355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кузьма Чорный » Выбраныя творы » Текст книги (страница 9)
Выбраныя творы
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 04:00

Текст книги "Выбраныя творы"


Автор книги: Кузьма Чорный



сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 41 страниц)

– Бяжы дадому, – сказаў ён да свае дзяўчыны, – скажы, што тут яшчэ менш спакою, чым каля дому. А я павязу дзяцей. Трымайцеся там разам утраіх. Калі зноў бяда прыйдзе, ратуйцеся, як прыйдзецца. Бяжы, Ліза, бяжы, Лізаветка!

Ліза подбегам пайшла ў бок Сумліч, і ён не мог адарваць ад яе свайго позірку. «Гэта тая, пра якую я думаў, што яна будзе шчаслівая! Вось і прыйшла ёй будучыня! Божа мой, Божа мой». Здаецца, ён пабраў усіх яшчэ жывых дзяцей. Жанчыны пакінулі стагнаць і енчыць пад абломкамі, калі ён гаварыў:

– Дзеткі мае, малыя мае, перацярпіце да канца, я павязу вас на ваш ратунак. Ціха, няхай вашы вочы засвецяць скора шчасцем.

Ні адна жанчына больш не застагнала. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Нявада ўжо ўзяўся за лейцы, як раптам убачыў перад сабою таго самага маладога чалавека. Ён як з-пад зямлі раптам вырас тут і сказаў да Нявады:

– Немцы ўжо занялі Менск і Бабруйск. Слуцак гарыць, а Баранавічы і Вільня ўжо спалены. Чырвоная Армія ўжо за сенняшнюю ноч разбіта і разбягаецца. Сталін і Молатаў невядома дзе дзеліся з Масквы.

– Што ты гаворыш, дзе ты чуў! – крыкнуў Нявада, бялеючы як палатно і халадзеючы сэрцам.

– А вось я прачытаў тут, – адказаў той, даючы Няваду такую ж паперку, якую раней прыбіў да вялікага дрэва.

– Ты рад гэтаму? Што ты тут мне гаворыш! – крыкнуў Нявада, гатовы цяпер накінуцца на ўвесь свет.

– Ужо няма ні Чырвонай Арміі, ні Сталіна, ні ўлады, і ўжо немцы ідуць і ідуць наперад. Яшчэ колькі дзён – і немцы зоймуць усё. Трэба гэта ўсім казаць, каб усе загадзя ведалі і падрыхтаваліся спаткаць немцаў як сваіх, і каб лавілі і аддавалі немцам кожнага, хто бальшавік. Немцаў ніякая сіла не возьме. Перад імі ўжо ляжыць увесь свет.

Нявада, як стаяў, хапіў у сябе з-пад ног нейкі гнуты прэнт з раструшчанага грузавіка і з першага размаху апусціў яго на галаву маладога чалавека, які так добра ўсё ведаў і так складна гаварыў. У наступны момант Нявада тузануў лейцы і пайшоў побач воза. Страшнае месца ён пакінуў за сабою і не бачыў, як той, каму ён апусціў на галаву жалеза, пахістаўся з момант на месцы і ўпаў на шашу як скошаны. Сонца пякло моцна, і парывамі ўзнімаўся вецер і гнаў па шашы пыл. Малады чалавек ляжаў як непрытомны. Калі дзьмуў вецер, яму было як бы лепш, ён ляжаў спакойна. Калі вецер сцішваўся і мацней пякло сонца, ён неспакойна абмацваў каля сябе зямлю, а пасля пачаў скуголіць тонкім перарывістым голасам. Але яго голас тануў у енках і стогнах няшчасных людзей з-пад абломкаў машын. Некалькі разоў ён чуў, як гулі ўгары самалёты, як дзесьці поблізу праходзілі машыны, як у старане гаварылі людзі, як далей бухалі ўзрывы. Але ён не паднімаў галавы. Як бы сто пудоў жалеза было навалена на яго, як ён быў прыкован да таго месца, на якім ляжаў. Ён быў як бы на мяжы свайго выхаду з навакольнага свету. Там, дзе пачынаецца абыякавасць, там недалёка гібель. Так праходзіў дзень, а ён усё ляжаў з заплюшчанымі вачыма. Што-нішто адбывалася тут каля яго, але да яго гэта не даходзіла. Калі сонца зрушыла з паўдня і пайшло ніжэй, вецер перамяніўся, і як бы прыхаладала. Тады з-пад самага споду абломкаў, трупаў і жывых знявечаных пачала выпоўзваць тая самая дзяўчына, Лізавета, што так многа чакала на скрыжаванні машыны. Яна ледзьве перасоўвала рукі і ногі, і страшна было б глядзець, як ёй цяжка вызваляцца з-пад таго цяжару, які прыдушыў яе да зямлі. Вельмі доўга яна траціла апошнія сілы на свой ратунак. Сонца ўжо вісела зусім нізка, а ногі яе яшчэ ўсё аставаліся пад цяжарам. Яна вызвалілася толькі тады, калі паветра зусім ахаладала і вецер сціх. Сонца блізка было да захаду. Яна доўга ляжала пасярод шашы, і нарэшце да яе свядомасці пачаў даходзіць вялы голас: час ад часу падаваў енк мужчына. Яна паспрабавала свае сілы сесці і ўбачыла, што сонца зайшло. Светлая палоса ішла цераз увесь захад і ападала кудысьці за далягляд проста над шашою. Толькі цяпер, седзячы тут, на дарозе, яна ўбачыла, што было блізка пры ёй. Тут, у гэтым страшным награмаджэнні, яшчэ жылі людзі. Смутак здушыў ёй сэрца. Ёй было горна думаць аб мінулым, а наперадзе стаяла сцяна страшнай невядомасці, праз якую не пачуць і не пабачыць. Нават найбліжэйшая будучыня губілася ў гэтай страшнай невядомасці.

– Хто тут? – ледзьве магла яна адцягнуць голас. І ніякага адказу ёй не было. Гэтае маўчанне было тым страшнейшае, што ў вышыні бесперапынна рваўся гул самалета. Яна пачала спрабаваць падняцца і ўбачыла, як постаць мужчыны ўстала поблізу яе і, хістаючыся ў бакі, знікла пры шашы ў полі. Больш ужо не чутно было мужчынскага стогну. Настала ноч, з цішынёй і зорамі. Дзяўчына ўстала і пайшла абочынай дарогі ў той бок, у які стаяла тварам. Ледзьве трымаючыся на нагах, яна дайшла да скрыжавання дарог і села пад вялікім дрэвам. Росная трава была пад ёю. Рух па шашы і на іншых дарогах павялічваўся. Машыны раз-поразу праходзілі скрыжаваннем паўз вялікае дрэва. Часам некаторыя спыняліся на хвіліны, шафёр выходзіў з кабіны, штосьці папраўляў і зноў гнаў машыну. Спакою тут не было. Раптам зноў гул нямецкіх самалётаў і страляніна зверху. Вогненныя істужкі падалі з неба. Яна пайшла назад на шашу і села на яе абочыне. Зноў усё стала ціха, і зноў пайшлі машыны дарогаю. Але яны ішлі з патушанымі фарамі, і ніхто не бачыў, што вельмі доўга перад кожнай машынай дзяўчына паднімала руку. Абяссіленая, яна адышлася ў бок ад шашы і села на мокрую траву ў жудаснай дрымоце. Чэрвеньская ноч была кароткая. Неўзабаве пачало світаць. Цяпер яе могуць убачыць. Яна зноў выйшла на шашу паднімаць рукі. Толькі цяпер яна ўбачыла, што рабілася на шашы і каля яе. Машыны і людзі, жанчыны і дзеці, маладыя і старыя, параненыя і здаровыя. Ішлі і ехалі і ўсе глядзелі ўгару. На самым скрыжаванні спынілася машына. З яе выйшаў Сымон Ракуцька.

– Дык бывайце здаровы і дзякуй, што падвезлі, – сказаў ён да шафёра.

– А дакументы вашы прыйдзецца паглядзець, – сказаў лейтэнант з перавязанай рукой, які сядзеў поплеч шафёра. Ракуцька паказаў дакумент.

– Дык вы дадому? – сказаў лейтэнант, разглядаючы дакумент.

– Дадому.

– А што вы там рабілі, адкуль едзеце?

– Адкуль я еду – я там радзіўся і вырас. Я там завёў сям’ю. У мяне там радзіліся дзеці. У рэвалюцыю я там паставіў сабе новую хату. Калі скончылася там права рэвалюцыі і зноў нахлынула туды панства, мяне выгналі з хаты, хату прысвоілі сабе, і я падумаў: што ж чакае маіх дзяцей у будучыні? Я перабраўся на гэты бок граніцы і завёў сабе тут такую дамоўку, што толькі бедаваў, што дзеці мае не бачаць яе. Цяпер зноў там стала права рэвалюцыі. Я забраў назад сваю хату і зацверджваў гэта дакументамі, а дачка мая пазаўчора выехала адтуль сюды. Меўся і я сёння выехаць. А тым часам учора нямецкі пярун спаліў маю хату. Цяпер я да сябе ў дамоўку, дачка Лізавета ўжо там. Каб як Бог даў мне дабрацца. Далёка, туды немец не павінен дакаціцца. Там і жонка, і сын Тамаш…

Лейтэнант ледзь даслухаў і сказаў шафёру ехаць.

– Таварыш дарагі, – сказаў яшчэ Ракуцька, – яшчэ дзякую вам і за шклянку гарэлкі, калі я ў страшэнным утрапенні сядзеў на дарозе. Спішыце з майго дакумента сабе мой адрас. Калі што якое – да мяне, як к сабе дадому.

Машына неўзабаве пайшла шашою на ўсход. Ракуцька ж звярнуў з скрыжавання на грунтавы шлях і падаўся ў роўную, але шпаркую хаду. Лізавета з шашы бачыла яго прысутуленую постаць, але яна так мала з ім разам яшчэ жыла, што не здагадалася адразу, што гэта ён там пайшоў у гэты ранні час і на гэтай далёкай і незнаёмай дарозе. Сумуючы і ў непакоі аб яго лёсе, яна наважыла, як бы там ні сталася, спыніць машыну. Яна стаяла на шашы, падняўшы руку, і чакала. Раптам гул і жалезны скогат. І жах агарнуў яе. На апусцелай і прыціхлай шашы, проста на яе, ішлі чатыры нямецкія танкеткі. Яна не заўважыла дзе, але выразна бачыла перад сабой чорную свастыку. З шашы яна спаўзла высокім адкосам і прыпала да яго ўсім целам. Яна чула, як танкеткі прайшлі над ёю і пасля ўсё сціхла. Калі яна глянула на шашу, убачыла, што ўжо не было таго страшнага награмаджэння знявечаных людзей і машын. Усё адразу расплылося, раструшчылася і ўвагналася ў зямлю скогатным ходам танкетак. Боль яе сэрца і смутак душы перавысіў вялікую слабасць яе цела. Агорнутая бядою і горам, яна пакінула гэтае сумнае месца. Ісці ёй было цяжка. Яна хісталася ў бакі, і так постаць яе злілася з прасторам поля і дарогі. Пачало ўзыходзіць сонца. Успамінаючы пасля гэтыя часы, яна казала, што ў моманты адыходу ад страшнага месца на шашы яна больш за ўсё мучылася думкамі пра бацьку. Цяпер яна была ўпэўнена, што гэта яго прысутуленая постаць прагойдалася па грунтовай шырокай дарозе, скрыжованай з шашою. Гэтая сям’я сабралася зноў і пажыла разам каля паўтара год, і Лізавета ведала з бацькавых расказаў, як ён мучыўся тут адзін па іх усіх і асабліва па Тамашу. З гэтага і Тамаш цяпер здаваўся ёй больш родным, а бацька здольным на пакуту за яе, Тамаша і маці. Яна скіравалася на тую ж дарогу і ішла ўсё, ішла, пытаючыся ў падарожных людзей, але без надзеі дагнаць бацьку. І гэта больш за ўсё мучыла яе. Сіл у яе ледзьве хапіла, каб не зваліцца з ног да захаду сонца. Захад сонца гэтага дня ўжо не быў падобен да ўчарашняга. Хоць яна ўжо і была даволі далёка ад шашы, аднак жа бачыла, як толькі пачало цямнець і сцямнела, што на шашы, і, мусіць, на ўсю ноч, пачалося пекла. З неба ліўся агонь істужкамі з вузламі. Зямля ўзнімалася ўгару, і неба спускалася нізка. Тонка свістала і гулка выла і суха грымела і ўздрыгвала на ўвесь свет. Людзі дабягалі сюды з шашы і яшчэ аднекуль з поля, з цемені ночы, стагналі, гаварылі, пагражалі і ішлі. Уздоўж шашы ішоў бой. А яна ўсё не спыняла сваю хаду. Нервовае ўзбуджанне гнала ранейшую слабасць. На ўсходзе запалавела неба, а грымучае пекла не мела ўнімку. Калі паднялося сонца, вялікая цішыня запанавала на зямлі. І гэта падбадзёрыла дзяўчыну. Яна скранулася з месца і рушыла зноў у дарогу. Яна ўбачыла ў траве мёртвага чырвонаармейца. У старане чуўся гул танкаў. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзіла немцаў з шашы, і яны цяпер ірваліся стараной. Не спаткаўшыся з імі, дзяўчына ішла далей паўз дарогу, увесь час трымаючыся кустоў, жыта і дрэваў. Сонца пякло моцна, і ў траве блішчэла раса. І яна неўзабаве выйшла з той зоны, у якой уночы адбыўся бой. Немцы вялікім кругам абыходзілі гэтае месца. На поўдзень ад скрыжавання, за жытнім прасторам, быў рэдкі хваёвы лес, невысокі і без падлеска. Паўз гэты лес, палявою дарогаю, і браліся цяпер на ўсход немцы. Спачатку там прайшлі танкі, пасля пайшлі грузавыя машыны з салдатамі, а пасля – дарога то пусцела, то пройдуць грузавікі, то легкавая машына, то зноў грузавікі, то зноў пуста рабілася. Пад каржакаватаю хваінай, непадалёку ад дарогі, увесь у сухім моху і хвойных голках, ляжаў той самы малады чалавек. Выгляд яго быў страшны. Бледны твар з крывавымі падцёкамі, парваная адзежа. Відно было, што ён перажыў страшную ноч. Ці то ён бягой ратаваўся з зоны бою, ці, можа, якая іншая з ім здарылася прыгода, але ён цяпер ляскаў зубамі, і вочы яго бегалі ад дрэва да дрэва. А можа ён яшчэ не адышоў ад таго, што Нявада даў па ім гнутым жалезам. Тым часам падышла легкавая машына і спынілася. З яе выйшлі два нямецкія салдаты і афіцэр з біноклем і картай. Салдаты стаялі, як на варце, а афіцэр глядзеў у поле праз бінокль. Малады чалавек узвалокся на ногі і пайшоў проста на афіцэра. Салдат наставіў на яго аўтамат. Ён падняў рукі ўгару і па-нямецку прывітаў афіцэра і яшчэ дадаў нейкае слова, ад якога афіцэр пільна на яго паглядзеў. Яны пачалі гаварыць нямецкай мовай.

– Ці няма тут бальшавіцкіх салдат? – запытаў афіцэр.

– Няма. А ці даўно заняты немцамі Баранавічы? І ці ўстанаўляецца ўжо ў занятых немцамі месцах цывільная нямецкая ўлада?

– Устанаўляецца.

– Ці пастаўлены ўжо высокія начальнікі акругаў, абласцей. І, можа, сярод іх або сярод іх памочнікаў ці вялікіх службоўцаў чуцён дзе граф Паліводскі?

Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядзеў на абшарпанага маладога чалавека, і той зноў сказаў нейкае тое слова. Афіцэр паціснуў плячыма і сеў у машыну.

Малады чалавек папрасіў есці. Афіцэр кінуў у перацёрты на пыл дарожны пясок пачак галетаў, і машына зрушыла з месца. Малады абшарпанец падняў галеты і, жуючы іх, падаўся глыбей у гэты непрытульны лес без ценю і травы і лёг на хвойныя голкі, апанаваны прыступам слабасці. Тым часам па ўсёй гэтай мясцовасці не спыняліся то дробныя баявыя сутычкі, то рух машын, то разрывы авіябомб у розных месцах, то людзі ішлі, і так, і натоўпамі з дзецьмі, і чырвонаармейцы ішлі на ўсход, тулячыся дзе якое ўкрыццё было – лесам ці полем. За тыя дні немцы далёка ўвайшлі на ўсход ад дарожнага скрыжавання. Таксама і на поўдзень ад усходу. У Сумлічах гаварылі, што немцы ўжо мінулі Бабруйск. Сумлічы асталіся цэлыя. Пажар ад авіябомбы ў той першы страшны дзень сумлічане патушылі. Агонь з’еў усяго паўвуліцы. Першыя нямецкія калоны ў мястэчка нават не заходзілі: Сумлічы ад шашы былі ўбаку. Артылерыйская кананада і авіяцыйныя налёты аддаляліся, і, дзень за днём, настала часіна, калі ў вулічных закутках было чутно, як дзе-небудзь, дзе на сонцы спёка і бляск, загудзе муха. І птушыны шчэбет чуцён усюды. Ужо многа станавілася цішыні, і чалавечая душа магла ўтапіць у ёй сваё ўтрапенне.

Тры новыя вуліцы пашырылі мястэчка Сумлічы на поўдзень яшчэ ў першыя гады пасля рэвалюцыі. За ўсе ж апошнія гады гэтае месца яшчэ разбудавалася, і тут стварылася як бы новае мястэчка пры старым, усё ў маладых, яшчэ невысокіх дрэвах, тады калі над старым мястэчкам узнімаліся ў неба купчастыя вяршаліны магутных стагодніх дрэў. Хаты старога мястэчка саступілі месца дамам і дамкам новага мястэчка, дзе маляваныя вокны і дзверы прасвечваліся праз зяленіва кустоў, скрозь панасаджваных ад вуліцы і ў дварах. Тут быў адзін дом, сцены якога, з смольнага кругляка, ужо ад часу пацямнелі, але не так яшчэ, каб скрыць свае годы. Яшчэ ўсюды відно было, што дом гэты новы. Дрэвы навокал яго яшчэ толькі ўбіраліся ў сілу. Яшчэ і смала на бярвенні не выветрылася і нават не высахла, а блішчэла сваёй празрыстасцю, так як выступіла з дрэва год, можа, якіх пятнаццаць таму назад. Дом гэты ўвесь скрываўся ў маладых дрэвах. Вузенькая брамка вяла з вуліцы ў сад за задняй сцяной дома. Брамка ўціснута была ў таўшчэзныя шулы, вымаляваныя зялёнаю фарбаю. Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. З гэтага боку мястэчка пачыналіся паплавы, найбольш груд, а месцам прыбалочаныя. Даўжэзная, можа на кіламетры, сцежка ішла з далёкага поля праз гэтыя паплавы да самага мястэчка. Сцежка канчалася паміж выгараджаных дубовым коллем завулкаў, вулачак, двароў і закуткаў. Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі і праходзіла паўз сад пры тым бярвенчатым доме. Сад быў абгароджан стаячым плотам з кароткіх аполкаў, па якіх зверху цягнуліся, адна над другой, дзве калючыя драціны, дзе-нідзе з шкуматамі з адзежы тых малых смелякоў, што мелі ахвоту бываць без патрэбы гаспадару ў гэтым садзе, у якім не было аніводнага старога дрэва. Усё маладыя яблынькі і ігрушы. Вішняк ужо аж плот, здаецца, глушыў, так ён разростаўся тут кустамі на ўсю даўжыню саду, і куры павыгрэбалі пад ім да самага пяску гнёзды на дрымоту гарачым поўднем. У гэтым скрытым вішняком плоце адзін аполак быў сарваны з цвікоў і так стаяў на сваім месцы, прыстаўлены да жэрдак. Да гэтага месца раз перад вечарам з паплаўной той сцежкі падышоў Нявада. Ён быў такі ж самы, як і тады, калі павёз на шашы параненых дзяцей: у высокіх ботах, у выцертым і злінялым плашчы, з сукаватаю палкаю. На палку ён апіраўся і злёгку накульгваў. Спачатку ён хацеў увайсці ў брамку з вуліцы, але яна была ўзята на засаўку з сярэдзіны. Нявада пастукаў і, не прычакаўшы адказу, пайшоў да адарванага аполка. Прыгнуўшыся, ён улез праз дзірку ў вішняк і хістануўся назад ад нечаканасці: проста перад ім, на перагрэбенай курамі зямлі, пад запыленым вішняком, ляжаў незнаёмы яму чалавек, і як бы нават нежывы. Нявада адумаўся не адразу. Можа хвілін пяць ён стаяў, сагнуўшыся ў дзірцы, і глядзеў на чалавека. Барада яго была задрана ўгару, і левая рука адкінута. Дробная птушка спусцілася на гнуткай галінцы да самага яго твару і паляцела. Нявада пасмялеў і прайшоў у двор паўз чалавека. Яго ўразіла жудасная цішыня ўсюды. Свіронак быў адчынены, і на парозе яго спакойна сядзеў пацук і шморгаў пярэдняй лапаю сабе па носе. Хвост яго звісаў з парога на самы ганак. Верабей напрамілы Бог крычаў перад ганкам і дабіваўся таго, каб пацук ачысціў яму дарогу ў свіран. Гэты малюнак кальнуў Нявадаву душу мацней, як выгляд нежывога чалавека пад вішняком. Тут ужо было не чалавечае ўладанне, тут ужо няма чаго рабіць чалавеку. Апанаваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату. Дзеля гэтага ён адарваў замок ад прабоя. Замок быў зусім немудрашчы і пагнуты. А сапраўдным замком, добрым, была замкнута брамка з сярэдзіны, з двара. Брама ж была забіта цвікамі. Усё было зроблена сталым парадкам і па-гаспадарску, і гэта ўвяло Няваду ў раўнавагу: значыцца, яны пакінулі дом у добрым одуме, могучы агледзецца. У гэтым ён і цяпер быў упэўнен. А ці дабегла тады малая дадому? Напэўна, бо унь сярод двара валяецца жоўты чаравік з той пары, у якой яна тады ехала з ім. А як усё адбылося і ці разам усе яны? А чаму ж ім не быць разам? Дзіўная рэч, але ў часе гэтых сваіх меркаванняў ён нават і не падумаў, што гэта за мярцвяк і чаму ляжыць у яго ў двары. Можа ён за гэтыя дні, пакуль вёз дзяцей і назад дадому дабіраўся, нагледзеўся ўсяго і ўтупеў на ўражанні як мае быць, а можа, натуру меў такую, але цяпер ён разважаў сам з сабою і азіраў усе куткі, як бы развітваўся з імі. «О, яны сапраўды добра выйшлі адсюль: шафы пустыя і вешала пустое. Адзежу ўсю пабралі. Вось і куфар стаіць, пусценькі, як ёсць. Нават адчынены. І мае новыя боты забралі. Маладцы. Але ж куды яны выбраліся? Што ж, я ў гэтых старых чаравіках буду? Яшчэ калі я іх і дзе знайду?»

Ён быў упэўнен, што ў адчыненым куфры і прыскрынак пусты, але, пакідаючы, і (хто ведае), можа, назаўсёды, свой дом, ён адкінуў у прыскрынку вечка ўгару. Цэлы жмут панчох, як і заўсёды. Зялёныя рукавічкі. Ён адгроб з месца гэтую драбязу і бадай што не крыкнуў: «Дык яны ж у неспакоі пакідалі дом! Бо не пакінулі б яны тут усяго гэтага». Вялікае ўтрапенне ахапіла яго. Ён выграб з прыскрынка гадзіннікі, пярсцёнкі і крыж, з бразгатам спусціў усё гэта ў кішэні свайго пінжака пад плашчом і пакінуў дом. Як бы яго хто гнаў адгэтуль. «Божа мой, іх можа ўжо і жывых не быць». Зноў ён прайшоў паўз нежывога чалавека і выйшаў з сялібы праз дзірку. Нідзе не было ні душы. Сонца стаяла над захадам. Нявада абстукаў хат дзесяць, і ўсюды панавала ціхая пустэча. «Няма і дазнацца ў каго, дзе яны». Ён ішоў пустымі вуліцамі і нідзе не спаткаў ні душы. Рой мошак віўся перад яго тварам. Вялікая жудасць ад гэтай пустэчы ўладала ім. Няўжо ён дажыўся да поўнай адзіноты на сваю старасць? Пустое паселішча страшней за ноч над пустыняй. Ён пачаў выходзіць з мястэчка і на самым выхадзе ўбачыў выклееныя аб’явы. Адна была на вялікім лісце паперы, астатнія – на меншых. Усе яны ліпелі на сцяне самай крайняй хаты, малой і старой. Было падобна, што той, хто выклейваў аб’явы, баяўся ўвайсці глыбей у мястэчка і, абы-як прыткнуўшы да першай сцяны паперу, даў ходу з вулічнай пустэльні. Нявада пачаў чытаць аб’явы. Самая большая была аб тым, як павінна трымаць сябе насельніцтва ў занятых нямецкім войскам вобласцях, а значыцца, і ў тутэйшай акрузе, і дзе па акрузе ўстанаўляюцца камендатуры, воласці і паліцэйскім цэнтры. Пасля там гаварылася аб абавязку кожнага, хто не хоча быць расстраляным або павешаным, вывіжоўваць армейскіх камандзіраў, камісараў і камуністаў. Аб’ява, ці, праўдзівей сказаць, загад быў выдрукаваны густымі літарамі, а ўнізе чорнымі літарамі стаяла: «Акруговы камісар цывільнай нямецкай улады Густаў Шрэдэр». А ўпоперак цераз увесь загад сінім алавіком размахнулася рэзалюцыя: «Пацалуй сабаку ў сківіцу». Побач гэтай была другая, меншая аб’ява. Валасны бургомістр загадваў усім сумлічанам вярнуцца ў мястэчка і ўзяцца кожнаму за сваю работу, а калі гэтага не будзе, то…

Нявада не паспеў дачытаць да канца. Страшны смутак здушыў яму душу. Тады страшны злодзей украў у яго Волеччына маленства. І вось цяпер прыйшоў час развітацца з усім тым, што, як трава на руінах, вырасла на ўтаймаваным болю. Нічога ўжо няма больш у яго. Ён адзін. Адарваўшыся ад нямецкай паперыны, ён паклыбаў назад у вуліцу і завярнуў у двор чацвёртай хаты. Гэта была яго старая хата. Ужо многа год яна пуставала з забітымі дошкамі вокнамі, але не дзвярыма: тут стаялі кросны, і час ад часу Волька прыходзіла сюды ткаць зрэб’е на мяшкі і ручнікі. Ключа ад дзвярэй у яго не было. Гэта быў вялікі ключ. Праз дзірку, пракручаную ў вушаку, ён пасоўваў засаўку з сярэдзіны. Ён ададраў дошкі ад куткавога акна ў двары, улез праз акно ў хату і адчыніў сенцы. Паліцы на сценах, жорны ў кутку, старасвецкая засаўка пры вушаку, лескі на гару, вешала ўздоўж сцяны, шчылістыя дзверы ў клець і акенца без шкла, прапілованае ў адным бервяне, – усё захавалася ў гэтых сенцах, як было дваццаць год таму, і нават больш, тады, калі яго Волечка была малая і адна жыла тут, калі ён быў на вайне. Больш таго. Усё гэта было тут і тады, калі ён сам быў зусім малады. Ён і сваё вяселле гуляў у гэтай хаце. Божа мой, як пражылося гэтулькі часу! І заўважыць цяжка. Успаміны апанавалі яго. Ён зачыніў сенцы, увайшоў у хату і прылёг на голы палок. Зусім вечарэла. Ён усё ляжаў і думаў. І ўяўлялася яму, што гэта ён павінен зноў пачаць сваё жыццё спачатку. Але ж не! Тады гэтая хата была новая, а цяпер унь жа трухліна сыплецца са сцяны! І Волечка ўжо старэць пачала, і малая Лізавета, Ліза, стаіць перад сваім юнацтвам, усё ж гэта ўжо заняло навекі сваё месца, і ёсць, і існуе, і знікнуць не можа. І калі ўсяго гэтага няма, дык, значыцца, страшны злодзей зноў з’явіўся і адрывае ад душы жывасілам усё, чым жыве яна. Зноў пустошаць душу! Забіваюць дых! Абкрадаюць! Жывяцца чужой душой і жыццём яе! Нявада прахапіўся і прайшоўся па хаце. Стаяла ранняя ноч. Месяц свяціў праз адбітае акно. І ў палавіне хаты даволі відно было. Цішыню, якая стаяла на мястэчку, цяжка было вытрымаць чалавеку. Але горш за цішыню была адзінота. Гэта была магільная адзінота, але чалавек аставаўся жывы. Нявада рашуча пайшоў да парога, каб зусім пакінуць не толькі хату, але і Сумлічы. Як толькі ён спусціўся з трох каменняў, якія на месцы ганка ляжалі пад парогам, ён убачыў, што Волька ўвайшла з вуліцы ў двор і ўбачыла і пазнала яго. Яна пайшла проста да яго. І ў гэты момант скончылася яго адзінота. З якой радасцю ён цяпер падначаліўся Вольцы, такой, якую ён бадай што і не ведаў. Бачачы гэтую жанчыну, ён адчуваў, як знікае з яго душы смутак па Волечцы і па яе двайніку – цяперашняй Лізе.

– Дзе ж ты так доўга быў? – шпарка шаптала яна.

– Пакуль я знайшоў, хто б гэтых дзяцей адправіў куды лячыць, – як апраўдваўся ён.

– А чаму ты кульгаеш?

– Падбіўся, назад ідучы.

– А чаго ты сядзіш адзін тут?

– А дзе ж я мог каго знайсці? Што гэта з нашым домам адбылося? Хто гэта ляжыць там мёртвы пад вішняком?

– У нашым доме было тое, што і ў іншых дамах. Мы ўжо ведалі, што немцы ўжо мінулі нас. А ўсе датуль спадзяваліся, што іх адгоняць. Усе і Костусь пайшлі мабілізавацца і не знайшлі нікога нідзе і вялікім натоўпам варочаліся назад. На шашы яны адабралі кулямёт у нейкага лейтэнанта, які імчаўся з фронта на грузавіку. Нашто ім быў той кулямёт? «Каб было смялей», – казалі ўсе. Тым часам ён і спатрэбіўся. Іх было чалавек сорак. Немцы зайшлі абходам і сядзелі паўз дарогу. І пачалі іх абстрэльваць. Мужчыны навялі на немцаў кулямёт. Немцы прыціхлі, і мужчыны з кулямётам вярнуліся ў мястэчка. Наш дом, прызналі, стаіць у глушэйшым месцы, і кулямёт паставілі да нас, а самі разышліся па хатах. Прыціхлі ўсе і заняліся кожны сваім. А было сярод мужчын чалавек пяць невядомых, што таксама не знайшлі дзе мабілізавацца і варочаліся назад. Адзін з іх пабег да немцаў і навёў іх на мястэчка і на наш дом. Немцы забралі кулямёт і палічылі, што Костусь, раз у яго кулямёт, камандзір нейкага атрада супроць немцаў, і ўжо былі забралі яго, але яму ўдалося выскачыць і ўцячы. Невядома, дзе ён цяпер. Немцы запісалі сабе яго і нас усіх. Яны абчысцілі наш дом як ёсць – і тое, у што адзявацца, і тое, што есці. На адыходзе яны ў нас на двары застрэлілі таго, што навёў іх на мястэчка і паказаў, што ў нас кулямёт, і згінулі некуды, пакінуўшы выклееную на нашай браме паперку, пісаную рукою, што калі наш Костусь сам не явіцца да немцаў, то ўсё мястэчка будзе спалена, а местачкоўцы, кожны дзесяты, будуць расстраляны. Прайшло два дні. Як на тое ішлося, што Костусь увечары прыйшоў дадому. Аж якраз за нашым домам падглядалі і ўбачылі Костуся дома. Ноч прайшла спакойна. А ў познюю раніцу назаўтра наехала поўнае мястэчка немцаў, але і не толькі немцаў. Былі ўжо і тутэйшыя, каторыя да немцаў у паліцыю паспелі падацца. Сагналі ўсіх, каго запарвалі, бургомістр загад прачытаў, што каб выказалі ўсіх сумліцкіх камуністаў, а некаторых, каторых ведалі, тут жа прозвішчы і прачыталі з спісаў. А пасля Костуся ўспомнілі: ён нават кулямёт меў і арганізоўваў атрад. Дзе ён? Хто ведае? Мы ўсе стаялі ў натоўпе – я, Костусь і Ліза. Нас як захапілі дома, так і прыгналі разам з усімі. «А унь ён!» – паказаў на Костуся пальцам цераз галовы ўсіх адзін тутэйшы баязлівы дурань. А кругом натоўпу немцы стаяць з аўтаматамі, густа, як плот. Костусь як стаяў, так і пайшоў праз натоўп скрыцца. Усе расступіліся, каб яму вальней было. Але за ім ужо беглі два паліцэйскія і чатыры немцы. Ён бег, па ім стралялі, ён кінуўся ў разору паміж буракамі, Ліза гэта бачыла. Па ўсіх агародах пачалі страляць. Тым часам усе людзі пачалі разбягацца. Мы з Лізай яшчэ забеглі дадому, замкнулі сенцы і забілі цвікамі браму. Каля таго мерцвяка пралезлі ў дзірку і з таго часу туляемся па полі і лесе. Некаторыя пачалі варочацца назад у мястэчка. А дзе Костусь – мы не ведаем. Можа і ён нас шукае, але натрапіць адно на другое не можам.

– А дзе Ліза?

– На вуліцы сочыць, каб не ішоў хто. Мы з ёю пасля заходу сонца прыйшлі дадому – можа, Костусь, а можа, і ты дома. Як аполак да дзіркі прыстаўлен – быў ты, бачым, гэта твой спосаб аполак так прыстаўляць. А той нежывы ляжыць, смярдзіць ужо. Божа, увесь двор запаганіць! Мы з Лізай выкапалі яму пасярод завулка, каб не ў сваім двары, выцяглі гэтую падлу паскам за ногі і засыпалі ў яму. Як бачыш управіліся.

– Ці глыбока хаця яму выкапалі? – гаспадарскім тонам абазваўся Нявада.

– Глыбока. Будзе з яго… Мы падумалі, што ты тут. Дзе ж ты інакш будзеш.

– Гэта мая родная хата!

– Божачка! Чаго ты! І мне гэтыя сцены многа даюць сціску ў грудзях… Але цяпер я пайду падмяню Лізу, няхай прыйдзе паспіць хоць на голым тапчане, а ты таксама паспі, калі аж закульгавеў бродзячы.

Яна адразу знікла дзесьці на вуліцы, высокая ў цемені, тонкая, у гаматной мужчынскай вопратцы. «Божа, хіба я спаць буду», – падумаў ён і шпарка рушыў услед за ёю на вуліцу. Ён ужо ледзь бачыў у змроку яе постаць, але да яго ішла Ліза, яна здалася яму высокай. Было падобна, што ён у момант вылечыўся ад свае балячкі, што так мучыла яго яшчэ здаўных: дарэмна балела яго душа аб ёй, як аб бездапаможнай і беспараднай пакутніцы, калі яна цягла паскам у яму мерцвяка і нібыта што. Божа, як ён глядзеў цяпер на яе – яна ішла паволі і як бы не ведаючы, што ён тут. Здаецца, яна зараз пройдзе далей. «У каго ж яна ўдалася такая сталая?» Але ж ён не бачыў і не ведаў, якая была Волечка, калі жыла калісьці адна і арала зямлю.

– Ведаеш што, – сказала Ліза да Нявады, – не трэба спаць, нехта ідзе агародамі, я глядзела, як ён то прыгнецца, то выпрастаецца. У вуліцу ён не пайшоў. Маці стаіць ля канцавой хаты.

– Дык няхай сабе ідзе хто там дзе ходзіць!

– Дык мы ж бацькі чакаем! А можа ён гэта.

Гэта быў ён. І ўся сям’я яго апанавала. Здавалася, што ён сам не чакаў такога шчасця. Вось што ён сказаў: – Немцы злавілі на дарозе нейкага чалавека. Ён ім здаўся падазроным. Яго пыталі пра тутэйшых камуністаў. Бургомістр і пра мяне запытаў. А той, каб трапіць пальцам у неба, сказаў, што ён чуў пра мяне, як пра самага завадатара. Я гэта ведаю вось як: мы злавілі аднаго паліцая, а ён ад страху ўсё і расказаў нам. То калі мы раней так сабе хаваліся, дык цяпер, рад-няволя, а трэба здабываць зброю. Мне жыцця ўжо не будзе, а праз мяне і вам. Камуніста ніводнага яны цяпер у Сумлічах не знойдуць, бо іх няма ў мястэчку.

Ён быў такі ўзбуджаны, што аж заікаўся:

– Тут на мястэчку будуць чуцца людзі, дык вы не бойцеся. Гэта нашы сумлічане варочвацьмуцца дадому. Вам лепш сядзець у старой хаце, нават ад вуліцы і дошчак з вокан не знімайце. Сюды менш дабівацца будуць. Прыбяжыш, Ліза, зранку да мяне на Драчы Лужок, скажаш, як ноч прайшла.

Ён перацалаваў усіх і пайшоў у канец вуліцы. Утраіх яны вярнуліся ў старую хату і на голых дошках прычакалі раніцы. Трэба было жыць далей, а яно не жылося. З іх траіх адна Ліза не заўважала, што гэтая старая хата стала над жыццём, як помнік над магілаю. Яна ніколі не жыла ў гэтай хаце і не ведала, што ў ёй так было і дваццаць пяць год таму назад і ў ёй пакутавала Волечка. А цяпер Волечка ў новым вобразе зноў вярнулася ў гэтую хату. Але Волечка ўжо гэтулькі пражыла на свеце і назад прыйшла, але не з лёгкім сэрцам, а з пакутаю ў сто разоў цяжэйшаю, як тады. Ліза нічога гэтага не ведала. Шчасце гэтай маладой душы было ў тым, што яна жыла тым днём, які бачыла, і не мела карэнняў для думак у глыбіні чалавечага веку. Раніцаю яна знайшла бацьку ў Драчым Лужку і ўбачыла там усіх сваіх сумлічан. Яна зноў убачыла такі самы кулямёт, які тады быў у іх доме, і яшчэ такую зброю, якой дагэтуль не ведала. Яна сказала яму, што ноч была спакойная. І вось здарылася тое, што выходзіла за межы звычайнага: бацька прытуліў яе да сябе і цалаваў у галаву, гаворачы:

– Дзяўчынка ты мая, дачушка.

Яна бачыла: прыйшла часіна такая, што нават такі аўтарытэт, як родны бацька, перайначыўся, і рукі яго дрыжэлі, калі ён трымаў яе плечы. Сама не свая, яна ішла назад той сцежкаю праз паплавы і ўбачыла, што брама таго дома, дзе яна радзілася і вырасла, адчынена і ў двары там поўна людзей, і ніводнага знаёмага твару. Сэрца яе заныла: там, перад вокнамі, на круглай градцы, раслі два кусты ружовага кракосу, якія яна садзіла і палівала.

Больш яна ўжо не падыдзе да іх! Каб не гэты кракос, можа яна і не адчула б усяго, што сталася. Калі яна паспрабавала расказаць мацеры, што бачыла дома чужых людзей, маці ёй сказала:


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю