355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Дрэва вечнасці » Текст книги (страница 11)
Дрэва вечнасці
  • Текст добавлен: 1 декабря 2017, 03:01

Текст книги "Дрэва вечнасці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч


Соавторы: Сяргей Кавалёў,Міхайла Кацюбінскі,Эліза Ажэшка,Шата Руставелі,Алесь Наўроцкі,Барыс Мікуліч,Вацлаў Ластоўскі,Людміла Рублеўская
сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 31 страниц)

Тут Прыдон з'явіўся слаўны, пакланіўся дабрачынна,

Ды сустрэцца з Аўтандзілам нецярпліва той жадаў.


Тарыэль заўважыў смутак у вачах цара старога

І сказаў: «Табе ўдзячны я ўсім сэрцам і душой.

Я здзіўляюся, як шчыра славіш віцязя чужога,

Ці ж магу я Аўтандзіла замяніць табе сабой?


Не дзівіся, у спазненні Аўтандзіл не вінаваты.

Сядзем лепш у засень дрэва, на расквечаны мурог.

Я скажу табе прычыну, што не ўзяў з сабой сабрата,

Я б хацеў звярнуцца з просьбай, калі б мець дазвол твой мог!»


Селі побач, і дружына стала ратная навокал;

Ззялі вочы ў Тарыэля, быццам водбліскі зарніц.

Розум траціў той, хто бачыў Тарыэля хоць здалёку;

Красамоўна і пачціва стаў з царом ён гаварыць:


«Цар, лічу сябе не вартым быць паслом ад Аўтандзіла.

Я, аднак, прыйшоў з жаданнем просьбай сэрца закрануць:

Я прашу і просіць тая, што падобна да свяціла,

Што праменнем асвятляе ночы змрок, туману муць.


Мы цяпер цябе абое шчыра просім, слёзна молім:

Аўтандзіл, свой боль забыўшы, адшукаў для нас бальзам,

Пра сваё забыў ён гора, нас ратуючы ад болю;

Дакучаць табе, напэўна, не да твару зараз нам?


Дзева віцязя кахае, закахаўся ён у дзеву,

Колькі гора перажыў ён, колькі слёз праліў дарма!

Я, укленчыўшы, ўпрашаю, не знішчай іх сваім гневам,

Ты дачку аддай асілку, бо такіх, як ён, няма.


Больш нічога не скажу я ні каротка, ні працягла».

Тут ён выцягнуў хусцінку, ёю шыю абвязаў.

Ён укленчыў – і ляцелі з вуснаў віцязя асмяглых

Словы просьбы. Выгляд гэты ўсіх пакораю здзіўляў.


Цар сумеўся, як убачыў Тарыэля на каленях,

Адступіўшы, пакланіўся ён да самае зямлі

І сказаў: «Прынёс ты радасць, а яна мільгнула ценем,—

Не хацеў цябе зняважыць – ад таго душа баліць.


Цар, ні ў чым табе адмовіць я ніколі не пасмеў бы!

Я б жыццё дачкі каханай для цябе ахвяраваў.

Ці ў палон аддаў бы. Нават калі б я ўзляцеў на неба,

Аўтандзілу роўных, пэўна, я б і там не адшукаў.


Не знайду я ў цэлым свеце зяця лепш за Аўтандзіла;

Я зрабіў дачку царыцай, царствам ёй і кіраваць.

Ружа толькі расцвітае, мой жа цвет завяў пахілы,—

Дык ці ж буду я пярэчыць, іх каханню замінаць?


Хай дачку рабу якому ты б аддаў – і то б я змоўчаў;

Хто табе адмовіць можа – той ці дурань, ці вар'ят.

Аўтандзіла дарагога хочуць бачыць мае вочы;

Бачыць бог, на шлюб іх шчасны ўсёй душою згодзен я!»


Тарыэль, пачуўшы гэта, быў глыбока ўсхваляваны

І схіліўся нізка долу ён з пашанаю нямой;

Цар таксама пакланіўся ў знак вялікае пашаны —

Кожны быў душой шчаслівы за ўчынак добры свой.


З весткай той да Аўтандзіла на кані Прыдон прымчаўся,

Сам узрадаваны цалкам той шчаслівай навіной.

Да цара павёў ён друга, і, хоць шмат мінула часу,

Той ад сораму вагаўся, апусціўшы позірк свой.


Выйшаў цар яму насустрач – віцязь быў усхваляваны

І, ў руку хусцінку ўзяўшы, светлы твар свой захінуў;

Сонца знікла ў хмарах, ружу ахінула золь туману,

Але што магло азмрочыць хараства яго вясну?


Цар, змяніўшы сум на радасць, падышоў да Аўтандзіла,

Той, укленчыўшы пачціва, сам прыпаў да царскіх ног.

Цар сказаў: «Устань, не спляміў ты ні чын, ні зброі сілу.

Не да твару сарамлівасць льву вялікіх перамог!»


Цар абняў яго, як бацька, цалаваў яго бясконца:

«Патушыў жывой вадою ты агонь сардэчны мой.

Дык ідзі хутчэй за мною – я ільва з'яднаю з сонцам —

З тою, што злучыла шчыльна, як агаты, веек строй!»


Зноў абняўшы Аўтандзіла, цар яго няспынна славіў,

Пасадзіў з сабою – радасць мільгацела на вачах.

Завалодаў леў па праву Цінацін і ўсёй дзяржавай,—

Той да дна адчуе радасць, хто прайшоў пакуты шлях!


Да цара звярнуўся віцязь: «Я дзіўлюся ягамосцю,

Ты хіба не хочаш бачыць сонца яснага прыйсця?

Дык сустрэнь яе вясёлы, у палац пакліч не госцяй,

А як тую, што праменнем асвятляе сэнс жыцця!»


І, гукнуўшы Тарыэля, жвава ўскочылі на коней

Тры героі – галіафы, з бляскам сонца ў вачах;

Дасяглі, чаго жадалі ў дні імклівае пагоні,

Нездарма дружылі рукі з сталлю вострага мяча.


Цар спыніў каня паблізу, прывітаў красуню гучна,—

Твар чароўны, прамяністы вочы бляскам асляпляў.

Падышла і ў пацалунку прытуліла вусны к вуснам,

Цар забыў усё на свеце і збянтэжаны стаяў.


Ён сказаў: «О сонца свету, ты зганяеш з неба хмары!

І разумны страціць розум, калі ўбачыць вобраз твой;

Зорка, месяц, нават сонца быць табе не могуць парай.

А фіялкі, ружы – толькі цьмяны цень красы тваёй!»


Не маглі налюбавацца людзі тою чараўніцай,

Што дарыла ўсім навокал ззянне зорнага святла;

І хоць сэрцы апякала воч маланка-бліскавіца,—

Быў шчаслівы той, хто ўбачыць мог яе хаця б здаля.


І паселі ўсе на коней і ў палац Нестан павезлі,—

Сем планет сваім мігценнем не маглі ярчэй заззяць.

І ад зайздрасці дарэмна ў небе сінім зоркі чэзлі.

Вось прыехалі нарэшце ўсе ў расквечаны палац.


Чаравала ўсіх прысутных Цінацін у троннай зале,

І да твару ёй карона зіхатлівая была.

І, як сонца з небасхілу, ўсім яна праменні слала.

І ўвайшоў цар індаў зграбны, з зыркім позіркам арла.


Тарыэль з Нестан пачціва пакланіліся царыцы,

Цінацін пайшла насустрач, іх ласкава абняла.

І ад іх абліччаў юных стаў палац увесь іскрыцца,

Вейкі сталі як агаты, шчокі сталі нібы лал.


Цінацін прапанавала месца ім сваё на троне;

Тарыэль сказаў: «Навошта выклікаеш божы гнеў?

Будзь сама царыцай слаўнай аравійскае кароны,

З сонцам сонцаў сядзе побач хай з ільвоў найпершы леў!»


Тарыэль з Нестан за рукі падвялі да трона пару.

Аўтандзіла пасадзілі побач з любай Цінацін.

Роўных ім ніхто на свеце ўбачыць нават і не марыў,

Пазайздросцілі б ім нават Віс, а з ёю і Рамін!


Ахапіў красуню сорам, калі ўбачыла, што поруч

Аўтандзіл сядзіць на троне,– сэрца білася ў грудзях.

Цар сказаў: «Адкіньце сорам, ён цяпер зусім не ў пору,

Мудрасць кажа, што каханне знойдзе ў сэрцы верны шлях!


Дай вам бог тысячагоддзе быць у згодзе й шчасці, дзеці,

Дай вам бог шчаслівай долі – хай вас буры не крануць!

Хай, як неба, вашы душы яснай праўдай вечна свецяць,

Я памру,– хай вашы рукі пакладуць мяне ў труну!»


Войска цар сваё паклікаў на прысягу Аўтандзілу:

«Вось ваш цар, па волі бога перадаў яму я трон.

Сам жа я, стары й нядужы, кожны дзень губляю сілы,

Як і мне, яму служыце і шануйце мой закон!»


Знаць і войска тут галовы ўсе з пашанаю схілілі:

«Мы ваш пыл,– сказалі,– з пылу нас высока вы ўзнялі.

Вы пакорных узвышалі – непакорным смерць дарылі,

Сілу ў ворага забраўшы, нам адвагу вы далі!»


Тарыэль сяброў уславіў, сам у светлым быў настроі.

Ён сказаў: «Агонь патушан, знік трывожных думак рой.

Муж твой, дзева, стаў мне братам, будзь і ты маёй сястрою!

Хто адважыцца крануць вас – знішчу я сваёй рукой!»


ВЯСЕЛЛЕ АЎТАНДЗІЛА І ЦІНАЦІН, ЯКОЕ НАЛАДЗІЎ АРАБСКІ ЦАР

Аўтандзіл у дзень той шчасны ўладаром сядзеў на троне,

Тарыэль прыгожы побач быў расчулены да слёз,

Цінацін з Нестан сядзелі. І здавалася, што сёння

На зямлю чатыры сонцы апусціліся з нябёс.


Каб гасцей як след улашчыць, шмат было там страў і трункаў;

Больш, чым моху ў лесе, быдла пераколата было.

Там падносілі няспынна ўсім прысутным падарункі,

Там на тварах зіхацела шчырай радасці святло.


Кубкі яхантам гарэлі, ззялі келіхі рубінам,

Незвычайнае чаканкі быў замежны посуд там;

Быў бы ў славе той, хто ўславіць змог вяселле тое гімнам.

«Не спяшайся, тут застанься!» – ты сказаў бы сэрцу сам.


Папрыходзілі музыкі, гром рассыпалі кімвалы;

Горы золата ляжалі, пунсавеў дзівосны лал;

Як з крыніц віно лілося, уздымала хмелю хвалі,

Ад змяркання да світання пагулянка там ішла.


Ні кульгавы, ні ўбогі не застаўся там забыты,

Шчодра кожны быў адоран, жэмчуг сыпаўся, як град;

Пад завязку там каліты былі золатам набіты.

Быў за шафера ў друга Тарыэль – названы брат.


Дзень, другі ішла бяседа, быў вясёлы цар арабаў.

Тарыэлю ён прамовіў: «Я сказаць магу адно:

Цар цароў з царыцай разам – вы аздоба свету. Рады

Мы насіць, як завушніцу, след – адбітак вашых ног!


Цар, сядзець з табой, як з роўным, мы яшчэ не маем права!»

Так сказаўшы, ён паставіў трон сабе ў ніжэйшы рад.

Цінацін і Аўтандзіла пасадзіў ён злева й справа.

Падарункі Тарыэлю вырасталі, як гара.


Частаваў іх цар арабскі, ўсім быў сябрам і раднёю

І, пра сан забыўшы царскі, сыпаў жарты ў людны круг.

Паланіў усім ён сэрца шчодрай шчырасцю сваёю.

З Цінацін і Аўтандзілам цар Прыдон сядзеў, як друг.


Тарыэля з мілай жонкай – маладых, высакародных,

Нібы зяця і нявестку, адарыў багата ён;

Тых дароў ніхто не змог бы падлічыць і часткі дробнай;

Тут былі: парфіра, скіпетр, дыяменты дзвюх карон.


Тут былі яшчэ: каменняў дарагіх сто сот, не меней,

Тых, што казачныя куры знеслі ў казачных краях;

З галубінае яечка перлаў тысяча адменных,

Коней тысяча гарачых – рослых, нібы гораў гмах.


Ён Прыдону дзесяць кубкаў даў жамчужын нечуваных,

Дзесяць коней асядланых, самых лепшых скакуноў.

Цар індыйскі ў знак падзякі пакланіўся Растэвану,—

Быў цвярозы ён, хоць многа выпіў келіхаў з віном.


Слоў дарма губляць не варта: дні за днямі праміналі,

У банкетах, гульнях розных роўна месяц праляцеў.

Тарыэль прымаў няспынна самацветы, дзівы-лалы;

Кожны з іх, нібы вясёлка, ў бляску сонца зіхацеў.


Тарыэль зрабіўся ружай, што пялёсткі асыпала,

І паслаў ён Аўтандзіла з просьбай шчырай да цара:

«Госцем быў тваім – мне радасць заўжды сэрца суцяшала,—

Але вораг ненажэрны топча мой любімы край.


Трэба веды і ўмельства, каб каварства злое знішчыць,

Бо з мае бяды ты будзеш сам у смутку і журбе.

Мушу ехаць, каб радзіму не застаць у папялішчы,

З божай ласкай я вярнуся да шчаслівага цябе».


Адказаў той: «Нерашучасць не прыносіць людзям славы,

Так рабі, як лепш для справы,– з рук мяча не выпускай!

Аўтандзіл паедзе з войскам, ён паможа біць хатаваў,

Бараніць тваю радзіму ад варожых хцівых зграй».


Аўтандзіл сказаў сабрату пра цара старога згоду.

Адказаў той: «Сціхні, дружа, свой крышталь хавай ад воч.

Як ты, сонца, кінеш месяц, з ім пражыўшы дзень без года?»

Аўтандзіл сказаў: «Дарэмна ты ў падман мяне не ўводзь!


Ты мяне пакінуць хочаш, каб пасля ўпікнуць дакорам:

«Ён кахае моцна жонку – значыць, можа здрадзіць мне!»

Не, з табою разлучыцца – заставацца зноў у горы;

Хто ў бядзе пакіне друга, сам бяды не абміне!»


Смех вясёлы Тарыэля быў як россып крышталёвы:

«Разлучыўшыся з табою, я жыццю не буду рад.

Калі хочаш – едзем разам, і забудзь пра тыя словы!»

Войску быць напагатове Аўтандзіл аддаў загад.


З усяе зямлі арабскай войска дружна сабралося,

Конных восемдзесят тысяч – добра ўзброен кожны быў;

Звон даспехаў харазмійскіх заглушаў капытны лёскат;

Цар стары сагнуўся станам ад бацькоўскае журбы.


Да грудзей адна другую дзве красуні прыціскалі,—

Быццам сёстры, ў час разлукі слёзы горкія лілі.

Даўшы клятву ў дружбе вечнай, абняліся, зарыдалі.

Людзі, бачыўшыя гэта, ўсе разгублены былі.


Калі ў небе месяц срэбны сустракаецца з заранкай,

Дык абое свецяць разам; знік адзін, другой – пара.

Затрымаюцца – дык неба праганяе іх світанкам.

Калі хочаш іх пабачыць – будзь высокі, як гара.


Так, стварыўшы дзве планеты, той, хто сілай неба дужы,

Разлучае месяц з сонцам, як бы горка ні было.

Моцна злітыя абдымкам, лёс разняў абедзьве ружы;

Тых, каго яны пакінуць, не чакае ўжо святло.


«О сястра,– Нестан сказала,– лепш бы нам не сустракацца,

Я б не ведала разлукі, не адчула б горкіх мук.

Дык пішы мне; хоць праз пісьмы будзем мы з табою знацца.

Як згараю па табе я, так і ты па мне сумуй!»


Цінацін ёй адказала: «Сонца, ты чаруеш вока,

Не змагу цябе забыць я, не змагу ў разлуцы жыць,

Знікне сэнс жыцця зямнога, калі будзеш ты далёка.

Столькі дзён жыві на свеце, колькі дзён мне слёзы ліць!»


У астатні раз красуні з пацалункам абняліся.

І Нестан, як ад'язджала, ўсё паглядвала назад,

Каб навек схаваць у сэрцы дарагой сястрыцы рысы;

Пра іх лёс дзесятай часткі я не мог бы расказаць.


Растэван шалеў ад гора, калі віцязяў праводзіў.

«Гора мне!» – крычаў няспынна можа тысячу разоў.

Як струмень жывой крыніцы, слёзны кіпень калабродзіў,

Тарыэль стаяў пануры, сум парошай твар замёў.


Тарыэля-ружу лашчыў цар гарачым пацалункам.

Гаварыў: «З табой разлука – гэта ўсе сто дваццаць мук.

Быў ты з намі – цуд дзівосны, мне цяпер няма ратунку,

Дай ты нам жыцця пачатак, без цябе – канцы ўсяму».


Развітаўшыся, ускочыў Тарыэль на варанога,

Войска ўсё слязьмі журботы арашала дол зямны.

Гаварылі: «Сонца меркне – ты вышэй яго намнога!»

Адказаў ён: «Слёзы, гора – з вамі ў мяне адны!»


ВЯСЕЛЛЕ ТАРЫЭЛЯ І НЕСТАН-ДАРАДЖАН

Тарыэль дасяг вяршыні разам з жонкай маладою:

Сем прастолаў атрымалі,– ў сэрцы, радасць, гучна грай!

Адышлі ў нябыт нягоды – ліха з чорнаю бядою,—

Толькі той адчуе радасць, хто гаркот хапіў праз край!


Вось яны паселі разам, юных двое – сонцу пара!

Ён царом абвешчан. Гучна затрубілі трубачы.

«Ты наш цар!» – усе крычалі. Загрымелі ў лад літаўры,

І ад скарбніцы дзяржаўнай падалі яму ключы.


Крэслы царскія прынеслі Аўтандзілу і Прыдону,

Пасадзілі іх пачэсна, скрозь грымела ім хвала.

Не ствараў яшчэ ніколі бог істот, да іх падобных!

Аб мінулых днях і справах тут гаворка пацякла.


Пілі, елі, балявалі – спраўна слугі ўсім служылі.

Слаўна справілі вяселле – не было такога век!

Падарункамі пароўну ўсіх пазваных адарылі;

Міласцінай абдзялілі бедных, хворых і калек.


Аўтандзіла і Прыдона як збавіцеляў віталі:

«Вы прынеслі шчасце індам!» – пагалоска скрозь ішла;

Іх лічылі ўладарамі, іх жаданням дагаджалі,

Іх наведвалі няспынна, ім пашану кожны слаў.


Тарыэль Асмат заўважыў і прамовіў ёй сардэчна:

«Ты служыла шчыра. Дзеці не паслужаць так бацькам.

Сёмы трон зямлі індыйскай аддаю табе навечна,—

Будзь, шчаслівая, царыцай, паслужы шчаслівым нам!


Ты прыдбай па сэрцу мужа, трону будзе хай апорай.

Ты кіруй разумна царствам, падуладнай будзь маёй!»

Тут Асмат упала ў ногі: «О мой сокал ясназоры,

Не знайсці мне лепшай долі, як рабыняй быць тваёй!»


Тры героі-пабрацімы дні праводзілі шчасліва;

Падарункі дарагія нёс штодня ўдзячны люд:

Скакуноў гарачых колькі! Перлаў колькі зіхатлівых!

Ды тугою па каханай Аўтандзілаў дух быў скут.


Тарыэль заўважыў гэта і сказаў яму спагадна:

«Адчуваю: мне папрокі ў сэрцы носіш ты цішком.

З мук сямі зрабіў ты восем, затужыўшы так няшчадна.

Зноў разлуку шле мне доля і на сэрца гора ком!»


Тут Прыдон пачаў прасіцца: «Час і мне дамоў вяртацца,

Ды таптаць я часта буду сцежку, што вядзе сюды.

Як малодшы са старэйшым, рад з табой заўсёды знацца;

Буду так сустрэчы прагнуць, як у спёку лань вады!»


Тарыэль сказаў: «Я згодзен, калі цягне так дадому!

Ды мяне ты не цурайся, шлях сюды не забывай!»

Аўтандзілу ж ён прамовіў: «Сумна будзе мне, вядома.

Што ж рабіць? Чакае месяц з нецярплівасцю ільва!»


Растэвану ў падарунак футраў шмат паслаў адменных,

Дарагой чаканкі посуд – кубкі, келіхі, каўшы.

«Перадай ты Растэвану ўсё з павагаю нязменнай!»

Той сказаў: «Смяротны холад будзе без цябе ў душы».


Шубку-цуд Нестан паслала Цінацін, сястры названай,—

Іншы хто не варты быў бы мець такі раскошны ўбор! —

Лал паклала ў дадатак, што гарэў іскрыстым ззяннем,

Што свяціўся ў цемры ночы, як праменны водбліск зор.


Развітанне з Тарыэлем апаліла Аўтандзіла,

Горам сэрцы іх смылелі, кожны слёз патокі ліў;

Інды плакалі няўцешна, белы свет ім быў нямілы.

Аўтандзіл сказаў: «Атрутай свет хлуслівы напаіў!»


Быў нядоўгім шлях супольны ў Прыдона з Аўтандзілам,—

Разышліся іх дарогі – кожны ў край падаўся свой;

Іх задумы-летуценні набылі жывую сілу,—

Аўтандзіл сустрэўся хутка з Аравійскаю зямлёй.


Выйшлі ўсе арабы дружна, каб з красою царства стрэцца.

Сонца ён сваё убачыў – знік тугі зацяты боль.

З Цінацін на царскім троне, шчаслівейшы ў цэлым свеце,

Быў прыгожы венцаносец – асяняў яго сам бог!


Тры цары паміж сабою дружбу шчыра шанавалі:

Часта ладзілі сустрэчы – свой трымалі запавет;

Хто іх волі супярэчыў, грозна тых мячы каралі,

І славутымі дзяржавы іх былі на цэлы свет.


Нібы снег, людзям даброты рассыпалі ўсім пароўну:

Сірацін і ўдоў кармілі; плач жабрачы ўсюды змоўк.

Каб маглі ягняткі ў полі матак ссаць сваіх спакойна,

Жыў з авечкамі ў згодзе ў тых краях драпежны воўк.


ЗАКАНЧЭННЕ

Вось і скончана аповесць, нібы сон уяўна-зменны.

Свет пакінулі героі. Не спыніць няўмольны час.

Хоць жыццё здаецца вечным, пралятае ж вокамгненна.

Як жа мне, з Руставі месху, не стварыць пра гэта сказ?


Сонцу Грузіі – Давіду, чый свяціў праменна розум,

Хто на Захад ад Усходу шлях магутнасці праклаў,

Хто – заступнік для адданых, хто для здраднікаў – пагроза,

Склаў я песню, каб навечна ў ёй жыла яму хвала.


Толькі веліч спраў Давіда хіба ж мог я ўславіць цалкам?

І таму пра край заморскі склаў аповесць гэту я,

Пра змаганне і пра бітвы, што вяліся без канца там,

І пра віцязяў адважных, што жылі ў чужых краях.


Свет не варт людской надзеі. Цяжкі троп зямное долі.

А жыццё – адна хвіліна, што як зрэнкі бляск відна.

Не дагнаць нам прывід шчасця – лёс кіруе нашай воляй.

Той шчаслівы, хто з ім ладзіць, і не ў страх яму – труна.


Песні пеў пра Амірана наш пясняр Масэ Ханэлі,

Пра Абдул-Месію вершы на вякі Шаўтэлі склаў.

Дыларгета звонкім словам узвышаў Саргіс Тмагвелі,

Руставелі – я скрозь слёзы Тарыэля апяяў.


ТЛУМАЧЭННЕ НЕКАТОРЫХ СЛОЎ

Абдул-Месія – гл. Шаўтэлі.

Аміран-Дарэджаніані – гл. Масэ Ханелі.

Амірбар – начальнік ваеннага флоту.

Амір-спасалар – камандуючы войскамі.

Аспіраз – планета Венера.

Атарыд – планета Меркурый.

Бадахшан – мясцовасць на Паміры, багатая рубінамі.

Безаар – каштоўны камень.

Багдад – найбольшы адміністрацыйны і гандлёвы цэнтр Месапатаміі.

Візір – дарадчык цара, міністр.

Віс і Рамін – героі аднайменнага рамана.

Габаон – гарыстая мясцовасць у Палесціне.

Геон – старажытная назва Ніла.

Гуланшара – казачная назва, «Горад Руж».

Давід – муж царыцы Тамары, Давід Саслані.

Дзіўнас, Дзіонас – па думцы некаторых даследнікаў, хрысціянскі філосаф V стагоддзя, які пісаў пад імем Дзіанісія Арэапагіта; па думцы іншых даследнікаў, «Дзіоніс» – назва зборніка вершаў Эзраса (гл.)

Дыларгет – гл. Тмагвелі.

Дэвы – міфічныя стварэнні, нячыстая сіла.

Драхма – дробная манета, а таксама мера вагі.

Зуал – планета Сатурн.

Кімвал – музычны інструмент.

Каджы – міфічныя чалавекападобныя істоты, чараўнікі.

Каджэці – краіна каджаў.

Каіс – герой паэмы Нізамі «Лейла і Меджнун».

Караван-сарай – гандлёвы двор, прыпынак караванаў.

Кронас – планета Сатурн (Зуал).

Лал – рубін.

Марых – планета Марс.

Мерані – казачны конь.

Месх – жыхар Месхеці, адной з паўднёвых абласцей Грузіі.

Міджнур – закаханы.

Мукры, Мулімы – мусульманскія духоўнікі, яны ж – лекары.

Мульгазанзар – казачная краіна каля мора.

Муштар – планета Юпітэр.

Нарды – усходняя гульня ў косці.

Наўроз – вясенняе свята.

Платон – славуты старагрэчаскі філосаф (427—З47 гг. да н. э.).

Растом – Рустам, герой вядомай аповесці Фірдоўсі «Шах-намэ».

Саламан – па думцы некаторых даследнікаў, герой паэмы «Саламан і Абсем».

Спаспет – военачальнік.

Тмагвелі Саргіс – грузінскі паэт XII стагоддзя, аўтар паэмы «Дыларгеціані», якая да нас не дайшла.

Хашун – дама, пані.

Хатай – па думцы некаторых даследнікаў, паўночны Кітай.

Ханелі Масэ – грузінскі пісьменнік XІІ стагоддзя. Аўтар рамана «Аміран-Дарэджаніані».

Харэзм – магутная дзяржава XII—XIII стагоддзя.

Чаган – палка (ракетка) для выбівання мяча.

Чачнагір – прыдворны віначэрп.

Шаўтэлі – грузінскі паэт XII стагоддзя. Аўтар паэмы «Абдул-Месія».

Эзрас (Эзра) – упамінаецца ў бібліі, аб жыцці яго расказвалася ў апакрыфічных зборніках («Дзіва-нас).

Міхайла Кацюбінскі

Цені забытых продкаў

Іван быў дзевятнаццатым дзіцем у гуцульскай сям’і Палійчукоў. Дваццатай і апошняй была Аннычка.

Хто яго ведае, ці то вечны шум Чарамоша і скаргі горных патокаў, што перапаўнялі самотную хату на высокай кічэры[1], ці то сум чорных яловых лясоў так палохалі дзіцяня, толькі Іван усё плакаў, крычаў па начах, блага рос і глядзеў на матулю такім глыбокім, старэча разумным паглядам, што маці ў трывозе адводзіла ад яго вочы. Не раз яна са страхам думала, што не яе гэта дзіця. Не «асцераглася» баба пры родах, не абкурыла недзе хаты, не паставіла свечкі – і хітрая ведзьма паспела замяніць яе немаўля на сваё чарцяня.

Паволі расло дзіця, ды ўсё ж падрастала, і не заўважылі нават, як давялося шыць яму штаны. Але таксама было дзікаватае. Глядзіць перад сабой, а бачыць штосьці далёкае і нікому не вядомае або без дай прычыны крычма крычыць. Майткі з яго з’язджаюць, а яно стаіць сярод хаты, заплюшчыць вочы, разявіць рот і верашчыць.

Тады маці вымала люльку з зубоў і, замахнуўшыся на яго, злосна крычала:

– Цьфу на цябе! Ты, падкідыш! Згінь, каб вочы мае не бачылі!..

І ён знікаў.

Каціўся зялёнымі царынкамі[2], маленькі і белы, нібы шарык з дзьмухаўца, смела забіраўся ў цёмны лес, дзе ялінкі махалі над ім лапкамі, быццам мядзведзь лапамі.

Адсюль дзівіўся на горы, на блізкія і далёкія вяршыні, што ўпіраліся ў блакітнае неба, на яловыя чорныя лясы з іх сінім дыханнем, на светлую зеляніну царынак, якія, нібыта люстэркі, блішчэлі ў рамах дрэў. Пад ім, у даліне, кіпеў халодны Чарамош. На далёкіх узгорках драмалі пад сонцам самотныя хаціны. Было ціха і сумна, чорныя елкі бесперастанку спускалі сум свой у Чарамош, а ён нёс яго долам і расказваў.

– Івась!.. Гэ-эй! – гукалі Івана ад хаты, але ён не слухаў, абіраў маліны, страляў з лісткоў, рабіў свістульку або пішчаў на травінцы, намагаючыся пераняць галасы птушак ды ўсе тыя гукі, што чуў у лесе. Ледзь прыметны ў лесавым зеллі, збіраў кветкі і ўплятаў іх у свой капялюшык, а стаміўшыся, лажыўся дзесьці пад сенам, што сохла на астрывах[3], і спявалі яму на сон дый будзілі яго сваім звонам горныя ручаі.

Калі Івану мінула сем гадоў, глядзеў ён на свет іначай. Ён ведаў ужо многа. Умеў знаходзіць зёлкі – красаўку і герань, разумеў, чаму плача каня, з чаго пайшлі зязюлі, і калі расказваў пра ўсё гэта дома, маці падазрона пазірала на яго: можа, я н о з ім гаворыць? Знаў, што на свеце пануе нячыстая сіла, што злы дух кіруе ўсім; што ў лясах поўна лесавікоў, якія пасуць там сваю скаціну: аленяў, зайцоў і сарнаў; што там блукае вясёлы чугайстыр[4], які тут жа просіць першага стрэчнага ў скокі і знішчае мавак; што жыве ў лесе голас сякеры. Вышэй, на дзікіх бязводных вяршынях, маўкі водзяць свае бясконцыя карагоды, а ў скалах хаваецца зніч. Мог бы расказаць і пра русалак, якія пагодлівым днём выходзяць з вады на бераг, каб спяваць песні, прыдумляць казкі, гаварыць пацеры, пра тапельцаў, што па захадзе сонца сушаць белае цела на камянях у рэчцы. Усялякія злыя духі насяляюць скалы, лясы, цясніны, хаты і загарадкі ды падсцерагаюць хрысціяніна або скаціну, каб зрабіць ім шкоду.

Не раз, прахапіўшыся ўночы, сярод варожай цішыні, ён дрыжаў ад жаху.

Увесь свет быў як казка, поўная цудаў, таямнічая, цікавая і страшная.

Цяпер ён ужо меў абавязак – яго пасылалі пасвіць кароў. Гнаў у лес сваіх рыжуню і сівуню, і калі яны патаналі ў хвалях лясных траў і маладых ялінак і ўжо адтуль абзываліся да яго, як з-пад вады, тужлівым звонам сваіх званкоў, ён садзіўся дзе-небудзь на схіле гары, вымаў сапілку і найграваў няхітрыя песні, якія пераняў ад старэйшых. Аднак музыка не ўлагоджвала яго. Са злосцю кідаў сапілку і слухаў іншыя мелодыі, што жылі ў ім, незразумелыя і няўлоўныя.

Знізу ўзнімаўся да Івана і затапляў горы глухі рачны гоман, а ў яго капаў час ад часу празрысты звон. З-за яловых лапак выглядалі журботныя горы, напоеныя сумам ценяў ад хмар, што ўсё сціралі і сціралі бледную ўсмешку царынак. Горы штохвіліны мянялі свой настрой: калі смяялася царынка, хмурыўся лес. І гэтаксама цяжка было ўхапіць зрокам тое рухомае аблічча гор, як нялёгка было дзіцяці злавіць капрызную мелодыю песні, што вілася, трапятала крыльцамі каля самага вуха і не давалася.

Аднаго разу ён пакінуў сваіх кароў і пакараскаўся на самую вяршыню. Ледзь прыкметнай сцежкай падымаўся вышэй і вышэй, сярод густога зарасніку выцвілай папараці, калючых ажын і малін. Лёгка пераскокваў з каменьчыка на каменьчык, пералазіў цераз паваленыя дрэвы, прадзіраўся скрозь голле кустоў. За ім падымаўся з даліны вечны шум рэчкі, раслі горы, і ўжо ўставаў на даляглядзе блакітны прывід Чарнагоры. Доўгія ніцыя травы ўкрывалі цяпер бакі гары, званкі кароў абзываліся, як далёкае ўздыханне, усё часцей трапляліся вялікія камяні, што далей, на самай вяршыні, тварылі хаос пакрышаных скал, спісаных лішаямі, здушаных у змяіных абдымках карэннем ялін. Пад нагамі ў Івана кожны камень укрывалі рудыя імхі, тоўстыя, мяккія, шаўковыя. Цёплыя і пяшчотныя, яны хавалі ў сабе пазалочаную ваду летніх дажджоў, мякка ўгіналіся і абдымалі нагу, як пуховая падушка. Кучаравая зеляніна брусніц і чарніц запусціла сваё карэнне ў глыбіню моху, а зверху сыпанула расою чырвоных і сініх ягад.

Тут Іван сеў адпачыць.

Над ім завіс ласкавы звон хвоі, змешаны з шумам ракі, сонца наліло золатам глыбокую даліну, пазеляніла травы, дзесьці курыўся дымок ад вогнішча, з-за Ігрыца аксамітным гулам каціўся гром.

Іван сядзеў і слухаў, зусім забыўшыся, што трэба глядзець кароў.

І вось раптам у гэтай звонкай цішыні пачуў ён ціхую музыку, якая так доўга і няўлоўна вілася ў яго каля вуха, што нават мучыла. Застылы і нерухомы, выцягнуў шыю і з радасным напружаннем лавіў дзіўную мелодыю песні. Так людзі не ігралі, прынамсі, ён ніколі не чуў. Але хто іграе? Навокал нікога не было – самотны лес і ніводнай жывой душы. Іван азірнуўся назад, на скалы, – і скамянеў. На камені вярхом сядзеў «той», зніч. Скрывіў вострую бародку, нагнуў рожкі і, заплюшчыўшы вочы, дзьмуў у флаяру[5]. «Няма маіх коз... Няма маіх коз...» – разлівалася жалем флаяра. Ды вось рожкі падняліся ўгору, шчокі надзьмуліся і расплюшчыліся вочы. «Ёсць мае козы... Ёсць мае козы...» – заскакалі радасна гукі, і Іван з жахам убачыў, як, выткнуўшыся з-за лапак, затрэслі галовамі барадатыя казлы.

Ён памкнуўся ўцякаць – і не мог. Сядзеў, прыкуты на месцы, і нема крычаў ад халоднага жаху, а калі нарэшце прарваўся голас, зніч прапаў раптам у скале, а казлы зрабіліся карэннем дрэў, паваленых ветрам.

Іван нёсся цяпер уніз, без памяці, усляпую, ірваў здрадлівыя абдымкі ажын, ламаў сухое голле, каціўся па слізкіх імхах і з жахам чуў, што за ім штосьці гоніцца. Нарэшце ўпаў. Колькі ляжаў, не помніць.

Апамятаўшыся і ўбачыўшы знаёмыя мясціны, ён крыху супакоіўся. Здзіўлены, нейкі час прыслухоўваўся. Песня, здавалася, гучала ўжо ў ім самім. Ён дастаў сапілку. Адразу ў яго не выходзіла, мелодыя не давалася. Пачынаў іграць спачатку, напружваў памяць, лавіў нейкія гукі, і калі ўрэшце знайшоў, што доўга шукаў, што не давала яму спакою, і лесам паплыла дзіўная, не вядомая яшчэ песня, – радасць уварвалася ў яго сэрца, заліла сонцам горы, лес і траву, заклекатала ў ручаях, ускінула Іванавы ногі, і ён, шпурнуўшы сапілку ў траву і ўзяўшыся ў бокі, закружыўся ў танцы. Перабіраў нагамі, станавіўся лёгка на пальцы, біў босымі пятамі аб зямлю, выкідваў каленцы, круціўся і прысядаў. «Ёсць мае козы... Ёсць мае козы...» – штосьці спявала ў ім. На сонечнай пляме палянкі, што схавалася ў пахмурным царстве ялін, скакаў беленькі хлопчык, нібы матылёк пырхаў з сцяблінкі на сцяблінку, а абедзве каровы – рыжуня і сівуня, прасунуўшы галовы паміж ялін, ветліва глядзелі на яго, жуючы жуйку, ды зрэдку званілі ў такт.

Так знайшоў ён у лесе тое, што шукаў.

Дома, у сям’і, Іван часта быў сведкам неспакою і гора. На яго памяці ўжо двойчы каля іх хаты трубіла трамбіта, апавяшчаючы горы і долы пра смерць: раз, калі брата Алексу раздушыла дрэва ў лесе, а другі раз, калі брат Васіль, хвацкі вясёлы хлопец, загінуў, пасечаны тапаркамі, у бойцы з варожым родам. Гэта была даўняя варагоўля іх роду з родам Гутанюкоў. Хоць усе ў сям’і кіпелі злосцю на той сабачы род, ніхто, аднак, не мог дакладна сказаць Івану, адкуль пайшла варожасць. Ён таксама гарэў жаданнем помсціцца і, гатовы кінуцца ў бой, хапаўся за татаў, зацяжкі яшчэ яму, тапарок.

Гэта толькі гаворыцца, што Іван быў дзевятнаццаты ў бацькі, а Аннычка дваццатая. Іх сям’я была невялікая: двое старых ды пяцёра дзяцей. Рэшта, пятнаццаць, спачывае на цвінтары каля царквы.

Усе яны былі багамольныя, любілі хадзіць у царкву, асабліва на фэст. Там можна было пабачыцца з далёкім родам, што асеў у навакольных сёлах, дый надаралася нагода аддзячыць Гутанюкам за Васілёву смерць і за кроў, што не раз лілася з Палійчукоў.

Вымаліся тады самыя лепшыя строі, чырвоныя суконныя штаны, вышываныя кажушкі-безрукаўкі, чэрасы[6] і табіўкі[7], густа арнаментаваныя цвікамі, панёвы, чырвоныя шаўковыя хусткі і нават пышная і беласнежная гугля[8], якую маці асцярожна несла на вяровачцы цераз плячо. Іван таксама дастаў новы капялюш і доўгую дзёбню[9], што біла яму па нагах.

Сядлаліся коні, і зялёнаю сцяжынаю цягнулася квяцістае шэсце, нібы ўплятаючы чырвоныя макі ў стужку дарогі.

Па гарах, нізамі і хрыбтамі, плылі святочна ўбраныя людзі. Зялёная атава царынак раптам расквачвалася, уздоўж Чарамоша цёк рознакаляровы паток, а дзесьці высока, на чорнай завесе яловых лясоў, жарам гарэла ў ранішнім сонцы чырвоная стрэшка гуцульскага парасона.

Неўзабаве Іван убачыў сустрэчу варожых родаў.

Яны ўжо вярталіся з фэсту, тата быў трошкі на падпітку. Раптам на вузкай дарожцы, паміж скалою і Чарамошам, узнік затор. Вазы, коннікі і пешыя, мужчыны і жанчыны спыніліся і збіліся ў кучу. Над раз’юшаным крыкам, што ўсхапіўся адразу, як віхор, заблішчалі жалезныя тапаркі ды заскакалі перад самымі тварамі. Як каса і камень, стаялі роды – Гутанюкі з Палійчукамі, і перш чым Іван паспеў расшалопаць, што да чаго, тата размахнуўся тапарком і ўдарыў плазам камусьці па галаве, з якой пырснула кроў, заліла твар, сарочку, шыкоўную аўчынную безрукаўку. Войкнулі жанчыны, кінуліся бараніць, а ўжо чалавек з тварам чырвоным, не раўнуючы як яго штаны, чмякнуў тапарком ворагу ў галаву, і пахіснуўся Іванаў тата, як падсечаная елка. Іван кінуўся ў бойку. Не памятаў, што робіць. Штосьці падняло яго. Але дарослыя патаўклі яму ногі, і ён не мог праціснуцца туды, дзе біліся. Усё яшчэ гарачы, раз’юшаны злосцю, ён з налёту наскочыў на маленькую дзяўчынку, якая трэслася ад страху каля самага воза. Ага! Гэта, пэўна, Гутанюкова дзеўка! І, не думаючы доўга, пляснуў ёй па твары. Яна скрывілася, прыціснула рукамі да грудзей кашулю і стала ўцякаць. Іван злавіў яе каля ракі, хапануў за пазуху і разадраў. Адтуль выпалі новыя стужкі, а дзяўчынка з крыкам кінулася іх бараніць. Але ён вырваў і кінуў іх у ваду. Тады дзяўчынка, уся згорбленая, паглядзела на яго спадылба нейкім глыбокім паглядам чорных матавых вачэй і спакойна сказала:

– Нічога... У мяне ёсць другія... нават лепшыя.

Яна нібы смяшыла яго.

Здзіўлены лагодным тонам, хлопец маўчаў.

– Мне мамка купіла новую панёву... і пасталы... і вышытыя капчуры[10]... і...

Ён усё яшчэ не ведаў, што сказаць.

– Я файна ўбяруся і буду дзеўкай...

Тады яму стала зайздросна.

– А я ўжо ўмею граць на сапілцы.

– Наш Фёдар зрабіў сабе такую файную флаяру... ды як зайграе...

Іван надзьмуўся.

– Я ўжо зніча бачыў.

Яна недаверліва паглядзела на яго.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю