Текст книги "Выбраныя творы"
Автор книги: Аляксей Карпюк
Жанры:
Биографии и мемуары
,сообщить о нарушении
Текущая страница: 5 (всего у книги 36 страниц)
– Ваш заказ! – перарваў мае разважанні рослы афіцыянт з вусамі банцікам.
Ладны хлапец, а займаецца такой справай!..
На дне талеркі афіцыянт прынёс супу. Потым – другое, як кату...
Не спадабалася мне ў рэстаране абедаць. Я ўсё баяўся, каб не капнула на абрус, дзе стаялі тонкія і высокія чаркі. Не дай бог зачапіць ножку стала ботам – чаркі рассыплюцца ўшчэнт, а яны ж, халеры, дарагія.
Не пачуўшы смаку ад ежы, я накіраваўся даядаць дома.
У вестыбюлі рэстарана сустрэў я паненак у сукенках з вялікімі выразамі на плячах. Дзявочае цела было для мяне заманлівай, жудасна-прыгожай таямніцай. Цяпер я меў магчымасць разгледзець яго зблізку. Паненкі непрыемна ўразілі аголенай белізной. Худую скуру на плячах прыкрываў яшчэ нейкі рыжаваты пушок. Выразна вызначаліся ў іх худыя ключыцы.
Знікла таямнічасць. Балюча кранула расчараванне, нібы я назаўсёды згубіў тое, дзеля чаго дагэтуль жыў. Прыгнечаны, накіраваўся на вуліцу.
У цэнтры горада мяне нехта цапнуў за плячо:
Пачакай!
Я азірнуўся. Ззаду цяжка дыхаў наш курсант – Альбінас Суткус. Я толькі цяпер заўважыў, што ў яго дакладна такі ж самы банцік вусоў, як у афіцыянта.
Барташэвіч...– пачаў ён і замяўся.
Ну?
Барташэвіч...
Што хацеў, каяжы!
Я працую ў рэстаране, дзе ты абедаў...
Пра-цу-уеш?
Ага...
?!.
Я адразу зразумеў, чаго ён ад мяне хоча, адчуў, што чырванею, і разгублена ўзяўся за кішэню. Некалькі хвілін мы маўчалі.
Хадзем сюды, за вароты! – пацягнуў ён мяне ад людзей.
Ты там працу-уеш?..– лепятаў я, ідучы за сябрам у пусты двор.– Афіцыя-антам?
Ну...– Суткусу было таксама няёмка.
Я не ведаў...
Нічо-ога...
Каб ведаў, што ты там, то...
Я цябе адразу пазнаў. Ты нават сеў за мой стол, але я не хацеў сустракацца і паслаў да цябе другога афіцыянта. А потым палічыў і бачу – о! р-ропужэ, вель-няй грыбіету!..[8] Хутчэй пераапрануўся ды за табой...
Я не ведаў, што гэта твой...
Нічога, толькі аддай. Бо ў нас вылічваюць, сволачы, з палучкі...
...
Каб не вылічвалі, яшчэ сам раздаваў бы сваім хлопцам, а так...
Відаць, яшчэ ніколі я так моцна не чырванеў. Кроў хлынула мне ў галаву, вочы зацягнула імглой і зашчыпала ў кончыках вушэй. Нібы не сваімі рукамі я дастаў з кішэні пракляты нож:
На...
Суткус загаварыў са спачуваннем:
Каб гэта ў майго пана, то чорт яго бяры, я кажу. Яшчэ дапамог бы сваім хлопцам! Але, ведаеш, паны хітрыя. Наш нават за пабітую шклянку вылічвае, гад! Не так ён, як яго жонка. Прагледзіць усё, пералічыць пяць разоў... А хітры, гад! Учора ішла дэманстрацыя рабочых пад магістрат, то партрэты Пілсудскага і прэзідэнта зняў, каб вітрыны не пабілі каменнямі!..
А ты дзе жывеш? – бачачы, што я ўвесь згараю ад сораму, не ведаў ужо пра што гаварыць Суткус.
Там... .
Колькі вас у пакоі?
Адзін я.
О-о, вельняй грыбіоту, адзін?! Па-каралеўску! То дай адрас. Зайду пераначаваць. Пусціш?
Заходзь, калі хочаш...
Толькі, цур, угавор. На курсах ніхто но ведае, што працую афіцыянтам. Халуйская пасада, смяяцца будуць хлопцы, а я там часова, покуль лешпае не знайду!
Не скажу нікому...
Сёння вечарам будзеш дома? Проста з курсаў і зайду!.. Іване, не крыўдуй на мяне... Ведаеш, я на рабоце... Ну, трэба ісці. Спаткаемся ў школе, салют!
Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы не лічылася кражай. Наадварот! Той быў дурань, хто гэтага не рабіў, калі надараўся выпадак. I ўсё роўна мне было так сорамна, што я ахвотна б праваліўся скрозь зямлю, каб яна расступілася. Навошта мне быў патрэбны той пракляты панскі нож? Абышлася б прачка зломкам.
Як непрыемна!
Цьфу! – Я са злосцю ўдарыў ботам пустую бляшанку ад кансерваў, якая трапілася пад ногі.
Раздзел трэці
1
Над Віліяй мелася адбыцца гулянне. Магістрат горада заказаў фірме параходзік у гонар нейкага гістарычнага героя. У нядзелю параходзік збіраліся спускаць на ваду.
Некалькі дзён запар віленскія газеты рэкламавалі цікавую забаву. Яшчэ яны паведамлялі, што хроснай маці параходзіка будзе жонка генерала – пані Вацлава. Гэтага дня і я чакаў.
Урэшце надышла нядзеля. Прадзірацца скрозь натоўп да берага я не пасмеў: там стаяла Дануся, а мне здавалася, што і яна ведае пра выпадак у рэстаране. За цырымоніяй назіраў здалёк.
Генеральшы падалі бутэльку шампанскага. Дама ўдарыла ёй аб борт, бутэлька не разбілася і плюхнулася ў ваду. Каля мяне людзі закрычалі:
Мегера!
Не магла ўжо бутэлькі разбіць!
Змарнавала дабро!
А што ёй? Не сваё!
Яна не вінаватая! У такіх выпадках шампанскае прывязва-юць вяроўкай!
Абаронца знайшоўся! Панскі падліза!
Пакуль бегалі ў магазін па другую бутэльку, бедная Данута ледзьве не заплакала. Зрабілася непрыемна і мне.
«Куды лезеш са сваімі пачуццямі, ты, што паквапіўся на нож?!» – абсек я сябе.
...Нібы ведаючы пра маё шчырае спачуванне ёй тады ля ракі, у наступны дзень сімпатычная суседка мяне ўзнагародзіла.
Ішоў я па ліцэі і твар у твар спаткаўся з Дапутай. Задыханая і расчырванелая, яна падымалася на пяты паверх. Параўняўшыся са мной, Дануся даверліва і проста, бытта мы даўно знаёмыя, праказала:
Уф-ф, як цяжка!
I пакуль я знайшоўся што адказаць, пырснула гуллівым смехам, пругка скочыла з апошняй ступепькі на паркет ды лёгка панеслася па калідоры.
Я спыніўся.
Не, я не сніў. Сапраўды, хвіліну таму назад яна да мяне загава-рыла! I сама – я ж яе не цягнуў за язык! Яшчэ гучаў яе смех: мела-дычны, свавольны і дураслівы.
Я доўга стаяў як зачараваны. Ва мне ўзнялася цэлая бура. Я ўжо забыўся, што глядзеў на яе як на ворага, ад якога ўсе мае няшчасці. Я нібы шкадаваў наступаць на месца, дзе толькі што ступала яна.
Са светлай радасцю і незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай полечкі. Дзеля яе нават пачаў здраджваць сумленню.
Аднойчы мы са швейцарам, панам Войцехам, расстаўлялі ў зале крэслы. Іх не хапала, і мы даставалі мэблю з гары. Селі перадыхнуць. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца ўніз купіць папярос. Падумаўшы з жахам, што магу сустрэцца з ёй у запэцканай у вапну і павуцінне вопратцы, я не ведаў, што адказаць. Стары пакрыўдзіўся:
Я не думаў, што ты такі дрэнны хлопец.
Адкуль вы ўзялі!
Калі будзеш багаты, а да цябе прыедзе ў лапцях бацька ды сустрэне на Міцкевіча вуліцы, ты ад яго адмовішся.
Выдумалі...
Кажу табе, адмовішся! Пабаішся, каб не ўбачылі цябе паненкі з вжковым дзядзькам!
Будзьце ўпэўнены, не пабаю-уся...– казаў я больш сабе, чым швейцару, хаваючы вочы.
Пабаішся, я ведаю. Не аднаго такога субчыка бачыў у сваім жыцці! Пачынаецца з гэтага!
Мяне ўразіла трапная заўвага старога. Успомніўся Станеўскі. Няўжо і я такі самы зрабіўся за адзін месяц у Вільні?
Стала сорамна. Аднак выйсці ў бруднай вопратцы да кіёска так і не змог. I за гэта сам сябе ўзненавідзеў.
2
Палякі з уласцівым ім уменнем наладжваць масавыя гульні праводзілі іх даволі часта.
Людзі яшчэ не забыліся на воднае свята, а ўжо рыхтавалася наступная ўрачыстасць – да дня ўшанавання памяці салдат, якія загінулі ў 192О годзе ў вайне з бальшавікамі.
Меліся аддаць чэсць легіянерам, якія ваявалі за варожую мне справу і прычыніліся да няшчасця майго народа. Мо адзін з тых, каго памянуць на свяце, шомпалам паласаваў спіну майго бацькі або забіў чырвонаармейца, чыя безымянная магілка сіратліва ўзвышаецца пад грушай ля маёй вёскі.
Набліжалася чужое мне свята.
Мая душа раздвоілася. Я адчуваў пагарду і варожасць да новай забавы паноў. Але Дануся, я ведаў, недзе не магла дачакацца яе. I другая мая палова была верная Дануце, хвалявалася гэтаксама. То была новая здрада маім перакананням і майму сумленню, але справіцца з сабой я не мог.
Аднойчы спаткаў я на вуліцы пару ліцэістак. Адна з іх была суседка. Паненкі трымалі запламбаваныя урны, спынялі прахожых і прасілі грошай на зброю для войска.
«Калі хочаш, каб твая армія была зашпіленая на апошні гузік, не пашкадуй злот!» – крычаў надпіс на плакатах, якія паненкі наклеілі на сцены.
Дзіўна гучала самавыхваленне ваеннай клікі. Яна заяўляла, што польская армія разгроміць за адзін дзень і бальшавікоў і немцаў. Чым? Кавалерыя мела дапатопныя пікі. Баявых самалётаў было ўсяго З77, а знішчальнікі лёталі цішэй за нямецкія бамбардзіроўшчыкі, затое маршалак Рыдз Сміглы хваліўся, што польскі салдат на му-штраванні праходзіць за дзень з поўнай выкладкай 7О кіламетраў... Дзяржаўная казна ледзь ліпела. Вінаваўцам ж усяму была сістэма, якая гамавала развіццё вытворчых сіл. Панскі ўрад уяўляў сабой спалучэнне клікі ваенных пілсудчыкаў – ордэна палкоўнікаў – з наглай дыктатурай паліцыі і норавамі шляхты XVIII стагоддзя. Каб уратаваць становішча, патрэбны радыкальныя сродкі, а не збіранне грошай у прахожых. Але пры чым тут Данута?
Мне спадабалася, з якой верай і самаадданасцю яна звярталася да людзей:
Грамадзянін, не пашкадуйце на кулямёт для войска!
Пан ужо аддаў залатоўку на ўзбраенне?..
I кожны чалавек лез у кішэню.
Убачыўшы мяне, Дануся разгубілася. Яе сяброўка падышла з урнай:
Ахвяруйце колькі можаце!
– Яніна, з гэтага пана не трэба!..– шапнула Данута як бы спалохана.
«Чаму не трэба? Бо ў мяне няма грошай? Адкуль ёй вядома? А калі так, чаго ты палохаешся мяне?!.
Выходзіць, я для цябе не такі, як усе?!.»
I я зноў узрадаваўся, як тады, калі сустрэў Данусю ў калідоры ліцэя.
3
Нарэшце ў нядзелю вечарам за могілкамі Роса выстраіліся вайсковыя часці. Асобна пастроіліся гімназісты і студэнты. Прывалілі дзесяткі тысяч вільнян. Прыйшоў туды і я.
Спачатку дэлегацыя моладзі мелася перадаць войску станкавыя кулямёты, купленыя за сабраныя гімназістамі грошы, Я вачыма пашу-каў генеральскую дачку.
У кампаніі гімназістак яна стаяла ля тачанак.
Добра быць высокім. Данусю цяпер бачыў я з любога месца. Паненка неасцярожна круцілася каля вайсковага каня. У мяне ўзнік-ла нават надзея, што конь узбунтуецца і тады надарыцца магчымасць зрабіць ёй паслугу,– я праціснуўся бліжэй. Бедны князь мусіў стаяць далёка адгэтуль у калоне!
Пачалася цырымонія.
Гімназісткі, нацягнуўшы на правае вуха берэты (для вайсковага выгляду!), падышлі да камандзіра палка. Дануся стала рапартаваць. Вусаты палкоўнік выслухаў яе, дабрадушна ўсміхнуўся і паказаў рукой на салдат, якія меліся прыняць кулямёты. Дануся запнулася, усім стала няёмка, а найбольш – мне.
Нарэшце яна ўзяла сябе ў рукі, падышла да кулямётчыка, паднялася на пальчыкі і... пацалавала яго! У доўгім, як спадніца, шынялі салдат збянтэжыўся, мабыць, пачырванеў і стаў зусім нехлямяжым. Людзі засмяяліся.
– Якая адважная гімназістачка! – праказала нейкая дама.
А зграбная – бы артыстка! – дадала другая.
Мне было прыемна слухаць.
Да гімназістак падышлі элегантныя афіцэры і з вытанчанай ветлівасцю загаварылі. Асабліва танцавалі перад генеральскай дачкой.
Убачыў я і яе бацьку.
Калі сцямнела, наперад калоны салдат выехала некалькі кон-нікаў з генералам. На генерале і яго кані так блішчалі сярэбраныя зігзагі, рамяні і металічныя часткі збруі, што конь з седаком аж пераліваліся ў электрычным святле. Данусю абкружылі сяброўкі, і ўсе разам яны глядзелі на маляўнічага конніка.
I тут прагучала каманда:
Смір-на-а!
Запанавала цішыня. Пагасілі святло. Прагучала зноў:
Па-чы-на-ай!
Трывожна загулі трубы. Дробна зачасцілі барабаны. Раптам яны змоўклі, і голас афіцэра ўрачыста выклікнуў:
Паручнік першай роты трэцяй брыгады Доўбар-Мусніцкага легіёна – Станіслаў Ляшчынскі!
Загінуў на полі славы! – у мёртвай цішы і густой цемры азваўся голас дзяжурнага.
Чэсць яго памяці!
Бум-м-м! – грымнулі гарматы, бліснуўшы, нібы маланкі ці зарніцы.
Зноў азваліся трубы і барабаны. I так некалькі разоў. Відовішча было сапраўды ўрачыстае.
Я пазіраў на салдат, падцягнутых афіцэраў, на іхнія мундзіры, зайздросціў ворагам і суцяшаў сябе: «Нічога, і мы будзем некалі такія. Нават яшчэ лепшыя!..»
Я сам сябе пачаў падбіваць да бунту.
Гады тры назад нас з сакратаром камсамольскай ячэйкі Сцяпа-нам Рамановічам выклікалі ў пастарунак Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Адыходзячы з пастарунка[9], я на ўсё жыццё запамятаў такую карціну. За паліра-ваным масіўным сталом супроць каменданта сядзіць Сцяпап. Камен-дант, на якім усё блішчала: лак на рамянях, серабро на зігзагах і такой самай канфігурацыі боты з простымі заднікамі, як у афіцэраў на памінках,– паказвае Сцяпану жгут дроту, цынічна ўсміхаецца і, бытта яму ад гэтага падта радасна, весела кажа:
– Не прызнаешся – гэты дрот будзе ў тваім жываце! Сцяпан маўчыць. Толькі рыпнула пад ім крэсла ды па краі стала, за які браўся пальцамі хлапец, засталіся цёмныя плямкі: у адным месцы чатыры і чатыры ў другім.
Праз некалькі дзён труп таварыша паліцыянты выдалі маці з прыпіскай урача: «Сцяпан Рамановіч, сын Мікалая. пакончыў сама-губствам: з'еў 48 сантыметраў дроту жалезнага: трохміліметровага...»
Перад вачыма паўстала няшчасная Сцяпанава маці, горотніца бегала па вёсцы і ў кожнага пыталася:
– Людзі, паслухайце, ці можа чалавек з'есці жалезны дрот, га? Гэтага ж ніколі не бывае!.. Ён жывы яшчэ, праўда?!
Бывала, у лесе спаборнічаем: хто з завязанымі вачыма, панюхаўшы, скажа, з якога дрэва дубец. Сцянап ніколі не памыляўся, нават калі выразаны дубец сухі. А то ўвойдзе ў лес і скажа:
Тут нехта быў. Відаць, ляснік!
Пачынаем прыглядацца – ніякіх слядоў.
Па чым ты пазнаеш, Сцяпан? – прыстаём.
Птушкі не так сябе паводзяць, не чуеце хіба?
Сустракаем ягадніц, а тыя нам:
– Маеце шчасце! Бегаў тут ляснік і вас з каровамі шукаў!..
Такога чалавека загубілі, гады, эх!
Зрабілася балюча да слёз. У самы разгар варожага мне свята я завярнуўся і пайшоў з Росы.
Рэвальвер, пра які я ўжо ўспамінаў, дастаўся мне ў спадчыну пасля Сцяпана. Гэта быў стары, крануты ржой сямізарадны наган, якім мы да роспуску Кампартыі[10] і камсамола палохалі штрэйкбрэхе-раў і здраднікаў.
На нашых палях тады валялася шмат вінтовачных патронаў – рускіх, польскіх і нямецкіх – з прыдатным порахам, калі яго высушыць. У мжтэчку з-пад палы прадаваліся для паляўнічых пістоны – паўтара гроша за штуку. Пістоны былі крыху завялікія, але іх нажніцамі можна было абрэзаць. Куляй служылі тры шраціны, а каб яны тужэй праходзілі праз рулю, іх трэба было расплюшчыць.
Знайшоўшы ад лесніковага нагана гільзу, я, бывала, шылам вымаў з яе стары пістон, закладваў новы, насыпаў сухога пораху, зверху заганяў тры шраціны, і тады стрэл атрымліваўся моцны, нібы з гарматы.
З наганам я не разлучаўся. Ад'язджаючы ў Вільню, паклаў яго ў чамадан. Спачатку ўсюды насіў яго з сабой, а цяпер ён у мяне ляжаў на гары, акуратна загорнуты ў анучку.
Вярнуўшыся з Росы, я палез на гару і дастаў наган. Сціскаючы яго халодную ручку, азірнуўся, паслухаў. Унізе, як толькі ахопліваў позірк, мільгалі тысячы агнёў. Адтуль даляталі прыглушаныя гукі, шапаценне, нібы ўздыхалі тысячы людзей або кішэлі мурашкі ў агромістым мурашніку. А над чвэрцьмільённым горадам стаяла цемра асенняй ночы.
Раптам мяне страшэнна пацягнула выкінуць нейкі фокус. Захацелася патрывожыць гэтае магутнае і варожае наваколле. Я падняў наган, узвёў яго і націснуў на спуск.
Гах! – сіганула ў неба маланка.
Гах! – паўтарыла стрэл суседняя гара.
Гах-гах! – нібы коратка ўздыхаючы, пачалі перадаваць горы адна адной падвоеныя гукі.
Аглушаны, я не мог нічога пачуць, звінела ў вушах. Для мяне горад змоўк, нібы спалохаўся стрэлу, і стаіўся ад жаху. Агорнуты дзікай радасцю, я сунуў наган у кусты і паляцеў уніз.
4
Дома мяне чакаў Суткус.
Літовец быў сірата і дапамогі ніадкуль пе атрымліваў. Удзень працаваў у рэстаране, вечарам наведваў курсы, а начаваў па чарзе ў сяброў. Спаў ужо і ў мяне. Гаспадыня мая без прапіскі браць чалавека нанач баялася, таму мінулы раз мы пачакалі, пакуль яна заснула, а раніцой Альбінас пайшоў, калі жанчына яшчэ спала.
Гэтаксама мы дамовіліся і на сёння.
Ты чуў? – сустрэў мяне сябар пытаннем.
Што?
Глядзі сюды! – падаў ён газету.– У аддзеле літаратуры, бачыш? Велпяй грыбіоту, ён яшчэ нічога не ве-дае!.. Пра вас тут, пра беларусаў!
Я разгарнуў газету. Там тлустымі літарамі было падрукавана:
«На Беларусі вялікае ўзбуджэнне!
У беларускім садзе расквітнела агава, якая квітнее адзін раз у сто год!
У беларусаў з'явіўся свой паэт – Міхась Граніт!»
I далей апісвалася, як паэта запрасіў да сябе на вечар ваявода – пан Бацянскі. Міхась Граніт усіх прысутных у ваяводы пакарыў сваімі творамі.
Ага, бачылі яны нашых?! – пераможна ўзіраўся на мяне сябар.
Узрушаны не менш за Суткуса, я дастаў свае харчовыя запасы і пачаў частаваць госця.
Калі Граніт будзе выступаць – сходзім!
Абавязкова!
Я меў маленькі пакойчык без ложка. У кутку ляжаў скручаны сяннік. Раскладваючы яго, я заявіў:
Гаспадыня ўжо спіць. Можам і мы на бакавую. Кладзіся, Альбінас!
Загасілі святло. Ляглі. Але не маглі заснуць. I не толькі таму, што сяды-тады хто-небудзь з нас скочваўся на падлогу: такой дробязі мы не заўважалі. Нас аж распірала радасная гордасць. Невядомы паэт умацаваў веру ў будучыню, узняў пачуццё ўласнай годнасці.
Калі Альбінас гасціў у мяне мінулы раз, ці я, ці ён, не памятаю, падаў ідэю – уцячы ў СССР. Мы адразу загарэліся: чаму б і не паспрабаваць? Многа ўцякала туды хлопцаў, дзяўчат, і пішуць нават адтуль!.. Цяпер ідэя паблякла. Выяўляецца, можна і тут свайго дабіцца і даказаць?!.
Перад вачыма паўставала кватэра ваяводы, поўная віленскага панства, якое сабралася слухаць не каго-небудзь, а нашага паэта. Выпусцілі райскую птушку з клеткі!.. Мусілі выпусціць і цяпер глядзіце на яе і слухайце!.. А называецца як – Граніт!.. Нам ужо здавалася, што не ён, а – мы выступаем перад панствам і сячом словамі ім у твар, прымушаем шанаваць нас!
Мы, беларусы, літоўцы, маленькія нацыі?! Данія яшчэ меншая, а з-за Андэрсена ведаюць яе нават дзеці! I Балгарыя маленькая, але вось з'явіўся Дзімітраў і адзін праславіў яе на цэлы свет! Тут не ў плошчы справа, не-е!..
I Янкоўскі мусіў прыйсці паслухаць! – ускрыкнуў я, не заўважаючы нават, што думаю ўголас.
–То-та! Вымушаны, волняй грыбіету, таксама вітаць нашага брата! Цікава, якія ў паноў былі ў тую хвіліну фізіяноміі? От бы паглядзець! – цешыўся Альбінас, бытта паэт быў літовец.
О, ведай нашых! Табе, бачыш, вяльможнаму пану, перашка-джаюць нават бедныя галкі? Прысылаеш служанку і думаеш, што так і палезу скідаць табе гнёзды за пяцьдзесят грошаў? А дулю не бачыў? Лезь сам!
Я павярнуўся ад абурэння, і Суткус гупнуўся каленам і локцем на падлогу.
– Слон! Не штурхайся! О, р-ропужэ, як тут цвёрда!
Я спужаўся, што пачуе гаспадыня:
Цс-с, давай спаць!
5
Не памятаю, ці гаварыў я вам пра сваіх суседзяў – Залкіндаў.
Спарахнелы домік прачкі нібы ўціснулі паміж двума волатамі: домам генерала і мураванкай буйнога гандляра Залкінда.
Гандляр трымаў у Вільні багатую краму адзення і бялізны на вуліцы Міцкевіча. Памятаю, калі праходзіў я ля гэтага магазіна, то кожны раз мне было няёмка з-за бюстгальтараў, якімі бессаромны Залкінд расквяціў вітрыны. Праз вялізныя вокны вабілі мяне туды прыгожыя прадаўшчыцы.
Дзень добры шаноўнаму пану! – як толькі пераступіў парог, віталася паненка-прыгажуня ў форменным халаціку, і я спыняўся, ачмурэлы ад яе ўвагі.
Падаю да панскіх ножак!
Я да панскіх паслуг! – сыпала яна.– Што шаноўны пан жадае? – шматзначна ўсміхалася яна, нібы штосьці абяцала.
Я ўжо дараваў выстаўленыя бюстгальтары і, здаецца, аддаў бы ўсё, абы толькі мець грошы і хоць што-небудзь купіць у гэтай красуні.
О, Залкінд гандляваць умеў.
Яшчэ ён ва ўсім стараўся не адставаць ад суседа Янкоўскага. Такой самай сеткай абгарадзіў свой панадворак. Перад домам нарабіў клумбаў. За домам развёў садок. Але ўсё гэта рабіў толькі з-за моды. Таму недагледжаныя яго яблыні адзічэлі і стаялі з непаабраза-нымі сухімі галінамі. Паміж пнёў раслі крапіва і дзікі маліннік, а кветкі на клумбах заглушыла пустазелле.
У Залкінда на панадворку часта гуляла дванаццацігадовая дач-ка, вучаніца прыватнай гімназіі[11].
У доме багача жыла і яго маці – сівая бабуля. Каб паказаць, што недарма есць сынаў хлеб, старая стварала ўражанне, нібы клапоціцца пра ўнучку. Часта яна з'яўлялася на верандзе са шклянкай смятаны і галасіла:
Бэцы-ы, кум а гэр![12]
Было яшчэ горш, калі старой здавалася, што па дварэ холадна. Яна пачыпала гапяцца за дзяўчыпкай з шалікам ці жакецікам, тады хоць затыкай вушы.
Капрызная і разбэшчаная была Бэта. Калісьці я пазіраў, як яна тупатала нагамі, крычала па слуяшнку, калі тая разліла на сподак з кубка какаву!
I вось аднойчы віленскія эндэкі арганізавалі свой чарговы «дзень без яўрэяў». Пікеты маладых хуліганаў, узброеныя кіямі, блакіравалі з раніцы яўрэйскія крамы, прыватныя дамы, нават цэлыя вуліцы. На сцепах павыводзілі тлустымі літарамі: «Не купляй у жыда!», «Не наймай кватэры ў жыда!», «Не сядзі за адной партай з жыдамі!..».
У гэты дзень, як звычайна, Бэта Залкінд ішла ў гімназію. Эндэкі яе не прапускалі, а гімназістка з дзіцячай упартасцю настойліва стая-ла на сваім. Сняшаючыся ў ліцэй, Дануся надышла на пікет якраз у той момант, калі мярзотнікі білі яе маленькую суседку. Дануся адважна кінулася на хуліганаў, вырвала ў іх акрываўленую дзяў-чынку, завяла да сябе дамоў і выклікала доктара.
Гэта справа нарабіла многа шуму. У той самы дзень выйшлі экс-траныя газеты, у якіх усё падавалася са смакаваннем, з неверагод-нымі падрабязнасцямі.
Назаўтра газеты ўспомнілі аднаго камандзіра з часоў паўстання Касцюшкі – яўрэя Бэрку Ёселевіча. Прыводзіліся іншыя прыклады з гісторыі, калі яўрэі гінулі разам з палякамі ў змаганні за незалежнасць Польшчы. У сейме дэпутаты ўзнялі пытанне аб барацьбе з антысемі-тызмам.
Пару дзён пра Данусю пісалі газеты. Ёй дакучалі карэспан-дэнты, і таму яна не выходзіла нават з дому.
Тузаючыся з эндэкамі, паненка пабіла калена. Гэтую драпіну газеты размалявалі як небжпечную рану і падлічылі, колькі літраў крыві страціла адважная полька, абараняючы яўрэйскую дзяўчынку. Кожны дзень публікавалі бюлетэнь аб стане здароўя гераінь. Нават паведамлялі, колькі Дануся і Бэта за мінулыя суткі з'елі апельсінаў, якія чыталі кніжкі, па колькі гадзін спалі.
Дануся яшчэ больш вырасла ў маіх вачах. Я адразу забыўся на тое, што вырашыў на памінках легіянераў. Нават выразаў з газеты яе фатаграфію, купіў цэлулоідныя вокладачкі і пачаў насіць партрэт паненкі ды ўпотай любавацца на яго.
6
Паступова шуміха вакол Залкіндавай дачкі ўляглася. Дэлегацыі яўрэяў з падарункамі перасталі наведваць генералаў дом. Гераіні пайшлі ў школу. Знялі і патруль паліцыі, які цэлы тыдзень вартаваў нашу вуліцу, бо ўлады баяліся, што эндэкі захочуць помсціць за арыштаваных.
Я пільна сачыў за суседзямі.
Некалькі дзён запар стаяла цудоўнае надвор'е. У празрыстым паветры запахла выкапанай бульбай, апалым лісцем. Лунала мноства нітачак бабінага лета, яны чапляліся за галінкі і плот. На Залкіндавым панадворку панавала запусценне, а за сеткай у генерала агароднік зграбаў сухое лісце, зрываў з клумбаў і паліў бадылі, пакрываў матамі паўднёвыя расліны. З некалі пышных крон вытыркаліся дубцы з купінамі галчыных гнёздаў; іх было сапраўды многа! Панадворак зрабіўся прасторны. Парыжэў дзікі вінаград. З-за кустоў за домам паказаліся яблыні і прывязаныя да ствалоў забытыя гамакі. Каторы з іх Данусін?..
Сочачы са свайго ганка за суседнім домам, я сабо ўяўляў, як у ім утульна і прыгожа. Мяне паланіла таямнічасць генеральскай сям'і. Захацелася пранікнуць у гэты казачны замак, разгледзець яго зблізку, дыхнуць яго паветрам. I я пачаў прыдумваць спосаб, як здзейсніць сваё жаданне.
Раздзел чацвёрты
1
Аднаго разу, калі я так вартаваў на ганку, з бакавых дзвярэй генералавага дома служанка вынесла табурэтку, кошык з бялізнай і балейку.
Гэта была тая самая кабеціна. Рухалася яна павольніа, рабіла ўсё старанна. Відаць, і служыла аддана, як могуць служыць толькі праца-вітыя, сумленныя і адзінокія жанчыны, якія прыжыліся ў чужой сям'і.
Кабета ўставіла дошку з гафрыраванай бляхі ў балейку і пачала шоргаць па ёй бялізнай. А бялізна парыпвала, нібы ў руках жанчыны была мокрая гума.
Такую дошку я ўпершыню ўбачыў тут, у Вільні, у маёй гаспа-дыні. Успомніў сваю маці, падумаў, якая была б палёгка і для яе натруджаных рук, калі б яна мела такую прыладзітту. Трапілася прычына загаварыць з кабетай, служанкі – народ гаваркі.
Нядоўга думаючы, забраўся я зноў у бэз. Да балкі – крокаў з дзесяць. На жаль, бялізну цяпер мыла ўжо другая служанка – асоба з тупым і прышчавым тварам.
Расчараваны, я павярнуў назад.
Раптам з кухні выйшла з белай хусціпкай у руках генеральша. Цяпер у мяне была магчымасць яе разгледзець зблізку. Першае, што мяне ўразіла ў ёй – над верхняй губой чорныя валасінкі, ад чаго пані здавалася вусатай. Упэўнены выгляд яе гаварыў, што генеральша навакольнае лічыць створаным толькі для сябе.
Эрмітэй, гэта ты сапсавала мпе гарнітур? – нездаволена паказала яна хусцінку.
Перапалоханая служанка пачырванела і пачала пальцам адной рукі здымаць мыльную пену з другой, вінавата ўтаропіўшыся ў балейку.
Ты прасавала яе? – са злосцю ўжо паўтарыла дама.
Агы...
«Агы»! – з агіднасцю перадражніла генеральша.– Так я і ведала, што гэта работа майго Эрмітэя! Божа, колькі разоў табе гаварыць – без майго дазволу нічога не чапаць!
Дама кінула хусціпку ў кошык з бруднай бялізнай і завярнула дамоў.
На ўроках лацінскай мовы мы праходзілі грэчаскую міфалогію. I я ўспомніў: Праметэй – чалавек, які імкнецца ўперад, а Эрмітэй – назад.
Прашу, пані,– пралепятала служанка,– вы мяне не называй-це так. Завіце проста Фросяй. А то Эмры... Армі... Я і не выгавару так!
На твары генеральшы не крануўся ніводзін мускул.
Рабі, што загадана!– кінула дама і знікла.
Слушна яе называлі ля рэчкі мегерай. Беднай дзеўцы тут горш, чым у турме.
Чужым і варожым дыхнула на мяне з гэтага дома. Ну і што з таго, што Дануся ратавала яўрэйскую дзяўчынку? Усё роўна яна з сям'і міраедаў!..
Але, як заўсёды, запалу ад такога разважання мне хапіла ненадоўга.
2
Па пашай вуліцы пранеслі па могілкі нябожчыка. За жалобнай працэсіяй пабеглі дзеці прачкі: пяцігадовы Юра і старэйшая Валя.
Вярнуўшыся на свой панадворак, яны вельмі ж хацелі падзяліц-ца ўражаннямі. Дзеці падышлі да ганка, дзе я сядзеў, і пачалі нжмела таптацца.
Дзядзя-а,– загаварыў хлопчык.– А от там неслі нежывую цёцю ў сіняй сукенцы і так яе ў сукенцы і закапалі!..
– Ну і што?– буркнуў я, нездаволены, што перарвалі мае назіранні.
Нічога, я проста так...– адказаў малы і пачаў біць аб сцяну познюю антонаўку.
Толькі нядаўна я разабраўся, што прачка мая была застарая, каб мець такіх дзяцей. Яна гадавала малых памерлай дачкі. Гэтыя сіроты – заўсёды замурзаныя – усюды лезлі, крычалі, біліся, цягалі ў мяне алоўкі, часопісы, і таму я ад сябе іх праганяў. Але цяпер спахапіўся: ад іх шмат чаго можна даведацца пра жыхароў генеральскага дома.
Слухай, Юрык, яблыкі ў цябе генералавы?
Малы заматляў галавой:
Да яго не залезеш у сад. Гэта – Залкіндзіны. Там іх бяры колькі хочаш...
Дзядзя-а, а Юрка есць яблык толькі калі наб'е. I пра такое кажа – не пабітае, а замучанае! – ні то паскардзілася, ні то пахвалілася сжтра.
– Ну і што? Вядома, замучанае, гэ!– непарушна адказаў малы, высмоктваючы сок.
А вы ў генерала калі-небудзь былі?– вярнуў я іх зноў да тэмы, якая мяне цікавіла.
На ёлку хадзілі туды зімой! – адказала дзяўчынка.
На ёлку? – узрадаваўся я.
Угу.
I шмат дзяцей было на той ёлцы?
Шма-ат!
З цэлай ву-уліцы!
Во такі-і дала нам: нані Вацлава пірог! – Хлопчык апісаў у паветры кола.
Аж такі вялікі?
А-га...
А яшчэ ў іх ёсць кот Мурэк!
Кот?
Ну! Белы.
Белы? – Я раптам пазайздросціў дзецям.
Белы.
Яго цёця Антося кожны тыдзень купае і прычэсвае грэбенем! – пажніла дзяўчыпка.
Купа-ае?
А-га! А наша мамка кажа: «От бы нашаму Юрэку такое жыццё, нічога больш но хацела б: і малако жлокча колькі хоча, і мжа кожны дзень жарэ!..»
Хлопчык толькі шмыгнуў носам.
Больш дзеці нічога не сказалі. Добра і гэта. Во колькі я даведаўся. Цяпер – дзейнічаць!
3
Пайшоў я ў бліжэйшую краму і завёў размову з яе гаспадаром – старым яўрэем. Каб толькі ён хацеў, то мог бы шмат расказаць мне пра парадкі ў доме, якім я цікавіўся.
У краме я стаў наўмысна нагаворваць гандляру на генерала, каб выклікаць старога на шчырую размову. Аднак стары глянуў на мяне вачыма, бытта ўвабраўшымі ўсю зямную мудрасць, і дыпламатычна абсек:
Мы малыя людзі, бедныя гандляры, пане шаноўны! Хто нам плаціць, таму і прадаём. Усім. Генералу, жабраку, антысеміту – абы даваў грошы. Зрэшты, якія там грошы і якая плата – слёзы адны! Падаткі плаці, штрафы розныя плаці! Уй, а гэтыя эндэкі, каб на іх халера, кожны тыдзень яшчэ шыбы б'юць, не наўстаўляешся...
Пайшоў я з крамы ні з чым.
А што, мусіць, у генерала электрычнасць не псуецца?– асця-рожна павёў я гутарку з манцёрам, які ў нашым доме папраўляў праводку.
Усюды яна псуецца. I ў простых людзей, і ў генералаў... Во, нават учора ў архірэя сапсавалася! – буркнуў неахвотна той.– Пазванілі з кансісторыі – мусіў ісці...
Я стаў яму прыслужваць. Спытаўся аб прафесіі, пра жонку, дзяцей... Сам не спадзяваўся, што магу быць такім падхалімам!
Потым я напусціў на сябе абыякавасць, прыкінуўся прастачком і асцярожна пацікавіўся:
Мабыць, калі заходзіш да генерала, от там усяго цікавага! А генерал сустракае цябе ў дзвярах строгі, надзьмуты, як Пілсудскі, з крыжамі на грудзях...
Стаіўшы дыханне, стаў чакаць адказу.
Манцёр перастаў прыбіваць ізалятары, апусціў руку з малатком. Чалавек, не спяшаючыся, памахаў ёто, каб адышла, выняў з рота цвікі, уздыхнуў і прызнаўся:
А я ні разу яго не бачыў!
Не ба-ачылі?
Чаго дзівішся? Нашага брата сустракаюць там слугі або ад'ютант, бо мы заходзім з парадных дзвярэй. Усіх, хто заходзіць з парадных, сустракаюць слугі...
Бытта ведаючы, чаго мне трэба, чалавек параіў:
– Каб пабачыць самога генерала або генеральшу, трэба зайсці да іх з чорнага ходу, ад кухні. Там хутчэй іх спаткаеш...
Манцёр хацеў сказаць яшчэ нешта, але раздумаў, махнуў рукой, маўляў – ну іх да д'ябла, няма часу! Узяў цвікі ў рот, загадаў вачыма мацней трымаць мне лесвіцу і зноў пачаў прыбіваць да сцяны ізалятары.
Я быў бязмежна ўдзячны гэтаму чалавеку за інфармацыю.
Пры маёй пасадзе пасыльнага ліцэя і вячэрніх курсаў знайсці прычыну, каб заглянуць да каго дадому, было вельмі проста. Дастат-кова прыкінуцца, што маеш выпісаны на гэты дом пакет або пісьмо. А пакуль усё высветліцца і табе будуць даводзіць памылку, ты добра разгледзіш усё, што захочаш.
А яшчэ можна пастукаць у дзверы, калі адчыняць, зайсці і спытацца, ці не жыве там чалавек з выдуманым табой прозвішчам. Галоўнае – прыдумай добры варыянт, як па нотах разыграй задуманае, і ніхто нічога не западозрыць.
Але мне было тады якраз столькі год, калі жаданні і мары крочаць не ў нагу з розумам, а ён часта не мае ўплыву на свавольную і дзёрзкую смеласць. Я выбраў варыянт найгоршы.
Каб хоць крыху паварушыў мазгамі, мог бы адразу прадбачыць, што з гэтага атрымаецца. Для мяне ўсё жыццё канчалася на моманце, як я заходзіў у Данусін дом.