Текст книги "Вячэрняе"
Автор книги: Янка Брыль
Жанр:
Современная проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 6 (всего у книги 19 страниц)
* * *
Баба смяецца, што дождж сёння такі, увесь дзень, «бо п'яніц дэпутатамі выбіраюць».
Выбары – дзень спецыяльнага п'янства. Ці гэта нам так пашанцавала?
* * *
Тут, на Лагойшчыне,– яшчэ раз моцнае, агіднае пацверджанне таго, чаго мы «не хочам падкрэсліваць» – вайна па сутнасці грамадзянская. Процьма паліцыі, падзел вёсак на тых і тых, жорсткасць жахлівая, ажно пытаешся: адкуль яна такая? І думаецца, што тут і быў якраз працяг «класавай барацьбы» з усімі яе «адхіленнямі»...
* * *
У сельсавеце мы пачалі гаворку пра вёску Разліццё, «бесперспектыўную».
Старшыня сельсавета, маладая жанчына, з тых, што можа аблаяць («валявая!»), учарашніх пакутніц-бабуль назвала... лодырамі. «Яны нам нічога не заяўлялі». А паспрабавала б другая «заявіць» – больш да яе не пайшла б...
Успомнілася іншая «валявая»: слонімская, сакратар райкома партыі па ідэалогіі, якая, калі мы расказалі ёй пра нялёгкае жыццё Жэні Б. маці-адзіночкі, весела сказала нам – траім старэйшым за яе мужчынам, пісьменнікам:
– Яна слабая на перадок?..
* * *
Загадчыца дзіцячай бібліятэкі. Сімпатычная, спакойная, але хвалюецца – і ад успамінаў пра страшны дзень у іхняй вёсцы, і ад таго, што трэба гаварыць на роднай мове, ад якое яе – між іншым, калісьці найлепшую ў гэтым сэнсе студэнтку – амаль зусім ужо адвучылі.
* * *
Чорнаму не пакінулі нават назвы роднае вёскі: «Тимковичи»... Перад выпускным вечарам школа прыйшла ў музей. Успамінаючы сваіх дзяцей: Андрэі – у гарнітурчыках, у большасці купленых да гэтай даты, і Галі ды Наташы – у белых, як падвянечных, сукенках. Настаўнік, амаль зусім чыста гаворачы па-беларуску, расказвае ім, як навічкам, пра Чорнага, а на заканчэнне паведамляе, што Іра, дачка пісьменніка, прыязджала сюды з сынам («Яны купілі «Жыгулі»), і што яна «добра гаворыць па-беларуску», і сын яе – о, радасць якая! – хоць і малы, а таксама...
Зноў думалася – і там, у Цімкавічах, і тут, у Капылі, учора над возерам – пра Чорнага. Якога пісьменніка змарнавалі!
«Biada ludom, co swoje mordują proroki!..» [36]
* * *
У калгасным доме адпачынку.
Таварыш чакіст (сам так гаворыць пра сябе) у гэтым годзе выйдзе на пенсію. Вудзіць рыбку і сушыць яе, насіляўшы на нітках на верандзе. Адпачываючы пасля абеду, расказвае, як удзельнічаў у раскулачванні тут, у Заходняй, у 1951 годзе.
У хаце падлога земляная, на ямах, удава і трое дзяцей: дзяўчына-камсамолка, працуе ў магазіне працэнтшчыцай, і хлопчыкі-блізнюкі, гадоў па дзесяць. Калі сказалі ёй, каб збіралася, баба павалілася на зямлю, галосячы, а хлапчукі схапіліся ў запечку біцца за чаравікі – каму абуць іх, бо адна пара на двух. У хляве быў парсючок. Дапамагалі таварышы жанчыне так: парсючка аддалі суседу, з ў таго ўзялі трохі сала ды кумпяк, каб ёй было з дзецьмі на дарогу, бо чалавек той якраз закалоў свайго.
– А за што ж вы яе? – пытаецца кацельшчык.
– Сігнал быў, што муж яе пры панах быў правакатарам.
– Няхай ён быў, ну, а яна, а дзеці чым вінаваты?
– А што ты хочаш ад нас? Мы – слугі народа, у нас быў загад!..
Як той Befehl [37], якім апраўдваліся нямецкія ваенныя злачынцы.
* * *
Некалькі дзён пад цяжкім уражаннем ад могілак на Чыжоўцы.
Ямы каля ямаў, аркестр налазіць на аркестр, танная пошласць вянкоў, прамоў...
Калі мы вярталіся ад магілы беднага Валодзі Нядзведзкага, збоку я заглянуў у яшчэ адну труну, ужо на людскіх плячах, знятую з машыны. Блатное слова ўспомнілася: «жмурык». І той, яшчэ адзін,– з разяўленым ротам, у кветках,– не даваў мне спакою доўга...
У вёсцы пахаванне бывала рэдкай падзеяй, з могілкамі вясковымі звязана нейкая таямнічасць, краса. А тут – «прамысловасць» нейкая, спешка, стандарт. Як з будаўніцтвам – абы-як, абы сабраць пад дахам тых, што ўцякаюць з вёскі ў горад. І таму такая сумота і холад...
* * *
Удвая больш раёнаў, адпаведна – больш начальства. Сапраўдных злачынцаў шукаць было нялёгка, а план трэба было выконваць і перавыконваць...
У блакаду Налібоцкай пушчы карнікі ўзялі двух дзядзькоў паказаць дарогу ў далейшыя вёскі, а ім пасля – па дваццаць пяць гадоў...
Траім дзяўчатам было семнаццаць, шаснаццаць і пятнаццаць гадоў. Як яны там ведалі тую нямецкую мову пасля сямігодкі! А карнікі ўзялі іх за перакладчыц. Для каго? Там жа іх, карнікаў, больш было не немцаў. «Для ночы» ўзялі, павазілі пяць дзён па вёсках і адправілі ў Нямеччыну. А вярнуліся яны адтуль – адной далі дваццаць пяць, другой дзесяць, а наймалодшай, якую тады старэйшая сястра ўзяла з сабою – пяць гадоў – па году за дзень! – «за антыкалгасную агітацыю»...
«Быў час, была эпоха!..» [38]
* * *
Зноў прыгадаўся той начальнік, што можа так сабе што-небудзь забракаваць, не пусціць... Як, для прыкладу, той маскоўска-цакоўскі Мяленцьеў, што забракаваў у «Раман-газеце» Адамовіча, «Хатынскую аповесць».
Проста так – возьме і забракуе, не пусціць. І нічога яму не зробіш.
* * *
Двойчы было прыкра:
Калі не пазнаў ля газетнага кіёска, што стары, які лез без чаргі па цыгарэты,– інвалід вайны з кіёчкам, а я яму зрабіў заўвагу толькі як курцу.
Другі раз – сёння ў магазіне, калі маладзенькая прадаўшчыца тройчы «не пачула» маю просьбу, бо абслугоўвала літоўцаў, і я ёй выгаварыў за нацыяналізм [39].
Смешна гэта і горка – беларусу быць рускім вялікадзяржаўным шавіністам, якім яна мяне напэўна палічыла.
А той стары ўзяў ды ціха пайшоў ад кіёска, не купіўшы цыгарэт, а я яму здаўся, відаць, такім жа здаравенным грубіянам, які днямі самому мне нізашто нагрубіў у чарзе па ёлачныя цацкі.
* * *
Заўвагі найвышэйшага начальніка на палях даклада, які яму напісалі:
«Здесь я должен поразмышлять». «Здесь у меня должно быть теплее». «Здесь нужны какие-то интересные детали».
І падпольныя дакладчыкі будуць думаць далей. Нічога не зробіш – і ім не хочацца сыходзіць з арбіты.
Добра ўжо тое, што адзін з іх, даўні знаёмы, вытаптаў гэта мне.
* * *
Назву вёскі Іконы, на Барысаўшчыне, па загаду самога прэзідэнта, што заязджаў туды, змянілі на Іканы, з націскам на «і». Барацьба з рэлігіяй? Чым маліцца на іконы, лепш ікаць ад гарэлкі.
1974
Гэта страшна – адчуць сябе сярод мноства людзей чужым, адзінокім.
Я адчуў гэта ўчора, калі ў марозным прыцемку «гадзіны пік» ішоў па праспекце.
А натоўп – чарга па што-небудзь?.. Проста балюча, як толькі ўбачыш... Якая адчужанасць, гатовая ў любы момант успыхнуць варожасцю...
* * *
У асяроддзі літаратараў з гэтага быў бы дружны смех, а тут – за юбілейным сталом у багатым вясковым доміку – дырэктар мінскай сярэдняй школы, чалавек пажылы ўжо, сямейны, з цікавым мінулым чытае не жартоўную, а сур'ёзную «паэму» пра юбіляра, графаманскую бэрсаніну, з якое толькі смяяцца, а ўсе яго слухаюць і апладзіруюць з поўнай павагай... (Успомнілася зноў, як Пястрак гаварыў, што проза Гурскага нагадвае тых гліняных катоў і дываны з лебедзямі, што прадаюцца на Камароўскім рынку.) і толькі потым, пасля багатага і агрэсіўнага збоку гаспадароў застолля, я ў электрычцы даведаўся ад гэтага «паэта», што юбіляр сам папрасіў яго напісаць «паэму», у той дзень, калі прыязджаў запрашаць яго. Паэму пра юбілярава жыццё, якая павінна легчы на стол магутным пірагом.
– Ну, дзе ж я мог паспець за тыдзень? Што мог – зрабіў,– скромнічаў таварыш.
Барыс Л., яўрэй-інжынер, дык той хоць можа неяк амаль па-дзіцячы непасрэдна, весела радавацца, калі штосьці рыфмуецца, больш і не патрабуючы, глытаючы толькі сямейнае захапленне. І толькі патрыярх роду, дзядзька Мірон, мог мне шаптаць сваім сіплым басам пра мужа пляменніцы:
– Дурак Борис, он имел бы копейку, но не хочет...
А гэты, аўтар доўгай юбілейнай оды («...не прятался
он у сподниц горячих вдов и молодиц...»), не толькі гаварыў пасля пра гэтую сваю ледзь не другую спецыяльнасць з поўнай сур'ёзнасцю, але і пра літаратуру наогул (пра Быкава, скажам), гаварыў талкова, не толькі выклікаючы прыхільнасць да сябе, але і наводзячы на здзіўленне,– як гэта можна цвяроза разбірацца ў тым, што напісалі іншыя, а самому тым часам сур'ёзна гарадзіць лухту?..
* * *
Зноў у архіве КДБ.
Вёска Вярхі Ельскага раёна. Лета 1942 года. Дзяды і бабы вынеслі стол у канец вёскі, з караваем і соллю на рушніку сустрэлі карнікаў,– каб гэтым, можа, уратаваць сябе і дзяцей. Чалавек каля сотні. А карнікі іх, па камандзе обер-лейтэнанта (які цяпер працуе ў заходнеберлінскай паліцыі), прыперлі паўкругам да сцяны адрыны, дзе іх сустрэлі, і – з адлегласці 3-4 метры! – пакасілі з аўтаматаў і вінтовак. Пратакол кажа, што «вся стена была изрешечена». А потым усе карнікі – славечанская паліцыя, радавыя немцы і латышы, за выключэннем таго обер-лейтэнанта – за рукі, за ногі пасцягалі трупы ў адрыну і падпалілі.
* * *
Мы напружана працавалі, Адамовіч, Сёмуха [40] і я, калі мне пазванілі: выступіць па радыё, яшчэ раз гаўкнуць на Салжаніцын, прычым – неадкладна!.. І неяк вельмі ж проста і неадкладна я адмовіўся, не бачачы ў гэтым подзвігу і дагэтуль. Несалідна гэта – так доўга пераконваць саміх сябе ў тым, што паступілі правільна, прымушаць людзей брахаць ужо не на страх, а на брэх. І не тых дапускаць, што самі гэтага прагнуць, а «правяраючы лаяльнасць», «перавыхоўваючы» непрыручаных.
* * *
К., якога я нават вельмі прасіў быць рэдактарам рамана, выкрасліў з яго тое месца, дзе Руневіч – упершыню перад партрэтам Сталіна. Спаслаўся на «галоўную рэдактуру», а потым я даведаўся, што тут не «галоўная рэдактура», а «место было завопрошено»... карэктарам. І яны да гэтага падключаны.
Адразу пасля атрымання весткі я пры сустрэчы паплакаў у камізэльку Ніліну. І Павел Піліпавіч пацешыў мяне тым, што побач з яго апавяданнем у «Новом мире», якое я яму пахваліў, было яшчэ два, якія зарэзала цэнзура.
– Мудро говорил Кербабаев,– сказаў ён.– «Сензур у нас нет. Правильно пишешь – нет сензур, неправильно пишешь – есть сензур. Я пишу правильно – у меня нет сензур...»
* * *
Філосаф, работнік ЦК КПСС, а можа, і праўда «падпалкоўнік»:
– Хватило бы вам и 10%. Это все выдумка интеллигенции.
10% – гэта для беларускага ў планах нашых выдавецтваў, а «выдумка интеллигенции»... наша мова.
Дык вунь ажно адкуль яно ідзе!..
З цвярозай асцярожнасцю я адказаў яму:
– На эту тему лучше говорить с утра.
У сэнсе – праспіцеся. Бо вячэралі мы з віном [41].
* * *
Пасля граната, які на хаду па алеі непрыстойна сарваў наш шахцёр, фінікі на пальме былі для яго завысока. Спалучэнне прастаты з новай, сучаснай якасцю – самаўпэўненай развязнасцю «гегемона».
1975
Дастаеўскі. «Бесы»:
«Человек несчастлив потому, что не знает, что он счастлив».
Гэта я ўжо чытаў даўно, у загорскім адрыўным календары, і сустрэў цяпер як знаёмае, нават неяк усцешана.
А гэта гучыць як прароцтва:
«Все они, от неумения вести дело, ужасно любят обвинять в шпионаже».
* * *
Лепш ужо адкрыты, шчыры капіталізм, з яго супрацоўніцтвам з народнай уладай, чым такія «марксісты», што едуць у Кракаў на адпачынак, каб там патаемна адмольваць, выспаведваць свае, «неабходныя для кар'еры», грахі.
Пан Г. у кракаўскім аддзяленні «паксу», расказваў мне пра такіх «зусім без выразнай пазіцыі», але праўдзіва.
* * *
Думаў здалёк [42] пра бедную Беларусь, што так і не ўмее, так і не можа быць сама сабой, хоць і не горшая – ні мовай, ні талентамі, ні шчырай душою – за іншых. (Нават пісаць такое як быццам баюся.)
* * *
Смоляр [43] у Ізраілі як быццам піша пра... «антысемітызм» у партызанах.
А мне ўспамінаецца, як нас на нейкі час перавезлі былі з «Камсамольца» ў «25 беларусаў», у атрад імя Будзённага. Кухар, калі мы рэдакцыйным гуртам прыйшлі да катла: «Гэтаму хлопцу дам, а гэтаму жыдку – не». Мне і Смоляру. Ён адышоўся, лёг пад сасною і плакаў: «Котелок супу, е. т. м.!..» А я пайшоў да мясцовага камісара. Вусаты настаўнік гісторыі Лукашэвіч, з якім я потым рад быў сустракацца (першы раз пасля вызвалення – на стагоддзі Міцкевіча, калі ён, Лукашэвіч, быў старшынёю калгаса), загадаў тады паклікаць таго кухара і сказаў яму пры мне:
«В первую очередь, самого густого, жирного, и еще по котелку свежего молока три раза в день! Ты знаешь, что это люди вредной профессии?..»
Такі антысемітызм я памятаю.
Памятаю і тое, як ён, Смоляр, крычаў на другога яўрэя, Мар'яна: «Што, без цябе не было каму' ехаць у раён, трапіць там на засаду?» І сёе-тое іншае. А такі ж цвёрдакаменны быў камуніст!..
* * *
Сястра вядомага партызана, і сама сувязная, красуня «выйшла» (па-ваеннаму) за камісара брыгады. Добры чалавек, якога мы паважалі больш за ўсіх іншых начальнікаў. Ад'ютант, чаркес Хачукоў, запрагае сівую, у яблыках, камісарскую Лізу. Потым з зямлянкі выходзіць злосна заплаканая камісарша, садзіцца на воз і – паехалі, пагрукалі па карэнні. Камісар стаіць каля свае зямлянкі, я – каля нашай, разведчыцкай. Я нашмат маладзейшы за яго, кадравага афіцэра з акружэнцаў, ён ведае, што я пішу, і ён мне кажа:
– Видал, Ваня, третий раз потрошить повезли.
Яна паехала ў яўрэйскі сямейны лагер, рабіць аборт.
І сама была не такая бяскрыўдная. Ідзе пасяджэнне штаба міжрайцэнтра, начальства ў нас – з пяці брыгад, з самім Царуком на чале. А яна зварыла на вогнішчы абед і гукае ў прастору:
– Саш-ша, иди иску-шай!
За трэцім разам ён адгукаецца са штабное хаты:
– Мне некогда, здесь заседание штаба!
– А чтоб ты там лопнул вместе со своим штабом!..
Пасля вызвалення, ужо ў райцэнтры, на брыгаду прыслалі трохі партызанскіх медалёў. Што там яна гаварыла свайму камісару сам-насам – можна здагадвацца па тым, што яшчэ і на ганак выйшла следам і прасіпела:
– Помни, е. т. м., если ты дашь мне вторую степень!..
Неўзабаве да камісара прыехала з Расіі жонка з малымі і папрасіла лясную вон. Нешта праз год я бачыў на Камароўцы, як яна, палінялая красуня, прадавала нейкі салатавенькі світэр.
Ці мы калі-небудзь будзем пісаць пра партызаншчыну ўсё?..
1976
Сын вельмі хацеў быць афіцэрам і стаў ім, а потым яго прывезлі з кітайскай граніцы ў цынкавай труне, і бацька сядзіць цяпер перад хатай на лаўцы – так недалёка ад магілы свайго адзінага...
...І яшчэ адно, пра што маўчым:
Малады таксіст, сонечным ранкам везучы мяне ў Каралішчавічы, расказваў, як ён з яшчэ адным салдатам і лейтэнантам суправаджаў калісьці з Чэхаславакіі ва ўкраінскае сяло таксама цынкавую труну. Як маці салдаціка (так жа іх здаўна называюць у народзе), галосячы, «лезла біцца» да лейтэнанта: каб адкрылі тую труну, каб зірнуць не праз шкло акенца, а на ўсяго,– што з ім зрабілі...
* * *
Прыстойная жанчына, жонка паважанага чалавека, з усмешкай:
– Наша атамная на іх – калі ласка, толькі каб іхнія на нас не падалі – за гэта мы змагаемся.
І стала агіднай.
* * *
Старэнькая Вільдэ [44] ў маскоўскім Доме літаратараў глядзіць з'ездаўскую выстаўку кніг савецкіх шматнацыянальных аўтараў на многіх замежных мовах. Кажа мне, калі павіталіся:
– Як хораша, праўда? І сняжынка ж адна на адну не падобныя. А дурны маскаль хоча, каб усё было толькі бела, толькі аднолькава...
І ўсё гэта ёй вельмі ясна.
1977
Наколькі лепш адчуваў бы сябе беларускі пісьменнік, калі б ён чуў навокал (не толькі ў вёсцы або ў сваім саюзе) родную мову, калі б, пішучы на гэтай мове, можна было думаць, што ўсюды ці хоць у больш-менш лічаных краінах нехта ведае, вывучае яе, мае слоўнікі, каб слова наша даходзіла да замежнага чытача не праз рэшата рускага перакладу, а сваім уласным гучаннем. Каб мець такія правы, як гэты Фюман, якога свабодна перакладаюць з нямецкай на рускую, або які-небудзь не лепшы за мяне рускі калега, якога перакладаюць з арыгінала, бо мова яго – не «дыялект», як гаварыў пры мне пра нашу адзін, нават прыязны, польскі русіцыст, а паўнапраўная еўрапейская мова...
* * *
А няўжо народу, чалавецтву, людзям патрэбен яшчэ і мой голас – пры наяўнасці процьмы добрага і выдатнага, што днямі я па-новаму ўбачыў, даводзячы да ладу сваю бібліятэку. Адразу ж, толькі прачнуўся я, згадаўся жаўранак: няўжо ён задумваецца над тым, ці патрэбен каму-небудзь яго спеў? Проста пяе з неадольнай патрэбы.
* * *
Калі шукаць апраўдання таму, што мала напісана не толькі за апошнія дзесяць гадоў, але і наогул, дык трэба прыгадаць не толькі тое, колькі я сам перакладаў і рэдагаваў чужога, але і тое, колькі я працаваў над перакладамі майго іншымі – і аўтарызуючы (працэнтаў на 30-40, а то і на ўсе 50 дапрацоўваючы пераклад), і робячы ўсю тэхнічную работу гіры падрыхтоўцы перавыданняў, і чытаючы карэктуры. Гэта датычыцца перакладаў і рускіх, і ўкраінскіх, і польскіх.
А ў актыў мне ў нашых умовах – не толькі ў Саюзе, але і ў Беларусі – лічыцца адно арыгінальнае, адзін чыстаган.
Дык што гэта – неразумнае марнаванне сіл і часу, няўменне выкарыстоўваць яго належным чынам ці яшчэ і іншае – ненармальнае становішча беларускага пісьменніка дома, у сваім народзе, дзе з кожным годам, напорыста і паслядоўна робіцца справа асіміляцыі?.. Цяжка, і ніхто не ведае пра гэта, апроч нас саміх.
А такі Н., якога я пачаў заўважаць і любіць па творах, гаворыць, выступаючы ў Валгаградзе, што ёсць толькі руская літаратура, а ўсё іншае – Гамзатавы, Айтматавы...– «зроблена намі, рускімі»... І гэта не толькі яго шавіністычная саманадзейнасць, але і глыбінная палітыка.
* * *
Захоплена даводзіць, што Пушкін геніяльны, а Ясенін вельмі таленавіты – гэта не вельмі цяжка. А потым ён пераходзіць на пасрэднага сучасніка, пасрэднасць якога так выразна відаць у вершаваных цытатах, пераходзіць з тым самым захапленнем і апломбам, і адразу кідаецца ў вочы, які ён абмежаваны крыкун, гэты «преуспевающий» крытык. Праўда, «преуспевание» яго ўмоўнае, залежнае ад займаемай пасады (дырэктар выдавецтва), але і яму, і жонцы дастаткова, хапае, каб быць самаўпэўненымі, самаздаволенымі,– усёй сям'ёй, з дачкой, зяцем, унукамі.
Смешна. Калі б усе масквічы былі так магутна чараватыя, дык сталіцу нашу вельмі нялёгка было б пракарміць.
* * *
Паранены партызан хаваецца ў маёнтачку Лісіцкага – тэма.
І дзікая панская самотнасць, ізаляванасць ад наваколля, і чалавечнасць, і антыфашызм, які ён, стары пан, бачыць у нялюдскіх справах (расстрэлы яўрэяў і іншае), і шляхецкая Беларусь, што адыходзіць у гісторыю (дэкламаванне старым Лісіцкім Багушэвіча, «Гутарак» і іншага).
Пра самотнасць, ізаляванасць. Я ў іх адчуў яе на нейкіх дзесяць год раней, калі з панічом Лёлікам ехаў аднойчы з лесу. Апошні сын у вялікай панскай сям'і, юнак, які вярнуўся з настаўніцкай семінарыі, каб ратаваць ужо не маёнтак, а жыццё – ад звычайнай беднасці, звычайнага голаду, які маскаваўся былой фанабэрыяй.
Ці быў у іх герб? Напэўна ж быў які-небудзь. Як у Путрамант як у Дзяржынскага. Першы з гэтых двух сам сабе яго шукаў і ў сваім «Półwieku» паказваў чытачу, не абціраючы ад фамільнага нафталіну, а другому той несмяротны герб ахвотна і радасна знайшлі біёграфы, якім і ў Народнай Польшчы гэта – ах як імпануе! Вялікі рэвалюцыянер, друг самога Леніна – і як жа тут можна без герба? Яе з чэрні – са шляхты – у гэтым асаблівы смак.
Зрэшты і наш, савецкі барын Катаеў у сваім «Кладбище в Скулянах», па-старэчы занудліва шукае сам сабе і дэманструе нам сваіх дваранскіх продкаў.
* * *
Карл Лібкнехт, з пісьма сыну: «Рядом со мной все грохочет, гремит,– против нас выпущены все силы ада. Я не буду стрелять...» Чалавек, што быў мужным, у рэйхстагу выступаў адзін супраць усіх. З пісьма жонцы: «Унтер-офицер недоволен. Я бранюсь с ним, но не очень злобно, так как он добрый парень, хотя очень ограниченный и чересчур боязливый. Я заявляю ему, что стрелять не буду, даже если прикажут. Пусть меня расстреляют...»
Вайна і чалавек, як асоба. Той, што ўсвядоміў яе злачыннасць.
А каб Леніна, як Лібкнехта, у акопы – страляў бы ён ці не? Пацыфізм?..
* * *
Ад старонак Леніна, дзе ўсё так ясна, лагічна, неабвержна, вяртаешся ў наш час, дзе так многа нявырашаных пытанняў, якія зноў жа, як і яму тады, нам трэба вырашаць самім. Вайна з Кітаем – як яе назваць? Пра якую грамадзянскую вайну можна думаць пасля атамнай? Як асобе, вызваленай, разумнай асобе з адным непаўторным жыццём паводзіць сябе ў будучай бойні – не тэарэтызуючы здалёк, а апынуўшыся ў акопе, як Лібкнехт?
А самае страшнае сёння – усенароднае п'янства і ўсенародная абыякавасць?.. А жывучая і ў марксізме рэлігійная спадчыннасць – культ асобы, у неглыбокім сваім падтэксце бяздумна цынічны, абыякавы да лёсу рэвалюцыі, да яе заваёў і ахвяр, панесеных за яе?..
* * *
У чым філасофія ваеннай (ці антываеннай) прозы Быкава і чаму я сяды-тады быў і ў нечым застаюся з ім нязгодным? «Дажыць да світання», «Яго батальён» – ці гэта ўжо стомленасць ад спеву на адзін матыў, ці тут у пэўнай меры агалілася штосьці з таго, з чым я нязгодны? Праўда пра вайну – так. І ўсё? А калі вайна не свяшчэнная, калі нас штурхануць на іншую?..
* * *
Розных адценняў чырвань, жаўцізна, зеляніна кляновых лістоў (у вазачцы пад бяросту) на фоне чыстага шкла, за якім і чыстае неба, і сонечная зеляніна, і зіхатлівае мора – жывы асенні вітраж.
І хуліганістае: неймаверныя зады ў спартыўных портках – хоць ты вазьмі ды мелам пішы на іх: «Хозяйство Икса», «Хозяйство Игрека»... Як на ваенных «студэбекерах» было. А наша маці сказала б, па-народнаму: «Во дзе сракі панаядалі!.»
* * *
Другі раз пасля 1952 года быў у доме-музеі Астроўскага. Не растлумачыш нікому, што мне бывае неяк няёмка ад сустрэчы з ім, амаль заўсёды. Сёння падумаў: так вось калісьці стваралі святых угоднікаў... І разумею, што гэта сорамна, так думаць, але – думаю. І пра яго паслядоўнікаў думалася, пра тых, што таксама былі пакутнікамі, высакароднымі, гарачымі людзьмі, але таленту не мелі нават і такога, і таму так шкада іх бывае, і так няёмка пры іх...
...Што прыкра, дык гэта здымак Астроўскага на ложку,– у зашпіленым кіцелі, з ордэнам. Для фатаграфавання, а нібы ён так, пры такім парадзе, і заўсёды ляжаў...
* * *
С. А. расказаў, што ім было проста загадана не запрашаць на тэлебачанне Адамовіча, Быкава, мяне і... п'яніцу N. Прыгадалася з расказаў Ж. і іншых заходнебеларускіх падпольшчыкаў, як у турме палітычным падсаджвалі крымінальных. І перадачу ў семдзесят другім годзе па «Я з вогненнай вёскі...», заказаную нам і ўжо гатовую, знячэўку, нібы з-за вугла, няўдала і груба сарвалі – таксама па загаду зверху. І з Адамовічавай карцінай «Хатынь, 5 км» – тое ж самае. «Если хотите давать, то уберите Брыля»... Трэба гэта – каб дурань сядзеў наверсе, бервяном валіўся пад ногі? Будзе такое і яшчэ? Вядома ж, будзе. «А ты, сіраціна, жыві!»
Заканамернасць нейкая, як быццам абавязковая: за савецкую ўладу змагацца... з савецкай уладай, з яе адказнымі прадстаўнікамі, якія павінны былі б дапамагаць нашаму руху наперад. Разнавіднасць іх і няспыннае папаўненне. Жывеш і не ведаеш, які сціпляк заўтра ці паслязаўтра стане тваім начальнікам, будзе гадзіць, а потым знікне, і ўсе як быццам толькі што ўбачаць, якое гэта было дзярмо.
* * *
Маё першае ўражанне ад Яшына было вясёлае, з пачутага – як ён зайшоў у рэдакцыю «Савецкага селяніна» і з парога прадставіўся; «Аляксандр Яшын. «Алёна «Раміна». Нібыта толькі што быў адзначаны Сталінскай прэміяй. Потым прыйшлі «Рычаги» і наша знаёмства ў Мінску, у аэрапортаўскім рэстаране, пасля нейкай нарады. Я шчыра хваліў «Рычага», а ён абараняўся ныццём: «Да вот же не печатают». Потым «Вологодская свадьба», уражанне ад якое мне псавала мазня з устаўной сківіцай. Потым – прыгожа выдадзеная «Угощаю рябиной». Сапраўднае, але здавалася перахвалена наўздагон (як гэта несмяротна модна!).
Таленавіты і – яшчэ адзін – «несостоявшийся».
У кожнага з нас бываюць свае «Рычага» і няма права хоць бы пункцір пакінуць замест таго, што выкінута ў тэксце. Гладка... Нават кругі не разышліся.
* * *
З рукапісу былой шматгадовай пакутніцы [45]:
«...Как условна грань между высокой принципиальностью и узколобой нетерпимостью, как относительны все человеческие системы взглядов и как, наоборот, абсолютны те страшные муки, на которые люди обрекают друг друга».
* * *
Суворавец, якога не пусцілі (па тэлефонным званку) пабачыцца з маці, што памірала, а пусцілі толькі тады, калі – па поўнай форме – прыйшла з яго дому тэлеграма «з пацверджаннем факта», не застаў яе, прыехаў з пахавання і падаў заяву аб выхадзе з вучылішча:
«Не хачу, каб вы тут з мяне зрабілі такога, як вы самі, звера».
І адпусцілі, бо ён «бунтаваў» усю роту.
1978
Прадмова да рускага зборніка выбраных вершаў Івана Драча: нібы той самаўпэўнены, балбатлівы маскоўскі ментар Сураўцаў робіць на фоне аўтара самадзейна-мастацкую гімнастыку. Хоць ты скажы яму, як дзед Талаш опернаму дырыжору: «Адыдзіся, што ты тут размахаўся!..»
* * *
Малады інструктар райкома гаварыў суседу, маладому пісьменніку:
«І ўсё роўна мы будзем жыць лепш за вас». Хто «мы» і хто «вы» – каго менш, каго больш? А людзі ж бачаць – і бліжэйшыя, і далейшыя,– якая бездань, як яна пашыраецца паміж новай «нікчэмнай меншасцю» і большасцю, дзеля якой рабілася рэвалюцыя...
* * *
Чамусьці хвалю гаспадыні З. М., што тая – добры доктар, добрая жанчына. А гаспадыня – хітра ўсміхаючыся сваімі чорнымі ды быстрымі:
«Яна так адной бабцы казала: «Мая мама ў вашых гадах памерла, а вы ўсё лячыцца хочаце...» Ну, і любіць, каб да яе не з пустымі рукамі».
Трохі збянтэжана, пачынаю апраўдвацца: «А я ўжо з вайны, можна сказаць, і не бачыў яе...» Дый у вайну, у партызанах, не надта ведаў З. М., хоць і пісаў пра яе ў райгазеце.
Навошта яна – падслепаватая дабрата?
* * *
«Вместе с Толстым умерла нежность»... А з другога боку: «Истерический хлюпик»... Успомнілася гэта ўчора: Блок і Ленін.
* * *
Прачнуўся ў чатыры і, як працяг нейкага сну, да болю, да ўласнага болю і жаху выразна ўспомніў таго маладзенькага партызана з сінява-слабодскай заставы, які, калі паліцаі і немцы прарваліся за Нёман, уцёк у нейчую хату і схаваўся на печ, дзе яго потым, калі фашыстаў прагналі, знайшлі ўсяго папоранага штыхамі...
Успомніліся і мае страшныя моманты, якія цяпер здаюцца страшнейшымі, чым тады, наскрозь жыва адчулася, што так яно магло быць і са мною – жах, пакуты і смерць. І сёння ўжо той жах прымерваю і на падлетка-сына, якога тады не было...
* * *
Польскае консульства – побач з Домам літаратара. На іхнім плоце – радасны стэнд: «Polak і Rosjanin w kosmosie!» Наш цудоўны Клімук, што ў палёце быў з кнігай Коласа, і другі беларус, Кавалёнак, імем сваім – беларусамі – дома, у СССР, не названы ані разу.
Яшчэ адно сведчанне няправільнай палітыкі. А мы, асуджаныя на асіміляцыю, усё яшчэ пішам... Адказваючы за сваё, не вінаватыя ў тым, чаго асабіста «не можам перайначыць».
* * *
Зноў «мысль, что душу омрачает»: усе ўцякаюць з вёскі, хаты пусцеюць, вёска-карміцелька ліквідуецца, у нас – з моваю заадно. І што гэта будзе – хоць бы праз пяць гадоў? Не разумею... Разам з людзьмі, з якімі гавару пра гэта – і тут, у родных мясцінах, і ўсюды...
* * *
N., які закончыў вышэйшыя літаратурныя курсы, выступаў на абмеркаванні нейчых апавяданняў коратка і катэгарычна: «Павінна быць завязка, кульмінацыя і развязка. А дзе гэтага няма, дык няма і апавядання».
Азамі гэтымі валодае, вядома ж, і Алесь Пальчэўскі, аднак каб ён, замест вялай, надуманай белетрыстыкі (апавяданне «Сын»), проста і шчыра апісаў сваю асабістую трагедыю з сынам – наколькі гэта было б лепш! Самому яму і за намёкамі ўсё ясна, сябрам яго – таксама, нейкага чытача знойдзе і гэты твор. Аднак, ведаючы праўду з ягонага расказу, сапраўдную трагедыю ні ў чым не вінаватага бацькі, у якога нялюдска забралі і васемнаццаць гадоў жыцця, і адзінага сына, выхаваўшы яго варожа-чужым чалавекам – ведаючы гэта, мне той эрзац у раскошным кніжным выданні лічыць літаратурай не хочацца...
Неяк Скрыган расказваў, як працаваў у Сібіры на сплаве. Адзін выпадак з яго ззкаўскіх пакут асабліва моцна ўразіў мяне, і я здзівіўся, чаму ён гэта не апіша. А добры, мілы, вясёлы Іван Аляксеевіч адказаў мне нейкай «мудрасцю»: ці што час не настаў, ці што паспеецца, ці што... іншае нешта, у аснове чаго – асцярожнасць, надломленасць, жаданне ціха пажыць, адпачыць...
З болем думаецца, што і ў запалоханасці сваёй гэтыя слаўныя людзі ў найменшай меры вінаваты самі, у гэтым іх надломленасць, а ламалі ж яны сябе не самі. Я не абвінавачваю, крый мяне Бог, я сумую. Мне зранку, як толькі ўзяўся за Алесеў двухтомнік, думалася пра тое, як мала мы шануем нашых старэйшых сяброў, нашых народных пакутнікаў, як мала ім кажам заслужана добрых слоў. Ды тут жа і іншае нельга не памятаць,– і ў дабраце трэба быць шчыра-праўдзівым, літаратуру нельга рабіць няпраўдай ці толькі часткай, частачкай яе.
* * *
На ўзлессі – зялёнае котлішча колішняга хутара, нібыта помнік па тым, што тут адбылося.
У ліпені сорак чацвёртага, калі з усходу ішло вызваленне, а немцы, адступаючы, панічна здаваліся чародамі, на гэтым хутары некалькі партызанаў выпівалі ад радасці, а група «фрыцаў» надыбала ў сваёй разгубленасці сюды – пасля лесу, лугоў, ракі – зноў на ўзлесак і хату. Хлопцы выскачылі:
– Стой, растакую вашу!.. Гэнды гох!.. Немцы пакідалі зброю. Іх бы хоць адагнаць далей ад пакіданых аўтаматаў... Ды тут гаспадар хутара, як і ўсе хлопцы, п'яны, падышоў да таго, што з чырвонымі лампасамі, ды па мордзе яму. Генерал выхапіў з кішэні пісталет і палажыў «бандыта» ці «хама», як ён там яго палічыў. Ён і скамандаваў: «Фойер!», агонь, а падкамандныя схапіліся за зброю. Бедныя хлопцы (з нашай брыгады) загінулі ўсе. Хата згарэла, сям'я хутаранца таксама,– вораг яшчэ агрызнуўся па-свойму спрактыкавана.
Хто ж гэта бачыў?
Адзін з партызанаў выходзіў за хлеў. А быў ён у паліцэйскай форме, трафейнай. Калі выбег з-за вугла на гвалт, яго заўважылі, паклікалі. Палічылі паліцаем, а ён – са страху, убачыўшы трупы сваіх – згадзіўся: «Я! Я!..» Немцы ўзялі яго з сабой, правадніком, давялі ажно да Усходняй Прусіі. Вярнуўся ён толькі пасля перамогі...
Цяпер вось, толькі паставіўшы кропку, успомніў яшчэ адзін зялёны помнік, яшчэ адну ваенную трагедыю, расшыфраваную мне тым самым мясцовым дзядзькам.
У буйнай красе наднёманскага ўзлесся, на нізкай паляне – магіла трох яўрэйскіх сем'яў. І плоцік абгароджы струхлеў, паламаўся, і надпісу якога-небудзь на помнічку няма, і шырокая магіла, і котлішчы забудоў – усё высока парасло быллём. Адтуль, дзе было даваеннае жыццё трох сем'яў, я ведаю дачку з адной сям'і, пажылую ўжо, а ўсё яшчэ бойкую партызанку. Пры Польшчы – во дзе было ЧП! – яна «па любові», уцёкшы з дому, выйшла замуж за гоя, светлага беларускага хлопца з недалёкага прыляснога хутара. Праўда, шчасце іх было нядоўгім,– ратуючыся ад другой пасадкі ў турму, хлопец той неўзабаве перайшоў за граніцу, у Саветы, думаў, што і жонку пазней забярэ. А там яго, камсамольца-падпольшчыка, шчырую душу, залічылі ў польскія шпіёны, і ён не вярнуўся...
* * *
На юбілейным банкеце заслужанага мовазнаўцы адзін з яго лепшых вучняў, сам ужо кандыдат навук, тамадзіў даволі сухавата, аднастайна. Маладзічкам слова дае і толькі ўсё «член нашай кафедры» ды «і яшчэ член нашай кафедры»... У перапынку адна з гэтых маладзічак з асцярогаю засмяялася мне: