Текст книги "Зорны спеў"
Автор книги: Уладзімір Калеснік
Жанр:
Современная проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 10 (всего у книги 24 страниц)
Цікавую спробу пошукаў збліжэння марксізма і рамантычнага мастацтва на шляхах вызваленчага руху ўяўляе кніга Марыі Яніон «Рамантызм, рэвалюцыя, марксізм», якая атрымала літаратурную прэмію ў Польшчы ў 1972 годзе.
М. Плівінска ў кнізе «Рамантычная легенда» аналізуе супярэчлівасці паміж праграмай рамантызму і яго сутнасцю або рамантычнаю легендай. Асновай гэтай легенды яна лічыць «тэрор ідэалу», які змяніўся ў тэрор польскай нацыянальнай формы, польскага патрыятызму, узведзенага ў абсалют, узнятага да рангу найвышэйшай каштоўнасці. А праграмны парадокс даследчыца бачыць у тым, што рамантызм нёс бунт «супраць усякага тэрору». Публіцыст са штотыднёвіка «Polityka» А. Шчыпёрскі заявіў, што ў Польшчы не было ніводнай левай, радыкальнай грамадскай сілы, якая б не была духоўна звязана з рамантызмам36. Марыя Яніон бачыць эстэтычную каштоўнасць польскага рамантызму ў тым, што ён вывеў польскую літаратуру на сусветны форум, дапамагаючы палякам «свабодна прыняць сучасную еўрапейскую культуру, адчуць сябе прыпісанымі ў ёй»37. Разам з тым у літаратуразнаўстве ўжо набыла значэнне рабочага прынцыпу думка аб істотнай розніцы паміж заходнееўрапейскім і славянскім рамантызмам. Рамантызм болыпасці славянскіх літаратур развіваўся ў рэчышчы сацыяльных і нацыянальна-вызваленчых рухаў XIX стагоддзя, пераплятаючыся з рамантызмам сацыяльным і палітычным. Рамантычнымі тут сталі народны паэт-будзіцель і народны важак, вяшчун свабоды і бясстрашны змагар за яе, такія Густаў, Конрад, Вайдэлота, Гражына, Валенрод у А. Міцкевіча, Ангелі у Ю. Славацкага. У польскім рамантызме пачатку XIX стагоддзя ўзвышаюцца народныя нізы як ахоўнікг маральных і нацыянальных каштоўнасцей, пакінутых касмапалітыч-наю арыстакратыяй. Народна-патрыятычную місію нёс і польскі неарамантызм XX стагоддзя. Яго прадстаўнікі развілі нават культ мужыка, жаніліся на простых сялянках, ухвалялі духоўны шлюб патрыятычнай інтэлігенцыі з народам як вялікую ідэю. Вызваленчая і дэмакратычная традыцыя польскага рамантызму стала станоўчым прыкладам для маладой беларускай літаратуры XIX – пачатку XX стагоддзя, а пазней для літаратуры Заходняй Беларусі.
Аддаючы належнае тыпалогіі рамантызму, трэба пазбягаць абсалютызацыі і фармалізацыі ў гэтай справе. Тыпалагічнае не можа быць вызвалена ад гісторыі, бо ў такім выпадку яно ператворыцца ў падборку правіл, якія нічога не дадуць. Гэтую дыялектыку выявіў А. I. Аўчарэнка. Сабраўшы па мажлівасці ўсе тыпалагічныя прыкметы рамантызму (ад Бялінскага да часопіса «Вопросы лнтературы» за 1967 год), даследчык сцвердзіў толькі складанасць з'явы і не аб'явіў сумы гэтых рыс за дэфініцыю рамантызму ці за творчую рэкамендацыю пісьменніку38. Сапраўды, калі б хто-небудзь паспрабаваў напісаць твор, захоўваючы ўсе тыпалагічныя рысы, вылучаныя літаратуразнаўцамі, дык атрымаўся б нейкі парадыйны выпладак.
У выпадках, калі тыпалагізацыя рамантызму праводзіцца без належнага ўліку месца і часу, атрымліваюцца спрэчныя азначэнні. Вось, напрыклад: «Ідэйна-мастацкая задача рамантыка часцей за ўсё носіць эстэтычны (Брусаў), маральны (ранні Горкі), філасофскі (Блок, Цютчаў), радзей палітычны характар («Паломніцтва Чайльд-Гарольда» Байрана). Мастацкая задача рэаліста характарызуецца пераважна палітычнай накіраванасцю, хоць маральна-філасофскі аспект адлюстравання жыцця яму зусім не супрацьпаказаны (Л. Талстой)»39. Адразу напрошваецца пытанне, а як жа быць з польскім рамантызмам, у якім дамініравалі патрыятычныя ідэі? Барацьба за скасаванне раздзелаў Польшчы – палітычная ідэя, стала стрыжнем польскай рамантычнай літаратуры. Аказваецца, у пэўных гістарычных умовах рамантызму не толькі не супрацьпаказана палітычная накіраванасць, а наадварот. Саюз з палітыкай становіцца ўмовай і асновай рамантычнага мастацтва.
Падобны тып рамантызму, звязанага з грамадска-палітычным жыццём свайго часу, характэрны для літаратуры Заходняй Беларусі. Ён цесна звязаны з рамантызмам у сферы грамадскага і палітычнага жыцця. Зразумець сутнасць заходнебеларускага рамантызму выдатна дапамагаюць выказванні Леніна ў часе гутаркі са шведскім палітычным дзеячам Я. Фрынсам, якая адбылася 5 студзеня 1920 года. Выдатна развіваючы Марксаву крытыку рамантызму, У. I. Ленін гаварыў: «Мы заўжды сімпатызавалі рэвалюцыйным рамантыкам, нават калі былі нязгодны з імі. Напрыклад, мы заўжды ўстрымліваліся ад індывідуальнага тэрору.
Але мы заўжды выражалі наша захапленне асабістай мужнасцю тэрарыстаў і іх гатоўнасцю на ахвяры. Нашым пунктам гледжання было: спачатку строгі аналіз эканамічных адносін, а затым ужо даводзіць асабістым прыкладам сваё перакананне»40.
Здольнасць камуністаў, гаворачы словамі Леніна, сімпатызаваць рэвалюцыйным рамантыкам, калі яны былі нязгодны з імі, стварыла ў першыя гады пасля Рыжскага міру ўмовы для супрацоўніцтва паміж камуністамі і патрыятычна настроенымі левымі элементамі працоўнай інтэлігенцыі і сялянскай моладзі Заходняй Беларусі, ахопленых паўстанскімі парываннямі. Кіраўніцтва паўстанскімі дзеяннямі ў тую пару дзялілі між сабой камуністы, левыя эсэры і пакінуўшая гэтую партыю Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, ідэйныя важакі якой публіцыст Язэп Лагіновіч, паэт, драматург і журналіст Леапольд Родзевіч, кааператар Арсен Канчэўскі ў 1923 годзе пяройдўць на ленінскія рэвалюцыйныя пазіцыі і сальюць сваю групу з КПЗБ.
Супрацоўніцтва камуністаў з дробнабуржуазнымі рэвалюцыянерамі на глебе рамантычных паўстанскіх парыванняў склала сацыяльна-псіхалагічную аснову рэвалюцыйнага рамантызму ў заходнебеларускай грамадскай думцы і літаратуры пачатку 20-х гадоў.
Рамантызм у Заходняй Беларусі 20-х гадоў стаў своеасаблівым стылем і нормай. нават модай жыцця. Мода гэтая ахапіла розныя нацыянальна актыўныя групы моладзі і інтэлігенцыі, часта далёкія ад рэвалюцыі – клерыкалаў, культурнікаў. У гэтым палітычна невыразным дробнабуржуазным асяроддзі пачалі стварацца стылёвыя антыподы рэвалюцыйнага рамантызму, якія можна акрэсліць паняццем нацыянал-раманызм. Ідэйную апору яны знаходзілі ў буржуазнана-цыяналістычных дактрынах з характэрным для іх культам нацыянальнай волі, пропаведдзю месіянскай ахвярнасці і містычна-рэлігійным тлумачэннем гісторыі. Мода на рамантызм прывяла да таго, што ў рамантычныя шаты пачалі апранацца розныя палітычныя банкруты. У сярэдзіне 20-х гадоў, калі болыпасць «міністраў» марыянетачнай БНР публічна зраклася сваіх правоў на карысць законнага ўрада БССР, не-калькі самых зацятых антыкамуністаў на чале з нядошлым «прэзідэнтам» аб'явілі сябе рамантыкамі, якіх пакінулі практычныя рэалісты, але яны, маўляў, заха-ваюць «вернасць ідэі» і ў гэтай безнадзейнай сітуацыі.
Падзел паміж рамантызмам прагрэсіўным і рэакцыйным у грамадскай сферы адбываецца ў гэты час паводле адносін да народнага паўстання, партызанскага руху, рэвалюцыі ўвогуле і рэвалюцыйнай Расіі, з якою звязала свой лёс першая беларуская сацыялістычная дзяржава БССР.« Буржуазна-ліберальныя элементы, у тым ліку клерыкалы, цураюцца паўстання і бязбожнага камунізму, заклікаюць маліцца аб пасланні свабоды, а не браць яе сілай. Калі на грамадскай і светапогляднай арэнах размежаванне рамантызму на два кірункі дасягае адноснай яснасці, дык у галіне рамантычнай літаратуры справа выглядае болып складана. Мастацтва ахоплівае не толькі грамадска-палітычнае жыццё чалавека, а ўсю яго асобу, усе аспекты яе жыццядзейнасці. Для вызначэння тыпалагічных адрозненняў у гэтай сферы патрэбны спецыфічныя крытэрыі. Найноўшыя працы савецкіх літаратуразнаўцаў прапануюць шмат тыпалагічных размежаванняў унутры мастацкага рамантызму, сярод іх – рамантызм элегічны, псіхалагічны, лірычны, гераічны, сацыяльны, філасофскі, грамадзянскі і нават ірацыянальны, аднак кожнаму, хто дааёмы з рамантычнаю паэзіяй Заходняй Беларусі, няцяжка заўважыць, што гэтыя азначэнні менш пасуюць да яе, чымсьці старыя – рамантызм рэвалюцынны і рэакцынны, прагрэсіуны і кансерватыўны, актыўны і пасіўны. Слушна, што гэтыя тыпалагічныя азначэнні не дастаткова ўлічваюць мастацкую спецыфіку літаратуры, аднак бясспрэчна і другое, што ва ўмовах іяапружанай вызваленчай барацьбы, там, дзе справа даходзіць да паўстанскіх парываў і партызанскіх дзеянняў, мастацкая літаратура так пранізваецца палітыкай, грамадскімі ідэямі, што міжвольна паступаецца эстэтычнаю спецыфікай на карысць ідэалагічнай універсальнасці.
Наўрад ці паглыбіцца наша ўяўленне пра мастацкі рамантызм у заходнебеларускай літаратуры, калі мы станем разглядаць і ацэньваць яго агульным патокам, незалежна ад палітычных катэгорый прагрэсіўнасці і рэакцыйнасці. Няма гаворкі, што таленты могуць ствараць мастацкія каштоўнасці нават у тым выпадку, калі іх светапоглядныя канцэпцыі супярэчлівыя і нясуць у сабе кансерватыўныя ці рэакцыйныя элементы. Аднак жа дзейнічае і другая заканамернасць, паводле якой прагрэсіўны светапогляд спрыяе творчасці мастака, асабліва калі ён засяроджваецца на ацэнках грамадскіх праблем. Сацыяльны аспект у ацэнцы рамантычнага мастацтва – не адзіны і не заўжды галоўны аспект. Аднак жа сувязь мастака-рамантыка з сацыяльнымі сферамі жыцця, з ідэалогіяй, як мне здаецца, больш істотная, чым у мастака-рэаліста. У творчым акце рэаліста самачыннае аб'ектыўнае выяўленне, аналітычнае шуканне праўдзівасці іграе большую ролю, чым у рамантыка, якога цягне да суб'ектыўнага сінтэзіравання з'яў, да інтуіцыйнага пасягання іх сутнасці. Відавочна, поспехі і няўдачы мастака-рамантыка ў большай меры, чым мастака-рэаліста, залежаць ад светапогляднай асновы яго творчасці. I не выпадкова Максім Горкі, для якога рамантызм быў сталай творчай праблемай, увёў паняцці рамантызму актыўнага і пасіўнага, рэвалюцыйнага і рэакцыйнага. У эпохі рэвалюцыйных зрухаў мастацтва наогул наэлектрызоўваецца ідэалогіяй, а рамантычнае – асабліва. Літаратура Заходняй Беларусі дае ў гэтым сэнсе ўдзячны матэрыял для назіранняў. Яна прадаўжала ў новых умовах рамантычныя тэндэнцыі беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя.
Фантазмы Ігната Канчэўскага
Віленская беларуская інтэлігенцыя аднаўляла ў пачатку 20-х гадоў свой ранейшы замкнёны круг. Многія не вярнуліся з вайны, іншых жыццё вярнула перайначанымі. Не аднаўляўся былы свойскі дух гэтага невялічкага калектыву, дзе людзі зналі адзін аднаго пайменна, часта бачыліся, сустракаліся і па меншай меры звыкліся між сабой, калі палітычныя разнагалоссі або характары перашкаджалі зжыцца. У такім вузкім асяроддзі словы і думкі кожнага ўспрымаюцца з папраўкамі на асабовасць і нораў, за выказваннямі людзі бачаць жывога чалавека.
Ігнат Канчэўскі вярнуўся з вайны на віленскі брук у вянку пакутніка. Віленскія беларусы ведалі, што гэты ціхі бескарыслівы кааператар прайшоў крутыя сцежкі, адзначаныя не адным заломам. У студэнцкія гады яму, сыну праваслаўнага свяшчэнніка, давялося парваць з традыцыямі набожнай сям'і, выпрацаваць свецкае светаразуменне. Вучыўся ён у Маскоўскім універсітэце, спачатку на прыродазнаўчым факультэце, потым перайшоў на гісторыка-філалагічны і атрымаў спецыяльнасць настаўніка літаратуры. Але аддаць сілы гэтай гуманнай прафесіі Канчэўскаму перашкодзіла вайна. Яго забралі ў армію, прапусцілі цераз казарму і афіцэрскае вучылішча, потым кінулі на фронт. Лету-ценны кніжнік не раз паглядзеў у вочы смерці, задумаўся над жорсткаю бессэнсоўнасцю яе. Неўзабаве рэвалюцыя абвясціла эпахальным абсурдам усю вайну, узаемнае знішчэнне ашуканых царамі і магнатамі людзей працы. Крызіс манархічнага патрыятызму суправаджаўся вызваленчым рухам і адраджэннем народаў былой імперыі.
Рэвалюцыя застала Канчэўскага на Украіне, і ён спрыяў вызваленчым парыванням братняга народа, але заўважыў, што на патрыятычнай самадзейнасці мас пачалі нажывацца буржуазныя нацыяналісты. Расчараваўшыся ў палітыцы, нядаўні паручнік выехаў у Смаленск і заняўся кааператыўнаю справай. Гады разрухі і голаду падкінулі яму бяду – туберкулёз лёгкіх. Дзесьці ў 1920 годзе Ігнат Канчэўскі вярнуўся з жонкаю, данской казачкай, у Вільню, каб тры гады дагараць, безнадзейна верачы ў жыццё. На жаль, сацыялістычную рэвалюцыю ён успрыняў цераз прызму сваіх згрызот, пакут, расчараванняў. Падзеі рэвалюцыі і разруха зліліся ў яго ўспрыманні ў адно. Бальшавікі здаваліся яму апантанымі рамантыкамі, якія хочуць вызваліць толькі рабочых і не дбаюць пра сялян, якім давядзецца «цярпець хоць і пралетарскую дыктатуру». Расчараваны і скептычны, ён падазрона ставіўся да ўсіх палітычных партый, але не мог утрываць, каб следам за малодшым братам Арсенам не наблізіцца да вызваленчага руху. Спачатку ён пачаў працаваць у віленскіх беларускіх кааператывах, потым пісаў у радыкальныя газеты артыкулы і вершы пад псеўданімамі Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Супярэчлівая публіцыстыка Канчэўскага дапамагае зразумець многае ў рамантычнай плыні заходнебеларускай грамадскай думкі і паэзіі пачатку 20-х гадоў.
Ігнат Канчэўскі асабіста ведаў тагачасных паэтаў-рамантыкаў – Леапольда Родзевіча і Уладзіміра Жыл-ку. Паведамляючы ў пісьме пра смерць Канчэўскага, Родзевіч пісаў Жылку: «Уздыхні, браце, глыбока, тужліва – Канчэўскі памёр. Вялікая страта. Не апішаш, не аплачаш»41.
Віленскае жыццё пацвярджала ранейшыя прыкрыя назіранні Ігната Канчэўскага: вызваленчы рух, узняты польскімі сацыялістамі і радыкаламі, вынес да ўлады палкоўнікаў і генералаў, якія пачалі прыгнятаць працоўных і апалячваць нацыянальныя меншасці. Дзеячы нядаўна прыгнечанай нацыі, дарваўшыся да ўлады, сталі такімі ж прыгнятальнікамі, як цар і кайзер. «У іх «вольнай дзяржаве» пратэст супроць вяльможнага машэнства,– піша Канчэўскі,– раўняецца да здрады бацькаўшчыны і без літасці пакараецца. У парывах сацыяльнага натхнення родзяцца палітычныя партыі, а праз колькі гадоў, бачым, жменька здольных хлапцоў круціць чалавечыя галовы, а разам не запамінае і аб сваёй кішэні»42. (30).
Публіцыст шукае спосаб, які б засцярог ад нацыяналістычнага перараджэння вызваленчы рух Заходняй Беларусі. Шукае ў фантазіі. Нават прыхільная Канчэўскаму рэдакцыя прагрэсіўнай газеты «Наша доля» агаворвала суб'ектыўны характар прапаноў Канчэўскага, разглядала яго выступленні ў друку як запеў для дыскусій пра сапраўдную светапоглядную аснову вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Лейтматывам і зыходным пунктам пошукаў Канчэўскага з'яўляецца дэвіз: «З нашага высокага парыву індывідуальнага і народнага адраджэння не створым жа гвалту і енку ні для іншых, ні для саміх сябе: не павінна быць беларускага месіянізму. I ў вялікім і малым, і для сваіх і для чужых, ён – прымус, здзек і смерць». (22—23)
Тэрмін месіянства публіцыст запазычыў з польскага вызваленчага руху і прыдаў яму сваё значэнне – фанатызму і шавінізму. Чытач можа законна спытаць, а дзе ж тут рамантызм? Слушна. У суб'ектыўна-фантастычных пісаннях Канчэўскага не ўсё суб'ектыўна-фантастычна. Тое, што яго артыкулы друкаваліся перад выбарамі ў сейм 1922 года, калі больш дзесятка кандыдатаў з Заходняй Беларусі імкнуліся прайсці ў парламент каб стаць прафесійнымі палітычнымі дзеячамі, яскрава падкрэслівае практычны сэнс засцярог Канчэўскага. А рамантыка і суб'ектыўнасць з'явяцца ў контрпрапановах, у карцінах ідэалу, які ў рамантыкаў заўжды на пярэднім плане. Ігнат Канчэўскі адрасуецца не да народных нізоў, а да патрыятычнай інтэлігенцыі, лічачы, відаць, яе творцам грамадзянскіх працэсаў. На інтэлігента разлічана вобразнасць, сімволіка, у якую аўтар апранае свае запаветы. «Матка-Матэрыя – аснова ўсяго існуючага. У ёй зліты ўсе сілы: варожыя і кахаючыя, творчыя і руйнуючыя, але сама яна – невыразнасць, незразумеласць – толькі магчымасць тварыць, а не сама творчасць. Яна – аснова жыцця... Як старавечны бог Ксенафона – камяк гразі, дзе змешана вада і зямля, паветра і агонь – у невыразнасці, толькі ў магчымасці і жаданні радзіцца, стварыцца. Поўна Яна смутку, поўна галасоў няясных, быццам шапаценне нераспушчанага лісця...
А калі зіхаціць першая маланка, шырокай бліскучай істужкай злучаючы высокія хмары з цёмным, чорным, невыразным улоннем Маці-Матэрыі, калі загрымяць грамніцы, патрасаючы грукатам спрадвечную безгалосасць,– гэта прачнуўся, выйшаўшы з лона Маці, адвечны Купала, гэта яго віншаванне сваёй матцы, гэта – першая ласка сваёй жонцы. I ў стапленні цяпла, дажджу і святла пруць увысь у зыбанні дажджавога туману першыя расліны, каторым жыццё дае Матка-Матэрыя, а бласлаўляе прыгожай формай і хараством Бацька-Купала, жыватворны дух, жыватворная форма...
I мы – з лона Маткі-Матэрыі, з вечным творчым духам агнявога Купалы, прыходзім на свет, каб тварыць формы, каб з мацярынскай невыразнасці стварыць нешта «по своему образу н подобню», па вобразу нашай праменнай душы. Хай жа тое, што мы творым, не робіцца нашымі богамі, бо мы яго творым, а не яно нас». (44)
Каб уразумець гэты пантэістычны сімвал веры, мала быць проста інтэлігентам, трэба быць паэтам. У цэнтры фантазмаў Канчэўскага стаіць чалавек, сын прыроды, народжаны для шчасця і безнадзейна загублены ў лабірынце грамадскіх устаноў. Як вызваліць яго сутнасць? Паколькі вызваленчыя палітычныя рухі канчаюцца толькі новаю формай уціску асобы, або, як любіць гаварыць Канчэўскі, душы, дык заходне-беларускаму інтэлігенту трэба падумаць, ці варта ўключацца непасрэдна ў палітычную барацьбу: гэта можа прывесці да ўтварэння дзяржаўнасці, у якой свабода будзе горшая за няволю. Важна не дзяржаўнае вызваленне, а духоўнае вызваленне асобы, свабода ад нявольніцкага духу, абуджэнне прагі творчасці. Галоўны вораг творчасці – духоўнае мяшчанства. У разуменні Канчэўскага гэта фатум, які праследуе грамадства ледзь не ад першабытных часоў. Мяшчанства пачынаецца з фатальных хібаў выхавання, калі выхаванца не прывучаюць да творчасці, а прывучаюць да шаблону. Звычныя з юначых год да пераймання гатовых узораў, створаных некім (так лягчэй), духоўныя мяшчане вынайшлі двух ідалаў грамадскага парадку: моду і дысцыпліну: «Мода моцна трымае жыццё ў сваёй уладзе: яе дыктатура пачынаецца ад выгляду вопраткі і канчаецца на пераконаннях чалавека». (32) Сіла дысцыпліны яшчэ больш згубная, чым улада моды, яе характарызуе Абдзіраловіч як «здольнасць пераламаць сябе і маўчаць, прымаючы тое, проці чаго дух пратэстуе, з чым сумленне не згаджаецца... Гэта – ланцугі, якімі свядома апутаны чалавек, каб ён сядзеў ціха і не рыпаўся». (33)
Мода і дысцыпліна трактуюцца ў Абдзіраловіча як выкліканае лянотай і недасканаласцю чалавека звырадненне творчасці.
Жыццё патрабуе творчых адносін, бо яно зменліва, а мода і дысцыпліна як сурагаты творчасці скоўваюць рух жыцця і ператвараюць чалавека-творцу ў механічную сілу, якая выконвае прадпісанні аўтарытэтаў, а не творыць. Творчасць Абдзіраловіч разумее як нейкі універсальны фетыш.
«Творчасць,– заклікае ён,– на кожным кроку: у штодзённай працы, у сямейных адносінах, у грамадскім руху. Толькі тады жыццё не будзе сціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненне быць творцам». (38)
Форма трактуецца ў Абдзіраловіча як нейкая метафізічная катэгорыя, фатальны фіксатар жыццёвай плыні, які мярцвіць жывое, забівае змест. Афармленне зместу непазбежная, але і фатальная рэч, бо аформлены змест – тормаз развіцця. Адзіны спосаб дастасаваць плынны змест да цвёрдай канстантнай формы – гэта няспынная творчасць. Яна зможа абнаўляць формы так хутка, як хутка змяняюцца з'явы. Творчасць – збавіцель свету ад застыласці і чалавека ад коснасці, рутыны, духоўнага мяшчанства.
Як відаць з гэтых разважанняў, Ігнат Канчэўскі аперыруе ідэалістычнаю дыялектыкай і, стоячы на зыбкім плывуне рэлятывізму, містыфікуе супярэчлівасці рэальнага жыцця, адчужае іх і ставіць над чалавекам як фетышы. Дагнаць і асвоіць гэтую мітусню фетышаў ён дазваляе толькі фетышызаваным чалавечым здольнасцям – творчасці. Многае ў суб'ектывісцкім філасафаванні Канчэўскага навеяна горыччу смяротна хворага чалавека, а болып яшчэ заганамі той гуманітарнай адукацыі, якую ён атрымаў ва універсітэце. Але ёсць і грамадскія прычыны яго крытыкі. Услухаемся ў скаргі публіцыста на недасканаласць сучаснага яму свету: «Толькі невялічкая частка людзей хоча быць сапраўднымі творцамі, ды заказаны ім творчыя зпляхі ў абшары грамадзянскак і асабістак штодзённасці, і ўся іх творчая энергія кіруецца ў вольныя далі мастацтва і навукі». (39) Ці не схаваўся ў фантазмах пра вызваленне духу Мефістофелеў сон аб уладзе, дакладней аб немагаце здабываць яе? Ці не ўладу апранае публіцыст у нявінныя шаты грамадскай творчасці? Творчасць грамадскага дзеяча не тое што творчасць мастака, ёю нельга займацца асабіста. Інструментам творчасці тут павінна стаць маса людзей, згуртаваных у палітычныя партыі, звязаных дысцыплінай. У віленскіх інтэлігентаў, да таварыства якіх належаў Канчэўскі, не было масавых палітычных арганізацый (БРА налічвала ўсяго 300 членаў), затое былі павышаныя грамадска-творчыя амбіцыі. I, не могучы даць ім выйсце ў барацьбе, Абдзіраловіч спрабуе сублімаваць іх і выжываецца ў фантазіраванні пра сапраўдную дзейнасць. Рамантычная прырода фантазіі
Канчэўскага відаць у нечаканых пераходах ад сучаснасці ў мінулае і будучыню. Параўнанне сёняшняга дня з мінулым і будучым абумоўлена, як і заўсёды ў рамантыкаў, незадаволенасцю з сучаснасці. Рамантыкі звыкліся ўзносіць над сучаснасцю сівую легенду або светлае заўтра. Канчэўскі ўзносіць «беларускія сябрыны, паўночныя славянскія ватагі, чарнаморскія ўдружэнні і чэшскія задругі» – вольныя аб'яднанні вольных людзей, якія не прыгнятаюць індывідуальнасці і даюць прастор для творчасці ў грамадскай сферы. У будучым такою сябрынай мае стаць кааперацыя, сёння шчэ «ўпэцканая ў селядцовым совусе». Такім чынам, шырокі прастор для творчасці – толькі ў ідэалізаваным мінулым і будучым. А сучаснікам брамы для грамадскай творчасці зачынены. Застаецца толькі адна прадуха – мастацтва: «...мастацтва дае толькі прыклад таго творчага жыцця, якое павінны тварыць людзі». (39) Публіцыст і паэт ідэалізуе мастацкую творчасць на ўсе лады. Аднак жа, як убачым, не без рэальных падстаў.
Мастак у адрозненне ад духоўнага мешчаніна ніколі не задавальняецца створаным вобразам, знойдзенаю формай, ён шукае новых форм, стараючыся паспець за зменамі жыццёвай плыні: «Мастацтва не мае свайго канону, не мае зацверджаных шляхоў, абразцоў. Калі мастацтва ўступае на гэты шлях, яно гіне: так было з усімі прыкладамі мастацкага акадэмізму». (40) Мастацтва, паводле Абдзіраловіча,– краіна абсалютнай свабоды духа, дзе няма прыкладаў і ўзораў. Ізноў жа тут відаць уплывы эстэтычных дактрын неарамантыкаў, якія ўзводзілі ў абсалют выказванне Канта, што «геній ёсць прыроджаны задатак душы, цераз які прырода дае мастацтву правіла». Абдзіраловіч увогуле супраць усякіх правіл і ўзораў. Праўда, гэты «творчы галоп» без аглядкі ён усё ж імкнецца скіраваць на карысць грамадству. Паўстае новая супярэчлівасць паміж перманентнай дэструкцыйнасцю яго дыялектыкі і добрымі намерамі ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху. З аднаго боку ён заклікае: «Хай не будзе для чалавека нічога нерухомага, святога: ні дактрын, хаваючых усё жыццё ў труну выразнай формы, ні зацверджанай маралі на кожны дзень і гадзіну, на кожнае ўздыханне». (41) А побач з гэтымі анархічнымі тырадамі ідуць супрацьлеглыя высновы пра падпарадкаванне суб'ектыўных жаданняў грамадскай неабходнасці: «Ясна, што пад чужацкім панаваннем мы, як і іншыя здаровыя народы, асуджаны на паўстанне або на дэгенерацыю». (55)
I вось тут мы яшчэ раз пераконваемся, што пры ўсёй супярэчлівасці фантазмы Ігната Канчэўскага на-лежаць прагрэсіўна-рамантычнай плыні заходнебела-рускай грамадскай думкі і паэзіі. Дастаткова ўчытацца ў артыкул Уладзіміра Жылкі пра беларускае адраджэнне, апублікаваны ў часопісе «Перавясла» ў 1923 годзе, каб убачыць прадаўжэнне і канкрэтызацыю стрыжнявога прынцыпу Абдзіраловіча. Ул. Жылка выражае маральны недавер буржуазна-нацыяналістычным палітыканам, якія ў Польшчы, Латвіі і Чэхаславакіі плялі антысавецкія інтрыгі, робячы выгляд, што змагаюцца за палітычную незалежнасць Беларусі. Такой незалежнасці паэт супрацьпастаўляе міф Канчэўскага пра «незалежнасць духу». Многа цьмянага і наіўнага ў міфатворах I. Канчэўскага, яны паказальны як праява анархічных схільнасцей, уласцівых дробнабуржуазнай інтэлігенцыі наогул. Але за рамантычнай цьмянасцю яго слоў скрыты свой паказальны сэнс. Сёння яны цікавыя як сведчанне таго, што ля пачатку вызваленчага руху Заходняй Беларусі была і такая ідэалістычная плынь, яна дапамагае зразумець вытокі рамантычнай паэзіі таго часу. У абстрактных вобразах Канчэўскага чытаецца рэальная незадаволенасць здрабненнем віленскай беларускай інтэлігенцкай сябрыны, якая раней, у часы Купалы і Коласа, мела больш гераічнай раўнавагі, не так паддавалася палітыканскай пошасці.
Ігнат Канчэўскі ідэалізаваў літаратурна-мастацкую творчасць і творчыя аб'яднанні, якія ў пачатку 20-х гадоў складваліся вакол прагрэсіўных беларускіх газет і часопісаў. Прапеты Абдзіраловічам гімн творчасці меў станоўчы ўплыў на тонус інтэлігенцкага асяроддзя таго часу. Заходнебеларуская публіцыстыка першай паловы 20-х гадоў не прайшла міма рамантычных дзівацтваў Ігната Абдзіраловіча. Развіваючы яго засцярогі супраць шавінізму, яго рамантычную крытыку палітыканства, перадавая публіцыстыка праніклася рэвалюцыйнаю барацьбой, паказвала Савецкую Беларусь краінай, у якой дыктатура пралетарыяту стварыла нябачаныя ў гісторыі ўмовы для развіцця працоўнай, грамадска-палітычнай і культурна-масавай творчасці народных мас беларускага народа, у тым ліку сялянства.
Вешчаванне
Мастацкая літаратура мае свой спосаб пазнання жыцця, якому ўласцівы эмацыянальна-ацэначная накіраванасць і гуманістычная страснасць. Эстэтычныя адносіны літаратуры да рэчаіснасці шматгранныя, але найбольш важнымі з'яўляюцца тры яе функцыі: даваць праўду, выхоўваць і несці асалоду, хваляваць. У рэалістычным мастацтве гэтыя функцыі дыялектыч-на яднаюцца. Праўда рэалістычнага мастацтва здабываецца ў працэсе творчага ўзнаўлення рэчаіснасці і адначасна мадэліравання яе перспектыўных форм на шляхах тыпізацыі і індывідуалізацыі вобраза.
Але, мабыць, не пры ўсіх акалічнасцях грамадскага жыцця рэалістычны тып мастацкай літаратуры мае шансы ісці ў авангардзе. На пераломе эпох, калі формы грамадскіх адносін разбураюцца і змяняюцца, а паказальныя чалавечыя характары, якія павінны канцэнтраваць у сабе ідэал будучыні, складаюцца больш ва ўяуленні, чым наяве, мастацкая літаратура, нават калі яна мае добрыя рэалістычныя традыцыі, дабіваецца ўлады над чытачом не цераз патрэбу праўдзівасці, а цераз патрэбу ідэалу, рамантычна выяўляючы тое, што мае быць, што быць павінна, чаго чакаюць усе, чаго прагнуць усе, у тым ліку і мастакі. Гаворачы шырэй, скіраванасць да ідэалу, мадэляванне будучыні становіцца ў пераломныя перыяды гісторыі галоўнаю мэтай духоўнай дзейнасці, і гэта спрыяе развіццю рамантычных тэндэнцый у мастацтве. У такія перыяды людзі бачаць сэнс існавання мастацтва ў тым, што яно ўмее абудзіць у чалавеку мару-лятунак пра жыццё дасканалае, натхніць на барацьбу за здзяйсненне ідэалу. Знамянальна, што рамантычная паэзія, у адрозненне ад рэалістычнай, уяўляе грамадскі і эстэтычны ідэал збольшага, прыблізна, часам цьмяна, таму, мадэлюючы рэчаіснасць у вобразах, яна не асцерагаецца ідэалізаваць свет, а свабодна гіпербалізуе, адбірае ўсё ўзнёслае, паказвае імкненні, жаданні і мажлівасці чалавека ў патэнцыі, увасабляючы ўсё гэта ва ўмоўных вобразах. У рамантычнай паэзіі назіраецца болыы або менш выразны перанос акцэнту са сферы рэальнага ў ідэальнае, з цяперашняга ў будучы час, у выніку чаго выяўленне пачынае дамінаваць над адлюстраваннем, аслабляецца дыялектычная раўнавага паміж гнасеалагічным і аксеалагічным пачаткамі, а ідэйна-выхаваўчыя тэндэнцыі нярэдка выводзяць фантазію мастака за рамкі строгай пазнавальнасці, аналітычныя прыёмы адлюстравання ўступаюць месца сінтэтычным, героі становяцца рупарамі аўтарскіх ідэй, затое ўзрастае эмацыянальная напружанасць твора і яго здольнасць узрушаць, хваляваць, распальваць сэрца пэўных груп чытачоў або і ўсіх чытачоў-гледачоў-слухачоў у рэвалюцыйныя пераломныя эпохі.
«Рамантызм, як настрой,– казаў М. Горкі,– ёсць складанае і заўжды больш або менш няяснае (адбітае) летуценнае адлюстраванне (выражэнне) усіх адценняў, адчуванняў і настрояў, якія ахопліваюць грамадства ў пераходныя эпохі, але яго асноўная мэта – чаканне нечага новага. трывога перал новым. таропкае. нервоз-нае імкненне пазнаць гэта»43.
Менавіта рамантычны тып мастацтва, і перш за ўсё паэзіі, і ўзнік у літаратуры былой Заходняй Беларусі – этнічнай і нацыянальнай адзінкі, якая ўтварылася ў выніку рэвалюцыйнай ломкі Еўропы і ўвасабляла са-бой адзін з прыкладаў незакончанасці гістарычнага працэсу, часовай перадышкі, але не разрадкі яе пераўтваральных сіл. Жыццё былой Заходняй Беларусі ў пачатку 20-х гадоў было нестабільнае, а ўзровень грамадскай думкі недастаткова высокі, каб асэнсаваць прычыны і характар гэтай няўстойлівасці жыцця, усю глыбіню сацыяльных і нацыянальных супярэчлівасцей. Гістарычныя абставіны спрыялі ўкараненню менавіта рамантычнай паэзіі, якая нараджалася ў асяроддзі патрыятычнай інтэлігенцыі як адбітак эмацыянальнага жыцця мас, ахопленых ідэяй сацыяльнай справядль васці, нацыянальнага вызвалення і ўз'яднання народа ў адзінай беларускай савецкай дзяржаве. Між іншым, пытанне пра тып, напрамкі, метад і стыль заходнебеларускай літаратуры да нядаўнягл часу не даследавалася з належнаю навуковаю грунтоўнасцю. У нарматыўных працах тыпу падручнікаў і праграм фігуравалі спрэчныя меркаванні: то нібыта вядучым метадам і кірункам прагрэсіўнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры ў Заходняй Беларусі быў крытычны рэалізм, то быццам яна засвоіла прынцыпы сацыялістычнага рэалізму. А да кансерватыўна-рэакцыйнай літаратуры ўвогуле такія катэгорыі, як напрамак, метад, стыль, не прыкладаліся. Гэты падыход не можа задаволіць навуковай дапытлівасці і патрабавальнасці.
Аўтару гэтых нататак даводзілася ставіць пытанне аб творчых плынях і метадах літаратуры былой Заходняй Беларусі ў працах «Паэзія змагання», «Час і песні» і асабліва ў адпаведным раздзеле акадэмічнага выдання «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры». Аднак і там рамантызм як асноўны кірунак і стыль заходнебеларускай літаратуры 20-х гадоў разглядаецца залішне агульна: ён прысутнічае ў масавай і «аўтарскай» паэзіі на аднолькавых правах і нясе ана-лагічныя функцыі. Між тым, больш дэталёвае вывучэнне фактычнага матэрыялу наводзіць на думку, што карціна была больш складаная.
Пачатак паэзіі былой Заходняй Беларусі, відавочна, трэба бачыць не толькі ў масавай палітычнай лірыцы камуністычных падпольных і левых легальных газет, хоць там яна адыграла важную ролю як сродак прапаганды перадавых грамадска-палітычных ідэй. Утылітарны характар гэтай лірыкі, яе ілюстрацыйнасць не даюць падставы трактаваць яе як прадукцыйную форму эстэтычнага пазнання рэчаіснасці, як з'яву цалкам мастацкую, арыгінальную, хоць, бясспрэчна, пэўныя эстэтычныя якасці ёй уласцівы.