Текст книги "Ад сяўбы да жніва"
Автор книги: Янка Брыль
сообщить о нарушении
Текущая страница: 8 (всего у книги 43 страниц)
Галавой да сцяны, раскінуўшы чорныя, аголеныя да лакцёў рукі, крыясам лялсаў чалавек. Да пояса ён быў накрыты шынялём. Твару амаль не відаць было, толькі тырчаў падбародак. З-пад шыняля віднеўся чорны з шэрай, святлейшай падэшвай ступак.
Вахман з ліхтарыкам ударыў ботам у пятку гэтага ступака i нечакана моцна гаркнуў:
– Устаць!
Чалавек на саломе рыўком падцягнуў свае чорныя рукі, успёрся на ix i. сеў.
Гэта быў… Так, гэта быў мой даўні i добры знаёмы. Над горкім лесам яго i я, вясковы падлетак, плакаў калісьці, чытаючы адну з найлепшых кніг майго маленства. Гэта быў чорны дзядзька Том, праўда, ужо з другой, яшчэ не напісанай кнігі пра лес шматпакутнага народа. Мне здалося, што ён, дзядзька Том, не па мёр, збіраючы бавоўну амерыканскаму плантатару Легры, бо хтосьці зноў прадаў яго – ужо сюды, дзе пануюць плантатары прускія.
– Устаць, праклятыя чорныя свінні!
У святле ліхтарыка яшчэ раз заміргалі сонныя вочы негра, i сноп святла пайшоў з яго ў глыбіню будынка… Адзін за адным на саломе сядзелі чорныя Томы – салдаты французскай каланіяльнай арміі. Між імі – некалькі белых нявольнікаў.
– Шварцэ нігер, – захіхікаў Гросман, – Вось я прынёс вам есці. Паглядзіце на гэтае мяса!..
Негры спачатку не бачылі нас. Цяпер мы з Пшэрвай міргалі вачыма ад калючага святла i не бачылі неграў. Пасля ліхтарык пагас, халодны цэмент падлогі адазваўся пад ботамі вахманаў, i, нарэшце, вялікія дзверы зачыніліся. За імі пачуліся бразгаценне замка, гутарка, смех i крокі па бруку.
Ціха i цёмна.
Цішыня шамацела спачатку саломай, а потым уздоўж сцяны пачуўся ціхі шэпт. I шэпт гэты быў незразумелы для нас, як шум дажджу i шамаценне саломы.
Шэпт як быццам краўся па саломе, шукаючы некага ў цемры… Вось ён пайшоў ад нас у той бок, па чорных галовах каля доўгай сцяны. Патаптаўся на месцы, шалпочучы сухой саломай, i вось павярнуўся назад. Ідзе сюды. Дайшоў да апошняга з краю негра, побач з якім я ляжу. Пазнаю – шэпт пытаецца ціха, шукае мяне. Так, шукае, – працягвае руку i ў цемры дакранаецца да маёй галавы. Пальцы яго пераходзяць з маіх валасоў на лоб, i цёплая далонь спыняецца. Знайшоў.
Дзядзька Том нешта шэпча, пытаецца.
Чаму я не ведаю яго мовы? I чаму ён не можа сказаць тое самае зразумела?..
– Стасю, Зайчык, ты спіш? Не ведаеш, што ён гаворыць?
– Не, не ведаю, – шэпча ён у адказ. – Яны гавораць, відаць, па-французску…
А шэпт не змаўкае. Людзі паўзуць да нас па саломе – адтуль i адтуль… Каля нас садзяцца, i я таксама паднімаюся.
– Ка-ма-рад… Ка-ма-рад!..
Адно вядомае слова, як новы дотык цёплай рукі, даходзіць да мяне з гэтага незразумелага шуршания.
– Камарад, хто вы? – шэпча той самы голас па-нямецку.
Нейкую сотню слоў гэтай мовы мы засвоілі за дзевяць месяцаў па лону. I я адказваю, што мы – палонныя, што сябар мой – «поле», паляк, а я – «вайсрусэ», беларус. Слова «вайсрусэ» не зусім, відаць, зразумелае для таго, хто пытаецца. I, каб упэўніцца, ён шэпча:
– Москаў, камарад?
– Масква, – адказваю я, i нечаканая гордасць гарачаю хваляю бяжыць на мяне.
– О-оо! – гаворыць яна галасамі людзей, што ў цемры сядзяць каля нас.
Побач ca мною, дзе дзядзька Том, зноў мацней шуршыць салома. Пасля чуваць – нешта рыпіць, нібы падэшва пад тупым шавецкім нажом. Да пляча майго дакранаецца рука, відаць, тая самая, што цёпла ляжала на маім ілбе. Я лаўлю гэтак добра знаёмы i так пажаданы пах. Хлеб трапляе нарэшце на зубы. Таксама рыпіць, як рыпеў пад нажом…
Потым у цемры шоргае i загараецца запалка. Язычок полымя выхоплівае з цемры некалькі чорных i белых людзей. Яны сядзяць на саломе, на голым цэменце. Яны глядзяць на нас. Усміхаюцца ўсе, – гэтая мова для ўсіх зразумелая.
– Арманд, – гаворыць той, што трымае запалку. – Леа Арманд, – таўчэ ён кулаком у грудзі. Хлопец белы, зусім малады яшчэ, як Стась. Запалка ў пальцах яго дагарае, i хлопец спяшаецца сказаць: – Бэльжык! Бэльжык!..
– Бельгіец, – з наіўнай гордасцю тлумачыць Пшэрва.
Арманд усміхаецца. I тут, пакуль паміж пальцаў яго ўзнятай рукі дагарэла запалка, у другой руцэ я заўважыў нешта бліскучае.
Навокал – цемра зноў. Запалка больш не загараецца.
Ціха-ціха грыміць «Інтэрнацыянал». Арманд іграе на губным гармопіку. Толькі пачаў – i сціх…
«Ці ты малы, мой добры, бедны Стась?.. Супакойся. Табе давядзецца яшчэ быць салдатам. I воля прыйдзе. Не плач».
А ён не слухае мяне. Ды, зрэшты, я нічога не кажу. Можа, i ён не плача, a толькі плечы яго… так уздрыгваюць пад маёю рукой?..
…Пазней, калі заціхла ўсё: i наша гутарка, i шуршание ca ломы, i шум дажджу – у прасветах акон, высока над намі, пачаў нараджацца дзень.
– Уладак, ты спіш?
За вокнамі, чуваць, прачнуліся ўжо вераб'і.
Хвіліна цііныні.
I зноў:
– Уладак!.. Я… Калі буду ўцякаць… Ну, другі раз… Дык я табе скажу. Абавязкова. Добра? I пойдзем разам.
– Добра, спі.
Наваг дождж не шуміць за сцяной. Чутно толькi – чырыкае руплівы верабей. Сеў, відаць, на акне i рад, што ноч i нягоды прайшлі. Нават думае, мусіць, што гэта ён перамог, бо шчабеча, здаецца, аб гэтым.
– Уладак! А нас… не застрэляць?..
«Дзівак ты, хлопча, – пытаеш, як быццам я ведаю. Спі».
Я не сказаў так, толькі падумаў.
Ну, а заснуць i сам не заснуў.
ЧАТЫРОХ І ПРЫГАНЯТЫ
Фельдфебель Элер, дзябёлы вусач, загадчык лагернага склада вопраткі i абутку, стаяў перад глухою брамкай у казарменным плоце i лаяўся.
– О доннэрветар! – трубіў ён. – Дык гэта ж, мае апосталы, свінства!
Адзін з аддзелаў склада знаходзіўся ў казармах, каля якіх звычайна размяшчаюцца шталагі. Вечарэла сёння амаль ад самага ранку, i Элер з камандай палонных спазніўся вярнуцца з работы. Брамку, праз якую ямы штодзень вярталіся, вартавы ўжо замкнуў i ключ, вядома, забраў з сабою ў каравульню. Цяпер бяры ды ідзі ў галоўную брамку, рабі вялікі круг…
Фельдфебель вырашыў клопат прасцей. Цяжка падскочыў, усцерабіўся на брамку і, крэхчучы, гхавіс на ёй жыватом. Адзін з палонных, плячысты, куртаценькі дзядзька Янушчык, з лёкайскай увішнасцю падбег да шэфа i перабавіў яго на той бок.
Тады пералезлі палонныя, пераставіўшы цераз брамку вазок, на якім яны сёе-тое вазілі ад склада да склада.
– Наперад, мужы галілейскія, позна! – сказаў таўсцюх, i каманда пайшла па асфальце ў свой лагер.
Палонных было чатырох – два беларусы i два французы.
Побач з малым, рысістым Янушчыкам шырока сігаў i стрымліваў хаду здаравіла Калечыц, Саша-гарманіст, мой саслужывец у войску i сябар па нарах тут, у палоне. Чарнявы, ціхі, заўсёды задуманы. Не той гарманіст, што можа да ўпаду рэпіць кадрылі ды полькі, абы заплацілі,– іграе Саша таму, што самому гэта добра, i больш за ўсё іграе песні.
Знаёмства наша пачалося з вальса «На сопках Маньчжурыі» – журботнай песні пра славу без перамогі. Пачуўшы гэты вальс у казарме, я пайшоў па лабірынце двух'ярусных ложкаў на гукі гармоніка, убачыў музыку i ўжо назаўсёды вылучыў яго для сябе з натоўпу стрыжаных навабранскіх галоў. Вочы, якія хочуць так многа сказаць. Амаль дзіцячая душа, многа якой выліваецца ў ціхай, шчырай ігры…
Мы разлучыліся ў дні вайны, a зноў сустрэліся ўлетку саракавога года, у лагернай штрафкампані. Саша ўцякаў дахаты, i злавілі яго недзе ў Польшчы. Ужо не з тым гармонікам, які ён прывёз у войска з роднай вёскі каля Валожына, а з новым, нямецкім. Палонныя, што працавалі на арбайтскамандах, атрымлівалі па трынаццаць марак у месяц, бонамі, за якія, праз вахмана, можна было купіць толькі тое, што не ахоплівалася картачнай сістэмай: кавалак мыла, пачак тытуню, люстэрка, брытву, чамадан, гармонік ці мандаліну. Сябры па арбайтскамандзе ў складчыну набылі Калечыцу акардэон, i ціхае дваццацідвухгадовае дзіця пайшло пасля з гэтым скарбам дахаты – з Германіі ў Беларусь, начамі… Калі Сашу прыгналі ў нашу штрафкампані, я заўважыў i пазнаў яго здалёк, у брамцы. З музыкай за плячыма, яшчэ больш схуднелы i доўгі. Калечыц ішоў перад вахманам без шапкі. Ён быў з чорным «гарохавым» чубам, мне яшчэ незнаемым, адгадаваным у палоне. Сустрэў Сашу, як i кожнага штрафніка, унтэр Кугель, гарладзёр i кацюга. Тры здаравенныя поўхі, першае прывітанне штрафкампані, навічок атрымаў адразу, каля ўвахода ў нашу драцяную загарадзь. I ён, ужо адзін, ішоў насустрач мне – яшчэ да слёз чырвоны ад новай крыўды, але ўжо з усмешкай на даўно няголеным твары, размахваючы доўгімі рукамі.
I вось ужо больш за паўгода мы спім побач, спачатку ў штрафным, а з восені – у агульным бараку. У галавах нашых нараў, на палічцы, стаіць бывалы Сашкаў акардэон, найбольшы скарб барака № 3.
Цяпер Калечыц ішоў у першай пары, глядзеў на бычыны карак фельдфебеля i ўспамінаў тры курыныя яйкі. Пазаўчора Элер прынёс ix аднекуль, вельмі задаволены ўдачай. I сапраўды – перамога! Па харчовых картках прыходзілася па адным яйку ў тыдзень на кожнага немца, а тут!.. Эх, доннэрветар!.. Але як толькі фельдфебель выняў ix з кішэні, каб нахваліцца, адно залатое яйка раптам упала з рукі на брудную падлогу склада і, пэўна ж, разлілося. А гэты дзябёліна стаў ракам i, амаль прыпаўшы вусамі да закарэлай дошкі, хлябтаў сырую яечню i толькі хрыпла пакрэктваў, прыцмокваў ад задавал ьнення…
Сашавы думкі перабіў палонны, што ішоў за ім. Таксама чарнявы, але куды шчуплейшы, нават маладзейшы з выгляду. Француз Ружэ. Ён незнарок наступіў Калечыцу на пятку i з вінаватай усмешкай дакрануўся да яго пляча:
– Пардон, Сашка. Ві-ба-чай.
Імя гэта ці прозвішча – Ружэ, Калечыц, добра не ведаў. Бо колькі тут можна даведацца адзін пра аднаго, калі пры сустрэчах карыстаешся ўсмешкамі, жэстамі ды тым нейкім дзесяткам нямецісіх слоў, якія кожны з ix калечыў па-свойму? Праўда, Ружэ пачаў вучыцца ад Сашы слоў беларускіх і, у сустрэчным парадку, вучыць таго па-французску. Ну, ведаюць – адзін: «мерсі», «пардон», «сіль ву пле», другі: «дзякую», «вібачай», «калі ляска»… Пацеха толькі, прыемная забаўка. A ўсё ж яны змаглі дагэтуль сяк-так узаемна даўмецца, што Сашка – земляроб, «бляншрус» i цяпер ужо «савецік», а Ружэ – рабочы, ткач i таксама (кулак, узняты з усмешкай) «рот фронт». Француз быў прыгажун з малымі, белымі, нібы жаночымі рукамі. А беларус, хоць i рахманы, любіў па-хвацку вітацца. Калісьці, знаёмячыся з Ружэ, ён добра-такі ціскануў яму руку. Хлопец ахнуў ад болю, а потым, з поўнымі слёз вачыма, паказаў збянтэжанаму «бляншрусу» сваю малую, знявечаную руку i расказаў, растлумачыў па-іхняму, пра сваё няшчасце. Летась, калі Ружэ працаваў на будаўніцтве аўтастрады, ваганетка падмяла яго i зламала руку ў запясці. Яе злячылі няўдала: каму там было непакоіцца…
Чатырох палонных, што працавалі на складзе, таўсцюх фельдфебель называў то «апосталамі», то «мужамі галілейскімі». Паўтараў ён гэта па сто разоў на дзень з аднолькавым задавальненнем. Ружэ прыйшоў на склад, пятым апосталам, два тыдні таму назад. Хлопец спалохаўся, што яго, паколькі рука ўжо залячылася, могуць яшчэ, чаго добрага, зноў пагнаць да ваганетак. А на складзе было не толькі лягчэй ды цяплей, але ж i пажывіцца мог чалавек чым-небудзь. Увесь шталаг зайздросціў гэтай маленькай арбайтскамандзе.
Худы, чарнявы хлапчына стаяў ля парогa, сумна, з надзеяй глядзеў на Элера сваімі чорнымі вялікімі вачыма i, на французскі лад калечачы нямецкія словы, прасіўся:
– Іш віль арбайт. Ішь віль зэр гут арбайт… [6]6
Я хачу працаваць. Я хачу вельмі добра працаваць…
[Закрыть]
– Што цябе, бязрукага, узяць? – загрымеў, натапырыўшы рыжыя вусы, фельдфебель. – Ёзап, дай мне мой рэвальвер!..
Увішны лёкай Янушчык падсунуў свайму таўсцюху чорную дзвярную ручку, i фельдфебель грозна прыцэліўся. Ды на яго зусім сур'ёзна глядзелі глыбокія, напоеныя горкім сумам вочы юнака, i Элер апусціў свой «рэвальвер».
– Ну, добра, працуй. Паглядзім, што з гэтага. выйдзе.
Пад вечар, калі да кухні пад'ехала машына з хлебам, грозны таўсцюх, вельмі зацікаўлена чытаючы на хаду газету, даволі спрытна прыхапіў з кузава булку хлеба, прынёс у склад i раскроіў на пяць кавалкаў. Чатыры, роўныя, раздаў старым апосталам, а пяты, большы, даў Ружэ.
Праз некалькі дзён зоркае вока каменданта шталага прыкмеціла, што ў Элера не чатыры, а пяць памагатых. Сухі, крыклівы маёр загадаў фельдфебелю аднаго неадкладна прагнаць. Калі таўсцюх паведаміў гэта сваёй камандзе, Ружэ збялеў i памкнуўся да дзвярэй.
– Гальт! – закрычаў фельдфебель. Ён грозна паглядзеў на сваю пяцёрку i тыцнуў пальцам на француза Лекашэ: – Ты тут найбольшы лайдак. Ты заўтра не прыходзь.
Выбар гэты быў Сашу прыемны ўдвая. Па-першае, таксама, як i Янушчык, куртаты Лекашэ быў яшчэ большы за таго падлізнік. Пры ім «апосталы» асцерагаліся не толькі ўзяць сабе ці сябру які-небудзь шалік ці шкаргіэткі, замяніць падраныя чаравікі на навейшыя, але ж нават i ўголас падумаць нра такое «злачынства». I гэта ў той час, калі сам ix наглядчык, заўважыўшы штосьці такое, толькі крычаў: «Ага, на складзе завяліся мышы!» – або i наогул, не заўсёды ўдала, рабіў выгляд, што нічога не бачыць. Па-другое, i, відаць, галоўнае, – Саша ўжо не хацеў разлучацца з Ружэ.
Зрэшты, адстаўку Лекашэ ўся каманда ўспрыняла з палёгкай, уключаючы i самога Элера, якому двух лёкаяў было, аказваецца, мнагавата.
Цяпер Ружэ ішоў у пары з сівым, крыху ссутуленым мусье Дэмазье. Гэта быў вясковы настаўнік, всльмі маўклівы, дабрадушны чалавек з вялікімі акулярамі ў касцяной аправе. Спачатку сам ён не краў. Аднак, заўважыўшы, як Саша ці Ружэ, які, дарэчы, вельмі хутка асвоіў гэты промысел, бралі штосьці з вопраткі, надзейна хаваючы здабычу ў бяздонныя французскія шаравары, стары ківаў галавой i ўсміхаўся, нібыта хочучы сказаць: «I правільна. Не голым жа хлопцам хадзіць. Глядзі толысі не пападзіся». A днямі мусье Дэмазье, иарэшце, абасмеліўся i сам…
Падумаўшы пра гэта, Саша на хаду азірнуўся i падміргнуў старому: «Што, гуманіст, нясём i мы?» У шараварах таго хаваліся сёння цёплыя англійскія шкарпэткі, па адной у кожнай калашыне. Гэта, відаць, яшчэ ўсё i бянтэжыла i палохала педагога. Ды ён усміхнуўся ў адказ значна, як Сашу здалося, маладзей, чым заўсёды. Што ж, сёння яшчэ адзін хтосьці сагрэе ногі i душу сяброўскай спагадай!..
Ружэ i Дэмазье цягнулі за дышаль нізкі, шырокі вазок, на гэты раз пусты.
На павароце ў лагерную браму ім сустрэлася худая, панура палахлівая фрау ІПустэр, прыбіральшчыца каменданцкага барака. Таўсцюх Элер з ходу закідаў яе пошлымі салдацкімі жартачкамі. Жанчына не адказала i не ўсміхалася. I ад гэтага Сашу яшчэ больш агідным здаўся лёкайскі Янушчыкаў рагаток.
У браме, вітаючы фельдфебеля, пажылы вартавы пад каскай стукнуў абцасамі i падцягнуўся на «смірна». Уся каманда, бьщцам нават урачыста, уплялася ў шталаг.
…У шавецкай майстэрні тым часам яшчэ ўсё папорвалі ды пастуквалі.
I тут былі палонныя розных нацыянальнасцей, аднолькава заваленыя работай.
На стал ах i пад сталамі ляжалі боты i чаравікі, проста горбамі i ў мяшках. Падкутыя, падбітыя цвікамі. I ўсе яны, таксама як i людзі, што перакідалі ix з месца на месца, былі малыя i большыя, зношаныя i навейшыя, французскія i польскія… Кожная пара ix, каб толькі магла гаварыць, расказала б, можа, не горш за людзей, пра вельмі многае. Як яны легка скакал i па казарменных сходах, ганарыста адбівалі парадны крок на польскім бруку ці на бельгійскім асфальце; як яны потым тапталі палітую кроўю ці пакрытую попелам зямлю i як, нарэшце, мурзаліся гноем у баўэрскіх кароўніках ці на юнкерскіх горбах кампосту i адбівалі вялы рытм няволі на дарогах фашысцкай Нямеччыны…
Але боты маўчалі.
A людзі яшчэ ўсё працавалі ці больш прыкідваліся, што робяць нешта, i непакоіліся, як гэта сёння так зацягнуўся «фаерабэнд» – канец рабочага дня, Даўно пара па бараках. I шмат каму ўжо хочацца запусціць чаравікам ці ботам у спіну загадчыку-немцу, які пра гэта забыўся.
Загадчык майстэрні, нярослы, прыгожанькі салдат, стаяў, да лакцёў паўсаджваўшы рукі ў кішэні штаноў, i абурана сакатаў:
– Ці ж ты, доннэрветар, дагэтуль яшчэ не ведаеш, што спачатку трэба цэтлік занесці да repa фельдфебеля, каб ён падпісаў, а тады ўжо сюды? Гэта ж няхай ён, Элер, толькі даведаецца! Ты ведаеш, што тады будзе?..
Перад ім стаяў беларускі дзяцюк у зношаным польскім мундзіры, у клёшных англійскіх портках i зялёна-сіняй з чырвонымі кантамі нарвежскай шапцы. Ён трымаў у руцэ старыя чаравікі, якія ўжо ледзь не галосячы прасілі кашы, a ногі яго, абкручаныя каравымі анучамі, стаялі ў вялізных i размалёваных, як разінскія чаўны, галандскіх драўляных клюмпах з пацешнымі пупсікамі на насках. Хлопец, відаць, дпямі прыехаў з вясковай арбайтскаманды i не ведаў пра новы парадак з рамонтам.
А справа выглядала так. Элер заўважыў, што ў лагеры гэтай зімой развялося зашмат абутку i пачалася спекуляцыя. Шаўцы зараблялі на гэтым найбольш, камбінуючы i абутак i работу налева, а законна здадзенае ў майстэрню доўга ляжала там нечапанае, чакаючы чаргі. Фельдфебель вырашыў увесь рамонт прапускаць толькі праз уласныя рукі.
Дзяцюк з чаравікамі стаяў перад немцам моўчкі. Думалася яму, відаць, слухаючы на большую палавіну незразумелае сакатанне, што ўсё гэта – тое самае ліха, што i ў польскіх казармах калісьці. Пагаўкае ды сціхне. Але той не сціхаў.
Тады крайні шавец, даўгатвары хлапчына на крывых здаравенных нагах, не вытрываў:
– Не бойся, Корань. Гэта фэст хлопец, так толькі любіць пажміндзіць. Ты пачакай…
I, каб паказаць сябру, як ён тут проста жыве з начальствам i як ўжо ўмее па-іхняму, ляпнуў загадчыка па рукаве.
– Лясма, Вілі,– сказаў.– Ix моргін фертык махін i фільфебель нікс вісан. Ганцэгаль. Ушыстко едно, мэнш! [7]7
Пакінь, Віллі. Я заўтра папраўлю, i фельдфебель не будзе ведаць. Усё роўна, чалавеча!
[Закрыть]
– Ты так думаеш, Штэфан? – памякчэў немец. – Аднак, мілы мой…
Ен не скончыў, а той, у галандскіх чаўнах, не паспеў усміхнуцца, што з рамонтам, відаць, атрымаецца, – калі адчыніліся дзверы i з двара паказалася вусатае мурло фельдфебеля…
– Слухай, Вілі,– пачаў Элер i раптам заўважыў няшчасныя чаравікі.– Ага! – загрымеў ваяўнічым, усцешаным голасам. – Зноў адзін без цэтля! Зноў спекулянт!
Таўсцюх нечакана рухава ўляцеў у барак, схапіў чаравікі з рук перапалоханага чаўнаносца i шпурнуў ix у дзверы, над галовамі сваіх «апосталаў».
Няўдала. Звязаная пара падкутых салдацкіх грукачоў перакулілася ў паветры так, што адзін з ix ударыў Ружэ.
Хлопец ахнуў, хапіўся аберуч за скронь i сеў на свой вазок.
Нават дзядзька Янушчык абурыўся. Праўда, па-свойму.
– Ну, гэтак нікс гут, – сказаў з асцярожненькай смеласцю. – Гэтак, фельдфебель, нікс махін…
А Элер ужо трымаўся за дзвярную клямку i глядзеў сюды, больш тупа, чым збянтэжана.
Саша – ён потым сам так гаварыў мне – стаяў як пень i пазіраў то на Ружэ, то на фельдфебеля, то на сяброў.
A ўсе маўчалі. Так, здаецца, доўга-доўга…
Ружэ парушыў гэтае маўчанне. Калі ён адняў ад твару свае жаночыя рукі – там не было ўжо мілай, сумнай усмешкі… Цярплівасць падарвалася, i маладое сэрца – з болем крыўды i спутанай страсцю нянавісці – успыхнула раптам і, бяссільнае, толькі заплакала. А за ім заплакалі i чорныя, летуценныя вочы…
Сівы мусье Дэмазье апамятаўся першы: ён пачаў неяк збянтэжана гладзіць то разбіты цвікамі твар юнака, то – чамусьці – яго седлаватую, з вострымі чубікамі пілотісу.
– Ціха, ціха, мой хлопча, ціха, харошы, – шаптаў ён нешта накшталт гэтага па-французску i азіраўся раз-поразу на фельдфебеля.
Пасля дастаў з кішэні сігарэты. Ружэ апошні раз усхліпнуў i ўзяў а дну з ix доўгімі, спрытнымі пальцамі левай рукі. Стары шаркнуў запалкай i падставіў хлопцу кволы агеньчык. Ружэ, аднак, дыхаў яшчэ неспакойна – агеньчык згорбіўся, упяўся i прапаў. Ды ўжо да тытуню прыліпла жывучая зорачка жару. Ружэ пацягнуў разоў колькі i ў губах падставіў сігарэту мусье Дэмазье. Пакуль той пыхкаў, цягнучы агеньчык да сябе, за цяжкімі акулярамі старога настаўніка юнак убачыў іскрынкі слёз i, вядома ж, усхліпнуў зноў.
Саша дарэмна прыкусваў губу. У вачах стала цёпла, i па халодных шчоках папаўзлі няпрошаныя, горкія, ужо даўно накіпелыя слёзы. Бо ў ix было адразу ўсё – i даўняя глыбокая туга, ад якое парой падкочвае да горла рыданнямі, калі хочацца ўпасці на нары, i, схаваўшыся з галавой пад вашывыя транты, крычаць на ўвесь свет, i душыцца ад плачу, i хвастаць мазольнымі кулакамі па фельдфебельскім мурле, i гладзіць любы твар Ружэ – яшчэ з большай пяшчотай, чым гэты сівы стары!..
– Слухай, Ёзап! – пачуўся раптам хрыплы Элераў бас. – Ты скажы яму, Ёзап, – гаварыў ён чамусьці Янушчыку, – што я незнарок, што сёння позна ужо, a заўтра я яму хлеба дастану. Цэлую булку! Аднаму яму!..
ЗЯЗЮЛЕНЬКА
Ноч выдарылася як па заказу: цёмная, пасля дажджу. За вокнамі барака, дзе размяшчалася наша каманда, чутно было, як безупынку сакаталі конікі i над мокрымі мэндлямі жыта каля брукаванай дарогі сумна шумел i бярозы.
Апоўначы мы выбраліся са свае «буды» на ўскраіне заводскага пасёлка – назаўсёды. Не ўсе, a толькі ўтрох. З трыццаці нашых сяброў большасць спала, пасля нялёгкай працы моцна, а хто прачнуўся, калі мы збіраліся, той ці маўчаў, ці жадаў нам шчаслівай дарогі, ці ўголас баяўся…
Наіўна асцярожныя, мы перайшлі дарогу задам, як мядзведзі, а потым павярнуліся на ўсход. Шарахцелі ржышчам, брылі па свежых роллях, па моры соннага калосся ярыны. Ішлі шпарка, устрымліваючы, каб не бегчы, прапускалі праз пальцы i зрывалі вільготныя пшанічныя каласы i нават ціха, гулліва ржалі…
З таго часу мы сталі начнымі людзьмі.
Зоркі вялі нас на ўсход. Вясковыя хлопцы, мы былі дрэннымі астраномамі. Ва ўсёй мігатлівай жарстве, што асыпала нашу высокую столь, мы пазнавалі перш за ўсё Вялікую Мядзведзіцу. Яна была ў нас заўсёды па левай руцэ, a трошкі правей ад Зараніцы быў родны наднёманскі край. Туды цягнула нас, як цягне стрэлку компаса на поўнач.
Дзесятай ноччу мы прабіраліся па абшары памешчыцкай бульбы. Ішлі амаль да пояса мокрыя; ногі спатыкаліся на барознах, блыталіся ў густым бульбяніку i непрыемна нылі пад каленьмі. У грудзях таксама нешта балюча ныла – ці то з сярэдзіны, ці зверху.
Цярплівасці мы назапасіліся нямала, але ўсё ж час ад часу хацелася крыкнуць: «А ліха ж вам з вашаю бульбай, праклятыя юнкеры!..»
Досвіткам напаткалі на ўскраіне лесу нейкую самотную адрыну, а ля яе вялізны шэры стог старой саломы. Спакуса была вялікая. Каторы ўжо дзень мы то моклі ў кустах пад дажджом, то ад зямлі нацягваліся холадам. Асдярожна i з таго боку, дзе стог амаль упрытык туліўся да сцяны адрыны, мы залезлі на саламяную вышыню, выграблі бярлогу i ляглі. Мікола, як заўсёды, забяспечыў маскіроўку. Пасля ён прытуліўся да мяне, i, засынаючы, я чуў яго шчаслівае пашэптванне.
Калі я прачнуўся, сонца стаяла яшчэ ўсё высока. Праз салому, якой Мікола прыцерушыў наша гняздо, праменні яшчэ даставалі нас. Першым пачуццём, з якім я ўбачыў ix, была тая самая злосць на доўгі, бясконца доўгі летні дзень. Грудзі нацягнуліся сухота, гаркавага саламянага пылу, i так хацелася выбрацца наверх, ісці. Ды яшчэ было рана, а хлопцы спалі. I я маўчаў.
Неўзабаве здалёк дайшоў гудок паравоза, а потым усё бліжэй чулася грукатанне вагонных колаў.
– Цягнік.
– А ты не спіш ужо?
– Даўно.
– I ўсё думает?
– Думаю, Уладзік…
Пра што ён думае, я не пытаюся: думаем мы, як відаць, пра адно. Быў жнівень сорак першага года…
– Вось ён пайшоў, яшчэ адзін цягнік, – ціха, павольна гаворыць Мікола. – Туды, напэўна, на ўсход. Новыя танкі павёз, новых салдатаў… Нашы там кроўю абліваюцца, а мы…
Трэці сябар, Калодка, хроп, спакойна, па-хатняму прысвістваючы носам. I ў гэтым яго бестурботным храпенні было нешта такое, ад чаго станавілася яшчэ больш прыкра чакаць.
Пасля, калі праменні сонца пачалі патроху вылазіць па саломінках з нашай бярлогі наверх, штораз, то ўсё чырванейшыя, а нарэшце i зусім падняліся з яе, Мікола не вытрымаў – высадзіў галаву.
– Хутка зойдзе, – шапнуў ён. – Нехта яшчэ вунь корпаецца ў бураках. Адзін. A буракоў, буракоў – ёлкі-палкі! Панскія, мусіць. Усюды паны. Вунь нейкі мурза па шпалах папоўз.
– Не паказвайся.
– Думаеш, блізка?.. А тут i лес зусім, зусім пад бокам. A бярозкі якія!.. Якраз як у нас… Сёння ж субота: нікога на полі не будзе ўжо. Ну, Уладзік, вылазь.
Я паслухаў i высадзіў галаву.
На захад распасціралася плантацыя цукровых буракоў. Нейкі мужчына хадзіў па ix воддаль, прыгнуўшыся, i абрываў бацвінне. На ўсход, ускраінай лесу працягнуліся чатыры струны чыгуначных рэек. Каб не рэйкі ды шпалы i жвір, верасы i бярозкі прыйшлі б да самага стога. Сонца заліло ix на развітанне барвовым, раскошным святлом.
Мы разбудзілі Калодку. Той апрытомнеў i пачаў, абіраючы з твару салому:
– Усё, хлопцы, як усё. Супачыці-то добра ўдалося, а каб гэта яшчэ i наесціса. Бо ўжо ж i ногі слухаць не хочуць.
Мікола ўсміхнуўся, а потым, нібы не стрымаўшы новага прыступу весялосці, гыкнуў.
– Чаго ты? – спытаўся Калодка.
– З цябе.
– Які ж тут смех з мяне? Што чалавек пад'еў бы?
– Вядома. Хочаш у старцах жыць ды з перцам есці. Ну, сядзем на сані.
Мікола першы з'ехаў уніз.
Па аднаму, уперабежку перабраўшыся цераз чыгуначнае палатно, лесам мы рушылі смялей.
Такі ўжо склаўся парадак, што я ішоў заўсёды першы, за мной амаль зусім нячутна ступаў малы i спрытны Мікола, i ззаду чмыхаў Калодка, спакойна i бясстрашна, нібы ў свой Кобрын на кірмаш.
Гэты жанаты, цяжкі паляшук наогул быў вялікі аптыміст. На днёўках спаў, няхай здароў будзе, як мядзведзь. Надоечы пракашляў увесь дзень пад кустом, а потым апраўдваўся тым, што «ніяк жа ж не мог устрымацца…». Ідучы, ён грукаў вялізнымі артылерыйскімі ботамі, нібы Коласаў дзядзька ў Вільні, i часта, на хаду, любіў паразважаць уголас. «Сядзі, сядзі сабе, бойса, – гаварыў ён пра тых, што яшчэ засталіся ў няволі.– Ты бойса, а я прыйду дахаты, адрэжу сабе ад бохана колькі мая душа захоча, i паглядзім, каму будзе лепш…»
Калодка пайшоў з намі вельмі ахвотна, відаць, з цвёрдай упэўненасцю, што гэтыя два завядуць яго проста дахаты i нават пасадзяць за стол. Што будзе далей – няважна, абы нарэшце пад'есці. На першай днёўцы ён так старанна прылажыўся да нашага запасу хлеба, што яго паменшала адразу на некалькі дзён, а мы з Міколам першы раз уздыхнулі.
Выбар быў мой, i, грэшны чалавек, калі б Калодку выбіраў у спадарожнікі не я, a Мікола – я ўжо не раз упікнуў бы. A Miколa маўчаў, употайкі глытаючы нездавальненне, а потым нават пачаў i смяяцца.
Ды смеху было няшмат, i смех гэты быў rap капа ты, а часам i зусім горкі. Дарогі яшчэ гэтак многа, a ногі ўсё тыя самыя. Хутка восень, а мы без шынялёў… Думалася спачатку, што голад у полі не страшны: дзе каласок, дзе бручка, дзе бульбы спячэш… «Жылі ж калісьці святыя ўгоднікі па цэлай сотні год», – смяяўся Miкола. I мы клявалі каласы, ахапкамі бралі на пракосах гарох i на хаду вылузвалі струкі, разоў ca тры варылі ў кацялку бульбу, адзін раз нават з маслякамі. Аднак, калі на пятую ноч уцёкаў мы ўбіліся ў нейкую пушчу i толькі праз двое сутак выйшлі на яе ўсходнюю ўскраіну, Мікола заключыў, што святыя ўгоднікі, як відаць, не ўцякалі з палону… Ногі цяжэлі з кожным днём. I ўсё часцей скрыгатала па сэрцы ўздыханне Калодкі: «Эх, каб наесціса!..»
Учора на досвітку, выйшаўшы з пушчы, знайшлі мы абрывак нямецкай газеты. Мяркуючы па даце, якой азначаны былі дзве карэспандэнцыі з розных раёнаў, яе пакінуў нехта нядаўна, і, значыцца, друкавалася яна недалёка. А па назвах раёнаў – Дойч Кронэ i ПІнайдэмюль – можна было меркаваць, што мы знаходзімся паблізу ад былой польска-нямецкай граніцы. Адкрыццё асабліва па сэрцы ці, лепш, па нутру прыйшлося Калодку.
– Я вам кажу, што гэта Польшч ужо, – гаварыў ён, уперавалку сігаючы за, Міколам. – Дакуль жа быць Германіі – дзесяты дзень ідзём. I газетка ж таксама піша. Нават i свет запах, здаецца, інакш. A калі Полыцч, дык будзем сёрбаць боршч.
– Пасёрбаеш, – сказаў з усмешкай Miкола. – Я цэлы год адсёрбаў, годзе.
У Міколы быў горкі вопыт. Летась ён уцякаў i папаўся з-за гэткага вось самага баршча: зайшоў на хутар папрасіць пад'есці, а там якраз салдат, сын гаспадарскі ў адпачынку…
Ды для Калодкі гэта быў не доказ.
– Ну, ты нам пра тое каторы ўжо раз! Ты ж на сабаку нейкага наткнуўся. А гэта ж свае, палякі. Накормяць.
– Давай! Разяўляйся шырэй!..
I вось тады, нібы для таго, каб спыніць гэтую спрэчку, перад намі, у лесе, пачулася песня. Хлопцы сціхлі, i мы спыніліся.
Насустрач нам паўзла між асакі i папаратніку вузкая, звілістая сцяжынка, а па сцяжынцы нехта зусім маладзенькі нёс нам польскую песню:
Ту pójdziesz górą,
Ту pójdziesz górą,
A ja doliną.
Ty zakwitniesz różą,
Ty zakwiteniesz różą,
A ja kaliną…
– А што – не казаў я, а што? – паспеў усцешыцца раней за ўсіх Калодка.
А потым мы, без каманды, нырнулі ca сцежкі ў кусты.
Спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, было даручана мне. Знешніх дадзеных, якія падкупілі б спявачку адразу, у мяне было не больш, чым у сяброў. Пазаўчора я аглядаў у вадзе нейкай пушчанскай сажалкі сваё даволі журботнае адлюстраванне. Паўпадаўшыя вочы глядзелі з-пад брывей, нібы з-пад прыпека, а твар накрывала густая чорная пожня. Аднак цяпер я стаў за бярозу, i сэрца мае забілася так насцярожана, нібы мне трэба было – не толькі трэба, а неабходна! – го лай рукой злавіць на галінцы бярозы маленькую, палахлівую птушку…
I вось дзяўчынка паказалася, – спачатку мільганула паміж дрэў, на паваротах сцяжынкі знікаючы за зеленню кустоў. Яна спявала, i – услед за голасам – усё набліжаўся, ясней вырысоўваўся воблік спявачкі. Вось, праз зялёную сетку лісця, ужо зусім недалёка паказалася светлавалосая галоўка. Яшчэ бліжэй. Стракатая сукенка пашыта, відаць, даўно: тонкія, загарэлыя ногі дзяўчынкі здаваліся пад ёй залішне доўгімі. Не па гадах прыкметна яна махала рукамі, асабліва далека назад закідаючы правую. Рукі таксама здаліся мне даўжэйшымі, чым трэба. Відаць, не па ўзросту вялікі цяжар прыходзіцца ёй паднімаць…
Песню сваю дзяўчынка цалкам не ведала, – праспяваўшы дзве першыя страфы, яна зноў завяла ад пачатку:
Ту pójdziesz górą,
Ту pójdziesz górą,
A ja doliną.
A голас – амаль зусім дзіцячы яшчэ – да болю сардэчна расказваў аб тым, як цяжка расцвітаць калінаю ў няволі.
Я меў няпоўных дваццаць чатыры гады, тры з якіх забралі панскія казармы i гітлераўскія лагеры. Столькі было тугі па свабодзе i мар пра жыццё, так многа любасці да роднага сабралася ў душы!.. I вось яна ідзе – ужо не проста сябар нядолі, палонны, ужо не фашыст з аўтаматам, а першая ўсмешка свабоды!.. Так мне здалося, ледзь не да слёз… Дзяўчынка амаль параўнялася з бярозай, за якой я стаяў. Трэба было гаварыць, а я ніяк не мог пачаць. I ўжо тады, калі застаўся ёй апошні крок, пасля якога мой голас быў бы вокрыкам ззаду, – першае слова з натугай сарвалася з майго языка.
– Дзяўчынка, – ціха сказаў я на-польску. I, перш чым яна паспела спалохацца, дадаў мацней: – Я свой. Не бойся.
А яна ўсё ж такі спалохалася. Загарэлыя тонкія ногі занылі, здаецца, зусім прыкметна. Ды ненадоўга. На вуснах i вачах малое паказалася нясмелая ўсмешка, амаль зусім прыкметна праясніла твар, i вось, як апошні доказ, што дзяўчынка прызнала ва мне свайго, яна сказала: