355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Вячэрняе » Текст книги (страница 16)
Вячэрняе
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 01:00

Текст книги "Вячэрняе"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 19 страниц)

* * *

Дама-курортніца:

– Мы ведь у себя дома, а они не хотят с нами по-русски говорить, а по-своему все, по-латышски. А вы мне говорите, что они не националисты.

Адказваю і так:

– Но они-то здесь тем более у себя дома. Аргумент не даходзіць, хутчэй – не прымаецца.

* * *

У «Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі»: «...При воеводе новгородском пану Яноу Яновичоу Заберезенском написана быс сія книга... инок діяконець Іоакинец а рукою многыхъ дьяковь».

І тады, як і сёння, многія рукі Дзякаў пры начальстве.

* * *

Выносяць кагосьці з адказных пенсіянераў. Музыка, поўная вуліца начальства. З акна пятага паверха суседняй установы відно, як густа, шчыльна вуліца забрукавана андатравымі, бабровымі, пыжыкавымі шапкамі. Маладыя зверху глядзяць і не надта стрымана смяюцца.

* * *

Да рэвалюцыі гаварылася,– пісалі і Талстой, і Ленін,– пра верхнія дзесяць тысяч. А сёння верхніх – дваццаць мільёнаў?..

Адзін з гэтага апарату, мой зямляк, не з вышэйшых, сярэдніх, хваліўся, нібы між іншым, што арэхі фундук яны бяруць па два рублі трыццаць капеек, а для ўсіх, калі яны наогул ёсць, па пяць пяцьдзесят. І не ачышчаныя, а ў шкарлупіне.

* * *

На стагоддзі Горкага ў ягоным горадзе (якая ўсё-такі нязручнасць: Горкага ў Горкім!..) Пімена Панчанку і мяне ў выходны дзень запрасілі паехаць з замежнымі гасцямі на прагулку ўніз па Волзе.

Людзей на катэры сабралася непараўнана менш, чым было на цеплаходзе, калі мы плылі на свята з Масквы, і можна было ўбачыць некаторых больш выразна, зблізку.

Так мы ўбачылі родных Аляксея Максімавіча, яго ўнучак і праўнучку.

Лета, Волга, лёгкі святочны настрой і... прыкрае, дагэтуль прыкрае адчуванне сваяцтва Максіма Горкага з Лаўрэнціем Берыем. Вынік гэтага – кажуць, калісьці зверху запланаванага, сваяцтва – дзяўчынка ні ў чым тут не вінавата, аднак жа цяжка, няёмка было глядзець на яе – праўнучку Буравесніка рэвалюцыі і ўнучку сталінскага хата...

Высокі госць з далёкай краіны ўрачыста прыехаў у Мінск з уласным ложкам, два на два метры, з персанальным пазалочаным начным гаршком, які ў спальным пакоі адпаведнай рэзідэнцыі стаяў урачыста на тумбачцы.

Гаварыў мне пра гэта адзін з тых нашых, што абслугоўвалі... таксама ж нейчага вялікага правадыра.

* * *

Гарбачоў адной рукою аддаваў царскую Лівадзію дзецям, на санаторый, а другой рукою, яшчэ раней, без газетна-тэлевізійнага розгаласу, пачаў будаўніцтва свайго шматмільярднага Фароса...

Як глыбока і безнадзейна разбэшчана сістэма! Нават і той, хто пачаў перабудову, каму спачатку верылі, і ён – дзве рукі, дзве душы!..

* * *

Другая палавіна васьмідзесятых, «перабудова», а ў галоўнай газеце перадавіца з такім загалоўкам: «В партию принимать только достойных!» Да клічніка можна дадаць і пытальнік:

«А хто будзе прымаць?..»

* * *

Выступаючы на вечары памяці Браніслава Тарашкевіча, глыбока ціхі Фёдар Янкоўскі – з разуменнем і адчуваннем – працытаваў:

«Ужасный век, ужасные сердца!..»

Не могучы тады сказаць усяго, што ведаў пра трагедыю гэтай сям'і: злачынны расстрэл вялікага бацькі і загадкавую гібель у партызанах яго маладзенькага сына...

Лепшая палавіна

Гэта не жартачкі – семдзесят.

Былы партызанскі начальнік штаба брыгады прыехаў з далёкага райцэнтра ў мясціны, добра знаёмыя з вайны.

– Ішоў, брат, берагам Нёмна і, паверыш, аж заплакаў. Даўно тут не быўшы...

Апраўдваецца, і зноў слёзы ў вачах. Добры быў хлопец, свойскі ды шчыры. Да службы ў арміі настаўнік, тады афіцэр-франтавік, двойчы паранены, у пушчу нашу прыйшоў у пачатку сорак трэцяга, з групай, пешшу з Вялікай зямлі. І прыгожы такі, успомніўшы, чарнявы ды блакітнавокі беларус.

Ідзем узлескам, два дзяды. Успамінае хату на ўзгорку над ракою, а ў хаце той – прыгожых дачок.

– Адна, брат, асабліва была слаўная. Яна мне вельмі падабалася, але я яе не чапаў. А потым, пасля вайны, калі я быў інструктарам райкома, здарылася быць у Сасновічах, дзе яна замужам. Мужа дома не было, дачушка малая кудысьці пабегла. Сядзелі мы на канапе, успаміналі, смяяліся. І я не вытрымаў, пачаў яе трохі ціскаць. Ну, цалаваліся. А яна, брат, кажа: «Пачакай, я хату замкну!..» Ну, тут ужо адступаць не будзеш... Хоць я ўжо і жанаты быў са сваёю Марыйкай, і малая была таксама. А цяпер успомніш – нават неяк і сорамна...

* * *

Прыгожая, спраўная маладзічка ў гасцях у бабулі, на хутарку над ракою. Яшчэ церпкаватая раніца, а яна ўвайшла пры беразе памыцца, чэрпае жменямі на тварык і не фыркае. Убачыла мяне і хораша, сонечна прывіталася. А я яе ўспомніў маленькай ды галасістай...

І іншае ўспомніў, далейшае.

Улетку сорак чацвёртага да нашага партызана, разам з якім я жыў у знаёмага на ўскраіне мястэчка, нешта хутка пасля вызвалення з-пад Невеля прыехала жонка, дародная русачка, настаўніца. Пасля абеду яны ўзялі ў гаспадара другую падушку і пайшлі ў гумно адпачыць. Зачыняючы гуменныя вароты, ён, дагэтуль такі статэчны, падміргнуў мне з мужчынскай шматзначнасцю.

Гадоў праз пяць ён памёр, яна дапрацавалася да звання заслужанай настаўніцы, удала выйшла замуж за другога. Яшчэ гадоў праз некалькі мы выпадкова сустрэліся ў Мінску, і яна, спаважная і яшчэ ўсё прывабная, пазнаёміла мяне з дачкой. Пахвалілася, што школу тая закончыла з медалём, вось прывезлі заяву ў інстытут. Мілая маладосцю і, па маме, прыстойная дзяўчынка. Я гутарыў з імі, а сам міжволі і нават з нейкім хваляваннем прыгадаў той летні позні поўдзень, гуменныя дзверы, мужчынскую ўсмешку... Бог мой, як хутка ляціць час!..

Як і з гэтай вось, што ўсміхаецца мне на чысценькім бродзе.

* * *

Абедаў у працавітай, дружнай сям'і, дзе мне заўсёды добра – яшчэ ў адным вясковым «дома».

І вось тады, пастукаўшы, зайшоў у хату інтэлігентнага выгляду малады чалавек, намеснік старшыні калгаса, павітаўся з усімі за руку і звярнуўся да старое гаспадыні:

– Дарагая бабуля! Дазвольце павіншаваць вас з вялікім святам пяцідзесяцігоддзя Кастрычніка і перадаць наш скромны падарунак ад калгаса.

Ён перадаў ёй пакунак у белай паперы, перавязаны блакітнай стужкай. І я пачуў ад хатніх і ад яго, што гэтак сёння заходзяць у хаты ва ўсім раёне, да ўсіх, чый сын, ці муж, ці бацька загінулі ў вайну.

Блакітная стужка...

А «дарагая бабуля», мая старэнькая, зусім аглухлая сястра, што ўжо даўно выплакала апошнія слёзы па адзіным сыне, які памёр ад цяжкіх ран пад Кёнігсбергам, пайшла тым часам за перагародку. Пашаматалася там і выйшла – з усмешкай,– паказаць нам разгорнуты адрэз на плацце...

Боль нібы даўно адбалеў, а радасць ад людское памяці і ўвагі – вось яна.

* * *

Сціплая, сумленная жанчына ўсё жыццё лічыла сябе брыдкай, не вартай увагі мужчын. А вось аднойчы сябар яе мужа, п'яная свіння, пачаў прыставаць да яе з каханнем. Адмовіўшы, яна рада была ўдвая,– засталася чыстай, вернай мужу, і паверыла, што і яна можа падабацца.

* * *

Дзяўчына з сям'і, якую ў вёсцы не любяць за знешнюю і маральную неахайнасць, з якое пагардліва кпяць, апынуўшыся далёка ад дому, дзе нікога іхніх не ведаюць, як быццам нанава нараджаецца. З яе абвальваецца ўсё, што не яна, яна падабаецца, хтосьці ў яе закахаўся... Нармальна гэта, наўздзіў землякам. Калі яна з мужам, з дзеткамі наведваецца да сваіх.

* * *

У вялізным, на дзевяцьсот двароў, данскім сяле, воддаль ад белай мазанкі – бахча, а потым абрыў над ракою, наверсе парослы вішняком. Летняя зорная ды цыкадная ноч. Тут нам, далёкім гасцям, паслалі на траве каля вішняку – сябру з жонкай і мне з маёю. Пасцелі такія бела-раскошныя, што аж няёмка. На другі вечар я і сказаў адной з сябравых сясцёр, чарнявай, быстрай Сані:

– Што ж вы нам сцелеце так багата?

І яна адказала:

– А каму ж я, Іван Антонавіч, насцялю?

Дзяўчыне зусім пад сорак. А сястры яшчэ больш. Абедзве не замужам – з-за вайны. Цяпер якраз жніво, не першае і не апошняе ў бязмежным пшанічным стэпе. І Саня з гаркаватай гордасцю кажа: «Робіма хлеб для Савецкага Саюза»...

...Масква, пачатак пяцьдзесят першага года. З гасцініцай не пашанцавала, і адзін з нашай камандзіровачнай тройкі, у якога тут сваякі на Арбаце, угаварыў нас пайсці пераначаваць да іх.

У інтэлігентнай, прыязнай яўрэйскай сям'і мы вячэралі з нашым віном, і трохі пафліртавалі з сімпатычнай, разумнай дзяўчынай, настаўніцай, сябравай швагеркай, якой за трыццаць.

Ноччу я прачнуўся ад рыданняў за сцяной. Старая маці, што з беларускіх яўрэяў і ўчора вельмі ахвотна, сама пачаўшы, пагаварыла са мною па-польску, прыцішана ўгаворвала дачку:

– Ну, девочка моя... Ну, что же делать?..

І сапраўды – што ж рабіць, калі доля такая?

* * *

На рыначнай плошчы варшаўскага Старэго Мяста – кавярня «Каменнэ сходкі», дзе гаспадарыць пані Аленька, удава пісьменніка Станіслава Пентака. Былая... дый цяпер яшчэ па гадах красуня, талковая і энергічная. Сама і абслужыла нас, і пасядзела з намі. Развітваючыся, трохі воддаль ад Канановічаў, Мацея з Крыстынай, якія нас пазнаёмілі, яна мне цішком хваліла Мацея: «Ва ўсёй Польшчы ніхто вам пра яго нічога дрэннага не скажа». Дый дадала:

– Наогул я, проша пана, люблю мужчын пасля сарака гадоў. Прынамсі, у твары можна штосьці ўбачыць.

* * *

Прыехаўшы з роднай вёскі, пажылая дачка прыняла ванну, легла ў чыстую пасцель і расплакалася, успомніўшы, як у параўнанні з ёю жыве яе мама. Толькі вады з пагрэбніка кожны дзень вёдзер па трыццаць-сорак трэба выліць...

* * *

«Кровинушка моя – якое прыгожае слова!» – падумала беларуская маці ў самоце, узняўшы вочы над кніжнай старонкай.

* * *

«Мама, ты забылася, што трэба есці?»

Гэта – малы да маці, якая горка задумалася.

Такое ўбачыў я ў кароценькім, як дадатковым, сне пад раніцу.

* * *

Разбагацелы нечасцю гаспадар вельмі ж ладзіць са сваёю бабай. Калі нехта, нават і з найбліжэйшых, папросіць у яго дапамогі і нельга выкруціцца, каб не дапамагчы, ён кажа:

– Пагавару, браце, з бабай.

А пагаварыўшы:

– Не магу, браце, жызні не будзе – заесць!..

* * *

Ён мінскі беларус-католік, бялявы, разяваты рагатун, а яна татарка наша, чарнявая, быстрая красуня. У выхадны яны выпіваюць дома чацвяртушку, пад закусачку, вядома ж, а тады самі сабе, пад модныя пласцінкі, здорава і да ўпаду танцуюць у пустым пакоі. Шчаслівая пара.

* * *

І так ужо ў цёткі дзевяцера, а яна яшчэ кажа: – Дай Бог, каб маім дзеткам лыжачак не хапала!..

* * *

Дзед-удавец ненавідзіць катоў і сабак. Ды вось захварэла суседка, з якою ён дружыць. Таксама адзінокая, нават і ажаніўся б. Легла бабка ў местачковую бальніцу, а дзед пачаў насіць яе кошачцы малако, нават падаграваючы яго.

* * *

На хутары ў цёткі парадак. А сын недзе ў горадзе. Ён у яе – ад таго валачашчага «валочніка», які нешта неўзабаве пасля вайны, з якое не вярнуўся яе муж, перазімаваў у маладое ўдоўкі, застаўшыся як быццам назаўсёды. Разлік у валацугі быў просты:

«Зарезали борова, самогона хватало, баба. А весною ушел. Надоело...»

* * *

Запомніліся дзве ўсмешкі на вуснах знешне прыемнай маладзічкі. Першая – калі Ён пакінуў жонку, а ўзяў яе, другую. Усмешка вясёлая, пераможная. Ну, а другая ўсмешка праз тры ці чатыры гады – прыніжана-сумная. Калі яе нядаўні Ён пакінуў і яе, узяў сабе трэцюю. Сумная, мусіць, да часу.

* * *

Мой польскі сябар, пісьменнік Мацей Канановіч, і на сёмым дзесятку яшчэ ўсё весела загаворваў з панямі ды з паненкамі. Яго спакойная, ветлая Крыстына, маці іхніх шасці дзяцей, калі мы разам падарожнічалі па Гданынчыне, аднойчы кіўнула мне на свайго кавалера з усмешкай: – W starym piecu diabeł pali.

Уразіла гэта сілай народнага слова. Згадалася рускае: «Седина в голову, а бес в ребро». А потым і наша знайшоў у рупліўца Янкоўскага – спачатку: «Галава сівее, а сэрца дурэе», а потым і бліжэйшае да польскага: «І ў старой печы агонь добра гарыць».

А ўсё ж без самога д'ябла каля прыпека старое печы неяк яно трохі і слабей.

* * *

Вясёлы дзядзька хваліцца:

– Я ўжо тым часам і стары, але аладку ў сваёй Ганны яшчэ магу зарабіць!..

* * *

Сенсацыя ў гарадскім пасёлку. Дзед расхрабрыўся так, што яго ледзь не зусім ад бабкі ды ў бальніцу. Бабка мужна апраўдвалася перад дакторкай ды медсёстрамі:

– Ой, мілыя, вы ж маладыя, вы ж кожную ночку, а нам яшчэ хоць разок хацелася...

А дзед, як толькі трохі ачомаўся, ціхачом драпануў дахаты.

* * *

– Ого, ты яшчэ арол!

– Ну, браце, арол... Маім крылом баба ўжо прыпек вымятае.

* * *

Стары чалавек, а што гаворыць:

– Убачу дзеўку ці маладзіцу з добрымі цыцкамі, дык і сам два злотых даў бы, каб патрымацца.

– Як вам, дзядзька, не сорамна,– нібыта абураюцца слухачкі.

– Якое сорамна! Так было.

І расказаў, як у іхняй вёсцы калісьці пры Польшчы рабілі сталярку два местачковыя жыдкі, пажылы майстар і маладзенькі памочнік. Наглядзеўся той хлопец на маладую гаспадыню, хораша грудастую, і, калі яны засталіся ў хаце адны, зачырванеўшыся, папрасіў:

– Цётачка, дай патрымацца за голую цыцачку, дам злот.

Тады за два злоты ў дзень жалі на заработках. Яна зарагатала і згадзілася. Нават потым дадала:

– Давай яшчэ адзін – і за другую патрымаешся!..

Сама расказала суседкам, рагочучы. Толькі мужык дурніцаю назваў – не больш. Гэта тады ўжо ўсё, калі тыя сталяры работу кончылі і падаліся ў мястэчка.

* * *

На аўтобусным прыпынку тры дзябёлыя цёткі гамоняць пра чужых няўдалых мужыкоў.

Адна з іх:

– Каб гэта мой так піў ды валачыўся, дык я ж бы яго загрызла!..

Прыгледзеўся збоку. Твар загарэлы, шырокі, калючыя вочы і тонкія губы, якія сцяліся пасля слоўнай, як аўтаматнай, чаргі, пацвярджаюць,– загрызла б!..

* * *

– Сорак сваіх рублёў прапіў, пакуль удалося здаць на базу цёшчыну карову. А яна прыбягае назаўтра: «Машэннік, хочаш грошы мае сабе палучыць! Аддавай квітэ!» Аддаў я ёй тыя квітанцыі і кажу: «Ну, а цяпер давай з двара, а то суку спушчу!» Пайшла яна, яшчэ ўсё агрызаючыся, а я, браце, не вытрымаў – спусціў! Паспела выскачыць за брамку. Але ж і шпарыла! Зайшоў я ў хату, жонка стаіць каля печы, маўчыць. Ну, думаю, будзе злаваць. Ажно не. Свінню здаць цешча папрасіла ўжо другога зяця, майго швагра. Казаў потым, што лётала ў раён праверыць, ці столькі ж ён атрымаў, колькі даў ёй. і тут мая, чуючы гэта, раптам, браце, і кажа: «Суку трэба было спусціць!..»

* * *

Семдзесят дзевяць гадоў удаўцу, знаёмаму з партызан, а то яшчэ і з даваенных гадоў. Нейкім агентам трохі быў пасля вайны ці іншым нізавым чыноўнічкам. Коціць па вёсцы на веласіпедзе, не па-будзённаму адзеты. Спыніўся, павіталіся, а ў адказ на звычайнае «як жывеш», ён пачаў скардзіцца на новую жонку. І што «прастая калхозніца», і што «есці варыць ябы-як», а да таго ж яшчэ і «храпе кожную ноч, спаць не дае», хоць і спіць на кухні, а не з ім...

І скардзіцца ён так не толькі мне. Наш агульны знаёмы, з якім я ў гэтую вёску прыехаў, пра яго трагедыю ўжо чуў. Чулі і іншыя.

* * *

Цяпер ужо нават і так: «В семье у них консенсуса не было». Так гаварыла на вярхоўнай сесіі толькі што выбраная дэпутатка. Хоць ты вазьмі ды спытайся ў яе: «Извините, а конвергенция в наличии?» Таксама ж модна.

* * *

Жаўна не толькі «стукае» (у Багдановіча), але і вякае. Разумненькая дачніца хутка абрыдзела вясковым суседкам. Адна з іх расказвае мне:

– Цэлы дзень толькі і вякае на свайго, як жаўна: «Ваньня! Вань-ня!..» Усё камандуе. А ён такі ціхі, прыветлівы.

* * *

Як можна напсаваць у сяброўстве. Жоначка – мужу: «Не еш, ты да гэтага не прывык!» Пра тое, што падалі ў дрэннай раённай сталоўцы. Як быццам іншыя сябры па падарожжы, адзін з іх таксама з жонкай, дома да такога нечага прывыклі.

* * *

У Амерыцы мы з Панчанкам у кожным гатэлі (пакой звычайна на двух) на століку зноў бачылі абавязковую Біблію і яшчэ таўсцейшую тэлефонную кнігу, у якой правяралі колькасць сваіх аднафамільцаў. У Нью-Йорку іх у мяне аказалася найбольш. І Пімен адразу ж выдаў два радкі:

Не в пуху ли ваше рыльце —

двадцать два однофамильца!..


А перад гэтым, у Чыкага, я хацеў азадачыць яго пошукам рыфмы да слова Мічыган. Хвіліну памаўчаўшы, ён сказаў:

Над возерам Мічыган

дам вам чорнай цыцы гам!


Мы засмяяліся, падумаўшы, як аказалася, пра адно – пра красуню мулатку, якой днямі залюбаваліся ў вагоне цягніка не толькі мы. А яна – гордагрудая, фігурыстая, у блакітнай блузцы і белай спадніцы – раскошна прайшла па доўгім вагоне ў суседні, а неўзабаве вярнулася, прайшла па нашым зноў у другі суседні, выразна, па ўсмешцы мяркуючы, задаволеная тым, як ёю любуюцца.

* * *

Перабіраючы газетныя выразкі, знайшоў і перачытаў сваё юбілейнае слова пра Арсенія Астроўскага. І ўспомнілася зноў, як у чэрвені пяцьдзесят другога, пасля некалькіх цудоўных дзён гасцявання ў Ленінградзе, дзе мы з Арсеніем Георгіевічам займаліся аўтарызацыяй яго перакладу маёй аповесці, мы з ім, ужо ў Маскве, ішлі па Гогалеўскім бульвары ў выдавецтва. Ішлі, пагамоньвалі, і раптам ён, такі акуратны піцерскі інтэлігент, што і з жонкай на «вы», мякка, культурненька спытаўся ў мяне, і маладзейшага на дваццаць гадоў, і не надта яшчэ знаёмага, спытаўся, кіўнуўшы на магутную таўсцюху ў беленькім гарнітуры, што важна ішла перад намі:

– Иван Антонович, согласились ли бы вы отредактировать этот однотомник?..

* * *

– Ешце, ешце яшчэ! Добра, калі яно ўсё свежае. Ешце!..

Гэта мы снедаем, камандзіровачныя ў далёкім райцэнтры, запрошаныя даўнім сябрам. Усё свежае, усяго многа, а яно нібы нават і ў горла не лезе. Ведаючы, як яна, упасвеная гаспадыня, здзекуецца са свайго, які ў яе «дурны», «не ўмее жыць», бо яна са свайго гастранома больш «прыносіць у хату», чым ён, заслужаны настаўнік, ціхі, культурны чалавек.

* * *

Чарнявенькая, сімпатычная, а даведаўся, што ўсе яе норкавыя ды каракулевыя футэркі – з мужавых санаторных камбінацыяў ды хабараў, і ўся яе прывабнасць для мяне прапала. Дагнаў на вуліцы і толькі кіўнуў на «добрай раніцы», а гаварыць няма пра што. Проста фізічна прыкра.

* * *

Карэспандэнтка тэлебачання сустракаецца на Слонімшчыне з вясковымі бабулямі.

– Ну што вы, дзевачка,– кажа адна з іх,– старую бабу цягнеце за язык? Як жывем? Кепско, цяжко жывем! Хлеба раз на тыдзень прывязуць, дый то пакуль даклыпаеш у магазін, дык той хлеб ужо і разбяруць!..

* * *

На двары ялцінскага музея Чэхава дарожкі высыпаны хрусткай, хоць і плоскай ды гладзенькай, галькай.

– Не маглі ўжо заасфальтаваць,– гаворыць старэнькая, інтэлігентная дама, маці паэта, знаўца і сімпатык таго часу.

Калі ёй сказалі, што галька лепш за асфальт, яна не здалася:

– Зрэшты, хіба ж тады такі абутак быў? Тады насілі шаўро. Можна было і па гальцы хадзіць.

Трохі пазней, ужо ў доме, яна выказала яшчэ адно незадавальненне:

– У такога вялікага пісьменніка іконы без дарагіх акладаў...

Што ж, дайце бабулі паўспамінаць, паглядзецца ў люстра свайго мінулага, пакакетнічаць сваёй фальварковай ды гімназічнай значнасцю.

* * *

– Я дачка Наталлі Быськавай,– сказала мне пра сябе жанчына амаль сярэдніх гадоў, непрыгожая, ажно шкада яе, і апранутая так, што не пазнаць, гарадская яна ці вясковая.

А потым цётка яе, настаўніца ў гарадку, дзе мы сустрэліся, сказала мне пра сваю госцю, што мама яе прынесла з партызанскага лесу, што гэта дзяўчо гадавалася без бацькі, у бядоце... А цяпер – кандыдат біялогіі, прыехала з Алма-Аты, дзе жыве, працуе. Адзінокая.

І неяк хораша зноў прагучала яно, тое «Быськава» (ад «бысь, бысь, бысь!», як клічуць быка), з вуснаў сціплай і, як пасля спакваля аказалася, змястоўнай, талковай жанчыны.

* * *

Сусед падкочваўся да суседкі, а яна прызналася яго жонцы. Сяброўкі дамовіліся, і жонка сустрэла яго ўпоцемку ў сяброўчынай пасцелі, у каморы, калі мужык сяброўчын быў некуды паехаўшы з начлегам. Леглі яны, покуль што ды як, яна – у добрым здароўі ды вясёлая – саграшыла ў ягоны бок ад сцяны. «Во,– зашаптаў «ухаджор»,– ты падпусціла і то мне смашна. А маё падла як сатане!..» – «Ах ты, сволач паганая!» Лямант, бойка, уцёкі.

Або такое яшчэ:

Калісьці, таксама пры Польшчы, з нашага Турца на станцыю Гародзей вазілі збожжа з яўрэйскіх свірнаў-шпікняроў. Справіўшыся з перагрузкай, мужчыны заходзілі ў «гарбацярню», чайную, пагрэцца. Неяк сусед наш, вясёлы ды нестары здаравяк, сказаў афіцыянтцы: «Ну ж ты, дзеўка, і насаладзіла мне, ажно ў мяне...» А яна, мясцовая дульцынея: «Ну пакажы!» І хап яго за подшаг!..

Такое пісалі яшчэ ў сярэднявеччы. А мы толькі смакуем употайку.

* * *

Праз акно ў ашчаднай касе любуюся, як маладая, мілая з выгляду, даўнавата ўжо знаёмая маладзіца расцвіла цяжарнасцю.

* * *

Ножкамі можна захапіцца нібыта і незалежна ад усяго іншага. Убачыў такую на аўтобусным прыпынку, калі заходзілі, а потым яшчэ раз, калі разам выйшлі і яна пайшла перада мной. Высокая, элегантная, а ножкі ў белых туфельках стройныя, з назаўсёды правільнай, як пад нячутную музыку, хадой.

* * *

З аднаго боку чыстае каханне, з другога – разбэшчанасць, а ўсё разам цяпер называецца секс. Нават і «сіняя панчоха», даруй Божа, уся ў сваіх нудных «творчых» пошуках, знаходзіць тут вельмі новае, навукова-культурнае асэнсаванне. Сам чуў, як яна перад пачаткам нарады гутарыла з яшчэ старэйшым навукоўцам і трошкі заслінена шапялявіла пра тое, якія сёння ў свеце найважнейшыя праблемы: міру, дэмакратыі і тэксу...

* * *

Позні вечар перад тэлевізарам. Чакаеш чаго-небудзь цікавага, а дыктарка, сімпатычная маладзіца, аб'яўляе з дзяжурнай усмешкай:

– А цяпер, паважаныя таварышы, мы вам пакажам...

І называе другую ці трэцюю серыю нейкага нуднага кінафільма. Пакуль выключыць тэлевізар – само сказалася:

– Паказала б ты, дарагая, што-небудзь іншае!..

Бо і ёсць жа што паказаць.

* * *

Маладзенькая, прыгожанькая тэледыктара гаворыць завучанае хутка і чотка. Закончыла доўгі, сухі інфармацыйны сказ гулліва – словам Бан-Кок, ды з клічнікам і падлеткавай усмешкай, слова тое раздзяліўшы і падкрэсліўшы, асабліва Кок. Магла б тут і пальчык узняць.

* * *

«Што ты скалішся, слова не прылажыўшы?!» Хоць ты вазьмі ды так, па-вясковаму, спытайся ў здаравеннай музыказнаўчыхі, якая, абы з'явілася на тэлеэкране – адразу шырокая ўсмешка.

Можа, такое з вучобы, дзе вымуштроўваюць і так. Некаторыя дыктаркі так гэта моцна засвоілі, што і некралог, здаецца, гатовы пачынаць з выдатна засвоенай усмешачкай: «Савет Міністраў з глыбокім жалем паведамляе, што...»

* * *

Суседава нявестка, руская маладзіца, дзякуючы за паслугу:

– Иван Антонович, миленький, выйду на пенсию – прочитаю все ваши произведения!

А самой трыццаць, і здаровая, аж свіціцца.

Што ж, пачакаем.

* * *

Энтузіястка арганнай музыкі на канцэрце. Апладзіруе і крычыць: «Біс!» – проста як у гарачцы якой. І зноў, і зноў... За свой рубель і душу з таго маэстра выняла б!..

А ў нас, відаць, наогул першае месца па воплесках?

Пры Брэжневе кожны дзень амаль уся тэлепраграма «Час» складалася з масавых апладысментаў. Ва ўсёй краіне толькі засядаюць, толькі ў ладкі пляскаюць...

* * *

Старая пані Генавефа, хатняя работніца ў вядомага пісьменніка. Дзеці гаспадара, вясёлая малеча, паігралі ў карты на яе ложку, ды яшчэ ж у час святое імшы, пакуль яна была ў касцёле. І вось усю ноч ёй не давала спаць нячыстая сіла. Пакуль яна добранька не памалілася.

* * *

У міжгароднім аўтобусе маладзенькая, худая, быстрая, шыракаротая дзяўчына энергічна, размашыста жуе амерыканскую жвачку. Так плямкае, што цётка, якая сядзіць побач са мною, не вытрымала: «Во, як сячкарня якая!» Вёска наша сіганула па культуру аж за акіян. Плям, плям, плям... А потым яшчэ тую жованку-недажованку белым пухіром пакажа ў губах. Хоць ты блюнь у адказ. А яна ўсё жуе – за ўвесь білет не даплямкае...

* * *

І сярод нямкіняў ёсць пляткаркі. Таксама спяшаюцца,– бачыў я неяк,– і мімікай, і жэстамі, і смехам.

* * *

Немаладая ўжо выкладчыца так забегалася пасля інстытута па гастраномах, што, зайшоўшы ў кафэ пры хлебным магазіне ўзяла шклянку кавы з аўтамата, булачку, прыладзілася да круглага, высокага стала, а тады – замест цукру – апусціла ў шклянку з рукі... другія пяць капеек. Засаромелася, што нехта ўбачыў такое, і пайшла, не перакусіўшы,– на яшчэ адну лекцыю.

Расказвае мне пра гэта і смяецца.

* * *

У аўтобусе, пакуль ён стаіць на вясковым прыпынку. Пад белай кофтачкай – пяшчотныя грудзі і плечыкі. Валасы сабраныя ў акуратны «хвост». Носік курносы. На скроні – прышчыкі невыкарыстаных магчымасцей. І дзве дзяўчынкі, па маме міла курносенькія.

Старая спрацаваная свякроў просіць у меншай унучкі яшчэ адну «буську». А мама-нявестка не толькі вельмі сур'ёзна не звяртае на гэта ўвагі, але вось-вось, здаецца, скажа: «Хопіць ужо, наразвітваліся...» І чытай у гэтым яе валявую зацятасць, нейкую незадаволенасць мужавай маткай...

А муж – прасцецкі, светлы здаравіла. Пацалаваўся са старэнькай і зайшоў, калі аўтобус ужо загыркаў маторам.

* * *

Западозрыла, што Коля яе ходзіць да другое, да Ганны, скучкі гэтай. Клуб якраз падмятала, а тут прыбягае суседка дый кажа: «Твой да Ганны пайшоў, сама на свае вочы бачыла! Дальбожачка!..» Пабегла яна з венікам туды. А яны там і праўда – у ложку, без агню. Ганна ўсхапілася першая, дык яна ёй тым венікам па мардах, па мардах!.. А той уцякаць, хап-лах адзеўшыся. Жонка і выехала на ім. Ён спатыкнуўся ў градах, упаў. Ну ж і давала, і венікам, і нагамі. Ажно самой стала страшна, што ён жа дома яе за гэта заб'е. Кінула і пайшла дахаты. Прыходзіць, а Коля яе – сядзіць сабе ды з дзецьмі забаўляецца...

«Каго лупіла – і сама не ведаю... І той жа любоўнік маўчаў, каб я не пазнала, хто гэта... Ну, а з Ганнай мы – хоць бы што, падругі, як і былі. Яна ўжо рада, што я хоць маўчу. І мне казаць няма чаго. Гэта я толькі, дзядзечка, як вам гаворачы...»

* * *

Бабка на рынку вельмі ж старанна важыць свае яблыкі. Гарадская пакупніца ўсміхаецца:

– Ну, вы ўжо, цётачка, як у аптэцы!

– А што ж, мілая, свая ручка – не сучка, за так не даець!..

* * *

Модна рыжая і распатланая артыстачка два тыдні прадстаўляла ў далёкай братняй рэспубліцы наша беднае кінамастацтва.

Толькі ўсмешачкай, маладосцю ды кожны раз свабоднымі расказамі пра свае, нікому там не вядомыя, дэбюты ў слабых фільмах.

Начальства любіла гэтага коціка – і прыезджае, наша, і мясцовае.

У апошні дзень да самалёта яна прыехала не разам з усімі ўдзельнікамі выступленняў, а ў машыне начальства.

Ужо развіталіся госці з гаспадарамі, гаспадары з гасцямі, яшчэ раз, і яшчэ, сядзім у самалёце, а ён чамусьці марудзіць са стартам.

Артыстачка звяртаецца да мужа, таксама модна прыгожага, але маўклівага і нібы лішняга пры ёй:

– Ты посиди, а я пойду еще немножко попрощаюсь.

Але дзверы нарэшце зачыніліся. Самалёт пашумеў, патрашчаў і крануўся.

Артыстачка паспела толькі вылузаць у акно яшчэ адну завучаную ўсмешачку. Потым села. І задрамала, даволі кісла развесіўшы свае пухлыя губкі.

Да новага сігналу.

* * *

Лістапад восемдзесят трэцяга, Польшча.

Сакратарачка ваяводскага партыйнага камітэта – жанчына не толькі крывароценька сімпатычная, але самаадданая, шчырая ў працы, пра што на ўрачыстым абедзе расказаў мне адзін з ветэранаў вайны. «Толькі сынок у яе, дый таго няма калі глядзець. Ідзе раз малы па калідоры, на яе рабоце, і плача: «Ма-му-ся!» – «А хто твая мамуся?» – пытаюся ў яго. А ён адно толькі: «Бася!..»

У пані Басі сястра, што чакала яе, калі мы развітваліся на выхадзе. Таксама сімпатычная, нават больш, бо з незалежным выглядам. І мне зусім па-польску падумалася, што яна сваёй Басі ў спрэчцы можа сказаць і так: «Я ў дупе мам твон парт'ен!» Вельмі па-сучаснаму, тым больш па-нядаўняму, да ваеннага становішча.

* * *

Улетку сорак сёмага мне прапанавалі «творчую камандзіроўку» на граніцу з Польшчай, каб напісаць для часопіса «Пограничник» нарыс пра камандзіра аднаго з пагранучасткаў. Згадзіўся,– і цікава ж гэта, і лепш, чым сядзець у спёку ў горадзе, штодня хадзіць у свой «Вожык».

У адзін з тых пагранічных дзён давялося, між іншым, папрысутнічаць і на перадачы з таго боку рэшткаў нейкай «банды», якая прарвалася з боем глыбей у Польшчу, але і там была ліквідавана савецкімі ўнутранымі сіламі. З нашага боку маёр Васільеў, што павінны быў стаць героем майго нарыса, а з польскага – падпаручнік Барбурскі цырымонна сустрэліся каля пагранічнага шлагбаума на гасцінцы, а неўзабаве ад Кузьніцы падышоў «студэбекер» з салдатамі і аўчаркамі, сярод якіх сядзелі цывільныя, тры мужчыны і дзве кабеціны. Іх узялі на «джып», на якім мы прыехалі з заставы, пад ахову аднаго аўтаматчыка і адной аўчаркі. Калі ад'ехалі ад мяжы, «джып» спыніўся, мой герой дастаў з багажніка сырамятныя рамяні, а падпалкоўнік, што прыехаў надоечы з Гродна, сказаў мне: «Это – не для печати». Як толькі мужчынам пачалі вязаць рукі (сам маёр з вадзіцелем), адна з жанчын зусім па-вясковаму расплакалася. А другая, маладзейшая, устала і працягнула рукі, склаўшы іх накрыж запясцямі. «Сядьте,– сказаў маёр,– мы женщин не вяжем». А яна ўсё стаіць. Сама прыгожая і поза гістарычная, няхай сабе толькі на фоне даўно не аранай пустэчы.

І так стаіць у маёй памяці – вось ужо больш за дваццаць гадоў.

У той невялікай групе вайскоўцаў я тым «бандытам», а перш за ўсё, хочацца думаць, дзяўчыне той бачыўся найбольшым ворагам: адзін толькі не ў форме і маўчыць... Куды там падумаць, што я – былы абаронца яе радзімы і чалавек, якому найдаражэй штосьці іншае, чым уся гэтая варажнеча...

* * *

У вестыбюлі падмаскоўнага Дома творчасці добра-такі пажылы пісьменнік звоніць у горад сыну ад папярэдняй жонкі, віншуе з днём нараджэння.

Цяперашняя жонка, больш падобная на дачку, чуе – не чуе тую размову, пахаджаючы побач. Хрумсціць, трашчыць арэхамі ў моцных зубах – на ўвесь вестыбюль. Відаць, нават пасынак недзе там чуе...

* * *

Муж-настаўнік пасля лагера быў у ссылцы і займеў там, на Урале, сына. Паспеў і аўдавець, пакуль прыйшла, ужо і не чаканая, воля. Вярнуўся туды, адкуль быў узяты, з хлопчыкам. Жонка тутэйшая, што столькі чакала яго, таксама настаўніца, нават з ордэнам за сумленную працу, зразумела мужа, даравала яму, аднак усё роўна жыве ў ёй прыкрая бабская рэўнасць.

– Дзеці,– пытаецца цераз акно на вуліцу, дзе чуваць дзетвара,– а ці там наш касавокі?..

Хоць хлопчык той і падобны на бацьку. Хоць сама яна і бяздзетная.

* * *

Чалавеку сорак шэсць гадоў, а ён, выпадковы сусед па купэ, расказвае мне ветліва, няпрошана, як бацьку яго зрабілі інтымную аперацыю. І заключае: «Зрэшты, у семдзесят гадоў яны яму ўжо не патрэбны».

Прыкра такое чуецца – ад сына.

А вось і яшчэ падобнае.

Разведзеная ці пакінутая дамачка, у якое малы сын, шэрая журналістка, хоча быць перада мною сучасна свецкай. Расказвае, як была на нейкай сустрэчы з касманаўтамі. На пытанне, што чалавек адчувае пасля бязважкасці, адзін з іх сказаў: «Ну, як жанчына, якая толькі што пабыла з мужчынам, але разоў у дзесяць мацней!..» Ідзем мы па талым снезе, яна такая тоўста-нярослая, нехлямяжа апранутая і, спяшаючыся, расказвае такое старому і, калі верыць ёй, паважанаму чалавеку.

* * *

Дзяўчыну выдалі за нялюбага. У наш час, пасля вайны, ды ў горадзе. Яна нарадзіла дзве дачкі. Старэйшая падобная да бацькі, і маці яе за гэта неўзлюбіла. Глядзела толькі меншую, падобную да яе.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю