Текст книги "Выбраныя творы"
Автор книги: Аляксей Карпюк
Жанры:
Биографии и мемуары
,сообщить о нарушении
Текущая страница: 8 (всего у книги 36 страниц)
7
У агромністую залу спартыўнай школы сышлася процьма народу. Памятаю чорную бездань залы, цікаўныя позіркі, накіра-ваныя на мяне знізу, асляпляльнае святло юпіцераў – нас здымалі для кінахронікі.
Пакуль мы на рынгу віталіся, адказвалі на пытанні і рыхтаваліся да сустрэчы, я паспеў некалькі разоў зірнуць у залу, туды, дзе сядзела найбольш паненак. Здалося, што я пазнаў пару расшыраных ад жахлівага чакання вачэй, яны мяне як бы акрылілі, і я ўпэўнена ступіў насустрач гарыле.
Капрал набліжаўся асцярожна і ўвось сабраны, нібы хацеў учапіцца мне ў горла зубамі. Золатам пераліваўся ў электрычным святле вожык вайскоўца, а яго рыжае цела блішчала, бытта абсыпапае жоўтым нафталінам. Я чакаў вузкалобага з ціхай радасцю.
«Бліжэй, бліжэй, дубіна, зараз ты ў мяне атрымаеш!..» Калі не лічыць нездаровыя дрыготкі і лёгкае галавакружэнне, я быў у добрай форме.
О, гэта дык гэта!
Ну і калосы два!
Такі як упадзе, памост праваліцца! – несліся выкрыкі з задніх радоў: нашае спаборніцтва для іх усяго цікавае відовішча.
Эх, людзі, шкада, што вы бачыце баксёраў толькі звонку.
Дзэн-н! – рэзка прагучала медзь гонга, і мы адразу перайшлі ў атаку.
Ад секундантаў я адмовіўся: у баі ў мяне былі свае меркаванні, свая мэта, і я сам буду перамагаць. Няпрошаным памочнікам вызваўся быць Левандоўскі.
– Асцярожна! – кінуў ён знізу.
Я адмахнуўся локцем.
К-кам-муніст прак-кляты! – пракрычаў ля майго вуха кап-рал, калі мы счапіліся ўпрытык.– Я ц-цябе стаў-ку на г-горкі яблык, можаш быць п-пэўны!
Рыжы хацеў перацягнуць на свой бок публіку, не ўсё роўна, як да баксёра адносяцца ў зале. Але на задніх радах людзі яшчэ толькі ўсаджваліся, і капрала мала хто чуў.
Паспрабуй, заіка! – прыняў я выклік, набіраючыся злосці.
I з лёгкасцю адбіў першую атаку, са здавальненнем адчуваючы, які я ўвесь спрытны і сабраны.
Давай, давай! – нецярпліва гулі людзі.
Бартэк!– крычалі мае балельшчыкі цывільныя.– Толькі адважны будзь, і ты пераможаш!
Адразу з левай кацапа! – раўлі нядобразычліўцы-салдаты і капралы, ускакваючы з месц.
У пашчэнку яго!
Гукам! Гукам!..
У зале людзі раздзяліліся на два лагеры. Маіх балельшчыкаў-цывільных было больш.
Для гледача раунд праходзіць надзвычай хутка. Але ж – ой як доўга цягнуцца гэтыя тры мінуты для баксёра ў цеснай клетцы рынга! Колькі ён, небарака, перажывае за сто восемдзесят секунд, якім, здаецца, ніколі і канца не будзе!
А колькі за гэты час прамільгне ў яго перад вачыма вобразаў, успамінаў.
Мой праціўнік зноў наблізіўся ўпрытык. Карыстаючыся тым, што суддзі супакойвалі балельшчыкаў, ён цыркнуў мне слінай у вочы. Вузкалобы хацеў мяне асляпіць ці вывесці з раўнавагі, але я не аслеп і на зачэпку не паддаўся.
Ужо ваду пускаеш! – пакпіў я толькі.
Тады ён прымяніў трук неспадзяваны. Калі мы сышліся трэці раз, Рыжы замахнуўся правым сярпом, знарок абмінуў цэль, а потым, нібы адводзячы назад руку, трэснуў мяне локцем у пераносіцу. Ну, з мяне было дастаткова!
Ва мне абудзілася страшэнная злосць. I я з усяе моцы ўдарыў вайскоўца ў дыяфрагму.
Ух! – выдыхнуў ён і адступіў, выставіўшы доўгія ручышчы, як упоры, каб трымаць мяне на дыстанцыі. Але я быў дужэйшы і цяпер умеў карыстацца сваёй сілай.
Гу-у-у!– зараўла аўдыторыя, калі Рыжы першы раз апынуўся на брызенце ў накдаўне.
У куток!– пагнаў мяне суддзя, бачачы, што я ўжо раз'юшыўся.
Суддзя стаў адлічваць секунды, а я толькі стаяў і не верыў сваім вачам: няўжо гэта ў мяне пад нагамі валяецца ненавісны Рыжы?
Валяўся ён!
Не падабаюцца мне твае фіялетавыя плямы,– кінуў знізу Левандоўскі.– Нібы ў саракагадовай бабы на вятру!..
Глупства! – адмахнуўся я рукавіцай.
Толькі спакойпа! Толькі, прашу цябе, не пары гарачкі, не зазнавайся! – маліў трэнер.
Ладна, як яно ўжо бу-удзе!..
Сем, восем... Но, пайшоў, бокс! – загадаў суддзя капралу, калі той быў ужо на нагах.
Але тут прагучаў гонг, і мы пайшлі адпачываць. Аб'явілі пачатак другога раунда, і ў зале закрычалі:
Куды Рыжы ідзе, глядзіце!
Гарыла, пашлі каго прынесці падушкі, каб мякчэй было падаць табе!
Волат, не шкадуй яго, бэнцні ў сківіцу яшчэ раз! Толькі адзіны раз!
Болек, пся крэў, дзе твая форма?! – патрабавальна раўлі вайскоўцы.
Морду набіць табе мала!..
Рыжы раззлаваўся, перастаў валодаць сабой і бяздумна палез на мяне, абдаючы хваляй церпкага поту. Ага, гатоў, галубок!..
Да канца другога раунда я адводзіў сваю душу. За кароткі час капрал падаў некалькі разоў. То на пяцёрцы паднімаўся, то на тройцы, то на двойцы, то стаяў нават на каленях – я гульню гэтую знарок цягнуў, каб нацешыцца.
Дзэн-н! – нечакана прагучаў гонг.
Ладна, у трэцім раундзе цябе даканаю.
Во, глядзі сюды! – сказаў я Рыжаму і ткнуў нагой у месца, дзе калісьці я першы раз упаў на брызент.– Ляжаш тут зараз як міленькі!
Але са мной пачало адбывацца нешта нядобрае.
Неспадзявана заімгліліся вочы. Спачатку я падумаў, што гэта ад поту, і падаўся ў куток на адпачынак. Ды раптам мяне апанавала дзіўная млявасць, зала з людзьмі загойдалася. На хвіліну здалося, што я лячу ў паветры і мне надзвычай хораша, а нешта салодкае ды цёплае разліваецца па жылах. Потым стала ціха, і я ўжо не чуў, як грымнуўся на памост.
8
Апрытомнеў я ў гардэробе. Нада мной схіліліся людзі.
Гэта ў яго ад голаду. Аслаб. Нічога страшнага, зараз пройдзе, малады, здаровы! – па-мужчынску скупа гаварыў Левандоўскаму ўрач у белым халаце, трымаючы мяне за пульс.
Але ж дзіўна! Ён так выдатна правёў два раунды!
На нервах,– нездаволена буркнуў доктар.– На вайне людзі ў стане нервовага ўзбуджэння без ног нават ходзяць. Нічога тут няма дзіўнага – сіла эмоцый!
Янэк, ну як! – убачыўшы, што я расплюшчыў вочы, з дакорлівым спачуваннем спытаўся трэнер.
Я вінавата нешта прамычаў ды паспрабаваў узняцца з канапы – але дзе там! Цела было нібы чужое, у галаве памутнела зноў.
Ляжаць! – сурова загадаў урач, схапіў мяне за плечы ды прыціснуў да канапы.
Хіба ж у цябе не было чаго есці? – шчыра дзівіўся трэнер.– Твае ж бацькі – гаспадары, маюць зямлю!.. Чаму ты мне не гаварыў ніколі, што галадаеш? Знайшлі б спосаб, каб не галадаў!
Я толькі пакруціў галавой.
Ну, хопіць ляжаць. Уставай і скончы сустрэчу з капралам!
Пра гэта не можа быць і гаворкі! – катэгарычна заявіў доктар і напаў на трэнера:– Вы сваіх спартсменаў хоць бы кармілі перад выступленнямі, інакш пазаганяеце ў сухоты. Гэта ўжо не першы выпадак!
Божа свенты, такую сустрэчу змарнаваць і аддаць пяршын-ства гэтай смярдзючай гарыле! – не ўнімаўся Левандоўскі, у адчаі хапаючыся за галаву.– Пане Ліпец, можа, дасце ўкол, каб ён вытрымаў яшчэ адзін раунд? Адно адзін! На Захадзе допінгі – звычайная рэч!
Як урач зрабіць гэтага не магу! – катэгарычна адказаў доктар, шукаючы ў мяне пульс.
То што ж будзе? – спытаўся я ў трэнера шэптам.
Нічога. Усё прапала. Да наступнага года, мой дарагі, разумееш?
Давялося зразумець.
За сцяной увесь час стаяў страшэнны свіст і грукат. Прыбег пажарнік і закрычаў:
Пане трэнер, пане доктар, ідзіце хутчэй!
Што там яшчэ?
Цывільныя счапіліся з вайсковымі, Рынг разламваюць! Суддзяў б'юць! Ратуйце іх!
У чым справа?
Аб'явілі капрала пераможцам, вось яны ўсе і рынуліся на памост! Вяроўкі паразрывалі, прэнты выкручваюць! Капрала прыціс-нулі ў праходзе, здзерлі майку і піўной бутэлькай галаву расквасілі!
Доктар схапіўся ды паляцеў у залу.
Нічога,– вяла праказаў Левандоўскі.– Паліцыя сама навядзе парадак, там жа ёсць іх група... Янэк, ты плачаш?
Не...
Я адвярнуўся тварам да сцяны, а ў самога перад вачыма – вузкалобы, якому суддзя на рынгу паднімае руку ў знак перамогі.
Усе спадзяваліся, што пасля спаборніцтва ваявода прыме ў сябе пераможцаў. Мая фантазія ўжо малявала, што я, нібы той беларускі паэт мінулай восенню, сустракаюся ў ваяводы з Янкоўскім. А цяпер... На табе!
9
Хоць і няёмка прызнавацца ў такіх рэчах, але, як кажуць, з песні слоў не выкінеш. Пасля кожнай трэніроўкі ў мяне абуджаўся такі апетыт, што я адчуваў страшэнныя пакуты.
Грошы, якія прысылалі бацькі, цяпер ішлі на плату за курсы. Харчаваўся я тым, што прыходзіла ў пасылках з дому спачатку раз на тыдзень, а цяпер адзін раз у два тыдні. Я акуратна дзяліў усю ежу на чатырнаццаць частак, але ніколі не вытрымліваў. I сыты бываў адно першы тыдзень.
Часам на трэніроўцы, бачачы, як тыя, у каго шаўковыя майкі, трусы з кішэньчыкамі, модныя тапачкі, хрумстаюць з апетытам ша-калад ці халву, я адчуваў, як у мяне сцягвала сківіцы, па целе прабягалі дрыготкі, а скура рабілася вялай. Але я не паддаваўся і цешыў сябе – даб'юся свайго, ад'емся.
Пасля апошняга матча з капралам плёўся я па вуліцы Міцкевіча і ў кожнай паненцы ў гімназісцкім паліто з футравым каўняром бачыў генералаву дачку. Як на злосць, паненак такіх спатыкаў многа: была нядзеля. I зноў мае мары аб Дануце здаліся мне наіўнымі і бес-падстаўнымі. Стала сорамна за фатаграфію ў кішэні. Я выняў яе з вокладачак, а цэлафан з бліскучай рамкай схаваў у кішэню назад.
«Вось і ўсё!» – сказаў пры гэтым, стараючыся ўздыхнуць з палёгкай.
«Ой, штосьці не верыцца. Каторы раз ты ўжо заракаешся!» – горка ўпікнуў мяне ўнутраны голас.
«Не-е, гэты раз – апошні!» – запэўніў я сваё сумленне.
Фатаграфію парваў на дробныя кавалачкі, і зімовы вецер пагнаў папяровую сечку па снезе.
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Раздзел першы
1
Цэлую зіму з маёй галавы не выходзіла Дануся, і я не меў спакою з-за яе ні дня, ні гадзіны, ні мінуты. А потым усё перамянілася, як бывае толькі ў казках або ў сне. Цяпер і самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца.
У маім жыцці атрымлівалася гэтак не адзін раз. Бывала, хачу чаго-небудзь дабіцца, складу план, пачну дзейнічаць, але ці таму, што гарачуся, ці план мой занадта утапічны, усё, мною створанае, паўстае супроць мяне, а вынік адзін – я аскандалюся. Потым тое, дзеля чаго лез на ражон, прыходзіла нечакана лёгка, само сабой, калі яго я ўжо і не чакаў.
Так здарылася і цяпер.
Але не буду забягаць наперад, раскажу ўсё па парадку.
2
Надышла вжна – ранняя, цёплая, з навальніцамі, нібы ведала, што апошні раз перад вайной цешыць людзей. Ужо ў сакавіку зазелянелі травы, у красавіку дрэвы пусцілі лісце, і генеральскі панадворак нагадваў пышны кветнік буйной і сакавітай зеляніны. Я не спускаў з яго вачэй.
У гэты дзень, нічога не падазраючы, сабраўся я ісці ў краму. Працу знайшоў яшчэ тры месяцы таму назад.
У тыя часы сельскагаспадарчыя прадукты збыту не мелі. Каб прадаць кілаграм масла або літр малака, чаго толькі людзі не прыдумвалі! I вось адзін афіцэр запасу, нехта пан Матыка, сябар Левандоўскага,– ён ля горада меў маёнтак,– ухітрыўся вырабляць малако з павышанай да дзесяці працэнтаў тлустасцю. Каштавала такое малако дорага, але на яго пакупнікоў хапала.
Адразу пасля няўдалага матча трэнер падказаў мне, што пану Матыку патрэбны разносчыкі, і даў мне яго адрас.
Я наняўся на работу. I цяпер кожную раніцу разносіў па багатых кварталах сотню поўных бутэлек, якія фурман пана Матыкі прывозіў з вёскі яшчэ да світання. За гэта я атрымліваў дваццаць злотых у месяц і кожны дзень бутэльку выдатнага малака. Цяпер я быў не галодны і багаты...
Такім чынам, я накіраваўся ў краму. Там купіў хлеба, бульбы, цукру і, прыціскаючы ўсё да грудзей, падаўся дадому. Каб не разарвалася папера і не высыпалася бульба, вымушаны быў крочыць памалу, асцярожна. Вузкая дарога між высокіх платоў ішла на гару. Мяне часта апярэджвалі людзі. Я заняў тратуар у адну плітку. I каб абагнаць мяне, людзі скакалі праз вадасцёкавы равок на брук, нездаволена бурчалі, а я вінавата маўчаў.
У адным месцы першакласніцы напісалі крэйдай на тратуары задачу і спрачаліся. Толькі я асцярожна абмінуў дзяўчынак, як раптам пачуў:
Прабачце!
Калі ласка! – адказаў я механічна, павярнуў галаву і сумеўся. Побач – прыціснутая мною да плота – Дануся!
Я адступіў, як мог, убок.
Дзякуй! – кінула паненка і ўзняла вочы.
Не, гэтага моманту апісаць нельга, яго трэба бачыць.
Яна паглядзела на мяне так, як можа глянуць дзяўчына толькі адзін раз і ў пэўную пару. Я адчуў у паненцы маладую і здаровую кабету. У яе позірку было штосьці жаноча-прыхілыіае, блізкае, заманліва-роднае і гуллівае. Адначасова ў глыбіні вачэй я заўважыў трывожны неспакой і выклік.
Ля брамкі Дануся паправіла ззаду борэт, абцягнула форменны фартушок і азірнулася яшчэ раз. Цяпер яна проста какетліва і крыху па-дзіцячы ўсміхнулася.
Пхі! – чагосьці яшчэ пырснула нават і паляцела.
– Ты паглядзі!..– вырвалася ў мяне здзіўленне. Пастаяўшы крыху, я падаўся дадому, адчуваючы, як у мяне вырастаюць крылы, як маю істоту залівае нейкая шчаслівая радасць і ўпэўненасць, а грудзям робіцца прастарней дыхаць.
Вось цяпер, у гэтую хвіліну, штосьці адбылося. Што – я яшчэ не ведаў і сам, толькі разумеў: адбылося напэўна і – надта важнае!
3
Нядаўна ў маёй гаспадыні курыца вывела ў кошыку куранят. Калі я з пакункамі вярнуўся з крамы і зайшоў на кухню, там стаяў неверагодны піск.
Глядзі, глядзі! – пазваў сястру маленькі хлопчык, унук прачкі.– Глядзі, дзядзя Ваня!
Я зірнуў туды, куды паказваў малы. Адно кураня ўпарта дзяўбло на падлозе сонечны зайчык, які падаў ад шыбы.
Во! – прамянеў хлопчык, шчаслівы ад свайго адкрыцця.
Першы раз за восем месяцаў мы з хлопчыкам зразумелі адзін другога і рассмяяліся.
«Яны добрыя дзеці! Завошта я іх так не любіў і праганяў ад сябе?!»
Пане Барташэвіч, стаўце абед, я пакінула вам месца на пліце,– сказала прачка.
Потым навару, калі наварыце сабе вы!
Занадта раскошна будзе! А дровы, думаеце, мне дарма хто выдае?!
Аднак мне было не да ежы.
«Ідзі ты, жмінда, да д'ябла!» – кінуў я на стол пакупкі і пайшоў на двор.
Яшчэ некалькі хвілін таму назад я быў вялы і абыякавы, галаву меў цяжкую – хацелася спаць. Цяпер усё гэта бытта рукой зняло. Я па-сапраўднаму адчуў вясну з усімі яе пахамі, птушыным шчабятан-нем. У вушах па-вясеннему звінелі кураняты. Яны нагадалі мне вёску, сіняватую рунь яравых, а за агародамі – луг, пакрыты ўжо лотаццю такой далікатнай жаўцізны, што дзіва брала, як гэткая прыгажосць можа ўжывацца з бруднай цінай.
Колькі часу я тады вартаваў на сваім панадворку, не адводзіў ад суседзяў вачэй, не памятаю.
Нарэшце за сеткай з'явіўся генерал. Ён цяпер быў у піжаме. Чорныя, пад Пілсудскага, маржовыя вусы яго грозна апускаліся ўніз. Гектар ляніва цёрся аб генералавы ногі. Данусін бацька, не спяшаю-чыся, абышоў клумбу, падняў грудку зямлі і адкінуў убок. Тады пад кранам спаласнуў рукі. Грудка магла сабе ляжаць, дзе ляжала, аднак генерал адкінуў яе, бо прыемна было яму адчуваць пахучую зямлю, халаднаватую ваду – іграць ролю гаспадара, наводзіць парадкі. Ён ствараў уражанне чалавека стомленага, занятага клопатамі, якому, дзякаваць богу, выпала вось хвілінка перадыхнуць. I генералам жывецца нялёгка?!.
Кубусь! – пазваў ён як чалавек, які прызвычаіўся, што кож-нае яго слова пачуюць тыя, да каго звяртаецца.
Естэм, пане генерале,– з'явіўся на парозе прыгажун ад'ютант.
Пошту прынясі!
Слухам, пане генерале!
Ад'ютант вынес крэсла-раскладушку і рознага фармату канвер-ты. Генерал пакасіўся на галчыны гнёзды, выбраў месца далей ад іх ды сеў на раскладушку. Тады ён разарваў вялізны канверт, разгарнуў, як прасціну, газету і замёр. Ля ног гаспадара прымасціўся Гектар. Па загалоўку я ўбачыў, што газета замежная. Генерал глядзеў у яе заклапочана, насцярожана, трывожна хмурыўся, як хмурыліся тады, гледзячы ў газеты, мой бацька і ўсе старэйшыя людзі.
Я доўга назіраў, а генерал усё чытаў. Дзіва. Я праглытваў ста-ронкі газет з бесклапотнай асалодай, а для генерала чытанне іх – складаны рэбус, цяжкая работа. Часамі ён нешта крэсліў алоўкам на паперы, неспакойна варушыўся, соп, бурчаў, ківаў галавой і час ад часу лаяўся ўслых:
Ах, пся крэў, хо-ле-ера я-асна!.. То неможлівэ!..
До пе-ру-уна!..
А-яй-яй, но, про-ошэ!..
Нарэшце Гектару надакучыла з гаспадаром. Сабака ўстаў і пайшоў за дом. Мне здалося, што там ёсць абавязкова нешта цікавае і для мяне. Я асцярожна пачаў прабірацца ў канец драцяной сеткі.
За ўвітай дзікім вінаградам агароджай пачуліся дзявочыя гала-сы. Я стаў на пянёк і зазірнуў цераз вінаград. Там загаралі Дануся з Бэтай.
Яшчэ ў спартыўнай школе я доўга не мог прызвычаіцца да хлопцаў у майках і трусах. У нас на вёсцы паказаць голае цела можна было адно ля ракі. Нават стары дзед, косячы на балоце, накідаў на сябе зашпіленую на ўсе гузікі кашулю і белыя порткі. А тут у цэнтры горада ў адных купальных касцюмах бессаромна валяліся жыватамі ўніз паненкі, надзеўшы на галовы папяровыя каўпакі і наклеіўшы на насы лісты бэзу. Дануся нешта ўголас чытала, а Бэта слухала. Яшчэ яны бестурботна памахвалі ў паветры ружовымі пяткамі. На мяне гыркнуў Гектар, і я ўцёк.
Ідзіце, я вам нагатавала супу! – паклікала гаспадыня.
Дзякуй...
Унь, я наліла ўжо.
Ладна. Мне не хочацца яшчэ есці!..
Ой, што з вамі, Янку, вы не захварэлі часам? Штосьці вы з раніцы сам не свой!..
Але я кабету не надта слухаў. Мне не верылася, што сёння сустракаўся перад брамкай з Данусяй. Але ж гэта быў не міраж!.. Падрабязнасці сустрэчы так і стаялі перада мной. Толькі не прападаць жа страве, і жанчына прывязалася як смала!.. Вельмі неахвотна я накіраваўся дадому.
4
Назаўтра вярнуўся я з работы а дзевятай гадзіне раніцы і пайшоў па ваду. Яе бралі ў глыбокім яры. Там, дзе была студня, горы ўтваралі маляўнічую цясніну, панавалі цішыня і спакой, бытта цясніна была ў глухім полі.
Яшчэ здалёк я ўбачыў, што побач з цэментавым кругам стаіць новенькая эмаліраваная пасудзіна з ручкай: высокая, унізе шырэй-шая, а ўверсе вузенькая, з раструбам. Але я не звярнуў на яе ўвагі. Мала хто мог паставіць. Горад. Навокал тысячы людзей. Паставіў і возьме, калі будзе трэба.
Нічога не падазраючы, падышоў я да студні і пачаў прывязваць да вядра вяроўку.
Дзень добры! – раптам пачуўся крыху як бы знаёмы голас.
Я аж уздрыгануў ад нечаканасці. На адхоне стаяла Дануся і трымалася за ствол клёна.
Я марыў сустрэцца з ёю ў фае тэатра, у краме, на параходзе, нават на самалёце, калі зраблюся славутасцю. Марыў спаткаць яе ў доме ваяводы пасля таго, як перамагу рыжага капрала. Падрыхтаваў нават словы, з якімі звярнуся да яе. Але спаткацца гэтак?..
Гэта вы-ы? – вырвалася ў мяне.– Сэрвус...
Я разгубіўся да рэшты, не ведаў, што рабіць і што гаварыць, падрыхтаваныя словы ніяк не падыходзілі. Мяне апанаваў нейкі жах. Хацелася даць драла, але ногі бытта анямелі, нібы прыраслі да зямлі.
Пан дазволіць сваёй вяроўкі, калі дастане сабе вады? – папрасіла яна і пажалілася:– Я не ўзяла!
Вазьміце...
Думала, хто-небудзь будзе тут абавязкова... Прыйшла, чакаю, чакаю, і ніхто, як па злосць, не з'яўляецца. Таму, мусіць, што нядзеля. Першым прыйшоў пан...
Бярыце...– паўтарыў я няўпэўнена, стрымліваючы ў сабе радасць, што Дануся звяртаецца да мяне за дапамогай.– Вы носіце адгэтуль ваду таксама? У вас жа свой водаправод! – ускрыкнуў я з папрокам і адразу ж спалохаўся.
Мы бяром тут ваду для таты.
Доктар прыпісаў яму піць яе, тут солей багата...
А-а...
Дануся, падтрымліваючы рукамі падол просценькай сукенкі, зляцела да мяне з гары.
Белую кашулю раніцой я вымыў і развесіў на плоце сохнуць, а апрануў вышываную – з-за ідыёта-«прафесара» толькі і заставалася насіць у ёй ваду.
Гы!..– паненка нібы спатыкнулася, убачыўшы зблізку маю вышыўку.– О-ей, якая прыгажо-осць, як цудо-оўна!..
Я разгубіўся, і яна адвяла вочы. З цікавасцю заглянула ў студню, закрычала:
Глядзіце, яшчэ лёд!
Бо паміж гор. У гэтую цясніну сонца мала заглядае,– пачувальна растлумачыў я.
Та-ак?
Я ўжо спахапіўся. Калі надарылася магчымасць спаткацца са сваёй багіняй, то трэба гаварыць інакш. Але пра што?
Мы крыху памаўчалі. Можа, я сплю?..
Я ўважліва паглядзеў. Дануся стаяла бокам. Яе маленькае вуха і шаўкавістыя валасы, асветленыя сонцам, былі блізка ад маіх вачэй. Над верхняй губой у паненкі залаціўся ледзь прыкметны пушок. Твар яе быў крыху смуглы ад лёгкага загару...
Не, я не сніў і ўсё адбывалася наяве.
Недалёка ляжаў ляшчынавы кій. Паненка яго падняла і нязграбна пасунула ў студню:
Моцна ён яшчэ трымаецца?..
З глузду з'ехала? Гэтага яшчэ не хапала!..
Насыплецца ў ваду! – перахапіў я кій.
О-ей, прабачце! – вінавата праказала яна, назіраючы з пашанай, як я вымаю з кішэні газету, абціраю ляшчыну.– Дакладна зрабіў бы так мой тата...
Цяпер можна,– аддаў я кій.
Дзякуй...
Дануся пачала адколваць край ледзянога шэрага ды залізанага вадой, наздраватага абруча, што нейкім цудам трымаўся па абымшэлых цэментавых сценах калодзежа.
О-ей, нібы з жалеза! Як камень!
Так нічога не будзе!– адабраў я ляшчыну зноў, засадзіў яе паміж зялёнай сценкай калодзежа і лёдам ды лёгка абрушыў яго ў ваду.
Ух-х! – ускрыкнула яна, калі ў калодзежы плюхнула. Яе вочы заблішчалі шчырым захапленнем.
Зблізу паненка была прыгажэйшай, чым я сабе ўяўляў. Яе твар нібы прамянеў нейкім сзятлом, ад чаго я не мог на яе доўга ўзірацца. Гэта мяне падта бянтэжыла. Скоўвала ўсведамленне, што перада мною – чалавек з іншага свету.
Дануся, мабыць, адчувала, што робіцца ў маёй душы, і. Гава-рыла як з роўным, не заўважаючы маёй збянтэжанасці і памылак у польскай мове.
Ну, даставайце! – заахвоціла паненка, бытта я меўся рабіць нешта незвычайнае.
Я закінуў на гару кій, прывязаў вяроўку да свайго вядра, выцягнуў адно, потым другое. Дапуся ўсё глядзела. Ліха на яго, такое глупства можа выклікаць у чалавека шчырую цікавасць?!.
Я адвязаў вяроўку. Падаючы яе, запрапанаваў:
Ну!
Дануся разгубілася і не магла даць рады вяроўцы.
Зараз! Я хутка!..– цвярдзіла яна.
Тонкія і жывыя пальцы паненкі доўгі час бездапаможна перабіралі тоўстую вяроўку, канец якой намок і стаў тугі ды непадатлівы, нібы карабельны канат. А калі нарэшце яна зрабіла нязграбны вузел, эмаліраваная пасудзіна не хацела ў студні тануць.
Толькі цяпер я падумаў, што трэба дапамагчы, і запрапанаваў:
Ану, я!
Сама ўмею!
Так я і паверу!
Але ж – даставала!..
Э-э!..
Праўда, праўда! – ледзь не плакала яна з крыўды.– Як бога кохам, даставала!
Ла-адна, паве-ерым! – кінуў я паблажліва, бесцырымонна адабраў канец вяроўкі і перадражніў яшчэ нават:– «Уме-ею», «Сама-а», «Як бога ко-охам!..»
Выцягнуў пасудзіну, выкінуў з яе трэсачку, наліў вады са свайго вядра.
Дзякуй пану! – сказала Дануся, чакаючы, пакуль я даставаў сабе ваду, і пачала апраўдвацца:– Кожны раз сюды ходзіць наша цётка Антося, але ўчора мамуся пусціла яе дадому!
На вёску? – удакладніў я, бытта мне важна было гэта ведаць.
Не-е! Цётка Антося на акраіне мае сваю хатку!
А-а...– не знайшоўся я што сказаць.
– Пойдзем! – запрапанавала яна зусім проста.
I мы пайшлі.
5
Мяне апапаваў страх: калі на працягу бліжэйшай хвіліны не здарыцца што-небудзь незвычайнае, калі чаго-небудзь не прыдумаю, Данута так і пойдзе дадому. Тады ўсё прапала! Наўрад ці здарыцца яшчэ такая сітуацыя. Як на тое ліха, думкі бытта хто выключыў: я нічога не мог скеміць, хоць ты трэсні! Я толькі глядзеў.
А яна ішла наперадзе, несла пасудзінку і часта мяняла рукі. Кі-нуліся ў вочы мяккія абрысы яе падбародка, кранутая загарам шыя...
Трэба гаварыць, але пра што? Ліха па цябе, як парушыць маўчанне?..
Дануся, відаць, перажывала тое самае. Як бы з гатоўнасцю яна часта паварочвала да мяне галаву, і я бачыў насцярожана вінаватыя вочы дзяўчыны, якая хоча зрабіць нешта добрае, але таксама не ведае як.
Так мы і рухаліся.
У цясніне панавала застылая цішыня, і выразна чуліся нашыя крокі; стукалі льдзінкі аб сценкі вёдзер, ды плюхала вада, выплёск-ваючыся на жвір. Час з кожным крокам убываў, а я ўсё дарэмна намагаўся нешта прыдумаць. Знячэўку выліць вядро вады пад ногі, ці што? Гэта было б ашуканствам, а я не мог абыходзіцца з паненкай несумленна – у яе было столькі добразычлівасці...
Уф-ф! – выдыхнула яна, паставіла пасудзінку і памахала рукамі, бытта яны замерзлі.
Цяжка?
Цяжка! – пажалілася яна.
Што вы! – шчыра здзівіўся я, ставячы і свае вёдры.– У гэтай банцы літры чатыры, не болей!
Ну, вядома, для вас – такога Галіафа – гэта нішто! – пры-творна пакрыўдзілася яна, азіраючы маю постаць з галавы да ног.
Мне гэта вельмі палесціла. Я бытта паспрабаваў адарваць пасудзінку ад зямлі.
У-ух, чорт, не зрушыць нават!.. А хочаце?.. Мне зусім нічога не значыць вас з цэлай гэтай банкай...
I я той самай рукой, што трымаў за вушка пасудзінку, дзёрзка абхапіў дзяўчыну ніжэй пояса ды, адчуваючы пасільны жывы цяжар, паненку крутануў пару разоў у паветры і зноў паставіў на зямлю.
Во!
О-ей, як было цудоўна! – ані крыхі не пакрыўдзілася яна, ловячы раўнавагу.– Як жудасна! Як галава закружылася! Го, нават вада не распляскалася!..
На чорным саціне ў мяне былі вышытыя макі – свежымі ніткамі, чыста, з густам. Нібы здаровае дзіця, што прачнецца і адразу гатова чаму-небудзь дзівіцца, так і Дануся ўжо не адводзіла вачэй ад кветак.
– Такую прыгажосць у вас і зараз на вёсцы робяць? – пацікавілася.
Кожная цётка! А гэта – мама вышыла...
Прыгожа!
Яе ўвага мяне расчуліла і абудзіла крыўду, якую я насіў вось ужо паўгода.
«У Афрыцы ёсць народы, якія прападаюць за каляровымі шкельцамі, ніткамі...– праказаў я з горыччу.– У нас па «крэсах усходніх» гэтае дзікунства захавалася ў тым, што мясцовыя сяляне расшываюць сваю вопратку. Глядзіце, перад вамі прыклад!..»
Дануся жахнулася:
– Хто такое глупства пасмеў сказаць?
Я назваў.
Наш полёні-іста пан Залескі?– працягнула яна з абурэннем.
На курсы больш яе не надзяваю.
На паненчыным твары я прачытаў, выразна ўбачыў, што яна сябе лічыць вінаватай за дурную выхадку прафесара, але не ведае, як выказаць спачуванне, і аж чырванее ад бяссілля. Раптам мне зрабілася лёгка-лёгка на душы, як бывала толькі ў дзяцінстве, калі выкладзеш сваю крыўду маці.
Ат, ліха яго бяры, перажывём!– ужо весела і легкадумна пра-мовіў я, падняў адшліфаваны каменьчык і запусціў яго высока ўверх.
Паненка з трывожным захапленнем сачыла за яго траекторыяй, пакуль камень не плюхнуў у кусты.
Мы пастаялі, паперажывалі кожны сваё, паазіраліся.
Глядзіце, кветкі! – раптам узрадавалася Данута і палезла на гару, усмешкай заахвочваючы мяне.
На адхоне расла чаромха. Я з прыемнасцю начаў ламаць галінкі з белым квеццем.
Збіраючы букеты, мы паднімаліся вышэй і вышэй. Дануся паабдзіралася аб кусты, але нічога не заўважала.
Нарэшце яна ўзабралася на самую гару.
Я кожны раз дзіўлюся, якая маляўнічая адгэтуль Вілія! – праказала яна і адразу змоўкла, зачараваная.
Валасы яе былі ўсе абсыпаны белымі пялёсткамі. Ад напружанай хадзьбы дыханые паступова рабілася роўным. Мне месца было добра знаёмае.
Ну,– згадзіўся я.
Нечым напамінае Альпы...
Гэта яшчэ нічога. Во, я ведаю гару! З яе горад – як на далоні! Можна палічыць усе цэрквы і касцёлы. Нават Замкавая гара і Тры Крыжы адтуль відаць...
Давайце сходзім! – не задумваючыся запрапанавала яна.
Можна...
Але ісці ў гэтую хвіліну мне ніяк не выпадала. Па-першае, дома чакалі вады. Па-другое, пада мной гарэла зямля, я баяўся за вёдры: пакінулі ж мы іх на дарозе; ёй, генеральскай дачцэ, вядро – глупства, а мне?.. Да ўсяго, мой ідэал пачаў блякнуць. У той час, калі сталы чалавек шукае прадмет свайго абажання, каб зліцца з ім, юнаку патрэбен сам працэс скрытнага і маўклівага абажання. Уся прыгажосць для яго тоіцца ў безнадзейнасці яго кахання. Надзвычай лёгкае збліжэнне мяне раптам расхаладзіла. Адначасова гэтая шчуплая, з тонкім профілем паненачка ў просценькай сукеначцы ў сінюю клетачку выклікала ў мяне пашану і прыцягвала ўжо неяк па-новаму. Я ўжо і не ведаў, што гаварыць.
Не-е, не цяпер. Калі іншым разам! – супакоіла яна, убачыўшы на маім твары нерашучасць.
Дануся нешта перажывала, а я выбіраў яшчэ лепшае месца недалёка ад таго, дзе мы былі.
Прабачце, калі пан Залескі вам гэтак сказаў,– раптам прамовіла яна.
Дзіва – думае ўсё пра тое?
То было восенню... Ну яго да д'ябла з Залескім – шавініст тупы!.. Вам кусты перашкаджаюць, хадзіце сюды, во!
О-ей, колькі вежаў! Адна, дзве, тры, чатыры...– лічыла Дануся, паказваючы пальцам удаль.– Аж трыццаць два касцёлы і цэрквы ў пашай Вільні. Божа!
Я налічыў сорак. Адсюль усіх не відаць, бо гэтая гара занізкая. Во, з той!..
Але паненка болей не цікавілася маёй гарой.
Я пашкадаваў ужо, што адразу не злавіў Данусю на слове і не прапанаваў, напрыклад, сёння яшчэ схадзіць на гару. Чорт іх бяры з вёдрамі, калі і прапалі б! I з прачкай бы нічога не страслося б без вады...
Але прыдатны момант вярнуць было ўжо немагчыма.
Трэба ісці, дома будуць хвалявацца! – спаважнела Дануся.– Надта доўга затрымалася. Хадзем!
Лёгка і адважна збегла яна з гары, зняла тапачкі і дакладна так, як робяць дзяўчаты ў нашай вёсцы, стукнула адна аб адну, зноў надзела і падалася да вёдзер.
Нездаволены сабой, следам павалокся і я.
На вуліцы акуратна на палавіну раздзялілі мы чаромху, ветліва кіўнулі на развітанне галовамі і разышліся.
6
Вярнуўся я з пустымі вёдрамі ў яр і задумаўся пад студняй. Гэтае месца стала для мяне цяпер незвычайным. Як добра, што няма калаўрота, як на вёсцы, бо тады вісеў бы тут ланцуг і я з Данусяй не сустрэўся б.
Палез на гару, знайшоў ляшчыну. Гэта быў не проста кій. Яго карычневая кара з ружовенькімі вочкамі пабыла таямнічую значнасць. Вось за гэтае месца Дануся трымалася, калі я ўзяў ад яе кій, ён яшчэ быў цёплы.
Я нават пагладзіў ляшчыну і чамусьці захаваў яе ў кусты.
Нанасіўшы вады, пайшоў на вуліцу.
Усё пачалося вось адсюль. Каб тратуар быў крыху шырэйшы, а вадасцёкавы равок не такі глыбокі, яна магла б мяне і не заўважыць, гэтак не паглядзець,– проста абышла б брукам. Зрабілася страшна, што ўсё адбылося дзякуючы звычайнай выпадковасці, якой магло і не быць. Магчыма, Данусю да студні прыцягнула падсвядомае пачуццё, абуджанае нашым спатканнем на тратуары?
Я ад прыроды такі: калі мяне нешта ўсхвалюе, збіраюся і куды-небудзь іду.
У гэтую нядзелю я хадзіў па Вільні больш за ўсе дні. Хадзіў як бы падросшы, цяжэйшы, дужэйшы, разумнейшы ад таго, што нёс у сабе новыя ўяўленні, пачуцці і радасць. Дзе там хадзіў! Узрушаны ўвагай Данусі, я насіўся па горадзе як на крылах, а ва мне ўсё калабродзіла. Адначасна было так прыемна, бытта Дануся ішла побач. Усюды бачыў яе прысутнасць.
Вось – кіёск. Па дарозе ў ліцэй яна кожны дзень глядзіць на яго. Быць таго не можа, каб чалавек не пакідаў на прадмеце штосьці ад свайго позірку. На сініх фанерных сценках абавязкова ёсць сляды і Данусіных вачэй. Вось і я гляджу на кіёск...
Цікава, калі глядзець на яго Данусінымі вачыма, ён дакладна такі сіні, якім здаецца мне? Магчыма, у яе ўяўленні сіні колер выглядае зусім інакшым?..
Мне, нібы пасля першай вясенняй навальніцы, зрабілася лягчэй дыхаць, весялей жыць. Я прамянеў здароўем і шчасцем, з пачуццём перавагі сустракаў залётныя позіркі дзяўчат. Каб яны, бедныя, ведалі, якімі вартымі жалю, смешнымі і наіўнымі мне здаваліся!..
Я быў упэўнены, што абавязкова зноў сустрэнуся з Данусяй. Яна ж такая простая, зусім не падобная на фанабэрлівых паненак віленскай знаці, якія не лічаць цябе нават за чалавека.