412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Мележ » Мінскі напрамак. Том ІІ » Текст книги (страница 2)
Мінскі напрамак. Том ІІ
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 11:15

Текст книги "Мінскі напрамак. Том ІІ"


Автор книги: Іван Мележ



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 25 страниц)

Камдыў падышоў да лётчыка.

– Пяць «Ільюшыных» на правы фланг,– ён назваў квадрат.

Пазваніўшы Скорабагатаму, генерал-маёр сказаў, каб той абазначыў свой пярэдні край.

Раздзел ІІ


1...

Туравец на хвіліну прыпыніўся, выняў з кішэні гадзіннік і чыркнуў запальнічкай. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата.

«Спазніўся!»

Звычайна ў гэты час ён быў каля радыёпрыёмніка, слухаў зводкі Інфармбюро. Сёння ж Туравец затрымаўся – партыйны сход у атрадзе, з якога ён цяпер ішоў, зацягнуўся. «Ну што ж, даведаюся ад Габдуліна»,– падумаў Туравец, дзьмухнуўшы на запальнічку. Ён збавіў крок, пайшоў спакайней.

Сцежкі амаль не было відаць, бо ад дрэваў, якія маўкліва ціснуліся абапал вузкай дарожкі, тут панавала такая цемрадзь, якая можа быць толькі ў лесе і то хіба летнім вечарам. Толькі таму, што Туравец добра ведаў дарогу, ён ішоў не збіваючыся.

Падыходзячы да лагера, ён яшчэ здалёк пачуў там гоман. Хутка выдзеліліся ў шуме асобныя мацнейшыя галасы, але ніводнага слова, як ён ні стараўся ўлавіць, нельга было разабраць. Што гэта значыць? Звычайна ў гэты час у лагеры было ціха. Нешта, відаць, здарылася незвычайнае.

«Няўжо ж пачалося?» – падумаў ён, узрушваючыся ад радаснага прадчування.

Недалёка ад лагера Тураўца спыніў вартавы. Ён аклікнуў камісара з цемры, зусім нявідны між дрэвамі, і толькі, калі Туравец адгукнуўся, падышоў блізка,

– Чаго гэта, браце, у нас расшумеліся там, як на маёўцы?

– Не ведаю, таварыш камісар... Ды там ужо даўно так,– мусіць, з паўгадзіны... Штосьці дзіўнае робіцца. Эх, а ў мяне як на тое – гэта варта!.. Ды каб хоць змену прыслалі, а то яны могуць і забыцца...

Туравец падаўся да лагера.

Каля зямлянак усюды стаялі групкамі людзі, весела перагаварваліся. Наводдаль нехта заводзіў песеньку,– чалавек, відаць, быў падвыпіўшы. Туравец, не распытваючы нікога, накіраваўся проста да штабной зямлянкі, спадзеючыся пра ўсё даведацца ад Ермакова. Па асобных словах, якія ён лавіў на хаду, камісар ужо здагадаўся, што пачалося наступленне. Ад адной групкі данеслася слова «Віцебск», і ён падумаў, што наступленне ідзе пад Віцебскам. Але ці толькі пад Віцебскам? Камісар ужо не ішоў, а бег.

Акрамя камбрыга, у зямлянцы ціснулася яшчэ некалькі чалавек. Як і ва ўсім лагеры, тут было незвычайна ажыўлена і шумна – гаварылі голасна, перабіваючы адзін другога, смяяліся. Калі камісар увайшоў, увесь гэты тлум на хвіліну сціх.

– Эх ты, інфармбюро! – сказаў Ермакоў з урачыстай усмешкай на паўнеючым твары.– Паведамляў, паведамляў, а самае галоўнае прамаргаў!..

– Пачалося, значыцца?!

– А ты яшчэ не ведаеш? – здзівіўся Габдулін, пазіраючы касымі вачыма чамусьці не на камісара, а на таварышаў.

– Так, камісар, наступленне! – прамовіў Ермакоў. Такім узрушаным Туравец бачыў яго ўпершыню.– Вялікае наступленне. Пад Віцебскам! Трэці Беларускі і Першы Прыбалтыйскі бяруць фашыстаў у «клешчы». З паўночна-заходняга кірунку і з поўдня.

Ермакоў па-ваеннаму адрывіста, з амаль дзіцячай радасцю стаў пераказваць змест зводкі. Камбрыг запомніў яе, здаецца, слова ў слова.

– Віцебск не занялі яшчэ?

– Не, пакуль пра гэта не перадавалі. Але зоймуць!

– Не сумняваюся, Дантон любы!.. Слухай, камандзір,– схамянуўся Туравец,– пры такім выпадку трэба было б мітынг. Сабраць людзей.

– Спазніўся,– адказаў замест камбрыга Дрозд, які моўчкі стаяў сярод камандзіраў.– Мы тут ужо зрабілі... Ды і без мітынгу людзі цяпер самі тое... мітынгуюць...

– А ў другія атрады конных паслалі?

– Паслалі... Я, прызнаюся, на радасці, не здагадаўся, дык прыбег Крайко: «Камбрыг, кажа, загадай людзям давезці гэтую вестку ў іншыя атрады».– «Правільна,– кажу.– Ляці ў «Радзіму». Толькі без лішняга шуму там – каб не перапалохаў уночы ўсіх...» Ён ужо даўно там... А ты яго не сустракаў? – запытаўся Ермакоў. – Не бачыў?... Ты па сцежцы ішоў? І ён тут, не інакш,– як жа вы маглі размінуцца?

– Бачыш, камісар, і тут ты спазніўся. Але ў адным ты ўсё ж не спазніўся.– Габдулін хітравата падміргнуў Ермакову і аднекуль з кутка выняў пляшку самагонкі.


2...

Камбрыг раптам схамянуўся,– на твары яго з'явіліся вінаватасць і няёмкасць.

– Табе, Нічыпар Паўлавіч, пашанцавала яшчэ на адзін падарунак... Даруй, што не сказаў адразу. Адгадаеш?

«Які падарунак яшчэ? Можа... пісьмо ад Юрыя, якога ён ужо даўно чакае? Не, напэўна, штосьці іншае»,– падумаў ён, больш за ўсё жадаючы, каб гэта было іменна пісьмо.

– Не, відаць, не адгадаю...

– Ад сына! Вось! – Ермакоў падаў Тураўцу адразу два канверты.– Са штаба злучэння прыслалі...

Камбрыг заўважыў, як здрыганулася працягнутая рука Тураўца. Выраз шчасця, які асвятліў твар камісара ў першы момант, змяніўся непакоем. Туравец, было прыкметна, хваляваўся. І гэта так падзейнічала на ўсіх, што ў зямлянцы адразу стала ціха. Усе сачылі за камісарам. Ён разгарнуў адзін трохкутнік і прагна прабег вачыма некалькі паспешлівых, напісаных зялёным алоўкам радкоў: «Пішу з дарогі... цягнік вязе нас у той бок, дзе ты... хутка, напэўна, і я пачну ваяваць... будзем разам...» Туравец стаў чытаць ліст у другі раз, цяпер павольней, слова ў слова. У скронях горача стукала: «Значыць, і Юрый – на вайне».

Ён думаў пра гэта і з гонарам, што ў яго сын ужо на фронце, і з трывогаю. Любы хлопец, хто лепш за мяне ведае, як табе будзе цяжка! І небяспечна. У такія маладыя гады!..

Ён асцярожна адкрыў другі канверцік – пісьмо было напісана тыдні на два раней за першае. Юрый пісаў пра сваё жыццё ў вучэбным палку.

– Юрый – на фронце...– Туравец сказаў гэта спакойна, але многія адчулі, што ён па-ранейшаму ўзрушаны.

Туравец раптам, нібы адганяючы трывогу, рашуча ўзняўся.

– Трэба зайсці ў друкарню. Як там з газетаю, ці ўправяцца надрукаваць да світання? Раён чакае...

– Усё-ткі адну справу мы, выходзіць, празявалі!..– прызнаўся Ермакоў.

Туравец выгнаў. На адзіноце падумаў: «Юрка, мусіць, таксама наступае там...» У друкарні зводку ўжо кончылі набіраць. Рэдактар газеты нешта пісаў на лістку. Лісток быў увесь перакрэслены.

– 1 Нічога не атрымліваецца,– сказаў у роспачы рэдактар, як толькі ўбачыў камісара.– Не магу! У сэрцы – агонь, а тут пустата! Пратакол! Квас!..

Камісар сеў за столік. Туравец быў добрым прамоўцам, і яго палкія, разумныя выступленні моцна дзейнічалі на людзей. З алоўкам у руцэ ён адчуваў сябе менш упэўнена, – на паперы словы, здавалася, трацілі частку запальнай сілы. Акрамя таго, тут трэба было напісаць коратка, вельмі сцісла, пра галоўнае. Як у маўклівых, скупых словах выказаць тое агромністае, багатае пачуццё, якое ў ім жыве?

Так, газетчык гаворыць праўду – патрэбны нейкія асаблівыя словы... Туравец некалькі разоў пачынаў, але, напісаўшы два – тры радкі, закрэсліваў.

Нарэшце, яму прышло: «Збылося! Гэтага дня мы чакалі тры доўгія гады, чакалі з нязгаснай вераю ў дапамогу Радзімы, роднай арміі...» У яго памяці прайшлі ўрыўкамі гэтыя тры гады – апошнімі ажылі чорныя дні блакады.

Успомнілася Ніна,– дзе яна, што з ёй? Ніна, Ніна!.. Якія пакуты трываеш ты, можа, у гэтую хвіліну? Эх, як не пашанцавала! Так, цяжкія і вялікія былі гэтыя тры гады!

Туравец адчуў, што знайшоў тое самае глыбокае, самае важнае. Пісаць стала лягчэй.

– Бяры,– аддаў ён лісток рэдактару,– і хутчэй, як мага хутчэй друкуй нумар.

Вышаўшы з зямлянкі, камісар спыніўся. Плыла ноч, звычайная, падобная на многія ночы. Недзе ўзышоў месяц, але ў лесе яго яшчэ не было відаць; пра тое, што месяц узышоў, можна было здагадацца па блакітных водсвітах, якія плаўна варушыліся на верхавінні дрэваў, ды па тым, як усё навокал пасвятлела. У прагалінах мігалі няяркія зоры.

Туравец уявіў – недзе пад Віцебскам грымяць гарматы, сціхаюць пажары ў першых вызваленых вёсках, са сховішчаў выходзяць жанчыны і дзеці... Ён амаль убачыў Юрыя: ідзе па вуліцы вёскі, абветраны, стомлены, рашучы... Рука бацькі пяшчотна дакранулася да правай кішэні гімнасцёркі, дзе ляжалі складзеныя абодва канверты. Захацелася зноў узяць лісты і перачытаць іх...

Як ён, Юрый, хутка вырас. Здаецца, не так даўно гадзінамі біўся над просценькімі арыфметычнымі задачамі, з радасцю сустракаў у піянерлагеры бацькоў, з якімі не бачыўся цэлы тыдзень.

Ці даўно перажываў ён, што не падышоў у школьнай камандзе на варатара. Рост малы! Туравец успомніў, як сын захапляўся ў школе футболам... Юрка тады знайшоў сваё месца ў абароне, ён стаў добрым цэнтрам абароны – хуткі, спрытны, увішны.

Маці яго часта дакарала: дзе абутку набрацца. Ды і бацьку былі клопаты: і раней Юрый быў «сярэднім» вучнем, а цяпер часта стаў прыносіць троечкі...

Успомніліся паездкі на паляванне. Для Юркі гэтыя паездкі – калі бацька браў яго з сабою – былі цэлым святам. Як ён любіў хадзіць са стрэльбай па лесе, упарты, цярплівы, як любіў спаць з паляўнічымі каля агню! Колькі тады трывог было маці: каб не прастудзіўся, каб не параніў сябе...

Ці даўно гэта было? А сёння Юрка ўжо салдат...

Вось яна, настала і твая салдацкая пара. «Будзь жа сапраўдным салдатам, сынок».

«Будзь шчаслівы, Юрка!..»

Туравец падумаў, што і ім неабходна перайсці ў наступленне. «Мы ж таксама стаім на Мінскім напрамку». Трэба пагаварыць з Ермаковым!

Але, калі ён ступіў у зямлянку, то ўбачыў, на стале, за якім схіліўся камбрыг, ляжыць карта і Ермакоў нешта вылічвае запалкаю. На адным канцы карты, каб яна не тапырылася, стаяў карэц, з якога нядаўна пілі гарэлку.

Камандзіры, што былі поруч, перагаварваліся і таксама разглядвалі карту.

– Падарунак хачу зрабіць Чырвонай Арміі. Да сустрэчы... Сядай, камісар, далучайся...


3...

Як гэта сталася, Васіль і сам добра не ведаў. Ён павінен быў ехаць у атрад, каб перадаць весткі з фронта.

Атрымаўшы даручэнне, Вася адразу ўскочыў на каня і паімчаў... Хлопец проста зямлі не чуў пад сабою, разумеючы, якую вестку яму трэба перадаць людзям.

Шчаслівы, забыўшы ад радасці, здаецца, усё, ён, калі ехаў у атрад, неспадзявана для сябе звярнуў на вузкую звілістую сцежку, што вяла ў шпіталь. Хіба мог ён абмінуць Валю? Як жа ён праедзе, не падзеліцца такой радасцю раней за ўсіх з ёй?

Можа, і дзіўна, але ў тыя хвіліны Вася зусім забыўся пра тое, што «з ёю ўсё скончана», як ён думаў амаль увесь гэты месяц. Яна ўяўлялася яму зноў такою, якою ён ведаў раней – блізкаю, любаю – нібы і не было ніякага разладу.

Ён падляцеў да яе зямлянкі і, саскочыўшы з каня, пастукаў пальцамі па невялічкай квадратнай шыбе.

– Валя, Валя,– ён паправіўся: – Залеская!

Вася адступіўся ад акенца і стаў нецярпліва чакаць. «А можа, яе тут няма?» – затрывожыўся раптам хлопец. Сапраўды, чаму ён думае, што яна абавязкова ў зямлянцы, а не на дзяжурстве? Але тут дзверы адчыніліся, і Вася пазнаў: яна! Яе постаць добра акрэслівалася ў блакітным месячным святле.

– Хто тут? Ты?! – голас дзяўчыны задрыжаў, але ў наступную хвіліну ў ім пачуліся ўжо халаднаватыя ноткі: – Што гэта такое раптам прывяло... вас... уночы?..

Вася, узрадаваны, усхваляваны, нават не заўважыў ні гэтага халадку, ні «вас».

– А вось адгадай! Адгадай!

Дзяўчына па голасу адчула, што адбылося нешта незвычайнае, але што іменна, не магла здагадацца.

– Што?.. Скажы што, Вася?!.

– Вялікая навіна! Т-такая навіна!..

Валя схапіла яго за руку, сціснула сваёй тонкай мяккай далонькай.

– Пачалося?!

Яна і прасіла і патрабавала адразу. Хіба мог Васіль прымушаць яе рабіць здагадкі, бачачы нецярплівасць дзяўчыны?

– Ну, праўда! Пачалося наступленне – пад Віцебскам. Прарвалі абарону на фронце працягам трыццаць кіламетраў і прабіліся ад 12 да 15 кіламетраў у глыбіню!

– Адкуль ты гэта ведаеш?

– Па радыё прынялі... – і ён, бязмерна шчаслівы, выпаліў, што. занялі больш за сто населеных пунктаў, горад Шуміліна вызвалілі, перарэзалі дарогі на Полацк і на Віцебск!..

– Ух, як многа! – прамовіла ціха Валя і раптам заплакала. Васю гэта крыху збянтэжыла.

А ўжо нехта другі прыбег са штаба і апавясціў на ўвесь шпіталь: «Пачалося наступленне!» Ціхі лясны пасёлак адразу заварушыўся. Непадалёк сталі збірацца натоўпам людзі: «Дзе... якое наступленне?! Орша?!» – крыкнуў хтосьці, бегучы паўз Валю да шумлівага натоўпу.

Вася адразу апамятаўся,– яго чакаюць у атрадзе. Да таго ж вестку пра наступленне можа прынесці туды таксама хто-небудзь іншы. Як будзе сорамна, калі ён спозніцца!

– Валя, я паеду! Мне трэба ў «Радзіму»...

Вася, не развітваючыся, адразу падаўся адсюль.

Валя здагнала яго, схапіла за руку і, не выпускаючы яе, лёгка і хутка, амаль уподбег, пайшла поруч.

– Будзе мне ад Ермакова! Пападзе на арэхі! – весела гаварыў хлопец.– Не папала за баявыя справы, дык пападзе за гэта.

– Нічога не будзе,– адказала лагодна і ўпэўнена яна. Валя часта гаварыла з ім быццам старэйшая – яна любіла папраўляць яго, пераконваць, запэўняць, як чалавек больш вопытны.

– Які ты слаўны, што зрабіў так!

У гэтыя хвіліны ён быў вельмі шчаслівым чалавекам.

Любоў, якая прынесла яму столькі горкіх дзён, за хвіліну прымусіла яго пра ўсю горыч забыць.

Ён спрытна ўскочыў на каня і, не азіраючыся, паімчаўся да атрада.

Раздзел ІІІ


1...

Чарняхоўскі быў у асаблівым, нібы святочным, настроі, што прыходзіць, калі наступіў час, які даўно чакаеш, калі ведаеш, што гэты час вельмі важны.

Гэты настрой да Чарняхоўскага з'явіўся, калі пачалася артпадрыхтоўка, і ён з іншымі генераламі вышаў з бліндажа наверх. Навокал білі гарматы,– і наперадзе, і з бакоў, і з-за ўзгорка. Ззаду была цяжкая батарэя, і яе снарады праносіліся над КНП, нячутныя ў грукаце, які лютаваў навокал.

Узыходзіла сонца. Яно асвятляла чырвонымі праменнямі грукатлівую, дымную зямлю. Адсюль з вышыні 208,5 далёка, на многія кіламетры, віднеўся прасцяг, на якім яшчэ таіўся вораг.

Учора там была цішыня, маўкліва цягнуліся рады дротавых загарожаў, лініі траншэй, хадоў злучэння.

Цяпер на ўсім гэтым прасторы ўздымаліся, ускідваліся, паўзлі незлічоныя хвалі дыму. Яны зліваліся, гусцелі, а ў сярэдзіне іх увесь час там і тут успыхвалі агні.

На варожыя пазіцыі паплылі эскадрыллямі самалёты, якія хутка пачалі разварочвацца, выстройвацца ў рад, і тады над дымам артылерыйскага валу ўзняліся хмары ад выбухаў бомб... Гэта было выдатнае відовішча. Артылерыя ўсё працавала і працавала, і агні, і дым наперадзе ўсё ўскідваліся і ўскідваліся. Не згасаючы, не слабеючы, кіпела, лютавала агромністая спапяляючая бура агню, зямлі і дыму.

Самалёты ішлі хваля за хваляй: ледзь адна група адбамбіцца, як яе змяняе наступная. Неба, здавалася, варушылася.

Гордасць, вялікую салдацкую гордасць адчуў камандуючы, калі ён убачыў, як узнялася пяхота, узнялася на ўсім неабсяжным абшары. Рушылі, пайшлі таварышы, сябры!

Вярнуўшыся пасля артпадрыхтоўкі ў бліндаж, Чарняхоўскі яшчэ доўга быў напоўнен цудоўным адчуваннем сілы сваёй арміі, роднай краіны, адчуваннем, якое многа разоў узнікала ў яго і раней, але цяпер ажыло з асаблівай сілай.

І як ні дзіўна, разам з гэтым пракраўся неспакой,– камандуючы мімаволі трывожыўся ад ведання, што зараз будзе вырашацца лёс таго, чаму столькі аддадзена сілы, часу, розуму.

Гэта была першая яго аперацыя такога размаху. Чарняхоўскі быў самым маладым з камандуючых франтамі, маладым і па гадах і па вайсковай біяграфіі. Якіх-небудзь два гады назад, у маі сорак другога, ён быў палкоўнікам, камандзірам танкавай дывізіі. Ён яшчэ ніколі не камандаваў фронтам, не даводзілася яму працаваць да гэтага нават у штабе фронта,– у яго зусім не было вопыту работы ў такім вялікім маштабе.

Чарняхоўскі прышоў сюды, маючы практыку ў камандаванні толькі арміяй, і вось тут адразу суджана было яму весці падрыхтоўку да такой вялікай аперацыі, а з учарашняга дня і кіраваць ёю.

Хоць Чарняхоўскі быў ад прыроды моцным і вясёлым чалавекам, і хоць ён і цяпер здзіўляў сваёй жыццярадаснасцю ўсіх, хто яго бачыў у гэты час, ён усё ж хваляваўся, тоячы свой неспакой у сабе.

Штосьці падобнае Чарняхоўскі некалі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку. Яго, курсанта, назначылі тады начальнікам апераддзела танкавай дывізіі, і яму давялося распрацоўваць аперацыю па фарсіраванню дывізіяй Бярэзіны. Гэта была, як тады здавалася, вельмі сур'ёзная задача. Такое ж хваляванне было многа пазней – пад Шаўляем, у першыя дні вайны... Не, усё тое цяпер уяўлялася проста дробяззю ў параўнанні з тым, што яму цяпер выпала рабіць...

Пад канец другога дня ў становішчы фронта, які наступаў адначасова на некалькіх участках, многае ўжо змянілася.

Вораг адыходзіў пад Віцебскам, дзе войскі фронта ўзаемадзейнічалі з Першым Прыбалтыйскім, адступалі немцы і на Багушэўскім напрамку. На гэтым напрамку наступленне развівалася асабліва ўдала: тут ужо сёння ў прарыў пачалі ўваходзіць танкі Ротмістрава і Абухава, конніца Аслікоўскага. Ім належала рушыць на захад, разрываючы варожы фронт напалам.

Ішлі баі і на Аршанскім кірунку: на Мінскай магістралі, а таксама на Аанаўскіх балотах, дзе наступаў Галіцкі. Гітлераўцы былі перакананы, што нашы часці будуць біць перш за ўсё ў раёне магістралі,– там абапал яе асабліва старанна ўзводзіліся рад за радам умацаванні, яна ўся шчэрылася амбразурамі бетаніраваных дотаў. Балоты немцы менш умацоўвалі: тут рускія не пойдуць.

А іменна ў гэтых балотах і быў нанесены моцны ўдар у кірунку Оршы, і, хоць наступаць было вельмі цяжка, Чарняхоўскі ўсё ўзмацняў націск...

– Генерал-лейтэнанта Галіцкага,– сказаў камандуючы, зняўшы тэлефонную трубку.

Ён папрасіў Галіцкага далажыць, як ідуць справы ў кірунку Арэхі – Выдрыца.

Галіцкі адказаў, што часці, хоць і паволі, па-ранейшаму прабіваюцца наперад: ён назваў пункты, дзе цяпер знаходзяцца яго перадавыя падраздзяленні. Чарняхоўскі, слухаючы яго, нават не зірнуў на карту,– ён добра помніў на ёй кожны ручай і кожны гаёчак.

Галіцкі дадаў, што праціўнік амаль на кожным кроку контратакуе. Асабліва прышлося паваждацца, вызваляючы сяло Востраў-Юр'еў. Да гэтага «вострава», акружанага балотамі, падступіцца было цяжка, яшчэ цяжэй давялося браць яго, а потым гітлераўцы не давалі перадыху, спрабуючы вярнуць сяло. Колькі яны пяхоты паклалі каля гэтага «астраўка», пакуль не адагналі іх далей!..

Чарняхоўскі з удзячнасцю падумаў пра пехацінцаў Галіцкага,– яго ўжо не раз радавала вялікая самаадданасць і настойлівасць пяхоты. Але пра свае думкі аб пяхоце ён камандуючаму арміяй не сказаў нічога: не трэба супакойваць.

Чарняхоўскі загадаў, каб пяхота паскорыла тэмп наступлення...

Скончыўшы гаварыць, Чарняхоўскі загадаў перакінуць да Галіцкага яшчэ некалькі эскадрылляў штурмавікоў...

Неўзабаве з-пад Віцебска пазваніў Люднікаў. Ён далажыў, што левы фланг яго злучэння падышоў да Астраўно. Чарняхоўскага гэта вестка парадавала: гітлераўцам, якія чапляліся за Віцебск, быў закрыт шлях адыходу на паўднёвы захад.

– Выходзьце зараз жа ў раён Гняздзілавіч! – сказаў камандуючы. – Закрывайце ўсе шляхі адыходу ворагу, забіце апошнія шчыліны, праз якія ён можа выслізнуць. Ды забіце мацней, надзейна!

– Зробім, таварыш генерал-палкоўнік, моцна заб'ём.

Другія часці Люднікава, тыя што былі на правым флангу, ужо вялі баі пры ўсходніх ускраінах Віцебска...

Абмеркаваўшы справы з Люднікавым, Чарняхоўскі гукнуў Камарова, але паручэнца блізка не аказалася.

Камароў быў у члена Ваеннага Савета. Генерал Емяльянаў з сярдзітым выразам на гладкім твары запытаўся:

– Алёша, ты ведаеш, што здарылася няшчасце?.. Брат камандуючага Аляксандр загінуў...

– Падпалкоўнік Чарняхоўскі? Калі?

– Толькі што званілі з корпуса... Як ты думаеш,– камандуючы яшчэ не ведае?

– Здаецца, не...

– Не гавары пакуль, Алёша. Я папрасіў корпус, каб адтуль таксама нічога не перадавалі... Трэба пачакаць, Алёша... У яго, у Івана Данілавіча, цяпер, ты ведаеш – столькі работы, так напружаны нервы, што мы павінны паберагчы яго... Разумееш?

– Разумею, таварыш генерал.

Калі Камароў вярнуўся, Чарняхоўскі размаўляў з Баграмянам. Па выразу твару камандуючага паручэнец адзначыў: «Не ведае яшчэ»...

Чарняхоўскі звязаўся з Баграмянам, каб высветліць, як ідзе наступленне пад Віцебскам у часцях Першага Прыбалтыйскага, якія павінны сысціся з левым флангам войск Люднікава каля Гняздзілавіч.

– Рад чуць вас, дарагі генерал, і вельмі цікаўлюся, з якімі вы навінамі да мяне? – весела адгукнуўся Баграмян.

– Я хацеў тое ж даведацца ад вас, таварыш камандуючы, але так і быць – скажу першы... Войскі Трэцяга Беларускага ўжо каля Астраўно. Пад самым Астраўно.

– Гэта добра. Рад за вас, генерал.

– Ад Астраўно да Гняздзілавіч – восем кіламетраў,– напомніў Чарняхоўскі. – Але гэта не самая блізкая адлегласць між войскамі фронта і Гняздзілавічамі, таварыш камандуючы... Не спозніцеся?

– У мяне ёсць весткі, што пяхота Прыбалтыйскага ўжо на самым беразе Дзвіны, за дзве сотні метраў ад Гняздзілавіч...

– За ракой?

– Так, у гэтым месцы – за ракой. Але Дзвіна ўжо фарсіравана, у нас на паўднёвым беразе ёсць рад плацдармаў, на ўсход ад Гняздзілавіч...

– Дзе?

Камандуючы Першага Прыбалтыйскага фронта адказаў.

– Значыцца, я вас так разумею, аперацыя разгортваецца ў вас добра, і вы не спозніцеся?

– Не спознімся.

– Дзякую, таварыш камандуючы, за добрыя весткі.

– Вас таксама, – адказаў Баграмян.

Паклаўшы трубку, Чарняхоўскі зірнуў на ручны гадзіннік.

– Генерал-маёра Івалгіна,– папрасіў ён ад'ютанта. – Скажыце, няхай возьме сутачныя данясенні і зводку...

Генерал-маёр, шчуплы, з акуратна паголенай галавой, з дабрадушнымі ўсмешлівымі вачыма, падаў камандуючаму карычневую каленкоравую папку.

– Усё падрыхтавана?– Чарняхоўскі раскрыў папку, запрасіў: – Сядайце, генерал, сядайце вось тут, поруч – паглядзім, што тут у нас атрымалася.

Ён стаў уважліва чытаць уголас зводку, раз перапытаў генерал-маёра, ці не завышаныя тут весткі, ці правераныя яны, і, толькі пачуўшы адказ, што ўсё гэта праверана, зноў схіліўся над паперай. Паправіў акуратна заточаным алоўкам адну фармуліроўку. Камандуючы любіў дакладнасць ва ўсім і праўдзівасць, тым больш у гэтай зводцы.

Прачытаўшы ўсё, ён паглядзеў у вочы генерал-маёру і неспадзявана сказаў:

– Як вы думаеце, Пётр Іванавіч, усё добра ідзе ў нас?

– Я думаю, нармальна, таварыш генерал... Пачатак, я лічу, удалы...

– Я хацеў бы ведаць вашу думку пра нашы хібы, якія маглі выявіцца цяпер? Ці ўсё добра ў нашых разліках?

– Хібы?..

– Вось-вось, пра хібы падумайце!..

Генерал-маёр нічога больш не сказаў: ён разумеў

клопат камандуючага...

Ужо было апоўначы, калі Чарняхоўскаму паведамілі, што зараз будуць перадаваць загад войскам яго фронта.

У пакойчыку, дзе быў устаноўлен маленькі рэпрадуктар, сабралася некалькі генералаў і афіцэраў. Калі камандуючы ўвайшоў туды, ужо гучалі пазыўныя Масквы, за імі пасля невялічкай паузы пачуўся голас дыктара, які аб'яўляў загад.

Слухаючы, Чарняхоўскі стаяў каля сваіх таварышаў, памаладзелы, поўны радасці за свой фронт, за сваіх камандзіраў.

Ледзь у Маскве адгрымелі залпы і сціх гімн, Чарняхоўскага сталі віншаваць.

– Дзякуй усім,– сказаў ён.

Паціснуўшы рукі афіцэрам і генералам, Чарняхоўскі прыслухаўся – у баку пярэдняга краю гупалі важкія выбухі, і падлога, як і раней, прыкметна ўздрыгвала.

Сочачы за ім, за яго рухамі, усе таксама сталі слухаць.

– Не сціхае!.. – Чарняхоўскі правёў позіркам па тварах падначаленых дзіўным, нібы запытальным позіркам.

Ён намерыўся ўжо ісці, але, як бы ўспомніўшы штосьці важнае, спыніўся.

– Адзін разумны рускі чалавек... – загаварыў ён з інтымнай мяккасцю, – неяк сказаў: усе мы народ, і ўсё тое лепшае, што мы робім, ёсць справа наводная...

Ён рашуча павярнуўся да выхаду: – Прашу ўсіх вярнуцца на месцы.

Крыху пазней Чарняхоўскаму далажылі, што войскі Люднікава і Белабародава сышліся каля Гняздзілавіч і што, такім чынам, віцебская групіроўка ворага поўнасцю акружана. Чарняхоўскі загадаў пачаць зараз жа знішчаць акружаныя часці.

– Рассякайце на часткі, драбніце! Біце па частках! – ён энергічна махнуў рукой, быццам паказваў, як трэба рассякаць. – Каб ніводзін не вылузнуўся... Пры гэтым помніце, што час не церпіць, што таптацца доўга тут нам ніхто не дазволіць. Трэба дзейнічаць энергічна і хутка! – Скончыўшы размову з Люднікавым, ён выпрастаўся і сказаў да члена Ваеннага Савета фронта, які якраз ўвайшоў сюды:

– Ну, вось, Васіль Макаравіч, магу парадаваць, першы «беларускі кацёл» гатовы!.. Толькі што гаварыў з Люднікавым.

– Акружылі ўжо, Іван Данілавіч? Колькі ўсяго ў катле?

– Пяць дывізій...

Чарняхоўскі назваў іх нумары.


2...

Блізка, зусім блізка, наперадзе бухалі нашы гарматы, якія стаялі каля вышыні 208,5. Дашчаныя сцены, падлога і столік у бліндажы-пакоі камандуючага ўздрыгвалі.

За гэты час на другіх участках нашы прайшлі ўжо далёка наперад, а тут, перад КНП, нібы знарок, усё яшчэ бухала, як і раней...

Чарняхоўскі не раз выходзіў на назіральны пункт; ён бачыў дзесяткі спаленых і падбітых танкаў, што сумна чарнелі непадалёк. Бачыў стаі штурмавікоў і бамбардзіроўшчыкаў, якія сыпалі бомбы на праціўніка.

Палкі і дывізіі, што па некалькі разоў за дзень кідаліся ў атакі, хутка радзелі і вымушаны былі лажыцца.

Данясенні казалі пра вялікія страты ў раёне магістралі.

Усё гэта вельмі непакоіла Чарняхоўскага. Затрымка тут адбівалася на развіцці ўсяго наступлення фронта, бо забірала і прымушала таптацца на месцы частку войск. Акрамя таго, яна зрывала захоп важнейшай камунікацыі.

З інакшым пачуццём Чарняхоўскі сачыў за тым, як ішлі баі пад Багушэўскам, у Віцебску, на Аанаўскіх балотах.

Абстаноўка амаль няспынна змянялася. Яго захаплялі гэты рух, гэтая імклівая зменнасць, у якіх адчувалася вялікае бурлівае жыццё войск. Працуючы, ён не стамляўся, а, наадварот, адчуваў нейкі светлы ўздым.

Адсюль, з КНП, у амбразуры было відаць столькі, колькі і з КП якой-небудзь дывізіі. Але жылі тут значна большымі справамі.

Пульс агромністай, складанай бітвы даносілі сюды і тэлефонныя правады, і шыфраваныя радыёграмы, і афіцэры сувязі... Камандуючы ведаў тое, што адбывалася за многія дзесяткі кіламетраў ад КНП, па ўсім фронце, ведаў так, быццам гэта было перад яго вачыма.

– Развівайце поспех дывізіі! – гаварыў ён заклапочана па тэлефоне, выпрастаўшыся на ўвесь рост, прыжмурыўшы вочы. – Узмацніце яе – артылерыяй і танкамі... яе поспех адкрывае перад вамі добрыя перспектывы... вы дарэмна недаацэньваеце яго...

– Вы не баіцеся за свой левы фланг? Не? Дарэмна. За яго трэба баяцца,– ён у вас кепска прыкрыт,– папярэджваў ён пазней. – Што – рызыка добрая справа? Я згодзен з гэтым, але рызыка павінна быць разумнай, – а тут ужо не рызыка, а проста легкадумнасць. Тактыка на «авось»... – і раптам строга: – Прыкрыйце фланг. Зараз жа...

– Вы не выконваеце задачы, топчацеся! Так, топчацеся, бо вы недастаткова энергічна прабіваецеся, вы адстаеце ад суседа. А сілы ў вас досыць, каб пагнаць,– як належыць, пагнаць праціўніка!.. Вы мала манеўруеце!..– і Чарняхоўскі падказваў рашэнне задачы.

Так гадзіна за гадзінай. Хоць камандуючаму ўжо трэцюю ноч амаль не даводзілася спаць, ён пачуваў сябе добра. У галаве была незвычайная яснасць, – такая чыстата і спрыт думак, якія здараюцца толькі ў час асаблівага натхнення, уздыму, – хацелася працаваць і працаваць. Як ён мог думаць пра сон, пасля салюта, у той час, калі чуў напружаны подых бітвы, ведаў, што войскі б'юцца...

Камандуючаму часам хацелася спяваць, – стоячы каля карты, склеенай з некалькіх лістоў, ён сам сабе заклапочана паціху мармытаў мелодыю «Узяў бы я бандуру...»

Доўга абследаваў вачыма лініі дарог, вілюжыны рэк і рачулак, блакітныя плямы балот, – мімаходам зрабіў некалькі новых адзнак: з апошніх вестак. Адзначыў, дзе цяпер знаходзяцца танкі Ротмістрава і коннікі Аслікоўскага...

Орша... Мінская магістраль...

Ён хвіліну пазіраў туды, дзе шасэ перасякала фронт, – пярэдні край ворага тут цяпер выдаваўся рэзка ў наш бок. Абапал шасэ чапляўся за шматлікія ўмацаванні фашысцкі генерал Траут са сваёй адборнай 78 штурмавой дывізіяй.

Чарняхоўскі энергічна, з націскам акрэсліў гэты выступ, падумаў нецярпліва і трывожна, як звычайна, і ўжо са злосцю: дакуль жа гэты цвердалобы гітлераўскі крот будзе трымацца?! Ён стаў уважліва разглядаць размяшчэнне войск Глаголева, якія наступалі з паўднёвага боку магістралі. У тым, як камандуючы аднёсся да ўпартасці Траута, адчувалася, што ён усё ж упэўнен: гітлераўцу на магістралі засталося нядоўга сядзець.

На наступны дзень Галіцкі далажыў, што яго часці прарвалі апошні тылавы рубеж варожай абароны на поўнач ад магістралі.

– Добра. Папрадавалі як трэба! – пахваліў хоць скупа, але ад душы і генерала і пехацінцаў Чарняхоўскі. Хто-хто, а камандуючы фронтам ведаў, што значыла прарваць гэтыя тры рубяжы. Ён мільгам успомніў Шчарбацюка, прыгадаў Праворнага, з якімі яму даводзілася бачыцца не так даўно. Яны таксама ўсе гэтыя дні прабіваліся праз рады траншэй і балоты.

Войскі Галіцкага цяпер павінны былі павярнуць на поўдзень, у бок Оршы. Чарняхоўскі дакладна дамовіўся, калі яны падступяць да горада, стаў распытваць, як ідзе забеспячэнне перадавых часцей боепрыпасамі і прадуктамі.

Адразу пасля гэтага Чарняхоўскі выклікаў па тэлефоне камандуючага бранятанкавымі войскамі і загадаў увесці ў прарыў гвардзейскі корпус.

Задача, якую ён ставіў танкістам, была вельмі цяжкая. Ісці трэба будзе па забалочаных мясцінах, выбіраючы паўразбураныя грэблі, насыпы вузкакалеек, сцелючы фашыны. Але затое, што зробіць гэты корпус, прарваўшыся на прастор, калі ён ударыць па варожых пазіцыях у Оршы з захаду!..

У пакой увайшоў ад'ютант і прынёс лісткі з аператыўнымі зводкамі з другіх франтоў, і Чарняхоўскі адразу стаў чытаць.

У гэтыя перапоўненыя цераз край клопатамі дні ён стараўся сачыць за тым, што робіцца і ў Захарава, і ў Ракасоўскага, які другі дзень ужо вёў наступленне. Тое, як суладна развіналі баі цэлыя чатыры франты, разламваючы абарону праціўніка на розных кірунках, як умела ўзаемадзейнічалі войскі ў гэтай гіганцкай аперацыі, дзе столькі людзей і тэхнікі, радавала і акрыляла Чарняхоўскага.

Калі танкісты перабраліся праз Аанаўскія балоты, яны адразу хутка рушылі на поўдзень, абходзячы Оршу. Чарняхоўскі ўважліва сачыў за імі, як і за тымі, што ішлі на Талачын.

З аператыўнага ўпраўлення Чарняхоўскаму паведамілі, што, мяркуючы па радыёперахватах, у праціўніка ў раёне магістралі пачалася паніка.

Тут генерал Емяльянаў рашыў, што настала пара паведаміць, нарэшце, тое, што ён адкладваў.

– Іван Данілавіч, – сказаў ён са спачуваннем,– я вам павінен перадаць сумную вестку. Ваш брат Аляксандр Данілавіч загінуў...

– Саша? – перапытаў Чарняхоўскі, нібы не разумеючы.– Адкуль вам вядома?

– Мне паведамілі з корпуса. Акрамя таго, я гаварыў таксама з брыгадай...

– Калі ён загінуў?

– Пазаўчора...

– Чаму мне не паведамілі раней?

– Гэта, Іван Данілавіч, па маёй просьбе...

Чарняхоўскі паглядзеў на генерала доўгім позіркам, памаўчаў, потым, стомлена апусціўшыся на стул, папрасіў:

– Раскажыце, пры якіх абставінах ён загінуў.

І ўвесь час, пакуль член Ваеннага Савета гаварыў, Чарняхоўскі моўчкі пазіраў у адну кропку на карце, разасланай на стале. І пасля, калі ўжо Емяльянаў скончыў, таксама маўчаў.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю