Текст книги "Гісторыя Ролянда"
Автор книги: Піліп Ліпень
Жанр:
Разное
сообщить о нарушении
Текущая страница: 1 (всего у книги 22 страниц)
Annotation
Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік
Піліп Ліпень. Гісторыя Ролянда
Сынопсіс
1. Уцёкі
2. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Як мяне аддалі на вучэньне
3. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра тату
4. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра маму
5. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра Ролянда
6. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра фармаваньне асобы
7. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вішню
8. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра дзядулю
9. Змрочныя засьценкі. Пра заканчэньне ўсяго
A. Уцёкі ды туляньні. У зялёнага дантыста
B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра сіняга дантыста
C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра чорнага дантыста
D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра зубныя шчоткі
E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нараджэньне Хуліё
F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нараджэньне Толіка
10. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра свабоду выбару
11. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нараджэньне Валіка
12. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра мужчыну
13. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра казуркаў
14. Уцёкі ды туляньні. У мокрых нагавіцах
15. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра два тыпы
16. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вінэгрэт
17. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра каханьне
18. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра паўнавартаснасьць і насычанасьць
19. Змрочныя засьценкі. Гэта наша Вучылішча
1A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра прэсную ваду
1B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра абсалютны чэпчык
1C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра першую Валікаву карціну
1D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага маленькага кампазытара
1E. Уцёкі ды туляньні. У жудасным доме
1F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра жаданьні
20. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра лупцоўку
21. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра замаруджанасьць
22. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра смуроднага чалавека
23. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра невядомага чалавека
24. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра законы статыстыкі
25. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вандраваньні на кухню
26. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра двух мудрацоў
27. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра закон захаваньня
28. Уцёкі ды туляньні. Ва ўтульнай шчыліне
29. Змрочныя засьценкі. Гэта брытва
2A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра целы
2B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра цырк
2C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра зімовыя развагі
2D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра аднаго манаха
2E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Першая пажарная казка
2F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Другая пажарная казка
30. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Трэцяя пажарная казка
31. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра другога манаха
32. Уцёкі ды туляньні. У цяпле
33. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра падзеньні і ўзьлёты
34. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага дурнога чалавека
35. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра неацэнны дар
36. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра папераджальную археалёгію
37. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра бескамплексовае жыцьцё
38. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра Толіка
39. Змрочныя засьценкі. Гэта наш апошні шанец
3A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра аднаго дыспэчара
3B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра далёкія краі
3C. Уцёкі ды туляньні. У дзявоцкай хаце
3D. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра Коліка
3E. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра камэту
3F. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Яшчэ пра камэту
40. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра жудасную жанчыну
41. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра каханьне
42. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вумныя кніжкі
43. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра дзёньнік
44. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага разумнага чалавека
45. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра прадказаньні
46. Уцёкі ды туляньні. У ахвяру
47. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пыласосьніка
48. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра фізычную культуру
49. Змрочныя засьценкі. Гэта толькі пачатак
4A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра словы
4B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра недаеданьне
4C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пляваньне
4D. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра працу мастака
4E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра холад
4F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра музыку
50. Уцёкі ды туляньні. У паўночнай электрычцы
51. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. На зьлёце юных мастакоў
52. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра недавер
53. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Аднойчы ўвечары
54. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вялікага мысьляра
55. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра захады
56. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра давер
57. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра балет
58. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра дні нараджэньня
59. Змрочныя засьценкі. Гэта твой дзень нараджэньня
5A. Уцёкі ды туляньні. У дыване
5B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра шкадаваньні
5C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра венікі
5D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра страшныя казкі
5E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра землянога чалавека
5F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Квіток за электрычнасьць
60. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра законы дыялектыкі
61. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра мары
62. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра кандуктараў
63. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага злога чалавека
64. Уцёкі ды туляньні. Далонь гестапаўца
65. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра добрае выкладаньне
66. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра акрыяньні
67. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра каханьне
68. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пазыкі
69. Змрочныя засьценкі. Ролтан-бой
6A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра сумневы
6B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра матэматыку
6C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра гіпэркантроль
6D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра цытаты з клясыкаў
6E. Уцёкі ды туляньні. У лес
6F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра мізэрнасьць
70. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра замежныя мовы
71. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нянавісьць
72. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра Амэрыку
73. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра сухары
74. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра абурэньне
75. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жаніцьбу Хуліё
76. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жаніцьбу Коліка
77. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жаніцьбу Валіка
78. Уцёкі ды туляньні. У аўтобусе
79. Змрочныя засьценкі. Гэта нясьцерпна
7A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра разуменьне
7B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра новага фізкультурніка
7C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра аднаго паштара
7D. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра арабіку ды рабусту
7E. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра выхваляньне
7F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра адказнасьць
80. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра сьметанковае масла
81. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра ракавыя шыйкі
82. Уцёкі ды туляньні. У антыкварнай краме
83. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра заняткі сьпеваў
84. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра станаўленьне
85. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра майстэрства выставаў
86. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра сканчэньне сусьветнага цыклу
87. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра кіно
88. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра ціхмянага пустэльніка
89. Змрочныя засьценкі. Гэта мора
8A. Аповед Коліка. Пра аднаго індыйца
8B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра манэткі
8C. Уцёкі ды туляньні. У новай кватэры
8D. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра адвароты партрэтаў
8E. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра філязофію
8F. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра сьвежасьць успрыйманьня
90. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра разважлівых людзей
91. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пасіўнасьць
92. На адвароце партрэта. Пра палітыку
93. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра каханьне і запалкі
94. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра служанак
95. Ліст Толіка. Пра таталітарызм
96. Уцёкі ды туляньні. У чужым горадзе
97. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Кафяня
98. Аповед Коліка. Пра галоўнае пытаньне
99. Змрочныя засьценкі. Першая курсавая работа
9A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра дзіўную жанчыну
9B. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра цёмную вуліцу
9C. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра кропнага пракуратара
9D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра грыбы
9E. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра люты
9F. Зь ліста Толіка. Пра маленькае сьвята
A0. Уцёкі ды туляньні. У шахматы
A1. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра фарбоўку платоў
A2. На адвароце партрэта. Пра Сонца
A3. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра тагасьветнае вітаньне
A4. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра сястрычку
A5. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра мірыяды часьцінак
A6. На адвароце партрэта. Пра перамогу над дзікай прыродай
A7. Зь ліста Толіка. Пра смутак
A8. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра старэчую грэблівасьць
A9. Змрочныя засьценкі. Гэта мыла
AA. Уцёкі ды туляньні. У навушніках
AB. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жаніцьбу Толіка
AC. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. На вясельлі ў Толіка
AD. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра шэры пясочак
AE. На адвароце партрэта. Пра туфлі
AF. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра пазнаньне
B0. Зь ліста Толіка. Пра бессаромнае апярэджваньне
B1. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра непакой
B2. На адвароце партрэта. Пра сангіну
B3. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра вераломства і дараваньне
B4. Уцёкі ды туляньні. У трывозе
B5. Аповед Коліка. Пра сьмешнага чалавека
B6. Зь ліста Толіка. Пра слабасьць
B7. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра падземнага дзядулю
B8. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра аднаго байкера
B9. Змрочныя засьценкі. Гэта мусіць спрацаваць
BA. Аповед Коліка. Музычнае прынашэньне
BB. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра час
BC. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра славутага гардэробніка
BD. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра галеньне
BE. Уцёкі ды туляньні. У лютаўскую сьцюжу
BF. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра вялікую жанчыну
C0. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра адрозьненьні
C1. Зь ліста Толіка. Заўсёды разам
C2. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра яечню
C3. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра парылку
C4. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра ўзаемнае запаленьне
C5. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра энэргію расстаньняў
C6. На адвароце партрэта. Пра апошні дзень
C7. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра велізарны скарб
C8. Уцёкі ды туляньні. У ліфце
C9. Змрочныя засьценкі. Гэта скарб
CA. Аповед Коліка. Пра выхаваньне
CB. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра перамогу
CC. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра простага чалавека
CD. На адвароце партрэта. Пра далікатныя прызнаньні
CE. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра скрыначкі
CF. Зь ліста Толіка. Пра пляцкарт і купэ
D0. Аповед Коліка. Пра вінаватага чалавека
D1. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра практыку і тэорыю
D2. Уцёкі ды туляньні. У адзін з апошніх дзён
D3. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага добрага чалавека
D4. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра старэнькіх
D5. Зь ліста Толіка. Пра мармэлядкі
D6. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра чаканьне
D7. На адвароце партрэта. Пра пачуцьці
D8. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра дырэктара школы
D9. Змрочныя засьценкі. Гэта піца
DA. Зь ліста Толіка. Пра сьлёзы
DB. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пакуты
DC. Уцёкі ды туляньні. У галіньні
DD. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жыцьцё з Хуліё
DE. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Ключ да мужчынскае існасьці
DF. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра хлопчыка
E0. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра анёла
E1. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра рамонак
E2. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра котку
E3. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра жыцьцё з Хуліё
E4. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра цёмных ды сьветлых існасьцяў
E5. На адвароце партрэта. Пра праўду
E6. Уцёкі ды туляньні. У пошуках
E7. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра завершанасьць
E8. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра баязьлівасьць
E9. Змрочныя засьценкі. На паляваньні
EA. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра самага лепшага пакупніка
EB. Зь ліста Толіка. Пра пяшчоту
EC. Аповед Коліка. Пра Буду
ED. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра часткі цела
EE. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра песьні
EF. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра тату
F0. Уцёкі ды туляньні. У дарогу
F1. Зь ліста Толіка. Пра загадзеньне
F2. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра самага пошлага чалавека
F3. Аповед Коліка. Пра задуменнага чалавека
F4. Зь ліста Толіка. Пра тэатар
F5. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра школьныя дні
F6. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра ляжаньне
F7. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вытанчэньне
F8. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пасланьні
F9. Змрочныя засьценкі. Гэта чэсны бой
FA. Уцёкі ды туляньні. У купэ
FB. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра нюансы
FC. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра зайздрасьць
FD. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра распад
FE. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра музыку
FF. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра забароненыя тэмы
100. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра пахі
101. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра соннага дзядулю
102. Трывожны сон. Пра позьнюю восень
103. Злавесны сон. Пра соннага дзядулю
104. Уцёкі ды туляньні. У палаце
105. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра надмагільлі
106. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра свабоду
107. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра сьмерць Толіка
108. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра сьмерць Коліка
109. Змрочныя засьценкі. Гэта магілы
10A. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра дасягненьні
10B. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра канец жыцьця
10C. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра паступленьне ў інстытут
10D. Гісторыі сталасьці ды згасаньня. Пра нямаму
10E. Уцёкі ды туляньні. У падшклянак
10F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра суцяшэньні
110. Зь ліста Толіка. Пра ісьціну
111. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра Гадзілу
112. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра Політэхнічныя Слоўнікі
113. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра чараўніцтва
114. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра фатаграфію
115. На адвароце партрэта. Пра гарызонт
116. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра існаваньне мамы
117. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра аканчальную мэту
118. Вяртаньне. У сьцюарда
119. Мілае Вучылішча. Гэта разьвітаньне
11A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра аблокі
11B. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра хандру
11C. Аповед Коліка. Пра жука
11D. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра валявыя падбародкі
11E. Зь ліста Толіка. Пра падгляданьне
11F. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра карысьць шчырых прызнаньняў
120. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра сьмерць Валіка
121. На адвароце партрэта. Пра шкадаваньні
122. Вяртаньне. На пэроне
123. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра агуркі
124. Зь ліста Толіка. Пра Зямлю
125. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра асыгнацыі
126. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра пыл
127. Гісторыі заліцістай сталасьці. Пра запал і задор
128. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага шчаснага чалавека
129. Змрочныя засьценкі. Другая курсавая работа
12A. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра самага мудрага чалавека
12B. На адвароце партрэта. Я жывы
12C. Пра лета
Піліп Ліпень. Гісторыя Ролянда
«Як вы можаце захапляцца байкамі, у якіх няма нічога, акрамя глупства і бязглузьдзіцы?» – казаў ім мудры Улуг.
«Менавіта за гэта мы іх і любім», – адказвалі султаніхі.
Вальтэр
Сынопсіс
Я й сам раней ня ведаў, што такое сынопсіс, і ўпершыню пачуў пра яго ад Б. Паляўніка, калі той, лагодна пасьмейваючыся, гартаў мае запісы. «Ня ўмееш апавядаць складна і па парадку, дык напішы хоць караценькае тлумачэньне, прадмоўку. А то ўсё зблытана, пераблытана, нічога не зразумела. Уступчык. Каб я адчыняў і адразу разумеў, што ў цябе ў галаве. Што спачатку ты ўцёк, а ў канцы цябе злавілі. А пасярэдзіне ты хаваесься і ўспамінаеш сваё жыцьцё: ад маленства і дагэтуль. Успамінаеш і робіш высновы. І што ты ўсьвядоміў сваю няправасьць і дурную капрызнасьць, засаромеўся, і зрабіўся ціхі і паслухмяны». Ён пакашліваў і абкусваў нажнічкамі задзірыны вакол пазногцяў. «І ты павінны пазначыць галоўную думку. Хай не аканчальна, але хаця б напрамачак. Га?» «Я – пераможца». «Пераможца? Ты?» «Так. У канцы я перамагу». Ён па-добраму засьмяяўся і загадаў прынесьці нам яшчэ гарбаты і коржыкаў; ён увасабляў непахіснасьць і непарушнасьць. Што ж, у тыя гадзіны фінал яшчэ не надышоў, хоць ужо нарастаў на гарызонце велічным навальнічным фронтам, прабліскваючы яснай ісьцінай: той, хто злосны й хлусьлівы, жорстка паплаціцца; той, хто чысты й адважны, зьведае асалоду трыюмфу. І зараз, нанава пацьвердзіўшы ўсе пастуляты сваёю ўласнай гісторыяй, я лічу за магчымае абвясьціць ня толькі галоўную думку, але й галоўнае папярэджаньне, адрасаванае ўсім несправядлівым і недальнабачным ганіцелям: збойцеся! Кіньце задуманае, пакуль яшчэ ня позна – альбо будзеце бязьлітасна зрынутыя!
Але вернемся да сынопсісу. Апавяданьне выкладаецца ціхімі сьціплымі кавалкамі, праз нэрвовасьці жыцьця пісанымі ў розную часіну сутак і не заўсёды ў належных умовах, аднак кожны кавалак мае нязьменную мэту: навучыць, наставіць і накіраваць; ці хаця б не нашкодзіць. Іншаму пэданту мае кавалкі могуць падацца ня вельмі сувязнымі, празьмерна разрозьненымі і ня складнікамі суцэлага; таму я, каб папярэдзіць падобнае ўражаньне, распавяду ўвесь сюжэт наўпрост зараз. Калі я быў яшчэ зусім маленькі, як той вядомы «крэольчык», мае бацькі, даволі нядбайна жадаючы мне дабра, выправілі мяне на вучэньне ў адну падазроную ўстанову, якая заканамерна аказалася ня чым іншым, як змрочнымі падземнымі сутарэньнямі, логавам злавесных праграмароў. Трывала перажываючы нягоды і пазбаўленьні, нястомна гартуючыся духам і воляй, праз шмат гадоў я, падобна графу Монтэ-Крыста, вырваўся зь цямніцы; але ў адрозьненьне ад апошняга быў вымушаны ўцякаць і хавацца. І ў засьценках, і ў туляньнях мне дапамагалі ня страціць надзею і не зламацца толькі ўспаміны пра бясхмарнае дзяцінства, поўнае радасьці, і залацістае пасьпяваньне – вось вам і сувязь. Калі ж нягоднікі нагналі і схапілі мяне, і паспрабавалі пазбавіць мяне маёй унутранае радзімы, я з гогатам раскідаў і прабадаў іх, як ураган раскідае бульбяныя ачысткі, а меч Фрыдрыха Барбаросы прабадае якія-небудзь нясьвежыя вафэльныя сурвэткі. Мяркую, далейшыя тлумачэньні залішнія.
1. Уцёкі
Я ўцякаў імкліва, нястрымна – зайцам праз капусныя гароды, белай падпалухай над тынам, дзікім кабаном па канавах.
Яны – цяжкімі чобатамі за сьпіной. Саплі таўстымі насамі, зрэдку ўзрыквалі:
– Стой, Ролю! Стой, падлюга! Трымай яго. Стой, кандом! Мярзотнік.
Цераз скрыжаваньні на чырвоны, вужакай паміж грузавікамі й газэлямі, лёгкай віхурай па водаканалах.
– Сыдзе, паскуда. Стой, каму кажу! Стой, нягоднік.
Піх! Пах! Пістоны. Падціскаю вушы, ныраю ў пад'езд, у чорны ход, у калідор, хаваюся ля ваконных кратаў.
Рассыпаліся па дварох. Адзін пасунуўся сюды: гулкія абцасы на лесьвіцы, рып дзьвярэй – азызлы бляндын зь вечна тлустымі валасамі.
– Выходзь па-добраму! Выходзь, горай будзе. Гэй, Ролю?
Я – ціхутка, на падаконьніку, нябачны воку боцік-уцякач. Глядзіць праз маю галаву ўніз, на мінакоў.
2. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Як мяне аддалі на вучэньне
Калі мне споўнілася чатыры гады, мама з татам задумаліся, куды мяне аддаць. Тата схадзіў на станцыю, прынёс газэту з аб'явамі. Яны сядзелі ўсутыч на ўслончыку ля брамы і ўчытваліся – мама ў паркалёвым сарафане, тата ў кавэркотавым каптане, зусім маладыя. Тычыліся каленямі. Я езьдзіў побач на трохколавым ровары з понажамі, у маленечкіх сандалях. Рыпелі палавіны, падварочваліся палавікі. Мама з татам пілі чай з самавара, упрыкуску. Сахарочак салодкі-салодкі, каменны. Не кусай, а смакчы.
– Глядзі, якія вочкі блакітныя! Можа ў сувораўскае?
– Ну не! Раджала-раджала, а потым на вайне заб'юць!
Аб'яваў шмат, і ўсе каляровыя: аддайце вашых дзетак у рамеснае на фрэзэроўку, у манастыр на іканапіс, у хор на сьпевы, у інстытут на геадэзію, у піянэрлягер на лета.
– Глядзі, у рэклямныя боты бяруць! Га?
– Рэкляма – справа добрая.
У суботу апоўдні прыйшоў рэклямар-залучальнік – чалавек сур'ёзны, упэўнены, у чырвонай кашулі і скураным картузе, крыху цыганаваты.
– Вось гэтага? Дарослы малец! Самы час да працы прыахвочваць. Хадзітка сюды, – ён працягнуў мне цукерку ў залатым фанціку.
– Ці доўга навучаеце? Ці дорага бераце? – пытаўся тата.
– Вучыцца будзе да чатырнаццаці гадоў. Потым на вольныя выпускаем. Штогод бярэм мяшок пшаніцы, тры курачкі дый рубель срэбрам. Нядорага гэта, зямляк. Ці дровамі, калі хочаш.
– А ці праўду кажуць, што цела ягонае зямное вы сабе забіраеце? – мама нэрвова мяла фартух.
– Што вы, матухна! Забабоны старой жоны. Мы дзетак віртуалізуем, сумленна й навукова, усё як мае быць. Бот – прафэсія станавітая.
– Ці мажліва? Ані ручак, ані ножак у сыночка!
– Дык на што яны? Ручкі з ножкамі паламаць нядоўга. Вось, калі ласка, паглядзіце, – і ён адцягнуў каўнер, дэманструючы жахлівую блізну. – Збойцы напалі! Ледзь жывы застаўся. А калі ты бот, дык заўсёды ў поўнай бясьпецы. Хадзі сабе ды паплёўвай. Праўду кажу!
Яны з татам закурылі, а я, сьціскаючы ў кішэні фанцік, наблізіўся й крадком крануў дзядзьку за чырвоны рукаў.
– На сёньня дык гэта самае бойкае рамяство, ужо паверце. Лепей ня знойдзеце! Як сыр у масьле катацца будзе, – і ён далікатна выпусьціў тытунёвы струмень уніз, паміж каленяў.
– Дык ты яго наўпрост зараз забярэш?
– Куды мне яго зараз! Мне яшчэ ў сто месцаў трэба. У канцы жніўня прывозьце.
3. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра тату
У жніўні таце прыйшла позва, і ён прыбыў на раённы ваенкамат, з тугім вузельчыкам за плячом.
Крывы й хмурны маёр з врунгелеўскім шнарам на шчацэ агледзеў яго у ўвесь фрунт, прызнаў прыдатным да страявой і спытаў строга:
– Дык ты з інтэлігентаў, ці як?
– Ніяк не, таварыш маёр!
– Хлусіш. На мысе напісана. Нукася пакажы, што ў вузельчыку.
Што было рабіць? Паказаў: тамок Рыльке, дысок Шнітке, альбом Айвазоўскага.
– Ат ты, кулацкі сынок. У гарбат яго!
Потым тата ніколі не распавядаў, што такое гарбат. Было зразумела, што гэта батальён – але які? Ці то гарадзкі, ці то горны, ці то гарбаты, ці то чайны? Замест адказу на пытаньні тата ўставаў з фатэля, выпінаў грудзі, супіў бровы і маршыраваў на месцы, аддаючы чэсьць кудысьці ўлева ўверх; потым паступова зьдзімаўся, добрыўся і пачынаў успамінаць, як ён сустрэў маму.
4. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра маму
Тата расказваў, што сустрэў маму ў чыстым полі: яна стаяла пасярод сініх васільковых прастораў і, раскінуўшы рукі насустрач сонцу, сьпявала Песьню пра зямлю Малера. Ейны голас быў такі моцны, а скулы такія высокія, а стан такі тонкі – што агаломшаны тата ня мог паварушыцца. Зь неймавернай намогаю адрываючы ногі ад зямлі, ён пачаў рабіць крокі, а вецер разьвяваў ейную сукенку так плыўна, а ейная каса была такая тоўстая... Ён адольваў прыцягненьне, ён змагаўся з самою зямлёй, з суцэльнай велізарнаю плянэтай – і перамагаў, і набліжаўся! А ейны позірк быў такі ясны, што паветра сьвятлела. Ён нястомна штурхаў зямлю назад і назад, але зямля круцілася яму насуперак, не пускала, адносіла прэч. І тады ён кінуўся рукамі наперад і ўніз, і пабег як воўк, як конь, але не пасьпяваў, не дасягаў, і тады ён скокнуў, успыхнуў, паляцеў сокалам. І тады яна ўбачыла яго, і глядзела, не адрываючыся, і ён ляцеў па погляду, як па прамяню, і зямля ўжо не магла перашкодзіць.
5. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра Ролянда
Калі тата прыйшоў у радзільню, з букетам чырвоных гербэраў, шакалядкай і ролтанам, яго адразу на парозе паведамілі, што парадзісе ўсе забараняецца – каб пазьбегнуць небясьпечных аляргіяў. Прыйшлося аддаць мэдсястрыцы. Але мала таго – мама аб'явіла, што хоча назваць мяне Лоэнгрын. Дакладней, пакуль што яшчэ не аб'явіла, а пралепятала – Лоэнгрын!.. Паклаўшы сваю лёгкую далоньку на ягоную смуглую далоню. Тата запрацівіўся – у пасьляваенны час нямецкія імёны былі, мякка кажучы, нямодныя. Тады мама ўжо аб'явіла:
– Так! Лоэнгрын. Ці Тангейзэр! Ці, на благі канец, Парсыфаль. І маўчы. І чуць ані пра што іншае не хачу.
– Дык ты толькі ўяві, родная, як гэта гучыць – Лоэнгрын Сяргеевіч! – пачаў быў выкручвацца тата. – Недарэчна ж! Давай мо Леанідам? Леанід – амаль што Лоэнгрын, але бяз гэтага ганебнага вагнэрыянства.
Мама расплакалася і сказала, што рыцарства й рамантыка чужыя тату, што тата – сухар і цынік. Але тата паказаў цьвёрдасьць, абцягнуў гімнасьцёрку:
– Не бываць гэтаму! Каб у мяне, у франтавіка, першынец з гэткім імём? – ляснуў кулаком па камоду. – Ня дзеля таго я ў акопах прухнуў, ня дзеля таго кроў праліваў, каб сына майго фашыстам дражнілі!
– Ты!.. Ты... чэрствы чалавек! Ты... пачвара! І нават кветак ня здолеў прынесьці!
А мэдсястрыца, так як тут, прапанавала кампраміс: назваць немаўлятку Ролянд. Гучна, адважна, але па-француску. Глядзіце, якія ў яго шчочкі – сапраўдны Нястрымны Ролянд! А пакуль малы, можна клікаць Ролю. Мама зазьзяла: дзякую, мілая сястрычка! Ролянд – гэта яшчэ лепей чымся Лоэнгрын! Так, хані? І паглядала на тату ласкава, прасьветленымі вачыма. А ў таты нат сьлёзы набраклі – якое добрае імя! Французы – яны ж саюзьнікі. І наогул ён усё францускае любіў. Рэмбо, Рэнуар, Рамэн Ролян.
Мне запомнілася, як шчасьлівы тата нёс мяне дадому, казытаў вусамі, як паказваў мне мой пакоік, і як у той жа дзень падараваў ножык – маленькі, але сапраўдны вайсковы, з пахам сталі.
6. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра фармаваньне асобы
Па раніцах, калі сонейка ўжо падымалася, пад нашымі вокнамі раздаваліся крыкі гандляроў і рамесьнікаў. Малако! Малако! Масла! Запраўка нажоў і нажніцаў! Агуркі! Агуркі! Хамуты й вупраж! Боты! Боты! Старыя тэлефоны! І чаго толькі яшчэ не прапаноўвалі, калі бадзёрымі галасамі, калі заспанымі. Матэматыка! Італьянская літаратура! Псыхалёгія! Псыхалёгія! Аднойчы тата з нудоты выйшаў на ганак і паклікаў гэткага: гэй ты, хадзі сюды.
– Чаго загадаеце, вяльможны пан? – псыхоляг быў мужык гадоў сарака, чорны, з вострымі вочкамі.
– Ты што гэта, га? – тата пазяхнуў.
– Дык вось, прапаную.
Папа сказаў паднесьці яму. Пакланіўшыся, псыхоляг выпіў і выцер рот.
– Вось, прыкладам, дзетак выхаваньню спрыяем, – заўважыў ён у мой бок. – Ці не жадаеце?
– Але.
– Мэтодыкі сучасныя, карысныя, вельмі разнастайныя. Ці чулі, прыкладам, пра кіраванае камплексаваньне?
– Але.
– Фармуючы асобу накіраванымі, стала быць, штурхамі стрэсаў, спараджаюць прадказальныя комплексы. Як спадчыньніка вашага плянуеце, значыцца, адукаваць?
Тата пачухаў брыво, пажаваў нетаропка, дый кажа: кантэкставая рэкляма. Можа, тата пакпіць надумаў над псыхолягам, а можа й не, аднак жа той быў ня дурань. Узяў ён аловак, узяў аркушык, дый накрэмзаў тату плян на месяц:
а) Абуджаць пасярод ночы крыкамі «кроў! кроў!»
б) Пераканаць, што малако піць сорамна.
в) Палохаць, што п'яўкі запаўзуць у пісюн.
г) Прымусіць насіць футравыя панталёны.
І зачытаў шэптам, каб я ня чуў. Праслухаўшы плян, тата паморшчыўся і зрабіў псыхолягу гэтак ручкай – гуляй дзей. Дайце яму, колькі ён там бярэ. Псыхоляг, адступаючы задком і дзякуючы, выправіўся сваёй дарогай, а тата цэлы дзень хадзіў задуменны ды ўсё пазіраў на мяне.
7. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вішню
Адзін з сама яркіх дзён майго дзяцінства – калі мама прынесла дамоў вішню. Мы з брацікамі стоўпіліся вакол стала, штурхаючыся локцямі, а мама прыбрала талеркі ўбок і асьцярожна разгарнула анучку. Анучка была белая, і вішня ўспыхнула на ёй, загарэлася барвяна-чырвоным. Буйная, сакавітая, са сьледам чаранка. Спыніўшы подыхі, мы глядзелі на цуд. «Мамухна, ці яна сапраўдная?» – спытаў маленькі Толік. Колік тыцнуў яго каленкай. «Так, сынок, гэта сапраўдная вішня! Рэж, Ролю», – наша мама была маладая й усхваляваная, залатавалосая, самая прыгожая. Я быў сама старэйшы й сама адказьнейшы. Засяродзіўся, нахмурыўся. Рэзаў упэўнена. Падзяліў пароўну, па-братэрску. І мы зьелі яе, сур'ёзна і ўрачыста. Мы разумелі, што каштавала маме гэтая вішня.
8. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра дзядулю
– Мамухна, – пыталіся мы, калі былі маленькія, – дзе-тка нашыя дзядулі і бабулі?
– Ох, коцікі мае, – адказвала мама, калі была ў гуморы, – ох, маленькія. Падаўней багата было ў вас і дзядуляў, і бабуляў, і ўсе такія гожыя, такія харошыя. А сама добры быў дзядуля Грыгор, быў ён волатава росту, як у казцы, і вельмі шмат дабра дзейсьніў, сапраўдныя подзьвігі. Часы ж тады былі лютыя, галодныя, ежы не было зусім, толькі лясы дрымучыя. Моцна галадаў дзядуля Грыгор і вагу губляў з кожным днём, і добрых спраў рабіць ня мог. І рассудзіў тады другі дзядуля, Георг – а быў ён звычайнага росту – што дзеля дабра мусіць ён сваё цела аддаць дзядулі Грыгору, каб той ня згінуў. Зьеў дзядуля Грыгор дзядулю Георга і сілаў набраўся, і яшчэ больш вырас, вышэй лесу, і столькі дабра зьдзейсьніў, што птушкі засьпявалі і кветкі зацьвілі. Зьдзейсьніў – і зноў прагаладаўся, і думае: ці ня зьесьці мне адну бабулю? Шкада яму бабулю, але дабро ж больш патрэбнае, і зьеў. І паперла дзядулю Грыгора, і вырас ён высока-высока, да самага неба, і пачаў чыніць яшчэ больш дабра, усім народам на радасьць і суцяшэньне, а сонейка ў небе сьмяялася і сьвяціла ласкава. А як зьеў дзядуля Грыгоры другую бабулю, зрабіўся ён такі велізарны, што яго нават і не відаць стала, бо ўжо завельмі вялікі, і творыць ён з таго часу дабро небывалае, неабсяжнае, дапамагае самім архангелам.
– А нас ён ня зьесьць?
– Ня бойцеся, любыя, у яго цяпер кожны зуб як галяктыка, а кожны жавок як тысяча гадоў – таму хай есьць, вы нічога не заўважыце.
А калі мама была не ў гуморы і нічога не адказвала, нам усё роўна бачыліся ў нябёсах неверагодна велізарныя дзедавы зубы, і мы намагаліся рабіць усе справы хутчэй, хутчэй, каб пасьпець.
9. Змрочныя засьценкі. Пра заканчэньне ўсяго
Усё рана ці позна канчаецца – гэта ведаюць нават малыя дзеці, і я таксама ведаў. Але паніка завалодала ўсёй маёю істотай, і я ня мог анічога ведаць. Паўдня я хаваўся ля ўваходу ў гасьцёўню, у цені вешалкі, выціскаючы дрыготкім пазногцем лагчынку на шпалеры. І, абраўшы момант, сьлізгануў у дзьверы.
– Мамухна, – піскнуў я, – татухна! Не адсылайце мяне туды!
Яны пакрывіліся – я парушыў іхную паабедзеную самоту. Але мне трэба было застаць іх разам, умаліць іх разам.