355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Леанід Левановіч » Палыновы вецер » Текст книги (страница 11)
Палыновы вецер
  • Текст добавлен: 20 апреля 2017, 20:00

Текст книги "Палыновы вецер"


Автор книги: Леанід Левановіч


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 19 страниц)

ХІ

З гадамі Пятра Махавікова ўсё мацней здзіўляла хуткаплыннасць часу. Яму нават здавалася, што з кожным днём час набірае разгон, паскарае свой бег. У маленстве, ды  і ў  маладосці, гэткія вялікія дні, цягнуцца як год. І так багата было іх у будучыні. Цэлае жыццё, поўнае надзей і спадзяванняў, чакала наперадзе. А цяпер ўсё часцей Пятро азіраўся назад, і было адно жаданне – дацягнуць да пенсіі. Аб тым, што перайшоў у выдавецтва, пакуль  ні разу не пашкадаваў. Чытаць даводзілася шмат. Дырэктар Клімчук супакойваў: потым будзеш чытаць меней, гэта абкатка, каб засвоіць сутнасць выдавецкай справы, пазнаёмішся з рэдактарамі, зразумееш, хто як рэдагуе рукапісы, каму і наколькі можна давяраць, каго трэба болей правяраць. Зрэшты,  любая новая справа не адразу раскрывае свае сакрэты і таямніцы. Шэф не прыспешваў, даваў магчымасць спакойна ўрасці ў калектыў. Суцяшала, што заробак тут куды больш важкі, чымся на тэлебачанні, а тузаніны меней. Ева, падлічыўшы аванс і канчатковы  разлік за месяц,  узрадавалася  болей за Пятра.

– Ну, Пецечка, добра, што ты адважыўся... І я не адгаворвала. Хоць прызнацца, у душы пабойвалася. Такі скрутны, ненадзейны наш час. І такая вакол дарагоўля! Ну, але, можа, як-небудзь перажывём усё.

– Перажывём, мая любая, – абдымаў Пятро сваю сапраўды любую жонку. – Дачакаліся ўнукаў. Цяпер задача – дачакацца праўнукаў.

Калі ў сям’і чалавек мае радасць, паразуменне і цеплыню, яму хочацца жыць і працаваць, тады і розныя клопаты, асабліва на працы, вырашаюцца лягчэй: калі моцны тыл – можна  смялей  ісці  ў  наступ,  наперад.

Пятро часта думаў пра сябра дзяцінства Андрэя Сахуту, іншы раз тэлефанаваў яму ў далёкі лес на іхняй радзіме. Лес, прысыпаны нябачнай, але смертаноснай радыяцыяй. Пятро быў удзячны сябру за паркет – паабяцаў чалавек і выканаў сваё абяцанне. Ішла машына на Мінск, то і паркет прытарабаніў, пасобіў разгрузіць, а на чатыры пакоі ды  кухню багата цяжкіх пачак дубовых дошчачак давялося перанесці. Асабліва ацаніў паслугу сябра, калі праз пару дзён Ева сказала, што яе сяброўка набыла ў Мінску паркет і заплаціла па сорак тры рублі за квадратны метр. “Мы зэканомілі амаль тысячу рублёў, – радавалася Ева. – Пазвані Андрэю і яшчэ раз падзякуй.”

Ева падганяла мужа хутчэй узяцца за ўкладку, садраць нарэшце абрыдлы лінолеум. Пятро ўгаворваў не спяшацца, хай паркет яшчэ лепей высахне, трэба купіць клею-эмульсіі,  дый  майстар, з якім  ён  папярэдне дамовіўся,  яшчэ заняты,  ён  патэлефануе,  калі  вызваліцца. Ева не згаджалася:

– Я сама чула, як Андрэй казаў: паркет сухі, рабілі ўлетку. Вылежаўся ў іх не адзін месяц. Няма чаго цягнуць. Ты паглядзі, уся кватэра завалена. І ў калідоры, і пад ложкамі, і пад сталом пачак паркету. Ні памыць, ні прыбраць.

– Зробім. Не падганяй. У мяне зараз у выдавецтве дужа багата клопату. Апошні квартал года. Хоць разарвіся.

– Дык майстар будзе рабіць. Што над ім стаяць? Я вазьму колькі адгулаў на працы. Буду памагаць. А то з калідора могуць паркет украсці. Тады не дакупішся.

– Да чаго ўпарты народ, гэтыя жонкі, – пасміхнуўся Пятро. – Не дзіва, што Андрэй збег ад сваёй ажно ў радыяцыйную зону.

– Ён шукаў работу, а не ад жонкі ўцякаў. Мне здаецца, ён уцякаў ад былых сяброў, якія ў цяжкі час не памаглі.

Пятро не ўступаў у дыскусію, бо разумеў, што пераканаць жонку не ўдасца. Ды яна і не памылялася... Урэшце, ён здаўся, узброіўся металічным ломам і пачаў зрываць з падлогі лінолеум. Ніколі не думаў, што гэта надзвычай цяжкая праца, месцамі лінолеум быў прыклеены намертва да бетоннай падлогі. Абліваючыся потам, вечарамі дзёр Пятро хімічнае пакрывала-ўцяпленне, скручваў у цяжкія рулоны. Кватэра нагадвала мэблевы склад, каб забяспечыць “фронт работ”, з пакоя даводзілася выносіць усё. Цяпер толькі ў выдавецтве, у невялікім кабінеціку Пятро Махавікоў меў спачын і спакой.

Зрэдку, напрыканцы дня, калі выдаўцы разбягаліся хто куды – жанчыны ў магазіны, мужчыны – у бібліятэкі, а то і ў піўбары, Пятро адкрываў свій новы кандуіт. Быў ён не падобны на ранейшыя вялікія сшыткі. Гэта быў тоўсты нататнік, на цвёрдай блакітнай вокладцы ціснёны сілуэт мацярыка СССР, які нагадваў сваімі абрысамі мядзведзя, злева ў рамачцы герб, над ім лічба – пяцьдзесят. Значыць, нараджэнне  блакнота было прымеркавана да залатога юбілею Краіны саветаў і яму ўжо амаль два дзесяткі гадоў. Каштаваў ён тады рубель дваццаць капеек. Цяпер цэны зусім іншыя. Нататнік трапіўся на вочы, калі Пятро чысціў свій тэлевізійны кабінет.

Апошнім часам у кандуіт заглядваў рэдка, было не да гэтага, а калі пісаў, то па звычцы спачатку чытаў ранейшыя занатоўкі. Вось і сёння ён адгарнуў нататнік і пачаў чытаць з першай старонкі.

14 кастрычніка, 1991. На Пакровы, у Дзень Мац, пачынаю  новы кандуіт. Ён трохі меншы – дэфіцыт паперы, дэфіцыт часу, дый пара мудрэць. Пісаць карацей.

Чытаніны багата, але пакуль не шкадую, што перайшоў у выдавецтва: тут спакайней, можна працаваць  без ляманту і тузаніны, чаго было зашмат на тэлестудыі. Нямала часу забірае ўнук, але затое колькі радасці! Сёння ўсю раніцу насіўся з ім, потым ён заснуў, а я ўзяўся смажыць грыбы. Восень трохі падсыпала апенькаў, у мінулую суботу нават баравікоў знайшоў тузін: сёлетгні рэкорд.

На лецішчы са смакам перакопваю агарод, цягаю салому з калгаснага согу, балазе ён лізка. Салому закопваю замета гною, якога няма, прысыпаю попелам. Усё ж нейкая карысць будзе. Зямля талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш.

Першая палова восені сёлета надзвычай цёплая, согнечная, а другая, пэўна,будзе даждлівая.Вецер сёння паўднёвы, значыць,  нас чакае цёплая зіма. Ма-гчыма, снеэная. “Дэмакраты” пужаюць халоднаю зімою, каторы год палохаюць голадам: пятая калона дзейнічае, нібы жучкі-караеды падточваюць Саюз. Дарэчы, гэты блакнот зроблены яшчэ да яго пяцідзесяцігоддзя. І вось Рэспубліка Беларусь абвешчана суверэннай, нврэшце ўзаконены бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”. Так ваявалі партакраты і розныя артадоксы супраць, але ўсё-ткі Адраджэнне набірае моц і вышыню. Дай Божа!

16 кастрычніка. Пятніца.  Першы выдваецкі канфлікт. Прыбягае да мяне шэф-рэдактар кнігі “Памяць” Сяргей Рудзянок: “Што рпабіць? У нас канліктная сітуацыя. Сутнасць вось у чым. Рэдактар-укладальнік кнігі. А ён гісторык, кандыдат навук, выхадзец з гэтага раёна, кажа: усе матэрыялы ёсць, няма толькі пра яўрэйскае гета. Сакратар раённай камісіі, а выдавецтва павінна ўлічваць яго думку. Бо раён плаціць грошы, кіраўнік раёна – член рэдкалегіі, ён жа і страшыня камісіі. Карацей, хто плаціць, той і заказвае музыку. Дык вось, сакратар кажа: артыкул пра гета заказаны аднаму старому яўрэю, а ён захварэў і надоўга, кніга можа выйсці і без гэтага артыкула. Узнклі іншыя пытанні. Укладальнік прапануе артыкул пра ьдзейнасць КДБ пасля вайны, падчас калектывізацыі. Раён – заходнебеларускі, там усё віравала, нібы ў катле. Прадстаўнік раёна – катэгарычна супраць. Рудзянок спрабаваў памірыць варагуючыя бакі:2Тут нам не трэба шпрацца. Метадычны цэнтр гэты артыкул здыме”. – “Дык у газетах жа пішуць і пра КДБ”,– нек здаваўся ўкладальнік. “У газетах пішуць, а ў кнізе не дадуць. Я гэта ведаю”,– аўтарытэтна даводзіў Рудзянок.

“Карацей,і прадстаўнік раёна, і уладальнік хочуць з вамі пазнаёміцца”.– закончыў свій аповед Рудзянок.

Я планаваў знаёмства пасля таго, як прачытаю усю кнігу, але жыццё ўносіць свае карэктывы. І сустрэча адбылася.О, гэта быў цырк на дроце!Не думаў, што стасуінкі укладальніка і раённага прадстаўніка гэтак накаліліся. І ў кабінеце счапіліся, нібы пеўнікі. Укладальнік, малады гісторык, працуе ў Акадэміі навук, высокі русявы, шчыры беларус. А галоўнае. Дасведчаны, прынцыповы. Даводзіў: “Чаму нельга пра Армію Краёвую? Там ваявалі беларусы за Беларусь!2 – “Глупства!– крычаў набычаны прадстаўнік раёна, каржакваты плечавень, лысая галава, бы качан капусты, на кароткай шыі.  У Арміі Краёвай былі паліцаі і здраднікі. У кнізе павінна быць аб'ектыўная гісторыя”. – “Вы самі сабе пярэчыце. Раз аб'ектыўнасць – значыць, і пра гета, і пра КДБ, і пра Армію Краёвую трэба. Вядома. Даць ацэнку, расставіць акцэнты”. – настойваў укладальнік.

Мне ён спадабаўся. Але ж не ўсё залежыць і ад выдавецтва. Я мусіў лавіраваць мтж Сцылай і Харыбдай, паабяцаў, калі ўсе артыкулы прачытаю, збярэмся яшчэ, абгавлоым усе спрэчныя моманты. А Рудзяноксядзеў, як мыш пад венікам. Хітрун! Маўляў, вы спрачайцеся, а ма яхата з краю. Вось табе і вядучы рэдактар!

Як толькі госці выкуліліся з кабінета, я адшукаў у блакноце каардынаты вучонага-гісторыка, яўрэя па нацыянальнасці – некалі ён браў удзел у тэлеперадачы, – патэлефанаваў яму, растлумачыў сітуацыю. “Матэрыялы ў мяне ёсць. Праз тыдзень артыкул будзе ў вас на стале.”. Трэба вучыцца ў яўрэяў, як шанаваць  гісторыю,  памяць пра сваіх людзей.

22 кастрычніка. Аўторак. Светлая раніца. Якая цудоўная сёлета восень! Восень крутга павароту ў жыцці. І не толькі ў мяне паварот, у Андрэя Сахуты – у жыцці ўсёй нашай Беларусі. Што будзе далей? Невядома. А як хочацца верыць у добрае!

На ўспамін пра гэтую восень пасадзіў на лецішчы дванаццаць ліп. Цэлую алею. І было гэтае дзейства ў мінулую суботу. Прыехаў з Мінска раніцай і цалюткі дзень шчыраваў, як пчолка, аж спіна ўзмакрэла. Пакуль выкапаў у лесе ліпкі: там некалі быў хутар, прывёз. Выкапаў ямкі, пасадзіў, паліў, прывязаў да калочкаў. Шчыраваў без абеду. Калі ўсе дрэўцы прыжывуцца – будзе прыгожая алея. Ліпа расчце хутка. Некалі зацвітуць – пчолкам будзе раздолле.

Яўрэй-гісторык прынёс сёння артыкул. Во, якая апертыўнасць! Адвёў да рудзянка, пазнаёміў, кажу: “Вось, Сяргей Дзмітравіч, аўтар прынёс артыкул, які нам патрэбны. Падрыхтуйце яго”. ьРудзянок аж аочы вылупіў, бо я не сказаў, што сам адшукаў аўтара. “О. гэта вельмі добра! І памер аптымальны. І здымкі ёсць”, – задаволдена гундосіў вядучы рэдактар.

Памочніцу яму далі – даволі маладую сімпатычную кабету-карэктарку, якая адна гадуе дачку. Спакуса! Але Рудзянок – так сказала наш прафсаюзны лідэр – выдатны сем'янін, мае двух сыноў-школьнікаў. Ходзіць з імі ў басейн. Хай гадуюцца Рудзянкі!

Чытаю рукапіс доктара сельскагападарчых навук. Ён сцвярджае: толькі буйныя гаспадаркі могуць накарміць народ, вядлома, ён не супраць фермерства, але імкнецца пераканаць, што ў нашых умовах: бедная зямля, капрызлівы клімат, адсутнасць патрэбнай тэхнікі, – фермерства сябе не апрадае. Здаецца, усё правільна. А пагадзіцца з вучоным мужам не магу. Не абавязкова фермеру вырошчваць толькі збожжавыя культуры ці бульбу. Ён можп гпдпааць свіней, цялят, кароў. Сенажацяў у нас хапае. А болей жывёлы – болей гною, можна лепей заправіць глебу. Будзе лепшы ўраджай усіх культур. Вось чаму я не люблю катэгарычнасць у любых яе праявах.

Сёлета я вырасціў выдатную раннюю бульбу. Праўда, дзялка невялікая – каля соткі, як добрай бабе сесці. Вясною зямлю не капаў, бо зрабіў гэта ўвосень, даў саломы, лісця, пілавіння, а цяпер выкапаў лункі, у іх клаў бульбіны расткамі ўгору. Прысыпаў кампостам, попелам і зямлёю. Граблямт выраўняў – і ўсё. Праўда, акучваў – матычыў тры разы. Падкарміў калійнымі ўгнаеннямі. Калі бульба зацвіла, зрываў кветкі, каб лішне сон не цягнулі. Між іншым, люблю глядзець, як цвіце бульба. Вялікае поле нібы ўс ыпана буйнымі фіялетава-белымі, сіняватымі кветкамі. Такое ўражанне, быццам  на зялёныя лапушыстыя кусты паселі мятлушкі. Растапапырылі крылы і грэюцца на сонцы. У павеіры нейкі асаблівы цёплы водар. І цішыня вакол. Адно жаўрук трапечыцца ў блакітнай высі. Здаецца, можна ўчуць, як растуць клубні, распіраюць зямлю, яна трэскаецца, нібы нібы ёй не хапае паветра, а клубням волі. Квекткі зрываў шкадуючы. Недзе вычытаў. Што гэта карысна. На невялікай дзялцы можна праверыць. І зямля аддзячыла за ўсе мае клопаты. Бульба паспела  напрыканцы чэрвеня. Смачная, разварыстая, клубні круглыя, жоўтыя, як сонейка. Гэта сорт “Беларуская ранняя”.Мусіць, па-беларуску лепей пісаць – гатунак. Дык вось, вывернеш куст, а пад ім дзесяткі два бульбін па кулаку памерам. Любата! Ева вохкала, дзівілася. Радавалася. Ну, кажа, добра мець мужа-агранома.

28 кастрычніка. Панядзелак. Сапсаваўся настрой пасля нарады ў Дзяржкамітэце па друку. Кепскія нашы справы – эканамічны гальштук сціскае горла выдаўцоў.  Кошт паперы расце. Друарскія паслугі даражэюць. А галоўнае. Рэзка ўпалі заказы на кнігі, не толькі на тэхнічную, сельскагаспадарчую, але і на мастацкую літаратуру. Раней Васіль Быкаў, Іван Шамякін мелі па 90 тысяч наклад, а на будучы год па сем-восем тысяч. І такое безгалоўе, мабыць, надоўга. Ходзяць чуткі, што неўзабаве з вокладкі знікне фіксаваная цана – два ці тры рублі, а цэны будуць дагаварныя, нашмат вышэйшыя. Пакуль кніга будзе друкавацца, можа некалькі разоў падаражэць папера, то і кошт кнігі пэўным, як раней, не будзе. Чым далей, тым весялей.

Людзі злыя, раздражнёныя. Дзіва што! Ужо яйкі курыныя зрабіліся дэфіцытам. У нашым стале заказў – пуста. Праўда, у сталоўцы яшчэ можна паабедаць няблага. Некалі я назіраў. Як у сталоўцы на тэлебачанні ўсе імкнуліся сесці спінаю да буфета. Да акна, з якога падавалі стравы, а тут наадварот: кожны шукае вольнае месца, каб сядзець тварам да люддзей, што стаяць у чарзе, убачыць каго сазнаёмых. Рэдактары, карэктары слепяць вочы ў кабінетах-катухах, таму хочацца паглядзець на свет, на людзей. Ёсць тьут і начальніцкі стол. Мой шэф Валодзя Клімчук – пуза наперад і шыбуе міма чаргі за гэты стол і мяне цягне. Сядзяць тут дырэктары. Галоўныя рэдактары выдавецтваў, начальнікі упраленняў з дзяржкамітэта, бывае, і сам старшыня прыходзіць абедаць. Стол даўгі: саастаўлены тры звычайныя, чалавек дзесяць-дванаццаць “элітных” кадраў могуць сесці за начальніцкую трапезу. Падае стравы афтцыянтка. Неяк сказаў Клімчуку, што на тэлебачанні гэтага няма, што на дварэ час дэмакратыі, ён хмыкнуў: “тут чарга даўжэйшая. Можна доўга прастаяць, – і дадаў з усмешкаю. – Спыніцца літрпрпцэс. І вытворчы – таксама”.

Калі іду на абед без яго. Дык заўсёды стаю ў чарзе.ехта падыйдзе са знаёмых, а то мяне паклічуць – тут гэта прынята: нехта адзін з рэдакцыі зойме чаргу чалавек на трох-чатырох, і вось яны падвальваюць. Добра калі

Паспеюць да металічнага бар'ера-парэнчаў,якія аддзяляюць так званы раздатачны стол і касірку ад залы, каб хто не набраў на разнос ежы ды міма касы крутнўся ў залу.

Вось якая ў мяне занатоўка: пра кнігі і сталоўку, пра хлеб надзённы і духоўны.

4 лістапада. Панядзелак. Прачнуўся а паорве чацвётрай: пасля басейна спаў, як тпшаніцу прадаўшы. Як лёг. той нырнуў у абдымкі Марфея. І прачнуўся рана з адчуваннем бадзёрасці, з жпдпннеі жыць, працаваць, любіць. Плаваў я ўпершыню за казённыя грошв. Праўдзівей, за прафсаюзныя. Неяк завітала да мяне наш прафорг Людміла Антонаўна. Сімпатычная кабета гадоў на сорак пяць, праўда, выглядае яна значна маладзей, бо дужа сочыць за сабой і любіць сябе перш-наперш. Яна загадвае адной з рэдакцый, зайшла пагаварыць наконт планаў. Калі абмеркавалі ўсе праблемы. Пытаецца: “Ці любіце вы плаваць?” – “Люблю. Некалі ў лётным вучылішчы выступаў на спаборніцтвах. Дый нарадзіўся на Бесядзі. Плаваю з маленства”. – “Ну, дык запрашаю ў нашу каманду. Мы штогод набываем пятнаццаць абанементаў. Ёсць магчымасць уключыць і вас. Плаваем і грэемся ў саўнепа нядзельных днях”. Я не пярэчыў. Купіў ахоўныя акуляры, каб вада з хлоркаю не раз'ядала вочы, гумавую шапачку, пантофлі, знайшліся і плаўкі. Карацей, падрыхтаваў усе прыбамбасы, і ўчора адбыўся першы заплыў. Ходзім мы ў басейн “меліяратар”, што на вуліцы Варвашэні. І саўна. І баейн спадабаліся. Плаваем усе разам – мужчыны і жанчыны, а ў саўне, вядома, паасобку. Адна карэктарка падплыла да мяне бліжэй, усміхнулася гарэзліва: “А вы добра плаваеце. Ваш папярэднік ніколі не хадзіў у басейн”. – “Кожнаму сваё. Вы таксама добра плаваеце. Як Ундзіна”.– “НЕ, мне да вас далёка. Можа, павучыце?2 – “Як небудзь другім разам”. ++ “Лаўлю на слове”. Яна яшчз раз звабліва ўсміхнулася і лёгка, грацыёзна паплыла далей, потым азірнулася– ці плыву ўслед. А я даў нырца, паплыў назад. Словам, басейна і саўна – гэта выдатна, таму і спаў .як суслік. А каб яшчэ пахвастўся бярозавым венікам! Пра гэта можна толькі марыць. От. Некалі сваю лазню закончу. І ўсё гэта будзе! Насуперак прымасам рынкавага сацыялтзму, ці яшчэ нейкаму там “ізму” будзем сеяць, беларусы! І плаввць – таксама.

Паход у басейн быў вельмі дарэчы, бо дома гармідар і халадэча: пачалі класці паркет. У зале і дзіцячым пакоі скончылі, яшчэ трэба другі раз пацягнуць лакам. Майстар-паркетчык Сямён Іванаіч, каларытны мужык. Працаваў у Саўміне. Клаў паркет многім міністрам,вядомым пісьменнікам, славутай спявачцы Ларысе Апександроўскай Цёпла ўзгадваў пра яе, гаварыў прыжмурыўшы, нібы кот, вочы – ледзьве не закахаўся. Сямён Іванавіч – невысокі. Пакатыя, абвіслыя плечы, трохі крываногі, як футбаліст, бо шчыруе днямі, укленчыўшы на падлозе. Рукі ўжо злёгку дрыжаць: чарку любіць, гаспадары частуюць. Любіць пагаварыць, вядома ж, пра тое, у каго рабіў, якая там кватэра, чым гаспадыня частавала. Гукі “ш” і “ч” вымаўляе мякка, з шапялявінкай, нават з прысвістам. Адным слоыам, мужык цікавы.

Вялікая мітрэнга – паркет. Злосць бярэ: чаму іншыяатрымліваюць кватэры з паркетам, а тут гэткія клопаты: раздабыць дубовыя дошчачкі, перацягнуць мэблю, узадраць лінолеум. Потым дыхаць пылам і смярдзючым лакам. А спачатку яго трэба купіць, колькі грошай улупіць! Майстар бярэ дваццаць рублёў за квадратны метр, значыць, давядзецца  вываліць  каля дзвюх тысяч. Добра, што набылі паркет даолі танна, дзякуй сябру Андрэю за клопат. Дык вось, у хаце няма дзе прыткнуцца, таму чытаю на кухні. Трапілася ў рукі кніга Мікалая Бярдзяева “Істокі і смысл русского коммунізма”. І вось што ён піша пра таварыша  Леніна

“Ленин проповедовал жестокую политику, но лично он не был жестоким человеком…Но первым толчком, который определил революционное отношение  Леніна к миру и жизни, была казнь его брата..” Мы не раз спрачаліся з Андрэем Сахутам. Я казаў: калі б не павесілі брата, Валодзя Ульянаў ніколі не стаў бы Леніным. Андрэй жа даводзіў сваё: тысячы людзей ішлі ў рэвалюцыю, у чыіх сем'ях нікога нават не арыштоўвалі. Ёсць у гэтым рацыя. Але прысвяціць усё жыццё барацьбе з царызмам мог толькі чалавек, які даў клятву… І  праліў таварыш Ленін рэкі крыві. Зло спарадзіла зло. А можа, калі б не ён, дык знайшоўся б іншы? Няўжо нельга было без рэвалюцыі?

Далей Бярдзяеў піша: “Ленин требовал сознательности  и  організованности  в борьбе против всякой стихийности… И  он допускал все средства  для  борьбы, для достижения целей революции. Добро было для него всё, что служит революции, зло – всё, что ей мешает”.

І вось яшчэ цікавае меркаванне: “Уже  война выработала новый душевный тип, тип, склонный переносить военные методы на устроение жизни, готовый практиковать методическое насилие, властолюбивый и  поклоняющиійся силе. Это – мировое явление. Одинаково обнаруживающееся в шовинизме и  фашизме. В России  появился новый антропологический тип, новое выражение лиц. У людей этого типа иная поступь, иные жесты, чем в типе старых интеллигентов”.

Ай да малайчына, Бярдзяеў! Светлая галава. Менаівта гэтыя новыя “тыпы” былі бязлітаснымі ў грамадзянскую вайну, расстрзльвалі нявінных людзей падчас рэпрэсій, нямецкія звышчалавекі жорстка, бязлітасна вынішчалі ўсё жывое на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Яны, гэтыя новыя “ тыпы”, у якіх “іная поступь” крочаць зараз  па ўсёй планеце Зямля.

7 лістапада 1991 года. Няўжо апошні Вялікі Кастрычнік? У горадзе не відно ніводнага чырвонага сцяга, ніводнага плаката, не было параду і дэмастрацыі. А колькі я пахадзіў з чырвоным сцягам! Праўда, і сёння на плошчы Леніна адбыўся мітынг прыхільнікаў сацыялізму. Сабралася жменька пенсіянераў. На маю думку, нельга так рэзка кідацца з аднаго боку ў другі, нельга так аплёўваць тое, на што ўчора маліліся, што здавалася святым. Хто мог падумаць, што гэткі час надыдзе?! Трыццаць гадоў таму на ўвесь свет было  абвешчана хрыплаватым голасам былога шахцёра, “дарагога Мікіты Сяргеевіча”: “нонешнее поколение будет жить при  коммунизме”. Абяцаў камуністычны рай  праз дваццаць гадоў. А праз  трыццаць – камуністычная патыя распушчана і аб'яўлена злачыннай арганізацыяй. Можа, з Хрушчова і пачаўся развал? А калі б яго не прагналі датэрмінова, што было б? Няўжо збудавалі б камунізм? У асобнай, “отдельно взятой” краіне? Але ж мільярднае племя кітайцаў ідзе да камунізму. А каб ішлі разам? Пытанні, пытанні…Хто можа даць на іх адказ? Мусіць, ужо ніхто. Хіба што, “новы а мудры гісторык”, – пра якога пісаў некал іКупала. Шкада, што жыць “ в эту пору прекрасную” ужо не давядзецца мне…

Настрой кепскі, але не толькі ад гэтага пакутлівага роздуму.Усё нашмат прасцей і празаічней: хварэю, нос не дыхае, у хаце – рэзрух, усё раскідана, нідзе не прыткнуцца. А тут яшчэ насмарк. Паскудная хвароба, не дзіва, што Напалеон праз яе прайграў Барадзінскую бітву. А я не пайшоў на мітынг былых камуністаў, а хацелася там пабыць. На свае вочы ўсё пабачыць, на свае вушы пачуць.У адной газеце вычытаў, што вялікая рэвалюцыя – гэта жнівеньскія падзеі ў Маскве ( разгром ГКЧП). А Кастрычніцкая рэвалюцыя – і не вялікая, і не сацыялістычная, і не кастрычніцкая, бо адбылася ў лістападзе. І не рэвалюцыя зусім, а дзяржаўны пераварот. Во як! Пачынаецца перыяд “разброда и шатаний”. І мабыць, вельмі надоўга.

Перастаўляю з Евай мэблю, парадкую кнігі. Божа, гэтулькі ўсяго нацягалі ў кватэру!Вось чаму ў крамах няма нічога. Усе усё хапаюць. Некаторыя кватэры нагадваюць мэблевыя склады – не прайсці між гарнітурамі, сталамі і крзсламі. Даўно ўладараць у грамадстве ажыятаж і паніка: хапай, бо заўтра не будзе. А калі будзе, то нашмат даражэй. Пэўна, так яно й будзе.

Вось такі сумны роздум на 74-я ўгодкі Вялікага Кастрычніка. Рука па звычцы напісала – Вялікага.

18 лістапада. Панядзелак. Больш дзесяці дзён не запісваў нічога ў свій блакнот. Дома не было дзе прыткнуцца, дыц часу бракавала. На працы начытаешся за дзень рознай дураты, аж вочы на лоб лезуць, а галава пухне. Тут не да занатловак пра жыццё-быццё лясное і яшчэ пра сёе-тое…

Нарэшце пазаўчора, у суботу, скончылася паркетная эпапея. Апошні раз (другі) саміпакрылі падлогу лакам. Начавалі ў суседзяў, бо дома было не падыхнуць. Напакутваліся. Нацягаліся з мэбляй, і цяганіна гэтаЯ яшчэ не скончылася. І грошай уваліў! Як у маіх Хатынічах кажуць: цэлую ціжбу. Майстру – 1600 рублйў. Ды плюс сто рублёў на эмульсію, паўтары тысячы за паркет. Карацей, тра з паловаю тысячы каштуе радасць, якая называецца паркетная падлога. Затое гэта ўжо назаўсёды – і дзецям, і ўнукам.

Калі б я быў літаратарм, дык напісаў бы аповед “Містзр паркет і Мадам Эмульсія”. Чаму такая назва? Штодня майстар нагадваў мне: “Эмульсіі бракуе. Шукайце Мадам Эмульсію. Клею трэба шмат.. Іначай містэр паркет не будзе трымацца.. Гарбаціцца, уздувацца можа. Будзеце мяне бэсціць. А я гэтага не хачу. Я марку трымаю заўсёды”. Распісаць самога майстра, яго згадкі, дзе ў каго працаваў, кур'ёзныя здарэнні, можна дадумаць лёгкі флірт з народнай артысткай Ларысай Александроўскай… Магло б атрымацца каларытнае. Вясёлае, дасціпнае. Поўнае жыццёвых рэалій, апавяданне. Можа, некалі, як выйду на пенсію, і вазьмуся. Але, мусіць, позна будзе. Зрэшты, у дзённік я ж пішу даўно. Праўда, не высільваюся ў пошуках слова, не мудрагельствую. . Можа, у гэтым і ёсць цымус? Мала  літаратурнага мудрагельства, затое багата жывога жыцця. Можа, гэта Боскі промысел, што я трапіў у выдавецтва? Не, я добра памятаю выказванне Льва талстога: калі можаш не пісаць, не пішы… Во, для сябе нешта занатаваць, калі ёсць сверб, гэта іншая справа. Я не прэтэндую ні на чыю ўвагу, не патрабую дзяржаўных грошай на выданне кнігі. А можа, і варта? Можа, дарэмна маўчу, трываю? Ну што ж, будзем “трываць” і далей. Проста пісаць дзеля разрадкі, ці для ўнукаў?

Гэта я цалюткі дзень ламаў галаву над тэматычным планам, выклікаў загадчыкаў рэдакцый,  раіўся з дырэктарам. Шэфа, пана Клімчука, я здзівіў і узрадаваў. Па сваёй ініцыятыве ўстанавіў кантакты з усімі намеснікамі міністра сельскай гаспадаркі. І кожны  падкінуў гэтулькі тэм, патрэбных, надзённых, падказаў, хто з навукоўцаў займаецца гэтай праблемай, і калі можа пакласці рукапіс на стол. Разумею, што работы там будзе па макаўку. Дык у нас жа хапае рэдактараў. Некаторыя гадамі сядзяць на парадах дачнікам, грыбавікам. Так, гэтыя кнігі добра раскупляюцца, даюць прыбытак. А хто будзе выдваць кнігі пра перадавы вопыт? Што мы мала іх выдаем нас шпыняюць на кожнпй калегіі. Дык вось, прачытаў Клімчук маю праграму, аблапіў зап плечы: “Ну, малайчына! З мяне бутэлька. І павышаная прагрэсіўка”. – “Дай Божа, чутае бачыць. Каб гэтыя словы ператварыліся ў мяккае ворыва”. – весела адказаў я.

20 лістапада. Серада. Перачытаў заўчорашні запіс і адчуў моцнае жаданне зрабіць чарговую занатоўку з натуры.

Дзень быў сёння даволі ціхі, хоць звычайна серада ў выдавецтве – самы тлумны, мітуслівы дзень: з раніцы планёрка, на ёй, як правіла, ускрываецца гэтулькі праблем, недахопаў, пасля планёркі ўсе лётаюць, як падсмаленыя. У чацвер. У першай палове дня яшчэ адчуваецца напружанне, але паступова                 

яно спадае, слабее. Кожны думае: заўтра пятніца, можна паехаць на сваё лецішча, паглядзець, што яшчэ недароблена. Наперадзе зіма. Яшчэ цішэй у выдавецтве робіцца, калі няма дырэктара, а ён па абедзе паехаў у Дом літаратара на паседжанне секцыі прзы. Вядомак, таму рэдактару, у каго рукапіс “нарыць”, трэба тэрмінова яго здаць, той будзе гарбаціцца і ўсе выхадныя. Але ж не варта было цягнуць да апошняга”.

Звонка заліўся тэлефон. Вучоны муж цікавіўся, які лёс ягонага рукапісу.

– Падпісаны ў набор. Так што, усё нармальна. Неўзабаве будзе карэктура.

– Дзякуй за добрую вестку. З мяне бурдзюк віна,– павесялелым голасам мовіў навуковец.

– Бурдзюк гэта задужа. А бутэлька шампанскага, калі выйдзе кніга. Не пашкодзіць.

На тым і развіталіся. Пятро выйшаў у калідор. Насустрач – танклявая, цыбатая дзяўчынка з мыльніцай у руцэ. Звонка цокаючы высокімі абцасамі, яна пайшла ўніз на свой дзесяты паверх. Пятро ішоў услед за ёй, міжволі падумаў: на цотным паверсе мужчынскі туалет, на няцотным – жаночы, хоць выйдзе чалавек, пратрасецца, і эканомія падчас будаўніцтва. Але на добры толк, дык гэта нязручна.У прыбіральні было моцна накурана. Каля шырокага акна стаялі Сяргей Рудзянок і незнаёмы хлопец. І адчайна дымілі  цыгарэтамі.

– Нуй надымілі, мужыкі! Хоць сякеру вешай, – павітаўшыся, сказаў Пятро.

– Затое ніякая бацыла не выжыве. Прафілактыка, – рагатнуў Рудзянок.– Пятро Захаравіч, вы ніколі не былі ў туалеце на восьмым паверсе? Там прыбіралшчыца – вялікая аматарка кветак. У пакоі сапраўдная аранжарэя. Там і курыць сорамна. Каля ліфта смаляць. З аднаго боку – жанчыны, а з другога – мужчыны. А кветкі такія прыгожыя. Круглы год цвітуць.

– Заінтрыгавалі вы мяне. Калі-небудзь схажу. Яшчэ адзі доказ старой ісціны: не месца красіць чалавыека, а чалавек – месца.

– Гэта праўда, Пятро Захаравіч, – угодліва ўсміхнуўся Рудзянок, прытушваючы цыгарэту. Ён яшчэ застаўся гаманіць са сваім сябруком.

Каля ліфта Пятро раптам крутнуўся на леасвіцу і патэпаў  на восьмы паверх: заманулася паглядзець на кветкі. Дый гарбціўся цалюткі дзень за сталом. Вібрагімнастыка не зашкодзіць..

Гэткі ж паўцёмны калідор, нізкая столь над галавой. Гэткі ж пакой-курылка ў каанцы калідора. Але тут сапраўды было дзіва. У вёдрах, вялізных вазонах, у пластмасавых скрынках раслі кветкі. Цвілі ружавата-чырвоныя герані, зялёныя клешні-галінкі “дзекабрыста” падрыхтавалі фіялетава-ружовыя прадаўгаватыя бутоны, якія нагадвалі па форме аўтаматныя патроны.У кутку высілася разгалістая пальма, побач таўшчэразны кактус-эхінопсіс з шарыкамі-дзеткамі, ён быццам усміхаўся наведнікам. “Малайчына! Гэта ж трэ было зямлі нацягаць, пасадзіць. Паліваць, даглядаць. І ні капейкі ёй ніхто на заплаціў дадаткова. І добрае слова ці сказаў хто”. Пятру захацелася пазнаёміцца з гэтай жанчынай і сказаць ёй дзякуй. Ён вырашыў прапускаць дзкесяты паверх і хвдзіць у прыбіральню на восьмы.

Пятро вярнуўся ў кабінет,  спытаўся ў сакратаркі, ці шукаў яго хто.

– не, усё ціха. Можа, вы мяне адпусцтце, Пётр Захаравіч? Ужо скора пяць гадзін.

– Добра. Можаце ісці. Я пабуду яшчэ.

Пятро перачытаў запісы ў нататніку, схаваў яго ў шуфляду: пра кветкі напіша, калі пазнаёміцца з іхняй гаспадыняй. Падсунуў бліжэй каляндар. Каб споанаываць заўтрашні дзень.

21лістапада. Чацвер. Міхайла. Ноччу і раніцай ішоў снег. Даволі шмат яго наваліла. А зямяля ж не замерзлая. Мабыць, растане. Раней дык і маразы ўжо здараліся гэтым часам. Памятаю, матка мая казала: кпалі Міхайла змасціць (замарозіць Бесядзь) , то Мікола загваздзіць – моцна закуе лёдам. Сёлета, відаць, не будзе моцнай, халоднай  зімы. Бо на Пакровы вецер дзьмуў з паўднёвана усходу. Чарнобыльскі вецер будзе ўладарыць над Беларуссю.

Мінулы раз пісаў пра жыццёвыя яюжэты. На днях жыццё падкінула яшчэ адзін. У нядзелю прыцемкам ужо загнаў мшыну на стаянку, вяртаюся дамоў, цап-лап – няма ключоў. Здаецца, браў і няма. Пазваніў, Ева адчыніла. Яна гатавала вячэру, таму незадаволена буркнула: “Што тызвоніш? Ключоў не маеш”?– “А вось і не маю. Мусіць, забыўся ўзяць”. Абмацаў усе кішэні, шуфляды – няма. Уранні, як толькі развіднела,  шукаў на двары Згубілія ўсе ключы, ад ватэры, вясковай хаты, ад гаража. Бяда дый годзе! Убачыў прыбіральшчыцу, пытаюся, ці не знаходзіла ключы. Яна, шчуплаватая, хударлявая, нейкая прасветленая тварам, дарэчы, я вітаюся з ёй заўсёды, кажа: на дзвярах другога пад'езда вісела паперчына, што знйшліся ключы і тэлефон тамака напісаны. Я да дзвярэй, але аб'явы не было. Падышла і кабета: “Можа, дзеці здзёрлі”? Яна агледзелася вакол, сіганула на клумбу, падняла вузенькую мокруб паперчыну: “Вы шчсліўчык. Вось паперчына”. Я гатовы быў расцалаваць кабету. Паехаў на службу. У тралейбусе не раз перачытваў аб'яву, вывучыў напмяць нумар тэлефлна. Званіў некалькі разоў – ніхто не адказваў. Патэлефанаваў увечары, малады жаночы голас адказаў, што ключы ёсць, іх сем. Значыць, мае. Узяў шампанскае і пайшоў.І вось трымаю свае ключы. Рады-радзёшанькі, што не ірэба мяняць замкі, заказваць новыя ключы. Добра тое, што добра канчаецца. 

– Пятро зірнуў на гадзіннік – бралася на шостую гадзіну. Па звычцы патэлефанаваў Еве, каб спытаць, ці трэба што купіць. Але тэлефон не адказваў. Вырашыў адразу ехаць дамоў. Міжволі мільганула думка: якое гэта шчасце, калі чалавек ахвотна ідзе ўранку на працу і ахвотна вяртаецца дамоў!

Банальна, але лепшай формулы шчасця чалавецтва не прыдумала.


Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету,   1991 г.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю