Текст книги "Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]"
Автор книги: авторов Коллектив
Жанр:
Культурология
сообщить о нарушении
Текущая страница: 11 (всего у книги 31 страниц)
* * *
І, урэшце, трэцяй перашкодай, якая можа дэзарыентаваць незалежніцкую апазыцыю, ёсьць яе падначаленьне фракцыйнай апазыцыі і пазбаўленьне яе антысавецкага і незалежніцкага зьместу.
Кожны выбух аўтэнтычнай апазыцыі дагэтуль якраз такім парадкам прыўлашчваўся і запыняўся нейкай партыйнай фракцыяй. Гэтым разам зрабіць такое будзе цяжэй, таму што апазыцыя больш скансалідаваная і мае, як ніколі раней, шырокую падтрымку ў грамадзтве. Не падлягае, аднак, сумневу, што падпарадкаваньне аўтэнтычнай апазыцыі зьяўляецца для партыі прынцыповай справай. Баючыся ў дадзены момант выкарыстоўваць брутальныя рэпрэсіі і беручы пад увагу міжнародную сытуацыю, у якой Савецкі Саюз без энтузіязму паставіўся б да авантуры ў Польшчы, партыя намагаецца падначаліць і разлажыць незалежніцкую апазыцыю знутры.
Намаганьні, якія робіць партыя, каб падарваць асновы апазыцыйнага руху, заслугоўваюць увагі. Характэрна, што ў іх бярэ ўдзел ня толькі кіруючая эліта, але і фракцыі, прыналежныя да ўнутрыпартыйнай апазыцыі, а таксама розныя групы, вытокі якіх у партыі. Усе гэтыя сілы распачалі акцыю амаль адначасна і гавораць амаль адной мовай. Гэта і зразумела, бо ўсё-такі аўтэнтычная апазыцыя пагражае ўсёй партыі: ня толькі апаратчыкам, якія цяпер пры ўладзе, але і ўнутрыпартыйным апазыцыянэрам, якія імкнуцца да таго, каб да гэтай улады некалі прыйсьці.
Маскуючы сваю сапраўдную ролю, кіраўніцтва партыі пайшло сёньня далей, чымся калі-небудзь раней. Нават у афіцыйных выступах усё менш чуваць аб марксізьме-ленінізьме. Цяперашні чалец Палітбюро[56]56
Р. Фрэлек: інтэрвію, працытаванае ў «Alternatywy PRL», Orzeł Biały – Na Antenie, № 163 (1310), marzec 1978, str.14–15.
[Закрыть] ў інтэрвію для замежжа абвяшчае сябе прыхільнікам дэмакратыі. Першы сакратар сустракаецца з прымасам, робіць візыт да Папы і заўляе, што стасункі з Царквой будуць урэгуляваныя[57]57
Розныя выказваньні Э.Герэка цытуюцца ў «Audiencja u Papieża», Orzeł Biały – Na Antenie, № 161 (1308), styczeс 1978, str. 18–19.
[Закрыть]. І тут і там аслабляецца цэнзура, а некаторыя беспартыйныя нават прасьцей атрымліваюць замежныя пашпарты.
Яшчэ больш значная роля ў гэтай кампаніі прызначаецца фракцыйнай апазыцыі. Яна абвяшчае далекасяжныя зьмены ў сваёй пазыцыі. Эвалюцыя паглядаў закранула як тых апазыцыянэраў, якія дагэтуль застаюцца ў партыі[58]58
Характэрныя афіцыйныя заявы на карысьць дэмакратыі з боку апаратчыкаў найвышэйшага ўзроўню (т.зв. групы Ахаба) напрыканцы 1977 г. («List do Gierka», Tydzień Polski, № 4 (23) z 23.1.1978, str. 3).
[Закрыть], так і тых, хто быў у партыі, але ўжо пакінуў яе шэрагі.
Мы зьяўляемся сьведкамі свайго роду ідэалягічнай капітуляцыі з боку гэтай апошняй групы. Мы бачым яе адыход ад марксізму-ленінізму, дэклярацыі супраць таталітарызму, жэсты паяднаньня з Царквой і нават незалежніцкія акцэнты.
Усё гэта, як відаць, паклікана сьцерці ў памяці палякаў ролю, якую адыграла партыя ў Польшчы. Па-другое, робіцца спроба распаўсюдзіць погляд, што калі ў Польшчы трэба нешта памяняць, то можна гэта зрабіць адно толькі пры дапамозе партыі або людзей, якія былі ў ёй: што для Польшчы няма іншай альтэрнатывы, як замірэньне з тым, каб ня толькі ўлада, але і апазыцыя заўсёды заставалася ў абсягу ўплываў партыі.
У сапраўднасьці ўсё наадварот. Усе саступкі, якія робіць партыя, або ўяўныя, або неістотныя, ад іх заўсёды можна пасьля адмовіцца. Мы не павінны нікога ўводзіць у аблуду што да сапраўдных мэтаў гэтай новай тактыкі. Насамрэч вельмі мала ў Польшчы зьмяняецца. Нягледзячы на новую фразэалёгію, стаўленьне да Царквы варожае, нягледзячы на прыглушэньне марксізму-ленінізму, апарат саветызму працуе бязь зьменаў, цэнзура не скасаваная, спэцслужбы напагатове, а грамадзтва і надалей ня мае многіх свабод.
Аўтэнтычная незалежніцкая і дэмакратычная апазыцыя мае свае вытокі ў грамадзкіх сілах, якія заўсёды былі настроены супраць партыі. Яна можа набываць розныя формы і падзяляцца на безьліч кірункаў, але ўсе яны павінны супадаць на адзіным супольным шляху барацьбы з партыяй за вызваленьне Польшчы ад накінутага ёй саветызму і за здабыцьцё Незалежнасьці.
Тэкст перакладзены паводле: Kultura, № 7, 1979.
* Ян Драўноўскі – польскі эканаміст і палітоляг, дзеяч культуры і асьветы. Аўтар колькіх дзясяткаў працаў з эканамічнай тэорыі і плянавай эканомікі. Быў ідэйным праціўнікам камунізму, перасьледаваўся ўладамі сацыялістычнай Польшчы. У 1967 годзе пасьля адмовы рэжыму падоўжыць яму тэрмін дзеяньня замежнага пашпарту апыніўся на эміграцыі. З гэтага часу выкладае ў заходніх вышэйшых вучэльнях. У 1994 годзе быў прызначаны рэктарам «Польскага ўнівэрсытэту на чужыне». У 2000 стаў ганаровым доктарам «Wyśszej Szkoły Języków Obcych i Ekonomii» ў Чэнстахове.
Ян Драўноўскі – выпускнік прэстыжнай варшаўскай «Szkoły Głównej Handlowej» і на працягу шматлікіх гадоў быў зь ёй беспасярэдне зьвязаны. Пры канцы пяцьдзясятых Драўноўскі – дэкан «Szkoły Głównej Planowania i Statystyki w Warszawie».
Пераклад зьдзейсьнены з ласкавай згоды часопісу «Kultura».
Пётар Кавецкi*
Постмадэрнiзм i лiбэралiзм
I
Ужо без малога сорак гадоў у групах «прагрэсіўных» iнтэлектуалаў, што тужаць па гарачай атмасфэры гадоў авангарду пачатку дваццатага стагодзьдзя, абвяшчаецца надыход эпохi, занадта паэтычна менаванай постмадэрнiзмам. Галоўны ягоны лiтаратурны пясьняр, Дж.Барт, ужо прагаласiў этап «стабiлiзаванага» разьвiцьця гэтай плынi[59]59
J.Barth, Postmodernizm: literatura odnowy, у: «Literatura na świece», № 5–6, 1982.
[Закрыть]. Таму мы назiраем ягоную экспансiю ня толькi ў абсягу лiтаратуры або архiтэктуры, з чаго ўсё i пачалося, або ў фiльмах, але таксама i ў фiлязофii, упаасобку ў фiлязофii навукi[60]60
Постмадэрнiсцкую пазыцыю ў фiлязофii навукi рэпрэзэнтуюць ня толькi «клясыкi» гэтага руху, што наўпрост дэкляруюць прыналежнасьць да яго, такiя, як Льётар або Роцi, але таксама i Бас.С. ван Фрасэн, Laws and Symetry, Oxford, 1989, дарма што ён не накладае на сябе ў згаданай кнiзе нiякiх постмадэрнiсцкiх абавязаньняў. Аднак ягоная рэфлексiя на тэму навукi: бунт супраць мэтафiзыкi i iнструмэнталiзму – ёсьць explicite падкрэсьлена антыкартэзіянскай пазыцыяй. Паводле Фрасэна, навуковыя тэорыi не зьвязаныя зь сьветам i ўзьнiкаюць дзякуючы сымэтрычнаму парафразаваньню адных тэорыяў iншымi.
[Закрыть]. Апрача таго, усё часьцей можна пачуць, што ў спадчыне нашай культуры ёсьць шмат неканвэнцыйных тэорыяў, якiя або прадвызначылi постмадэрнiстычную парадыгму, або (часткава) падрыхтавалi яе[61]61
A.Grzegorczyk. Niekartezjanskie współrzędne współczesnej humanistyki, Poznań, 1992.
[Закрыть].
Аднак насуперак гэтай сацыялягiчна назiранай папулярнасьцi, iснуюць спаважныя падставы, што змушаюць задумацца над тым, цi сапраўды постмадэрнiзм ёсьць рухам «адновы»? Найкарацей гэта сфармуляваў П.Пшыбыш у артыкуле з надзвычай цэльным назовам: «Постмадэрнiзм – культура страчанага шанцу»[62]62
P. Przybysz, Postmodernizm – kultura utraconej szansy, у: «Principia», tom III, 1991.
[Закрыть].
Перш як згадзiцца з гэтай, на першы пагляд, кантравэрсійнай тэзай, трэба паразважаць над дзьвюма справамi. Першая зь iх – пытаньне аб тым, цi становiць гэты рух наагул нейкую альтэрнатыву да распаўсюджаных культурных практык. Другой ёсьць пытаньне, чаму гэтыя шанцы былi незапатрабаваныя. Калi мы адкажам нэгатыўна на першае, тым самым можна будзе зразумець, чаму гэтыя шанцы ня спраўдзiлiся. Тэарэтычнай падставай артыкулу Пшыбыша ёсьць цьверджаньне, што пастуляты мадэрнiзму супадаюць з вартасьцямi лiбэралiзму. Аднак тут iгнаруюцца – сьцьвярджае аўтар – пэўныя клясычныя зьняпраўджаньнi гэтай апошняй дактрыны, i асаблiва гаекаўскага варыянту. Гэта зблiжае постмадэрнiзм зь лiбэртарыянiзмам, дзякуючы чаму ён трацiць крэатыўны сэнс лiбэралiзму.
У перадапошнiм сказе я сумысьля ўжыў адрозную тэрмiналёгiю, каб зазначыць, што значэньне ўжытых поймаў можа супадаць толькi на першы пагляд. Таму гэтыя пастуляты маюць баржджэй характар рэгуляцыйных рэкамэндацыяў. Iм даводзiцца паклiкацца на нейкiя важнейшыя i вышэйшыя вартасьцi. Гэтыя апошнiя – у нашым выпадку вартасьцi лiбэралiзму – нельга ўгрунтаваць ужо нiчым (больш агульным, чымся яны). Яны спачатныя, а ў стылiзацыi агульнай тэорыi iснаваньня або анталёгii маюць характар асноўных, выходных прынцыпаў. Калi б мы не зважалi на вышменаванае разрозьненьне, то тады мы б зыгнаравалi прынамсi фармальную адметнасьць двух парадкаў: канчальных i заразом спачатных вартасьцяў (канчальных, паколькi не iснуе гарызонту, да якога iх можна было б рацыянальна дапасаваць; спачатных, таму што яны выступаюць выточным пунктам для iншых, нiжэйпаложаных вартасьцяў), а таксама вытворных вартасьцяў. Вартасьцi, вызначаныя як пастуляты, ёсьць iнструмэнтальнымi. Яны служаць зьдзейсьненьню нейкiх асноўных вартасьцяў, што стаяць над iмi ў гiерархii. Пытаньне пра iх сапраўдную прыроду ёсьць прынцыповай пазнавальнай мэтай гэтага тэксту, i таму трэба ўжо ў гэтым месцы засьцерагчы, я не хачу некага намовiць, што постмадэрнiстычная мадэль уяўляе фрагмэнт сыстэмы, на версе якой знаходзяцца вартасьцi ў канцавым вынiку лiбэральнай вiзii сьвету. Выяўленая своеасаблівасьць пацягне за сабой глыбейшыя розьнiцы. Увага да iх павiнна прадухiлiць ад супаставаў, якiя маглi б мець падобны сэнс, як, напрыклад, прыраўнаньне асноўных вартасьцяў каталiцкай рэлiгii да правiлаў малiтоўнай цырымонii iсламу.
II
Спроба адказаць на пастаўленае пытаньне запатрабуе досыць складанай падрыхтоўкi, адылi яна дасьць магчымасьць уявiць лiбэралiзм як злучнасьць палажэньняў i цьверджаньняў, угрунтаваных на пэўнай вiзii сьвету. Гэта таксама дазволiць «спраўдзiць», наколькi гэная iдэальная вiзiя зыходзiлася з сапраўдным станам рэчаў.
Зь фiлязафiчнага пункту гледжаньня лiбэралiзм уяўляецца як намiналiстычная дактрына, паколькi ягоным выточным пунктам ёсьць палажэньне, якое сьцьвярджае, што асноўным элемэнтам iснага, так званым анталягiчным тыпам ёсьць iндывiдуальныя самабытныя iснаваньнi, сярод якiх вырозьніваюцца чалавечыя iндывiдуумы[63]63
Абавязкова прынамсi зважаць на асноўнае i велiзманае фiлязафiчнае пытаньне, якое зьявiлася ў сувязi з намiналiзмам. Уршуля Л.Жэглень апавядае наступнае: «У дыскусiях над праблемай няiсных спакмянёў традыцыйна, як i ў спрэчцы аб унiвэрсалiях, вырозьнiваюцца тры [...] становiшчы: (1) намiналiсцкае, згодна зь якiм няiсныя спакмянi знаходзяцца ў мове (Расэл, Quine); (2) канцэптуалiсцкае, паводле якога няiсныя спакмянi зьяўляюцца ў развазе (стоiкi, Картэзій, I.Кант, T.Read, Ф.Брэнтана), упаасобку ў развазе Бога (некаторыя схалястыкi, Ляйбнiц); (3) рэалiстычнае ў акрэсьленым сэнсе, г.зн. што статус няiсных спакмянёў незалежны ад дзьвюх згаданых сфэраў, а спакмянi гэтыя iснуюць (у сэнсе анг. there is або ням. es gibt) аб’ектыўна (арабскiя фiлёзафы, A.Meinong), у: O istnieniu w logice i w filozofii, у: «Prace z pragmatyki, semantyki i metodologii semiotyki», red. Jerzy Pelc, Ossolineum Wrocław, 1991, s. 221. Прыняцьцё намiналiзму ў першай, радыкальнай вэрсii ўблытвае нас у пэўныя цяжкасьцi, датычныя статусу мовы. Таму калi мы ня прымем другога становiшча (яго можна назваць канцэптуальным намiналiзмам), то тады мова ёсьць сапраўднасьцяй, што iснуе вонках чалавечай развагi (цi нават боскай) i генэруе няiсныя спакмянi. Факт гэтай неадпаведнасьцi выкарыстоўвае постмадэрнiзм, адмаўляючы апошнюю тэзу i настойваючы на першай, мяркуючы, што мова ёсьць ня толькi аб’ектыўнай сапраўднасьцяй, але i дэтэрмiнуючай чалавечыя паводзiны, а нават i чалавечыя думкi.
[Закрыть]. Таму ён уяўляе сабой варыянт антрапалягiчнага намiналiзму.
Вынiкам такога бачаньня сьвету ёсьць адмова ад тэзы аб падпарадкаваньнi чалавечых iндывiдаў усялякага роду тэарэтычным канструкцыям (улучна з мовай) i стварэньне фундамэнту для пэўнай злучнасьцi рысаў, якiя можна вызначыць пры дапамозе тэрмiну свабода. Прыводжаньне яе поўнай дэфiнiцыi заўсёды зьвязана зь вялiкiмi цяжкасьцямi i таму, як я мяркую, найлепш яе можна ўхарактарызаваць пры дапамозе складнiкаў, што скрыжоўваюцца ў ёй. Немагчыма, безумоўна, iх усе пералiчыць i паказаць, якiя памiж iмi iснуюць сувязi, але што да некаторых, зрабiць гэта, напэўна, можна.
Няма сумлеву, што трактуючы людзей як самабытныя iснаваньнi, мы ўгрунтоўваем iх iнавацыйныя пазыцыi. Чалавечыя iндывiдуумы, незалежна ад абстрактных iснаваньняў, не «прамаўляюцца» таму – наўсуперак думцы аднаго з постмадэрнiстаў М.Фуко – шляхам моўных, тэарэтычных або, шырэй, сымбалiчных канструкцыяў. Чалавечыя паводзiны свабодныя i няскутыя, што прыводзiць да магчымасьцi выхаду вонкi iх. Суб’ект не паводзiць сябе тут па-плятонску. Ён не адкрывае аб’ектыўных законаў або iдэальных аб’ектаў, якiя насоўваюцца на яго зь сярэдзiны, а ёсьць iхным праектадаўцам. Законы – гэта вынiк звычаёвай дамовы або сьвядомай легiсьляцыйнай дзейнасьцi, што фармулюе ясна кадыфiкаваныя разьдзелы нормаў. Фундамэнтам, дзякуючы якому яны могуць быць прынятыя людзьмi i станавiцца спакмянём паразуменьня памiж непрымушанымi бакамi, ёсьць рацыянальнасьць дамоваў, сымэтрычная ўзглядам кагнiтыўных структур чалавечага розуму. Спалучэньне разумнасьцi, што апэлюе да здольнасьцi чалавечай кемлiвасьцi, з здатнасьцю стварэньня нечага новага становіць аснову рэалiзацыi чалавечай волi. Таму волiцыянальнасьць уяўляе сабой неадрыўны складнiк чалавечай свабоды, якi робiць магчымым зьдзейсьненьне зьменаў згодна з iндывiдуальнымi мэтамi паасобных людзей.
Узаконеньне перакананьняў чалавечага розуму абапiраецца на пэўным мэтафiзычным крытэры праўды кожнага чалавечага iндывiдуума: iм ёсьць пэўнасьць або сьвядомасьць собскага iснаваньня... Перакананьне гэта датычыць усiх паасобных людзей i ў насьледак гэтага мы гаворым ужо аб коэкзыстэнцыi – рэглямэнтацыi для кожнага iндывiда ўдзелу ў iснаваньнi. Яно дазваляе захаваць аўтаномiю думкi i рашэньня (я ведаю, што iсную) i не выключае адкрытасьцi (я ня маю прыклёпаў, каб меркаваць, што iншыя ня ведаюць таго, што ведаю я). Тады стаецца магчымым дыялёг роўнапарадкавых што да iснаваньня, сувэрэнных асобаў. Раўнапраўнасьць экзыстэнцыi ўмагчымляе (добрааахвотнае) захаваньне канцэпцыяў, што падтрымваюць ня толькi эканамiчную каапэрацыю, але i прыўносяць з сабой спачуваньне i здольнасьць аказаньня дапамогi. Роўнасьць права на iснаваньне не парушае таму незалежнасьцi i годнасьцi чалавечага бытаваньня.
Натуральная здольнасьць людзей уступаць у непрымушаныя сувязi ўтварае зь iх грамаду сувэрэнных адзiнак, якiя добрааахвотна складаюць групу цi нават супольнасьць. Гэты вобраз супрацьлежны статку, групе адзiнак, утворанай пры дапамозе вонкавага прымусу. Такі прымус часта набывае выгляд абстрактных iдэяў i вартасьцяў, што ўваходзяць у iх склад, а таксама спосабаў iхнай рэалiзацыi. Узглядам iх людзi бязвольныя i экзыстэнцыйна аднавымерныя. Стаўленьне да iх замыкаецца тады адно ў высваеньнi гэтых вартасьцяў i пасіўнай iх культывацыi. Таму гэта прызнаньне пазапачуцьцёвых клiшэ за собскiя, дзе статак, замiж угоды, абапёртай на добраахвотнай згодзе, кiруецца пры дапамозе вонкавага загаду[64]64
Шырэй аб гэтай праблематыцы гл. у: Liberalizm – tło ontologiczne i konsekwencje poznawcze, у: Filozofia liberalizmu, red. Józef Tarnawski, Warszawa, 1993.
[Закрыть].
Вышменаваную аксіялягiчную мадэль лiбэралiзму зазвычай адносяць да ўсяго навачаснага пэрыяду нашай цывiлiзацыi. Вынiк гэтага – iдэнтыфiкаваньне вышменаваных вартасьцяў з (пад)вартасьцямi, якiя ў iсьце ёсьць iхнымi насьледкамi. Гэта выражае досыць пашыранае перакананьне, што неадрыўным сускладнiкам сукупнай дактрыны лiбэралiзму ёсьць пэўны род эканамiчных вартасьцяў. Больш таго, яго ўважаюць за тоесны з пэўным тыпам гаспадарча-эканамiчнай палiтыкi. Але нягледзячы на гэта, як i агульнапашыранае скарачэньне ў выглядзе «прынцыпаў свабоднага рынку», гэты род уяўляе сабой сыстэму вартасьцяў – што мае надэканамiчны вымер – i выклiкае гарачкавы пошук вартасьцяў, што выступаюць вонкi практычнага i парадкуючага вымеру пастулятаў, зь якiх i складаюцца «прынцыпы свабоднага рынку». Таму зьяўляюцца спробы ўдасканалiць лiбэралiзм або «дапоўнiць» Гаека пры дапамозе вартасьцяў, што надаюць ягонай тэорыi характар, якi хутчэй выходзiць за межы вiдавочнай эканамiчнай эфэктыўнасьцi[65]65
R.Piekarski, Krytyczne uwagi o Hayeka liberalnej teorii wolności, у: Filozofia liberalizmu, wyd. cyt.
[Закрыть]. Дзеля гэтага замiж таго, каб сягаць да вытокаў i шукаць фундамэнтальную анталёгiю лiбэралiзму, якi ў сваiм прагматычна-жыцьцёвым вымеры можа быць вызначаны як «свабодны рынак», узьнiкае сьветагляд, вытворны ад правiлаў гэтага апошняга. Такiм чынам адкрываецца шлях да тварэньня мiту, якi мае характар, аналягiчны з матэрыялiстычным сьветаглядам, i ўзьнiкае ў насьледак абагульненьня вынiкаў практычнага тарнаваньня (некаторых) навуковых тэорыяў. Адылi такi сьветагляд мае няшмат супольнага з «мэтафiзыкай» (часта ў лiтаральным значэньнi гэтага тэрмiну), што ляжыць у аснове тэорыяў, удалае практычнае прытарнаваньне якiх нарадзiла спакусу ягонага ўтварэньня[66]66
Напрыклад, у под гiпотэзаў Айнштайна лягла пэўная дэтэрмiнiсцкая «мэтафiзыка», а квантавая мэханiка ўзьнiкла на аснове ягоных тэорыяў, выражаных у канкрэтнай мове навукi. Гэта цягне за сабой, аднак, апрычоны сьветагляд, iндэтэрмiнiсцкi ў сваёй прыродзе. Зьяўляюцца дзьве магчымасьцi разьвязаньня гэнага несупадзеньня. З аднаго боку, адмаўляецца фундамэнтальная анталёгiя, што ляжыць у вытоку агульнай i прыватнай тэорыi ўзгляднасьцi, але тым самым стаўляюцца пад сумлеў ня толькi гэтыя дзьве апошнiя тэорыi, але i квантавая мэханiка, якая выводзiцца згэтуль. З другога боку, iснуе перакананьне, што або квантавая мэханiка адно «досьледная», часовая тэорыя, якая заменiцца ейным адпаведнiкам, але якая, тым ня менш, мае дэтэрмiнiсцкi характар, або, што трэба, у адпаведнасьцi зь першым, вынайсьцi тэрыю, агульнейшую, чымся яна, якая б зьясьняла яе i якая, у пляне агульнапрынятай i асаблiвай фундамэнтальнай анталёгii, мела б таксама iндэтэрмiнiсцкую прыроду. Аб гэтых праблемах я пiшу шырэй разам зь Ежы Вайткавякам у: Can Quantium Mechanics Help in The Development of Determinism?, у: Problems in Quantum Physics II, red. J.Mizerski, A.Posiewnik, J.Pykacz, M. Żuławski, «World Scientific», Singapur, 1990.
[Закрыть].
Узнаямленьне з своеасаблiвай вiзiяй сьвету лiбэралiзму i вынiкаючай згэтуль сыстэмы вартасьцяў абцяжвае яго ўсякiмi «грахамi» i недарэчнасьцямi капiталiзму. Гэта недакладны тэрмiн, паколькi ён зьвязаны з эканамiстычнымi спрашчэньнямi, але якраз дзякуючы гэным грахом ён умела выкарыстоўваецца партыямi левай арыентацыi.
Нельга сказаць, што капiталiзм у сваёй злучнасьцi ёсьць адзiным рэальным канкрэтам, зь якога можна вылучыць агульны лiбэральны ўзор. Таму трэба падрэсьлiць, што аб гэтым узоры немагчыма гаварыць у адрыве ад, напрыклад «Сharta Magna Libertatium», адкуль надзвычай далёка да капiталiзму ў «чыстым» выглядзе. Як прыклад грамадзтва, найблiжэйшага да iдэалу лiбэралiзму, у клясычным Таквiлевым разуменьнi, прыводзяць Злучаныя Штаты. Адылi апiсаная Таквiлем фэрмэрская супольнасьць, як падаецца, у дачыненьнi да капiталiстычных грамадзтваў тагачаснай Эўропы была «адсталая» ў разьвiцьцi. Таму рэалiзацыя iдэалу свабоды i дэмакратыi будуецца гэтта на подзе разгляду ў iстоце пераддзяржаўнага, перадкапiталiстычнага i перадiндустрыйнага грамадзтва. I калi б мы захацелi адшукаць аналёгiю для яго ў Эўропе, то яму адпавядала б там не ангельскае грамадзтва эпохi прамысловай рэвалюцыi або францускае пасьля Напалеона, а супольнасьцi XIII i XIV-стагодняй Эўропы. Асобныя гарадзкiя супольнасьцi, у якiх iснавала як вольнае прадпрымальнiцтва (рамяство i работнiкi па найме, кантракце), так i грошы, рабiлi магчымай вытворчасьць ды добраахвотны абмен дабротамi, а таксама абмен працы на капiтал.
Загэтым капiталiстычныя пераўтварэньнi не ўяўлялi сабой наблiжэньня да лiбэральнага iдэалу, а ў iстоце былi адыходам ад яго (хаця i не канчатковым). Я мяркую, што падобны працэс распачаўся ў ЗША значна пазьней, чымся ў Эўропе, i ягоным пiкам i канцом была сэрыйная вытворчасьць аўтамабіля Ford T. Таму якiмi рысамi характарызавалася раньнекапiталiстычная эканомiка i грамадзтвы, што яе ўтваралi? Увогуле яны арыентавалiся на т.зв. рэсурсаёмiстыя тэхналёгii, якiя патрабавалi вялiкага засяроджаньня капiталу i сродкаў. Iх вызначае агрэсіўная дзяржаўнасьць, падпарадкаваная гэтаму манапалiзаванаму капiталу. Яна пацягнула за сабой грувасткае заканадаўства, якое накiдала iндывiдам вышэйпаложаныя мэты дзяржаўнасьцi. Яны былi рэалiзаваныя пры дапамозе цэнтралiзаваных пастановаў i дзяржаўнага iнтэрвэнцыянiзму. Вынiкам гэтага была ня толькi калянiзацыя, падтрыманая дзяржавай, але i Вялiкi Крызыс, а таксама бюракратызацыя i аўтарытарнасьць узаемiнаў памiж людзьмi. Крайны прыклад такiх працэсаў уяўляе сабой нацысцкая Нямеччына. У гэтым пэрыядзе дух супольнасьцi заступае нацыяналiзм i нацыяналiзаваныя эканамiчныя суб’екты, а выцясьненьне сувэрэннасьцi чалавечых iндывiдаў сындыкалiзмам замяняецца сутыкненьнем памiж сабой чалавечых статкаў, менаваных «клясамi». Канчатковым увасабленьнем гэтых рысаў, мэханiка якога надзвычай аддалiлася ад лiбэральнага iдэалу i адмовiла яго, быў камунiзм.
Да гэтых грамадзка-эканамiчных працэсаў лiхаманкава далучалiся рознага роду iдэалёгii i сьветагляды, у аснове якiх ляжалi «матэрыялiстычныя» (сацыялiстычныя) вартасьцi, паколькi вiдавочнай рабiлася яўнае несупадзеньне сапраўднасьцi i лiбэральнага iдэалу. Зьявiлася патрэба зьмiстыфiкаваць узьнiклы вобраз сьвету, каб угрунтваць цi ў iстоце схаваць гэнае несупадзеньне. Таму замiж «налады» гэнай сапраўднасьцi ў кiрунку дасягальнай сымэтрыi памiж ейным вобразам i лiбэральнай мадэляй, наступiла элiмiнацыя iдэалу i замена яго надзвычай спалучанымi з гэнай сапраўднасьцю «ўзорамi». Дзеля гэтага працэсы ператварэньня капiталiзму ў дзяржаўную, цяжкапрамысловую, iндустрыялізаваную, монакультурную плянавую эканомiку камунiзму, асабовай «эманацыяй» якой ёсьць кляса працоўных (зьведзеная да роўню суб’екта i спабытая прыроджаных правоў), суправаджаюцца зьменамi ў сфэры вартасьцяў. Ёй адпавядае крайная вэрсiя левай iдэалёгii – сталiнiзм. Канчатковыя (хоць i не апошнiя) вынiкi гэтай найвышэйшай формы сацыялiзму добра вядомыя. Ён занепадае (хаця i не дэфiнiтыўна) з прычыны недастатковасьцi, якая робiць немагчымым ягонае самапамнажэньне.
Вышэйапiсаныя аналiзы немiнуча прыводзяць да пытаньня аб тым, цi быў капiталiзм дэфiнiтыўным разрывам зь лiбэральным iдэалам, i таму – кiруючыся гэтай лёгiкай – цi сучасная нэўтралiзацыя ягоных вынiкаў ёсьць адыходам ад капiталiзму i цi сёньня мы зьяўляемся сьведкамi ўзьнiкненьня новага тыпу ўпарадкаваньня чалавечых супольнасьцяў, будучага «зваротным пунктам» нашай цывiлiзацыi?
Перадусiм, як я мяркую, трэба пачаць ад зьняпраўджаньня тэзы, што матэрыяльнае асяродзьдзе фармуе сфэру чалавечай сьвядомасьцi. Ейнае прыняцьцё адмаўляе магчымасьць аўтаномii чалавека, перадусiм ягонага мысьленьня, i стаўляе пад сумлеў чалавечыя здольнасьцi фантазii i ўяўленьня, бо яна надае iм вымер чыста бiялягiчнай адаптацыйнасьцi. У сваю чаргу, культура разумеецца як «пабочны» вынiк, вытворны з гледзiшча шырока зразуметых працэсаў прыстасаваньня[67]67
Прадстаўленая мадэль можа выклiкаць спробы адаптацыйна-культурнага эвалюцыянiзму ў духу Спэнсэра або Гаека. Аднак я хацеў бы падкрэсьлiць, што я прадставiў тут пэўную яго частку, канцэнтруючыся на тым фрагмэнце, дзе падкрэсьлiваецца момант узьнiкненьня i разьвiцьця дадзенай сымбалiчнай парадыгмы. Гэта, аднак, не азначае ягонага «прагрэсу» i таксама не выключае адставаньня ў развiцьцi або магчымасьцi ўзьнiкненьня «выпадкаў». Побач з дамiнуючым i разьвiваным, напару радыкальна, фрагмэнтам грамадзкай супольнасьцi, прысутнiчаюць дзьве iншыя, раўналежныя (пад)сыстэмы: традыцыйная культура, якая рэгулюе – наўсуперак iлюзiям – вялiкi абсяг чалавечай экзыстэнцыi i якая, нягледзячы на апазыцыю што да дамiнуючага варыянту, захавалася ў абсягу грамадзкай супольнасьцi (там жа бярэ пачатак, перадусiм iснасны, напрыклад, усё больш папулярная неканвэнцыйная мэдыцына), а таксама (пад)сыстэма альтэрнатыўнай культуры што да дамiнуючых i традыцыйных (пад)сыстэмаў, што «сусярэджвае» i разьвiвае ўсялякiя думальныя «выпадкi», якiя ўзьнiклi ў вынiку разьвязаньня цяжкасьцяў дамiнуючай (пад)сыстэмы, але зь нейкiх прычынаў не былi паглынутыя ёй або ўзьнiклi зусiм без прыклёпаў. Культура як цэльнасьць мае таму здольнасьць перахоўваньня, на краёх дамiнуючага корпусу, як традыцыяў, так i наватарскiх, часта непатрэбных, нядзейсных цi нават супрацьстаўленых ёй «падумак».
[Закрыть]. Але гэта супярэчыць фактам, паколькi – як сьцьвярджаюць дасьледнiкi культуры – iснавалi i iснуюць супольнасьцi, якiя стварылi дасканалыя культурныя сыстэмы, будучы, напрыклад, зьбiральнiцкiмi супольнасьцямi i не ствараючы разьвiтай гаспадаркi. Думаецца, што чалавечыя паводзiны фармуюцца пры дапамозе ўяўленьня, здольнага ня толькi вытвараць упарадкаваныя кагнiтыўныя канструкцыi, але перадусiм папярэднiя iм сыстэмы вартасьцяў. Да аднэй зь iх належыць лiбэральны праект.
Артыкуляцыя i прыняцьцё яго, спачатна ў элiтарных колах, адбылася ў грамадзтвах, гiсторыя якiх сягае сівой мiнуўшчыны паўночнаэўрапейскiх народаў. Яны валодалi кельцкай традыцыяй i былi найменш раманiзаванымi. Сфармуляваньне лiбэральнага праекту ў своеасаблiвай «мове» грэка-хрысьцiянскай культуры не было зьвязанае зь вiдавочнымi вынiкамi, якiя б пацьвярджалi ягоную большую эфэктыўнасьць. Тут у найлепшым выпадку можна гаварыць аб роўнасьцi, аналягiчна з сытуацыяй гелiяцэнтрычнай тэорыi Капэрнiка, якая ў момант свайго ўзьнiкненьня давала такi ж самы практычны эфэкт, як i сыстэма Пталемэя[68]68
Доля гелiяцэнтрычнай канцэпцыi ёсьць надзвычай павучальным прыкладам, як (1) культура можа перахоўваць чалавечую думку, дарма што яна ня мела – у момант свайго ўзьнiкненьня – нiякага канкрэтнага датарнаваньня, а таксама, што (2) ейным iснаваньнем неабавязкова падцiнаюцца прынцыпы практычнай тарнавальнасьцi. Бо калi б так было насамрэч, то ў момант свайго ўзьнiкненьня яна павiнна была перажыць зьнiшчэньне i адмаўленьне, паколькi яна была менш прадуктыўная, чымся клясычная пталемэйская астраномiя. Сваю дзейснасьць яна давяла значна пазьней i ў iстоце дзякуючы выпадку, адно тады, калi зьявiлiся акалiчнасьцi ейнага практычнага датарнаваньня, напрыклад, у навiгацыi, падчас геаграфiчных адкрыцьцяў або пры абвадненьнi ўсё больш разложыстых ворных земляў. Гэта, аднак, ня мела ўплыву ні на ўзьнiкненьне гелiяцэнтрычнай канцэпцыi (узьнiкла ў вынiку апэляцыi да традыцыi, да старых нэаплятонаўскiх канцэпцыяў), нi на ейнае перахоўваньне ў культурных архiвах, незалежна ад таго, што яна супярэчыла дамiнуючым тады назiраньням нябёсных зьяваў.
[Закрыть]. Мапа «памыснасьцi» позьнефэўдальнай Эўропы не супадае з мапай прасьцягаў, дзе ўзьнiк i разьвiваўся лiбэралiзм. Яна прылягае да рэгiёнаў, дзе ўплывы, ня столькi хрысьцiянскiя, колькi рымскiя, былi найслабейшыя, а хрысьцiянства паклiкалася на рэгiянальную традыцыю, што мела кельцка-нарманскую генэзу, а не на культуру старавечнага Рыму[69]69
Варта прыгадаць, што нават слова «парлямэнт» паходзiць з кельцкай мовы, адкуль у выглядзе слоўца «parler» (размаўляць) яно пранiкла ў францускую мову ў вынiку кантактаў кельтаў з франкамi, калi першыя, перад iхным выцясьненьнем на Брытанскiя Атокi, жыхарылi ў Брэтанii. Апрача гэтага, адметнасьць эўрапейскага пайма «свабоды» ў параўнаньнi зь ягоным антычным разуменьнем зацемiў ужо ў 1819 г. Бэнджамэн Канстан у сваёй працы «Аб старавечных i сучасных свабодах».
[Закрыть]. Якраз гэтыя вытокi – спалучэньне перадарыстотэлевай раньнехрысьцiянскай вiзii, зь пераўтворанымi, а ня зьнiшчанымi ўзвычаеньнямi паўночнай Эўропы – умагчымiлi ўзьнiкненьне новай (лiбэральнай) канцэпцыi сьвету. Яна захавала хрысьцiянскi вымер. Яна не знаходзiлася ў апазыцыi да абавязваючай парадыгмы, што ўбясьпечвала яе перад пагрозамi з гэтага боку. Апрача гэтага, яна не iгнаравала мясцовай традыцыi, што палягчала ейнае высваеньне, за выняткам тых выпадкаў, калi яна знаходзiлася ў калiзii з раней перанятымi i традыцыйнымi ўзорамi паводзiнаў. Неверагоднае i захапляльнае зьлiцьцё новых элемэнтаў, якiя прынесла хрысьцiянства, з традыцыйнымi, захаванымi звычаямi, апладнiла чалавечае ўяўленьне. Дзякуючы гэтаму сталася магчымым разьвiцьцё лiбэральнай мадэлi ня толькi ў геаграфiчна-гарызантальным сэнсе, але i ў вэртыкальным вымеры. Асвоеная традыцыя атрымала пэрспэктывы разьвiцьця. Зь яе былi вылучаныя падвартасьцi, якiя закранулi практычна-жыцьцёвыя сфэры. Гэнае дапаўненьне iх утылiтарнымi вартасьцямi давала пазытыўнае «пацьверджаньне» iхных перадумоваў i спрыяла працэсу iхнага пераносу на ўсё вялiкшыя абсягi чалавечай экзыстэнцыi.Iдэал, дагэтуль функцыянуючы лякальна i абмежаваны асобнымi сфэрамi жыцьця, станавiўся ўсё больш пашыраным узорам. Спачатна засяроджаны галоўным чынам у позьнесярэднявечных гарадзкiх анклявах i будучы альтэрнатыўным варыянтам дамiнуючага фэўдальнага парадку, ён распаўсюджваецца ў рэнэсансава-рэфармацыйных грамадзтвах. Дапаўненьне яго практычнымi элемэнтамi ўмагчымiла ягонае тарнаваньне ў галiнах, якiя дагэтуль рэгулявалiся традыцыйна. Да агульных палажэньняў i нормаў лiбэральнай мадэлi дадаюцца больш спэцыялiзаваныя i партыкулярныя дырэктывы. Яны заступаюць дагэтулешнiя, якiя выводзiлiся з «старой» традыцыi. Новыя аплiкацыi валодаюць апiсальным характарам, паколькi мусяць браць пад увагу своеасаблiвыя рысы спакмянёў, да якiх яны тарнуюцца. У вынiку наступае распадзел сымбалiчнай веды на два блёкi перакананьняў, якiя розьняцца лягiчным статусам: нарматыўны, якi акрэсьлiвае канчальныя вартасьцi, а таксама апiсальны, якi папярэднiчае непарыўна зь iм зьвязанаму злучву iнструмэнтальных вартасьцяў. Залежнасьць памiж зьместам загадаў практычных паводзiнаў i сыстэмай канчальных вартасьцяў стаецца тады надзвычай iлюзорнай. Ролю гэтых вартасьцяў выконваюць iнструмэнтальныя (пад)вартасьцi. А канчальныя падлягаюць канвэнцыялiзацыi i адрыву ад iнструмэнтальных (пад)вартасьцяў. Яны не стаюцца ўжо маральным загадам у звычных чалавечых учынках, а прэрагатывай жрацоў. Мэтафiзыку iндывiдуальнага i вольнага суб’екта заступае спэцыялiзаваная веда, абапёртая, напрыклад, на норме эфэктыўнасьцi, якой у эканамiчнай вэрсii адпавядае максымалiзацыя прыбытку. Ейным апiсальным увасабленьнем ёсьць злучво цьвержаньняў, што прамаўляюць, як трэба практычна дзеяць, каб дасягчы гэнага ўзглядам канчальных вартасьцяў iдэалу[70]70
Трэба падкрэсьлiць, што гаворка гэтта iдзе аб дасьледаваньнi ў выглядзе дзейсных практычных дзеяньняў, а ня толькi думальных, фантазійных уяўленьнях. Крозы аб лёце чалавека ў паветры датуль станавiлi сабой спакмень «чыстай» думкi, пакуль не заiснавалi перакананьнi, што ўтвараюць прагматычна-жыцьцявы блёк, якi фармуе такiм чынам чалавечыя дзеяньнi, што сталася магчымым зьдзейсьненьне гэтай чыстай фантазii.
[Закрыть].
«Забыцьцё» вышэйпаложанай сыстэмы вартасьцяў, зьдзейсьненьне якiх стварыла новыя галiны рэальнасьцi (матэрыяльнай i духовай) дзякуючы «зьнiзу» ўзьнiклым сьветаглядам, якiя павiнны служыць далейшаму ўтрыманьню актыўнасьцi ў гэтых новых галiнах, адбываецца ў двух кiрунках. У першым выпадку, калi сьветагляд перастае спалучацца з разьвiтым апiсальным блёкам, на подзе якога гэны сьветагляд зьявiўся на сьвет, адбываецца ягонае адмаўленьне i зварот да перакананьняў, якiя карыстаюцца памяркоўным прызнаньнем у iншых галiнах. Гэтая зьява ў сфэры вартасьцяў набывае выгляд кансэрватыўнага рэцэдыву, дарма што ў спакмянёвай сфэры яна тычыцца новаўзьнiклага фрагмэнту сьвету. У другiм выпадку – якi часта называюць уводжаньнем «прагрэсу» – перанос, згодна з загадамi новага сьветагляднага ўзору, новых практычных рэгуляцый у галiны, якiя гэтага ў iстоце не патрабуюць, прыводзiць да iх дэфармацый i парушэньня функцыяваньня. Усё шырэйшае распаўсюджаньне новых схемаў, у iмя «налады» сапраўднасьцi i працягу «пералому», прыводзiць да дысгармонii, дэгенэрацыi, а ў канцавым вынiку i да немачымасьцi функцыяваньня ўсяго жыцьця, ня толькi матэрыяльнага, але i духовага[71]71
Узьнiкае пытаньне аб тым, скуль бяруцца новыя роды сапраўднасьцi, i ўпаасобку прагматычна-жыцьцёвыя перакананьнi, што падцiнаюць першыя сваiм iснаваньнем. Я прывяду тут, для iлюстрацыi, крыху трывiяльны прыклад. А наймя клясычная лiбэральная мадэль, якая становiць сабой аксіялягiчны фундамэнт нарматыўнага (iнструмэнтальнага) узору чалавечых паводзiнаў у даiндустрыйных часох, не прадугледжвала (загадзя) як у сфэры канчальных вартасьцяў, так i iнструмэнтальных, а таксама ў iхных аплiкацыях апiсальна-жыцьцявых зьяваў, зьвязаных з выпрацоўкай электрычнасьцi. Тым ня менш выкарыстаньне гэтай мадэлi прывяло да ўзьнiкненьня электрычнасьцi ня толькi ў навукова-тэарэтычнай або канцэптуальнай (i таму на роўнi iнструмэнтальных вартасьцяў), але таксама i стварыла новыя рэальныя спакмянi. Гэта зьмянiла чалавечыя паводзiны, i яны мусiлi перажыць такую мадыфiкацыю, чаму паспрыяла і навука, каб магчымым было падтрыманьне вытворчасьцi i выкарыстаньня электрычнасьцi. Электрычная сетка, неабходная для згаданых мэтаў, знаходзiць сваё адлюстраваньне ў форме арганiзацыi людзей. Немiнучай стаецца iхная лучнасьць, цэнтральнае распараджаньне iх асобамi. Гэтыя працэсы знаходзяць сваё абагульненьне i адбiцьцё ў ad hoc створаных сьветаглядах, чаго крайным прыкладам ёсьць раньнесавецкая «бiтва за электрыфiкацыю», з усiмi жахлiвымi яе грамадзка-матэрыяльнымi насьледкамi. У гэтым сэнсе лiбэралiзм, дзякуючы таму, што ён дае свабоду думцы, што ўмагчымляе вынаход i практычнае тарнаваньне зьяваў электрычнасьцi, выяўляецца як прычына насьледкаў, што прывялi да ягонага запярэчаньня. Адылi гэтая тэза ёсьць вынiкам думальнага «высьлiзганьня», што не зважае на ролю iдэалёгiяў, якiя ў iстоце занялi ягонае месца i прывялi да адхiленьня, а таксама ў вялiкай ступенi да разбурэньня нарматыўнага ўзору, якi робiць немагчымым арганiзацыю ўсяго чалавечага жыцьця на ўзор цэнтральна кантраляванага i рэглямэнтаванага разьмеркаваньня электрычнай энэргii.
[Закрыть].
На момант дасягненьня капiталiстычнымi грамадзтвамi XIX i XX стст. вышэйадзначаных разьвiцьцёвых ростаняў рэдка зьвяртаюць увагу. Гэты пэрыяд, безумоўна, ёсьць, асаблiва ў эканомiцы, адыходам ад прынцыпаў лiбэралiзму даiндустрыйных супольнасьцяў. Iндывiдуальныя суб’екты, як я быў згадаў, ператвараюцца ў калектыўныя суб’екты (дзяржаўна-нацыянальныя эканомiкi, новага тыпу грамадзкiя групы i г.д.). Грамадзтвы перажываюць паступовую сацыялiзацыю, дарма што дзяржавы, якiя рэпрэзэнтуюць iх, што да самых сябе застаюцца незалежнымi i сувэрэннымi, i ўтвараюць тое, што можна назваць нацыянальным або дзяржаўным капiталiзмам. У глябальным маштабе гэта цягне за сабой, у залежнасцi ад ступенi сацыялiзацыi грамадзтваў, ergo ў залежнасьцi ад ступенi адарваньня лiбэральных прынцыпаў ад «нутра» дадзенай нацыянальнай дзяржавы, зьяву перавытворчасьцi. Ейным вынiкам ёсьць эфэкт спажыўца, якi замыкаецца ў звароце да чалавечага iндывiдуума. Якраз гэтая зьява абумовiла тое, што ў грамадзтвах Захаду ня быў перасягнуты крытычны пункт (а не такi, аб якiм мiстыфiкацыйна гавораць: «зваротны»), што пацягнула за сабой, на ўзор хлусьлiвых утопiяў, распаўсюджаньне i расшырэньне схемаў, узятых з нацыянальнага капiталiзму.
Дарма што пачаткам гэнага пункту не выпадае лiчыць канец XX ст., як прапануе Ф.Капра – аб якiм крыху пазьней, – можна сказаць адно: сымбалiзуе яго раней згаданы аўтамабiль Ford T. Вялiкасьць ягонага творцы не замыкалася толькi ў iнавацыйнасьцi ў засягу тэхнiчнай канструкцыi або арганiзацыi сэрыйнай вытворчасьцi, але найперш ва ўвыразьненьнi факту, што магчыма спажыцьцё лiшку вытваранай прадукцыi шляхам ператварэньня яе ў даброты, даступныя для ўсiх. Аб’ектам зацiкаўленьня, на якi накiравана эканомiка, але ня толькi, паколькi, каб карыстаць з аўтамабiлю, трэба прынамсі ўмець чытаць i пiсаць, ня ёсьць – як у сацыялiзьме – яна сама або абстрактная прысутнасьць, а спажывец – чалавек, якому належыць памагчы зрабiць iндывiдуальнае рашэньне купляньня i спажыцьця тавару.
Аднаўленьне чалавечай суб’ектыўнасьцi выражае ўсё меншае дэтэрмiнаваньне iндывiдуальнага чалавечага быцьця роляй, вызначанай у рамах т.зв. падзелу працы. Магчымасьць замены працы на рэальны капiтал робiць зь людзей сувэрэнных собсьнiкаў собскай асобы. Гэта ўмагчымляе навязаньне добраахвотных i непрымусовых кантактаў, залежных толькi ад суб’ектаў дамовы. Валоданьне капiталам дае магчымасьць разьлiчваць на самога сябе, спрыяе свабодзе думкi i волi.
III
Досыць цьмяныя развагi, зьмешчаныя ў II-й частцы гэтай працы, мелi, безумоўна, характар шкiлету гiпотэзы, якая – каб быць больш пераканальнай – павiнна быць разьвiтай i больш аргумэнтаванай. Аднак, калi мы хочам гаварыць аб постмадэрнiзьме, то – нават нягледзячы на недахопы – неабходнасьць такога нарысу вынiкае сама сабой, i ў сувязi з гэтым я хачу прывесьцi вытлумачальнае апраўданьне.
Постмадэрнiзм уважаецца за сымбалiчную экспрэсiю новага этапу ў разьвiцьцi нашай цывiлiзацыi. Гэтая канкрэтызацыя постмадэрнiзму ў часе неяк загадзя абумоўлiвае пэрспэктыву ягонага разгляду. Таму яго трэба разглядаць у пэрспэктыве доўгачасовых працэсаў, магчымым насьледкам якiх ён i ёсьць. Такiм чынам, гаворка iдзе аб вызначэньнi яго нутранога, гiстарычнага кантэксту. Безь яго нават абеглай характарыстыкi цяжка ацанiць, наколькi дэклярацыi аб «зваротным пункце» маюць рэальную глебу[72]72
P.Kawiecki, Post-modernism – from Clown to Priest, у: The Subjekt in Postmodernism, red. Ales Erjavec, Ljubljana, 1990.
[Закрыть].
Постмадэрнiзм ад пачатку ўспрымаўся як абсалютна арыгiнальны кiрунак мысьленьня, якi не валодае нiякай традыцыяй. Аднак ягоная экспансiя спрычынiлася да таго, што ўсё большая частка сымбалiчнага сьвету фарбуецца ў колеры поймаў, свомых для гэтага спосабу мысьленьня. Гэта сталася магчымым таму, што можна, як я мяркую, паказаць некалькi аснаватворных i агульных пунктаў, рэалiзацыя якiх была б беспамылковым паказьнiкам мiмiкрыi, якая пазьней будзе названа постмадэрнiсцкай.
Ейнай асноўнай рысай ёсьць пераадоленьне т.зв. картэзіянскага дуалiзму. Яго формы могуць набываць выгляд разнастайных апазыцыяў. Пры клясычным падыходзе iх выражае цела versus развага, у эпiстэмалягiчнай вэрсii: аб’ект (пазнаньня) versus суб’ект (пазнаньня), у суб’ектыўнай стылiзацыi: натура versus культура, а ў мэтафiзычнай вэрсii такую апазыцыю становiць: sacrum versus profanum. Вынiкам лiквiдацыi вышэйадзначаных параў ёсьць перафармуляваньне пайма праўды. Яна ня ёсьць ужо сымбалiчным (тэарэтычным) уяўленьнем незалежнага да развагi пазнаючага быцьця, але нечым вытвараным, i нават не пазнаючым iндывiдуумам, а законамi выкарыстаных сымбалiчных «iнструмэнтаў»[73]73
Пры такiм падыходзе чалавечы быт спабываецца трансцэндэнтальнага вымеру i чалавек сутыкаецца, нават ня столькi з прызнанай, колькi з накiнутай непазьбежнасьцяй экзыстэнцыйнай i аксіялягiчнай самадастатковасьцi. Ён сам вызначае сваю iстоту, вырашае ня толькi аб праўдзе, але i аб маральных нормах. Магчымай спробай абмежаваньня рэлятывiзму ёсьць прыняцьцё тэзы, што мова (культура), нягледзячы на стварэньне яе чалавекам, iснуе – калi ўжо яна ўзьнiкла – незалежна ад ейнага стваральнiка, прынамсi на роўнi аўтадэтэрмiнацыi. Аднак тады яна займае месца, дагэтуль зарэзэрваванае для Бога.
[Закрыть]. Дасьледаваны суб’ект i датычнае яго тэарэтычнае апiсаньне (або больш агульна – сымбалiчнае) выяўляецца як аспэкт таго ж самага. Праўда залежыць ад тыпу структуры дыскурсу, «граматыка» якога вызначае ейны сканструяваны сэнс.
Сучасныя канцэпцыi постмадэрнiзму вырастаюць з францускага структуралiзму (К.Левi-Строс) i пансэмiятызму (А.Грэймас), што асаблiва навiдавоку ў плынi, якая называецца дэканструкцыянiзм (Ж.Дэрыда), а таксама на прыкладзе абагульненьняў практыкi сучаснай фiзыкi, упаасобку квантавай мэханiкi (Р.Роцi, Ж.Ф.Льётар). Да гэтай плынi належыць i Ф. Капра, якi высновы сваёй першай працы – «The Tao of Physics» – перанёс у «Зваротны пункт», расшыраючы iхную важнасьць на iншыя галiны сучаснага жыцьця[74]74
F.Capra, The Tao of Physics, London 1985. Punkt zwrotny, tіum. Ewa Woydyłło, Warszawa, 1987.
[Закрыть]. Кажучы ўвогуле, кшталт новай сапраўднасьцi быў вызначаны злучвом новых анталягiчных палажэньняў i сфармуляваны сучаснай фiзыкай, паколькi сьвет – сьледам за сёньняшнiм прыродазнаўствам – выяўляецца як «арганiчны, галiстычны i экалягiчны. Яго можна назваць i сыстэмным паглядам [...]. Сусьвет перастаў быць машынай, што складаецца з мноства элемэнтаў, i цяпер яго належыць разумець як адзiную, непадзельную дынамiчную цэласьць, часткi якой узаемазалежныя i могуць быць зразумелыя толькi ў катэгорыях усяго касьмiчнага працэсу»[75]75
F.Capra, Punkt... wyd. cyt. s. 113
[Закрыть].
Гэты тып мысьленьня мае выдатны патэнцыял, паколькi Капра даводзiць, што дзякуючы яму адбылiся зьмены ў цывiлiзаваным сьвеце, напрыклад ператварэньне – у сфэры эканомiкi – цьвярдой тэхналёгii на мяккую, з чым суадносяцца новыя вартасьцi ў мэдыцыне, i наагул ва ўсёй сыстэме аховы здароўя, а таксама ў псыхалёгii. Гэтая апошняя, адасабляючыся ад псыхіятрыi ўварваньня, набыла гуманiстычны характар, яна цяпер канцэнтруецца на цэласьцi чалавечай псыхiкi i ейных сувязях зь сьветам.