Текст книги "Зорны спеў"
Автор книги: Уладзімір Калеснік
Жанр:
Современная проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 23 (всего у книги 24 страниц)
Літаратару важна выпрацоўваць цвёрдую звычку маральнага самааналізу і самакантролю. Штодзённая справаздача сумлення павінна стаць нормай, арганічнай патрэбай. Тады стане зразумела, што цяжэй падвесці рахунак за дзень жыцця, чым за год або за ўсё жыццё. У падрахунку ўсяго жыцця баланс добрых спраў і поспехаў лягчэй перакрые баланс няўдач і памылак. Для кожнага мастака, а для маладога асабліва, важна давесці культуру маральнага самакантролю да такога ўзроўню, каб кожны дзень, кожная гадзіна, пражытая інертна, выклікала шкадаванне. Малады пісьменнік звычайна тады расце, калі памятае, што прызваны да болыпага, чым бесклапотнае бытаваные. Гэта важна і з чыста практычнага боку, бо ў літаб'яднаннях, такіх, як Брэсцкае, практычна няма людзей, якія б жылі толькі з творчай працы. I хоць баланс вольнага часу ў краіне значна вырас, але для чалавека творчага часу не можа хапаць. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара.
Праводзячы абмеркаванне твораў на літаратурных вечарах, мы стараемся не звужаць гаворкі да дэгустатарскіх выказванняў: падабаецца – не падабаецца, а імкнемся расшыраць яе, даводзячы да агульных ідэйна-эстэтычных і маральных прынцыпаў, спасылаемся на вопыт савецкай і сусветнай класікі як універсальную школу творчасці. Мы спрабуем мабілізаваць і наш калектыўны жыццёвы, грамадзянскі і пісьменніцкі вопыт. Разглядаючы кожны новы твор як вобраз жыцця і праяву аўтарскага духоўнага свету, важна раўняць яго на наш эстэтычны ідэал, ставіць у кантэкст літаратурнай традыцыі, каб вызначыць ступень мастацкасці, бо толькі элемент навізны, непаўторнасць, арыгінальнасць даюць твору права называцца творам мастацтва.
Творчая вучоба – працэс, які павінен насіць двухбаковы характар. Калектыўныя сустрэчы і абмеркаванні як асобных твораў, так і тэарэтычных пытанняў і творчых праблем тады толькі бываюць плённымі, калі адначасова кожны ўдзельнік шмат самастойна працуе над сабой. Толькі ў гэтым выпадку атрымліваюцца сустрэчы думаючых людзей, індывідуальнасцей, цікавых увогуле і цікавых адна адной.
Вучоба ў літаб'яднанні не самамэта, а сродак павышэння актыўнасці і мастацкай культуры моладзі. Канчатковая мэта ўсіх намаганняў – добрыя творы. Хо-чацца адзначыць, піто пісьменніку, які жыве і працуе ў правінцыі, сама зямля дапамагае набыць адметнасць. Але адчуць цудадзейную падмогу зямлі не так проста, як здаецца. Таму паэты нашы не шмат яшчэ адкрылі такіх вобразаў, у якіх, як у магічным крышталі, адлюстроўваец-ца сутнасць сённяшняга Палесся. Абнаўленне. якое перяжывае ўся краіна, ідучы ў камуністычную будучыню, тут, у нашай, да нядаўняга часу глухой, пачціва-патрыярхальнай, казачна-загадкавай старане, выглядае асабліва яскрава. Тысячы вясковых юнакоў і дзяўчат авалодваюць ведамі, тэхнікай, становяцца спецыялістамі высокай маркі. Што ў іх сэрцах? Як спалучаецца там вясковая закваска з новым, гарадскім укладам побыту і нораваў? Што расказваюць яны сваім гарадскім дзецям пра зямлю бацькоў, пра сяло, родзічаў? Пераход у новы, вялікі, спецыфічна арганізаваны калектыў патрабуе ад чалавека адаптацыі. Ужыванне ў новыя ўмовы можа суправаджацца адрачэннем ад ранейшага набытку душы або, наадварот,– упартай кансервацыяй таго, што было. Ці не варты ўвагі пісьменніка пошукі меры і гармоніі ў працэсе «урбанізацыі» душ? А сувязі паміж рэгіянальным, нацыя-нальным і камуністычным – хіба не цікавы і не актуальны кірунак пошукаў?
Менавіта на гэтай пераходнай паласе з'явіліся многія найболып удалыя творы Міхася Рудкоўскага, Ніны Мацяш і Алеся Разанава, на стыках народна-рэгіянальнага і сучаснага, сацыялістычнага нараджаецца ўдумлівы лірызм вершаў Івана Арабейкі. Адкрытая, даверлівая пяшчотнасць паэзіі Яраслава Пархуты, Васіля Жуковіча і Віктара Гардзея ідзе таксама ад блізкасці паэтаў да народных асноў маралі і хараства. У прывязанасці да сучаснай вёскі, якую дэманструе мала вядомы яшчэ чытачам за межамі вобласці Алесь Бібіцкі і салідарная з ім Ніна Гарагляд,– таксама бачыцца мне праламленне загалоўнай праблемы сучаснага жыцця, праблемы горада, тэхнічнай рэвалюцыі і рабочага класа. Міхась Рудкоўскі, Ніна Мацяш і Алесь Разанаў, думаецца, абавязаны сваімі поспехамі тым, што ўлавілі, дзе можа адбыцца сапраўдны сінтэз народнага пачатку з сучасным. У душы ўсебакова развітага чалавека – адказваюць яны і прапануюць пачынаючым ісці да вяршынь і глыбей заглянуць ва ўласныя душы.
Праблема тэхнічнага асучаснівання аблічча Беларусі, як і кожная вялікая перамена ў жыцці, будзе ас-воена мастацтвам не інакш, як толькі шляхам змены пакаленняў. Вырашыць яе змогуць знутры тыя людзі, для якіх яна з дзяцінства стане явай, лёсам ад роду. Такое пакаленне мастакоў ужо надыходзіць. Але яшчэ перад імі ідзе пакаленне, для якога тэхнічная рэвалюцыя – драма жыцця, частка лёсу. I яно сведчыць пра драматызм пералому, хай сабе ціха і непрыкметна, але сведчыць. Можна праілюстраваць гэта і на творчасці Івана Арабейкі і Васіля Жуковіча.
Біяграфія Івана Арабейкі, сялянскага сына з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, які стаў інжынерам-хімікам і паэтам, нібы сама ўпаўнаважвае яго вырашаць у творах сацыяльны і гуманістычны аспект тэхнічнай рэвалюцыі. Сапраўды, гэтая праблема ёсць у Івана Арабейкі, аднак вырашаецца яна не так, як бы хацелася нейкаму наіўнаму агітатару. Сучасны інжынер з вясковым мінулым, ён хоча і выказваць у творах гэты сінтэз дзвюх стыхій, хоча застацца з дзвюма душамі. Вясковая душа ў яго – крыніца сумленнасці, а гарадская – вогнішча розуму, ведаў, вопыту.
Цераз канву шчырых, нават чуллівых маналогаў праглядвае з яго вершаў вясковае бядовае дзяцінства паэта, што тупала па выгане з пастухоўскаю торбачкай, рачкавала з сярпом па калючым іржышчы, хадзіла з касою па балотным куп'і сенажацяў. У суровай школе працоўнага сялянства паэт засвоіў асноўныя прынцыпы паводзін – ніколі не быць толькі назіральнікам, а браць сваю ношу працы і адказнасці, умець па-людску жыць з людзьмі. Звяртаючыся ў думках да маці, ён успамінае:
Спяшаліся мы. Сонейка сядала,
Барвовае, як ссечаны бурак.
Ты сноп важкі на бабку надзявала,
Бы вышыты калоссем андарак.
Калі ты гаварыла мне пра стому,
Хацелася яшчэ чым памагчы.
I я тады хоць серп твой нёс дадому,
Як беркута якога на плячы
121
.
Калі б спытаць у паэта-інжынера, а хто ж будзе апяваць горад, ён паціснуў бы плячамі. Апяваць будуць паэты, якія народзяцца ў горадзе. Арабейка прыйшоў у яго і апявае так, як прыйшоўшы. У яго кніжцы «Услед за сонцам» ёсць некалькі добрых вершаў пра рабочых-шклавараў, пра рабочую годнасць, пра годнасць савецкай рабочай маркі. I яны арганічна сужываюцца з «вясковымі» вершамі пра норавы дзядоў:
А ў цемры заліваліся званіцы,
Званілі надыходзячаму дню.
I свечкамі дзяды мае ў грамніцы
Унукаў баранілі ад агню.
А мо неспадзявана павучалі,
Як «пеўнікаў» пад стрэхі падпускаць.
Дзяды мае гібелі і маўчалі
На выклятых спустошаных шнурах
122
.
Паэт стаіць за сумяшчэнне сялянскага з рабочым, мінулага з сучасным, і ў гэтым сумяшчэнні ён бачыць умову багацця сваёй паэзіі і душы пакалення. Поле, на якім праходзіць гэты працэс сумяшчэння,– героіка. Подзвіг ва ўяўленні Арабейкі —гэта нейкая сінтэзуючая праява жыцця.
Для ілюстрацыі сашлёмся хоць бы на верш «Невядомы пагранічнік», дзе паэт, зліваючы свой лёс з лёсам байца, які загінуў без весткі, размаўляе ад яго імя з жывымі сучаснікамі. Размова гэта ўзрушае змястоўнасцю па-сялянску сцішаных інтанацый:
Хто я такі, не спытаў тады Клыпа.
Шукаюць імя маё, памяць не спіць.
Жывым за мяне часам хочацца выпіць,
А мне ж, па-ранейшаму,– піць.
Ды ёсць у мяне больш высокая смага,
Вышэй найсалодшай спакусы глытка.
Устаць і прыпасці губамі да сцяга,
Да роднага сцяга палка.
Бляшаная зорка мая у зеніце,
З пастоў не ўцякаюць. Служу.
Тут жудасна ціха. Тут побач граніца,
А я без патронаў ляжу...
123
Даверлівая стрыманасць, душэўнасць інтанацый – прыкметная асаблівасць лірычнага маналога Івана Арабейкі. Паэт умее ўслухоўвацца ў лёс іншых людзей, адчуваць рух душы субяседніка, яднацца з ім. I тут ляжыць сакрэт эмацыянальнай пераканаўчасці яго лепшых вершаў. Часта ж бывае, што гучныя словы і інтанацыі з'яўляюцца ў размове тады, калі субяседнікам не хапае аргументаў або даверу.
Цытуючы гэты верш, я апусціў адну страфу. Яна выдалася мне шурпатай і, галоўнае, не свежай, як просты перапеў фальклорных салдацкіх песень:
Ты выйдзеш з палону, знайдзі маю маму,
Скажы – не вярнуся дамоў.
Адсюль вось не трапяць да вас мемуары,
Не дойдзе дадому пісьмо.
Можна было б не звярнуць увагі на адну дэталь, але слабасць, адзначаная тут, характэрна для Арабейкі. Налёт фальклорнай архаікі ляжыць на шэрагу вершаў, і гэта зніжае іх эстэтычную вартасць. Нялёгка спалучыць мінулае з сучасным нават пры героіка-трагедыйным нагрэве атмасферы твора. Удачай тут аказалася паэма «Сцяна».
Задума паэмы прыйшла да Івана Арабейкі пад уп-лывам новых знаходак, якія трапілі ў рукі супрацоўнікаў музея мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Новыя факты так уразілі паэта і запаланілі фантазію, што ў першым варыянце твора ён не здолеў выйсці за рамкі паэтычнага рэпартажу. Паэту здавалася, што навізна фактаў сама па сабе забяспечыць арыгінальнасць паэме. арыгінальнасць паэме.
Арабейку давялося шмат працаваць, адкідаць, шукаць, зноў адкідаць і дадаваць, покуль з першага рэпартажнага накіду атрымалася паэма. Поспех жа быў забяспечаны перш за ўсё тым, што ён, чалавек пасляваеннага пакалення, пераадолеў натуральную ўзроставую сціпласць і паставіў сябе побач з героямі, пра подзвігі і трагічную гібель якіх пісаў.
Хачу чытаць былое нанава.
Было іх жаль, цяпер – ўдвайне.
З тае пары, калі Наганава
Сцяна паклала ў сэрца мне.
Паэт намякае тут на раскопкі 1949 года, у часе якіх пад абломкамі Цярэспальскіх варот быў знойдзены прах камандзіра пагранзаставы лейтэнанта Наганава, апазнаны па шматках камсамольскага білета. Але ў падтэксце прыведзенага зачыну паэмы ёсць усведамленне таго, што праца паэта над асэнсаваннем і вобразным сцвярджэннем гісторыі абароны крэпасці зрадніла яго з героямі «прычасціла» да іх подзвігаў.
Індывідуальнасць лірычнага суб'екта ў паэме Арабейкі заключаецца ў тым, што гэты чалавек тыпова цы-вільны, прытым ён нясе ў сабе вопыт традыцыйнага селяніна і вопыт індустрыяльнага рабочага ды кругагляд сучаснага інтэлігента-гуманітарніка. Па натуры гэта надта чулы і сціплы чалавек. Духоўны свет лірычнага суб'екта сваімі сялянскімі мірнымі, цывільнымі рысамі кантрастуе з баявою абстаноўкай, у якой знаходзяцца воіны-абаронцы. Гэты кантраст становіцца сродкам кампазіцый-нага падкрэслівання незвычайнасці баявых подзвігаў, адвагі і мужнасці савецкіх воінаў. Паэт здолеў увесці такія мірныя, цывільныя, сялянскія дэталі, якія выклікаюць яскравыя асацыяцыі ў чытача, дазваляюць адчуць варожасць агрэсіўных войнаў самой сутнасці чалавечага жыцця ў розных яго сацыяльна-бытавых, прафесійных і псіхалагічных аспектах.
Вось як выказваецца Іван Арабейка яшчэ на подступах да вобразаў герояў:
Пад сонцам славы ім не грэцца...
Ў байніцах квохчуць галубы.
Стаіць сцяна. Над ёю дрэўцы,
Нібы трава пасля касьбы.
А ў разгар бою паэта наведвае яшчэ больш нечаканае вяскова-дамавітае параўнанне:
Над начным Мухаўцом
Згублен голас хлапечы...
I казармаў кальцо
У агні, як абечак.
Смерць салдата, які ўсведамляе, што застанецца невядомым, асэнсоўваецца ўжо ў рэчышчы інтэлігенцкага і індустрыяльнага чалавечага вопыту:
Аддаўшы Радзіме сваёй
Усё, што зацверджана вераю,
Нібы на Галгофе якой,
Ляжыць галавою да швелера.
Арабейка, мне здаецца, стварыў лірычную ў аснове паэму, галоўнаю тэмай якой з'яўляецца даніна паша ны героям ад палявой і сялянскай берасцейскай зямлі. Адначасна рашаецца тут спроба паэта стаць у думках побач з героямі, каб праверыць сваю чалавечую сутнасць, сваю гатоўнасць да подзвігу. Месцамі паэт як бы падхоплівае матывы з паэмы А. Разанава, але па-свойму рашае праблему «крэпасць і мы».
Арабейку, мабыць, недзе падводзіць вясковая рупнасць: засяродзіўшыся на радку ці страфе, ён можа часам днямі і тыднямі «чаканіць» яе. Пры такой засярод-жанасці на форме аслабляецца ўвага да зместу, паэтычная каліграфія падмяняе мастацкае мадэляванне рэчаіснасці.
У вершах Арабейкі пераважае асацыятыўная вобразнасць зрокавага тыпу, але паколькі паэтычны вобраз ствараецца ў слове, то, натуральна, акрамя прадметаў і з'яў у яго ўваходзяць сэнсавыя паняцці, ідэі, думкі. Яны становяцца часта асновай зместу. Эстэтычная асалода, якую дае нам успрыманне такіх асацыятыўных параўнан-няў і метафар, аказваецца пачуццём інтэлектуальнай задаволенасці ад разгадкі сэнсу замыславатых іншасказанняў.
Часам здаецца, што вершы I. Арабейкі лішне разважныя. Гэта датычыцца асабліва тых строф, дзе выпірае тэхніка пабудовы вобраза, цвярозы разлік на незвы-чайнасць спалучэння далёкіх паняццяў ці рэчаў, забываючы, што надзённая наша практыка з усмешкай хры-сціць падобныя асацыяцыі словамі «гарох» і «капуста». Звычайна паэтычнае збліжэнне далёкага, калі яно цвя-роза спланавана, не кранае ўяўлення. Алгебра добра служыць гармоніі толькі ў тых выпадках, калі вобраз-ідэя ўзнік не ў галаве, а ў крыві паэта, калі ў яго тварэнні ўдзельнічаў увесь ён, самавіты чалавек, асоба, індывід.
Развітанне з сялом складае скразны тэматычны стрыжань лірыкі Васіля Жуковіча, чый першы зборнік «Паклон» на сённяшні дзень з'яўляецца наймалодшаю кніжкай брэсцкіх паэтаў. У зборніку вершы не датаваны, але, звярнуўшыся да газетных публікацый аўтара, мы ўбачым, што яго літаратурная біяграфія мае ўжо больш дзесяці гадоў. Васіль Жуковіч родам з вёскі Дзмітравічы, што на ўскраіне Белавежскай пушчы. Недзе ў шасцідзесятыя гады сціплы вясковы юнак прыехаў у Брэст, каб вывучыцца на настаўніка і вярнуцца назад у сяло вучыць дзяцей роднай мове і літаратуры. Але ў педінстытуце выявіліся літаратурна-творчыя схільнасці Жуковіча, і яго запрасілі працаваць у раённую газету «Заря над Бугом». Праз некаторы час ён перайшоў на тэлебачанне, а потым – у рэспубліканскае выдавецтва. Землякі скажуць, што ўдовін сын выйшаў у людзі, больш таго, па старой коснай традыцыі вымавяць гэта з зайздрасцю, бо хлеб інтэлігента ўсё яшчэ лічыцца ў тутэйшых вёсках лёгкім, «панскім» хлебам. Паэт не спрачаецца з гэтым забабонам, ён шчыра расказвае ў вершах біяграфію свайго сэрца і сам дзівіцца, што ніяк не можа яно ахаланець да роднага, вясковага свету, і выхад з матчынага гнязда адчувае балюча, як выгнанне з раю, хоць розум наказвае радавацца жыццёвай удачы. Паэзія і адукацыя вытанчылі і без таго чулае сэрца паэта, зрабілі такім уважлівым, што нават птушкі пачалі злятацца да яго і расказваць пра свае выраі, а кветкі на родным лузе сталі дзяліцца з ім спалохамі веснавога абуджэння і асеннім сумам. I добра гэта ці блага? Васіль Жуковіч спрабуе адказаць шчыра, праўдзіва, але застаецца недаўменне. У лепшых вершах паэт паднімаецца да разумення дыялектыкі жыцця і ўласных пачуццяў. Такія творы, як «Я родам з тых мясцін», «Дарога ў жыце», «Дрэвы майго сяла», гавораць, што душа чалавека – тонкая субстанцыя і чалавечыя адчуванні смаку жыцця складаныя, часта капрызлівыя, не раўназначныя з практычным паняццем жыццёвага поспеху, гарадскога камфорту і г. д.
Вяртанне маё непазбежна,
Вяртанне ад спасціжэння свету
Да вас,
дрэвы майго сяла.
Як проста ўсё і як мудра:
Ля грэблі – каравыя вербы,
Ля ўезду ў сяло бярозы,
На могілках – сосны.
Дрэвы майго сяла
124
.
Падтэкст гэтага вершаванага маналога зазывае чытача ў глыбіні свядомасці, туды, дзе спалучаюцца дум-кі пра жыццё і смерць, пра сэнс чалавечага прызвання. Маштабнасць крытэрыяў дазваляе наблізіцца да гуманіс-тычнай сутнасці тых вятроў веку, якія выносяць хлопчыкаў з-пад сялянскіх стрэх і фарміруюць іх лёсы. Удумлівасць, сумл$шшсіігь і шчырасць далі права Васілю Жуковічу брацца і дастаткова самастойна вырашаць такую абжытую ў сучаснай паэзіі тэму, як узаемаадносіны сына-інтэлігента і маці-сялянкі. Яго вершы «Твая жыццёвая палоска», «Узарвалася бура ля хаты», «Мама», хоць і пераклікаюцца з паэмамі Анатоля Вярцінскага і нават з хрэстаматыйнымі вершамі Максіма Танка, не ўспрымаюцца як пераймальныя. Пераклічка абумоўлена тым, што і ў Жуковіча маці – сялянка, чыйго «лёсу-жыцця палоска была вузкаю ды цяжкой». Аднак жа паэт паказаў, што маці яго абрабляла гэтую палоску самастойна і яе асабістае пражыванне лёсу сялянак аказваецца змястоўным і хвалюючым.
У паэтаў, надзеленых мяккасцю і чуласцю душы, існуе праблема пераадолення пачуццяў. Вядомы псіхолаг творчасці Л. С. Выгоцкі слушна заўважае: «Нават самае шчырае пачуццё само па сабе не ў стане стварыць мастацтва. Для гэтага неабходны яшчэ акт пераадолення гэтага пачуцця, яго вызвалення, перамогі над ім, і толькі калі гэты акт становіцца фактам, толькі тады здзяйсняецца мастацтва»125.
Пераадольваць пачуцці – значыць ператвараць іх у вобразы, тыпізаваць, надаваць ім эстэтычную змястоўнасць, здольнасць абуджаць аднолькавыя з паэта-вымі душэўныя рухі ў чытача. Недастатковасць пераадолення пачуцця прыводзіць да імпрэсіўнасці або чуллівасці паэтычных вобразаў, а празмернае пераадоленне – да абстрактнай ці маралізатарскай засушанасці.
Я гавару: яно – сумленне,
Узлёт і неспакой жыцця.
Яно любоў і захапленне
У прадчуванні адкрыцця
126
.
Паэтычныя адкрыцці гэта не толькі ўстанаўленне маральных вартасцей. Маральнае выступае толькі ў грамадстве і чалавеку, а прыгожае трапляецца і ў камені-самацвеце, хараство мае і кветка і вярба за сялом – г. зн. тыя прадметы, да якіх паняцце маралі тут не стасуецца. З другога боку. не ўсе маральныя ўчынкі ці адносіны выклікаюць у нас эстэтычнае рэагаванне. Эстэтычнае хваляванне прыходзіць толькі ў тых выпадках, калі маральны ўчынак выбіваецца з рамкі сярэдняй этычнай нормы. Усведамленне гэтага неабходна маладым паэтам, якія схільны пераацэньваць вузкаасабістыя настроі закаханасці і замілавання або яшчэ часцей замест абагульненняў перафразіруюць вядомыя ўсім палажэнні маральнага кодэкса будаўніка камунізму.
У свой час, слухаючы першыя спробы пяра Ніны Гарагляд і Ніны Загорскай на літаратурных «серадах», мне даводзілася звяртаць увагу на спецыфічнае перабольш-ванне эстэтычнай вартасці інтымных, пераважна любоўных адчуванняў і карэкціраваць ацэнкі. Эстэтычная каштоўнасць эмоцый звязана з іх грамадскай паказальнасцю, змястоўнасцю. Праверыць рэальную вартасць вобраза можна толькі шляхам эстэтычнага суаднесення яго з ідэалам.
Другая крайнасць – маральна-этычная завужанасць эстэтычнай ацэнкі – часцей трапляецца ў брэсцкіх маладых паэтаў. Ёю грашаць і Кастусь Турко, і Анатоль Гарай, і Зіна Дудзюк. Паспяхова ўздымаецца над гэтай інерцыяй абагульнення Мікола Пракаповіч, чые новыя вершы маюць належную эстэтычнаму суджэнню падтэкставую недасказанасць, якая ўцягвае чытача ў перажыванні або роздум над праблемамі жыцця.
Канешне, клопаты і хібы ў маладых паэтаў звязаны не з тым, што ім не хапае добрых парад, як ператварыць пачуцці ў вобразы. Толькі самі паэты ведаюць, як цяжка прымяніць гэтыя парады на практыцы.
Агульным клопатам брэсцкіх літаратараў з'яўляец-ца проза. У 60-я гады ля берасцейскага літаратурнага вогнішча прыбавілася празаікаў-дакументалістаў. Плённа выступалі ў гэтым жанры Уладзімір Стальмашук – аўтар кнігі «Шумят ели», ветэран рэвалюцыйнага падполля і партызанскага руху на Брэстчыне Васіль Ласковіч, аўтар нарысаў-успамінаў пра Мікалая Дворнікава і сяброўку Веры Харужай Соф'ю Панкову. З удзячнасцю прыняў чытач кнігу Алеся Бароўскага пра антыфашысцкае падполле ў Брэсце «О них молчали сводки», якая выйшла ў літаратурным запісе Аляксандра Авечкіна. Можна назваць імёны і іншых бывалых людзей, якім удаецца расказаць нешта новае пра барацьбу супраць фашызму ці пра вопыт працоўнага жыцця, аднак літаратурны талент пачынаецца там, дзе аўтар, пісьменнік, выказвае здольнасць ужывацца ў лёс і характары іншых людзей, выяўляць драму чужога жыцця як сваю ўласную. Такіх талентаў у нас мала.
Трапна малюе карціны побыту, нораваў сучаснага раённага цэнтра Святлана Курылёва, настаўніца з Камян-ца. Героі яе твораў – настаўнікі, журналісты, школьнікі, а пафас – барацьба за маральную чысціню чалавечых узаемаадносін, цяжкасці выхавання. Канфлікты падгледжаны Курылёвай у жыцці, таму часта яны гучаць пераканаўча, нягледзячы на пэўную аднастайнасць вырашэння, звычныя перамогі дабра над злом. Пісьменніцы ўдаецца зацікавіць чытача ўнутраным светам людзей няўрымслівых, шукальнікаў новага стылю жыцця, новых форм выхавання моладзі на гуманістычных ідэалах. няўрымслівых, шукальнікаў новага стылю жыцця, новых форм выхавання моладзі на гуманістычных ідэалах.
Сярод празаікаў варты ўвагі Аляксей Бакуменка, чалавек, надзелены шматбаковымі здольнасцямі, які выяўляе сябе і ў жанры лірычнай навелы і верша, лю-бімая яго тэма – хараство прыроды. Вайсковец па пра-фесіі, Бакуменка ведае і піша яшчэ пра жыццё салдат. Літаратурнай сталасцю характарызуюцца лепшыя апавяданні і нарысы Ісака Затульскага, які арганізаваў пры Доме афіцэраў літаб'яднанне «Цытадэль» і з поспехам кіруе яго работай. Сярод маладых празаікаў абнадзейвае журналіст Змітро Шостак, аўтар шэрагу ўдалых гумарыстычных замалёвак, і апавядальнік Андрэй Бучык, які асвойвае маладзёжную тэматыку. Але ўсяго гэтага замала, каб гаварыць пра прозу ў нашай сябрыне як самастойную літаратурную галіну.
З драматургіяй справа выглядае яшчэ горш, толькі пару чалавек спрабуе тут свае сілы, але да гэтага часу іх творы ставіла толькі мясцовае тэлебачанне.
Аднак жа працэсы культурнага жыцця на Палессі бурна паскараюцца, на паверхню выходзяць новыя таленты. Дастаткова сказаць, што толькі ў 1971 годзе ажно чатыры ўраджэнцы Брэстчыны былі прыняты ў Саюз савецкіх пісьменнікаў – гэта даследчык сувязяў беларускай паэзіі з фальклорам і тэарэтык верша Мікола Грынчык, літаратуразнавец, аўтар цікавых літаратурных рэпартажаў Аляксей Гардзіцкі і дзве паэтэсы – Яўгенія Янішчыц і Ніна Мацяш. У літаратурным жыцці сталіцы паспяхова ўдзельнічаюць сёння многія пісьменнікі, што пачыналі свой шлях у брэсцкай літаратурнай сябрыне. Тут і паэты Мікола Федзюковіч і Анатоль Казловіч, і даследчыкі літаратуры Уладзімір Гніламёдаў, Іван Шпакоўскі, Міхась Тычына.
Думаецца, што наша літаратурная сябрына будзе папаўняцца новымі імёнамі паэтаў, празаікаў і драматургаў, бо ў ёй умацавалася звычка ацэньваць творы без ільготных тарыфаў і скідак на правінцыяльнасць, маладосць. Ільготы ў любой сферы прыносяць шкоду справе і людзям, якія імі карыстаюцца. Сёння хіба толькі адзінкі сярод берасцейскіх літаратараў, ды і то ў хвіліны слабасці, уздыхаюць пра нейкую абласную літаратуру, пра мясцовыя альманахі, дзе, можа, знайшлося б месца «і шэраму вераб'ю». Бясспрэчна, пісьменніку, які працуе ў правінцыі, цяжэй кантактавацца з літаратурнаю сталічнаю прэсай, чым жыхару Мінска. Аднак жа сапраўдныя літаратары, якім даводзіцца жыць за межамі сталіцы, не чакаюць ад літаратурнага Парнаса скідак.
1 Танк М. І...іншыя.– 36. тв.: У 4-х т. Мн., 1965, т. 3, с. 398. Далей тэксты твораў паэта, акрамя агавораных, падаюцца па гэтым выданні/Рымская лічба азначае том, арабская – старонку. ►
2 Дзяржархіў Мінскай вобл. філіял у Маладзечна, Р-9с, воп. 1, зв. 2. спр. 154, арк. 142.►
3 Тамсама, ф. Р-509, воп. 1, зв. 3, спр, 66, арк. 82.►
4 Калеснік У. Паэзія змагання. Мн., 1959, с. 29.►
5 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281, арк. 12.►
6 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281, арк. 97.►
7 Партархіў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, спр. 34, арк. 58-59.►
8 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281 (дадатак).►
9 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281 (дадатак).►
10 Танк М. На этапах. Вільня, 1936, с. 15.►
11 Арочка М. Каляндар рэвалюцыйнага змагання.– Полымя, 1971, №3, с. 221.►
12 Танк М. Лісткі календара. Мн., 1970, с. 59.►
13 Гапава В. Максім Танк – перакладчык славянскіх паэтаў.—У кн.: Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970, с. 10.►
14 Танк М. Лісткі календара, с. 79.►
15 Тамсама, с. 18.►
16 Тамсама, с. 21.►
17 Тэкст захоўваецца ў родзічаў У. Жылкі.►
18 Танк М. 36. тв., т. 1, с. 290. (Першая публікацыя ў кн.: Пад мачтай. Вільні, 1938, с. 47).►
19 Рагойша В. Преодоление барьера.– Неман, 1973, №4.►
20 Новы Свет – ускраінны раён Вільні – славіўся ў 30-я гады як вогнішча рэвалюцыйнага руху.►
21 Дзяржархіў Мінскай вобл., філіял у Маладзечна, ф. 5/2а, воп. 1, зв. 5, спр. 179, арк. 2.►
22 Танк М. Хай будзе святло. Мн., 1972, с. 30. Далей – ХБС, старонкі азначаны лічбамі.►
23 Апошняя рэдакцыя беларускага перакладу Я. Семяжона выйшла асобнаю кніжкай у выдавецтве “Мастацкачя літаратура”, Мн., 1973. Цытаты з паэмы, акрамя ягавораных у тэксце, падаюцца па гэтым выданні, старонкі ўказаны ў дужках.►
24 JulianKrzyżanowski. Historia literatury polskiej. Warszawa, 1953. s. 98, 212-221.►
25 Marian Polesia. Najstarsza poezja polsko-łacińska. W-wa, 1952.►
26 Францыск Скарына. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969. Тут і далей цытаты падаюцца па гэтым выданні.►
27 Э.Межелайтис. Авиаэтюды. М., 1966, стар. 47.►
28 Wiersze białoruskie. Wydawnictwo Łódzkie, 1971.►
29 М. Танк. Межы. Збор твораў у 4-х тамах. Мн., 1965, т.1, стар. 292.►
30 Maria Rudzińska-Froelichowa. Uwagi nad literaturą białoruską. Rocznik prac naukowych zrzeszenia asystentów uniwersytetu Józefa Piłsudz.►
31 А. Овчаренко. Коммунизм, человек, искусство. В кн.: «Искусство и идеология». М., 1973, стар. 143.►
32 История марксистской диалектики. М., 1971, стар. 120.►
33 Тамсама, стар. 132.►
34 Władysław Tatarkiewicz. Droga przez estetykę. Warszawa, 1972, стар. 132.►
35 Д. Лихачёв. Внутренний свет художественного произведения. «Вопросы литературы» №8, 1968 г.►
36 Andrzej Szczypiorki. Prosto do piekła. „polityka”, 17 жніўня 1974, стар. 7.►
37 Maria Janion. Nie straszyć odciętym uchem. „Polityka”, 31 жніўня 1974 г., стар. 9.►
38 А. Овчаренко. Социалистический реализм и современный литературный процесс. М., 1968, стар. 120-162.►
39 А. Киреева. Об особенности содержания и формы романтического произведения. Из истории русской и зарубежной литературы. Саратов, 1968, стар. 76.►
40 Часопіс ст», 1970 г., стар. 11.►
41 Ул. Калеснік. З лістоў Леапольда Родзевіча да Ўладзіміра Жылкі. “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства”, міжвузаўскі зборнік, вып. 2. Мн., 1974, стар. 149.►
42 І. Абдзіраловіч. Адвечным шляхам (Даследзіны беларускага светапогляду). Вільня, 1921. Далей спасылкі на гэтую крыніцу.►
43 М. Горький. История русской литературы. М., 1939, стар. 42.►
44 Л. Родзевіч. Беларусь. Втільня, 1922, стар. 8.►
45А. Эльяшевич. Еданство цели и многообразие поисков в литературе социалистического реализма. М., 1973, стар. 298.►
46 Ул. Жылка. Уяўленне. Вільня, 1923, стар. 9.►
47 Ул. Жылка. На ростані. Вільня, 1924, стар. 4.►
48 Ул. Жылка. Віхор. Вершы. Мн., 1970, стар. 16.►
49 Ул. Жылка. Віхор. Вершы. Мн., 1970, стар. 81.►
50 Рукапісны фонд бібліятэкі АН Літоўскай ССР, ВБФ, 764, арк. 2.►
51 В. Таўлай. Творы. Мн., 1961, стар. 121.►
52 Тэкст аўтабіяграфіі напісапы А. К. Бяленкам па маёй просьбе ў верасні 1967 г. Далей біяграфічныя звесткі даюцца па гэтай жа крыніцы.►
53 Тэкст верша запісаны мною са слоў А. К. Бяленкі ў верасні 1967 г.►
54 Цыт. па рукапісе, які прыслаў мне аўтар.►
55 Шлях моладзі, 1936.►
56 Паводле рукапісаў, якія аддаў мне для выкарыстання сын Івана Іванавіча Пышко ў 1967 годзе. Далей цытаты вершаў і аўтабіяграфічных успамінаў – з гэтых рукапісаў.►
57 Сцягі і паходні, с. 140.►
58 Танк М. 36. тв.: У 4-х т. Мп., 1965, т. 1, с. 273.►
59 Запіс успамінаў П. Граніта, зроблены мною ў 1967 г.►
60 З гутаркі з П. Гранітам 23 чэрвеня 1964 г.►
61 З гутаркі з П. Гранітам ад 23 чэрвеня 1964 г.►
62 Брыль Я. 36. тв.: У 4-х т. Мн., 1968, т. 3. . 6. Далей тэксты Я. Брыля прыводзяцца па этым выданні, старонкі паказаны ў дужках.►
63 Философии в СССР, т. 1. М., 1968, стар. 420.►
64 Цыт. Па арт. І. Баса “Рускія пісьменнікі на Брэстчыне”. Альманах “Брэст”, 1958, стар. 120.►
65 Цыт. Па арт. С. Кліманскага “Рашэтнікаў у Брэсце” са зб. “Даследаванні па літаратуры”, Гродна, 1967, стар. 95.►
66 I. Krzyżanowski. Dzieje literatury polskiej. Warszawa, 1970. стар. 317.►
67 С. Кліманскі. Люд Наднёманскага краю ў творах Элізы Ашэшка. У кн.: “Наднёманскія былі”. Мн., 1968, стар. 148.►
68 Edmund Jankowski. Eliza Orzeszkowa. Warszawa, 1964, стар. 55.►
69 М. Мушынскі. Ад задумы да здзяйснення. Мн., 1965, стар. 33.►
70 В. Каваленка. Якуб Колас. У кн.: “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры”, т. 1. Мн., 1964; М. Лазарук. Паэма Я.Коласа “Сымон-музыка”, у кн.: “У сэрцы народным”, Мн., 1967; І.Навуменка. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. Мн., 1968, стар. 218.►
71 Я. Колас. Збор твораў у сямі тамах. Т. 4., Мн., 1952, стар. 282. Далей тэкст паэмы падаецца па гэтым выданні, том і старонкі – у дужках.►
72 Я. Купала. Песняру-беларусу. Збор твораў у сямі тамах, т.2. Мн., 1973, стар. 93.►
73 Тэкст знаходзіцца ў аўтара нарыса.►
74 Калеснік У. Пасланец Праметэя.– Маладосць, 1979, № 5.►
75 Беларуская газета, 1933, 10 ліст.►
76 Сялянская праўда, 1924, 10 кастр.►
77 Сялянская праўда, 1924, 10 кастр. ІІан Даўнаровіч – палескі ваявода, якога партызаны злавілі, затрымаўшы цягпік на станцыі Пахаронск, і нрымусілі адмовіцца ад пасады. Па вёсках пайшлі чуткі, быццам партызапы публічна зганьбавалі пана ваяводу лупцоўкай.►
78 Тамсама, 1 кастр.►
79 Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф. 28, воп. 9, зв. 24, спр. 683, арк. 9.►
80 Тамсама, ф., 27, с/р-1, спр. 45, арк. 94 і 118.►
81 Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф, 27, с/р-1, спр. 45, арк. 10. Гаворка ідзе пра пісьмовь тэкст пратэсту супраць закрыцця Радашковіцкай беларускай гімназіі, у якой, дарэчы, вучыўся тады Максім Танк. Пратэст па ініцыятыве П. Пестрака падпісалі члены ТБШ на Косаўшчыне і накіравалі ўраду.►
82 Тамсама, арк. 17.►
83 Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф., 27, с/р-1, воп. 1, спр. 45, арк. 74.►
84 Тамсама, арк. 13.►
85 Справаздача палескага ваяводы аб грамадска-палітычным руху за верасень – снежань 1929 г. Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф. 23, с/р-67, воп. 1, зв. 54, спр. 1255, арк. 12.►
86 Справаздача палескага ваяводы за верасень – снежань 1929 г. Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф. 23, с/р-6, воп. 1, зв. 54, спр. 1255, арк. 10.►
87 Дзяржархіў Гродзенскай вобл., ф. 55, воп. 1, спр. 128, арк. 9—10.►
88 Тамсама, спр. 212, арк. 80.►
89 Дзяржархіў Брэсцкай вобл., ф. 28, с/р-1, воп. вйоп. 10, спр. 231, арк. 7.►
91 Літаратурная старонка, 1934, № 1, с. 3.►
92 Тамсама.►
93 Пестрак П. Выбр. тв. Мн., 1947, с. 20. Далей вершы Пестрака, акрамя агавораных у зносках, прыведзены па гэтым выданні, старонкі – у дужках.►