355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Ад сяўбы да жніва » Текст книги (страница 4)
Ад сяўбы да жніва
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 02:30

Текст книги "Ад сяўбы да жніва"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 43 страниц)

– У мяне быў таксама сынок, – пачала, памаўчаўшы, старая. – Таксама добрае сэрца, няхай яму бог даруе…

– Я ведаю, чуў.

Ды тут зашлёпалі валёнкі Петруся, пасля грукнулі дзверы, і, не дачакаўшыся яшчэ, пакуль ён увойдзе ў кануру, гутарка абарвалася. Пятрусь распрануўся, патушыў агонь, палез на печ. Там ён нагой аб нагу скінуў з валёнкаў галёшы, і, адзін за адным, яны мякка ляпнулі аб падлогу. Гэта былі апошнія гукі. Потым цемра злучылася з цішынёй.

Пакуль стары распранаўся, начлежнік вадзіў вачыма за яго павольнымі, важнымі рухамі, і ўчарашняе прыкрае пачуццё вярнулася зноў…

«Які ён дзікі, гэты стары! I як усё ж такі дзіўна складаецца часта жыццё: у такой сям'і, як колас на смецці, узрастае такая адзінка, як той іхні сын…»

Учора ўвечары солтыс, ведучы Міколу сюды на начлег, расказваў аб Грыбавым сыне чамусьці з хітранькай усмешкай…

«Той быў талстовец, але ўсё ж такі неяк імкнуўся да лепшага. Бачыш, не пайшоў за бацькамі, цягнуў за беднатой, загінуў у змаганні з хваробай… А маці яго?.. Усе яны крышку падобныя, нашыя маці… Шкада старой… А стары кулачына – агідны…»

2

Раніца ўстала марозная, ясная. Пакуль парастайвалі ў небе зоркі, збялеў асколак мссяца і зарумяніўся над лесам усход, – вёскі ўжо не спалі. Світанне ніколі не застае іх у сне, бо працоўны зімовы дзень у вёсках пачынаецца ноччу.

У Балотцы, той самай вёсачцы, каля якой быў лес Петруся Грыба, вядома, таксама не спалі. Над стрэхамі шэрых хатак, заваленых снегам, слупамі стаялі дымы. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Сцежкамі да гумнаў праходзілі мужчыны. I толькі дзе-нідзе свяціўся ў хаце спознены агеньчык.

У хаце гарбатага краўца Лапіпкі снедалі пры агні. Раней, як заўсёды, бо сёння тут начаваў па дарозе з горада і цяпер хацеў выехаць раней дзядзька Алесь Жывіца, Алёшачка, як называў яго гаспадар, сябар маленства, сусед з той самай занёманскай вёскі, адкуль быў і Лапінка, прымак у Балотцы.

Прымы яго – нясытыя: загончык поля і хата на курынай ножцы. Ды Лапінка жыў дома пры брату, ліхім чалавеку, у бядзе і паняверцы, і таму ён згадзіўся і перавёз сюды цераз Нёман сваю машыну. 3 таго часу ў старэнькай Марцінай хаце весела сакатаў нястомпы «зінгер», а над ім таксама безупынна малоў і спяваў, спяваў і малоў вясёлы, як шпак, калека-кравец. «Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару дабраў», – жартаваў ён з сябе і з Марты, але ўсё ж, як людзі кажуць, дзеткі былі, дый адно за адным.

Два старэйшыя хлопчыкі, Косцік і Шурка, снедалі цяпер разам з бацькам і госцем. Дзеля госця Марта нанякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму.

– Я ж кажу, брат, хлопцы ў цябе – малайцы. I дарма ты ўсё плачаш… – гаварыў госць. – Так і глядзі – год за год…

– Сэрца маё трапечацца, Алёшачка, як пачую… Сам, як той казаў, граша не варты, ды дзеці затое – слава богу, – гаварыў Лапінка. I выходзіла ў яго гэта неяк па-бабску: ня-ня-ня-ня… Маленькі каля дзядзь-кі Алеся, ледзь з-за стала відаць, і ногі не дастаюць падлогі. Ён быў гарбаты без гарба, не ад роду: малым быўшы, зваліўся, накольнік, з вішні і ўбіў, як кажуць, ногі ў с…, не вырас. Галава – без шыі, як у вожыка, і пастрыжаны «пад ярша». – Паглядзі вось, – казаў ён, – Косцік мой – гаспадар, дзякуй богу, навабранец, дванаццаты гадок ад восені. Памагае мне: намёткі выцягвае, грэе ўцюг, гузікі прышывае. Ужо і ў лесе два разы быў. Або Шурка. Дзевяты гадок, чытае – як рэпу грызе, і гусі пасе ўсё лета…

Косцік і Шурка ласа елі, раз за разам абсмоктвалі ацякаючыя салам пальцы і маўчалі, быццтам гутарка іх не датычыла.

– А Колік яшчэ спіць, – гаварыў Лапінка, – як пшаніцу прадаўшы, ні аб чым галава не баліць… Паглядзі!

Дзядзька Алесь чуў гэты перабор сыноў яшчэ ўчора вечарам. I цяпер яму зноў успомнілася тое самае: згніўшыя пенчукі прыдарожных вербаў, абсмаленыя пастухамі, дуплаватыя, а ўсё ж жывыя, бо з-пад карэння іх ідзе падсада маладых, кучаравых лазінак, жывых і вясёлых.

– Але, братка, узбіўся ты на корань. Здароў будзь, дзяцей – нібы ў Янкеля, нашага карчмара, – сказаў ён і засмяяўся. – Ды што ж ты гэтага яшчэ не ўспамянуў, што ў калысцы. Усё роўна ўжо: «Божа васпомні…»

– Гы-гы-гы, – зарагатала Марта. – Саромеецца, дальбог! Я казала – нашто яно нам чацвёртае? Хапіла б і трох. Ды ўсё ён вінаваты, дальбог.

Лапінка збянтэжана зачырванеўся.

– Ну, нічога, Кастусь, – смяяўся госць. – Даў бог дзеці – дасць і хлеб. Свет вялікі. А што ж ён у цябе ў лес? Наймаў хіба каня?

Лапінка ажыў.

– Якое, Алёша, ён сам, як людзі.

– Саматугам?

– Якое! Не ведаеш хіба, як у нас дровы возяць па-шляхецку? На сабе. Высеча цялеж, – на плечы і панёс. Кожнай раніцы, як ваўкі, так і сунуцца з кустоў…

– Проша пана, далікатна, – засмяяўся госць. – Яшчэ б зонцікі пабралі, каб не капала з галля… А каб вас з вашым панствам. I ты ўжо, бачыш, шляхціц, пан: дровы на сыне возіш…

– Ну, убіўся ў вароны – каркай так, як і оны. Чым я не пан? – емяяўся Лапінка. – Ем ваду, п'ю ваду, умываюся і разліваю…

– Э, братка, няма лепш, як у нас лес крадуць. Пашлеш разведку, а сам – назіркам. Махнеш пень, ачок семдзесят – восемдзесят, ды справішся за дзень разоў два-тры. О, гэта хоць варта заходу. А што ж ты, як той казаў, не пад'еў, а толькі замурзаўся.

– Што ты раўняеш, Алёша. Куды я, чарвяк той няшчасны. Я рад, што хоць гэтак, як людзі. Каб гэта конь ды сам быў чалавекам. Раней наймаў, а цяпер і я, як усе.

– Па-панску, – гыкнуў госць, – пад зонцікам. Эх вы, шляхта, шляхта!..

– Не магу, Алёша, і сам ніяк прывыкнуць. Няма каб гэта проста, па-свойму, па-людску, а ўсё козырам. Бабка тая забрынданая ў хату ўвойдзе і то: «Дзень добры панам». А ёй усе з такімі важнымі відамі: «Дзень добры, пані». Няма таго, каб цётка ці бабуля. На саломе спяць, зубамі ішчуцца, а панства…

– Ты ўжо не малоў бы, дальбог, – не вытрымала Марта. – От, тушы лямпу ды еш!

– Што, не праўда? – агрызнуўся Лапінка. Аднак устаў, хукнуў на лямпу – раз і яшчз раз – і сеў.– Без агню відна, – сказаў.– Ну, дык нясі там другое, чаго ж… – I калі Марта выйшла ў кухню са скава-родкай, ён зашаптаў да госця: – Маёй пані не падабаецца, бачыш. Таксама шляхцянка.

– Будзеш малоць-малоць, – казала Марта, несучы на стол зацірку, – а зараз яшчэ тое трапло прыйдзе. Хай бы лепш Косцік ішоў хутчэй, а то зноў прычэпіцца, прапаведаваць будзе, дальбог.

– А хто гэта? – спытаўся госць, беручыся за лыжку.

– Вучань мой, брат Міша.

– Як гэта: брат? Адкуль ты ўзяў яго?

– Гэта, Алёшачка, брат ва Хрысце. З Зарэчча адзін, бапціст. Пяцідзесятнікі – так яны называюцца.

– А чаго ж вы яго баіцёся?

– От, – адказала Марта, – воўк сабакі не баіцца, але не хоча звягі слухаць, дальбог. А мой яму патурае…

– Няможна гэтак, Мартачка, – перабіў яе Лапінка. – Ён не сваё гаворыць. Напісана: «Не ўкрадзі». Ну, ён і стаіць за слова гасподняе. Крычыць на мяне, што Косцік ходзіць лес красці. Грэх. I кароўку на панскім папары папасвіць – таксама грэх. Вось ён які, брат Міша. Жывуць яны спраўна, на ўсё Зарэчча. Ён – старэйшы сын у бацькі, смятаннічак, дваццаты год, голас звонкі, сам без ніякага клопату, чысты, гладкі…

– Нябось, каб свайго не было, дык папасвіў бы, – умяшалася Марта.

Госць аблізаў апошні раз лыжку, палажыў яе.

– Грэх… – пачаў ён.

– Ешце яшчэ, дальбог, – перасцігнула Марта.

– Не, дзякую, – устаў дзядзька Алесь. – Грэх… – сказаў ён, вымаючы капшук з махоркай. – Грэх, як той казаў, у мех ды кіем па баку. А яны загарнулі паўсвету – і не грэх. Гэта, брат, адна крамка: папы з багатымі. А ты, наш брат, бядняк, – хоць здохні. I ты вось дзень і ноч сохнеш з іголкай, а ў хаце палена дроў няма. Не, братка, хто, як той казаў, у лесе не крадзе – той у хаце не гаспадар. Прыказка спрадвеку. Сам накраў, аблажыўся, а ты, як той казаў, голы, дык будзь яшчэ і святы.

– Яно гэтак, Алёшачка, – ажывіўся Лапінка. – Пяць з палавінай злотаў адна метра дроў, тры злоты хурманка. I едзеш вунь на той свет, у пушчу. А мне тут сохні колькі дзён за вазок. А надоўга яго хопіць? А хлеб, а адзецца, абуцца? А тут табе, і праўда, лес пад бокам, ды няможна. I сам не гам, і нікому не дам. Не, самі-то яны гамаюць, толькі ты на яго паглядай, як той цюцька… А паглядзіш ізноў, па Івангеллю… напісана ж такі…

– Напісана… – перабіў госць. – Ты скажы, чаго яшчэ не напісана дагэтуль? А ў Івангеллі хіба не сказана, што «горы і долы выраўноўвайце»? Не казаў хіба той самы Ісус: «Гора вам, багатыя»? Казаў?

– Казаў, Алёшачка…

– Ну, бачыш. У гэтым уся праграма: падзяліся, як з братам. А гэтыя што, бапцісты твае, – толькі іншых дакараць. Як збяруцца разам, дык, э-тэ-тэ, хоць ты да раны яго прылажы, аж пацее з любві, а разыдуцца – кожны святы да сябе рукой горне. Ён табе прапаведуе, мне. Пеклам нас страшыць. Дзе ты знойдзеш горшае пекла, як тут? Ты пайдзі вунь тым, што арудуюць намі, скажы, што грэх… Я іх бачыў адзін раз, ды і то сказаў, годзе. Іду гэта па Зарэччы, чую, у хаце адной аж на сцену лезе народ, лямант, візг!.. Што гэта, пытаюся. Моляцца, кажа. Увайшлі мы. А каб вас з вашай малітвай. О ды о! А пасля, братка, як паднялі тарарам – хоць уцякай!..

Лапінка засмяяўся. Успомніліся яму сходы зарэцкіх баптыстаў. Вось ужо шосты гадок з той пары, як у іх там пачалося, як яго цягне туды да прыгожых песняў і мілых слоў аб пралітай госпадам крыві. Хадзіў туды часта, бо непрыхільна было сярод ганарыстай балоцкай шляхты. Там вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца ў яго шыць і шые ўжо другую зіму. I ўсё намагаецца, блазен, перацягнуць яго ў сваю веру, перахрысціць у Нёмане, другі раз ад роду, цяпер ужо не голага, а ў сподніках. На сходах Лапінка чула падцягваў хору сваім бабскім голасам, слухаў пропаведзі і спадцішка глядзеў на ўсе бакі. Калі ж «веруючыя» станавіліся на калені і голасна, з прыплачам і хвараблівымі крыкамі, маліліся, па абраду заплюшчыўшы вочы, – Лапінка таксама закрываўся рукамі і ўкрадкай, праз пальцы, цікаваў на тое, як хто моліцца, асабліва калі «хрышчоныя духам» пачыналі балбатаць на «замежных мовах».

– Хай ужо госпад даруе, Алёшачка, – пачаў ён цяпер, смеючыся, – і грэх і смех! Пятруеь з Навасёлак, стары кавалер, рыжы, морду быццам куры падзюбалі, заплюшчыць вочы, закапыліцца, як табакі панюхаўшы, ды толькі адзімае: «А-фу-лэ!» Гэта ён з духам святым па-інастраннаму. А Раман Дуля – ух ты, у новым кажушку, грудзі ўперад, сцёгны тоўстыя – шах-шалах, – халявы блішчаць, бах на калені… «Госпадзі! Ты благаваліў, о, што б я празрэў і навучаў народы, о-о, малю цібя». А гаворыць, як той прарок, зігзагамі ўсё, лукаткамі. Таксама з духам святым. А я сабе думаю: прайдзісвет, прайдзісвет! Забыўся ўжо, колькі ад цябе дзевак паплакала? А цяпер ты «празрэў і навучаеш народы». А хто ў Таццяны каноплі мочаныя ўкраў? Пагнаўся!.. А з бабамі, Алёшачка, яшчэ лепш. Марылька Гарцава – баба рабочая, што гадок, то й сынок. Эх, зажмурыцца, звядзе калені і зойдзецца: «Асаначка, Ісусічак мой, залаценькі!..»

– Ха-ха-ха, а ты, брат, той самы, цябе нішто не зменіць, – смяяўся госць. – Арціст, дальбог, арціст, шпіктакаль!..

– Смяецца, – гаварыла Марта, таксама рагочучы, – смяецца, трапло, а сам хутка будзе такі самы пярэхрыст, дальбог.

– А што ж, – згадзіўся Лапінка, – я таксама ўжо «брат прыбліжоны»… Чакаюць яны, чакаюць, пакуль я паверу ды хрысціцца пайду, а я ўжо чацвёрты гадок хаджу перадойкай. Раз, на сабранні, сяджу я ззаду, а брат Рапейка – прапаведнік, што быў у Амерыцы, – эх, толькі вочы пабліскваюць, поўны, харошы, – «брація, – кажа, – бліжэй сюды». Той брат, маленькі, з смірэнным відам, – бліжэй да сэрца гасподняга. «Прыйдзіце ка мне ўсе труждаючыяся і абрамянёныя..» Я гэта за шапку ды на самую першую лаўку. Гляджу: Настуля Кукобіна, багатырка на ўсю вёску, моліцца, а сама ўсё цікуе за рэчку, каб гусі ў шкоду не ўлезлі. А пасля – эх, паляцела – агы-ля!.. Ну і даваў жа ёй брат Рапейка па пер'і. Нельга, кажа, служыць адразу богу і мамоне!..

– Усім вам адна трасца, дальбог, – перапыніла Лапінку Марта, – маўчаў бы лепш.

– А ты чаго равеш? – спытаўся Лапінка. – Мне што – лепш, чым «тваю маць» ды «тваю маць», ды накураць, ажно дух займае. Або шляхта гэтая, проша пана, кепікі толькі з мяне. Які я пан, – я так сабе чыста апрануты.

Лапінка ўстаў з лавы і, сагнуўшыся ў сярэдзіне, паківаўся, як качар, да машыны. Сеў, пасля азірнуўся на Марту. Яна была ў кухні.

– Маёй пані не падабаецца, бачыш, – зашаптаў ён. – Адно ляжала б на печы, як той мядзведзь. А я, як рак, пякуся… – Зірнуў у акно. – А вунь і брат Міша ідзе. Награшыў я, госпадзі, будзе мне і ў хвост і ў грыву…

3

Грыбаў начлежнік заспаў.

– Пане, пане гэты!.. Чалавек, уставайце! Снеданне гатова! – будзіў яго Пятрусь, тузаючы за плячук.

З цяжкай галавой Мікола сеў і пачаў апранацца. Цьмяна свяціла лямпа, і за чатырма шыбкамі глыбокага ў тоўстай цаглянай сцяне акенца была яшчэ ўсё ноч, бясконцая зімовая ноч…

Пакуль ён апранаўся, мыўся халоднай вадой і выціраўся каравым ручніком, стары сядзеў каля стала і гаварыў:

– Я думаў учора, што вы адной кацігорыі з маім нябожчыкам, але не. Мой быў, праўда, таксама з прыдурам, але трапяткі да работы. Лячэнне – лячэннем, а да працы возьмецца – кіпіць. I што ні возьме – сталярку, мулярку, шавецкае. Залатыя рукі! Ды што ж, без галавы. Талстога знайшоў, анціхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад бацькоў, ад роду. Бог яго і пакараў. Чаму б яму цяпер не жыць было, пажываць разам з намі?.. А вы яшчэ лепшы перац! Пазнаць, брат, птушку па палёце. Спаць давідна, пахаджаць сабе толькі з кута ў кут, памахваючы палачкай, на ўсім гатовым. I турма не памагла. Камісарам быць захацелася, лёгкага хлеба. А дома, пэўна, бацькі б'юцца над гаспадаркай, калі ёсць якая скула зямлі, і плачуць… Э-хэ-хэ, не гэтак бог гаварыў. Ну, сядайце…

Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія. У давяршэнне раскошы старая прынесла з прыпека засмуголены гаршчок з соллю, зачэрпала жменю на стол, а гаршчок так і пакінула: можа, яшчэ хто захоча… Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё нарастаючае пачуццё агіды. Седзячы побач са старой, ён стараўся не глядзець на тое, як яна дзіка, быццам вароняй лапай, хапала касцістай рукой бульбу або адрывала лапіну тугой, кіслай аладкі і моўчкі ўрачыста ела. Пятрусь голасна чмакаў, перакідаючы на бяззубых дзяснах гарачую бульбу, хлюпаў капустай і ўсё гаварыў, гаварыў… Яда і так не лезла Міколу ў душу, а тут яшчэ, следам за ёй, пхалася гэта агідная, самаўпэўненая пропаведзь:

– Не, не гэтак жыць трэба. Мой усё хацеў богу дагадзіць, пярэхрыст, ды дурам… (Плям, плям ротам.) А вы дык і зусім адракліся. Думаеце, бог даруе? Не… (I зноў: плям, плям…) Ты жыві чэсна, трудзіся ў поце ліца і маліся шчыра, святую царкву шануй – і ўсё. На тое і ёсць святая царква. I ў нас тут таксама… я таксама братчыкам. (Плям, плям.) Я два разы гарэў – усё праз суседзяў,– два разы будаваўся. Цяпер бачыце самі: усё маю і на ўсякую галоту хопіць. (Даплямкаў, палажыў лыжку, узяў бульбіну з чыгунчыка і пачаў абіраць яе чорнымі ногцямі.) Я ж казаў учора – лес у мяне, вёрстаў дзесяць адгэтуль, ля вёскі Балотца. (I зноў пачаў плямкаць). Чатыры гектары. Там галота жыве. Сякуць, як хто цяў. Вядома, недагляд. Сіла не тая: семдзесят восем, дзякаваць богу. Нябось, каб гэта раней было, я б цябе адвучыў… А так ён, другі думае, што як я сам у лес не прыеду, дык яму так і сыдзе… А бог? Я ж такі купляў, стараўся! За крыўду маю ён цябе скруціць, не бойся. Голы быў, голы і здохнеш. А ў Петруся хопіць, бо ён з богам, а з ім – хоць за мора. «На ця, госпадзі, упавахам і не пастыдзімся вавекі». Лі яшчэ зацірку, Аксеня, хай есць чалавек…

А «чалавеку» ўжо і зусім не лезла ў горла. Нешта яго толькі стрымлівала, каб не плюнуць, на ўсе гэтыя ўчарашнія аладкі з бульбай, за якія Грыба два разы палілі, і на ўсяго яго кулацкага бога…

Старая цяжка ўстала і, цягнучы Ногі ў стрэпаных валёнках, – малая, сутулавата-гарбатая, у засмуголеным клецістым халаце, – павольна і цяжка, як жаба-падрубніца, папаўзла да печы. Наліла на прыпеку заціркі і несла яе да стала. Вялікі палец яе рукі, зашчэплены за край місы, – каравы, з жоўтым ногцем, – увесь быў у засіўленай зацірцы. Міколу зрабілася прыкра, быццам ён цяпер толькі як належыць заўважыў увесь іхні бруд…

– Праўду кажа стары, – скрыпела яна з пасвятлелым ад радасці тварам, – ён бацька, яго трэба слухаць. А то ўсе вы так і загінеце марна, без бацькавай волі… Ды што ж вы гэтак раптам? Ешце, ешце, чаго ж…

– Не падабаецда, пэўна, – казаў Пятрусь, – праўда вочы коле.

Мікола ледзь паспеў апрануцца, падзякаваць і выйсці.

Світала. Пад ботамі скрыпеў марозны снег. «Ух ты, якое гняздо!.. – уздыхнуў ён з палёгкай. – А мне толькі шкада было старой…»

4

«Брат Міша» адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы і, прыгнуўшыся, увайшоў у Лапінкаву хату. Унёс з двара многа зімы: чырвоныя шчокі, і снег на ботах, і холаду – брр…

– Слава нашаму госпаду, – сказаў ён і пачаў рас-пранацца.

– Хай будзе слава яму вавекі, амін! – адказаў Лапінка і застыў, як певень пасля кукарэкаў.– Мішачка, брат ва Хрысце, якая дабрата разліваецца па душы, ажно сэрца ёкнула. Волас ад воласа аддзяляецца. А ты раней сёння, Мішачка.

– Нешта ж сёння і вы падняліся…

– Гэта ж во госцік дарагі, Алёша Іванавіч, з мае роднае вёскі. Разам калісьці па гародах лазілі. Заехаў, дзякуй богу, не пагрэбаваў маім сіроцтвам, укусіць хлеба-солі!..

– Укусіць… Укусіць і пажаваць, – смяяўся госць, апранаючыся. – Смяешся толькі з усіх, а сам таксама навучыўся гаварыць няведама як, зігзагамі. Шляхціц!..

– Гэта не шляхецтва, Алёша. Тыя ўсё па-панску крывяцца, а я па святому пісанію. Гэтак, здаецца, і госпаду прыямней: соладка, мякка…

– Глынуў бы і так, па-нашаму… Ну, бывайце здаровенькі!..

Госць развітаўся і выйшаў. Хлопчыкі, Косцік і Шурка, выбеглі за ім пад'ехаць. Неўзабаве ён праехаў каля акон, скрыпучы палазамі, на вёску. Хлопчыкі, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу.

Лапінка, каб адвясці ад Косціка ўвагу «брата Мішы», запрапанаваў яму заспяваць што-колечы «на славу госпада».

– Якую? – спытаўся «брат Міша».

– Грэшнік, слушай ухом веры… – замест адказу зацягнуў Лапінка.

– А, сто дваццаць чацвёрты псалом. Ты яшчэ, бачыш, і не ведаеш. Глупства якое дык запомніў бы, нябось, – сказаў «брат Міша» і дагнаў Лапінку размашыстым скрыпучым голасам.

Лапінка спяваў, абмётваў дзірку на гузік і ўкрадкам цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка.

«Брат Міша» выцягаў намёткі з кончанай учора курткі і спяваў, спусціўшы галаву над работай. А Косцік апрануў бацькаў неданосак – куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. За ім – Шурка з сумачкай за плячыма. Лапінка цікнуў на «брата Мішу». Той не падняў галавы, спявае. Добра! Але вось Косцік вярнуўся з сяней і пацягнуў з-за печы пілу. Піла зазвінела, і… «брат Міша» падняў вочы, зморшчыўся і закруціў галавой…

Праспявалі. «Брат Міша» злосна маўчаў. Колькі надзеі паклаў ён на тое, што прывядзе нарэшце «к госпаду» гэтую «заблудшую авечку». А тут – зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Сын «прыбліжонага» чалавека, за сэрца якога кранула божае слова!.. Ён зірнуў на Лапінку. Той сядзеў чырвоны як рак. Пэўна, брыдка: каяўся і пазаўчора і ўчора. «А ўсё ж такі,– падумаў „брат Міша“, – можа, ён і раскаецца. „Не да сямі разоў дараваць брату свайму, да сяміжды сямідзесяці разоў“, – сказаў гасподзь. Вазьмуся я за яго, балазе Марты ў хаце няма…»

– Брат Канстанцін, – пачаў ён грозна, – лепш бы ты сам хадзіў красці лес, чым сына з дарогі збіваеш. Падумай, што ты адкажаш госпаду, калі станеш перад судом яго. Ці ж прыемна будзе ісці ў агонь вечны, угатаваны д'яблу і ангелам яго, падумай?..

– Ну, што ж я, бедны, зраблю? Што мс ты, Мішачка, зробіш з каханай бядою? Каб было як, не краў бы, дальбог! А так і тут гару і там агонь вечны… Дзе, кажа, варонс ні лятаць, – усюды г… дзяўбаць. Пацягаю смалы, што ты зробіш…

– Не багахульствуй, бязумец! Гасподзь не гэтае нам угатовіў. Кроў яго святая, пралітая за нас…

– Ды я ж веру, Мішачка, усім сэрцам, усім памышленнем маім…

– Мала гэтага: «вера без дел мертва». Ты паглядзі, са мною ўчора што было…

– Ну, Мішачка, ты ды не я, – перапыніў яго Лапінка. – У цябе і веры больш, і гаспадарка такая, ты і к госпаду бліжэй…

«Брат Міша» памаўчаў: дух заняло ад гордасці. Лапінка толькі з палёгкай уздыхнуў: думаў, канец. Але «брат Міша» сяк-так адглытаўся ад радасці і зноў пачаў:

– Ты павінен памятаць, што напісана «хто саблазніт едзінага ад мальгх сіл», дык яму, проста кажучы, лепш камень млынавы на шыю прывязаць ды ў бухту галавой…

Марта стаяла ў кухні за дзвярыма і прыслухоўвалася. I нарэшце яна не сцярпела. «Камень на шыю, майму Кастусю?..»

– Чаго ты прыстаў да яго як смала?! – затарахцела яна знячэўку, уваходзячы ў хату. – Добра, што сам ты жывы на неба паляціш, святы… А ён, калека, бедны чалавек. Мы дзень з алеем, а тыдзень – так галеем, а ты яму яшчэ камень на шыю, святы… За што? Я дзіця паслала, бо маё. Як захачу, так і будзе…

Яна была грозная, страшная са сваім чорным, растрэсеным чубам і вялікімі рэдкімі зубамі… Але адступаць было позна. I «брат Міша» паўстаў за «гасподняе слова».

– Неба і зямля прайдзёць, а слова маё не прай дзёць, сказаў наш госпад, – прароча падняў ён голас.

– Мы самі ведаем! – перапыніла яго Марта. – Няма чаго вочы вытрэшчваць. Табе за бацькавай спіной добра «спасацца», а пачакай толькі, хай свая вош укусіць. А тут – мой сын, мой і адказ. Нс баюся! А ты наробіш сваіх, тады і вучыць будзеш, – вось што!..

Ачуняўшы ад страху, Лапінка толькі шаптаў праз смех, які нельга было стрымаць:

– Каса… на камень… У аднаго – рай… У другое – дзеці… А мне, беднаму, як той сучцы ў карытцы… I там і тут… Прымак – прышый кабыле хвост…

I ён ад рогату схіліўся на машыну.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю