355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Карпюк » Выбраныя творы » Текст книги (страница 6)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 7 апреля 2017, 06:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Аляксей Карпюк



сообщить о нарушении

Текущая страница: 6 (всего у книги 36 страниц)

4

З сэрцам у пятках падышоў я да генеральскай брамкі – з жалезных прэнтаў і з меднай клямкай. Узяўся за ручку. Брамка падалася нечакана лёгка і ціха. Я замёр і завагаўся. Але адступаць не стаў. Не чуючы ног, сам не свой, падаўся наперад.

Выкладзеная з бетонных плітак сцежка вяла да парадных дзвярэй – вялікіх і масіўных, як у касцёле. Я сышоў са сцежкі і накіраваўся да чорнага ходу.

Ужо даходзіў да гранітных прыступак з жалезнымі парэнчамі, як аднекуль з'явіўся здаравенны сабака, і я з жахам убачыў каля сябе ашчэраныя зубы і наярошаны хрыбет.

Гыр-р-р! – зарычаў ён паціху, нервова падрыгваючы губамі, бытта казаў: «Ага, галубок, папаўся? Мне цябе адно і трэба!..»

Ад нечаканасці і страху ў фантастычным скоку пераляцеў я прыступкі, ударыў плячом у дзверы і апынуўся на генеральскай кухні.

Там над тазам з вадой стаяла Дануся.

Яна была амаль голая – адно ў чорнай спадніцы. Я незнарок уткнуўся позіркам у невялікія белыя грудзі з цёмнымі саскамі, якія смешна тырчалі ўверх.

О-ей! – віскнула Данута, ні то здзівіўшыся, ні то спалохаў-шыся, і далонямі прыкрыла свой сорам.

Ачмурэлы, я стаяў і ва ўсе вочы ўзіраўся на паненку. Убачыў нават сінія жылкі ля ключыцы.

Гм, гэта тая самая гераіня, пра якую захлёбваліся газеты? Генералава дачка, да якой я так імкнуўся і ледзь не звярнуў сабе галавы, выглядаючы?

На, дзіцятка, апраніся! – Знаёмая мне служанка падала ёй вопратку.

Я ад сабакі ўцякаў...– пачуў я свой жаласлівы голас.

Па тварах жанчын я ўбачыў – яны і самі здагадваюцца, чаму я так уляцеў, як угарэлы, і за гэта не злуюцца, а спяшаюцца прывесці сябе ў парадак для сустрэчы госця, гэта значыць, мяне.

Дануся адвярнулася, выставіўшы мне смуглую гнуткую спіну ды завязаны на патыліцы вузел бліскучых ад вады валасоў, спрытна захіпулася ў халат. Паненка ведала, якая яна прыгожая, любавалася сабой і дазваляла гэта рабіць другім.

Тут жывуць Янкоўскія?– нарэшце выдавіў я з сябе і спалохаўся.

Тут,– разглядала яна ўжо мяне з дзіцячай цікавасцю.

Хто там, цётка Антося?– данёсся з глыбіні пакояў строгі голас.

Не ведаю, пані Вацлава. Нейкі чалавек!– паслухмяна адказала Антося, пагасіўшы мацярынскую ўсмешку, з якой глядзела на нас.

Два месяцы жывём побач, прыходзіла да прачкі нанімаць скідваць гнёзды, я ўжо збіраўся з ёю вітацца на вуліцы, а гаворыць пра мяне, нібы першы раз убачыла!

Супакойся, мамуся! Гэта наш пасыльны з ліцэя! – пракрычала Данута.

I ў стракатым кімано з японскага шоўку яна бытта пахвалілася: вось якая я багіня! Ведаю, ты зайшоў па справе, але няўжо не палюбуешся?!.

У чым справа?– з'явілася ў дзвярах насцярожаная генеральша.

Сумленне маё было нячыстае. Пад яе дапытлівым позіркам я адчуў, што раблюся меншым і меншым.

Вам пісьмо з ліцэя,– пачырванеў я: хлусіць быў не мастак.

Мне-е? – здзівілася дама і падазрона глянула на дачку.

Паненка спакойна вытрымала позірк.

Пакуль генеральша адкрывала канверт, я разглядаў кухню, выкладзеныя белай пліткай сцены, каструлі рознага калібру, посуд, нейкія спружынкі на кіёчках, бляшаныя выкрутасы – усё бліскучае і выстаўленае нібы на паказ.

Што яны пішуць? – узлавалася дама, кінуўшы вокам на паперу.

Ведаюць што...

Хіба ў вас там павар'яце-елі? – выбухнула яна.– Гэта мы не заплацілі за вучобу?

Мусіць, не, калі пасылаюпь такос пісьмо...– упарта заўважыў я найдурнейшае з таго, што толькі можна было ў тую хвіліну сказаць.

I ў момант паверыў сам у тое, што сказаў, ды адчуў сябе дырэктарам ліцэя:

Трэба аддаваць грошы ў час. А то не плоціце, а потым шукаеце вінаватых ды абражаецеся яшчэ, калі вам нанамінаюць! Ведаем такіх!

Дануся пырснула.

Што за нахабства! – Геперальша пагардліва абвяла мяне вачыма з ног да галавы, фыхнула і пайшла з кухні.

Ліцэй! Ліцэй! Прашу пеадкладна даць ліцэй! – пачулася, як генеральша крычыць у тэлефон.

Мяне апанаваў страх: а калі зараз выкрыюць ашуканства? Трэ-ба было ўцякаць, а я нібы прырос да падлогі. Стаяў ды яшчэ дурнава-та ўсміхаўся.

Абняўшыся, задраўшы галовы, Дануся з Антосяй чакалі. Мой візіт зацягнуўся, і ў вачах жанчын я ўбачыў нездаволенасць. Аднак я не кратаўся з месца, толькі пераступіў з нагі на нагу. Дануся глядзела прыжмуранымі вачыма, упарта, з усмешкай і выклікам. Я, дурань, у дзявочых хітрыках тады не разбіраўся і думаў, што паненка здзеку-ецца. У мяне было нават такое пачуццё, бытта стаю перад жанчынамі голы.

Чулі, у зале Снядэцкіх наш паэт сёння выступае? – з жахам і нібы праз сон пачуў я зноў свой голас.

Хто-о? – спыталася Данута з паблажлівым здзіўленнем.

Той самы... Міхась Граніт...

Яна хвіліну намагалася нешта ўспомніць. Тады ў вачах яе з'явілі-ся недаўменне, спалох, і я выразна ў іх прачытаў: «Ага, ты ненар-мальны вар'ят!..»

Але спыніцца я ўжо не мог аніяк і канфузіўся яшчэ больш.

То за чалавека яго не прымалі, то цяпер – нарасхват...

Та-ак?..– працягнула Дануся.

Выступае,– выдавіў з сябе, адчуваючы ўсю бессэнсоўнасць сваіх слоў.– У зале Снядэцкіх. Ва універсітэце зала так называецца. Пойдзеце?..

Яе нікуды не пускаюць!..– умяшалася Антося.

У суседнім пакоі злавалася генеральша:

Дзяжурны, капрал, колькі маю чакаць? Я вас прасіла падключыць мне ліцэй!

Не, больш такіх пакут вытрываць я не мог.

Бывайце здаровы!– з палёгкай уздыхаючы, бы той карцёж-нік, які пайшоў з карты, якая давяла яго да краху, і цяпер ужо не мае чаго траціць.

З богам! – сказала Антося.

О-ей, што гэта? – здзівілася Данута.

Работа Гектара! – падказала жанчына.

Я азірнуўся.

Божа мілы! У мяне так была распаласавана калашына, што віднелася лытка. З чаравіка брыдка вытыркалася шэрая ануча.

Халера! – спыніўся я заклапочаны.

Штаны ў мяне былі адны.

Трэба зашыць, як ён пойдзе так?– добразычліва вырашыла цётка Антося.– Данка, прынжі чорных нітак з камоды, счаплю кавалеру!

Зараз! – паненка ахвотна і, як мне здалося, вельмі добразычліва кінулася ў пакой.

Што вы, я тут побач жыву! – пракрычаў я ёй услед.

Але паненка не вярнулася.

Мне зрабілася горача.

Выпусціце мяне, калі ласка, там сабака! – узмаліўся я, яшчэ не могучы паверыць, што ўсё гэта здарылася наяве, што пацярпеў такі правал.

Хадзем! – зжалілася цётка.

Я ўжо даўно быў не рады, што пачаў авантуру. Крочыў за слу-жанкай прыніжаны, пакрыўджаны, нібы ў генералавым доме на мяне наплявалі.

«I куды ты лезеш? Каторы раз атрымліваеш па носе, навошта табе гэтыя фокусы?» – гаварыў ва мне нехта разважлівы.

Але зараз жа мяне апанавала злосць.

«Ну, пачакай жа ты, буржуйка!..» – сціснуў я кулакі.

5

Па тагачаснаму звычаю, калі салдаты неслі палкавы сцяг, мужчыны павінны былі здымаць галаўныя ўборы. Але я ніколі не здымаў. А каб не трапіць у каталажку, вайсковыя часці абмінаў здалёк або прапускаў іх, схаваўшыся ў краму ці за вароты.

I трэба ж было так здарыцца, каб, выходзячы з генеральскага дома, я наткнуўся на салдат. Наперадзе калоны неслі палкавы сцяг. На чале – афіцэры з шаблямі, вынятымі з ножнаў і прыстаўленымі да пляча. Мужчыны на тратуарах паздымалі капелюшы і кепкі. Уцячы куды-небудзь? Дудкі! Хавацца на гэты раз не буду, няхай валакуць на пастарунак.

На мяне ўжо шыкаў нейкі тып з капелюшом у руках, а я ўпарта крочыў наперад.

Ой, пане, здыміце шапку!– папярэдзілі ўстрывожаныя жанчыны.

Я – хоць бы што. Калона пабліжалася.

Здэйм чапкэ, галгане!– выскачыў да мяне з калоны маладзенькі паручнік. У яго руках бліснула шабля.

Раззлаваны афіцэр не жартаваў; але на мяне ўжо глядзелі ўсе: прысутнасць людзей акрыляла, і цяпер я, вядома, зняць шапкі аніяк не мог. Інстынкт самаабароны падказаў словы:

А мне трэба туды...

Хі-хі-хі-хі! – засмяяліся ў натоўпе.

Я пасыльны з ліцэя, пусціце, мушу пакет тэрмінова занесці Маліноўскім!..– паўтарыў я з нейкай дзіцячай упартасцю і ажно сам паверыў, што сапраўды трэба ісці туды, а мяне вось не пускаюць.

Афіцэр палічыў мяне за прыдурка.

Ідыёт! – паручнік з усяе моцы ўдарыў мяне тыльнём шаблі па плячы і збіў шапку.

Не паднімаючы яе з тратуара, я падаўся далей. Было няёмка, што прыкідваюся дурнем. Ад злосці захацелася плакаць. Як адпомс-ціць за здзек? I на памяць мне прыйшоў сабор Свята Духа.

Мітрапаліт варшаўскі Дзіяніс, выслугоўваючыся перад панскім урадам, загадаў папам чытаць пропаведзі і пець малітвы ў царквах па-польску. Праваслаўная Вільня заварушылася. Сёння раніцой да маёй гаспадыні прыходзілі багамолкі. Цёткі вандравалі па хатах і падбівалі людзей, каб перашкодзіць папам выканаць ганебны загад мітрапаліта. Убачыўшы ў мяне на сцяне партрэт Дастаеўскага, старыя падумалі, што гэта ікона, і памаліліся на Фёдара Міхайлавіча, толькі таму я і звярнуў на іх увагу. Цяпер жа ў іхнім пратэсце я ўба-чыў тое, чаго якраз патрабавала мая душа. Я накіраваўся ў сабор на вячэрню.

А там ужо пахла бурай. Звычайна пустую залу бітком напоўніў народ. Людзі з пагрозай шушукаліся, нервова чакалі малебства. Ля алтара няўпэўнена тоўпіліся маладзенькія попікі.

Нарэшце з-за райскіх варот выйшаў у бліскучай рызе барадаты стары бацюшка, перажагнаў людзей сярэбраным крыжам і з вінава-тай усмешкай зацягнуў нешта па-польску. Людзі анямелі, чакаючы божага гневу. Потым загулі зноў. Аднак не пераходзілі пэўных граніц – для выбуху патрэбна была іскра. Я адчуў наэлектрызаванасць залы, набраўся адвагі і крыкнуў на ўвесь сабор:

Па-руску гавары!

Стары поп разгублена змоўк. У саборы на момант запанавала цішыня, і з вуліцы даляцеў грукат фурманкі.

Я крыху спалохаўся свайго ўчынку, але ўбачыў, што маладзень-кія попікі з сімпатыяй падміргваюць мне, маўляў, малайчына, і мы за гэта, нас толькі прымушаюць. Цяпер я гукнуў ужо больш упэўнена:

Гавары па-руску!

У зале нібы прарвалася нешта. Людзі пачалі наступаць на папа, крычаць, махаць рукамі.

– Па-рус-ку! Па-рус-ку! – праскандавалі гімназісты.

Натоўп злавіў такт, і сабор увесь аж загрымеў. Папу гаварыць не далі.

Выйшаў я з сабора пераможцам. Але і гэтага было яшчэ мала.

6

Вечар беларускай літаратуры ў той дзень меўся адбыцца ва універсітэце ў зале Снядэцкіх. Гаварылі, што там будзе выступаць Граніт. У любы час я быў гатовы прыкласці рукі да ўсяго, што накіравана супроць ненавіснай улады, а тут надарыўся гэткі выпадак над настрой! На курсы, канечне, тады я не пайшоў.

Ля універсітэта ўжо малойчыкі нікога не прапускалі, З усяго горада сюды збягаліся студэнты і гімназісты, каб паглядзець на бжплатнае відовішча: усім было жна, што скандалу не мінаваць. Сярод зявак тырчаў і Браніслаў.

На тэрыторыю універсітэта паліцыя не мела доступу, і эндэкі маглі сарваць вечар.

Энергічны студэнт, відаць, з тых, каторыя арганізавалі сустрэчу, пракрычаў да нас:

Хлопцы, хто не баіцца, што фашысты наб'юць морду, збірайцеся ў калону!

Вядома, сярод добраахвотнікаў апынуўся і я.

Таварышы! – камандаваў ужо другі студэнт, якога называлі Яцкевічам,– самі бачыце, трэба найсамперш разагнаць мамчыных сынкоў. Яны могуць сарваць сустрэчу з паэтам. Хадзем і дадзім ім як трэба!

Пішлы! – закрычаў Яцкевічаў сябра – украінец Шыманскі.

Вядзі нас! – падхапілі іншыя.

О-го, які прыткі!– стрымлівалі асцярожныя.– Можа праліцца кроў!

Яны толькі моладзь падзадорылі:

Ідэі спеюць і ажыццяўляюцца лепш, калі іх замацаваць яшчэ і крывёю!

«И где, скажи, когда была без жертв искуплена свобода?»

Нас менш...

Затое ў нас рукі мацнейшыя!

Хлопцы, да справы!

У атаку!

No passaran![13]

No passaran! – наэлектрызаваная моладзь дру;yа падхапіла лозунг іспанскіх барацьбітоў.

Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага. Пастроіўшыся клінам, мы рыyуліся на «залатую» моладзь, раскалолі яе, прыціснулі да муроў ды пачалі малаціць.

Я выбіраў сабе дастойнага партнёра, але гімназісцікі ад мяне разляталіся, як ад страшыдла. I тут я наткнуўся на Браніслава.

Князь ужо не стаяў нейтральна. Група малойчыкаў калаціла кія-мі нейкае хлапчанё ў вышытай кашулі, а вечны студэнт выкрыкваў:

Так ему! Та-ак! Ешчэ! Бардзо добжэ!

Уцякай, бамбіза ідзе! – віскнуў нейкі эндэк, і кампанію бытта здзьмухнула ветрам.

Аднак я паспеў хапіць за каўнер князя і з незвычайным зада-вальненнем саўгануў яму кулаком знізу пад нос, а потым абмяклае цела бразнуў на брук.

Успомніліся сённяшні паход да генерала і перажытая абраза. Успомнілася шабля паручніка. I ад таго, што добра ўляпіў Браніславу, мне зрабілася адразу лягчэй.

Каму яшчэ, ну?! – закрычаў не я, а ўся мая душа.

Перада мной узнік маленькі ўвішны гімназісцік. Гэта быў мне не праціўнік. Яго проста можна збіць каленам. Я пачаў шукаць мацнейшага.

Пакуль я разглядаўся, малы нечакана падскочыў, пырнуў двума пальцамі мне ў вочы, асляпіў, а тады ўдарыў у пераноссе. Пацямнела ў вачах, і я ўпаў. Я ўжо і не бачыў, як узбуджаныя радасцю перамогі хлопцы пранеслі на плячах праз пляцоўку да універсітэцкіх дзвярэй (якія яшчэ, мажліва, памяталі Францыска Скарыну!), паэта.

...Калі я падняўся, выкладзеная гранітнай брусчаткай старажыт-ная пляцоўка была пустая. Блішчэла святло на брусочках граніту, ад-шліфаваных на глянц ботамі многіх студэнцкіх пакаленняў, а нейкая студэнтка літасціва прыкладвала мне да носа мокрую хустачку.

Нічога,– суцяшала яна мяне, як малога,– гэта хутка праходзіць! Вас толькі аглушылі, пацярпіце!..

Падышоў вядомы ўжо мне ўкраінец, прыглядзеўся і кінуў:

Доцянецца сам додому, а мы підэм вартаваць ізноў!

Студэнт знік.

Ну ж вы іх малаці-ілі!...– казала дзяўчына далей.– А Любец-кага як размалявалі – «хуткая дапамога» забрала яго!.. Вам трэба будзе паляжаць крыху дома...

Ладна, хопіць! Лепш на сябе паглядзі! – адпіхнуў я дзяўчыну, устаючы.

Я зазлаваў. Зазлаваў на сябе, на гэтую студэнтку, на цэлы свет.

Куды пан? Пачакай! – спалохана і з перасцярогай прашап-тала дзяўчына.

Я азірнуўся. Студэнтка нязграбна трымала мой рэвальвер. Ён вываліўся з кішэні на брук.

Ёлуп! Забыўся нават, што ў мяне было. Толькі б стрэліць адзін раз угору, і ўсю банду гэтых сысункоў як ветрам здзьмула б! Ды я – нібы той асёл, які ведаў сем спосабаў плавання, а ўпаўшы ў ваду, забыўся пра ўсе!..

Схавайце!– падала мне дзяўчына наган.– А Граніт выступае!..

Ёй вельмі хацелася пагаварыць, але я з маўклівай і вінаватай удзячнасцю ўзяў пракляты наган ды пакрочыў.

7

Прачнуўся я рана, глянуў у люстэрка і спалохаўся. Пераноссе распухла і пасінела, а пад вачыма – страшэнныя фіялетавыя «ліхтары».

Стараючыся не трапляць людзям на вочы, я прабраўся да бліжэйшага аўтамата і пазваніў у ліцэй, што захварэў.

Прашу неадкладна з'явіцца сюды! – грозна і непрыязна заявіў мне сакратар.

Нешта здарылася. Дагэтуль чыноўнік са мной абыходзіўся па-людску. Магчыма, квітанцыі на заказныя пісьмы мне ўчора няпра-вільна выпісалі на пошце?.. Ды не магу ж я паказацца ў такім выглядзе!

Пане Кунцэвіч, ледзь на нагах стаю!

Не прыйдзеш, пазваню ў паліцыю! – паабяцаў голас на другім канцы провада.

Завулкамі, хаваючы твар, я прабраўся ў ліцэй.

– Што гэта такое?– адвёўшы вочы ўбок, наліваўся злосцю сакратар.

Чыноўнік трымаў у руках злашчасную паперку, якую я занёс генеральшы. Толькі цяпер я зразумеў бязглуздасць сваёй выдумкі. Пагарэў безнадзейна!

Мне зрабілася млосна.

Што гэта значыць, я цябе пытаю? – распальваючыся ад сваіх слоў, пракрычаў сакратар, упершыню мяне называючы на «ты».

Убачыўшы мае «ліхтары», ён сумеўся.

У канцылярыю заглянуў настаўнік фізікі. На курсах ён мне сімпатызаваў і часта нават завышаў бал, калі я слаба ведаў урок. Гэта ён мне даў білет на канцэрт піяніста. Яшчэ мы збіраліся пайсці ў астранамічную абсерваторыю і праз тэлескоп паглядзець на зоркі і месяц.

О-го, кавалер правініўся! – прамовіў ён са спачуваннем.

Палюбуйцеся, пане Кастальскі, гэты...– тут сакратар, не падабраўшы слова, акінуў мяне зняважлівым позіркам.– Самавольна ўзяў чысты бланк, выпісаў генералу Янкоўскаму напамінак аб няўплаце за вучобу яго дачкі і занёс на кватэру. Генеральша зрабіла нам такую гэцу, што хоць уцякай са школы! Як вы расцэньваеце гэта, пане прафесар?

Магчыма, кавалер памыліўся. Бывае і так...– пачаў бараніць мяне Кастальскі. Але раптам убачыў сінякі, адразу змоўк, адышоў ад мяне як мага далей і залепятаў:

А ён заплаціў?

Хто?

Генерал!

Сакратар прамаўчаў. Толькі яшчэ раз змераў мяне позіркам, пастукаў сябе па лбе і паціснуў плячыма.

Фізік паціху выйшаў. «Прапала, не пагляджу ў тэлескоп!..»

Кунцэвіч то браўся за ручку, то кідаў яе, то абапіраўся аб крэсла і крытычна мяне аглядаў.

На гэтым сталым мужчыне хоць і былі добры касцюм, модны гальштук, а з рукавоў вытыркаліся накрухмаленыя манжэты з запан-камі, але твар ён меў вжковага дзядзькі, якога нядаўна пагалілі, памылі, апранулі і пасадзілі за стол з паперамі.

Каб я расказаў усю праўду гэтаму прыстойнаму і добрасумлен-наму чыноўніку, ён, мабыць, справу ўладкаваў бы. Але ж ці мог я прызнацца?

Ну, дык навошта ты гэта зрабіў, я цябе пытаюся апошні раз? А? Навошта табе спатрэбілася падрабляць мой подпіс і чытаць ёй натацыі? Ты забыў, што жывеш у горадзе? Што за дзіцячая забава цябе абуяла?

Я ўпарта маўчаў.

Ух-х, розных даводзілася бачыць тыпаў,– уздыхнуў ён,– але такога экземпляра, павер, Вільня яшчэ не бачыла!

Кунцэвіч нейкі час вагаўся. У яго таілася яшчэ сімпатыя да мя-не, і сакратар шукаў важкі доказ, які б схіліў яго рашэнне на той або іншы бок. Узняўшы заклапочаны твар і зірнуўшы на мае «ліхтары», ён нібы нешта ўспомніў, загаварыў больш упэўнена:

Яшчэ і пабіўся з кімсьці! А заўтра што выкінеш?.. Бог цябе ведае! Даверылі нам сваіх дзяцей лепшыя сем'і ў горадзе, такіх чудзікаў падпускаць да іх небжпечна!.. Тут ліцэй, разбойнікі нам не патрэбны!

Я ўсё маўчаў.

Ну што ж! – уздыхнуў ён з жалем.– За падробку дакументаў мы цябе звальняем!

Ну і звальняйце! Надта мне патрэбна ваша сабачая пасада! – кінуў я настырна, а ў самога па скуры прабег мароз.

Бачу, што не патрэбна. Э-эх! А яшчэ калісьці сам рэкаменда-ваў цябе дырэктару! Вось, заступіся за сваіх, а яны табе потым адплацяць!..

Я пераступіў з нагі на нагу. Было такое ўражанне, што з-пад мяне выбіралі грунт і, калі я нічога не прыдумаю,– звалюся ў яму.

Не адп... Кхе!.. Не патр...– каб адгаварыць яго ад ракавога намеру, пачаў я дабываць з сябе нейкія гукі.

Што, што-о? – пасцярожыўся Кунцэвіч.

Нічо-ога...– праглынуў я камяк.

Усё. Можаш ісці!

Ну і ладна...

Валокся я з канцылярыі і ўжо не хаваў твару.

Па калідоры прама на мяне беглі дзве вучаніцы ў форменных фартушках з цёмнага бліскучага шоўку. Адна з іх была Данута. Прабягаючы блізка, смеючыся, яна мяне штурханула і нават не заўважыла гэтага.

Яня-а, усё роўна даганю! – пачуў я крык ззаду.

Ха-ха-ха-ха!

Бестурботныя галасы паненак здаліся такімі недарэчнымі, пустымі, як і іхняя гульня.


Раздзел пяты

1

Генералаў дом стаў мне непрыемны. Пачало кідацца ў вочы тое, чаго раней не бачыў.

Толькі цяпер угледзеў, што вадасцёкавая рына на доме вісіць крыва. За домам стаяла будка, якую генерал змайстраваў сабе для летняга душа. Жалезная бочка, якая вытыркалася зверху, паржавела, стала рудой і агіднай.

Два месяцы я жыў па строгаму раскладу: разносіў пісьмы, вяртаўся дадому, гатаваў абед, рыхтаваў урокі, спяшаўся на вячэрнія заняткі, а кожную вольную хвіліну марыў аб Данусі. Цяпер увесь дзень я не ведаў, чым сябе заняць. I тая рэшта ахвоты да вучобы адпала. Пачаў шукаць работы.

Бацька мой быў не з малазямельных. За ім лічылася шмат гектараў голага тарфяніку і пжкоў. Нашу зямлю як ні апрацоўвай, як ні ўгнойвай, а болей чым для пракармлення сям'і ты з яе не возьмеш. Калі быў лішні пуд жыта, дзесятак яек або маці выкармлівала вепру-ка, дык трэба было купіць газы, вопратку, а галоўнае – заплаціць падаткі.

Бацькі стараліся. Кожны тыдзень прысылалі яны мне прадукто-вую пасылку. Наварыць ежы было з чаго. Адзін месяц у рукаве з крупой я знайшоў пяць злотых, другі месяц у бохане хлеба ляжала дзесяць злотых. Але гэтага хапіла толькі на соль, цукар, лазню і паштовыя маркі.

Калі служыў пасыльным, вучыўся бжплатна. Цяпер трэба было недзе штомесяц дазарабіць пятнаццаць злотых. Але пакуль што нічога не траплялася.

Суткус абяцаў пагаварыць у рэстаране наконт работы. Я ўжо перамог у сабе агіду да аб'едкаў на сталах і забруджанай пасуды – рыхтаваўся стаць афіцыянтам. Суцяшаў сябе тым, што ў рэстаране на сталах заўсёды шмат свежых газет, нават замежных, і хоць пачытаю іх уволю. Туды прыходзяць і багацейшыя за генералаву дачку. Я нагадаў амерыканскі фільм, у якім мільянерша закахалася ў свайго лакея, і мая фантазія стварала падобную гісторыю і са мной. Вось тады і адпомшчу гэтай паненачцы! Згарыць ад злосці, калі даведаецца!.. Стане бегаць за мной, спрабаваць завязаць са мной знаёмства – позна!..

2

Ды не было патрэбы ў маёй ахвяры. Вярнуўся з работы Альбінас і паскардзіўся:

– Падаў сёння адной сцерве чай і пайшоў сабе! Чую, яна мяне кліча. Выяўляецца, у шклянцы на дне – цукар. Хацела, каб з ёю паіграўся, а з самой ужо і пжок сыплецца. Я не вытрымаў. «Вазьмі лыжачку і размяшай, бяда невялікая!» – кажу, а сам пайшоў. Яна ўзняла на ўвесь рэстаран скандал. Разумееш, гаварыць пра цябе не было зручнага моманту, самога ледзь не прапёрлі!..

Разумею...– уздыхнуў я.

...Яшчэ ты туды не падыдзеш з-за свайго росту. Мой гаспадар падбірае ў афіцыянты адно толькі брунетаў ста сямідзесяці пяці і не вышэй ста сямідзесяці сямі сантыметраў. Жонка яго вычытала, што так робіць нейкі модны рэстаран у Парыжы. Яна нас прымусіла і вусы адгадаваць... На лепш газету, тут ёсць аб'явы...

Катэгарычна ўжо адмовіўся Альбінас і ўцякаць у СССР. Наняць правадніка на граніцы мы не мелі за што, а пераходзіць яе на сваю рызыку небжпечна: абодва дапрызыўнікі, такіх судзіў трыбунал за дэзерцірства.

Альбінас меў рацыю. Але я яго тады не зразумеў і пакрыўдзіўся. Абазваў здраднікам ды вырашыў больш з ім не размаўляць.

Пачаў я дзейнічаць сам.

Навыразаў з газет аб'яў, у якіх патрабаваліся рабочыя, і пайшоў па адрасах. Цяпер марыць пра генеральскую дачку не дазваляў гонар.

Але, як на тое, Дануся не выходзіла з галавы.

Паненка нібы прывязала мяне невідочнай вяровачкай. Каб ада-гнаць ад сябе думкі пра яе, я накіроўваў іх так, каб паненка выгля-дала ў чорным святле.

Успамінаў, напрыклад, сваю хату – з аброслай мохам страхой, з крапівой пад плотам, з сякерай у калодцы сярод двара. Маці дажывала свой век, а так і не навучылася ўжываць слова «кіламетр». Калі незнаёмыя пыталіся пра адлегласць да якой-небудзь вёскі, яна адказвала «блізка» ці «далёка» і ў залежнасці ад адлегласці дадавала «зусім», «вельмі». А. калі трэба было сказаць, напрыклад, у якім годзе што-небудзь здарылася, маці гаварыла: «Гэта было за тыдзень перад піліпаўкай, калі паморак свіней выдушыў, а Канцавая Верка выхо-дзіла замуж...»

I, разжаліўшы сябе такім чынам, я ўспамінаў Данусін дом, дзе адной прыслугі было некалькі чалавек.

Эх, каб стала рэвалюцыя, праперлі б паноў, у генеральскім доме зрабілі б бібліятэку ці аддалі б, напрыклад, беларускаму музею. А то падсялілі б у яго нас з Суткусам... Генеральская сям'я і іхняя дачка загаварылі б са мной інакш!..

Толькі хтосьці ў душы мяне стрымліваў і заўважаў, што рэвалюцыя тут ні пры чым, што мая хата і маці ні пры чым таксама, ні пры чым і Дануся – бацькоў не выбіраюць...

Так мінула некалькі дзён.

3

Як на злосць, я пачаў часта сустракаць Данусю з Браніславам.

Вось і цяпер вяртаўся я з чарговых пошукаў работы і сустрэў гімназістак з князем.

Пасля бойкі ля універсітэта Любецкі, як і належыць шляхетнаму пану, мне не помсціў. Нават не падаваў выгляду, што між намі нешта адбылося.

У Любецкага была падвязана чорнай хусцінкай рука, забінтава-на галава і заклеены пластырам твар. З вонкавай скромнасцю, ідучы насустрач паненкам, ён выстаўляў гэта напаказ. Паненкі абдарылі яго шумлівым захапленнем, нібы героя, які прынамсі вярнуўся з-пад Рацлавіц!

Выбягаю я на пляцоўку, а іх – сотні!– з захапленнем апавя-даў ліцэісткам.– Я першага кацапа з левай – раз! Тады правым га-кам – накаўт! Пакуль ён падаў, я яму яшчэ – раз! раз! раз! Ускочыў у самую гушчу і – налева! направа!.. Наклаў жа іх я там! Папомняць мяне бальша-вікі-і!..

О-ей! Пан Браніслаў граміў іх, як Валадыёўскі татар на Украіне!..– заўважыла Данута, і паненкі рассмяяліся.

Як звычайна, Дануся мяне не заўважала.

«Нябось, не прызнаецца ёй, хто яго так размаляваў!..»

Надта хацелася, каб паненка даведалася, што менавіта я аддубасіў так яе прынца.

«Вось табе твая Данута!.. I калі ўжо станеш самастойным чалавекам, неданосак?! – дакараў я сябе.– Нікчэмная, як і гэты бяздарны франт!.. Затое ж і даў яму, папомніць нашых!»

Але задаволенне ад такіх уцех было невялікае.

Я бачыў, што ўсе старанні забыць Дануту ляцелі да д'ябла. Лаяў сябе, прыдумваў зноў прычыну зайсці да генерала, у думках працяг-ваў размову з Данусяй і маці. Колькі ў маёй галаве з'яўлялася вары-янтаў таго, што магло здарыцца, каб я сябе інакш паводзіў тады! Што ж, заўсёды знаходзіў словы, калі ўжо было позна. Зусім відочна – Дануся не хацела са мной знаёміцца не таму, што яна дачка генерала. Не выдуманыя ж выпадкі ў кніжках, калі дочкі багатых бацькоў кахалі простых хлопцаў!..

Грызла самалюбства: мною ганьбуюць. Вядома! Раней я думаў, што Данусі не было выпадку прыгледзецца да мяне, таму яна не звяртала ўвагі. I вось я пабываў у яе дома, яна не толькі прыгледзелася – гаварыла са мной, а што толку? Успомніў, як прапанаваў ёй пайсці разам у залу Снядэцкіх, і зазлаваў на сябе.

Недарэка!

Прыгадалася дзяцінства. Неяк варона пакрала куранят. Маці пайшла ў лес, убачыла вароніна гняздо на сасне, паклікала нас. З хлопчыкамі пабег і я. Па гладкім, як заводскі комін, камлі я не мог падняцца і на метр, а бедны сірата, вясковы пастух Мішка, зняў паясок, прывязаў яго да босых ног і, як малпа, палез угору. Мяне ўпікнуў дакорлівы позірк маці...

Або цяпер. На вячэрніх курсах кожны хлопец мае сабе дзяўчыну, ходзіць з ёю ў кіно, вучыць урокі, толькі я адзін хаджу ля дзяўчат воўкам...

У маім узросце бацька ўжо цэлую сям'ю карміў, хату пабудаваў, іншыя людзі навуковыя адкрыцці паспелі зрабіць, а я? Сяджу ў бацькоў на шыі!..

Размінуўшыся з Любецкім і кампаніяй, я бяздумна спыніўся ля вітрыны найбольшай у Вільні кнігарні «Гебертнера і Вольфа». Памалу дайшоў да сэнсу слоў, якія красаваліся за вялізнай шыбай:

«Увага, грамадзяне! Чытайце амерыканскага Шолахава – Роберта Кентса! Выйшла яго кніжка на польскай мове «Лясныя людзі»!»

Але ні гэтая аб'ява, ні ўспамін пра бібліятэку з чаргой за «Ціхім Донам» не ўзрушылі мяне.

Заглянуў яшчэ раз у краязнаўчы музей. Гаспадар музея Луцэвіч якраз праціраў рыцарскія латы і кальчугі машынным маслам.

Дазвольце памераць! – успомніў я, што ў мяне быў калісьці такі намер.

Калі ласка!

Я скінуў пінжак, пачаў надзяваць на сябе жалеззе. Што за ліха, не налазіць!

Дарма-а! – рассмяяўся Луцэвіч.– Вам ні адзін камплект не падыдзе!

I праўда. Перабраў я з дзесятак панцыраў і кальчуг, а ўсе малыя. Рыцары былі зусім не волаты,

Яны былі нават меншыя за нашых людзей сярэдняга росту! – паясніў мне чалавек.

Але і гэтая навіна заняла мяне толькі на хвіліну. Выйшаў я на вуліцу, а на душы па-ранейшаму моташна, горад такі невыносны, што я не ведаў, куды дзецца.

4

Толькі я адышоў ад беларускага музея, як мяне аклікнулі:

– Дзень добры, волат!

Я ўздрыгнуў. Перада мной стаяў Яцкевіч – той студэнт, які камандаваў намі ля універсітэта ў час бойкі.

Ну, як тваё пераноссе?

Зажыло...– буркнуў я, нездаволены, што перашкодзілі пабыць аднаму са сваімі перажываннямі.

Э-ге, ужо амаль нічога не пазнаць, «ліхтары» пажаўцелі! I астатняе да вяселля зажыве!

Студэнт размаўляў са мной манерай чалавека, перад якім хоць і добры вясковы хлопец, але вялікая недарэка ў параўнанні з ім, гарадскім воўкам.

Што з таго...

А чым ты нездаволены? – спачувальна спытаў ён. З памят-нага вечара ля універсітэта гэты студэнт зрабіўся для мяне аўтары-тэтам і, бадай, адзіным блізкім чалавекам у Вільні, не лічачы Суткуса. Таму я сабраўся адкрыць яму сваю таямніцу.

За навуку трэ плаціць, а няма чым. Работы шукаю...

А як ты жыў дагэтуль?

От, неяк жыў...

А цяпер ужо не можаш? То схадзі на Нямецкую вуліцу. Там існуе дабрачыннае таварыства, паможа,– кінуў ён ні то жартам, ні то сур'ёзна.

Студэнт, відаць, хацеў мяне бачыць дужым, здаровым, і я яго расчараваў.

Не бядуй, будзе і на нашай вуліцы свята, пабачыш!

Сам ведаю. Але калі?

Раптам ён ажывіўся:

А ты, хлопча, хват! Толькі прыкідваешся такой авечкай!

...

Нават рэвальвер маеш! I хто б падумаў, а? Такі сабе ціхі і спакойны, ды з вёскі... Добра. Калі-небудзь спатрэбішся для нас з ім, Прыйдзеш?

Магу.

Буду мець на ўвазе. А рэвальвер трымай. Толькі асцерагайся, за яго – пяць гадоў турмы! I не падай духам... Ведаеш, хто сказаў пра рэвальвер? Студэнтка, якая цябе ратавала. Дарэчы, гэта пра яе газеты пісалі, што шлюб у турме брала, чытаў?

Пра яе?.. Я нават у Лукішках быў!

Во, бачыш!

Дык гэта яна-а? – ажывіўся я.

Салют!

Студэнт знік, а я нейкі час стаяў расчараваны. Тая самая гераіня? Такая звычайная, з крывымі зубамі нават?!. Гы!

Хутка, аднак, забыўся і пра яе.

«Расплакаўся як слізняк, знайшоў перад кім!.. І чаго ты перад кожным сябе трымаеш гэтак, бытта ён бог, а ты нішто?»

Я пакрочыў далей больш рашуча.

Успомніў, як гадзіну таму назад прахожы ля Залкіндавага мага-зіна наступіў мне на нагу і не ён у мяне, а я ў яго папрасіў праба-чэння. Захацелася вярнуцца, зпайсці таго чалавека і пасварыцца з ім.

Успомніў словы студэнта пра дабрачыннае таварыства. Сапраўды, чаму б не схадзіць па Нямецкую? Мне абавязаны дапамагчы! Не вяртацца ж цяпер дадому!

5

У сярэдневяковых мурах – сырых і аблупленых – на вузенькай вулачцы, дзе калісьці злавілі Кастуся Каліноўскага, я знайшоў шыльду з надпісам: «Дабрачыннае таварыства жанчын-каталічак». Адчыніў дзверы. Нейкая старая спытала, хто я і чаго хачу.

Дзе-небудзь зарабіць пятнаццаць залатовак у месяц, каб заплаціць за курсы...– напусціўшы па сябе вінаваты выгляд, прызнаўся я.

А ты католік?

Я сарыентаваўся, што для фанатычнай клікушы пытанне гэтае – прыпцыповае.

Ну...– ні то адказаў, ні то спытаўся, бо сам быў з праваслаўных.

Я ёй яўна спадабаўся. Каб не расчаравацца, удакладняць яна не стала.

Падумаем, дзіцятка, і што-небудзь зробім.– Пані запісала маё прозвішча і запрасіла на абед.

Мы апынуліся ў змрочнай зале з нізкім скляпеннем. Маленькія нішы-акенцы былі завешаны марлевымі фіранкамі, пафарбаванымі ў зялёны колер. Ад сырасці на фіранках павыступалі белыя плямы. У зале сядзелі стараватыя мужчыны ў неахайнай вопратцы. На стале стаялі драцяныя кошыкі з хлебам і вялікія белыя пасудзіны. Бедакі трымаліся чынна, з напускной пакорай, і не адводзілі вачэй ад пасудзін, з якіх біў у нос заманлівы пах разваранай фасолі з перцам і лаўровым лістам.

Пані, якая, відаць, была тут за старэйшую, паказала мне месца за сталом. Затым загадала ўсім устаць і зацягнула:

Отчэ наш, іжа ясі на небясі, да свяціцца імя тваё, да прыйдзе царства тваё...

Людзі пачалі паўтараць за ёй:

... Хлеб наш насушны дай нам днесь...

Гэ, дакладна такая самая малітва і ў праваслаўных! Якой тады халеры яны не паладзяць між сабой?!. Здзіўлены гэтым адкрыццём, я цярпліва стаяў і думаў: «Дай ты толькі работу, а далей будзеш мяне бачыць як сваё вуха!..»


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю