355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Карпюк » Выбраныя творы » Текст книги (страница 11)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 7 апреля 2017, 06:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Аляксей Карпюк



сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 36 страниц)

О божа мілы!

Пры чым тут твой бог?

Янку, нельга блюзніць! – спалохана азірнулася яна, бытта нас маглі падслухаць на небе.

Во калі вазьмуся за цябе!

Я адвёў паненку ад возера і пасадзіў у жыта.

Дануся,– прыступіў я да справы,– ты ж такая вучоная, культурная і разумная паненка! Як ты можаш сур'ёзна верыць у папоўскія казкі?.. Вучыла, нябось, біялогію, ведаеш, што свет узнік не за шэсць дзён, а развіваўся мільёны гадоў!

Які ты, Янку, наіўны. Біблейская легенда аб стварэнні свету дайшла да нас ад старажытных яўрэяў. А слова «дзень» па-стараяў-рэйскаму азначае і суткі, і год, і эпоху. Шэсць сутак трэба разумець у пераносным сэнсе, кожны дзень – цэлая эпоха! Гэта ж так проста!..

Дрэнны з мяне быў настаўнік. Убачыўшы, што адразу не магу пераканаць, я зазлаваў:

Няма чым ім крыць, падтасоўваюць факты! А ты слухай! Ты вер ім!.. Вер французскім кніжачкам... Ну і балда ж ты, хоць і надта вучоная ды з такой сям'і! Аб чым з табой гаварыць пасля гэтага?

Янэчку, супакойся!.. Я пастараюся ўсё-ўсё зразумець!

I тады ля возера я прачытаў Данусі палітычную лекцыю.

Я сам у той час больш адчуваў, чым разумеў, і што мог раска-заць, мне цяжка цяпер і ўявіць. Памятаю, Дануся слухала пакорна і згаджалася, што рэлігія – мінулае, а ідэі сацыялізма – будучыня на-родаў. Я палічыў, што дабіўся поспеху. Гэта мяне ўзняло ў сваіх вачах. Пачакай жа ты, князь Любецкі, падсуну табе дулю пад самы нос!

Я не вытрымаў, прыгарнуў яе і пацалаваў.

Дануся дазваляла дакрануцца толькі на адну хвілінку, бытта цалавацца коратка – злачынства меншае.

Ужо хопіць, Янку! – за кожным разам палахліва ўскрыквала яна задыханая і вырывалася.

Гэта мяне толькі дражніла. Я ганяўся за ёю па жытах, падаў у густую шчотку з пругкіх, як дрот, ядроных сцяблінак і цалаваў, цалаваў зноў.

3

Пад вечар, шчаслівыя і здаволеныя, мы вярталіся з возера.

Па дарозе абагналі п'янага дзядзьку. У абшарпанай саматканай вопратцы ён чагосьці на ноч валокся ў горад.

П'яны раптам стаў рысавацца. Абняў тэлеграфны слуп і зацягнуў маналог:

Ах, сасёначка!.. Расла ты сабе прыгож;ая ў лесе і гора не ведала! А што з табой паны зрабілі: спілавалі, абадралі, акавалі жалезам, начаплялі нейкіх чарак, дратоў, і век табе тут, беднай, гараваць! I ў дождж, і ў мароз, і ў спякоту ніхто цябе, бедную, не пашкадуе, нікому да цябе няма справы!.. Ты аж патрэскалася ад натугі, высахла ўся, цябе ўсю стачылі караеды!.. Ах мая ты сястрыч-ка, што з табой злыдні зрабілі!..

Мы засмяяліся і пайшлі далей.

На ўскраіне Вільні паказаўся прыгожанькі домік. Ля яго акон тоўпіліся людзі.

Давай пабачым, што там здарылася! – зацікавілася Дануся.

Можам...

Мы збочылі з дарогі.

Ля дзвярэй доміка з апушчанымі пад бараду пасачкамі дзяжурылі салдаты. Духавы аркестр зайграў жалобны марш.

Уціснуўшыся між людзей, мы даведаліся: у гэтым доме памёр палкоўнік.

Людзі навокал нас голасна гаманілі. Ніхто па нябожчыку не бедаваў. Гэта ўразіла Данусю, і яна ўзняла на мяне поўныя слёз вочы. А натоўпу і далей не было ніякай справы да настрою нейкай там паненачкі, у якой бацька таксама вайсковы чын.

Ты не памятаеш – у католікаў ці праваслаўных перад тым, як забіць труну, накрываюць твар нябожчыку? – абыякава пыталася нейкая жанчына.

Я адно ведаю, што ў яўрэяў пакойніка кладуць у саван. Найлепш з суровага палатна...

Ат, яму ўсё роўна!

А наро-оду сабралася!

То дзіва! Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны-худачок – толькі попік і дзячок!

Калі ж цяпер будуць плаціць удаве?

Эт, бяда не вялікая!

Чорт яе не возьме, не бойся, заплацяць больш, чым нам з табой...

Данусі гутарка здалася дзікай, і яна пацягнула мяне за рукаў:

О-ей, які цынізм!

Прывалокся той самы п'яны дзядзька і пачаў дапытваць:

Чаму граюць, га? Чаму граюць, а не танцуюць?

– Пане, цішэй, тут чалавек памёр! – узмалілася Дануся.

Хто памёр!

Пан палкоўнік!

Будзе другі, падумаеш!

Людзі зарагаталі.

Вы п'яны! – Дануся прамовіла гэта так, бытта ад яе слоў чалавек меўся зараз жа згарэць ад сораму.

Хто п'яны? Я-а?.. Та-ак... Я, канечне, п'яны. Ну і няхай сабе!

Пане пастарунковы, тут хуліган!– паклікаў нехта паліцыян-та.

Тым часам дзядзька, дастаючы з-за пазухі бутэльку самагонкі і тыцкаючы папяровым коркам Данусі ў нос, урачыста прадэкламаваў:

Я п-п'ю не панскія ш-шанпаны —

Зямелькі роднай горкі сок,

От!

З'явіўся нарэшце паліцыянт і пад дружны рогат натоўпу дзядзьку павалок.

– Хадзем адсюль, не магу я тут больш! – расплакалася Дануся.

Я суцяшаў, а яна цвярдзіла сваё:

Я яго ведаю. Яго ўвесь горад ведае! Пан Мечыслаў Станкевіч. Адзінокі стары. Яго дзеда Мураўёў павесіў за паўстанне. Бацька за Польшчу памёр у царскай турме. Жонка памерла ў вайну ад тыфусу. Сам ён – апошні з роду Станкевічаў, у нас бываў не раз, мне гісторыі даваенныя расказваў... Увесь яго род загінуў за Польшчу, за іх, а яны такія няўдзячныя, подлыя, чаму, чаму?.. Ён ляжыць мёртвы, а яны...

Супакойся!..– Але я адчуваў, што яна па-свойму мае рацыю.– Перастань!.. Выходзіць, і ім трэба класціся ды паміраць?

Не люблю цябе, і ты такі самы цынік!

Называй мяне цынік, бляшанік – як хочаш, але ж супакойся, вазьмі сябе ў рукі!..

Нарэшце мы пайшлі.

У Вільні ўжо ювеліры паздымалі з вітрын свае бліскучкі і паха-валі іх у сейфы. Бразгалі жалюзі – крамнікі зачынялі на ноч вокны і дзверы. Служанкі выводзілі на прагулку пакаёвых сабачак. У касцё-лах званілі на вячэрню.

Праходзячы па Антаколі, насупраць касцёла Пятра і Паўла, калі прагучаў першы звон, Дануся застыла і памалілася. Убачыўшы, як яна набожна, на каталіцкі манер – цэлай далонню – хрысціцца, я вылаяўся:

Вось табе і сагітаваў!

4

Над Вільняй у цэнтры горада стаяў вялізны палац Урублеўскіх. Некаторыя выхадцы з гэтага палаца праславіліся ў народзе.

У 1906 годзе на судовым працэсе адвакат Урублеўскі выступаў з палымянай прамовай у абарону лейтэнанта Шміта.

Іншыя Урублеўскія збіралі грошы для рэвалюцыі... Цяпер жа ў агромністых залах гэтага будынка паны наладзілі выстаўку, прысве-чаную гадавіне вайны з Савецкай Расіяй. Сярод нямногіх наведваль-нікаў выстаўкі быў і я.

У палацы на сценах віселі карты з чорнымі стрэлкамі наступ-лення легіянераў Пілсудскага. На таблічках значыліся лічбы забітых і ўзятых у палон чырвонаармейцаў. Пад шклом іржавела некалькі трафеяў: руская граната «бутэлька з кальцом», тульская вінтоўка, кулямёт «максім»... Віселі фатаграфіі.

Кідаўся ў вочы адзін здымак. Французскі карэспандэнт зняў генерала ў цынічна-фанабэрлівай позе над трупам чырвонаармейца. Генерал, падкруціўшы вусы, узяўшыся ў бокі, зухавата глядзеў у аб'ектыў, а бліскучы яго бот стаяў на грудзях маладога будзёнаўца. У хлапца са штаноў вылезла ніжняя кашуля і плавала ў лужыне.

Генерал не быў Данусін бацька, але я ў ім убачыў Янкоўскага. Ноччу мне нават прыснілася вайна. Страчылі кулямёты, салдаты Янкоўскага ў мяне стралялі, а я ўцякаў скрозь нейкія кусты. Прачнуўся ўвесь спацелы.

З таго дня перад вачыма часта паўставала карціна – фанабэр-лівы генерал з закручанымі вусамі над забітым будзёнаўцам. Мне ра-білася страшна, што я закахаўся ў такога далёкага чалавека. Што я скажу сябрам у вёсцы, як пагляджу ім у вочы?.. I мне ўжо здавалася – каханне прайшло, бо, седзячы побач з ёю, думаў адно пра генерала.

Іншы раз, калі мы бывалі разам, мяне агортвала такая лянота, што, здаецца, і пазяхнуць не хапіла б сілы. Хіба ж гэтак сябе адчуваюць у прысутнасці каханай?

«Так яно і мусіць быць, гэта ж дачка польскага генерала!» – пераконваў я сябе і ўспамінаў, як Дануся хрысцілася ля касцёла, як спачувала нябожчыку легіянеру. На душы рабілася лёгка і свабодна, і я думаў ужо пра тое, як неўзабаве пакіну гэты смярдзючы горад і паеду дадому.

Мяне напоўніла ўпэўненасць – бытта пасля ўдала завершанай справы. На Дануту я пазіраў цяпер паблажліва, як бы рабіў ласку, што хадзіў на спатканне.

Адбывалася такое, што я пераставаў разумець.

Часамі варта было Данусі пусціць слязу або выказаць якую-небудзь просьбу, і ўвесь мой холад да яе адразу знікаў. Калі ж я бываў найбольш няўважлівы, яна яшчэ мацней імкнулася да мяне.

5

Аднойчы, калі мы гулялі за горадам, на Віліі, Дануся ўважліва паглядзела на мяне і загадала:

Павярні твар!

Я не зразумеў, для чаго яна дастае хустачку – маленькую, пахучую – і разгортвае яе, нібы пялёсткі кветкі.

Нагніся, Лёнгінус! Штосьці ў цябе тут...

Старанна выцершы мой твар, яна загадала зноў:

Здымі кашулю, я прапалашчу!

Ты?..

Думаеш, не здолею? Здымай, здымай!

Калі ласка, на!

Праз хвіліну я назіраў, з якім захапленнем і любоўю паненка церла ў рэчцы маю кашулю, і падтруньваў:

Умееш, умееш...

Мне так хочацца зрабіць што-небудзь добрае табе!.. О-ей, каўнерык ужо трэба зашыць!.. Заўтра прынясу іголку і ніткі! – Заклапочаная, яна ўжо развешвала кашулю на куст.

Го, выдатна! Такой работы я табе падкіну, будзеш яшчэ не рада! – прамармытаў я вяла.

I праўда, прынось!

Мяне зусім размарыла на сонцы і апанавала дрымота. Я выцяг-нуўся пад кустом і прыкінуўся, што сплю. Дануся падсела побач і заптаптала:

Паспі, Янэчку, паспі. Ты сёння рана ўстаў, бедны, напрацаваўся, табе трэба адпачыць. Паспі, любы, я цябе павартую...

Хоць я ўжо амаль і не валодаў сваім целам, але ўсё чуў і бачыў. Скрозь прыадчыненыя павекі я назіраў, як яна ўважліва разглядае мой твар, вопратку. Потым асцярожна, каб не разбудзіць, пакратала далонню мой падбародак, шчаку, лоб, нос – чула і ласкава, нібы хацела ўкласці ўсю сябе ў гэты дотык. Да мяне прычапілася муха. Дануся датуль махала рукамі, пакуль муха не паляцела. Тады пачала кранаць мае плечы, затым прыклала шчаку да маёй рукі і замерла.

А то аднаго разу было так: сядзеў я на гары вельмі маркотны. Дануся, убачыўшы ў мяне пісьмо, папрасіла:

Дазволь...

Я падаў канверт.

З вёскі пісалі, што маці Сцяпана Рамановіча лягла на аперацыю і старой спатрэбіліся сродкі. Нават самая нескладаная аперацыя ў Польшчы тады каштавала столькі, што можна было купіць на гэтыя грошы карову. Каб памагчы жанчыне, мае сябры хадзілі ўжо касіць да памешчыка, але зарабілі яшчэ недастаткова.

Сцяпанаў наган – таксама грошы, і цяпер я не меў права яго трымаць.

Давядзецца развітацца з ім! – паскардзіўся я.

Разумею цябе,– з павагай вярнула яна пісьмо і задумалася: – Пачакай, Янку, нешта прыдумала!..

Пад вечар пайшоў я на ўрокі і паведаміў аб сваім клопаце Суткусу. Альбінас узяўся дапамагчы.

I праўда. Не прайшла і гадзіна, як ён прадаў рэвальвер Генрыху Станеўскаму за пятнаццаць злотых. Я не дасядзеў да канца заняткаў: пабег на пошту адсылаць грошы.

Вяртаўся я назад нібы пасля развітання з дарагім чалавекам. Дома ляжала запіска: мяне выклікалі.

На гары чакала Дануся. Са змоўніцкім тварам яна разгарнула газету, падала мнк бліскучы прадмет і шапнула:

Ад мяне падарунак!

Я ўтаропіўся на тое, што ляжала на маёй далоні, і адчуў, як задрыжалі мае рукі.

Уй, малайчына, Данка!

Ты толькі цяпер пра гэта даведаўся?

Але ж адкуль гэта ў цябе, Дана? – спытаўся я, шчаслівы, аглядаючы рэвальвер.

Яшчэ зусім новенькі. Са свежымі фабрычнымі знакамі на рукаятцы – двума жарэбчыкамі.

– Не бойся, мілы, бяры!– Мая разгубленасць была ёй, відаць, прыемнай.– Гэта толькі адзін з калекцыі таты! Фірмы «Кольт»: па-англійску «кольт» – жарабя. Бяры, бяры, не сумнявайся, я апраўда-юся порад татам, не бойся!.. I цяпер ён не хутка вернецца ў горад...

Але ўдзячнасці ў мяне хапіла ненадоўга.

6

Сядзелі мы на сваёй гары, схаваўшыся за кусты. Нізам па сцежачцы ўвесь час хадзілі людзі, мы за імі назіралі.

Дануся, як усе жывыя натуры, не патрабавала для вучобы спецыяльнай цішыні, умоў. Яна адначасова вучыла, гаварыла са мной, сачыла за тым, што адбывалася навокал. Раптам Дануся закрыла падручнік і паказала мне на паненку на сцежачцы:

Падабаецца?

Я прыгледзеўся. Паненка як паненка. Толькі з чорнай радзімкай ля носа.

Цікавае ў ёй адно гэта! – паказаў я сабе на шчаку, незадаволены тым, што перапынілі мае думкі.

Сядзіць са мной, а душа недзе лунае...

З кім, па-твойму?

Са студэнткай!

Убіла сабе ў галаву, столькі разоў ужо дапікала Вольгай, што мяне нарэшце гэта раззлавала:

Што ты заладзіла – адно і адно! Ідзі да д'ябла са сваёй студэнткай!

Не буду, Янэчку! – пачала яна лашчыцца.– Толькі не сярдуй. Ты – адзіны чалавек, з якім мне так хораша!

Мне зрабілася яе шкада, я размяк і зноў забыў пра сваю тугу, пра ўсё на свеце.

Назаўтра Дануся з'явілася з кавалачкам аптэкарскага пластыру на шчацэ.

Вязальнай спіцай укалолася,– паясніла яна.

Лапінка адстала, і я заўважыў кропку, выпечаную ляпісам.

Не глядзі!– пачырванела яна і прыціснула пальцам пластыр.

Мяне гэта кранула. Зноў зрабілася яе шкада. Агарнула такое жаданне схапіць паненку на рукі і пацалаваць, што гэта нават яна адчула. Хутка закрыла падручнік і насцярожылася. Ад чыстых і спалоханых яе вачэй я сумеўся. Толькі нязграбна ўзяў яе касу і, як у нас на вёсцы хлопцы з-за самалюбства прыкрываюць сваю чуллі-васць грубасцю, праказаў:

Эк, хвост... Бабскія фокусы...

Дануся пакрыўдзілася, адабрала касу і закінула на плячо.

Наогул я часта заўважаў, што грубыя і часамі дурныя мае вы-хадкі надта яе абражаюць, але дзяўчыну цягнула да мяне нейкая сіла, якой паненка, відаць, не магла даць рады. I Дануся з яшчэ большым імкненнем спяшалася на спатканне ды старалася дагадзіць мне.

Так здарылася і на гэты раз. У паступны дзень яна прыйшла ў хусцінцы і спыталася:

Нічога не заўважаеш?!. Не?!.

Абсалютна! – здзівіўся я.– А што?

Тады пачакай тут, а я зайду на гару першая.

У гэты дзень я наогул мала бачыў з таго, што рабілася навокал. Калі я ўзабраўся на гару, Дануся была ўжо без хусцінкі.

Ну, а цяпер? – спыталася яна зноў.

Нібы іншай канфігурацыі твар?.. Не, мабыць, мне так здаецца.

А ў чым справа, вытлумач!..

Па-твойму, сёння я такая самая, якая была ўчора? Толькі цяпер я спахапіўся, што ў яе не было кос. Валасы Данусі былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія ці карэйскія дзяўчаты.

Я іх спецыяльна... Яны табе не падабаліся...

Выдумала нешта!..– адвярнуўся я, нездаволены. Яна пакрыўдзілася зноў. Крыўда была ціхая, бяссільная. Дануся пайшла на край гары, села, апусціла галаву і заплакала.

Слёзка мая...– вырвалася ў мяне, калі я яе прытуліў да грудзей.

Дануся захлябнулася ад шчасця:

Як ты сказаў? Скажы яшчэ раз!

Я паўтарыў.

О-ох, як мне добра! – выдыхнула яна з набалелай асалодай.– Толькі цяпер бачу, які ты да мяне нераўнадушны!.. Ты сваёй грубасцю прыкрываеш пачуцці, праўда? Чым ты грубей са мной, тым больш...

Так у нас на вёсцы...

А ты кінь дзеравеншчыну!.. Выкінь яе, добра?.. Я нічога кепскага не думаю пра вёску, але ты не будзь такім!..

Я і сам бачу, часамі раблю ці гавару не тое, што трэ... А ты разумная, Дана!.. I дзіўна падобная на маю маму! – упершыню я гэта заўважыў і далонню адгарнуў навісшыя ў яе валасы.

Праўда? – узрадавалася яна.

Лоб – дакладна як у маёй мамы, сур'ёзна!..

А ты, Янку, як глыба!.. О-ей, як я цябе такога люблю!.. Скажы, мая прычоска табе падабаецца?

Ужо адно таму, што яна твая!

Гэткую насілі ўсе рэваліоцыянеркі! I Эмілія Плятэр. I Марыя Канапніцкая. I пані Пілсудская, калі яе муж быў у Сібіры... Нават твая Вольга носіць такую!

Ну-у?!.– здзівіўся я.

А ты, дурненькі, і не заўважыў?!.

Калі ўсе рэвалюцыянеркі пачнуць аднолькава падстрыгацца, лёгка будзе дэфензіве працаваць!

Вядома, і тут ты свой практыцызм прымяніў!.. Што з табой сёння?.. Ты ўсё нешта ўтойваеш ад мяне, нібы не давяраеш!..

Дапуся,– пачаў я апраўдвацца,– зразумей, ёсць такія справы, пра якія я не маю права гаварыць!

Не верыш мне? Так? Не верыш?.. Няўдзячны! – расплакала-ся яна па-сапраўднаму.

Я пачаў паненку суцяшаць. Дарэмна! Скрозь слёзы яна цвярдзіла:

Я хачу пра цябе ўсё-ўсё ведаць! Клянуся памяццю мамусі, нікому не скажу!

Не мялі глупстваў, перастань, я ж табе веру, адкуль ты ўзяла!..

Што яна нікому не скажа, я быў упэўнены. Калі так, чаму ж не адкрыць ёй таямніцу? Хіба канспірацыя існуе для канснірацыі? Яна ж нават рэвальвер дала, не пабаялася!

«Вялікае геройства – узяць з дому і падарыць татаву цацку! – гаварыла ва мне развага.– За рэвальвер дачку генерала не пасадзяць!..»

7

Аднак таямніцу ёй усё ж такі адкрыў.

У той час урад меў шмат клопату са студэнцкай дэмакратычнай арганізацыяй. Кіраваў ёю аўтарытэтны Юзэф Шус. Не прыдумаўшы нічога лепшага, дэфензіва нанесла арганізацыі ўдар метадам царскай ахранкі. Сышчыкі падпільнавалі Шуса на вуліцы, упіхнулі ў машыну, завезлі за горад і падстроілі так, бытта студэнт сам павесіўся. Да мяне на кватэру прыходзілі раніцой Яцкевіч з нейкім чалавекам: і прапана-валі з'явіцца ноччу ў гарадскі парк, там мелася нешта адбыцца.

Перайшлі яны да адзінічных забойстваў, будуць справу мець з масай, папомняць нас!..– пагразіўся я.

О-ей, як цікава!..– выслухаўшы мяне, ускрыкнула Дануся.– А можна з табой?

Выпадак ускалыхнуў усю Вільню, а яна нічога не чула?!. Для яе гэта ўсяго сенсацыя, цікавая і рамантычная экскурсія?!.

I чаго ты зноў надзьмуўся! – прыстала яна ледзь не з плачам.

Калі ты нейкая...

Яна закрыла мне далонню вусны:

Янку, я хачу быць такой, якой ты мяне хочаш бачыць! Ну, як найлепшай! I буду, паглядзіш!..

Сіла пераканання ў яе голасе і позірку зноў мяне абяззброілі, і мы памірыліся.

Тады яна даверыла мне свае таямніцы.

Бацька яе – камандзір дывізіі – з зімы стаяў на нямецкай граніцы ля Пазнані.

Маці яе была чэшка і памерла, калі дачка мела ўсяго два гады. Генерал узяў за жонку старую дзеўку, пані Вацлаву. Другая жонка дала зарок не мець сваіх дзяцей, каб яны не перашкаджалі выхаванню малой падчарыцы.

Даведаўшыся пра зарок пані Вацлавы, Дануся, каб аддзячыць, дала слова выйсці замуж толькі за таго, каго выбера мачаха. I тая выбрала.

Многа разоў яна гаварыла пра Любецкага,– расказвала Дануся,– але я ўсё прапускала міма вушэй, пакуль не паехалі ў Закапанэ на міжнароднае спаборніцтва на лыжах. Туды з'ехалася знаць з цэлага свету. Пасля спаборніцтву быў баль. Памяшканне напоўнілі славутасці. Дзеці Радзівілаў, Сапегі, Ротшыльдаў, Крупа... Мужчыны – у чорных фраках, дамы – у дэкальтэ, з брыльянтамі ў прычосках і на шыях... Любецкі стаў да мяне заляцацца, а я саромелася ісці з ім танцаваць. Князь пакрыўдзіўся і выйшаў на двор. Там стаялі фурманы з фаэтонамі. Браніслаў сунуў вазніцы жмут грошай і загадаў распрагаць каня. Тады сеў вярхом і накіраваўся ў залу. Музыка змоўкла, узняўся гвалт, пары сталі ціснуцца да сцен... Браніслаў хапіў мяне за талію, падняў на каня і паехаў па зале, дзе танцавалі... Яшчэ і там, дзе былі накрытыя сталы... Нават не выклі-калі паліцыю. Любецкі заплаціў за папсуты паркет, пабіты посуд, паламаную мэблю... Мне тады сталі ўсе зайздросціць, называць князёўнай, і гэта мне вельмі падабалася.

8

Апоўначы Дануся вышмыгнула праз акно, і мы накіраваліся ў горад.

Ля парку я пакінуў яе на тратуары, а сам пайшоў да кампаніі.

Студэнты ў прыватнай друкарні нарыхтавалі некалькі тысяч пракламацый, якія пагражалі забойцам і заклікалі жыхароў Вільні вы-ходзіць заўтра на пахаванне. Гэтыя лістоўкі трэба было параскідаць па горадзе.

У парку знаходзіўся і Суткус. Было сорамна глядзець яму ў вочы: Альбінас нічога не ведаў пра нашы адносіны з Данутай. Цяпер ён адразу здагадаецца, чаго некалі я цягнуў яго да шынка «Баторыя»...

Рэвальвер з табой? – сустрэў мяне пытаннем Яцковіч, які і тут кіраваў усёй справай.

Я расказаў пра Данусю.

Знайшоў час на амуры!.. А ручаешся за яе?

Вядома...– разгубіўся я да рэшты.

I тут я ўлавіў дакорлівы позірк Вольгі. Яна стаяла збоку і прыслу-хоўвалася. Мяне разабрала злосць. А ў чым я вінаваты? Сама апавядала мне турэмную гісторыю!..

Спалоханая Дануся спаткала мяне пытаннем:

О-ей, Янку, я за цябе так баюся! За такія штучкі не трапіш у турму?

Трывожна-насцярожаны настрой студэнтаў перадаўся ўжо і мне, пытанне паненкі раззлавала да рэшты. Я схапіў Данусю за руку, пацягнуў:

Хадзем!

О зменлівы жыццёвы шлях чалавека! Ці мог я спадзявацца паўгода назад, што тая самая генеральская дачка, з-за якой я аблі-ваўся потам на рынгу і дзёўб каменні ў музеі, стане для мяне цяжарам?!

Ну, баксёр, не забывай, мы – у тваіх руках! – аб'явіў Яцкевіч, калі я падышоў зноў.– На твае кулакі і на тваю гармату ўся наша надзея!

Я нічога не адказаў: мой настрой сапсаваўся. Баючыся спаткац-ца вачыма з Суткусам, я пабег наперад, подла пакінуўшы Данусю. На шчасце, яе адразу падхапіла Вольга.

9

З парку мы накіраваліся ўверх па галоўнай магістралі – вуліцы Міцкевіча. Некалькі чалавек з Суткусам на чале падаліся ў бок Віліі, дзе жылі сем'і афіцэраў. Я пасмялеў ды пачаў шукаць вачыма Данусю. Паненка з Вольгай, абняўшыся, крочылі дружна і пра нешта гутарылі. «Аб чым яны гавораць?» – зацікавіла мяне.

Памалу група меншала. Парэшце засталіся толькі паненкі, за імі я і Яцкевіч. Мы трымалі пад пахамі пакецікі. Была гадзіна ночы. На залітай яркім святлом вуліцы – ні душы.

Тут,—шапнуў студэнт, пераводзячы дых, калі мы дайшлі да сквера, і сыкнуў на дзяўчат, каб спыніліся.– Высыпай ты свае, каб рукі былі свабодныя, а на Лукішскім пляцы я выкіну свае!

Ты ачмурэў? – абурыўся я, адгадаўшы задуму студэнта.

Такія «гороі» і ў нашай вёсцы выкідвалі лістоўкі проста на вуліцу і лічылі, што заданне выканана. А раніцай лістоўкі ўбачыць які-небудзь здраднік, заявіць у паліцыю, і яны, нікім не прачытаныя, павандруюць у печ. А тут іх знойдуць яшчэ хутчэй, бо кожную хвіліну снуюць паліцыянты.

Глядзі за вуліцай! – загадаў цяпер я і накіраваўся ў пад'езд з цясанага граніту.

Сюды я насіў малако.

У гэтым раёне жыло адно панства. Са здавальненнем пачаў я запіхваць лістоўкі ў паштовыя скрынкі, пад дзверы, у выстаўленыя для булачнікаў кошыкі, вешаў на цвікі...

Гэтак мы будзем да самай раніцы тут калупацца...– цяжка дыхаючы, нездаволена сустрэў мяне Яцкевіч: яму было сорамна перад паненкамі.

Ну і будзем, калі трэба, а ты думаў – ляп-цяп? – абрэзаў я студэнціка.

Толькі цяпер кінуліся ў вочы яго запалыя шчокі, якія бываюць звычайна ў мужчын каля трыццаці год, ды пад студэнцкай кепкай – адтапыраныя вялізныя вушы. I ростам ён нібы паменшаў: што за мужчына, мне па плячо?!. У такога яшчэ шукаў падтрымкі... Шляхцюк гарадскі, прайшоўся пару кіламетраў і ўжо задыхаўся.

Годзе стаяць, давай далей! – пагнаў я Яцкевіча, беручы ініцыятыву ў свае рукі.

Калі на Лукішскім пляцы канчалі мы сваю справу, дзяўчаты пачалі чыхаць – сігналіць трывогу. Набліжаліся два паліцыянты і шпік у цывільным.

Панна Янкоўская, і вы тут? Так позна?– пачуў я знаёмы голас.

Не, мы так...– запнулася Дануся.

Можа, вас правесці дадому?

Дзякуй, зайду з паннай Оляй... Вы не знаёмыя?

Не меў гонару!

Знаёмцеся. Мая калежанка!

Вельмі прыемна. Генрых. Я маю гонар пазнаёміцца са сту-дэнткай, праўда?

I я шчасліва – пазнаёмілася з такім ладным панам. I на самай справе, правядзіце нас! Далібог, цікава з такім сімпатычным спадарожнікам прайсціся ў такую цудоўную ноч! – загаварвала зубы Вольга.

Правядзіце, правядзіце нас, пане Генэк! – спахапілася ўжо і Дануся.

Прабачце, прапанаваў, а не падумаў, што не маю часу.– Цяпер я пазнаў: гаварыў Станеўскі. Толькі голас у яго быў дзелавы, упэўнены, узбуджаны.– У горадзе трывога. Заварушыліся камуністы. Ловім іх. Мы і вас палічылі за чырвоных!

А як жа, адгадаў пан! Мы чырвоныя, нібы радыска: разрэж, а ўсярэдзіне – белая! – жартавала бойка Вольга.

Го-го-го-го, але ж брава!

Вы не ведаеце тых тыпаў? – перабіў іх сур'ёзны голас палі-цыянта, якому ўжо не цярпелася прыступаць да выканання службо-вых абавязкаў.

Не! – катэгарычна заявіла Вольга.

Тых двух?!. Нашы бурсакі з гімназіі Касцюшкі,– падхапіла Дануся.– Няўжо пан Генрых такі службіст: не правядзе нас, калі нават я загадаю?

Панна Данута на гэты раз павінна прабачыць, я не адзін...

Пакуль адбываўся гэты дыялог, мы стараліся адысці як мага далей.

«Ах ты, гадзіна! – падумаў я пра Станеўскага. Што ён працуе ў дэфензіве[15] было для мяне громам з яснага неба.– Дык вось чаму ты так пазбягаў мяне! – прамільгнулі ў памяці ўсе неасцярожныя словы, якія я пры ім сказаў.– Вось чаму ты апранаешся, як кароль, маеш на халву і шакалад, звяртаешся да ўсіх з развязнай фамільярнасцю!.. А я, дурань, яшчэ збіраўся пагаварыць з табой як са сваім хлопцам, каб не блытаўся з эндэкамі!.. Дзе была мая галава?.. Тады дзіўна, навошта ты куніў Сцяпанаў наган? Няўжо табе, халую, дэфензіва не давярае казённы?»

Наша спешка выклікала падазронасць. Патрулі пакінулі паненак і затупалі ў наш бок. Ноччу на пустой вуліцы – нібы зімой на лёдзе – цяжка вызначыць, блізка хто крочыць ці далёка. Часамі здавалася, што яны далёка, то зноў па спіне прабягалі мурашкі вось-вось цап-нуць за каўнер!.. Каб не выдаць сябе канчаткова, азірацца не адважваліся.

Усе брамы былі пазамыканыя, а ззаду паліцыя. Мы несліся з усіх ног!

Колькі патронаў? – спытаўся студэнт.

Барабан. Але страляць нельга. Паліцыянты з карабінамі, у шпіка – наган, адкрыюць пальбу – мы прапалі. I Станеўскаму толькі выдам сябе. Чорт, чаму я такі доўгі!

А можа, і не пазнае! – няўпэўнена пераконваў сябар: бяда нас ужо з'яднала.– Вось што мне рабіць? Засталося некалькі лістовак... Уздумаў ты раздаваць іх па кватэрах, нібы візітныя картачкі!

Сапраўды ж была сітуацыя. Мы нібы ў мяшку. Толькі далёка ўперадзе, ля калон кафедральнага касцёла, віднелася агароджа парку, за ёю – дрэвы.

Памчым туды, порамахнём агароджу, скочым у кусты, і мы – уратаваныя!

Які ты разумны! – абрэзаў я сябра.– У парку абавязкова хто-небудзь вартуе з паліцыянтаў. Гэтыя засвішчуць, і ў кустах будуць нас чакаць, як зайцаў. Там цёмна. З аветленага месца мы іх і не ўбачым!

А што нам застаецца?.. Стоп!.. Ціха, ціха...– У голасе таварыша прагучала надзея: – Барташэвіч, хто не рызыкаваў, той не перамагаў, хадзем да яе!

Пад лямпачкай тырчала самотная постаць жанчыны. Адзенне і пастава яе не выклікалі сумнення – прастытутка закінула вуду. Калі ноччу даводзілася ісці па горадзе, то я выбіраў у пяць разоў даўжэйшы шлях, абы толькі мепш сустракацца з такімі.

Алё, кветачка, мы цябе столькі шукаем! – крыкнуў ёй студэнт.

А я вас даўно чакаю! – у тон адказала шыракатварая дзяўчына і роблена ўсміхнулася. Голас яна мела трубны, ад грымасы твар і моцна пафарбаваныя вусны зрабіліся агіднымі.

Дзяўчына падалася насустрач.

Я аж жахнуўся. Гэта яна восенню прыставала, калі я еў маро-жанае! Вядома! Той самы шырокі твар, яна!.. Многа разоў выглядаў ж на вуліцы, адчуваючы жудасную, нездаровую, хвалюючую цікаў-насць. I на табе!..

Студэнт узяў дзяўчыну пад руку, мне трэба было браць пад другую, але я не мог адважыцца. Утраіх падаліся мы да парку.

Патруль увесь час ішоў на дыстанцыі, не рызыкуючы нас затрымаць і праверыць. Калі мы не тыя, трэба прасіць прабачэння. Паліцыянты трапіліся, відаць, з гонарам. Прызнацца, што яны памыліліся?.. Яны сачылі за намі зводдаль. Убачыўшы, як мы падчапілі жанчыну, паліцыянты вырашылі, што мы звычайныя распуснікі, і адразу адсталі.

Не такі ўжо і дурань Яцкевіч.

Ну, стакротачка, дзякуй табе, дарагая, за ўсё і шчыра жадаем поспеху – багатых кліентаў, а нам твой тавар не патрэбны! – аб'явіў пасмялелы студэнт жанчыне ў парку.

А-а, та вы та-ак? Хамы, свінні!.. У паліцыю заяўлю на вас!..

Пакінуўшы яе адну, раззлаваную, мы з усіх ног пабеглі.

Ты не ведаеш, кожнаму шпіку даюць рэвальвер? – спытаўся я ў сябра, калі мы апынуліся на гары Гедыміна. Пытанне не вылазіла з галавы.

Кожнаму.

Дык чаму Станеўскі купіў сам наган?

Ён толькі практыкант у іх.– Яцкевіч добра разбіраўся ў гэтых справах і віленскіх сышчыкаў пазнаваў нават на вуліцы.

Генрых не можа дачакацца і купіў зброю за свае грошы. Ведаў жа я, каму прадаць! Устаў бы з магілы Сцяпан, што б ён мне сказаў?!.

10

Па дарозе дадому я хваляваўся за Данусю: была ўжо трэцяя гадзіна ночы. Паненка і не ведала, што ўратавала нас: патруль затрымаўся толькі з-за яе.

Я знайшоў Данусю ў альтанцы садка. Дадому яе правяла студэнтка.

Янэчку, мілы, ты жывы?.. Я за цябе так баялася! – кінулася дзяўчына мне на грудзі,– Вярнулася і прачакала тут да світання! Чамусьці здалося, што цябе больш ніколі не пабачу! Зрабілася страшна-страшна... Я ўжо і малілася: «Езу, коханы, вярні мне яго хоць бы жывым!..»

Удзячны і ўзрадаваны, я прыпаў да яе вуснаў.

Калісьці Дануся пацалавала мяне праз сетку: нясмела і лёгка, нібы ластаўка на ляту кранула грудзьмі паверхню вады. Цяпер яе падатлівыя вусны затуманілі маю галаву. Цалуючы дзяўчыну, я адчуваў, як яна ўся горнецца да мяне, а па шчоках яе цякуць слёзы. Няўжо я змагу яшчэ калі яе пакрыўдзіць?

Ты так за мяне хвалявалася?

– Ах... Ах...– давілася яна шчаслівым плачам і раз-пораз уздыхала.

Я адразу ж і паляцеў сюды, як толькі вырваўся!

Колькі з-за цябе перацярпела, перадрыжала! – скардзілася яна ціха ў мяне на грудзях.

А я цэлы і здаровы, бачыш? Станеўскі якраз бы налез на мяне, каб не вы з Вольгай, і сядзець бы мне цяпер у халоднай!

А ты яшчэ і браць мяне не хацеў!

Быў грэх, каюся!.. Ну і хітры Яцкевіч!.. Падчапіў гэтую жанчыну!..

Паліцыянт убачыў вас з ёю і кажа сябрам: «Мы, здаецца, памыліліся!..» I адразу перасталі вамі цікавіцца!.. Прызнайся, аднак, гэтая жанчына табе не была знаёмая?..

Адкуль?!.

А чаму ў цябе вочы сарамлівыя?!. Ты такі адважны, я цябе за гэта так кахаю...

Узышло сонца.

У Данусі твар быў бледны. Выпадак з лістоўкамі забраў у яе многа сілы. Напружанне цяпер у паненкі змянілася вяласцю і бяссіллем.

Ну, на сёння хопіць. Ідзі адпачывай! – зжаліўся я.– Пайду на работу!

Але ж я спаць не хачу! Праўда, праўда, не хачу! Вазьмі мяне з сабой разносіць малако! Раніцай мяне ніхто не пазнае, нашыя спяць, а з цёткай Антосяй я дагаваруся...

Яшчэ што: дачка генерала разносіць малако. Усе газеты напішуць пра гэта!

Вазьмі-і!

Пабачым!.. Ах як я прашляпіў Станеўскага!.. I не падумаў – адкуль у яго капелюшы, касцюмы... Я лічыў, Генрых – няшкодны, падхалім...

Ён цябе не выдасць. Беларус таксама!

З тых, што прыйшлі б сёння туркі, ён ужо служыў бы ім!

Дык бярэш мяне з сабой!

Выдумала! Слухай, што табе гавораць старэйшыя! Праваліш з-за мяне экзамены!

Не правалю, любы! – Твар і вочы яе запрамянелі ласкай.– Адно скажы, што мяне кахаеш!.. О-ей, які ты ў мяне цудоўны!.. Спачатку ты мяне проста зацікавіў. Цяпер – жыць без цябе не змагла б!.. Кажы!

Ну!

Не «ну», а «ка-хаю»!

Я саромеўся гэтага слова, яно аніяк не праходзіла скрозь горла.

Сама сказала за мяне.

Ай! Хачу пачуць ад цябе! Кажы, хутчэй, чакаю!

Ну, на табе. Кахаю...

О! «Ка-хаю»! —перадражніла паненка.– Не так, а з пачуццём!

Ведаю цябе, гэтаму і канца не будзе! Марш спаць!

Ш-ш-ш! – закрыла яна мне вусны.

На панадворку з'явілася Антося з талеркай аб'едкаў. Служанка наблізілася да сеткі, за якой лазілі куры маёй прачкі, і паклікала:

Ціп-ціп-ціп!..

З усіх канцоў панадворка кінуліся куры.

Бяжыце прэндзэй, куркі, прэндзэй!.. Згаладаліся? Наце, даражэнькія, паснедайце!..– Антося пачала крышыць булку і кідаць праз сетку.

Куры дружна застукалі па вытаптаным і вільготным ад расы панадворку.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю