Название книги: Дазорца маяка
Автор книги: Генрик Сенкевич
Жанр:
Проза → Историческая проза
Язык книги: русский
Размер: 13 Кб
сообщить о нарушении
Описание книги
Неяк знік без весткі дазорца маяка Аспінвол, што недалёка ад Панамы. Здарылася гэта сярод буры: верагодней за ўсё небарака падышоў да самага берагу скалістай выспы, на якой стаіць маяк, і яго змыла хваляй. Пэўна, так яно і адбылося, бо назаўтра не знайшлі яго лодкі, што звычайна стаяла ў бухце.Вызвалілася пасада дазорцы маяка, на якую трэба было найхутчэй знайсці замену, бо маяк мае немалое значэнне як для мясцовага руху, так і для судоў, што ідуць з Нью-Ёрка ў Панаму. У затоцы Маскітаў шмат плыткіх пясчаных месцаў, паміж якіх праплыць цяжка нават удзень, а ўначы і пагатоў, асабліва сярод імглы, якая падымаецца над вадой, нагрэтай промнямі субтрапічнага сонца. Таму адзіным правадніком для шматлікіх судоў было святло маяка.Клопат па пошуку новага дазорцы зваліўся на плечы консула Злучаных Штатаў у Панаме, а быў гэта немалы клопат, бо замену трэба было знайсці за дванаццаць гадзінаў, да таго ж наступнік мусіў быць сумленным чалавекам, нельга было ўзяць абы-каго, і ўрэшце, наогул бракавала кандыдатаў. Жыццё на вежы даволі цяжкое і зусім не ўсміхаецца разняволеным і закаханым у свабоду жыхарам Поўдня. Дазорца маяка робіцца вязнем. Ніколі, апроч нядзелі, ён не мае права пакінуць сваю скалістую выспу. Лодка з Аспінвола штодзень прывозіць яму прадукты і ваду і тут жа адплывае, а на ўсёй выспачцы плошчай на адзін морг * няма больш нікога. Дазорца жыве ў вежы, утрымлівае яе ў парадку; удзень вывешвае рознакаляровыя сцяжкі ў адпаведнасці з паказчыкамі барометра, а ўвечары запальвае святло. Можа, і не было б гэта цяжкою працай, калі б дазорцу, каб запаліць агонь на вяршыні вежы, не даводзілася пераадольваць чатырыста крутых і дужа высокіх прыступак штодзень, а часам і некалькі разоў на дзень. Наогул гэта жыццё сапраўднага мніха ці нават пустэльніка. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што містэр Ісаак Фалконбрыдж меў немалы клопат — адшукаць вартую замену нябожчыку. Лёгка сабе ўявіць яго радасць, калі наступнік неспадзявана знайшоўся ў той самы дзень.* Морг — састарэлая адзінка вымярэння плошчы зямлі ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе, у прыватнасці ў Рэчы Паспалітай, роўная прыблізна 0,56 га, або плошчы, якую адзін чалавек можа ўзараць з канём ці скасіць за адзін дзень.Гэта быў чалавек ужо стары, гадоў семдзесят ці нават болей, але бадзёры, з рухамі і паставай жаўнера. Валасы былі цалкам сівыя, скура загарэлая, як у крэолаў, але, мяркуючы па блакітных вачах, ён паходзіў не з Поўдня. Выраз твару ў яго быў прыгнечаны і смутны, але сумленны. З першага погляду ён спадабаўся Фалконбрыджу. Заставалася яго праэкзаменаваць, вакол чаго і завязалася наступная размова:— Вы адкуль?




























