Текст книги "Ночы на Плябанскіх млынах"
Автор книги: Людміла Рублеўская
Жанр:
Разное
сообщить о нарушении
Текущая страница: 32 (всего у книги 32 страниц)
Мы пайшлі па залах. Але чамусьці на месцы нашай таямніцы вісела яркая жанравая карцінка з жыцця рускіх тракціраў. Я разгубілася, а Антошка начала бегаць па зале, пасля падышла да бабулькі-наглядчыцы... І – вось ён, Ге... Ці не? Карціну, якая раней знаходзілася ў прыцемку, перавесілі ў цэнтр ярка асветленага планшэта. У дадатак яе, як і астатнія, пакрылі тоўстым слоем лаку. Фарбы заззялі, бессаромна раскрыліся, знікла назаўсёды таямнічае месячнае святло і прывіднасць постацяў, і больш не перахоплівала горла ад таго, што вось Ён, такі светлы і крыху сумны, аддаецца на пакуты, і прыліп да Яго пляча з пацалункам-укусам зялёны Юда, а Пятро апускае меч, таму што нельга аддаляць такую смерць...
Рама была шырокая і шчодра вызалачаная. Сціскала яна ў сваіх прамакутных абдоймах звычайны эцюд, неахайны мастакоўскі накід... На вочы ўсё-ткі навярнуліся слёзы, але не ад узрушэння, а ад крыўды... Забойцы!
Я нічога не сказала Антошцы. Мне здалося, што такі ўдар лепей перанесці моўчкі... Але Антошка загаварыла сама, усё тым жа звонкім, захопленым голасам:
– А карціна яшчэ прыгажэй зрабілася! Паглядзі, фарбы якія яркія! І святла тут больш! Блішчыць як!.. Ну, пойдзем уніз, там выстава нямецкай гравюры...
1995
notes
1
Ізыдзі, сатана! (лац.)
2
Так мінае зямная слава (лац.).