355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Влада Гуринович » Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ) » Текст книги (страница 11)
Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)
  • Текст добавлен: 16 апреля 2017, 15:30

Текст книги "Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)"


Автор книги: Влада Гуринович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 17 страниц)

– Пан╕ Альжбета, я бачыла гэты в╕р. У Овельцы, пад мостам, – перапын╕ла я яе. – А што, ён сапра╝ды там, ун╕зе? Ну, Лёха нябожчык?

Ведзьма пах╕тала галавой.

– Аляксей бы╝ добрым чалавекам, ╕ цяжк╕х грахо╝ на ╕м няма. Пасля смерц╕ душа яго супако╕лася ╕ не трывожыць жывых. А там, ун╕зе, ╕ншы.

╤ншы. Чула я ╝жо пра гэтага ╤ншага. Лёне╝ нябачны сябар, бадай ён спрогся.

– Так, Та╕са, тады я не скем╕ла, у чым тут рэч, – працягвала яна. – Кажу табе, у той час я ╝бачыла тольк╕ вар'яцтва. ╤ ╝сё, што Лёня гавары╝ потым, было для мяне тольк╕ пацверджаннем той здагадк╕. Я спытала яго, ц╕ ёсць яшчэ штосьц╕, што яго палохае. Ён сказа╝: 'Так, вочы'. Я спытала: 'Як╕я вочы?' А ён: 'Там, у падвале. Мяне бацька туды цягне, кал╕ злуе. Зачыняе дзверы, лямпачку выключае ╕ сыходз╕ць. Але там было не страшна. Можна проста заплюшчыць вочы ╕ ╝я╝ляць, што сп╕ш. А потым гэтыя вочы з'яв╕л╕ся, на сцяне. Як дзве кропк╕. Зялёным свецяцца ╕ глядзяць. Ад ╕х не схаваешся. А кал╕ заплюшчыць вочы, то роб╕цца яшчэ горш. Яны тады з'я╝ляюцца проста перад табой ╕ глядзяць быццам знутры. Тады роб╕цца страшна, а крычаць нельга, бо кал╕ крычыш, то бацька будзе б╕ць'. Пра шэпты мне таксама сказа╝. Шэпты ╝ галаве, як╕я ён чуе ╝весь час. Вось тады мне зраб╕лася жудасна. То бы╝ не страх перад тагасветным, не. Н╕чога тагасветнага я не ╝гледзела. Перада мной было няшчаснае, зацкаванае дз╕ця, якое церп╕ць здзек╕ ╕ праз гэта губляе розум. Я падумала тады – ня╝жо н╕хто н╕чога не бачыць? Суседз╕, наста╝н╕к╕ ╝ школе. Альбо бачаць, але ма╝чаць? Я ╝жо потым даведалася, што Лёне╝ бацька сябруе з гэтым Жыхарэ╝ск╕м, начальн╕кам Овельскага РАУС. Сувяз╕, так бы мов╕ць. Тут сапра╝ды рады не дас╕.

– Цёму Жыхарэ╝скага я ведаю. Прыдурак найрэдк╕, – прагаварыла я.

– То ж бо. Яблычак ад яблыньк╕, – сказала яна, к╕ваючы. – А з Лёневай мац╕ я ╝сётк╕ паспрабавала пагаварыць, аднак яе гэта тольк╕ раз'юшыла. Яна адразу мяне зненав╕дзела. '╤ вы, ╕ вы туды ж! – сказала яна. – Я прас╕ла вас дапамагчы майму сыну, а вы зап╕сал╕ яго ╝ шаленцы. Наг╕ маёй тут болей не будзе!' Схап╕ла яна Лёню за руку ╕ пайшла. Больш я яе не бачыла.

Яна зама╝чала. Я сядзела ╕ круц╕ла ╝ руках сакав╕тую вяленую грушу. Выгляд яна мела апетытны, але есц╕ мне зус╕м расхацелася, ╕ я паклала яе зваротна на талерку.

– А Лёня потым сам да мяне прыйшо╝, – прамов╕ла Альжбета. – Я тады па справах у суседнюю вёску хадз╕ла, вяртаюся ╝вечары, а ён на ганку пад дзвярыма сядз╕ць. З дому сышо╝, да Кунца╝к╕ дабра╝ся пешшу, так ╕ цягну╝ся ╝здо╝ж шашы. Сказа╝ мне: 'Цётка Альжбета, можна я ╝ цябе пабуду крышачку? Тут добра, а дома дыхаць няма чым'. Ну што тут зроб╕ш? Заста╝ся ён у мяне да ран╕цы. Я тады ноч не спала, на верандзе сядзела ╕ плакала. Н╕кол╕ са мной такога не было. Бацьку, брата хавала, ╕ то так не плакала. А ран╕цой бацька Лёне╝ прыеха╝, сына заб╕раць. Вельм╕ ветл╕ва сябе паводз╕╝, не лая╝ся, не крыча╝. Проста папярэдз╕╝ мяне, каб я да сям'╕ ягонай не ╝здумала лезц╕, каб у справы яго не ╝мешвалася, бо будзе горш. М╕л╕цыяй мне прыграз╕╝, пракуратурай – у яго там, бач ты, 'знаёмыя', яны мяне ╝ вязн╕цы згнояць, варта яму тольк╕ слова мов╕ць. ╤ што я магла зраб╕ць? Сказала яму тольк╕: 'Аляксандр, вы сам╕ не ведаеце, што дзееце. Сёння ён ма╝чыць, а за╝тра возьмецца за нож, вось пабачыце. Вы ствараеце пачвару'.

– А ён што? – спытала я.

– Ён-то? З╕рну╝ на мяне з пагардай ╕ сказа╝ спакойна, вельм╕ спакойна: 'Шано╝ная, вы н╕чога не разумееце. Я бы╝ у 'гарачых кропках'. Баку, Сумга╕т. Па╝сюль я бачы╝ дзяцей. Дзяцей з вачам╕ вар'ята╝. Яны к╕дал╕ся з заточкам╕ на бэтээры, а ╕м стралял╕ ╝ сп╕ну, ╕ яны ляжал╕ мёртвыя ╝ лужынах крыв╕. Шано╝ная, вы бы кранул╕ся з розуму, кал╕ б пабачыл╕ хаця б палову з таго, што бачы╝ я. Але то была вайна. Мае ж дзец╕ г╕нуць у м╕рны час, ╕ я з гэтым не згодзен'. '╤ дзеля гэтага вы заб╕ваеце цяпер свайго сына?', спытала я. Ён тольк╕ галавой пах╕та╝ ╕ прамов╕╝: 'Не, вы не разумееце'. Пасля гэтага ён ветл╕ва са мной разв╕та╝ся ╕ сышо╝, ╕ Лёню з сабой забра╝. Я н╕чога не магла зраб╕ць. Проста стаяла на ганку ╕ глядзела, як яны садзяцца ╝ машыну. С╕н╕ Маскв╕ч. Праз некальк╕ месяца╝ Аляксандр заг╕ну╝, разб╕╝ся на мосце. Пасля гэтага з Лёнем мы больш не бачыл╕ся. А няда╝на мац╕ яго зно╝ да мяне звярнулася. Ды запозна ╝жо. Спра╝дз╕л╕ся мае словы. ╤ мая в╕на ╝ гэтым ёсць. Я адступ╕лася тады, махнула на ╝сё рукой. Дз╕ця гэта гаротнае к╕нула на вырак лёсу. А я ж ведала, з 'ксёнжк╕' ведала, што памерлае можа ╝васоб╕цца зно╝. ╤ не вар'яцтва тут, але апантанасць самая сапра╝дная...

– Гэта ╤стота, – прагаварыла я. – ╤ дзядя Саша...ну, у сэнсе, Аляксандар...не выпадкова заг╕ну╝. Яго заб╕ла ╤стота.

Вядзьмарка ╝важл╕ва з╕рнула на мяне, усм╕хнулася.

– Што, Строгава начыталася? Спадар На╝мысн╕к пастара╝ся, дай Бог яму здаро╝я. А я ж усё зраб╕ла, каб тыя справаздачы не патрап╕л╕ людзям ╝ рук╕. Усё ро╝на дакапа╝ся. Дарма ён у гэта ╝лаз╕ць, ой дарма... Сапра╝ды, пан Кунцэв╕ч называ╝ гэта '╤стотай'. Але тое, з чым мы маем справу цяпер, паскудней шматкроць.

– Паскудней? – перапытала я. – Але што можа быць горш за ╤стоту?

Альжбета ╝зяла са стала чайную лыжачку, пакруц╕ла яе ╝ пальцах, паклала па╝зверх кубка. Здавалася, ёй не вельм╕ хочацца гаварыць на гэтую тэму.

– У М╕нску ╝сё па-св╕нску. А ╝ Воршы яшчэ горшэ...– прамов╕ла яна быццам пра сябе. – Тая, кал╕ будзеш 'ксёнжку' глядзець, звярн╕ ╝вагу на адну прыпавесць. Гэта г╕сторыя пра чара╝н╕ка, як╕ трыма╝ у сва╕м доме жывога вас╕л╕ска. Потым чара╝н╕к памёр, ╕ ╝ той жа дзень вас╕л╕ск здох, ╕ пахавал╕ ╕х ╝ адной маг╕ле. А кал╕ праз сто гадо╝ маг╕лу тую адчын╕л╕, то знайшл╕ ╝ ёй страхалюдз╕ну – напалову чалавека, напалову вас╕л╕ска. Вядзьмак ╕ прыхадзень з ╤ншасвету зл╕л╕ся ╝ адз╕нае цэлае, зраб╕л╕ся адной ╕стотай.

Я зма╝чала, не зус╕м разумеючы, куды яна х╕л╕ць. Альжбета глядзела на мяне, падпёршы шчаку далонню, усм╕халася куточкам╕ вусна╝.

– Што, не здагадалася? – спытала яна нарэшце. – Добра, скажу на╝прост. Яромка гэта. Загадчык лесап╕льн╕. Служка ╕ вучань чарнакн╕жн╕ка, як╕ перасягну╝ свайго наста╝н╕ка. Ён ╕ ёсць Пачвара.

Я не бачыла выразу свайго твару, але напэ╝на, у мяне адв╕сла ск╕в╕ца. Вось гэта паварот.

– Але яго заб╕л╕, – прамов╕ла я ня╝лад.

Яна к╕╝нула.

– Пра╝ду кажаш. Жонка ягоная, прабабка мая, ╕ заб╕ла. За карчомкай абухом стукнула. ╤ ма╝чала ╝сё жыццё, тольк╕ перад смерцю прызналася. Аб ╝чынку сва╕м не шкадавала н╕ хв╕л╕ны. Гэта, ма╝ля╝, была годная справа, бо не чалавек ён бы╝, а шатан. ╤ тое пра╝да. Пасля таго ахвяравання Яромка Ляпец бы╝ ужо не зус╕м чалавекам. З ╕м адбыл╕ся пэ╝ныя змены, як╕я Агнешка, жонка яго, не магла не за╝важыць. Ён ╕ раней бы╝ тым яшчэ паганцам, але цяпер ён пача╝ ператварацца ╝ пачвару, у л╕таральным сэнсе слова. Як у той прыпавесц╕ пра ведзьмака ╕ вас╕л╕ска. ╤ пан Кунцэв╕ч гэта разуме╝. Як думаеш, чаму ён раптам к╕ну╝ свае занятк╕ чорнай маг╕яй ╕ ╝цёк?

– Раская╝ся? – выказала я меркаванне.

Яна выдала каротк╕ смяшок.

– Ды чорта з два! Ён проста ╝бачы╝, што справа ягонага жыцця пайшла прахам. Пана можна зразумець, у нейк╕м сэнсе. Ён жа ╝сяго сябе прысвяц╕╝ служэнню нячысц╕кам, а ╝ вын╕ку тыя, хто ста╕ць каля Брамы, абрал╕ не яго, а халопа Яромку, мройцу ╕ паскудн╕ка, як╕х свет не бачы╝. Яны, ╤снасц╕ гэтыя, прынял╕ ахвяру з рук Яромк╕ Ляпца ╕ зраб╕л╕ яго сваёй даверанай асобай, а пана Кунцэв╕ча проста сп╕сал╕ з рахунка╝. Дарма тольк╕ душу д'яблу прада╝. Абяцал╕ яму сусветнае панаванне, а ╝ вын╕ку атрыма╝ ён скулля з макам. ╤ '╬нутранае Кола' ╕хняе пасля гэтага развал╕лася. Шкада тольк╕, не наза╝жды.

Яна рэзка паднялася з-за стала ╕ рушыла да камоды, якая стаяла пам╕ж ложкам ╕ акном. Пакорпа╝шыся ╝ шуфлядзе, яна выцягнула адтуль прастакутны кавалачак кардону ╕ мо╝чк╕ працягнула яго мне. Я асцярожна ╝зяла яго ╝ рук╕. Гэта была чорна-белая глянцавая в╕з╕то╝ка, давол╕ стылёвая – надп╕с строг╕м гатычным шрыфтам: 'Внутренн╕й Кругъ', ╕ ╝н╕зе дробным╕ л╕таркам╕: 'Inner Circle'. ╤ ╝сё. Н╕як╕х ╕мёна╝, адрасо╝ ц╕ нумаро╝ тэлефона╝ на в╕з╕то╝цы не значылася.

– Бачыш, "прыгажосць" якая? – сказала Альжбета. – Зав╕тал╕ да мяне няда╝на. Увайшл╕ без запрашэння, в╕з╕то╝ку на стол к╕нул╕ – мы, ма╝ля╝, людз╕ сур'ёзныя, паны, не халопы.

– "Унутранае Кола"? – спытала я, разглядваючы картку.

– Але. Чарнакн╕жн╕к╕. 'Ксёнжку' патрабавал╕. ╤ супрацо╝н╕цтва прапано╝вал╕. Вельм╕ настойл╕ва прапано╝вал╕. На ╝заемавыгодных, бач ты, умовах.

– А вы што? – пац╕кав╕лася я.

– Папрас╕ла даць мне дзень на разважанн╕. Яны пагадз╕л╕ся – думайце, кажуць, тольк╕ з адказам не зацягвайце. Пасля гэтага яны, нарэшце, прыбрал╕ся, ╕ я зачын╕ла за ╕м╕ дзверы.

– А потым што?

Ведзьма ╝хмыльнулася.

– Я напусц╕ла на ╕х дзевяць л╕хаманак, каб не сумавал╕. Два дн╕ не было аб ╕х н╕ слыху н╕ дыху, а на трэц╕ дзень вярнул╕ся. Дакладней, на трэцюю ноч. Раззлаваныя, як чэрц╕, ╕шл╕ з паходням╕, пал╕ць мяне зб╕рал╕ся, няйначай. А я ╕м сцяжынк╕ зблытала ╕ ╝ балота ╕х завяла. Яшчэ тры дн╕ яны там сно╝дал╕ся, пакуль я ╕м выйсц╕ не дазвол╕ла. Выйшл╕ яны каля шашы, а там спын╕лася перад ╕м╕ белая маршрутка, к╕ро╝ца ╝ фуражцы дзверы адчын╕╝ – сядайце, панове. Пасел╕ яны ╝ машыну, ╕ панесла ╕х ажно да В╕цебска без прыпынку, а ╝жо пад самым горадам ператварылася маршрутка ╝ гн╕лую калоду, к╕ро╝ца – ╝ жмут саломы, а чарнакн╕жн╕ка╝ раск╕дала па дарозе, як тое смецце. Хай ведаюць, што такое кунца╝ская ведзьма!

Альжбета ц╕хенька засмяялася.

– Яны заг╕нул╕? – спытала я.

– Ды не. Я ╝ жыцц╕ н╕кога не заб╕вала, ╕х таксама пашкадавала. Але хутка зразумела, што дарма. ╤ тыдня не м╕нула, як прачнулася я сярод ночы ад страшнага гвалту ды грукату. Запал╕ла я святло ╕ бачу – к╕даецца па хаце пачварына – чорная, калматая, на до╝г╕х казл╕ных нагах, а на карку ╝ яе сядз╕ць кот, грызе яе ды рве к╕пцюрам╕.

– Файны коц╕к, – сказала я, з╕рну╝шы на рудога ката, як╕ драма╝ на грубцы.

– Не разгуб╕лася я, прамов╕ла заклён, ╕ пачварына адразу ж рассыпалася ╝ пыл. Чарнакн╕жн╕ка╝ работа. Яны да мяне нячысц╕ка прыслал╕, каб ён 'ксёнжку' сцягну╝, папярэдне мяне ╝ сне прыдушы╝шы. Але ж кунца╝скую ведзьму нячысц╕кам╕ не напалохаеш. Я закл╕кала стражн╕ка, як╕ цяпер ахо╝вае хату ад тагасветнай набрыдз╕. А на 'ксёнжку' наклала я заклён, ╕ цяпер н╕як╕ злодзей не тое што кн╕гу, нават аркуша з яе не вынесе – курчы нападуць. Спрацавал╕ мае чары, некаторы час тут было ц╕ха. Але яны вярнул╕ся. Чарнакн╕жн╕к╕ гэтыя. ╤ 'ксёнжку' яны атрымал╕, як ╕ хацел╕. Адз╕н чалавек выдабы╝ для ╕х тэксты Манускрыпта. Перах╕тры╝ мяне. ╤ што самае г╕дкае, гэта бы╝ мой крэ╝ны, чалавек, якога я ведала з дзяц╕нства ╕ давярала яму, як самой сабе. Не здагадвалася я, што ён адз╕н з ╕х. Сябар 'Унутранага Кола'.

– Ён скра╝ кн╕гу?

– Не. На кн╕зе заклён, яе немагчыма скрасц╕. Ён коп╕ю зраб╕╝, сфатаграфава╝ старонк╕, кал╕ мяне дома не было. Прагрэс, разумееш. Вось такога я не прадугледзела. Сх╕б╕ла.

Мы зама╝чал╕. Кароценьк╕ з╕мовы дзень ужо пачына╝ згасаць, за вокнам╕ шарэла. У старым пацьмянелым люстэрку я бачыла нашы смутныя адб╕тк╕ – Альжбета ╝ вядзьмарск╕м убранн╕ ╕ я, апранутая ╝ чорнае. Ведзьма ╕ яе вучан╕ца.

– Пан╕ Альжбета, – прагаварыла я. – А можна мне з╕рнуць на тую 'ксёнжку'?

– Можна, ясная рэч. Для таго я цябе ╕ пакл╕кала сюды. Тольк╕ давай спачатку гарбату дап'ем. Тра╝к╕ ╝ ёй добрыя, для здаро╝я карысныя. Ведаю, што кажу. Гэта табе не ба╝туха растваральная з крамы.

Я паслухмяна ╝зяла кубак, адп╕ла глыток. Смачна. Смачней нават за каву з ван╕ллю.

– Тая, дзе Пячатка? – спытала яна раптам.

Я збянтэжылася. 'Пячаткай' Альжбета называла пляскаты кудмень з выявай зорк╕-пентакля, як╕ яна дала мне ╝ той дзень, кал╕ на мяне нак╕ну╝ся ╤ншы ╝ скверы. Я паспрабавала нас╕ць яго на шы╕, як медальён, але на наступны ж дзень зняла. Кал╕ на мне была Пячатка, я зус╕м не адчувала Цемру, дый сам кудмень выкл╕ка╝ у мяне невымо╝ную аг╕ду – ён бы╝ нейк╕ брыдк╕ навобмацак, халодны ╕ сл╕зкаваты, як здохлая рыб╕на, а зорка выглядала амаль жывой, ╕ мне здавалася, што яе промн╕ вось-вось пачнуць варушыцца, н╕бы шчупальцы.

– Я яго дома пак╕нула, – прызналася я.

–'Дома пак╕нула', – па╝тарыла яна з папрокам. – Тая, ты разумееш, што гэта адз╕ная магчымасць цябе абаран╕ць? Тое, што здарылася ╝ скверы – тольк╕ пачатак. Яны ╝жо не спыняцца. Тым, што чакаюць каля Брамы, патрэбна твая Цемра. Гэта ключ, як╕ адчын╕ць для ╕х дзверы ╝ наш сусвет. А кал╕ яны пройдуць скрозь Браму, увесь свет заг╕не. Гэта будзе апошн╕ дзень жыцця на Зямл╕. Я хачу, каб ты гэта ╝свядом╕ла.

– Ды я ╝сведамляю, – адказала я, гледзячы сабе пад ног╕.

Мне не падабалася, кал╕ мяне за штосьц╕ ╝п╕каюць, хоць я ╕ разумела, што вядзьмарка мае рацыю.

– Ты як Лёня, дал╕бог. Такая ж упартая, – сказала яна з уздыхам. – Але яго ╝жо не ╝ратаваць, а табе я яшчэ спадзяюся дапамагчы. Трымай пры сабе Пячатку, трымай увесь час! А з чарнакн╕жн╕кам╕ я ╝жо сама буду разб╕рацца. Знайду сродак вык╕нуць ╕х з мястэчка раз ╕ наза╝жды. Ты абяцаеш мне, Тая? Абяцаеш нас╕ць абярог?

– Абяцаю, – прамов╕ла я напа╝голасу.

– Вось ╕ сла╝на, – Альжбета ╝см╕хнулася. – А цяпер, дз╕ця, давай-тка прыбяром са стала. 'Ксёнжку' будзем глядзець. Пабачыш, што гэта за халера. Прычына ╝сяго, што тут адбываецца.

***

"Я хачу кавы!" Гэта думка рапто╝на прыйшла мне ╝ галаву, кал╕ мяне трэсла ╝ бразгатл╕вым прыгарадным а╝тобус╕ку па дарозе з Кунца╝к╕ ╝ Овельск. Я сядзела каля акна, прыц╕сну╝шыся лбом да шкла, у салоне было занадта горача ╕ смярдзела бенз╕нам, а я думала тольк╕ пра тое, каб хутчэй вярнуцца дадому ╕ зварыць сабе кавы, бо ╝сё, што мне патрэбна цяпер – гэта кубачак кавы, моцнай, чорнай, без малака ╕ вяршко╝, але салодкай-салодкай...

Пасля гутарк╕ з кунца╝скай ведзьмай перада мной адчын╕л╕ся так╕я бездан╕, што займала дух. Страх да╝но прайшо╝, тое, што я адчувала цяпер, было хутчэй захапленнем ц╕ зачараванасцю. Уражанне было такое, быццам я ╝сё жыццё прасядзела на дне цёмнай, балоц╕стай лагчыны, а цяпер я ╝першыню ╝знялася па сх╕ле ╝верх ╕ ╝бачыла перад сабой магутны ╕ бязмежны ак╕ян, як╕ ╝весь час бы╝ побач, зус╕м побач, а я нават не здагадвалася аб яго ╕снаванн╕.

Знадворку ╝жо зус╕м сцямнела, ╕ ╝ салоне а╝тобуса запал╕л╕ся лямпачк╕. Я заплюшчыла вочы, ╕ перада мной зно╝ зам╕льгацел╕ пажо╝клыя старонк╕. Манускрыпт Твардо╝скага. «Ксёнжка» мела фармат невял╕кага сло╝н╕ка. Вокладка выглядала давол╕ сц╕пла – пераплёт з гладкай карычневай скуры, без надп╕са╝ ╕ ╝прыгожання╝. Жа╝тлявыя старонк╕ был╕ сп╕саны мудрагел╕стай арабскай вяззю, а прамежк╕ пам╕ж радкам╕ спярэшчаны дз╕╝ным╕ знакам╕, падобным╕ на фантастычных казурак з зав╕тушкам╕. Той самы глагал╕чны тайнап╕с, нап╕саны, магчыма, рукой самога пана Твардо╝скага. Пам╕ж старонкам╕ кн╕г╕ был╕ ╝кладзены аркушы паперы з рукап╕сным╕ тэкстам╕ – на рускай мове, але нап╕саным╕ на старасвецк╕ лад, цераз «яц╕» ╕ «еры». Стройны кал╕граф╕чны шрыфт, радк╕ ра╝нютк╕я, як пад л╕нейку – пан Славам╕р. У спадара Авельчанк╕ почырк бы╝ няважны – размашысты ╕ неразборл╕вы, радк╕ па╝зл╕ ╝гору, ╕ на аркушах часцяком сустракал╕ся чарн╕льныя плямы. Халера, гэтыя людз╕ сапра╝ды ╕снавал╕! Мяне нават дрыжык╕ брал╕, кал╕ я дакраналася да гэтых аркуша╝ – адчуванне было такое, быццам я за руку здаро╝калася ╕ з панам Славам╕рам, ╕ са спадаром перакладчыкам. Хацела б я ведаць, як╕ почырк бы╝ у Яромк╕!.. Мел╕ся ╝ кн╕зе ╕ малюнк╕ – акультныя с╕мвалы, значэнне як╕х я не разумела, ╕ чорна-белыя гравюры з выявам╕ жудасных пачвар, як╕я по╝зал╕ па зямл╕ ╕ пад зямлёй, хадз╕л╕ па дне ак╕яна ╕ лунал╕ ╝ нябёсах сярод зорак ╕ хвастатых камет. Знайшла я ╝ кн╕зе ╕ майго Бледнага Вусеня. Выява на гравюры была не вельм╕ падобна на арыг╕нал – белая туша, прада╝гаватая ╕ важкая, як у с╕вуча, уся ╝ наплывах чорнай крыв╕. Вусень сядзе╝ у ледзяной пячоры, аброслай до╝г╕м╕ чорным╕ ледзяшам╕ – напэ╝на, таксама замёрзлая кро╝. Побач з Вусенем была выява чалавека ╝ до╝г╕м балахоне з каптуром – жрэц альбо святар. Ён стая╝ сп╕най да гледачо╝ ╕ узн╕ма╝ рук╕ над галавой ц╕ то ╝ жаху, ц╕ то ╝ захапленн╕. Ф╕гура чалавека ╝ пара╝нанн╕ з тушай выглядала зус╕м маленькай, ╕ мяркуючы па малюнку, Вусень бы╝ памерам прыкладна з пяц╕павярхов╕к. Пачвара, якую я кал╕сьц╕ бачыла на гарышчы, была значна меншая. Кал╕ я сказала пра тое Альжбеце, яна патлумачыла, што там, на гарышчы, была проста здань, адб╕так у прасторы. Прадбачанне. ╤ вядома, гэта бы╝ вельм╕ нядобры знак... «Бл╕н, Лёню так шкада, – падумала я раптам. – Жудасць, як шкада, хоць ён ╕ адмарозак». Цяпер мне стала зразумелай прырода ягонага вар'яцтва. Апантанасць. Дзве душы ╝ адным целе. Гэта як на комп загруз╕ць новую верс╕ю бра╝зера, а старую не знесц╕. У вын╕ку дзве прог╕ ╝ступяць у канфл╕кт, ╕ ╝ся с╕стэма пачне зба╕ць ╕ глючыць. Ну, неяк так. Ц╕кава, кал╕ менав╕та ╝сё гэта з ╕м пачалося? Па ма╕х наз╕раннях, 'глючыла' яго ╝жо тры гады, хаця, мажл╕ва, ╤ншы пача╝ камун╕кваць з ╕м нават раней... Халера, ня╝жо тут сапра╝ды н╕чога нельга зраб╕ць?

А╝тобус спын╕╝ся каля чыгуначнага вакзала, я сышла ╕ адразу нак╕равалася да набярэжнай. Каб патрап╕ць дадому ╝ «Блок╕», я мус╕ла перайсц╕ Овельку па Чортавым мосце. Там, ун╕зе, зе╝рала Брама – павольны в╕р ледзяной касм╕чнай цемрадз╕, якая засмоктвала святло Сонца ╕ зорак, вывяргаючы з сябе мог╕лкавае ззянне. На мосце к╕шма к╕шэл╕ дробныя ╕снасц╕ – тагасветная брыдота з рангу 'найн╕жэйшых', накшталт нашых прусако╝ ц╕ чашуйн╕ц. Уся гэта жамяра па╝зла ╕ па╝зла скрозь раскол╕ны ╝ прасторы, ёй не патрэбна была Цемра, каб увасоб╕цца. З ╤ншасвету, з таго боку Брамы, данос╕л╕ся галасы. Несупынны дакучл╕вы шэпт, як╕ кл╕ка╝ ╕ патрабава╝, зводзячы з розуму. Пазбав╕ць ад гэтага магла тольк╕ Пячатка – кудмень з пентаклем ╕ вокам. Кал╕ яго зац╕снуць у далон╕, галасы ╤ншасвету адразу ж зма╝кал╕, н╕бы выключаны рэпрадуктар. Як патлумачыла мне Альжбета, выява пяц╕канцовай зорк╕ мела чыста дэкараты╝нае значэнне – апцыянальны цюн╕нг, так бы мов╕ць. Найгало╝ным элементам тут бы╝ Ключ – руна з пяццю рыскам╕, якая рамяшчалася ╝ 'воку' ╝ самым цэнтры пентакля. Без Ключа абярог не спрацуе. Менав╕та Руна-Ключ замыкала «шлюзы», каналы пам╕ж чалавекам ╕ ╤ншасветам, ╕ абараняла ад нападу ╤снасцей. Карысная рэч, карацей кажучы, шкада тольк╕, што Цемру ╝ва мне гэты ключык таксама «замыка╝», што мне зус╕м не падабалася...

Дадому я вярнулася а восьмай гадз╕не вечара. Адамкну╝шы дзверы, я ╝вайшла ╝ цёмны перадпакой ╕ пакл╕кала:

– Мам?..

Н╕кога. Мама, напэ╝на, была на працы (часам яна працавала ╝ выходныя), альбо з Адамычам сва╕м. Ну ╕ добра, абыдуся без яе. Я выцягнула кававы млынок ╕ до╝га, з асалодай малола зерне. Кал╕ на пл╕це зак╕пе╝ кавярн╕к, я нал╕ла сабе по╝ны кубак кавы ╕ к╕нула туды два куб╕к╕ цукру. Патушы╝шы на кухн╕ святло, я з кубкам у руцэ села на падваконн╕к. Звонку гарэл╕ л╕хтары, ╕ ╝ся вул╕ца была як на далон╕. Я павольна цягнула салодкую, моцна завараную каву ╕ глядзела на м╕нако╝, як╕я спакойна крочыл╕ па ходн╕ку ╕ нават не здагадвал╕ся, што я наз╕раю за ╕м╕, схава╝шыся ╝ цемры. Кал╕ б яны даведал╕ся, як╕я прорвы на╝кол ╕х ╕ што за пачвары п╕льнуюць ╕х у цемрадз╕, яны бы звар'яцел╕ альбо сканал╕ ад жаху, ╕ тольк╕ ╕х няведанне было ╕м паратункам.

22. Наканаванасць

Наша гутарка з кунца╝скай ведзьмай адбылася ╝ нядзелю, увесь панядзелак я спрабавала асэнсаваць усё надоечы пачутае ╕ пабачанае, а ╝ а╝торак я прыйшла да высновы, што з Овельска трэба бегчы. Пасля ╝сёй той ╕нфармацы╕, якую вывал╕л╕ мне на галаву, я адчувала сябе загнанай у пастку. Л╕таральна. Абклал╕, дэманы, з ус╕х бако╝ – пачвары, чарнакн╕жн╕к╕, ╤стоты, ц╕ як ╕х там, ╤ншыя... Абрыдла, усё абрыдла! Альжбета цьмяна намякала на нейкую наканаванасць, ма╝ля╝, Акульта абрала мяне невыпадкова, усё гэта было прадвызначана, ╕ лёс мяне чакае незвычайны... Дзякуй, не трэба. Не падп╕свалася я гуляць у гэтыя гульн╕. Не жадаю. Хачу быць звычайнай. Жыць нармальным жыццём. Як нармальныя людз╕. Х╕ба я не маю на гэта права? Аднак ╝ Овельску жыцця мне не будзе, гэта я ╝жо зразумела.

Паслуха╝шы парады вядзьмарк╕, я ╝сётк╕ прымус╕ла сябе нас╕ць Пячатку. Я надзявала яе штодня ран╕цой, перад выхадам з кватэры. Дома я пачувалася ╝ бяспецы, а ╝ горадзе я магла сутыкнуцца з Пачварай – на мосце, у скверы, у гаражах, ды дзе за╝годна. Вярну╝шыся дадому, я адразу ж здз╕рала з сябе кудмень, адчуваючы пры гэтым такую палёгку, быццам ск╕двала вярыг╕. Адчуванн╕ ад нашэння Пячатк╕ был╕ жудасныя – пракляты пентакль л╕таральна смакта╝ з мяне жыццё, я хадз╕ла, быццам наглыта╝шыся транкв╕л╕затара╝, млявая ╕ затарможаная, а ╝вечары, кал╕ я зн╕мала кудмень, на маёй скуры заставал╕ся барвовыя плямы, як ад апёку. Мажл╕ва, кудмень сапра╝ды абараня╝ мяне ад нападу ╤снасцей, але 'пабочка' ад яго была невыносная. ╤ кольк╕ я так пратрымаюся? Карацей кажучы, трэба ╝цякаць. Бегчы з Овельска куды далей. Няхай шукаюць, кал╕ здолеюць.

План уцёка╝ скла╝ся ╝ мяне давол╕ хутка. Перш-наперш я залезла ╝ Сец╕ва ╕ набрала ╝ пошукав╕ку 'Смаленск хостэлы'. С╕стэма выдала мне кучу старонак. Як выяв╕лася, хостэла╝ у Смаленску процьма. А ╝ нас, ╝ Овельску, ан╕воднага. Зрэшты, да нас ╕ турысты асабл╕ва не едуць... Я выбрала самы танны – балазе свабодныя месцы был╕. Перакантуюся там некаторы час, а потым паглядз╕м па абстав╕нах. Неяк выкручуся. Знайду працу – кажуць, у Расее гэта не праблема. Пачну зарабляць грошы, здыму пакойчык, альбо палову пакойчыка з к╕м-небудзь за кампан╕ю. Адначасова буду шукаць бацьку. Ну, так. Чаму б ╕ не? Людз╕ ж неяк знаходзяць сва╕х зн╕клых сваяко╝, з як╕м╕ па дваццаць год не бачыл╕ся. Яшчэ перадача такая ёсць – 'Чакай мяне'. Можна туды звярнуцца. Пра╝да, я нават прозв╕шча яго не ведаю, прозв╕шча ╝ мяне матул╕на – Скавыш. А ╝ ма╕м пасведчанн╕ аб нараджэнн╕ ╝ графе «╕мя па бацьку» значыцца Вас╕лье╝на. Майго бацьку завуць Вас╕ль. Прынамс╕ адна зачэпка ёсць. А яшчэ дакладна вядома, што аднойчы ён прыязджа╝ ╝ Овельск на чырвоным «бумеры». А перад гэтым ён сядзе╝ у турме. Во, ужо цэлыя тры зачэпк╕. Непагана, можна пачынаць росшук╕. Але гэтым я займуся пазней. Цяпер самае гало╝нае – ╝цячы з Овельска.

Употайк╕ ад мамы я сабрала рэчы ╝ дарогу. Узяла тольк╕ самае неабходнае – бял╕зна, кольк╕ ц╕шотак, швэдар, байка, пара штано╝, каб было ╝ што пераапрануцца, кавалак мыла, зубная шчотка, грабеньчык, в╕льготныя сурвэтк╕, ╕ншая драбяза. Паразважа╝шы, я дадала таксама пластыр, б╕нт ╕ бутэлечку ёду. На ╝сяк╕ выпадак. Скла╝шы рэчы ╝ вял╕кую спартовую сумку, я схавала яе ╝ сябе пад ложкам за кардонным╕ скрыням╕ з абуткам. Грошы вазьму ╝жо ╝ апошн╕ момант, вырашыла я, залезу да мамы ╝ нычку, кал╕ буду сыходз╕ць. Так, гэта, можна сказаць, крадзеж, але што зроб╕ш? Ехаць буду на папутках, каб зэканом╕ць на б╕летах. Вядома, падарожжы а╝таспынам рэч рызыко╝ная, асабл╕ва кал╕ едзеш сам-адз╕н, без кампан╕╕, але мне баяцца няма чаго, са мною Цемра, сястрычка мая, ╕ з ёю мы горы звернем!

Свае ╝цёк╕ я запланавала на сераду, вырашы╝шы не чакаць да выходных. Цягнуць сапра╝ды было не варта, бо ╝ наступную нядзелю ╝ Овельску чакал╕ся 'беспарадк╕'. У апошн╕я дн╕ ╝весь горад гудзе╝, як перагрэтая параварка, якую вось-вось ╕рване, ╕ пра 'беспарадк╕' не гавары╝ х╕ба тольк╕ лян╕вы. А ╝сё пачалося з таго, што мэр Овельска, Хлябцо╝ В╕ктар Аляксандрав╕ч, зачын╕╝ нашу старую лесап╕льню. Вось так рапто╝на, без дай прычыны. Пазней ён, пра╝да, патлумачы╝, што на п╕льн╕ адбы╝ся няшчасны выпадак, ╕ зараз там працуе следчая група. Тых следчых, аднак, н╕хто ╝ вочы не бачы╝, лесап╕льня ╝жо тыдзень стаяла зачыненая, праца╝н╕к╕ бадзял╕ся без працы, ╕ станов╕шча ╕х было малапрыемнае – быццам ╕ не звольненыя, а працы няма, ╕ грошай няма, ╕ што будзе далей, незразумела. З няшчасным выпадкам г╕сторыя таксама была нейкая каламутная, бо н╕хто не мог патлумачыць, што канкрэтна там адбылося. Тол╕к Валаткев╕ч, чый бацька працава╝ на п╕льн╕ брыгадз╕рам, як быццам штосьц╕ веда╝. Альбо ╝дава╝, што ведае. Прынамс╕, падчас вял╕кага перапынку ён зб╕ра╝ вакол сабе дзя╝чат-васьм╕класн╕ц ╕ яскрава, са смакам расказва╝ пра жудасны выпадак, як╕ здары╝ся ╝ дрэваапрацо╝чым цэху.

– Там рабочаму аднаму чатыры пальцы п╕лой адцяпала, – гавары╝ ён замаг╕льным голасам. – Ну, тэхн╕ку бяспек╕ не ╝куры╝. Можна было прышыць, але пакуль 'хуткая' даехала, ╕х пацук╕ з'ел╕. Ну ды н╕чога, яму туды пальцы з ног перасадзяць, зможа нават на баяне граць.

– Ачмурэць! – захоплена вохкал╕ дзя╝чынк╕, а Тол╕к расплыва╝ся ва ╝смешцы, вельм╕ задаволены атрыманым эфектам.

Пра╝да, не╝забаве ён змян╕╝ паказанн╕ ╕ прыня╝ся палохаць аднакласн╕ка╝ аповедам пра 'дошку, якая вылецела з п╕ларамы ╕ рабочаму аднаму галаву праб╕ла, наскрозь, мазг╕ на сценку пырснул╕ веерам, ён скана╝ на месцы. А дошку тую так ╕ не здолел╕ выняць, абп╕лавал╕ тольк╕ па контуры, каб у труну ╝лезла. Так ╕ пахаваюць яго з дошкай у галаве'. Потым мярцвяк з дошкай ператвары╝ся ╝ яго ╝ 'чатырох бамжо╝', як╕я 'на п╕льн╕ заначавал╕', а на ╕х 'груда бярвення абвал╕лася, раздушыла ╝с╕х, як асфальтным катком, ╕х потым з-пад бярвення па частках выкалупл╕вал╕'. Стась урэшце абуры╝ся ╕ сказа╝ на╝прост:

– Талян, ды ты гон╕ш!

– Ганю, – прызна╝ся той. – Не было там н╕якага няшчаснага выпадку. Гэта Хлябцо╝, мэр наш, лесап╕льню вырашы╝ пры╝лашчыць. Ну, захацелася яму. Потым яе зруйнуюць ╕ пабудуюць гандлёвы цэнтр з парко╝кай, а рабацяг ус╕х на вул╕цу. Так мой бацька гаворыць, ╕ рабяты з лесап╕льн╕ таксама.

Вось гэта было падобна да пра╝ды. Не ведаю, адкуль узялася гэтая чутка пра гандлёвы цэнтр, але распа╝сюдз╕лася яна ╕мгненна, як пажар на тарфян╕шчы. Людз╕ захвалявал╕ся. Лесап╕льня – вядомая таксама як 'Овельск╕ дрэваапрацо╝чы камб╕нат ╕мя Пятра Машэрава' – была пабудавана яшчэ за царск╕м часам, ╕ на працягу сваёй до╝гай г╕сторы╕ яна працавала бесперабойна. Перажы╝шы дзве сусветныя вайны з рэвалюцыяй ╕ выстая╝шы пасля Гарбачо╝ск╕х рэформа╝, скасавання СССР ды некальк╕х эканам╕чных крыз╕са╝, п╕льня была, без перабольшання, увасабленнем стаб╕льнасц╕ ╕ непах╕снасц╕ быцця. А цяпер яе зачыняюць. Значыць, ледзь не палова горада застанецца без працы. Аф╕цыйна горада╝тваральным аб'ектам л╕чы╝ся Овельск╕ драб╕льны завод, аднак ён ужо ледзь л╕пе╝, палова цэха╝ была зачынена, а тыя, што яшчэ дзейн╕чал╕, працавал╕ няпо╝ны тыдзень. Горад трыма╝ся за кошт лесап╕льн╕. Што тычыцца мэра, то ён н╕чога не жада╝ тлумачыць. Расхваляваныя рабочыя на чале з брыгадз╕рам Пётрам Анатольев╕чам, Тол╕кавым бацькам, нак╕равал╕ся был╕ ╝ гарадскую адм╕н╕страцыю, але ╕х нават не пусц╕л╕ на парог – ма╝ля╝, для сустрэчы з мэрам трэба спачатку дазвол атрымаць. У вын╕ку ╝се трох╕ пашумел╕, паабурал╕ся ды разышл╕ся.

Напэ╝на, гэта хваля народнага гневу апала бы гэтак жа хутка, як ╕ ╝знялася – пабухцел╕ бы на кухнях ды зм╕рыл╕ся, верагодна, спадар Хлябцо╝ на тое ╕ разл╕чва╝, але ╝ справу ╝мяша╝ся Альгерд Алегав╕ч. Спадар На╝мысн╕к бы╝ чалавекам з вызначанай грамадзянскай паз╕цыяй, ╕ проста сядзець скла╝шы рук╕ ды мо╝чк╕ наз╕раць за чыно╝н╕цк╕м беспрадзелам ён не мог. Апроч таго, ён пал╕чы╝ сва╕м до╝гам выратаваць ад зносу лесап╕льню, якая ╝я╝ляла сабой г╕сторыка-культурную кашто╝насць, не кажучы ╝жо пра дз╕восныя легенды ╕ паданн╕, з ёй звязаныя. Разам з Пётрам Анатольев╕чам яны склал╕ прашэнне аб правядзенн╕ м╕тынгу пратэсту на цэнтральнай плошчы Овельска, ╕ з гэтай паперчынай нак╕равал╕ся ╝ гарадскую адм╕н╕страцыю. Вын╕к бы╝ прадказальны. 'Ус╕м налева-кругом, – расказва╝ потым Тол╕к. – ╤ к мацеры на лёгк╕м кацеры. Яшчэ ╕ 'фашыстам╕' аблаял╕, паскуды'. Пётра Анатольев╕ч такой абразы не стрыва╝ ('Хто фашыст? Я фашыст? Ды ╝ мяне дзед партызан╕╝!') ╕ ледзь не палез у бойку з мэравай 'сакратуткай', мажнай кабетай з фарбаваным начосам ╕ ╝ мужчынск╕м п╕нжаку, ад якога моцна смярдзела тытунем. Тэарэтычна, гэта паненка магла бы ╝лажыць Пётру Анатольев╕ча адной левай, але вырашы╝шы, пэ╝на, пакакетн╕чаць, яна закац╕ла вочы ╕ пачала лямантаваць: «М╕л╕цыя! М╕л╕цыя!», красамо╝на цягнучыся да тэлефоннага апарата. Усё скончылася б вельм╕ кепска, але, на шчасце, спадар На╝мысн╕к схап╕╝ Пётру Анатольев╕ча за рук╕, вывалак яго ╝ вестыбюль ╕ трыма╝ так, пакуль той не супако╕╝ся. А м╕тынг усётк╕ вырашана было правесц╕, ужо несанкцыянавана. Што з гэтага можа атрымацца, здагадацца было няцяжка. Я сама бачыла в╕дэа 'хапуно╝' у М╕нску. Н╕кол╕ б не падумала, што падобнае можа здарыцца ╝ нашым ц╕х╕м Овельску, аднак спадар Хлябцо╝ чалавек суровы, ад яго ╝сяго можна чакаць... Зрэшты, да таго часу мяне ╝ горадзе ╝жо не будзе. Бывай, Овельск. ╤ ╕дз╕ к чорту.

Напярэдадн╕ ╝цёка╝ я легла спаць раней, чым звычайна, нават у Сец╕ва не палезла. Мне трэба было выспацца як след. Ран╕цой я схлус╕ла маме, што ╝ школе сёння няма першага ╝рока, наста╝н╕ца хварэе, ╕ па╝гадз╕нк╕ папесц╕лася ╝ пасцел╕, пакуль мама зб╕ралася на працу. Кал╕ яна сышла, я ╝стала ╕ нак╕равалася ╝ лазн╕цу. Спяшацца не было куды. Намыл╕╝шыся люб╕мым гелем з водарам ╕нжыру ╕ лаванды, я до╝га стаяла пад гарачым душам, разважаючы, што б прыгатаваць на сняданак. Яешню з пам╕дорам╕? Не, не сезон, крамныя пам╕доры цяпер, як пластык. Лепш круасаны з джэмам. Мама ╝чора прынесла цэлую пако╝ку. Начынка ╝ ╕х, пра╝да, трох╕ х╕мозная, але пад каву пойдзе. ╤ яшчэ зверху пакласц╕ скрыл╕к сыру, як французы робяць... Госпадзе, якая ж гэта асалода – жыць звычайным жыццём! Проста прачынацца, ╕сц╕ ╝ душ, смажыць амлеты на сняданак. А потым спакойна шпацыраваць на занятк╕, ц╕ на працу, ╕ н╕як╕х табе ╤снасцей, н╕як╕х троля╝ пад мостам. Ня╝жо я н╕кол╕, н╕кол╕ не змагу жыць нармальна?..

Кал╕ я варыла каву на пл╕це, у мяне зап╕л╕ка╝ маб╕льны. Адб╕╝ся Ц╕мка╝ нумар, але на званок я не адказала, а потым наогул адключыла тэлефон. Не цяпер, Ц╕мка, не цяпер. Ператэлефаную, кал╕ ╝жо буду ╝ Смаленску. Сёння ╝ мяне праграма-макс╕мум – дабрацца да Смаленска, а там пабачым. Паснеда╝шы, я склала посуд у ракав╕ну, ╕ праверы╝шы вокны ╕ фаерк╕, выйшла з кватэры ╕ дбайна зачын╕ла дзверы на абодва замк╕.

Без прыгод я перасекла пустынны двор, м╕нула гаражы, пустку ╕ апынулася на цэнтральнай вул╕цы. Ускочы╝шы ╝ гарадск╕ а╝тобус, як╕ курсава╝ пам╕ж лесап╕льняй ╕ драб╕льным заводам, я праехала пару прыпынка╝, увесь час п╕льнуючы кантралёра╝ (як╕х, зрэшты, у Овельску н╕кол╕ не бачыл╕) ╕ выйшла на ╝скра╕не каля пасёлка з 'эл╕тным╕' катэджам╕. Дзесьц╕ тут жы╝ спадар Хлябцо╝, мэр Овельска. М╕ну╝шы катэджы ╕ пляскаты пустыр з недабудаваным╕ тэн╕стным╕ кортам╕, я апынулася на трасе. З аднаго боку шашы сцяной уздыма╝ся лес, з другога боку ляжала заснежанае поле, а за полем на даляглядзе в╕днел╕ся абрысы зак╕нутых кар'ера╝, падобныя на спадз╕стыя горы. Я спын╕лася на ╝збочыне побач з а╝тобусным прыпынкам у выглядзе п╕рам╕ды, складзенай з паста╝леных ста╝ма бетонных пл╕т. Пл╕ты был╕ размаляваны псе╝дав╕зантыйск╕м расл╕нным арнаментам колера╝ вохры, цынобры ╕ ляп╕с-лазурку, а над уваходам у 'п╕рам╕ду' в╕села шыльда з надп╕сам 'ШЧАГОЛ'. Так зва╝ся катэджны пасёлак, як╕ тольк╕ няда╝на ╝ключыл╕ ╝ склад горада. На лавачцы ╝нутры 'п╕рам╕ды' сядзел╕ два п'янаватыя дзядзьк╕ (з гасцей, пэ╝на, ехал╕, альбо з ха╝тура╝) ╕ гучна сварыл╕ся. На мяне яны не звяртал╕ ╝ваг╕.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю