412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Мележ » Мінскі напрамак. Том ІІ » Текст книги (страница 16)
Мінскі напрамак. Том ІІ
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 11:15

Текст книги "Мінскі напрамак. Том ІІ"


Автор книги: Іван Мележ



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 25 страниц)

Выязджалі розныя тылавыя арганізацыі, ехалі групкі, сем'і, адзіночкі. Гестапаўскія каты, шпіёны, здраднікі, наёмныя забойцы. Паязды, што адыходзілі ад вакзала, былі аблеплены імі, як падла мухамі...

Сюды прыгнала і зграю прывозных дзеячоў Рады разам з «прэзідэнтам» і двума намеснікамі. Апошняе пасяджэнне «кангрэса» так і не давялося скончыць – трэба было хутчэй збіраць манаткі. «Дэлегатам» сказалі, каб яны выбіраліся з Мінска так, як ім удасца: гітлераўцам ужо не былі патрэбны гэтыя адонкі. А аб «прэзідэнце» і яго «міністрах» гітлераўскі генераль-камісар фон Готберг усё ж «паклапаціўся», дазволіў, каб ім далі месца ў вагонах.

Ён яшчэ спадзяваўся, што «прэзідэнт», і яго «ўрад» могуць спатрэбіцца: Готберг стараўся заглядваць наперад...

Правесці радаўцаў на вакзал фон Готберг даручыў штурмбанфюрэру Рэйзе. Штурмбанфюрэру гэтае заданне прышлося не вельмі да спадобы,– падумаеш, трэба яшчэ праводзіць гэтых бяздомных, нікому цяпер непатрэбных дзялкоў, але загад Готберга ёсць загад.

Па знаку Рэйзе двое ефрэйтараў, што былі каля ўваходу на перон, прапусцілі іх да вагонаў.

Астроўскі ішоў ссутулены, увагнуўшы галаву ў плечы. Ён падышоў хутка да дзвярэй вагона і, як бы за ім хтосьці гнаўся, паспешліва схаваўся ў іх. Рэйзе праз хвіліну вярнуўся: яму трэба было рабіць іншыя справы.

«Багаж здадзен»,– падумаў ён, крывячы губы.

Каля будынка генералькамісарыята ён спаткаўся з Баумволем.

– Еду на фронт,– сказаў генерал.

– Чаму?

– Там патрэбен моцны чалавек. Фюрэр даверыў гэта мне.

– Але там цяпер – небяспечна...

– Я не баюся, Віллі.

Ён развітаўся.

– Жадаю ўдачы, мой генерал.

У горадзе пачалі паяўляцца салдаты с фронта, якіх з кожным днём станавілася ўсё больш. Яны былі абарваныя, стомленыя і злыя.

Адзін гурт з такіх салдат трапілася ўбачыць Вольфу. Гэта было каля Заходняга моста: яны цягнуліся пасярод вуліцы не як салдаты, а як дзікі табун – панурыя, абыякавыя да ўсяго, брудныя. Адзін з іх быў нават без мундзіра.

Некалькі мінчан, што ішлі па вуліцы, прыпыніліся, сталі назіраць за гэтым натоўпам, і Вольф заўважыў у іх вачах радасць і пагарду...

Да салдат у гэты час падбег нейкі абураны гестапавец, які стаў крычаць і пагражаць:

– Свінні... Суд!.. Расстраляць!

Вольф кінуўся на дапамогу яму, але тут здарылася нечаканае: коратка трэснула чарга з аўтамата, і гестапавец, пахіснуўшыся, як лазіна, асеў. Вольф адразу застыў на месцы.

Хутка зразумеўшы, што здарылася, салдаты з нечаканай для іх порсткасцю пачалі разбягацца хто куды. Калі Вольф падбег да гестапаўца, той быў мёртвы.

Гэты выпадак вельмі ўразіў маёра. Яму стала боязна. Ён упершыню бачыў такое злое непаслушэнства...


2...

Вольф тры дні завіхаўся на Таварнай, куды яго паслалі, каб ён дапамог эвакуіраваць розную каштоўную ваенную маёмасць.

Справа гэтая аказалася куды цяжэйшай, як здавалася спачатку Вольфу. Не было такога дня, каб не наляталі на станцыю савецкія самалёты. Яны плылі ў блакітным чэрвеньскім небе спакойна і ўпэўнена, як вестуны таго пагрознага фронта, які хутка набліжаўся. Са свістам падалі бомбы, карэжачы вагоны, раскідваючы зямлю, наводзячы страх на чыгуначнікаў.

Яшчэ горш было ўночы. Самалёты амаль увесь час кружыліся над горадам, яны ляцелі і ляцелі страшнымі чародамі.

У першы дзень Вольфу ўдалося пагрузіць некалькі каштоўных станкоў і многа рознага абсталявання, патрэбнага пры капітальным рамонце танкаў. Станкі прывезлі з майстэрняў, што былі каля опернага тэатра. Увесь састаў увечары ўжо быў гатовы да адпраўкі, калі ўгары пачалі гусці савецкія бамбардзіроўшчыкі. Яны скінулі ракету на парашуце, якая заліла святлом усю Таварную станцыю, і сталі бамбіць.

Калі Вольф вылез з бліндажа, што быў накрыты рэйкамі і бярвеннем у некалькі накатаў, на станцыі ў многіх месцах лютавалі пажары. Увесь састаў гарэў. Адна платформа была разнесена ўшчэнт,– відаць, ад прамога пападання бомбы, а з двух вагонаў выбуховай хваляй сарвала дахі. Паравоз быў увесь пасечаны асколкамі – каля яго ад водсветаў агню блішчала лужа вады.

Цэлую ноч, у перапынкі між бамбёжкамі, праваждаўся Вольф з саставам, пакуль удалося адцягнуць убок вагоны.

– Тут, бадай, не саладзей, чым на фронце,– сказаў Вольфу немец-чыгуначнік.

– Можаце лічыць, што фронт ужо тут,– панура адказаў маёр.

Удзень адна акалічнасць крыху палепшыла пануры настрой маёра. Палепшыў яго прадстаўнік фірмы «Ост», які папрасіў у маёра вагон, каб пагрузіць маёмасць фірмы. Як ні быў Вольф прыгнечан апошнімі падзеямі, ён, чалавек практычны, адразу зразумеў, што тут можна пажывіцца. Калі яшчэ будзе такая зручная сітуацыя?

Трэба сказаць, што маёр даўно збіраў капітал, употай марачы з часам пайсці ў адстаўку і купіць фабрыку,– таму ён быў рады кожнаму, хто дапамагаў яму пабагацець. Ведаючы, што прадстаўніку фірмы ўсё роўна інакш няма як выкруціцца, Вольф аднёсся да яго прапановы нібыта абыякава.

– Сто тысяч марак?..– Вольф высакамерна пакруціў галавою. Для такой сумы ён не стане бясчэсціць сябе – афіцэра – ды яшчэ браць гэтакія клопаты.

Не даў згоды ён і на сто пяцьдзесят і на дзвесце. Калі ж прадстаўнік фірмы назваў дзвесце пяцьдзесят, Вольф як бы завагаўся.

– Рэйхсмаркамі? – запытаўся ён.

– Палову рэйхсмаркамі, палову акупацыйнымі...

– Не, толькі рэйхсмаркамі, усё – рэйхсмаркамі.

Прадстаўнік сказаў, што гэта вельмі дорага, але рабіць не было чаго, прышлося згадзіцца.

– Ну вось, дамовіліся!..

Вольф, атрымаўшы грошы, пералічыў іх і паведаміў, калі будзе дадзен вагон для пагрузкі і калі ён павінен адправіцца.

– Я спадзяюся, што наша «ўмова» будзе між нас. Калі яе раскрыюць, вам прыдзецца расплачвацца не таней, чым мне...

Служачы фірмы паабяцаў, што ўсё будзе ціха і ніхто пра гэта не даведаецца.

Але Вольф не адчуваў вялікай радасці... Праз гадзіны дзве зноў пачалася бамбёжка. А ўночы самалёты прыляталі так часта, што ніхто ўжо не аб'яўляў трывогі.

Давялося амаль усю ноч сядзець у бамбасховішчы.


3...

Першага ліпеня Вольф вярнуўся да Шульцэ. Ён далажыў палкоўніку, што прышоў у яго распараджэнне.

– Распараджэнне... Распараджэнне...– непрыхільна прабурчаў Шульцэ.– Нашто вы мне?

Вольф, які яшчэ не забыў першага знаёмства з ім, прамаўчаў. Але Шульдз -гэта, здаецца, таксама ўзлавала.

– Нашто?!.– паўтарыў Шульцэ.– Нашто, адкажыце? Га-а, маўчыце!..

– Вы ведаеце, гэр палкоўнік...

– Нічога я не ведаю. Я нават не ведаю, для чаго я тут! Так, так, не ведаю. І нашто я будаваў, галаву ламаў,– таксама не разумею.

– Як «нашто»?

– А так – нашто? Рускія ўжо занялі Барысаў. Яны каля Мінска, абыходзяць Мінск, а нашы грэнадзёры – асноўныя сілы – яшчэ па той бок Бярэзіны. Яны адсталі! Рускія апярэдзілі іх! – Шульцэ застагнаў ад ярасці: – Камуністы падступяць першымі да амаль пустых траншэй... О, пракляцце! Іх спаткаюць у горадзе – пустыя доты!.. Вы разумееце, што гэта, чорт вазьмі?

– Так, гэр палкоўнік! Гэта – страшна.

– Страшна?! Гэта – ганьба. Ганьба ўсёй германскай арміі. Дык вось я і пытаюся – для чаго вы вярнуліся да мяне, для чаго?

– Дазвольце быць свабодным?

– Так, так – выбірайцеся. І ад мяне, і наогул – з горада, пакуль не позна.

Увечары Вольф сабраўся ехаць з горада. Ашалелы Шульцэ, вядома, меў рацыю,– сапраўды, трэба спяшацца, бо рускія вось-вось могуць перарэзаць дарогі на захад.

Горад здаваўся зусім мёртвым. Дамы былі цёмныя і пустыя. Ніхто цяпер у іх не жыў, ніхто іх не ахоўваў. У кожным доме ляжалі без прыгляду каштоўныя рэчы, якія можна было лёгка ўзяць, якія, здавалася Вольфу, амаль належалі яму. Трэба толькі ўзяць ды пакласці ў машыну.

Ён даўно ўжо звык да лёгкай спажывы, да грабежніцтва, якое лічыў самай натуральнай справай. Пакідаючы гасцініцу, Вольф выцягнуў з лепшага нумара дыван і кінуў у машыну.

Ад'ехаўшы на Рэспубліканскую, ён спыніў машыну І забег у дом, які яму здаўся больш вартым «увагі». Адчыніў адны дзверы, а другія, якія былі замкнуты, выламаў, націснуўшы з усяе сілы плячом. Пасвяціў ліхтарыкам, пачаў абшукваць усе куткі. Узяў у рукі талерку,– убачыў, што гэта звычайная танная пасудзіна, кінуў на падлогу. У гардэробе выбраў некалькі плаццяў, ускінуў на руку.

Збегшы да машыны, перадаў іх шафёру.

– Вось, захавай... Ды глядзі, каб не папсаваліся, чуеш ты? А я яшчэ пашукаю; можа, вылаўлю што-небудзь яшчэ...

Ён зайшоў у другі дом, у якім не знайшоў нічога «цікавага», потым зазірнуў у невялікі драўляны асабняк. Вочы Вольфа разгарэліся ад прагі нажывы, рукі задрыжалі. Тут жыў, відаць, немец, які, уцякаючы, кінуў амаль усё на месцы. Ну, што ж, Вольф падбярэ за яго.

Прамень ліхтарыка заблішчаў на пазалочаным амуры: гадзіннік! Які дарагі гадзіннік! Вольф працягнуў растапыраную руку і паспешліва схапіў.

І тады ж нечакана бліснула полымя, ударыла ў галаву, у жывот, тузанула назад.

Калі сюды ўбег шафёр, Вольф быў мёртвы. Ён падарваўся на нямецкай жа міне...


4...

З кожнай гадзінай у Мінску станавілася ўсё трывожней. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты.

Яшчэ да таго, як быў вызвален Барысаў, гітлераўцы пачалі паспешліва мініраваць важныя пабудовы горада. Яны рыхтавалі да падрыву не толькі прадпрыемствы, якія ім удалося так-сяк наладзіць, але і амаль усе ўцалелыя вялікія жылыя будынкі. Мініравалі Дом Урада, Дом афіцэраў, карпусы Інстытута народнай гаспадаркі, Міністэрства лясной прамысловасці...

Пачынаючы з раніцы першага ліпеня – то ў адным квартале, то ў другім – удзень і ўночы сталі грукатаць моцныя выбухі. Уздрыгвала пакутліва зямля. То над адным, то над другім будынкам ускідвалася чорная хмара дыму і попелу і пачыналі асядаць, абвальвацца сцены, рушыцца столі... Фашысты быццам помсцілі гораду за свае няўдачы на фронце, за паражэнні. З садысцкай лютасцю яны наносілі знявечанаму гораду новыя раны.

Многія будынкі падпальвалі. Усе тры апошнія ночы з вечара да світанку неба над Мінскам і вуліцы крывавіліся зарывамі пажараў. Днём над горадам, уздымаючыся высока ў блакіт, віселі, плылі жахлівыя чорныя хмары. І гэтыя зарывы, і хмары былі відаць на дзесяткі кіламетраў вакол...

– Эх, звяры! – шаптала з нянавісцю Наталля Міхайлаўна, пазіраючы на лютае полымя, якое толькі што ўзнялося поблізу.– Ні крыхоткі сумлення... нічога чалавечага... Звяры сапраўдныя.

– Фашысты праклятыя! – адгукнулася Залеская.

Яны былі ў маладым, падобным на хмызняк, вішанніку, што рос ускрай агарода за хатай Залеснай. У вішанніку, дзе было гусцейшае галлё, Залеская выкапала, закідаўшы зямлю травою, неглыбокую яму, тут яны цяпер сядзелі. Было ўжо блізка апоўначы, але Людка, якая прымасцілася на каленях у бабулі, усё яшчэ не спала. Наталля Міхайлаўна паправіла накінутую на плечы ўнучкі хустку і лёгенька прыгарнула дзіця да сябе,

– Не спіць? – Залеская ўздыхнула.– Малая, а і то ўсё, здаецца, разумее. Мусіць, ёй таксама страшна...

– А то вы думаеце, не страшна?.. Другі дзень – заўважаю – яна нейкая асабліва ціхая. І цяпер за ўвесь вечар слова не сказала... Трывожыцца...

– З самага маленства!..– зноў уздыхнула Залеская.– Ды яшчэ каб ведаць, чым гэта ўсё скончыцца!..

Наталля Міхайлаўна нічога не сказала. «Каб ведаць!» У тым і гора, што невядома, як далей будзе. Трываць ужо, напэўна, мала,– яшчэ, можа, некалькі дзён,– але ці пашчасціць дажыць да лепшых.

Недалёка, лявей вакзала, пачало займацца яшчэ адно зарыва.

– Гэта, мусіць, ва ўніверсітэцкім гарадку... Божа мой, божа, ды яны ж, праклятыя, відаць, ніводнага дома не мінуць!

Залеская загаварыла пра іншае:

– Эх, Наталька, як я шкадую, што не ўдалося выбрацца з горада... І трэба ж было, каб гэтыя гестапаўцы-сабакі вярнулі нас назад?..

Наталля Міхайлаўна з Залескай і Людкай хацелі сёння ўдзень выйсці з Мінска, каб перабыць гэтыя страшныя дні ў Лошыцы. Яны ішлі быццам бы прадаць тое-сёе ды купіць хлеба, але наткнуліся на патруль з эсэсаўцаў, які затрымаў іх і загадаў вярнуцца. Аказалася, што вакол Мінска ўсюды на выхадах стаіць моцная варта.

А потым, калі яны ўжо вярнуліся, Залеская ад суседкі пачула, што эсэсаўцы пачалі акружаць горад. Што яны яшчэ задумалі? Мабыць, нейкую новую бяду, можа, горшую за тое, што было раней. Добрага ад іх чакаць не прыходзіцца.

– Званочак ты мой...– прашаптала Наталля Міхайлаўна, з пяшчотай і сумам прытульваючы да сябе Люду.

Сяргей у гэты час быў на «працы». Каля яго, тоячыся ў рэдкім чырванаватым змроку, ляжалі і сядзелі яшчэ некалькі хлопцаў, а вакол чарнелі, як помнікі, нейкія абгарэлыя каменныя слупы, гарбаціліся горкі бітай цэглы. Між цэглы ўжо густа буяў палын.

– Чаму яны не ідуць? – нецярпліва зашаптаў адзін з хлопцаў.– А можа, Сяргей, яны прайшлі дзе-небудзь у другім месцы...

– Нідзе не пройдуць,– супакоіў Сяргей.– Толькі тут...

Час поўз вельмі марудна. А немцы ўсё не паяўляліся. Ніхто, вядома, не хацеў, каб яны былі тут, але ўсе ведалі, што яны абавязкова прыдуць сюды, і таму іх чакалі і здзіўляліся, чаму дасюль няма. Сяргей непакоіўся аб тым, каб яны не прышлі вялікай купай, скажам, цэлым узводам, тады іх можа і не ўдасца адбіць, і ўся гэтая справа, для якой Сяргей сабраў сюды сваіх хлопцаў, сваю падпольную групу, скончыцца сумна...

Наперадзе за плотам то ярчэй, то цьмяна чырванелі маўклівыя цагляныя карпусы, у іх вялікіх, густа пераплеценых чорных вокнах бегалі неспакойныя водбліскі пажараў. Гэту фабрыку гарком даручыў Сяргею: фабрыку і яшчэ школу, якая ўзвышаецца вунь за хатамі. Іх даручылі выратаваць Сяргею і яго баявым таварышам... Там каля школы ёсць таксама яго людзі: два надзейныя хлопцы...

Недзе ў сярэдзіне горада, прымусіўшы зямлю здрыгануцца, грымнуў выбух.

– Гэта на вуліцы Карла Маркса... Мусіць – гарадская ўправа.

Толькі пасля паўночы з'явіліся тры салдаты, адзін з якіх нёс каністру, а другі мяшок за спіной. Сяргей, прыўзняўшыся на каленях, адразу пачаў уважліва сачыць за імі...

Хутка стала відаць, што яны ідуць не куды-небудзь, а якраз да прахадных варот. Яны спяшаліся.

– Факельшчыкі!..– шапнуў Сяргей. Ён цяпер ужо не сумняваўся, што гэта яны, подлыя падпальшчыкі.

Хлопец ускінуў аўтамат, прыцэліўся, адчуваючы, як лёгка, вольна зрабілася ў грудзях. Амаль разам з чаргой аўтамата гулка ляснулі два вінтовачныя стрэлы. Той, які быў з каністрай, адразу паваліўся, а два другія, ледзь толькі зразумелі, што здарылася, кінуліся назад. Але ім удалося адбегчы недалёка...

– Ляжаць! – прамовіў Сяргей. У гэтую хвіліну ён быў такі шчаслівы, як, мусіць, ніколі за ўсю вайну. Сяргей прыслухаўся: навокал усё здавалася такім, як і да стрэлаў. Было быццам бы спакойна,– відаць, немцаў не ўстрывожылі гэтыя некалькі стрэлаў...

Упэўніўшыся, што поблізу ўсё ціха, Сяргей, паставіўшы дазорных, якія сачылі б за вуліцай, з двума хлопцамі сцягнуў трупы з дарогі і схаваў у руінах.

– Так будзе лепш: ніякага знаку... Ну, што на вуліцы, ціха? – запытаўся ён, стараючыся быць спакойным, у аднаго дазорнага, які падпоўз сюды.

– Ды покуль ціха...

– Ну, то добра...

Адзін хлопец сказаў, што можна цяпер ісці дамоў. Але Сяргей не дазволіў.

– Пачакаем... Як бы яны сюды не паслалі яшчэ каго. А то зараз, чаго добрага, заўважаць «страту».

Адным словам, радавацца рана!..– А сам усё ж поўніўся радасцю.– Трэба быць напагатове.

Яны не адыходзілі да раніцы. І днём былі. Толькі не ўпяцёх, а ўдвух, і не каля слупоў, а ў кустах малінніку, на апусцелым агародзе. Назіралі...


5...

Рэйзе спяшаўся. Ён меў весткі, што рускія ўжо абыходзяць горад і што, мусіць, хутка апошнія шляхі будуць перарэзаны.

Штурмбанфюрэр выцягнуў з-пад ложка тры напакаваныя чамаданы. Азірнуўся, ці не забыў чаго каштоўнага, забег у другі пакой, у якім каля століка па-ранейшаму вісеў фатаздымак – Готберг у параднай форме. Хутка акінуўшы вачыма раскіданыя рэчы, Рэйзе сарваў з цвіка гумавы плашч і вярнуўся назад.

У пакой забег шафёр, Рэйзе загадаў яму ўзяць два чамаданы – ён паказаў якія. На хвіліну задумаўся, ці не прыдаецца яму адказваць заўтра як панікёру і баязліўцу, які дачасна кідае горад?

Не, ён не застанецца. Ён не будзе сядзець да таго часу, калі ўжо не стане куды ўцякаць. Праз дзень – два чырвоныя тут створаць, відаць, тое ж, што было ў Віцебску. «Кацёл»... А ён не хоча пападаць у «кацёл», не, не, чорт пабяры. Чаго ж ён яшчэ стаіць, як дурань, ды раздумвае?

Нечакана зазваніў тэлефон. Рэйзе падбег да яго.

– Штурмбанфюрэр Рэйзе? Гэта вы, гэр штурмбанфюрэр? Вы?

– Я, Рэйзе.

– Гэр штурмбанфюрэр! – без меры ўзрадаваўся ў трубцы тэлефона голас, які за гэтым назваў сябе начальнікам шпіталя,– У мяне ляжаць раненыя... Сто дваццаць чалавек раненых!..

– А мне што да гэтага?

Голас сказаў, што яму параілі пазваніць Рэйзе. Гэр штурмбанфюрэр быццам бы можа дабіцца для іх вагон ці два. Готберг даў яму вялікія правы. Акрамя таго, у Рэйзе – сказалі – ёсць некалькі машын у лагерах.

– Нічога ў мяне няма! – рэзка крыкнуў Рэйзе.– І мне няма калі гэтым займацца...

– Раненыя, гэр штурмбанфюрэр! Сто дваццаць чалавек!..

– Званіце каму след.

– Нідзе нікога не даклічашся. Я вас прашу. Сто дваццаць чалавек – салдаты, афіцэры... Адзін – палкоўнік...

– Я сказаў усё!..

Рэйзе кінуў трубку.

Ён схапіў чамадан і збег па сходках на двор. Шафёр ужо сядзеў за рулём «мерседэса». Рэйзе запаліў ліхтарык, праверыў, дзе пакладзены чамаданы, аглядзеў замкі на іх. Усё ў парадку. Тады ўскочыў у машыну, паставіўшы трэці чамадан, самы важны, каля ног.

Шафёр, уключыўшы фары, пачаў ужо разварочваць машыну, як на святло з цемры выскачыла постаць. Рэйзе хапіўся за пісталет.

– Гэр штурмбанфюрэр... Адзін момант... Не трывожцеся, гэта я – Кухта... Памочнік прэзідэнта...– соладка і хутка запеў чалавечак.

– Што трэба? – нецярпліва перабіў Рэйзе.

– Прашу вас... Ратуйце – адно месца... Адно месца...

– Якое месца?

– У машыне... Падвязіце хоць бы да Баранавіч... Не мог сесці ў поезд... Буду дзякаваць бясконца. Век не забуду.

Рэйзе не адказаў. Ён крыкнуў шафёру: «ехаць», і машына адразу кранулася.

Памочнік «прэзідэнта» ў адчаі схапіўся за борт акенца і, не выпускаючы яго з рук, пацягнуўся следам. Рэйзе пачаў біць кішанёвым ліхтарыкам па яго руках, але той упарта не хацеў выпускаць борта. Нарэшце, войкнуўшы, шмякнуўся на зямлю.

Насустрач Рэйзе ляцела асветленая пажарам вуліца.

Раздзел ІІІ


1...

Шабуніха амаль не звярнула ніякай увагі на легкавыя машыны, што спыніліся непадалёк. Столькі машын прайшло перад ёй за гэты дзень, за гэтую гадзіну, пакуль яна стаіць тут каля свайго селішча. Але яна раптам пачула незнаёмую, нібы нямецкую, гаворку і насцеражылася: «Хто гэта?»

Шарсцяныя фрэнчы колеру хакі, з адваротамі, з гальштучкамі, кароценькія куртачкі, фуражкі з нябачанымі раней кукардамі – каронамі, берэты, ссунутыя набок.

Шабуніха павяла позіркам па незнаёмых тварах, чакаючы, што будзе далей.

– Ма-ам, немці...– спалохана заныў Валодзька, якога Аўдоцця трымала на руках. Ён шчыльна прыціснуўся да яе грудзей.

«Няўжо?.. Але чаго з імі нашы камандзіры, ды яшчэ такія ветлівыя?» Яна кінула трывожны запытальны позірк на юнага русявага лейтэнанта, які быў пры іх: «Хто гэта?»

– Не бойся, малыш, мы не немцы.

Адзін з незнаёмых, з поўным, крыху бледнаватым тварам, з паголенай галавой, выняў з кішэні шакаладку і паказаў Валодзьку.– Вазьмі, гэта вельмі смачна,– афіцэр пры гэтым прыцмокнуў: – вельмі смачна!..

Але малы глядзеў на яго нахмурана, з-пад ілба, нібы не разумеючы.

– Вазьмі, сыночак,– пяшчотна сказала маці, і Валодзька, хоць і не зусім упэўнена, узяў. Незнаёмы даў шакаладку і Вольцы. Тады, пазіраючы то на Аўдоццю, то на Аксінню, якая падышла да яе, нагнаўшы на твар прасцяцкую ўсмешку, генерал растлумачыў:

– Мы вашы саюзнікі. Вялікабрытанія...

– А-а?! Англічане,– адгукнулася Аксіння.

– Англічане! Англічане!.. Ваша армія ваюе з немцамі на ўсходзе, а мы – на захадзе – Нармандыя... Другі фронт – чулі?

– Чулі,– адказала Аксіння, – як не чуць?

– Другі фронт! Разам!

– Разам,– згадзілася, аб нечым задумаўшыся, Шабуніха.– Чакалі мы яго. Доўга чакалі...

– Дачакаліся! – аптымістычна ўсміхнуўся адзін з англічан.

– Дачакаліся... Толькі... крыху позна...

– Позна? Чаму?

– Чаму? Ды як вам сказаць, дарагі... пан, ці што... не ведаю, як вас зваць...

– Можаце зваць, пан генерал... Дык я слухаю.

– У нас кажуць: дарагая лыжка к абеду.

– Дык яны ж, цётка Аўдоцця, з лыжкай якраз і прышлі к абеду,– горача, звонкім голасам падхапіла Аксіння.

– Што праўда, то праўда – к абеду...– задуменна згадзілася Шабуніха.

– Вы, місіс, рана сабраліся... святкаваць...

– Вы не крыўдуйце... Мы, жанкі, такія: што ў галаве, тое і на языку... Ляцяць, бачу, гітлерцы назад... Ні Масквы ўжо ім не трэба, ні Парыжа, нічога, абы толькі душу голую данесці... Тут, як той казаў, першы фронт, і другі, і пяты. Насыпалі гароху паганаму Атроху!

– Хвалю, місіс,– вы, аказваецца, не толькі маці, але і – палітык!

– Які я палітык,– хітнуўшы галавой, журботна адказала яна.– Вось мая палітыка,– яна кіўком паказала на Валодзьку, потым павярнулася да агарода,– і вунь.

Некаторыя з англічан засмяяліся. Паголены таксама ўсміхнуўся нейкай няпэўнай, слізкай усмешкай. Калі ўсе сціхлі, азірнуўся навокал і сказаў тонам спачування:

– Відаць, вашы палітычныя справы, місіс, ідуць без поспеху. Бедна жывеце, місіс... Кепска.

– Адкуль жа яму, багаццю, быць? Папалілі фашысты ўсё...

Генерал абыякава зірнуў на нядаўна складзены на папялішчы падмурак хаты і свежаачышчаныя бярвенні, што яшчэ ляжалі на зямлі. Абышоў вакол паграбка, асцярожна спусціўся на некалькі ступенек уніз, зазірнуў у сярэдзіну яго, але ўвайсці не адважыўся. Падняўшыся ўгару, выцер хусцінкай рукі, нібы яны запэцкаліся, бегла акінуў позіркам новенькі выпрасаваны касцюмчык.

– Кепска, вельмі кепска жывеце...

Шабуніха прамаўчала.

– Але не трэба вешаць галавы, місіс. Ёсць многа людзей, якія схіляюцца з павагаю перад вашымі пакутамі і моляць неба пра шчасце для вас... Помніце, што вы не адзінокія,– супакоіў ён, па-дружбацку ўсміхаючыся.– Уся Вялікабрытанія, якая паслала нас сюды, шчыра спачувае вам і падзяляе ваша гора. Я ведаю, што яна хутка працягне руку дапамогі. Так, так, мы дапаможам... Верце майму слову.

– Дзякуй вам на добрым слове...

– Гэта, місіс, не толькі словы.

Уздыхнуўшы, яна прамовіла, нібы разважаючы сама з сабой:

– Бедна жывем, кажаце?.. Куды ж горш?..– яна сумна павяла позіркам па селішчы. – Нашчэнт вымеў, ірад!

– Нашчэнт. І не адну вашу вёску...

– Не адну. І гарады многія, мусіць?

– Усе гарады ад Масквы. Амаль палавіну Расіі. Найбольш важную частку... Мне здаецца, што становішча ваша вельмі цяжкае. Больш цяжкае, чым вы думаеце.

– Чаму гэта?

– Чаму? Я павінен прызнацца, што не гэтакі аптыміст, як вы. Я думаю са смуткам, місіс, пра тое,– колькі спатрэбіцца часу і сілы, каб вам зноў падняцца, вярнуць усё тое, што знішчыла вайна...

– Цяжка будзе, праўда. Але – што ж. Хіба гэта – у першы раз.

– Што – у першы раз?

– Ды тое, што цяжка нам. І што сілу напяць трэба...

– Але вы забываеце, місіс, як вы паслабелі?..

– Паслабелі? – перапытала яго Шабуніха.

– Не наадварот жа?

– Дзе паслабелі, а дзе, можа, і дужэй зрабіліся. За Масквой нашы, кажуць, сталі яшчэ мацней.

– Казала ліха, што не быць дабру,– адгукнулася Аксіння.– Эх, чаго плакаць! Пераб'емся як-небудзь. Не можа ж быць, каб не адужалі. Не калекі ж, і не паны, рукі ёсць, слава богу.

– Няхай не адразу, а адужаем. Быць не можа, каб не адужалі...

– Усё, як было, зробім. Адбудуемся. Праўда, цётачка?

– Дай бог,– пажадаў скептычна генерал і неспадзявана пачціва дадаў, зірнуўшы на юнага русявага лейтэнанта. – Мне падабаецца гэты... аптымізм вашых людзей, іх дзіўная, амаль фанатычная вера...

– Цяпер аб адным трывога,– сказала як бы з роздумам Шабуніха,– каб фашысты не вярнуліся...

– Не прыдуць, будзьце спакойны,– адказаў англічанін так, быццам лёс Шабуніхі залежаў ад яго.

Генерал развітаўся з Шабуніхай і Аксінняю і рушыў са ўсёй світай на суседні двор.


2...

Гасцей чакаў Шчарбацюк. Яму хацелася ехаць наперад, куды пайшла дывізія, а тут прыходзілася сядзець,– сядзець і чакаць, калі ў яго столькі клопатаў! Але разам з гэтым Шчарбацюка хвалявала і другое: цікаўнасць да будучай сустрэчы, бо як-ні-як гэта не звычайная справа, а дыпламатычная,– а яму такімі справамі яшчэ не даводзілася займацца.

«Дыпламат?..– падумаў ён пра сябе скептычна.– Які я дыпламат? Я нарадзіўся для таго, каб рубіць вугалёк ці войскам кіраваць...» Ён падаўся да радыста, які сядзеў у машыне, каб загадаць звязацца з палком Сібірака і даведацца пра абстаноўку.

Але тут яму сказалі, што едуць, напэўна, англічане. Шчарбацюк вышаў на вуліцу. Сапраўды пад'язджалі некалькі «вілісаў» з афіцэрамі ў англійскай форме і англійскімі сцяжкамі на радыятарах.

Шчарбацюк хутка, па-гаспадарску акінуў вокам групку сваіх афіцэраў, што стаялі побач, кінуў аднаму з іх незадаволена:

– Чаго сутулішся, Братко?..

Калі першая машына, віскнуўшы тармазамі, спынілася, Шчарбацюк ступіў да яе. «Гэты?» – запытаўся ён вачыма ў нашага капітана, які сядзеў поруч з англічанінам. Той кіўнуў на наступную машыну. Камандзір дывізіі падаўся да паўнатварага, пешчанага чалавека, які ўжо вышаў з «віліса» і набліжаўся да яго; Шчарбацюк заўважыў на выгнутым палявым пагоне англічаніна генеральскую зорку.

– Генерал-маёр Шчарбацюк,– сказаў камдыў.

Англічанін на чыстай рускай мове назваў сябе, і Шчарбацюк сваёй вялікай шахцёрскай рукой паціснуў пухлую руку госця.

– Я, як і мае салдаты і афіцэры... вітаю вас...– загаварыў нязвыкла Шчарбацюк,– ...а таксама ваш народ, які змагаецца разам з намі... за адну, вялікую справу...

Англічанін, далікатна ўсміхаючыся, даслухаў да канца і адказаў. Так, ён таксама рады,– рады, што можа вітаць, што можа бачыць слаўных салдат рускіх саюзнікаў.

Шчарбацюк па чарзе прадставіў англічаніну нашых афіцэраў, назваўшы званне і прозвішча кожнага, пасля чаго госць пазнаёміў яго са сваімі.

Камандзір дывізіі запрасіў англічан у садок. Тут між двух немаладых яблынь было накрыта новымі прастынямі некалькі састаўленых у рад сялянскіх сталоў, на якіх цяпер узвышаліся густым строем пляшкі гарэлкі. Закуска была простая, салдацкая – амаль усё кансервы, і гэты недахоп гаспадары спрабавалі, відаць, згладзіць, выставіўшы шчодра гарэлкі.

Шчарбацюк, паказаўшы месца генералу, папрасіў прабачэння за сціплы пачастунак:

– Цяжка сабраць што-небудзь лепшае, генерал,– увесь час на калёсах. Нават спаць, прызнаюся, прыходзіцца ў машыне...

– А гэта, калега, і добра, што стол такі строгі, строгі па-франтавому... Лепш за ўсё – проста пад небам...– генерал сеў, зняў фуражку, выцер хусцінкай бліскучую галаву.

Афіцэры – нашы і англійскія – сталі ўперамежку рассаджвацца таксама. Шчарбацюк не садзіўся, а па-гаспадарску сачыў, як уладжваюцца госці, ці ўсім хапае месца.

Першы тост Шчарбацюк сказаў за дружбу савецкага і англійскага народаў. Нашы і англічане, стоячы, працягвалі адзін да другога шклянкі, дзынкаў тонкі звон шкла. То там, то тут чуліся воклічы:

– За магутную Савецкую Расію. За Чырвоную Армію!

– За саюзную Англію!

– За дружбу!

Хутка Шчарбацюк адчуў, што за сталамі запанаваў дух узаемнай сяброўскай павагі, і сэрца яго, спачатку насцярожанае, нечакана размякла, падабрэла. Ён сачыў за ўсім ўжо амаль расчулена.

З кожным тостам, якія ішлі адзін за адным, гамонка і воклічы за сталом усё ажыўляліся і мацнелі. Узрушаны тостам і віном, малады капітан-пехацінец, што сядзеў насупраць Шчарбацюка, па-сяброўску абняў англічаніна і, усміхаючыся, пачаў штосьці яму гаварыць.

Устаў англійскі генерал і папрасіў выпіць за выдатнага савецкага камандзіра дывізіі Шчарбацюка. Шчарбацюк паружавеў: «выдатны!», – але нічога не сказаў.

– Я не выпадкова, калега, сказаў: за выдатнага, – загаварыў пасля тосту англічанін да Шчарбацюка.– Кожны, хто ўдзельнічае ў гэтай аперацыі, мае права на самую вялікую чэсць, – ён праслаўляе сябе не толькі перад адным сваім народам, а перад чалавецтвам. Ваша перамога здзівіла і ўразіла ўвесь свет. Яна настолькі бліскучая, што мы, сучаснікі і саюзнікі, ад душы захапляемся і ганарымся вамі...

Словы англічаніна ліліся лёгка, журчэлі, нібы лагодны ручаёк,– яны прыемна хвалявалі добрае, чулае да хвалы генеральскае сэрца. «Скажы ты, як вядзе, нібы вершы чытае»,– з прыхільнасцю падумаў Шчарбацюк.

Ён неспадзеўкі ўбачыў радыста, які дзяжурыў каля сваёй рацыі, і ўспомніў, што трэба ехаць, што, чакаючы гасцей, якія запазніліся, ён адарваўся ад палкоў,– трэба было б звязацца з Сібіраком, каб даведацца, як у яго справы.

Але лагоднасць, расчуленасць, крыху захмараныя звыклымі клопатнымі думкамі, усё ж не пакідалі яго.

«Здаецца, атрымліваецца добра,– праплыло ў галаве. – Няхай ведаюць, як умеюць рускія сустракаць...»

«Камандарм будзе пытацца, як спаткаў іх»,– недарэчы ўзнікла думка і перарвалася. Яе перабілі. Англійскі генерал папрасіў расказаць пра Барысаўскую аперацыю...

Калі Шчарбацюк, апісаўшы аперацыю, адказваў на пытанні, добра п'яны ўжо капітан-англічанін, чарнявы, з вусікамі, ні то запытаў, ні то заявіў:

– Кажуць, тут зусім невялікія сілы немцаў...

– Гледзячы, хто кажа...– адразу ажывіўся Шчарбацюк, напаўняючыся баявым запалам.– Калі гітлераўцы кажуць, то яны могуць тое ж сказаць і пра ваш фронт з яшчэ большым правам...

– Так?! – здзівіўся капітан.

– Вам гэта здаецца дзіўным.

– Гэта – цікава.

– У Нармандыі ў іх усяго трыццаць дывізій – супроць армій двух дзяржаў, а тут, у адной Беларусі, яны маюць пяцьдзесят... ці лепш – было ў пачатку нашага наступлення... Пяцьдзесят – нязначныя? Яны скромнічаюць!..

Ветліва ўсміхаючыся, загаварыў англійскі генерал:

– Я не магу запярэчыць вам: даныя аб колькасці войск, вядома, няпоўныя і... недастаткова правераныя... Але мне таксама, прызнаюся, даводзілася чуць ад палонных – паўтараю: «чуць»,– бо мая думка пра майстэрства вашых войск самая высокая... Даводзілася чуць, што вы іх раздавілі колькаснай перавагай.

«Здаецца, ён трошкі сказаў з таго, што на душы»,– мільганула ў Шчарбацюка. Камандзір дывізіі хвіліну памаўчаў і, як бы раздумваючы, загаварыў павольна:

– Ясна, перавага і колькасная і матэрыяльная была...

– Брава! Гэта шчыра! Шчыра па-руску!– крыкнуў адзін з англічан.

– Так, так. Перавага была, інакш не было б чаго і сунуцца ў наступленне. Але адной колькаснай перавагі, я думаю, мала...

Шчарбацюк правёў позіркам па тварах гасцей, якія чакалі яго слоў. На хвіліну ў яго вачах з'явілася штосьці вясёлае і насмешлівае.

– Гэта добра відаць, напрыклад, з вашага вопыту...– За сталом зрабілася вельмі ціха.– Возьмем хоць бы Касіно[3]. Нядаўняе. Там у вас было, як я ведаю, дзве арміі – амерыканская і англійская. А немцаў у некалькі разоў менш. Ну, а як ішлі там справы?

– Гэта проста адна з нашых ваенных няўдач,– прамармытаў у адказ англічанін-генерал.

– Даруйце, генерал, што я напомніў. Мяне гэтая аперацыя зацікавіла толькі як прыклад. Як прыклад да размовы, што такое перавага...

У гэты час Шчарбацюку прынеслі радыёграму. Гэта было данясенне ад Скорабагатага аб тым, што яго полк заняў Беларэчча...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю