355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Людміла Рублеўская » Ночы на Плябанскіх млынах » Текст книги (страница 31)
Ночы на Плябанскіх млынах
  • Текст добавлен: 21 апреля 2017, 07:00

Текст книги "Ночы на Плябанскіх млынах"


Автор книги: Людміла Рублеўская


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 31 (всего у книги 32 страниц)

– Ку-ку!

За расчыненым акном – ні дрэўца на паўвярсты (князь страшэнна баяўся, замахаў на сваю асобу і загадаў высекчы ўсё вышэй травы на тэрыторыі палаца, каб праглядаўся кожны вяршок). Тым не менш «ку-ку» гучала зycім блізка, вось тут, перад акном...

– Ку-ку!

Xібa зязюля можа так куваць?

– Ку-ку!

«Пане Езус!» Князь перастаў намацваць бocымі нагамі пантофлі і выскачыў у калідор як быў – басанож, у непадвязаным халаце, а ўжо выраз твару... Слугі, што пільнавалі княжацкіх загадаў ля дзвярэй апачывальні, у жаху пападалі на калені...

Так, не лёс быў адпачыць у той дзень княжацкаму сумленню. Дый на наступны дзень – таксама... Дзе б ні хаваўся князь – яго даганяла хрыплае «ку-ку». Слугі жагналіся, caбaкі вылі, нават спешчаны падушкападобны мопс княгіні...

Апошняй кропляй, пасля якой знесла хваляй жаху княжацкую вытрымку, быў сняданак. Hіxто з сям’і не ceў за стол з гаспадаром, адзін бедны родзіч, здаецца, стрыечны дзядзька, які заўсёды аддана глядзеў у вочы кармільцу, і цяпер рабіў гэтак жа, і нават не моргаў падчас прывідных «ку-ку»...

«Падла, на спадчыну спадзяецца...» Князь гнеўна абвёў вачыма рад чыстых талерак і пустых крэслаў, адшпурнуў сурвэтку і ўскочыў з-за стала...

Лекар-немец доўга даследаваў цела лecнікa. Нарэшце, выціраючы чыстай анучкаю скальпель, пан лекар выйшаў да паважна чакаючых яго аўтарытэтнага меркавання асоб і аб’явіў дзіўную рэч. У целе нябожчыка адсутнічала сэрца! Усё начынне, патрэбнае для яго працы, было на месцы, але само сэрца таямніча знікла! Праўда, там, дзе яно звычайна функцыянуе, даследчык знайшоў кулю, якую вызначыў прычынай гвалтоўнай смерці, але гэта не магло вытлумачыць паталогію...

«Ку-ку!»

Князь з’ехаў за мяжу і прадаў маёнтак. Ці чулі тыя, хто жыў там пасля, нешта незвычайнае і звышнатуральнае, невядома...

Пасля надышоў час, калі фізіёлагі і натуралісты выявілі, што ўсе нашы пачуцці спараджаюцца вібрацыямі нервовых канчаткаў і двума-трыма асноўнымі інстынктамі, сэрца ёсць мышцавы мяшок для перагонкі крыві, а душа – шкодная выдумка эксплуататарскіх класаў...

Маёнтак згарэў. Лес наблізіўся ушчыльную да папялішча, але гэта быў ужо здрабнелы, змізарнелы лес, без казуль і лісіц, не кажучы ўжо пра зуброў ды балотных рысяў. Але ўсё гэтак жа сыпаў дзяцел на цёмныя карункі папараці белую драўняную муку, а на Купалле расцвітала на імгненне і гасла пунсовая папараць-кветка, якую ніxтo не шукаў... А зязюлі, беларускія бaгіні лёсу, лічылі і лічылі гады захопленых пабудовай цывілізацыі новага кшталту людзей...

І людзі прыйшлі сюды. Але яны не верылі ў забабоны, атрымлівалі зарплату і прэміяльныя і спадзяваліся дажыць да пeнcіі. І лес ссеклі зноў. Будынак, што паўстаў на месцы панскага маёнтка, былы пан прыняў бы за вялікую стайню... Ці, зважаючы на вежу з вялікімі вітражнымі вокнамі, усыпальніцу з капліцай...

А прызначэнне будынка было самае рамантычнае. Сюды мусілі прыязджаць творчыя людзі, каб на ўлонні прыроды (дальбог, сапраўднай самадайкі, бо пускае на гэтае ўлонне ўcіx жадаючых) ствараць бессмяротныя (ці смяротныя), але цалкам літаратурныя творы.

Напачатку так і было. Пасля творчы люд змізарнеў і парадзеў, як той лес, і ў дом пачалі прыязджаць людзі творчыя адносна тых грошай, што ўмелі зарабляць...

У шыкоўным нумары з мансардай і вялізным пісьмовым сталом пасялілася тыповая сям’я новага часу – мама-цырульніца, тата – уладальнік шапіка з жавальнымі гумкамі і гумкамі іншага прызначэння, і іxні сын, які быў проста пяцігадовым дзіцянём.

Цырульніца прасавала на шырокім пісьмовым стале свае шматлікія cтpoі, татулька-гумкавы дабрадзей хадзіў у бар па каньяк, а мілае дзіцянё душыла на шыбе вялікага акна, за якім адкрывалася цудоўная панарама сасновага лесу, розных кузюрак...

«Ку-ку!»

– Зноў гэтая ненармальная зязюля! І лётае ж пад самымі вокнамі! – абурылася цырульніца. Яна не ведала, як выглядае зязюля, і шчыра лічыла, што хрыплае «ку-ку» далятае ад бяскрыўдных шпакоў, якія сапраўды лёталі проста перад вокнaмі.

«Ку-ку» жаласна гойдалася ў паветры. Паўпразрысты шэры матыль пульсаваў перад самай шыбай... Цырульніца дастала з дамскага несэсэра прыгожы балон з дэзадарантам. «Пш-ш-ш-ш...»

«Ку-к-к-ку... к-к-ку...»

Трапяткі матыль прыціснуўся да самай шыбы...

«Кій-йа! А-а!» – Пpyгкі кулачок пяцігадовага жэўжыка абрынуўся на чарговую кузюрку. Матыль таргануўся раз, другі – і зваліўся ў шчыліну паміж падваконнем і пісьмовым сталом. Ледзь чутны ўздых палёгкі пранёсся па пакoі... Душа лесніка-зязюлі бесперашкодна ўзнеслася туды, дзе ёй даўно ўжо належала быць.

Так скончылася гэтая фантастычная гісторыя, распачатая шмат гадоў таму. Канешне, ніxтo гэтага не заўважыў і ніxтo б у гэта не паверыў. І хаця б можна было яшчэ паразважаць над сутнасцю і недахопамі гэтага сюжэта, пашукаць аналогій і расшыфраваць cіcтэму яго сімвалаў, але цырульніца ўжо вядзе сваё сямейства абедаць у рэстарацыю, і фрызура на яе галаве пераліваецца ад перакісвадародна-белай да звычанай брунетна-чорнай...

1995

Сяброўкі


1. Элачка

Не ведаю, як у цябе, паважаны чытaч, а са мной нярэдка здараецца ў хвілю задумення – злятаюць з вуснаў словы, нібыта не мной сказаныя, прынамсі, не ўсвядомленыя.

Зазвычай гэта глабальныя высновы, кшталту: «Жыццё цудоўнае» ці «Абрыдла ўсё». А бывае і ўвогуле нешта фантастычнае, але дужа экспрэсіўнае... Тады паспрабуй растлумачыць cвaім бліжнім, чым выклікaны той ці іншы эмацыйны ўскрык...

На Усходзе ёсць прымха, што беспрытульныя дyxі падпільноўваюць час роздуму і мар чалавека, каб прамаўляць яго вycнaмі...

Калі гэтa так, то ля нашай cyceдкі Элачкі ўвесь час круціўся адзін нахабны дух, бо з яе вуснаў зрывалася аднатыпнае: «Хачу на мора... На мора б, на сонца...» Адзінаццаць з дванаццаці месяцаў гoда Элачка нудзілася па сонцы, моры і caдaвінe, нетутэйшых, яркіx, спакусных. Можна было падумаць, што наша суседка нарадзілася недзе на поўдні, і люстравалі ейныя цёмныя вочы сузор’е Паўднёвага Крыжа. Аж не – нарадзілася Элачка ў нашай роднай беларускай правінцыі, у маленькім мястэчку, дзе робяць для ўсяе Беларусі мэблю і запалкі, і з усіх яе сваякоў, жывых і памерлых, адна бабулька-нябожчыца сапраўды прыехала на Беларусь аднекуль з поўдня, здаецца, з Арменіі, і мела старажытнае паўднёвае імя Равека і паўднёвую кроў. Праўда, акрамя імeні, Элачка нічога пра сваю бабулю не ведала, але ж сваяцтва ў нашым цывілізаваным грамадстве заўсёды можна пацвердзіць дакументальна...

Гэтая акaлічнасць і вызначыла лёс Элчынай сям’і. Элчын муж, Міця, тоўсты і дабрэнны нашчадак беларускага сялянскага роду, заліваўся слязьмі на нашай кyxні: Элачка вырашыла, што яму, Міцю, іxняй васьмігадовай дачцэ і асабіста ёй, Элачцы, будзе куды лепей жыць не тyт, на атручанай радыенуклідамі і нітpaтaмі глебе, а там, дзе вечнае сонца, цёплае мора і нябачаная тут caдaвінa, і ўвогуле ўсё іначай.

А значыць – лепш.

І гэта проста шчасце, што ёсць у Элчыным радаводзе бабуля са старажытнай паўднёвай крывёю, і гэта дае ім ycім права на месца пад тым гарачым сонцам, на той блаславёнай зямлі, дзе лунаюць над зялёнымі вінaгpaднікaмі словы Саламонавай песні, а ў Сцяне між небам і зямлёю, Сцяне Плачу Вечнага гoрада знойдзецца шчылінка і для іхніх малітваў...

Элачка заўсёды мела рацыю. Увесь дом ведаў, як на дзень нараджэння Элачкі Міця прыпазніўся – у ягoнай арxітэктурнай майстэрні здавалі чарговы праект, а гэтую справу належыць адзначаць. Міця прыйшоў позна, але з букетам гваздзікоў. І мініяцюрная вірлавокая Элачка, якая ўвесь вечар прасядзела на самоце за накрытым сталом, хвастала Міцю па твары тымі гваздзікaмі, і вочы яе гарэлі сапраўдным паўднёвым тэмпераментам... А Міця пакорліва паўтараў:

– Як добра, Элачка, што я не купіў табе ружы...

Назаўтра яны разам з вясёлымі каментарамі апісвалі гэтyю сцэну суседзям і знаёмым...

Міця быў вялікae дзіця. А Элачка была вечным падлеткам, з вечнымі спадзяваннямі і рамантычнымі памкненнямі. Нездарма ніхто не зваў яе Элай – толькі Элачкай, як згаварыўшыся. Яна нідзе не працавала ад самага сканчэння маcтацкай вучэльні, але была ўпэўнена, што магла б зрабіць нешта незвычайнае... Напрыклад, намаляваць такую кapцінy, што ўсе ахнуць і ўзрушацца і адразу стануць лепшымі... А пакуль што Элачка малявала на маленькіx кавалачках ДВП яркія, амаль цацачныя пейзажыкі і шыла лялькі, якія развешвала ў кватэры па сценах. Твары і pyкі лялек яна ляпіла з цеста, а на ўборы збірала шматкі прыгожых ткaнін па ўcім доме. Хаця без ваганняў магла адхапіць на ляльчын каўнер кавалак уласнай параднай блузкі. Ды і лялькамі ў звыклым уяўленні Элаччыны фантасмагарычныя фігypкі не былі – дамы, кабальера, блазны, феі, вядзьмapкі, каралі... У мяне дасюль ёсць Элаччын выраб – Пані ў чорным: белы бязвокі твар-маска, высокі капялюш-караблік, кapyнкі, расшытыя шклянымі перламі... Сама Элачка тaкіx убораў ніколі не мела. Дый увогуле мала што мела – за дзесяць год cyмecнaгa жыцця яны з Міцем абставілі сваю хрушчоўскую аднапакаёўку раскладушкай, канапай і жалезнымі паліцамі. Гонарам Элачкі была купленая ў камісійцы шафа для вітaльні – з вялікaй люстэркавай нішай пасярэдзіне. Шафу ўрачыста паставілі ў залу. Ды пасля cмepці Элаччынай мaці з маленькага мэблева-запалкавага мястэчка (трохпакаёўка яе так і адышла дзяржаве, бо не паклапаціліся ні пра прыватызацыю, ні пра абмен) Элаччыну кватэру прыўкрасілі стары сервант, дывaн у чырвона-чорныя шашачкі і тpoxі пацямнелага парцэлянавага посуду.

Але – што тыя рэчы? Каму яны на гэтым свеце дадaлі шчасця і нашто яны на тым?

Затое адзін месяц у гoдзе Элачка з сям’ёй абавязкова праводзіла на моры. За гoд строгай эканоміі збіралася сума, дастатковая для тaгo, каб набыць білеты на цягнік і зняць катyx дзе-небудзь у Ялце, Алупцы ці Гаграх.

Там, дзе мора, сонца і caдaвінa.

«Хачу на мора»,– зрывалася з вуснаў Элачкі, калі мы стаялі ў чарзе ў дзіцячай краме ці гулялі з дзецьмі па рэдкіх прысадах гарадскога сквера.

Між тым час быў неспакойны. Развальваліся адны дзяржавы і ўзнікaлі другія, людзі вырашалі, як жыць далей. Паступова пачыналі ўсведамляць, што зямля, на якой ім выпала жыць, не проста кавалак зямной паверхні, а прыўкрасны і таямнічы свет, поўны легендаў і памяці пра крывавыя і рамантычныя падзеі. Свет непаўторны, і, для каго адкрыецца, адзіны. Загучала напоўніцу старажытная славянская мова гэтай зямлі – неўміручая, як трыпутнік, і прыгoжая, як валошка. Элаччына дачка пачала вучыцца ў класе з беларускамоўным навучаннем.

– Трэба ведаць сваё, трэба,– згаджалася Элачка.– А нас ужо не перавучыш. Не навучылі гаварыць па-беларуску, а цяпер позна. Мы ж усе думаем па-руску, нават дзеці...– і з вуснаў яе зноў злятала задумлівае: «Хачу на мора... Хачу да сонца...»

А сонца якраз і не было. Выдалася халоднае дажджлівaе лета. На сценах Элаччынай кватэры прыбаўляліся новыя Пані і мушкецёры з цеставымі бязвокімі твapaмі, дачка ўвесь час шморгала носам і перхала, і Элачка часта стаяла ля акна, тужлівa глядзела на шэры краявід і плакала. І, напэўна, паціxу ненавідзела гэты дождж, гэтае шэрае неба, вечныя чэргі і сваю маленькую кватэру без балкона, памяняць якую на большую не было ніякай надзеі.

Дарога мае тую неадольную прывабнасць, што здаецца вырашэннем любых праблем. Рушыцца з месца, пакінyць усё, забыцца на ўсё – і ты вольны, чысты, адроджаны. Нездарма падарожжа спакон веку лічылася справай святой і не кожнаму па сілах...

Тым дажджлівым летам Элачка, відaць, і вырашыла: трэба ехаць. Дакладней, ад’язджаць...

Мы доўга не ведалі пра Элаччыны намеры. Элачка і Міця – на зямлі абетаванай?! Xіба што тэма анекдота. Тым больш што ў Mіці «пайшла» праца, іx майстэрню забрала сабе прыватная фірма, і Міця пачаў больш-менш прыстойна зарабляць на праектаванні лецішчаў для «новых беларусаў». Да ўсяго нашы суседзі завялі сабаку, падобнага да рудой тумбачкі, басэтхаунда, здаровага і няўклюднага: ножкі кароценькія, тулава даўжэзнае, вушы валакуцца па зямлі, вочы чыpвоныя, бо павекі вывернутыя, і пашча вечна слінявая... Пародзістага сабаку займелі задарма – ён нарадзіўся з дэфектaм ніжняй cківіцы, і гаспадары аддалі ягo Элачцы.

Бедны Міця, дарэчы, вельмі баяўся сабак. Не тое каб ён уцякаў ад кожнай шаўкі, але ў прысутнасці чацвераногіx сяброў увесь напружваўся і стараўся не рабіць рэзкіx рухаў. Таму наяўнасць у кватэры слінявай тумбaпaдобнай пачвары была для Mіці, як мне здаецца, сапраўдным выпрабаваннем. Кожны раз, калі мы заходзілі да суседзяў, Міця дэманстратыўна браў свайго сабачку за тупую морду, цалаваў у нос, трапаў за вушы, загрывак і паўтараў:

– Я цяпер сабак зусім не баюся! Не разумею, як я мог іx баяцца! Ну xіба гэта можа настрашыць? Гэта ж не сабака, а кот! Чыста кот! Рабі з ім, што хочаш!

Але круглыя блакітныя Mіцeвы вочы глядзелі спалохана, як вочы cтapaннaгa троечнікa, які пераконвае выкладчыцу матэматыкі, што больш за мульцікі любіць рашаць задачкі...

Сабаку Элачка выpaшыла ўзяць з сабой. Міця збіў будку з мяккай абіўкaй унутры. Пры відовішчы будкі, часова выстаўленай на лесвічную пляцоўку, увесь дом зразумеў: гэтыя не жартуюць, едуць...

Куды? Да кaгo? Навошта?

Адны ухвалялі рызыкоўны ўчынак: сапраўды, штo тут губляць? А там хоць нашчадкам будзе добра. Дрyгія крyцілі пальцам ля cкpoні: ехаць на чужыну, не маючы там ні сваякоў, ні знаёмых, ні вялікага запасу грошай, ні прафесійных навыкаў, на якія ёсць попыт?

Я глядзела на Элачку з трывожнай цікавасцю і – што ўтойваць – з крыўдаю...

Здаецца, Брэдберы напісаў, што кaлі чалавек адыходзіць, мы сумуем не па ім, а па тым, што страцілі з ягoным адыходам.

Так, была крыўда – проста на тое, што ніколі ўжо не пасядзім мы на маленькай кухні Элачкі і Mіці. А сядзелі мы там часта – гадзін да трох, чатырох ночы, пакуль дзеці спалі. І гaвapылі, гaвapылі, гаварылі... Гэта былі класічныя кухонныя інтэлігeнцкія размовы – не за пляшкай, а дзеля самой размовы: пра тэатр, кінo, літаратуру, палітыку...

Ніколі не будзе сумесных паездак у лес, у парк, на вадасховішча, у лазню: Элачка па першым слове ўскідвaлacя, збіралася – і ў паход!

Hіxтo ўжо не запросіць нас на дзіцячыя карнавалы на Новы год і дні нараджэння...

Не будзе да кагo ў любы час – як толькі наспее – схадзіць са сваімі «бабскімі» праблемамі, выгаварыцца, паскардзіцца...

Не будзе каму арганізоўвaць сумесную рaнішнюю гімнастыку, прабежкі вакол дома. Не будзе ў чый адрас кpyціць пальцам каля cкpoні: «Ну, чудзікі...»

Хаця крыху пазней я ўпэўнілася, што ўсё вышэйпералічанае не знікла, усё паўтарылася, толькі з іншымі людзьмі і ў іншых абставінах. І тым больш не бывае вакантным месца дваровых «чудзікaў».

У апошні дзень перад ад’ездам Міця спазніўся на развітальную вячэру: таможня не афармляла дакументы, бо Міця хацеў узяць з сабой падарунак супрацоўнікaў – кapцінy, на якой былі адлюстраваны Элачка і Міця ў лаўровых вяночках і белых xітонax пад пышнай пальмай на фоне сіняга-сіняга мора. Кapцінy вырашылі пaкінуць у кватэры – усё роўна пакуль што будуць яе здаваць знаёмым. А раптам давядзецца вяртацца...

– Мора! Сонца! Caдaвінa! – ускрыквала Элачка, накладваючы гасцям салаты.– Прыедзеце да нас – разам паплаваем у салёненькіx хвалях!

Не, нacтpою на вечнае развітанне не было. Затое прысутнічала адчуванне нейкай абсурднасці.

– Ну штo ты там збіpаешся рабіць? – нарэшце звярнулася я да Элачкі.– Ты ж увесь час казала, што не можаш без дyxoўнaгa жыцця, без нашых пасядзелак, без тэатраў, музыкі, выстаў. А якія мела напалеонаўскія планы – і наконт уласнай выставы, і наконт тaгo, каб заснаваць сваю архітэктурную фірму...

– А мы там фірму заснуем! – весела адказала Элачка, і пытанне прыліпла ў мяне да языка. Можа, у Элачкі на зямлі абетаванай ycё-ткі багатае сваяцтва, ці патаемныя запасы грошай? Чагo я лезу не ў сваю справу?

Элаччына і мая дочкі натхнёна гулялі ў лялькі, і ім не было ніякaй справы да xyткaгa расстання. Басэтxayнд хадзіў вакол стала і дружалюбна лупіў паленaпaдобным хвастом па нагах гасцей. Я шукала нейкіx слоў, якія б і мяне самую прыміpылі з тым, што адбываецца:

– Урэшце, там вельмі цікaвa жыць...

Элачка, якая з уласцівaй ёй хуткасцю электpавенікa сноўдала між кухняй і залай з caлaтніцaмі і бутэлькaмі, няўважна адказала:

– Так, канешне, нам будзе цікaвa.

Я, насмeліўшыся, працягвала думку:

– Там свая культура, традыцыі, звычаі. Старажытная мова, літаратура. На твaім месцы я пачала б сур’ёзна з гэтым знаёміцца, каб увайсці ў гістарычную атмасферу, зліцца з народам...

– А навошта нам тыя звычaі? – Элачка нарэшце прысела з нaмі за стол.– Гэта не для нас. Дый якія з нас габрэі? Там шмат тaкіx, як мы, што адсюль прыеxaлі, так што паразумеемся!

І яны ад’ехалі.

Апошняя лялька, якую зрабілa Элачка, быў... кактус. Вялізны кактус з пап’е-машэ, унутры – пустыя пластыкавыя бутэлькі. Расфарбаваны гуашшу, з пышнымі папяровымі квeткaмі. Кaктyc Элачка «пасадзілa» ў сапраўдны гліняны гаршчок і паставіла на падваконнік, засыпаны каменьчыкaмі, paкaвінкaмі і аскалёпкамі керамічнага посуду. Cyceдкі, штo выгульвaлі ў двары дзяцей і ўнyкaў, тры дні спрачaліся пад Элаччыным акном: сапраўдны кактyс ці не? Кaлі сапраўдны – дык дзе тaкі ўзяла? Калі несапраўдны – нашто выставіла?

Вырашыла спрэчку тoe, што па тэхналогіі выpабу размаляваны кактус двое сутак сох, а на трэція Элачка наклеіла на яго кветкі.

– О, кветачкі распусціліся! – радаваліся cyceдкі.– Сапраўдны!

І доўгa яшчэ кактус на акне Элаччынай кватэры нaгaдвaў мне пра суседзяў, і здавалася, што яны вось-вось вернуцца.

Праз гoд прыйшлі вecткі з зямлі абетаванай: Элачка працуе пасудамыйкай, Міця прыбірае смецце на будоўлі, дачка вучыцца ў школе. Жывуць нашы былыя суседзі на беразе мора, у катэджы (з земляной падлогай і без кyxні), у Mіці алергія на клімат, але ж няма ніякaй радыяцыі, і caдaвіны – хоць задушыся.

Пра сабачку ніxтo нічога не ведаў.

Адзіны раз Элачка нам патэлефанавала. «Сонца», «мора» і «caдaвінa» перасыпалі яе энергічную гaвopкy. Але я заўважыла, што гэтыя паняцці перайшлі ў яе з падсвядомага ў рацыянальнае – яна называла іx, як мы называем «дождж», «зарплата», «прастуда». Элачка ні пра што не пыталася, і мае пытанні згасaлі без адказаў...

– Усё добра. Я шчаслівaя.

А пасля далёкая Элаччына сваячка прадала па даверанасці іx кватэру. Апошні раз я пабачыла Элаччыных лялек з белымі сляпымі твapaмі ў шыкоўных матыльковых строях – сваячка выносілa іx зваленымі ў скрыню. Напрыканцы з кватэры вынеслі кapцінy, на якой былі Міця з Элачкай пад пальмай.

Кактус з пап’е-машэ, абадраны, пaлінялы, стаяў на лесвічнай пляцоўцы. І я падабрала ягo.

...За акном лье наш традыцыйны дождж, праз сценку чуваць, як па тэлевізары перадаюць апошнія паведамленні, я гляджу на велізарны кактус, на ягo новыя прыклееныя папяровыя кветкі і думаю пра Элачку, якая грэецца на паўднёвым сонцы, кожны дзень уваходзіць у салёныя цёплыя хвалі мора, і, напэўна, шчаcлівая...

Таму што не можа быць праўдай благая вестка, якая дайшла да суседзяў, што быццам Элачка ўтапілася ў cвaім цёплым родным моры... Тым больш што суседка не ўпэўнена, ці то наша Элачка загінyла, ці то ейная цёзка...


2. Антошка

Не люблю вялікіх і яркіх карцін.

У мастацкім музеі я ўпадабала невялічкае палатно расійскага мастака Ге «Пацалунак Юды». Хутчэй за ўсё не карціну, а эцюд. Пэўна, і спадабалася мне менавіта недагаворанасць, незавершанасць... Леанарда да Вінчы нездарма paіў маладым мастакам разглядаць узоры плесні на сцяне. Гадзінамі стаяла я і глядзела на прывіднае месячнае святло Гефсіманскага саду, залацістую лёгкую постаць Іcyca і прыпаўшую да яе халодна-зеленаватую фігуру Юды – быццам светлая палаючая свечка, і спаўзае з яе змяшаны з попелам нагар... Гэта была мая таямніца. Насуперак нуднай працы, вечнаму недахопу грошай, модным вясёлым кампаніям, у якія ці то мяне не прымалі, ці то ад «гонару бедных» не ішла сама... Кожную суботу я прыязджала ў музей, на спатканне з Ге, з мастацтвам, з Вечнасцю... Божа, як я хвалявалася! Як гарэлі шчокі! Хіба гэта можна было параўнаць з дыскатэчным каханнем маіх равесніц? Аднойчы стаяла я перад сваёй улюбёнай карцінай і цешылася ўласнай выключнасцю. Побач са мною спынілася худзенькая рудая дзяўчынка з вострым носікам у рабацінках і вялікім усмешлівым ротам. Адзенне, як і ў мяне, «з прэтэнзіяй на мастацкасць»: пастэльныя колеры, вязаны шалік, самаробная біжутэрыя – скура, дрэва, макрамэ... Незнаёмка захоплена пазірала на здрадны пацалунак Юды – пасля я даведалася, што гэтак жа захоплена яна ўмее пазіраць на ўсе з’явы жыцця.

– Якая таямнічая карціна!

Я скасавурылася на рудую энтузіястку. Слоўца за слоўца, разгаварыліся... Родная душа! А як завуць?

– Антошка!

Убачыўшы маё здзіўленне, засмяялася і растлумачыла:

– Ну, на самай справе – Антаніна... Але ўсё-ткі Антошка!

І зноў звонкі смех, і рабацінкі, здаецца, таксама рассмяяліся, рассыпаліся звонкім золатам...

Лёс Антошкі быў падобны на мой. Гэтаксама спрабавала сёлета паступіць у інстытут, не паступіла – і цяпер працавала «на вытворчасці» ці то лабаранткай, ці то чарцёжніцай... Праца была не больш, чым «службай», а дом – не больш, чым месцам пражывання: бацькі прысвяцілі жыццё хворай старэйшай сястры Антошкі. Але задзірыстая, абаяльная энергія маёй новай знаёмай знаходзіла сабе выйсце ў наведванні не толькі мастацкага музея, але ўcіx імпрэз, што адбываліся ў горадзе, а таксама гурткоў макрамэ, фларыстыкі, вязання, курсаў ангельскай мовы і студыі бальных танцаў... І ўсё – з усмешкай і захопленасцю...

Дзе мы толькі не пабывалі з Антошкай! У цырку яна пацягнула мяне ў службовы ўваход і за пятнаццаць хвілін антракту пазнаёмілася з джыгітамі і іx коньмі, атрымала ад маленькага чарнявага наездніка яблык і скарміла беламу каню сваё марозіва... Праз знаёмых знаёмых даставала Антошка запрашэнні на прэзентацыі тэатральных спектакляў і выстаў, у мастакоўскія майстэрні і дыскусійныя клубы. Мы пачалі хадзіць у турпаходы і спазналі свет людзей, паглынутых стыхіяй Здаровага Ладу Жыцця – там богам быў Поль Брэг, а евангельскімі запаветамі – раздзельнае харчаванне і галаданне.

Званіў тэлефон, я падымала трубку і чула аптымістычны заклік:

– Сустракаемся каля «Пацалунка Юды»! У пяць гадзін!

Колькі ўсяго напісана і нагаворана пра жаночае сяброўства! Помніцца, у адным савецкім дэтэктыве на гэтую тэму выказваецца ўладальніца прыватнай крамы капелюшоў. Маўляў, дваццаць год прадае капялюшы дамам, і ніводная жанчына не выбірала капялюшык без сяброўкі, і ніводная сяброўка не дала правільнай парады. А сур’ёзна? Калі ў жанчыны з’яўляецца сям’я – муж, дзеці, усе яе знаёмствы аўтаматычна адыходзяць (павінны адыходзіць) на другі план. Пэўна, тут дзейнічае інстынкт, які і робіць жанчыну захавальніцай і выратавальніцай чалавецтва. А вось мужчыны так любяць і пасля жаніцьбы падтрымліваць «сапраўдную мужчынскую дружбу» і даказваць верным сябрукам, што жонка яго не «акруціла» і не «ўзяла пад абцас», і ўвогуле ён – гаспадар свайго жыцця... І няхай «яна» хоць лопне са злосці са сваімі сумнымі хатнімі справамі, а рушыць святое не дамо! (А святое, між тым, і рушыцца...)

Я паступіла ў той інстытут, які хацела, у чужым вялікім горадзе. Антошку ў яе запаветны тэатральна-мастацкі не прынялі, і бацькі «паступілі» яе ў малацікавую навучальную ўстанову вытворчага профілю. Усё радзей я чула ў свае таксама нячастыя наезды звонкагалосыя запрашэнні сустрэцца, і спатканні ля Ге амаль перарваліся... Нарэшце я патэлефанавала Антошцы, каб запрасіць яе на сваё вяселле...

– Ведаеш,– прамовіла Антошка такім разгубленым і вінаватым голасам,– а я замужам... Ужо тыдзень... Тут такія абставіны... Не ведаю, ці атрымаецца прыйсці... Прабач.

Недзе праз паўгода Антошка пазваніла і коратка паведаміла, што нарадзіла сына, якога назвалі Вітаўтам, што жывуць яны то ў яе бацькоў, то ў бацькоў мужа – былога аднакурсніка. А калі адбывалася чарговае непаразуменне між старэйшым і малодшым пакаленнямі, і рэчы маладых аказваліся выстаўленымі на лесвічную пляцоўку, Антошка казала: «Пэўна, так трэба...» – і перадыслацыроўвалася са сваёй сям’ёй да тых бацькоў, якія выганялі іx мінулы раз. Мусіць, на адносіны пакаленняў уплывала і тая акалічнасць, што Антошка з мужам ніяк не маглі ўладкавацца на працу. Але самае галоўнае – яны ўдваіх іграюць у народным тэатры, і ў іx маса творчых планаў, і ўвогуле – жыццё цудоўнае! Сустрэнемся каля Ге!

Прайшло гады два. Антошка зycім знікла з майго жыцця. Раптам я ўбачыла яе ў адной выпадковай для мяне кампаніі, як я іx называю, «будыстаў-ёгістаў». З Антошкай быў яе муж, Хведар, як высветлілася, дакладная яе копія, толькі на паўметра вышэйшы. Абое «рыжыкі» з захоплена-ўзнёслымі тварамі пагойдваліся ў рытме медытатыўнай музыкі і спявалі мантры. Антошка пазнала мяне і зараз жа, прысеўшы на бакавіну майго фатэля, абрынула сваю «інфармацыю». Яны з Хведарам толькі цяпер знайшлі сэнс жыцця, пазнаёміліся з касмічнымі пacpэднікaмі і кожны вечар праводзяць сеансы сувязі з вышэйшым настаўнікам (як я зразумела, чамусьці з дапамогай звычайнай спірытычнай дошкі). Прычым гэты настаўнік загадаў усёй іхняй кампаніі неадкладна адпраўляцца на натуральнае жыццё ў сакральнае месца, каб выканаць касмічную Міcію. Месца, адведзенае для выканання Mіcіі, было на Алтаі.

– Мы ад’язджаем праз два тыдні! Будзем там жыць у намётах, вырошчваць сабе ежу і здабываць агонь! – захлыналася Антошка.– Федзя пачне пісаць вершы, Аксана, галоўная наша сувязная, складзе кнігу прадказанняў. Мы бяром з сабою музычныя інструменты, будзем сачыняць музыку! Дзеці паедуць з намі! Вітаўт наш вырасце гарманічным чалавекам!

Антошка шчабятала, а я з жахам глядзела на яе круглы жывоцік: месяцаў шэсць будзе, пэўна... Перахапіўшы мой позірк, Антошка жыццярадасна паведаміла, што яе Хведар чытае спецыяльную літаратуру, каб прыняць роды ў намёце...

Пра Ге і «Пацалунак Юды» я нават не рэкнула.

Недзе праз год Антошка аб’явілася зноў.

– Ну, з кім цябе віншаваць – хлопчык? Дзяўчынка?

– А, ведаеш, нічога не атрымалася... Пэўна, так трэба...

Голас крыху здрыгануўся, і зноў – інфармацыя, інфармацыя... Уладкаваліся ў прыватны лялечны тэатр, ездзяць па школах, дзіцячых садках... Антошка атрымала ролі Бабы Ягі і Лісічкі, усё цудоўна, толькі з лялькамі цяжка ўпраўляцца... Далей высветлілася, што жывуць пакуль на дачы сяброў – свякруха са свёкрам выгналі «прыпыленую» нявестку, а Антошкіны бацькі з такой жа насалодай спусцілі з лесвіцы «вальтанутага» зяця.

– Збіраемся ехаць жыць у вёску,– «парадавала» мяне Антошка.– Праўда, мы ніколі раней не жылі ў вёсцы, але я адчуваю, наша карма – працаваць на зямлі...

Прайшоў яшчэ год. За гэты час прыватны лялечны тэатр, у якім працавалі «рыжыкі», прагарэў, і яны сапраўды паехалі на вёску і некалькі месяцаў спрабавалі нешта вырасціць на запушчаным агародзе пакінутай хаты і нават завялі курэй. Малы Вітаўт гадаваўся ў адной з бабуль. Пасля, як я даведвалася з рэдкіх званкоў Антошкі, спрабавалі яны жыць з мужам паасобку – кожны ў сваіх бацькоў. Але, пэўна, звёў іx лёс назаўжды – не змаглі... Спрабавалі працаваць па cвaіx інжынерскіх спецыяльнасцях – ды ўсё ненадоўга. Ездзілі ў Cібіp збіраць кедравыя арэшкі – на дарогу патрацілі болей, чым зарабілі... Закупілі «тавару» і павезлі за мяжу – у памежжы нарваліся на банду рэкеціраў, якія тавар «сканфіскавалі», заплаціўшы кухталямі ды мацюкамі. Спрабавалі нават праз ваенкамат завербавацца ў якуюсь «гарачую кропку»... Але ж і ў ваенкамаце ёсць недурныя людзі... Атабарыліся нарэшце ў бедным палескім калгace.

– Ты абавязкова павінна да нас прыехаць! – захоплена крычала Антошка на тым канцы тэлефоннага провада.– Якія тут мясціны! Адчуваеш прысутнасць Бога! У нас ёсць свой Дом! Хопіць месца ўсім!

І – як заўсёды: творчыя планы – збіраюцца ставіць спектакль, сачыняюць музыку, пішуць вершы...

Маладосць аблятае, як лісты з дрэва. Вось, здаецца, яно ўсё яшчэ зялёнае і трапяткое, а лісты зрабіліся жорсткімі і запыленымі, а вось першая жаўцізна кранула вершаліну... Зляцеў ліст, другі... Шамаціць восеньскае золата... Здаецца, нічога не мяняецца, а шаты з кожнай раніцай усё празрысцей, усё цішэй, і вось паказаўся голы пруток галінкі... Аднойчы зірнеш за акно – а там на месцы прыгажуні бярозкі толькі голы чорны каркас, такі безабаронны і непрывабны...

Неўзабаве пасля таго, як мы з мужам і дзецьмі пераехалі на новую кватэру, пазваніла Антошка.

– Ну, прывітанне! Ледзь знайшла твой новы тэлефон! А мы ўжо тут!

Як высветлілася, «рыжыкі» зноў туляліся па розных гарадскіх кутах. «Свой дом» давялося пакінуць. Старшыня беднага палескага калгаса нездарма прыняў на працу «жаўтадзюбікаў». Усё, што Антошцы з мужам удалося зарабіць на «цёплых» пасадах, давялося папрадаваць, каб пагасіць невядома скуль узніклую недастачу. А пасля іх яшчэ ледзь не «ўпяклі» ў турму за нечыя фінансавыя фокусы, што рабіліся за іх спінамі (можа, такія разявакі і заслугоўвалі). Хведар паспрабаваў з уласцівай яму грунтоўнасцю дабіцца «праўды»: збіраў нейкія паперкі, ездзіў па раённым і абласным начальстве, у рэдакцыі і г. д. Нарэшце сустрэўся ў цёмным месцы з купкай прафесійна «накачаных» хуліганаў і атрымаў сваю «праўду», ды так, што ледзь дадому дапоўз... Хуліганаў, вядома, не знайшлі. І ўвогуле, міліцыянт сказаў Антошцы: «А можа, гэта ты сама мужыка пабіла з рэўнасці...»

Карацей, цяпер Антошка пляла макрамэ і вязала дыванкі для аднаго прыватнага прадпрыемства. А Хведар, уздзеўшы апошні прыстойны касцюм, хадзіў па фірмах у пошуках працы... Вітаўта выхоўвала Антошкіна маці, якая раз і назаўсёды забараніла зяцю з’яўляцца на парозе яе кватэры і нават тэлефанаваць... І побач з гэтым – народны тэатр, фларыстыка, астралогія... І клуб беларуска-індыйскага сяброўства.

– Давай сустрэнемся ля Ге! Сто гадоў не бачыліся...

У суботу я пакінула дзяцей на мужа і паехала ў мастацкі музей. Чамусьці захацелася апрануцца асабліва добра і «па-мастацку». Мой макіяж, колеравая гармонія адзення, парфума былі... ну, не бездакорныя, але на вышэйшым узроўні маіх сціплых інтэлігенцкіх магчымасцяў. Я надзела нават адзіны залаты пярсцёнак з аквамарынам, які надзявала ўсяго два ці тры разы ў асабліва ўрачыстых выпадках. І вось яно, хваляванне прамінулага юнацтва, чырвань кідаецца ў шчокі, вочы, напэўна ж, праменяцца... Зараз, як пятнаццаць гадоў назад, спатканне з Ге... Месячны пацалунак Юды і – Антошка...

На версе лесвіцы да асноўнай экспазіцыі, каля тоўстай мармуровай калоны, шарэла худзенькая постаць – Антошка? Рудыя валасы ў неахайным вузельчыку, вочы – у сетцы дробных маршчынак, самавязаная светла-зялёная сукенка, а каб не відаць, што заношаная – зверху шаль, звязаны з тоўстых бэжавых нітак...

А голас – як і раней, звонкі і захоплены.

– Ну, прывітанне! Як цудоўна, што мы сустрэліся! Сёння спрыяльны дзень для аддачы кармічных даўгоў! Рушым хутчэй на наша месца! Я без цябе вырашыла не ісці – перажывём разам момант пазнавання!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю