355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Калеснік » Зорны спеў » Текст книги (страница 20)
Зорны спеў
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 06:00

Текст книги "Зорны спеў"


Автор книги: Уладзімір Калеснік



сообщить о нарушении

Текущая страница: 20 (всего у книги 24 страниц)

У першым зборніку М. Цялічкі «Добрый ливень» часта сустракалася скаванасць душэўных рухаў героя, просталінейная рытарычнасць у разважаннях, ацэнках людзей і жыцця. У другой кнізе «Дерево в бору» з'явіліся напружаныя пошукі чалавечнасці, якая ляжыць у аснове жыцця, яго прыгажосці. У лепшых вершах паэт паўней праявіў сябе як чалавек, болып пераканаўчым стаў пафас яго грамадзянскіх роздумаў і сцверджанняў, натуральней загучаў яго прыўзняты голас:

Умер мой отец...

И как-то стало

Холодком тянуть в моей душе...

Так в сырой степн

со мной бывало.

В год больших боев на Сиваше.

Но когда я там мрачнел, чубатый,

Скорбно пел

И не сьедал пайка,

Вдруг к плечу

рукой родного бати

Прикасался командир полка.

И стыдился я холодной дрожи

Под его отеческой рукой.

Ничего на фронте нет дороже

Человечности такой

98

.


Калі меркаваць па праграмным вершы другога зборніка – «Я славлю», М. Цялічка як бы не надае значэння тым жыватворным пераменам, якія адбыліся ў яго творчасці, і пастойвае на ўстарэлым разуменні задачы мастака– «славіць!». Добра хоць, што на самай справе зборнік «Дерево в бору» не толькі славіць, а і раздумоўвае і шукае ісціну, яго лірычны герой, акрамя трубнага басу, бярэ ў руку чулую жалейку – вершы «Настроение», «Нельзя поверить», а часам нават прарочы посах – «Брестские березы».

У вершы «Героический слог» М. Цялічка асэнсоўвае надпіс, які зрабіў штыком на сцяне невядомы герой, абаронца Брэсцкай крэпасці,– гэта ўзор гераічнага стылю, цвёрды сплаў слова і чыну, жадання і дзеяння. Гераічны стыль лаканічны і важкі, як жыццё і смерць. Ацэньваючы ўласную работу паэта ў гэтым аспекце, мы можам сказаць, што М. Цялічку ўдаецца пераадолець шматслоўную дэкларацыйнасць, што грамадзянскі дух яго паэзіі ў лепшых творах жыццёвы, падмацаваны біяграфіяй аўтара. Гэта не мала.

Але што датычыць змястоўнай лаканічнасці і важкай прастаты вымовы – паказчыкаў класічнага майстэр ства, то ў гэтай частцы Цялічку чакае яшчэ многа работы. Сашлюся толькі на адзін добры верш, якому перашкодзілі быць дасканалым агрэхі асобных вобразаў і радкоў.

Агульнавядома, што для твораў малых жанраў вельмі важна аптымальная нагружанасць зместам радка, мэтазгоднасць і эканомнасць кампазіцыі, экспрэсіўнасць і пластычнасць тропаў. Усе гэтыя рысы павінны праявіцца ўжо ў запеве, у ключавым кампаненце, нават у загалоўку. Верш М. Цялічкі называецца «Курай» – энергічнае, гучнае і загадкавае слова. Загаловак удалы. Мэтазгоднае і таксама трапнае рашэнне паэта пачаць гаворку з растлумачэння сэнсу слова «курай» жыхару лясной паласы, у чый непасрэдны вопыт не ўваходзіць веданне назваў стэпавых раслін:

Курай – трава.

Курай – не больше ветки.


Добра пачаў паэт. Паслухаем далей:

Но если нет

Ни ели, ни сосны,

Курай укроет воина

В разведке,

Замаскирует с нужной стороны. (9)


«Укроет» і «замаскирует» – сінонімы, у гэтым вы-падку другі ямчэйшы, але навошта тады першы? Эка-номней было б сказаць «замаскирует вонина в разведке», але слова «замаскирует» паэт аслабіў, паставіўшы яго ў такі кантэкст, дзе яно паэтычна і сэнсава не працуе,– ён сказаў: «замаскирует с нужной стороны», і гэта ўжо гучыць невыразна, коснамоўна. Далей таксама ідзе неэканомная фраза:

Такой траве,

Как дереву по чину,

В степи даны широкне права.


Навошта столькі слоў, каб выказаць простую думку: у стэпе курай цэніцца так, як у лясной зоне дрэва. Канцылярскасць алегорыі аб «широкнх правах» наўрад ці ацеплілася гумарам, што, вераемна, меркавалася ў задуме, а параўнанне «как дереву по чину» гучыць напышліва і «дзеравянна». Не ўдаўся, мне здаецца, і неалагізм «курайские дрова» ў наступным чатырохрадкоўі. Кажуць «дубовые», «березовые», «сосновые» дрова, але ж не «дубовские», чаму ж тады «курайские»?

Не было б прыкра вытыкаць гэтыя шурпатасці, калі б верш «Курай» быў слабы, няўдалы ці малазначны па задуме. Справа выглядае інакш. Моцна, хвалююча, як у сталага майстра, гучыць яго працяг, дзе, уласна, і выказана асноўная гуманістычная ідэя, эстэтычны пафас:

Курай согреет

Душеньку солдата,

Угомонит над бруствером

Ветра.

Курай в беде —

Землянка в три наката,

Курай в нужде —

Солдатская махра.

И как солдаты

Курево хвалили.

И как порою

Обжигали рты!

Курай – постель

В траншее

И в могиле.

И над могилой

Скорбные цветы. (10)


Мы бачым тут прыклад таго паэтычнага адкрыц-ця, якое азарае душу нечаканасцю і ўцягвае чытача ў роздум над трагедыйнай веліччу чалавека, яго лёсу.

Але што ж атрымалася ў цэлым? Паэт не справіўся з кампазіцыяй пачатку, напісаў гэты ключавы кампанент ніжэй, чым мог бы напісаць. Нешта падобнае мы сустракаем і ў іншых вершах, дзе нельга не спаткнуцца на такіх радках, як «гнблн букн в бреду», «что от старости мшист», «зуммерат земля и высь». Можна падумаць, што адукаванаму мастаку не дае спакою нейкае фатальнае заяданне мовы і густу ў пачатку работы над творам. Але ж у зборніку ёсць вершы, пачатыя нават бліскуча, напрыклад:

– Тетя Га-а-ша!

А тетя Га-а-ша! —

Сквозь березник,

Сквозь шум ольхи,

Когда в избах огонь погашен,

Стоголосо зовут петухи.


И упругое эхо тычется

В копны сена,

В окна,

В плетень,

Тетя Гаша —

Колхозница-птичница

Начинает

Рабочий

День. (23)


Тут прыведзены зачын і канцоўка. Няцяжка заў-важыць, што яны добра зроблены і ўзгоднены паміж сабой так умела, што на сэнсавай пераклічцы па ўзору «загадка – адгадка» трымаецца задума і эстэтычная ідэя твора.

Якая ж выснова? Якую параду можна даць аўтару? Працаваць, замацоўваць тое лепшае, чаго ён здолеў дасягнуць, пераадолеўшы бар'ер каляндарнай рыторыкі, замацоўваць і развіваць здабыткі такіх вершаў, як «Граннца», «Сосновый дом», «День Победы». А для гэтага трэба глыбока ўсвядоміць свае слабасці.

На сходах брэсцкай літаратурнай сябрыны абмер-каванне новых вершаў М. Цялічкі бывае звычайна павучальньім для моладзі. Багацце матэрыялу і тэматыкі, суровы і патрабавальны, можа, часам лішне чсрствы маральна-этычны тып ацэнкі жыцця – усё гэта прымушае думаць, спрачацца маладзейшым за Цялічку паэтам. Моладзі, якая засвоіла раскаваны стыль лірычнага выказвання, што стаў модным у 60-я гады, карысна задумоўвацца і аб граніцах раскаванасці, хай не такіх вузкіх, як у Цялічкі, але ўсё ж...

Калі гаварыць пра «новы стыль», яго здабыткі і ператрымкі, дык ля берасцейскага літаратурнага вог-нішча прызнаным носьбітам таго і другога доўгі час быў Мікола Купрэеў (як ні дзіўна, таксама, як і Цялічка, літаратурны «хроснік» Міколы Засіма).

Успрыманне чалавечага быцця ў Купрэева. абвострана да самага надрыву. Паэт гэты ішоў у літаратуру нялёгка, мяняў жанры, пераходзіў ад паэзіі да прозы, вяртаўся ў паэзію. Так і засталася ў яго схільнасць спалучаць паэзію з прозай, прыжылася, як нейкі спецыфічны ягоны купрэеўскі сакрэт блізкі па стылю і манеры да твораў А. Вярцінскага. На празаічны, як шэрае грубае палатно, фон рука паэта, адукаванага філолага (М. Купрэеў закончыў літфак Брэсцкага педінстытута), знарок нязграбна і абыякава або паспешліва шпурляе яскравыя мазкі метафар ці асацыятыўных параўнанняў. Так азартны прадавец рассыпае брыльянты на чорным моршчаным бархаце, каб здзівіць і ашаламіць пакупніц. Спантаннасць выяўлення абвостраных пачуццяў чалавека, які чамусьці перанатужыў сваю эмацыянальнасць, і яна ўжо не вяртаецца да колішніх нармальных дыяпазонаў,– характэрны каларыт лірыкі Купрэева. Ён сутыкае на сцежках быц-ця паэзію і прозу, красу і брыдоту, цнатлівасць і бруд. Прытым гэтыя сутыкненні часам такія рызыкоўныя, што ў душы з'яўляюцца дысаніруючыя рэакцыі, якія пагашаюць адна другую, пакідаючы адчуванне збянтэжанасці і патрэбу ў ахоўных рэакцыях: густ хоча пратэставаць супраць бесцырымонных выпрабаванняў.

Лірычны ж герой аказваецца чулым, нават чуллівым, але загартаваным. Ён лёгка гаворыць людзям колкія сентыменты або павучальныя сентэнцыі, адчуваючы, што ў кантэксце спавядальнага напружанага самавыяўлення чуллівасць самапрызнанняў і банальнасць старых ісцін не будзе заўважана:

... быў хлапчуком – пасталець хацелася,

выйшаў за трыццаць – юнацтва схацелася.

Стаў паміраць – жыць захацелася...

99


Працягваючы тэму «юнацтва схацелася», у вершы «I за нас» Купрэеў выяўляе змарнаванае вайною дзяцінства так тонка, што Пімен Панчанка, аўтар хрэстаматыйнага верша «Дзеці вайны», напэўна, прызнае права паэтаў пасляваеннага прызыву на працу ў гэтай тэме. Пра дзяцей вайны П. Панчанка пісаў прачула, але бачыў іх пакуты з вышыні свайго салдацкага ўзросту:

Ім самалётам здасца кожны бусел,

Пажарам здасца кожная зара

100

.


У Купрэева дарослае ўжо тое былое дзіця вайны раптам ловіць сябе на дзіцячых жаданнях: «Калі ўчую на вуліцы смех дзяцей, іх гульні, так хочацца босым да іх пабегчы... Ды не бягу на вуліцу. Сорамна. Скажуць: здурэў». I герой абмяжоўваецца ўздыханнем. Звяртаючыся да дзяцей, наказвае: «Ганяйце мячы, бегайце... і за нас». Вось ледзь не ўвесь верш. Празаічны па форме, не прычэсаны рыфмамі, ён цераз расхрыстанасць формы выяўляе, як зіхоткае свячэнне самацвету,– задуму сапраўды вершавую, сапраўды паэтычную.

I ўсё ж Купрэеву, па крайняй меры ў першым зборніку, не ўдалося пераадолець пэўных скрыпаў і хрыпаў, характэрных для надвярэджанага густу. Нават у адным з лепшых вершаў паэта «Калі хочаш наведаць мой край», дзе так хораша раскрыта прывабнасць прыроды, народных звычаяў і побыту Палесся, нават тут канцоўка рэжа вуха пэўнай нетактоўнасцю: «...ад бруду, калі ён ёсць, яшчэ здаля ногі свае выцірай, рукі свае выцірай – калі хочаш наведаць мой родны зялёна-блакітны край». Асабліва гэтае «калі... ёсць». Пэўная знарокавасць, штучнасць маналога, уяўна-паэтычная мройнасць і неапраўданыя агрубленыя заземліванні эмоцый у пагоні за «дыяпазонам» – вось што аслабляе эстэтычную вартасць збор-ніка, значную частку якога маладыя даследчыкі вершаванай тэхнікі разабралі на цытаты.

Пасля першай кніжкі ў Купрэева пачалася зацяж-ная творчая дэпрэсія. Сімптомы яе можна было адчуць у тэксце зборніка, але праявы дэпрэсіўнасці былі прыняты некаторымі крытыкамі за паэтычную арыгінальнасць.

Нізкі вершаў, апублікаваныя Купрэевым нядаўна, дазваляюць, на шчасце, сказаць пра новае творчае ажыўленне. Сярод апублікаванага ёсць верш, які з поўным правам можа заняць месца ў сучаснай анталогіі,– гэта верш пра балючую памяць вайны. Мабыць, ніхто з паэтаў, акрамя Купрэева, не асмеліўся б на такую рамантычную жорсткую чуласць – вызваць з брацкіх магіл трох франтавікоў, з-пад Курска, Варшавы, Берліна, прывесці ў родныя хаты, даць ім выказац-ца і адправіць назад – у трагедыйную несмяротнасць:

Спыніўся Валодзя ля крайняй хаціны —

за акном пасівелая Кацярына

стаіць з ручніком, палівае на рукі мужчыне...

Першы муж ля парога з прабітымі скронямі

шэпча: « Жывіце »,

пакланіўся абноўленым веснічкам,

ціха пайшоў пад Варшаву.(43)

101


Не думаў і не гадаў Мікола Засім, пішучы адказы пачынаючым, да якіх інтэлектуальных вышынь і спадаў, да якой рафініраванасці і агрубленасці паэтычнай мовы дойдзе яго вучань.


Урокі Засіма

Праходзяць гады. I нават нам, каму даводзілася сустракацца з гэтым мажным, ладна скроеным чалавекам, чуць яго бойкую, з паляшуцкім акцэнтам гаворку і бачыць яго ў розных жыццёвых сітуацыях – часта зусім не паэтычных,– нават нам бег часу прасвятляе памяць, вымятае ўсё выпадковае, дробнае і адкрывае з кожным годам ясней і ясней сутнасці. натуры арыгінала, мастака-самародка.

Літаратары Брэстчыны часта адчуваюць нястачу і прысутнасць Міколы Арцёмавіча Засіма. I з гэтага адчування так нечакана і хораша ўсплываюць на літаратурных серадах, на сходах літаб'яднання і проста пры сустрэчах успаміны пра яго. Многія актыўныя зараз паэты Брэстчыны прайшлі праз яго клапатлівыя рукі, шчодрае сэрца і дасціпны здаровы мужыцкі розум, чыталі пісьмы-адказы на першыя спробы пяра, адказы часта несамавітыя, бо напісаныя вершам. Засім так любіў маладую змену, кволую рунь, якая купінкамі зелянела на здратаванай вайною зямлі Палесся, так па-гаспадарску цешыўся ўсходамі, што з-пад пяра незнарок выходзілі вершы – на вершы.

Чалавек па-сялннску практычны, Засім, пэўна, хацеў уласным прыкладам паказаць літаратурным пабрацімам, як лёгка паэту выказвацца ў рыфму, і адначасова намякаў, што не кожны рыфмаваны тэкст – верш, не ўсё напісанае ў рыфму павінна друкавацца. А яму рыфмавалася лёгка, хочаш – па-беларуску, хочаш – па-руску ці ўкраінску, а хочаш – і па-польску, а не, дык на ўсіх чатырох мовах зараз. Мікола Засім не толькі мог рыфмаваць на хаду, часта ён экспромтам складаў мастацкія рэчы: для аднаго адрасата ён прыдумляў дасціпнае павучанне, для другога – сяброўскі дакор, а трэцяму слаў і хвалебную оду. Адказы маладым ён пісаў ад душы, таму многае з іх запомнілася. I сёння, калі яго літаратурныя «хроснікі» перадаюць свой вопыт маладзейшым сябрам, то часта гавораць: «Мікола Засім сказаў бы ў гэтым выпадку так:

У нас за стих певцу почет,

К науке всем открыты стежки.

Хочу, чтоб это ты учел

И не рифмачил, дружа, в спешке»

102

.


Ёсць у Засіма і сяброўская парада, і навука тым, хто думае, быццам паэзія – лёгкая справа, якою забаўляюцца ў вольны час. Хай пачатковец не спакушаецца знешняй лёгкасцю рыфмавання. Засім па-народнаму ўшчувае бегуноў за славай, напамінаючы, што ў нас кожны мае доступ да вучобы, таму нікому нельга дараваць верхаглядства. Малады паэт, па ўяўленню Засіма, павінен быць адукаваным чалавекам, інакш у яго но будзе маральнага права паказваць чытачу, як трэба сёння жыць, як і дзе шукаць шчасця ў жыцці. Калі жыццё пашкадавала цябе: не пусціла па універсітэтах пакут, дык дзякуй і канчай нармальныя універсітэты.

Паэтычнага няўдачніка, які ўпарціцца, лічачы сябе майстрам любоўных вершаў ды хоча перакласці віну і, чаго добрага, работу на плечы літаратурных кансультантаў, дапякуць такія радкі:

Ты падтрымку у нас маеш

Не такую мо, як трэба,

Ды дарма, брат, наракаеш:

Каб кахаць – то ж сэрца трэба.


I, слухаючы гэтыя няхітрыя, але і не пустыя парады, усведамляеш, што паэт ведаў, адчуваў, што важна для пачынаючых аўтараў. Як і кожны мастак, ён часта ламаў галаву над сакрэтамі творчасці і нярэдка пісаў пра ўласны вопыт.

Ужо на пачатку сваёй літаратурнай дарогі Засім дайшоў да ісціны, што мастацкі твор складаецца не проста са слоў, ён складаецца з жыццёвага лёсу аўтара і з лёсаў яго герояў – чытачоў. Каб узрушыць напісаным, трэба здабыць права на слова, заваяваць гэтае права ў грамадскай барацьбе, якую вядзе народ-чытач. Засім сумленна прытрымліваўся гэтага прынцыпу, таму хоць не шмат напісаў за паўтара дзесятка гадоў да вызвалення Заходняй Беларусі, але напісанае было кроўным, сваім. Гэта быў бадай што галоўны прынцып яго паэтыкі, вуглавы камень яе. Тут ляжаў і галоўны сакрэт поспеху няхітрай, часта каструбаватай, але заўжды жыццёвай яго паэзіі. Сёння мы знаем, што, ідучы за гэтым прынцыпам, паэт прыйшоў у сваё даўгалецце.

Характэрнаю рысай паэтычнай працы і стылю мыслення Міколы Засіма сталі калектыўнасць і адкрытая гутарковасць. Лірычны герой у яго вершах гутарыць з сялянамі-землякамі, як свой чалавек са сваімі людзьмі, ён узбуджаецца і разварушвае пачуцці слухачоў, весяліць іх і вучыць прыкмячаць у смешным сур'ёзнае, а ў напышлівым – смешнае. Паэтычны дыялог у Засіма з вяскоўцамі адлюстроўвае характэрную для палескага сяла атмасферу абшчыннай калектыўнасці духоўнага жыцця, адкрытасці маральных ацэнак, якія рэгулююцца звычаямі і абрадамі. У старой вёсцы духоўнаю працай была занята ўся грамада, і паэт адчуваў сябе толькі запявалам. Яго слухачы выступалі і крытыкамі і памочнікамі. Кожны з іх пачуваў права і абавязак не толькі пахваліць або зганіць яго твор, але і падказаць аўтару, уставіць ямчэйшае слова ці новы факт. I паэт не павінен крыўдаваць на такое ўмешванне ў яго творчую кухню, бо гэта агульная кухня – яго і слухачоў. Наадварот, аўтар удзячны слухачам за падказкі і папраўкі, бо іх зацікаўленасць – адзіны стымул яго творчасці. Да канца дзён захаваў Мікола Засім патрэбу нейкага патрыярхальнага яднання са слухачом. Кажуць, што яго выступленні на калгасных сходах мелі нечуваны поспех. У пісьме да аднаго пачаткоўца ён раіў не расчароўвацца, калі твораў не друкуюць: «Я быў рады сваім вершам, калі пры панскай Польшчы чытаў іх рабочым у тартаку ці на лесасеках, не друкуючы іх. Так і Вы не замыкайцеся ў шкарлупу, а дзяліцеся напісанымі з сябрамі-аднавяскоўцамі. Тады лягчэй будзе на сэрцы і вершы атрымаюцца лепшыя».

Арыгінальнасць Засіма як мастака была асаблівай. Яна ў значнай меры грунтавалася на неабгладжанасці і ў той жа час тыповасці яго чалавечай і паэтычнай натуры. Да арыгінальнасці ў яго заўсёды прымешвалася пэўная доза наіўнасці, а часта і проста банальнасці. Ён нярэдка самастойна адкрываў адкрытае і ніколі не быў упэўнены, што яму ў даным творы ўдалося сказаць новае слова. Ён заўжды меў патрэбу ў ацэнках збоку і быў асуджаны на няўпэўненасць, якая знікала толькі пад уплывам актыўных зносін са слухачом ці чытачом.

Маладым даследчыкам, якія зоймуцца архівам М. Засіма, можа здацца, што ён быў нясціплы, адкрыта і груба пішучы пра сваю несмяротнасць. Але, удумаўшыся ў яго становішча, няцяжка заўважыць, што саманадзейнымі словамі паэт прыкрываў трывогу за лёс сваіх твораў і за сваю творчую будучыню. Трывога гэта агортвала яго тады, калі ўся наша літаратура скідала панцыр сацыялагічных догм, каб пайсці ў нетры жыцця, у гушчу народа і шукаць хараство свету ў супярэчнасцях вялікай і малой штодзённасці. Супадзенне творчай трывогі М. Засіма з перабудовай усёй нашай літаратурнай гаспадаркі – не выпадковасць, гэта лішняе пацвярджэнне сувязі яго з жыццём народа. Калі б такой сувязі не было, не было б трывогі, калі б сувязь была знешняй, расслабленай, дык ён бы памкнуўся як мага лягчэй перайсці ад адных кан'юнктурных вехаў на другія. М. Засім востра адчуваў ломку прынятых норм і прынцыпаў, таму шаматаўся ў гарачцы і надбадзёрваў сябе зухаватаю, нават настырнаю пахвальбой:

... Зраблю тое за часок,

Што век слабцы не зробяць

ўтрох.


Але ўслед за гэтай паказною ўпэўненасцю раптам вырывалася скарга, амаль наіўная дзіцячая жальба:

Не ўсім удасца у бяссмерце

Сабе дарогу пралажыць.


Творчыя поспехі ва ўмовах павышанай патрабавальнасці пачалі прыходзіць да Засіма радзей. Зрэшты, не да яго аднаго. Але ён, адчуваючы сябе самавукам, неймаверна ўстрывожыўся за свой літаратурны лёс. Прывыкшы тварыць у непасрэдным кантакце са слухачом-чытачом, бачыць у слухачы саўдзельніка творчасці, паэт пачынае крыўдаваць на, як яму здавалася, халоднасць новага, прафесійна-літаратурнага асяроддзя, ён важыцца то вяртацца ў сяло, то ехаць вучыцца. «Вам дадуць работу ў раёне – раю ехаць. Працуйце і пішыце» (П. Броўка); «...дарэмна ты думаеш, што ўсе толькі і зацікаўлены, каб цябе ачарніць» (М. Танк); «...пакінь свае здагадкі, а будзь чалавекам сваім, простым хлопцам і не думай, што таварыскія пачуцці вымяраюцца колькасцю напісаных ці ненапісаных пісьмаў» (Я. Брыль); «У канцы снежня прыедзь у Мінск. Я таксама там буду, і ты ўведаеш, друг я табе ці не» (А. Чарнышэвіч); «У нядзелю – 13 снежня – я хачу адсвяткаваць гэтае паўвека і таму прашу, каб ты прыехаў на вячэру. Буду чакаць» (П. Пестрак).

Творчае натхненне да М. Засіма ў гэтыя гады прыходзіла момантамі, калі пачуцці ганарлівасці і трывогі ўзаемна пагашаліся, тады ў душы наставала пагода. I з-пад пяра выходзілі вобразы, узнятыя над раздражнёнасцю. Нават у інтымных вершах усталёўвалася велікадушная дабрата, дараванне жыццю за яго скупасць у гады маладосці і запозненую шчодрасць на схіле дзён. Вось радкі пра любоў:

Няхай яна ўжо для другіх,

А мы, як болыпасць ў свеце,

Каго кахалі, ўспомнім тых

I скажам: «Век жывеце!»


Яшчэ больш прасветленасці ў вершах пра родную пружанскую зямліцу. У іх – не толькі размашыстасць аўтара, але і сапраўдны высакародны і ўзнёслы настрой, яны засведчваюць урачысты акт зліцця паэта з пародам у імя росквіту Радзімы, зямлі, свету:

Павер мне, мой бацькоўскі краю,

Як песні пра цябе пяю,

Здаецца мне – я засяваю

Насеўкам родную зямлю.

Мая ты родная зямліца!

Хто палюбіў цябе навек,

Таму ты творчасці крыніца,

I той шчаслівы чалавек

103

.


Менавіта такім узрушана-заклапочаным і ўсхваляваным, шчодрым жыве і сёння паэт, чалавек, змагар Мікола Засім. Жыве не толькі на Пружаншчыне і не толькі на Палессі – жыве ў свеце шырокім нашай беларускай культуры. I не дзіва, што ўсе, хто памятае яго, заўжды бачаць яго жывым. Родная зямліца падарыла яму даўгалецце.

Самы каштоўны ўрок з усіх, якія даваў Мікола Засім літаратурнай моладзі на Брэстчыне,– гэта прыклад. У народнай педагогіцы прыклад выхавацеля – важнейшы і абавязковы прыём выхавання. Мікола Засім увасабляў у вачах юнакоў і дзяўчат прыклад сапраўднага «жывога» паэта, які вырас на той жа зямлі, на якой раслі яны, і данёс яе клопаты і радасці д а слыху ўсёй шматнацыянальнай краіны. Засім быў тутэйшым паэтам, якога хваліў не толькі па-зямляцку Піліп Пестрак, але і Максім Танк і Аркадзь Куляшоў, а перакладаў і друкаваў у «Новом мире» Аляксандр Твардоўскі.


След блакітнага аленя

Нават першы паэтычны зборнік Міхася Рудкоўска-га заўважылі майстры слова. Праўда, побач з прывет-лівымі воклічамі прагучала скептычнае гм... гм... Рудкоўскі як паэт ішоў у кільватэры той многааблічнай і звонкай плеяды маладых паэтаў, што ўлілася ў літаратуру ў пяцідзесятыя гады як пасляваенны яе прызыў. Яны бачылі вайну вачамі дзяцей. Узроставая і псіхалагічная своеасаблівасць такога бачання спачатку вызначала арыгінальнасць лірыкі маладых. М. Рудкоўскаму, чый талент крыху замаруджана рос У правінцыі (да літаратурнага дэбюту ён толькі паспеў закончыць завочна Брэсцкі педінстытут і з сельскай школы на Ганцаўшчыне пераехаў у абласны цэнтр працаваць рэдактарам студыі тэлебачання), воляй-няволяй даводзілася стаць адным з замыкаючых, а роля гэтая не дужа ўдзячная. Акрамя таго, М. Рудкоўскі не акцэнтаваў непаўторнасці свайго «я», а сціпла гаварыў пра звычайнасць сваіх асабістых адносін да свету, пра тыповасць уласнага лёсу:

I радасць не міне,

I скруха, і трывогі:

Юнацтва у мяне

Такое ж, як у многіх...

104


Так пачынаў паэт размову з чытачом у першай кнізе вершаў. Адпраўляючы лірычнага героя ў паэтычныя падарожжы, даваў яму пад паху томік вершаў Максіма Танка і не заўважаў нават, што навязвае крытыкам размову пра пераклічкі, запазычанні і г. д. Гэта былі ў Рудкоўскага хутчэй за ўсё жэсты ветлівасці, як яе разумее вёска, а часткова арганічныя, натуральныя ўнутраныя жэсты цнатлівай паэтычнай душы і далікатнай індывідуальнасці мастака. Творам і натуры М. Рудкоўскага ўласціва рыса, якую пагалоска лічыць, між іншым, паказальнаю звычкаю беларусаў – падкрэсліванне сціпласці. Праўда, ён умее і сапраўды перажываць ціха, працаваць без лішняга шуму, жыць без форсу.

Праграмны верш першай кніжкі «Юнацтва» сцвярджае калектывізм як важнейшую рысу светаадчування героя. Юнак не крыўдуе. што яго лёс нічым асаблівым не адрозніваецца ад лёсу равеснікаў. Яму не вядома хіжае жаданне вылучыцца, выбіцца любой цаной, яго не палохае думка пра сваю звычайнасць, як гэта ня-рэдка бывае ў творах іншых маладых аўтараў. Чаму? Магчыма, хлопцу не хапае мужчынскай гордасці і дзёрзкасці, магчыма, наш герой усведамляе сваю па-срэднасць і яго гняце прыземленасць жаданняў? Зусім не! Вырастаючы ў заходніх абласцях рэспублікі,. ён вельмі ясна адчуў на сабе і на сябрах бачыў, як новая, савецкая рэчаіснасць фарміруе яркі, змястоўны лёс для ўсёй моладзі. Ён рады быў, што належыць да са-вецкай моладзі, да той кіпучай хвалі, што хлынула ў засмяглыя стэпы і пустыні Сярэдняй Азіі, узняла цаліну, асядлала плацінамі і мастамі шырокія рэкі Сібіры, памкнула зорнымі трасамі да новых планет, у нязведанае. Савецкая моладзь сказала сваё «не!» сілам вайны і агрэсіі, яна гатова кінуцца лавінай, каб патушыць атамны пажар.

У рэчышчы напружанага супярэчлівасцямі сучаснага жыцця дэвіз паэта «Юнацтва у мяне такое ж, як у многіх» набывае свой важкі падтэкст і вострае пале-мічнае гучанне. Міжвольна ўспамінаюцца тут па кантрасту радкі Яўгенія Вінакурава:

Отрочество – это беспокойство:

вдруг я не такой, как все?

И ужас: вдруг я такой, как все?


Адзначаны ў апошнім радку жах не крануў хлопца, пра якога расказвае ў сваіх вершах Рудкоўскі. Ён рос на вачах у людзей, разам з равеснікамі і, зразумела, павінен быў заўважыць, што адны калегі перасцігнулі яго спрытам, другія – кемлівасцю, трэція – вытрымкай, а ўсе разам з ім яны складалі калектыў са сваім зборным лёсам, пакаленне.

Бясспрэчна, у маральнай пазіцыі лірычнага героя першай кніжкі Рудкоўскага ёсць доза наіўнасці. Ён яшчэ не разумее, што адносіны асобы да масы складаюцца дыялектычна, супярэчліва. Пройдзе гадоў дзесяць, покуль ён спасцігне гэтую дыялектыку і выбухне пратэстам супраць спроб скааперыраванага мяшчанства падраўняць яго пад стандарт. У часе работы над першаю кніжкай ён прастадушна думаў, што зможа застацца такім, як і мкогія. У адрас пачаткоўца тады і паляцела самае цяжкае з усіх абвінавачанняў – нястача арыгінальнасці. Дыягназ гяты, на шчасце, аказаўся памылковым. Ужо ў першым зборніку М. Рудкоўскага былі вершы самастойныя, была свая пісьменніцкая пазіцыя, нават свой крытэрый хараства. Усё гэта ўгадвалася ў шчымлівай гуманістычнай настроенасці сэрца паэта, у душэўнай чысціні, цнатлівых адносінах да свету. I не выпадкова яго «Бабіна лета» стала песняй, дапоўніўшы журботны эпас жаноцкай долі яшчэ адным уздыханнем, яшчэ адною пралітаю ўпотай слязою:

А ў нас на сяле ў кожнай хаце дзесятай

Не прычакала жанчына салдата...

105


Творчая сталасць прыйшла да Міхася Рудкоўскага ў часе работы над другою кнігай – «Сінія Брады». Кніга гэтая – плён чатырох гадоў творчых пошукаў, вынік станаўлення таленту. Рыхтуючы яе, паэт неаднаразова рабіў «разведку боем» – змяшчаў вершы ў газетах і часопісах. Яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў, прызналі прафесійным літаратарам. Калі ў першай кнізе адчувалася юнацкая рэфлексіўнасць, а сціпласць іншы раз пераходзіла ў скаванасць пачуцця і думкі, то ў другой кнізе чытач пачуў сталыя і смелыя роздумы аб складанасці свету, аб бясконцым багацці форм і праяў жыцця, аб цудзе, якім з'яўляецца жыццё наогул, і чалавечае ў асаблівасці.

Неяк у размове, памятаю, Міхась спытаўся:

– А ці ведаеце вы, колькі на свеце відаў жывых істот? – I, не дачакаўшыся адказу, усклікнуў: —Паўмільёна! Праўда, надта многа? Нават немагчыма ўявіць сабе такое мноства. А ў кожны від уваходзяць мільёны індывідаў, і ў кожнай істоты – сваё жыццё...

Кніга «Сінія Брады» якраз выказвае гэтае здзіўленне шматлікасцю жыцця і заклапочанасць, як дайсці сэнсу ў такой процьме форм і праяў. Якое ж павінна быць месца чалавека ў гэтым бязмежным складаным царстве жывога, якія сапраўды годныя чалавека адносіны да жыцця, людзей, народа, чалавецтва – вось пытанні, якія складаюць здаровую праблемную аснову кнігі М. Рудкоўскага.

«Сінія Брады» – гэта метафара, бадай, нават сім-вал, умоўны вобраз маральнага і эстэтычнага ідэалу паэта. Сінія Брады – імя роднага краю, той казачнай ваколіцы, што зачароўвае ўяўленне дзяцінства, той адзінай у свеце старонкі, што міжвольна становіцца ў нашай падсвядомасці эталонам сумлення, дабра і хараства, маральным і эстэтычным крытэрыем. Сінія Брады – там, дзе цячэ казачная жывая вада, што вокамгненна гоіць душэўныя раны і нават уваскрашае з мёртвых. Без яе нельга жыць у сучасным свеце – сцвярджае паэт, і яго словам хочацца верыць, бо яны – плён хоць яшчэ і кароткага, але ўніклівага аналізу рухаў уласнага сэрца, чыстага сэрца, якое не ўмее маніць:

У хвіліну трудную,

у часіну шчасную,

бы кулік з навальнічнага выраю,

ты вяртаешся зноўку і зноўку сюды.

Сінія Брады,

родныя Брады,

як малітва матулі ад напасці-бяды...

106


Тэма роднага, блізкага малога свету і свету вялікага – сусвету хвалюе Рудкоўскага з першых творчых крокаў. Але ў «Сініх Брадах» яна загучала глыбей, бо ўзмацнілася асабістым вопытам аўтара. Калі раней праблема гэта часцей за ўсё вылівалася ў лірычны ма-налог, то цяпер яна перарастае ў дыялог, у спрэчку, якую вядзе паэт са сваімі патэнцыяльнымі апанентамі, з людзьмі блізкімі і далёкімі, з самім сабою. Звычайна гэтая размова канчаецца ў момант, калі «на белы бланк лёг абадок пячаткі – канец дарог становіцца пачаткам». Бясконцыя дарогі, перамена месц, новыя сустрэчы, уражанні... Калісьці, у першай кнізе, лірычны герой лёгка збіраўся ў дарогу. А цяпер штосьці змянілася... Зборы ў яго трывожныя:

Ды на паўстанку недзе, ў нейкі вечар,

бы абцугамі, сцісне сэрца болем:

не праляцець жыцця б

перакаці-полем,

да вод грунтовых прарасці б карэннем...

Хоць вы і горка-жорсткія, імгненні,

але чаму я вас не праклінаю,

а з дзіўнай нецярплівасцю чакаю? (10)


Гэта, вядома, алегорыі. Было б памылкай думаць, быццам геаграфія паэзіі М. Рудкоўскага свядома зву-жаецца, а яго фантазія спрабуе ўлегчыся ў рэгіянальным гкяздзе. Паадварот, у новай кнізе – побач вершы пра хараство сонечнага Крыма і цяністых белавежскіх бароў, пра камяні Брэсцкай цытадэлі і пра далёкія планеты, што прыходзяць у снах адважным касманаўтам. Паэт нясе ўсмешку любімай праз «джунглі, прэрыі, плато», уздрыгваецца, убачыўшы, як рыбакі недзе ў далёкім акіяне вылавілі рыбу, атручаную стронцыем. Яшчэ болып багатая інтэлектуальная геаграфія новых вершаў М. Рудкоўскага. Пранікаючы ў глыбіню сусвету, паэт дзеліцца шчасцем інсайтаў – нечаканых прасвятленняў, калі розуму і сэрцу адкрываюцца часцінкі тайны светабудовы:

Я бласлаўляю дзень і міг, калі убачыў

у жолудзе дубок, у зерні спелы колас...

Пераступаю грані уяўлення —

нібы ступаю на лязо нажа,—

і формулы на аркушы, як жар,

і мысль мая ў нясцерпнасці пякельнай.

Шукаю, б'юся:

к непадкупнай мэце

пакутлівы, ды ёсць жа, знаю, шлях!

Гарыць акно і сэрца па начах —

і крышачку святлее у сусвеце. (12)


Паэзія М. Рудкоўскага не грашыць рэгіянальнай замкнёнасцю і правінцыяльнай самаўпэўненасцю. Але чаму так атрымліваецца, што чым шырэйшае кола творчых інтарэсаў, тым болын адчувальна дзеянне той нябачанай сілы прыцяжэння, што сканцэнтравана ў запаветных «Сініх Брадах»? Мусіць, таму, што для паэта, як і для кожнага грамадскага дзеяча, няма іншага шляху да чалавецтва, акрамя таго, што вядзе цераз твой народ, твой родны край, тваю мядовую ваколіцу ці Зарэчную вуліцу. Па-другое, паэт прыкмячае, што простая ісціна гэтая нярэдка забываецца намі, а ў выніку – перакосы ў патрыятычных пачуццях юнакоў і дзяўчат, касмапалітычныя гойсанні па кветніку культуры. У вершы «Чытаю па складах і думаю...» паэт дзеліцца сваёй заклапочанасцю:

Мы помнім выразна і свежа,

што спее ў Турцыі ў садах,

а казку дзіўнай Белавежы

ледзь разбіраем па складах.

I ўсё часцей – не без падставы —

на думцы я сябе лаўлю:

як не хапае нам настаўнікаў,

што знаюць родную зямлю,

яе красу, яе багацці

і песні дзіўнай дабраты... (87)


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю