355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Калеснік » Зорны спеў » Текст книги (страница 11)
Зорны спеў
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 06:00

Текст книги "Зорны спеў"


Автор книги: Уладзімір Калеснік



сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 24 страниц)

Уласна мастацкае пазнанне рэчаіснасці, яе вобразнае ўзнаўленне і мадэляванне ў тую пару больш шырока выступала ў творчасці «аўтарскай», якая б яна ні была ідэйна стракатая і часам далёкая ад мастацкіх густаў народа, які хацела накарміць духоўнаю спажывай.

Тут трэба агаварыцца: мастацкае пазнанне ў жанры лірычнай паэзіі набывае спецыфічную форму пачуццяў, настрояў, эмоцый, думак, а не характараў і абставін, што ўласцівы эпасу або драме. Таму пры вывучэнні лірыкі даводзіцца на падставе пэўнага тыпу пачуццяў рэканструяваць чалавечыя характары. Канешне, гэта рэканструкцыя носіць прыблізны характар; у болыпасці выпадкаў нам удасца адгадаць толькі агульныя контуры лірычнага героя, але загадкавасць і няяснасць прадугледжаны ў рамантычнай тыпізацыі.

Найбольш вядомымі паэтамі пачатку 20-х гадоў у былой Заходняй Беларусі былі Г. Леўчык, Л. Родзевіч, Ул. Жылка, К. Сваяк. Ім была ўласціва рамантычная скіраванасць твораў, хоць відавочны і шырокі дыяпа-зон індывідуальных і тыпалагічных адрозненняў, а таксама розныя маштабы таленту.

Гальяш Леўчык быў закончаны летуценнік, высакародны і непрактычны шукальнік справядлівасці ў яе чыстых і абсалютных праявах. Схільнасць паэта да абстрагавання праўды і крыўды, свабоды і няволі, альтруістычны характар яго гуманізму, несціханы боль душы песняра як лейтматыў лірыкі – усё гэта праявы рамантычнага стылю ў Гальяша Леўчыка. Відавочна, рамантызацыя вышэйшых пачуццяў абумоўлена традыцыйным для інтэлігентаў яго кругу ідэалістычным уяўленнем, быццам гісторыю можна тварыць, кіруючыся высокімі або ніякімі ідэямі. Гальяш Леўчык імкнецца ўздзейнічаць на гісторыю цераз гэтыя ідэальныя здольнасці чалавечых душ.

Больш складаныя формы рамантычных адносін да гісторыі выяўляе творчасць Леапольда Родзевіча. Справа не толькі ў перабольшванні і ўслаўленні грамадзянскіх поглядаў і пачуццяў лірычнага героя – маладога інтэлігента-патрыёта, які гатовы на смерць у імя свабоды. Справа ў бунтарскім духу паэзіі Родзевіча, якая сцвярджае поўную і абсалютную нялюдскасць існуючага ладу жыцця. Існуючы лад агідны і невыносны для ўражлівага і гордага бунтара. На некаторых вершах Л. Родзевіча са зборніка «Беларусь» відаць уплывы дэкларацый футурызму з яго культам жорсткай барацьбы і анархічна-бязлітаснага змагара. Праўда, герой паэзіі Л. Родзевіча не п'янее ад прыліву біялагічнае сілы, яго змаганне не зусім беспраграмнае, як у футурыстаў. Калі ён гаворыць: «Я згару у барацьбе, о зайздросць маёй судзьбе»,– дык разумее, што зайздрасці варта не сама здольнасць пераадолець страх смерці, а тая азоранасць сэнсам жыцця, якую ён знайшоў у мэтах змагання – шчасце народа, росквіт Беларусі.

Дамінантай духоўнага свету лірычнага героя Л. Родзевіча з'яўляецца нейкі таямнічы настрой душы. Герой увесь ва ўладзе прадчуванняў, лятункаў, надзей на вялікія здзяйсненні, што адбываюцца і адбудуцца ў свеце. Ён не можа трываць у сучаснасці, бо яна – сімвал уціску і паніжэння. Ён ірвецца наперад і ўгору, любоў да вольнай Беларусі дае яму крылы:

Для мільёнаў я надзея,

Сонца прада мной бляднее,

Бо люблю Цябе я

44

.


З такіх малітоўна-заклінальных адносін да Радзімы пачынаў паэтычную творчасць Л. Родзевіч, каб потым прыйсці да болып глыбокага погляду на сувязі чалавека з гісторыяй.

Як інтэлігент ён адчувае сваю адасобленасць ад масы і ў той жа час не мысліць свайго існавання без народа. Гэта дваістасць самаадчування героя не ўспрымаецца ім як раздвоенасць асобы. Праз удзел у Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, а потым у Кампартыі Заходняй Беларусі Л. Родзевіч становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. Практычная дзейнасць у падполлі арганізацыйна звязала яго з масамі, адкрыла поле для працы ў масах. Вывучэнне марксізму-ленінізму ў Кя-муністычным універсітэце народаў Захаду (1924 г.) узброіла яго веданнем заканамернасцей гісторыі. Гэта памагло Л. Родзевічу ўслед за рамантычнымі, асацыятыўнымі, адрасаванымі самой будучыні вершамі-прароцтвамі ствараць агітацыйныя вершы-заклікі. У грамадзянскай лірыцы паэта канца 20-х гадоў назіраецца набліжэнне рамантычных сноў да гістарычных прагнозаў, рэальных, хоць рамантызаваных карцін будучыні («Куток Леніна», «Крутуха», «Адраджэнне»). Рамантызм як высакародна-безразважнае светасузіранне і як форма эстэтычных адносін да рэчаіснасці саступаў месца рэвалюцыйнай рамантыцы як эмацыянальна-стылёвай афарбоўцы мыслення і вобраза. У канцы 20-х гадоў, калі Родзевіч узначальваў выдавецтва пры ЦК КПЗБ, агітацыйная паэзія стала ў яго творчасці дамініруючай. У лепшых творах палітычнай лірыкі ён адзін з першых у заходнебеларускай літаратуры ўвёў вобраз рэвалюцыянера, дзеяча-прафесіянала, вобраз камуніста. Паэт ішоў да рамантычнай плыні ў сацыялістычным рэалізме, якую сёння літаратуразнаўцы характарызуюць як «узнёсласць і акрыленасць размовы пра ўзнёслае і акрыленае»45.

Эвалюцыя ад неарамантызму сімвалісцкага тыпу да рэвалюцыйнай рамантыкі і героікі прыкметна ў творчасці Уладзіміра Жылкі, аўтара зборнікаў вершаў «Уяўленне» (1923 г.), «На ростані» (1924 г.), «З палёў Заходняй Беларусі» (1927 г.).

Першая кніжка Ул. Жылкі – своеасаблівая лірычная паэма пра гістарычныя шляхі Беларусі – не пазбаўлена супярэчлівасці і сімвалісцкай цьмянасці. Лірычны герой яе ап'яняецца хмелем народнага бунту і глядзіць на гістарычны працэс як на нязведаную стыхію, якая раскрывае свае тайны толькі інтуіцыі мастака і не падуладна розуму:

Усюды прароцтвы...

Хто ж іх пайме?

Розум-убоства

Верыць зіме

46

.


Паколькі «тайны заказаных брам» гісторыі ўмее адкрываць толькі інтуіцыя, паэт робіць свайго лірычнага героя таямнічым пасрэднікам паміж народам і гісторыяй, вешчуном будучыні. Праўда, гэтага героя-прарока часта мучаць невырашальныя пытанні. Ён уяўляе сябе вандроўнікам на ростані гістарычных дарог, ён увесь у трывожным роздуме і ваганнях – трэба выбраць шлях, а гэта здаецца звыш сіл чалавечых:

I торба вось і кій дарожны,

Пара ў пуціну мне даўно,

А я нясмелы і трывожны,

А я на ростані адно...

47


Паэт не суцяшае сябе, не любуецца сваімі пакутамі, бо пакутуе ўсур'ёз:

Куды ідзем і дзе капцы канцовыя,

Дзе ходу нашаму мяжа?

Ў адказ віхор пяе ўсё новае

I лезіво блішчыць нажа

48

.


Паэт пакутуе ад свайго няведання законаў гісторыі, пакутуе і ставіць пытанні. Ён не разумее, што ўжо гэтыя пакуты і пастаноўка пытанняў гістарычнага маштабу ёсць паказчык грамадзянскай актыўнасці, характэрнай для радыкальнай заходнебеларускай інтэлігенцыі пачатку 20-х гадоў.

Вучоба на філасофскім факультэце Пражскага універсітэта, удзел у грамадскай рабоце сярод студэнтаўземлякоў і асабліва знаёмства з літаратурай і культурай Савецкай Беларусі наводзіць Ул. Жылку на думку, што гісторыя – арэна творчасці народных мас. Гэта ўносіць пэўныя карэктывы ў праграму паэта, але не пазбаўляе яго пакут. З-пад яго пяра выходзяць вершы, у якіх услаўляецца барацьба, узвышаецца грамадская дзейнасць чалавека як найвялікшае хараство («Меч», «Наш лёс, бы кат рукой забойнай...», «Праметэй», «Памяці П. Шэлі»):

Узысці на вогнішча натхнення,

Над тайнасцю вякоў гадаць,

Валодаць воляй да здзяйснення

I ўмець, бязмежна ўмець жадаць

49

.


Рамантычнае ўслаўленне грамадскай ахвярнасці героя, свабодалюбнасць, паэтызацыя народнай сілы і вызваленчых традыцый дазваляюць далучыць паэзію Ул. Жылкі да прагрэсіўна-рамантычнага кірунку. Нават у паэме «Уяуленне» мы знаходзім ідэалізацыі мінулага, пропаведзі ўцёкаў героя-прарока ад надзённых трывог.

Пераехаўшы ў Савецкую Беларусь, Жылка змог усвядоміць сусветнае значэнне Кастрычніка, сувязь паміж лёсам Беларусі і шляхамі міжнароднага пралетарскага руху, і гэта збавіла яго ад мноства заклятых пытанняў, трывог і пакут. Разам з эвалюцыяй светапогляду наступілі і пэўныя змены ў творчым метадзе Ул. Жылкі. Як паэт удумлівы, прызвычаены да саманазірання і самааналізу, ён у адным з пісьмаў, яшчэ ў 1925 годзе, сцвярджаў: «Рамантызм для мяне – пройдзены этап... Так, мы перажываем гераічны перыяд нашага руху, і паэты мусяць гэта асабліва запамятаць»50.

Наўрад ці можна лічыць гэта самапрызнанне абсалютнаю ісцінай, гэта ў нейкай меры добрае пажаданне.

За вызваленне ад рамантызму паэт прымае вызваленне з-пад уплыву зняверанай рамантыкі сімвалістаў, а пры-знанне дзейснага пачатку паэзіі лічыць галоўнаю рысай таго новага, на яго погляд, звышрамантычнага мастацтва, да якога прыйшоў. А менавіта гэткі погляд на сутнасць мастацтва характэрны для рамантыкаў прагрэсіўнага кірунку. Адыход ад рамантызму і набліжэнне да рэалістычнай паэзіі, напоўненай светлай рамантыкай пачуццяў, намеціўся ў Жылкі пасля пераезду ў БССР.

Такім чынам, можна сказаць, што прадстаўнікі рэвалюцыйна-рамантычнай плыні ў заходнебеларус-кай паэзіі пачатку 20-х гадоў імкнуліся ўзняцца над бяссіллем чалавека, змяніць свой лёс і павярнуць гіс-торыю ў кірунку да свабоды. Іх рамантызм развіваўся ў рэчышчы рэвалюцыйна-вызваленчага руху і набываў жыццёвасцЬ, набліжаўся да надзённых грамадскіх праблем, станавіў^я духоўнаю зброяй народа. Прагрэсіўнасць паэзіі ў тых умовах мы павінны ацэньваць не толькі паводле зместу твораў і вобразаў, а і паводле кірунку той эвалюцыі, якая адбыйалася ў светапоглядзе і творчасці мастакоў.

Менавіта патэнцыі прагрэсіўнага развіцця была пазбаўлена творчасць Казіміра Сваяка (ксёндз Кастусь Стэповіч), які застанецца ў гісторыі літаратуры былой Заходняй Беларусі духоўным правадыром нацыянал-рамантызму. Паэзію К. Сваяка (зюорнік “Мая ліра”, Вільня, 1924 г.) эмацыянальна пранізвае ўнутраная раздвоенасць яго лірычнага героя. Ён не можа пагадзіць у сваёй душы жудаснага відовішча нацыянальнага ўціску і прыніжэння свайго народа з хрысціянскім дэтэрмінізмам, з верай у боскую справядлівасць. Паэт бунтуе і жахаецца свайго бунту. Патрыятычны ідэал у творах К. Сваяка набываў форму містычна-рэлігійных адчуванняў і імкненняў. Праследаванні польскіх улад і заўчасная смерць паэта ад сухотаў надалі трагічны арэол яго імю. Недасведчаныя чытачы, і асабліва моладзь, схільны былі пераболыпваць пратэстанцкі пачатак паэзіі К. Сваяка, абмінаючы яе рэакцыйную сутнасць. У палітычных адносінах творчасць Сваяка і яго паслядоўніка Яўгена Бартуля, часткова Франука Грышкевіча, Хведара Ільяшэвіча і інш. была звязана з так званай тэорыяй «трэцяга шляху», г. зн. ізаляцыі нацыянальна-вызваленчага руху ў былой Заходняй Беларусі ад рэвалюцыйна-пралетарскага руху, з аднаго боку, і адмежаванне ад згодніцкіх паланафільскіх кірункаў у беларускім грамадскім жыцці – з другога.

У сярэдзіне 20-х гадоў у былой Заходняй Беларусі склалася такая сітуацыя, што буйнейшыя прадстаўнікі прагрэсіўнага рамантызму апынуліся па розных прычынах за межамі краіны, а вядучы паэт нацыянал-рамантызму К. Сваяк памёр. Мастацкае слова ў гэты час як бы вяртаецца да сваіх элементарных форм развіцця – масавай паэзіі. Паколькі вызваленчы рух, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву створанай у 1923 годзе Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, шпарка расце, масавая паэзія ў сярэдзіне 20-х гадоў займае на некаторы час галоўнае месца ў літаратуры. Утылітарная ў сваёй аснове, гэта паэзія ўсё ж праяўляе пэўныя схільнасці да мастацкага асэнсавання і ўвасаблення рэчаіснасці.

Моцны бок масавай паэзіі – яе непасрэдная сувязь з народнаю гушчай, рэвалюцыйны пафас і ў лепшых узорах – парыванні да сацыялістычнага ідэалу жыцця. Але разам з тым ёй уласцівы былі, акрамя непазбежнай ілюстрацыйнасці і рытарычнасці, абумоўле-най утылітарным прызначэннем, яшчэ своеасаблівая аднастайнасць стылю, адсутнасць аўтарскага аблічча. Зусім натуральна, што ідэйна-эмацыянальная сіла гэтай паэзіі была часовай і не магла захавацца на вякі.

Масавая паэзія адыграла ў гісторыі літаратуры ролю асяроддзя, у якім паступова выспявалі новыя мастацкія таленты, новыя творчыя індывідуальнасці. У другой палове 20-х гадоў на літаратурную арэну выходзяць паэты Міхась Васілёк, Міхась Машара і іншыя. Яны працягваюць традыцыі прагрэсіўна-рамантычнай паэзіі першай паловы 20-х гадоў. Вершы М. Васілька (зборнік «Шум баравы») найболып поўна выяўляюць сілу і слабасць прагрэсіўнай літаратуры гэтага часу. Лірычным героем яго вершаў становіцца актыўны дзеяч рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху, Беларускай сялянска-рабочай грамады. Яму таксама ўласцівы былі даволі прыблізныя ўяўленні аб заканамернасцях гістарычнага працэсу, але ён быў прыхільнікам сацыялізму і мэту грамадскай барацьбы бачыў ва ўз'яднанні Беларусі ў адзінай савецкай дзяржаве.

Сярод новай плеяды прагрэсіўных пісьменнікаў былой Заходняй Беларусі другой паловы 20-х гадоў вылучалася група паэтаў, звязаных з камуністычным рухам. Гэта Алесь Салагуб, Піліп Пестрак, Валянцін Таўлай. Іх фантазію апладняла марксісцкае вучэнне аб камунізме – ідэальным грамадстве будучага.

Калі ў пачатку нашых разважанняў падкрэслівалася самастойнасць пазнання жыцця ў мастацкай літаратуры, і ў лірычнай паэзіі ў прыватнасці, дык тут неабходна звярнуць увагу на ўзаемную сувязь розных форм грамадскага пазнання. Узровень эстэтычнай свя-домасці эпохі, як мы бачым, залежыць ад уздзеяння на мастацтва такіх форм грамадскага пазнання, як палітыка, філасофія, сацыялогія. Авалоданне паэтамі-камуністамі марксісцкай навукай аб грамадстве плённа ўплывала на развіццё мастацкай літаратуры, на яе рух да рэалізму, на ўменне глыбей паказаць сувязь чалавека з грамадствам і накіраваць яго думку і волю на ажыццяўленне ідэалу не толькі прывабнага і высакароднага, але і рэальнага, выверанага навукай і вопытам.

Шчасце адкрываць для сябе і для другіх заканамер-насці руху гісторыі выліваецца ў творах пазтаў-каму-ністаў у акрыленую рамантыкай споведзь і заклік: «змяніць гісторый ход» (А. Салагуб), «кінуць у вочы Бога-рока выклік і пратэст» (П. Пестрак), размаўляць з уладарамі жыцця натхнёнай мовай «барыкаднага кулямёта» (В. Таўлай).

Практычна паэты-камуністы, увёўшы новы вобраз свядомага барацьбіта за сацыяльную і нацыянальную свабоду, адмежаваліся ад містыкі нацыянал-рамантызму, хоць тэарэтычна не выказалі ўсвядомленасці гэтага важнага гістарычнага факта. Творы паэтаў-камуністаў намецілі новы этап у развіцці літаратуры, які ў 30-я гады акрэсліцца як этап барацьбы за камуністычную партыйнасць і сацыялістычны рэалізм. Тады і прыйдзе разуменне ідэйнай заганнасці нацыянал-рамантызму, якое вельмі яскрава выкажа В. Таўлай у вершы, адрасаваным ценю К. Сваяка:

Праніжыце ж, воі, цень Сваячы...

Куляй ворагу пасланай наўздагон,—

хай на хворых струнах больш не плача,

палыном не сыпле на загон

51

.


У пару свайго зараджэння ў XIX стагоддзі рамантызм праявіў нястрымную цягу да сусветных праблем; сусветная туга па ідэалу гнала рамантыкаў на край свету або ў вежы старажытных замкаў, пад скляпенні касцёлаў, у манастырскія келлі, у пустэльні – далей ад штодзённасці, далей ад убогай рэальнасці... У канкрэтных умовах Заходняй Беларусі рамантыкі праяві-лі традыцыйную цікавасць да нацыянальнай і сусветнай гісторыі, стараючыся ўбачыць шляхі і лёс роднага краю і народа праз бурлівае мора сусветнага жыцця. Рэакцыйныя рамантыкі маліліся, варажылі і прарочылі аб долі народа, расчароўваліся, шукалі прытулку пад чорнымі сутанамі, адыходзілі ў сховы мінуўшчыны, размалёўвалі міф аб залатым веку Беларусі або пяялі пра чыстае хараство. Прагрэсіўныя рамантыкі, кожны сваім шляхам, ішлі да саюзу з рэвалюцыяй, выказвалі давер да яе, прызналі яе ачышчальнаю сілай гісторыі. I хоць у асобныя перыяды законы грамадства ўяўляліся кожнаму з іх болып або менш цьмяна, яны верылі ў будучыню. Праз удзел у рэвалюцыйным руху яны дасягалі згоды з гісторыяй. Іх прароцтвы мелі шансы здзейсніцца, бо былі рэальнымі прадбачаннямі і адрасаваліся перадавым людзям, народу.

ГНЯЗДО ПАЭТАЎ

Пра тое, як рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у былой Заходняй Беларусі абуджаў у народзе паэта, напісана нямала артыкулаў, празаічных твораў, нават вершаў, але мне сустрэўся адзін факт настолькі красамоўны, што ён можа здзівіць і прыемна ўразіць нават заядлага аматара кур'ёзаў. Гняздо паэтаў у адной вёсцы! Завуць гэту вёску Зачэпічы. Звонку яна не кідаецца ў вочы, чалавек, едучы аўтобусам з Дзятлава да Ліды, можа, нават не зверне на яе ўвагі. Гляне зводдаль – вёска як вёска – і перакіне позірк на правы бок шашы, дзе падпёртая плацінай рэчка Маўчадка ўтварае маляўнічае возера з маленькай калгаснай электрастанцыяй. «Парупіліся людзі: і краявід упрыгожылі, і карысць хоць невялікую маюць»,– падумае падарожны. А пра тое, што гэтая прыгажосць арганічна звязана з тым даўнім, якое адбывалася ў Зачэпічах і суседніх вёсках, можа, і не здагадаецца, хіба што загляне ў раённы музей народнай славы ў Дзятлаве і пабачыць на стэндзе фотаздымкі чатырох мясцовых паэтаў – Івана Пятровіча Івашэвіча (Пятрусь Граніт), Аляксандра Мікалаевіча Лебедзева (Васіль Струмень) і Івана Іванавіча Пышко (Герасім Прамень) – трое з Зачэпіч, а іх друг па захапленню і поглядах Бяленка Аляксандр Канстанцінавіч (Н. Жальба) – родам з суседняй вёскі Гірычы.

Чатыры чалавекі – чатыры біяграфіі, падобныя адна на адну, і ўсе не банальныя, бо кожная з іх частка гісторыі краю.

Н. Жальба памятае яшчэ царскія часы, калі, маючы ледзь дванаццаць гадоў, стаў парабкаваць у кулака. «Я мусіў знаць і ўмець усякую работу ад той, што належалася пастуху,– да той, што была пад сілу гаспадару і гаспадыні. Найгорш было тое, што мне тут ніколі не давалі адпачыць, акрамя нядзелі. Аднак усё ж знайшліся сябры маёй нядолі, якія часам нядзелькай наведвалі мяне з кніжкай ці газетай. Разам чыталі, дзяліліся думкай-надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»надзеяй, і я мацнеў душою. Лягчэй было пераносіць батрацкую долю»52. У гэтых простых словах трапна прыкмечана назначэнне духоўнага пачатку ў жыцці чалавека. Дух прызваны запаліць зорку надзеі, пасеяць веру і даць сіл на змаганне за лепшыя дні. Але для змагання патрэбны і сіла і воля. Не адразу займеў усё гэта пастух. Пачалася імперыялістычная вайна і кайзераўская акупацыя Дзятлаўшчыны. «Жыццё пры немцах,– успамінае Н. Жальба,–  было нязносным. Сагнаўшы людзей ад 14 гадоў у Дзятлава, яны пафатаграфавалі ўсіх, парабілі пашпарты і прымусілі працаваць: каму рэзаць і вазіць лес, каму грузіць і звозіць каменне на шашу Дзятлава – Слонім. Больш дужых вывезлі ў Нямеччыну ў шахты. Я з аднавяскоўцамі мусіў вазіць лес коньмі ў Жукоўшчыну, дзе была лесапілка. Абрэзаўшы  –  лепшы адпраўлялі ў Нямеччыну, горшы – на бліндажы і акопы. Падвал цяперашняй бальніцы ў Дзятлаве і турма ў Навагрудку  былі перапоўнены сімулянтамі і праціўнікамі акупантаў. Перадач зняволеным не прымалі».

Праз чатыры гады нямецкая акупацыя змянілася на белапольскую. А ўсё ж дыханне Кастрычніцкай рэвалюцыі дайшло сюды цераз франты і далі, цераз калючыя драты граніцы. «Рэвалюцыя,– піша Н. Жальба,– удыхнула ў нас новую сілу, знайшліся адданыя людзі – Каско Сцянан і Аляксандр, Кастусь Сцяпура. Ужо ў пачатку панавання белапалякаў мы паспелі паставіць спектаклі па п'есах «Калісь», «Збянтэжаны Саўка», «Беражы лес». Але хутка былі схоплены паліцыяй браты Каскі і, як хутка высветлілася, адпраўлены ў турму ў Беласток, адкуль ужо не вярнуліся. Кастуся Сцяпуру забралі ў польскае войска. Ён служыў пісарам, наладзіў сувязі з прагрэсіўнымі студэнтамі ў Вільні. У пісьмах да мяне Сцяпура даваў заданні супрацоўнічаць з беларускаю прэсай. Цераз яго я адаслаў у Вільню верш, які быў надрукаваны ў 1922 годзе ў студэнцкім часопісе «Маладое жыццё». У час выбараў у польскі сейм я ўжо самаручна падрыхтаваў выбарчыя бланкі для галасавання за сваіх выбраннікаў – кандыдатаў ад працоўнага люду».

Так уключыўся ў змаганне вясковы юнак, чэрпаючы сілы, энтузіязм і волю з шырокага рэчышча народнага вызваленчага руху. У Н. Жальбы захаваўся тэкст яго ўласнага агітацыйнага верша той пары. Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Польшчы яго нельга было надрукаваць, але ён пашыраўся вусна і як фальклорны твор бытаваў пад саламянымі стрэхамі. Аўтар палемізуе ў ім з агітатарамі, якія намаўлялі галасаваць за кандыдатаў блока супрацоўніцтва з урадам:

Цяпер вы сталі нам «братамі»,

Не стыд і руку нам падаць.

– А што ж тварылі вы гадамі,

Дазвольце, «ясныя», спытаць?

Бізун той, што свістаў над намі,

Мы хочам з вашых рук адняць,

А вас, што мучылі лятамі,

К чартовай матары паслаць

53

.


Па сваёй натуры і характару Н. Жальба не належыць да людзей валявых, дзёрзкіх, нават звекаваўшы век хлебаробам, ён захаваў на твары рысы ўроджанай інтэлігентнай кволасці, задумнай летунковасці, дзіцячай шчырасці. Дамініруючы настрой яго вершаў той суровай пары – жальба і скарга. Але як чалавек сумленны і дружны, ён удзельнічаў у змаганні, і не толькі словам, а справай. Пасля першага арышту і допыту па справе Сцяпуры юнак, нягледзячы на паліцэйскія пагрозы і папярэджанні, прадаўжае дасылаць матэрыялы ў прагрэсіўныя беларускія газеты ў Вільню, становіцца адным з арганізатараў гуртка Беларускай сялянска-рабочай грамады ў роднай вёсцы і, урэшце, уступае ў Кампартыю Заходняй Беларусі. Пасля разгрому Грамады падпольшчык спрабуе перайсці граніцу ў СССР. Спроба канчаецца непамысна для яго і трагічна для яго сябра. Гэтая падзея стала ў цэнтры верша «На Усход». Ён пачынаецца, як традыцыйная балада, з апісання сустрэчы таварышаў-аднадумцаў на кірмашы:

Ты ведаеш, братка, як сэрца баліць,

Не вынесу здзеку над намі.

Сумленне мне кажа змагацца і жыць,

Ды моцныя кіпці у пана.

Ніяк ты не можаш дыхнуць свабадней,

Гні спіну на панскага ката.

А ён зацягае пятлю ўсё тужэй

Няўмольна, смяротна, зацята.


Гэту сумную споведзь перапыняе больш аптымістычны маналог субяседніка. «Менш смутку, дружака, вось хутка вясна...» – суцяшае ён абмякшага таварыша і прапануе выйсце:

На здзек не дамося, адпомсціма мы,

Не варта журбою праймацца.

Здзяйсняцца на Ўсходзе надзеі і сны,

Каб толькі шчасліва прабрацца...

* * *

Вясна прывітала ў турме аднаго,

А друг яго паў на граніцы.

Варожая куля дагнала яго,

Не суджана марам здзяйсніцца...

54


Пасля турмы Н. Жальба аднаўляе сувязі з партыйным падполлем. «Цяпер,– чытаем мы ў аўтабіяграфіі,– не толькі паліцыя, але і жандармерыя калаціла нас і днём і ноччу. Напрыклад, у 1932 годзе на 1 Мая мы з братамі Міхасём і Юзікам вывесілі чырвоны сцяг на дарозе Міроўшчына – Трухановічы на высокай алешыне. Сцяг лунаў да 12 гадзін дня». Пасля зноў паліцыя, вобыск, арышт і тры месяцы турмы ў Навагрудку.

У 1935 годзе самы малодшы брат Жальбы Антон быў забіты панскім упраўляючым пры падаўленні забастоўкі батракоў у маёнтку Міроўшчына.

I гэты трагічны факт апісаны ў вершы «Замест вянка на магілу брата, забітага 23.ХІ.35 г.»:

I паў ты нявіннай ахвярай

З рук подлага служкі паноў —

Жыцця маладога не стала

Між верных Айчыны сыноў.

Закрыліся светлыя вочы

У нема халодзячым сне,

I голас, да песні ахвочы,

Заціхнуў на ранняй вясне

55

 .


Гэты верш друкаваўся ў адным з заходнебеларускіх часопісаў і сціпла лёг, як адна з эпітафій, у журботную нізку твораў, прысвечаных памяці ахвяр вызваленчай барацьбы. У творчым набытку амаль кожнага прагрэсіўнага паэта той пары знойдуцца падобныя па тэмах і настроях вершы. Адны – больш таленавітыя, як у Міхася Васілька,– сталі літаратурнымі з'явамі, другія – сціплыя па мастацкіх якасцях, як гэты,– засталіся толькі вершаванымі дакументамі часу, каб лішні раз пацвердзіць тыповасць і змястоўнасць тых лепшых і фактам свайго існавання адзначыць сацыялыіа-псіхалагічную тыповасць падзей і перажыванняў саміх паэтаў, пародненых з вызваленчым рухам.

Калі чытаеш аўтабіяграфічныя нататкі і рукапісы вершаў Івана Пышко (Праменя), то заўважаеш менавіта гэта знамянальнае падабенства. У Праменя, як і ў Жальбы, карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства, не менш суровага юнацтва і ўжо зусім жорсткай мазольнай і барацьбянай сталасці. Пра сталасць піша ён так:

Ішло змаганне з капіталам,

З варожай панскаю навалай,

Чын не малы меў і не велькі —

Падпольшчык, сакратар ячэйкі

56

.


Расшыфроўваючы скупы вершаваны тэкст, аўтар ва ўспамінах гаворыць: «Да Грамады ў нашай вёсцы Зачэпічы цягпуліся звычайныя шэрыя будні. Грамадаўцы сталі прысылаць беларускія часопісы, газеты і кніжкі. Мы іх прачытвалі ўсе, і яны аказаліся будзільнікам, які будзіў ад сну...

...У 1931 годзе на вясенняга Міколу ў вёсцы Нагародавічы быў фэст. I краглянскія падпольшчыкі ўгаварылі многіх хлопцаў і дзяўчат пайсці ў вёску Краглі да іх на вечарынку, дзе меліся іграць надта ўжо добрыя музыканты. У самы разгар гульняў, калі музыка прыпынілася паміж танцамі, у хаце з'явіліся два чалавекі. Яны папрасілі слова. Усе заціхлі. А яны пачалі расказваць пра здзекі польскіх улад над беларусамі, клеймавалі ўрад Пілсудскага і ў заключэнне кінулі лозунг: «Няхай жыве Савецкі Саюз і Камуністычная партыя Заходняй Беларусі!» На гэта ўся моладзь адказала воклічамі: «Няхай жыве!» – і доўга апладзіравала.

Пасля масоўкі познім вечарам у хаце сакратара Краглянскай партячэйкі КПЗБ Палікарпа Мілейкі адбыўся сход, на якім была заснавана наша зачэпіцкая ячэйка. Сакратаром абралі мяне, членамі сталі Івашэвіч Іван Пятровіч і Пышко Антон Канстанцінавіч. Неўзабаве арганізацыя папоўнілася новымі членамі, у Кампартыю ўступіў сярод іншых малады яшчэ ў той час хлопец і пачынаючы паэт Аляксандр Мікалаевіч Лебедзеў.

...У 1932 годзе праваслаўны вялікдзень прыпаў на 1 Мая. Я атрымаў па сувязі ад Мілейкі два кілаграмы камуністычнай літаратуры і загад раскідаць лістоўкі ноччу напярэдадні 1 Мая. Літаратуру мы размеркавалі паміж камуністамі, ухвалілі план дзеяння.

Калі мы прыйшлі на ўсеначную, там ужо было нямала народу. Неспадзявана прыехалі з Беліцкага пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»пастарунка два паліцыянты і трое шпікоў у цывільнай вопратцы гарадскога пашыву. Яны паспелі ўжо зрабіць сваю гнусную справу: раскідалі лістоўкі на рускай мове з брахнёю на Савецкі Саюз і задаволена паходжвалі ды пасмейваліся, як людзі падбіралі і чыталі іхнія брудныя паперкі. Але мы непрыкметна рассыпалі свае лістоўкі, і людзі пачалі чытаць нашы, а шпікі і паліцыя думалі, што гэта ўсё чытаюць іхнія, і нічога не прадпрымалі. Толькі як развіднелася, яны ўцямілі, што дзеецца на ўсеначнай. Паліцэйскія кінуліся шарыць у людзей па кішэнях, адбіраць лістоўкі, распытваць, дзе дасталі «камуністычную бібулу». А на завяршэнне ім прыйшлося ўбачыць і вывешаны на ёлцы ля папоўскага дома чырвоны сцяг. Сярод людзей многа было такіх, што ўсцешыліся гэтай падзеі, толькі некаторыя сталі ад страху скарэй уцякаць дадому»57.

Чытач, спадзяюся, даруе мне такую доўгую цытату. Я перакананы, што гэтае апісанне падкупіць і яго сваёй аўтэнтычнасцю і бясхітраснай займальнасцю. Іван Пышко выяўляе жывую чалавечую атмасферу, у якой бытавала партыйнае слова ўвогуле і самадзейная агітацыйная паэзія камуністычнага падполля ў асаблівасці, ён дае адчуць соль яе ідэйнага зместу, не пафас. Для паўнаты прывядзём адзін з агітацыйных вершаў самога сакратара зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ. Гаворка ў ім ідзе пра тое, як адносіцца да LOP-у (Liga obrony przeciwlotniczej) – Таварыства супрацьпаветранай абароны, арганізацыі, што збірала сродкі на ўзбраенне і часта вяла ваенную агітацыю ў буржуазнай Польшчы 30-х гадоў:

На Лёп! На Лёп! – крычаць паны,

Аж пупы сінеюць,

Прыціскаюць нас яны,

Дурыць добра ўмеюць.

Тых падаткаў ім замала,

Што з бядоты лупяць,

Самалётаў трэба стала —

Зноў мужык хай купіць.

Не даваць! – скажу станоўка,

На Лёп грошай гэты,

Бо ўсё гэта падрыхтоўка,

Каб разбіць Саветы...


Вершы-агіткі... Лапідарныя, часта наіўныя радкі, выведзеныя няцвёрдай рукой аматара і самавука. Ці варта было іх складаць, калі не ўзняліся яны да ўзроўню сапраўднага мастацтва? Ці варта ўспамінаць пра іх сёння, келі культура творчасці сіганула так высока? Вось пытанні, якія не-не ды ўстаюць перад даследчыкам масавай самадзейнай паэзіі. Так, часта гэта толькі дакументы часу. Але якога часу! У іх адлюстраваўся знамянальны ў гісторыі грамадскай свядомасці сялянства былой Заходняй Беларусі факт, калі пасіўная маса земляробаў ператварылася ў гістарычна актыўную сілу. Факт свайго грамадзянскага нараджэння сялянскія паэты-самавукі адчувалі балюча і радасна і ўспрымалі яго як з'яву эстэтычную, як усяленне святла і хараства ў свае душы, як абуджэнне свайго чалавечага «я». Гэта апраўдвае іх цягу менавіта да паэтычнага самавыяўлення, да незвычайнай, рыфмаванай мовы! Аналізуючы сваё духоўнае «я» і тую неадольную цягу да паэзіі, якая запаланіла раней сонную душу земляроба, Герасім Прамень піша:

Ад плуга адарвуся,

Забыўшы пра яду,

Да новага імкнуся,

Да светлай мэты йду.

У хаце пастарэлай,

Дзе гніль і парахня,

Ў руках з пяром, паперай

За стол саджуся я.

Абцёршы смагу з вуснаў,

У гэткі вось мамент

Для родных беларусаў

Пішу з душы прывет.

Пішу яго не прозай,

Бо ў ёй натхнення нет,

Паэзіяй вясёлай,

Хоць мо і не паэт.


Дзейнасць паэтаў з вёскі Зачэпічы ў 30-я гады актывізавалася, яны зрабілі спробу выйсці ў літаратуру. Творы Петруся Граніта і Герасіма Праменя з'явіліся ў левых і народна-франтавых выданнях: «Беларускай газеце», «Літаратурнай старонцы», польскім маладзёжным штотыднёвіку «Poprostu». Васілю Струменю ўдалося надрукавацца ў прагрэсіўным сатырычным часопісе «Асва». I няхай сабе іх паход у літаратуру не ўвянчаўся поўным поспехам, але ў тыя глухія гады вершы зачэпіцкіх паэтаў напаміналі грамадскасці, што вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі прадаўжае быць стымулам дзейнасці ва ўсіх сферах духоўнага жыцця, у тым ліку і ў мастацтве.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю