355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Карпюк » Выбраныя творы » Текст книги (страница 4)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 7 апреля 2017, 06:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Аляксей Карпюк



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 36 страниц)

Глядзі, жылі тут мальцы што трэба!..

Хоць на граніце была яшчэ высечана багародзіца, аднак я – ваяўнічы бязбожнік – ужо адчуў да помніка пашану. Насцярожана паглядзеў на бурлівую, ядавіта-зялёную Віленку, прыкінуў, на колькі яна ўзнімаецца ў паводку і як тут усё кіпіць, ды ціха пакрочыў далей.

Мяне панесла ў старыя кварталы Вільні.

Што тут было тысячу гадоў назад? Якія хадзілі людзі? Якая на іх была вопратка? Якія мелі клопаты?..

Відаць, было тут поле. Няўжо і тады гэтаксама людзям свяціла сонца, яны пацелі, хацелі піць? I пжок перасыпаўся пад капытамі іхніх коней?.. А чаму не? Вядома! Не верыцца, бо мінулае мы ўяўляем сабе па малюнках мастакоў, а гэтыя малюнкі больш падобныя на казку.

Потым з'явіліся гэтыя муры і іншыя людзі. Потым і тых людзей не стала...

Цяпер з сівых муроў месцамі выкрышылася цэгла і застаўся толькі акамянелы раствор, таму на сценах чарнелі чатырохкутныя адтуліны – глядзі, так і шугануць адтуль з гнёздаў птушкі!

На адной вуліцы два здаравенныя атланты на плячах трымалі балкон. Балкон вялізны, а скульптар так здорава выразіў напружа-насць мускулаў у атлантаў, што мне захацелася падперці балкон самому ды кінуць барадачам:

– Я за вас крыху патрымаю яго, а вы, хлопчыкі, пабегайце па скверыку, хай вам плечы адыдуць!

Ганкі, галерэі, вузенькія вулачкі.

Нібы для таго, каб адзін бок вулачкі не налез на другі, іх параспіралі ўверсе аркамі...

Гледзячы па гэтую старажытнасць, я забыўся на ўсё і адчуў, як у мяне пачынае займаць дух ад усведамлення, што хаджу мжцінамі, пра якія толькі пішуць у кніжках.

«Няўжо я ў Вільні? А мо толькі сню?

I ўсё ж такі я ў Вільні, эх!..»

Ад збытку пачуццяў і сілы мяне ўзяла ахвота брыкнуць, як таму цяляці на полі, калі яно наесца травы, а сонца прыпякае, і цяля раптам задзярэ хвост і пачынае дурэць.

Хадзіў я ў той дзень доўга. Калі апамятаўся, што позна ўжо, азірнуўся. Якажьці незнаёмая вулачка. За мной – дзве жаночыя постаці. Я паўслухаўся. Адзін голас дарослай, другі – дзяўчынкі гадоў шаснаццаці. Яны нечага ад мяне хацелі.

– Ты чаго ўпіраешся яшчэ, дурніца! – угаворвала старэйшая маладзейшую.– Ну, ідзі, не бойся!

– Хі-хі-хі-хі!

– Прэндзэй, ну! Бачыш, спыніўся і азіраецца!

– Хі-хі-хі-хі!

– Каму кажу? Чаго зяваеш зноў?.. Ідзі да яго, ідыётка!

У чым справа? Навошта я ім патрэбен?..

Я быў такі наіўны, што нічога не разумеў. Толькі ўгледзеўшы, што адна з постацей піхае ў мой бок другую, мяне апанаваў якісьці інстынктыўны страх, і я з усяе моцы пабег.

Вылецеўшы на цэнтральную вуліцу, я спыніўся каля латка. Патаптаўся ў нерашучасці, паазіраўся, бытта хацеў упэўніцца, ці не бачыць бацька, што збіраюся транжырыць грошы, і адно тады папрасіў порцыю марожанага.

Сорамна есці ў людзей на вачах. Я павярнуўся тварам да вітрыны і пачаў лізаць халодны капец у чарачцы з вафлі.

Не паспеў з'есці і паловы порцыі, як раптам насцярожыўся. Каля мяне хтосьці затрымаўся. Я скасіў вочы. Побач стаяла дзяўчына з шырокім тварам. Мутна-сіняга колеру вочы яе глядзелі на мяне з гатоўнасцю і нібы казалі: а вось і я! Дзяўчына ступіла ў мой бок. Марожанае засела ў маім горле.

Што за ліха?!.

Я з цяжкасцю праглынуў камяк і заморгаў вачыма. Паглядзеў у вітрыну: можа, мне здалося?

Не. У шкле акна выразна, як у люстэрку, маячыў той самы шырокі твар. Вочы дзяўчыны адтуль усё ўпарта стараліся спаткацца з маімі. Яна зноў зрабіла крок да мяне. Стала так страшна, як тады, калі снілася, што на мяне наязджае паравоз.

Я ўцягнуў марожанае ў рукаў і сігануў у паток людзей. Толькі адляцеўшы крокаў на трыццаць, я з палёгкай уздыхнуў і азірнуўся.

Дзяўчына ўсё яшчэ была на тым самым месцы. Цяпер яна стаяла да мяне спіной, а яе фігурка выглядала паніклай, апусцелай, бытта яе хтосьці моцна пакрыўдзіў. Ні то з жалю да яе, ні то з цікавасці я пастаяў ды паўзіраўся. Дзяўчына прайшлася ў адзін бок, другі і змяшалася з патокам прахожых.

Вярнуўся я на кватэру, раздзеўся, а заснуць не магу.

Доўга я валяўся на ложку, і доўга ён пада мной рыпеў. Упершы-ню звярнуў увагу, што ў мяне цвёрдае і тугое цела, тонкая ды белая скура, і адчуў, як люблю сваё цела. Мяне раптам пачалі мучыць незразумелыя жаданні, агарнула дзіўнае хваляванне.

3

Вядома, чуб – дзіцячая фантазія, форс. Я да яго хутка прызвычаіўся, ён паслужыў толькі маленькай ступенькай на шляху да сталасці. Такіх ступенек я меў шмат.

У мяне людзі верылі. Вялікая гэта сіла – людская вера. Усё добрае, што ва мне тады было, ведаю, паходзіла з яе. Мяне хвалілі. Я заўсёды памятаў, што ад мяне нечага чакаюць. Гэта мяне падцягвала і, відаць, служыла галоўным стымулятарам у жыцці.

А яшчэ людзі мяне паважалі. Не толькі з-за таго, што я рэдка іх падводзіў, а з-за маўклівасці. Да маўклівых заўсёды праяўляюць цікавасць.

Паважалі мяне яшчэ і за рост. I наогул лічылі сур'ёзным, удумлівым, падбадзёрвалі добразычлівасцю. Як яны памыляліся, як яны не ведалі, колькі мне гэта каштуе!

Сапраўды, мне некалькі гадзін удавалася пабыць сур'ёзным, і я сабе казаў: к д'яблу ўсё, я прыехаў сюды не глупствамі займацца, буду рабіць вось так і так!.. Праходзіла гадзіна, я пачынаў захапляцца чым-небудзь пабочным і спяшаўся туды, куды цягнула.

Не, не вучоба была маім захапленнем.

Неяк маці прыслала мне ў Вільню вышытую кашулю. На ўроку польскай мовы і літаратуры ўбачыў яе наш прафесар Залескі і заявіў класу:

У Афрыцы ёсць народы, якія любяць каляровыя шкельцы, каменьчыкі, ніткі. Дай ім мыла або соль, яны з'ядуць іх проста так, як мы – шакалад. У нас на «крэсах»[4] гэтае дзікунства захавалася ў тым, што мжцовыя сяляне расшываюць вопратку рознакаляровымі ніткамі.

I выхаленай рукой ён паказаў на мяне:

Вось вам жывы прыклад!

Лёгка сабе ўявіць, як пасля такіх слоў я адносіўся да таго «прафесара» і яго навукі.

Яшчэ настаўнікі «паўшэхнай» школы былі мае заклятыя ворагі, і ўсё тое, чаму яны вучылі, было мне чужое. Такое перакананне я перанёс з хаты ў школу, і год ад году яно ў мяне паглыблялася. Таму выхадка Залескага не была нечаканасцю.

Мая адукацыя адбывалася недзе паміж урокамі – на вуліцы, дома. З сямігадовай школы я не вынес ні замілавання да вучобы, ні навыкаў. Наадварот! У маім уяўленні кожны той, хто атрымліваў пяцёркі за іхнія навукі, быў панскі падліза, халуй. Паехаў я ў Вільню, бо туды адпраўляліся многія пакаленні нашай моладзі, каб убачыць свет і вярнуцца дахаты мо і без дыплома, але прызнаным чалавекам.

У Вільні я рыхтаваў урокі без здавальнення і энтузіязму і толькі тады, калі ведаў, што мяне абавязкова выклікаюць да дошкі.

Уся мая душа была ўзрушапа падзеямі, якія разгортваліся ў горадзе і на свеце. Вось хоць бы сенсацыя аднаго дня.

– Чулі? У Лукішскай турме небывалы шлюб сёння адбудзецца! – пачалі перадаваць з вуснаў у вусны людзі.– Раман стагоддзя, такога яшчэ не было!

Студэнтка універсітэта імя Стэфана Баторыя выходзіла замуж. Яна таксама сядзела ў Лукішках і са сваім будучым жаніхом пазнаё-мілася праз краты. Яе выпусцілі раней, дзяўчына пачала з ім перапіс-вацца, насіць перадачы, а праз год яны дамовіліся пажаніцца. Урад ім дазволіў браць шлюб у турэмнай камеры.

Газеты паведамілі, што сёння ў шлюбнай сукенцы і з капеланам яна накіроўваецца ў Лукішкі. Хіба мог і я не прыйсці пад турму? У натоўпе такіх, як сам, я хваляваўся, нешта выкрыкваў, а грудзі распірала гордасць.

«Людзі, паверце, і мы здольны на такое!» – быў падтэкст нашых выкрыкаў.

Тады было чым узрушацца.

Газеты стракацелі здымкамі новых замежных бамбардзіроўшчы-каў і бамбасховішчаў у Лондане і Парыжы.

На вуліцах Вільні з кіямі стаялі эндэцкія[5] пікеты. Яны пе пускалі кліентаў у яўрэйскія крамы.

Яўрэйскія хлопцы амаль на кожным скрыжаванні вуліц прада-валі карыкатуры на Гітлера, а паліцыя іх за гэта лавіла ды адпраўляла ў турмы ці канцлагер Картуз-Бярозу.

У цырку я бачыў, як барцы выйшлі на манеж, узнялі да публікі правыя рукі і прывіталіся: – Гайль Гітлер!

Усім было вядома, што гэта агенты гітлераўскай пятай калоны, але яны свабодна ездзілі па Польшчы і рабілі сваю чорную справу. Па-пы нібы і лаялі Гітлера, але яўна яму сімпатызавалі, нават пераймалі.

Рыбентроп дамагаўся для Германіі калоній, гэтага патрабаваў у Лізе нацый і польскі міністр замежных спраў Бэк. У Германіі пабудавалі канцлагер, адразу паны зрабілі тое ж самае і ў сябе, ды яшчэ запрасілі Гімлера ў госці: паўзірайся, дружа, такі самы?!. Мо не ўлічылі што пры арганізацыі, то падкажы!..

Усе людзі былі ўзрушаны падзеямі, у тым ліку і я.

Невядомая сіла ўзнімала мяне з цвёрдага матраца і прымушала раніцай бегчы на Замкавую вуліцу. Там у вітрыне свайго будынка рэдакцыя вывешвала свежую газету. Хоць гэта было «Слова» вілен-скага манархіста Цата-Мацкевіча – усё ж такі газета, і бжплатная. Праз галовы такіх, як сам, прагна ўзіраўся я ў свежыя старонкі. I калі вычытваў, што албанцы зноў разбілі італьянскую дывізію або што восьмая кітайская армія паперла японцаў, я вяртаўся дадому шчаслівым чалавекам. Не, такой гордай радасці я не зазнаў бы, каб атрымаў адразу дзесяць пяцёрак або каб усе віленскія паненкі звярнулі на мяне ўвагу.

У вёсцы не паспелі прыняць мяне ў падпольны камсамол, але сярод камсамольцаў я лічыўся сваім чалавекам. Набліжалася бура. Яе рыхтавалі вярхі. Я цьмяна адчуваў, што ў падзеях рашучую ролю будуць адыгрываць і такія, як я. Нават я запасся наганам і часта браў яго з сабой у горад. Халоднае жалеза адцягвала мае штаны, але праз хвіліну наган награваўся і нібы зліваўся з целам: от дужым тады здаваўся я сам сабе!

Таямніца ўзнімала мяне ва ўласных вачах, усяляла ўпэўненасць і пачуццё перамогі над шэрымі мужчынамі, якія некуды беглі, заклапо-чана мітусіліся. Душа прагнула, каб нарэшце акунуцца ў віхор падзей. У такія хвіліны мой рост, прыгажосць і фанабэрыя дачкі генерала ўжо здаваліся дробяззю, глупствам.

I ўсё ж такі я не мог забыць яе спеву. Тады ў зале чамусьці здавалася, што яе разумею толькі адзін я і такое ўражанне робіць яна толькі на мяне аднаго. Нават здавалася, што ў памяшканні былі мы толькі ўдваіх.

4

Але мае паводзіны не будуць зразумелыя, калі я не прызнаюся яшчэ і ў некаторых грахах.

У нас на вёсцы адчувалася нацыянальная непрыязнасць. Узрадзілі яе езуіты і папы сотні гадоў таму назад ды падтрымлівалі да нашых дзён.

У маёй бабкі вісела іконка маленькага хлопчыка ў доўгай і белай кашульцы. Нам, малым, бабка апавядала, бытта некалі гэтага хлопчыка яўрэі, злавіўшы ў нашай вёсцы, завезлі ў горад, зарэзалі, а на яго крыві папяклі мацы. I бытта яўрэі робяць гэта штогод.

Многа разоў, бывала, узіраючыся на хлопчыка ў такой самай, як у мяне, кашульцы, я марыў хутчэй вырасці ды вызваліць свой народ ад крывавай дані яўрэям і люта ім помсціць.

I гэта яшчэ не ўсё.

Я жыў на граніцы Польшчы з Беларуссю. У маёй мжцовасці панавала нянавісць паміж двума суседнімі народамі, адурманенымі шавінізмам і забабонамі, гарэлкай і рэлігіяй. Нянавісць гэтая ў некаторых мжцінах даходзіла да дзікіх памераў. Здараліся нават выпадкі крывавых распраў пры змене ўлад, а яны за апошнія дваццаць пяць гадоў у нас мяняліся шэсць разоў!

Праводзячы ў Вільню, маці давала мне такі паказ: – Каго хочаш выбірай сабе там за жонку. Нават за жыдоўку нічога не скажу. Адно не бяры мне полькі. Яе нага не ступіць на мой парог, покуль жыціму! Так і ведай сабе!..

Камуністы, аб'яднаўшы часамі ў адну ячэйку беларусаў, яўрэяў і палякаў, вучылі людзей разбірацца, хто іх сапраўдны вораг. Але адна справа ўсвядоміць сабе з'яву, другая – пазбыцца схільнасці і звычак, якія ты ўвабраў з малаком маці. Для таго каб гэтай заразы пазбыўся народ, трэба шмат часу.

Таму трапляліся людзі, што хадзілі ў даматканым адзенні, лапцях, але глядзелі на такіх самых гаротнікаў-палякаў як на істоты ніжэйшыя. Праўда, моладзь жыла новымі ідэямі, аднак трапляліся хлопцы і дзяўчаты з «радзімымі плямамі».

I ў мяне былі такія «плямы». Я не мог пазбыцца адчужанасці да сімпатычнай суседкі не толькі таму, што яна дачка генерала, але і таму, што яна яшчэ і полька.

5

I ўсё ж такі з дня выступлення хору ліцэістак я стаў зашмат часу аддаваць суседцы.

Я зусім не намерваўся ў яе закахацца. Проста пачаў марыць, як прымушу паважаць сябе. Я пацяшаўся і смакаваў ужо прыемнасць перамогі. З вялікім здавальненнем прыдумваў розныя шляхі, якімі дабіваюся мэты. Паступова гэта перайшло ў нейкую хваробу: суседні панадворак я не выпускаў з вачэй.

А ён быў агароджаны металічнай сеткай, праз якую віднеўся незвычайны, падобны на куб дом з вялікімі, у адну шыбіну, вокнамі. Вакол дома раслі піхта, лістоўніца, таполі, канадскі клён, а на клумбах – кветкі і пальмы. Сцены былі ўвітыя дзікім вінаградам. Сярод галінак дрэў з вечара да раніцы гарэлі лямпачкі. Шкло, бетон, чысціня і парадак, электрыка, паўднёвыя расліны – усё велікапанскае, недаступнае, незвычайнае і таямнічае. Нездарма цэлая вуліца ганарылася, што на ёй жыве сам генерал.

Я так сачыў за суседнім домам, што тыдні праз два ўжо крыху даведаўся пра яго жыхароў.

Сядзеў я аднойчы на ганачку з кніжкай, і на суседнім пападворку з'явіўся сам генерал з ад'ютантам.

Юнак, чаму ты так горбішся? – раптам кінуў ён праз сетку.

Я са здзіўленнем азірнуўся.

Да цябе гавару, да цябе! – пацвердзіў вусаты вайсковы ў расшытым сярэбранымі зігзагамі мундзіры.– Не нахіляйся гэтак, давай грудзям доступ кіслароду – табе яшчэ салдатам быць!

Так точна, пане генерале! – схапіўся я, але он ужо знік на ганку, і толькі яго ад'ютант змераў мяне ні то зайздросным, ні то зацікаўленым позіркам, пакідаючы мяне ў недаўменні.

У генерала было некалькі чалавек прыслугі. Перш за ўсё кідалася ў вочы пажылая жанчына з пачцівым маршчыністым тварам. Яе, спаткаўшы ў горадзе, я пазнаваў ужо. Аднойчы нават сустрэў у галантарэйнай краме. Генеральская служанка разглядала дзіцячую кашульку і вырашала, купіць ці не.

Свайму пляменніку на вёску! – даверліва прызналася яна прадаўцу.

Было відаць, што ў краме яе добра ведаюць.

Дык бярыце! – падказаў прадавец.

Не хапае грошай...

А вы пазычце ў сваёй гаспадыні, пані Вацлавы, генераловай!

Не люблю гэтага. Хто пазычае, потым просіць міласціну...– Яна паклала кашульку на прылавак, паглядзела на яе яшчэ здалёк ды сціпла пайшла да дзвярэй.

За лета ў генералавых дрэвах развялося шмат галак, і служанка прыйшла да маёй гаспадыні спытаць, ці не ведае тая хлопца, які б узяўся паскідваць гнёзды з таполяў. Праз адчыненае акно я пачуў, як яна аб'явіла:

Па пяцьдзесят грошай[6] за гняздо дае пані генеральша!.. Акыш, акаянныя! Столькі іх развялося, што няма ратунку!.. Аднойчы генерал выйшаў пачытаць газету і адна ў паперу яму як плюхне!.. Ах, шкодніцы!.. Пані Вацла-ва хацела іх звесці вжной, але ён не дазволіў. Сказаў – няхай выведуцца, тады...

Я ў гэты час схапіў кніжку і прыкінуўся, што чытаю.

А вы, суседка, чаму не мыеце сёння бялізну?

Бялізна на пліце кіпіць, а я толькі выйшла на ганачак падыхаць свежым паветрам! – адказала гаспадыня.– Душна на кухні... Кухоннае паветра з сябе выдыхаю, выдыха-аю, а свежае поўным ротам удыха-аю!..

А я думала, вы культурай вырашылі заняцца сёння.

Зоймешся, як жа! Мой жылец прыносіць дадому часопісы з малюнкамі. У мінулую нядзелю ўзяла адзін паглядзець, дык не знайшла акуляраў, бо дзеці некуды завалаклі.

I ўся культура скончылася?

Ну, скончылася. Калісьці, як жыў мой мужык, то хоць ён не даваў мне ў свята мыць. Не любіў вельмі, калі я назношу бялізны на нядзелю. Бывала, п'яны як возьме, як кіно! Раскідае ўсё мне, парве, патопча...

У голасе гаспадыні чуліся захапленне і гордасць за мужа і сум па ім.

Я адчуў – служанка асцярожна заглянула ў акно. Потым з набожным шэптам спыталася:

Ваш усё гэтак над кніжкай сядзіць?

Але,– пацвердзіла гаспадыня.

А я думала, мо ён захоча зарабіць.

Не мае часу... Гароўны трапіў хлопец, працавіты! Наносіць мне вады і – за ксёнжку!..

Наша паненка таксама мала куды ходзіць. Усё сядзіць, сохне над кніжкамі. Або іграе на партафяні... Божа, які час настаў, як мэнчацца маладыя! Хіба людзі ведалі такое раней?.. Недарма цяпер гэтак усе хварэюць на сухоты! Ой, трэба ісці прэндзэй да работы!

Ці не прыгарэла там мая бялізна! – кінулася на кухню і гаспадыня.

Адыходзячы, генеральская служанка закрычала на птушак:

Акыш! Зараза! Паморка на вас няма!.. Ох і дабяруся ж я да вас!..

Я ж са злосцю шпурнуў кніжку на стол: таксама прыдумаў!.. Чакай цяпер, калі яна зноў завітае!..

Калі служанкі не стала, я выйшаў на двор. Доўга не думаючы, пералез цераз сетку і зашыўся ў густыя кусты бэзу ля генералавага дома. Да бетоннай сцяны – два метры. Насупраць – шырокае акно ў адну шыбіну. Яно адчыненае. Я стаіўся, замёр.

Цішыня была такая, што я адчуў, як білася ўласнае сэрца, як скрыпелі пазванкі шыі, а глыток у горле здаваўся грукатам. Цікавасць перамешвалася са страхам, ад якога мутнела ў галаве.

Нарэшце ў пакой увайшла вядомая мне жанчына і павесіла ліпучку, на яе адразу ўпала муха ды прарэзліва забзынчала. Цётка, праціраючы люстэрка, па-беларуску і дабрадушна прабурчала:

А што, папалася? Ага? Чаго з двара сюды ляцела?.. Ці тут табе месца? Лётала б сабе па сонейку, колькі б хацела, цешылася б воляй, покуль цяпло, а так – во, маеш!..

Дабрата жанчыны перадалася і мне. Успомнілася добразычлівая заўвага самога генерала... Здалося, у гэты таямнічы дом для мяне перакінуты мост.

I пра паненку я хутка тое-сёе даведаўся.

6

У суботу вечарам сядзеў я зноў на ганку. Раптам у генералавым доме нячутна адчыніліся парадныя дзверы і на парозе з'явіліся тры постаці. Мабыць, ішла і тая, каго вартаваў. Я ўсхапіўся і паспяшыў за брамку.

Хутка я нагнаў паненак і пайшоў следам.

Перад Зарэчнай яны спыніліся.

Дануся, куды пойдзем, да Віліі? – звярнулася адна з іх да маёй суседкі.

Ай, не хочу! Там пан Браніслаў будзе! – раздражнёна кінула паненка.

Тады куды?

Ці я ведаю?..

Хвіліну дзяўчаты патапталіся.

Во, ідэя! – ажывілася суседка.– Пойдзем у кафэ «Штраля» есці пірожнае!

Хопіць у нас грошай?

Паглядзім!

Лічы і ты свае, Дана!..

Паненкі пачалі лічыць свас фінансы. Але ўбачыўшы мяне, змоўклі.

Каб не западозрылі, што за імі сачу, я мусіў прайсці міма. Ды з мяне на гэты вечар уражанняў хапіла і так.

Я даведаўся, як зваць маю суседку. Яна мела прыгожае ні то літоўскае, ні то польскае імя – Данута. Яшчэ можна было да яе казаць: Данка, Дана, Дануся...

Дануту я часта бачыў са стараватым студэнтам, а цяпер сваімі вушамі чуў, што для яе гэты студэнт, няйначай Браніслаў, нялюбы, яна не хоча яго бачыць, і ў мяне бытта зняў хто з грудзей цяжкі камень.

Я сабе ўяўляў, што генеральскім дочкам няма чаго клапаціцца пра грошы, бо ў іхніх пакоях стаяць мяшкі з банкнотамі. Запомнілася нахіленая галава паненкі, калі яна пры святле лямпачкі лічыла манеты.

I апошняе. Было надта дзіўна, што на свеце ёсць людзі, якія ходзяць у кафэ проста так, адно паесці пірожнае!

От, крывасмокі! – праказаў я ўголас. Але абурэння на гэты раз не адчуў.

Усё было для мяне незвычайна, і да глыбокай ночы я прахадзіў па горадзе. Не, не гутарыў сам з сабой, не разважаў, як старэйшыя,– для гэтага по хапала ні слоў, ні жыццёвых ведаў. Упершыню пазнаныя ісціны самі сабой укладваліся ў маёй галаве, і мяне, узрушанага і ўзбуджанага, насіла, нібы на крылах. Гэта быў таксама працэс мыслення: у маладых, мабыць, так адкладваецца вопыт.

7

Назаўтра была нядзеля. Зрання я ўзяўся за работу.

Жыў я ў прачкі. Водаправод па пашай вуліцы меў толькі генерал. Удава здала мне пакойчык з-за вады, якой жанчыне трэба было многа, а насілі яе здалёк.

Я напоўніў бочкі і балеі. Тады наварыў сабе есці. Паснедаўшы, захапіў свежы нумар «Мора і калоніі», які прынёс з ліцэя, і адправіўся ў горад. Вось ужо каторы дзень, як у польскім перакладзе з'явілася трэцяя кніжка «Ціхага Дона». Я накіраваўся ў гарадскую бібліятэку.

Перад бібліятэкай даўжэзны хвост людзей выходзіў аж на лесвіцу. Запісвалі ў чаргу. Тут стаяла звычайная гарадская публіка, але з пункту гледжання мужыка, у шыкоўнай вопратцы, яны для мяне ўсе былі паны, дармаеды і буржуі.

Людзі паводзілі сябе ўпэўнена, свабодна і, здавалася, на мяне зыркалі насцярожана і нядобразычліва. Зрабілася крыўдна: я ж першы маю права на Шолахава!.. Халера звамі, яшчэ прачытаю, цяпер чытайце вы ды ведайце нашых!..

Выйшаў я зноў на вуліцу і павярнуў да касцёла святой Ганны. Сюды кожную нядзелю прыходзіла маліцца сям'я генерала.

Я ўжо некалькі хвілін пахаджваў па тратуары, разглядаючы стромкія гатычныя лініі зграбнага касцёліка з чырвонай цэглы. Тры лёгкія ажурныя вежкі так і стралялі ў неба. Між імі – выгнутыя лукі. Усё нібы зробленае з тонкіх карункаў, простае...

Раптам здалёк я ўбачыў студэнта з вусікамі ў нітачку і ўспомніў, як непрыхільна адзывалася аб ім Данута.

«Ліха цябе бяры, цяпер ты мне не страшны!»

Разам са студэнтам ішоў Генрых Станеўскі. На курсах ён выдаваў сябе за шчырага паляка, хоць я добра ведаў, што ў іхнім доме ніхто і слова польскага не прамовіў. Каб не сумняваліся ў яго нацыянальнасці, ён заўсёды падтрымліваў шавіністычныя размовы. За гэта я яго ўзненавідзеў.

Ён доўга не прызнаваўся, што знаёмы са мной, і загаварыў толькі тады, калі на мяне звярнулі ўвагу іншыя. На ўроку настаўнік латыні пачаў выклікаць нас па журналу, кожны ўставаў і крычаў:

– Прысутнічаю!

Чарга дайшла да мяне. Я пачырванеў, што так высока ўзняўся над таварышамі і што падняў на сабе парту. Гэта курсантаў развесяліла, а лацініст доўга мяне распытваў – хто я і адкуль. На перапынку ўсе дружалюбна з мяне смяяліся, спрабавалі гэтаксама падняць парту. Падышоў і Станеўскі, фамільярна ўдарыў па плячы. Шчасце яго, што я быў збянтэжаны, інакш турнуў бы яго, у мяне нядоўга.

Станеўскі цяпер быў у новым касцюме і ў фетравым капелюшы. О-го! Адкуль у цябе грошы?..

Студэнт таксама быў разадзеты, як лонданскі дэндзі,– элегантна, з чорным банцікам пад барадой. Ішлі яны паволі. Да мяне даляцелі словы майго аднакурсніка:

Безумоўна, пане Браніславе!.. Калі не прыдушыць жыдакаму-ны – запануе над усёй Еўропай!.. Усходнія орды чалавечую культуру змятуць, як зрабілі ўжо гэта раз гунны!..

Слоў Браніслава я не разабраў, толькі ўлавіў іх тон. Гаварыў ён вяла, неахвотна, сумна і праз сілу, бытта словы прычынялі яму боль.

Генрых зноў хацеў нешта сказаць, але ўбачыў мяне і закрычаў:

– Сэрвус, пане Барташэвіч!

Я разгубіўся.

У другім выпадку зямляк мяне не заўважыў бы. Цяпер яму хацелася ўзняць сябе ў вачах багатага прыяцеля і паказаць, што ў яго ў Вільні на кожным кроку таварышы. Ды адзін з іх – во аж які асілак! Мяне абражала, што служу нейкай прыманкай. Адначасова ўсяго агарнула і хваля бязвольнай нерашучасці, ногі прыраслі да тратуара.

Генрых адрэкамендаваў мяне ўжо студэнту:

Мой калега. Канчалі адну «паўшэхную» школу...

Браніслаў! – неахвотна наставіў той мяккую руку і веліка-душна адвярнуў галаву, каб не бачыць маёй разгубленасці.

Студэнт рабіў выгляд, што ён надта разумны і ўсё на свеце порабачыў, перапрабаваў. Гледзячы на яго, здавалася, што яму надакучыла жыць на белым свеце сярод такіх нікчэмнасцей і што ён робіць вялікую ласку, што яшчэ існуе.

«Падумаеш, які ты важны,– пакпіў я ў душы.– Нябось, за «Ціхім Донам» таксама стаяў у чарзе!»

Прашу! – студэнт запрапанаваў папяросы з сярэбранага партсігара.

Я адмовіўся. Генрых глянуў на мяне як на дзівака і сквапна палез у партсігар. Брыдка было глядзець, як ладна збудаваны і з адкрытым сімпатычным тварам зямляк вытанцоўвае перад панам.

Прашу, бярыце, бярыце яшчэ ў запас! – заахвоціў студэнт.

Але ж, дзякуй! – з пашанай адказаў мой аднакурснік ды асцярожна, нібы немаведама якую каштоўнасць, схаваў другую папяросу ў кішэню.

Я калі ўжо неўзлюблю чалавека, то кажу яму пра гэта сваім выглядам. Я не мог глядзець студэнту ў вочы і ўтаропіўся ў грудзі. А яны былі вузкія, і каб саўгануць у іх кулаком, панок перакуліўся б сем разоў. Да слабых целам людзей у мяне тады была знявага, а да Браніслава я адчуў лютую нянавісць – сто разоў за яго мацнейшы, здольнейшы, а ўладаром тут ён, бо багаты!.. Генрых узяў у мяне часопіс:

Дазвольце?

Урадавыя колы выйсце з эканамічнага застою бачылі ў калоніях. Урад быў упэўнены, што свайго даб'ецца, нават выпускаў спецыяль-ны месячнік «Мора і калоніі». Сынкі чыноўнікаў і памешчыкаў ужо збіраліся ехаць на Мадагаскар шукаць прыгод, калі толькі той востраў аддадуць Польшчы. Покуль Ліга нацый у Жэневе думала – даць Поль-шчы яго ці не, «залатая моладзь» ужо распявала песні пра спякотную Афрыку і бачыла сябе героямі сярод экватарыяльнай экзотыкі.

Генрых з Браніславам зацікавіліся фатаграфіямі, на якіх Мусалі-ні праводзіў італьянскія сем'і на жыхарства ў Абісінію. Яны смакавалі здымкі і выхвалялі талент дучэ, зайздросцілі макароннікам-італьянцам, забыўшыся на мяне. Я памалу супакоіўся, і ў мяне пачало нараджацца пачуццё непрымірымай варожасці да іх.

8

Калі мы так сабе стаялі ўтрох, Браніслаў раптам змяніўся ў твары, забыўшыся пра сваю маску здаволенага чалавека. Ён папрасіў прабачэння і пабег. Але змяніўся не толькі студэнт; задрыжалі каленкі і ў мяне: набліжаліся генеральша, дачка і пажылая служанка.

Паненка крочыла сціпла, нібы школьніца, трымала чорны малітвеннік у залатой аправе і ўпотай зыркала на нас. Дануся паводзіла сябе так, як дзеці пры чужым нябожчыку,– з забаўнай вонкавай пакорай і ціхмянасцю.

Мне ўжо тады кінулася ў вочы розніца паміж маці і дачкой.

Фанабэрыстая шляхцянка з відочнымі рысамі каўказскай крыві была зусім не падобная на Данусю – жвавае, прывабнае дзіця. Варо-жасць, якую я перанёс з Браніслава і Генрыха на паненку, у мяне знікла.

Генеральша скупа ўсміхалася студэнту, бытта дарыла, падала руку, а Браніслаў, зняўшы шапку, нізка пакланіўся і паспешліва цмокнуў у разрэз цёмнай пальчаткі.

Гэта князь Любецкі! – вінавата паведаміў Генрых.

Князь?

I вечны студэнт,—дабавіў ён, бытта пахвалу.– За мяжой скончыў інстытут, а ў Вільні абараняе польскі дыплом. Нарачоны генеральскай дачкі!

Так...– Які з яго нарачоны, я чуў з вуснаў самой Данусі.– I чаго ты гэтак выпендрываешся перад панамі, Генек!

Дарэмна на мяне ты так...– разгубіўся ён.

Падносячы да маіх вачэй папяросу, зямляк пахваліўся:

Во-о, «Пласке», з манаграмай нават! Яму фабрыка выпускае па спецзаказу...

Я прыгледзеўся. На муштуку тоненькай папяросы былі надру-каваны залатой фарбай мудрагелістыя ініцыялы «Б Л»,. год выпуску і герб.

Гы!..– не ўтрымаўся я ад здзіўленпя і адразу забыўся на свой гнеў.

Тым часам генеральша паплыла ў касцёл. За ёю падаліся паненка з кабетай і студэнт.

Ля дзвярэй сядзелі жабракі. Калі генеральша, холадна, не нагіна-ючыся нават, расторквала ім грошы, Дануся сціснулася ўся ад няёмкасці.

Я аж уздыхнуў, калі за імі зачыніліся масіўныя дзверы з адмыслова выкаванага жалеза.

Яшчэ нядаўна я прыдумваў сабе гісторыі, бытта станаўлюся славутым чалавекам, напрыклад барцом ці баксёрам, і генеральша сама, нібы з Марцінам Ідэнам, шукае са мной сустрэчы, каб аддаць сваю Руф. Але, прыгледзеўшыся цяпер да пані, я адчуў, што гене-ральша – не місіс Морз. Гэта чыстакроўная арыстакратка нізавошта мяне не прызнала б за чалавека, калі б я нават стаў мільянерам! Да Данусінай маці я адчуў нават пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Аднак ад усведамлення гэтага лягчэй не зрабілася. Са сваімі марамі я выглядаў смешным.

I ўсё роўна я не здаваўся.

У прысутнасці генеральскай сям'і Любецкі зрабіўся пакорны, як звязаная авечка. Мой зямляк з-за таго, што з ім сябруе і гутарыць сам «князь», не ведаў, як выдрыгваць і падхалімнічаць перад ім. А мне што?

Ну і ліха з вамі, калі вы такія паны і не лічыцеся са мной! Пляваў я на ўсіх вас і хаджу сабе па той самай, што вы, вуліцы, дыхаю тым самым паветрам, абагравае мяне тое самае сонца! Нават магу быць там, дзе бываеце і вы. Ляжыць у кішэні шэсцьдзесят грошай, вазьму і пайду ў вашы рэстараны! Вы сабе абед, нябось, не гатуеце?!.

А захачу, пайду нават у вашы касцёлы, следам за вамі! Што, мо выганіце?..

9

Я пацягнуў Станеўскага ў касцёл: з ім адчуваў сябе лепш. Станеўскаму было ўжо няёмка перада мной. Ён прачнуўся ад ап'янення і зрабіўся самім сабой – нармальным вжковым ды сваім хлопцам, толькі такім, які прыбыў у Вільню на год раней і больш ведае, што тут дзе робіцца. Ён нават дастаў з кішэні пачак халвы, разламаў яе і большую палову сунуў мне. Успомніў я маці і дараваў яму падхалімства.

Бывала, мы, пастухі, адгонім кароў далей ад людскіх вачэй і давай зводзіць быкоў. Не прымае ўдзелу ў гульнях толькі Генрых. Калі я перад маці смяяўся, яна яго бараніла:

«Добра табе, сынок, дурэць. Бык зломіць рог, і ты толькі атрымаеш ад бацькі рэменя, бо пасеш сваё стада. А Генрых, бедны, пасе чужое. Гаспадар даведаецца і прагоніць такога пастуха!..»

Мо і праўда, жыццё некаторых прымушае быць несамастой-нымі, дагаджаць другім?!. Зрэшты, цяпер мне было важна тое, што Станеўскі слухаўся.

Ён пачаў шаптаць, што касцёл пабудаваны яшчэ ў 1З95 годзе на месцы язычаскай багамольні жонкі князя Вітаўта. Бытта захапляўся ім у час паходу па Маскву Напалеон і шкадаваў, што не можа ўзяць касцёл на далонь і перанесці ў Парыж.

Я дзівіўся, глядзеў ды слухаў.

У строгай перспектыве памяншаліся два рады дубовых масіўных лавак. У пярэднім радзе, бытта за высокай школьнай партай, сядзела генеральша з дачкой. Побач, пабожна склаўшы рукі лодачкай, стаяў студэнт. Дзве светлыя касы Данусі спадалі на чорны бліскучы шоўк фартушка. Я так прыглядаўся, што нават разгледзеў у яе ніжэй паты-ліцы непакорныя кудзеркі, у студэнта – лысіну, у генеральшыным капелюшы – тры зялёныя пёркі, а ў сівых валасах служанкі – просты карычневы грэбень.

Вакол сядзелі кастлявыя старыя і высушанымі рукамі, надобнымі на курыныя лапы, перабіралі пацеркі ружанца. Магутныя гукі. аргана хапалі за душу і наводзілі сум. Нібы з таго свету даносіліся словы ксяндза:

– Pater noster, qui es In coelis, sancificetur nomen tuum!..[7]

Пахла сырасцю. У мяне было такое ўражанне, бытта знаходжуся ў магіле.

Першы раз я не адчуў да Данусі непрыязні. Мяне нават агарнулі незразумелая трывога, братэрская спагадлівасць. Стала шкада паненку.

I яшчэ, гледзячы, як Данута шчыра малілася, ні разу не азірнуўшыся і не павярнуўшы галавы, я адчуў цёплае спачуванне і нават захапленне яе нявіннай верай.

10

«Во, пора, пора ў талерцы, бытта няма чаго рабіць, а ежа для яго – забава! – злаваў я на паноў за суседнімі столікамі.– I навошта людзі садзяцца есці, калі ім зусім не хочацца? Каб здзяліў па руках, павыбіваў у іх гэтыя нажы і відэльцы,– няхай не псуюць харчоў!

Здаецца, узяў бы за каўняры, тыцнуў аднаго-другога носам у талерку і сказаў:

«Ведаеце, паны чортавы, колькі вжковая цётка, мая маці, у гэтыя куры ўклала працы, душы, надзеі?..»

Пазаганяць бы вас, буржуяў, у гумны, наскідаць бы вам снапоў, сунуць цапы ў рукі:

«Ану, бярыцеся малаціць!.. Лоск і фанабэрыя мігам бы злезлі, і апетыт бы мелі добры!..»

Такія былі ў мяне думкі ў рэстаране.

На сталах ляжалі бліскучыя нажы, відэльцы, лыжкі. Прыладаў тут было столькі, бытта недзе блізка стаялі іх поўныя скрыні і гэтыя выкладвалі для паказу. Я прыгадаў адзін зломак у маёй прачкі. Ім, відаць, з пакалення ў пакаленне карыстаўся яе род. Удаве даводзілася часамі зломак шукаць на двары, бо дзеці яго выносілі стругаць лодку ці кій і пакідалі ў пжку. Цётцы бы адзін такі нож, ото ж было б радасці ў хаце!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю