355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Карпюк » Выбраныя творы » Текст книги (страница 35)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 7 апреля 2017, 06:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Аляксей Карпюк



сообщить о нарушении

Текущая страница: 35 (всего у книги 36 страниц)

Дык садзіся i друкуй усё, што ёсць, а там паглядзім! – тут жа вызначыў маю праграму на бліжэйшы час Карпюк.

Тады я так i не села збіраць свае вершы. Паехала адразу ж у піянер– скі лагер, дзе мяне ( я ўжо мела чатыры курсы філфака БДУ) прызначылі старшай піянерважатай. З дзецьмі я заўсёды ўмела ладзіць – праводзіла там розныя літаратурныя фэсты, водныя заплывы.

Плаваць я любіла i ўмела. Яшчэ ў дзетдоме мы спаборнічалі —хто больш разоў пераплыве Нёман, не кранаючыся дна? I тут у лагеры, дзе густы сасновы пах бору над Нёманам, здаецца, цёк па жылах, я пражыла паўтара месяца.

Мне было добра тут, ля горада майго дзяцінства, куды я на вы– хадныя прыязджала, каб пахадзіць па вуліцы Замкавай, паглядзець на старадаўнія кляштары i пасядзець на лавачцы ў парку.

Лета яшчэ было ў самым разгары, калі Аляксей Нічыпаравіч сам прыехаў у лагер:

Я знайшоў табе іншую працу. Будзеш працаваць не ў школе.

А дзе ж?

Ён зрабіў эфектную паўзу:

У гаркаме камсамола.

I, не слухаючы ніякіх пярэчанняў, цвёрда заявіў:

– Там табе i кватэру хутка дадуць, i палітграмаце навучышся. Я ўжо гаварыў з Нінай Нерат. Яна харошая дзеўка, не дасць цябе ў крыўду.

Маё зацвярджэнне ішло нялёгка, але «ціск» Карпюка быў вялікі, абласнос кіраўніцтва часам ішло яму на розныя саступкі, i ў рэшце рэшт 1 чэрвеня 1965 году мяне залічылі ў камсамольскі штат гораду.

Гаркам месціўся ў самым маляўнічым месцы гораду– Новым замку, які гіраз мостзлучаўся са старым, пабудаваным яшчэ Сцягіанам Батурам.

Зноў жа скажу – гэтая праца дала мне многае. Перш за ўсё, яна прывучыла да нунктуальнасці: я i дасюль амаль ніколі пе спазняюся на прызначаныя сустрэчы ці мерапрыемствы. Па-другое, я адразу ж паспытала той улады (хаця япа была нікчэмнай у параўнанні з болып высокімі прыступкамі), якая кружыць нязлічаныя галопы чалавецтва. Ca мной, простым інструктарам гаркама камсамола, пачціва гаварылі i нават у нечым апраўдваліся дырэктары фабрык (напрыклад, чаму на табачнай ў камсамол уступіла не столькі, колькі там было запланава– на), чаму ў ix нсйкі гам камсамолец учыніў злачынства i г. д. Ba ўсе пазнейшыя часы, калі я ўжо зрабіла свой выбар, кар'ерная прыступка для мяне заўсёды была толькі магчымасцю служыць беларускай справе i нешта рабіць для Радзімы – той, якую я спазнавала менавіта ў тыя юныя гады...

Я рабіла ўсё даручанае з вялікай сур'ёзнасцю, так што мяне неў– забаве «павысілі»: я стала працаваць у абкаме камсамола загадчыцай секгару культурна-масавай работы, а значыць, больш ездзіць па каман– дзіроўках i зпаёміцца з вобласцю. Гэта было падзвычай цікава яшчэ i тым, што ў камсамоле ў гыя часы працавала шмат разумных, тале– навітых людзей. У самім абкаме разам ca мной працаваў, напрыклад, Павел Шаўчук, які пасля напісаў паэму «Як мяне адваджвалі адталакі» (праўда, пад псеўдапімам).

А тым часам літаратурнае жыццё ў Гродне віравала: праводзіліся літаратурныя аб'яднанні пры газеце «Гродненская правда», дзе праца– ваў малады літкансультант Васіль Быкаў, да якога вялікая літаратурная слава прыйшла з надрукаваннсм ў Маскве яго «Трэцяй ракеты». У Гродне да гэтагаяшчэ толькі гірызвычайваліся, як прызвычайваліся i да тага, што ў Зэльве «праявілася» сваімі вершамі, якія стала магчымым друкаваць, Ларыса Геніюш.

Не буду сцвярджаць, што менавіта Карпюк дабіўся ейнага дру кавання – я ўсё ж была занадта маладая ў гэтай гасподзе i многага проста не ведала. Але менавіта ён упершыню павёз нас, гродзенцаў, да Ларысы Антонаўны, i гэтае знаёмства канчаткова перакуліла той свет, да якога я начала пільна прыглядацца яшчэ з часоў XX з'езда КПСС. Тады ж я даведалася пра БНР i ролю ў ей Геніюш. Узаемаадносіны Ларысы Антонаўны i Аляксея Нічыпаравічаў розныя гады складваліся парознаму, што можна прасачыць па ейных лістах рознага часу. Але я думаю, што А. Карпюк рабіў усё магчымае, што можна было зрабіць для яе ў тых хамскіх, бязбожных варунках, якія склаліся вакол Л. А. у Зэльве i вышэй.

Адразу скокну да 1982 году, калі ў ноч перад пахаваннем гэтай вялікай дачкі беларускага пароду мы з Адамам Мальдзісам, якія прыехалі ў Зэльву ад Саюзу пісьменнікаў, гутарылі там з Карпюком. Мы ехалі туды з Міпску ... праз Гродна (дзе ў абкаме партыі нам загадал! не дагіусціць пахавання Геніюш па царкоўным абрадзе, чаго мы, канешне, i не думалі выконваць), вяргаліся ў машыне, дзе сядзелі ўсе разам, у тым ліку i з Юркам Геніюшам i ягонай жонкай ). Юрка гаварыў з Карпюком груба, адразу пасля вітання заявіўшы, што вось нам з Мальдзісам ён давярае, бо маці заўсёды казала пра нас добра, а іншым (гэта быў ківок у бок Каршока) тут знаходзіцца не варта...Гэта доўжылася ўсю дарогу, пасля яшчэ i яшчэ, i ўрэшце Карпюк не вьгг рымаў. Мне было невыказна шкада яго, калі ён спачатку яшчэ браўся даказваць Юрку, што нічога не мог зрабіць з зэльвспскімі барбосамі, якія на гародчыку паэткі, дзе заўсёды цвілі вяргіні, паставілі гарадскую прыбіралыпо (перад тым адабраўшы ад яе палоску зямлі. Там, дарэчы, i сёлета сцяной стаіць бур'ян). Мы спрабавалі ўціхамірыць Юрку, але дарэмна... I цяпер стаіць у вачах твар Карпюка, на якім ці не ўпершыню я пабачыла нсшта падобнае да слёз...

Але вярнуся ў 19661973 гады. Мы паранейшаму шмат ездзілі на выступленні. Самае, бадай, запамінальнае – паездка ў Брэст, дзе мы выступалі ў педінстытуце i дзе я наноў пазнаёмілася з Уладзімірам Калеснікам. Кажу «наноў», таму што ён разам з маімі бацькамі быў у адным партызанскім атрадзе, і, як жартаваў на сустрэчы, «бачыў Олю Іпатаву яшчэ да нараджэння», г. зн. калі мая маці была цяжарнай.

Неўзабаве i другі раз, на больш сур'ёзным узроўні, узнікла думка пра маю першую кнігу. Я ўжо добра разумела, што яе трэба нарэшце скласці.

Друкаркі ў мяне, канешне, усё яшчэ не было. Пазычыла яе Данута Бічэль, якая з маіх дзетдомаўскіх гадоў добра мною апекавалася. На ейнай друкарцы спачатку адным пальцам, а потым усё хутчэй стала я друкаваць свае вершы. Данута мне дапамагала, рэдагуючы i пад казваючы, як i куды лепей паставіць слова, i нават дапісала канцоўку верша «На Нарачы»:

Цікуюць сосны, стаўшы на дыбкі, Як плешчуцца ў хвалях чырвоныя рыбкі...

Рукапіс гэтай кніжкі, названай мною «Раніца» (пазней мне прыпі салі атаясамленне яе з назван газеты, якая выдавалася ў часы вайны) Карпюк сам павёз у выдавецтва i паказаў Петрусю Броўку. Броўка прыслаў мне ліст з прапановай дапоўніць кніжку вершамі, бо ix сап раўды было малавата. Пасля працы я хадзіла між замкамі – Старым i Новым – i радкі самі сабой нараджаліся – пра вуліцу Замкавую, пра Каложу...

Карпюк час ад часу забягаў да мяне на працу: «Як жывсш, што патрэбна?» – i тым як бы падсцёбваў мяне. Я разумела – ён столькі ўжо апякуецца мною, гэтая кніжка патрэбная i яму як сакратару Гро дзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў. Адчувала сябе яму моцна абавязанай: ён так шчасліва вырашыў мае жыццёвыя праблемы – я мела працу i ўсё болыи блізкую надзею на кватэру ў самой Гародні!

Кватэру я сапраўды атрымала – ужо ў 1968 годзе, перад самым на раджэннем сына. Да таго часу я стала разумець, што доўга ў камсамоле не пратрымаюся: усё там, як у складніку савецкай сістэмы, пярэчыла маім уяўленням пра праўду i справядлівасць, хаця, паўтаруся, самі па сабе людзі там былі мне пераважна прыемныя i яны таксама ставіліся да мяне няблага.

Аляксей Нічынаравіч асцерагаўся гэтай установы. Цяпер я магу зразумець тое, што мяне тады часам страшна раздражняла: не каб спа койна прыйсці, сесці на крэсла i пераказаць што трэба! Заместгэтага ён, на імгненне зазірнуўшы ў кабінет i жэстам паказаўшы, каб я выйшла, спыняўся за вуглом Старога замка i таямніча паведамляў:

– Заўтра ў аддзяленне прыйдзе сакратар абкама! Каб была, глядзі!

Звычайна за тым вуглом свісцеў вецер – вышыня, рака ўнізе. I я казала:

Ну i што гэта за сакрэт? Нашто было сюды ісці?

Нічога ты не разумеет! Зялёная яшчэ!

I гэтак жа таямніча знікаў, а я ішла назад, ужо смеючыся – надта ж забаўнай здавалася гэтая гульня ў канспірацыю!

Аднак ён ведаў больш, a менавіга: што ўсе мы былі пад пільным кантролем адпаведных органаў, i чым менш яны ведаюць, тым лепей. Да таго ж, было што i хаваць: мснавіта Каргпок даваў мне чытаць замежныя выданні, Салжаніцыпа, эмігранцкі друк – усё тое, за што можна было i «схлопотать».

Дарэчы, якраз у гэтыя гады было адно здарэнне, якое таксама ака залаўплыў на мае жыццё. Нас, пісьменнікаў Гродзеншчыны, запрасілі ў Вільню. Ехалі В. Быкаў, А. Карпюк, Данута Бічэль, здаецца, Валянцін Чэкін i я. За тыдзень да той паездкі да мяне зазірнуў нейкі чалавек. Ён паказаў пэўнае гіасведчанне, доўга расказваў мне, якую адказнасць як паэт я нясу перад народам, а пасля як бы між іншым нагадаў:

Вы собираетесь в Вильнюс. Так вот, вы как комсомолка должны нам помочь: постарайтесь запомнить, о чем будут говорить с литовцами Василий Владимирович и Алексей Никифорович...

Я разгубілася. Адмаўляцца было немагчыма. Але ў той жа вечар, узяўшы з Карпюка слова, што ён захавае гэта ў сакрэце, я расказала яму пра нечаканае «даручэнне», а па вяртанні адгаварылася тым, што ні аб чым «такім» иашыя пісьменнікі з літоўцамі не гаварылі.

I трэба ж было, каб праз дватры месяцы, выступаючы на адкрьггым партыйным сходзе, Аляксей Нічыпаравіч закончыў свае выступление тым, што публічна абвінаваціў адпаведныя органы ў назіранні за творцам! i скончыў словамі (як мне пасля перадалі):

Вы ўжо i маладых паэтак, як вось Олю, прымушаеце станавіцца такімі, як вы! Haimo з самага пачатку псуяце ім жыццё ?

I за гэта я ўдзячная Аляксею Нічыпаравічу – больш да мяне ніхто i ніколі не падыходзіў, так што не давялося мне пасля, як А. Емялья наву ці С. Адамовічу, публічна вінаваціцца ў тым, што не змаглі, не выстаялі...

А вось пра іншую сітуацыю ён апавядаў мне сам, прычым ў гумарыстычнай форме пасля гэтага іншым расказваў пра яе Васіль Быкаў.

Было гэта ў час рэспубліканскага семінару творчай моладзі восенню 1970 г. Я нажыла сабе вялікую непрыемнасць: адмовілася ад Ганаровай граматы ЦК ВЛКСМ, якую мне павінны былі ўручыць у канцы гэтага семінару. Было нас гіяцёра маладых, хто ведаў аб будучых узнагародах, i мы вырашылі абставіць гэтую адмову гучна: заявіць тым пратэст еупраць русіфікацыі i супраць рэпрэсій ў БДУ (тады якраз выключылі з універсітэту А. Разанава i В. Яраца). Так сталася, шго першаю выклікалі мяне, i я зрабіла так, як мы дамаўляліся. Але іншыя —• спалохаліся. Быў вялікі скандал, калі сакратар ЦК ЛКСМБ Анціпаў пакінуў нават традыцыйны банкет, бо мяне не выгналі, як ён, відаць, спадзяваўся, ні з Дому творчасці, ні з Саюзу пісьменнікаў.

Карпюк, які гэтай ноччу ехаў у цягніку на сустрэчу з загадчыкам аддзела прапаганды С. Паўлавым, нічога пра гэта не ведаў. I таму, калі Паўлаў адразу накінуўся на яго за ідэалагічныя хібы гродзенскіх пісьменнікаў i пры гэтым закончыў: «А тут яшчэ гэтая Вашая Іпатава!», Аляксей Нічыпаравіч бадзёра адрапартаваў:

А што Іпатава? Маладая паэтка, цалкам знаходзіцца пад маім уплывам!

Яно i бачна! – закрычаў ідэолаг, i перцу, якім ён пасля доўга пасыпаў беднага А. Н., мабыць, хапіла б на ўсе сталоўкі не толькі Гародні, але й Мінску...

Калі ж па гэтай справе ў Гродна была адпраўлена адмысловая камісія Саюза пісьменнікаў, ён, як не раз расказваў В. Быкаў, сустрэў старшыню камісіі А. Алешку такімі словамі:

Як ты згадзіўся паласкаць гродзенскіх пісьменнікаў, то руку я табе не падам – бо не паважаю.

Але як старшага ад Саюза пісьменнікаў, па службовай неабход насці я павінен цябе суетрэць – то давай павітаемся!

Разам з ім мы пасля пісалі ТЛУМАЧЭННЕ, якое Алешка i камісія гіавезлі назад у Мінск. Там гэтую справу хутка «патушылі» М. Танк i 1. Шамякін. Аднак у Гародні мяне паспрабавалі выключыць з камса мола, што аўтаматычна пазбаўляла мяне працы на тэлебачанні, дзе я ўжо працавала.

Дарэчы, пераход на іншую працу ці, дакладней, мае ўцёкі з абкама камсамола Аляксей Нічыпаравіч разумеў. «Не магу!» – казала я яму. «Мяне нядаўна паслалі на сход у аблпраект, дзе камсамольцы павінны выключыць з камсамолу дзяўчыну затое, шго яна... жылаз французам! Я не магу ўдзельнічаць у гэтым!»

Ён разумеў. Але на сваю другую гірацу ў Гродна я ўладкоўвалася ўжо сама – займсла немалы аўтарытэт як аўтарка зборніка вершаў, i таму на тэлебачанне мяне ўзялі ахвотна.

Калі мяне адпусцілі з абкама з фармулёўкай «Зволыііць у сувязі з нараджэннсм дзіцяці», я была проста шчаслівай. Новая творчая праца, знаёмствы, спаталенне прагі болей ведаць пра гісторыю Гродзеншчы ны, пра яе барацьбу за беларускасць i за свабоду...

Гэтаму не перашкаджала i нараджэппе сына. Дарэчы, мне дапама галі ўсім аддзяленнем: Данута Бічэль аддала каляску свайго Валеркі, Аляксей Карпюк i Васіль Быкаў прыйшлі ў адведзіны i прынеслі грошай.

Памятаю, як яны рапгоўна, без званка, пастукаліся ў дзверы. У ква тэры быў страшэнны беспарадак: сын у мяне нарадзіўся з вывіхам тазасцегнавых суставаў, я амаль не спала па начах, а муж быў на працы. Было няёмка, але абое яны мяне суцешылі i падбадзёрылі. Патрымалі адзін за адным на руках Руслана, пажадалі яму быць добрым беларусам (пра roe, як ён спяваў два гады беларускія пссснькі, узгадвае ў адным з лістоў Ларыса Геніюш). I вось дзіва: сын, які да таго крычаў беспе растанку, раптам супакоіўся, сцішыўся i адразу заснуў. Я прапанавала гарбаткі, але яны, мабыць, пашкадавалі маіх высілкаў i хутка пайшлі, а я, ледзь толькі за імі зачыніліся дзверы, адразу ўслед за сыпам пра вапілася ў сои i спала разам з ім амаль да вечара.

Шмат можна ўзгадваць розных выпадкаў, звязаных з нашым аддзяленнем i асобай А. Карпюка. Аб тым,.як нам тады жылося, на пісалі вершпародыю маладыя i гарэзныя А. Вярцінскі i П. Макаль. Я прыводзіла яго ў сваіх «Мемуарах» на «Свабодзе», але тады не ведала, хто аўтары, хаця i памятала тыя радкі напамяць. Высветліла ж аўтарства зусім нядаўна, калі разам з A. Вярцінскім ехала з Зэльвы, дзе пад дажджом (не знайшлося памяшкання!) мы святкавалі 95годцзе Ларысы Геніюш.

Тут штодзень дыміць азотнатукавы, Копаць індустрыі несучы. Тут штодзённа Быкава застуквалі Абласнога рангу стукачы. Тут Бічэль з Іпатавай сварыліся, I такія словы гаварыліся: «Не хадзі да Карпюка, Іпатава, Не адна ты ў яго сімпатыя!» Тут за праўду на агонь пякельны, Быццам трапяткога шчупака, Цягнуць на гарачую патэльню, Смажаць Аляксея Карпюка.

Нядаўна ў лістах Ларысы Антонаўны я прачытала, што Данута была страшэнна абураная тымі чатырма радкамі пра нашыя нібыта сваркі зза Карпюка. Не было ніякіх сварак – гэта, канешне, хлопцы дадалі, як гаворыцца, дзеля каларыту. Я ўвогуле i не магла абурацца: Аляксей Нічыпаравіч быў заўеёды для мяне як бацька, а Данута – як старэйшая сястра, i я ўсіх ix, уключаючы Васіля Уладзіміравіча, страшэнна любіла, захаплялася імі. Я ў свой час успрыняла тую страфу як прызнанне сваей нейкай даросласці, нібы я раблюся хоць крыху роўнай ім —хаця б у гэтых жартоўных радках....

Дарэчы, хацела б я узнавіць у памяці i верш, які Данута Бічэль чытала на 60годдзі А. Карпюка i які заканчваўся выдатным, як на мой погляд, азначэннем яго асобы:

Карпюк магутны, нібы зубр,

Які пасецца ў заапарку.

Заапаркам для гэтага магутнага зубра была ўся нашая рэчаіснасць. З аднаго боку – ў савецкай улады было як бы прызнанне аўтарытэту пісьменнікаў. I з нашым абласным аддзяленнем лічыліся: пісьменнікаў заўссды запрашалі на розныя гарадскія i абласныя ўрачыстасці, ім у абыход чаргі давалі кватэры. З другога боку, існаваў заўсёдны нагляд, рэгулёўка дзейнасці i імкненне абмежаваць творчасць жорсткімі рам камі дазволенага. Вось на гэтым i палягаў асноўны канфлікт Карпюка з уладамі – ён рэзаў «праўдуматку» у вочы, а гэта не падабалася.

Яго цкавалі ў Гродне, можа, не так жорстка, як Ларысу Геніюш у Зэльве: усёткі быў ён кавалер ордэна «Віртуці мілітары», заслужаны партызан, аўтар многіх славутых на Гродзеншчыне кніг, такіх, як «Данута» i «Вершалінскі рай». Адпак хто можа штосьці параўноў ваць у такой справе, як цкаванне? Тым болей такое, якое абрынулася на яго – выключэнне з партыі, абвінавачванне ў супрацоўніцтве з немцамі – з пачатка да канца сфабрыкаванае, пасля скінутае з яго, як быццам нічога i не было.

Але было, было! Быў сжаўцелы ягоны твар, калі ён прыязджаў у Мінск, хадзіў па інстанцыях, нешта даказваў. Аднойчы не вытрымаў, сарваў свой настрой пры нашай сустрэчы ў Доме літаратара: «Па выязджалі ў Мінск, кар'еру робіце, i пляваць вам на Гродна!» Мне было балюча, бо Гродна я змушана была пакінуць – пасля гісторыі з адвергнутай граматай ЦК на Гродзенскім тэлебачанні, дзе я працавала, да мяне чапляліся з бесперапыннымі прыдзіркамі, аднак я разумела ягоны стан. Ды i хіба можна было на яго крыўдзіцца ў такі горкі час? Памятаю, што кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў спрабавала неяк палеп шыць сітуацыю, але ўдалося гэта не хутка.

Думаю, што i без мяне нехта абавязкова апіша, узгадваючы Аляк сея Нічыпаравіча як мужнага барацьбіта, той уплыў i аўтарытэт, які ён меў у пісьменніцкім асяроддзі. Сапраўды – у час самых сумных пленумаў i сходаў, варта было толькі аб'явіць, што выступае Карпюк, як іранічныя пісьменнікі, што дымілі ў калідорах i з'едліва камента валі прамоўца, адразу ж падаваліся ў залю. I не шкадавалі – прамовы нашага гродзенца былі заўсёды самымі яркімі i жывымі, бо казаў ён тое, на што аемельваўея далека не кожны.

Я шчаслівая, што ён быў у маім жыцці. Яго заўсёды абкружала аўра нейкай асаблівай чысціні, якая часта здавалася ледзь не наіўнай у нашым досыць складаным побыце. Ці змагаўся ён супраць п'янства (хадзілі цэлыя серыі анекдотаў «Як Карпюк даваў п'янству бой»), ці угаворваў гродзенцаў не рабіць з вуліц сметнік, ці грукаў на начальства кулаком– быў заўсёды гранічна шчыры. Шчыра асуджаў разводы i абараняў, як цяпер кажуць, сямейныя каштоўнасці. У кароткіх яго рэпліках пра ўласную сям'ю (калі пры нас даводзілася гаварыць па тэлефону з жонкай Інай Анатольеўнай ці з дзецьмі) адчувалася любасць да ix i гонар, асабліва што тычыла жонкі.

Шмат, шмат засгалося ў маім жыцці ад Аляксея Карпюка! Вось ад зін толькі штрых: неяк прыбеглая ў адцзяленне ўся такая расфранчаная, на вялікіх абцасах, задаволеная сабою i светам. Аляксей Нічыпаравіч жорсткаю рукой падводзіць да люстра: «Оля, свецкія дамы ніколі не фарбаваліся. У ранейшыя часы вочы падводзілі i вусны мазалі толькі ведаеш хго? Не кажы гэтае слова, бо дзяўчатам яго вымаўляць не прыстойна. А я табе скажу: прастытуткі!»

Вядома, я абурылася, я даказвала права сучасных дзяўчат на тое, што зараз назвала б «баявой размалёўкай канадскіх індзейцаў»... Ды з самага таго часу ўсё ж не карыстаюся ані пудрай, ані рознымі жаночымі прыладамі для прыгажосці. Не бяруся лічыць, колькі грошай зэканомілі мне тыя каргіюкоўскія словы, а вось што да часу – так, шмат. Бо часу пісьменніку заўсёды бракуе. Асабліва калі ён піша гістарычныя раманы i вымушаны гадзінамі крукам сядзець над летапісамі i фаліянтамі.

Гэта – жыццёвыя аскабалкі з тых незабыўных гадоў маладосці. А была i сур'ёзная, удумлівая вучоба – у сталага пісьменніка, які пражыў яркае, поўнае прыгод i нягод жыццё i перадаў гэта праз мас тацкія вобразы i ідэю гвораў. У ix жыве, пераліваецца моўнымі фарбамі сакавітая беларуская мова – негіаўторнагродзенская, дынамічная, свежая, як раса.

Зараз мы ўсе перажываем час, калі ў шалёным віры падзей нібы пераціраюцца i канаюць усе ранейшыя культурніцкія i духоўныя каштоўнасці. Але мне верыцца – у беларускай літаратуры назаўжды застанецца лепшае са створанага гродзенскім рамантыкам Аляксеем Карпюком...

Верасень 2005 г.

Ніна ЛЯШЧОНАК,

навуковы супрацоўнік

Гродзенскага дзяржаўнага музея

гісторыі рэлігіі

ЗАЎТРА ЗАЎСЁДЫ ПОЗНА

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк! Гэта асаблівая старонка ў гісторыі музея.

Ён быў нашым першым дырэктарам у Горадні, нашым бацькам, сябрам, паплечнікам.

Ён навучыў нас шырыні мыслення, самастойнасці i незалежнасці, чаго потым нам не маглі дараваць.

Ён навучыў нас не баяцца міністраў i чыноўнікаў. Ён навучыў нас збірацца ў камандзіроўку за хвіліны, у экспедыцыю – за некалькі гадзін.

Ён быў для нас эталонам учынкаў i паводзінаў. Ён ніколі не патра баваў вынікаў працы, ён давяраў нам i верыў у нас.

Ён навучыў нас глядзець, бачыць, думаць i аналізаваць, навучыў любіць нашу справу. Ён не цярпеў маруднасці, тугадумства, быў як маланка, здавалася, ён не хадзіў, a лятаў. Неаднойчы камунебудзь казаў: «Харошая вы жанчына, вось толькі павольна ідзяце».

Ён усё рабіў імкліва, хутка i адразу. Ніколі не адкладваў на потым, на дзень апошні. Ён быў шчыры i просты. Ён умеў дарыць радасць. Ён ніколі не быў стомленым, старым, хворым. Здаецца, аднойчы ўцёк з бальніцы праз адчыненае вакно.

Яго кнігамі мы зачытваліся i неаднойчы пыталіся: гэта вы пра сябе? Аляксей Нічыпаравіч нічога не адказваў, толькі загадкава ўсміхаўся.

А як ён размаўляў! Якая бліскучая, высакародная мова.

А як ён умеў жартаваць! Як мог смяяцца!

Усе святы ў музеі мы святкавалі разам з нашым дырэктарам. Ён апекаваў нас, клапаціўся, знаёміў з пісьменнікамі i мастакамі, з ціка вымі людзьмі. Гэта Аляксей Нічыпаравіч нас пазнаёміў з Уладзімірам Караткевічам, які падчас сустрэчы сказаў: «Гадоў 15 назад паганяў бы я вас па Наваградчыне, вы б у мяне як міленькая ведалі беларускую мову». Чалавек неардынарны, ён апярэдзіў свой час.

Нам проста пашанцавала ў жыцці, таму што лес даў нам такога дырэктара. Але лес яго i забраў. Назаўсёды. Аляксей Нічыпаравіч пай шоў ад нас, а мы мусілі працаваць далей, ствараць экспазіцыю, але на працягу некалькіх гадоў мы адчувалі яго маральную падтрымку.

ЛІСТ ВАСІЛЯ БЫКАВА ДА ІНЫ КАРПЮК

6 студзеня 1993 г.

Дарагая Іна Анатольеўна, атрымаў Ваша маларадаснае пісьмо, якое навеяла i на мяне разам з успамінамі вялікі сум. Канешне, Аляксей i ягоны лес – цяжкі, драматычны лес беларускага пісьменніка, надзеленага чуйным сэрнам. Аляксей меў усе магчымасці, каб добра ўладкавацца ў жыцці, жыць бязбедна, зрабіць кар'еру. I калі ён не зрабіў таго, дык па прычыне свайго сумленнага сэрца, якое балела не толькі за сябе ці за сваё. А яшчэ i за людское, за народнае. З тае прычыны i ўсе ягоныя беды, якія (я ўпэўнены ў гэтым) нарэшце i звялі яго ў магілу. [...]

Вельмі шкадую, што мне не ўдалося прыехаць на пахаванне – на пярэдадні ноччу мяне дапякла арытмія, i я раніцай нерашыўся пускацца ў дарогу, – М. Ткачоў паехаў без мяне. Увосень быў у Гародні, з'ездзіў на могілкі... Не спадабалася мне месца Аляксеевай магілкі – увогуле месца добрае, але ззаду за начальствам, як у прэзідыуме ў другім радзе, для другарадных начальнікаў. А так на пагорачку, гэта добра. Хаця, канешне, трэба б далей ад тых, з кім Аляксей ваяваў усё жыццё i якія яго ненавідзелі. Хіба што, як вядома, смерць ураўнівае. Але ж...

Цяпер такая справа, Іна Анатольеўна. Пасля Аляксея, канешне, засталося шмат напер – запісаў, чарнавікоў i г. д. Трэба ix большмеиш разабраць i здаць у літаратурны архіў у Мінску, яны там прывядуць усё ў надежны стан, i тое будзе захоўвацца для будучых даеледчыкаў. I для гісторыі. Гэта ўвогуле важна. Цікавасць i ўвага да А. Карпюка будзе з часам расці, гэта пэўна. Як яна ўспыхнула да Л. Геніюш, што пры жыцці піхто не хацеў заўважаць. [...]

Я вельмі жадаго Вам, дарагая Іна, трымацца якнебудзь. I прыві танне Вашым рабятам. З павагай i шчырасцю

Васіль.

КАМЕНТАР

Творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка была прызнана чытачамі сучаснікамі, аднак дагэтуль не стала прадметам сур'ёзнага навуковага асэнсавання. (Выключэннем з'яўляюцца глыбока змястоўныя крытычныя артыкулы і мемуарныя нарысы пра пісьменніка сябра яго юнацтва, вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка.) Адсутнічае поўная бібліяграфія выданняў пісьменніка і публікацый пра яго жыццё і творчасць; прысвечаны А. Н. Карпюку раздзел у трэцім томе вядомага шматтомнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» ўжо састарэлы (выйшаў у 1994 г, быў падрыхтавапы значна раней, прычым утрымлівае сур'ёзныя прабелы). Не напісана і поўная біяграфія пісьменніка. Вядома, што матэрыялы да яе збіраў вядомы гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Валерый Задаля (1953-2007), аднак ён не скончыў сваёй працы.

Гэтая кніга «Выбраных твораў» Аляксея Карпюка павінна паказаць сучаснаму чытачу яго як мастака і чалавека. Менавіта таму яго мастацкая проза прадстаўлена ў дадзеным томе вяршынным творам – аповесцю «Данута», якая лічыцца адной з лепшых аповесцяў пра каханне, напісаных на беларускай мове.

Перад укладальнікам стаяла задача: «Выбраныя творы» былі б няпоўнымі, калі б у кнізе не быў змешчаны раман «Вершалінскі рай», найбольш спелы з раманаў Карпюка, што паказвае яго як гістарычнага пісьменніка і сацыяльнага мысляра. Але тады аб'ём тома перавысіў бы дапушчальны стандарт. У выніку кансультацый з рэдакцыйнай радай серыі «Беларускі кнігазбор» і з сям'ёй пісьменніка было вырашана апублікаваць п'есу «Канец свету», напісаную А. Н. Карпюком паводле рамана для народнага тэатра, аднак так і не пастаўленую ў тэатры і не надрукаваную пры жыцці аўтара. Такім чынам, чытач мае магчымасць пазнаёміцца і з сюжэтам «Вершалінскага раю», і з майстэрствам Карпюка-драматурга.

Мемуарная проза А. Н. Карпюка прадстаўлена яго ўспамінамі «Збавенне ад ілюзій» – пранізлівым дакументам, які ўзрушвае сваёй шчырасцю і суровай самаацэнкай. Верагодна, адзіным адпаведным па сіле ўздзеяння мемуарным тэкстам у беларускай літаратуры XX стагоддзя з'яўляецца «Споведзь» Ларысы Геніюш. Твор «Збавенне ад ілюзій» друкаваўся пры жыцці аўтара на рускай мове ў скарочаным варыянце ў часопісе «Нёман». А. Н. Карпюк планаваў апублікаваць свае ўспаміны і на беларускай мове, на якой яны былі напісаны. Кніга рыхтавалася да выхаду ў адным з дзяржаўных выдавецтваў. Аднак пасля смерці Аляксея Нічыпаравіча набор быў знішчаны, а адзіны асобнік вёрсткі быў перададзены сям'і пісьменніка. Па гэтым асобніку, ласкава прадстаўленым у наша распараджэнне I. А. Карпюк, удавой А. Н. Карпюка, мы і ўзнавілі тэкст успамінаў.

Такім чынам, з двума творамі, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, чытач пазнаёміцца фактычна ўпершыню.

Упершыню публікуюцца і лісты А. Н. Карпюка. Усе яны захоўваюцца ў фондах БДАМЛіМ. Мы былі змушаныя абмежавацца толькі невялікай іх колькасцю ў сувязі з немагчымасцю пашырэння аб'ёму выдання. Разам з тым адзначым, што рыхтуецца да друку двухбаковая перапіска А. Н. Карпюка і М. I. Забэйды-Суміцкага, якая таксама будзе апублікаваная ў найбліжэйшы час.

У дадатку публікуюцца ўспаміны пісьменніцы і грамадскага дзеяча Вольгі Іпатавай, напісаныя адмыслова для гэтага выдання, і фрагменты мемуараў вядомага гісторыка Барыса Клейна, сябра А. Н. Карпюка і В. У. Быкава, штуршком да стварэння якіх таксама з'явілася наша прапанова напісаць нарыс у гэты том. Аднак успаміны Б. З. Клейна, які цяпер пражывае ў ЗША, ператварыліся ў вялікі тэкст, варты асобнага выдання (якое сёння таксама рыхтуецца), і мы дзякуем яму за магчымасць публікацыі фрагментаў, прысвечаных А. Н. Карпюку.

Публікуем таксама ліст В. У. Быкава да I. А. Карпюк, напісаны пасля смерці Аляксея Нічыпаравіча. Ён сведчыць аб сяброўстве двух выбітных майстроў слова.

Укладальнік выказвае падзяку Іне Анатольеўне Карпюк, удаве пісьменніка, якая дала свайму вучню магчымасць падрыхтаваць да выдання гэтую кнігу, дапамагаючы матэрыяламі і парадамі; Алене Аляксееўне Сіваковай, дачцы Аляксея Карпюка, якая выступала ў якасці кансультанта пры падрыхтоўцы гэтага выдання і фактычна стала яго раўнапраўным укладальнікам; Віталю Уладзіміравічу Скалабану, які падрыхтаваў да друку і пракаментаваў ліст А. Н. Карпюка П. М. Машэраву і кансультаваў укладальніка пры падрыхтоўцы каментароў да ўспамінаў пісьменніка; Сяргею Васілевічу Харэўскаму, прызнанаму знаўцу старой Вільні, без дапамогі якога каментар да аповесці «Данута» быў бы немагчымы; супрацоўнікам БДАМЛіМ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія аказалі максімальна магчымае садзейнічанне ў працы над гэтай кнігай.

notes

1

У Польшчы ўсіх настаўнікаў ліцэя называюць «прафесар»

2

«Г у р а л ь» – польская народная песня.

3

«Паўшэхнай» школай называлі ў Польшчы да 19З9 г. сямігодку.

4

Тэрыторыя Заходняй Беларусі ў Польшчы да 19З9 г. пазывалася «крэсамі ўсходнімі».

5

Эндэкі – нацыянал-дэмакраты, партыя польскіх шавіністаў.

6

Грош—мелкая манета, 1/1ОО злотага (польск.).

7

Отча наш, іжа жі на небжі, да свяціцца імя твае!.. (лац.)

8

Д'ябал яго бяры!.. (літ.)

9

Пастарунак – паліцэйскі ўчастак.

10

У 1938 годзе Кампартыя Заходняй Беларусі рашэннем выканкома Камінтэрна была распушчана.

11

У буржуазнай Польшчы дзеці нават багатых яўрэяў амаль не прымаліся ў дзяржаўныя гімназіі і ліцэі.

12

– Бэцы-ы, хадзі сюды! (яўр.)

13

– Яны не gройдуць! (іспанск.)

14

Ксёндз Кардэцкі – герой рамана Генрыка Сянкевіча «Патоп». Паводле аўтара, у 1665 г. Кардэцкі арганізаваў абарону касцёла на Яснай Гуры ў Чанстахове ад шведаў. З той пары касцёл стаў месцам пакланення набожных палякаў, а Кардэцкі для некаторых палякаў – нацыянальным героем.

15

Дэфензіва – тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.

16

Рашэннем Камінтэрна ад 19З8 г. Кампартыя Заходняй Беларусі была распушчана.

17

Крыж (лац.).

18

Калі цябе хтосьці ў жыцці параніць, на сэрцы пакіне рану, то памятай, што яшчэ больш цярпела Польшча, твая радзіма ( польск.).

19

Польскія партызаны дзяліліся на некалькі палітычных груп. Групай Арміі Краёвай камандавалі пераважна былыя пілсудчыкі, да савецкіх партызан яны адносіліся непрыхільна.

20

– Паглядзі! (ням.).

21

– Гераіня! (ням.).

22

Юдэнрада – самаўрад з іўрэяў, які немцы ўвялі ў гета.

23

– Ну, палякі, няхай жыве Рыдз Сміглы! (ням.).

24

– Давай, давай, хутчэй, чорт вазьмі! (ням.).

25

– Гатова! (ням.).

26

Забірайце і гэтую дрэнь! (ням.)

27

“Яўрэй са скрыпачкай” – яўрэйская народная песня

28

– Такім чынам, Вільня цяпер без яўрэяў, няпраўда? (ням.).

29

– Зараз жа выпі! (ням.).

30

– Пан лейтэнант, у чым справа? (ням.).

31

– Прэч! (ням.).

32

Пасада і прозвішча не друкуюцца

33

Клейн Лев Самуилович (р. 1927) – археолог, доктор исторических наук, брат автора воспоминаний. Живет в Санкт-Петербурге. (Тут i далей каментар аўтара ўспамнаў.)

34

Очерк Карпюка «У хирурга».

35

В 1967 в чехословацкой компартии взяли верх сторонники «социализма с человеческим лицом», начавшие демонтаж советской модели общественно– политического устройства.

36

«Комсомольская правда», 16.02.1993 г. – Д. Бабич. Как «жучки» точили книги Быкова.

37

На выборах 1922 и 1928 гг. в польский сейм был избран ряд депутатов, представлявших национальные интересы белорусов в Польше.

38

КПЗБ все время (1925-1938 гг.) действовала в Польше нелегально.

39

Белорусская крестьянско-рабочая Громада – массовая национально– освободительная организация, связанная с КПЗБ. В январе 1927 г. была распущена властями Польши, а ее руководители и многие члены были арестованы.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю