355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Аляксей Карпюк » Выбраныя творы » Текст книги (страница 29)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 7 апреля 2017, 06:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Аляксей Карпюк



сообщить о нарушении

Текущая страница: 29 (всего у книги 36 страниц)

КАРЦІНА ДРУГАЯ

Вісяць аб'явы. На плакаце – вялізнае факсіміле ад «Зварота Прарока Альяша да Народаў з выпадку Канца Свету». На царкве – жахлівы малюнак: у смале кіпяць грэшнікі, ля іх чэрці з віламі. Перад царквой сцякаюцца на канец свету «альяшоўцы». Людзі здаюць прыёмшчыку грошы. Пераапранаюцца ў свежыя кашулі і сукенкі, кідаюць на траву торбы, лахманы. Да «канца свету» рыхтуюцца грунтоўна, без спешкі, бытта да касьбы ці жніва. Ля іх – камсамольцы. Відны новыя будынкі Вершаліна.

Камсамолец першы. Цётку, так вы – на небо збіраецеса?

П і л і п і х а. Пасмейса, пасмейса!

Камсамолец другі. Уваскрэснуць умерлыя, то куды змесцяцца – іх столькі жыло да нас?! Навыцяжку хібо пастануць, упрытык!

Ж о н к а Антанюка. Бог ім адкрые новыя міры! Зрабіў гэты свет, наробіць шчэ, бо гэто ў яго моцы!

Камсамолец першы. Царква ваша ўзнімецца на неба са званамі, а Вершалін – з каровамі, сабачымі будамі, нужнікамі?

А н т а н ю к. Нехрысці, ваду муціце? Цэнцну зара па тваіх акулярах!.. (Актывістаў выштурхваюць.)

X і м к а (з-пад далоні выглядае людзей). Няўжо з намі болей ніхто не пойдзе? Шкадаваць потым будзеце – позна будзе!

Д а н і л ю к. Перад усямірным патопам людзі елі, пілі ды весяліліса, высмейвалі старого Ноя, калі каўчэг збіраў!..

Камсамолец першы (на авансцэне). Жывыя персанажы з біблейскага патопу! Раскажы каму ў горадзе – не павераць!

Камсамолец другі. Цішэй, шчэ раздзяруць тут нас!.. (Хаваюцца.)

Разадзетыя багамолы ўрачыста кіруюць да Альяшовай святыні. Адпетыя фанатыкі перад храмам кладуцца ніцма на траву, чакаюць ракавой хвіліны.

А н т а н ю к. Глядзі, Соня, дзіця, каб не надто перапалохаласо, калі грымець пачне і зямля валіцца! I сама не бойса! Распачнецца ўся неразбярыха, то стань і – ні з месца! Народу будзе прорва, але нас Бог не кране! А цяпер давай будзем развітвацца! Жылі мы з табой душа ў душу дваццаць гадоў, цяпер давай, бабо... (Цалуе.) Хто ведае, ці ўбачымса на тым свеце?

Жонка А н т а н ю к а. У цябе е грэх які, што ў пекло рыхтуешса? Бо я перад Госпадам чыстая, як слязінка! Так што ў цябе за душой, ну?

М а й с а к (Антанюку). Во, маеш!.. Скажу табе, Іване, калі гэтых бабаў там не аддзеляць ад мужыкоў, то і рай будзе не рай!

Антанюк (жонцы). А гэто, Соня, што ў цябе?

Ж о н к а А н т а н ю к а. Маткі. Буду сабе вязаць там.

А н т а н ю к. У раі вяза-аць?! Здурнела!

Ж о н к а А н т а н ю к а. Воўна з нашых марыносых авечак, надто файная і фарба добро ўзяласа – паглядзі сам!

А н т а н ю к. Не смяшы людзей!

Жонка Антанюка. А я з пруткамі схаваюсо дзе-небудзь за смакоўніцу тую ці пальму і буду панчохі рабіць альбо світар! Бо сумно стане без дзела, Іван! Ну, дзень-два пасплю, а потым?

А н т а н ю к. Ы-ы-ых, што ты выдумала! Нагараваласа за жызню, мы з табой варты лепшаго! Выкінь зараз жа гэту дрэнь!

X і м к а. Іване, дай пацешыцца ёй крыху, яна потым сама выкіне!

Г о л а с. Ой, няўжэ я сваю маму пабачу? Якія яны цяпер? Мама памерлі, а мне было пяць годзікаў– цяпер мае дзеці старэйшыя?

Ж а б р а к. Людзі на небе не мяняюццо. А я ўсё думаю пра бацькаваго дзеда. Шчэ з турэцкай вайны прывёз, кажуць, сярабра збанок і закапаў перад тым, як самого мядзведзь задраў. Я пераараў усё поле!.. Але стары здораво грашыў, зара не спытаеш, бо напэўно – у пекле на самым дне будзе.

Жонка Антанюка. Думаеце, адтуль нельга і да сваякоў выйсці? На мінутку хоць, калі папрасіць добро апостала Пятра, столькі ж не бачыліса!..

Ж а б р а к. Калі ўжэ трапіў туды хто – капут. Ат, цяпер і карысць малая, каб дзед і сказаў! Цікаво просто!..

Жонка Антанюка (да мужа). А як жа я буду жыць на тым свеце: там з'явіцца і твая першая жонка?! Гандзя маладзейшая і ты мяне адразу кінеш! Кінеш, бессаромныя твае вочы! А-а, дак во што ў цябе за душой!..

А н т а н ю к. Пабойса ж Бога, Сонька, што мелеш?!

М а й с а к. Не спрачайцеса! У Евангеллі ад Мацея гаворыцца, што на небе не любяць па-зямному, а прабываюць, як анёлы божыя!

П а л о с я. А мяне разбірае страх, калі падумаю, што трэ ляцець на небо кудысь! Я ж па драбінцы за бялізнай на гару баюсо лезці, а то – над хмары, звёзды і месяц!

М а й с а к. Будзеш, як усе, адна ты такая?

П і л і п і х а. Мілая сястрыца, архангелы возьмуць цябе ў белыя рукі і панясуць, панясуць у нябесныя высі, бы тую каралеву!..

Жонка Антанюка. А ўсё ж такі жуткавато! Чалавек сабе жыў-жыў і тут раптам – у раі! У Гродно ехаць і то страшно!.. Волесь, унь і Палося Канцавая! I гэтая рэзгіня прыперласа, каб спазнаць царство нябеснае!

М а й с а к. Кацёл з гаршчка смяецца, а чорныя абодва.

Антанюк. А ты, Соня, выкінь з сябе гардыню! Хрыстос умеў дараваць віны нават ворагам! Глядзі, бабо, дзіця унь улезло ў штось!

Жонка Антанюка (спахопліваецца). Яначка, на каго ты падобны?! Ці табе не гаварыла – не пэцкай касцюмчыка, не лезь нікуды? Дзе мне памыць цябе на небе? Там і карыта не знойдзеш!

А н т а н ю к. Ладно, не карай. Не можа таго быць, каб на небе не знайшлосо ў што малых пераапрануць. У кутку цвінтара – сасновыя плашкі. (Падпальвае іх.)

«Бом» – гучыць галоўны згон. «Цялям-цялям», – утораць меншыя.

У с е (падаюць на калені, горача моляцца). Госпадзі, памілуй! Госпадзі, памілуй!

Бом!.. Цялям-цялям!..

Госпадзі, памілуй! Госпадзі, памілуй!

Смольныя плошкі з трэскам шугаюць у неба полымя, асвятляюць заклапочаныя твары, кідаюць хісткія цені. Званы і енк напаўняюць паветра. З царквы, як з-пад вады, далятаюць галасы капэлы і ўплятаюцца гарманічна ў вэрхал, дадаюць журботы і суму.

X о р: Отве-ерзи, господи, врата в облака-а, вусти в блаженно Араратское цар-ство-о!..

X і м к а (сама сябеўгаворвае). Нічого, цялесную муку цярпець – імгненне. Анёлы і маю душу, бы павуцінку бабінаго лета, панясуць да самого Хрыста!.. Як мае дзеці спаткаюць мяне? Не праклянуць, што я, нягодніца, пакінула іх у бежанстве на чужбіне ў голад і разруху? Якія яны цяпер? Калі ж яны і праўда мечаныя той страшнай пячаткай ды пойдуць у пекло? Тады ўзбярусо аж на сёмае небо, кінусо Госпаду ў ногі, стану яму цалаваць сандалі і маліць, каб пусціў і мяне туды, прыму за Яшку і Маню страшныя мукі!

На хвіліну з'яўляецца заклапочаны Альяш.

А н т а н ю к. Ілья, а калі пачнецца канец свету – у поўнач, раніцой, у абед?

А л ь я ш (мармыча малітву). Адчапіса, шчэ і ты тут!.. (Выбягае.)

П і л і п і х а. Ходзіць далей ад народу, з Усявышнім гаворыць! На свае вочы бачыла: стаіць за клірасам каля анёла ды шэпча яму на вухо штось! Хацела падслухаць, але ён міргае– не падыходзь!

X і м к а. Фігу што і зразумела б! Шаптаў слово, вядомае адно нябёсам! Клопату цяпер у яго бы ў генерала – такое дзело!

М а й с а к. Дзяды і прадзеды дарэмно чакалі!

X о р а м. Такія мы шчаслі-івыя!!!

Па авансцэне брыдуць вясковыя актывісты.

Камсамолец першы.Ну, дзісь свінні мелі чым пажывіцца на выгане – столькі хлеба, сыраў, яек, крупы багамольцы выкінулі на траву!.. Наша цялушка ледзь не падавіласа – хустку засмактала!..

Камсамолец другі. Гэта ж трэба – папрадавалі крамы, млыны, гаспадаркі і – папрыляталі!.. (Слухае званы.) А яны ўсё малоцяць!

Камсамолец першы. Це-емра! Паляшуцкія дзеўкі шчэ нават майтак не носяць!.. Я чуў пра гэта, але – не верыў. А ўчора з хлопцамі пару падлавілі і праверылі – без дна ходзяць, жах! А як яны зімой?!.

Камсамолец другі. Палешукі – ладна, але ж і нашых тут багата!.. Эх, на жаль, ніякаго канца не будзе, зноў брыдзі да халернаго торфу заўтра! Вада хало-одная, аж ногі ломіць!

Камсамолец першы (паныла спяваё).

Хто супроць нас – прэч з дарогі,

Бачыш гэну грамаду-у!

А мы і чорту скруцім рогі,

Богу вы-ырвем бараду-у!..

Хлопцы разыходзяцца. Цямнее. На цвінтары ўсё моляцца. – Бом!.. Цялям-цялям!.. —гудуць званы.

– Госпадзі, памілуй і прыдзі! – лямантуюць людзі.

– Бом!.. Цялям-цялям!..

– Госпадзі, памілуй! Госпадзі, памілуй! Госпадзі, памілуй!

М а й с а к (ускідвае рукі, крычыць). Сыдзі да нас, Гос-падзі!

– Бом!.. Цялям-цялям!..

У с е (пад звон спяваюць).

Ужэ к нам прыблізілась

Міра канчына,

Й ты к нам, прароча,

На землю прыйшоў!..

Пакайцесь, людзі, пакайцесь,

Зірніце навокал нас!

Ўсім сэрцам да бога ўздыхніце,

Апошні настаў ужэ час!..

Куды не паглядзіш на землю,

Забойствы й нянавісць адна:

Народы так дышуць злабою, —

Прыйшла ўжэ апошня пара!

Пакайцесь, людзі, пакайцесь!..

Паступова людзі астываюць ды з недаўменнем азіраюцца. Развіднела.

Г а л а с ы (яшчэ нясмелыя). Што, маму так я і не пабачу? – Хопіць, нацешыласа!

Жонка А н т а н ю к а. А ты нездаволены, што са сваёй Гандзяй не спаткаешса?!. А шчэ гаварыў: «Калі пачнецца неразбярыха, то стань і – ні з места!..» I з гэтай выдрай, Канцавой, нічого не здарыцца?!

А н т а н ю к. На якую табе халеру, бабо, здаласа тая Канцавая? Пра сябе думай!

Маці вар'ята. Трэ спытацца Альяша, як быць! Хай хоць нашы грошы верне за праданыя гаспадаркі!

Жонка Антанюка. А мы на канец свету – нават зімнюю вопратку прадалі, засталіса адно унь гэтыя маточкі воўны з марыносаў!

М а й с а к. Я шчэ тады казаў, – канец свету будзе ісці паступово, а вы паверылі, што зара гром смальне ды зямля расколецца!

А л ь я ш (аднекуль вынырвае). Дарагія брацця і сёстры! Гасподзь хоча, каб да канца свету больш людзей пакаяласо! У сваёй бязмернай дабраце павёў падлік існавання зямлі не з дня нараджэння сына ў Вефліеме, а з яго Галгофы і дазволіў яшчэ трыццаць тры гады насіць нам цяжкі крыж, каб мы маглі паказаць госпаду нашу любоў і адданасць! За тое, што Усявышні явіў новае знаменне, пастанемо на калені і скажамо: «Верую ва адзінаго Бога айца...»

Цяжкое маўчанне. Спалоханы Альяш бяжыць хавацца. Тэкля яго даганяе.

Т э к л я. Што ты, падло, натварыў, уяўляеш сабе, у якую трату людзей увёў? Цябе ж зара яны разарвуць!

А л ь я ш. Яны ж самі на гэто мяне падбівалі!... Самі ж пачыналі ўсё, ты ж ведаеш!.. А гэты Майсак, што цяпер брэша?!. Успомні, што яны ўсе раней казалі?!. Хай я памру, але ж яны...

X і м к а. Гэто Гасгюдзь Бог яго рукамі нас так правяраў! Ратуймо Ілью хутчэй, покуль людзі не разлютавалі. Потым сабе аблаеш ды малітвай адмолішса!..

Г а л а с ы. Дзе той ашуканец, дзе Альяш?!. Дзе той сраны прарок?! Кішкі яму зара выпусцім!..


КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ

Зноў хата Альяша (дэкарацыя з пятай карціны). Гэтаксама з пугай за халявай Альяш кленчыць перад іконамі, ля стала – пісар. Зводдаль стаяць Хімка, Нюрка, жабрак ды з пашанай глядзяць на свайго ідала. У куточку моліцца Піліпіха – яна з'ехала з глузду.

А л ь я ш. «...I к любві горнай уязві душу маю, палучы ад Хрыста ёелюю міласць...»

П і с а р. Айцец Ілья! Рэгіс ад мяне патрабуе запісанаго пра вас у Біблію, а ў мяне няма чаго даваць ім!

Альяш {уздыхаючы, устае). Ну, хутчэй пытайса! Мне трэ ў Крынкі ехаць!

П і с а р. Не выйшло з канцом свету, то калі чакаць яго цяпер?

А л ь я ш (як уджалены). Ха, не выйшло, бытта я вінаваты! Бо не было яўлення! Гэтая (пінае Нюрку ботам) – аказалася ялавіцай!..

Н ю р ка (з енкам падае на падлогу). Ой, я няго-одніца, ой, не жада-аная госпаду!.. Памалі-іса за мяне, святы айцец!..

А л ь я ш. Пустое тваё чэраво – няўгоднае Богу! Што толку з малення?!. Нічого, я ўжэ выглядзеў новую дзеўчыну на мацер божую, а для святого зачацця падабраў галоўнаго каменяцёса з Крэва! Таго, «Архіпатрыцыя», што прыняў веру «ільінцаў»!.. Ад такого дзеўчына панясе-е!

Жабрак і Xімка(разам). Ад «Архіпатрыцыя» напэўно родзіць!

П і с а р (запісвае). Ад «Архіпатрыцыя»?!.

А л ь я ш. Зачыню іх зноў у хаце, народ вакол на калені пастаўлю – як пачнем усе прасіць Бога!.. Мама казалі, як калісь не было дажджу, то красны ход прыходзіў на Вершалінскі пагорак і тыдзень-два людзі енчылі, але ж Гасподзь такі слухаўсо, пасылаў дажджавыя хмары. Мы ж склічам бабаў з усіх вёсак, – разоў у дзесяць болей за мінулы раз! Як станем усе малізцца ды шчэ ў тры званы як ударым – быць таго не можа!..

П і с а р. Тры званы?!.

А л ь я ш. Усе тры! Выенчым на гэты раз! Сам буду глядзець, каб смешачак ніхто не строіў!..

X і м к а. А нячыстых бабаў, Альяш, у той дзень да ўзгорка і блізко не падпускай, бо мінулы раз яны табе і нашкодзілі!..

Ж а б р а к. Каменяцёс спра-авіцца, ад такого панясе напэўно! Шчэ з войска ведаю! Бывало, пойдзем на ўвальніцельную да дзевак, такі бугай каторую як прыцісне і – гатова!..

Н ю р к а (выцірае слёзы). Ой, якая я шчаслівая, што служу такому чалавеку! (У істэрыцы хапае Альяша за ногі.)

Улятае дачка з мужам і старым Аўхімюком.

В о л е с ь. Дзядзьку Альяш! Вы думалі, усё скончыласо з-за вашаго дурного «канца свету»? З-пад Бельска прывалілі суд чыніць над вамі! Спілавалі дуб, змайстравалі крыж, павесілі ільняны фартушок ды на гарбах сюды прыперлі! Правяраць вас збіраюццо! А прывёў іх былы ваш памагатар – Антанюк!

В о л ь г а. Во-ой, татачку, што цяпер будзе?!

А л ь я ш (мітусіцца). Вы – што, дзеці?!.

А ў х і м ю к. Ці я табе не гаварыў – не дуры людзей, не траві душы, які з цябе прарок, старое падло!

В о л ь г а. Во-ой, тату, поўны падворак іх там!..

Волесь. Яўіх пытаюсо: «Куды вы пад халеру гэткі цяжар прэце?» Знаёмы шэпча: «Альяша на крыж цвікамі прыбіваць будзем». Другі паказвае венчык з калючаго дроту і завостраную на шыло піку!

Н ю р к а. А я цэлу раніцу гадаю – чаму мне сырое мясо сніласо? (Схопліваецца з зямлі.)

X і м к а. О, кожны табе дурань скажа, – убачыш яго ва сне, – чакай бяды!

А ў х і м ю к. Ці не папярэджваў я цябе, халера, што дажывеш, калі галаву табе скруцяць за твае выдумкі?! Ці не цвярдзіў табе – не палітыкуй, не сялі ў люд пустую надзею – гэтым не іграюцца!

А л ь я ш (якзагнаны кот). Ой, Базыльку, казаў!.. За сцяной бушуюць людзі.

Г а л а с ы. Што цяпер з памі будзе?! – Памочнікі Альяша ўсенька ў нас забралі і кінулі па скананне. – Згінем, бы рудыя мышы цяпер! Ён – ніякі не прарок! – Мацер божая, апусці свой караючы меч на яго! – Укрыжуем, каб здох, як сабака!

Альяш (трымае дзверы). Не пускайце!..

Г о л а с. Ведаем, дзе ты, ашуканец!..

В о л ь г а. Тату, лезце сюды! (Адчыняе пячную засланку.)

Урываюцца разлютаваныя фанатыкі з дручкамі. Хапаюць прарока, усімі кіруе Антанюк. Пісар дае драла.

А л ь я ш (дзівіцца). Іване, і ты з імі? Іюда Іскарыёцкі!

А н т а н ю к (вінавата). Слухай, Альяш. Столькі людзі патраціліса! Валачылі табе пасцілкі, кужаль, авечак. Гаспадаркі распрадалі, млыны, крамы ды пааддавалі тваім памочнікам грошы, а нічого не споўніласо! Народ бунтуе! Кажуць, Альяш Клімовіч – ніякі не прарок, а – пераапрануты афіцэр Булак Балаховіча!

Г а л а с ы. Прыкідваўсо праведнікам, а ў самого – мяшкі золата і брыльянтаў закопаны ў агародчыку! – Ты выстаўляўсо, што не п'еш, а самаму аж з Варшавы віны ды лікёры прывозілі! Толькі цяпер мы даведаліса!

А л ь я ш. Плёткі!

Бацька вар'ята. А што Тэклю купіў... тваю маць, за золато ў Жоржа Делясі, таксама плётка?!

А н т а н ю к (смялей). Чуў?! I мы хочам праверыць цябе – распнём на крыжы. Калі ты святы, то нічого з табой не станецца – на трэці дзень уваскрэснеш! Калі ж афіцэр, тады...

Мужыкі паказваюць піку і венчык з калючага дроту.

Г а л а с ы. Бы сабака на ім здохнеш! – Тры дні нікого не падпусцім! (Паказваюць дручкі.) – Ні войта, ні паліцыянтаў! Нават сам Пілсудскі, калі сунецца са сваім войскам, – ніц не даб'ецца, бо нас на двары много!

А н т а н ю к (паказвае малаток, конскія ўхналі). Надто не бойса, я табе гэто ўмомант зраблю, не паспее і забалець!

А ў х і м ю к. Ты іх спарадзіў, яны цябе і вырашаць – во!!!

В о л ь г а (абнімае бацьку). Во-ой, татачку, не маўчыце, вас жа на крыж будуць распінаць!..

В о л е с ь. А ці падумалі вы, што паліцыя ўсіх вас да козы пазабірае і потым судзіць будуць? Угалоўшчыну прышыюць – ахвота вам па турмах кукаваць?

А н т а н ю к. А навошта ён байкі баяў і людзей дурыў? Мы за справядлівасць! За гэто можно не толькі да козы і ты нас не палохай! Не штука стаяць за праўду – ты за праўду пасядзі!

В о л е с ь. Хто застаўляў цябе верыць? Унь з дзядзькам Аўхімюком мы абодва з гэтай вёскі. Запытай нас, ці што-небудзь з Альяшоваго трызнення мы прымалі ўсур'ёз? I бабам сваім не давалі мардавацца! Вам жа ўсё гэто падабаласо, то і маеце! Пазашываліса ў сваю пушчу і думаеце не тым месцам. (Запускае пальцы мужыку ў бараду.) О, ён ад каляд не мыўсо нават – гаспадарлівы надто, эканоміць на мыле! На табе недзе вошай, бы на паршывай сучцы блох!

К р ы к (з-за дзвярэй). Не слухайце яго, гэто – гарадскія агітатары! Падаслалі нам цацалістаў балахоўца ратаваць!

А н т а н ю к (катэгарычна). А ну, Ілья, на крыж!

В о л ь г а. Во-ой, татачку!..

А л ь я ш. Можно і на крыж, думаеш – збаюсо? Хрыстос явіў прыклад, каб мы ішлі яго следам. Для мяне – найвялікшае шчасце прайсці па цярністым ЯГО шляху і быць за народ укрыжаваным. Але ж я – толькі што з поля вярнуўсо! Хацеў адразу ў Крынкі... Во, і рукі ў зямлі нават... Акучваў цэлы ранак бульбу, не маю ў сабе святасці. Дайце памаліцца гадзіну, сілу святую ўвабраць, тады рабеце са мной, што хочаце – на ўсё воля боская, бо я, людзі, —нявінны. (Бухае на калені перад лампадай.) Ойтчэ наш, іжэ ясі на небясі, да свяціцца... імя тваё, да прыдзе...

Мужыкі заклапочана чэшуць патыліцу.

Г а л а с ы. Мо і праўду чалавек кажа?! Калі захочаш, тады і святым становішса, нават не памыўшыса? – Шчэ і з гноем на ботах, вярнуўшыса з хлява? (Мужык кірцюром грэбае па Альяшовай падэшве, нюхае палец, моршчыцца.) Тады кожны святым стаў бы! – Мо хай, хлопцы, памоліцца? – А як уцячэ? Балахоўскія афіцэры, ведаеш, якія вёрткія? Бы вужы! Адзін у тую вайну, разумееш, зайшоў да мяне, папрасіў...

А н т а н ю к. Ша! Мы не бусурмане якія – хай чалавек моліцца! Нас тут пяць соцен, ад такой грамады нікуды не дзенецца! Выстаўляем варту, астатнім на мурог – спаць! Зробім гэто, калі сонцо ўзыйдзе, шчэ будзе і лепш! Айда ўсім на двор!

З грукатам мужыкі выходзяць. Зяць кідаецца да акна і спрабуе адчыніць. Вольга дапамагае.

А ў х і м ю к. Папаўсо, рызыкант?! Дзе твае апосталы, дзе твае тыя жулікі – Рогусь твой, Данілюк, святыя дзевы? Пацалуй іх у сраку! Пакінулі цябе аднаго з ашалелымі сектантамі і паўцякалі! Ты іх спарадзіў, яны цябе і рашаць! Не ўратуе нават матка боска і грошы! (Б'е нагой па торбе, з яе вывальваюцца жмуты купюр.)

А л ь я ш. Верую ва ядзінаго Бога айца, уседзержацеля тварца... Дальбо, праўда, Базыльку! Гэтым людзям я ўсю душу, усяго сябе, а яны... Для іх найлепшыя званы раздабыў, толькі ў Кракаве такія ў касцёлах – на пяць тысяч адваліў! Хай, думаю, маюць файныя, з малінавым звонам, з рысуначкамі!.. Не, самі яны ніколі на такое не пайшлі б! То папы іх падаслалі! Ненаедныя кудлы ўсё могуць! I цацалісты ваду муцілі, бо я ім папярок горла стаў! Брата маго спляжылі, потым Распуціна забілі і пад мяне даўно падкопваліса!.. Але чаму, скажы, народ паддаўсо на чужую дудку.

А ў х і м ю к. Ы-ых, ты – зноў за сваё?! Сівая барада, а ёлуп ёлупнем, нічого цябе ўжэ не переменіць, капут!

А л ь я ш. Ёлуп, Базыль, шчэ й які! Падумай сам: я ж для іх Вершалін будаваў, стараўсо, на тваіх вачах усё было, скажы? I на высокім падмурку зрубы клаў, і на вапне, як у пана Гурскаго, з ганачкамі і горкамі! Майстроў самых лепшых ім раздабыў, нават каляровае шкло аж з Бярозаўскай гуты прывёз за сем тысяч, карпаў у ставы пусціў, лебедзяў прывалок з Гродзенскаго заапарка, а яны – ненаеднаму архірею, цацалістам прадаліса, на іхнюю руку пайшлі!

Т э к л я (улятае разлютаваная). Ці я табе не казала – не начуй у сваёй хаце, не заходзь у яе нават?!

А л ь я ш. З поля зайшоу торбу ўзяць!.. Гэто іх гродзенскі архірэй падбухторыў! Я ж да яго, кудлатаго, дабярусо!

Т э к л я. Ці не прасіла цябе шчэ ўчора – выедзем адгэтуль, бо павар'яцелыя сектанты ўсяроўно жыць не дадуць! Ці дваццаць, тысячу разоў не маліла?

А л ь я ш. Хто гэто думаў, каб прыбіваць мяне да дзерава ўхналямі?! Я ж іхняго грошыка сабе не ўзяў, ні разу не выпіў, не з'еў лішняго – ты ж, Тэклечка, ведаеш, а яны мяне – на крыж!

Т э к л я. А варто было б, каб павісеў крыху – разумнейшым стаў бы мо! Старое ты падло – табе свет вучыць, як жыць?

В о л е с ь (адчыніўшы акно). Дзядзьку Альяш, лезце сюды – на падворку вяскоўцы нашыя вартаўнікам зубы якраз загаворваюць!

А л ь я ш. Ха! (Усхопліваецца.) От, добро!.. Ну, я ж ім, гнідам, цяпер пакажу!!!

А ў х і м ю к. Паўзі, паўзі праз акно з уласнай хаты, бы злодзей які! Ото ж нарагочуццо заўтра людзі, калі бабы разнясуць па вёсцы, як ты ратаваўсо ад сваіх багамолаў! Сам пастараюсо размаляваць! Артыст з пагарэлаго ціятра! (З Тэкляй выпіхваюць прарока праз акно. Відаць, як кабета пачынае нявенчанага мужа лупцаваць.) На і свой капітал! (Шпурляе торбу.) О, усып яму, Тэклечка, каб людзей больш не баламуціў, надзяры добро вушы лайдаку!

У хату ўрываюцца разлютаваныя мужыкі і бабы.

Жонка Антанюка. Пустая?! Так ён нас і чакаў тут!

М а ц і в а р'я т а. Няўжэ – уцёк?! Мы ж засталіса галюткімі, бы рудыя мышы!.. А, забяру хоць гэто! (Зрывае са сцяны рэшата.)

Людзі ўмомант расхапалі ўсе рэчы. Выдзіраюць адны ў адных кошыкі, коціцца па падлозе бульба.

Г о л а с. Гаўнаедка з Палеся! Гэто маё-о! Я хапіла раней!

А н т а н ю к. Людзі, адумайцеса, трэ гэтага [...] знаісці! Нікуды не падзенецца, калі дружно ўзяцца!

Жонка Антанюка. Праўду мой Іван кажа – Альяш недзе шчэ блізко, нас гэткі кагал, бяжэм!

Умомант памяшканне пусцее. Яно выглядае, як пасля пагрому. Перакулены стол, лавы, парваны блакнот, рассыпана бульба. У кутку ўсё таксама моліцца Піліпіха.

Ж а б р а к. От, скажы, як Альяш у Госпада на прыкмеце: зноў уратавала боская моц! (Паднімае блакнот, здувае смяцінкі, з любоў прыціскае да грудзей.) Дачакаўсо, праведнік, пра сябе Біблію нават! Сшытак яму перадам, то мо і за мяне слоўцо перад Госпадам закіне! Паміраць скора, а я – грашыў, ой, грашыў!

На двары страляніна. З крыкам і енкам урываюцца ў памяшканне людзі Антанюка. Некаторыя параненыя. Паранены і сам Антанюк, ён хаваецца за спіны. Спрэчка.

Г а л а с ы. Ты ж вартаваў, дзе твае вочы былі?! – Дак яны з агородаў зайшлі! Як жарнулі з дубальтовак!.. (Хапаецца за ягадзіцу.) Шрацін, заразы, наўганялі!..– А ў мяне– соль?! (Ліжа палец.) Але, соллю стралялі!..

З лёскатам адчыняюцца дзверы зноў. На чале двух апрычнікаў са стрэльбамі ўрываецца прарок з кіёчкам у руках ды дзіка азіраецца. На грудзях у Альяша – польскія ордэны. Апрычнікамі кіруе Станкевіч.

А л ь я ш. А-а, вы тут, шыбздзікі?!. Што, у сраку мяне пацалавалі? Дзе ваш завадатар, Антанюк? Застрэлю, хай толькі спаткаю!.. Усіх пастраляю, бы сабок паршывых, хто пачне да мяне лезці – паліцыя дала мне такое право!..

Г о л а с. А мы – што, айцец Альяш, мы – нічо-ого!..

А л ь я ш. Цэркву перадаю крынкаўскаму ксяндзу пад касцёл, каб другі раз ведалі!.. Фэлюсь, нанімай людзей, здымі званы ды ў сажалку пакідай! (Жэст кійком.)

С т а н к е в і ч. Будзе зроблена, айцец Ілья!

А л ь я ш (Піліпісе). А, гніда, ты шчэ тут?! (Выштурхвае яе з памяшкання ботам.) Прэч, забабонійца! (Праз акно нешта бачыць.) Фэлюсь, а ну, смальні шчэ і па тым шыбздзікам! (Паказвае.)

Станкевіч(нацягвае чорныя пальчаткі). Рыхтуйсь! (Ствалы дубальтовак выстаўляюцца ў акно.) Слухай маю каманду! (Узмах пальчаткай.) Плі!

Залп. Чуваць, як на двары енчаць параненыя. З памяшкання вышмыгваюць мужыкі з Антанюком. Аслупянелы жабрак прыціскае да грудзей блакнот.

А л ь я ш. Атрымалі?! Цяпер будзеце айца Альяша прызнаваць і вы?! Сабакамі шчэ пацкую! Ніхто цяпер мяне не кране і пальцам, во што я маю!.. (Паказвае ордэны.) А ты (да жабрака) аб'яві ўсім: застрэлю кожнаго, хто да мяне палезе! (Тыкае дзеду кіёк пад нос.)

Ж а б р а к. Скажу, айцец Ілья...

А л ь я ш. Паліцыя дала мне такое право! Напомні – аднаго субчыка, які лез, я укакошыў!

Ж а б р а к. Перадам, пане Клімовіч!..

А л ь я ш. Шчэ накажы ў Крынкі задрыпаным агітатарам, што і да іх дабярусо! Папішчаць у мяне і за брата Максіма, і за Распуціна, і за іншых – мяне шчэ сам Іаан Кранштацкі навучыў!

Ж а б р а к. Скажу, айцец Ілья, Крынкам, і Распуціну перадам...

А л ь я ш. Усіх парашу! Вымыю рукі іх акаяннай крывёю! Перапластаю, бы прарок ваалахавых жрацоў!

У акно заглядаюць Тэкля з Хімкай.

X і м к а. Што з чалавекам зрабіласо, да чаго людзі давялі!

Т э к л я. Падступіцца б мне толькі да яго!

А л ь я ш. Ідзі! (Піхае жабрака кіем.) Фэлюсь, бяры малойцаў – знойдзем Антанюка і прычэшам яму кудры!.. (Вывальваюцца.)


КАРЦІНА ЧАЦВЁРТАЯ

Першыя дні акупацыі. Па вёсцы шнырас нямецкі афіцэр з двумя салдатамі. На прызьбе Тэклінай хаты босы Альяш рамантуе граблі. Перепалоханыя бабы цікуюць за немцамі. За тычковай фасоляй – баец з падвязанай рукой.

А л ь я ш (палохаецца). А ты чаго?!

Б а е ц. Папаша, я ўцёк з калоны палонных! Гналі нас па шашы ў Ваўкавыск і во – стрэліў фрыц уздагон! Куля дагнала ў кустах!.. Не падто баліць і косць не пашкоджана!.. Перавязаць бы, бо свярбіць, зараза! (Даверліва ідзе на падворак.)

А л ь я ш (з лёгкасцю хапае грабліска, лупцуе хлапца). Папашу сабе зпайшоў? Воўк табе папаша, цацаліст ты!

Б а е ц (прыкрываючы рану, адступае ў фасоль). Пастой, дзядуля, я ж – рускі, ты аслеп? Будзь чалавекам!

А л ь я ш. А ты – чалавек?! Бальшавік, агітатар! У цябе замест душы, – пара адна! Ідзі ў Маскву да свайго Сталіна, хай цябе ратуе! Галадранец! Цацалісты паршывыя! Думалі – вам тут Амэрыка з даларамі! Цара скінулі і ўжэ лічылі, што вам пройдзе ўсё? Немец хутко паставіць вас на пуць ісціны, іхні Гітлер Богам на вас пасланы!

Б а е ц. Но-но, дзед, ты – што?

А л ь я ш. Звязду пачапіў?! У немцаў на пражцы выбіто «З намі Бог!» Яны вам пакажуць, дзе ракі зімуюць!.. Жалезнай мяцёлкай адгэтуль вымятуць!

Макарыха (падляцеўшы). Ах, сыночак, ах, золатца, і на каго ж цябе лёс накіраваў, да каго ты прыстаеш?! (Засланяе хлапца.) У яго і снегу зімой не выпрасіш! Ён роднаго сына на смерць паслаў!

Б а е ц. Я ж не ведаў, мамаша... Бачу, з барадой...

М а к а р ы х а. Ідзі, сынок, у той будынак з новай страхой, а я вады прывалаку і бінту якого! Пакармлю і адзенне цывільнае ад сваго Юлька табе пашукаю!.. Пасілкуешся, сынок, ды адправішся да сваіх, як сцямнее! А ты, дурань, прэч адгэтуль! Шчэ і Тэклі пра ўсё раскажу, грабліско гэто яна па табе паламае, бо я і рук паганіць не стану, цьфу! Развярнуцца табе не дамо! У-у, жыў-жыў, і нічому не навучыўсо, дурным і здохнеш! (Адводзіць байца.)

З'яўляюца немцы.

А ф і ц э р (да цёткі цераз плот). Як вернецца твой пан, каб эта фура нах Свіслач фарэн, фэрштэен?

Макарыха(хаваючы байца). Скажу яму, паночку, павязе!.. Каб ты здох і тваю магілу свінні разрылі!..

А ф і ц э р. Кто знает камуністэн унд юдэн?

М а к а р ы х а. Так і чакай, каб я табе сказала!.. Э-э, паночку, адкуль яны ў нас могуць быць?! Усенькія камуністы пахаваліса ў сваю Маскву, там іх шукайце! А юдаў у нас з роду не было – па гарадах яны ўсё больш труцца!

А ф і ц э р (са шкадаваннем). Ша-адэ!..

М а к а р ы х а. Пашкадуй, пашкадуй!..

А ф і ц э р. Млеко? Маслё? Яйкі?..

Каб адвязацца ад ворагаў, цёткі нясуць ім бутэлькі малака, яйкі. Немцы пакуюць усё ў сумкі, збіраюцца ісці.

П і л і п і х а (бяззубым ротам). Пане, вы пыталіша пра камуніштаў! Але пашлухайце, што я вам шкажу! Жатое ў нас антыхрышт е! Дальбо, каб я ж гэтаго мешта не ўштала – чачалішт, фэрштэй?

П а л о с я (пасля хвіліны недаўмення). I праўда! Той, каторы здрадзіў сваёй веры! У гэтай хаце жыве! Уцёк і тут хаваецца!

Маці вар'ята. А што яму рабіць засталосо, калі гэтак усенькі народ ашукваў?

М а к а р ы х а. Маўчыце, бабы, што мелеце языкамі?! Не слухайце дурных, пане, яны нічого не фэрштэюць! От, жыве сабе тут адзін чмут!

П і л і п і х а. Чачалішт ён, хрыштапрадавеч! Каб ён у тым пэкле, каторым нас палохаў, на самым дне шмажыўшо! Чэрці даўно па ім шумуюць! Мне, пане, верце, я – найштарэйшая, лгаць не стану!

П а л о с я. То колькі маўчаць? Мала і я слёз выплакала, молячыса, каб нявесткі мяне не елі?! Аж тры авечкі і карову заперла! А кужалю, а дываноў колькі, грошай убухала і для чаго? Каб прапілі яго апосталы з Рогусем!

П і л і п і х а. Ох і пілі-і-балява-алі, а людцэ ж вы мае!.. Папілі!..

П а л о с я. Тыднямі не цверазелі, з дзеўкамі пазакрываўшыся, у тым Вершаліне, а мы папрыходзімо ды валяемсо пад цэрквай, як тое быдло! I лебедзікаў сабе развялі, карасікаў, цьфу! Тады шчэ – канец свету прыдумалі, каб абабраць нас ушчэнт!

М а ц і в а р'я т а. Ад дзяцей, ад сябе аднімалі і яму зносілі, а яны – збыткі з народа чынілі! Столькі людзей падбухторыў ды задурыў усім галаву!

П і л і п і х а. А чаркву потым палякам пад касцёл аддаў, званы ў ваду ўтапіў. Бярыце яго, пане, ён – антыхрышт, ішчаны Бог, шватым крыжам пабажушо, во! (Урачыста хрысціцца.) Бальшавікі яго пашкадавалі ў трыччаць дзявятым, то вы забірайце ў сваю воласць і ўшыпце халеры бізуноў па шамыя годзі, хай адрыгнечча штарому д'яблу наша дабро і шлёжы!

А ф і ц э р (стараецца зразумець бабак). Антыхрыст, зо?!.

П і л і п і х а. Во, на тым падворку! Хапайце гіцля, покуль не ўцёк!

П а л о с я. А ён можа, бо прыткі шчэ на ногі!

М а ц і в а р'я т а. Чаму не быць прыткім? Хібо спрацаваўсо дзе, як твой мужык? Усю жызну толькі людзей ашукваў!

А ф і ц э р (бачыць старога). Ком гір!

Альяш і далей маздыгуе граблі, не ўзнімаючы галавы.

П а л о с я. Во, бытто хтось і паверыць яму, што не чуе!

М а ц і в а р'я т а. Не можа пагадзіцца, што скончыласо яго панавапне!

А ф і ц э р. Ком, ком, антыхрышт! (Маніць пальцам.) Ком тутай, абэр – шнэль, прэндко!

Макарыха (цераз плот да хлопчыка). Мішанька, ляці ў пушчу, там Тэкля з бацькам ля кароў! Хай цётка Тэкля сюды бяжыць!

Прарок садзіць лязо нажа ў шчыліну, адстаўляе граблі, падыходзіць.

А ф і ц э р. На, что деляль? (З нядобрай усмешкай.) Казаць, лёс!

П і л і п і х а. То гавары, Ілья, калі пан начальнік цябе пытае, чаго набычыўсо ды маўчыш?

А л ь я ш. Нічого такого... Яна пашала раніцой кароў, а я ля хаты цэлы дзень таўкусо... Гуркі паліваў, капусту. За граблі ўзяўсо. Тады з фасолі вылез гэты... я прапёр яго. Ён сабе думаў, што паспрыяю, але я гіцля – кіем! (Бачыць суровы позірк тоўстай цёткі і прыкусвае язык.)

П і л і п і х а. Падзівіцеша, як прыдурваечча, шваю морду верне!

Б а б ы (хорам). Бы глухі, дурны!

М а ц і в а р'я т а. Пане, але каб вы бачылі, які ён быў раней! Ці так гаварыў з народам тады? Я да яго з хворым сынам паўзу, а ён Пятрука сваім крыжам так і ўдарыў па галаве! Во, сюды!.. (Зняўшы хусцінку, торапка паказвае пальцам.) Жалезным, гы-гы-гы-ы!.. (Плача.)

П а л о с я. Ох, якія з нас збыткі строіў!

М а ц і в а р'я т а. Нам казаў маліцца, а сам са сваімі ашуканцамі апосталамі – ні ў Бога, ні ў чорта не верыў!

П і л і п і х а. Па людзях штраляў! Шротам штраляў і кроў лілаша!..

М а к а р ы х а. От, шчаміло, ніяк не адстане ад старого!

П а л о с я. Тэклінаго мужа забіў, у яму заваліў, і паны нічого нягодніку не зрабілі! Во трымаў панскую руку! Веру прадаў – яму паны за гэто і ордэны далі!

П і л і п і х а. Антыхрышт! Вы, пане, немцы, людзі справядлівыя, не даруйце яму такое!

А ф і ц э р (пальцам з залатым пярсцёнкам заве салдат). Вір коммэп! Зофорт эрледыгеп!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю