355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Влада Гуринович » Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ) » Текст книги (страница 9)
Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)
  • Текст добавлен: 16 апреля 2017, 15:30

Текст книги "Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)"


Автор книги: Влада Гуринович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 17 страниц)

– Тая, – пачула я.

Голас знаёмы. Занадта знаёмы. Я бы пазнала яго з тысячы ╕ншых – ц╕х╕ ╕ бясколерны, без усяк╕х эмоцый. Я, пра╝ду кажучы, уздыхнула з палёгкай. Усётк╕ чалавек, не г╕дота тагасветная.

– Прыв╕т, Захар. Да╝но не бачыл╕ся. Я ╝жо сумаваць пачала.

Ён стая╝ ля агароджы моста, трымаючы рук╕ ╝ к╕шэнях, ╕ глядзе╝ на мяне ва ╝пор. Выгляд ён ме╝ няважны – скуранка наросхрыст, чарав╕к╕ ╝квэцаны нейкай граззю, валасы лаёвыя, у вачах л╕хаманкавы бляск. Зомб╕. Зрэшты, ён за╝сёды так выглядае. ╤ Пачварынка, матацыклетка ягоная, стаяла побач, тольк╕ ╝ шчыльнай смузе яна здавалася шэрай, а не барвовай.

– Што, смелая стала? – прагавары╝ ён. – Прынцэса, бл╕н. ╤ без варты.

– ╤ цябе з Новым годам. Прайсц╕ дай. Кал╕ ласка, – сказала я спакойна.

Я раптам зразумела, што зус╕м яго не баюся. Н╕колечк╕. Усярдз╕не мяне кружы╝ся в╕р, пакуль яшчэ марудл╕ва ╕ ленавата, але я ведала – кал╕ Лёнечка тольк╕ рыпнецца, гэты запаволены в╕р ператворыцца ╝ тарнада, ╕ я яго прыкончу. То бок, не я, а Цемра. Хаця заб╕ваць яго мне зус╕м не хацелася, бо цяпер мне было яго шкада. Апошн╕м часам я пачала яго трошачк╕ разумець, ╕ мне здавалася, што пам╕ж нам╕ было больш агульнага, чым адрознага.

– Не, Тая, стой. Чакай.

Ён зраб╕╝ крок да мяне ╕ выцягну╝ рук╕ з к╕шэня╝. Я ╝бачыла, што ╝ правай руцэ ён сц╕скае ствол. 'Цацка' выглядала сапра╝днай. Я м╕мавол╕ адступ╕ла.

– Чорт... Лёнь, ты што?..

Куточк╕ яго вусна╝ папа╝зл╕ ╝гору, ╕ на яго вузкай ф╕з╕яном╕╕ з'яв╕лася ╕ран╕чная ╝смешка, хаця вочы заставал╕ся шклян╕стым╕ ╕ нерухомым╕.

– Ага, баявы, – сказа╝ ён хрыпла. – А вы як хацел╕? Што, думал╕, лоха знайшл╕, думал╕, я цяпер так ╕ буду апушчаны хадз╕ць? А вось хрэна.

Я хутка аз╕рнулася. У тумане цяжка было штосьц╕ разгледзець, але здавалася, што на мосце, апроч нас, больш не было н╕ душы. Гэта добра. Мне не хацелася, каб пацярпел╕ выпадковыя м╕нак╕, кал╕ ╝дарыць Цемра... Усё яшчэ спадзеючыся пазбегнуць смертазабойства, я прамов╕ла м╕ралюбна:

– Захар, слухай, не дуркуй. Тут жылыя кварталы на╝кол, людз╕ ходзяць. У цябе праблемы будуць, ты гэта разумееш?

Ён к╕╝ну╝.

– Ужо ╝сё ро╝на. Сёння ╝сё скончыцца. Ты не нервуйся. Мне тваё жыццё не патрэбна. Яму патрэбна. Вось яму, так. Тут мы не паразумел╕ся. Ён патрабуе. ╤ я ╝жо не магу яго стрымл╕ваць. Але хутка ╝сё гэта скончыцца, я кажу.

З усёй гэтай лухты я не зразумела ан╕ слова.

– Захар, ты гэта...а можна тое ж самае, тольк╕ выразна? З к╕м вы не паразумел╕ся – з Жыхарам, ц╕ што?

Ён глядзе╝ на мяне, ╕ ╝смешка яго згасала, ператвараючыся ╝ хварав╕тую грымасу.

– Ты што, так ╕ не зразумела н╕чога? – сказа╝ ён вельм╕ ц╕ха. – Усе вы аднолькавыя. Ладна, чорт з табой. Жыв╕, як жыла. А яны здохнуць. Сёння, усе трое. Потым я. ╤ ╝сё скончыцца.

Ён павярну╝ся ╕ пацягну╝ся да Пачварынк╕, не выпускаючы з рук ствала. ╤шо╝ ён прыгорб╕╝шыся, нейкай разв╕нчанай хадою. Здавалася, штосьц╕ ╝ ╕м канчаткова зламалася. Я зразумела, што ён задума╝. Учын╕ць стралян╕ну на плошчы, а потым засадз╕ць св╕нец сабе ╝ мазга╝ню. ╤ наш ц╕х╕, маленьк╕ Овельск зно╝ патрап╕ць у зводк╕ нав╕н. Я заступ╕ла яму дарогу.

– Захар, што ты дзееш? Зус╕м 'кукушка' паехала? Спын╕ся!

– Адыдз╕!... – прахрыпе╝ ён.

Павольны в╕р ува мне ╝жо ператвары╝ся ╝ шалёны в╕хор, паветра на╝кол быццам наэлектыразавалася, у вушах стая╝ н╕зк╕ гуд, як на высакавольтнай л╕н╕╕. Я не ведала, як до╝га я змагу стрымл╕ваць Цемру. Але я ╝сё яшчэ спадзявалася. Я падышла да яго ╝шчыльную ╕ працягну╝шы да яго руку, пачала асцярожна гладз╕ць яго па шчацэ, па валасах, спрабуючы супако╕ць. У мяне м╕льганула недарэчная думка, што валасы ╝ яго мякк╕я, як кац╕ная по╝сць. Я заз╕рала яму проста ╝ вочы ╕ гаварыла напа╝голасу:

– Лёня, Лёнечка. Спын╕ся. Чуеш? Годзе ╝жо. Супакойся. ╤дз╕ дадому. Я пра ствол н╕кому не скажу, абяцаю...

– Адыдз╕ ад мяне!

Я адступ╕ла, апусц╕╝шы рук╕. Цемра абудз╕лася, Цемра была на╝кол мяне, я глядзела на свет скрозь Цемру – ╕ я ╝бачыла. У глыб╕н╕ яго зрэнак. Дзве святл╕выя зеленаватыя кропк╕, быццам яшчэ адна пара вачэй. Той, ╕ншы, глядзе╝ проста на мяне, п╕льна ╕ неадры╝на, ╕ ад яго поз╕рка веяла смяротным холадам.

– Ён тут, разумееш? Я яго трымаю. Пакуль што. А хутка не змагу. ╤ ён цябе кончыць. Разумееш?

– Хто, Лёня? Пра каго ты? – спытала я ц╕ха.

Ён пама╝ча╝, гледзячы сабе пад ног╕. Потым загавары╝:

– Я тры гады мал╕╝ся да Бога, каб ён забра╝ гэта быдла. Бацьку майго. Бог мяне не чу╝. А я мал╕╝ся. Тры гады, Тая. Кожны дзень. А Ён так ╕ не знайшо╝ для мяне часу. Тады я звярну╝ся да ╤ншага. Ён мяне пачу╝. Адразу. ╤ ён зраб╕╝ усё, пра што я прас╕╝. Я бы╝ тады на мосце. У дзень авары╕. Выйша╝ бацьку сустракаць. Ён мяне нават не за╝важы╝, на дарогу глядзе╝. Я бачы╝, як ён памёр. Ветравое шкло знутры раптам зал╕ло крывёй. Быццам плёснул╕ з вядра чырвонай фарбай. А ╝жо потым машыну павяло на тую фуру. Яго хавал╕ ╝ зачыненай труне, але я бачы╝ ягоны твар. Вачэй не было, ╕ дз╕рка на горле. ╤ рук╕-ног╕ паадрываныя. Яго разадрала на кавалк╕ проста за стырном.

– Ой, Лёня... – выдыхнула я.

Ён з╕рну╝ на мяне, на яго твары зно╝ з'яв╕лася скры╝леная, хварав╕тая ╝смешка.

– Ён зраб╕╝ гэта для мяне. Ён, ╤ншы. З таго часу ён за╝сёды побач. Я яго чую. Як шэпт. Вось тут (Лёня дакрану╝ся пальцам да скрон╕). Ён каза╝, што яму н╕чога не патрэбна, але я веда╝, што кал╕ небудзь ён папрос╕ць. Паслугу за паслугу. Так ╕ адбылося. Няда╝на. Ён запатрабава╝ цябе. Я яго стрымл╕ваю, але ён мацнейшы. Разумееш? Але сёння ╝сё скончыцца, бо без мяне ён н╕чога не можа. Тольк╕ спачатку трэба справы дараб╕ць. З гэтым╕, тва╕м╕... У нас з ╕м╕ размова адна не скончана.

Больш я не спрабавала яго затрымаць. Ён мо╝чк╕ асядла╝ сваю Пачварынку ╕ рвану╝ запальванне. Гэтым разам матацыклетка не стала ╝парц╕цца, завялася з па╝паварота ╕ ра╝ну╝шы, сарвалася з месца. Я стаяла, праводзячы яго вачам╕. Цемра вырвалася з мяне ╕ паляцела следам, як драпежная птушка. Па асфальтаванай паверхн╕ моста пабегл╕ трэшчыны. Потым л╕хтары над мостам згасл╕, ╕ на╝кол запанавала апраметная цемрадзь. Я не бачыла, як усё адбылося. Я тольк╕ пачула глух╕ ╝дар ╕ скрыгат, н╕бы падчас крыгаходу, кал╕ на по╝ным хаду сутыкаюцца дзве ╕льдз╕ны. Потым усё сц╕шылася. У паветры пахла азонам.

Павольна, навобмацак я цягнулася па мосце, ахутаным змрокам, пад нагам╕ храбусце╝ раструшчаны асфальт. Дайшо╝шы да сярэдз╕ны, я ╝бачыла пралом ╝ агароджы, як╕ зе╝ра╝ чарноццем, побач на асфальце бачныя был╕ плямы крыв╕ ╕ сляды шын. Схап╕╝шыся за парэнчы, я сх╕л╕лася над праломам ╕ заз╕рнула ╝ цёмную бездань. Ун╕зе клуб╕╝ся шызы туман, прыглушана плёскала вада, ╕ апроч гэтага, з-пад моста не данос╕лася ан╕ гуку.


Навагодн╕ фэст ╕шо╝ по╝ным ходам. На старой плошчы каля сцэны сабра╝ся цэлы нато╝п, прылеглыя вулачк╕ был╕ заста╝лены легкавушкам╕ – людз╕ папрыязджал╕ з навакольных гарадко╝ ╕ пасёлка╝, каб паглядзець на 'зорак Е╝рабачання'. Аглушальна грымела музыка, з╕хацела ╕люм╕нацыя, к╕рмаш працава╝, нягледзячы на позн╕ час, каля шап╕ка╝ з беляшам╕ ╕ хот-догам╕ выстра╕л╕ся да╝жэзныя чэрг╕, над мангалам╕ з шашлыкам╕ ╝зн╕ма╝ся нажорысты дымок. Такога ╝ Овельску яшчэ не было, прынамс╕, на маёй памяц╕. Гэта была задумка спадара Хлябцова – зраб╕ць свята не горш, чым у стал╕цы. На пасаду мэра ён заступ╕╝ год таму, ╕ ╝жо зарэкамендава╝ сябе як энерг╕чны к╕ра╝н╕к, не пазба╝лены крэаты╝нага мыслення. Вось тольк╕ крыжы не трэба было вал╕ць...

Хлопца╝ я знайшла амаль адразу. Яны стаял╕ непадалёк ад сцэны, каля шап╕ка з бенгальск╕м╕ агням╕. Усе трое. Тол╕к з чарговай сваёй 'казой'. Дзевак ён мяня╝ ледзь не кожны месяц, часам сустракаючыся з дзвюма адразу, ╕ н╕як не мог вызначыцца з выбарам. Яго новая сябро╝ка была н╕чога – нефармалка ╝ касусе, з-пад якой выглядвала байка з партрэтам Ягора Летава. Усё ╕дзе па плану. Стась бы╝ адз╕н, як за╝сёды. Ён, пра╝да, расказва╝, што ╝ яго вельм╕ сур'ёзныя аднос╕ны з адной 'п╕церскай', яны штовечар маюць до╝г╕я, душэ╝ныя размовы па скайпу ╕ ╝ Фэйсбуку, вось тольк╕ прыехаць у госц╕ яна пакуль што не можа. Ну добра, прымаецца. Ц╕мка таксама бы╝ адз╕н. Мяне чака╝. Нават не паздаро╝ка╝шыся, я к╕нулася яму на шыю, моцна абняла ╕ пачала цалаваць яго ╝ вусны – прагна, л╕хаманкава. Упершыню ╝ жыцц╕. Ён, напэ╝на, здз╕в╕╝ся. Дагэтуль я была страшнай недатыкай ╕ н╕кол╕ не дазваляла яму сябе пацалаваць. Але цяпер у мяне было вельм╕ пагана на душы, ╕ я шукала суцяшэння. Ён трыма╝ мяне ╝ сва╕х абдымках, прыц╕ска╝ да сабе. Заплюшчы╝шы вочы, я лав╕ла яго пацалунк╕, але лягчэй мне не раб╕лася. 'Я заб╕ла яго. Уя╝ляеш? Насмерць. Ты ведаеш, як гэта – заб╕ць чалавека?' – хацелася мне сказаць. Замест гэтага я прамов╕ла:

– Ц╕м, мне так холадна. Абдым╕ мяне яшчэ!

На вул╕цы сапра╝ды пахаладала. З боку Овельк╕ раптам наляце╝ ледзяны вецер ╕ пранёсся над плошчай, разганяючы туман, а потым з неба павал╕╝ снег. Ён сыпа╝ся буйным╕ камякам╕, зацярушваючы плошчу, казыта╝ мне твар, в╕сну╝ на валасах шматкам╕ ваты. Брукаванка, шап╕к╕, святочны нато╝п – усё на╝кол зраб╕лася белым. У святле л╕хтаро╝ в╕рыл╕ся буйныя сняжынк╕, н╕бы срэбныя пчолы. Неспадзяваны снегапад бы╝ сустрэты радасным╕ вокл╕чам╕ ╕ апладысментам╕. Усе стам╕л╕ся ад гэтай гн╕лой з╕мы, ╕ рапто╝ны снег бы╝ найлепшым падарункам у навагоднюю ноч. Людз╕ смяял╕ся, абтрасаючы камяк╕ снегу з вопратк╕ ╕ валасо╝. Дзец╕ адразу ж к╕нул╕ся ляп╕ць сняжк╕. Канферансье на сцэне выда╝ давол╕ бязглузды экспромт пра Дзеда Мароза, якога па дарозе ╝ Овельск затрымал╕ да╕шн╕к╕, але цяпер ён, нарэшче, даеха╝. Свята працягвалася. Дзесьц╕ зус╕м побач, пад мостам, та╕╝ся ╤ншы, ╕ Лёня бы╝ там, у цемры, ╕ я таксама, я сама зраб╕лася Цемрай, а людз╕ не ведал╕ пра тое ╕ смяял╕ся.

***

Яго знайшл╕ тольк╕ пад ран╕цу. Ён ляжа╝ на беразе каля моста, нагам╕ ╝ вадзе, увесь зацярушаны снегам. Пачварынка ляжала побач, таксама напалову ╝ вадзе, уся паб╕тая ╕ пакарабачаная, з вывернутым колам. Я не ведала, ц╕ знайшл╕ пры ╕м ствол. Хутчэй за ╝сё, не знайшл╕, ╕накш аб гэтым разбалабон╕л╕ б па ╝с╕м Овельску. 'Цацка', напэ╝на, звал╕лася ╝ раку ╕ пайшла на дно. Што ж, так нават лепш. Казал╕, што мамаша яго ледзь не звар'яцела. Прыбегла расхл╕станая ╕ з выццём к╕далася па набярэжнай, рвучы на сабе валасы. Людз╕ яе трымал╕, каб не нараб╕ла сабе шкоды. Яе можна зразумець. Страц╕ла спачатку старэйшага сына, потым мужа, а цяпер яшчэ ╕ Лёня. Кал╕ яго клал╕ на нас╕лк╕, медыкам давялося л╕таральна аддз╕раць яго ад зямл╕, бо цела было пакрыта коркаю лёду, ╕ валасы ╕ вопратка прымерзл╕ да глебы. Кал╕ ён раптам апрытомне╝ у машыне 'хуткай дапамог╕', маладзенькая медсястра ледзь не самлела. Па ╝с╕х параметрах ён не пав╕нен бы╝ жыць. Н╕водз╕н чалавек не выжы╝ бы пасля такога. А кал╕ б ╕ выжы╝, наза╝сёды заста╝ся б у расл╕нным стане. А Лёня не тольк╕ вярну╝ся да жыцця, але ╕ ачуня╝ на здз╕╝ленне хутка. Як н╕чога н╕якага. Людз╕ казал╕, што яму проста пашанцавала. Але я ведала, што рэч у ╕ншым. Дакладней, ╝ ╤ншых. Прыхадн╕ з ╤ншасвету, як╕я ╝весь час был╕ побач з Лёнем, не дазвол╕л╕ яму памерц╕. Яны чакал╕ вельм╕ до╝га, стоячы каля Брамы, ╕ цяпер ╕хн╕ час надышо╝, ╕ яны ╝жо не адступ╕цца, бо ╝ ╕х маюцца свае планы для гэтага свету.

_______________

* Сатан╕сты, канечне, тут н╕ пры чым. Ва ╝с╕х гарадах ╕ мястэчках Беларус╕ святочныя к╕рмашы выглядаюць пыкладна гэтак жа. А╝тарка н╕чога не мае супраць, л╕чачы гэта адмысловым нацыянальным каларытам накшталт кельцкага Самайн ц╕ таго ж вуду.

**Анастас╕я В╕нн╕кава

Частка ╤╤╤

19. Экзарцызм у Овельску. Альжбета

У Овельскай Прэабражэнскай царкве было не прапхнуцца, народу сабралася, як на Раство ц╕ Вял╕кдзень, хаця Раство ╝жо адсвяткавал╕, а да Вял╕кдня было яшчэ далёка. Пад барочным╕ скляпенням╕ старажытнай царквы куры╝ся ф╕м╕ям, гронк╕ свечак у падсвечн╕ках палал╕ яскрава ╕ горача, н╕бы вогн╕шчы, к╕даючы ружаватыя водбл╕ск╕ на пацьмянелыя фрэск╕ ╕ абразы ╝ пазалочаных акладах, з як╕х глядзел╕ суровыя в╕зантыйск╕я абл╕ччы анёла╝ ╕ святых.

Людз╕ засяроджана ма╝чал╕, ск╕рава╝шы поз╕рк╕ на каларытнага бацюшку, як╕ стая╝ пад ╕канастасам ╕ манатонна, нараспе╝ прама╝ля╝ словы мал╕твы, гледзячы ╝ то╝стую кн╕гу ╝ раскошным ц╕снёным пераплёце, што ляжала перад ╕м на нах╕ленай падста╝цы накшталт пюп╕тра. У руцэ бацюшка трыма╝ вял╕к╕ крыж, ╕нкруставаны золатам ╕ кашто╝ным╕ камяням╕, як╕м ён раз-пораз узмахва╝, як дырыжор палачкай. Камян╕ на крыжы ззял╕ ╕ з╕хацел╕ занадта ярка, навяваючы нехарошыя думк╕ пра стразы Сваро╝ск╕, складк╕ на бацюшкавай рызе ляжал╕ занадта ро╝на, важкае распяцце на ягонай шы╕ выглядала занадта гламурным, ╕ наогул усё ╝ ╕м было неяк 'занадта', дый сам ён больш нагадва╝ не святара, а скамароха, як╕ пераапрану╝ся ╝ святара, каб пацешыць публ╕ку. Святар бы╝ нетутэйшы. У Овельск ён прыбы╝ ажно з-пад Смаленска ╝сяго на дзень, па асаб╕стым запрашэнн╕ спадара мэра, каб адслужыць адмысловы малебен з 'адчыткаю'*. Бацюшка-экзарцыст бы╝ давол╕ маладым чалавекам, хударлявым ╕ жвавым, з рэдзенькай бялявай бародкай, бляклым╕ вочкам╕, як╕я х╕травата паглядал╕ з-пад шкельца╝ модных акуляра╝ без аправы, ╕ до╝г╕м носам з той пароды насо╝, як╕я Франсуа Рабле пара╝на╝ кал╕сьц╕ з 'ручкай ад брытвы'**. Апроч таго, бацюшка злёгку картав╕╝, што, зрэшты, не зам╕нала ягонаму голасу гучаць паважна ╕ ╝ладна.

Народ чака╝. Бацюшка перагарну╝ старонку кн╕г╕ ╕ перайшо╝ да кульм╕нацыйнай частк╕ мал╕твы, якая ╝я╝ляла сабой зварот непасрэдна да нячысц╕ка╝ з патрабаваннем 'выйсц╕ прэч'. Спачатку н╕чога не адбывалася. Потым увагу прысутных прыцягнул╕ скрушныя ╝здых╕, як╕я данос╕л╕ся з правага крыла царквы. Барадаты мужык у кажусе, як╕ сядзе╝ на ╝слончыку кал╕ сцяны, абхап╕╝шы галаву рукам╕, неяк дз╕╝на разгойдва╝ся ╕ несупынна ╝здыха╝ ╕ енчы╝, быццам штосьц╕ грызла яго ╝сярэдз╕не. Цяпер усе вочы был╕ ск╕раваны тольк╕ на яго. Нячысц╕к не прымус╕╝ сябе чакаць. Кал╕ бацюшка, узня╝шы над галавою крыж, прамов╕╝: 'Убягай, аста╝ляй!', мужык раптам падхап╕╝ся з услончыка ╕ завы╝шы вантробным голасам:'Рэчыва!' павал╕╝ся на падлогу ╕ пача╝ б╕цца ╝ канвульс╕ях. Да яго к╕нулся два маладзейшыя мужчыны – пэ╝на, сваяк╕, – ╕ падхап╕╝шы яго пад рук╕, паспрабавал╕ пасадз╕ць зваротна на ╝слончык. Той адштурхну╝ ╕х з нечаканай с╕лай, ╕ ста╝шы на карачк╕, прыня╝ся б╕цца лбом аб край услончыка, выкрыкваючы: 'Рэчыва! Рэчыва!'. Гэта быццам паслужыла знакам для ╕ншых. Немаладая жанчына, якая стаяла каля ╕канастаса, раптам закац╕ла вочы ╕ пачала нема в╕шчаць, сцягваючы з сябе хустку. Мажная баба ╝ левым крыле храма непрыстойна рагатала ╕ мацярылася, як яфрэйтар. Яшчэ на двух напал╕ курчы – небарак╕ качал╕ся па падлозе, зыходзячы пенай ╕ выдаючы дз╕╝ныя гук╕, ц╕ то кашаль, ц╕ то здушаны, сутаргавы смех.

Экзарцыст абвё╝ поз╕ркам прысутных ╕ ╝см╕хну╝ся, пэ╝на задаволены вын╕кам. Закры╝шы кн╕гу, ён зраб╕╝ знак хлопчыку-служку, як╕ ╝жо спяша╝ся да амвона з крап╕лам ╕ чашай у руках. Абрад прайшо╝ паспяхова, ╕ можна было прыступаць да заключнай частк╕.

Ля ╝ваходу ╝ храм, у той частцы царквы, якая завецца прытворам, стаял╕ двое. Мужчына ╕ жанчына. Трымал╕ся яны адасоблена, ╕ зразумела было, што яны тут проста наз╕ральн╕к╕. Абодва яны был╕ ╝жо немаладыя. Мыжчына ме╝ гадо╝ пяцьдзясят, але для свайго ╝зросту ён выгляда╝ надзвычай молада, як могуць выглядаць прафес╕йныя акторы ц╕ пал╕тык╕. Апрануты ён бы╝ у няк╕дкае з╕мовае пал╕то ╕ футравую шапку, але ва ╝с╕м ягоным вобл╕ку адчува╝ся бездакорны густ ╕ той ня╝ло╝ны лоск, як╕, н╕бы лёгк╕ водар дарагога парфуму, атачае людзей заможных ╕ ╝ладных, як╕ ведаюць сабе цану. Яго гладкае, выгаленае абл╕чча было давол╕ невыразным – рысы занадта прав╕льныя, без адметнасцей. Гэта бы╝ адз╕н з тых твара╝, як╕я ╝гледзеш у нато╝пе ╕ адразу ж забудзешся, але ╝ той жа час кожнага, хто бы ╝бачы╝ гэтае абл╕чча, напаткала б пачуццё 'дэжа-вю', яно здалося бы смутна знаёмым, н╕бы ягоны ╝ладальн╕к увесь час м╕льга╝ на тэлеэкране ╝ сюжэтах пал╕тычных нав╕н, але за╝сёды на задн╕м плане, у другасных ролях. Жанчына побач з ╕м выглядала каларытна. Невысокага росту, але стан╕стая, з ганарл╕вай паставай ╕ высока ╝знятай галавой. Апранута яна была ╝ старасвецк╕ кажушок ╕ до╝гую клятчастую спадн╕цу з во╝ны, а валасы яе был╕ схаваны пад яркай хусткай з махрам╕, завязанай не па-правасла╝наму, а на манер каптурыка, як кал╕сьц╕ нас╕л╕ паляшучк╕. Скура ╝ яе была вельм╕ гладкая, з лёгк╕м румянцам, ╕ яе можна было б пал╕чыць маладухай, кал╕ б не жорстк╕я, глыбок╕я зморшчыны каля вусна╝ ╕ пам╕ж бровам╕, як╕я выдавал╕ яе ╝зрост. Яна была не маладзейшая за мужчыну, як╕ стая╝ побач, а магчыма, нават на некальк╕ гадо╝ старэйшая за яго.

Мужчына крану╝ яе за руку ╕ прамов╕╝ напа╝голасу:

– Ну, ╕ як табе аперэта? Канчэрта гроса. Я ж каза╝, што будзе аншлаг.

Жанчына хутка з╕рнула на 'бацюшку', як╕ засяроджана крап╕╝ вадою нато╝п, ╕ спытала, таксама напа╝голасу:

– Ён жа не мае блаславення на адчытку, ц╕ не так?

– Ён наогул не святар. Але якая розн╕ца? – мужчына пац╕сну╝ плячыма. – Народу спадабалася, а гэта гало╝нае. Бачыш, як яны рэагуюць?

Жанчына зябка сцепанулася, н╕бы адчу╝шы потых холаду, ╕ прагаварыла:

– Пойдзем адгэтуль, В╕ктар.

Яна рэзка ра╝вярнулася ╕ ледзь не бегма выйшла з царквы. Чалавек, якога яна назвала В╕ктарам, рушы╝ следам.

Удва╕х яны крочыл╕ цераз брукаваную плошчу, зацярушаную снегам. Пасля навагодн╕х свята╝ усё яшчэ трымал╕ся маразы, нават в╕рл╕вая Овелька схап╕лася лёдам, што задаралася нячаста. На ╕мправ╕заваную ко╝занку высыпала местачковая дзятва, паверхня замёрзлай рак╕ была раскрэслена слядам╕ ад канько╝ ╕ саначак. Усё гэта: рака пад ╕льдом, старажытны горад, засыпаны снегам, шэрае з╕мовае неба – нагадвала пейзаж з карц╕ны Брэйгеля, здавалася, што ╝далечын╕, на стромк╕м беразе Овельк╕, вось-вось з'явяцца ф╕гуры паля╝н╕чых, чорныя на тле белага снегу.

– Цябе з царквы за╝сёды вык╕двала, Альжбета. З дзяц╕нства памятаю, – прагавары╝ В╕ктар. – На малебнах ты магла пратрымацца не больш за пяць хв╕л╕н, а потым на цябе ледзь не трасца нападала, ╕ ты вылятала з храма куляй. Я ╝жо тады веда╝, што ты апантаная.

Яна хмыкнула.

– Не перабольшвай. Мяне проста раздражняла гэта царко╝нае баб'ё з ╕стэрыкай у вачах. Ад ╕х я ╕ бегла.

Яны пама╝чал╕.

– Здз╕╝лены, што ╝ нас на Овельшчыне стольк╕ шаленца╝? – спытала Альжбета, маючы на ╝вазе 'апантаных', як╕я, магчыма, усё яшчэ курчыл╕ся на падлозе царквы.

Ён пах╕та╝ галавой.

– Н╕кольк╕. Беларусы – народ з вельм╕ цёмнай аурай. Прычым ╕х цемра схавана глыбока ╝сярэдз╕не, неспрактыкаваным вокам ╕ не ╝гледзеш. Я жы╝ у Герман╕╕, у Расее, мне ёсць з чым пара╝но╝ваць. Душа тутэйшага – як ц╕х╕ ставок з гн╕лаватай вадой, увесь зарослы багав╕ннем, ╕ н╕хто не ведае, як╕я пачвары ходзяць у глыб╕н╕ каля глухога дна.

Альжбета не адказала, пэ╝на не маючы чым запярэчыць.

– Увогуле наз╕раць за ╕м╕ ц╕кава, – працягва╝ В╕ктар. – Яны як дзец╕. ╤м патрэбна зус╕м няшмат, каб адчуць сябе шчасл╕вым╕. Прывёз я ╕м зорак эстрады – яны ╕ цешацца. Экзарцыста вось выдабы╝, на ╝ласным а╝то з-пад Смаленска транспартава╝. Зно╝ цешацца. Потым зладжу ╕м Дажынк╕, прывязу мошчы якога-небудзь святога, ╕ яны таксама будуць цешыцца. ╤ мяне добрым словам пам╕наць. Глядз╕, ╕ года не прайшло, а я ╝жо зраб╕╝ся прызнаным л╕дарам. Здабы╝, так бы мов╕ць, любо╝ ╕ прых╕льнасць простага народа.

– Аднак ╕ апаз╕цыя ╝жо намец╕лася, – за╝важыла Альжбета.

В╕ктар не стрыма╝ смеху.

– Дасц╕пна, Альжбета! Ну ты ведаеш, якая там апаз╕цыя. Некальк╕ гэтак званых 'свядомых' – местачковая ╕нтэлгенцыя, супрацо╝н╕к╕ дзяржустано╝. Жалю вартыя. Яны заторкнул╕ся, кал╕ ╕м проста прыграз╕л╕ дэпрэм╕раваннем. З верн╕кам╕ было складаней. У гэтых людзей усётк╕ маецца паняцце сакральнага... Я выяв╕╝ завадатара. Святар ╕х падбухторва╝, нават не з нашага прыходу, з Крушн╕. Блюзнерства, каза╝, не дапусц╕це апаганьвання святын╕! Я пагутары╝, з к╕м трэба. Цяпер гэты святар служыць у ╕ншым прыходзе, за сто к╕ламетра╝ адсюль. А верн╕ка╝ я супако╕╝, сказа╝шы ╕м, што крыж той став╕л╕ амерыканск╕я мармоны. Няправ╕льны, карацей кажучы, крыж, басурманск╕, так╕ ╕ звал╕ць не грэх.

– Ты зраб╕╝ глупства, – прагаварыла Альжбета.

В╕ктар з╕рну╝ на яе, прыжмуры╝шыся.

– Чаму 'глупства'? Гэта тычыцца нашай сям'╕. Ты ж сама кал╕сьц╕ забрала тыя справаздачы, каб усяляк╕я газетчык╕ не цягнул╕ свае брудныя рук╕ да нашай сямейнай трагеды╕. Твае словы, Альжбета.

Яна сказала з запалам:

– Анягож, братка! Трагедыя. ╤ не з Яромк╕ гэта пачалося. Бог адвярну╝ся ад нас яшчэ тады, пры генерал-губернатары. Помн╕ш гэтую г╕сторыю? Крушнявецк╕я прадавал╕ фам╕льнае золата, каб куп╕ць зброю для па╝станца╝, а стары Кунцэв╕ч карагодз╕╝ся з Мура╝ёвым-Вешальн╕кам, каньяк╕ яму паднос╕╝. А Пархомка Ляпец, прапойца тутэйшы, дапамага╝. Па╝станца╝ веша╝ на шыбен╕цы. Сва╕м╕ рукам╕, тут, ╝ яры. Грошай Пархомку захацелася, зямельк╕. ╤ што, дапамагло яму мура╝ё╝скае золатка?

– А х╕ба не? – адказа╝ В╕ктар, усм╕хну╝шыся. – Глядз╕ – Крушнявецк╕я зг╕нул╕, Кунцэв╕чы зг╕нул╕, а Ляпцы ╝сё кв╕тнеюць.

У яе вырва╝ся горк╕ смяшок.

– Н╕што сабе кв╕тнеюць! Баран╕ Божа ад такога 'шчасця'. Жы╝ Яромка, ды памёр, ╕ застал╕ся ╝ яго тры сыны – Га╝рылка, Па╝лушка ды Ляксейка. Га╝рылка, старэйшаньк╕, аж з дзяц╕нства мары╝, што вось пасталее ╕ пойдзе ╝ свет шчасця шукаць. Так ╕ сталася. Як стукнула яму васемнаццаць гадко╝, пакла╝ ён у торбачку лусту хлеба ды шмат сала, перажагна╝ся ╕ ╝ Амерыку пайшо╝. Пешшу. Больш яго не бачыл╕.

– Хто ж яго ведае, можа, ╕ дайшо╝. Па вадзе, ак╕ посуху, – пракаментава╝ В╕ктар.

– Па╝лушка, малодшы Яромка╝ сынок, ув╕шны бы╝ хлопец ды зухаваты. Таксама люб╕╝ крыжы вал╕ць. Як прыйшл╕ на Овельшчыну чырвоныя кам╕сары, ён адразу ╝ бальшав╕к╕ зап╕са╝ся. ╤ разам з сябрукам╕, таксама новаспечаным╕ бальшав╕кам╕, пайшо╝ ваяваць з папо╝ск╕м цемрашальствам. За адз╕н дзень паск╕двал╕ яны крыжы спачатку з Прэабражэнскай царквы, потым з касцёла. Пасля пайшл╕ яны да Фроськ╕-самагоншчыцы, нап╕л╕ся ╝ хлам╕ну дый рушыл╕ на Овельск╕я мог╕лк╕, працягваць барацьбу з папо╝шчынай. ╤шл╕ маладзёны на╝прост цераз мог╕лк╕ ╕ грам╕л╕ надмаг╕лл╕, на як╕х мел╕ся крыжы ц╕ выявы крыжо╝. На славу папрацавал╕, не засталося тады ╝ Овельску н╕воднага крыжа.

– Энерг╕чны бы╝ юнак. Як ёсць, так ёсць, – сказа╝ В╕ктар.

– А як прыйшл╕ акупанты, Па╝лушка адразу ж з камун╕ста╝ у пал╕ца╕ перак╕ну╝ся. Хутка сцям╕╝, хто тут гало╝ны... Ты ж ведаеш, у Овельску кал╕сьц╕ шмат габрэя╝ жыло, с╕нагога стаяла. Падчас акупацы╕ н╕воднага не засталося. У адз╕н дзень вывел╕ ╕х ус╕х на гасц╕нец ды пагнал╕ пад канвоем невядома куды. ╤ Па╝лушка там бы╝, разам з гестапа╝цам╕ па хатах хадз╕╝, габрэя╝ вышуква╝. Да перамог╕ Па╝лушка не дажы╝ – аднойчы ран╕цой знайшл╕ яго ╝ каля╕не, з дз╕ркай у галаве. Кажуць, што яго расстралял╕ партызаны, але хутчэй за ╝сё, заб╕л╕ свае ж, тутэйшыя. А вось сям'ю яго не кранул╕. Нават пасля перамог╕. Так, дапытвал╕, канечне, але Лёдзя, жонка яго, казала, што пра дзеянн╕ мужа яна н╕чога не ведала, н╕ сном, н╕ духам. ╤ тутэйшыя за яе заступ╕л╕ся. Пацвердз╕л╕, што не ведала яна н╕чога, дый наогул яны з Па╝лушкам як жонка з мужам ужо да╝но не жыл╕. Па╝лушка, кал╕ акупанты прыйшл╕, да адной немк╕ на кватэру сышо╝, з ёй ╕ бы╝ увесь час, а дома не паказва╝ся. ╤ ад ╕х адчап╕л╕ся. Пацягал╕ трох╕ па судах ды адчап╕л╕ся. Нездарма Лёдзя штодня чытала ахо╝ную мал╕тву з 'ксёнжк╕'. Вельм╕ адмысловая была мал╕тва, моцная неймаверна, ды вось тольк╕ не да Бога... А 'ксёнжка' тая ╕м ад нябожчыка Яромк╕ засталася, а Яромку – ад пана Кунцэв╕ча, а яму – ад Н╕чыпара, Начальн╕ка Апраметнай.

– Х╕трая 'ксёнжка', гэта факт, – пагадз╕╝ся В╕ктар. – ╤ 'мал╕твы' ╝ ёй надзвычай моцныя, таксама факт.

– Ляксейка, сярэдн╕ Яромка╝ сын, самы талковы аказа╝ся. Кал╕ прыйшл╕ бальшав╕к╕, ён у чырвонаармейцы зап╕са╝ся, потым паеха╝ у Маскву, вывучы╝ся там навукам ╕ пайшо╝ працаваць на Лубянку. Даслужы╝ся да аф╕цэра НКУС, а пасля вайны зраб╕╝ся важным начальн╕кам. Тольк╕ дзеля гэтага яму прыйшлося прозв╕шча змян╕ць ╕ зладз╕ць новыя дакументы, бо Па╝лушка, брат ягоны, супрацо╝н╕ча╝ з гестапа. Так Ляксейка Ляпец ста╝ спачатку Ляпцовым, а потым Хлябцовым. Змян╕╝шы прозв╕шча, ён быццам адвё╝ ад сябе праклён. Усе Ляпцы, што пасля Па╝лушк╕ был╕, ╕мкл╕ва выраджал╕ся. Мужык╕ не дажывал╕ да сарака гадо╝, сп╕вал╕ся, адз╕н у пятлю залез, друг╕ скончы╝ свае дн╕ ╝ вар'ятн╕. А Хлябцо╝ жы╝ до╝га ╕ шчасл╕ва, гора не веда╝. ╤ нашчадк╕ яго далёка пайшл╕.

– А ты апошняя з Ляпцо╝ засталася, – прамов╕╝ В╕ктар.

– Я б жадала, каб на мне ╝сё ╕ скончылася. Але ж семя Яромкава не звялося. Вы Ляпцы да мозгу касцей, хоць ╕ хаваецеся пад выдуманым прозв╕шчам.

Яны дайшл╕ да краю плошчы, дзе каля ходн╕ка было прыпаркавана прыватнае а╝то спадара мэра – беласнежная ╤нф╕н╕ц╕ з тан╕раваным╕ вокнам╕. В╕ктар узя╝ся бы╝ за дзвярную ручку, але раптам, быццам успомн╕╝шы штосьц╕, замарудз╕╝.

– Дык што, Альжбета? Не надумалася? – спыта╝ ён.

– Я ╝сё спадзявалася, што ты раздумаешся...

Яна заз╕рнула яму ╝ твар ╕ прагаварыла з горыччу:

– В╕ктар, ну чаго табе не хапае?! Кар'ера, грошы, любо╝ вунь усенародная. Навошта табе дакранацца да цемры? Навошта абуджаць ╕снасц╕, з як╕м╕ ты не зможаш са╝ладаць?..

Ён перапын╕╝ яе жэстам.

– Годзе! На гэтую тэму мы ╝жо гутарыл╕. Маеш сумневы – што ж, тваё права. А мой выбар ужо зроблены. Мы завяршым тое, што распачал╕ нашыя прадзеды.

– А я б хацела гэта спын╕ць.

В╕ктар ╕ран╕чна ╝см╕хну╝ся.

– ╤ як ты гэта спын╕ш? Абухом па галаве, як таго Яромку? Ну, бабы ╝ нашым родзе за╝сёды был╕ баявыя, гэта факт.

– Мужык╕ затое пашкоджаныя, – прагаварыла Альжбета.

– Тольк╕ не я, – сказа╝ з упэ╝ненасцю В╕ктар. – Мы ведаем, на што ╕дзём, ╕ ╝ нас усё пад кантролем. На гэты конт не турбуйся. А прапанова мая па-ранейшаму ╝ с╕ле. Кал╕ ╝сётк╕ надумаешся... Дзверы для цябе за╝сёды адчыненыя. Мы радыя будзем бачыць цябе ╝ нашых шэрагах.

– В╕ктар, ты н╕чога не кантралюеш! – выкл╕кнула Альжбета. – Вы не ведаеце, што роб╕це, вы ╝се!

Яна павярнулася да яго сп╕най ╕ павольна пацягнулася прэч цераз плошчу.

– Альжбета! – пакл╕ка╝ яе В╕ктар.

Яна спын╕лася.

– Альжбета, мо падк╕нуць цябе да Кунца╝к╕ тваёй? – спыта╝ ён, к╕╝ком паказа╝шы на а╝то. – Ажно да парога з камфортам.

Яна пакруц╕ла галавой.

– На а╝тобусе дабяруся. А ╝ Овельску ╝ мяне справы ёсць. Я не дзеля цябе сюды прыехала.

– Ну як знаеш, – уздыхну╝ В╕ктар.

Махну╝шы рукой, ён адчын╕╝ дзверы машыны ╕ зн╕к у змроку салона.

***

Перайшо╝шы Чорта╝ мост, Альжбета апынулася ╝ той частцы Овельска, якая звалася 'Блокам╕'. Лёгкай, таропкай хадою крочыла яна ╝здо╝ж праспекта Лен╕на, на як╕м был╕ сканцэнтраваны грамадск╕я ╕ культурныя ╝становы мястэчка: ДК ╕мя 50-годдзя Рэвалюцы╕ (будынак у стыл╕ 'савецкага клас╕цызму' з антычным╕ калонам╕), рэстаран 'Брэст', як╕ местачко╝цы называл╕ 'Бухарэст', маючы на ╝вазе не стал╕цу Румын╕╕, а сугучны дзеясло╝, ун╕вермаг 'Кастрычн╕цк╕' з каляровым пано на фасадзе, з якога паз╕ра╝ усмешл╕вы Лен╕н з гваздз╕ком у пятл╕цы, ╕ к╕натэатр 'Камсамолец', чыё зашклёнае фае упрыгожва╝ в╕траж у барвовых танах: камсамолец-будзёнавец з праб╕тым сэрцам ляжа╝ на зямл╕, раск╕ну╝шы рук╕, над ╕м сх╕ля╝ся верны конь з калматай грывай, у ясным небе зара дагарала, а ╝ся кампаз╕цыя па╝тарала сюжэт карц╕ны 'Смерць па╝станца' ╤пал╕та Гара╝скага.

Каля к╕натэатра Альжбета спын╕лася. Людзей на╝кол не было – пэ╝на, ужо распача╝ся сеанс, ╕ ╝се был╕ ╝ к╕назале. Перад зашклёным╕ дзвярыма тапта╝ся тольк╕ хлопец гадо╝ шаснаццац╕-сямнаццац╕, апрануты занадта лёгка для з╕мнага надвор'я – у скуранцы ╕ патрапаных джынсах. Ён стая╝, трымаючы рук╕ ╝ к╕шэнях, ╕ глядзе╝ на с╕нюю аф╕шу з раскладам к╕напаказа╝.

– Леан╕д, – пакл╕кала Альжбета.

Хлопец здрыгану╝ся ╕, абярну╝шыся, з╕рну╝ на яе. Ён усм╕ха╝ся.

– Дз╕ця ж маё гаротнае, – прамов╕ла Альжбета напа╝голасу.

Набл╕з╕╝шыся да яго, жанчына сц╕снула яго ╝ абдымках, прытул╕ла да сябе, правяла далонню па ягоных валасах. 'Божухна, як час ляц╕ць, – м╕льганула ╝ яе, – зус╕м ужо дарослы...'

– Як там мама? – спытала яна.

– Як звычайна, – адказа╝ ён безуважна.

Альжбета ╝здыхнула. Верка за╝сёды была слабая, ╕ за гэты час н╕чога не змян╕лася. Наглытаецца з рання сва╕х таблетак ╕ цэлы дзень глядз╕ць серыялы, адз╕н за друг╕м. Рэча╕снасць здаецца ёй невыноснай, ╕ яна мяркуе, што ад гэтай рэча╕снасц╕ можна схавацца, проста заплюшчы╝шы вочы. Так ╕ жыве з заплюшчаным╕ вачам╕. Хаця дол╕ яе не пазайздросц╕ш. Спачатку сына пахавала, потым мужа. Альжбета ╕х памятала. Старэйшаньк╕, Аляксей, бы╝ добры хлопец, а вось памерлы Сашка, Верк╕н мужык, бы╝ найрэдк╕м поскудзем. Зрэшты, Альжбета за╝сёды адчувала непрыязнасць да гэтага адста╝нога аф╕цар'я, што п╕шчом лезе ╝ 'С╕нявокую', тут ╕м, бач ты, камфортна, адчуваюць сябе, як дома. Вось тольк╕ тутэйшыя ╕м жыць зам╕наюць, пад нагам╕ блытаюцца, ╕х нават шыльды на тутэйшай мове абураюць – ма╝ля╝, што яшчэ за халера, у Купала╝ск╕м тэатры сва╕м ╕х вешайце – хоць абвешайцеся, а на вул╕цах, дзе людз╕ ходзяць, няма чаго!.. Усе яны аднолькавыя, ╕ Сашка бы╝ гэтк╕ жа. А вось сыны ╝ яго харошыя. Был╕ кал╕сьц╕...

Альжбета адступ╕ла на крок, агледзела яго з ног да галавы – вусны сс╕нелыя ад холаду, куртка расшп╕лена, пад ёй заношаны швэдар. Аляксея памерлага швэдар. Гэтк╕ адмысловы пратэст супраць г╕бел╕ брата, з якой Леан╕д так ╕ не зм╕ры╝ся.

– Ты б цяплей апрана╝ся, Лёня, – сказала яна з папрокам.

– Ды н╕чога. Я нармальна, – адказа╝ ён.

У ягоным голасе чулася ╝партасць. Альжбета не стрымала ╝смешк╕. Лёня за╝сёды бы╝ з норавам, гэтак жа, як ╕ Аляксей. Нарав╕стасць гэту Сашка до╝га з яго выб╕ва╝. ╤ дамогся ╝сётк╕ свайго, пералама╝ аб калена.

– Чакай...

Яна апусц╕ла руку ╝ к╕шэнь кажуха ╕ выцягнула адтуль штосьц╕ накшталт кудменя – пляскаты каменьчык з прасв╕драванай адтул╕най, у якую бы╝ працягнуты тонк╕ скураны шнурок. На каменьчыку была выграв╕равана выява стыл╕заванай руны, падобнай да хваёвай гал╕нк╕ з пяцю атожылкам╕ – тры зверху, два зн╕зу. Альжбета ╝зяла Леан╕да за руку ╕ ╝клала каменьчык ╝ яго далонь.

– Трымай.

– Навошта? – спыта╝ ён.

– Леан╕д, твая мац╕ да мяне звярнулася. Упершыню за стольк╕ гадо╝. 'Альжбета, кажа, ратуй, не дай ╕м заб╕ць яго'. Я хачу дапамагчы. Усё гэта можна спын╕ць.

Ён мо╝чк╕ глядзе╝ на каменьчык, як╕ ляжа╝ на ягонай далон╕. Раптам рука яго сутрагава тарганулася, ╕ кудмень упа╝ у снег. Альжбета хутка падхап╕ла яго ╕ працягнула Леан╕ду.

– Вазьм╕.

Ён адступ╕╝.

– Ты гэта не спын╕ш, – прагавары╝ ён.

Голас гуча╝ абыякава, але ╝ ╕м адчувалася пагроза.

Альжбета зраб╕ла крок да яго ╕ загаварыла мякка ╕ цярпл╕ва, як гавораць з дзецьм╕ альбо вар'ятам╕:

– Леан╕д, я вам не вораг. Я хачу дапамагчы. Вам абодвум. ╤ табе, ╕...╤ншаму. Мне вядома, чаго ён патрабуе. Ён гэта атрымае. Але тольк╕ пры ╝мове, што цябе не заб'юць раней. Яна заб╕вае, ты ведаеш. Ты ╝жо адчу╝ на сябе яе ╝дар. Гэты каменьчык – кудмень, абярог. Пакуль ён з табой, яна н╕чога табе не зроб╕ць. Так ты будзеш у бяспецы ╕ здолееш дапамагчы ╤ншаму. Ты ж жадаеш гэтага? Жадаеш, ц╕ не так? ╤ я таксама. Жадаю яму дапамагчы.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю