355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Калеснік » Зорны спеў » Текст книги (страница 18)
Зорны спеў
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 06:00

Текст книги "Зорны спеў"


Автор книги: Уладзімір Калеснік



сообщить о нарушении

Текущая страница: 18 (всего у книги 24 страниц)

Андрэй Лабановіч – галоўны герой «палескіх аповесцей». Духоўны свет народнага інтэлігента, змагара за прагрэс цалкам запоўнены грамадскімі, агульна-культурнымі і гуманістычнымі праблемамі, герой спалучае місію рэвалюцыянера з працай настаўніка-асветніка, і гэтага аказваецца дастаткова, каб жыць высока і напружана. Уступаючы ў канфлікты з мясцовымі стаўпамі самадзяржаўя – ураднікамі, валаснымі старастамі, пісарамі і духоўнікамі, а таксама і тымі калегамі па прафесіі, што спаўзлі ў балота абывацельшчыны,– вясковы настаўнік ішоў да грамадзянскага самасцвярджэння, станавіўся асобаю гістарычнай. Ён не ідэалізаваў і сялян. Справядлівы і сумленны, Лабановіч глыбока перажываў праявы вясковага ідыятызму, забабоннасці, уласніцкага засляплення. Вобраз Лабановіча Якуб Колас ствараў тады ж, калі і Сымона-музыкі, завяршаў у 20-я гады ў сталіцы Савецкай Беларусі Мінску. Трапляючы ў Заходнюю Беларусь, творы Коласа рабілі магутны ўплыў на фарміраванне вызваленчай думкі народных мас і творчай моладзі, якая ўцягвалася ў вызваленчую барацьбу.

Мне бачыцца своеасаблівы працяг Коласавых твораў у біяграфіі і рамане Піліпа Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах».

Ніхто з крытыкаў, здаецца, не ставіў у адзін рад вобразы Андрэя Лабановіча і Андрэя Касцевіча, хоць абодва яны з'яўляюцца тыпамі нацыянальнага машта-бу, адзін нясе ідэю адраджэння беларускай культуры цераз рэвалюцыю, другі – ідэю ўз'яднання раздзеле-нага Рыжскаю мяжою народа і завяршэння лрацэсу адраджэння. Сувязі паміж ідэйнымі дамінантамі гэтых вобразаў такія ж цесныя, як і іх літаратурнае прызна-чэнне. Цераз гэтыя творы і вобразы беларуская савецкая проза выходзіла ў пасляваенныя гады на шырокі форум савецкай літаратуры. Вялікае месца твораў у літаратуры, відаць, стрымлівала крытыкаў ад спакусы ўключыць іх галоўных герояў у кантэкст жыцця таго рэгіёна, дзе яны нарадзіліся і адкуль прыйшлі ў нацыянальную яву. А між іншым, такі аспект разгляду не прынізіць значэння вобразаў, наадварот, можа ўзбагаціць іх змест: выявіць і галоўныя карэнні, якімі яны звязаны з рэчаіснасцю, і тыя капіляры, цераз якія набіраліся яны сокаў зямлі. Лабановіч і Касцевіч – мастацкія вобразы, якія сваім светапоглядам і дзейнасцю адмаўляюць міф пра патрыярхальную ідылію Палесся. У гэтым сэнсе яны таксама, як і Сымон-музыка,– прадаўжальнікі вобразаў Рэдкага, яго музыкі Іванкі Прастачка, Асілка, Каваля.

Піліп Пестрак асабіста падхапіў і прадоўжыў місію Якуба Коласа як рэвалюцыянера і мастака Палесся ў новых умовах, ён стаў нашчадкам Сымона-музыкі і Андрэя Лабановіча, іх сінтэзам і грамадзянскім завяршэннем.

Аб'яднаць паэта і барацьбіта ў адным вобразе ўдалося Янку Брылю. Праўда, яго Алесь Руневіч вырас у спецыфічных умовах антыфашысцкага руху ў часе другой сусветнай вайны.

Думаючы над лёсам і працягам літаратурнай спадчыны Якуба Коласа, хочацца сказаць: вялікія творы дапісвае само жыцце.


Інжынер барыкад

Родная цётка Піліпа Пестрака Тадора Кульгавеня ўспамінае пра дзяцінства пляменніка спрэс, як бы думала не пра яго, а пра Сымона-музыку:

«Сям'я была вялікая, тулілася ў курнай хатцы, і нараджэнне адразу двух новых едакоў сустрэлі не вельмі радасна... Праз год памёр адзін з двайнятак, а Піліпка неяк выкачаўся. Як падрос, памятаю, усё прасіў у дзеда: «Дзедачку, дзедачку, спляці пастолікі – пайду ў школу».

А родзічы будучага пісьменніка лічылі грамату раскошай і лішнім клопатам для мужыка, дома яго застаўлялі няньчыць малодшых дзяцей або пасвіць худобу.

«Бывалі дні,– прыгадвае цётка Тадора,– што прыйдзе Піліпок са школы, а ў хату баіцца зайсці... Начаваў у клуні. Але школу не кідаў»73.

Адвечная мужыцкая песня. Бясконцыя злыбеды вясковай галечы. Пацешкі лёсу над адоранымі душамі. Талент Піліпа Пестрака выратавала ад духоўнай загібельні вайна і надыходзячая рэвалюцыя. Яму, як і Сымону-музыку, давялося пакінуць родную хату, толькі вандраваў ён разам з бацькамі. Вайна выгнала многіх жыхароў Палесся ў бежанства. Тады ўжо Піліп Пестрак меў закончаныя пяць аддзяленняў Бусяжскага двухкласнага народнага вучылішча, шостае канчаў у Максімаўцы Бузулукскага павета. Вайна дапамагла трынаццацігадоваму падлетку атрымаць пасаду памочніка бухгалтара ў сялянскім банку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ён прадоўжыў вучобу ў Бузулукскай гімназіі, а пасля Кастрычніка – на рабфаку ў Новай Маскве Самарскага ўезда і ў 1920 годзе паступіў у Самарскі універсітэт, на эканамічнае аддзяленне. Далей перспектывы жыцця паблытаў цар-голад. У 1921 годзе разам з сям'ёю вярнуўся Піліп Пестрак у родныя Сакаўцы і нечакана стаў грамадзянінам буржуазнай Польшчы. Пасля шырокіх мажлівасцей, якія давала працоўнай моладзі Савецкая ўлада, юнак балюча адчуў вяртанне да «разбітага карыта». Не мог ён змірыцца з адчужанасцю ад грамадскага жыцця. Душа пратэставала супраць вяртання ў стары свет, поўны нядолі і паніжэння. З гэтых настрояў і пачаўся Пестрак як паэт і рэвалюцыянер, выразнік дум і мар паняволенага краю. Ён абраў сабе літаратурную клічку Звястун. Звястун змагання, свабоды і будучыні.

У 1924 годзе Піліп Пестрак падаў голас як паэт. Гэта супала з уступленнем яго ў падпольны камсамол, з непамыснаю спробай перайсці граніцу ў СССР, з першым арыштам.

Ён адчуваў сябе сялянскім сынам, якога вёска Заходняй Беларусі паслала памнажаць нацыянальную думку. Тады шлях у паэзію вёў цераз рэвалюцыю. З Палесся ступіў на гэты шлях не адзін Пестрак, быў ужо Анатоль Альшэўскі, бліскучы партыйны публіцыст, паплечнік Веры Харужай, які дзейнічаў пад псеўданімам Юрка Пружанскі. Праўда, яго літаратурныя здольнасці найбольш поўна праявіліся ў пісьмах да родзічаў, якія жылі ў Картуз-Бярозе. Пісьмы як пісьмы – не публікаваліся, і пра талент Юркі Пружанскага шырокі чытач у Заходняй Беларусі мала што ведаўпублікаваліся, і пра талент Юркі Пружанскага шырокі чытач у Заходняй Беларусі мала што ведаўпублікаваліся, і пра талент Юркі Пружанскага шырокі чытач у Заходняй Беларусі мала што ведаў74. Мікола Засім  –  другі Пестракоў зямляк  і пабрацім па пяру  – прыйшоў у літаратуру крыху пазней, недзе ў канцы 20-х гадоў. Тое ж трэба сказаць і пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка, які ў пачатку 30-х гадоў стаў сакратаром Дамачоўскага райкома КПЗБ, адным з кіраўнікоў Кобрынскага паўстання, а ў другой палавіне – аўтарам славутай паэмы пра канцлагер у Картуз-Бярозе. Піліп Пестрак быў першы пісьменнік з ліку тых, каго выдала рэвалюцыйная Брэстчына.

Заходнебеларуская прэса скупа і глуха гаварыла пра яго. Нават прагрэсіўныя газеты толькі зрэдку паведамлялі, што не могуць змясціць яго твораў або што змясцілі не самыя моцныя з ліку надасланых, бо баяцца ўступіць у канфлікт з законамі аб друку, часам рэдакцыі прасілі прабачэння за пераробкі найбольш вострых мясцін. Так, газета «Сялянская праўда» пісала 8 кастрычніка 1924 года: «Пестраку ў Сакаўцах. На жаль, дзеля незалежных ад нас прычын надрукаваць не можам». Гэта першае ўпамінанне прозвішча Пестрака як пісьменніка ў друку. Пазней, у 1933 годзе, растлумачваючы аднаму з пачынаючых паэтаў сутнасць паэзіі, рэдакцыя «Беларускай газеты» раіла арыентавацца на верш Звестуна «Зорка міргае слёзна» як на ўзор: «Таго, што сказана ў ім, напэўна, у карэспандэнцыі не выкажаце. У гэтым асаблівасць паэзіі»75. Увогуле так яно і ёсць, хоць і газетныя допісы могуць несці мастацкі элемент.

У той жа «Сялянскай праўдзе» шмат матэрыялаў з Косаўшчыны. Некаторыя напісаны па-мастацку, не выключана, што тут пахадзіла пяро таго ж Піліпа Пестрака. У допісе пра клопаты селяніна Юліся Гембара з вёскі Падстарынне, такога ж бежанца, як і сям'я Пестракоў, чытаем: «Каторы ўжо год ідзе, як прыехаў в Расіі, і дагэтуль прыходзіцца гніць у зямлянцыю. I на тым свеце ў зямлі і на гэтым у зямлі»76. Яшчэ вастрэйшая на слова інфармацыя пра паліцэйскі разгул на Косаўшчыне: «Пры вобысках шукалі якойсьці адзення – мабыць, портак пана Даўнаровіча... Але нас гэта не цікавіць. Цікавіць тое, што гэтых, ні ў чым не павінных ахвяр бяруць, садзяць да «коз», «пак», пытаюць, катуюць»77. У іншым допісе той жа аўтар  –  Маленька Пташка  –  выкрывае варожасць школьных  улад і нянавісць польскіх настаўнікаў-шавіністаў да беларускай мовы. «Яснавяльможны пан навучыцель з вёскі Грыўда,–  іранічна тытулуе настаўніка карэспандэнт,–  заяўляе: хутчэй я абрасту шэрсцю, як гарыла, чым буду вучыць па-беларуску»78.

Калі гэтыя іскрынкі вобразнасці выйшлі не з-пад Пестраковага пяра, дык гэта, можа, хіба сведчыць, што на Косаўшчыне быў яшчэ адзін невядомы літаратар. Пестрак жа і сёння мог бы падпісацца пад гэтымі творамі, настолькі сугучны яны яго характару і душэўнаму пафасу.

Вершы Піліпа Пестрака 1924 года, пра атрыманне якіх сігналіла «Сялянская праўда», не захаваліся. Самы ранні па часе мастацкі твор Пестрака «Наперад, гэй!». У бібліятэцы АН Літоўскай ССР ёсць яго рукапіс, датаваны 20 чэрвеня 1926 года, у сучасных жа зборніках друкуецца другая рэдакцыя верша, створаная ў маі 1928 года. Першая дата больш красамоўная: летам 1926 года Піліп Пестрак адбыў вайсковую службу, уласным вопытам спасціг войска, тую палітычную сілу, якая ў маі зрабіла дзяржаўны пераварот і дала дыктатарскую ўладу Пілсудскаму. Вярнуўшыся на радзіму, Пестрак уступіў у КПЗБ, а неўзабаве стаў прафесійным рэвалюцыянерам. Яго верш – закліковы твор, праграма вызваленчай барацьбы. Скіраванасць імкненняў на «шлях асветы» тлумачыцца працай аўтара ў косаўскім павятовым аддзеле Таварыства беларускай школы. З літаратурнага боку верш цікавы пераклічкаю з эстэтычнымі традыцыямі Купалы і Коласа, перайманнем характэрнай для іх рэвалюцыйнай сімволікі:

Да родпых ніў пальецца спеў

З прызывам ўсіх да працы,

Дагэтуль шчасця хто не меў,

Пайдзі яго шукаці.

I з гучным звонам зашуміць

Наш лес многавяковы —

Там сонца праўды заблішчыць,

Асвеціць пушчы сховы.


Рамантычная таямнічасць, што ў гэтым выпадку засцерагае маналог ад рыторыкі, стане з часам скразною рысай паэзіі Піліпа Пестрака. Яна акажацца сугучнай яго натуры максімаліста і прафесіі рэвалюцыянера-падпольшчыка, чалавека заканспіраванага і загадкавага.

Першае партыйнае даручэнне Піліпу Пестраку было заняць пасаду скарбніка ў косаўскав павятовай управе Беларускай сялянска-рабочай Грамады. Гэта было незадоўга да таго, як дыктатура Пілсудскага, акрэпшы пасля путчу, апусціла на нацыянальна-вызваленчы рух беларусаў свой цяжкі кулак. Грамада была аб'яўлена арганізацыяй падрыўной і забаронена. Паліцыя на месцах пачала груба разганяць яе гурткі, канфіскоўваць партыйную маёмасць. На рэпрэсіі ўрада грамадаўцы масава адказалі пратэстам. У Косаве, у Целяханах і ў Песках пад Брэстам 3 лютага 1927 года прайшлі дэманстрацыі. Самая вялікая, косаўская, дэманстрацыя была расстраляна паліцыяй. Пад кулямётнымі чэргамі лягло шасцёра актывістаў Грамады, дзесяткі іншых былі паранены. Паліцыя арыштавала ўвесь склад косаўскай павятовай управы. За арганізацыю беспарадкаў апынуўся ў пружанскай турме і Піліп Пестрак.

Пачынаючы з гэтага часу пра яго жыццё больш можна даведацца з паліцэйскіх ды судовых архіваў, чым з іншых крыніц, нават з успамінаў яго землякоў. Гэта зразумела: ідэалагічныя работнікі партыі тады асабліва высока ацэньваліся органамі бяспекі. Палескі ваявода ў справаздачы на імя міністра ўнутраных спраў 22 верасня 1928 года так ахарактарызаваў яго: «Піліп Пестрак з Сакаўцоў з'яўляецца віднейшым арганізатарам і дзеячам КПЗБ. Сцісла заканспіраваны, кіруе камсамольскаю секцыяй у Косаўскім павеце... Пры вобыску ў яго знойдзены сшытак з вершамі «Ворагам» і лістоўка ЦК БСРГ.

...У сучасны момант трымае сувязь з Акруговым бюро ТБШ у Слоніме, з'яўляецца членам РК КПЗБ у Галіку, арганізаваў на месцы акцыю з выпадку міжнароднага юнацкага дня, прыступіў да аднаўлення ў павеце кампартыі, разбітай у лютым – сакавіку»79. Усё гэта мела месца адразу ж пасля таго, як следчыя органы, пратрымаўшы тры месяцы на допытах, выпусцілі яго да суда на волю. Нават у гэты крытычны час П. Пестрак актыўнічаў. Косаўскі павятовы стараста заўважыў у справаздачы аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў павеце, што 20 студзеня 1929 года ў Косаве мае адбыцца павятовы з'езд ТБШ, на якім «вядомы камуністычны дзеяч Піліп Пестрак выступіць з дакладам на тэму «Кааперацыя і яе задачы». Далей падаецца план будучага даклада: «Падзел насельніцтва на культурныя і некультурныя нацыі. Ступень культуры беларускага народа. Кароткі гістарычны нарыс эканамічнага ладу Еўропы (рабства, прыгон, капіталізм). На чым грунтуецца капіталістычны лад і яго заганы. Ідэал кааперацыі. Аддзелы кааперацыі, роля грамадска-выхаваўчага аддзела»80. Прыведзеныя тэзісы паказальныя: у асобе Піліпа Пестрака рэвалюцыя на Палессі атрымала тэарэтычна падрыхтаванага байца. Даклад Піліпа Пестрака развівае ідэю кааперацыі ў шырокай рамантычнай трактоўцы Ігната Канчэўскага, які лічыў яе ідэальнай формай чалавечай сябрыны. Зразумела, П. Пестрак асэнсоўвае крытычна сябрыну Канчэўскага, ён ставіць яе на сацыяльны грунт і ачышчае ад утапічнай суб'ектыўнасці, уласцівай мысленню публіцыста БРА.

Косаўскі павятовы стараста перашкодзіў Пестраку выступіць з такім дакладам. На наступнай старонцы той жа справаздачы ён далажыў палескаму ваяводзе, што 18 студзеня, г. зн. за два дні да косаўскага з'езда, «па распараджэнню запаснога следчага суддзі пана Ст. Кушлэйкі арыштаваны і пасаджаны ў турму выдатны дзеяч КПЗБ Піліп Пестрак з вёскі Сакаўцы. Пры вобыску ў яго знойдзены тэкст пратэсту, а таксама верш-заклік да актыўнай барацьбы з сучасным ладам...»81

Услед за інфармацыяй аб прафілактычным арышце дакладчыка на з'езд ТБШ стараста рашыў падаць некалькі станоўчых фактаў на палітычным гарызонце Косаўшчыны. «Пад кіраўніцтвам жонкі старосты Чарноцкага,– гаворыцца там,– створаны камітэт па арганізацыі Вялікай забавы ўсіх арганізацый і сацыяльных груп. Даход – на пабудову агульнай для ўсіх святліцы ў горадзе Косаве»82. Затым стараста не знайшоў іншага прыкладу, як свой уласны, ён падаў, што 26 ліпеня сам выступіў на адкрыцці помніка паўстанцам 1863 года, якія загінулі ў Косаўскім павеце, і сказаў «прамову па-польску і па-беларуску, у якой раскрыў значэнне паўстання для свайго часу і для сучаснасці, падкрэсліў дапамогу, якую аказала паўстанню мясцовае беларускае насельніцтва, і заклікаў беларусаў і палякаў да супрацоўніцтва ў адбудове моцнай і трывалай польскай дзяржавы»83. Не абышоў, праўда, стараста ўвагай і свайго антаганіста, таго прамоўцу з Сакаўцоў, якому выбіў трыбуну з-пад рук. Ён далажыў ваяводзе, што на з'ездзе ТБШ у Косаве выступаў пасол сейма, камуніст па перакананнях, селянін родам з вёскі Бялавічы Косаўскага павета Іван Грэцкі і асуджаў мясцовыя ўлады за тое, што яны садзяць у турмы «ўсіх лепшых работнікаў на беларускай ніве, як гэта сталася з Піліпам Пестраком»84. Грэцкага ўратавала ад турмы пасольская непадсуднасць. У вераснёўскай справаздачы палескі ваявода стрымана адзначаў, што 30 верасня суд у Косаве прыгаварыў Піліпа Пестрака за ўдзел у арганізацыі Косаўскай дэманстрацыі «на тры гады дому паправы, а пракурор вынес скаргу на прысуд, які лішне лагодны»85. Асуджаны бунтар перастаў цікавіць ахоўніка існуючага ладу. Старасту і ваяводу хвалявалі цяпер паводзіны неўтаймаванага пасла Грэцкага на тым судзе над грамадаўцамі. «Пасля абвяшчэння прыгавору,–  перадае стараста па інстанцыі,–  пасол кінуў вокліч: «Чэсць змагарам за беларускую сялянска-рабочую справу!» I тут жа стараста дадае: «Паліцыя выгнала з залы публіку, і пасол Грэцкі не меў да каго прамаўляць»86.

Усе гэтыя перыпетыі аратарскага мастацтва на Косаўшчыне 20-х гадоў можна было б прыняць за сюжэт нейкага фарса, калі б факты не паходзілі з архіўных дакументаў і не належалі рэчаіснасці.

Пасаджаны ў турму рэвалюцыянер і паэт часова знікае са старонак справаздач старасты і ваяводы. Але Піліп Пестрак быў не з той пароды людзей, якія лёгка змаўкаюць. У чэрвені 1929 года ўжо начальнік пружанскай турмы сігналізуе міністру пра бунт зняволеных:

«16 жніўня пасля адбою, калі пан Пракурор наведаў чацвёртую камеру па прычыне крыкаў і спеваў, вязні, задзірліва вымахваючы рукамі, падаліся да пана Пракурора і наглядчыкаў і. заявілі, што тыя павінны задаволіць іх патрабаванні, іначай яны не перастануць чыніцг крыкаў, спеваў і галадоўкі. У такіх паводзінах вылучаўся Піліп Пестрак, Пятух Міхаіл, Лахег Аляксандр (вымахванне рукамі над галавой пана Пракурора).

Калі наступнага дня я з урачом наведаў камеру, дык вязні моцна крычалі: «Каты, крывапіўцы, паразіты, вон з камеры!» Першымі ў крыках і лаянцы былі Пестрак, Трында, Талочка, Лахей, Пятух...

Дня 23 жніўня вязні чацвёртай камеры ў колькасці 16 чалавек – Пестрак, Пятух, Талочка, Трында, Лахей... зрабілі барыкаду... а калі наглядчыкі падышлі да вокан, тады вязні пазатыкалі вокны матрасамі, таму прымусілі адміністрацыю ў духу распараджэння пана Пракурора прымяніць сілу з мэтай зліквідаваць запор, які закрываў доступ у камеру – праз акно пры дапамозе пажарнай помпы быў пушчан струмень вады на вязняў, згуртаваных пры барыкадзе. Большасць вязняў гэтай камеры адбеглася ад дзвярэй і схавалася ў куце камеры, засланяючыся коўдрамі і матрасамі, але вязні Талочка, Трында, Пестрак... далей бегалі па камеры, заклікаючы іншых да супраціўлення. Праз краты 4-й камеры гэтыя вязні шпурлялі ў наглядчыкаў рознымі дробнымі прадметамі. Было выкінута 10 грыфельных дошак, адно люстэрка, 3 эмаліраваныя кубкі, 5 чарнільніц»87.

У дакладных запісках турэмшчыкаў не бракуе ўвагі і літаратурнай рабоце Піліпа Пестрака. Так, 5 мая 1933 года наглядчык гродзенскай турмы Бэднарак скардзіцца начальніку, што калі саджаў у 19-ю камеру Пестрака Піліпа, дык сцены былі чыстыя, а пасля яго пераводу ў іншую камеру «знайшоў розныя надпісы, рысункі на сценах і драпіны»88.

Як толькі скончыўся турэмны тэрмін у 1933 годзе, імя Піліпа Пестрака зноў вяртаецца на старонкі справаздач косаўскага павятовага старасты і палескага ваяводы. Гэтых паноў цікавіць усё, чым жыве бунтар на свабодзе, нават размовы пра яго, падслуханыя шпікамі на косаўскім рынку, трапляюць у афіцыйныя справаздачы. «Васемнаццатага студзеня 1934 года на рынку ў Косаве,– піша стараста,– член Косаўскага райкома Аляксандр Белы з Гошчава кантактаваўся з Дзянісам Міхальчыкам са Старазоўшчыны. Названыя закранулі ў гутарцы справу ўходу ў невядомым кірунку Піліпа Пестрака з Сакаўцоў, а таксама тое, што сталі цяжкімі ўмовы партыйнай працы, бо мясцовасць абстаўлена сеткай правакатараў...»89

Прысутнасць і непрысутнасць Піліпа Пестрака на Косаўшчыне стала для мясцовых улад меркай палітычнага клімату. У многіх абвінаваўчых актах супраць камуністаў і камсамольцаў Брэстчыны гаворка пачынаецца ад Пестрака. Вось судовая справа групы камсамольцаў з вёскі Даргары – Віктара Каспяровіча і іншых. Чытаем: «У верасні 1933 года выйшаў на волю адзін з найвыдатнейшых камуністычных дзеячаў на тэрыторыі Косаўскага павета, караны на 5 год турмы за камуністычную дзейнасць, Піліп Пестрак. Пестрак устанавіў кантакт з членам Слонімскага акруговага камітэта Канановічам (пс. Мат) і разам з членамі Косаўскага РК прыступіў да адбудовы гэтага РК... Спачатку на чале стаяў сам Пестрак, але, заўважыўшы, што за ім сочыць паліцыя, уцёк у Пінск, дзе быў затрыманы і перададзены віленскай пракуратуры, якая яго шукала»90.

Сёння мы ведаем, што ў Пінску П. Пестрак працаваў інструктарам ЦК КПЗБ, а віленскі пракурор праследаваў яго за супрацоўніцтва ў «Беларускай газеце» і часопісе «Літаратурная старонка», за падпісанне Дэкларацыі літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. На гэты раз улады вырашылі пазбавіць ідэйнага байца Кампартыі пісьмовай трыбуны, выбіць з яго рук пяро паэта-публіцыста.

Пяро гэтае падпісала дакумент, у якім гаварылася: «Паэт, пісьменнік, мастак і гумарыст той, каго нарадзіў працоўны люд Заходняй Беларусі, хто прайшоў разам з гэтым народам добры кавалак шляху ў змаганні за вызваленне... Творчасць нашых працоўных, пісьменнікаў гучыць бадзёрасцю, запальвае, кліча наперад, на барацьбу за лепшую долю. Таму яна хоць і пазбаўлена друку, самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»самастойна ідзе па вёсках, вандруе ў рукапісах ад хаты да хаты, робіць сваю вялікую справу»91. Удзельнікі літаратурнага фронту адмяяюўваліся ад буржуазных трызняў пра надкласавасць мастацтва, пра служэнне чыстай красе. Літаратурны фронт аб'явіў вышэйшай красой свядомае ахвярнае змаганне мас за сацыяльную і нацыянальную справядлівасць. Дэкларацыя заклікала сумленных пісьменнікаў зразумець адказнасць моманту і свайго прызвання, «гартавацца і гартаваць другіх для вялікіх спраў нашага народа»92.

У «Беларускай газеце» П. Пестрак надрукаваў верш «Зорка міргае слёзна», у «Літаратурнай старонцы» – «Моладзі», а ў зале віленскага акруговага суда сказаў прамову больш важную, чым тэзісы колішняга забароненага даклада. Вязень ператварыў залу суда ў трыбуну, з якой стаў бараніць чалавечыя правы свайго народа і даводзіць, што непазбежнасць гістарычнага развіцця прывядзе Заходнюю Беларусь і ўсю Польшчу да сацыялізма. Гэта была генеральная ідэя, што аб'ядноўвала ўсе выступленні падсудных, а кожны з іх па-свойму выказваў узгоднены з сябрамі і «ўвязаны» нейкі адзін аспект гэтай ідэі. Якуб Міско, у тую пару малады партыйны публіцыст, гаварыў панам суддзям, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, якую яны так ненавідзяць, была праявай сусветна-гістарычнага прагрэсу, вясною народаў Еўропы, яна прынесла дзяржаўную незалежнасць Польшчы. Валянцін Таўлай, чыё двухгадовае прабыванне ў Мінску на правах палітэмігранта было ўстаноўлена следствам, гаварыў пра росквіт культуры і асветы ў Савецкай Беларусі, што з'яўляецца жывым увасабленнем нацыянальна-вызваленчых мэт Кастрычніка. Пятро Радзюк, студэнт Віленскага універсітэта, рэдактар сатырычнага часопіса «Асва», які выходзіў пасля забароны «Літаратурнай старонкі», асуджаў суддзяў за тое, што яны гвалтуюць канстытуцыйныя правы грамадзян – свабоду слова і свабоду друку, парушаюць юрыдычныя гарантыі чалавечай і грамадзянскай годнасці.

Шкада, што ў архівах захавалася толькі «сентэнцыя прысуду», а не пратаколы гэтага судовага працэсу, які нават рэакцыйная памешчыцкая газета «Słowo» акрэсліла як незвычайны. Пратакол суда дапамог бы нам дакладней уявіць змест выступлення Піліпа Пестрака, якое, паводле прызнання яго сяброў, было найбольш яркім, хвалюючым. Прэса той пары не магла друкаваць судовых прамоў палітвязняў з увагі на законы аб друку. Толькі памяць сяброў захавала некалькі самых яскравых мясцін з гэтай прамовы.

Абараняючы права прыгнечаных мас на культурную і мастацкую самадзейнасць, Піліп Пестрак сцвярджаў каштоўнасць масавай рэвалюцыйнай паэзіі, ставоранай працоўнымі Заходняй Беларусі. Пракурор у сваім абвінавачанні пагардліва назваў гэтую паэзію «мглавіцаю» туманнасцю, у якой няма ні яркіх мастацкіх індывідуальнасцей, ні яркіх твораў. Мянушку «мглавіца» пракурор запазычыў у публіцыста Смрэчыньскага, які выступаў на старонках «Słowa» з пасквілямі на заходнебеларускі вызваленчы рух.

Плебейская гордасць штурхнула Піліпа Пестрака скрыжаваць шпагі з надзіманым панствам. Ён прыгваздзіў пана пракурора афарызмам, наглядна паказаў, на што здольны адзін з «мглавіцы». «З туманнасцей утвараюцца зоркі, і чым цямней ноч, тым ярчэй свецяць гэтыя зоркі!» – такі быў адказ Пестрака.

Сэнс гэтай сутычкі паэта з правасуддзем варта сёння помніць літаратуразнаўцам, якія наўздзіў лёгка вытыкаюць мастацкія хібы масавай заходнебеларускай паэзіі. Паэзія гэтая не той матэрыял, на якім крытык можа з чыстым сумленнем дэманстраваць вузкі прафесіяналізм, веданне паэтычнага рамяства. На масавай паэзіі рэвалюцыйна-вызваленчага руху крытыку і чытачу трэба правяраць сваю грамадзянскую чуласць, здольнасць рэагаваць на гуманістычны дэвіз гэтага руху – «людзьмі звацца». Масавая паэзія была фактам народнага парывання да чалавечай годнасці, а не мастацтвам слова ў ардынарным разуменні гэтага выразу.

Канкрэтызуючы вобразны рад пра цемру ночы і яснасць зор, Піліп Пестрак сказаў тады на судзе, што антыдэмакратычныя працэсы ў польскай дзяржаве зайшлі так далёка, што нават містычная паэзія ксяндза Казімера Сваяка набыла бунтарны кантэкст. Упамінанне вядучага паэта клерыкальна-містычнага рамантызму сведчыла пра яснае ўсведамленне Піліпам Пестраком, а зрэшты, і ўсёй заходнебеларускай паэзіяй свайго ідэйна-эстэтычнага антыпода, а з другога боку, паказвала разуменне складанасці і супярэчлівасці паэзіі К. Сваяка.

Ужо ў сярэдзіне 20-х гадоў Піліп Пестрак побач з Алесем Салагубам стаў пераемнікам рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку паэзіі, прадстаўленага творамі Леапольда Родзевіча і Уладзіміра Жылкі. Родзевіч першы з заходнебеларускіх паэтаў пачаў апладняць рамантычныя лятункі свайго лірычнага героя марксісцкім прадбачаннем ходу падзей. А. Салагуб і П. Пестрак падхапілі гэтую ідэю. Для іх героя пазнаванне законаў грамадскага руху стала важнейшаю крыніцай паэтычнага натхнення, рамантычнай азоранасці душы. У адным з ранніх вершаў П. Пестрака – «Над намі віхры выюць» – матэрыялістычнае разуменне і прадбачанне ходу гісторыі адкрыта скіравана супраць клерыкальнай містыкі:

Мы – людзі, мы – арлы, мы ў вочы бога-Рока

Пасмелі кінуць выклік і пратэст,

I наш прызыў адклікнуўся далёка,

I новага жыцця ліе прабудны свет

93

.


Выклік богу ў канкрэтных умовах Заходняй Беларусі – гэта выклік ідэалогіі нацыяналістычнага хрысціянскага клерыкалізму, якая хістаннямі паміж бунтам і змірэннем дэзарыентавала масы. Вырваць працоўных з-пад уплыву хрысціянскай містыкі – было адной з важных задач рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху. Паэт ставіў свой талент на карысць гэтай справе, калі пісаў:

Да нас прыйдуць усе, хто у грудзях збалелых

Нясе агонь дабра, нясе нядолі крыж,

Хто ў муках сэрц сваіх, стагнаннем ашалелых,

Змагання грознага падняў трывожны кліч (20).


Працяг роздумаў пра гуманістычную місію рэвалюцыйнага мастацтва мы знаходзім у вершы «Паэзія», складзеным у турме на Лукішках у снежні 1935 года, напярэдадні суда, пра які гаварылася вышэй. Тут выкладзена эстэтычная праграма рэвалюцыйнай кагорты, да якое належаў паэт:

Больш не трэба! Не трэба! Не трэба!

Тых кашмарных бязвыхадных пут.

Я даўно не малюся да неба,

Я гадую ў душы сваёй бунт!

Дай, паэзія, меч прамяністы,

Слова-гарт, слова-кліч, слова-бой!

Дай палёт мне арліны агністы,

Гімнам-полымем біць над зямлёй (14).


Рамантыкі вылучаюць у мастацтве яго актыўнасць і дзейснасць. Насуперак клерыкальным рамантыкам, якія прыпісвалі паэзіі боскую моц, Піліп Пестрак гаворыць, што сапраўдная таямніца дзейснасці паэзіі ў яе жыццёвасці і рэвалюцыйнай страснасці. Рэвалюцыйны паэт спадзяецца не на ласку неба, а на зямны бунт, яго творы – зброя рэвалюцыі, прамяністы меч, узняты над светам чалавечых слабасцей.

Але сакрэт эстэтычнай сілы гэтага твора ляжыць не ў баявітасці дэкларацыі, а ў нечаканым спалучэнні яе з лірычнай споведдзю, якая адкрывала верш. Прыпаміыаючы імпульсы, ад якіх абудзілася паэтычнасць душы, аўтар прыгадаў стогны хворай маткі і тужлівы спеў п'янага бацькі. Спавядальная шчырасць гэтага прызнання даходзіць да рызыкоўнай мяжы. Так бязлітасна пісаць пра свайго бацьку мог толькі чалавек, які перакрэсліў традыцыйныя нормы і спаганяе за маральныя хваробы свету з яго ўладароў. Духоўная беспрытульнасць і ўзнесенасць над побытам родніць героя гэтага верша з Сымонам-музыкай, пацвярджаючы жывучасць пастаўленых Коласам праблем. Цікавай аказваецца і пераклічка «Паэзіі» П. Пестрака з аднайменным вершам Уладзіслава Бранеўскага, дзе ставіцца праблема рэвалюцыйнага абнаўлення мастацтва, выхаду паэзіі за межы лірычных падманаў:

Гэта мала! Замала! Ой, мала!

Твае словы туманяць і маняць!

Дай грудзям хваляванне запалу,

Дай прастор, крыллям дай парыванне!


Мы на ціхія словы нязгодны.

Яны марныя. З холадам зімнім.

Ты на марш нам зайграй – марш паходпы!

Лясні словам! Бі песняй! Стань гімнам!

94


Абодва паэты імкнуцца пашырыць эстэтычнае поле мастацтва, дапаўняючы камерныя асабістыя матывы матывамі трыбуннымі, грамадзянскімі, гераічнымі. Такая праграма знаёма сацыялістычнай паэзіі наогул, яе пачалі рэалізаваць піянеры гэтага кірунку – Гервег, Фрэйліграт, Эжэн Пацье, у Расіі паэты «Звезды» і «Правды», а правы грамадзянства даў Уладзімір Маякоўскі.

Супадзенне агульных тэм не падрывала яшчэ арыгінальнасці беларускага мастака і твора. Піліп Пестрак хоць і пісаў свой верш пасля Бранеўскага, не механічна ішоў за ім, а творча адштурхоўваўся ад яго, напаўняючы эмацыянальныя полюсы твора ўласным новым зместам. Лірычны полюс у Бранеўскага традыцыйна размыты, чуллівы:

Ты праходзіш маёваю ноччу,

ноччу белай у сонным язміне,

і язмінам пахнуць дзявочым

твае словы у месячнай плыні.


Параўнаем гэтыя радкі з адпаведнымі ў Пестрака:

Разам з ночкай асенняю плачу па матцы

Я – загінены хлопчык-паэт (13).


Розніца відавочная: лірычны полюс у кампазіцыі Пестраковага верша драматычна напружаны. Тут жа ёсць гуманістычная праграма, хай сабе праграма-мінімум, але ці можна пераступаць цераз яе нават у імя праграмы-максімум – рэвалюцыйнага гарэння. Адна справа адмовіцца ад інтымнага шэпту дзеля баявога гімна, а другая – узнесціся над спачуваннем хворай маці. Зрабіць такое немажліва. Пакутлівае ўсведамленне немагаты і неабходнасці выхаду за межы асабістай драмы, нават за межы жыццёвых драм вёскі,– складае важнь: праблемны стрыжань давераснёўскай паэзіі Піліпа Пестрака. Паколькі інтымна-асабістае ў яго творах выступае як драма жыцця, дык, зразумела, гэты полюс у яго праграме набліжаецца да грамадзянскага. Праўда, гэтае збліжэнне палярных кампанентаў не прыводзіць да звужанасці эмацыянальнага дыяпазону, бо той другі полюс-антыпод паэт зараджае перажываннямі выключнай сілы, гэта – афекты. Мы тут сустракаемся з характэрнаю рысай для паэзіі Пестрака наогул. Голас лірычнага героя ў яго часта выпрабоўваецца зрывам на фальцэт.

Рэвалюцыянер у Піліпа Пестрака – герой выключны, і жыве ён у выключных абставінах.

Мы бачым яго ўдзельнікам турэмных галадовак:

Як у магіле.

Таплюся ў пух зямлі.

Утомленасць цішай займгліла,

Застылі галодныя жылы.

Нехта прамовіў: «Сусвет велічавы...

Пясок – дно марское...» Таварыш, пакінь!

Хай мука адхлыне ў пафосе-маўчанні,

Знаеш, голаду рытм зацямняе вякі (30).


Нават у цёмныя лёхі адзіночак і карцараў герой і паэт прыносяць тую ж крайнюю экспрэсію, тут жа гатовы сарвацца голас пакуты і пратэсту:

Дня няма – у лёху дня няма,—


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю