Текст книги "Выбраныя творы"
Автор книги: Аляксей Карпюк
Жанры:
Биографии и мемуары
,сообщить о нарушении
Текущая страница: 3 (всего у книги 36 страниц)
Ад захаплення сваім апавяданнем яна аж свяцілася шчырасцю і даверам, і хоць вочы яе былі пакіраваныя ў мой бок, мяне яна, вядома, не бачыла. Паненкі глядзелі на яе аддана, з абажаннем і скрытай зайздрасцю.
Агорнутая новай хваляй успамінаў, суседка загаварыла яшчэ больш жыва:
– А вы не заўважылі, як я забылася на словы песні? Не?!. Шапчу вам: «Скажыце, як пачынаецца «Гураль»[2]. Вы думалі, я жартую, і маўчыце. Піяніст іграе апошні такт уступлення, а ў маёй галаве – пуста! I толькі ў апошнюю секунду аднекуль узяліся словы! Можа, ніколі ў жыцці яшчэ так не стамлялася!
Гімназісткі свабодна, на ўсю вуліцу засмяяліся.
Тое, пра што яны гаварылі, было даволі цікавым, але і такім недасяжным, што мне аж стала крыўдна.
Фу ты! Выразам свайго твару я падсвядома паўтараў выраз твару паненкі і толькі цяпер спахапіўся. Імгненна згасіў усмешку замілавання і азірнуўся.
Не, здаецца, ніхто не бачыў.
2
Вярнуўся я тады з ліцэя і, як ніколі, зноў адчуў несправядлівасць на гэтым свеце.
У Вільні мяне праследавалі адны няўдачы.
Ад нас тут вучыўся і Генрых Станеўскі. Маці мне наказвала, калі будзе пільная патрэба, звяртацца да яго за дапамогай. Генрых быў не з нашай, а з суседняй вёскі. Прадзед яго перабраўся ў наш край з Памераніі і прыстаў да мжцовай дзеўкі. Бацька Генрыха вёў гаспадарку па-навуковаму, і іхняя сям'я жьша лепш за другіх, хоць зямлі мела зусім мала. На адным лузе з Генрыхам пасвіў я каровы, а потым маці пасылала мяне кожнае лета купляць у яго падручнікі: Генрых ішоў на клас вышэй, быў выдатнікам, а падручнікі ў яго былі без ніводнай плямкі.
I вось у Вільні мы сустрэліся. У першы дзень. Я з клункам валокся з вакзала па адным баку вузенькай вулачкі, а ён насустрач – па другім. Станеўскі вёў паненку.
– Гэнек! – закрычаў надта ўзрадаваны я.
Зямляк адвярнуў галаву – бытта не чуў. Спачатку я нічога не зразумеў, пабег за ім. Цяпер ужо не крычаў, а – кашляў. Тады абагнаў і яшчэ раз пайшоў насустрач.
Дарма!
Уцяміўшы нарэшце, што здарылася, здзіўлены і пакрыўджаны, я доўга яшчэ стаяў на тратуары пустой вулачкі. Супакоіўшыся, пачаў чытаць на слупе аб'яву: «Сдам бісплатна фатеру студэнту, калі зго-дзіцца дапамагаць у гаспадарцы ўдаве...» Гэта мне якраз і трэба было!
Знайшоўшы жыллё, я пакінуў свае рэчы ў гаспадыні і накіраваўся ў сталовую. Мне яшчэ ніколі не даводзілася есці ў сталовых. Афіцыянтка прынесла абед. Паабедаўшы, я акуратна склаў талеркі ды панёс на кухню.
Дзяўчына мяне... аблаяла!
Але найбольш адхвастаў мяне ксёндз.
На Зарэчнай вуліцы змяшчаўся закрыты інтэрнат ордэна езуітаў. З вжковых сямігодак сюды набіралі хлопцаў, якія жадалі стаць духоўнымі пастарамі.
Ксяндзом стаць абы-хто не мог: юнака два гады вывучалі.
У інтэрнаце хлопцаў адзявалі, кармілі, пасылалі на працу ў друкарню касцельных выданняў, а вечарам – займацца на нашыя курсы. Большасць з іх езуіты потым прыладжвалі туды, дзе ім патрэбны былі свае людзі. I толькі самых здольных, вытрыманых і адданых пасылалі на тэалогію.
У езуіцкіх выхаванцаў, нашых курсантаў, былі не зусім у парадку дакументы, і сакратар праз мяне паслаў ім пісьмы.
– Прашу ў памяшканне! – спаткаў у праходнай будцы мяне ксёндз і забраў канверты.
Я падаўся за ім.
Адправіўшы хлопца за патрэбнымі вучнямі, ён сеў за стол, пасадзіў мяне насупраць.
Пакойчык быў чысценькі і строга абстаўлены: дубовы стол без накрыцця, дзве табурэткі, этажэрка з касцельнымі часопісамі, а над этажэркай – крыж з фігуркай Хрыста. На стале – сподак з чорнымі слівамі, французскія і лацінскія кніжкі, касцяны нож і мае формен-ныя канверты.
Чакаючы вучняў, мы моўчкі вывучалі адзін аднаго.
Мне прыйшлі на памяць словы Луцэвіча, аднаго з работнікаў бе-ларускага краязнаўчага музея. Апавядаючы мне пра гісторыю Вільні, ён чытаў статут езуіцкіх каледжаў XVII стагоддзя: «Вучань павінен быць паслушны, як труп, як воск або як кій старога...» Мяне тады аж скаланула – ну ж і настаўнічкі тады былі; не дай бог трапіць да тых канавалаў!
Гэты ксёндз не меў езуіцкай сухасці. Наадварот! У ім было штосьці свецкае, нават велікапанскае.
Старанна дагледжаныя ружовыя пальцы езуіта жвава склалі канверты ў акуратны стосік, тады пачалі выбіваць на стале нейкі такт.
Працуеце пасыльным? – добразычліва пацікавіўся.
Ага.
О-о!– падхапіў ён, бытта я сказаў вельмі значнае і прыемнае.
Дагэтуль бачыць так блізка ксяндзоў не даводзілася. У маім уяўленні гэта былі людзі, у якіх з твару і вачэй так і білі фальш і хітрасць – чым яны заблытваюць ды запалохваюць простых і наіўных людзей. Але перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігент. Чорная сутана была на ім добра адпрасаваная і чысцюткая, а край белага і бліску-чага ад крухмалу каўнерыка прыемна гарманіраваў з шыяй маладога і дужага мужчыны. Твар у ксяндза быў старанна паголены, прычоска ўкладзена волас у волас, загарэлы адкрыты лоб, а карыя вочы глядзелі на мяне смела і разумна, заклікаючы да шчырасці.
Мой позірк затрымаўся на кніжцы «Гінекалогія. Жаночыя хваробы. Праф. Гутэнберг» – было золатам выціснута на яе карашку. Я сарамліва ўзняў вочы на ксяндза.
Ён вытлумачыў:
Нашая прафесія такая, шаноўны пане, што мы павінны ведаць усё, нават пра жаночыя хваробы!
Са здзіўленнем я ўставіўся на яго.
Пашлюць у вёску на работу, звернецца да цябе цётка за парадай, што ёй будзеш гаварыць?
«Прафесія», «работа»!..
Адкуль вы прыехалі? – спытаўся ён мяккім прыемным барытонам, і яго карыя вочы абдалі мяне прыязным цяплом, а рух – пахам адэкалону.
Я адказаў. I, адчуваючы якоесьці хваляванне, у сваю чаргу спытаўся, кім ён працуе.
Выхаваўцам. Маю пад апекай дваццаць юнакоў, такіх, як пан.
Асмялеўшы яшчэ больш, я вырашыў дзейнічаць.
Гэтае пытанне я падрыхтаваў даўно першаму папу, рабіну або ксяндзу, з якім завяду гутарку.
Ад нецярпення мяне аж разбіралі дрыготкі. Збіваючыся на даверліва-наіўны тон прастачка, я пачаў:
Даруйце... Я хацеў даведацца ад каго-небудзь...
Але ж, калі ласка, вельмі прашу! – заахвоціў ён прыязна.
Скажыце, як гэта вы, адукаваны чалавек, у наш час можаце прысвяціць сваё жыццё справе, якая не мае будучыні?
Вухнуўшы гэта, я зірнуў яму ў твар і ўбачыў па ім прыкрае і неўразуменнае здзіўленне. Толькі цяпер падумаў, што такая размова небжнечная, бо ў горадзе да мяне – ні адной прыязнай душы. Я адразу страціў упэўненасць, і мне зрабілася страшнавата.
Вы пра што?—у вачах ксяндза быў ужо ледзяны холад.
Ён жа занадта ведаў «пра што», аднак пытаўся, каб выйграць час.
Уся мая ідэалогія тады трымалася больш на веры, чым на лагічным мысленні. Кулакамі – справа іншая, але словамі вытлума-чыць свае погляды я не ўмеў. Але ж славесны паядынак пачаў, і трэба было яго скончыць. Успамінаючы студэнта, які чытаў у нашай вёсцы даклад, я паўтарыў яго фразы:
Навука пра эканоміку гаворыць, што выйсце не ў тым, да чаго вы заклікаеце людзей... Народ трэба зраўняць, людзей парабіць багатымі, а не...
I я бездапаможна змоўк.
Наіўны! – паблажліва кінуў езуіт ды зрабіў такую грымасу, з якой бывалы настаўнік навучае школьніка, калі той памыляецца.– Пан усё спрошчвае. Прырода чалавека такая, што адно матэрыяльнае багацце не суцішае страсцей. Каб было так проста, усе багачы сталі б ідэальныя людзі і шчасліўцы!
Ад лёгкасці, з якой ліліся яго словы, і ад глыбіні думкі ў іх, ад напружання, з якім я стараўся нешта прыдумаць, каб абараніцца, у мяне закружылася галава.
Вы самі бачылі зблізку багатых людзей?
Бачыў...
Усе яны, думаеце, ідэальныя? – аж надта адчуваючы, што я сказаў няпраўду, і літасціва яе не заўважаючы, вёў ён допыт.– Думаеце, яны шчаслівыя ў асабістым жыцці?
?!.
А-га! Значыць, выйсце не ў тым, каб усе былі роўныя ды багатыя, ці не так?
Я нешта прамычаў, а ксёндз упёр у мяне вочы і наўмысна трымаў мяне некалькі хвілін у такім разгубленым стане. З роспаччу я адчуў, як пад яго ўладарным позіркам мая воля растапнела.
Вытрымаўшы паўзу, езуіт разбіваў мяне да рэшты:
Пан недзе штосьці чуў, але гэта ў пана несур'ёзнае, не сваё. А ці ведаеце,– загаварыў ён ужо добразычліва,– на свеце ёсць яшчэ зайздрасць, рэўнасць, імкненне да ўлады? Мае яно ўплыў на чалавека ці не?
Мае...– паддаўся я пераканаўчай сіле, з якой гаварыў субжеднік.
А-га! – узрадаваўся ён.– I гэтага ў чалавека не пераменіць эканамічная дактрына! Гэта можна вытравіць, толькі падняўшы інтэлект... Дык вось, шаноўны пане, не праз нівеліроўку і бунтарства трэба нам ісці. Неабходна памагаць касцёлу ачысціць людзей ад прыроднага бруду, а тады будаваць ім шкляныя замкі!
Я не меў аргументаў адбівацца. I адчуваў, што якія б аргументы ні прывёў, ён – вопытны дыскусант – з такой жа лёгкасцю іх разаб'е. Аднак мая ўпартасць не дазваляла прызнаць сябе пераможа-ным. Я ў бжсільнай злосці маўчаў.
Езуіт ні словам не намякнуў, што я гавару крамольныя рэчы. Толькі адсцябаўшы мяне як след, паблажліва ўсміхнуўся, бытта выйшла па яго. Тады падсунуў сподак, гасцінна запрапанаваў:
На, з'еш, пан, сліўку!
Здаецца, каб ён даў па твары, так мяне не ўнізіў бы.
«Пачакай, пачакай! – пасвятлела ў маёй галаве на вуліцы.– Калі я хадзіў у школу, мяне не кожны сусед, едучы нават паражня-ком, падвозіў?! Часамі курыца адной цёткі залезе ў агарод другой, і бабам сваркі ўжо хапае на ўсё жыццё!.. А багатыя, нябось, не дробязныя. Яны ўважлівыя і ветлівыя адзін да аднаго!..»
Успомніў іншыя выпадкі з жыцця сваёй вёскі, якія не здараюцца сярод людзей інтэлігентных, сытых, якіх не грызе нэндза. Але і багатыя не могуць быць узорам, яны – дармаеды! Фанабэрлівыя, раўнівыя... Зусім інакш сябе паводзілі б працоўныя, калі б мелі ўсяго ў дастатку. Яны-то былі б шчаслівыя!..
Ды і дзяржава, будзе час, адпадзе сама па сабе – гаварылі ж пра гэта студэнты! Тады і людзі з імкненнем да ўлады вымруць, як вымерла прафесія лучнікаў, калі людзі не сталі карыстацца лукамі...
Мне ўжо надта карцела зноў счапіцца з ксяндзом, захацелася нават вярнуцца.
«Не трэба нівеліроўкі, па-твойму? А што? Сказаць людзям: «Панове, будзьце добрымі, а вы, нявольнікі,– церпялівымі – і выпраўляйце ў сабе інтэлект!.. Так, па-твойму? Ах, панскі паслугач, а дулю бачыў?»
«Эх, і заўсёды думкі ў маю тупую даўбешку прыходзяць, калі па ўсім ужо!»
«Нічога. Другі раз прынжу пісьмы і дам табе здачы, будзеш ведаць!.. От, езуіт пракляты! Набраў смірненькіх хлапчанят і адур-маньвае опіумам, пра які гаварыу студэнт, яшчэ і тэорыю падводзіць пад свае ўчынкі!..»
Доўга не мог я супакоіцца. Цэлы той дзень адчуваў сябе пабітым.
3
У мяне было перакананне, што я ў Вільні – няпрошаны госць і каб паехаў дахаты, ніхто гэтага і не заўважыў бы. А яшчэ здалося, што я зусім нічога не варты.
Зайшоў я ў беларускі музей. Ён быў бедны. Экспанаты віселі на цвіках, ляжалі на сталах, а то і проста валяліся на падлозе. Грошай за ўваход у музей не бралі, таму я ўжо быў у ім некалькі разоў. Мяне сюды цягнула таямнічая маўклівасць старажытных рэчаў.
Ля горбы наздраватых мамантавых касцей нейкая вжковая цётка расчаравана казала:
То такія самыя дзве косткі мой тата-нябожчык, калі былі яшчэ жывыя, прывалаклі з-пад Вільні! Вада іх аднекуль прыгнала...
I што з косткамі вы зрабілі? – ажывіўся супрацоўнік музея.
Клалі пад ложак, каб хлопцы радзіліся.
Ну і як?
Былі і хлопцы...
Радзіліся і дзяўчаты?
Вядома, былі і дзеўкі...
А што потым з косткамі зрабілі?
Крышылі ў кубак і пілі ад жывата, калі напрадвесні каго схопліваў...
Памагала?
– Ад адной толькі,– зусім сур'ёзна адказала цётка. Калі навокал зарагаталі людзі, жанчына азірнулася, поўная асабістай годнасці і здзіўлення: чаго вы зубы скаліце?..
Чамусьці гэтая кабеціна нагадала мне мяне самога. Вось і я таксама не разумеў навакольных людзей, як не разумелі і яны мяне. I ў мяне поўна наіўнасці, вжковай цемры, няведання жыцця і няма чагосьці такога, што маюць культурныя людзі.
Найбольш гэта праявілася на канцэрце.
4
На курсах падышоў да мяне выкладчык фізікі і прыязна спытаў:
Ну, як кавалер сябе адчувае ў нашым горадзе?
Сумна часамі бывае, пане прафесар.
То схадзіце куды-небудзь, развейцеся: на канцэрт, у кіно...
Грошай няма, пане прафесар.
Гэта ўжо горай... Ідэя! – цаппуў сябе ён за кішэню.– Вось вам білет у тэатр. Там будуць вяршкі горада, паглядзіце, паслухайце!
Наво-ошта... Не трэ-эба...– замяўся я.
Схадзіце, схадзіце, а то ў мяне не будзе часу і білет прападзе...
– Дзякуй, пане прафесар...– пачырванеў я, задаволены.
Нядаўна ў Варшаве праходзіў сусветны конкурс піяністаў імя Шапэна. Першыя месцы там занялі савецкія музыканты – Якаў Зак і іншыя. Іх славутыя выступленні мы слухалі па чарзе па дэтэктарнаму прыёмніку з навушнікамі. Але нашыя дзяўчаты ніяк не маглі станцаваць пад гэтую музыку.
А-а, ужо ведаю, што ён іграе!.– закрычала дзяўчына.– Ён жа «На рэчаньку» рэжа, адно пад вальс-бастон!
Толькі падабрала такт і тупнула, каб пайсці крўжыцца, як Якаў Зак выстукваў ужо незразумелае – без складу і ладу, дзяўчына асеклася.
Аднак лаяць музыку тады ў нашай вёсцы ніхто не пасмеў, бо калі нават ужо буржуі самі прысудзілі, што савецкі хлопец здорава іграе, значыць, ён іграў выдатна.
Паны, сволачы, перадаюць ігру гэтак спецыяльна. Каб адбіць у людзей ахвоту слухаць савецкага музыканта,– вырашылі тады нашы мужыкі.
А разумнікі яшчэ дабавілі:
– Калі хочаш мець поўнае здавальненне, трэба на яго глядзець, калі музыкант іграе. Покуль у свет перадаць музыку, буржуі яе самнуць, як хочуць!
У Вільню прыехаў з-за граніцы відны піяніст. Дзякуючы добразычліваму фізіку цяпер і я буду глядзець і слухаць майстра.
Прыйшоў я ў тэатр, сеў паміж паноў.
Пачалося выступленне піяніста. Людзі замерлі. Музыкант спрытна забегаў пальцамі па клавішах. Наступіла такая цішыня, што здалося – у зале нікога няма, і зрабілася нават страшна. Я сабраў волю, напружыў увагу і ператварыўся ў слых.
Дзіва, што людзі так слухаюць?
Са сцэны несліся голыя пераборы, бытта піяніст забаўляўся на інструменце, бегаючы па ім жвавымі і гнуткімі пальцамі то ўлева, то ўправа. Дапусці і мяне да іеструмеета, зайграю не горш – у яго ігры няма сэнсу! От, падбяры-некалькі таноў і стань папераменна націс-каць на клавішы!
Вось ён бярэ ноты: першую-пятую, першую-пятую і трэці раз першую-пятую. Тады іх мяняе: першую-трэцюю-шостую, першую-трэцюю-шостую, затым – другую-чацвёртую-сёмую. Тады некалькі разоў разразіцца тырадай нот уверх-уніз: паказвае на інструменце якісьці фокус. Яшчэ пачне ўрывак нейкай мелодыі, бытта дражніцца, перарве яе на самым цікавым месцы і зноў выстуквае тры разы першую-пятую ноты. Затым – першую-трэцюю-шостую...
I так без канца! Ніякай прыемнасці.
А назвы таго, што іграе: «Шуман. Рэ мажор», «Дзевятая саната», «Чатырнаццатая саната»... Нібы на выстаўцы абстракцыяністаў, дзе я таксама нічога не зразумеў, а карціны называліся «Нумар 118», «Блок нумар 112»... I чаго людзі ходзяць на такія канцэрты? Буржуі, свалата, няма іншай работы!
Я пазяхнуў і стаў азірацца па залу.
Фанары кідалі касыя снапы святла на сцэну. У адным такім снапе промняў хутка махала сярэбранымі крыльцамі жывая істотка. Ляцела моль, якую я таксама ўпершыню ўбачыў у Вільні. Гаспадыня мая казала, што моль харчуецца вопраткай. А што яна есць тут, у зале?.. Ага, бархат на крэслах. Во, паляцела да плюшавай заслоны! – здагадаўся я, калі матылёк знік у напрамку сцэны.
Перада мной тырчала лысіна. Валасы ў мужчыны раслі толькі каля вушэй. Каб прыкрыць галаву, ён адрасціў бакенбарды сантыметраў на дваццаць і зачэсваў іх уверх, рассцілаў веерам па голым чэрапе. А каб валасы не раскідаліся, мужчына іх змачваў вадой. Бедны, кожныя паўгадзіны, відаць, бегае пад кран мачыць іх. Жыццё лысаму!.. I чаму ў горадзе іх столькі?! У нашай вёсцы, здаецца, няма ніводнага лысага, а тут – амаль кожны настаўнік на курсах лысы, крамнікі за прылаўкамі лысыя...
Злева сядзеў пажылы чалавек з хлопчыкам. Чалавек ад музыкі рухаў смешна пальцамі, бытта штосьці хапаў у паветры, гучна дыхаў, нібы ехаў на веласіпедзе і яму цяжка круціць педалі. Ён, бедны, аж спатнеў, і на скронях павіслі бліскучыя кроплі! Мае паводзіны суседу не спадабаліся, ён памяняўся месцам з сынам, перасадзіў хлопчыка да мяне.
З правага боку ў мяне сядзела жанчына. Калі ў зале заапладзіравалі, яна спыталася:
Няўжо вам не падабаецца канцэрт?
Я паціснуў плячыма:
Што тут можа падабацца?
Не разумею, як можаце так казаць! – У тоне яе я ўлавіў жаласлівую інтанацыю, з якой звяртаюцца да цяжкахворага.– Вы ж толькі ўслухайцеся! Гэта ж не музыка, а – гудзенне лесу ў час буры!.. Чуваць, як цурчыць крынічка...
Вы бывалі ў буру ў лесе? I чулі, як ён гудзіць?.. Чулі, як цурчыць сапраўдпая крынічка? – абрэзаў я жанчыну.
Ішоў я з канцэрта сам не свой. Мяне не пакідаў выраз шчырага здзіўлення, спагады на твары жанчыны і інтанацыя яе голасу. У Варшаве, выходзіць, давалі ўзнагароду менавіта за такую ігру, дык няўжо там былі дурні? Мне далёка да слухачоў у зале: да мяне, нібы да глухога, не дайшоў ні адзін гук. Я нагадваў цётку з музея.
«Ці вырвуся калі з гэтага?» – пытаўся я ў сябе трывожна.
5
Праўда, няма чаго прыбядняцца. На працягу тыдня здарыліся ўжо два выпадкі, калі і я адчуў сваю сілу.
Аднойчы на першы ўрок не з'явіўся выкладчык, і курсанты высыпалі на двор. Ля валейбольнай сеткі якраз трэніравалася група гімназістаў з суседняй гімназіі.
Валейбалісты ўсе былі рослыя і стройныя юнакі ў цёмна-фіялетавых спартыўных касцюмах. Яны лёгка і прыгожа перакідвалі адзін другому мяч, а сваім выглядам нібыта крычалі: вось якія мы хваты, зірніце на нас! Але перажывалі, што іх адно шэсць чалавек і няма з кім гульнуць па-сапраўднаму. Мы іх абступілі цесным колам.
– Хоць бы яшчэ хто надышоў! – з сумам азваўся самы зграбны, нават не пазіраючы ў наш бок. Вядома, гаварыў гэта, бадзяга, знарок, каб мы чулі.
Як намі ні валодала гордасць, аднак мы не перамаглі спакусы. Пяць курсантаў, не згаворваючыся, апынуліся ўраз па супрацьлеглым баку сеткі. Мой зямляк, Генрых Станеўскі, загадаў мне:
Ставай яшчэ і ты, доўгі, аднаго не хапае!
Я стаў, адчуваючы ўдзячнасць да сябра.
Відаць, рэдка на той пляцоўцы бывалі такія няроўныя партыі. З аднаго боку – натрэніраваныя і спрытныя валейбалісты, партрэты якіх памяшчаліся нават у віленскіх газетах, а з другога – сапраўдны «збор багародзіцы» – нжкладныя, апранутыя хто ў што. У аднаго шыя перавязана брудным бінтам, у другога тырчалі худыя плечы. Адзін маленькі, другі вялізны – усё ў нас было бытта навыварат! Толькі Станеўскі не ўступаў гімназістам сваёй упэўненасцю і паставай.
Пачалася ігра.
Нашыя праціўнікі не гулялі, а пісалі мячом у паветры.
– Чок-чок-чок! – Ён толькі звінеў і пасля трэцяга ўдару ляцеў на нас і спакойна сабе падаў на зямлю.
Ну, што вы! – шыпеў Станеўскі.
Дарма! Мы не маглі ўзяць нават простай падачы.
З нашай каманды я быў найгоршы ігрок. Праходзіла мінута за мінутай, а мне не ўдавалася забіць ніводнага мяча. Ён, пракляты, лётаў, як прывід, у мяне перад носам, а я бездапаможна махаў рукамі. Што ж, іграў я ў валейбол першы раз у жыцці.
Тым часам пачалі збягацца гімназісты-балельшчыкі. Праз хвіліну іх стала больш за курсантаў.
Глядзіце, як доўгі мух ганяе!
Яго толькі замест пудзіла ў агарод ставіць!
Фі-іў!..
Я гэта чуў і сваё няўмельства пастараўся замаскіраваць. Прыкінуўся, што фокуснічаю.
З'явіліся суддзі. Падача ўжо ішла па свістку. Кожны раз, калі мы не маглі ўзяць простай падачы, гімназісты-балельшчыкі ўзнімалі віск. Толькі не радаваліся нашыя праціўнікі. З высакароднай ганарлівасцю яны ігралі сабе далей, упэўненыя, што так і павінна быць.
Але тут здарылася нечаканае.
Бог мяне не пакрыўдзіў ростам і сілай. Памяняліся мы месцамі, і я апынуўся ля сеткі. Раптам гляджу – проста на мяне апускаецца мяч. Я спачатку аж не паверыў сваім вачам, а за гэты міг мяч знізіўся ўжо на ўзровень выцягнутай рукі і мяне надта ж раззлаваў. З разгуб-ленай паспешнасцю я рэзнуў па ім так, што кулак мой аж улез у яго.
Рэзнуў я мяч і здзівіўся: у чым справа? Мяча нідзе няма, а гімназіст супроць мяне ўстае з зямлі і трымаецца за шчаку.
Го-о! – пераможна загулі нашыя курсанты.
Грубіянства! – завішчалі гімназісты.
Гэта – не лічыцца!
Трымаючыся за шчаку, гімназіст пайшоў з пляцоўкі, на яго месца далі замену.
Дасталі з кустоў мяч, і суддзі загадалі перайграць падачу.
Толькі ўзляцеў мяч угару,– бах! – з сілай зрэзаў яго ўжо Станеўскі. Падалі мяч яму другі раз, ён рэзнуў зноў – малайчына ўсё ж такі зямляк, спрыту ў ім хапала!
Наступіў раптоўны пералом. Праціўнікі разгубіліся.
Цяпер гімназісты-балельшчыкі рабілі нейкія таямнічыя знакі. Нават не давалі сваім ігракам піць вады. Піскам і гвалтам прабавалі вывесці нас з раўнавагі, але нічога не дапамагала. Мы раптам авалодалі «пачуццём локця». У кожнага з нас была сіла дарослага. Мячы, як снарады, ляцелі на другі бок – страшныя, небжпечныя. Гімназісцікі баязліва тоўпіліся ля месца падачы – далей ад сеткі.
Адведаўшы асалоду ад дакранання да тугіх бакоў мяча, я ў прыемным азарце яшчэ не раз перабіў яго праз сетку.
З пляцоўкі нас праводзілі абразлівыя выкрыкі, але яны не маглі заглушыць перамогі ў нашых сэрцах.
6
Другую перамогу ў чужым горадзе я меў над Віліяй.. Пакупаўся я ў рэчцы і вылез на бораг. Мяне адразу абступілі хлапчукі, пачалі захапляцца:
А-яй-яй!
Ух ты-ы!
Падабаюся вам? – не без прыемнасці праказаў я.
А-га-а!
А што трэба рабіць, каб мець такія мускулы? – асмялелі малыя ад маёй рахманасці.
Пытанне было нечаканае. Гэта людзі мяне лічылі асілкам, але сам я не адчуваў сябе ім і ніколі не задумваўся, як яны атрымліва-юцца.
Я пачаў наследаваць выкладчыка фізкультуры і раіць малым тое, чаго сам ніколі не рабіў:
Трэба абцірацца халоднай вадой кожную раніцу. Вы абціраецеся?
Не-а...
Ну!.. А яшчэ трэба рабіць кожную раніцу гімнастыку. Есці цукар. Класціся спаць і ўставаць рэгулярна...
А-а...
Хлопчыкаў я расчараваў. Слухаць гэтыя ісціны ім, відаць, апрыкрала ў школе, яны хацелі ад мяне пачуць нешта новае.
Падышлі два паўпанкі і таксама давай мяне разглядаць як дзіва. А потым, папрасіўшы прабачэння, давай яшчэ мераць ды мацаць. Я надта баюся шчыкоткі, дастаткова паказаць палец, каб я ўздрыгануў. Але мужчыны былі ветлівыя і культурныя, я цярпеў, сабраўшы ўсю сілу волі.
Незнаёмыя дзяліліся ўражаннямі:
Даўно не бачыў такога магутнага цела!
Не толькі магутнага, але і грацыёзнага!
Выдатны экземпляр атлета.
А колькі пану год? – спыталіся мяне.
Васемнаццаць.
Спыталіся і пра рост.
Сто восемдзесят восем сантыметраў.
Усяго-о? – расчараваўся пан.– Я думаў, вышэйшы...
У яго моцная будова цела,– растлумачыў другі.– Такія людзі заўсёды здаюцца вышэйшымі. Колькі пан важыць?
Пяць пудоў і дзесяць хунтаў.
...хунтаў?– перадражніў мяне мужчына і ўсміхнуўся да сябра.
Я ведаў, чаго яны ўсміхаліся. У горадзе гавораць – фунты. А яшчэ ў іх мераюць усё на кілаграмы і цэнтнеры. Ну і што?
Мужчыны, выявілася, скульптары з мастацкай акадэміі. Яны спыталіся, ці не хачу зарабіць. Я, вядома, хацеў, але было боязна: якую работу прапануюць гэтыя панкі – у горадзе, кажуць, усе жулікі апранутыя прызваіта.
Незнаёмыя завялі мяне ў акадэмію і запрапанавалі пазіраваць студэнтам.
Пастаіш перад імі гадзіну – залатоўка, а дзве гадзіны – дзве залатоўкі.
Голы перад людзьмі стаяць не буду! – спалохаўся я.
I за грошы?
I за грошы! – цвёрда стаяў я на сваім.
Дзівак! У нас нават паненкі пазіруюць, паглядзі!
Зрэшты, чаго маю ўпірацца? Мо там што і вартае? Як што не гэтак, павярнуўся і – будзьце здаровы! – Ну, пайшлі...
Калі мы апынуліся ў студыі, мяне аж скаланула. Пад сцяной, як дровы пад акапам у дрэннага гаспадара, бязладна валяліся гіпсавыя рукі, ногі, галовы з адбітымі насамі і вушамі.
Мяне падвялі да шырмы. За ёю стаяла зусім голая дзеўка, а нейкі стары, як смарчок, пан, бессаромна не зводзячы з яе вачэй, ляпіў з гліны жаночую фігуру. Я адскочыў як апараны і ўцёк дадому: каб давалі мільёны нават, на такую работу не згадзіўся б!
Але ўвага мастакоў падказала: дык і я нечага варты!
Некалькі дзён я быў у добрым гуморы. Вечарам, закінуўшы дамоў кніжкі, спяшаўся на вуліцу Міцкевіча. Яе залівала мора святла, а па тратуарах фланіравалі два сустрэчныя патокі моладзі. Я далучаўся да аднаго з іх. I без добрай вопраткі ды гарадскіх манераў я звяртаў на сябе ўвагу гімназістак ростам. Упадабаўшы сабе каторую, я праходзіў міма ды раптоўна азіраўся. Так я і ведаў – гімназістка глядзела мне ў спіну! Злавіўшы разгублены позірк, я крочыў далей упэўнена і незалежна, адчуваючы на душы перамогу.
I толькі цяпер, наглядзеўшыся праз зашклёныя дзверы на харыстак, паслухаўшы паненак на вуліцы, зноў стаў незадаволены сабой, а перамога на вуліцы Міцкевіча здалася нічога не вартай.
Раздзел другі
1
У той дзень, калі бачыў на сцэне паненак, прыйшоў я з ліцэя дадому і, чаго са мной ніколі не здаралася, прыпаў да люстэрка.
Хто я? Пастух!.. Лоб і сківіцы шырозныя, нос– бульбінай!.. А бровы!.. Недзе я чуў, што яны чалавеку служаць для аховы органаў зроку ад дажджу. Калі гэта так, то мае не дапусцілі б вільгаці да вачэй, каб нават ліло як з цэўкі. Але якая мне радасць? Зросшыся на пераноссі, махнатыя, парыжэлыя ад сонца, калючыя, як вусы ячменю, яны тапоршчыліся, нібы дзікі зараснік. У рысах майго твару не было той лагоднай сіметрыі, якая, мне здавалася, так падабаецца дзяўчатам: выпірала вуглаватасць, а шэрыя з жаўцізной вочы глядзелі непрыязна і пранікліва.
– Зірне на цябе – нібы цвіком да сцяпы прыб'е! – казалі пра мяне ў нашай вёсцы дзяўчаты.
Я агледзеў вопратку. Рукавы ў пінжаку кароткія, лацканы пакарабаціліся, на нагах – здаравенныя, дванаццацізлатовыя чаравікі на гумовай падэшве чэшскага Баці. З іх заўсёды вылазілі праклятыя анучы.
Некалькі апошніх месяцаў я не стрыгся, і ў мяне пачаў расці чуб. Дзеля яго я нават купіў грэбень. Але чуб, паршывец, не прычэсваўся, як прычэсваліся валасы ў нашых курсантаў. Мая чупрына расла ўніз і звісала над вачыма так, як звісае са страхі салома, калі яе вецер павырывае, таму на вуліцу без шапкі і не выходзіў.
Разглядаючы мяне над Віліяй, адзін скульптар сваім грэбенем улажыў чупрыну набок, сказаў сябру, што мне так лепш. Цяпер я гэта ўспомніў.
Я пайшоў на кухню, намачыў валасы, вярнуўся зноў да люстэрка і часануў некалькі разоў па галаве. Калі мой чуб паслухмяна лёг набок, я ледзь не ахнуў! Не верылася, што ў люстэрку – мой адбітак. Адтуль глядзеў на мяне хлопоц, у якога пад высокім ілбом бялеў акуратны, не вядомы мне дагэтуль прабор. Ад прабора налева пакорна лягла чупрына густых валасоў – пацямнелых ад вады, шаўкавістых. На мяне павеяла такой навізной, што я не мог на сябе надзівіцца.
На кухні гаспадыня звякнула пасудай, і я адскочыў ад люстэрка. Патаптаўся. Агортвала вялікае жаданне пахваліцца сваім выглядам. У пакоі было цесна, нібы засадзілі мяне ў клетку.
Без шанкі пайшоў я на вуліцу, крадком мацаючы чупрыну, ловячы яе незнаёмы адбітак у шыбах. Увесь свет стаў нібы прыгажэйшы. Нават здалося, што ўся Вільня таксама перажывае маё другое нараджэнне!
... Было гэта даўно. Паступіў я ў «паўшэхную»[3] школу і бачу: у аднаго вучня шрам на назе, другому выразалі сляпую кішку і зашывалі жывот, той меў шчарбіну ў зубе, іншы хадзіў у акулярах або мог па-сабачаму брахаць... Адзін я нічым не вылучаўся і не меў ніякага таленту. Я доўга ламаў галаву, прыдумваў фантастычныя сітуацыі, як выбіцца ў «людзі». Нарэшце надарыўся выпадак.
Школьны ганак быў абшаляваны дошкамі. Нехта прыдумаў забаву: хто мацней стукне патыліцай у дошкі! Я выбраў месца, дзе сцяна найбольш пружыніла, і так бухнуў, што ўсе разявілі раты, бо дошка заскочыла за дошку. У мяне намутнела ў вачах, але я стукнуў яшчэ раз, і дошка стала на месца.
Тады ўсе прысудзілі: у Барташэвіча наймацнейшая з усяе школы галава!
Кожны перапынак мяне вадзілі на ганак, прымушалі паказваць фокус. Так у школе і я стаў героем. Якую адчуў радасць? Быў найшчасліўшым чалавекам у свеце!
Такую радасць і задавальненне сабой перажыў я зараз і ў Вільні. Яшчэ ажыло ўражанне перамогі над валейбалістамі. Успомнілася захапленне скульптараў над Віліяй маім целам...
2
Выйшаўшы на вуліцу з зачасанай набок чупрынай, я сустра-каўся з хлопцамі нібы роўны з роўнымі і незалежна пазіраў на людзей.
Насустрач крочыў малады рослы афіцэр – ад'ютант генерала. Каб здавацца вышэйшым, вайсковец ненатуральна выцягваў шыю, бытта яму ціснуў каўнер, ды яшчэ глядзеў угору. Афіцэра спыніла маленькая пані, павіталася. Паднімаючы руку дамы да вуснаў, фанабэрысты ад'ютант нават не нахіліў галавы, і беднай жанчыне давялося стаць на дыбачкі.
Я параўняўся з імі. Рагі канфедэраткі, расшытыя серабром, былі толькі на ўзроўні маіх вачэй.
Далей на ліпавай алеі сустрэў сапраўды высокага мужчыну. Нават большага за сябе. Я павінен вам адкрыць ракрэт. Кожны высокі чалавек добра заўважае такога ж высокага, крадком сочыць за ім, нават мераецца. Гэтага чалавека не толькі на нашай вуліцы, а ў Вільні я сустракаў упершыню. Ён, мабыць, быў прыезджы, а па шапцы, як у Тэльмана, відаць,– прыбалт-літовец.
Найчасцей высокія людзі бытта не маглі прызвычаіцца да свайго росту, не ведалі, што з ім рабіць. Яны горбіліся, валачылі ногі, нібы на іх віселі гіры, стомлена крывіліся, бытта ім цяжка насіць свой корпус – як бы яго саромеліся нават. Над такімі я заўсёды пацяшаўся.
Для майго цела прырода падабрала адпаведную колькасць сілы. Я сябе адчуваў так, як адчуваюць статныя спартсмены.
Прыбалт пацешна перастаўляў ногі, нібы спераду нехта ішоў ды не даваў яму ходу. Ад гэтага літовец здаваўся нехлямяжым. Маю душу напоўніла перамога.
Даўжыня плітак тратуара – пяцьдзесят сантыметраў. Абміна-ючы недарэку, я пакрочыў праз дзве пліткі і з прыемнасцю адчуў, як напінаюцца ў нагах мускулы. Крочыў я далей, радаваўся сабой, а мне здавалася, што адчуваю нават хвалі паветра, якія выклікаю вакол сябе.
Вось тут я і спаткаў суседку.
Яна вярталася з ліцэя. Разам з ёю ішлі студэнт з вусікамі нітачкай і сяброўка. Абое пра нешта ёй гаварылі, але яна нікога не слухала. Ляніва перастаўляючы ногі, суседка на адным пальцы трымала партфель, каленьмі стукала па ім і нудна азіралася. Вядома, мяне яна нават і не заўважыла. Яе сумны позірк толькі абыякава каўзануў па маіх грудзях. Я прыгледзеўся. Гэта была ўжо не тая гім-назістачка, якую я бачыў на сцэне, а – самаўпэўненая паненка, што ведала сабе цану.
Паду-умаеш! – грэбліва кінуў я, мінуўшы кампанію.
Калі студэнт праходзіў пад ліпкай, расшытая сярэбранымі выкрутасамі форменная шапачка на цэлыя дзве пядзі не даставала да лісцяў. Падышоўшы да таго самага месца, я выцягнуў шыю і выразна адчуў, як галінкі джарганулі мяне па патыліцы.
Во! – сказаў я сабе.
I забыўся пра гімназістаў.
Паказалася Віленка.
Ля Зарачанскага моста звярнуў маю ўвагу абеліск. Я не мог прайсці раўнадушна міма кожнага надпісу, пачаў чытаць і гэты.
«Помнік пастаўлены ўдзячнымі жыхарамі Вільні польскаму вучню Мечыславу Додзіку, які ўтануў тут у 19ЗЗ годзе, ратуючы ў час паводкі яўрэйскага хлопчыка Хацкеля Хармеца». Бедны. Відаць, не ўмеў плаваць. А мо бервяном аглушыла...