355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Леанід Левановіч » Палыновы вецер » Текст книги (страница 9)
Палыновы вецер
  • Текст добавлен: 20 апреля 2017, 20:00

Текст книги "Палыновы вецер"


Автор книги: Леанід Левановіч


Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 19 страниц)

– От, жанчыны! Яна адразу пра тое, хто як сцеле... – рагатнуў Сяргей Рудзянок.

– Дзмітравіч, ты – бессаромнік, – пачуў ён у адказ.


Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991 г.

16 кастрычніка.  Мінск. Сесія Вярхоўнага Савета прыняла Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”.

17 кастрычніка.  Пекін. Далікатэсныя рэптыліі для прыгатавання рэдкіх страў кітайскай кухні з’явіліся на рынках Пекіна.

19 кастрычніка.  Ерэван. Першы Прэзідэнт Арменіі Тэр-Петрасян пачаў сваю палітычную дзейнасць са стварэння камітэта “Карабах”.

22 кастрычніка.  Вашынгтон. Міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка выступіў на 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у дыскусіі па дакладзе МАГАТЭ.

ІХ

Бралася на вечар, калі Андрэй Сахута вярнуўся з райцэнтра. Ездзіў разам са старшынёй калгаса Зінкевічам на ягоным “газіку”. Збіралі там раённы актыў для абмеркавання  наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вучылі, як змагацца з мірным атамам, які вырваўся на волю. Нічым асаблівым нарада не ўразіла Андрэя, сядзеў, слухаў, сёе-тое занатоўваў па даўняй звычцы: занатоўкі ён рабіў нават седзячы ў высокіх прэзідыумах. Суседзі ягоныя ў зале  нічога  не запісвалі,  перамаўляліся  між  сабою, той-сёй  драмаў.

На першы погляд звычайная нарада. Але гэта толькі на першы погляд. Мела яна адметнасць, прадыктаваную падзеямі апошняга часу: у прэзідыуме не было нікога з сакратароў райкама, а ў зале сядзелі былыя камуністы. Сядзеў між іх непрыкметны чалавек у цёмна-шэрым касцюме з акуратна завязаным гальштукам – былы сакратар абкама па ідэалогіі. Лысаваты. З абветраным, гладка паголеным тварам, хударлявы, плечы яго трохі абвіслі, бо гападар касцюма за пошнія тры месяцы скінуў амаль паўпуда вагі,  назапашанай  у мяккім крэсле.

Ён слухаў выступоўцаў з падкрэсленай увгай. І не таму, што яны адкрывалі нейкія ісціны, нечым здзіўлялі, а хутчэй таму, што слухаў іх упершыню. Андрэй запісваў іхнія прозвішчы, пасады, назвы паселішчаў, пра якія яны гаварылі. І рабіў гэта свядома, з думай пра будучыню: калі яго прызначаць на абяцаную вышэйшую пасаду, магчыма ,  давядзецца з гэтымі людзьмі сутыакацца часцей. Можа, з кім у яго наладзяцца сяброўскія стасункі– калі не сяброўскія, то, пэўна, таварыскія, бо жыццё ў чарнобыльскай зоне прымушае людзей мацней трымацца адно аднаго. Кожны ў глыбіні душы разумеў: усе яны закладнікі мірнага атама.

Сахута лавіў цікаўныя позіркі ў яго бок – тут усе ўсіх ведалі. І раптам новы чалавек , ды яшчэ  не падобны на маладога спецыяліста. У раёне быў страшэнны дэфіцыт кадраў, але маладыя спяцы прызджалі вельмі рэдка. Самыя цікаўныя  пыталіся  цішком у старшыні  калгаса:  хто сядзіць поплеч яго.

Але галоўная адметнасць нарады была ў самой яе сутнасці: гісторыя не ведала дагэтуль такой маштабнай аварыі, нідзе ў свеце мірны атам не прынёс гэткай шкоды чалавеку. І запанаваў ён амаль на траціне Беларусі, ахінуў смертаносным крылом Прыбяседдзе. Свае ахвяры, сваю жахлівую даніну збірае ўжо шосты год. І колькі часу будзе збіраць, таго не ведае ніхто. Ні акадэмікі, ні міністры. Ні  пажарнікі, якія тушылі рэактар.  Ні ліквідатары, якія  ўжо наеліся радыенуклідаў па макаўку.  І яны, гэтыя нябачныя забойцы-раденукліды, быццам  караеды  дрэва,  падточваюць маладых здаровых людзей. Караеды нападаюць на старое, хворае, аслабленае дрэва, здаровае ім не па зубах. “Мірны” атам нікому ў зубы не гядзіць, ён гатовы зваліць любога мацака.

Менавіта пра гэта думаў Сахута, бо ён быў тут свежым чалаекам. І адчуваў усё вастрэй, чымся мясцовы люд. За месяц, пражыты ў зоне, не раз чуў гаркава-металічны смак нябачнай радыяцыі. Прыцярпеўся  ўжо, што  напрыкканцы дня  баляць ногі, нават калі цалюткі дзень праседзіць у лясніцтве. А ўвеары яму карцела хутчэй памыцца, як аб нечым недасяжным, дужа прыемным.  ён  думаў  пра цёплы  душ у сваёй  гарадской  кватэры. Але замест гэтага да пояса мыўся халоднай вадою са студні.

Нарада доўжылася каля трох гадзін без перапынку. Выступы былі спакойныя, памяркоўныя, кароткія. Ніхто нікога не крытыкаваў. І кіраўнікі, і падначаленыя разумелі, што ўсе яны закладнікі Чарнобыля. Каму было куды ўцякаць, той ужо ўцёк, каго змаглі – адсялілі. Перасяленне ідзе і зараз. Дакладчык, намеснік старшыні райвыканкама, адно паўшчуваў будаўнікоў, хоць і разумеў – не яны вінаватыя ў зрыве плана. Калі б матэрыялы, грошы паступалі своечасова, дамы  для перасяленцаў раслі б, як грыбы пасля дажджу.

Выступаў і дырэктар лясгаса Капуцкі.  Пабедаваў, што план пасадак лесу павялічаны, а людзей і тэхнікі бракуе. Андрэй слухаў яго з  увагаю і насцярогаю. Увага ішда ад таго, што яму давядзецца ўсё пачутае ўкласці ў вушы сваім падначаленым, а насцярога мела іншую прычыну: раптам дырэктар неабдумана ляпне, што да іх вярнуўся на пасаду ляснічага зямляк, былы сакратар абкама партыі. Тады б Сахуту давялося падняцца, на яго б усе глядзелі, як на дзівака, а нехта, можа, і ў ладкі запляскаў, хоць у душы пасміхнуўся б: во жыццё прыціснула партакрата, што і сталіцу кінуў, значыць, цесна зрабілася каля карыта, адпіхнулі, выплюнулі. На шчасце, дырэктар нічога такога не ляпнуў, старшыня калгаса  падвёз Сахуту да  лясгаса,  паабяцаў заехаць сюды,  калі  вырашыць  свае  справы.

– Ну што, Мацвеевіч, асвойталіся, агледзеліся? Трэба вас апрануць па-нашаму, – дырэктар паляпаў па плячы старэйшага па ўзросце былога высокага партыйнага начальніка.– Прывезлі новую флорму. Вось вам зорачкі ў пятліцы,– дастаў з шуфляды маленькі карабок. – Шэсць штук. Па тры…– Станеш галоўным ляснічым. – раптам перайшоў на “ты”,– тады будзе чатыры зорачкі. Можа, прымераеш тут? Скажу сакратарцы , каб нікога не пускала. А я выйду.

Ад новай цёмна-зялёнай формы з блішчастымі гузікамі патыхала нечым незнаёмым: ці то фарбаю, ці то нафталінам. Карацей,  нечым  халодным  і казённым.

– Дома памераю, – адказаў Андрэй  і сам  здзівіўся, што домам называе не кватэру ў Мінску, а пакойчык-катух у тым жа будынку, дзе і лясніцтва, толькі ўваход з другога боку: у адным пакойчыку атабарыўся памочнік. У другім ён, Сахута.

– Калі што не падыдзе, можна падагнаць у атэлье. У райцэнтры ёсць. І ў Белай  Гары падгоняць. Сёння зарплата ў нас. Можна адным скрыпам замачыць і палучку, і форму. – шырока ўсміхнуўся Капуцкі, ажно прысеў пад вусамі дзюбаваты нос. – Каб новая форма добра насілася. Каб не муляла нідзе.

Замочвалі ўтрох – дырэктар запрасіў для знаёмства галоўнага ляснічага, які рыхтаваўся да пенсіі і ягоную пасаду абяцалі Сахуту. І пасля чаркі гаворка круцілася  вакол  вытворчых  спраў і клопатаў. Вось  паркету нарабілі  шмат: выдатны, дубовы. З чыстай зоны. А пакупнікі асцерагаюцца браць – баяцца радыяцыі.

– Дык у мяне ёсць пакупнік. Наш зямляк. Працуе  на  тэлебачанні. Кватэра вялікая. Яму шмат трэба. Жонка даўно агітуе здзерці абрыдлы лінолеум і пакласці паркет.

Андрэй расказаў, што зямляк Пятро Махавікоў цяпер перайшоў у выдавецтва, што ён там галоўны рэдактар, рыхтуюць кнігі ў абарону прыроды. І пра лес – таксама.

– Патрэбны чалавек. – адразу ўсхапіўся Капуцкі.– Патэлефануйце. Хай абмераюць плошчу кватэры. Скажуць, колькі ім трэба.

І вось ужо вечарам Андрэй сядзеў у сваім кабінеціку і спрабаваў дазваніцца да сталіцы – удзень яму гэта не ўдалося. Дый часу бракавала. Увечары лацвей. У новай форме з трыма зорачкамі ў пятліцах форменнага кіцеля. З першай зарплатай на новай пасадзе Андрэй адчуваў сябе, як ніколі ўпэўнена, упершыню падумаў: добра, што вярнуўся дамоў. Не збаяўся плётак, абгавораў. Спачувальных позіркаў. Не мераў тут ні разу ціск – не было чым і не было калі, чуўся лепей, чым у Мінску, жывот ягоны спаў. Зліняў. Дзягу на форменных штанах зацягнуў ці не на апошнюю дзірку. “Ці кава,  ці  налезлі б зараз студэнцкія штаны? – падумаў з усмешкаю.– Мусіць, блізка да той халасцяцка-камсамольскай  кандыцыі”.

А сёння пасля нарады, дзелавітай, спакойнай, пасля замочкі новай формы і першай леснічоўскай зарплаты – здавалася, што грошы грэюць кішэню, хоць і няшмат іх. Няўжо і грошы тут радыеактыўныя? Не, радыяцыя зараз меней за ўсё хвалявала Андрэя Сахуту. На душы незвычайнае адчуванне волі, палёту. Не трэба асцерагацца, каб не трапіць пад гарачую руку першаму. Не трэба баяцца званкоў з ЦК. Ён тут, у лесе, самы галоўны. Па абедзе можа ўскінуць стрэльбу на плячо  і  пайсці   на качак. Што ён і рабіў часцяком разам з памочнікам. Той умее спрытна абскубсці, разабраць  качку і згатаваць  наварысты  булён. А што ў ім магла быць радыяцыя, пра гэта стараліся не думаць.

Андрэй пашкадаваў, што ніхто зараз не бачыць яго ў навюткай форме, ні былыя калегі-абкамаўцы, ні жонка, ні дзеці. Раптам злавіў сябе на грэшнай думцы-жаданні: захацелася, каб яго ўбачыла Паліна Максімаўна. Тая гарачая камсамолка-аграномка, з якой ён цалаваўся на адкрыцці клуба ў Бяседавічах. Ён узгадаў пра яе, калі слухаў даклад, пазіраў на Анатоля Раковіча, старшыню райвыканкама, таго Толіка, які выцягнуў райкамаўскі “газік” з глыбокай лужыны. Аж не верылася, што было гэта трыццаць гадоў таму!

Ён не ведаў, што Паліна таксама запрошана на паседжанне, угледзела яго, калі Андрэй апранаў плашч і разам са старшынёй калгаса Іванам Зінкевічам ішоў да выхаду. Ён аж здрыганўся ад нечаканасі, калі  пачуў:

– Андрэй Мацвеевіч! Хвілінку пачакайце, – да яго наблізілася вельмі ж знаёмая абліччам жанчына з прыгожым, адкрытым тварам. З-пад акуляраў зірнулі вялікія цёмна-карыя вочы, бы спелыя вішні пасля дажджу. – Не пазнаяце? А памятаеце Паліну-камсорга з Бяседавіч? Адкрыццё клуба...

– Канешне, помню. Хоць і даўно было.

– Я разумею, тут не месца для ўспамінаў. Ёсць просьба... Ці можна выпісаць у вас дроў? Вы, можа, чулі пра маё гора? Цяпер во самой  і  пра  дровы трэба клапаціцца. Паблізу райэцнтра ўсё павысякалі.

Андрэй выказаў ёй спачуванне. Зінкевіч тым часам гукнуў ад дзвярэй, што пачакае на вуліцы. Яны з Палінай адышліся ўбок. Андрэй коратка расказаў пра сваю сям’ю, Паліна трохі пра сябе. Дамовіліся, што заўтра ці паслязаўтра яна прыедзе з сынам у лясніцтва.

Ён зноў набраў нумар кватэры. У трубцы чуліся занудлівыя кароткія гудкі. Тады патэлефанаваў Пятру Махавікову. Той быў дома. Узарадаваўся сябру. Яшчэ болей узрадаваўся, калі пачуў, што  Андрэй можа прывезці паркет.

– Зараз параюся з жонкай. Абмераем кватэру. Я патэлефаную. Скажы нумар…

На гэтым развіталіся, хоць абодвум вельмі хацелася пагаварыць, бо падзей у іхнім жыцці адбылося зашмат.

Нарэшце дазваніўся дадому. Праз шум і трэск ледзь пазнаў голас Ады.

Можа, таму, што кепска было чувац, падаўся жончын голас чужым, халодным. Распытаў пра дзяцей, пра хатнія справы. Пахваліўся, што атрымаў зарплату, новую форму.

– Ну во,  далі нейкую капейчыну. Форму шараговага ляснічага ў зоне. Разумныя людзі ўцякаюць адтуль. А ты скочы, як Саўка ў вір галавою. І дзеці супраць. Не ўхваляюць твой учынак.

– Дзіва што!Ты настройваеш іх. Не спяшайся рабіць высновы. Зразумей. што болей я не мог сядзець склаўшы рукі.

– Я не спяшаюся. А вось ты паспяшаўся. Пятро хацеў парэкамендаваць цябе на сваё мсца. Галоным рэдактарам навукова-папулярных перадач. Ты б справіўся. І  начальства тэлевізійнае  цябе  ведае. А то наламаў дроў. Ты там. Я—тут. Што гэта за жыццё?

– Гэта ўсё часова. А тэлебачанне – не мой хлеб. Я не журналіст па адукацыі. Не бядуй. Усё ўтрасецца,– спрабаваў суцешыць жонку. – Можа, праз тыдзень прыеду, тады ўсё абмяркуем. Усім прывітанне! Цалую! – і паклаў трубку.

Сядзеў за сталом,  адчуў зноў цяжар у патыліцы – падымаецца ціск, а гэтак добра адчуваў сябе гадзіну назад. Яму зусім не хацелася ехаць у горад. Адчыніліся ўвахлодныя дзверы. Нехта затупаў у калідоры. Андрэй  выйшаў з кабінета – перад ім стаяў памочнік Віктар. У пінжаку наапашкі, у галёшах на босую нагу.

– Ну, ці дазваніліся? А то бульба ўжо гатова. Адубее. І форму ж замачыць трэба, – мабыць, Віктар заўважыў не дужа вясёлы твар шэфа, таму дадаў: – От, каб ваша жонка пабачыла вас у новай форме. Яна б усё кінула і паімчала за вамі на край свету.

– Дарагі мой. не так усё проста. Без жанчын гэтак жа цяжка абыходзіцца, як і жыць з імі. Сказаў гэта  даўно  мудрэц  Сенэка. І гэта сапраўды так.

Яны кульнулі па кілішку мясцовай аржанушкі-весялушкі за новую форму і першую зарплату. Закусілі салам з цыбуляй, падсмажанай на элетраплітцы бульбаю з салёнымі гуркамі. Здаровы натуральны харч. Так думаў Сахута, са смакам жаваў сала, хрумстаў цыбуляй  і яму  не  хацелася  ніякіх жончыных прысмакаў.

Спаў Андрэй моцна. Яму нічога не снілася. Прачнуўс, калі ў пакоі было яшчэ цёмна, соладка пацягнуўся, убачыў у паўзмроку блішчастыя гузікі кіцеля, які  вісеў на плечыках на цвічку, бо шафы ў пакоі не было. Падумаў пра Паліну, можа, яна сёння прыедзе . І адчуў незвычайны прыліў сіл. Нейкае першароднае жаданне жыць, насуперак Чарнобылю. Распаду партыі, раздраю зканамічнаму. І ягоны жыццёвы вузел падаўся не такім ужо заблытаным, а становішча зусім не безнадзейным.

Але ў той дзень сустрэча з Палінай не адбылася. Затое нечакана ў лясніцтва прыляскатаў на веласіпедзе зямляк Іван Сырадоеў. Жыў ён цяпер у Белай  Гары. Перасяліўся туды адразу пасля Чарнобыля, бо і працаваў тады старшынёй сельсавета. Гады тры займаў гэтае крэсла і пасля  пенсіі. Сахута якраз спусціўся з ганку – наважыўся ісці на пілараму, паглядзець, што там робіцца. Сырадоеў кінуўся да яго з абдымкамі.

– Скажу папраўдзе, Андрй Мацвеевіч, калі пачуў… Ну, што вы сюды вярнуліся, не паверыў сваім вушам. А цяпер во бачу вас на свае вочы. Хворма вам да твару, Мацвеевіч. Некалі ў мяне была падобная. Фінагентаўская. Толькі троху цямнейшая. А вы молада выглядпеце, Мацвеевіч.  Яшчэ жыць ды жыць.

– Памятаю вас, Іван Ягоравіч, у форменным шынялі. Зіма. Сумёты цераз дарогу. А вы ў шынялі і гумовіках. З вайсковаю сумкаю…

– Было такое,– скупа ўсміхнуўся Сырадоеў, быццам саромеўся паказаць жаўтлявыя рэдкія, з'едзеныя за немалы ўжо век зубы. – А я помню цябе малым. На каньках. Я ж прывёз тыя  каькі ажно з Нямеччыны.

– За канькі, дзядзька Іван, я вам заўсёды ўдзячны. Такіх ніўкога не было. Памятаю, Бесядзь зімой разлілася. А потым замерзла. Ад вёскі да лесу лёд блішчыць, як люстэрка. Ох, і палётаў я тады на каньках!

Згадкі згадкамі, але ж  не дзеля  гэтага  прыкаціў зямляк.

– Які ў  вас  клопат, Іван Ягоравіч? – спытаў Сахута.

– Д ы  хочу выпісаць тапорніку. Вы ж бярэзнік прарзджваеце?

– От, не ведаю, ці ёсць гатовы. Памочнік займаецца гэтым. Скажу, каб вырашыў вашу праьлему.

– Пачакайце, Мацвеевіч, ёсць размова. Можа, прысядзем? Баляць ногі, хай іх воўк. Яно й не дзіва. Столькі выхадзіў за сваю жысць.

Сырадоеў падышоў  да лавачкі ля штыкетніка, прыгнуўся, крысом птнжака выцер яе з разлікам і для сябе, і месца для  суразмоўніка.

Пярэчыць не выпадала, Андрэй сеў побач госця.

– Калі няма гатовага тапорніка, не бяды. Дайце дзялянку. Я з жонкай высеку. Толькі каб далей, можа, пад Белы Камень. Тут жа кругом радыяцыя. Адсюль дровы ніхто не бярэць. А то ў хаце будзець свой рэактар. Во. дажыліся! Праўда. жыўнасці ўсякай паболела. Ласі ходзяць статкамі. Днямі Косцік Варонін быў у лесес. Дык сямейка ласёў прама на яго выйшла.  Лось, ласіха і цялё. Ды вялікае ўжо. Здаравенны рагач зямлю капытом пачаў драць. Косцік за дрэвы схаваўся. Ледзь паспеў. А то лось падняў бы на рогі. Еткі здаравіла! – Іван трохі перадыхнуў. Зірнуў на суразмоўніка, нібы прыкідваў, ці гатовы той выслухаць яго іншую просьбу.

– У мяне ж юбілей на носе. Шэсцьдзесят гадкоў пратопаў ужо. Дзесяць гадоў таму адзаначалі пяцёрачны юбілей. Весела было. Вы, здаецца, тады не змаглі прыехаць. А Пятро Махавікоў з жонкаю быў. І Даўгалёў, Шандабыла ўважылі мяне. Тады была іншая жысць. Хто мог падумаць, што партыя рассыплецца? Саюз во гатовы разваліцца.

Андрэй не меў часу на доўгую размову.  І зусім не збіраўся  пачынаць дыспут на палітычную тэму. Ён зірнуў на гадзіннік, даючы зразумець госцю, што клопату ў  яго хапае, а часу бракуе.

– Я разумею, Мацвеевіч. Спраў у вас багата. Хочу запытацца. Паляванне ж скора на капытных адкрываецца. Як бы ліцэнзію на лася займець? Колькі яна цяперыцька каштуе?

– Мне трэба пацікавіцца Я ж тут нядаўна. Разведаю. Праз тыдзень пад'едзьце. Будзе ясная сітуацыя.

– Добранька, Мацвеевіч. Дык, можа, скажаце  памочніку. Ну, пра еты самы тапорнік.

Андрэй папрасіў памочніка памагчы земляку, а сам пакіраваў на пілараму. Там ён доўга не затрымаўся, хлопцы пілавалі дошкі, пытанняў да яго не было,  ляснічы вярнуўся ў кабінет: з галавы не выходзіла думка – можа прыехаць Паліна, пажадана быць на месцы.

Чакаць  Андрэю  давялося доўга,  прыехала даўняя знаёмка напрыканцы наступнага дня. Пачуўся гул матора і чамусьці адразу падумалася: гэта яна.

Унутраны голас быццам казаў яму: ідзі, сустракай.  Але нешта стрымлівала  Андрэя,  і  хоць  ногі гатовы  былі  бегчы,  ён сядзеў  і  чакаў. І сам з сябе дзівіўся: як устрапянулася сэрца. Я, стары партакрат, аказваеца,  яшчэ магу хвалявацца, маё сэрца яшчэ не акамянела,  мільганула  ў затуманенай галаве.

Неўзабаве з першага пакоя, дзе стаяў стол бухгалтара Аляксея – ён жа  быў і касірам,– данёсся жаночы голас:

– Дзе можна знайсці ляснічага?

– Як дзе? Ён у сваім кабінеце, – прагугнявіў Аляксей.

Пачуўся кароткі стук у дзверы  і  на  парозе стаяла Яна – у чырвонай кофце, з-пад якой віднелася чорная блузка. На галаве цёмная хустка. Твар усхваляваны, з  прыкметнай чырванню. Адно цёмна-карыя  вочы  пазіралі на свет з годнасцю,  сур'ёзна і спакойна.

Андрэй выйшаў з-за стала насустрач,  Паліна падала  шыракаватую прыгожую  далонь з кароткімі  блішчастымі  пазногцямі.

Ён узяў звабную, цёплую далонь, адчуў лёгкі поціск, паднёс  руку да вуснаў. Паліна неяк спалохана тарганула рукой – ох, як не прывыкла,  каб цалавлі ёй руку!

– О, Андрэй Мацвеевіч, вы ў новай форме! Яна вельмі пасуе вам. Вы ў ёй такі малады, падцягнуты. На вуліцы не пазнала  б ….

– Дзякуй на  добрым слове. Усе баяцца радыяцыі, як чорт ладану. А я адчуваю, што памаладзеў тут. І ціск нармальны. Ніякіх таблетак не  прымаю. Хіба што дзве кроплі вады на сто грамаў аржанушкі-весялушкі. А ў Мінску без таблетак зануць не мог.

– Разумею. Было пра што падумаць. Каб рашыцца на такі крок. Ды з такой пасады. Трэба мець мужнасць. І для сям'і гэта няпроста.

– Так, Паліна Мксімаўна, усё вельмі няпроста. Што зробіш?  Жыццё падкідвае гэткія павароты, што ніякі фантаст не прыдумае.

– Кепска, канешне, што вы тут, сям'я – там.

Нібы знарок, Паліна ні разу не вымавіла слова “жонка”. Хоць менавіта яе мела на ўвазе, калі гаварыла пра сям'ю, бо дзеці, пэўна, ужо дарослыя, у іх сваё жыццё, ім, магчыма, патрэбна бацькава кватэра. А вось жонка – невядома як сябе павядзе, якія ў  яе  стасункі з мужам, былым высокім начальнікам. А мо развяліся? Кінуў-рынуў  усё  і  прыехаў на радзіму… Але  ж не гаворыць аб разводзе. Ці не хоча так адразу раскрывацца,  гэткія думкі снаваліся ў галаве жанчыны-удавы.

– Колькі вам трэба дроў? І якіх вы хочаце? –   знарок гучна спытаў Сахута: каб чулі і ў суседнім пакоі.

– Кубы чатыры , пяць. Бярозавых ці асінавых. Кажуць. альховыя дровы  зімой добра грэюць.

– Гэта праўда. Альховыя грэюць выдатна. Асінавыя сажу выпальваюць. Гараць светла. Зараз даведаемся, што ў нас ёсць.

Андрэй папрасіў бухгалтара, каб той паклікаў памочніка Віктара. той ведае, дзе ёсць гатовыя дровы  і колькі іх там . Неўзабаве прыйшоў памочнік. А з ім і  сын  Паліны, вадзіцель машыны.

– Я ніколі не была ў вашым лясніцтве. Гэткі дом вялікі, стары. Мусіць, ад паноў застаўся?

– Так, былая панская сядзіба. Хлопцы, без мяне разберацёся? Пакажу Паліне Максімаўне нашы ўладанні.

Яны спусціліся з ганку, Андрэй пасаромеўся падтрымаць кабету пад руку, бо ў акно мог цікаваць бухгалтар. Віктар папярэдзіў, што гэты малаадукаваны мужычок– вельмі хітры жук. Майстар укрвсці і схаваць канцы ў ваду, што ніякая рэвізія не дакапаецца. Мае ладную сям'ю – пяцёра дзяцей. Жонка нідзе не працуе,  але жывуць у дастатку. Ляснічыя мяняліся часта. а ён заставаўся на сваім месцы. Старэйшаму сыну збудаваў у райцэнтры  вялізны дом.. Андрэй неяк гаварыў па тэлефоне. Паклаў на стол трубку. Бо трэ было удакладніць адну лічбу ў памочніка. Адчыняе дзверы – бухгалтар хуценька кладзе трубку на апарат – значыць.  слухаў:  тэлефон у канторы спараны. Андрэй тады зрабіў выгляд, што нічога не заўважыў. Але зразумеў. што гэты “Жук” сочыць за ім. Можа, нават мае сакрэтнае дарцучэнне дырэктара лясгаса. Можа. той хоча мець кампрамат на сталічнага кадра.

Абышлі стары дом круга, завіталі ў сад, яшчэ дарэвалюцыйны. Да Чарнобыля паспелі пасадзіць дзесятак маладых яблынь. З іх зараз абляталі, асыпаліся долу жоўтыя,  быццам налітыя сокам, антонаўкі.   Вакол  чырванеліся на дрэвах, нібы снегіры. папінкі-шафран.

– Якія яблыкі прыгожыя! – узрадавалася Паліна. – Ці можна іх есці? Не правяралі?

– Кажа памочнік, што правяраў. Ёсць радыяцыя. Але адзін-два яблыкі можна з'есці. Яблыкі вельмі смачныя, сакаўныя. Асабліва антонаўка.

– Андрэй Мацвеевіч,  вы кажаце: радыяцыя падмаладзіла. Гэта падманлівае  пачуццё. Мне гэта добра вядома. Беражыце сябе. Я чула наконт пасады ў лясгасе. Будзьце тут асяцярожныя. Людзі цяпер злыя, ненадзейныя. Могуць падвесці пад дурнога хату.  Вы ж часта бываеце ў райцэнтры. Зайдзіце калі. Пагамонім.

Паліна таропк, нібы раптам  заспяшалася ці нечым усхвалвалася, дастала з сумачкі квадратную паперчыну:

– Тут адрас і тэлефоны. Хатні, службовы. Дарэчы, хата мая зусім не далёка ад лясгаса. Сына хочуць забраць у Магілёў, у трэст. Ён добры спецыяліст. За чаркай не ганяецца.  Цяпер, на жал, гэта рэдкасць. Ну што, пойдзем? – зноў на Андрэя зірнулі цёмныя вочы.  Цярно  яны былі сумныя,  журботныя. – Вы пацалавалі руку… Я ажно рзгубілася. Мужыкі зараз  часцей цалуюць чарку, чымся жанчыну. А можна я вас пацалую? Насуперак праклятай радыяцыі. І ўсялякаму безгалоўю, – яна адной рукой абняла Андрэя за шыю і моцна пацалавала ў губы. – Хай ведае гэты нябачны забойца. Мы павінны выжыць. Іншага выйсця ў нас няма.

– Даражэнькая, Паліна Максімаўна. І не толькі выжыць. Мы павінны жыць. І мы будзем жыць. Як людзі. Паўнакроўна, гарманічна. У суладдзі з прыродай. Раней мы наламалі дроў. Шмат чаго рабілі насупераку прыродзе. Але гэта доўгая тэма.

– Пойдзем. А то мне захочацца вас яшчэ пацалаваць.А хлопцы мо шукаюць нас. А ў Мінск паляціць ананімка вашай жонцы. Атрымаеце вымову.

– Вымовы не баюся. Гэта ж раней вымова , ды яшчэ з занясеннем…Ну. суровая партыйная вымова магла зламаць чалавеку ўсё жыццё. І кар'еру. І здароўе. Можа, і добра,  што цяпер гэтага няма. На днях буду ў раёне. Пазваню.

– Буду чакаць. Ці можна ўзяць пару антонавак на ўспамін?

Андрэй сарваў два вялікія.  васкова-жоўтыя важкія яблыкі і падаў Паліне.

Ідучы назад, ён міжволі стараўся, каб дыстанцыя паміж імі не была маленькай, бо ў Мінск і праўда можа паляцець кляўза.

Сустрэча ўзрушыла Сахуту. Сваю ўзрушанасць ён стараўся не паказаць ні Віктар. ні тым больш Аляксею-стукачу. Некалькі дзён увушшу нібы гучалі ейныя словы: “Пойдзем. А то мне захочацца яшчэ пацалаваць…” Але жыццё  неўзабаве прымусіла ўзгадаць яе іншую фразу.

Неяк уранні настойліва, трывожна  зазваніў тэлефон. Андрэй зняў трубку, пачуў незнаёмы басавіты голас:

– Андрэй Мацвеевіч? Добрай раніцы! Гэта пракурор гаворыць. Асабіста мы незнаёмыя, але трэба абмеркаваць адну справу. Лясніцтва ваша далёка ад райцэнтра. Вырашылі не выклікаць...

Андрэй адразу насцярожыўся: размова з пракурорам, пэўна, не для чужых вушэй:

– Прашу прабачэння, адну хвілінку, – выйшаў у першы пакой, сказаў Аляксею: “Паклічце, калі ласка, брыгадзіра з піларамы”. – “Там яшчэ нікога няма”. – “Схадзіце, дык будзем ведаць дакладна. Каб потым спытаць за спазненне”. Аляксей неахвотна пасунуўся за парог. Сахута кінуўся да тэлефона:

– Слухаю вас  уважліва...

– На тэрыторыі вашага лясніцтва на днях затрымалі браканьераў. Лася завалілі. Здзіралі скуру, калі іх накрыла інспекцыя. Склалі акт. Наш следчы займаўся гэтай справай. Браканьераў вы ведаеце. Усе трое родам з Хатынічаў. Іван Сырадоеў, былы старшыня сельсавета, конюх Сямён Чукіла, загадваў магазінам у Хатынічах, і брыгадзір Канстанцін Варонін, таксама ваш аднавясковец. Ведаеце іх?

– Ведаю, але даўно не бачыў.

– Як не бачылі? Яны кажуць, што пыталіся ў вас дазволу...

– Гэта хлусня. У лясніцтва прыязджаў Сырадоеў выпісаць дроў. Між іншым спытаўся, ці можна купіць ліцэнзію на лася. Я адказаў, што паляўнічы сезон на капытных яшчэ не адкрыты. І што я не ў курсе, ці маем мы права прадаваць ліцэнзіі, што мне трэба разабрацца... Які можа быць дазвол?!

– Карацей, справу перадаём у суд. Я пастараўся, каб ваша прозвішча не фігуравала. Чалавек вы новы. Мы ўсё ўлічылі. Гэта вам інфармацыя для роздуму.

Пракурор развітаўся. Андрэй асцярожна паклаў трубку, зірнуў у суседні пакой – бухгалтара на месцы не было. Уздыхнуў з палёгкаю: гэты віж не падслухаў. Адчуў, як у скронях пульсуе кроў. Ён сумна пазіраў на аголеныя дрэвы старога саду, на шэрае нізкае неба. Адразу няўтульна зрабілася ў кабінеце-катуху, маркотна і скрушна на душы. Міжволі мільганула думка, што праўду казала Паліна: адсюль можна трапіць не толькі на павышэнне, але і ў турму, бо могуць падвесці пад дурнога хату.


Хроніка БЕЛТА, іншых агенцтваў свету, 1991г.

З лістапада. Архангельск. Тут будзе пабудаваны завод па вытворчасці аднаразавых шпрыцоў. Заключаны кантракт з іспанскай фірмай “Фаберсанітас”.

4 літапада. Гомель. Вучоныя Беларускага інстытута лясной гаспадаркі рэкамендуюць садзіць лес у радыяцыйный зоне з лапамогаю верталёта.

9 лістапада. Масква. Больш за 10  тысяч камуністаў прыйшлі на Красную плошчу, каб адзначыць 74-ю гадавіну Кастрычніцккай рэвалюцыі. Прамоўцы крытыкавалі кіраўніцтва краіны, называлі яго “здраднцікай клікай Гарбачова-Ельцына”.

11 лістапада. Нью-Йорк.  ГазетаНью-Йорк таймс” паведамляе, што афіцыйныя асобы ў Вашынгтоне. Токіо і Сеуле ўстрывожаны сведчаннямі таго, што Паўночная Карэя бліжэй да авалодання ядзернай зброяй. чым лічылася раней.

Х

Адгарэла восень залаціста-чырвонымі барвамі. Абляцела жоўта-бурае лісце асін, бяроз і клёнаў. Яшчэ ніжэй схілілася і пабурэла трава прыбяседскай поймы каля Хатынічаў – звону касы яна так і не дачакалася. Вільготны, пругкі норд-вест прынёс свінцова-шэрыя балтыйскія хмары. Некалькі дзён амаль без перадыху сыпаў дробны золкі дождж.

А потым, на пачатку лістапада, выбліснула зыркае сонца, ласкавае, але не гарачае, быццам позняе каханне. Сонца высвеціла ўсё наваколле: голую дуброву каля Бабінай гары, цёмна-зялёныя, густакосыя, бы нявесты перад шлюбам, елкі, пяшчотна-зялёныя непралазныя, купчастыя хвойнікі. У маладым хваёвым лесе любяць расці казлякі – іх там высыпае гэтулькі, што хоць касу закладай, але нічыя рука не збірала бліскуча-карычневыя, знізу жоўта-белыя, як сыр, грыбы: менавіта яны, казлякі-масляты, найбольш назапашваюць радыенукліды. Набіраліся гэтых клятых нуклідаў і іншыя дарункі лесу.

Пётр Мамута і Юзя добра ведалі пра гэта і ўсё ж выбраліся ў грыбы. Паехалі на падводзе –  каня даў Бравусаў, бо даглядалі яго цяпер разам: тыдзень пасвіў адзін гаспадар, тыдзень – другі. Паехалі на кані, таму што варта забрацца як мага далей на ўсход, у чысты лес,  дый  цераз Бесядзь пераехаць лепей на падводзе, бо ні парома, ні кладкі не было. Пераходзіць жа ўброд раку ўжо холадна.

Паездка аказалася ўдалай.  Нарэзалі два кашы з коптарам маладзенькіх казлячкоў, крамяных жаўтлявых гусак – так у Хатынічах называлі зялёнкі. Трапляліся ў траве на ўзлессі крывяніста-ружовыя рыжыкі, знайшлі некалькі баравікоў, ужо не цёмна-карычневых, як у жніўні, а светла-бурых, з далікатным загарам, на кароткіх тоўстых ножках – галаву грыбы ўжо надта не задзіралі, бо халадэча прыціскала да зямлі, прымушала хавацца пад мохам, прыкрывацца шыгаллем.

Пашанцавала натрапіць на апенькі. Пад высачэзнымі елкамі знайшлі некалькі пнёў, абсыпаных грыбамі. Але верхнія пастарэлі, пабурэлі, укрыліся белым налётам плесені – не дачакаліся, бедалагі, каб хто іх зрэзаў. Затое знізу падпіралі маладзейшыя, іхнія капялюшыкі нагадвалі пятакі, а былі і меншыя з капялюшыкамі-гарошынамі. Вось гэткай малечы і нарэзалі хатыніцкія грыбавікі. Асабліва радавалася нядаўняя гараджанка Юзя: гэтулькі грыбоў не даводзілася збіраць ніколі.

Два дні яны парадкавалі грыбы: салілі, марынавалі, смажылі на патэльні з салам і цыбуляй. Увечары, стомленыя, елі смажаныя грыбы з бульбай. Пётр Еўдакімавіч наліў па чарцы гарэлкі, настоенай на ядлоўцавых ягадках. Выпівалі не толькі дзеля апетыту, дзеля радасці, а і дзеля прафілактыкі: між чарнобыльцаў хадзілі ўпартыя чуткі, што гарэлка спрыяе ачышчэнню ад радыеактыўных шлакаў. Так гэта ці не так, дакладна ніхто не мог сказаць, але за пяцігодку пасля аварыі на атамнай станцыі шмат хто з жыхароў зоны да “расшчапляўся” да белай гарачкі і дачасна пайшоў на той свет.

Стары настаўнік Пётр Еўдакімавіч Мамута хацеў жыць і кахаць сваю новую жонку Юзю. Ад іхняга кароткага пасляваеннага кахання ўжо сталы сын, падпалкоўнік, ладная ўнучка... Юзя неяк прызналася, што хацела б яшчэ нарадзіць дзіця – зноў жа насуперак Чарнобылю, але, мусіць, позна ўжо... Засталося толькі горача – кожны раз, як  апошні раз, – абдымаць і цалаваць свайго доўгачаканага,  цяпер законнага  мужа.

Парадкуючы грыбы, даглядаючы гаспадарку, Пётр Еўдакімавіч часта пазіраў на неба, прыслухоўваўся да прагнозаў сіноптыкаў: ён чакаў  ціхага, пагодлівага дня, каб уцяпліць на зіму пчол. І вось, на пачатку лістапада, неба, мусіць, стамілася плакаць, вецер разагнаў шэрыя, кудзелістыя хмары, выбліснула сонца. Вымытая ад пылу і бруду прырода заззяла нейкай сарамлівай, сцішанай прыгажосцю. Такія дні – гэта развітальная ўсмешка позняга бабінага лета. І ўсмешка вельмі кароткая, скупая – два-тры  пагодлівыя дзянькі, а потым зноў напаўзуць шэрыя хмары, у настылым  паветры могуць закружыцца белыя мухі. А за імі едуць маразы. Тады ўсё аціхае, супакойваецца, пчолы збіраюцца ў клуб,  але  іхняе жыццё не спыняецца. Пакрываецца лядовым панцырам-дахам Бесядзь, дый  пад лёдам жыццё ідзе сваім спрадвечным парадкам.

Нарэшце выдаўся пагодлівы дзянёк. Пётр з Юзяю ўзяліся за работу. Пчаліныя гнёзды ў вуллях ён сабраў напрыканцы лета, калі пачынаў падкормку. Збольшага ўцяпліў, цяпер гэта трэба зрабіць   грунтоўна. Тады ў моцных сем’ях пакідаў па дзесяць рамак, а ў самых моцных – па адзінаццаць, цяпер даставаў па адной, а то і па дзве мядовыя рамкі – вясною падставіць, а ўзімку пчолкам будзе цяплей. Паверх рамак клаў падушкі, набітыя мяккаю атаваю. Юзя вымыла наўлечкі, кужалёвыя накрыўкі. Пятру падабалася ейная ахайнасць. Пчолы – вялікія акурацісты, за чысціню заўсёды аддзячаць гаспадару багатаю духмянаю данінаю.

Трымаючы ў руках кужалёвыя накрыўкі-настольнікі, з цеплынёю згадваў Тацяну – яна ткала пасля вайны палатно, адбельвала на кургане ля Бесядзі. Варухнулася пачуццё віны, але тут жа выплыла апраўданне: не крыўдзіў яе, усяляк аберагаў, усім забяспечваў, ды ці ж толькі ён застаўся ўдаўцом у старасці? Мог і Чарнобыль прычыніцца і паскорыць сумны фінал. Але ж паміралі людзі і раней, іхнія бацькі даўно спяць вечным сном на кладзішчы. Пражыла Тацяна амаль шэсцьдзесят пяць – не так і мала, хоць і не сказаць, каб дужа багата – да сотні далёка.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю