Текст книги "Выбраныя творы"
Автор книги: Аляксей Карпюк
Жанры:
Биографии и мемуары
,сообщить о нарушении
Текущая страница: 10 (всего у книги 36 страниц)
Аднойчы паненка прынесла загорнутыя ў сярэбраную паперу пліткі шакаладу.
А колькі гэта каштуе? – вырвалася ў мяне.
Здаецца – злот,– адказала яна бяспечна.
Цэлы зло-от?
Ага!
?..
Няхай пан Янэк есць! Я для яго спецыяльна прынесла! – заахвочвала яна, паводле польскага звычаю ветлівасці звяртаючыся ў трэцяй асобе.
Побач ляжалі яе сшыткі, кніжкі і аўтаручка амерыканскай фірмы «Ватэрман» з залатым пяром. Я пацікавіўся:
А. колькі яна каштуе?
Дванаццаць злотых!
Не можа быць!..
Чаму?.. Магчыма, і болей, не памятаю. Але здаецца, што плаціла столькі...
На хвіліну я анямеў ад здзіўлення. За дванаццаць злотых мне трэба было дваццаць дзён насіць малако! За гэтую суму на вёсцы дзядзька прадасць цяля, ён гэтага дня чакае цэлы год і загадзя вылічвае з усёй сям'ёй, што за такую горбу грошай купіць.
Але ж, прашу! – з капрызнай нецярплівасцю загадала паненка і бесцырымонна пачала разрываць бліскучыя паперкі.
Дануся заўсёды прыносіла з сабой прадметы свайго свету: тонкія пахі духоў, цукеркі, ілюстраваныя часопісы – польскія, нямецкія, французскія, англійскія – яна выдатна валодала гэтымі мовамі. На маіх курсах таксама шмат увагі ўдзялялі замежнай мове, і ў нямецкім часопісе я мог тое-сёе зразумець. Вядома, такія часопісы праглядаў я з прагнай цікавасцю.
Памятаю, неспадзявана зрабіў адкрыццё, што ў польскім правапісе часамі не ставяць коскі там, дзе ставяць у нямецкім. У сказе «Яна запрапанавала мне пайсці на экскурсію» была коска: «Się ochlug mir vor, einen Ausflug zu mechen».
Ты не ведаў? – здзівілася Дануся.– Англічане ставяць коску яшчэ іначай!
– Няўжо?
I ў французскай мове бывае так! I ў рускай, глядзі!
Дануся пачала выводзіць прыклады ў сшытку.
«Дом, у якім я жыву, вялікі». Бачыш? Мы тут паставілі дзве коскі. А па-французску «La mason qui j’habit est grande». Коскі няма?
Ну, няма...
Тое самае па-англійску: «The house where J live ist large». Таксама няма?
Тады навошта наогул існуе яна, калі. можна яе гэтак свабодна перастаўляць? – абурыўся я.
Як гэта «навошта»?
А – так! У мяне даўно была падазронасць, што яна зусім непатрэбная, яе прыдумалі, каб задаць вучням работы. Я яе вучыў на ўсялякі выпадак. Цяпер няхай зубрыць той, хто яе прыдумаў!
Данусю гэта забавіла.
6
У нас была свая гульня. Я крыўляў якога-небудзь галівудскага кінаакцёра. Дануся прыкідвалася абражанай і біла мяне кніжкай па галаве, я лямантаваў.
Або гулялі ў іспанскі цырк. Гектар быў быком, я – тарэадорам, а Дануся – суддзёй.
Бывала, Дануся са смехам давала мне замест законных трафеяў тарэадора – вушэй, капытоў і хваста – што-небудзь смачнае, у гэты час Гектар хітра лашчыўся да мяне.
Аднаго разу на гары застаў нас цёплы дожджык. Яшчэ ён зусім не сціх, а ўжо заззяла сонца, заблішчалі мільёны сярэбраных кропель. Перад намі мо на дваццаць колераў заіграла дзіўная дуга вясёлкі – выразная, свежая і вялізная, на ўсё неба.
Ведаеш, што гэта? – схапіла мяне за руку Дануся.– Глядзі, для нас вароты неба зрабіла, бачыш? Хадзем пад іх!..
Мы ішлі, а вясёлка дражнілася, адступала, пакуль не растварылася зусім.
Часамі Дануся перакладала змест артыкула з якога-небудзь замежнага часопіса, і мы разам захапляліся рознымі дробязямі.
Дзівіліся, напрыклад, што ў Англію прыехаў індыйскі магараджа і загадаў сабе ўставіць зубы з ... брыльянтамі!
Дзівіліся, што чалавечы арганізм створан з такім запасам тры-валасці, што, напрыклад, косць галёнкі можа вытрымаць дваццаці-пяціразовую вагу ўсяго цела.
Дзівіліся, што каб днём убачыць зоркі, дастаткова залезці ў калодзеж!..
Часамі прачытанае выклікала ў нас гарачую дыскусію і мы спрачаліся, забыўшыся пра ўсё на свеце.
У польскім часопісе «На шырокім свеце» пад фатаграфіяй няголенага пажылога тыпа стаяў сенсацыйны подпіс, надрукаваны тлустымі літарамі:
«Глядзіце, добра прыглядзіцеся, вось гэты немалады чалавек, інжынер Збігнеў Дунікоўскі з Варшавы, вынайшаў спосаб, як са звычайнага рачнога пяску рабіць золата!..»
Не ведаю, ці верыў хоць адзін чалавек з рэдакцыі часопіса ў тое, што там было папісана, але мы паверылі адразу і пачалі фантазіраваць, што б рабілі, калі б авалодалі такім вынаходніцтвам.
Я паклала б золата ў машыны, сздзіла б па Польшчы і раздавала б яго бодным,– з упэўненасцю заявіла Дануся.
А калі да машыны надыдзе пераапрануты багацей, тады што? Ім жа заўсёды мала свайго, яны папруцца да цябе ў першую чаргу, адно пакажыся з такой машынай!..
Не, гэты аргумент не надта страляў, я пашукаў іншы.
Чаму ты тады ўся скурчылася, калі маці ля касцёла раздавала жабракам грошы?.. Адчувала, што не вельмі прыемна браць падачкі. Ты сама ўзяла б?
Відаць, не,– прызналася яна.
Бачыш! Ну, а яшчэ?
Наладавала б у машыну цукерак, істужак, ездзіла б па вёсках і раздавала б дзецям цукеркі, а дзяўчынкам банты павязвала б...
Ага, банты. А яшчэ?
Во, я ведаю, што яшчэ зрабіла б! Каб мела шмат грошай, дала б іх у першую чаргу віленскаму «Дабрачыннаму таварыству жанчын-каталічак»!
Тава-арыству?
Гэта мая мара! Таварыству трэба шмат грошай, каб карміць бедных, выдаваць ім дапамогу. Мамуся кажа, у варшаўскіх сталовых гэтай арганізацыі вісяць нават шаўковыя фіранкі, а ў нас – толькі з марлі. I то іх парабілі мы з Яняй, дачкой пана старосты, ведаеш яе?.. Цяпер эканомлю кожны дзень на грошах, што выдае мамуся, і за-ношу іх у таварыства. Хутка мне споўніцца роўна васемнаццаць, тады мяне прымуць у члены таварыства і, як і мамусі, білет з пячаткай выдадуць!
Я ўспомніў, як мінулай восенню зарабляў залатоўку. Успомніў старых, якія выжывалі з розуму. Успомніў нават тыя фіранкі з белымі плямамі ад сырасці,
Ха-ха-ха-ха! – зарагатаў я.– Ну ж і прыду-умала!..
Чаго ты? Праўда, праўда!– горача ўзялася яна мяне пераконваць.
Тады свае пражэкты абвясціў я. Былі яны шырокія, не падоб-ныя на Данусіны.
Першым чынам я над Віліяй набудаваў бы шыкоўных мурава-нак і туды перасяліў бы з усяе Вільні такіх цётак з дзецьмі, як мая прачка, ды бяздомных студэнтаў, як Суткус.
Тады накупіў бы бамбардзіроўшчыкаў, лінкораў і навейшых танкаў ды паслаў бы іх у Іспанію на генерала Франко – помсціць за Рэспубліку.
А яшчэ, каб меў шмат грошай, пабудаваў бы плаціну на рацэ Конга і абвадніў бы Сахару (у часопісе пісалі, што французскія інжынеры прыдумалі план, як гэта зрабіць, толькі не маюць сродкаў на яго ажыццяўленне).
Затым у сваёй вёсцы праклаў бы водаправод, правёў бы электрычнасць, пабудаваў бы лазню, а кожнаму дзядзьку – новую хату! У новыя дамы мўжыкам машынамі навёз бы солі, мыла – дзядзькі, нябось, ведаюць, што мыла не ядуць!..
Дануся слухала мяне з захапленнем. Яна была ўжо згодная адмовіцца ад свайго плану і з гатоўнасцю аб'явіла:
А я паехала б з табой у Конга! Праўда, праўда. I табе было б няцяжка ўзяць мяне, бо я маю загранічны папшарт. Кожнае лета мы з мамусяй ездзім у Швейцарыю. У Афрыцы я табе памагала б...
Эк, памагатарша!
Праўда, праўда! Я дома часта памагаю Антосі, тата нават хваліць за гэта!
Эт, дзіця горкае! – кінуў я, успамінаючы, як яна даставала са студні ваду.– Адная ты ў яго, то ён і не ведае, як цябе песціць!..
7
Аднойчы Дануся прынесла французскую кніжку – правілы добрага тону.
Янку, табе варта з ёю пазнаёміцца!
Што ж, давай вучы мяне добраму тону! – Зрабілася надта смешна, як падыдзе гэта да мяне.
Дануся пачала тут жа перакладаць:
«За сталом ніколі не падчышчай талеркі, не хапай апошні кавалак хлеба, няхай ён лепш застанецца...»
Брахня!– перабіў я.– Бываў у вашых рэстаранах і бачыў, як вы там ясцё! У нашай мясцовасці правілы добрага тону такія: калі ты ясі, даядай да канца, не псуй харчоў, памятай, іх дабываюць потам!
Дануся не ведала, што адказаць.
Чаго так узіраешся, мо няпраўда?! Бачу, колькі ваша Антося кожны дзень вывальвае недаедкаў у скрыню,– хапіла б яшчэ на цэлую сям'ю! Ваш Гектар нават каўбасу не заўсёды і не адразу з'есць: сем разоў панюхае, тады зробіць ласку і праглыне!.. Вас бы, буржуяў, патрымаць з тыдзень на адной вадзе, каб вы пазналі цану хлеба!.. Адным словам, ясна. Чытай далей!
«Чаму так мала людзей, прыемных у размове? Бо кожны ду-мае больш аб тым, што хоча сам сказаць, чым аб тым, што гаворыць яго субяседнік... Замест таго каб яму пярэчыць, перабіваць яго, трэба ўваходзіць у спосаб яго мыслення, у яго густ...»
А-га, і яшчэ падтакваць яму?
Янку, але ж нельга і крыўдзіць, абражаць чалавека толькі таму, што ты з ім не згодзен!
Ну, такая філасофія мне не падыходзіць!
Але ж чаму?
Хто-небудзь будзе малоць глупства, а мне трэба не толькі цяр-пець, а яшчэ і «ўваходзіць у спосаб мыслення...»? Дык ён можа дагава-рыцца да таго, што пасля яго слюў яму трэба будзе набіць морду!
О-ей, Янку, чаму ты такі рэзкі, бескампрамісны, грубы! Я не збіраюся рабіць з цябе графа, але хачу навучыць, каб не быў такім дзікуном. Так вучыся! Ёсць жа цэлая навука, як сябе паводзіць сярод людзей!
Табе здаецца, што я грубы. Бо цябе выхоўвалі на такіх пустых буржуйскіх кніжачках. Вучылі ўсюды быць добрай. А мяне бацька вучыў, што для ўсіх добрым быць немагчыма, бо тады трэба аднолькава кланяцца і разумным і ідыётам! Маці вучыла гаварыць усюды праўду і адно праўды трымацца. Я не грубы, я трымаюся бацькавай і матчынай філасофіі!
Дануся не ведала, што казаць.
Гм, па-твойму, калі перада мной дурань гаворыць глупства, то ў імя твайго правіла, якое нехта там выдумаў у разбэшчанай Фран-цыі, я не маю права яму сказаць: ты дурань, змоўкні, не мялі глупства, а паслухай лепш, што скажуць разумныя. Яшчэ павінен падстройвацца пад яго тон, так?
Ён жа таксама чалавек, Янку, яго таксама шкада!
То няхай не будзе дурань, калі чалавек. А калі ідыёт, то які ж ён чалавек?
Навошта ж яго абражаць, Янэк? Лепш знайдзі аргументы і пераканай яго імі!
Да дурня аргументы, думаеш, даходзяць?.. Як бы не так!.. Я не абражаю, я дыягназ яму стаўлю, і ён павінен быць мне яшчэ ўдзячным за гэта!
Трэба ж быць ветлівым!
Ветлівасць – форма прытворства. У нас цярпець не могуць прытвор!
У цябе гэта ад сялянскай праматы! Але ты павінен яшчэ набрацца і мудрасці, цярпімасці да людзей, пабрацца інтэлігенцыі... Каб мы селі есці, няўжо ты ўзяў бы апошні кавалак хлеба?!
А калі б ты ўжо наелася і яго не хацела? Ён жа – прапаў бы!
Мне магло б быць сорамна прызнацца, што я яшчэ галодная?
– Гэтага хіба саромеюцца?
А – не? Падумай сам!.. Ты толькі так гаворыш, бо і сам апо-шнюю скібачку пры мне не ўзяў бы, бо ў цябе ж шчодрае сэрца, Янку!
Гм... Во як перакруціла!..
Нічога, паступова зраблю з цябе чалавека!
Валяй, дазваляю!..
Так мы спрачаліся без канца.
Нагаварыліся, што аж языкі забалелі. Пасля моўчкі ляжалі ды разглядалі зямлю.
Праз хвіліну нас ужо дзівіла, што кожная пясчынка не падобная на суседнюю. На гары іх мільярды, і ўсё розныя!
Прыглядзіся добра да травінак: дзвюх зусім аднолькавых таксама не знойдзеш! А лісце? А кветкі? А дрэвы?..
Зімой, ідучы з ліцэя, люблю разглядаць квяцістыя ўзоры на вітрынах,– прызналася Дануся.– На кожнай шыбе інакшы, а мароз аднолькавы...
Во, гэта прыкмеціў і я!.. Таксама і людзі, заўважыла?.. Мы гаворым: ён падобны да нашага знаёмага. На самай справе падабен-ства далёкае. На свеце жыве нас два мільярды, і кожны іншы! Ух, аж страшна: адкуль у прыроды такое багацце форм?
Не ведаю! – прашаптала ўражаная Дануся.
Мы так захапляліся нашымі гутаркамі, бытта чыталі вельмі цікавую кніжку...
8
Няўдалыя паўстанні, турмы, шыбеніцы і ссылкі лепшых людзей Польшчы ў мінулым прывялі да таго, што народ польскі пачаў сабе ствараць уяўных герояў мінулага. Што ж, паўтараста гадоў трымалі ў сваіх кіпцюрах магутныя дзяржавы багаты гістарычным мінулым край: людзі міжвольна шукалі ўцехі ў марах, і ў палякаў нарадзілася ўяўленне аб ідэальнасці, надзвычайнай гераічнасці і вялікай дабраце іхніх каралёў, князёў.
Таксама ўяўляла сабе мінулае і Данута.
На гары, калі мы пералічвалі сваіх любімых герояў, яна неча-кана прызналася:
– А мой ідэал мужчыны – ксёндз Кардэцкі![14]
Я так здзівіўся, што не знайшоў што і адказаць. Спадзяваўся – назаве Касцюшку, нават – Пілсудскага, які меў поспех у польскай ваеншчыны і буржуазіі, але каб поп?..
Гэта ў яе ад рэлігійнага дурману. Нічога, пройдзе!..
Развітаўшыся з Данусяй, я пачаў марыць, як дапамагу генераль-скай дачцэ стаць рэвалюцыянеркай.
Што так будзе, амаль не сумняваўся.
Толькі ўчора скончыўся судовы працэс у Гдыні, які нашумеў на ўсю Полынчу. Дачка аднаго віленскага фабрыканта трапіла наліцыян-там у лапы, калі раздавала курортнікам на пляжы марксісцкую літаратуру.
А гады два таму назад у нашу вёску прыязджаў студэнт. Ён нібы чытаў сялянам лекцыю пра зоркі, а на самай справе прывозіў падпольшчыкам повыя інструкцыі. Тады хлапец расказаў, што ў горадзе ў яго ёсць сябар – генералаў сын – камуніст.
– Дома ў іх на стале,– казаў ён,– стаіць бронзавы бюст мар-шала Пілсудскага. Генерал і не ведае, што сын трымае ў бюсце камуністычную літаратуру!
Чаму ж тады не зрабіць падпольшчыцай і паненку? У яе такое чулае і добрае сэрца!
Дануся не мела якога-небудзь асаблівага таленту. У ліцэі яна была не найлепшай вучаніцай, атрымлівала пераважна чацвёркі і рэдка – пяцёркі. Гэтаксама ў яе было з музыкай, ігрой у тэніс – і там заўсёды былі лепшыя за яе. Але паненка расла ўсебакова развітым чалавекам. Ці не з такіх менавіта выходзяць сапраўдныя людзі?
Няўжо яна мяне не зразумее? Трэба выбраць зручны момант і ўзяцца за справу.
9
На Вялікай вуліцы быў кінатэатр паўторнага фільма. Калі меў грошы, я хадзіў толькі туды. За невялікую плату ў сеанс там паказвалі аж два прыгодніцкія фільмы – на паднішчанай кіналенце, але за чатыры гадзіны наглядзішся і наперажываеш уволю.
Тады мне падабаліся кніжкі пра Ната Пінкертона і фільмы пра каўбояў. Я захапляўся спрытнымі людзьмі, якія баранілі слабых, муж-насцю і сумленнасцю дзяцей прэрый. У фае і ў зале ніколі не ўключалі святла, і можна было не асцерагацца, што трапіш на вочы знаёмым.
Мне ўдалося ўгаварыць Данусю, і мы пайшлі туды разам.
Калі пачалася карціна, Дануся стала падобна на хлапчукоў у зале, якіх можна было ўшчыппуць, і яны нават не пачулі б.
Вяртаючыся з кіно, паненка спыталася, чаму я цяпер не працую пасыльным. Я расказаў, як мяне злавілі з пісьмом і праперлі з работы, як цяпер устаю ў чатыры гадзіны і да васьмі разношу па кварталах бутэлькі з малаком.
А ты ў гэты час толькі паварочваешся на другі бок у сваім мякенькім ложку!
Божа, чаму ж адразу пра гэта не сказаў? – ускрыкнула яна з дакорам.
Ну, во, будзеш ведаць цяпер!..
Матка боска, што рабіць?!. У мянс ёсць дзесяць тысяч злотых на ашчаднай кніжцы, але мне не споўнілася яшчэ васемнаццаці гадоў, не выдадуць у касе... Мо сукенкі мае старыя прадаць?.. Цяпер разумею, чаму цябе так дзівіла, колькі што каштуе!..
Ага, разумееш!..
Вярнуліся мы вечарам. Ісці дадому праз брамку Дануся не адважылася, я перасадзіў яе цераз зарослы дзікім вінаградам плот, і яна мякка скочыла на зямдю.
Янэк, нахілі галаву, штосьці скажу! – усхвалявана шапнула паненка.
Я нагнуўся да агароджы. Дануся прыткнулася губамі да маёй шчакі. Я адчуў пацалунак, лёгкі, нібы да твару дакранулася вуснамі дзіця.
Гэта – мая ўзнагарода, мілы, за ўсё, за ўсё!..– выдыхнула яна і панеслася дадому.
Нейкі час я стаяў нерухома, чуючы шэпт, які выйшаў з глыбіні Данусінай душы. Адчуваў дотык яе губ – халаднаватых, як рукі, да якіх незнарок дакрануўся шчакой, перасаджваючы дзяўчыну цераз плот. Гэта быў холад здаровага дзявочага цела, які валодаў уласцівасцю кружыць галаву і прыспяшаць біццё сэрца.
10
Яна мяне пацалавала!
У наступны дзень я вырашыў праявіць ініцыятыву. Да самага вечара дрыжаў ад хвалявання. Спаткаліся мы, калі зайшло сонца.
– Янэк, перастань!..– Нібы праз сон пачуў я спалоханы голас Данусі.
Разгадаўшы мой намер, яна ўперлася далонямі мне ў грудзі.
Я лёгка перасіліў супраціўленне паненкі, абняў і стаў вуснамі шукаць яе вусны. Дануся вырывалася, і я пацалаваў яе паспешліва і так нязграбна, што сваімі зубамі стукнуўся аб яе зубы.
Як ты смееш! – кінула яна з абурэннем і вырвалася.
У параўпанні са мной у яе было сілы якраз столькі, як у кураняці. Але гэтая слабасць мяне і раззброіла. Я стаяў вінаваты, часта дыхаў і дурнавата ўсміхаўся.
– Што, адно табе можна цалавацца? – пераводзіў я ўсё ў жарт, адчуваючы, што гавару не тое, што трэба.
У здзіўленых і пакрыўджаных вачах Данусі было нямое пытанне.
Дурань! Давёў сябе да таго, што пацалунак зрабіўся самамэтай. I цалавацца ў тую хвіліну мне зусім не хацелася, рабіў усё з упартасці.
Ад дотыку да яе вільготпых вуснаў я не толькі не адчуў прыемнасці, але быў нават расчараваны – і гэта ўвесь смак ад таго самага таінства, пра якое столькі гавораць і пішуць у кніжках?
Усё гэта мяне адразу апрытомніла.
Пакрыўджаная Дануся з абурэннем папраўляла валасы і вопратку.
Грубіян! – кінула яна зноў, і яе голас задрыжаў ад плачу.
Ну! Бо з вёскі!..– разжалабіў я сябе, добра разумеючы, што гавару не тое.
Каб супакоіцца, я назбіраў каменьчыкаў і са злосцю пачаў шпурляць іх з гары. Калі адвярнуўся, ля мяне ўжо нікога не было.
«Пайшла? То ідзі сабе! Патрэбна мне такая генеральша, падумаеш!..»
Раззлаваны і ўстрывожаны, пазаглядаў я сюды-туды і пачаў спускацца з гары.
11
Аднак Дануся мне ўсё даравала. У наступны дзень нават прызналася, што яе ўжо цалаваў адзін чалавек. У прызнанні было столькі шчырай даверлівасці, што вестка зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай.
Вось прыкладна тады і наступіў момант, ад якога пачаліся нашыя непаразуменні.
Паміма маёй выхадкі Данусі імпанавалі мой рост і сіла, таму я стараўся іх падкрэсліць. Каб здавацца яшчэ вышэйшым, станавіўся на высокія месцы, хваліўся сваім наганам... Паспешліва выстаўляў напаказ усе якасці, бытта баяўся, што потым будзе позна.
Лёнгінус! – пяшчотна пазвала мяне Данка імем героя рамана Сянкевіча «Агнём і мячом».– О-ей, які ж у цябе дужы карак! Я недзе чытала, што гэта – прыкмета ўпартасці!
Упартасці ў мяне хапае, магу табе пазычыць!
Дануся хвіліну памаўчала і ні з таго ні з сяго спыталася:
Янэк, Адам Міцкевіч меў рост сто семдзесят восем саптыметраў. Гэта мала ці многа? Хто з вас большы?
Я паказаў далонню: паэт быў мне якраз па вусны. Пытанне было не выпадковае.
У кожнай яе кніжцы ляжалі рэпрадукцыі нейкай белакурай паненкі, імі Дануся закладвала старонкі. Часамі ад няма чаго рабіць яна разглядала іх і ўздыхала.
Хто гэта? – пацікавіўся я.
Мой ідэал жанчыны – Марыля Верашчака.– I Дануся зрабілася сумная і задуменная.
Нічога не падазраючы, я пытаўся далей:
Чым жа яна так праславілася, што прадаюць яе фота?
Марыля кахала Міцкевіча, але пайшла на самаахвярны ўчынак. Каб зрабіць бацькам прыемнасць, выйшла замуж за нялюбага магната Путкамера...
Па тым, як вінавата Дануся апусціла вочы, я раптам зразумеў, для чаго яна гэта гаворыць, і пахаладзеў.
Няўжо яна гэтаксама хоча выйсці за нялюбага Любецкага? Няйначай!.. Данусі цяжка, і, каб супакоіцца, яна прымушае сябе часта ўспамінаць Марылю. Але ж гэтага не можа быць!..
Няўжо і ты?..– жахнуўся я.
Дануся не адказала. Выходзіць, пытанне дарэмнае. Мы доўга маўчалі. Мяне агарнуў якісьці холад, я зноў адчуў самотнасць, пачуў сябе страшэнна адзінокім. Нарэшце я адважыўся паўтарыць пытанне:
Гэта праўда, Данка?
Праўда, Янэк...– прашаптала яна, бездапаможна і вінавата апусціўшы галаву.
Чаго я тут сяджу?!. Я ўсхапіўся на ногі. Дык вось хто яе першы пацалаваў – гэты нікчэмны Браніслаў!
Вось чаму яна распытвала пра рост Міцкевіча!
А я, дурань, так радаваўся апошнія дні. Жаніха іграў!.. А чаго ад яе хацець? Яна – прадукт свайго асяроддзя!..
Я стаў глядзець на Данусю нібы на асуджаную. Але паказаць усю бязглуздасць яе намеру не ўмеў. Да таго ж ва ўсёй гэтай гісторыі быў зацікаўленай асобай, і гордасць не дазваляла яе адгаворваць. У яе было столькі самаадданасці, што ў мяне паступова праявіліся да паненкі спачуванне і жаласць.
Аднак усё гэта ўзнікла потым. Пасля апошніх Данусіных слоў мяне ўкалола страшэнная рэўнасць, агарнула абурэнне:
«Колькі дзён я нічога не ведаў! За каго яна мяне тады лічыць, за хлопчыка для забавы?.. Якая мая роля ў гэтай гісторыі?!. Блазна прыдворнага хацелі з мяне зрабіць?!.»
I Дапуся зрабілася такой недасяжнай, як і восенню.
12
Прайшло некалькі дзён.
Нягледзячы па прызнанне, паступова я супакоіўся, а Дануся стала мне яшчэ даражэйшай. Кажуць, мы болей любім чалавека, калі ведаем, што ён не для нас. А яшчэ кажуць, каб мацней паверыць, трэба пачынаць з сумнення, а каб мацней палюбіць – з нянавісці. Я амаль гэтак пачынаў.
Некаторыя хлопцы мяне дзівілі сваімі адносінамі да дзяўчат. Мне ж дзяўчаты заўсёды здаваліся недасяжнымі і казачнымі багінямі і анёламі. Я па натуры быў няўлюбчывы і сваімі пачуццямі не раскідваўся. Я іх збіраў, капіў, і цяпер яны выбухнулі.
Каб пакахаць чалавека, адных позіркаў мала. Трэба счапіцца ха-рактарамі, імкненнямі. Дануся мяне прывабіла не толькі абаяльнасцю і крамлівасцю цела пісанай прыгажуні полькі.
Учынкамі людзей таго свету, з якога я паходзіў, кіравалі штодзённыя клопаты пра кавалак хлеба, ім была вядома адна работа – мускульная.
У нашых сем'ях ласкі і чуласці саромеліся.
Казкі апавядалі дзецям толькі для таго, каб малыя засыпалі або не плакалі: інакш які сэнс траціць час па глупствы?
На кветкі звярталі ўвагу толькі маладыя, і то паміж работай.
Вырасце ля хаты дрэва, яго маглі ссекчы, бытта цень прыносіць у хату сырасць: яшчэ грыб паесць сцены!..
Цётка магла пражыць свой век і не пабываць у суседняй вёсцы.
Паедуць, бывала, два дзядзькі на цэлыя суткі да млына. Аднаму жонка дасць торбачку з ежай. Ён есць пры сябру, з якім праходзіла яго жыццё, і ў дзядзькі не з'явіцца нават думкі падзяліцца кавалкам хлеба, а сябар за гэта і не пакрыўдзіцца.
I жаніліся ў нас па-свойму. Хлопцу нявесту падбіралі ў залеж-насці ад колькасці кароў, якасці воза – пасагу маладой!
Канечне, было і каханне, а як жа!
Недалёка ад маёй вёскі ля дарогі ляжыць і да сённяшняга дня крушня каменняў. Яшчэ нядаўна, бывала, калі ішлі жанчыны ў лес па ягады, старыя з прыполу вымалі каменні і шпурлялі ў горбу. Некалі адна дзяўчына з нашай вёскі не вытрымала, што яе хлапца ажанілі з другой, і ўтапілася.
Звар'яцела! – сказалі адны.
Гэта яе д'ябал збіў з тропу! – казалі другія.
Бедную поп нават не дазволіў пахаваць на вясковых могілках. Закапалі яе ў чыстым полі ля дарогі, і аж да 19З9 года нашы жанчыны ў яе магілку з пагардай і праклёнам шпурлялі каменнямі!
Толькі ў апошыі час людзі маёй вёскі пачалі адчуваць, што недзе ёсць яшчэ іншы свет, ім невядомы. Мне здалося, што Дануся якраз з таго свету. I мяне туды пацягнула, як расліну да сонца!
Я быў тады малады і, як кожны малады, шукаў вакол сябе штосьці лепшае: людзей, сацыяльны ўклад...
Яшчэ трэба сказаць і пра іншае.
Мы спаткаліся ў такім узросце і ў такую пару, калі гатовы былі закахацца ў чалавека, які адпавядаў нашым патрабаванням: я – ёй, яна – мне. Як толькі зарадзілася глыбокае пачуццё ў аднаго, у сілу сваіх таямнічых законаў яно вызвала такое ж самае пачуццё і ў другога. Няважна, што мы паходзілі з розных асяроддзяў і гэта рабіла нашае збліжэнне нелагічным. Хіба ў каханні заўсёды пануе логіка?
Раздзел трэці
1
Пасля Данусінага прызнання я хадзіў прыбіты, сам не свой.
Янэк! – пазвала аднойчы мяне паненка з гары, калі я браў у калодзежы ваду.– Ідзі да нас.
Я праглынуў камок крыўды.
Хадзем, ну, не злуйся!– збегшы ўніз, пацягнула яна за рукаў...
Гордасць мая некуды знікла, і я пакорна пайшоў за ёй.
Мая калежанка Бэта! – адрэкамендавала яна мне Залкіндаву дачку.
Ад нечаканасці я не ведаў, як сябе паводзіць. А паненка не давала апамятацца. Яна зняла з пляча лейку і загадала:
Ану, стань побач з Бэтай, я вас здыму!
Бэтачка, на, здымі мяне з панам Янкам! Я яго навяла, толькі націсні спуск.
Дануся стала побач са мной. Дзяўчына нас шчоўкнула і вярнула апарат. Усё адбылося на працягу лічаных секунд.
А цяпер на, раздушы!– працягнула мне жменю валоскіх арэхаў.
Дануся хацела пахваліцца, які я дужы. Мне было няёмка, я ўпіраўся.
Сцісні, сцісні! – дамагалася яна настойліва, паклаўшы мне на далонь арэхі і загінаючы пальцы ў кулак.
Я паслухаўся, і арэхі луснулі з сухім трэскам.
Бачыш? – пераможна зірнула яна на Бэту. Дзяўчына працягвала вывучаць мяне разумнымі карымі вачанятамі – такімі прыгожымі і выразнымі, якія бываюць толькі ў яўрэек.
Пане Браніславе, сюды! – закрычала Дануся. Я зірнуў уніз. Там ішоў Любецкі.
Стаяла такая цяплынь, што хацелася разуцца, скінуць з сябе кашулю, а князь быў у новым цёмным касцюме, накрухмаленай кашулі і пад гальштукам. Крочыў ён павольна, як чалавек, які ў святочны дзень выйшаў прайсціся.
А, сэрвус! – убачыў ён нас.
Яго яшчэ не хапала.
На ўзроўні маіх ног паказаліся бліскучыя залысіны, шыя і плечы.
Дзень добры, панно Дануто! Дзень добры, панно Бэто!– час-та дыхаючы, праказаў Любецкі.– Го, панно Данка з фотаапаратам? Выдатна!
А ў мяне плёнка скончылася! – пераможна, нібы з радасцю паведаміла яна.
Шкада...– апёкся Браніслаў.
Толькі цяпер ён убачыў мяне і разгубіўся.
Пан Янэк, знаёмцеся!
Знаёмы...– прамямліў вечны студэнт з дурнаватай усмешкай.
Вы ўжо знаёмы? – зрабіла вялікія вочы Дануся.
Ніхто ёй не адказаў.
Я за ім сачыў незалежнымі вачыма. Любецкі зрабіўся вартым жалю. Усё выглядала так, бытта тут стаяў настаўнік, якога вучань Браніслаў вельмі баіцца. Ён перайшоў амаль на шэпт:
Панно Данко, вас можна на хвілінку?
Калі ласка!– пераглянулася яна з Бэтай.– Прабачце, пане Янэк!
Я не паспеў адказаць: рэакцыя ў маёй галаве праходзіла замаруджана, усё адбывалася нібы ў сне.
Браніслаў павёў паненку ўбок, але Дануся весці сябе далёка не дазволіла.
У тэатр, як дамовіліся?
Вядома!– капрызна паціснула яна плечыкамі і вярнулася да нас.
Бывайце! Мяне на Антаколі чакаюць нашы карпаранты!
Калі ласка, клічце і іх сюды!
Яны нешта арганізуюць!.. Прыемнай забавы! – кінуў ён, стараючыся не сустрэцца з маімі вачыма, і пайшоў.
Брэшаш, ніхто цябе не чакае. Заела самалюбства. З ахвотай ты пабыў бы тут, каб не я.
Мы трое глядзелі яму ўслед. Браніслаў нехлямяжа крочыў у чор-ных лакірках, прыпаднімаючы калашыны і выбіраючы месца, куды паставіць нагу, каб не надта запыліць абутак. Дануся з Бэтай не вытрымалі і пырснулі. А ў мяне бытта зняў хто з сэрца вялізны цяжар.
Не вельмі мяне кранула, калі пад вечар я ўбачыў, як Браніслаў выходзіў з генеральскага дома і вёў Данусю.
2
Міналі лепшыя нашы дні.
Дапуся пасля абеду з падручнікамі спяшалася да мяне, а дома гаварыла, што ідзе да сяброўкі.
Мы вельмі адно аднаго дапаўнялі і ў той жа час не разумелі адно другога.
Аднойчы, напрыклад, яна шчыра рассмяялася з мяне, што я па смаку не адрозніваю гатункаў цукерак і яны для мяне ўсе аднолькава салодкія. Якраз у гэтую хвіліну, асцярожна абыходзячы дубцы, наста-віўшы клінам свіную мысачку, праклыпаў ля нас вожык. Калі ж я сказаў, што вожык зімой спіць у трухлявым пні, сівее ад старасці, лю-біць лізаць расу і вельмі храпе ў сне, Дануся паглядзела на мяне ўжо з павагай.
Чаму ў цябе ў адным чаравіку падэшва дзіравая, а ў другім – цэлая? – выбухнула яна смехам зноў.
Бо на левай абутак заўсёды хутчэй рвецца, нават – у цябе.
На правай!
Якраз наадварот.
Та-ак?..
Усё гэта ёй было так цікава, што яна не знаходзіла слоў, каб выказаць здзіўленне.
У адзін пагожы дзень выбраліся мы за горад. Па дарозе Дануся пачала расказваць аб сваёй паездцы за граніцу. Яна бачыла там такое, пра што я чытаў толькі ў кніжках.
– Паехалі мы першы раз у Германію з паняй ваяводавай. У Дрэздэне зайшлі ў карцінную галерэю. Пані Бацянская падышла да адной карціны і расчаравана закрычала: «Дык такая ж вісіць у мяне на кватэры ў Вільні!» – «Тут арыгінал!» – тлумачу ёй. «Варта было толькі з-за гэтага ехаць тысячу кіламетраў?!» Адтуль адправіліся на мора...
Раскажы пра яго!
Ты яшчэ ніколі не бачыў?! – здзівілася паненка, калі мы крочылі палявой дарогай.
Дзе ж я мог бачыць?!
Слухай тады. Пад'язджаем да Трыеста, і мамуся кажа: «Гля-дзі, мора!» Зірнула я праз акно – ніякага мора! Толькі чамусьці па небе плавае бервяно, а над небам высяцца спічастыя хмары. Калі добра прыгледзелася, ажно гэта не хмары, а – горы са снегам і ніякае не неба, а вада, і па ёй плавае не бервяно, а – лодка з чалавекам!
Яшчэ мінулай восенню, калі не знаходзіў сабе месца ў Вільні, я аблюбаваў за горадам азярко. Цяпер прывёў да яго Данусю.
У апошнія дні моцна прыпякала сонца, азярко высахла і нагадвала вялікую лужыну, якая густа зарасла травамі, трысцём і аерам. Дануся падбегла да берага і анямела.
Дзіва! Чым тут захапляцца? Усё звычайнае, як ля маёй вёскі.
Пахнуў разапрэлы сітнік, і над ім трашчалі крыльцамі з сухога цэлафану конікі. На супрацьлеглым баку азярка пад кустом спаў пастух. Яго каровы пазалазілі па самыя жываты ў ваду і ляніва шлёпалі сябе мокрымі хвастамі па баках. Здавалася, прырода – нібы гэтыя каровы – растлусцела, аблянілася, млее ад раскошы і ні аб чым не хоча ведаць. Успомніліся доўгія нудныя дні, калі я з торбачкай цераз плячо гэтак цэлыя дні, тыдні, месяцы праводзіў са статкам, кожны раз не могучы дачакацца, калі настане той вечар.
А чаго яны забраліся ў ваду, Янэк? – спыталася Дануся.
Каб малако не скісла ў вымі.
– А-а...– прыняла мой жарт за праўду. Божа, да чаго ж яшчэ дзіця.
А хвастамі чаму махаюць, сказаць?
?..
Хвасты ў іх для таго, для чаго пані Бацянскай служыць веер на балу. А смятана адкуль бярэцца, ведаеш? У каровы з вымені зві-саюць унь, бачыш, чатыры такія штучкі з кранікамі. Адзін адкруціш – сырадой пацячэ, другі – смятана, трэці – масла стане капаць...
Толькі цяпер яна зразумела, што я жартую, і мы абодва зарагатаді. Гэтым часам яе настрой перадаўся ўжо і мне. Я ўжо паглядзеў на прыроду ігрыва, рамантычна, як у дзяцінстве.
Кум! Кум! – тужліва паскардзілася жаба.
Кум-кума, дай палатна! Нашто табе? Дзяцей хрысціць! – падхапіў я.
Каля нас у аеры нешта пакешкалася, пакешкалася, а потым плюхнула ў ваду, а плынь нібы ціха ўздыхнула і аж зморшчылася коламі.
О-ей! – уздрыганула паненка.
– Не бойся, усяго толькі жаба! Думае, што нас ашукала і мы ўжо яе не бачым. Во, глядзі, ляжыць, хітруня, на дне з вылупленымі вачыскамі...
Ага, бачу!
– Няхай ёй здаецца, што мы дурні! Пакінем яе ў спакоі... Лепш паслухай, што робіцца ў кустах!
А ў прыдарожным алешніку, зашыўшыся ад спякоты ў лісце, заліваўся салавей.
Цёх, цёх, цёх! Пабёг, пабёг, пабёг! Па пятах, па пятах, па пятах! Кі-ям, кі-ям, кі-ям! Ф-іі-і! – пачаў я птушку дражніць.
Дануся рассмяялася.
Я ведаю ўсе іхнія дванаццаць кален!.. Во курскага пачуць бы, тыя спяваюць на пятнаццаць!..
Абудзіўся пастух, павыганяў з вады жывёлу, і яна стала пасвіцца. Паміж кароў важна пахаджвалі буслы.
А чаго яны разам?..
Каровы выганяюць з травы жаб, а буслы іх ловяць, прыглядзіся!
Узаемная дапамога?!. Якая гармонія, якая прыгажосць, якое неба!..
А ты яшчэ ездзіш за граніцу шукаць хараства! Што тваё мора, што чужая Швейцарыя, паглядзі на свой край як след!