355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » авторов Коллектив » Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] » Текст книги (страница 16)
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 17:00

Текст книги "Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]"


Автор книги: авторов Коллектив



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 31 страниц)

Марцэлi Косман*
Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага
Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы

У выдадзеным у 1967 годзе сынтэтычным творы Е. Ахманьскага «Гiсторыя Лiтвы» чытаем: «Запачаткаваная Марцiнам Лютэрам у 1517 г. царкоўная рэфармацыя не магла абмiнуць Лiтвы. Сутнасьць рэфармацыi палягала ня столькi ў крытыцы рэлiгiйных догматаў каталiцкага касьцёлу, колькi ў спробе падрыву ягонай усемагутнасьцi ў грамадзтве, вызваленьня ад эканамiчнага i грамадзкага ўцiску касьцёлу. Асобныя клясы грамадзтва, што падпадалi пад рэфармацыю, напару мелi наўвеце розныя мэты. Багатыя мяшчане не маглi цярпець таго, што царква асуджала лiхвярства. Гэта перашкаджала iм у iх фiнансавых апэрацыях i зьмяншала прыбыткi. Iнтэлiгенцыя бачыла ў рэфармацыi прадвесьце свабоды думкi i веравызнаньня. Тым ня менш, рэфармацыя хутчэй не закранала народных масаў у Лiтве. Занадта моцны ўплыў усё яшчэ на яе аказвала паганства, каб захапляцца рэлiгiйнымi новаўвядзеньнямi. Сяляне не давалi дзесяцiны царкве, а ўцiск быў ня толькi ў царкоўных гаспадарках»[79]79
  J. Ochmański, Historia Litwy. Wrocław, 1967, s. 99.


[Закрыть]
.

У Вялiкае Княства Лiтоўскае былi перанесены ўнiвэрсальныя рысы рэфармацыйных рухаў. Паганства было афiцыйна заменена на каталiцызм, якi зрабiўся пануючым толькi напрыканцы XIV стагодзьдзя, хаця ўлады – як i ў схрысьцiянiзаваных краiнах – на сваiм двары карысталiся паслугамi манахаў, асаблiва ў дыпляматыi[80]80
  Аб паганскiм гаспадарстве ў Лiтве i ягонай спэцыфiцы за стагодзьдзе да прыняцьця хросту на Вавэлi вялiкiм князем Ягайлам гл. M.Kosman, Zmierzch Perkuna czyli ostatni poganie nad Bałtykiem. Warszawa, 1981, s. 100–156, асаблiва 133, разьдзелы 5 i 6.


[Закрыть]
, а бальшыня падданых адвеку вызнавала праваслаўе. Царква арганiзацыйна была слабой у параўнаньнi з магнатамi, якiя хутка павялiчвалi сваю магутнасьць, i абшарнiкамi, якiя чакалi прывiлеяў на польскi ўзор; зямлi ўраблялася няшмат (каля 5% ральлi, калi ў Кароне 12%), лiхвярства ня мела значэньня, багатае мяшчанства павiнна было сфармавацца пазьней. Насельнiцтва – праўда – было яшчэ дужа зьвязанае са старымi вераньнямi, i рэлiгiйныя дыскусii ў Польшчы яго не цiкавiлi[81]81
  M. Kosman. Reformacja i Kontrreformacja w Wielkiem Księstwie Litewskim w świetle propagandy wyznaniowej. Wrocіaw, 1973, s. 39. На тэму сьвядомасьцi канфлiктаў веравызнаньняў цi, хутчэй яе нястачы гл. J. Tazbir, Reformacja a problem chłopski w Polsce XVI wieku. Wrocіaw, 1953.


[Закрыть]
.

Меркаваньнi дасьледнiкаў веравызнаўчых адносiнаў у Лiтве ў XVI ст. былi ўлiчаны ў новым выданьнi згаданай працы, якое пабачыла сьвет празь пятнаццаць гадоў, а таксама ў наступным выданьнi 1990 г.[82]82
  J. Ochmański, Historia Litwy. Wydanie drugie poprawione i uzupełnione. Wrocław, 1982, s. 125, а таксама трэцяе выданьне: Wrocіaw, 1990.


[Закрыть]
. Але, тым ня менш, па-ранейшаму трэба ўлiчваць цесную сувязь спэцыфiкi рознаканфэсiйных рухаў у Вялiкiм Княстве з тагачаснай[83]83
  На тэму сьцiраньня розьнiцаў памiж даўным i сёньняшнiм лiтоўскiм гаспадарствам, што адбываецца ня толькi ў публiцыстыцы, i заангажаваньня рэпараванай гiстарычнай веды на карысьць сучаснасьцi гл. заўвагi аўтара гэтага артыкулу: M. Kosman, Stosunki polsko-litewskie (у:) Polska i jej nowi sąsiedzi (1989–1993). Praca zbiorowa, Poznań-Toruń, 1994, s. 43 nn.; яго ж, The problem of Vilnius: close relations or isolation? (у:) Fremde-Nachbarn-Partner wider Willen? Praca zbiorowa. Wien-Toruń, 1995, s. 169 nn.; яго ж, Litwa etniczna i historyczna, у: Świat i Polska u progu XXI wieku. Praca zbiorowa. Toruń, 1994, s. 262 nn.


[Закрыть]
дзяржавай, што ахоплiвала беларускiя i летувiскiя землi, i пры разглядзе сувязяў памiж хрысьцiянскiмi веравызнаньнямi ў XVI-стагодняй Эўропе, а таксама каталiцызмам i пратэстантызмам у яго розных варыянтах памiж Трыдэнтам i першым ватыканскiм саборам. Калi мы гаворым аб занадта сфармалiзаваных ацэнках у гiстарыяграфii, варта зьвярнуць увагу на атаясамленьне ў працах савецкiх дасьледнiкаў сёньняшнiх адносiнаў з тымi, якiм налiчваецца некалькi стагодзьдзяў: я маю на ўвазе схематычнае тарнаваньне перадусiм пайма «Лiтва» ў ейных сёньняшнiх межах да сытуацыi, што склалася ў часы Ягайлы. Мяжа памiж гэтай рэспублiкай i Беларусяй, што стаўляе Салечнiкi на адным баку, а Беняконi на другiм, нiколi не iснавала i ёсьць адно вынiкам распаду Савецкага Саюзу. Вiленшчына i Наваградчына заўсёды станавiлi сабой цэласьць з узаемна пранiкаючым славянска-балтыйскiм насельнiцтвам, прычым першае адыгрывала дамiнуючую ролю як у сталiцы Вялiкага Княства, так i ў яе ваколiцах таксама i пасьля ўпадку шляхецкай дзяржаўнасьцi. Пiсаньнi аб замежнай палiтыцы Летувы цi навуцы ў Летуве ў XVI ст., а таксама аб езуiтах у Беларусi за часоў Вазаў толькi заблытваюць сапраўдны стан рэчаў[84]84
  Напр. B.Dundulis, Lietuvos uћsienio politika XVI a. /=Замежная палiтыка Летувы ў XVI ст./. Vilnius, 1971; T.Б. Блинова, Езуиты в Белоруссии. Mинск 1990; R. Pleиkaitis, Feodalizmo laikotarpio filosofija Lietovoje. Vilnius, 1975/ аб гэтай каштоўнай працы гл. маю рэцэнзiю на старонках «Odrodzenia i Reformacji w Polsce» XXIII, 1978, s. 242.


[Закрыть]
.

Таму, пераходзячы да адметных элемэнтаў i чужых уплываў у рэфармацыйным руху – асаблiвую ўвагу зьвяртаючы на рэфармаваны эвангелiзм, якi захоўваўся найдаўжэй i быў адаптаваны грамадзтвам, пачаўшы выконваць спэцыяльную ролю нават пасьля ўзнаўленьня незалежнасьцi ў пэрыядзе памiж дзьвюма сусьветнымi войнамi (згадаем славутыя вiленскiя разводы[85]85
  Шырэй аб гэтым M. Kosman, Litewska Jednota Ewangelicko-Reformowana od połowy XVII w. do 1939 r. Opole, 1986, s. 80 nn.


[Закрыть]
) – трэба мець наўвеце рэалii часоў Мiкалая Радзiвiла Чорнага, бачыць своеасаблiвасьць тагачаснай Эўропы, а таксама характар дзяржаваў, якiя знаходзiлiся пад уладай Ягайлавічаў.

У працах, прысьвечаных канфэсiйным забурэньням у XVI стагодзьдзi, рэдка сустракаецца дэфiнiцыя Рэфармацыi i, рэч ясная, яшчэ менш увагi адводзiцца працэсам яе разьвiцьця ў каталiцкай Эўропе i таму, што яна суправаджалася вострымi выступамi ў паасобных краiнах супраць Апостальскай сталiцы. У асноўнай на сёньня крынiцы чытаем: гэта быў «рэлiгiйны рух, якi ўзьнiк на аснове грамадзка-палiтычных канфлiктаў XV–XVI ст. i прывёў у XVI ст. да паўстаньня незалежных ад папства пратэстанцкiх цэркваў. Iдэйна яму папярэднiчалi сярэднявечныя гарэзii зь вiклефiзмам i гусытызмам на чале»[86]86
  Wielka Encyklopedia Powszechna PWN. T. 9. Warszawa, 1967, s. 740 (артыкул бяз подпiсу). Гл. таксама ў т.6 пазыцыю: Kontrreformacja, аўтарства Е. Тaзьбiра.


[Закрыть]
. Розьнiцу ў меркаваньнях нельга не заўважыць i вакол пайма Контрарэфармацыi, паколькi некаторыя аўтары мяркуюць, што больш адпаведны гэтай зьяве iншы тэрмiн: каталiцкая Рэфармацыя, таму што ён валодае шырэйшым значэньнем i датычыць ня толькi нэгатыўнага боку або перамогi над працiўнiкам, але мае шырэйшае, пазытыўнае значэньне дзякуючы сфармуляваньню праграмы направы каталiцызму[87]87
  У навукова-папулярным «Zarysie dziejów Kościola katolickiego w Polsce» (Kraków, 1986) Е. Kлачоўскi (суаўтары: Л. Мюлерава i Е. Скарбэк) надае разьдзелу IV у першай частцы назву: Пэрыяд вялiкiх рэформаў, стагодзьдзе XVI – першая палавiна XVII, даючы двум з шасьцi падзагалоўкi: Рэформы як крызыс узросту; Каталiцкая рэформа. Як лёгка заўважыць, аўтары пазьбягаюць як «Рэфармацыi», так i «Контрарэфармацыi».


[Закрыть]
. Аналiзу паддаюцца таксама i iншыя вызначэньнi, а наймя канфэсiйная талеранцыя[88]88
  J. Lecler, Historia tolerancji w wieku Reformacji. T.I.Przekład z francuskiego L. i H. Kühn. Warszawa 1964, s. 9 n.


[Закрыть]
.

Пакiдаючы ўбаку гэтыя тэрмiналягiчныя пытаньнi, мы зьвернемся толькi да першага з вызначэньняў, бо яно зьвязана з рэфармацыйнай спэцыфiкай Вялiкага Княства Лiтоўскага. На захадзе маем дачыненьнi адно з каталiцызмам, тое ж самае ў этнiчнай Польшчы – за выняткам Чырвонай Русi, якая была ўлучана ў Карону за часоў Казiмера Вялiкага, а таксама пазьнейшае пашырэньне ўладных паўнамоцтваў – ужо ня Пястаў – на праваслаўныя землi. Тым ня менш, улады Вiльнi знаходзiлiся ў зусiм iншай сытуацыi, якую можна акрэсьлiць каротка: мора прадстаўнiкоў усходняй рэлiгii i каля 10% (як у сэнсе насельнiцтва, так i ў сэнсе тэрыторыi) фармальных паганцаў на самавiтай Лiтве, якiя ад другой палавiны XIV стагодзьдзя ўсё хутчэй i хутчэй асвойвалiся з выявай крыжа, цэрквамi, а ў Наваградку i Вiльнi сутыкалiся i з каталiцкiмi законьнiкамi. Там таксама – у Аўкштоце пасьля 1387 г., на Жмудзi трыццацьцю гадамi пазьней – распачаўся працэс афiцыйнай хрысьцiянiзацыi з iнiяцыятывы валадара, якi дагэтуль лiчыўся найвышэйшым культавым функцыянэрам, i, такiм чынам, быў кампэтэнтны пакласьцi канец старым вераньням. Так належала разумець ягоную волю, хоць гэта i не азначала, што з дня на дзень павiнна было наступiць адмаўленьне ад полiтэiзму. Так нiколi i нiдзе не было, i хаця аб сынкрэтызьме веравызнаньняў было напiсана ўжо шмат, прыгадаем, што праз тры стагодзьдзi пасьля апiсаных падзеяў сяляне-кальвiнiсты ва ўладаньнях Радзiвiлаў збунтавалiся супраць свайго духоўнiка, калi ён прынучаў спалiць перахоўваныя iмi фiгуркi бажкоў; яны чулiся апекунамi гэтых пазбаўленых важкай пратэкцыi звышнатуральных стварэньняў, якiя былi магутныя ў прамiнулыя стагодзьдзi[89]89
  Лiст кальвiнiсцкага мiнiстра Самуэля Бiтнэра Людвiцы Каралiне Радзiвiл 1682 г.: I. Lukšaite, Lietuviř kalba reformacianime judéjime XVII a. Vilnius, 1970 («Acta Historica Lituanica» V), s. 54 n. Аб культавых функцыях валадара M. Kosman, Litwa pierwotna – mity, legendy, fakty. Warszawa, 1989, s. 110 nn.


[Закрыть]
.

Усход Эўропы для ягонага захаду ўяўляў экзатычную тэрыторыю, якая паступова станавiлася блiжэйшай дзякуючы ўсё больш i больш падрабязным – але ня вольным ад фантазii – мапам i аповедам падарожнiкаў. Напару Варшаве даводзiлася даваць адказы на iлжывыя, тэндэнцыйныя паведамленьнi, якiя мелi месца ў Вене на тэму манархii Ягайлавічаў, як гэта зрабiў падчас панаваньня Жыгiмонта Старога аўтар Сармацыi эўрапейскай i азіяцкай[90]90
  Першае выданьне твора Мацея зь Мехава мела назву: Tractatus de duabus Sarmatiis (1517), наступнае: Deskriptio Sarmatiarum (1521). Гл. таксама S. Aleksandrowicz, Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Wydanie II poprawione i uzupełnione. Poznań, 1989, t. I, passim.


[Закрыть]
. XVI стагодзьдзе павiнна было прынесьцi падарожжы магнацкай моладзi зь Вялiкага Княства на Захад, i гэта, хоць i не ў такiх памерах, як у Кароне, сыстэматычна зьмяняла меркаваньне французаў або iталiйцаў аб далёкай Лiтве; зрэшты, ейныя жыхары, што выпраўлялiся за Лабу i за Альпы ў часы Вазаў, уважалiся ўжо за падданых Рэчы Паспалiтай[91]91
  Сьпiсаньне падарожнiкаў склаў S.Kot, La Réeforme dans le Grand Duché de Lithuanie. Facteur d’occidentalisation culturelle. «Brussels Université Libre. Institut de Philologie et d’Histoire Orientales et Slaves» 12, 1953, s. 45–48.


[Закрыть]
. Таму на парозе Рэфармацыi на берагох Вяльлi i Нёмна, калi яна здолела канчаткова перамагчы ў Вiтэнбэрзе i Жэнэве, не безь зьдзiўленьня адзiн са швайцарскiх пратэстантаў даведваўся ад свайго адзiнавернiка ў далёкай краiне: «Некаторым трэба зьнiшчыць забабоны папства, у iншых на мэце выкаранiць адвечнае народнае пакланеньне стодзiвам, паколькi сёньня (напiсана ў 1563 г. – М.К.) лiцьвiны яшчэ вераць у чысьленых багоў i ахвяруюць iм. Iншыя кажуць, што нам трэба iзноў змагацца з вучэньнем грэкаў, у руках якiх знаходзяцца цэрквы на Русi». Укладальнiк гэнага лiста, а iм быў Сымон Будны, лiчыў патрэбным у вострых выразах выказацца на тэму праваслаўя ў Вялiкiм Княстве: яно ёсьць «заступнiкам i руплiвым пасьлядоўнiкам усiх грэцкiх забабонаў цi, хутчэй, поўнай забабонаў малпай»[92]92
  Пераклад фрагмэнту лiста падаў O. Halecki, Zgoda sandomierska 1570 r. Warszawa, 1915, s. 22.


[Закрыть]
.

Навiдавоку тут выразныя праграмныя лёзунгi iншавернiкаў, якiм блiзкiя былi лёзунгi зрэфармаваньня ня толькi каталiцызму, але i ўсходняга хрысьцiянства. Згодна з духам нэафiтаў эпохi гуманiзму бескампрамiсна адкiдалася ўсё тое, што падавалася людзям гэнай эпохi праявай канфармiзму, саступкай розуму на карысьць забабонам. Дзеля гэтага немiласэрна ганiлi ў сваiх выступах спосабы хрысьцiянiзацыi, якiя, дарэчы, стагодзьдзямi выкарыстоўвалiся на ўсiм кантынэнце. Гэта адбывалася ў розных сытуацыях – так, Ваўжынец з Пшасьніша, званы Нязгодам, заатакаваўшы чысьцец, пахвалiў Радзiвiлаў за – як яму падавалася – зварот да iнтэлекту наверненых у «праўдзiвую веру», супрацьставiўшы iм Уладыслава Ягайлу, якi на паўтара стагодзьдзя раней тарнаваў да нэафiтаў мэтад «хабарнiцтва» (уручэньне падчас хросту iльняных строяў). Праз пэўны час Ян Ласiцкi з сарказмам параўнаў паганскiх бажкоў з пантэонам хрысьцiянскiх сьвятых[93]93
  Выказваньне Дыскордыi належыць трактаваць у тыповых катэгорыях лiтаратурнага замоўцы часоў гуманiзму i ягонага адваката (Навука аб праўдзiвай i аб фальшывай пакуце ...Ваўжынца з Пшасьнiша ...Берасьце на Бугу 1559, без прысьвячэньня). Новае выданьне твора Ласiцкага: J.Lasickis, Apie žemaičiř, kitř sarmatř bei nekitru krikščioniř dievus (Вiльня, 1969, на с. 35–51 фатаграфiчны тэкст лацiнскага выданьня: Bazylea, 1615). Аб Я.Л. манаграфiя пяра Х.Барыча, а таксама ягоны жыцьцяпiс у Polskim Słowniku Biograficznym XVIII, 1973, s. 218–222.


[Закрыть]
.

Такiх прыкладаў можна прывесьцi шмат. З аднаго боку, пратэстанты атакавалi як каталiкоў, так i праваслаўных, а з другога – яны не рабiлi важкiх закiдаў праваслаўным, разьлiчваючы на тое, што iх можна будзе навярнуць да сябе безь вялiкага высiлку дзякуючы аналёгii ў дагматычным i лiтургiчным абсягу. Усё ж iх не падзяляла выкарыстаньне народнай мовы падчас набажэнстваў, цэлiбат сьвятароў (праўда, на ўсходзе iснавалi чысьленыя манастыры!), камунiя пад двума абразамi. Замена папа мiнiстрам (калi першы не зьмяняў веравызнаньня i з каталiка не рабiўся пратэстантам) часта не заўважалася вернiкамi, паколькi нярэдка шмат захоўвалася з ранейшай абраднасьцi. Праваслаўная шляхта на Наваградчыне масава адыходзiла ад каталiцызму, аднак гэта часта было вынiкам хуткаплыннага захапленьня, хаця яшчэ напрыканцы XVI ст. i выклiкала непакой з боку Пятра Скаргi. Рэакцыя езуiта прагучэла ў часе бурлiвай палемiкi памiж каталiкамi, праваслаўнымi i пратэстантамi (бо i яны тады не былi бязьдзейнымi) у сувязi з правядзеньнем Берасьцейскай унii.

Перш як перайсьцi да фармаваньня «тоеснасьцi» паасобных рэфармiсцкiх канфэсiяў, трэба зьвярнуцца да часоў апошнiх Ягайлавічаў, калi па Рэчы Паспалiтай пранеслася незвычайна iмклiвая, хоць i кароткатрывалая антыкаталiцкая бура. Iнакш сытуацыя выглядала ў Кароне, дзе была парушана, хоць i часова, парафiяльная структура (дыяцэзii заставалiся нават у найбольш крытычныя моманты, iхная сэкулярызацыя была ажыцьцёўлена адно ў гаспадарстве крыжакаў, пераўтвораным у васальную Княскую Прусiю) унаступак масавай перабудовы касьцёлаў на зборы. Падужэлы пасьля Трыдэнту каталiцызм здолеў, аднак, хутка адваяваць тое, што ён нядаўна страцiў з парафiяльнай сеткi, канчаткова ўфармаванай напрыканцы сярэднiх вякоў. У канцы XVI ст. засталося каля пяцьдзесяцi збораў, сярод iх былi ўтвораныя арыянамi, лютэранамi i чэскiмi братамi, якiх усяго было каля палавiны. Не заглыбляючыся ў пытаньне колькасьцi гмiнаў у параўнаньнi з парафiямi, заўважым, што апошнiх было тады каля 3600. У часох Контрарэфармацыi ў шырокiм маштабе ўтваралiся новыя касьцельныя тэрыторыi, але гэта не былi парафii або кляштары: цягам стагодзьдзя (1550–1650) на польскiх землях iхны лiк узрос з 157 да 283, iнакш, чымся ў Кароннай Русi (30–102), а таксама ў Вялiкiм Княстве (14–95). Такiм чынам, у двух апошнiх выпадках адносны прырост быў меншы, паколькi ўвага была сканцэнтравана на выразным пашырэньнi слабой дагэтуль парафiяльнай сеткi. На тэрыторыi Кароны да аднаўленьня талеранцыi падчас Станiслава Аўгуста была практычна зьлiквiдавана царкоўная арганiзацыя кальвiнiстаў, яшчэ раней зьнiклi ўстаноўленыя iмi акругi (rozbudowane dystrykty); у сярэдзiне XVII ст. юрыдычна – рашэньне сойму 1658 г. – быў зьлiквiдаваны арыянiзм. Найменшыя страты панесьлi лютэране[94]94
  J. Tazbir, Społeczny i terytorialny zasięg polskiej reformacji, «Kwartalnik Historyczny» LXXXII, 1975, s.723–735. Дагэтуль ня страцiла сваёй вартасьці праца H. Merczynga, Zbory i senatorowie Protestancy w dawnej Polsce. Warszawa, 1908 (дадатак да твору В. Красiньскага, Zarys dziejów powstania i upadku Reformacji w Polsce. Таксама рэпрынт 1986 г.).


[Закрыть]
.

У Вялiкiм Княстве сытуацыя ўяўлялася iнакш. У магнацкiх колах напачатку атрымалi прызнаньне антытрынiтарысты, асаблiва дзякуючы прыбылым з Польшчы iдэолягам, упаасобку паходзячаму з Iталii лекару Ежы Бляндрата. Яны пераканалi ў сваiх тэалягiчных канцэпцыях наймагутнейшага ў сярэдзiне XVI стагодзьдзя вяльможу, вялiкага канцлера i вiленскага вайводу Мiкалая Радзiвiла Чорнага (памёр у 1565 годзе), якi стварыў асяродак пратэстантызму ў Вiльні, а таксама ў родавым Нясьвiжы. Пасьля ягонай сьмерцi, аднак, сыны пад уплывам езуiтаў вярнулiся да каталiцызму i са стараннасьцю нэафiтаў нiшчылi справу свайго бацькi, у тым лiку хораша выдадзеную па-польску Бiблiю, па месцы публiкацыi званую Берасьцейскай (Берасьце над Бугам). Радыкальныя трынiталягiчныя канцэпцыi знаходзiлi прыхiльнiкаў, паколькi iх апекуны з асяродзьдзя магнатаў (апошнiм зь iх быў памерлы ў 1592 г. Януш Кiшка) не зьбiралiся накiроўваць прыблiжаных да польскiх грамадзкiх канцэпцыяў. Супраць iх выступiў таленавiты папулярызатар рэлiгii i перакладчык Бiблii на рускую мову (język ruski) Сымон Будны ў творы «Аб ужываючым меч урадзе» (1583): гэты мазаўшанiн усё жыцьцё правёў на беларускiх землях, галоўна ў Радзiвiлавым Нясьвiжы i Лоску, а ў дактрынальным пляне перажыў эвалюцыю ад кальвiнiзму да крайнага антытрынiтарызму. Аднак прыхiльнiкi гэтага кiрунку хутка трацiлi значэньне i былi выцесьнены з апошнiх бастыёнаў (Наваградак) перад 1620 г., а пазьней iм было забаронена весьцi канфэсійную прапаганду[95]95
  M.Kosman, Reformacja i Kontrreformacja...; яго ж, Litewska Jednota...; яго ж, Protestanci i Kontrreformacja. Wrocław, 1978, passim; K. Górski, Studia nad dziejami polskiej literatury antytrynitarskiej XVI wieku. Kraków, 1949; L. Szczucki, Jan Licyniusz Namysłowski. Studium z dziejów antytrynitaryzmu litewskiego na przełomie XVI i XVII wieku (у:) Studia nad arianizmem. Praca zbiorowa. Warszawa, 1959, s. 131–157; I. Саверчанка, Сымон Будны – гуманiст i рэфарматар. Менск 1993, а таксама артыкул у Polskim Słowniku Biograficznym III, s. 96 nn. пяра С. Кота.


[Закрыть]
. Аднак таленавiтыя супрацоўнiкi бiржанскiх Радзiвiлаў яшчэ ў другой палавiне XVII ст. у значнай ступенi прымыкалi да польскiх арыянаў[96]96
  Гл. J. Tazbir, Bracia polscy na wygnaniu. Warszawa, 1977, s. 58 nn.


[Закрыть]
.

З эвангелiчна-аўгсбурскiх збораў, што зьявiлiся яшчэ за часоў Ягайлавічаў, захавалiся толькi тыя, якiя разьмяшчалiся ў найвялiкшых гарадох зь Вiльняй на чале i мелi нямецкi, мяшчанскi характар, хоць з часам у iх утварылiся i польскiя гмiны. Гэта было вынiкам узмоцненага працэсу натуралiзацыi чужаземцаў. Характэрна, што контрарэфармацыйны каталiцызм, актыўна атакуючы ў сталiцы Вялiкага Княства шляхецкi кальвiнiсцкi збор (славутыя тумулты), у прапагандзе зьвяртаўся супраць пратэстантаў-немцаў, асьмейваючы iх у сатырычных творах[97]97
  Kosman, Protestanci, s. 70 nn. i паказьнiк крынiцаў; Z. Nowak, Kontrreformacyjna satyra obyczajowa w Polsce XVII wieku. Gdańsk, 1968 (гаворка вядзецца пра Вiльню, гл. частку II: Antologia, s. 197 nn.)


[Закрыть]
. Лютэранства перажыло ўпадак Рэчы Паспалiтай, разьдзелы i сканала – як i кальвiнiзм – толькi пасьля 1939 г., калi ў часе другой сусьветнай вайны на летувiска-беларускiх землях даўнага гаспадарства пад знакам Арла i Пагонi пратэстантызму канчаткова наступiў канец. Ня чым iншым, як сымбалiчным ударам па ягоных сьлядох сталася зьнiшчэньне ўжо пасьля 1950 г. гiстарычных могiлак двух веравызнаньняў паблiзу Вялiкай Пагулянкi[98]98
  Палiтычнага аспэкту змаганьня са сьведчаньнямi мiнуўшчыны датычыць: M. Kosman, Cmentarze dawnego Wilna. Toruń, 1994, асаблiва с. 155 нн. (разьдзел аб часох пасьля другой сусьветнай вайны).


[Закрыть]
.

У Вялiкiм Княстве нацыянальным веравызнаньнем надоўга стаўся кальвiнiзм, хаця па вялiкiм рахунку ён ня надта шмат – за выключэньнем прынцыповых супадзеньняў, у першую чаргу дагматычных – меў супольнага зь веравызнаньнем, створаным рэфарматарам з Жэнэвы. Яшчэ больш ён адрозьнiваўся ад мясцовых антытрынiтарыстаў, з прапагандай якiх эвангелiчны клер змагаўся датуль, дакуль iснаваў «меншы збор». Пазьней, страцiўшы ранейшую грознасьць, магнаты-кальвiнiсты – як мы былi згадалi – абкружалi сябе арыянамi пры ўмове, што тыя ня будуць праводзiць рэлiгiйную прапаганду сярод народу. Што да самога кальвiнiзму – перастала акцэнтоўвацца ягонае фундамэнтальнае палажэньне аб прызначэньнi, таксама як не ўзнiмалася супольная з каталiкамi праблема культу сьвятых i не адбылося адмаўленьня ад пакланеньня Марыi. Папросту аб пэўных справах перасталi гаварыць, калi адышлi ў нябыт першыя пакаленьнi баёвых рэфармацыйных iдэолягаў.

У сярэдзiне XVI стагодзьдзя ў Лiтве ўзьнiкалi як чарговыя каталiцкiя парафii, так i на практычна не схрысьцiянiзаваных землях стваралiся эвангелiчныя грамады, што мелi ня толькi шляхецкi характар. Дзякуючы гэтаму зборы у Кельмах, Радзiвiлiшках або Попелi перажылi найгоршыя часы перасьледаў, тымчасам як абшарнiцкiя, галоўна ў Наваградчыне, зборы, калi iм i ўдавалася выжыць, налiчвалi некалькi або дзясятак сем’яў[99]99
  Аб укараненьнi хрысьцiянскiх культаў, у тым лiку кальвiнiсцкага пратэстантызму ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм M. Kosman, Drogi zaniku pogaństwa u Bałtów. Wrocław, 1976, s. 180 nn. На тэалягiчную слабасьць польскай Рэфармацыi зьвяртае ўвагу Е. Тазьбiр, Reformacja w Polsce. Szkice o ludziach i doktrynie. Warszawa, 1993, s. 27.


[Закрыть]
. Паступова ўзмацнялася дэмакратычнае кiраўнiцтва Эвангелiчна-Рэфарматарскага Сыноду, якi штогод зьбiраўся на свае правiнцыйныя сэсiі. Калi напрыканцы XVII ст. вымерлi бiржанскiя Радзiвiлы, мэцэнат з iндывiдуальнага, магнацкага, набываў шляхецкi, зборны характар. З часам зь мясцовым серадовiшчам зьвязалiся прыбышы з Шатляндыi, якiя былi паселены ў Кейданах i ўвайшлi ў склад тамашняй эвангелiчнай грамады. У дадатак да шасьцi акругаў (кiруючыся перадсудамi, эвангелiкi iмкнулiся трактаваць iх як адпаведнiкi дыяцэзiяў) у эры талеранцыi (1768) зьявiлася яшчэ пяць з 38 парафiямi, аднак зьнiк наваградзкi збор. Пасьля другога падзелу адпаў ад Рэчы Паспалiтай Слуцак, аднак неўзабаве гэты магутны асяродак кальвiнiзму, якi валодаў гiмназiяй (другая iснавала ў Кейданах) апынiўся ў супольным гаспадарстве пад расiйскай акупацыяй. Аб часох росквiту ў XIX стагодзьдзi нагадвалi руiны будынку збору ў Койданаве. Эвангелiчныя традыцыi культывавалi рады Валянаў, Сьвiдаў, Курнатоўскiх, Гружэўскiх, Путкамэраў, Мацкевiчаў. Iхныя прозьвiшчы ня толькi паяўлялiся ў сынадальных пратаколах, але i доўга фiгуравалi на грамадзкай, прафэсiйнай нiве i ў патрыятычных выступах[100]100
  Сьпiсаньне сынодаў i правiнцыйных сэсiяў Лiтоўскай Кангрэгацыi 1611–1913, «Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae» Seria IV, zeszyt 1. Wilno, 1913. Хаця каты Шымана Канарскага гэтага ня ведалi, змоўнiк быў кальвiнiсцкага веравызнаньня, i перад карай сьмерцяй у Вiльнi яго спавядаў эвангелiчны духоўнiк. Гл. таксама «Аб некаторых успамiнах Флярыяна Сьвiды ў сувязi з фамiльным маёнткам Глевiн», Цэнтральная бiблiятэка Летувiскай Акадэмii Навук у Вiльнi, сьпiсаньне ERS F40–1025.


[Закрыть]
. У гэтым пляне школа ў Слуцку карысна вырозьнiвалася ў параўнаньнi з пазыцыяй каталiцкага духавенства[101]101
  Kosman, Litewska Jednota, s. 65.


[Закрыть]
. Iнфармацыю з тамашняй бiблiятэкi руплiва пераказвалi творцу польскай нацыянальнай бiблiяграфii, Каралю Эстрайхеру старшаму.

Дагэтулешнюю царкоўную арганiзацыю ў пэўнай ступенi закранулi i зьмены ў межах, адбытыя пасьля першай сусьветнай вайны: магутныя летувiскiя зборы адпалi пасьля стварэньня гаспадарства са сталiцай у Коўнi, маючыя багатую гiсторыю Слуцак i Койданава апынiлiся ў Беларусi i разам зь ёй у СССР. Структура ацалела практычна як збор у Вiльнi (разам са штучнымi дэ факта некалькiмi iншымi парафiямi), i ў дадатак скаланалася скандальнымi разводнымi працэсамi, розгалас пра якiя iшоў па ўсёй Польшчы. Зрэшты, не надоўга, бо пасьля 1945 г. гаварыць пра яе ўжо не выпадала[102]102
  Рэфармацыя стварыла перадумовы для ўзмацненьня кантактаў памiж Вялiкiм Княствам i Захадам Эўропы, у тым лiку дзякуючы выездам на студыi моладзi i кандыдатаў у духоўны стан, i, перадусiм, для больш iнтэнсіўнай iнтэграцыi Рэчы Паспалiтай. Тымчасам у летувiскай навуцы, не вылучаючы найнавейшых працаў, можна спаткаць тэндэнцыю ўвыпукленьня выняткавасьцi, спэцыфiкi, а таксама залiчэньня ў летувiсы людзей, зьвязаных паходжаньнем i культурным асяродзьдзем з каронай i рускiмi землямi Вялiкага Княства. Як прыклад пакажам тут на кнiгу: Lietuvos publicistai valstiečiř klausimu XVI a. pabaigoje – XVII a. pirmojoje pusëje, укладзеную I. Lukšaitë (Vilnius, 1976), дзе – пакiдаючы ўбаку iнтэрпрэтацыйныя падыходы – аналiзуюцца такiя «лiтоўцы», як Пётра Скарга, Аран Алiзароўскi, Марцiн Сьмiглецкi або Анджэй Волян. На гэта зьвярнуў увагу Х. Вiснэр у рэцэнзii на старонках «Odrodzenia i Reformacji w Polsce» XXIII, 1978, s. 243. Гэты гiсторыяграфiчны аспэкт вывучэньня Рэфармацыi заслугоўвае асобнага дасьледаваньня.


[Закрыть]
.

Тэкст перакладзены паводле аўтарскага рукапісу.

Марцэлі Косман – вядомы польскі гісторык, прафэсар, доктар габілітаваны. Cпэцыялізуецца на дасьледаваньні гісторыі культуры і рэлігіі, гісторыі прэсы і палітычнай культуры, гістарычных узаемадачыненьняў паміж Польшчай, Летувой і Беларусяй. Яго апошнія творы – «Wilno – dawniej i dziś» (Wydawnictwo Adama Marszałka, 1993), «Poczet prymasów Polski» (Wydawnictwo «Spółka Wydawniczo-Księgarska, 1997), «Ogniem i Mieczem: prawda i legenda» (Wydawnictwo GMP, 1999).

Вальдэмар Лазуга*
Палякі і ідэя славянскай супольнасьці

У «Думках аб філязофіі гісторыі» Ёгана Готфрыда Гэрдэра вобраз славян зьяўляецца аднабаковым і амаль ідылічным: славяне ціхія, пакорныя, лагодныя, яны шануюць справядлівасьць і мір, яны нясхільныя да агрэсіі, але ім часта надараецца быць яе ахвярай. Яны пасіўныя ў няшчасьці і няздольныя стварыць гнуткай вайсковай арганізацыі. Яны ўяўляюць сабой супрацьлегласьць германцам і пагатоў азіятам, якім яны часта былі ня ў стане аказаць супраціву, плацячы крывёй за свае ўяўныя цноты.

Гэткай – на думку Гэрдэра – была мінуўшчына славян. Будучыня ўяўлялася не нашмат лепшай. Учорашняя слабасьць мела стаць заўтрашняй сілай, а ўчорашняя сіла – слабасьцю. Прагрэс цывілізацыі прывёў да таго, што заканадаўства і палітыка ў Эўропе спрыялі і пакліканы былі спрыяць ува ўсё большай ступені не ваеннаму духу, але ціхай працы і мірным гандлёвым стасункам паміж нацыямі. Таму славяне сваёй дабрынёй і лагоднасьцю ўжо даўно апярэдзілі сучаснасьць і найлепей падрыхтаваліся да спатканьня з будучыняй. У гэтым таксама палягаў іх вялікі гістарычны шанец.

Для Гэрдэра розьніцы паміж паасобнымі славянскімі этнасамі па сутнасьці не існавала. Засяроджваючыся на характаралёгіі і будуючы разнастайныя псыхалягічныя контраэфэкты, ён мала ўвагі надаваў разуменьню апрычонасьці гістарычных, асабліва меншых, этнасаў. Кожны без выключэньня славянін – незалежна ад таго, чэх ён або расіец – будучы пасіўным у мінуўшчыне, меў быць актыўным у прыйсьці. Дагэтуль ён няшмат зрабіў для агульнаэўрапейскіх дасягненьняў, але пэрспэктывы на будучыню меў харошыя.

Славяне, безумоўна, бачылі сябе інакш, менш «сынтэтычна». Расійцы і палякі стварылі вялікія дзяржавы, якія стагодзьдзямі супернічалі паміж сабой, кожная з гэтых нацыяў мела свой «залаты век» і гістарычныя прэтэнзіі, бо кожная брала чынны ўдзел у гісторыі Эўропы.

З канцэпцыяй Гэрдэра параўнаем, напрыклад, канцэпцыю гісторыі славян Станіслава Сташыца. Тым больш, што яна дакладна адваротная: не Эўропа зьяўляецца шанцам для славян, але славяне становяць шанец для Эўропы. – Хто ня даў пранікнуць усім дзікім, усім азіяцкім навалам у Эўропу? Палякі. Хто заўсёды затрымліваў нязьлічаныя орды татараў, башкіраў, калмыкаў, казакаў і туркаў, што несьлі меч і агонь у Эўропу, і разьбіваў іх на берагох Віслы, Буга, Дняпра, Дона і Днястра? Палякі. Хто ад бусурманскага ярма вызваліў сталіцы эўрапейскіх каралёў? Палякі...Такім чынам, не было ніякай прыроджанай пасіўнасьці славян, насупраць, Эўропа магла спакойна разьвівацца, бо на яе ўсходнім краі са зброяй у руках стаялі славяне – перадусім палякі, а таксама і расійцы, што сумленна, хоць і без энтузіязму, адзначае Сташыц.

Належыць дадаць, што ў багатай польскай публіцыстыцы мінулага стагодзьдзя гэты апошні акцэнт зьяўляецца хутчэй выключэньнем. Ужо Гуга Калантай, замілаваны ў зорку Напалеона і перакананы, што цывілізаваная Эўропа скончыцца на ўсходзе ад Польшчы, вылучаў Расію з «эўрапейскай рэспублікі». Нешта падобнае адбылося і з рамантыкамі, якія пасьля пэрыяду захапленьня хутка расчараваліся ў сваіх расійскіх калегах. Расія супольна з Прусіяй і Аўстрыяй ажыцьцявіла падзелы Польшчы, але потым пераможаны паляк з пагардай паставіцца да расійскага заваёўніка. Пачне нарастаць узаемная прадузятасьць. Дружба Пушкіна і Міцкевіча будзе кароткатрывалая. Пушкін напіша некалькі антыпольскіх твораў, поўных гневу на шалёныя задумы палякаў; Міцкевіч адкажа зьнішчальным памфлетам аб дзікіх расійцах. Аб супольных славянскіх каранёх тады гаварылі мала. Польская «нацыянальная філязофія» з пачатку XIX стагодзьдзя (упаасобку Браніслаў Фэрдынанд Трэнтоўскі) акцэнтавала асаблівасьці гістарычнага быцьця кожнай нацыі, а не супольныя элемэнты нацыяў. Усіх славян у сапраўднасьці характарызуе кантамінацыя элемэнтаў нямецкага ідэалізму і раманскага рэалізму, пісаў Трэнтоўскі. Гэта, аднак, не датычыць расійцаў, бо пад назвай славян у іх выпадку трэба разумець варагаў і ўсё, што паходзіць з Залатой Арды.

Расійцы, са свайго боку, не заставаліся ў даўгу. Аляксандар Герцэн, што пачынаў як «западник», а скончыў як славянафіл, пісаў, што каталіцызм палякаў супярэчыць славянскаму генію, і даводзіў, што за гэтую супярэчнасьць палякі заплацілі стратай незалежнага існаваньня. Іншы вядомы расіец, гісторык Мікалай Міхайлавіч Карамзін перасьцерагаў цара Аляксандра І ад спробы рэстытуцыі Польшчы, паколькі раней ці пазьней гэта паставіць на парадак дня пытаньне цэльнасьці межаў Расіі (дзе ж будуць межы гэтай рэстытуцыі?!). Нешта падобнае сьцьвярджаў Каткоў, гаворачы, што нельга сумясьціць ваду і агонь – свабадалюбных памкненьняў палякаў з сыстэмай самаўладзтва. Расійскі геній, такім чынам, палягаў у здольнасьці расійцаў да засяроджаньня ўлады ў адным пункце альбо дакладна ў тым, чаго палякам заўсёды не ставала.

Трагічныя польскія паўстаньні аддалілі абедзьве нацыі яшчэ болей. Адрозьненьні яшчэ больш увыразьняліся, падабенствы затушоўваліся. Палякаў агарнула панславянафобія што да ўсякай праявы расійскага славянафільства і Ўсходу наагул. Ідэалам стаўся Захад. Пагатоў што – згодна з моднай дыфузіянісцкай тэорыяй культуры – ён заканамерна вызначаў ход гісторыі, і Польшча, хоць і будучы «малодшай цывілізацыйна», памкнулася за ім. Час упадку ў XVIII стагодзьдзі, калі Польшча была падзеленая паміж суседзямі і адпаведныя памкненьні спыніліся, быў названы анамаліяй. Пасьля разгарнуліся спрэчкі, калі яна ўступіла на гэты шлях і што было прычынай гэтага. Пры гэтым паддавалася агульнай крытыцы перабольшанае ў нас замілаваньне свабодай, называнае некалі своеасаблівым рэакцыйным перажыткам, што зноў прыводзіла да супрацьстаўленьня палякаў і расійцаў. Расіец падаваўся адмаўленьнем паляка, паляк – расійца.

* * *

У 1848 г. адбыўся шырока вядомы славянскі зьезд у Празе. Думка аб яго скліканьні зарадзілася сярод розных славянскіх нацыяў зь неаднолькавых прычын. Харваты хацелі выкарыстаць яго для антывугорскіх выступленьняў, чэхі і сэрбы – для антыпрускіх, і ўсе разам – для выяўленьня славянскай салідарнасьці перад абліччам як нямецкага зьезду ў Франкфурце, так і цэнтралісцкіх памкненьняў вугорцаў. У прынцыпе зьезд павінен быў прапагандаваць ідэю таго, што тады называлася аўстраславізмам і вынікала з тэорыі славенскага мовазнаўцы Ернея Копітара (1780–1844). Згодна зь ёй, аўстрыйскім славянам належала быць салідарнымі, аднак такім чынам, каб ня толькі не аслабляць габсбурскай манархіі, але і ўзмацняць яе. Гэтага меркавалася дасягчы шляхам структурных пераўтварэньняў, накіраваных на стварэньне фэдэрацыі, якая засноўвалася б на этнічным прынцыпе. У Празе паступалі так, нібы гаворка ішла аб мяжы паміж маналітным славянскім сьветам, з аднаго боку, і нямецка-вугорскім – з другога.

З палякаў, што бралі ўдзел у зьезьдзе, найменш заклапочанымі былі дэлегаты з польскіх тэрыторыяў, што былі тады далучаныя да Прусіі. Будучы настроенымі антынямецка, яны лёгка знаходзілі супольную мову з чэхамі. Іншыя – асабліва тыя, што паходзілі з расійскай зоны акупацыі – у такой ступені ўвасаблялі польскую справу, што амаль аўтаматычна выклікалі здань Расіі. Да таго ж, яны нязначна цікавіліся аўстраславізмам і не хацелі дражніць прарасійска настаўленых нацыяў. Зрэшты, палітычна гэтым яны маглі выйграць няшмат.

За два дзясяткі гадоў, калі расійскае славянафільства ў 1867–1878 гг. перашло да імклівых нападаў, паўсюль была прызнаная іх дальнабачнасьць. Расія, перамогшы ў сябе палякаў, заставалася ў варожых стасунках як з Аўстра-Вугоршчынай, так і з Турцыяй. У межах гэтых абедзьвюх дзяржаваў жылі славяне, якім царызм больш ці менш адкрыта аказваў падтрымку. Папулярнасьць Расіі сярод славянскіх нацыяў расла і была найвышэйшай тады, калі сярод палякаў пасьля студзеньскага паўстаньня яна дасягла свайго мінімуму.

Уплывы Расіі сярод украінцаў, што жылі ў межах Аўстра-Вугоршчыны, непакоілі ня толькі афіцыйных дзеячаў манархіі. 27 ліпеня 1866 г. маскаляфільская ўкраінская газэта «Слово» зьмясьціла артыкул «Погляд в Будучність» з гучным тэзысам, што няма ўкраінцаў-русінаў, а ёсьць толькі адзіны расійскі народ ад Карпат і да Камчаткі. Для Вены гэта азначала пагрозу «пятай калёны» пры выпадку вайны з Расіяй. Палякі таксама былі выразна напалоханыя прагрэсам панславізму ўва ўсходняй Галіччыне. Некаторыя зь іх не маглі выйсьці за рамкі традыцыі і ўважалі ўкраінцаў за ўсходні варыянт польскага мужыка; некаторыя самі ўважалі сябе за gente Ruthenus, natione Polonus, і да гэтай групы належаў у тым ліку і мэр Кракава Мікалай Зублікевіч (1825–1886). Іншыя былі схільныя бачыць ува ўкраінцах апрычоную нацыю і пасьлядоўна падтрымлівалі сярод іх нацыянальны кірунак. Так ці інакш, інтарэсы манархіі і палякаў прынцыпова супадалі. Вена ясна здавала сабе з гэтага справу, і таму праграмная маскаляфобія бальшыні польскіх палітыкаў з Галіччыны неаднаразова была падставай іх імклівых кар’ераў у дзяржаве.

Якраз тады панславісцкія ўплывы пачалі шырыцца сярод чэхаў, якія адыгрывалі вялікую ролю ў гаспадарцы манархіі. Галіччына заўсёды зьяўлялася эканамічнай пэрыфэрыяй Аўстрыі, Чэхія ж была яе «фабрыкай і варштатам», адным з найбольш шпарка разьвіваных эканамічных абшараў тагачаснай Эўропы. Амбіцыі чэхаў былі немалыя: яны дамагаліся падобнага месца ў манархіі, якое з 1867 г. мелі вугорцы, г. зн. асобнай кароны, асобнага ўраду і сойму. Аднак на гэта не пагаджаліся немцы, і ў выніку чэхі ў знак пратэсту доўга байкатавалі парлямэнт у Вене ды праз пэўныя прамежкі часу – з рознай інтэнсіўнасьцю – «страшылі» Габсбургаў прыхільнасьцямі да Расіі.

Яны пастаянна заклікалі палякаў да славянскай салідарнасьці, хоць водгук на польскім баку быў слабы, і на іх заклікі адказвалі толькі нямногія: князь Ежы Чартарыскі, Францішак Смолка, граф Войцех Дзедушыцкі. Пераважная бальшыня палякаў уважала, што сфэдэралізаваная манархія значна лепей паправіць палажэньне чэхаў. Тым больш, што гэта можа пагоршыць пазыцыі палякаў, якія, падтрымліваючы аўстра-вугорскі дуалізм, знаходзіліся ў адносна лепшым стане. Да таго ж, гэтага тычылася пытаньне, палітычна, магчыма, менш важнае, але псыхалягічна ўва ўсёй гэтай справе ня менш, безумоўна, істотнае. Шмат чэхаў з сымпатыямі ставіліся да царызму; некаторыя мелі нават прэтэнзіі да палякаў, што тыя праз сваю нелюбосьць да Расіі і пастаяннае разварушваньне старых крыўдаў абцяжваюць салідарнасьць усіх славян. Паколькі падобныя галасы гучалі з боку сэрбаў і славінцаў, палякі рэагавалі востра і любыя дыскусіі на гэтую тэму рашуча прадухілялі: «Я не славянін, – гаварыў у венскім парлямэнце маёр Папоўскі, – я паляк». А Флярыян Земялкоўскі, аўстрыйскі міністар і вялікая фігура ў парлямэнцкім «Коле Польскім», на аўдыенцыі ў Франца Язэпа заявіў, што ў нас, палякаў, славянафільства ці то з Масквы, ці то з Прагі выклікае агіду.

* * *

Гэта не азначала, што стасункі паміж палякамі і чэхамі знаходзіліся пад знакам пэрманэнтнага канфлікту. Урэшце акурат палякі ў шырокавядомай чэска-нямецкай спрэчцы падаліся абодвум канфліктуючым бакам найлепшымі пасярэднікамі. Чэхі аддавалі перавагу італійцам, але немцы ўважалі, што лепшых пасярэднікаў ува ўсёй Аўстрыі немагчыма знайсьці. Першыя не пераставалі верыць у славянскую салідарнасьць, другія – для кантрасту – у арганічнае непрыняцьце палякамі такой салідарнасьці. У выніку найперш Альфрэд Патоцкі (1870–1871), а пасьля Казімеж Бадэні (1895–1897) станавіліся на чале кабінэтаў, якія спрабавалі памірыць чэхаў зь немцамі. Калі Патоцкаму нічога не ўдалося, і ён яшчэ больш заблытаў справу, то Бадэні пачаў вельмі пасьпяхова і пацярпеў паражэньне толькі тады, калі ўвёў пастанову, якая рабіла раўнапраўнымі чэскую і нямецкую мовы на абшары Чэхіі і Маравіі. Акурат тады на нямецкім баку раздаліся галасы аб спробе славянізацыі або нават палянізацыі Аўстрыі, што выклікала выбух размаітых нацыяналізмаў і абвінавачаньняў у адрас палякаў – яны, маўляў, падрываюць традыцыйныя пазыцыі немцаў у дзяржаве, апякуючыся братамі-чэхамі.

Аднак гэтая вялікая хваля хутка спала. Абвінавачаньні ў адрас г.зв. польскіх жондаў і выдумкі на тэму польскай перавагі былі бессэнсоўныя. Нам вельмі хочацца ісьці з вамі – тлумачылі палякі чэхам – але нам даводзіцца ісьці зь немцамі. Такую стратэгію дыктаваў палітычны разьлік. Галіччына тады лічылася польскім П’емонтам, і палякі не хацелі страціць здабытыя там пазыцыі ў выніку рызыкоўных дзеяньняў.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю