку, ад уваходу. Каля тарца сядзеў прапаведнік. Прапаведнікам Радж яго празваў для сябе. Квадратны, галава круглая, як шар, паголеная да бляску, нават святло двух бра са сцяны адбівалася ад цемя. Накінуць шафранавую тогу – якраз як буддыйскі манах. На сцяне, акрамя бра, нічога не вісела, за спінаю прапаведніка ўзвышалася дашчаная перагародка. Злева ад Раджа была шкляная сцяна, праз якую было відаць, як на арэне шэсць напалову голых, у ружовых трыко гёрлз, узяўшыся пад рукі, дружна ўскідваюць нагамі пад джазавую мелодыю. Іх мітусліва асвятляюць каляровыя пражэктары – устаноўлены на самым версе велізарнага амфітэатра, амаль велатрэка. Там, дзе павінны былі быць вакол арэны лаўкі, уступамі пароблены шырокія ярусы са столікамі, каб добра праглядвалася ўсё, што робіцца на арэне. Да гуляк і выпівох за столікамі падкатвалі на каньках-роліках афіцыянтачкі, маланкава мянялі стравы і бутэлькі, гэтак жа імкліва ад'язджалі. Ляцелі, мабыць, з жыканнем і гудам, але чуваць не было. Радж нават заўважыў, як сыпалі з-пад ролікаў на паваротах іскры. Дзесьці сядзеў аркестр, вывяргаў мелодыю за мелодыяй, але музыка ў кабіну далятала слаба, і ўсё, што гаварыў прапаведнік, які «пікіраваўся» са слухачамі, было выразна чуваць. Увага Раджа рассейвалася, ашаломлены ўсім убачаным, ён не мог засяродзіцца на тым, што гаварылася, паціху круціў галавою: хацелася сачыць і за арэнаю. А слухачы ніхто ні разу не павярнуў галавы ў бок арэны.
– Ты думаеш, нас відаць з залы? – шапнуў Амара Раджу. – Шкло з фокусамі: націскаюць нейкую кнопку, і мы іх бачым, а яны нас не, блішчыць шкло, як ртуць. Цуд!
Радж кіўнуў: ага, многа тут цудаў.
– …А скажыце, як гэта так атрымліваецца: калі бандыт рабуе людзей, яго ловяць і саджаюць у турму, калі ж увесь народ, усю краіну рабуе, яго садзяць на трон? – пачуў Радж чарговую рэпліку-пытанне.
– У кожнага ўладыкі нораў дзікі! – падкінуў другі слухач.
Прапаведнік тут жа даваў адказ. І быў у яго адказах сплаў усходняга фальклору з мудрасцю «Цірукурала»1414
«Цірукурал» – класічны помнік тамільскай літаратуры, твор складаецца з трох частак: «Аб дабрачыннасці», «Аб палітыцы», «Аб маралі». Кніга прыпісваецца пісьменніку і філосафу старажытнасці Цірувалувару (4–5 ст. ст.). У яе ўваходзіць 1330 двухрадковых вершаў, якія ўтрымліваюць этычныя і філасофскія ідэі аўтара.
[Закрыть], пра які чуў яшчэ змалку.
– Не народ пасадзіў султана на трон, вы ж ведаеце. А людзі па свайму нараджэнню ўсе аднолькавыя, роўныя… Вялікасць і веліч чалавека залежаць ад таго, што ён зрабіў. Сапраўднага кіраўніка, як гаворыць Цірувалувара, вылучае ад іншых бясстрашша, велікадушша, мудрасць і энергія.
Сярод слухачоў прабегла ажыўленне, хто-ніхто і рагатнуў. Вельмі ж далёкімі былі гэтыя класічныя патрабаванні ад тых якасцей, якімі валодаў султан Муту!
– Скажу яшчэ: адзін валадар, без народа, нішто. А адною рукою нават у ладкі не пляснеш, – працягваў прапаведнік.
– Сядзіць, як скулячка, і нічога яму не зробіш!
– Ага! Блізка пуп, ды не ўкусіш!
– А ці не падобны мы са сваім гуртком на цвыркуна, які хоча ўбрыкнуць асла? – сыпаліся рэплікі.
– Народ можа цярпець да пары. Нават Буда цярпеў да трох разоў. Але ж каб нешта зрабіць, патрэбна падрыхтоўка: нават жаба, не зрыхтаваўшыся, не скокне. Кол, перш чым вырваць, трэба расхістаць. Калі вы хочаце раскласці вялікі агонь, то трэба пачынаць з маленькага. Перш чым лячыць немач, трэба добра ведаць, што за хвароба. І яшчэ: вылечыцца самім. Ад наіўнасці, затурканасці, цемры, непісьменнасці. Толькі тыя, што валодаюць ведамі, могуць называцца відушчымі, а на тварах невукаў замест вачэй балячкі. Лежачы жыватом на цыноўцы, плаваць не навучышся. У рэвалюцыйную практыку трэба ўводзіць тэорыю, а тэорыю ўзбагачаць практыкай. Сякера без тапарышча – не сякера. Так і тэорыя з практыкай узаемазвязаны. Тузанеш за ліяну – усе джунглі ўстрывожыш… Адразу многа хацець – нічога не мець… Кожны вялікі шлях пачынаецца з першага кроку… Пазбягайце нерашучасці ў дасягненні мэты… Чалавек народжаны для дзеяння. Той, хто бяздзейнічае, згублены для народа… Цяжка перамагчы народ на яго ўласнай зямлі, калі ён нават пазбаўлены і магутных крэпасцей, і іншых пераваг… Будзь падобны на чаплю, якая падціскае крылы і чакае патрэбнай мінуты, але дзейнічай з яе рашучасцю, калі прыходзіць час дзеяння… Калі ты не маеш сяброў і бачыш перад сабою двух ворагаў, то аднаго з іх зрабі сваім блізкім саюзнікам…
Радж адчуў, што галава пухне ад усіх гэтых прамудрасцей. Хіба яны маюць адносіны да марксізму-ленінізму? Але тут, у гэтым дзіўным кабінеце, у гэтай незвычайнай абстаноўцы, ад такога не простага прапаведніка можна было чакаць яшчэ і не такога.
Між тым кіраўнік заняткаў скончыў размову пра жыццё-быццё і аб'явіў:
– А цяпер пачнём знаёміцца з кнігаю Уладзіміра Леніна «Дзяржава і рэвалюцыя». Напісаў гэтую мудрую працу кіраўнік рускай рэвалюцыі ў 1917 годзе, калі якраз і ставілася пытанне аб дзяржаве і адносінах да яе пралетарыяту. Пагэтаму зразумела, чаму Ленін даў такі падзагаловак ці ўдакладненне назвы сваёй працы: «Вучэнне марксізму аб дзяржаве і задачы пралетарыяту ў рэвалюцыі».
І ўсю сваю лекцыю-расказ кіраўнік гуртка выкладаў, ходзячы вакол доўгага стала то ў адзін, то ў другі бок. Слухачы, пераважна такога ўзросту, як Радж, паварочвалі ўслед прапаведніку галовы, пільна сачылі за выразам яго твару, вачэй, нібы гэта памагала разумець тое, пра што расказвалася. Раджу здавалася, што ён у школе, а кіраўнік гуртка – настаўнік, што вось-вось ён каго-небудзь з асабліва старанных вучняў пагладзіць па галаве. Хвалюючы, цёплы ўсплёск затапіў Раджава сэрца, пад горла падкаціў даўкі камячок. Патупіўся, таропка пачаў пракашлівацца: «Што са мною?» А напятыя за апошнія дні і ночы нервы адпускаліся, паслабляліся, і трэба было збіраць сілы, каб не расплакацца ўголас. «Няўжо гэта тое, пра што марыў, на што спадзяваўся? Ёсць яшчэ ў маім народзе жыватворная сіла, ёсць!.. – і падступіла злосць на сябе: – А я – размазня… Размазня! Трэба гартаваць сябе па-сапраўднаму, быць гатовым для будучых рашучых схватак… А я расчуліўся, раскіс – вельмі ж збалела душа… Амару будуць ушчуваць – што за слабака прывёў?»
– Здаецца, ніхто не рабіў ніякіх запісаў. Калі ненарокам што запісалася, тут жа, не ўстаючы, спаліце. Усё павінна быць у галаве і ў сэрцы! – сказаў напаследак кіраўнік. – Усім ісці, а кіраўнічай тройцы, Амары і навічку застацца для размовы. Пазнаёмімся бліжэй, ху із ху1515
Хто ёсць хто (англ.).
[Закрыть].
З пакоя можна было трапіць у службовы калідор, а да калідора вяла асобная вінтавая лесвіца. Некаторыя заспяшаліся да яе, а хто яшчэ напаследак наліваў сабе прахладнага аранжаду, наталяў смагу і таксама таропка кіраваў да выхаду.
Члены тройкі і кіраўнік гуртка падселі да Раджа і Амары. Пачаліся роспыты.
А за шклом сцяны вірыла ўтрапёная весялосць. У розных позах між сталамі млява рухаліся парачкі, не так танцавалі, як выломваліся. Поўна парачак было і на арэне, дзе ўжо скончылася прадстаўленне. Адзін бамбіза з афіцыянтачкай на руках вылез у пражэктарны круг, і Радж заўважыў, як какетліва мадамачка абдымала партнёра за шыю, як гулліва падрыгвала ножкамі ў белых чаравіках з канькамі-ролікамі. І нікому не было справы да таго, што гаварылася ў гэтай шкляной кабіне-пакоі, напляваць ім было на тое, што пад іх вар'яцкі свет рыхтуецца ўжо міна замаруджанага дзеяння.
Наступіў Янгаў дзень нараджэння – споўнілася дванаццаць гадоў. Радж упрасіў містэра Крафта даць і яму і Янгу адгул хоць на адзін дзень. Паўмесяца Радж без выхадных, дый Янгу, хоць і нядаўна паступіў на работу, не зашкодзіць адпачынак. А ў дэльфінарыі можна зрабіць дзень прафілактыкі: хай Абрахамс уключыць перасоўную асенізацыйную помпу і хоць трохі высмакча з дна гразь, а потым поўнасцю абновіць ваду.
Крафт хоць і паўздыхаў нямала – кожны дзень прастою прыносіў страты, быў вымушаны згадзіцца. Чысціць басейн трэба, а то могуць пахварэць дэльфіны.
Раджу патрэбен быў адгул яшчэ і таму, што на душы ўвесь час быў неспакой. Урна з прахам продкаў недзе на Горным у Натачы ці яе бацькоў, і нельга, каб такое доўга працягвалася. Хай то ные вечная незагойная рана – не ведае, дзе спачывае прах маці, прах бацькі, дык яшчэ і урну з прахам дзядоў ледзь не згубілі. А гэта ж вялікі грэх! І добра было б здабыць хоць жменьку зямлі з Біргуса. Востраў жа таксама цяпер нябожчык, і хацелася б мець хоць што-небудзь з яго.
У порт з Горнага кожны дзень прыплывалі рыбакі. Востраў Рай быў ласым, ненажэрным чэравам, і гэты трыбух штодзень патрабаваў шмат рыбы. І не толькі рыбы. Свежых амараў, лангустаў і крабаў, вустрыц, крэветак, галатурый, каракаціц, кальмараў, акуліных хвастоў, плаўнікаў і печані, маладых мантаў, чарапах, ікры марскіх вожыкаў… Цяжка пералічыць усё, што магло ўзбрысці ў галаву таўстасумам. І гаспадары рэстаранаў са скуры лузаліся, каб задаволіць, улагодзіць, дагадзіць. Калі чагосьці раптам не было, то наведвальнікам-заўсёднікам абяцалі прыгатаваць страву на заўтра. Абы прыйшлі, абы не адцураліся іхняга стала! Амара, калі расказваў пра ўсё гэта Раджу, толькі пасмейваўся над дзівацтвамі буржуяў. А Радж слухаў і ледзь не зубамі скрыгатаў: абжыраюцца, вар'яцеюць, а хтосьці жадзён і кавалку сушанага тунца, якога можна цэлы дзень жаваць, размочваючы слінаю, і не разжаваць.
Радж адразу пакіраваў з Янгам у порт, да прычалаў. Там штодня прадавалі марскую жыўнасць проста з лодак. Ім пашанцавала: убачылі земляка – дзядзьку Джыву, бацьку Пуола. Можа, і не пазналі б яго, даўно няголенага, у адной набедранай павязцы – вешці, сагнутага сярод скрынак з рыбаю на дне вялікай маторкі. Але ён сам першы аклікнуў іх.
І ўзрадаваліся земляку, і засмуціліся. Давядзецца расказваць пра Пуола. А як расказаць і ці пра ўсё расказваць?
– Мо чулі што пра майго рыштанюгу? – якраз пра Пуола і папытаў Джыва. – Сышоў з дому, і ніякай вестачкі… Маці месца сабе не знаходзіць… Я-то і гаварыў ёй: чорт яго не возьме, супакойся! Мо ўжо дзе работу добрую знайшоў. А яна: ой, чуе маё сэрца, ой гарыць сэрца!
Янг хуценька прашаптаў Раджу: «Пуол абакраў бацьку, усе долары выкупныя забраў. А Джыва пракляў яго». І Радж шапнуў яму: «Нічога не ведаем пра Пуола, зразумеў?» На гэта Янг толькі вокам бліснуў: не, такога не зразумець. Як можна змоўчаць пра Пуола, калі ён паспеў так упячыся ў косці і яму і Раджу? Дый бачылі ж яго! Бачылі пад вадою, раз'едзенага крабамі!
– Не чулі, дзядзька. Казаў, праўда, нехта, быццам бачыў яго на Галоўным востраве. Адзеты фацэтна, як панок, кійком памахвае… – Радж гаварыў гэта і хаваў вочы: не мастак быў ён на хлусню.
– Эй? Дай тое бог… Мо як зажыве добра, то і нас калі ўспомніць, падкіне які цэнт. А я во ў рыбакі запісаўся на старасці.
– Гэта ваша пасудзіна? – пацікавіўся Радж.
– Не, наняў мяне добры чалавек. Памочнік яго загінуў… Нагу акула адкусіла, пакуль прывезлі на бераг, то і кроўю сышоў… То колькі мяне пацерпіць гаспадар – не ведаю. Можа, маладзейшага ўзяць, здаравейшага.
– А мы ўжо хацелі прасіцца, каб падкінулі да Горнага, – Радж акінуў вокам іншыя лодкі і людзей каля кожнай.
– З гаспадаром пагаворыце, ён пайшоў пакупніка шукаць. Не з'явіўся наш аптовы пакупнік сёння… Але ж і ехаць вам няма да каго – ні бацькі, ні маці. Была сям'я – і няма сям'і…
– Мы пройдземся трохі, а праз мінут колькі падыдзем, – Радж паштурхаў у плечы Янга, бо той усё памыкаўся нешта гаварыць.
Хацелася шыцца ў цень, бо сонца ўздымалася імкліва і пачынала пячы неміласэрна.
– Пра Натачу з бацькам трэба было адразу папытаць, – напомніў Янг. – Можа, іх няма на Горным, а мы дарэмна паедзем.
– Разумнік… Я і сам пра гэта папытаў бы, каб хто іншы трапіўся, а не Джыва. Ён мне ўсю галаву затлуміў… Ох-ха, не вытрываць проста. Такое адчуванне, быццам я ў чымсьці вінаваты перад ім. А ў чым мая… наша віна? Хай бы не соваў галаву ў пятлю. – Радж паправіўся: – Не лез абы-куды.
Пакуль хадзілі-таўкліся паміж людзей, Радж некалькі разоў нечакана і рэзка азіраўся, нібы хацеў знянацку выявіць якога віжуна.
– Ты чаго? – кожны раз пытаў Янг, і Радж адказваў: «Нічога, нічога…» Але Янг бачыў, што гэта не так сабе, Радж чагосьці асцерагаецца.
І сапраўды, Радж усе дні, пасля таго як знайшлі труп Пуола, адчуваў неспакой. Часам яму здавалася, што за ім сочаць нейчыя паганыя вочы, што хтосьці падлічвае кожны яго крок. Разумеў, што калі Пуол меў заданне прыкончыць яго, але не ўдалося, то трыяда не можа так лёгка адступіцца. Заданне перайшло да кагосьці другога. Хто ён, гэты другі? Калі пачне паляванне, у якім абліччы з'явіцца? А мо ўжо з'явіўся?
Вярнуліся да маторкі. Джыва канчаў выгружаць на прычал скрынкі з рыбаю. Рабіў гэта, высільваючыся з апошніх сіл, худы жывот ад напругі ажно правальваўся. Гаспадар лодкі, жылісты японец у шортах і распашонцы (на лбе белая касынка з разлапістым іерогліфам), асцярожна вытрэсваў з аднае скрынкі рыбу ў глыбокую місу ці казан, падвешаны на ланцужках да каромысла. На другім канцы рычага такая ж міса з гірамі. Перакупшчык, такі самы японец ці кітаец, але без павязкі і ў доўгіх штанах, грэбліва падцінаў губы: «Ну й драбяза! І дзе вы такое назбіралі? І што – ва ўсіх скрынках такая?» – «Не, не, там большая, і скрынкі тыя большыя…» – «Ды якія яны большыя? Не будзем усе пераважваць, астатнія так прыкінем. А то пратухне, пакуль будзем цырымоніцца…» – «Дык тыя ж у паўтара раза большыя! Па два долары мінімум трэба за тыя дабавіць». – «Высыпай назад… Звязаўся я тут з вамі. А ў рыбы ўжо во… Жабры пабялелі…» – «Дзе пабялелі? Дзе?! Ружовенькія, на досвітку лоўлена!» Урэшце бясконцы гандаль быў скончаны, уся рыба перасыпана ў скрынкі, што стаялі на электракарах. Гаспадар з пакупніком пляснулі далонь аб далонь, японец з павязкаю хуценька пералічыў грошы і паказаў Раджу і Янгу залазіць у лодку. Мабыць, Джыва ўжо гаварыў яму пра пасажыраў.
Радж ахвотна ўхапіўся за мокрую, у рыбінай лусцэ скрынку, каб памагчы Джыве перанесці іх у лодку. Але той палахліва запратэставаў.
– Я сам, я сам… Пагнюсішся! Ты стаў такім вялікім чалавекам, Радж, табе ўжо нельга брацца за такую чорную работу! Во тут садзіцеся, на лаўку, я чысты мяшок вам падсцялю… Дзякуй Вішну, і мой Пуол у людзі выйшаў… Гаспадар, вы чуеце? Яны мне такую добрую навіну сёння сказалі! Майго Пуола бачылі ў дарагім касцюме, з гальштукам… З бліскучай машыны вылазіў, у руках партфель трымаў і кіёк пазалочаны.
– Уга, цяпер у яго кіем носа не дастанеш, – падсміхваючыся, мармытнуў японец і пачаў заводзіць матор. – Ведаем такіх выскачак, ведаем… У самога такі. Бацькоў потым і пазнаваць не хочуць, саромеюцца.
Матор моцна затрашчаў, і больш нельга было пачуць, што яшчэ гаварыў японец. А тое, што паўтараў, усміхаючыся, Пуолаў бацька, разбіралі ці здагадваліся па губах:
– Не, мой не такі… Мой – ого! Ён яшчэ малы быў, а я ўжо казаў жонцы: «О, гэты вырвікішка далёка пойдзе!» І бачыце – праўда. Дасць бог ды яшчэ ажэніцца з багатай…
Маторка рабіла рэзкі крэн то ўправа, то ўлева, пакуль вырульвалі на свабодную прастору, і даводзілася хапацца за барты, каб не выкуліцца. А Джыва ўсё хваліўся Пуолам: які прыгожы… які смелы… які здольны да граматы.
– Ды хлусня ўсё гэта! – як з прывязі сарваўся Янг. – І Пуола ўжо на свеце няма! Забіла яго трыяда і ў моры ўтапіла! Мы бачылі, як паліцыя яго даставала!
Радж схапіў яго адною рукою за патыліцу, а другою заціснуў рот, але Янг выкручваўся і мычаў, крычаў, пакуль не выкрычаўся. А Джыва пахіліўся спінаю на скрынкі, пачаў зяпаць ротам, як рыба. Радж адштурхнуў ад сябе Янга – «Дур-рань!», кінуўся да Джывы, зачэрпнуў за бортам далонню вады, лінуў яму на твар.
Урэшце Джыва пачаў глядзець нармальна, але дыхаў са стогнам.
– Што з ім? – пракрычаў з кармы японец, а руку трымаў за сабою, на рычагу руля. – Жывы хоць? Не дай бог, яшчэ адзін нябожчык будзе на лодцы, тады давядзецца лодку мяняць. Злы дух пасяліўся ў ёй.
– Нічога, гаспадар… Прабачце мне, гаспадар… – пастараўся сесці Джыва. А Радж вярнуўся, балансуючы рукамі, на сваё месца. Лодка ўжо выйшла ў адкрытае мора, і хвалі патрохі заплёсквалі цераз барты, давялося і яму, і Янгу ўзяцца за бляшанкі, вычэрпваць паміж шпангоўтамі ваду. – Гаспадар, вы чуеце? Мне ўжо зусім добра… Я яшчэ дужы, вы мяне не праганяйце. Я яшчэ ўсё магу рабіць… – і не вытрываў, заплакаў, горбячыся і трасучыся.
Янгу было прыкра і сорамна, хоць за борт кідайся.