355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Иван Мележ » Людзі на балоце » Текст книги (страница 7)
Людзі на балоце
  • Текст добавлен: 8 октября 2016, 16:24

Текст книги "Людзі на балоце"


Автор книги: Иван Мележ



сообщить о нарушении

Текущая страница: 7 (всего у книги 28 страниц)

Ён не чуў сваіх слоў, ён адчуваў толькі яе, маладую, жаданую, непадатную. Хто б мог падумаць, што і яна, такая добрая, мяккая, здаецца, закаханая без памяці, будзе так працівіцца! Ён злаваў ад гэтага непаслушэнства, ад упартасці яе, нецярпліва гарэў.

– Яўхімко, мілы!.. Не трэба!..

– Чаму? От выдумала! Баязліўка ты!

– Яўхімко! Не жаніўшыся!.. Грэх!..

– Граху цяпер няма! Грэх выдумалі… Усе грашаць…

– Пабойся Бога, Яўхімко!

– Бог не асудзіць!

– Татачко!.. Як дазнаюцца ўсе!..

– Ніхто не дазнаецца! – Яму нясцерпна надакучылі яе трывогі, надакучыла ўгаворваць, і, каб скончыць гэта, ён сказаў: – Жанюся ж з табою…

– Жэнішся?

– Жанюся, сказаў!..

– Дак – пачакай!.. Пасля вяселля!..

Яўхім ашалеў. Яна гэта адчула і прысмірнела. Яна яшчэ з адчаем змагалася і з Яўхімам, і з сабою, са сваім каханнем, змагалася, чуючы пад сабой страшную бездань, але змагацца станавілася ўсё цяжэй. Яна ўсё слабела, яна адчувала, што не ўтрымаецца…

– Яўхімко… мілы!.. Пасля… Адразу…

– Ну, заныла! Калі ты зараз!..

– Божачко ж!..

Гэта быў апошні вокліч, апошняя надзея, мальба аб літасці…

Калі Яўхім праводзіў яе па загуменні, спадылба, зладзейкавата сочачы, ці не падглядвае хто-небудзь за імі, Хадоська была ўжо ціхая, ласкавая, пакорлівая.

Развіталіся каля яе гумна. Яўхім, шкадуючы, вінавата абняў яе за плечы, Хадоська сама паднялася на пальчыках, дацягнулася да яго губ, пацалавала.

– Яўхімко! Што ж… – голас яе, кволы, пакутлівы, задрыжаў. – Што ж мы… нарабілі!

– От, дурная, нібы што такое!

– Грэх які!

Ён хацеў сказаць што-небудзь бесклапотна-жартаўлівае, але Хадоська раптам прыпала да яго грудзей, горка, з глухім, поўным трывогі, адчаю стогнам зарыдала. Яўхім азірнуўся: «От, плакса! Як у дамавіну жывая кладзецца!.. Яшчэ пачуе хто, угледзіць… Бацькам напляце… Будзе гаворкі!..»

– Ну, ціхо ты! – прамовіў, як мог, лагодна і строга. – Людзі ходзяць!

Яна сціхла, адступілася, выцерла слёзы.

– Дак не… падманіш?.. Яўхімко?..

– Не… Сказаў…

– Не кінеш?..

– От бо! Зноў!

Ён ужо амаль злосна павярнуўся і пайшоў назад. «Трэба було етае, звязаўся з дурною, – ад душы пашкадаваў ён цяпер. – Мало було клопату!» Але, адышоўшы крыху, супакоіўшыся, разважліва падумаў: «А калі на тое, чым я вінаваты! На тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба б лепей було, кеб упусціў такі кавалак!..» Ён са здзіўленнем і разам з тым ужо з прыемнасцю ўспомніў: «А трымалася ж як! Хто б падумаў!.. А ўсё-такі не абераглася, дабіўся!..»

Падымаючы на гумнішчы кінутыя граблі, ён успомніў другую, успомніў, як непрыхільна рвалася, як пасмяялася, і радасць астыла. «От каго б абламаць!.. Толькі – цяжэй будзе!.. Нічога, усяму свая пара…»

Раздзел пяты
1

У Алешніках Шабета ўзяў фурманку, і далей, да Юравіч, Васіля везлі. Конь быў не з порсткіх, возчык не спяшаўся, Шабета не падганяў таксама, і пакуль дапляліся да мястэчка, на зямлю лёг добры вячэрні поцемак. З гары спускаліся і ехалі па прыцішэлых местачковых вуліцах ужо ў цемры, якую там і тут адно прарэзвала жоўтае святло з вокан.

Усю гэтую дарогу Васіль перабыў у затоенай маўклівасці. Маўкліва сышоў ён і ў пакойчык унізе дома, які з гэтага вечара павінен быў стаць яму нямілым, вымушаным прыстанкам. У пакойчыку было яшчэ цямней, чым на вуліцы, толькі святло з адчыненых дзвярэй на час рассунула цемру, і Васіль убачыў нечыя ногі, абутыя ў лапці з прысохлай гразёю, убачыў край світы, умятую, збэрсаную салому.

– Адкуль сам? – запытаўся з цемры голас, калі дзверы зачыніліся.

– З Куранёў…

– А-а… А я са Слабады…

Хоць Васіль сваім маўчаннем ясна паказаў, што не хоча гаварыць, голас пацікавіўся:

– За што?

Васіль адмахнуўся:

– Ат…

Незнаёмы паварушыўся, пашамацеў саломаю і больш ужо не пытаўся.

Доўгая і думная была гэтая ноч Васілю. А думкі ўсе круціліся вакол таго, што было неадступнай, злыгоднай ноччу, згадвалі ўсё, перабіралі з'яву за з'яваю і ноч, і наступны дзень, і бачыў зноў Васіль перад сабой то Ганну, то маці, то Шабету, і камень цяжкі ціснуў на сэрца, крыўда і злосць апаноўвалі яго. Крыўда гэта расла, шырылася і была ўжо не на аднаго Шабету, а на ўвесь свет, у якім, як Васіль быў цяпер перакананы, няма ніякай справядлівасці, не было ніколі і не будзе.

Справядлівасць! Дзе і калі яна была беднаму, цёмнаму чалавеку! Дзе яе шукаць яму, адзінокаму, безабароннаму, які, можна сказаць, і свету не бачыў далей куранёўскіх балот, які і ў Алешніках нясмела азіраецца.

Поўны важкіх дум, ён задрамаў толькі пад досвітак, але і цяпер спаў нядоўга, бо разбудзіла гаворка: хтосьці прасіў выпусціць «да ветру». За акном пачынала зелянець неба, на яго зеляніве ўжо добра акрэслівалася нязвычнае, жорсткае перакрыжаванне крат, і іх выгляд ураз адагнаў дрымотную супакоенасць, вярнуў да горкай рэальнасці. Але Васілю не хацелася ні бачыць гэту рэальнасць, ні думаць пра яе. Падаткнуўшы пад бок світу, схаваўшы пад ёй галаву, што ляжала на торбе з харчамі, ён зноў задрамаў.

Цераз дрымоту адчуваў ён, што ўжо настала раніца, чуў, як хтосьці з тых, што былі тут учора ў поцемках, сказаў: «А любіць, мабуць, етае жарабя дрыхнуць!» – але не падымаўся. Устаў толькі, калі пачалі будзіць: прынеслі снедаць. Цяпер ён хмурным, заспаным позіркам дзікавата агледзеўся: іх тут з ім было трое: адзін, з закарэлымі ранкамі і сінякамі, такі худы, што невядома, у чым і трымалася душа, а другі плячысты, здаровы, з густой барадой, зарослы амаль да вачэй.

Заўважыўшы, як Васіль азірае катух, худы з сінякамі дробна хіхікнуў:

– Кубелца – жыць можна! Не глядзі, што нізенькае. Жыць можна, хі-хі!..

Ён падміргнуў барадатаму, борзда падсунуўся да Васіля:

– Ты, здаецца, ядры цябе, паў нутром? Аге ж, паў, бачу! Я, ядры, адразу бачу, зірну – і ўсё відно мне! Не тапіся раней часу! І тут жыць можна. Жывём, дзякуй Богу!

– Жысць! – са злосцю плюнуў барадаты.

– А што ж! Не гняві Бога, Мітрыхван. Жывём, хлеб жуём – кормяць, пояць і на работу не вельмі… Хі-хі, па-панску жывём, ядры яго. Як хто, а я дак рады, што трапіў. То ж, каб не гэта, у зямлі даўно тух бы. Як пазвярэлі людзі, наляцелі, – бы з ланцуга сарваліся, жывога месца не пакінуць…

– Будзеш другі раз знаць, як на чужое квапіцца!

– Саграшыў. Каюся, ядры яго, Мітрыхван, нячысты ўбіўся. – Ён паясніў Васілю: – Каня, хлопча, я чужога ўзяў, на кірмаш думаў, цыганам… Саграшыў!

– Саграшыў! Жарабятнік паганы! Перадушыць вас, гадаў, мало!

– Ты маўчы. Душагуб знайшоўся! Звер!.. От, як упякаюць на Салаўкі, будзеш ведаць – перадушыць бы! Уесца табе ў пячонкі міліцынерык гэты!

Мітрахван пачырванеў, раўнуў:

– Маўчы!

– Звер ты!.. Проста звер! – прымірэнча, лагодна прамовіў, саступаючы, злодзей.

– Мяне таксамо – міліцынер, Шабета, – уступіў у гаворку Васіль, як бы паказваючы гэтым, што прыстае да кампаніі. – Насеў смалою – і ўсё… Падпішы!.. І – у кутузку!

– У яго, ядры, не тое…

– Маўчы! Не лезь!

– Сам раскажы!

Барадаты важка зашамацеў саломаю, сеў.

– Ну, счапіўся ён са мною, міліцынер гэты, Радзівон. З нашых сам, тульгавіцкі. Без штаноў нядаўна па вуліцы гайсаў. А тут – улась, не крані яго. А сам – за змеявік ды – пад ногі, таптаць!

– Самагонку гнаў у восеці! Накрылі!

– Маўчы! Кеб змеявік буў мой, то я, можа б, і сцярпеў, а то ж Піліпчыкаў. Кінь, крычу, Радзівон, а ён – хоць бы што! Ну, я і ашалеў, за грудзі яго! А ён – у крык: улась, крычыць, не слухаешся, пакажу!.. І паказаў, праўда!..

Дзверы, да якіх ішлі ўгару прыступкі, адчыніліся, і загарэлы, абветраны хлопец у зашмальцаванай паддзёўцы загадаў абодвум збірацца.

– Куды? – не ўтрываў злодзей. – На лесапілку?

Хлопец строга адрэзаў:

– Даведаешся!

Васіль здагадаўся, што іх павядуць працаваць, і ў ім на момант паявілася спакуслівае жаданне папрасіцца з імі і самому, але ён прамаўчаў. Адчуў, што прасіцца дарэмна: не тое месца, каб выбіраць, што лепей, не воля.

Калі дзверы за імі зачыніліся, ён загарнуўся ў світу і паспрабаваў зноў заснуць, аднак сон ужо не ішоў. Нудзячыся без занятку, не ведаючы, як запоўніць час, стаў пераабувацца: перацёр закарэлыя анучы, перавязаў парваныя аборы на лапцях. Абуўшыся, падышоў да акна, прабег позіркам па асеннім згалелым і пажоўклым агародзе. Спахмурнеў, убачыўшы за рогам хлява наводдаль сіняваты ельнічак, бурштыновую рыску пяску, – угадаў там нявідную дасюль красу Прыпяці.

Увесь дзень то стаяў каля акенца, то сланяўся з кутка ў куток. Не мог звыкнуцца з думкаю, што цяпер не такі, які быў заўсёды, – арыштант, што няблізка цяпер за гэтымі сценамі і вартавым Курані, хата свая, маці, Ганна, усё тое, чым жыў дасюль.

За акенцам рос крывы, ужо амаль данізу ссохлы будыль сланечніку. Першы раз Васіль яго і не заўважыў, але з часам адзінокі, закінуты гэты будыль выклікаў ужо неадступны смутак, нібы жывая істота. «Адзін, як я», – падумаў раптам Васіль і адчуў, як у горле зашчымела.

2

Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант, прызвычаіўся б і да таго, што з цяперашняга часу ён чалавек з плямай. Да думак аб чалавечай нячуласці і несправядлівасці ён звык з малых год, з чужых гаворак і з свайго вопыту, і хоць яны на час зрабіліся вастрэйшыя, хутка прыглухлі б і прыцьмелі б таксама.

Горш за ўсё, самай вялікай пакутай было тут проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы. І доўгімі днямі і яшчэ даўжэйшымі ў крыўднай бессані начамі думаў, балеў душою па дамоўцы, па недамалочаным жыце, па небараку Гузу, які, можа, стаіць не дагледжаны як след, па хаце, для якой ён не прывёз дроў і якая, можа, выстыла. Не дрэмлючы, трызніў гумном, цэпам з выслізганым далонямі цапільнам, бачыў пусты ток, убіраў ноздрамі пах даўняй трухі з застаронкаў, чуў, як шамаціць сена ў мяккіх маршчыністых губах каня. Рукі, душа яго прагнулі працы.

Але працы не давалі. Хоць звычайна не меў схільнасці прасіць, усё ж аднойчы не вытрываў, заікнуўся перад вартавым, што паклікаў барадатага і слабадскога канакрада, каб дазволілі і яму. Вартавы, русявы хлопец у доўгім кавалерыйскім шынялі, нядаўна дэмабілізаваны, адрэзаў па-вайсковаму, адным словам: не загадана. З таго разу Васіль ужо не прасіўся, паслухмяна і абыякава цягнуў нуду на прыгорбленых плячах.

Адзінае, што абнадзейліва свяцілася яму наперадзе, была думка пра сустрэчу з маці. Ён чакаў яе, як ніколі дагэтуль, з дня на дзень, і асабліва ў нядзелю, калі местачковая вуліца, нявідная, але добра чутная адсюль, стала поўніцца жвавым кірмашовым гулам, ляскатам колаў па бруку, гоманам.

Ён не памыліўся: маці прыйшла. Калі яго ўвялі ў пакой, дзе сустракаліся, маці, якая асцярожна сядзела ўскрай услончыка, не зводзячы добрых вачэй з яго, хапаючыся, узнялася, стала ў замяшанні. Так і стаяла маўклівая, і толькі вочы, насцярожаныя, чулыя, павільгатнелыя, поўныя вялікага шкадавання, казалі, што робіцца ў яе душы. У гэты час Васіль пашкадаваў, што не пагаліўся, што рэдкая, яшчэ маладая барада, якая выбілася тут, мусіць, робіць яго твар пастарэлым, горшым.

Ён заўважыў, як у маці жалліва смыкнуліся куточкі губ, і падумаў, што яна вось-вось заплача. Але яна стрымалася, звыкла правяла ражком паркалёвай хусткі па роце, стала заклапочаная. Падаючы торбу, загаварыла:

– Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла… Мядку дзед расстараўся. У конаўцы берасцянай, кеб не выліўся, глядзі… Уюнкоў насушыла з дзесятачак… Цыбулькі, гуркоў прынесла…

– Мёд лепей було б на продаж, – строга зазначыў Васіль.

– Яечак дзесятак прадам… Солі трэ і запалак…

Васіль не сказаў нічога на гэта. Пацікавіўся іншым:

– Як там Гуз? Не кульгае?

– Не-а. Папраўляецца.

– Жыто – немалочанае?

– Дамалочуваем. Дзед і я…

– Стары – дужы, кеўляе, значыцца?..

– Кеўляе. Дужы.

За кожным пытаннем і адказам ішла важкая, поўная матчынага смутку, цішыня.

– Валодзька не дурэе?

– Не-а. От надысь на балото хадзіў. Уюноў прынёс. Кажа: Васілю, браціку…

– Глядзі за ім, не балувай… А Гузу – паранку. Зіма падыходзіць – у лес трэба будзе…

– Ды ўжэ ж, буду рабіць…

Распытваў Васіль, раіў, наказваў, а сам не раз, не два думкаю падыходзіў да Ганны: як яна, ці помніць пра яго, ці не злуе за крыўду? Усё чакаў, што маці загаворыць пра яе.

Маці нібы прачытала яго думкі.

– Ганну Чарнушкаву бачыла сягоння…

– Тутака?

– Не-а. Дома, каля калодзезя. Кланяцца табе сказала.

– А… – Васілю стала добра, хораша. – І ты ёй перадай – што кланяюся…

– Перадам…

Ён перахапіў спасцярожлівы матчын позірк і здагадаўся, што яна штосьці тоіць, не наважваецца адкрыць.

– Як яна, вясёлая?

– Маркотная… Бы з крыўдай якою…

Васіль адвёў вочы ўбок, прамаўчаў. Але таіла яна не гэтае, большае. Разважыўшы, прызналася з непакоем:

– Яўхім Карчоў, кажуць, нешто стаў каля яе… круціцца…

– Яўхім?

– Гаворка такая була… Толькі Ганна, кажуць, не хіліцца да яго… – паспрабавала супакоіць маці.

Яна перавяла тут жа гаворку на іншае, але вестка, што неспадзеўкі дайшла да Васіля, ужо не адступалася ад яго. З усяго, што Васіль пачуў тут ад маці, яна найбольш хвалявала яго, ныла ў ім. Нельга сказаць, каб вестка гэтая вельмі занепакоіла адразу – Васіль быў такі, што паддаваўся настроям няхутка, новыя і радасць, і бяда авалодвалі ім спакваля, усё мацней, глыбей з часам. Усё ж пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла яго.

– У Дамеціка карова ацялілася… – гаварыла маці. – Цялушка – такая добрая…

– Гадаваць сабе будзе?

– Не-а. Абы, кажа, падрасла, прадам…

«Грошы трэ», – падумаў Васіль, але падумаў па звычцы, абыякава – думкі ўсё ішлі да Ганны, да Яўхіма. «Корч крывы, ужэ тут ваду муціць! Мало леснікоўны!..»

– Хваліўся Дамецік: сын яго са службы прыйсці павінен… Скора…

– А… адпускаюць…

– Міканор. Мабуць жа, помніш?..

– А чаго ж…

– Вучыцца хацелі там аставіць… А ён сказаў: дадому.

– У балото… пацягнуло.

– Ведамо – дамоўка!..

Маці зразумела, што дарэмна стараецца суцешыць, змоўкла зусім, адно не зводзіла вачэй з сына, добрых і сумных. Маўчаў і Васіль, так у маўчанні і сышоў канец іх спаткання. Толькі калі вартавы падняўся, маці, што раптам вельмі заспяшалася, не ўтрывала – выказала тое, што хацела чуць:

– Ці скора хоць, сыночак, выпусцяць?

Васіль адвёў вочы ўбок.

– Хіба скажуць…

3

На другі дзень Васіля ўпершыню выклікалі працаваць. Калі ён, накінуўшы на плечы світу, выйшаў з барадатым і канакрадам на звонкі, умерзлы дворык, грудзі яго зайшліся ад бадзёрай чысціні радаснага ранішняга марозцу. Халодны вецер, што абмыў твар, абхапіў шыю, залез пад велікаваты каўнер зрэбнай сарочкі, адразу пагнаў па спіне дробныя прыемныя дрыжыкі. Васіль павесялеў, гарэзна павёў плячамі, нібы стараючыся сагрэцца.

Ён тут жа заўважыў на сабе строгі позірк Мітрахвана і схамянуўся, нагнаў выраз сталасці. Іх павялі па вуліцы, потым загадалі звярнуць у вулачку, вузкую, крывую, што вяла ў той бок, дзе была Прыпяць, і Васіль, які сам сабе гадаў, куды іх вядуць, падумаў: мусіць, на рэчку, грузіць баржу ці параход…

Але да Прыпяці іх не давялі. Неўзабаве ўсіх трох спынілі каля паравога млына, перад гарой абы-як скінутых дроў, якая займала ледзь не палавіну шырокага двара. На вокліч вартавога з цёмных дзвярэй млына выйшаў зацярушаны мукой чалавек, прынёс пілу і сякеру.

– Вось, – сказаў ён і зірнуў на вартавога, як бы пытаўся, каму аддаць сякеру і пілу. Вусы яго, каротка падстрыжаныя, былі белыя ад мукі.

Канакрад, не пытаючыся дазволу, узяў пілу і сякеру ў яго з рук.

– Козлы вунь пад плотам, – прамовіў млынар і падаўся зноў да дзвярэй.

– Ну, за работу! – спакойна кінуў вартавы, адыходзячы ўбок, нібы не хацеў замінаць. Ціхі, курносы, у вялікай, не па свайму драбнаватаму росту, ватоўцы, прытуліўшыся да слупка, ён больш нічога не загадваў, ні ў чым не папраўляў, адно моўчкі назіраў.

Барадаты Мітрахван выцягнуў з-пад плота старыя козлы, узяўшыся за бервяно, гукнуў Васіля.

– Не цябе! – раўнуў ён на канакрада, які таксама памкнуўся да яго. – Толку з цябе! Лезе! – цыркнуў з пагардаю сліну барадаты, калі паклаў з Васілём бервяно.

Пацягнуўшы некалькі разоў пілу, Мітрахван загадаў спыніцца, вырваў у канакрада сякеру, стаў хутка, са злосцю папраўляць разварот. Так жа хутка, нездаволена вярнуўся да козлаў.

– Бяры! – строга загадаў Васілю.

З гэтай пары гадзіну-другую гаварыла толькі піла. Мерна, роўна шархала яна, уядалася ў крамяную белую моц дрэва, сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне. Неўзабаве Васіль пачуў, што робіцца горача, зняў світу, кінуў на дровы, потым расшпіліў і сарочку. Забыўшыся на становішча сваё, ён пілаваў з тою заўзятасцю і ахвотай, з якімі робіць чалавек, што ўзяўся за жаданы занятак. У гэты час на яго радасна было глядзець, ён нібы пахарашэў: стаў жвавейшы, паружавеў і падабрэў.

Стома ўсё больш абцяжарвала рукі, тулава, але ён не паддаваўся.

– Дуж ты! – пахваліў Мітрахван, затрымліваючы пілу, аддыхваючыся. – Як клешч!

Ён павярнуўся да канваіра:

– Пакурыць трэба!

– Курыце!..

Мітрахван сеў на цурбак, зморана расставіўшы ногі, выняў капшук. Узяў двума пальцамі тытуню, працягнуў капшук Васілю – падаў не так сабе, а як знак павагі. І Васіль узяў гэта як знак павагі, стала, з годнасцю.

Курылі павольна, з доўгімі зацяжкамі, астывалі на холадзе. Канакрад падсеў збоку, змораны, згорблены.

– Калодкі, ядры іх! Адны сукі – ніяк не даюцца! Ты яе і так, і сяк, а яна хоць што!

Мітрахван і Васіль прамаўчалі. Васіль заўважыў на сабе зайздросны позірк канакрада, які прасіў акурачак, але зрабіў выгляд, што не здагадваецца, дасмактаў цыгарку сам. Кінуўшы дакураную цыгарку, Мітрахван падняўся першы.

– Возьмемся.

Васіль ужо зноў угрэўся, калі хтосьці па-прыяцельску ляпнуў яго па плячы. Васіль здзіўлена азірнуўся: побач стаяў прыцярушаны мукою Косцік Хвошч, якога калісьці дражнілі «Косцік-Хвошчык». Мабыць, цэлы год не бачыліся – Косцік жыў і рабіў у мястэчку – і раптам такая сустрэча!

– А я гляджу – ён ці не ён? – засмяяўся Косцік.

Васіль таксама ўсміхнуўся.

– Я…

– Як ты сюды трапіў?!

Васіль не зніякавеў, не паказаў крыўды, кпліва, па-маладзецку варухнуў плячыма.

– Як? Рыштант.

– За што?!

– Доўгі расказ!..

Але Косцік быў не такі, каб пры такіх акалічнасцях мог лёгка адступіцца. І не цікаўнасць простая брала яго: справа датычылася прыяцеля, прычым прыяцеля, як ён лічыў, ва ўсім слабейшага. Косціку не трэба было вялікай здагадлівасці, каб зразумець, што прыяцель гэты да таго ж адчувае сябе не так весела, як хоча паказаць. І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрываць закрытае на моцны замок, недаверлівае сэрца. Пачаў спачатку так, абы адкаснуцца, суха, неахвотна, а потым неспадзеўкі разгарачыўся, стаў выкладваць усё з крыўдай, са злосцю.

– І ты павёў іх?

– А што мне було зрабіць? Аднаму? Я хацеў спярша – дак адзін наганам як трэсне…

– Усё адно… Людзей як-небудзь пазваў бы!..

– Пазваў бы! Калі спяць усе!..

– Эх, гады, не перадушаць іх ніяк! – пашкадаваў Косцік, і Васіль пачуў у яго словах як бы спачуванне сабе.

Расчулены, Васіль паскардзіўся:

– Тут мяне самога ў бандзіты прыпісалі!..

– Ляпнуў!.. Які ж ты бандзіт?

– Такі… Рыштантам от зрабілі!

Косцік загарэўся памагчы.

– Я пагавару, каб праверылі, як усё было! І сам скажу, хто ты такі! Скажу, што ніякі ты не бандзіт! Што ты такі, для якіх рэвалюцыю зрабілі, от што!.. Хай за тое, што вінаваты, нагрэюць, а за што не вінаваты – адпусцяць!

– Не павераць…

– Мне? Я – у камсамольцах, – важна прамовіў Косцік. – Я з самім Апейкам знаёмы!

– Стане цябе Апейка слухаць!

– Будзе!

І каб зусім пераканаць упартага, недаверлівага прыяцеля, дадаў:

– Знаеш, для чаго ето? – Ён павёў позіркам па гары дроў і цурбакоў. – Для млына. А ў млыне муку мелем. Для каго? – Васіль маўчаў, не ведаў. – Для горада! Для Мазыра! Няхватка дзецям, чырвонаармейцам і іншым. Мяне прыслалі сюды, у млын! Як камсамольца, на выручку!

Косцікавы вочы пыталіся: «Ясна?» Васіль моўчкі кіўнуў галавою.

Канваір, які, мусіць, ведаў Косціка, што дазволіў такую доўгую гаворку з арыштаваным, урэшце ўсё ж, не так тонам загаду, як просьбы, сказаў, каб канчалі гаварыць.

Косцік падаў руку і хадою гаспадара пайшоў у млын, а Васіль узяўся за пілу.

4

Позна ўвечары, вяртаючыся дамоў, старшыня валвыканкома Апейка рашыў зайсці да начальніка міліцыі. У пакоі начальніка было цёмна, свяцілася толькі акно ў дзяжурцы, і Апейка падаўся адразу на кватэру Харчава: начальнік міліцыі жыў тут жа, у гэтым доме, у двух пакойчыках з двара.

Харчаў сядзеў каля ўслона босы, у галіфэ з леямі і прапаленай на локці сарочцы. Мокрымі рукамі, аблепленымі луской, што серабрыста паблісквала ў святле лямпы, чысціў рыбу.

– Якраз у пару прыйшоў, – адказаў ён весела на прывітанне Апейкі. – Як чуў…

– Дзе налавіў? Ці мо – падарылі?

– Эге, падарылі! Так я і вазьму! Плёткі потым на цэлы павет!.. Знайшоў дурня!.. – Апейку яго словы не здзівілі, ён ведаў: Харчаў у гэтым непадступны, не возьме «падарунка».

Начальнік міліцыі дадаў ужо інакш, разважліва:

– У доранай яно, сказаць, і смаку ніякага. Як лаза. Еш, калі хочаш, але пра смак не думай… Другое, калі сам палазіш, памокнеш, падрыжыш на холадзе, тады рыба – о! Ясі яе, як прорва!.. У Ламачах быў. Ночку недаспаў – і вось бачыш!

І гэта было падобна на Харчава: пахадзіць, палазіць усюды, здабыць усё самому. Харчаў кінуў недачышчанага ляшча, устаў, гукнуў жонку.

– Пачакай, – сказаў яму Апейка. – Справа ў мяне. Адзенься. Пойдзем пагаворым.

Харчаў, па сваёй з ваенных часоў звычцы, не пытаючыся, пра што будзе гаворка, выцер ручніком рукі, хутка ўсцягнуў боты. Праз хвіліну ён выйшаў з суседняга пакойчыка ўжо ў гімнасцёрцы, моцна падпяразаны, усім выглядам паказваючы, што гатовы да любой справы. Ён быў шырокі ў плячах, шырокі тварам, з чырвона загарэлай, дублёнай скурай, прысадзісты, падобны на каржакаваты палескі дуб, што моцна ўрос у зямлю. Баявы кавалерыст, душа якога яшчэ жыла паходамі, атакамі, сніла ўкраінскі стэп, ён, хоць і моцна зацягваў папругу, быў ужо не такі стройны, як паўтара года назад, калі Апейка ўбачыў яго ўпершыню.

«Папаўнеў і неяк падабрэў тварам, – падумаў Апейка, ідучы поруч з ім па двары. – І на цябе, брат, мірнае жыццё адбітак кладзе, кавалерыст заўзяты!.. Гімнасцёрка малаватая робіцца…» Ён тут жа запярэчыў сабе, што Харчаў усё ж перамяніўся мала, што папаўнець і ад гэтага нібы падабрэць тварам ён мог бы і на фронце – старэе ж, як-ніяк; ды і якое яму мірнае жыццё, калі ў лесе маслакоўцы, калі таго і глядзі кулю ўцэляць дзе-небудзь на дарозе.

Апейка з нейкай зайздрасцю падумаў, што, хоць ён на пасадзе і вышэй за Харчава, той у людскім уяўленні мае больш увагі і пашаны: «Ціхі я, непрыкметны, як быў настаўнікам, так і застаўся ім. Харчаў жа – адвага, надзея, герой…»

– Ёсць скарга, – сказаў Апейка, калі начальнік міліцыі запаліў лямпу.

Апейка знарок памаўчаў. Ён быў амаль таго ж росту, што і Харчаў, быў таксама ў вайсковай форме. Праўда, не ў гімнасцёрцы, а ў фрэнчы з грубага сукна, з вялікімі нашыўнымі кішэнямі на грудзях і па баках, са стаячым каўняром, які падпіраў і цёр падбародак. Але і ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, дробным.

Фрэнч быў яўна велікаваты яму, ад гэтага яго дробная, сутулая постаць выдавала драбнейшай, як была сапраўды.

– Якая скарга? – запытаўся Харчаў.

– Трымаеш чалавека без дастатковых падстаў. Можна сказаць, невіноўнага.

– Каго гэта?

– Дзятла Васіля. З Куранёў…

На гімнасцёрцы, напятай на шырокіх грудзях, зазырчэў ордэн Чырвонага Сцяга, акружаны выгаралай паркалёвай зборкай.

– А-а… Усе яны невіноўныя, – прамовіў Харчаў цвёрда, пераканана.

– Што значыць – «усе»?

– Усе… Каторыя трапляюцца!..

– Гэта – не доказ, – ціха, мякка запярэчыў Апейка тонам старэйшага, які абавязан паправіць, растлумачыць. – Трэба разбіраць канкрэтно. Кожны выпадак…

– Разбіралі.

– Ёсць факты? Канкрэтныя?

– Ёсць.

– І ён прызнае іх?

– Знайшоў дурня! Прызнаецца ён, чакай!

– Павінны быць канкрэтныя факты, – ціха, але ўпарта прамовіў Апейка.

Старшыня валвыканкома папрасіў пратаколы допытаў. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб, рэдкую павітуху чарнявых валасоў, моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў.

– Усё? – падняў вочы на Харчава.

– Усё.

– Больш нічога? Другіх фактаў віны яго няма?

– Другіх мы проста не ведаем.

– Значыць, і спасылацца на іх не будзем…

– Чаму гэта? А калі я ўпэўнен! Калі сэрца маё падказвае!

– Сэрца, дружа, можа часам і ашукаць…

– І Шабета за тое, што – птушка падазроная…

– Даруй, але Шабета не даў ні аднаго доказу, што Дзяцел бандыт. Ёсць толькі факт, які паказвае, што яго прымусілі правесці.

– І аднаго гэтага факта, калі на тое, досыць.

– А я думаю – мала. – Апейка заўважыў, як Харчаў рэзка, з упартым выразам правёў рукой па папрузе, абцягваючы гімнасцёрку. Начальнік міліцыі быў нязгодны. Апейка мяккім голасам пастараўся растлумачыць: – Мала – не таму, што факт адзін, а таму, што ён… недастатковы для тваіх вывадаў…

– Як гэта – недастатковы!

– Ён, паўтараю, не гаворыць, што Дзяцел – бандыт. Або нават – іх пасобнік.

– Дык пасабляў жа! Сам прызнаўся!

– Правёў пад абрэзамі! Адзін раз!

– Дазнайся ідзі! – Харчаў неспакойна захадзіў. – Адзін ці не адзін раз. Пад абрэзамі ці не пад абрэзамі. Усе яны, калі пападуцца, пад абрэзамі памагалі! Усе чэсныя, ангелы! А маслакі арудуюць! Хто толькі іх корміць ды наводзіць! – Ён стаў перад Апейкам, па-свойску, але цвёрда ўзяў яго за руку. – Я лічу – калі хочам кончыць Маслака, няма чаго міндальнічаць. Памог маслакам? Памог. Значыць, таксама ўдзельнік! Ну і пасядзі, папарся! Аднаго пасадзіш – другі баяцца будзе!

– Баяцца будуць, – згадзіўся Апейка.

Ён, зблізку гледзячы ў вочы Харчаву, уздыхнуў:

– Але што мы за такая савецкая ўлада, калі нас свае баяцца павінны?

– Нічога, шкоды вялікай не будзе. Затое парадак будзе, дысцыпліна!.. Знаць кожны будзе як след, што спуску нікому не дадзім! Што б ні зрабіў – па ўсёй строгасці! Як у рэвалюцыю!.. А то ж да чаго дайшло, – Харчаў загарачыўся, – усюды ціша, спакой, і дзяцей бандытамі забылі палохаць! А тут – у нашай воласці, пад бокам у нас – лазяць, абрэзы настаўляюць, грозяцца! А мы – сядзім, як цельпукі! Зрабіць нічога не ўмеем. Міндальнічаем!

– Міндальнічаць з поганню, канешне, нельга!.. Але, Змітро, зразумей, – не можам мы трымаць у турме чалавека без дастатковай віны!

– Без віны? Мы з табой – як у казцы пра белага бычка. Я адно кажу, а ты сваё гнеш! – Харчаў зноў кінуўся ў контрнаступ: – Ты што, знаёмы, што так упэўнены ў ім? Ты вось упікаеш мяне, што фактаў мала, а ў цябе яны ёсць?

Апейка адказаў не адразу, нібы даваў Харчаву час супакоіцца.

– Многа не многа, а ёсць. Ёсць паручыцельства чалавека, які яго добра ведае і якому я веру. – Ён апярэдзіў пярэчанне начальніка міліцыі. – Калі хочаш, скажу, каб ён заўтра зайшоў да цябе. Пагавары – наш чалавек, надзейны… – Апейка раптам папрасіў: – Ведаеш, а цяпер загадай, каб прывялі твайго злачынца. Давай паглядзім, папытаемся разам.

Харчаў неахвотна паслухаўся, выйшаў у калідор, гукнуў дзяжурнага. Вярнуўшыся, ён сеў за стол, дзелавіта заклапочаны, строгі, нібы загадзя гатовы да размовы з арыштаваным. Моцныя, чырвоныя, з набухлымі венамі рукі яго, сплёўшыся пальцамі, важка ляжалі на стале перад ім. Апейка, які сядзеў збоку стала, падсунуў да сябе газету, дастаў аловак, што тырчаў з кішэні фрэнча, стаў выводзіць завітушкі подпісаў.

Увайшоўшы, Васіль прыжмурыў вочы ад святла, мелькам, без якой-небудзь цікавасці прабег позіркам па Апейку, спадылба ўтаропіўся ў Харчава. У яго быў такі выраз на твары, які, здавалася Апейку, гаварыў: «Ведаю, навошта паклікалі, пра што пытацца будзеце, – дабра не чакаю».

Харчаў расшчапіў рукі, зварухнуўся.

– Ты што ж гэта, друг, не прызнаешся? – выразна, аддзяляючы кожнае слова, прамовіў ён. – Не прызнаешся, што памагаў Маслаку?

Васіль адвёў позірк убок, пераступіў з нагі на нагу.

– Не памагаў я…

– Як жа не памагаў?

Васіль прамаўчаў. Апейка ўбачыў на яго твары, затоеным, насцярожаным: «Так я і ведаў, гэтага і чакаў…» Скарыстаўшы момант цішыні, старшыня валвыканкома загаварыў сам, запытаўся пра такое, што, здавалася, не мела ніякага дачынення да гаворкі:

– Які надзел у цябе?

Васіль абыякава адказаў.

– Зямля добрая?

– Ат, якая зямля… У нас, у Куранях, зямля…

– Ёсць і добрая!

– Е. Ды не для нас…

– Для каго ж? – варухнуўся Харчаў.

Васіль не адказаў.

– Чаму ж ты супроць землеўпарадкавання?

– Я супроць? – яўна не згадзіўся Васіль.

– А як жа. Не ты навёў маслакоўцаў, каб сарвалі перадзел? – умяшаўся Харчаў.

Васіль не знайшоў што сказаць. Апейка заўважыў, як хлопец зноў стуліўся безнадзейна: што тут скажаш людзям, якія ведаюць адно: «вадзіў, памагаў», разумець нічога не хочуць.

– Я ведаю, ты – не бандыт, – прамовіў раптам Апейка.

Васіль ажыў, але тут жа схамянуўся, стрымаўся, кінуў насцярожаны позірк.

– Ты – не бандыт! – паўтарыў Апейка больш цвёрда. – Ты проста – баязлівец! Трус!

Апейка сказаў гэта нядобра, з асуджэннем, але Васіля ні яго словы, ні тон гаворкі, было відаць, не пакрыўдзілі. Ён глядзеў ужо на Апейку не толькі з насцярожанасцю – з надзеяй, праўда, недаверлівай.

Апейка неспадзеўкі стаў злавацца.

– Чорт вас пабяры! – Нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. – Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць людзі. А вы, вы – за сябе пастаяць не ўмееце!.. Ты – не бандыт, ты – крот, які капаецца ў сваёй нары. І толькі адну сваю шкуру беражэ. А там – хоць трава не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерачцы!.. Ты, канешне, зямлі добрай узяць не адмовішся! – Васіль пры гэтых словах кіўнуў галавою: хто ад такога адмовіцца? – Канешне, ты не супроць землеўпарадкавання! І сам жа памог сарваць яго!

Апейка заўважыў, што хлопец хацеў штосьці запярэчыць яму, але стрымаўся, пабаяўся, відаць, угнявіць. «Эх, разгаварыўся, суддзя! – падумаў з одумам аб сабе старшыня. – А ён стаіць – хоць бы што, у галаве – адно: пусцяць ці не?..»

– Я – усё, я пагаварыў, – сказаў ён начальніку міліцыі.

Калі дзяжурны, што ўвайшоў на голас Харчава, паказаў хлопцу на выхад, Васіль нечакана пакланіўся…


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю