412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Габрыэль Маркес » Каханне падчас халеры » Текст книги (страница 14)
Каханне падчас халеры
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 03:46

Текст книги "Каханне падчас халеры"


Автор книги: Габрыэль Маркес



сообщить о нарушении

Текущая страница: 14 (всего у книги 26 страниц)

На другім паверсе будынка знаходзіўся адміністрацыйны аддзел – у памяшканнях маленькіх, але ўтульных і добра абстаўленых, падобных на карабельныя каюты: дом збудавалі не звычайныя дойліды, а інжынеры-карабельнікі. Пры канцы калідора, нароўні з усімі, у такім жа малым кабінеце працаваў дзядзька Леон XII. Розніца была толькі ў тым, што раніцай на ягоным пісьмовым стале заўжды з’яўлялася шкляная вазачка з духмянымі кветкамі, якія ён любіў. На першым паверсе змяшчаўся пасажырскі аддзел з пачакальняй, абсталяванай простымі лавамі і прылаўкам для продажу квіткоў і прыёму багажу. У самым канцы месціўся няпэўны агульны аддзел, назва якога сама наводзіла на думку пра няяснасць яго прызначэння, туды сцякаліся на павольную смерць праблемы, якія не вырашаліся ў іншых аддзелах прадпрыемства. Там і сядзела за школьнай партай Леона Касіяні, забытая сярод мяхоў з маісам, заваленая рознымі бязглуздымі паперамі, у той дзень, калі дзядзька Леон XII вырашыў асабіста разабрацца і хоць штосьці прыдумаць, – на што ж можа згадзіцца агульны аддзел. Пасля трох гадзін падрабязных запытаў, абстрактных прапаноў і канкрэтнага разбору з усімі супрацоўнікамі ў поўным складзе ён вярнуўся да сябе, з горыччу прызнаўшыся ў тым, што ён усё-ткі не знайшоў вырашэння праблем, а наадварот, выявіў новыя пытанні, якія не паддаваліся вырашэнню.

На наступны дзень Флярэнтына Арыса ўвайшоў у свой кабінет і ўбачыў на стале справаздачу Леоны Касіяні, якая пакорліва прасіла азнаёміцца са зместам дакумента і пасля паказаць дзядзьку, калі яму гэта падасца мэтазгодным. Яна адна не вымавіла ні слова падчас рэвізійнага сходу наконадні. Яна свядома і з годнасцю прытрымлівалася рамак свайго становішча, бо працавала з чужой ласкі, але змаўчала не таму, што ёй не было чаго сказаць, а дзеля захавання службовае іерархіі ў аддзеле. Яе высновы ўразілі яго. Дзядзька Леон XII вырашыў правесці глыбокую рэарганізацыю, але Леона Касіяні думала інакш: паводле элементарнай логікі, агульнага аддзела, у сутнасці, не існавала, ён быў толькі месцам звальвання запушчаных, але нязначных спраў, якіх пазбываліся астатнія аддзелы. Слушным рашэннем, адпаведна, было б закрыццё агульнага аддзела і вяртанне спраў для вырашэння ў аддзелы, якія іх і спарадзілі.

Дзядзька Леон XII зусім не ведаў, хто такая Леона Касіяні, і нават не прыгадваў, ці бачыў яе наагул падчас учорашняга сходу, але, толькі прачытаўшы справаздачу, выклікаў яе ў свой кабінет і прагаварыў з ёю сам-насам на працягу дзвюх гадзін. Яны размаўлялі аб усім патроху, такім быў яго спосаб пазнання людзей. Справаздача была адметнай сваім здаровым сэнсам, і рашэнне, якое яна прапанавала, насамрэч прывяло да пажаданых вынікаў. Аднак гэта ўжо Леона XII не цікавіла: яго зацікавіла яна. Больш за ўсё выклікала ўвагу тое, што пасля пачатковай школы яна вучылася толькі на мадыстку. Апрача таго, яна без настаўніка вывучала ангельскую мову паскораным метадам і ўжо тры месяцы займалася на вечаровых курсах машыністак, гэта было новае рамяство з вялікай перспектывай, як казалі раней пра тэлеграф і – яшчэ да тэлеграфу – пра паравую машыну.

Калі яна пакінула кабінет, дзядзька Леон XII ужо клікаў яе – ды так ужо надалей і называў, – цёзка Леона. Адным росчыркам пяра ён зліквідаваў канфліктны аддзел і размеркаваў справы сярод тых, хто тыя справы стварыў, адпаведна прапанове Леоны Касіяні, а таксама прыдумаў для яе пасаду без назвы і пэўных функцый – фактычна яна сталася ягоным асабістым дарадцам. Удзень, пасля бясслаўнага пахавання агульнага аддзела, дзядзька Леон XII спытаўся ў Флярэнтына Арысы, дзе ён выкапаў Леону Касіяні, і той распавёў яму праўду.

– Дык вярніся ў трамвай і прывядзі мне яшчэ дзвюх-трох вось такіх жа, – адказаў дзядзька. – Тады, спадзяюся, мы дастанем з марскога дна твой патанулы галеон.

Флярэнтына Арыса ўспрыняў гэта як тыповы жарт дзядзькі, аднак на наступны дзень дазнаўся, што яго пазбавілі персанальнага экіпажа, які быў замацаваны за ім шэсць месяцаў назад, і зрабілі гэта дзеля таго, каб ён працягваў пошук прытоеных талентаў у трамваі. Леона Касіяні, дарэчы, надта хутка пазбавілася былое сціпласці і праявіла ўсё, што так умела хавала цягам першых трох гадоў працы. Яшчэ праз тры гады яна кантралявала ўсё прадпрыемства, а за чатыры наступныя падступіла да дзвярэй агульнай управы, але ўвайсці адмовілася, бо ўжо стаяла толькі на адну прыступку ніжэй за Флярэнтына Арысу. Да тае пары яна працавала пад ягоным ачольніцтвам і хацела, каб так было і наперад, хоць насамрэч справы складваліся інакш: сам Флярэнтына Арыса не здагадваўся, што гэта ён падначалены ёй. Ён толькі выконваў ва ўправе тое, што яна падказвала, каб дапамагчы яму прасоўвацца на працы насуперак хітрыкам патаемных супраціўнікаў.

У Леоны Касіяні быў д’ябальскі талент зведваць таямніцы, і яна заўсёды апыналася там, дзе мусіла быць, менавіта ў патрэбны момант. Яна была дынамічнай, нешматслоўнай, мудрай і пяшчотнай. Але калі ўзнікала неабходнасць, з болем у сэрцы давала волю сталёваму характару. Аднак ніколі не карысталася гэтым дзеля сябе. Яе адзінай мэтай было любой цаной, цаною крыві, калі не праходзілі іншыя спосабы, расчысціць лесвіцу, каб Флярэнтына Арыса ўздымаўся па ёй, як ён колісь задумаў, не разлічыўшы ўласных сіл. Яна б зрабіла гэта так ці інакш, зразумела, нібыта з-за неўтаймаванага памкнення да ўлады, але насамрэч з пачуцця сардэчнае ўдзячнасці. Яна ішла да мэты гэтак няўрымсліва, што Флярэнтына Арыса сам заблытаўся ў ейных камбінацыях. У пэўны цяжкі момант ён спрабаваў перакрыць ёй хаду, мяркуючы, што яна імкнецца скінуць яго. Леона Касіяні паставіла яго на месца.

– Узважце ўсё добра, – сказала яна. – Я магу ўвогуле сысці, як толькі вы пажадаеце, але ўсё ж вы як след падумайце.

Флярэнтына Арыса тады абмазгаваў становішча, як толькі мог, і склаў зброю. Справа ў тым, што ў гнюснай вайне ўнутры прадпрыемства, якое пакутавала ад хранічнага крызісу, у паразах неўтаймаванага паляўнічага, у ягоных усё менш пэўных ілюзіях, звязаных з Фэрмінай Дасай, вонкава непарушны Флярэнтына Арыса не ведаў ніводнага імгнення ўнутранага спакою. Ён бачыў чароўную і адважную мурынку, якая, захраснуўшы ў мярзоцці й каханні, працягвала сваё змаганне. Почасту ён употайкі шкадаваў, што яна не аказалася такой, якой ён уявіў яе ў дзень знаёмства, каб можна было плюнуць на прынцыпы і кахаць яе, нават калі б давялося плаціць залатымі самародкамі. Бо Леона Касіяні была такой самай, як тады ў трамваі. Насіла тую ж вопратку няўрымслівай мурынкі, тыя ж шалёныя турбаны, завушніцы з падвескамі і касцяныя бранзалеты, каляровыя каралі і пярсцёнкі з фальшывымі камянямі на ўсіх пальцах, – адным словам, гэта была тая самая вулічная львіца[21]. Усё тое, што дадалося да яе з гадамі, якраз ёй вельмі пасавала. Яна плыла ў асляпляльнай спеласці, ейныя жаночыя чары хвалявалі, цела афрыканкі сталася ядраным. Флярэнтына Арыса і намёкам не выдаваў свайго стаўлення да яе цягам дзесяці гадоў, нібы гэтак плацячы за пачатковую памылку, і яна дапамагала яму ва ўсім, толькі не ў гэтым.

Аднойчы ўвечары ён застаўся працаваць запозна, як рабіў усё часцей пасля смерці маці, і, сыходзячы, заўважыў, што ў кабінеце Леоны Касіяні гарыць святло. Ён адчыніў дзверы без стуку, – яна была там, засяроджаная, сур’ёзная, у новых акулярах, якія надавалі яе твару выгляд прафесаркі. Флярэнтына Арыса здагадаўся з трапяткой радасцю, што яны ў канторы адны, прычалы былі пустыя, спрадвечная ноч ахінала змрочнае мора, сумны рык карабля чуўся здалёк, да ягонага прыбыцця міне больш за гадзіну. Флярэнтына Арыса абапёрся рукамі на парасон, як зрабіў тады ў Ліхтарным завулку, загарадзіўшы ёй дарогу, толькі цяпер ён зрабіў так, каб схаваць дрыжыкі ў каленях.

– Скажы мне, ільвіца маёй душы, – сказаў ён, – калі ж мы выйдзем з гэтага становішча?

Яна зняла акуляры без здзіўлення, не збянтэжылася і асляпіла яго сваім сонечным смехам. Яна ніколі не была з ім на «ты».

– Ай, Флярэнтына Арыса, – усклікнула яна, – я дзесяць гадоў сяджу тут і чакаю гэтага пытання.

Так, ён безнадзейна спазніўся: мажлівасць збліжэння была ў трамваі, потым у тым жа кабінеце, дзе яна сядзела, але цяпер усё мінулася без следу. Прайшлі незлічоныя і прытоеныя спрэчкі, жорсткія гнюснасці, да якіх яна прыбягала дзеля яго, узмацнілася адчуванне дваццацігадовае розніцы ў гадах, і Леона таксама састарылася. Яна так яго кахала, што вырашыла не падманваць, а сказаць праўду, няхай і жорсткую.

– Не, – дадала яна. – Гэта было б, нібыта я пераспала з уласным сынам, якога Бог мне не даў.

Флярэнтына Арыса застаўся са стрэмкаю ў душы, бо не ягонае слова было апошнім. Ён думаў, што калі жанчына кажа «не», дык чакае, каб настойвалі, і толькі потым прымае канчатковае рашэнне, але з ёю было інакш: ён не мог рызыкаваць, каб не памыліцца другі раз. Так і сышоў, нібыта нават у добрым гуморы, што далося яму нялёгка. З тае ночы ўсялякі цень, які пралягаў паміж імі, адразу рассейваўся без горычы, і Флярэнтына Арыса, нарэшце, уцяміў, што можна быць сябрам жанчыны без фізічнае блізкасці.

Леона Касіяні была адзіным чалавекам у свеце, якому Флярэнтына Арысу карцела адкрыць таямніцу пра Фэрміну Дасу. Малое кола людзей, якія ўсё ведалі, за прамінулы час паспелі на тое забыцца. Трое з іх знеслі таямніцу ў магілу: маці, якая задоўга да смерці страціла памяць; Гала Плясыдыя, якая сканала ў глыбокай старасці на службе ў Фэрміны Дасы, што была для яе амаль дачкою, дый незабыўная Эскалястыка Даса, якая занесла яму ў малітоўніку першы любоўны ліст, наўрад ці была жывой, бо прайшло зашмат гадоў. Лярэнса Даса, пра якога ён здаўна нічога не чуў, мог распавесці ўсё манашцы Францы дэ ля Люс, спрабуючы ўратаваць дачку ад выключэння са школы, але далейшае распаўсюджанне таямніцы было малаверагодным. Заставалася ў спісе адзінаццаць тэлеграфістаў далёкае правінцыі, дзе жыла Ільдэбранда Санчас, якія ў тэлеграмах пазначалі іхныя імёны цалкам і дакладныя адрасы кожнага, і, зрэшты, сама Ільдэбранда Санчас са сваім картэжам няўрымслівых кузін.

Чаго не ведаў Флярэнтына Арыса, дык гэта таго, што доктара Хувэналя Урбіна таксама трэба было ўключыць у спіс. Ільдэбранда Санчас адкрыла яму таямніцу падчас аднаго з першых візітаў у горад. Але яна зрабіла гэта так выпадкова і недарэчна, што доктару Урбіна нават не тое, каб заляцела ў адно вуха, а ў другое вылецела, як яна думала, а проста не заляцела ў ніводнае. Ільдэбранда насамрэч назвала Флярэнтына Арысу невядомым паэтам, які, на яе погляд, меў шанец стацца лаўрэатам Паэтычных гульняў. Доктар Урбіна з цяжкасцю прыгадаў, пра каго ішла размова, і яна дадала яму без усялякай неабходнасці, але й без злога намеру, што гэта быў адзіны кавалер Фэрміны Дасы да яго. Яна была ўпэўненая ў тым, што наіўны, імгненны сказ мог выклікаць адно што замілаванне. Доктар Урбіна адказаў, не гледзячы на яе: «Я не ведаў, што гэты тып – паэт». І сцёр яго з памяці. Між іншым, праз прафесійную здольнасць забывацца на многае дзеля этыкі.

Флярэнтына Арыса адзначыў, што ахоўнікі ягонае таямніцы, за выняткам маці, належалі да свету Фэрміны Дасы. У ягоным свеце ён быў адзін, сам-насам з гэтым невыносным цяжарам, якім яму не раз карцела падзяліцца, але да тае пары ніхто не заслугоўваў такога даверу. Леона Касіяні была адзіным магчымым кандыдатам, і яму трэба было знайсці спосаб і спрыяльны выпадак. Ён абдумваў гэта менавіта ў той спякотны дзень, калі доктар Хувэналь Урбіна ўзняўся па стромкай лесвіцы КПК, прыпыняючыся на кожнай прыступцы праз дзённую спякоту, а потым з’явіўся, задыхаючыся, у кабінеце Флярэнтына Арысы, прапацелы з галавы да ног, і сказаў, ледзь дыхаючы: «Здаецца, на нас насоўваецца цыклон». Флярэнтына Арыса бачыў яго часта, ён прыходзіў да дзядзькі Леона XII, але ніколі раней не ўзнікала такога яснага ўражання, што гэтым разам нежаданы візіт меў нейкае дачыненне да яго жыцця.

Гэта здарылася ўжо той парой, калі доктар Хувэналь Урбіна таксама пераадолеў усялякія рыфы на шляху да прызнання па прафесійнай частцы і абыходзіў горад дом за домам, нібыта жабрак, просячы ўнёскаў на мастацкія імпрэзы. Адзін з самых частых і шчодрых мецэнатаў быў дзядзька Леон XII, які менавіта ў момант прыходу госця пачаў сваю штодзённую дзесяціхвілінную сіесту, седзячы ў мяккім крэсле кабінета. Флярэнтына Арыса ветліва папрасіў доктара Хувэналя Урбіна пачакаць у яго кабінеце, што месціўся побач з дзядзькавым і быў, у прынцыпе, чымсьці накшталт прыёмнага пакоя.

Яны сустракаліся пры розных акалічнасцях, але ніколі не сядзелі сам-насам, і Флярэнтына Арыса зноў стала моташна ад адчування чужой перавагі. Гэта былі дзесяць бясконца доўгіх хвілін, на працягу якіх ён тройчы падымаўся са спадзевам на тое, што дзядзька прачнуўся да пары, і за гэты час выпіў цэлы тэрмас кавы. Доктар Урбіна ад кавы адмовіўся. Ён сказаў: «Кава – гэта атрута». І працягваў гамонку, чапляў адну тэму за другую, не думаючы пра тое, слухаюць яго ці не. Флярэнтына Арыса не мог трываць натуральнай шляхетнасці доктара, красамоўнасці і трапнасці ягоных слоў, загадкавага камфарнага духу, абаяльнасці, дзякуючы якім найбанальнейшыя фразы здаваліся сутнаснымі толькі таму, што выказваў іх ён. Раптам доктар рэзка змяніў тэму:

– Ці любіце вы музыку?

I гэтым заспеў яго знянацку. Флярэнтына Арыса не прапускаў ніводнага канцэрта або опернага выступу ў горадзе, але не адчуваў сябе здольным падтрымаць размову з дэталёва інфармаваным эрудытам. Ён вельмі любіў модную музыку, асабліва сентыментальныя вальсы, безумоўна блізкія да ўласных твораў юнацтва, да яго патаемных вершаў. Даволі было пачуць такі вальс аднойчы, быццам бы між іншым, – і потым на працягу многіх бяссонных начэй гучала ў ім няхітрая мелодыя, і не знайшлося б сілы нябеснай, здольнай яе спыніць. Але гэта не магло быць сур’ёзным адказам на пытанне дасведчанага чалавека.

– Мне падабаецца Гардэль[22], – вымавіў Флярэнтына Арыса.

Доктар Урбіна зразумеў. «Безумоўна, – сказаў ён. – Гардэль цяпер модны». І адышоў ад размовы, пагрузіўшыся ў доўгае пералічэнне сваіх новых праектаў. Ён меў намер ажыццявіць іх, як заўсёды, без дзяржаўнай датацыі, і між іншым заўважыў, што яго прыводзіць у адчай узровень сучасных спектакляў, асабліва ў параўнанні з бляскам паказаў мінулага стагоддзя. Так яно і было. Ён ужо год прапаноўваў абанементы ў Тэатр камедыі на трыа Карто – Касальс – Тыбо[23], і не было чалавека ва ўрадзе, які б ведаў, хто яны такія. Аднак у тым жа месяцы расхапалі ўсе квіткі на спектакль трупы дэтэктыўных драм Рамона Каральта. Тое ж здарылася з Тэатрам аперэты і сарсуэлы[24] дона Манолы дэ ля Прэсы, а таксама з братамі Сантанэла – ілюзіяністамі-мімамі, якія пераапраналіся на вачах у публікі за час аднае ўспышкі фасфарэсцэнтнага святла. Пайшлі і на Даніз Д’Альтэн, якая называла сябе былой танцоркай Фалі-Бержэру[25], і нават на мярзотнага Урсуса, шалёнага баска, які змагаўся ўрукапашную з магутным быком, якога гадавалі для карыдаў. Скардзіцца, аднак, не было чаго, бо самі еўрапейцы зноўку давалі дрэнны прыклад сваёй жудаснай вайной, ледзь мы дасягнулі міру пасля дзевяці грамадзянскіх войнаў за паўстагоддзя, якія, калі добра падумаць, былі адной бясконцай вайной. У чароўнай плыні размовы доктара Флярэнтына Арыса для сябе вылучыў перадусім мажлівае адраджэнне Паэтычных гульняў, самай вядомай і трывалай ініцыятывы Хувэналя Урбіна з ажыццёўленых у мінулым. Флярэнтына Арыса змаўчаў, не хацеў казаць, што сам быў заўзятым удзельнікам штогадовых конкурсаў, якія выклікалі зацікаўленне слынных паэтаў не толькі з усёй краіны, але і з іншых дзяржаў Карыбскага басейна. Як толькі завязалася гамонка, спякотнае паветра раптам стала сцюдзёным, і бура з перакрыжаванымі вятрамі страсянула дзверы і вокны моцнымі парывамі, будынак канторы ўвесь зарыпеў, як ветразнік у шторм. Доктар Хувэналь Урбіна нібыта і не заўважыў нічога. Быццам выпадкова ён згадаў месяцовыя чэрвеньскія цыклоны і зусім нечакана, нават недарэчы, загаварыў пра ўласную жонку. Яна была не толькі памочніцай, але і душой ягоных ініцыятыў. Ён сказаў: «Мяне б не было без яе». Флярэнтына Арыса слухаў, не выдаючы эмоцый, выказваў згоду галавою, і не адважыўся вымавіць ані слова з боязі, каб ягоны голас не здрадзіў яму. Аднак дзвюх альбо трох фраз выявілася даволі, каб уцяміць: у доктара Хувэналя Урбіна, не зважаючы на вялікую занятасць, часу было ўдосталь, і ён кахаў жонку, амаль як Флярэнтына Арыса. Усведамленне гэтага агаломшыла Флярэнтына. Але ён не змог адрэагаваць, як хацеў бы, бо сэрца па-блядску здрадзіла яму, як гэта можа зрабіць толькі чалавечае сэрца: яно адкрыла, што ён і доктар, якога Флярэнтына заўсёды ўважаў за асабістага ворага, былі ахвярамі аднаго лёсу і сплачвалі мыта агульнаму каханню, нібыта пара валоў пад адным ярмом. Упершыню за дваццаць сем гадоў бясконцага чакання Флярэнтына Арыса адчуў нясцерпна пякельны боль, бо гэты выдатны чалавек мусіць памерці дзеля ягонага шчасця.

Цыклон прамінуў раптоўна, як і прыйшоў, але за пятнаццаць хвілін паўночна-заходнія парывы спляжылі цэлыя кварталы каля багнаў і зруйнавалі паўгорада. Доктар Хувэналь Урбіна, задаволены не першы раз шчодрасцю дзядзькі Леона XII, не дачакаўся поўнага праяснення і няўцям знёс парасон Флярэнтына Арысы, які той даў яму, каб дайсці да пралёткі. Але Флярэнтына не шкадаваў. Наадварот, яго ўзрадавала думка: Фэрміна Даса мусіць задумацца, калі дазнаецца, чый гэта парасон. Ён яшчэ быў усхваляваны, узрушаны сустрэчай, калі Леона Касіяні праходзіла каля яго кабінета, і, натуральна, вырашыў, што вось ён – чаканы выпадак; ён адкрые ёй таямніцу, нібы разаб’е гняздо ластавак, што не давалі жыць, – зараз альбо ніколі. Ён спыніў яе і напачатку спытаў, што яна думае пра доктара Хувэналя Урбіна. Яна адказала адразу ж: «Чалавек, заклапочаны мноствам спраў, мажліва, надта заклапочаны, але, хутчэй за ўсё, ніхто не ведае, пра што ён думае». Затым пагрызла ласцік алоўка вострымі, буйнымі зубамі вялікае мурынкі і нарэшце паціснула плячыма, нібыта закрываючы пытанне, якое яе не хвалявала.

– Мажліва, ён выдумляе сабе заняткі, – сказала яна, – каб не думаць.

Флярэнтына Арыса паспрабаваў затрымаць Леону.

– Мне баліць, што ён мусіць памерці, – выказаў ён.

– Усім наканавана памерці, – адказала яна.

– Зразумела, але яму больш, як каму, – настойваў Флярэнтына.

Яна нічога не ўцяміла, зноўку паціснула плячыма ды моўчкі пайшла. Тады Флярэнтына Арыса на перспектыву вырашыў, што аднойчы ў будучыні, уначы, ён распавядзе Фэрміне Дасе ў шчаслівым ложку, што нікому не адкрыў таямніцы іх кахання, нават адзінаму чалавеку, які заслугоўваў права ведаць пра гэта. Не, ён не адкрыецца ніколі, нават самой Леоне Касіяні, і не таму, што не хацеў ёй адчыніць куфар, дзе так надзейна хаваў таямніцу на працягу паўжыцця. Рэч у іншым: толькі тады ён здагадаўся, што сам згубіў ключ.

Аднак не гэта стала самай узрушальнай падзеяй дня. Ён адчуў настальгію па часах далёкага юнацтва, наноў ажыў успамін пра Паэтычныя гульні, якія мелі моцны водгук штогод пятнаццатага красавіка ва ўсім Антыльскім свеце. Флярэнтына Арыса быў іх абавязковым удзельнікам, але заўсёды, як амаль ва ўсім, заставаўся ўдзельнікам патаемным. З дня першага конкурсу, дваццаць чатыры гады таму, ён так і не атрымаў нават заахвочвальнага прыза. Але гэта не хвалявала, бо ўдзельнічаў ён не дзеля амбіцыйнага жадання атрымаць прэмію, а таму што спаборніцтва мела для яго дадатковую вартасць. У першым конкурсе менавіта Фэрміне Дасе даручылі ўскрыць запячатаныя сургучом канверты і абвясціць імёны пераможцаў, і яшчэ тады пастанавілі, што падобны гонар належыць ёй і на наступныя гады.

Уначы першага конкурсу Флярэнтына Арыса, схаваўшыся ў прыцемках партэра, з жывой камеліяй, што ўсхвалявана трапятала ў пятліцы пінжака, глядзеў, як Фэрміна Даса распячатвала тры канверты на сцэне старажытнага Нацыянальнага тэатра. Ён спытаўся ў сябе, што адбудзецца ў ейным сэрцы, калі яна раптам высветліць, што менавіта ён ганаруецца Залатой архідэяй. Ён быў упэўнены, што яна пазнае ягоны почырк і імгненна згадае вечары з вышыўкай пад мігдалавымі дрэвамі скверыка, пах засушаных гардэній у канвертах, вальс каранаванай багіні, прынесены ветрам на золку. Але гэтага не здарылася. Горш за ўсё тое, што Залатой архідэяй, самай вялікай паэтычнай узнагародай, уганаравалі кітайскага імігранта. Публічны скандал, выкліканы неверагодным рашэннем, паставіў пад сумнеў сур’ёзнасць спаборніцтва. Але вердыкт быў слушным, і аднадушнасць журы была апраўданая цудоўным санетам пераможцы.

Ніхто не паверыў, што кітайскі лаўрэат – сапраўдны аўтар санета. Ён прыехаў на сыходзе мінулага стагоддзя, гнаны эпідэміяй жоўтае ліхаманкі, якая знішчала насельніцтва Панамы падчас будаўніцтва міжакіянскай чыгункі, прыехаў разам са шматлікімі імігрантамі, якія засталіся ў краіне да самага свайго скону, – яны жылі па-кітайску, памнажаліся па-кітайску і былі гэтак падобныя адзін да аднаго, што ніхто не мог іх адрозніць. Напачатку іх было не больш за дзясятак, некаторыя з іх – з жонкамі, дзецьмі ды сабакамі, якіх яны елі, але за колькі гадоў чатыры вулкі партовага прадмесця перапоўніліся новымі і новымі кітайцамі, якія прыязджалі ў краіну, не пакідаючы следу ў мытных рэгістрах. Маладзёны ператварыліся ў шаноўных патрыярхаў гэтак хутка, што ніхто не мог уцяміць, калі яны паспелі састарыцца. Народная інтуіцыя раздзяліла іх на два класы: дрэнныя кітайцы і добрыя кітайцы. Дрэнныя трымалі змрочныя партовыя таверны, дзе аднолькава можна было паесці па-каралеўску альбо раптоўна памерці ад стравы з пацучынага мяса з праснакамі са сланечнікавай макухі, і людзі падазравалі, што гэтыя таверны служылі адно што шырмаю для гандлю белымі жанчынамі і ўсялякага іншага цёмнага набыцця-продажу. Добрымі былі кітайцы, якія заснавалі пральні, спадкаемцы святое мудрасці, што вярталі кашулі чысцейшымі за новыя, каўнерыкі і манжэткі нагадвалі толькі што спрасаваныя аплаткі. Якраз адзін з гэтых добрых кітайцаў перамог на Паэтычных гульнях, і семдзесят два спаборнікі перажывалі паразу.

Фэрміна Даса, сумеўшыся, зачытала імя, аднак ніхто яго не разабраў. Не толькі праз тое, што імя было чужым іхнаму слыху, а таму што так ці інакш ніхто пэўна не ведаў, як увогуле могуць зваць кітайца. Але доўга думаць не давялося, бо лаўрэат вынырнуў з глыбіні партэра з нябеснай усмешкай, што бывае ў кітайцаў, калі яны рана вяртаюцца дамоў. Ён быў настолькі ўпэўнены ў перамозе, што прыйшоў у тэатр у жоўтай кашулі для вясновых абрадаў, каб узняцца на сцэну. Ён атрымаў Залатую архідэю 750-й пробы і радасна пацалаваў яе пад кпіны недавяркаў. Лаўрэат не засмуціўся. Ён чакаў на сцэне, акамянелы, нібы апостал з нябёсаў, не драматызуючы ад відавочнай негатыўнай рэакцыі, і пры першай паўзе прачытаў верш, які ўганаравалі прэміяй. Ніхто не зразумеў ні слова. Але пасля новага залпа свісту Фэрміна Даса спакойна паўтарыла санет ціхім, пяшчотным голасам, і здзіўленне авалодала публікай з першага радка. Гэта быў санет высакароднага парнаскага паходжання, дасканалы, прасякнуты налётам натхнення, якое магло кіраваць рукой толькі сапраўднага віртуоза. Факт мог мець толькі адно тлумачэнне: хтосьці з вялікіх паэтаў стварыў санет жартам, каб паздзекавацца з Паэтычных гульняў, і кітаец пагадзіўся на саўдзел, але вырашыў захаваць таямніцу да самае смерці. «Камерцыйная газета», тыднёвік традыцыйнага кшталту, спрабавала залатаць грамадзянскі гонар эрудаваным, але, хутчэй, сырым эсэ пра старажытны культурны ўплыў кітайцаў у краінах Карыбскага басейна і іх заслужанае права ўдзельнічаць у Паэтычных гульнях. Эсэ не выклікала сумневу ў тым, што аўтар санета і ёсць названы лаўрэат, і прызнавала гэта ўжо назвай: «Кожны кітаец – паэт». Арганізатары змовы, калі яна мела месца, згнілі ў сваіх магілах разам з таямніцай. Са свайго боку, лаўрэат памёр без споведзі ў цалкам усходнім веку і быў пахаваны з Залатой архідэяй, але ён знёс і горыч, бо пры жыцці яму так і не ўдалося дабіцца прызнання таго, што ён сапраўды паэт. З прычыны ягонай смерці прэса згадала забыты інцыдэнт першых Паэтычных гульняў. Газеты перадрукавалі санет з віньеткай у мадэрновым духу, якая адлюстроўвала пухкіх дзеў з залатымі рагамі заможнасці, а багі-ахоўнікі паэзіі скарысталіся аказіяй, каб расставіць усё па месцах – санет быў так стрымана ўспрыняты новым пакаленнем, што ўжо ніхто не сумняваўся: насамрэч напісаў яго нябожчык кітаец.

Флярэнтына Арыса заўсёды звязваў той скандал з успамінам пра пышную незнаёмку, што сядзела побач з ім. Ён заўважыў яе напачатку, але тут жа адвёў позірк, бо страшна хваляваўся, чакаючы вынікаў. Яна выклікала ўвагу перламутравай скурай, шчаслівым водарам пышнасці, бязмежнымі грудзямі спявачкі-сапрана са штучнай кветкай магноліі. Яна была ў цеснай вопратцы з чорнага аксаміту, чорнага, як яе прагныя, цёплыя вочы, а валасы былі яшчэ чарнейшыя, сабраныя ззаду цыганскім грабеньчыкам. Кінуліся ў вочы завушніцы-падвескі, каралі ў такім жа стылі і аднолькавыя пярсцёнкі на пальцах, усе як адзін з бліскучымі штучнымі камянямі, а правую шчаку ўпрыгожвала намаляваная алоўкам радзімка. У мітусні фінальнай авацыі яна паглядзела на Флярэнтына Арысу са шчырай горыччу.

– Паверце мне, я ад душы шкадую, – шапнула яна.

Флярэнтына Арыса ўсхваляваўся, але не сутнасці сказанага, а таму, што хтосьці, выяўляецца, ведаў ягоную таямніцу. Яна ўдакладніла: «Я здагадалася, вельмі дрыжэла кветка ў вас на штрыфелі, калі ўскрывалі канверты». Яна паказала плюшавую магнолію, якую трымала ў руцэ, і адкрыла яму сэрца:

– Таму я і зняла сваю кветку.

Яна ледзь не плакала ад горычы паразы, але Флярэнтына Арыса, начны паляўнічы, вырашыў змяніць ейны настрой.

– Хадземце куды-небудзь, паплачам разам, – прапанаваў ён. І правёў яе дамоў. Ужо ля парога, паўтарыўшы, што блізіцца поўнач і на вуліцы ні душы, ён угаварыў даму і быў запрошаны на кілішак брэндзі ды прагляд альбомаў з выразкамі і фотаздымкамі з розных імпрэзаў апошніх дзесяці гадоў. Фокус ужо тады быў стары, але на гэты раз узнік міжволі, бо яна сама апавядала пра свае альбомы, пакуль яны ішлі пешшу ад Нацыянальнага тэатра. Першае, што прыкмеціў Флярэнтына Арыса, уваходзячы ў гасцёўню, былі адчыненыя дзверы ў спальню і ложак з расшытай золатам капай – вялікі ды раскошны, аздоблены бронзавай лістотай. Выгляд спальні, як ні дзіўна, засмуціў яго. Яна, верагодна, здагадалася, бо апярэдзіла Флярэнтына Арысу, шпарка перасекла пакой і зачыніла дзверы. Потым запрасіла яго заняць месца на канапе, абабітай пярэстым крэтонам, на якой спаў кот, і паклала перад ім на стол калекцыю альбомаў. Флярэнтына Арыса гартаў іх няспешна, больш думаў пра наступныя крокі, чым пра тое, што бачыў, раптам узняў позірк і заўважыў, што вочы дамы поўныя слёз. Флярэнтына параіў ёй плакаць, колькі заўгодна, без засмучэння, бо нішто так не палягчае душу, як слёзы, толькі ён намякнуў, каб яна разняволіла гарсэт: ён замінае вольнаму плачу. І паспяшаўся ёй на дапамогу, бо гарсэт быў зацягнуты ўздоўж спіны крыжаванымі шнуркамі. Яму не давялося расшнуроўваць яе да канца, гарсэт, зрэшты, расслабіўся сам ад унутранага ціску, і яна задыхала ўволю сваімі, неабдымнымі для вачэй, грудзьмі.

Флярэнтына Арыса так ніколі і не пазбыўся страху першае ночы нават у самых мімалётных выпадках і не адразу адважыўся на лёгкую ласку шыі пальцамі; яна здрыганулася з жалобным стогнам распешчанае дзяўчыны, не спыняючы плачу. Тады Флярэнтына Арыса пацалаваў яе ў тое самае месца вельмі пяшчотна, нібыта зноўку датыкаўся пальцамі, і ўжо не змог паўтарыць пацалунак, бо яна прагна павярнулася да яго ўсім сваім манументальным корпусам і абодва пакаціліся ў абдымках па падлозе. Кот прачнуўся на канапе і з віскатам скочыў на іх. Яны шукалі адно аднаго навобмацак, паспешліва, нібыта падлеткі, і знаходзілі, перакатваліся цераз раскінутыя альбомы, апранутыя, потныя, звяртаючы ўвагу больш на бязлітасныя лапы ашалелага ката, чым на вэрхал, які яны ўтваралі сваімі любошчамі. Але ад наступнае ночы, нягледзячы на крывавыя драпіны, яны працягнулі сустрэчы, і лёс пажадаў, каб сустрэчы доўжыліся некалькі гадоў.

Калі Флярэнтына Арысу прыйшло да галавы, што ён прывязаўся да яе і нават пачынае кахаць, яна была ў поўным росквіце сарака гадоў, а яму было ўжо амаль трыццаць. Яе звалі Сара Нар’eгa, яна дасягнула пятнаццаці хвілін славы ў юнацтве, перамогшы на паэтычным конкурсе зборнікам вершаў пра каханне жабракоў, які так і застаўся нявыдадзеным. Працавала яна настаўніцай добрых манераў і грамадазнаўства ў дзяржаўных школах. Жыла з заробку і здымала кватэру ў маляўнічым праездзе Закаханых старажытнага Гефсеманскага квартала. Яна мела некалькі палюбоўнікаў, аднак без сур’ёзных намераў. Наўрад ці чалавек таго асяродку і таго часу ажаніўся б з жанчынай, з якой пераспаў. Яна таксама не цешыла сябе ілюзіямі з тае пары, як першы афіцыйны жаніх, якога яна сапраўды кахала, як гэта толькі можна ў васямнаццаць гадоў, уцёк, парушыўшы заручыны за тыдзень да вяселля, і яна засталася з рэпутацыяй падманутае нявесты. Або скарыстанае дзеўкі, як тады казалі. Аднак той першы досвед, горкі і мімалётны, пакінуў ёй не след горычы, а асляпляльную ўпэўненасць у тым, што ў шлюбе альбо па-за шлюбам, без Бога і па-за законам, жыць варта толькі ў тым выпадку, калі маеш мужчыну ў ложку. Больш за ўсё Флярэнтына Арысу займала тое, што ў момант любові ёй было неабходна смактаць дзіцячую соску, каб дасягнуць найвялікшай асалоды. Яны сабралі цэлую вязку сосак рознай велічыні, формы і колеру, якія толькі можна было набыць на рынку, і Capa Hap’eгa вешала соскі над ложкам, каб можна было знайсці навобмацак у патрэбны момант.

Хоць яна была свабоднай, як і ён, і, верагодна, не была б супраць, калі б іх сувязь не хавалася ад людзей, Флярэнтына Арыса з самага пачатку настаяў на захаванні канспірацыі. Ён праслізгваў у дом цераз чорны ход і заўсёды вельмі позна, глыбокай ноччу, а знікаў на дыбачках на досвітку. І ён, і яна разумелі, што ў цесным і густанаселеным доме суседзі ведаюць шмат больш за тое, што ўдаюць. Аднак няхай канспірацыя застанецца толькі простай фармальнасцю, Флярэнтына Арыса быў такім, і такім ён будзе з любой жанчынай да скону. Ён ні разу не дазволіў сабе ў гэтых адносінах ніводнага правалу, ні з ёю, ні з іншымі, выкрыць яго было немажліва. Гэта не было перабольшаннем: толькі аднойчы ён пакінуў па сабе здрадлівы след – ліст, і гэта магло каштаваць яму жыцця. Насамрэч ён заўсёды паводзіў сябе, як вечны муж Фэрміны Дасы, муж няверны, але ўпарты, які нястомна змагаўся за вызваленне ад сваёй залежнасці, не здраджваючы, аднак, сваім пачуццям.

Такая замкнёнасць не магла не спарадзіць чутак. Сама Трансыта Арыса памерла з упэўненасцю, што яе сын, зачаты ў каханні і выхаваны для кахання, меў стойкі імунітэт да ўсялякіх праяў пачуцця з-за першай юнацкай няўдачы. Аднак менш зычлівыя людзі з яго блізкага кола, знаёмыя з яго загадкавым характарам і цягай да містычнай вопраткі ды дзіўных парфумаў, падзялялі падазрэнне ў тым, што імунітэт тычыцца не любові, а жанчын. Флярэнтына Арыса ведаў пра гэта і ніколі нічога не зрабіў дзеля абвяржэння. Гэта не турбавала і Сару Нар’егу. Яна прымала яго, як усе незлічоныя жанчыны, якія задавальнялі яго, не разлічваючы на асаблівыя пачуцці, як мужчыну часовага. Урэшце, Флярэнтына стаў з’яўляцца ў ейным доме а любой гадзіне дня і ночы, часцей за ўсё – у нядзелю зрання, у самы спакойны час. Яна адразу кідала тое, чым займалася, і аддавала сябе дарэшты, каб зрабіць яго шчаслівым на вялізным размаляваным ложку, які заўжды чакаў яго і на якім не было месца царкоўным абмежаванням. Флярэнтына Арыса не мог зразумець, як незамужняя жанчына з такім малым досведам магла столькі ведаць пра жаданні мужчын і як яна давала рады свайму салодкаму целу, якое рухалася ў ложку так лёгка, бы рыбіна ў вадзе. Яна адказвала яму, што майстэрства кахаць, перадусім, ёсць прыроджаным талентам: «Ты альбо нараджаешся з гэтай ведай, альбо так і памрэш невукам». Флярэнтына Арысу ажно круціла ад думкі, што яна, магчыма, была больш дасведчанай, чым удавала, але ён мусіў суцішваць сваю рэўнасць, бо і сам сказаў ёй, як казаў усім сваім жанчынам, што яна была ягонай адзінай каханкай. Акрамя шмат чаго іншага, што было яму не даспадобы, Флярэнтына мусіў змірыцца з прысутнасцю ў ложку раз’юшанага ката, якому Сара Нар’ега сточвала кіпцюры, каб ён іх не раздзёр, пакуль яны кахаліся.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю