355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Калеснік » Зорны спеў » Текст книги (страница 22)
Зорны спеў
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 06:00

Текст книги "Зорны спеў"


Автор книги: Уладзімір Калеснік



сообщить о нарушении

Текущая страница: 22 (всего у книги 24 страниц)

Амаль палавіну зборніка «Удзячнасць» займае гістарычная паэма «Алекса Доўбуш». У ёй прадаўжаецца размова пра гераічнае. Болып таго, як мне здаецца, твор дае выйсце нейкай затоенай патрэбе аўтара выжыцца ў знешніх учынках, апынуцца ў віры прыгод, небяспекі, нават анархічнай бескантрольнасці, хоць менавіта гэтай бескантрольнасці яна і баіцца даць ход хоць бы ўскосна цераз прыгоды атамана карпацкіх разбойнікаў Доўбуша.

Узбунтаваны прыгонны халоп, горды вясковы дзяцюк надзяляецца ў паэме душою інтэлігента, заглыбле-нага ў поцемкі разбойнага сумлення, поўнага ваганняў і трагічнай тугі. Дэманізм, як фатум, нявечыць яго волю, паралізуе дзейнасць. Вобраз Доўбуша мае прьь кметы старой рамантычнай схемы, і, на маю думку, гэта зніжае яго гістарычную і сацыялькую канкрэтнасць, буяную самабытнасць:

Прэч, здрадлівыя цяжкія сумненні,

Што кроў бязвінных на маім сумленні —

Сто крат крывёй віноўных адкуплю!.. (56)


Аднак не адкупіў. Сумненні, рэфлексіі падрывалі яго аўтарытэт у вачах апрышкаў, а жаданне спалучыць разбойнае рамяство з каханнем да Марычкі скончылася пагібельна. Доўбуша застрэліў цераз дзверы ашуканы сапернік-муж. Гэтая жыццёвая сітуацыя, як я думаю, не надаецца да ясных маральных ацэнак накшталт шкадавання Доўбуша. Гэта адна з тых цяжкіх сітуацый, пра якія трэба проста маўчаць, каб не збрыдзіць гаворкай парываў, якія нехта аплаціў смерцю, нехта вечнаю адзінотай, а нехта смяротным грахом забойства – так менавіта ўспрымалася та.ды падобнае дзеянне.

Матэрыял і тэма паэмы Ніны Мацяш пераклікаецца з вядомымі вершамі Максіма Танка пра карпацкага разбойніка Яносіка і з паэмай Алеся Бажко «Татры». Паэтэса, зразумела, імкнецца быць самастойнай, але гэта ёй удаецца не так добра, як у вершах. Мабыць, таму, што не асвойвае як след гэтай і яшчэ больш даўняй польскай літаратурнай традыцыі – паэм Казімежа Тэтмаера «Як Яносік гуляў з царыцай» і Бруна Ясеньскага «Сказ пра Якуба Шэлю».

У тканіне паэмы чаргуюцца вытрымкі з гістарычных дакументаў і вершаваныя строфы, у якіх асэнсоў-ваюцца або расшыфроўваюцца, часам абыгрываюцца дакументальныя звесткі і факты. Ацэнкі Н. Мацяш цікавыя адметнай, далікатнай жаноцкасцю. Вартасць гэтых ацэнак ляжыць нават больш у чысціні маральнага тону, чым у гістарычнай кампетэнтнасці і смеласці. Адчуваецца лішняя прывязанасць аўтарскага маналога да зместу дакументаў, паэтычная фантазія часта як бы скараецца перад грубаю вымовай фактаў жыцця і змагання, баіцца класці іх на шалі эстэтыкі і маралі. Не апраўдана і не прымальна ўвядзенне «жыўцом» гуцульскіх каламіяк. Беларусу яны зразумелы, хоць гучаць несамавіта. А як бы справіўся з імі, скажам, літовец?

Менавіта ў тых мясцінах, дзе аўтар смялей пераў-тварыла фактаж дакументаў і аўтэнтычныя творы кар-пацкага фальклору, паглыбляючыся ў сутнасць жыцця, людскіх лёсаў і спраў, там яе сустрэлі ўдачы. Удалася сцэна любоўнага спаткання Доўбуша, арыгінальна намаляваны велічныя горныя пейзажы, ёсць трапныя выказванні аб жыцці і людзях. Сярод іх такое вось выслоўе: «Адно спрадвеку ведама: паток, народжаны гарою, крышыць горы».

Хочацца аднесці гэты вобраз да паэзіі Ніны Мацяш, якая з патоку перарастае ў рэчку. Шырэнне берагоў і паглыбленне рэчышча бачна ў новых нізках вершаў, якія пачынаюць складацца ў трэці зборнік. Ён абяцае быць далей заглыбленым у філасофію быцця і пазнанця. На новай інтэлектуальнай вышыні асэнсоўвае паэтэса сувязі з генеральным рэчышчам жыцця – творчай дзейнасцю – ў вершы «Арабіны». З роздумаў аб сутнасці жыцця, з сумненняў, ці належны «працяг у часе нечых існаванняў» складае жыццё лірычнага героя, нараджаюцца такія, у стылі Чурлёніса, асацыяцыі:

Я чую, чую: плодная вада

Упарта акрынічвае карэнне

Маё; і я – за продкаў, за сябе —

Распростваю спіну, увысь цягнуся.

Ідуць у задуменні, не ў журбе,

У песню

арабіны Беларусі.


Можна быць пэўным, што Ніна Мацяш не адмовіцца ад уяўлення, што паэзія як эстэтычнае дзеянне і пазнанне мае сваім аб'ектам тонкую сферу чалавечых адносін, тут, у гэтай сферы, і яе адкрыцці, яе навука, яе радасць.


Чалавечы бор

Неяк нечакана і нават дзіўна, што сёння, калі ледзь не кожны паэт-пачатковец прывучае сябе ўпадаць у натхнёнасць, уяўляючы, як ляціць у касмічным бяз-межжы спадарожнік Зямлі ці сама Зямля, спадарожніца Сонца, калі на «касмічных» аб'ектах трэніруюць фантазію члены школьных літаратурных гурткоў, Алесь Разанаў, адзін з прадстаўнікоў інтэлектуальнай плыні ў беларускай паэзіі, свядома ўнікае касмічных рэквізітаў. Вось ён вядзе чытача ў звычайны лес. Праўда, у гэтым лесе прапануе шукаць аб'екты філасофскага пазнання – дыялектычнае сумяшчэнне і напружаны рух трох стыхій: флоры, фауны і чалавека з яго бядоваю свядомасцю.

Прырода ў Алеся Разанава – гэта маса экспанатаў, на якіх ён асэнсоўвае і спасцігае вытокі жыцця, яго першасныя праявы:

Праз лясы сцяжына тчэцца —

Каляіна,

Капыток...

Там маленства чалавецтва.

Там пачатак.

Там выток

114

.


Паэт спрабуе злівацца з прыродай, толькі неяк не раствараецца ў ёй – галава яго застаецца цвярозай, а позірк пільным. Яму трэба спазнаць сутнасныя сілы, схаваныя за тлумам з'яў і здагадак. Лясы, бары асвяжаюць душу, так было спрадвеку, пра гэта пісалі класікі, аднак жа лес Разанава ставіць такія каварныя пытанні, якія паэтам прадатамнай эры здаліся б недарэчнымі:

Лістом кранецца да шчакі ён,

ад якога не адрокся.

Тут як сафізмы – ваўчакі,

баравікі, як парадоксы

115

.


У вершы «Дрэвы» паэт вядзе нас да тых развілкаў на шляхах эвалюцыі, дзе расліны разышліся з жывёламі. Звяртаючыся да царства раслін ад імя людзей, ён кажа:

Вы засталіся шумліва

расці ўвышыню і ўглыб,

каб рушылі мы шчасліва

дарогаю птушак і рыб.

Мо быў бы

наш крок дарэмны

і ўсхліпам быццё сплыло,

калі б,

паміраючы,

дрэвы

не слалі сваё цяпло,

калі б не паілі нас ветрам

у душныя ночы і дні,

калі б не ішлі у нетры

шурпатыя іх карані

116

.


Такім чынам, запрасіўшы чытача ў лес, паэт пры-вёў яго да карэнняў быцця і там паказаў парадаксальную рэч – дачалавечы гуманізм, бо як інакш назваць высакародную ахвярнасць раслін у адносінах да фауны? На высакароднай ахвярнасці стаіць жыццё. Стаяла нават да чалавека! Уладзімір Караткевіч разгарнуў гэтую тэму ў «Чазеніі», Разанаў дадаў яшчэ адзін парадокс, прытым цвярозы і папераджальны: парушэнне тых «прагуманістычных» першасувязяў у сусвеце затрымала б поступ жыця. Дык вось дзе, аказваецца, прычына і вытокі гэтага «дачалавечага» гуманізму – у небяспецы парушыць адвечныя сувязі, на якіх трымаецца жыццё ўвогуле. Канчаецца філасофскі маналог Разанава нечаканым заклікам, па-школьніцку запазычаным са статута Таварыства аховы прыроды,– беражыце лес!

Малады паэт сам як бы не вытрымаў да кацца напружання думкі, да якога давёў лірычнага героя ў сярэдзіне верша, ды вярнуўся ў прадметную яснасць практычных зносін.

Вядома, гэта толькі часовы спад, як бы супачын. Герой пойдзе зноў – у нетры жыцця спасцігаць яго тайны тайнаў.

Далейшыя крокі ў філасофію жыцця нам давядзецца прасочваць на творах, прысвечаных нават не царству жывёл, а царству царстваў – чалавечаму грамадству і яго цудоўнаму вытвару – свядомасці. У вершы «Лес» гэтая далікатная сфера была азначана сімвалічным вобразам блакітнага лесу, пра які паэт, адкінуўшы сваю звыклую пэўнасць, сказаў у скрусе: «Мне ў лес блакітны не ўвайсці». На наша шчасце, гэта аказа-лася толькі жэстам сціпласці:

Упарта зманлівы і скрытны,

не захаваўшы дробных рыс,

прыпаднясе нам

лес блакітны

сябе самога у сюрпрыз

117

.


Значыць, увайсці цяжка, але і застацца збоку нельга, даводзіцца ўлучаць рэдкія часіны, калі таемны свет духоўнасці сам захоча раскрыцца. Калі ж і як уступае свае глыбінныя сакрэты «ўпарта зманлівы і скрытны» чалавечы лес? Аказваецца, ён робіць гэта цераз выдатных людзей, чыёй дзейнасцю сам ён абнаўляецца, змяняе, удасканальвае сваю жыццёва-гуманістычную сутнасць. Адкрыцці геніяльных людзей, гэтых парламенцёраў блакітнага лесу, і ёсць форма самараскрыцця грамадскай свядомасці.

У творах Разанава паўстае шэраг вялікіх постацяў, светачаў чалавецтва і вялікіх гістарычных падзей. На першым плане стаіць вобраз Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адсюль, як праменні ад сонца, адыходзяць у мінулае і сучаснае іншыя вобразы – Тамаза Кампанелы, дзекабрыстаў, Кастуся Каліноўскага, Паганіні, Ван Гога, а да нашых дзён і далей у будучыню крочаць неназваныя героі ваенных і мірных пераўтварэнняў свету – «Змагар», «Празорца», абаронцы Брэсцкай крэпасці і зусім юныя неўтаймаваныя эксперыментатары, якія не баяцца яшчэ сказаць: «Я маю права ўсё закрэсліць і потым нанава пачаць» —

Ўпляліся профілі вялікіх,

абрысы дрэў і гарады

у запаветныя разлікі

і ў лічбаў важкія рады!..

118


Адбор імён, падзей і праблем, хоць ёсць тут пэўная стракатасць, у цэлым добра гаворыць пра ідэалы аўтара. Праўда, для высвятлення канкрэтных рыс ідэалу чалавека і ідэальнай «эстэтычнай» падзеі ці перажывання неабходна паглыбіцца ў самыя творы.

Вершы пра Леніна... Фантазія паэта выводзіць вобраз Леніна за рамкі канкрэтнай гістарычнай эпохі: «Ленін – гэта мы», а мы – армія прагрэсу, «сілаю ягонаю свет пераўтвараем». Абстрагаванне ад канкрэтных чалавечых рыс Ільіча і гістарычных падзей спатрэбілася Разанаву для публіцыстычнага тэзіса, для сцвяр-жэння ідэйнага пашпарта яго пакалення. Ленін – гэта сцяг той кагорты эксперыментатараў, пераўтваральнікаў свету, да якой залічвае сябе паэт. Іншыя вобразы выдатных людзей дапамагаюць удакладніць рысы маладога пакалення, яго запаветы і здабыткі.

Некаторая разнамаснасць імён выдатных людзей, на якіх спыніўся А. Разанаў, вынік шырыні прынцыпу, пры дапамозе якога ён акрэслівае выдатную асобу. Вялікі чалавек – гэта творца. а пладамі творчасці могуць быць і утопія, і навуковая тэорыя (Кампанела – Ленін), вялікія мастацкія адкрыцці і вялікія грамадскія ўчынкі (Паганіні, Ван Гог – дзекабрысты, Каліноўскі). Мастацтва – таксама дзейнасць, перш за ўсё дзейнасць. Паганіні ў Разанава – не толькі чарадзей скрыпкі, а бунтар, «пракляты папаю скрыпач»; Ван Гог – нават не жывапісец, а наогул вынаходнік, нейкі алхімік, «што вызваліў агонь». Мастакі і рэвалюцыянеры – людзі аднаго складу, гэта наватары, надзеленыя неўтаймаванасцю душы. Яны маюць доступ у зялёны і блакітны бор, як і сам паэт:

Сачу вясну.

Жыву ў Міжбор'і...

I два бары, як спарышы,

Між дыялектыкай надвор'я,

I дыялектыкай душы. (48)


Свет ва ўяўленні Алеся Разанава – гэта арэна, дзе часта бляскам маланак высвечваецца творчая сіла чалавецтва. Так было спрадвеку: тады, калі чалавек упершыню стаў на ногі ды, нібы Атлас, упёрся «нагамі у планету і ў нерухомы купал галавой», і тады, калі ён пераадолеў бар'ер нематы, калі «з грудзей нямых і чорных аднойчы мова прарасла», і тады, калі дзекабрысты выйшлі на Сенацкую плошчу – «высокі лёс займаўся з вамі, і на вякі світанак з ім», і тады, калі заканспіра-ваны дыктатар паўстання Вітажэнец сцвердзіў сваё «імя і ўваскрашэнне» і на пытанне следчага «Як зваць вас?» прагучала несмяротнае – «Каліноўскі». Жыццё – гэта лавіна падзей, пераўтварэнняў, і важнейшаю пераўтваральнаю сілай выступае бунтарны творчы дух чалавека. Сутыкненні гэтае сілы з цяжкаю і непадатлівай, хоць і плыннаю жыццёваю субстанцыяй, надаюць драматызм жыццю.

Паэт робіць выснову, што паскарэнне жыцця – універсальнае прызванне ўсіх выдатных людзей. Адсюль – своеасаблівы апафеоз руху, дзейнасці і волі ў лірыцы паэта. Галоўная гераіня паэзіі Разанава нават не думка, а воля ці, лепш сказадь, думка пра межы і праявы свабоды волі чалавека, абсалютнай волі над са-бою і над светам. Валодаць сабою, каб авалодаць светам,– вось Фаустава ідэя, формула шчасця. Аднак жа свет бязмежны. бясконцы ў часе і прасторы, а чалавек і воля яго маюць свае межы-граніцы. Бязмежнай можа быць толькі думка пра бязмежнасць свету.

Сутыкненне канечнага з бясконцым, вечнае іх змаганне, як мне бачыцца,– аснова інтэлектуальнай дра-мы ў паэзіі Разанава.

Герой не дае сабе права змірыцца з немажлівасцю завалодаць светам, наперакор развазе ён імкнецца на-перад, верачы, што і адзін самы маленькі крок на шляху пазнання – здабытак сусветны– I ў прынцыпе светам авалодаць можна:

Дзіўная бітва —

з бязмежнасцю,

і дзіўны рахунак у бітве з бязмежнасцю —

не перамогшы, загінуць

волатамі. (80)


Паэтызацыя волі спалучаецца ў Разанава з паэты-зацыяй дыялектыкі руху, палёту. Рух – гэта прычына і вынік усяго існага, гэта знаходкі і страты, дарога без пачатку і канца, бясконцасць малых і вялікіх арбіт:

Усведамленне руху...

без яго

абставіны аглушаць і аслепяць. (73)


Рух – збавенне ад мёртвай неабходнасці абставін, ад горычы памылак і... ад шчасця знаходак:

Ляцяць —

праз леты... зімы...

о, птахі,—

дзень і год...

Ім не зямля радзіма,

радзіма ім палёт. (72)


Інтэлектуальны апафеоз руху як выйсця і збавення дае Разанаў у мностве мініяцюр:

Куды? Адкуль?..—

маўчанне...

Не дасць адказу час.

Стаю – і сам пытанне,

іду – і сам адказ. (82)


Перакананне, быццам дзейнасць сама ў сабе сут-насць і сэнс жыцця, падрыхтавана ў Разанава своеасаблівым культам волі, пра які мы гаварылі. Але ж рух сам па сабе не нясе мэты, у ім толькі ілюзія мэты рухаецца і рак, паўзе і чарвяк. А палёт за бар'ерам гуку ў стане бязважкасці роўны нірване, абсалютнаму ляжанню, у якім бачылі шчасце індыйскія дэрвішы.

Пранікнёна паэтычнымі аказваюцца не тыя радкі, дзе Разанаў славіць рух, а дзе перадае чалавечую адказнасць і асалоду ад руху да чалавечай мэты і праяў гэтага руху, напрыклад, у вершы «Сакавік», а яшчэ больш у паэме «Назаўжды».

Назаўжды адышлі героі і гераічныя справы, назаў-жды засталася на зямлі памяць – бяссмерце. Аўтар гаворыць пра подзвіг і неўміручасць гераічных спраў (менавіта спраў, бо імёны герояў свядома не называе). Тут тоеснасць, бо, называючы імёны ў прыведзеных вышэй вершах, ён трымае ў свядомасці гэтую ж безыменнасць (або, дакладней, усёіменнасць): час чалавека абмежаваны, але бязмежны яго працяг, набываючы якасці ўсёіснасці, і ўсёчасовасці, і непадзельнасці ад лёсу чалавецтва. Таму – «назаўжды», таму – «не называю імёнаў».

Подзвіг трактуецца ў Разанава як універсальны стымулятар жыцця. Подзвігамі рухаецца свет. Кожнае новае пакаленне, кожны новы чалавек павінны здзяйсняць подзвіг, сцвярджаць сябе, сваё прызванне. Подзвіг – гэта штосьці выдатнае, непаўторнае, але паколькі ёсць у ім і універсальная сутнасць – паскарэнне жыцця,– дык узнікае і гераічная традыцыя, вартая пераймання.

Загаловак паэмы як сімвал чытаецца асацыятыўна: гэта, між іншым, і формула рэагавання маладога савецкага чалавека на тэрмаядзерную пагрозу сучаснасці. Перад непазбежнасцю атамнай пагрозы няма іншага выйсця, як назаўжды з'яднацца з Радзімай, з гуманістычнымі традыцыямі пралетарскай рэвалюцыі, з інтэрнацыянальна-вызваленчымі традыцыямі Савецкай краіны. Жывою гераічнаю праявай гэтых традыцый стала для Разанава Брэсцкая крэпасць, дзе савецкія воіны прынялі смерць, каб збавіць ад смерці сусветную цывілізацыю і яе гуманістычны стрыжань – ідэю камунізму.

Паэма Алеся Разанава – складаны тып лірычнага маналога, у якім бурны струмень духоўнай энергіі месцамі ўтварае нейкае плазменнае сумяшчэнне думкі, пачуцця і волі. Пры першым чытанні тэксту здзіўляе спантаннасць гэтага струменя. Душа наэта як бы ўзлятае да межаў, за якімі пачынаецца неўразумеласць здагадак, няпэўнасць прадказванняў, цьмянасць прароцтваў. Аднак увогуле мастак помніць пра крытычны рубеж: пошукі мала варты без адкрыццяў.

Яго не лёгкая для разумення паэма ў грунце сваім рэалістычная, а незвычайнаю робіць яе рэдкасная праява лірызму. Паток свядомасці бурліць супярэчлівасцямі, але імкне да яснасці і сэнсу.

Пра многае гаворыць аўтар паэмы: пра вернасць моладзі запаветам бацькоў, пра смерць і гераічную не-смяротнасць, пра абавязак і адказнасць, пра маральныя трывогі атамнага веку. Матывы нейкім чынам знаёмыя, нават традыцыйныя для сучаснай творчасці маладых. Толькі досыць часта аўтары даюць нам адразу як бы гатовыя адказы на ўсе пытанні, і чытачам застаецца шукаць новае, арыгінальнае ў форме, у вобразнасці або афарыстычнасці выказванняў. Пры чытанні паэмы Разанава цікавасць да формы, да майстэрства і сакрэтаў паэтычнага ўзрушэння таксама паўстае, аднак у цеснай сувязі з незвычайнасцю зместу і самараскрыцця асобы лірычнага героя. смяротнасць, пра абавязак і адказнасць, пра маральныя трывогі атамнага веку. Матывы нейкім чынам знаёмыя, нават традыцыйныя для сучаснай творчасці маладых. Толькі досыць часта аўтары даюць нам адразу як бы гатовыя адказы на ўсе пытанні, і чытачам застаецца шукаць новае, арыгінальнае ў форме, у вобразнасці або афарыстычнасці выказванняў. Пры чытанні паэмы Разанава цікавасць да формы, да майстэрства і сакрэтаў паэтычнага ўзрушэння таксама паўстае, аднак у цеснай сувязі з незвычайнасцю зместу і самараскрыцця асобы лірычнага героя.

Паэма складалася ў асноўным у часе службы аўтара ў радах Савецкай Арміі. Усе пачуцці, думкі і жаданні, якія ўтвараюць тканіну твора, прыходзяць да савецкага юнака ў часе, калі ён прымае вайсковую прысягу, стаіць на варце ля баявога сцяга, залятае думкамі ў родны Брэст, рыхтуецца выканаць баявы загад, чуе ў руцэ спуск баявой ракеты.

Служба сённяшняга салдата асаблівая, складаная, а мажлівая баявая дзейнасць – яшчэ больш. Салдат-ракетчык не ўбачыць ворага вачамі снайпера, яму давядзецца браць ворага на прыцэл не вокам, а думкаю, сэрцам, сумленнем, усёй сваёй істотай. Ён адчувае ў сваёй руцэ такую разбуральную моц, што аднаму чалавеку цяжка ўразумець яе маштабы і прадбачыць вынікі.

Не выпадкова мужны і пахмурны твар воіна з манумента Брэсцкай крэпасці асацыіруецца ў паэта з тварам радэнаўскага Мысліцеля. Але ў самым галоўным сходзяцца думкі сучаенага салдата з думкамі і місіяй герояў Брэста – служэнне жыццю, прагрэсу. Гэтыя супадзенні думак і місій дарагія аўтару. Вобраз цытадэлі над Бугам звычайна ўзнікае ў паэме тады, калі герою цяжка несці свой салдацкі і чалавечы абавязак, сваю асабістую адказнасць за лёс свету.

Унутранае жыццё лірычнага героя працякае напружана і драматычна. Ён адчувае сябе адначасова салдатам, грамадзянінам і чалавекам зямлі. Як знайсці раўнавагу і гармонію гэтых адчуванняў, яснасць і цвёрдасць духу? Цераз яднанне з Радзімай, з яе гераічнымі і чалавекалюбнымі традыцыямі – гаворыць нам паэт. Любоў да Радзімы абуджае напружаную работу душы, Радзіма падказвае яму, што ён салдат савецкі і яго вера і баявая здольнасць ніколі не будуць выкарыстаны на шкоду жыццю, чалавеку і чалавечай калысцы – зямлі:

Не трэба, не шукай,

Забудзь мяне, Радзіма...

Я ад цябе, як гай,

Як жаль, неаддзялімы.

Пачатае ў сяўбе

Навек яно,

Да рэшты...

I я жыву ў табе,

Як ува мне жывеш ты

119

.


Яднанне з Радзімай не азначае самаадмаўлення асобы героя. Ён не думае перакладаць цяжар адказнасці на плечы нейкай вышэйшай бесцялеснай істоты. Калі паэт адказвае Радзіме кароткім салдацкім «ёсць!», то ў яго голасе мы не чуем трагічнай адчужанасці і падпарадкаванасці нейкай звышволі, звышсумленню і звышрозуму. У гэтым адказе закладзена еднасць «я» і «мы», сына і маці-Радзімы. Напружанасць, з якою лірычны герой шукае яднання, многае гаворыць чытачу, пераконвае, што лірычны герой – развітая асоба, годная даверу.

У паэме прыкметна выступае інтуітыўнае пазнанне героем сябе і акаляючага свету. Яно нясе тут і асаблівую эстэтычную функцыю. Мастак прымушае чытача шукаць таго, што мы называем лагічнай матывіроўкай пазнання ці пазнавальнай дзейнасці. Ён патрабуе ад чытача актыўнасці думкі, пачуцця і сумлення. Эстэтычную асалоду даводзіцца здабываць з паэмы. У гэтым яе своеасаблівасць і сакрэт эстэтычнай актыўнасці.

Сляды паэтызацыі дзеяння ляжаць, праўда, і на паэме. У якойсьці меры гэта зацямняе змест, а ў лепшым выпадку выклікае чытача на спрэчку, якая аўтарам не запланавана і таму аслабляе давер да ўзнёслага, напружанага стылю. Вось, напрыклад, сустракаеш такія катэгарычныя імператывы, як «Мысленне мысліць дзеянне: яно – змест мыслення», і пачынаеш прыкідваць: чаму не можа быць прадметам і зместам мыслення працэс і стан затрымкі, канстантны пункт у гэтым працэсе, г. зн. антырух, антыдзеянне? Разанаў узвышае паняцце дзеяння, робіць яго большым за паняцце рэчаіснасці, нават нейкім трансцэндэнтным, і ўсё ж такі ў кантэксце паэмы яно дзіўным чынам агіраўдана.

Подзвіг абаронцаў крэпасці падаецца як звышдзеянне, дзеянне, якое выходзіць у нейкае іншае вымярэнне. Каб канчаткова спазнаць яго, лірычнаму герою трэба зрабіць немагчымае – выйсці таксама туды, у вышэйшае, далучыцца да тых жа ўсёіснасці і ўсечасовасці, да абаронцаў, якіх у гэтым вымярэнні няма... Сапраўды, у моманты, калі жыццё прадпісвае такія дзеянні, як апісаныя ў паэме, аддавацца рэфлексіям – нікчэмна.

...У паэтычным свеце Разанава няма спакою і супынку: прынцып жыцця ўяўляецца маладому паэту як бясконцая фарсіраваная дзейнасць, прытым часта дзейнасць духоўная, мазгавая, дзейнасць без дзеяння, без кінетычнай разрадкі жыццёвай энергіі. I, чытаючы верш за вершам, яго абедзве кнігі, пачынаеш адчуваць нейкую пагрозлівасць гэтага гімна вызваленай ад чалавечых слабасцей энергіі. Часам неспакой і трывога закрадваюц-ца ў душу, хочацца, каб лірычны герой выкінуў хоць якое блазенства, бо так ён можа і адчалавечыцца ў бясконцым засяроджаным, мэтанакіраваным унутраным дзеянні. Усё пяройдзе ў сваю супрацьлегласць, душа аслепне ад яснаты, сэрца закамянее ад шалёнага грукату. Покуль што ў маладога паэта духоўнай энергіі занадта многа, каб прыкмецілася пагроза чэрствасці, якая можа закрыць яму дарогу ў чалавечы блакітны бор. Аднак жа адзін сюрпрыз бору мне трапіўся ў зборніку «Назаўжды». Гэта «Балада прыкметы». Паранены ў баю партызан шукае схову ў хаце каханай:

Быццам хістаюцца лісці,

ўваходзіць ён, гожы станам —

вусны крывёй запякліся,

позірк смугой затканы.

Убачыў —

нібы з прадоння,

дыхнулі знямоглыя словы:

– Я гэта... Ад пагоні...

I ўпаў...

Ніхто не нагоніць... (12)


На першы погляд усё тут, здаецца, у баладнай норме. Паранены мае маральнае права шукаць паратунку, а каханая абавязана дапамагчы ў бядзе. Толькі справа ў тым, як гэта робіцца. Міжвольна прыгадваецца параўнанне з аналагічнаю сітуацыяй з «Партызанскай балады» Ул, Караткевіча:

«Перавяжы мне рану – іначай не дабрыду».

– «Заставайся».

– «Нельга, Паўліна, хату тваю падвяду».

120


Узнікае сумненне, ці сапраўды любіць партызан Разанава дзяўчыну, бо хто ж панясе ў хату каханай бяду?.. Праўда, час у гэтым вершы даволі ўмоўны і непрывязаны да канкрэтных падзей, і, пэўна, паэта цікавіла сама па сабе толькі філасофская калізія. Але тады неяк варта было ўдакладніць, што гэта не час Вялікай Айчыннай...

Любоўныя вершы А. Разанава– самая клопатная справа для крытыка. Паэт заве гераіню ў блакітную краіну абстракцый, у суровую краіну ідэалу, што і ў філасофскіх творах, просіць, каб яна выратавалася і выратавала яго. Ад чаго? Напэўна, не ад адзіноты. Можа, ад пагрозы знемагчыся ў той «хмарнай горнай» краіне? Важна іншае: каханне ходзіць у паэта па арбітах, у цэнтры якіх ён, а не яна. каханне ходзіць у паэта па арбітах, у цэнтры якіх ён, а не яна.

Праўда, паэт ірвецца вырашыць і гэтую праблему грунтоўна, на філасофскім узроўні. Ён звяртаецца да любоўных драм мінулага. Піша верш «Рагнеда» – пра дынастычны шлюб полацкай князёўны з вялікім кіеўскім князем Уладзімірам.

Да гэтага верша Разанаў парабіў тлумачальныя даведкі. Неабходнасць аўтарскага пазатэкставага тлумачэн-ня сама ўжо насцярожвае як сімптом таго, што паміж задумай і яе вобразным увасабленнем ёсць нейкія прагаліны.

Пачатак «Рагнеды»:

Адсылаюцца сваты —

рэй пусты...

Трубу абрыне

не абраны, не святы:

для рабыніча – рабыні. (28)


Камунікатыўнасць верша абрываецца адразу пасля першага радка. Тлумачальная даведка не дапамагае наладзіць хоць сэнсавую сувязь. Чытаем: «Рагнеда – дачка полацкага князя Рагвалода – была гвалтам узята ў жонкі кіеўскім князем Уладзімірам. Пасля хрышчэння Кіеўскай Русі пайшла ў манастыр пад іменем Настассі. Яе сын Ізяслаў стаў заступнікам мацярынскай зямлі». Патрэбна было б яшчэ дадаць прынамсі, што Уладзімір быў сынам паланянкі і радавітая полацкая князёўна Рагнеда пагардліва абзывала яго рабычычам – «Не хоіцю розутн ногы робычнчю»,– занатаваў яе адказ сватам летапісец. Такое дапаўненне хоць крыху праясніць змест апошняга радка. радка.

Разгортваючы верш, аўтар прадаўжае неапраўда-ныя эксперыменты над мовай і вобразамі, нібыта дэманструючы, да якога бязмежжа можна мудрагеліць у паэтычнай мове, не баючыся, што яна перастане нешта выяўляць. Так, бываюць у людзей моманты, псіхічныя станы, якім адпавядае неўразумелае бурленне моўнага ручая. Толькі лірычны герой верша «Рагнеда» не мае падставы перажываць такі стан запамятання. Ён жа раздумоўвае над лёсамі людзей даўно мінулых эпох. Так, мова паэзіі дапускае болыпую падтэкставую напоўненасць, чым мова дзелавых папер ці бытавых зносін. Але не толькі ўздзіўненне мовы цераз зашыфроўку сэнсу служыць сродкам абуджэння паэтычнага настрою. Яшчэ ў болыпай ступені гэтую задачу можа выканаць яе рытмічна-меладычная арганізаванасць, якая дазваляе мове дзейнічаць на ўспрыманне непасрэдна, як жывая, апранутая ў гуісі субстанцыя душы. Эксперыментуе паэт не толькі над мовай, але і над фактамі гісторыі. Рагнеду і яе драму ён пераніттоўвяе ня сучасны фасон, выдаючы полацкую князёўну за мужную ахвяру гвалту. Вялікі князь Уладзімір выступае толькі як пакарыцель-гвалтаўнік. На самай справе сітуацыя была больш складанай і змястоўнай. Дынастычныя шлюбы былі ў тую пару нормай, свайго роду асабістаю платай пануючых асоб за прывілею панавання. Рагнеда не магла гэтага не ведаць. I ў прынцыпе яна не была супраць дынастычнага шлюбу, г. зн. шлюбу па абавязку, без любві, толькі полацкая князёўна ці яе феадальнае акружэнне ставілі стаўку на другога княжыча: «Не хощю Володимера Ярополка хощю»,– выказвала як уласны капрыз гэтую палітычную стаўку Рагнеда. Разанаў, ускладняючы на сучасны лад псіхалогію і драму Рагнеды, неўспадзеў спрасціў сутнасць яе.

У Разанава талент грамадзянскага складу, зарыентаваны на філасофскія праблемы жыцця і пазнання.

У першай кніжцы «Адраджэнне» філасафічнасць і грамадзянскасць яшчэ даволі часта здаваліся вынікам не ўласнага душэўнага вопыту, а вучэбнага знаёмства студэнта са светам вышэйшых пачуццяў, складаных тэарэтычных паняццяў і жыццёвых лёсаў сусветна вядомых людзей. Праўда, Разанаў і вучыўся мацёра. Нават гэты занятак працякаў у яго творча, індывідуальна. Таксама, зрэшты, і другі, супрацьлеглы, занятак – вучыць.

У Алеся Разанава той профіль, тая тэма, стратэгам якой мы лічым на сённяшні дзень А. Куляшова. Усім памятна куляшоўскае афарыстычнае выслоўе, што адлюстроўвае трывожна-цяжкую жыццёвую місію сучаснага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку.

Алесь Разанаў – паэт сучасны, гэта значыць, гума-нітарна і філасофскі адукаваны чалавек, для якога прабыванне ў свеце найагульнейшых законаў жыцця і па-знання таксама цікава і даступна, як і прабыванне ў свеце пачуццёвых з'яў. Ён асвойвае гэтыя стыкі з'яў і паняццяў. Часам здаецца, што ў яго пераважаюць думкі над з'явамі, нават у вершах пра рух – думкі аб руху. Мажліва. У такой перавазе я бачыў бы пэўную праяву нашай нацыянальнай традыцыі. Многія вякі нацыянальны прагрэс у нашым краі працякаў не натуральным шляхам – спярша ў базісе, потым у надбудове,– а якраз наадварот. Штуршкі ішлі з надбудовы, са сферы лятучых рэвалюцыйных ідэй, якія нярэдка выпрацоўваліся ў іншых, перадавых краінах. Усё гэта зрабіла нашых нацыянальных паэтаў паклоннікамі ідэй, а не матэрыяпаклоннікамі. Такая ў нас спадчына, такая традыцыя.


Сябрына

Пішучы гісторыю берасцейскага літаратурнага вогнішча, мне, натуральна, даводзілася выкарыстоўваць свае ранейшыя газетныя допісы пра бягучыя справы літаб'яднання, рэцэнзіі на кніжкі, агляды твораў і г. д. I я то з радасцю, то з сумам бачыў, як хутка старэлі тыя матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу. матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу.

Першая задача літаратурнага аб'яднання – творчая вучоба. Вырашаючы яе, вельмі важна падтрымліваць і паглыбляць пачуццё маральнага абавязку і адказнасці кожнага пісьменніка за сваю працу. Кожны твор трэба трактаваць як адбітак грамадзянскай і чалавечай сутнасці аўтара. Уяўленне, быццам пісьменнік не абавязаны паказваць сябе ў творы, што сам ён як чалавек можа мець адну сутнасць, а як аўтар ці лірычны герой іншую,– падманнае. У такім выпадку паўстае повад для апраўдання раздвоенасці, няшчырасці ў розных яе праявах – ад нявіннай фарсістасці да адкрытай кан'юнктурнасці. Бясспрэчна, суадносіны асобы аўтара і лірычнага героя складаныя, простым знакам роўнасці тут не абыдзешся: герой можа несці і мару аўтара, і няздзейсненыя парыванні і пажаданні, але ўсё гэта, трэба памятаць, належыць жывому чалавеку і таму павінна характарызаваць яго. Здараецца нам разглядаць творы, напісаныя быццам дзеля забавы ці з пустога самалюбства. I гэтыя выпадкі павучальныя, бо даюць мажлівасць убачыць дыстанцыю паміж творчым, глыбокім, патрабавальным і знешнім, безадказна-павярхоўным пядыходам да жыцця і мастацтва.

У сучаснай паэзіі ды і ў крытыцы маладыя часта чуюць, што сапраўдны мастак слова нясе асабістую ад-казнасць за лёс усёй планеты, што ён чуйна ловіць гла-бальныя супярэчнасці свету, падзеленага на два супраць-леглыя лагеры, бачыць гістарычнае супрацьстаянне двух светаў і актыўна ўспрымае наш сацыялістычны свет, як адзіна справядлівы і гістарычна перспектыўны. Аднак для таго, каб несці такую адказнасць на справе, а не на словах, патрэбна адна «драбніца» – маральны аўтарытэт. Пачаткоўцу важна ўсвядоміць, што размова пра глабальнае пачуццё адказнасці можа стаць проста фіглярствам блазна, калі яна не будзе грунтавацца на адказнасці за справы канкрэтныя, штодзённыя, адказнасці за той свет, у якім даводзіцца жыць, працаваць, смуткаваць і радавацца кожны дзень, і, нарэшце, адказнасці за стан свае душы. О, як часта маладым здаецца, што сапраўдныя паэтычныя страсці, канфлікты, прыгоды могуць адбывацца дзе


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю